— Мала што магу ўспомніць,— адказваў доктар.— Пражыў дзесяць гадоў і Германіі практычна не бачыў. Мы жылі ў сваім анклаве, эсэсэраўскія немцы: узбекскія, казахскія, арэнбургскія, у асноўным рускамоўныя. Памятаю, неяк у аўтобусе захацеў саступіць месца цяжарнай жанчыне і паплаціўся за гэта — сэксізм: «чым я горшая за цябе?» Там з гэтым строга. А чаму вярнуўся? Быў адзін выпадак, які стаў апошняй кропляю. Да суседзяў, казахскіх немцаў, прыехала на аздараўленне дзяўчынка з Беларусі. Яны жылі ў сваім доме, а мы побач, праз цагляны плот, у звычайнай кватэры ў пяціпавярховіку. Вяртаючыся з працы, часта бачыў гэтую дзяўчынку, усё збіраўся загаварыць, ды боязна было, там наконт гэтага строга. А неяк пабачыў, што ў яе заплаканыя вочы... і такое нахлынула! Мы, немцы, сентыментальныя. Сабраў манаткі — і дамоў. Вось так,— закончыў Шнэйдар.— Не шукай ты шчасцядолі на чужым далёкім полі, як пісаў наш вялікі Купала.
Літаву яшчэ хацелася многае ў яго распытаць. Але, пазіраючы ў нявінныя вочы доктара, яму рабілася сорамна, усё адно як бы ён пачаў уцягваць у свае аферы і маленькіх дачок. А Літаў пытаў іншае:
— Скажыце, вось, дапусцім, чалавек эміграваў, папрасіў палітычнага прытулку. Ён можа быць спакойны за сваё жыццё? Іх ахоўваюць, такіх людзей?
— Па-мойму, ніхто там нікога не ахоўвае,— адказаў доктар.— Кожны сам па сабе і любому на любога начхаць.
У пачатку лютага ў Літава з'явіўся яшчэ знаёмы, стары Самусенка, якога ён прывёз да сябе, вадзіў у бункер, карміў абедам, знаёміў з Ірмаю, а на другі дзень казаў ёй: «Ты, дарагая, не ўяўляеш, што за цікавы чалавек! Як ведае мову, разбіраецца ў літаратуры! Вельмі, вельмі патрэбны чалавек»,— і не стрымаўся, каб не ўпікнуць жонку за тое, што так раптоўна выйшла з-за стала:
— Што здарылася з табою?
— Я не змагла... Я баюся такіх размоў, не магу больш слухаць пра гэтыя смерці, злачынствы, дуэлі. Апошнім часам ты так змяніўся! Стаў скрытны, нешта абдумваеш, хаваеш ад мяне! — казала Ірма ледзь не з адчаем у голасе.— Што адбываецца?!
— Ты абяцала не задаваць лішніх пытанняў.
— Як іх не задаваць, калі ў мяне адчуванне, што ідзе падрыхтоўка да нечага? Мне здаецца, ты задумаў нядобрае, і мне страшна ад гэтага. Ты перастаў казаць праўду. Прызнайся — ты мяне больш не кахаеш? У цябе нехта ёсць?
— Глупства.
— І гэты бункер — нашто ён табе?
— Ты выдатна ведаеш. Я там працую. Гэта мой кабінет, там сейф і некаторыя важныя дакументы Там няма перапіскі з палюбоўніцамі... ды цяпер і не пішуць іх на паперы.
— Я табе не веру.
— Калі ласка, зайдзі сама ў любы час і пераканайся. Я нічога не хаваю. І прашу цябе — выкінь усё нядобрае з галавы! Нядобрых сакрэтаў у мяне няма, а пра добрыя неўзабаве даведаешся.
— Калі?
— Ад мяне не залежыць. Можа, вясной, можа, улетку.
А ў пачатку сакавіка зноў хваліўся жонцы:
— Яшчэ з цікавым чалавекам пазнаёміўся. Паэт Віктар Рак. Чула?
— Не.
— Учора быў у яго. Вельмі, вельмі цікавы і патрэбны чалавек. А дзіўны! Не верыцца, што такія яшчэ захаваліся. Старамодны рамантык, жэтон на метро захоўвае як памяць пра каханую дзяўчыну. Не могуць гэтыя паэты без сваіх выкрунтасаў.
— Але для чаго ты іх усіх збіраеш? Ты нібы калекцыянуеш іх!
— Так і ёсць,— з усмешкай адказваў Літаў.— Усе яны мне спатрэбяцца.
— Тое самае было ў Латвіі!
— Абсалютна правільна. Толькі там не атрымалася, а тут атрымаецца.
У апошні дзень сакавіка, з раніцы, Літаў не знаходзіў сабе месца. Схадзіў у бункер, яшчэ раз праверыў, як з ціхім чмокам, шчыльна, надзейна зачыняюцца за ім дзверы, потым сноўдаўся па доме. У дзіцячым пакоі дочкі нагулялся ў пячору і ў першабытных людзей, цяпер старэйшая ляжала на жываце, падняўшы ногі, каля аранжавай палатачкі з адкінутым полагам, побач з кучай рассыпаных каляровых алоўкаў, і малявала, а ў палатцы меншая засяроджана калупалася ў бацькавым планшэтніку. Літаў забраў яго, пайшоў на кухню і пачаў праглядаць навіны. І раптам у яго зноў вырваўся той самы здушаны ўскрык, які не так даўно напалохаў Ірму,— смех то быў ці плач, страх ці радасць, не зразумець. Ён кінуў на мяккую канапу планшэтнік, падышоў да вакна і шырока расчыніў створкі. У пакой хлынула пахамі і гукамі вясна. Праз сіняе неба прабівалася сонца, заглядвала ў вокны. Вербы каля сажалкі былі ў зялёным вэлюме і з жоўтымі коцікамі. Сама свабода, само жыццё разам з гэтай вясною ўварваліся ў пакой. Літаў не бачыў, што жонка, пачуўшы яго ўскрык, увайшла, пастаяла ззаду і ціха выйшла, шчыльна прычыніўшы за сабою дзверы.
Частка чацвёртая
АСАВЕЦ
ХІ
За чатыры няпоўныя месяцы, з канца сакавіка па сярэдзіну ліпеня, Літаў пачаў імкліва аддаляцца ад жонкі. Ён пазбягаў яе і ўжо нават іранічным тонам не загаворваў з ёю — зусім нічога не расказваў, не тлумачыў, не дзяліўся. Ён нібы злаваў на яе, ці больш на сябе, за тую хвіліну залішняй шчырасці. Некалькі разоў тэлефанаваў Асавец; спачатку паведаміў, што не знаходзіць патрэбнага месца, потым— што пачаліся дажджы і ў балацяністую твань не ўлезеш, потым — што нечакана ўзяліся за ўмацаванне мяжы, на некаторых участках начаплялі відэакамер, робяць ледзь не «жалезную заслону», і ці не задаволіць Літава іншае месца, падалей ад мяжы, тады ён падшукае. «Мяжа мяне больш не цікавіць!» — нецярпліва адказваў Літаў. Сваю гістарычную кнігу ён сяк-так скончыў, і цяпер трэба было думаць, што з ёю рабіць. Ён хацеў правесці раўт, ці фуршэт, словам, нешта кшталту творчай вечарыны, як ён казаў — прэлюдыю прэзентацы, на якую планавалася сабраць разам усіх «патрэбных людзей» — сваіх новых знаёмцаў, у тым ліку і Асаўца.
Часу яшчэ хапала, вечарына была прызначана на нядзелю 19 ліпеня, але Літаў задоўга пачаў насіцца з ёю, падбіраў меню, нават выглядаў на розных сайтах, якое будзе надвор'е, каб ведаць, на прыродзе збірацца ці ў памяшканні. Калі ж шчыра, ён, пакуль пісаў, астыў да гістарычнай тэмы, яна надакучыла яму як горкая рэдзька, і цяпер ён быў апантаны зусім новай задумкай. Літаральна за дзень да раўта пазваніў Асавец, паведаміў нарэшце, што «ўсё гатова, падсохла, умовы ідэальныя,— суха, добра».
— Заўтра ж выязджаю!
— Заадно паможаце мне вырашыць абяцаную справу,— нагадаў Асавец,— ці не так?
Назаўтра, у пятніцу раніцай 17 ліпеня 2017 года, Літаў стаяў пасярод кабінета на другім паверсе, аглядваў стол, шуфляды, бегаў позіркам па кутках — ці не забыў чаго; тут увайшла Ірма. Яна зайшла ў кабінет бледная, рашучая. Русая грыўка спадала на лоб. Тонкія вусны падціснуты.
— Я прашу, не едзь. У мяне вельмі нядобрыя прадчуванні!
— Як ты не разумееш,— непрыветна адказаў ён.— Я так чакаў гэтага дня. Трэба, трэба ехаць. Мы дамовіліся. Ну, Ірма.
— Гэта дабром не скончыцца. Я прашу, давай, пакуль не позна, з'едзем адсюль!
— Яшчэ што. Цяпер лягчэй ісці наперад, чым вяртацца. Ну, Ірма, вазьмі сябе ў рукі. Гэтыя дні табе трэба быць у форме. У нядзелю раўт, госці.
— Прабач, я давала слова не пытаць ні аб чым. Але скажы: што з тым тваім злым геніем? З чалавекам, які эміграваў?
— Сто разоў казаў — забудзься на яго. Лічы, што яго не было ніколі.
— Ты замешаны ў гэтым?
— Не кажы глупства.
— Не бойся, я не вораг табе, а саюзніца.
Ён схапіўся за галаву:
— У чым саюзніца? Гэтага толькі не хапала. Як я шкадую, што сказаў!
— Кажу ж, не бойся,— паўтарыла яна.— Я буду маўчаць, і ні адна жывая душа....
— Так я і ведаў, што гэтым скончыцца! Яшчэ б ты не маўчала! Ды цяперашнім часам не трэба ні фактаў, ні доказаў, дастаткова паказаць на чалавека пальцам, і яго віна ўяўная ператворыцца ў рэальную!
Яна здзьмухнула грыўку з вачэй.
— А магу і сказаць. Калі ты не зменішся. Калі не перастанеш гаварыць загадкамі і хаваць ад мяне нешта.
— Гэта... шантаж?
— Ты проста не пакідаеш мне выбару.
— Ірма, апошні раз прашу — забудзь! — яго голас і яго кінуты з-пад ілба пагляд нічога добрага не абяцалі.— Інакш можа здарыцца...
— Што?
— Нічога,— і выйшаў, амаль выбег, не развітаўшыся, не пацалаваўшы, не сказаўшы свайго звычайнага «на сувязі». Варта было яму выйсці, як плечы ў Ірмы апусціліся. У зялёных, колеру балтыйскай хвалі вачах з'явілася адчайная рашучасць чалавека, загнанага ў кут. «Далібог, я зраблю гэта»,— прашаптала яна, сціскаючы ў руцэ смартфон.
А Літаў хуткім крокам збег з ганка. Было без чвэрці восем раніцы. Лісты і трава блішчэлі расой на сонцы. Усё пахла, квітнела, шчабятала, радавалася жыццю. Ён пастаяў пасярод двара, каб супакоіцца, прыйсці ў сябе. Агледзець ятчэ раз сваю сядзібу. Заўсёды памагала такое сузіранне. Цяпер усё гэта яго, ніхто не адбярэ, не скране з месца. Белы дом пад зялёным дахам, па самыя вокны абвіты плютчам і жаночым драбналістым вінаградам; двор — усе гэтыя альпійскія горачкі, клумбы, курціны (у думках ён пахваліў густ фларысткі, якую запрашала жонка раз на тыдзень), кветнікі з ружамі — звычайнымі садовымі, а таксама чайнымі і дзікімі, падобнымі да шыпшыны, з садовымі рамонкамі, з дэкаратыўнымі нізкарослымі жоўтымі з чорнай сярэдзінкай сланечнікамі, асобна кусты з бела-зялёнымі шарамі гартэнзій, крыху ніжэй, паўз дарожку да басейна — агрэст, сімвал мяшчанства, ён сам пасадзіў некалькі калючых кустоў і цяпер кожную раніцу хадзіў глядзець, як наліваюцца сокам паласатыя, бы вялікія каларадскія жукі, ягады; яшчэ ніжэй — карлікавыя вішні, ростам з чалавека, а пладоў, якія памерамі і смакам больш нагадвалі чарэшні, чым вішні, збіралі з кожнага дрэўца па два вядры; далей — зялёны падстрыжаны газон, за якім сіне-бірузовая авальная пляма басейна, зялёныя шаты вербаў каля сажалкі. І толькі аддалены ўчастак саду, з каравымі яблынямі, быў запушчаны, дзікі, зарослы травой па пояс. Яго па загадзе Літава знарок не чапаў садоўнік, каб даць усяму волю расці як хочацца. Ногі самі панеслі Літава туды. Нават дарожку да бункера цяжка было разгледзець сярод бур'яну.
У ніжняй частцы двара, гаспадарчай, дзе гараж і выезд з варотаў, блішчэў на сонцы вымыты джып. Шафёр, малады, дужы, у майцы, коратка падстрыжаны, з загарэлай тыяй і нават патыліцай, курыў, адышоўшы да агароджы, убок пускаючы дым, і нават рукой яго адганяў, бы адмахваўся ад камароў, разумеючы, што псуе гэтым дымам такі свежы ранак. Літаў падышоў да яго. Чакалі яшчэ аднаго пасажыра, доктаравага сына Хрысціяна Шнэйдара, які, даведаўшыся ад бацькі пра паездку Літава, папрасіў падвезці да Парычаў, як ён растлумачыў, «паром пафоткаць». Гэты Хрысціян, фатограф, фрылансер, калумніст, прадстаўнік моладзевага нацыянальна-патрыятычнага руху меў за плячыма ўжо дваццаць гадоў, але, як усе цяперашнія маладыя, быў да смешнага інфантыльны. Літаў сышоўся з ім яшчэ зімой. Пару разоў яны разам хадзілі на літаратурныя «імпрэзы», дзе Літаву вельмі спадабалася. Ён зразумеў, што дарэмна так ужо камплексуе наконт свайго няведання мовы. Маладыя тутэйшыя беларусы ведалі яе прыжладна на тым жа ўзроўні, што і ён, немалады ўраджэнец Цэнтральнай Расіі, з той толькі розніцай, што ніхто асабліва гэтым не замарочваўся. Размаўлялі яны па такім самым, як і ён, прышцыте: механічная замена рускага слова на беларускае, а калі яны па гучанні супадалі, слова проста ламалася націскам — не доўгі, а даўгі, не коратка, а каротка. Літаў, наслухаўшыся, нават пачаў сумнявацца: можа, гэта ён гаворыць правільна, а яго рэдактары-настаўнікі, Рак з Самусенкам, памыляюцца? Не можа ж быць, каб усе ішлі не ў нагу, а два чалавекі— у нагу. На гэта Самусенка яму адказаў, што мала мець у галаве гугл-транслейт, трэба адчуваць прыродныя законы мовы, паводле якіх яна існуе, і тады яна зможа развівацца нават аўтаномна, незалежна ад таго, гаворыць на ёй чарка-шкварачнае насельніцтва, ці не. Літаў вырашыў адкласці разборку гэтых філалагічных тонкасцей на потым.
