Адной з улюбёных забавак у нашым горадзе былі аракулы. Бліжэйшы да нас аракул знаходзіўся на суседняй вуліцы, насупраць малочнае крамы – шэрая дашчаная будка зь зялёным эмаляваным вядром на столку. Калі вам прыходзіла ў галаву думка – вы запісвалі яе на аркушык і кідалі ў вядро, а калі шукалі прадказаньне – ціхутка загадвалі пытаньне, засоўвалі руку паглыбей і выцягвалі штосьці наўздагад. З усіх нас да аракула часьцей зьвяртаўся закаханы Хуліё – каб атрымаць падказку пра шляхі да ўзаемнасьці. Аракул часам сапраўды гаварыў справу, але звычайна абвяшчаў нешта абстрактнае ці нават расхалоджваў.
«Сэксуальная пацяга існуе дзеля таго, каб нават самая грубая чалавечая душа мела магчымасьць зьведаць каханьне. Мяккі, але настойлівы штуршок у сьпіну».
Прачытаўшы такое, Хуліё сьмяяўся і махаў рукой, а Колік адбіраў у яго аркуш і наклейваў над сваім ложкам – ён меў ідэю, што шмат маленькіх прадказаньняў аднойчы дасягнуць крытычнае масы і зьліюцца ў адно велізарнае, усёабдымнае.
ТЕЛЕГРАМКанал с обзорами, анонсами новинок и книжными подборками
Книжный Вестник
Бот для удобного поиска книг (если не нашлось на сайте)
Поиск книг
Свежие любовные романы в удобных форматах
Любовные романы
Детективы и триллеры, все новинки
Детективы
Фантастика и фэнтези, все новинки
Фантастика
Отборные классические книги
Классика
Библиотека с любовными романами, которая наверняка придётся по вкусу женской части аудитории
Любовные романы
Библиотека с фантастикой и фэнтези, а также смежных жанров
Фантастика
Самые популярные книги в формате фб2
Топ фб2
книги