Перад самай сьмерцю Колік зрабіўся прыбіты і нізашта не хацеў выходзіць з турмы, хоць ягоны апошні невялікі тэрмін зусім скончыўся. Мы прыйшлі за ім у астрог і сьпярша ўгаворвалі, потым паспрабавалі цягнуць, але ён моцна ўшчаперыўся за ножкі ляжанкі, умураваныя ў падлогу. Рослыя гвардзейцы ў выходных гімнасьцёрках назіралі з калідора ды пасьмейваліся, а праз пару хвілінаў, стаміўшыся чаканьнем, адштурхнулі нас і сталі ціснуць каленямі Коліку на пальцы. Яны згрэблі яго, як старую коўдру, правалаклі па лесьвіцы і выштурхнулі за браму. «Ідзі дахаты, дзед». Раней бы Колік не пацярпеў, думалі мы, ведучы яго пад рукі па цёмнай алеі, ну дый добра. Цьвілі ліпы, сьпелі сьлівы, але наш брат нічога не заўважаў. Дома ён забіўся пад пісьмовы стол і моўчкі сядзеў там, адмовіўшыся нават ад бутэрбродаў з шакалядным маслам. Ні разгаварыць, ні пакласьці яго ў ложак не атрымалася, а ўраніцу мы ўбачылі, што ён забарыкадаваўся пад сталом, пабудаваўшы сьцяну зь цёмна-сініх політэхнічных слоўнікаў. Наш Колік уявіў, што ён ізноў у турме, і мы – ягоныя вартаўнікі. Ён люта глядзеў на нас у шчыліну паміж слоўнікамі, лаяўся, пляваўся, патрабаваў на змрочным жаргоне то баланду, то сухары і пагражаў чымсьці незразумелым і жахлівым. Коленьку, Коленьку, плакалі мы, ты дома, ты сярод брацікаў, але ён толькі пагардліва шыпеў. Мы ведалі, што яму засталіся лічаныя гадзіны, і пыталіся празь сьлёзы, якую ён хоча труну, але ён толькі шаптаў: сукі, сукі. Шаптаў усё цішэй і цішэй, усё больш павольна, і мы нічога не маглі зрабіць.
ТЕЛЕГРАМКанал с обзорами, анонсами новинок и книжными подборками
Книжный Вестник
Бот для удобного поиска книг (если не нашлось на сайте)
Поиск книг
Свежие любовные романы в удобных форматах
Любовные романы
Детективы и триллеры, все новинки
Детективы
Фантастика и фэнтези, все новинки
Фантастика
Отборные классические книги
Классика
Библиотека с любовными романами, которая наверняка придётся по вкусу женской части аудитории
Любовные романы
Библиотека с фантастикой и фэнтези, а также смежных жанров
Фантастика
Самые популярные книги в формате фб2
Топ фб2
книги