Хрысціян з'явіўся па-нямецку дакладна, секунда ў секунду без пяці восем, у шортах, кедах, у чорнай майцы з чырвонай «Пагоняй»; па знешнасці класічны сыш сваёй нацы: цыбаты, руды, кірпаты, залаціста-кучаравы, з рассытаным па скулах і па носе рабаціннем. Роўна ў восем выскачылі з горада. Шафёр, ведаючы што Літаў не любіць кандыцыянер, апусціў шкло. Ветрыж, лёгкі, духмяны, летні. Ні ў якае параўнанне не йтло з тым, як Літаў ездзіў адзін, зімой. І чым далей ад Мінска, тым лягчэй рабілася яму. Каб не вісела над душою гэтая Ірма, усё астатняе складваецца цудоўна. Ён нарэшце матэрыяльна незалежны. Кніга яго гістарычная гатова. Задумка яго, мара яго неўзабаве пачне рэалізоўвацца. І ўсе прымуць у гэтым удзел: і паэт Віктар Рак, і дзед Самусенка, і зануда-філосаф Вадзім Асавец, і Ірма, і нават гэты вось рабы хлопец-немец, што сядзіць ззаду. Каб разварушыць яго, Літаў спытаў:
— А што, такі рэдкі паром? — і расслабіўся ў прадчуванні адказу, бо ведаў, як Хрысціян любіць пагаварыць, прычым, як і ў выпадку з Асаўцом, распавядае грунтоўна, цягуча-занудна, а Літаў любіў зануд, яму было з імі цікавей, чым з веселунамі.
Беглі за акном палі і дрэвы, малады Шнэйдар расказваў, як калыханку, што паромныя пераправы — цэлая галіна ў краязнаўстве, усе яны пабудаваны ў XVIII — пачатку XIX стагоддзя, нават патлумачыў прынцып іх дзеяння. Усё максімальна проста. Паром замацаваны канатамі, якія сілай рухавіка падцягваюць яго да аднаго або да другога берага. У Беларусі засталося іх усяго каля дзесяці, самы малы і вузкі — у Гродзенскім раёне, шлюз «Кужынец» Аўгустоўскага канала, самы шырокі — каля Петрыкава, «але Прыпяць так мялее, што гэты парычскі можа выйсці на першае месца».
— Як дзіўна,— перабіў Літаў.— Мы, рускі і немец, падымаем беларускую культуру.
— Нічога дзіўнага,— неахвотна адказаў малады Шнэйдар. У адрозненне ад старэйшага Шнэйдара ён чамусьці не любіў, калі размова заходзіла пра нацыянальнасць, нават, як падалося Літаву, ён чамусьці саромеўся сваёй.
Ён замоўк, і рэшту дарогі да Парычаў прадрамалі ў маўчанні. У Парычах былі а палове на дванаццатую. Спыніліся каля ракі. Літаў выйшаў разам з Хрысціянам. Даволі шырокая рака паміж двух зарослых дрэвамі і кустоўем берагоў. Пахла рачной вадою. Літаў дыхаў на ўсе грудзі. Каля драўлянага вялікага прычала стаяў паром, ішла пагрузка на яго. Хрысціян адразу выцягнуў фотаапарат з заплечніка. Літаў убачыў прывязаны да прычала вянок са штучных кветак упярэмешку з жывымі летнімі.
— Недалёка патоняў чалавек, — патлумачыў Хрысціян.— Труп вадой прыбіла да берага, а сваякі прынеслі кветкі. Не ўсім падабаецца, кепскі знак, але так проста не прыбярэш жа.
На платформу заехаў міні-фургон, за ім грузавая машына з газавымі балонамі, следам — легкавая, чамусьці з латышскімі нумарамі. Людзі паселі на лаўку. Чалавек у скураной куртцы з-пад ілба пазіраў на Літава. Жанчыны смяяліся. Дзядзька ў бейсболцы, убачыўты фотаапарат, паказаў Хрысціяну кулак. Паром марудна адчаліў ад берага. Хрысціян падзякаваў, запэўніў, што назад сам дабярэцца: «У мяне ў кожным горадзе сябры»,— развітаўся і знік. А Літаў усё стаяў і не мог адарваць вачэй ад вянка. Думаў, думаў аб нечым, пакуль не кашлянуў ззаду, нагадваючы пра час, шафёр, а потым крануў яго за плячо.
Пры пад'ездзе да мястэчка пазваніў Асавец, каб папярэдзіць, што затрымліваецца на дзялянцы, папрасіў пачакаць. Спыніліся ў цэнтры на плошчы каля знаёмага Літаву будынка. Літаў не быў тут летам, і цяпер апынуўся ў патрыярхальнай чароўнай атмасферы летняга паўсоннага мястэчка. З узвышанай плошчы відаць былі чырвоныя дахі сярод зеляніны садоў. Стары таўсценны вяз — Літаў не адразу прызнаў, што гэта тое самае тоўстае, як баабаб, дрэва, якое зімою падалося яму скалечаным і мёртвым,— цяпер зялёны, разложысты, з пераплеценым, як жыламі, ствалом у некалькі абхватаў, па ўсім — сведка напалеонаўскага, калі не шведскага нашэсця, са сваімі арэшнікавымі густымі лістамі кідаў цень на паўплошчы. У цені яго стаяла штук шэсць фураў. У самым цэнтры плошчы, каля помніка Леніну, на парапеціку круглай клумбы, зарослай чырвонымі, высокімі, падобнымі да гладыёлусаў кветкамі, сядзеў спінай да Літава хлопец, трымаючы за сядло веласіпед. На ганку, які вёў адначасова ў аддзяленне міліцы і аддзяленне сувязі, стаяў тварам да сонца міліцыянер без фуражкі. Пад ганкам сабака з хрустам грыз вялікі яблык, наступіўшы на яго лапай. Каля газетнага кіёска малады глуханямы «званіў» па тэлефоне па відэасувязі: круціў пальцамі, крыўляўся перад маніторам, нібы дражніў сам сябе ў люстэрку. Дворнік у аранжавай камізэльцы, згінаючыся, як мурашка, валок некуды тачку макулатуры, і колы падскоквалі на бруку. Недзе запрацавала газонакасілка, у адказ ёй азваўся малады ці дурны певень. Літаву ўспомнілася недзе чытанае: калі певень спявае ўдзень — да бяды. Ад акенца аўтастанцы адышла, блізарука, праз акуляры разглядваючы білет, дзяўчынка-школьніца пятнаццаці-шаснаццаці гадоў, у белай маечцы, чырвонай спаднічцы да каленяў і белых красоўках. Светлыя, выпаленыя сонцам да рудога колеру кароткія валасы. Пасма спадала на акуляры. Крыху касалапячы, як умеюць толькі дзяўчынкі, яна пайтла да клумбы. Падышла да хлопца, паказала яму білет. Адкінула з вачэй пасмачку, усміхнулася. На фоне чырвоных кветак (сальвіі, успомніў Літаў), ды яшчэ падкрэсленыя чырвонай спаднічкай яе цнатлівыя ногі з белымі каленямі падаліся Літаву неверагодна прыгожымі. Ён машынальна дастаў з кітэні планшэт.
— Падобная на Ірму Айгараўну,— ціха сказаў шафёр ззаду.
Падабенства і праўда было, толькі не дэталямі, а хутчэй — паставай, авалам твару, колерам валасоў, нават прычоскай. Але на дзяўчынцы выразна ляжаў той ледзь улоўны флёр абаяльнасці, налёт дзіцячай мілаты, якіх ужо не было на Ірме, той самы флёр, які (не першы раз жанаты Літаў ведаў гэта не з тэоры, а з практыкі), на жаль, так хутка знікае — як рачная свежасць, як туман, крануты ветрам. Яна спінай адчула, што на яе глядзяць. Падняла галаву. Яна паглядзела на Літава ўважліва, прыязна, як на старога добрага знаёмага. Вусны яе варухнуліся, нібыта яна хацела нешта сказаць, ды стрымалася. Хлопец таксама цераз плячо азірнуўся на Літава.
— Што, дзядзька?
Гадоў дваццаць пяць. Высунутая ўперад ніжняя квадратная сківіца. Непрыемная нахабная ўхмылка. На пульхных, чырвоных, амаль дзявочых вуснах малочная сліна. Бойкія вадзяністыя вочы глядзяць прыжмурана і разам з тым пільна, нібы вызначаюць цану: якім спосабам цябе можна абдурыць? А не атрымаецца, дык адабраць сілаю?
— Маю сястру бясплатна не здымаюць.
— Я і не збіраўся,— схлусіў Літаў, які якраз-такі паспеў зазняць.
— А то можам арганізаваць фотасесію. У любым выглядзе.
Літаў хацеў апраўдвацца, хацеў сказаць, што ў яго ўжо свае і дарослыя, і малыя, дзеці. Але не сказаў, а чамусьці яшчэ больш збянтэжыўся. Раскаваны ў адносінах з раўнагодкамі, з моладдзю ён ужо саромеўся свайго ўзросту. Ён нічога не сказаў, адвярнуўся і пайшоў да машыны.
— Багаценькі,— пачуў ён за спінай.
А да іх ужо роўным, ледзь не страявым крокам ішоў праз плошчу Асавец. Кароткая куртка, штаны, кепка з доўгім брылём, шнураваныя чаравікі, нават заплечнік — усё на ім было плямістага камуфляжнага колеру. «Business casual», прыйшло Літаву ў галаву, мо таму, што сёння была якраз пятніца. Яму падалося, што з зімы, пакуль яны не бачыліся, Асавец і паспрытнеў, і памаладзеў. З роўнай шчацінкай на шчоках і барадзе без прыкмет сівізны, да таго ж, яму пасавала гэтая амаль вайсковая форма. Як і паўгода назад, быў ён сур'ёзны і, не міргаючы, строга пазіраў на Літава. Павітаўшыся, прапанаваў спачатку паабедаць, «заадно вырашым маю справу, ці не так?» — а потым ехаць аглядаць востраў.
— Няўжо нарэшце я пабываю ў славутым рэстаране?
На душы ў Літава было амаль радасна; з той хвіліны, як ён убачыў дзяўчынку, настрой у яго не проста палепшыўся, а як бы нават крыху ўзвінціўся. Шафёр пайшоў разам з імі. Перад тым, як падняцца на ганак, Літаў азірнуўся. Дзяўчына ішла па вулічцы ўніз ад плошчы, хлопец марудна ехаў побач на веласіпедзе: адна рука на рулі, другая ў дзяўчыны на плячы. Асавец прасачыў за яго позіркам.
— Спадабалася?
— Я жанаты чалавек,— з вінаватай усмешкаю адказаў Літаў.— Вы яе ведаеце?
— Хто яе не ведае. Між іншым, гэта мая будучая падчарка. Люда, ці, як усе завуць, проста Лю.
— Вось як? А гэты, з ёю, брат?
— Брат,— гмыкнуў Асавец.— Ён такі ж ёй брат, як я яму сват. Турма па ім плача.
— Яна купляла білет...
— Так. У нядзелю едзе да сяброўкі ў Мінск. Будуць разам паступаць.
— Пачакайце, як у нядзелю? Але ж і вы таксама выязджаеце ў нядзелю,— нагадаў Літаў.— Мы чакаем вас на раўце. Спадзяюся, вы не перадумалі? Будзеце ў мяне?
— Абавязкова.
— Тады чаму яна не з вамі?
Асавец буркнуў нешта, і Літаў не стаў распытваць.
ХІІ
Зала невялікага рэстарана з трыма радамі круглых столікаў была амаль запоўнена людзьмі. Асавец зняў шапку, заплечнік і пашукаў вачамі вольны столік, як набожны чалавек, уваходзячы ў памяшканне, шукае абраз, каб на яго перахрысціцца. Збоку каля ўвахода былі два незанятыя. Селі за бліжэйшы. Белы абрус, кветкі-сурвэткі, прыборы-попелкі (сюды яшчэ не дакацілася хваля антытытунёвага змагання). Афіцыянт прынёс меню. Шафёр, разумеючы, што яго прысутнасць тут наўрад ці пажаданая, заказаў комплексны абед і перасеў за суседні столік. Літаў з Асаўцом засталіся ўдвух.
— Люблю такія правінцыйныя рэстаранчыкі,— узбуджана балбатаў Літаў. Прыступ нейкай дурной гуллівасці не пакідаў яго. — За мяжой такіх многа. У іх адчуваеш сябе багатым па-сапраўднаму. І што цікава, у такіх, як правіла, смачней, прынамсі, не горш, як для мяне, чым у прэміумкласе. Ого, брэндзі, каньяк, нават грапа. Як вы наконт выпіць? Слухайце, я такога яшчэ не бачыў! — усклікнуў Літаў, углядаючыся ў меню, і зачытаў уголас:
Салаты
«Хрушчоў» (крабавыя палачкі, рыс, яйка, кукуруза).
«Русь» (грыбы, кура, цыбуля, яйка, гуркі).
Першыя
Расольнік ленінградскі з смятанаю.
Расольнік па-піцерску з грыбамі і смятанаю.
Другія
Свініна па-пскоўску з грыбамі і сырам.
Біф удмурскі (з грыбамі).
Зразы па-ленінградску.
Калабкі па-маскоўску.
Галубцы лянівыя «Уралачка».
Дэсерт
Морс «Паўночная ягада» (бруснічны, журавінны).
— Што вас дзівіць? — спачатку не зразумеў Асавец.
— Назвы! Скажыце, а можа вас прымушаюць? Да гэтых «раздолляў» і «пскоўскіх свінін»?
— Ды не. Рабалепства добраахвотнае,— адказаў з лёгкай пагардай Асавец, нібыта сам быў не мясцовы, а, як і Літаў, чалавек збоку.
Шафёр тым часам паспеў управіцца з баршчом і ўзяўся за біфштэкс. Калі Літаў з Асаўцом толькі пачалі, ён ужо скончыў абед і выйшаў. Неўзабаве Літаў, вочы ў якога заблішчэлі і ятчэ больш падабрэлі, забыўты на пскоўскія назвы, размякчэлы пасля спіртнога і смачнай закускі, спытаў:
— Вы зусім не ўжываеце? Памятаю, зімой казалі, што можаце вытіць і закурыць.
— Чаму — вечарам, пасля працы. Да таго ж я не рызыкую даўно, ніякіх він, каньякоў, грапы; магу выпіць звычайнай таннай гарэлкі — менш верагоднасці, што «палёная», з натуральным таматным халодным сокам.
— Што ж, шляхетна, «Крывавая Мэры»,— цягнуў Літаў.— Скажыце, няўжо беларусы такія крыважэрныя?
— Чаму вы спыталі?
— Бо яны лічацца мяккай рахманай нацыяй, разам з тым гэта адзіная, калі не памыляюся, еўракраіна, дзе не адменена смяротная кара.
Літава не столькі цікавіў адказ, лепш сказаць, зусім не цікавіў, а хацелася проста паслухаць роўны манатонны занудны голас, як лёгкую музыжу пасля абеду.
— На гэта ёсць тлумачэнне,— адказаў Асавец.— Мы спрынтары, а не стаеры, мы хочам усё і адразу, мы жывём кароткімі дыстанцыямі: дня, тыдня, месяца, года, дзесяць гадоў максімум.
Літаву падалося, што ён сядзіць у матыне, а Хрысціян з нямецкай пунктуальнасцю бубніць па-ранейшаму. Ён не столькі слухаў, колькі прыжідваў, як перакінуць размову на Лю. Самыя розныя варыянты круціліся ў яго хмельнай галаве. Можа, узяць яе з сабою? Пазнаёміцца і прапанаваць падвезці? А яшчэ лепш — адпусціць шафёра, самому купіць білет на маршрутку і ехаць разам з ёю. А пераначаваць у Асаўца. «Заадно папрашу пазнаёміць».
— ...У параўнанні з будучымі пакаленнямі мы, з усімі нашымі гаджэтамі і касмічнымі караблямі, знаходзімся прыкладна ў стане неандэртальцаў каля вогнішча, якое да таго ж яны яшчэ не зусім навучыліся распальваць; і гэтак, як нам цяпер дзіка і незразумела, чаму неандэртальцы не маглі прыыдумаць запалкі, порах, кола, вадаправод, таксама дзіка і незразумела будзе нашчадкам: як?! у ХХІ стагоддзі яны не маглі справіцца з прымітыўнай анкалогіяй? яны нават не дажывалі да нейкіх ста гадоў? у іх яшчэ былі такія першабытныя формы існавання грамадства, як дзяржавы, падзеленыя межамі? Калі вам цікава,— прапанаваў раптам Асавец,— заставайцеся ў мяне начаваць. Пасядзім, пагаворым. Раскажу сёе-тое пра сябе. Абяцаю, што вам як творчаму чалавеку будзе цікава. З маёй будучай другой палавінкай пазнаёміцеся.
— Я, калі шчыра, сам хацеў напрасіцца.
Літаў дастаў планшэт, каб папярэдзіць жонку; затым успомніў, што яны пасварыліся. Ён пагладзіў пальцам па маніторы і паказаў Асаўцу:
— За гэты здымак мне ледзь не папала. Вось мая жонка, а вось — ваша будучая падчарка. Праўда, падобныя?
— Усе маладыя падобныя знешнасцю, усе прыгожыя — чаго не скажаш пра характар.
Асавец азірнуўся на афіцыянта, які за суседнім столікам прыбіраў пасля шафёра пустыя талеркі і выцягваў тыю, таксама спрабуючы зазірнуць у планшэт.
— Яшчэ што-небудзь? — запытаў афіцыянт.
Заказалі каву: Асавец слабай, а Літаў самай, як толькі можна, моцнай і без цукру. Зноў падсунуў Асаўцу планшэт.
— Дыж што не так з характарам?
— Адорва, якіх пашукаць.
— Што вы кажаце! А здаецца такой безабароннай, у акулярах.
— Хуліган у акулярах удвая больш небяспечны, гэта вам кожны міліцыянер пацвердзіць.
Літаў паварочваў планшэт і так і сяк, не перастаючы любавацца здымкам. Асавец тым часам распавядаў манатонна, што гэта «гультайка, якіх свет не бачыў», і ўсё адно хутка вернецца сюды, «на жаль».
— Чаму на жаль? Калі не сакрэт?
— Сакрэту ніякага няма. Мы не ўжываемся разам. Вось я і шукаю, хто б мне памог. І ёй заадно. Некалі зімою вы сказалі, што набіраеце для нечага людзей... Дыж бярыце яе.
Радасць разам з алкаголем разліваліся па целе Літава.
— Памажыце куды-небудзь упіхнуць. Абы не вярнулася. Я дам вам грошы, а вы нібыта ад свайго імені, па сваёй ініцыятыве прапануйце іх.
— А вы самі?
— Ад мяне яна ніколі не возьме. Яна мяне не пераносіць, нават размаўляць са мной не хоча. Яна хутчэй прыме з рук абсалютна чужога чалавека.
— Але чаму?
— Ганарлівы характар. Вы сказалі — падвезці. Яна ніколі са мной не сядзе. І што я ёй зрабіў такога? — голас яго ўздрыгнуў.— Ставіўся як да роднай дачкі...
— Прашу прабачэння, што лезу не ў сваю справу,— сказаў Літаў,— але што вы хацелі? Каб вам на шыю кідаліся? Наколькі я разумею, вы чужы чалавек у чужым манастыры. Можа, ёсць іншыя прычыны?
Асавец адвярнуўся і пакашляў сваім траскучым кашлем, прыкрываючы рот сурвэткай, потым уперыў у Літава немігаючыя вочы.
— Разумееце, я нармальны чалавек, здаровы мужчына. Калі мы будзем жыць разам, калі яна ўвесь час будзе ў полі майго зроку, я магу і не ўстаяць перад спакусай. Часта бывае, што непрыязь такога роду канчаецца самым жарсным каханнем. Уся гэтая двухсэнсоўнасць, калі айчым жыве разам з дзяўчынкай-падлеткам, ды яшчэ з такімі паводзінамі, калі ў яе ўсё на лбе напісана... Я не хачу выпрабоўваць лёс. Трэба ізаляцыя ад жадання, разумееце?
— Не зусім. Хіба жаданне, простае чалавечае жаданне — зло?
— Абсалютнае. Большае за дзеянне. Ва ўсіх філасофскіх і рэлігійных вучэннях так. Дзеянне ўсяго толькі адзін учынак, хіжыя думкі вядуць і рана ці позна прыводзяць да мноства ўчынкаў.
Літаў раптам пачырванеў. Рукі яго пачалі перастаўляць на стале, мяняць месцамі сальнічку і перачніцу.
— А вось скажыце... Добра, я канкрэтызую. Напрыклад, я пішу мастацкі твор. Дапусцім, кінасцэнар. Пракручваю ў галаве розныя сітуацы, стаўлю сябе на месца герояў. І там адзін з галоўных герояў, высокі чыноўнік, так зашугаў зводнага брата, па натуры добрага, інтэлігентнага, мяккага, які да таго ж залежаў ад гэтага чыноўніка матэрыяльна, што гэты брат захацеў яго смерці, усяго толькі захацеў, заўважце,— і так і адбылося: у самым цэнтры адной еўрапейскай сталіцы сярод белага дня яго забіваюць!
— Што ж у тым дзіўнага? Няма ніводнага чалавека ў свеце, які хоць раз у жыцці пры пэўных абставінах не пажадаў бы смерці другому чалавеку. Калі-небудзь гэта супадае — намер і выжананне. Галоўнае, каб не было сведкаў,— заўважыў Асавец.— Бо тады ў вашага героя з'явіцца іншы галаўны боль — як пазбавіцца ад сведкаў. Ці не так? Што да мяне, мяне куды больш цікавіць забойца не містычны, не патэнцыяльны, а рэальны. Я, канечне, нагледзеўся ў міліцы рознага, але многа б даў, каб пабыць усярэдзіне такога, зразумець, як ён жыве, што адчувае...
— Нічога ён не адчувае,— рэзка сказаў Літаў.— Есць, спіць і радуецца жыццю!
Усталявалася маўчанне. Асавец, нібы перты раз бачыць, разглядваў афіцыянта, які ўсё круціўся побач, хаця ў ім нічога такога асаблівага не было: чырвоны фартухпярэднік, таблічка з іменем і з лагатыпам кавярні (руская тройка коней), кашуля ў клетку з кароткімі рукавам, кароткая прычоска, джынсы, папружка, гадзіннік. Літаў упарта глядзеў у планшэт, то зводзіў пальцы, нібы выцягваў тонкую нітку, тым самым выяву змяншаючы, то лёгкімі пстрычкамі расшыраў яе.
— Вы казалі, у вас да мяне просьба? — нарэшце парутыў маўчанне ён.
— Дыж гэта яна і ёсць. Наконт падчаркі. Каб вы памаглі пазбавіцца ад яе. Скажыце, што вам пільна, кроў з носа трэба, каб яна ўладкавалася ў Мінску. Прапануйце грашовую дапамогу, наабяцайце, што паможаце стаць зоркай на Еўравізіі, не ведаю. Маладыя любяць славу і поспех.
— А як маці? — спытаў Літаў.— Звычайна такіх хуліганістых любяць.
— Не той выпадак. Маці не ведае, як ад яе пазбавіцца.
— Вось як? Тым не менш зразумейце мяне правільна, вы асоба зацікаўленая, а я хачу перастрахавацца, атрымаць ад маці афіцыйны дазвол.
— Увечары вы яго атрымаеце,— запэўніў Асавец.— А зрэшты, нашто чакаць вечара? Яна тут побач працуе ў раёнцы. Кожны дзень ходзіць дамоў абедаць. Цяпер дзве гадзіны, акурат павінна вяртацца. Я вас і пазнаёмлю.
Па выхадзе з рэстарана Асавец параіў Літаву купіць раёнку. «Ёй як супрацоўніцы газеты спадабаецца, што чужы чалавек чытае яе прадукцыю». Літаў паслухмяна пайшоў да кіёска. Непадалёку ў халадку пад вязам каля джыпа таптаўся шафёр з мабільным каля вуха. Літаў пачакаў, пакуль ён дагаворыць, папрасіў набраць Ірму па сваім тэлефоне. Той жа вышік. «Вы звязаліся з галасавой поштай... пакіньце паведамленне». Літаў пазваніў гувернантцы, тая спакойным голасам адказала, што з дзецьмі ўсё ў парадку, а дзе Ірма, яна паняцця не мае. Літаў значна павесялеў. Калі ён вярнуўся, убачыў — жанчына ў блакітных джынсах і сіняй блузцы лёгкім крокам падыходзіла да іх. Каштанавыя валасы забраны пад плецены саламяна-залацісты тонкі абручык. Чысты твар, гладкія поўныя белыя рукі, блізарукія добрыя вочы. Крыху паўнаватая, затое надзвычай зграбная, уся нейкая хатняя, утульная, ахайная, дагледжаная — такімі бываюць удовы, з якімі раней жаніліся з-за багатай спадчыны пры дапамозе гаварлівай свахі. Яна падыходзіла, напярод усміхаючыся, і ўсмешка адрасавалася не толькі Асаўцу, але і яго таварышу. Калі Асавец буркнуў: «Пазнаёмцеся, мой партнёр па лясным бізнесе, акрамя таго творчы чалавек, ці не так?»,— яна, энергічна паціскаючы Літаву руку, з усмешкаю сказала:
— Ведала я аднаго творчага чалавека.
— Вы тут пагаварыце, а я... мне трэба,— і Асавец пайшоў да джыпа.
Літаў з Міхайлоўскаю прыселі за столік пад чырвонабелым «кока-колавым» парасонам, адгароджаным дэкаратыўным плоцікам. Літаў, трымаючы перад сабой, як мікрафон, газету, сказаў першае, што было ў галаве:
— Вашая дачка падобна на маю жонку ў маладосці...
— Мала хто на каго падобны. Я таксама падобная на Брытні Спірс. У свеце двесце пяцьдзясят восем двайнікоў у кожнага чалавека.
— Скажыце, яна гаворыць па-беларуску?
— Разоў у сем лепш, чым па-руску.
— Я маю да яе інтарэс,— не стаў прыдумляць нічога новага Літаў,— і хачу ватага дазволу, каб прапанаваць ёй...
— Няўжо руку і сэрца? — яна прышяла гэты паўжартаўлівы тон.
— Не, не руку і сэрца, а адну цікавую справу.
Літаў з усёй ветлівасцю, на якую быў здатны, растлумачыў, чаго ён хоча. Можа быць, калі-небудзь, як усё атрымаецца, ён будзе здымаць фільм. У яе дачкі ўсе дадзеныя кінаактрысы. Яна ідэальна падыходзіць на ролю гераіні. Хай спакойна вучыцца, ён нават згодны авансам аплаціць яе вучобу, бо ў курсе, што на бюджэт яна наўрад ці пройдзе. Ён увогуле хоча апекавацца ёю і памагаць матэрыяльна, абы толькі яна была ў полі яго зроку.
— Забірайце,— нечакана проста сказала Міхайлоўская.— Хоць цяпер. Калі тчыра, я ўжо сама думала, у чые б надзейныя рукі яе перадаць. Толькі не факт, што яна сама захоча.
— ?
— Дзіўная яна. Можа, нельга так пра родную дачку, але... яна цураецца людзей. Думае, што прыносіць няшчасці. А калі шчыра — гэта гора маё. Часам я думаю, лепт бы ў мяне быў хлопчык. А тут яшчэ гэты ельскі сябар збівае з толку, уцягвае ў свае цёмныя справы, ён яе звядзе нарэшце,— шчыра дзяліся яна з ледзь знаёмым чалавекам.
— Тады тым больш. Я яе вызвалю ад уплыву. У нас яна будзе ў іншай кампаніі. У нас усе інтэлігентныя паважаныя людзі, вучоныя, літаратары. Прафесар філалогіі Самусенка, паэт Віктар Рак, доктар Шнэйдар Хрысціян Андрэевіч, жонка яго — Ванда Вацлаваўна...
— Вы сказалі — паэт?
— Вы яго ведаеце?
— У школе некалі вучыла.
— Сапраўды, чаму я здзіўляюся... Беларусь малая, народ ведае сваіх паэтаў. Дарэчы! — Літаў успомніў, што яшчэ з вясны, калі ездзіў да Рака, кніжка так і валялася ў джыпе.— Я на хвілінку.— Ён збегаў да матыны, каля якой Асавец з шафёрам мірна размаўлялі, знайшоў кніжку — яна так і ляжала ззаду над сядзеннем каля аптэчкі; вярнуўся: — Вось... Важу з сабою. Цяпер бачыце як — творчыя людзі побач з аўтографам пішуць кантакты, е-мэйл, нумар тэлефона...
Міхайлоўская падутачкамі пальцаў пагладзіла вокладку.
— Ён мне рэдактар,— не стрымаўся, каб не пахваліцца, Літаў.— У якасці дапаможнай тэхнічнай сілы. Я пішу важную навукова-гістарычную працу, а ён так, на падхваце, коскі мне расстаўляе.
— Скажыце, як ён жыве?
— Як усе людзі — святым духам.
— А матэрыяльна? Канечне, свой дом, зала з камінам?
Літаў падумаў і сказаў:
— Ды не, звычайная кватэра.
— Сям'я, дзеці?
— Ды не, адзін. Рамантык, лётае ў аблоках. Цацкі розныя калекцыянуе, напрыжлад, жэтон на метро...
— Жэтон?
І яго ўразіла перамена ў яе адразу запунсавелым твары, яе ўсмешка, ад якой яна і памаладзела, і папрыгажэла, і яшчэ больш падабрэла.
На развітанне дамовіліся, што Літаў увечары прыйдзе ў госці — пазнаёміцца, і там усё абмяркуюць, абгавораць.
— Да вечара,— сказала Міхайлоўская.
Яна пайшла. Літаў дастаў планшэт. Пуста. Ад спіртнога, ад моцнай кавы, ад усіх гэтых спраў у яго шалёна білася сэрца. Яго нават не насцярожыла, не падалося дзіўным, што яна так лёгка пагадзілася. І ўвогуле, усё ў яго неяк падазрона складна атрымлівалася — не паспее падумаць, а жаданне ўжо збываецца.
ХІІІ
Востраў быў паміж дзвюма рэчкамі, Жалонню і Славечна. Кіламетр у даўжыню і столькі ж у шырыню. З аднаго боку — балоцістая нізіна, зарослая высокім багуном, буякамі, лазняком і крутыннікам. Асавец паказаў Літаву, як на крушынавых дрэўцах адначасова растуць чорныя, чырвоныя, зялёныя і белыя ягады, потым дастаў з заплечніка паляўнічы нож, злупіў паску крушынавай кары (ствол на тым месцы адразу стаў аранжавым) і даў Літаву панюхаць: «прымяняецца ў касметалогіі». Пах сапраўды быў надзвычай прыемны. Далей нізіна паступова пераходзіла ў сапраўднае балота. Пад нагамі ляжаў мяккі сівы мох, у якім пракідаліся дзе-нідзе невялікія, як бы хто капнуў рыдлёўкаю, «вакенцы». Над адным такім «вакенцам» Літаў нагнуўся і ўбачыў, што вада, якая здавалася нерухомай, насамрэч жыве, пульсуе, падымаецца знізу, і ў ёй марудна кружацца павучок і сухая хваёвая тьтулька. Асавец тым часам расказваў, што адразу за балотам — Украіна, а збоку, праз рэчку — Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
— Тут цэлая гісторыя. Вам як творчаму чалавеку павінна быць цікава,— і расказаў, што прыблізна вунь там, на мяжы запаведніка, хаваючыся ад высялення, ад людзей і ад уладаў гадоў трыццаць пасля Чарнобыля жыў поўным дзікуном, на падножным корме і на лове рыбы, стары дзед. У краму не хадзіў, пенсію не атрымліваў. Калі журналісты выпадкова яго адшукалі, яму было за дзевяноста, ён абсалютна нічым не хварэў і абсалютна нічога не ведаў: ні пра развал Саюза, ні што Беларусь цяпер існуе самастойна.
З другога боку востраў забіраўся ўгару. Высокі бераг, гліністая зямля, круча. Унізе цякла Жалонь. Каля берага, аблізанага хвалямі, плаваў змыты вадой мурашнік. Літаў пастаяў з краю, гледзячы, як мурашы і ў вадзе памагаюць адно аднаму. Месца сапраўды было ідэальнае. Калі не лічыць следу даўняга вогнішча, практычна дзікі востраў паміж багны, імшараў і вады. Але Літаў асаблівага захаплення не выказваў, увогуле слухаў няўважліва, адказваў недарэчы і ўсё зазіраў у планшэтнік.
— Цэлы дзень не магу дазваніцца да жонкі. І ад яе нічога.
— Тут сапраўды трафік прападае.
— Ды не, баюся, не ў трафіку справа.
Хмель праходзіў і адначасова ўзрастаў неспакой. «Гэта будзе ўсё жахліва, гэта будзе ўсё жахліва»,— круцілася ў яго галаве дурной мелодыяй. Потым ішлі да лясной дарогі, дзе чакаў іх шафёр з машынай, прадзіраліся праз хмызняк, адгінаючы пружыністыя галінкі, якія балюча сцябалі па вачах. Назад у мястэчка вярталіся іншым маршрутам, па, як назваў Асавец, «старым Кіеўскім шляху».
— А ведаеце, мы ўжо разоў дзесяць парушылі закон аб дзяржаўнай мяжы,— сказаў ён.— Тут яна зігзагамі, як зубы ў пілы, то Украіна залазіць у Беларусь, то наадварот, вось мы і едзем то па беларускай тэрыторы, то па ўкраінскай.
Але і на гэта прамаўчаў Літаў. Крыху зацікавіўся ён, калі праязджалі праз дуброву, цэлы лес, цёмны ад ценю. Джып асцярожна перавальваўся праз тоўстыя карані. На палянцы пры дарозе, у прастакутніку загародкі з чатырох жэрдак, стаяў крыж, абвязаны белымі ручнікамі з чырвонай вытыўкай, зверху дзве дошкі стрэшкаю. Такія можна ўбачыць ледзь не ў кожнай палескай вёсцы на разгалінаванні вуліц. Асавец пачаў расказваць, што гэта сакральнае месца, нехта некага тут у вайну пастраляў — ці то венгры партызанаў, ці партызаны венграў, але мясцовыя людзі на гэтым месцы ўкапалі памятны крыж. Такіх многа па лесе, і тут, і на украінскай тэрыторы, і пад кожным пахаваны чалавек. Цікава й тое, што некаторыя крыжы маюць уласнае імя — напрыжлад, гэты называецца Каралеўскі. Калі нешта здарыцца з крыжом, у бліжэйшую вёску прыйдзе нятчасце, таму яны вельмі шануюцца. Калі крыж згнівае, ставіцца новы, «ці не так?»
— Хто ж гэта робіць? Укопвае новы крыж і мяняе ручнікі?
— Мясцовы люд. Раней думалі, што дзед. Але дзед памёр, а крыж за адну ноч паўстаў новы, з новенькімі даматканымі ручнікамі.
Нарэшце джып выехаў з лесу на пагорак. Унізе рассцілаўся луг. Адсюль, з пагорка, ён нагадваў вялікую разгорнутую кнігу: па баках узвышэнні, пасярэдзіне лагчына. У лагчыне, паўз перасохлы ручай, была насыпная дарога. Калі спусціліся і марудна паехалі па ёй, Літаў зірнуў знізу ў вакно. Два чалавекі, хлопец з дзяўчынаю, ішлі лугавой сцежкаю. Хлопец вёў у адной руцэ веласіпед. Дзяўчына падняла на лоб акуляры, як звычайныя сонечныя, і сонца адбівалася ў іх дзвюма светлымі плямкамі. Маладая кобра, якая пачула гукі чаратовай дудкі. Літаў загледзеўся на гэтую пару і раптам падумаў, што сам ужо ніколі ў жыцці не пройдзе вось так лугам з дзяўчынаю. Але, калі б можна было, што б ён аддаў за такую магчымасць? І сам сабе адказаў — усё. Усё сваё мінулае, цяперашняе і будучае, матэрыяльнае ды і духоўнае таксама.
Пры пад'ездзе да мястэчка спыніліся каля лесакамбіната, Асаўцу трэба было забегчы туды. Літаў у каторы раз зірнуў у планшэтнік.
— Гэта мне ўжо зусім не падабаецца,— прамармытаў ён. — Жонка цэлы дзень маўчыць. У мяне самыя нядобрыя прадчуванні.
— Так,— сказаў шафёр.
— Тэлефон не ловіць толькі ў адным месцы — у бункеры, у лёхах. Я ведаю, што туды не патрапіць. Але цяпер пачынаю сумнявацца. Я хадзіў туды раніцай... Можа, забыў выставіць код? Можа, увогуле не зачыніў дзвярэй? Туды можна патрапіць без ключа, а вось выйсці... Калі яна туды зайшла, яна не выберацца. Гэта ўсё будзе жахліва!
— Пазваніце каму-небудзь.
— Ніхто без мяне не адчыніць.
— У любым вытадку вам няма чаго баяцца. У вас жалезнае алібі.
— Якое яшчэ алібі? Што за крыЕшнальны жаргон? Чаму ты так на мяне глядзіш? Ці не думает, што я знарок пакінуў дзверы адчыненымі?
— Я думаю, нам трэба тэрмінова вяртацца ў Мінск,— сказаў шафёр.
Частка пятая
ЛЮ
XIV
Лю ніколі не сумнявалася ў сваім дары. Адчуваць яго яна пачала рана. Ёй не было яшчэ і чатырох, калі яна стамілася ад вечных сварак бацькоў і аднойчы пажадала, каб бацька знік. І яго не стала — з'ехаў. Пачалося іншае жыццё, ціхае, спакойнае. Яна запомніла тады, што жаданні могуць, калі моцна захацець, збывацца. У першым класе ў суседкі па парце прапаў мабільнік, яна чамусьці падумала на Лю і паскардзілася настаўніцы, а тая чамусьці паверыла ёй; былі ўгаворы прызнацца, быў нават нейкі агідны вобшук. Упершыню ў жыцці яна зазнала боль несправядлівасці. Тэлефон неўзабаве знайшоўся, ён і не прападаў, сяброўка забыта яго дома. Але было позна, Лю паспела загадаць жаданне. У выніку настаўніца разбіла акуляры, спіхнуўшы іх локцем са стала, а сяброўка перавялася ў іншую школу, а неўзабаве іх сям'я і зусім з'ехала ў Мінск. То быў нязначны, дзіцячы выпадак, несправядлівасць яшчэ не паспела пусціць карані, таму і кара была адпаведнай — маленькай. Аднак Лю запомніла і гэта.
У дзесяць гадоў па лініі «чарнобыльскага аздараўлення» яна ўпершыню патрапіла за мяжу, у Германію. Яна думала, што там жывуць зусім іншыя людзі, іншыя дзеці, якіясь бясполыя райскія істоты, якія толькі ўсміхаюцца, усе ад малога да вялікага ведаюць сваю прыгожую нямецкую мову,— як яна марыла яе вывучыць! Гаспадары аказаліся казахстанскімі немцамі, дома паміж сабой размаўлялі па-руску. Толькі іхні сын, ветлівы руды прышчаваты немчык (падлеткі ўсе прышчаватыя ў такім узросце, а нямецкія яшчэ і ўсе з рабаціністымі тварамі), неяк аж занадта ахвотна ўзяўся яе вучыць. На другі дзень ён павёў яе паказваць горад. Яны ішлі па вуліцы, яна паказвала на будынак, шытьду, дрэва, чалавека, машыну, пад ногі, а ён называў, як гэта па-нямецку. Па дарозе да іх далучаліся яшчэ дзеці, чамусьці ўсе хлопчыкі і ўсе з веласіпедамі. Ішлі, пакуль не апынуліся на ўскраіне, на нейкай пустцы сярод развалін і лопухаў. Ёй на імгненне падалося, што яна дома. Такая самая бітая цэгла, глог, чартапалох, шыпшына, пустыя пляшкі і акуркі ў пажухлай траве, выбухі рознакаляровых мух з-пад ног. Тут, у гэтым глухім месцы, хлопчыкі раптам абступілі яе ўсе разам і, як па камандзе, замоўклі. Яна нарэшце заўважыла іх прагныя позіркі, учула небяспеку ў гартанных незразумелых словах. Гаспадарскі сын, чырванеючы, пераклаў, што хочуць яны ад яе фота, усяго толькі зняць яе на мабільнікі, і што згодныя нават заплаціць за гэта. Яна не столькі спалохалася, колькі адчула ледзь не да слёз расчараванне. Усё так проста, раю не было. Словы чужой прыгожай мовы, аказваецца, маглі абазначаць тыя самыя, што і дома, саромныя, непрыстойныя рэчы. Яны стаялі і моўчкі разглядалі яе, пакуль чужы дарослы голас ззаду не гаркнуў: «Вас іст дас?!» Усе кінуліся ўрассыпную, акрамя яе, і высокі стары немец, падобны да іхняга школьнага вахцёра, нават у такім жа сінім, з бліскучымі гузікамі, форменным касцюме і ў такіх самых тупаносых літых чаравіках, павёў яе, моцна трымаючы за руку, і па дарозе ўсё выгаворваў, выгаворваў нешта. Яна пакорліва прывяла яго дамоў, дзе да яго далучыліся гаспадар з гаспадыняй; цяпер яны ўсе ўтрох называлі яе «распустай», папракалі, што яна не цэніць таго незямнога шчасця, якое ёй выпала, а прывезла сюды «свае гідкія звычкі», пагражалі расказаць яе куратарам,— а неўзабаве ў двор прыцёгся са знявечаным веласіпедам, кульгаючы, увесь у сіняках, драпінах, у слязах і смаркачах іхні сышок.
Праз два гады было другое замежжа, Італія. На гэты раз яе пасялілі ў прыватным доме. Тут хоць нешта падобнае было на «аздараўленне», такое, якім яны, беларускія «чарнобытьскія» дзеці, яго ўяўлялі: падарункі, крамы, сонца, мора. Але яна ўжо не бачыла ва ўсім гэтым раю, як ні напружвала вочы. Ёй здавалася, што ўсё такое самае, як тут, можна зрабіць і ў сябе дома, абы гроты. У дворыку, па ўсім перыметры patio, раслі ружы і вінаград. Даглядаць іх прыходзіў стары садоўнік у шортах і ў паласатай майцы, гарбаты, з доўгім вострым носам, Пінокіа на пенсіі. Пару разоў з ім сутыкнуўшыся, яна ўбачыла, што ён пазірае на яе таксама, як і нямецкія хлопчыкі, прагна і ліпка, нават сліна цякла па ніжняй губе. Яна не стала чакаць, калі яе зноў пачнуць вінаваціць у распусце, і назаўтра ўдзень, у самы санцапёк, стары садоўнік грымнуўся тварам уніз, падмяўшы сабой ружы і вінаградную лазу, а неўзабаве ляжаў у чаканні «хуткай дапамогі» на тапчане ў кутку la terrazza. Яго яшчэ больш завостраны нос тырчаў у неба з нямым дакорам, у чорных паўднёвых вачах застыла скруха.
Вось тады яна зразумела, і сама паверыла ў свой дар, хай і нядобры — прыносіць людзям нятчасце.
Гэта так яе напалохала, што дома яна расказала пра ўсё матулі. Тая толькі пасмяялася. «Ды ў кожнага чалавека кожны дзень ведаеш колькі такіх выпадкаў? Сёння ў краме на касе мяне аблічылі, касірка пайшла пераправяраць і паслізнулася на мокрай падлозе — а калі б упала?» Але дачка ўжо ведала, што можа ўплываць на людзей, што яны ў яе ўладзе.
У чатырнаццаць гадоў яна зразумела, што яе абаяльнасць, якую зайздросныя сяброўкі называлі проста «вядзьмарства», у яе ўяўнай даступнасці. Дзіцячы тварыж, ямачкі на шчочках, уменне чырванець, любімае слова «лёгка», акуляры з мінусавымі лінзамі — як яна ненавідзела іх спачатку і як хутка зразумела, што і мінус іх можна ператварыць у плюс: яны рабілі яе яшчэ больш безабароннай і, адпаведна, прыцягальнай. Ёй пасавала роля сціплай сарамлівай дзяўчынкі (тое, што па-ўкраінску «скромниця»), яна выдатна ўмела гуляць у нявіннасць, какетнічаць, страляць вочкамі, апускаць іх; пры патрэбе слёзы лёгка закіпалі на яе пушыстых вейках, і гэтак сама лёгка праз імгненне ўсмешка асвятляла яе наіўныя зялёныя блізарукія вочы, а дзіцячыя свежыя вусны, здавалася, заўсёды гатовы былі пацягнуцца да пацалунка. У такі момант любы мужчына, гледзячы на яе, не сумняваўся, што вось яна ўся перад табою, бяры і рабі з ёю, што хочаш.
Тады ж у яе з'явіўся сябар. З блізкага Ельска, старэйшы на дзесяць гадоў. Некалі вучыўся ў Мінску, кінуў вучобу, цяпер нідзе не працаваў, жыў з таго, што вазілі з бацькам у Мінск на продаж, гледзячы па сезону, то гуркі, то бульбу, то цыбулю, то клубніцы, то грыбы. Дарослы хлопец, сапраўдны мужчына, быў ён адначасова цынік, рамантык і авантурыст — хаця б таму, што не пабаяўся звязацца з ёю; да таго гэта быў першы ў жыцці чалавек, які яе ўважліва выслухаў, не перабіваў, не смяяўся, падтакваў і, як ёй падалося, паверыў ёй. І яна растала, паплыла і амаль закахалася. Калі ён прапанаваў: «У мяне ёсць машына, праўда, дабітая, але нас вытрымае, давай паедзем проста гуляць, вандраваць, паглядзім свет, людзей, я даўно так марыў»,— яна з радасцю на гэтую лалітаўскую авантуру згадзілася (кніжка была да таго часу прагна праглынутая). І былі два вар'яцкія тыдні: начоўкі ў матэлях, каўчсёрфінгам у чужых кватэрах, у машыне, каля вогнішча, у палатцы, пакуль не апынуліся ў Латвіі, адкуль — экстрадыцыя і вяртанне дамоў; маці тады крычала: я страціла дачку! — але, па шчырасці, яна яе хутчэй набыла. Лю змянілася, прыцішэла, нават паспрабавала лепш вучыцца, але зусім не йшла ў яе вучоба; напрыжлад, замежныя мовы даваліся з цяжкасцю, затое беларуская — лёгка, і калі маці з часам памаленьку пачала далучаць яе да газеты, у яе выявіліся яшчэ і рэдактарска-карэктарскія здольнасці. У яе быў густ, ці, хутчэй, нюх. Не ведаючы ніводнага правіла, яна тым не менш адгадвала самае дакладнае напісанне слова. Можа, ад таго, што многа чытала.
Так прайшлі тры гады, за якія адбыліся вялікія змены. Да здзіўлення дачкі, у маці з'явіўся мужчына, яна восьвось павінна быта выйсці замуж. Ні яна сама, ні яе будучы чалавек не хавалі, што амаль дарослая дачка ім замінае. Яна ведала, што калі цяпер паўторыць свой лалітаўскі подзвіг і з'едзе з кім-небудзь куды-небудзь, увогуле знікне з вачэй — і маці, і патэнцыяльны айчым будуць толькі радыя. Усё часцей маці заводзіла з ёй такія размовы: «Вось ты ўжо і дарослая. І што думает рабіць? Кім хочаш быць?»
— Нікім,— адказвала тчыра Лю.
— Павінна ж ты хоць аб нечым марыць!
— Ні аб чым.
— Ну, які ў цябе талент?
— Рэдкі, — пасміхнуўтыся, адказвала Лю.
— Менавіта?
— Я ўмею чакаць.
— О, дарагая, чакаць — самае цяжкае. Ясна, што перакладчыцай, сцюардэсай, спявачкай, бізнес-вумэн, мадэллю ты наўрад ці хочаш быць. Нават сацыяльныя сеткі цябе мала цікавяць, толькі кнігі. Як ты думает жыць у цяперашнім свеце?
— Лёгка.
— Гэта цяпер лёгка, пакуль абаяльнасць. Але нішто так хутка не знікае, як абаяльнасць. Гора ты маё. Куды мне цябе падзець? Можа, на журфак хочаш? Я магла б узяць ад газеты накіраванне. Грошы на платнае дастанем.
— Ад яго я нічога не вазьму.
— Усё гонар,— уздыхала маці.— Табе здаецца, што ён не любіць цябе, яму здаецца, што ты не любіш яго, а мне паміж вамі што — разарвацца?
— Не бойцеся. Калі вам трэба мяне сплавіць — я тут не затрымаюся.
— Ніхто цябе не сплаўляе.
А вясной, у сакавіку 2017 года, у мястэчку зноў узнік сябар. Тады, пасля вандроўкі, яго ўратавала тое, што ён Лю пальцам не крануў і другім не даў. Усе гэтыя тры гады ён не абазваўся, не падаў ні знаку, ні разу не пазваніў, не напісаў смс,— і вось паўстаў перад ёю: без машыны, пацёрты жыццём, але нейкі яшчэ больш мужны. Яны сустрэліся ў бары на плошчы, увечары. За вакном стаяла сакавіцкая адліга, сонца зайшло, а святло засталося. На пытанне «дзе быў?» сябар неахвотна адказаў:
— Так, грошы зарабляў, сёе-тое, дробная кантрабанда. Рэйды ва Украіну і назад. У мяне там усе сябры, машына з украінскімі нумарамі, украінскі пашпарт.
Але яна бачыла, што ён не дагаворвае. Яна была ўпэўнена, што ён удзельнічаў ва ўкраінскай вайне. Калі да іх століка ззаду падышоў шафёр-дальнабойшчык і звярнуўся па-ўкраінску, у сябра тарганулася правая рука да кішэні. Лю нават падалося, што яна заўважыла нейкую рэч, падобную на пісталет. Сябар сказаў, што цяпер «залёг на дно», зноў займаецца правераным заняткам — ездзяць з бацькам у Мінск прадаваць што папала: ад картопляў да самагонкі.
— А што далей?
— Я вольны казак, у мяне заўсёды Украіна пад бокам.
— Вазьмі мяне з сабою! — ледзь не ўзмалілася яна.— Хоць куды-небудзь, абы разам.
— Тое не хутка будзе. З год, хоць з паўгода трэба адляжацца.
— Шкада.
— А што здарылася?
— Нічога,— яна закусіла губку.— Проста не магу больш тут, ды і не хачу. Няма дзе дзецца пасля школы.
— А паступаць не хочаш? Як усе?
— Я не люблю вучыцца. Я не набяру іхніх ідыёцкіх балаў.
— Ну хоць мінімум набярэш, ты ж разумная дзяўчынка. А то я б памог. Грошы ў мяне ёсць. Не хопіць балаў на бюджэт — пойдзеш на платнае. Я аплачу.
— Я не люблю вучыцца.
— Можа, і правільна,— сказаў ён разважліва, нібыта ўхвальна. Але яна заўважыла, як яго вочы заблішчэлі знаёмым авантурным бляскам. Ён нешта абдумваў і матаў на вус. — Мо ты для іншага створана, не для вучобы. Ды і што такое цяперашняя вучоба? Наўрад ці рамантыка, сяброўства, песні каля вогнішча пад гітару. Цяпер гэта тое, што і паўсюль, тая самая барацьба за існаванне, разборкі, спаборніцтва: хто багацейшы, хто бяднейшы, у каго якія бацькі, хто паспяховы, хто няўдачнік. Дык ці не прасцей адразу ўключыцца ў гэтую барацьбу? Без аднаго лішняга звяна. Нават калі дапусціць, што ты паступіш, адвучышся і вернешся назад, напрыклад, у раёнку, і станет, як твая маці. Хочаш быць як маці?
— Не, не хачу,— усміхнулася яна.
І ён таксама ўсміхнуўся ў адказ.
— Ты пахарашэла. А цікава, ты па-ранейшаму можаш уплываць на людзей?
— Не ведаю, не спрабавала.
— Ну што ж. Калі ты так настроена — хоць куды,— ён зрабіў выпляд, што задумаўся.— А ці не паспрабаваць такі вырыянт? Ты ж ведает, я год грыз граніт навукі, таму такі разумны; дык вось: мы з бацькам часта ездзім у Мінск,— і што ты думает, аднойчы каля «Еўраопта» налятаем на майго старога выжладчыка, нашага земляка з-пад Ельска, па-ўкраінску любіць пагаварыць. Ён пазнаў мяне, я яго, узрадваліся, разгаварыліся. З таго часу возім яму на заказ сала, памідоры салёныя, калі самагонку жытнюю; ён даўно на пенсіі, жыве адзін, жонка памерла, сын загінуў — разбіўся на матацыкле, дачка замужам у Францы. А гэтай зімою пачаў мне скардзіцца, маўляў, жыву адзін у харомах, нікому не патрэбны, аж сумна, каб хоць хто, хоць якая аферыстка знайшлася. Я адразу пра цябе падумаў. З таго часу як ні прыязджаем, ён усё дапытваецца: знайшоў мне кватарантку?
— І?
— Табе засталося дацярпець да канца школы і выбрацца ў Мінск. Будзеш вучыцца і жыць у нашага дзеда.
Ён не здагадаўся ў гэты момант паглядзець на яе, але калі б зрабіў гэта, убачыў бы — ад дабрыні яе не засталося і следу. На яе тварыжу была разгубленасць, крыўда, нават гнеў.
— Гэта ўсё, што ты можаш прапанаваць?
Яго жыццё ўяўлялася ёй поўным небяспекі, геройства, рызыжоўнай кр^хмінальна-пр^іцягальнай рамантыжі, і калі б ён павёў яе з сабою, яна кінула б усё і пайшла. А ён прапаноўвае ёй такое! Яна бачыла яго навылёт. Ведаючы, што яна прыносіць няшчасці, ён па сутнасці штурхаў яе на забойства, прытым сам застаючыся чыстым.
— Я толькі на такое здатная?
— Лю, не дыж не — няма праблемы.
— Як гэта брыдка, нізка.
— Лю, проста кватараваць — і ўсё. Адзінокі дзед жыве. У цябе б не балела галава, што рабіць пасля школы, і мне было б дзе прыткнуцца ў Мінску. Але не хочаш — не трэба.
Больш ён да гэтай тэмы не вяртаўся. Толькі пры развітанні сказаў, марудна прыжурваючы цыгарэту:
— Усё ж падумай. Нам наканавана быць разам. Я цябе знайду, дзе б ты ні была.
Страшна, але разам з тым соладка было чуць гэта. Ён па-ранейшаму быў адзіны, хто хоць так ці інакш цікавіўся яе лёсам. У той жа вечар да яе ў пакой зайшла маці. Лю ляжала на канапе на спіне з кніжкаю ў руцэ. Яна зняла акуляры і пацерла пальцам стомленыя вочы. Ведаючы напярод, пра што маці збіраецца казаць, апярэдзіла яе, каб толькі адчапіцца:
— Добра. Я буду паступаць на журфак. Можаш браць ад газеты накіраванне. Дакументы самі збяруцца. Пашпарт, атэстат, фота, меддаведка, характарыстыка. Заява на месцы.
— А ты здасі ЦТ? Ты нічога не вучыла.
— Лёгка.
— А ты ведаеш, што на журфак мала сертыфікатаў ЦТ, там творчы конкурс у два этапы і ўнутраныя экзамены?
— Здам як-небудзь.
— І ўсё ж? Калі не дабярэш балаў?
— Пайду на філфак. У любым выпадку сюды не вярнуся.
У вачах у маці загарэлася надзея. Такой самастойнай, разважлівай яна дачку першы раз бачыла.
— А жыць дзе? — прытворна пачала бедаваць яна.— І, як назло, у людзей хоць хто, а тут нікога, нічога, ні блата, ні свата.
— Чаму? А Свянцецкія? У Мінску. Вось, піша мне, заве,— Лю паказала тэлефон.— Яна таксама будзе паступаць. Паеду да яе. Хоць бы ў разведку.
Гэта толькі што прыйшло Лю ў галаву, і яна сама падзівілася, як усё складна атрымліваецца. З Свянцецкай, той самай сяброўкай-аднакласніцай, што некалі забыла дома смартфон і наябеднічала на Лю, а потым пераехала з сям'ёй у Мінск, яны сапраўды зрэдку перапісвалася ў сацсетках. Але, канечне, не настолькі яны былі блізкія, каб сяброўка згадзілася прыняць няпрошаную кватарантку.
— У іх пажыву,— зноў махнула яна тэлефонам.— Я ўжо дамовілася, яны згодныя. Прынамсі, на час экзаменаў. Будзем рыхтавацца разам.
— Адна справа тэлефон, другая жывы чалавек.
— Не выганяць жа яны. Некалі была лепшая сяброўка. А выганяць — ну што за праблема, знайду кватэру.
— Паспрабуй, донечка, а раптам?
Гэтыя надзея і радасць, што засвяціліся на матчыным твары, вырашылі ўсё. Лю загарнула кончык старонкі, адклала кнігу, выйшла на балкон. Вецер пах вясной. На ліпе набрыньвалі пупышкі. Уверсе ў кроне спрабаваў голас шпак, пасвістваў і замаўкаў, нібы сам да сябе прыслухоўваўся. Лю набрала сябра.
— Я згодная.
— Я не сумняваўся. Малайчынка. Правільна. Будзь смялейшаю — і ўсё ў нас атрымаецца!
XV
Сяк-так, цераз пень-калоду Лю скончыла школу, перажыла ўсю гэтую каламуць з апошнім званоком, выпускнымі; у чэрвені з горам папалам, на аўтапілоце, на інтуіцы і начытанасці метадам тыка здала ЦТ, самым ніжнім балам зачапіўшыся за неабходны для паступлення мінімум. Пра бюджэт нельга было і марыць, асабліва ўлічваючы яшчэ і ўнутраныя журфакаўскія экзамены — сачыненне, вусны тэст, творчы конкурс. Але гэта было ўжо няважна. На самой справе яна не думала ні пра якія экзамены, ні пра знешнія, ні пра ўнутраныя, а думала, як яна будзе жыць у чужога чалавека, як будзе прыходзіць да іх вечарамі, а можа, днямі, сябар, і як яны будуць чакаць, пакуль натуральным чынам вызваліцца кватэра.
Яшчэ раней яна скантактавалася з Свянцецкай, і тая, хоць з вялікай неахвотай, але згадзіліся прышяць яе на адзіндва дні: «Ну... можна... не ведаю... калі не прыедуць госці...»
Сямнаццатага ліпеня быў набыты білет (акурат тады, калі на плошчы заглядзеўся на яе лысы дзядзька каля джыпа), пасля чаго яны з сябрам адправіліся на возера, купацца і загараць, і заадно абгаварыць яшчэ раз дэталі.
«Галоўнае, зачапіцца хоць на гэтыя пару дзён,— пераконваў сябар.— У панядзелак, максімум аўторак я прыеду, пазнаёмлю вас, і ўсё будзе цудоўна. Адразу ў лоб нельга, каб ён не насцярожыўся, трэба сказаць, што жыла ў сяброўкі, так і так, умовы невышосныя».
Калі вярталіся з возера, гадзін у пяць вечара, з пагорка ўбачылі, як унізе па насытной дарозе марудна праехаў знаёмы джып. Сябар задуменна правёў яго позіркам, выплюнуў травінку, якую жаваў, спыніўся, чакаючы, пакуль параўняецца з ім Лю.
— Багаценькі,— паўтарыў ён тое і з той самай інтанацыяй, што і ў абед на плошчы.— Тачка крутая. Эх, мне б такую! — зайздросцячы чалавеку ў джыпе, ён нават не падазраваў, што ў гэты самы момант чалавек у джыпе безнадзейна зайздросціць яму з яго веласіпедам.— Ну што ў ім такога? Нічога. Чым ён лепшы за мяне? Нічым. Жыве, відаць, таксама не ў панельным доме. Нябось, асабняк, віла. Эх, якія асабнякі я бачыў у Крыме! А за мяжой! Ды і ў нас ёсць.— Ён не першы раз расказваў пра крутыя «тачкі» і багатыя вілы, і заўсёды з яго аповедаў атрымлівалася, што іх уладальнікі горшыя за яго, а жывуць лепш.
Вузкая, закрытая травой сцежка вяла праз яшчэ не скошаны луг. Трава стракатала аб спіцы. Моцна, як перад дажджом, пахлі лугавыя кветкі. Ад зямлі патыхала цяплом не менш, чым зверху ад сонца. Сябар сцягнуў майку і накінуў на руль. У яго быў бронзавы ад загару торс, з белымі палоскамі шрамаў і чырвонымі плямкамі ад укусаў сляпнёў. Жывот упалы, у квадраціках мускулаў. На шырокай грудзіне крыжам кучаравіліся валасы.
— А някепска было б раскруціць яго. Ты заўважыла, як ён на цябе глядзеў? Ім усё можна. Надакучыла жонка — памяняў на дзяўчынку.
— Перастань.
— Абаяльная ты. Таму і здаешся яшчэ больш даступнаю, чым ты ёсць. Паехала б з ім?
— Лёгка... Глядзі!
У небе зніадкуль узнікла кропка, пачала павялічвацца, пакуль не ператварылася ў коршака. Распасцёршы крылы, ён закружыў над лугам, спускаючыся ўсё ніжэй і ніжэй. Птушкі імгненна заціхлі і прыбіліся да зямлі, да травы.
— Нядобры знак,— сцепанула Лю худзенькім плячом.
— Глупства. Містыка. Ну, не будзь такой. Можна падумаць, я цябе на Галгофу пасылаю.
— Горш. Я сама нясу іншым Галгофу. Нібы ты не ведаеш, што дзе я, там няшчасце.
— Зноў містыка,— паморшчыўся ён.— У мяне дыж усё наадварот: колькі цябе ведаю, я з табой тчаслівы.— Ён хацеў пакласці руку ёй на плячо, яна вылузнулася.— Лю, мне не падабаецца твой настрой. Ці ты перадумала?
І на возеры, і цяпер сябар, выдатна ведаючы, што білет ужо куплены і ляжыць у кішэні, усё перапытваў: «не перадумала?», «не пабаішся?», чым толькі злаваў яе. Нібыта ў яе быў выбар.
Паказалася мястэчка з воданапорнай вежай, знаёмыя белыя двухпавярховыя катэджы са спадарожнікавымі антэнамі, з чырвонай і чорнай гонтай дахаў. Лю азірнулася, каб запомніць гэтую сцежачку ў лузе, захаваць у памяці луг з кветкамі, матылямі і пчоламі, неба з коршакам, заадно прабегла ў думках гэтай сцежачкай назад і нібы ўбачыла само возера, адчула цёплую, мяккую ваду, пагладзіла прыбярэжны пясок, шапаткі чарот, куст ракітніку — і ўсё гэта такое кранальнае, паслухмянае, безабароннае раптам злілося ў адзін невыказна мілы, пяшчотны малюнак і пацягнулася ёй услед каб развітацца.
Неўзабаве ступілі на крайнюю вуліцу. Пачаўся вузкі, выкладзены пліткай тратуар, па якім тут так рэдка хадзілі, што са швоў паміж пліткамі лез малады трытутнік. Лю заявіла, што хоча есці. Яны пайшлі да цэнтра. На плошчы, як заўсёды, стаялі фуры. Каля рэстарана пад вечар столікаў паболела. Мужчыны-дальнабойшчыкі гаварылі па-ўкраінску і па-руску. Лю з сябрам знайшлося месца каля невялікага дэкаратыўнага плеценага плоціка. Адразу за ім ятчэ адну невысокую агароджу стваралі падстрыжаныя кусцікі з белымі кветкамі, падобныя на язмін, толькі драбнейшыя, якія цвітуць з вясны па познюю восень, ледзь не да снегу, а потым і зімой стаяць абсыпаныя белымі клейкімі ягадамі; снежнаягаднік, ці як яны называюцца. Афіцыянт прынёс сябру порцыю тэкілы, а Лю — марожанае, сок, капучына ў пластыкоўцы, чызбургер — заціснуты паміж падрумяненых палавінак булачак жоўты сыр з дзіркамі.
— Я пакіну ў вас тут дзе веласіпед,— сказаў сябар афіцыянту.— Заеду аўтастопам.
— Без праблем. Лю, можна на хвілінку? — Яны адышлі да плоціка, за кусты гэтага снежнаягадніку. Афіцыянт мысам чаравіка пастукаў у плоцік.— Я выпадкова пачуў... Гэты лысы з тваім будучым айчымам пра цябе гаварылі. Паказваў тваё фота на планшэце.
— Уяўляю, што яны нагаварылі.
— Ты карыстаешся поспехам,— і, азірнуўшыся на сябра, які піў тэкілу, спытаў: — Лю, нам з табой зусім нічога... не можна?
— Усё можна ў межах чалавечага жыцця. Як кажа мой будучы айчым.
І раптам ёй так стала прыемна, радасна невядома ад чаго. Як бы адчуванне, што хутка павінна здарыцца нешта харошае. Калі чакаць і верыць, дык яно часам і харошае здараецца. Яна вярнулася за столік. Сябар насыпаў на палец солі, выпіў тэкілы, злізаў соль і пасмактаў лімонную дольку. Тады толькі заўважыў яе павесялеласць. Шкадаванне, ці пяшчота, ці пачуццё брата да сястры, ці што там у ім варухнулася. Ён паклаў сваю лапу на яе далоньку.
— Лю, скажы,— ён узяў нейкі задушэўны тон.— Як цябе адпускаюць адну, у вялікі горад, да чужых людзей?
— Лёгка.
— Ты так ні разу і не расказала, што ў цябе дома.
— Нічога добрага. Мяне па сутнасці выганяюць. А каб маглі, дык зжылі б са свету.
— Ты не перабольшваеш? — сябар адразу зразумеў, што яны гэта адзін Асавец.— На выгляд ён звычайны башкавіты нармальны дзядзька...
— Больш чым нармальны. Ён святы. Я ўпэўнена, што ён ні разу не парушыў ніводнага з дзесяці запаветаў. Калі-небудзь я думаю, хай бы ён быў лепш цынікам, як ты, чым святым апосталам з прынцыпамі. Прынцыпы ў яго. Горш няма за маралістаў і прынцыповых. Ён не жыве, а як бы выконвае працу, нарыхтоўвае не толькі бярвенні ў лесе, а і назапашвае добрыя справы. Нібыта ў яго не адно жыццё, а адзінаццаць, як класаў у школе, і для таго, каб перайсці ў наступны клас, яму трэба здаць характарыстыку і атэстат за папярэдні.— А ты яго ўсур'ёз не любіш,— заўважыў сябар.
— За што мне яго любіць? Ён уварваўся ў нашае жыццё, усё перавярнуў дагары дном. Тое, што ён, гэты прышц на шэрым уазіку, да нельга вульгарны, гэтага толькі такая, як мая маці, можа не заўважаць. Але калі б толькі вульгарны! Ён хітры, з задняй думкай, і самае галоўнае — жорсткі. Я не магу пакуль гэтага даказаць, я проста адчуваю. Не ведаю, што ён задумаў, што яму ад нас трэба, што ён можа з гэтай сітуацы вывудзіць, але здагадваюся, што тут нешта цёмнае!
— Лю, — сказаў сябар. — Ведаеш, мы з ім крыху знаёмыя. Ён не такі ўжо монстр. Вялікую справу падняў з нуля. І да цябе добра ставіцца — нічога кепскага не казаў. Ну, прышцытовы, ну, мараліст, дыж на тое філосаф.
— Не ведаю, які з яго філосаф, я дапускаю нават, што ён здольны кахаць, па-свойму, канечне, і разам з тым дакладна ведаю, што ён няпросты, непрадказальны, нешта задумаў, штосьці вычэквае — і мне проста шкада маці. Яна такога не заслугоўвае.
— Можа, мне з ім па-мужчынску пагаварыць?
— Сядзі. Я ўжо ведаю, які ты памагаты. Я сама пастаўлю яго на месца,— сказала яна нядобра, помсліва.— Хоць бы дзеля таго, каб маці пабачыла, хто ён ёсць.
— Што ты прыдумала? — занепакоіўся сябар.— Лю, прашу, не рабі гэтага. У нас усё так добра складваецца.
— Не бойся. Я не зварухну нават пальцам, але з ім разбяруся. Не для сябе — дзеля маці. Пакуль яна пад яго ўплывам, як пад гіпнозам, ён для яе «ідэал мужчыны»... Вось, паглядзі, мне ехаць заўтра, а ніводнага званка...
Сонца хавалася за дахі. Цені ад столікаў выцягваліся. Пахла кавай і свежым разліўным півам. Над столікамі ляталі восы. Сябар, апусціўшы галаву, задумліва пазіраў на шчыльна сціснутыя дзявочыя ногі з белымі каленямі ніжэй чырвонай спаднічкі.
— Лю, ты ніколі не расказвала пра сваю маці. Можа, будучая мая цешча, а я нічога пра яе не ведаю.
— Ды што расказваць? Яна некалі прыехала сюды з Віцебтчыны...
Частка шостая
МІХАЙЛОЎСКАЯ
XVI
Лена Міхайлоўская некалі прыехала сюды са сваёй Віцебшчыны па размеркаванні пасля індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа, калі ёй ледзь споўнілася васямнаццаць, уладкавалася ў раённую газету тэхрэдам, папрацавала месяц і выйшла замуж за першага, хто прапанаваў,— за прыезджага ўкраінскага хлопца з не зусім украінскім прозвішчам Каралёў (потым ён прызнаўся, што саромеецца свайго «расійскага» прозвішча, раіўся з ёю, ці не памяняць яго на Караленка або ўзяць жончынае і пісацца Міхайлоўскі). Прыгожы, са смаляной чупрынай, з тонкімі, уніз апушчанымі вусікамі, падобны, як многія паўднёвыя славяне, да турка. Працаваў на іхняй чыгуначнай станцы, а жыў у Оўручы, на Жытоміршчыне — тады яшчэ не было ніякіх межаў. Дабіраўся кожны дзень туды і назад электрычкай. Не сказаць, каб Лена яго так ужо кахала. Хутчэй гэта быў своеасаблівы шлюб па разліку. Ён быў сірата, гадаваўся ў бабулі, бацькоў не памятаў, сям'і не ведаў, мала ўяўляў, якой яна павінна быць, значыць, не будзе свякрухі, радні, ніхто не будзе камандаваць і ўпікаць і сам не будзе дужа пераборлівы.
Вяселле згулялі ў пачатку красавіка, а ўжо ў траўні яна ўбачыла, што за падарунак ёй дастаўся. Каралёву прырода ў адным месцы дала, у другім — адняла. Ён пакутаваў на рэўнасць так, як іншыя на запоі. Гэта была менавіта хвароба, паталогія, бо ўзнікала абсалютна на голым месцы, без аніякай прычыны. Галоўнае, ён катэгарычна не хацеў жонку слухаць, у прамым сэнсе затыкаў пальцамі вушы, калі бедная Лена спрабавала даказаць не даказаць, а хаця б уставіць слова апраўдання. «Назаві мне хоць адну жонку, якая б не здраджвала». Ён з такой безапеляцыйнасцю, з такой тупой упэўненасцю гэта сцвярджаў, што ў Лены апускаліся рукі. Так, яна да замужжа не быта феяю. Можа, таму і паспяшалася замуж. Але і тое, што ёй выпала, быто ўжо занадта. Падазрэнні, бяссонныя ночы, бясконцыя сваркі, пагрозы кінуць яе, з'ехаць ва Украіну, у Оўруч, дзе ў яго, бачыце, застаўся надзейны сябар і адданая нявеста — першае каханне, якая чакае яго, «якая не роўня некаторым». Іншая скончыла б гэты кашмар за пяць хвілін — выгнала б такога, парвала б з ім, развялася. Але ў Лены быў адзін істотны недахоп — яна была добрая. Пакутуючы ад уласнай бязвольнасці, яна прасіла прабачэння, сама не ведаючы за што, і прасіла яго застацца, сама не ведаючы, навошта. Нічога не змянілася і тады, калі нарадзілася дачушка; наадварот, стала яшчэ горш, бо Каралёў не надта верыў, што гэта яго дзіця. Яна ўзіралася ў яго перакошаны ад пакуты, па-сапраўднаму няшчасны твар і бачыла, што нават ад той сімпаты, якая некалі ў яе да яго была, нічога не засталося. У такія хвіліны яна ледзь стрымлівала шалёнае біццё сэрца. Яна ўяўляла, як помсціць яму адзіным даступным ёй спосабам, менавіта — здраджвае яму з кім папала. Калі чалавека па сто разоў на дні запэўніваць, што ён злодзей, і не даваць магчымасці апраўдацца, не выжлючана, што калі-небудзь яму сапраўды захочацца ўкрасці — хоць будзе за што цярпець. У такім разбэрсаным настроі, з такімі пачуццямі і думкамі яна паехала ў Мінск на чарговыя курсы падвышэння кваліфікацы (Каралёў, прыціскаючы да сябе дачушку, казаў з'едліва: «Што нашай маме яшчэ падвышаць, яна даўно ў такіх справах прафесар») і патрапіла на літаратурную вечарыну, дзе выступаў Рак, якога яна ледзь не з дзяцінства ведала па зборніках паэзіі, нават школьніцай была завочна закаханая ў яго. Іншыя яго калегі-выступоўцы чыталі вершы-агіткі пра палітыку, мову, радзіму; калі б тое самае зрабіў Рак, яна і не заўважыла б. Але ён, вядома, быў арыгінальны; ціхім голасам прачытаў адзін-адзіны верш, затое які! Кожнае слова біла прама ў сэрца, і яно адгукалася салодкім рэхам і запамінала ўсё з першага разу.
«Палю чарнавікі. Навошта свету знаць, што закрэсліў я ў жыцці сваім. Гараць чарнавікі. Душы сакрэты віюцца знічкамі, дымком сівым. Гараць чарнавікі. I ў іх свячэнні і думкі, і трывогі — заадно. I рынуцца ў душу, глыбей, на дно абвугленыя прысвячэнні».
Яна стаяла ў чарзе і, гледзячы, як ён прыгожым почыркам падпісвае кнігі, як хутка і спрытна ходзіць яго рука, ёй хацелася пралезці пад гэтую руку і, выгінаючы спіну, мурлыкаць ад задавальнення. Потым, калі гулялі па горадзе, яна ўсё чакала, што зараз яны прыйдуць у шыкоўныя апартаменты, дом з камінам, вялізным кабінетам, кніжнымі паліцамі да столі, і як яна змяце пыл, накіне фартух і пазавіхаецца на кухні за плітою, а затым і ў ложку пакажа сябе,— але ён маўчаў. Яна была непрыемна ўражана, і толькі тады супакоілася, калі ён прызнаўся, што ў яго проста няма кватэры, а жыве ў сябра. I быў замест апартаментаў вечар, бэз, чаромха...
Калі яна вярнулася дамоў, убачыла абрыдлага мужа, пачула яго папрокі, яна зразумела, што больш не будзе апраўдвацца. Ды цяпер ужо і не было як. Яе маўчанне толькі падлівала вады на яго млын. Нейкі час яны яшчэ жылі разам, калі гэта можна назваць жыццём. Каралёў не сунімаўся, нават пачаў прыводзіць у выкананне свае пагрозы кінуць яе: з'язджаў некуды на тыдзень, на месяц, бывала, што і на тры месяцы — і неадменна вяртаўся, прывозіў грошы, прасіў прабачэння, «я адналюб», «не магу без цябе», і яна, кленучы сябе, прымала яго, ведаючы, што хутка паўторацца сцэны рэўнасці. Яны паўтараліся. Усё ішло як па зачараваным безнадзейным коле. Здавалася, ніколі не будзе гэтаму канца. Неяк пасля чарговай сцэны яна, сябе не помнячы, нагаварыла яму вельмі жорсткіх слоў; ён, як звычайна, моўчкі сабраў рэчы і з'ехаў. Праз нейкі час яна атрымала ад яго пісьмо з Украіны. «Ты дабілася свайго... праз твой невыносны характар... не шукай... прабач... некалі кахаў».
Яна была ўпэўненая, што дзе б ён ні быў і з кім бы ні быў, неўзабаве ён аб'явіцца, хаця б успомніўшы пра дачку, і са страхам чакала гэтага. Але ён не з'явіўся ні праз месяц, ні праз год. Яна яшчэ доўга не верыта свайму тчасцю. Настолькі была радая таму, што цяпер вольная, так баялася, што ён вернецца, што ёй у галаву не прыйшло яго шукаць, каб, напрыклад, справіць аліменты. Ёй не трэба было ад яго нічога, абы не бачыць яго.
Неўзабаве яна ацаніла выгоды свайго новага становішча. На яе кінутую сталі звяртаць больш увагі, чым калі яна быта незамужняй. Ёй было ўсяго дваццаць чатыры гады, і яна не збіралася рабіцца саламянай удавою. Проста цяпер яна стала вучоная, прынамсі, не збіралася мяняць быжа на індыжа, не кідалася замуж за першага, хто пазаве. Чакала, чакала — і дачакалася. Звалі яго Вадзім Асавец. Ён з'явіўся ў мястэчку некалькі гадоў назад. На голым, лічы, месцы стварыў дрэваапрацоўчы камбінат і хутка давёў яго да ладу. Аднойчы прышёс у газету экалагічную нататку — пра тое, як хутка і нерацыянальна высякаецца лес у раёне. Яны пазнаёміліся. Пачалі сустракацца. Ён быў на пятнадцады гадоў старэйты: ёй трыдцаць два, яму — сорак сем. Але выглядаў ён маладзей. Можа, таму, што яна так доўга чакала, той, каго яна ўрэшце дачакалася, падаўся ёй эталонам мужчыны. Яна не бачыла ў ім недахопаў, а адны толькі вартасці. Тое, пра што яе дачка Лю казала свайму сябру іранічна,— пра «святасць» Асаўца, яна ўспрыняла б усур'ёз. Пры кожнай сустрэчы, кожнай размове яна пазнавала яго ўсё больш. Ён падабаўся ёй і знешнасцю — ваенная вытраўка, дужы, заўсёды паголены, і біяграфіяй — разведзены, у Мінску кватэра (на ўсялякі выпадак), і характарам — сур'ёзны, тчыры, прыстойны, і паводзінамі — па-старамоднаму шляхетны, з называннем яе на «вы» і з цалаваннем ручкі, і тчодрасцю — грошай не лічыць, кветкі, рэстаран, дарагія падарункі. Але самае галоўнае, яна з ціхай радасцю пераконвалася, што і яна яму падабаецца. Так яно прыйшло, позняе каханне, поўнае, узаемнае, аб якім мараць.
— Я ведаю,— сказаў ён аднойчы,— пра мяне кажуць, што я зануда, не разумею гумару.
— Не з гумарам жыць, а з добрым чалавекам,— хутка ўставіла Лена.
— Абсалютна правільна. Цалкам падтрымліваю такое ваша стаўленне да жыцця. А што да гумару — адзін, усяго адзін раз у жыцці я паспрабаваў пажартаваць.
Ён расказаў, як некалі іх адпраўлялі ў камандзіроўку ў Віцебск, па вядомай справе зніклай школьніцы; быў вечар, яшчэ чатыры гадзіны чакалі на мінскім вакзале, а ўночы далі адбой. Ён прыехаў дамоў і, не звяртаючы ўвагі на разбуджаную жонку, «з мэтай насмяшыць яе», пайшоў шнырыць па кватэры: шафы, балкон, ванны пакой. Перапалоханая жонка сачыла за ім. «Ты што?!» — «А раптам у цябе палюбоўнік?» Яна прастагнала і падняла ў столь вочы: «Якое ты палена! I дзе ён можа быць?»— «Вы, жанчыны, іх паўсюль хаваеце».— «Якое ты дрымучае бервяно! Табе не з людзьмі, а ў лесе з дрэвамі трэба жыць!»
— Пазней, калі мы па яе ініцыятыве развяліся — праўда, дзеці да таго часу выраслі, я зразумеў прычыну яе крыўды і гневу. У яе на гэтай ролі — палюбоўніка — быў не адзін і нават не два чалавекі. Вось так я няўдала, на сваю галаву пажартаваў.
— Бедны вы,— шчыра шкадавала яна, не бачачы ў гэтай гісторы ні пошласці, ні анекдатычнасці, і легкадумна не праводзячы паралеляў з першым мужам.
— Затое мой крах на сямейным фронце і няўдачы на кар'ернай лесвіцы,— жаваў ён мачалку,— зрабілі з мяне філосафа. Мяне сапраўды пацягнула да адзіноты, да лесу, ці не так?
Ён пачаў бываць у яе ў гасцях. Абедаў, вячэраў. З'явіліся баршчы і адпрасаваныя і адбеленыя храбусткія кашулі. Часта затрымліваўся каля кніжнай паліцы, прачытваў адзін-два абзацы; загортваючы кнігу, казаў з уздыхам: «Усё гэта чыстая праўда. Так і ёсць у жыцці».
— Чытаю я, канечне, менш, чым нашая прыўкрасная Лю, але стараюся не адстаць. Мне няма розніцы што чытаць, навуковую літаратуру, вершы, прозу, абы жыццё героя ў кнізе было падобнае на маё. А аўтараў не запамінаю ніколі. Якая розніца, хто аўтар, праўда?
Яна была б зусім шчаслівая, каб не дзве праблемкі. Першая — што фармальна яна замужам. Гэта ўвесь час нявыцягнутай стрэмкай вярэдзіла душу. Яна не ведала, як пра такое сказаць, і ці трэба казаць. Першы муж так выматаў яе, што цяпер яна баялася наступіць на тыя самыя граблі. Яна разумела, што другога разу проста не вытрымае. Але і цягнуць да апошняга, да таго, напрыжлад моманту, калі Асавец зробіць прапанову, было і непрыгожа, і небяспечна. Атрымаецца, што яна проста паставіць каханага чалавека перад фактам. Трэба рабіць гэта раней. І яна адважылася. Стаяла бабіна лета. Цвілі па другім разе каштаны. З сумнай усмешкай, якая азначала: усё магло б быць цудоўна, каб не...— яна расказала пра Каралёва, паказала яго адзінае пісьмо.
— Не забывайце, хто я, дзе я працаваў,— выслухаўшы, не зводзячы з яе вачэй, сказаў Асавец.— Гэта такая драбяза, што і гаварыць не варта. У мяне ёсць знаёмы, акурат па гэтай лініі.— Адразу ж пры ёй дазваніўся, патлумачыў у трубку: — Жанчына хоча замуж за прыстойнага чалавека, а пячатка ў пашпарце гэтаму перашкаджае. Той? — той алкаголік знік кудысьці. Так-так, так-так.
Пагаварыўшы, з задаволенай усмешкай (мужчына ўзяўся за справу — мужчына выканаў) расклаў усё па пунктах. Першае — падаць у суд заяву аб разводзе, месцам пражывання адказчыка назваць свой адрас, туды ж суд будзе слаць павесткі, «распітацеся за яго ў павестках, а суд вынесе вердыкт у адсутнасць адказчыжа».
— І ніякіх сведкаў, толькі вы і суддзя. Затым ідзеце ў ЗАГС і атрымліваеце пасведчанне аб разводзе.
— І ўсё? — спытала яна, не верачы, як за пяць хвілін можна вырашыць тое, што здавалася ёй невырашальным, на што яна не магла адважыцца трынаццаць гадоў.— А калі ён вернецца?
— Ён вернецца не да роднай жонкі, а да чужой. Ці не так?
Аднак для перастрахоўкі, каб нішто не нашкодзіла іх будучаму шчасцю, яшчэ параіўся з сябрам-юрыстам, мала таго, нават прывёз яго сюды, у мястэчка, і той, сумленны, уедлівы чалавек, грунтоўна ўваходзіў у курс справы, доўга, падрабязна распытваў Лену, калупаўся ў дакументах, усё ўдакладняючы, і нарэшце даў цвёрдую гарантыю, што непрыемных сюрпрызаў не будзе ні ў якім выпадку. Заставалася яшчэ праблемка: што рабіць з Лю? Дачка чамусьці адразу незалюбіла Асаўца. Як толькі ён заяўляўся, яна моўчкі апраналася і выходзіла. Акрамя таго Лю, сама таго не жадаючы, з'яўлялася перашкодай да афіцыйнага заключэння шлюбу. Пакуль яна тут, ні Лена да Асаўца не магла перайсці, ні Асавец да яе.
— Я ведаю, чым такое сумеснае жыццё канчаецца,— сказаў ён з уласцівай яму праматою, калі ў чарговы раз прыйшоў у госці.— Я прытрымліваюся той думкі, што не павінна дзяўчынка-падлетак жыць разам з дарослым мужчынам.
Лена сядзела за сталом, ён стаяў каля кніжных паліц. Дзверы ў даччын пакой былі расчынены; відзён быў засланы пледам край канапы з кінутымі на яе джынсамі, каля канапы стаялі, міла касалапячы (насы разам, пяты асобна), красоўкі, побач валялася на падлозе чамусьці толькі адна беленькая шкарпэтачка.
— !ншы прыхаваў бы, гэта факт. Але я не з такіх. У мяне прынцыпы. Калі яна такая, як вынікае з вашых слоў, з такімі звычкамі, схільнасцямі, паводзінамі (раней Лена неасцярожна расказала яму пра ельскага сябра і двухтыднёвыя прыгоды дачкі) — дык што, калі, дапусцім, яна ў мяне закахаецца? Я сябе ведаю, я не паддамся спакусе (казаў усё роўна наадварот, чым Літаву). А вось за яе... Калі яна пачне са мной фліртаваць — мне давядзецца расказачь вам. Вы наўрад ці адчуеце да яе прыхільнасць. Дык навошта выпрабоўваць лёс?
Яго шчырасць абяззбройвала. Лена, у думках з ім цалкам згаджаючыся, усё ж паспрабавала абараніць дачку, пачала пераконваць, што то быў пераломны ўзрост, які яна даўно перарасла.
— Яна ўвогуле не такая, чым я ў яе гады, у яе няма сябровак, яна несучасная, не тырчыць у камп'ютары, нават у сацсетках не любіць калупацца, толькі старамодна чытае — так што ніякага флірту не будзе.
Але ён быў непахісны.
— Хай канчае школу, і — павінна пакінуць нас. Я нават вымушаны паставіць умову: або я, або яна. Так будзе лепш для ўсіх. Нічога не павінна азмрочыць будучага нашага шчасця.
— Але куды ёй?
— Хай паступае.
— Яна не паступіць з такімі баламі. У лепшым выпадку на платнае,— намякала Лена.
Ён скурпулёзна, па пунктах растлумачыў і гэта. Сказаў, што яму, канечне, няцяжка яе забяспечыць, у яго ёсць грошы, прычым уладкаваць яе нават не ў Беларусі, а ў Лондане, у Кембрыджы, напрыжлад але, па-першае, у яго прынцыпы, а «прынцыпы — самае галоўнае ў жыцці, ці не так?»,— па-другое, ён перакананы, што першыя крокі маладыя людзі абавязкова павінны рабіць самі, толькі тады ўзрасце цана іх. Сваім сынам ён таксама па пертым часе не памагаў ні аднаму, ні другому, і цяпер яны яму бясконца ўдзячныя. Ён называў гэта «прышчэпкай ад жыцця».
— У Еўропе, у Амерыцы даўно так робяць, каб не псаваць дзяцей. Бо інакш у гэтае жыццё можна так і не ўліцца. Я сам рабіў першыя крокі ў невядомай дагэтуль справе, а ўявіце, калі б мой сваяк, які-небудзь багаты брат, памог мне набыць лесапільню, паднёс на сподачку — хіба б я цаніў свой поспех так, як цяпер, калі ўсё зроблена ўласнымі рукамі і ўласным розумам?
Ён памаўчаў, гледзячы ў адну кропку.
— Але ў нашым выпадку я згодзен зрабіць выжлючэнне з правілаў і адступіць ад прынцыпаў. Я дам грошы.
— Я ўжо гаварыла з ёю. Ад вас яна катэгарычна не возьме. Ганарыстая, не ведаю, адкуль гэты гонар.
— Тады я перадам праз вас.
— Яна спытае, адкуль яны ў мяне.
Было тое зімою, а ўвесну, акурат пасля аб'яўлення ў мястэчку ельскага сябра, раптам усё само сабой пачало зрушвацца з мёртвай кропкі. Лю ўзялася за розум, пачала варушыцца, рыхтавалася да іспытаў і ЦТ, збірала дакументы, спісалася з сяброўкай. Лена сачыла за гэтым і трымала Асаўца ў курсе. «Не веру, што з гэтага нешта атрымаецца. З такой вучобай яна на бюджэт не паступіць. Праз дзень, самае большае праз тыдзень зноў будзе тут». Тады Асавец сказаў:
— Вось што. Хай едзе. А каб не вярнулася, мы перастрахуемся. Калі вы не супраць. Ні ад вас, ні ад мяне яна грошы не возьме. А ад чужога чалавека? Калі ён гэта адпаведным чынам абставіць? Дапусцім, скажа, што ў яе талент, што ён згодны аплаціць авансам яе вучобу, з прыцэлам на тое, што ў будучым яе чакаюць кар'ера мадэлі, кастынг, кінапробы і ўся іншая таму падобная каламуць. I хай яна спакойна вучыцца, а ён нібыта яе апякае. Насамрэч плаціць буду я. Ад такога яна возьме?
Лена ў адказ толькі развяла рукамі.
— Але дзе такога знайсці? — спытала яна.
— Я тут на днях па лясных справах пазнаёміўся з адным, з Мінска. Так сабе чалавек — несур'ёзны, памешаны на творчасці, але, здаецца, не злы. Можна яго падключыць. Ён мне абавязаны. Я яму ўжо намякнуў. Калі ён захоча з вамі пагаварыць, вы не будзеце супраць? Усё ж такі я разумею пачуццё маці да роднай крывінкі...
— Што трэба рабіць?
— Проста скажыце, напрыклад, што самі шукаеце, у чые б добрыя рукі яе перадаць; скажыце нават, што не ведаеце, як ад яе пазбавіцца. I наша Лю будзе ўладкавана, і нам нішто не азмрочыць будучага шчасця. Ці не так?
Разумны, мілы, дальнабачны Асавец! Усё абдумаў, не пашкадаваў часу, нават сам падабраў для яе неабходныя словы. За такой спінаю Лена магла ні пра што не дбаць.
ХVІІ
І вось сёння, пасля знаёмства і гутаркі з Літавым, і гэтая справа амаль вырашылася. Усё адно Лене было крыху не па сабе. Чужыя людзі ўмешваюцца, хай і блізкія сябры яе каханага, а яна, маці, як бы збоку.
Дома яна першай справаю пайшла ў залу да кніжных паліц. Вяртаючыся са зборнікам «Чаромхавага чаду» ў руцэ, у калідоры пакруцілася, як школьніца, перад люстрам. «Якая я яшчэ прыгожая!» Блізарука ўглядзеўшыся, заўважыла прышчык на носе — чырвоная, як уколатая іголкаю кропка з мікраскапічнай бела-жоўтай саспелай «дзюбкаю». Успомніла дзіцяча-падлеткавую прыжмету: закахаўся нехта. У пакоі ўключыла ноўтбук, пакуль ён загружаўся, выпіла каньяку, падняла нож, які выпаў з рукі, калі рэзала лімон, пастукала ім па краі драўлянага століка: «не хадзі сюды, не хадзі сюды, не хадзі сюды». Набрала ў інтэрнэце «Тэлефонны даведнік па прозвішчах Беларусі», вышісала нумар.
Сядзела, патроху піла каньяк, гартала чамусьці ззаду напярод «Чаромхавы чад», зноў выпівала для смеласці, бралася за тэлефон — і адкладвала трубку. Выходзіла на балкон. Іх вялізная ліпа, што расла каля пад'езда, закрывала сваім ценем увесь двухпавярховы дом; цяпер, пад вечар, дрэва гуло, у кроне шчыравала цэлая інтэрнацыянальная кампанія насякомых: пчолы, мухі, мошкі, мурашкі — усё зляталася, спаўзалася на мядовы пах кветак, а ўнізе пад ліпаю за столікам гудзела другая кампанія, мужчынская, віно-даміно; і суседка-татарка з акна першага паверха крычала мужу: «Супакой сваіх сяброў! Інакш я выйду і іх супакою!»
Час бег. Яна трохі прыбралася ў кватэры, збольшага нагатавала-нарыхтавала, зноў прысела, зноў піла па глытку каньяк і ўсё не адважвалася пазваніць.
У паўдзясятага вечара сябар правёў Лю да дома і пайшоў на трасу — аўтастопам дабірацца да Ельска. Перад тым, як зайсці ў пад'езд, яна пастаяла пад ліпай. Яшчэ не сцямнела, а раса ўжо ўпала, і моцна павастрэлі пахі: не жнівеньскія, канечне, але блізка да таго. Пахла ліпа, раса, трава, нават пясок пах, як пахне ён пасля першых кропляў летняга дажджу. Лю зайшла ў кватэру, асцярожна зачыніўшы дзверы, убачыла на століку пачатую пляшку каньяку, разгорнутую кнігу вершаў, пачула з залы голас маці па тэлефоне. Маці стаяла — у адной руцэ тэлефон, другая з закасаным рукавом і сагнутая ў локці, нібы яна толькі што здавала кроў з вены. Лю пачула:
— ...Цяперашні свет... баюся за яе... прападзе, столькі спакусаў... яна думае, пакуль маладая... а маладосць праходзіць хутка... не атрымаецца — не трэба...
Маці прыціснула палец да вуснаў, маўляў, не перашкаджай, важная размова. Лю прайшла на кухню, наліла ў талерку халоднага баршчу са шчаўя, накрышыла зялёнай цыбулі, дадала палову варанага яйка, сталовую лыжку густой смятаны, размяшала і, не зважаючы, што халаднік быў крыху перасолены, са скібай чорнага хлеба выхлебтала ўсё за некалькі хвілін — здаровая галодная дзяўчынка. Маці ўвайшла з кніжкай у руцэ і са збянтэжаным выглядам.
— Ведаеш, донечка, мне тут нечакана пазванілі... Даўні знаёмы з Мінска. Паэт. Я табе расказвала. Уяўляеш, сам пазваніў! Якое супадзенне. Ён адзін жыве. Калі даведаўся, што ты паступаеш, пачаў напрошвацца, каб табе памагчы. Я падумала — адно другому не зашкодзіць.
— Мне не трэба нічыёй дапамогі. А што гэта тырчыць з кнігі?
Маці дастала візітоўку Літава:
— Цікавіліся табою. Адзін на джыпе. Як па мне — вельмі прыстойны чалавек...
— Такі лысы, стары, непрыгожы?
— Наадварот: элегантны, маладжавы, сімпатычны. Да таго ж ветлівы, нават сціплы. Ён бачыў цябе на плошч^і, сказаў, што ты падобна на яго жонку ў маладосці. У яго да цябе важная прапанова. Нешта звязанае са здымкамі фільма, нібыта хоча запрасіць цябе на кастынг, прынамсі, я так зразумела. Уяўляеш, ён нават згодны аплаціць тваю вучобу, калі ты не пройдзеш на бюджэт! Ды зараз ён сам прыйдзе, пазнаёміцеся, ён усё раскажа.
— Вось бачыш,— сказала Лю, выціраючы сурвэткай пунсовыя вусны.— А ты казала, чакаць — самае цяжкае. Чакаць — самае лёгкае і надзейнае. То не было нікога, а цяпер і паэт, і рэжысёр. Аднак дзе ж ён, твой Літаў?
XVІІІ
А Літаў у гэты час пад'язджаў да Мінска — і ўсё было наадварот, чым раніцай. Чым бліжэй ён пад'язджаў, тым часцей лавіў сябе на тым, што яму хочацца, каб машыша ехала не так хутка (а шафёр гнаў яе), ці ўвогуле зламалася або патрапіла ў аварыю, невялічкую, канечне, так, «пацалавацца» злёгку, каб потым доўга стаяць, чакаць, даішнікі, разборкі.
Ён матляў галавой, каб далёка не заходзіць, глядзеў на мільгаючы за вакном лес, на загараджальныя сеткі, ад якіх стракацела ў вачах, і раптам адпусціў уяўленне, і пайшло яно працаваць, не пытаючы ў яго дазволу: вось ён ідзе следам па сцежцы ў бур'яне за жонкай, разам з ёй піхае незачыненыя дзверы ў бункер, з заміраннем сэрца, як малое дзіця адчыняе дзверы ў пакой, куды яго раней не пускалі, пераступае ганак, пачынае спускацца — і смачнае цмоканне за спінаю; уявіў усё гэта — і ўпершыню не сціснулася страхам сэрца, не адчуўся брыдкі холад у жываце і пустата пад нагамі; больш за тое — упершыню ўяўленне павяло яго далей за лесвіцу, якая вядзе ў бункер, і ён дабраўся да вянкоў з чорнымі стужкамі, курганка магільнай зямлі, жалобных прамоў, стукання-звякання лыжак і відэльцаў на памінках. І гэтая дзяўчынка, яе трывожныя, цнатлівыя сваёй белатой ногі, чырвоная спаднічка, акуляры. Яна нібы ўвесь час прысутнічала нябачна, і была нейкая сувязь паміж ёю і знікненнем жонкі.
— Ты не вельмі спяшаўся,— такімі словамі сустрэла яго Ірма, калі пад'ехалі, і ён бягом убег у дом. Яна сядзела жывая-здаровая, у халаце, на нагах хатнія пантофлі з кутасамі. Адставіўшы пальчык, яна проста сядзела і піла гарбату. Літаў апусціўся на нізкі шырокі падаконнік.
— Як табе не сорамна,— выдыхнуў ён з дакорам, тушачы агонь у вачах.— Я ўвесь перакалаціўся. Думаў, ты зайтла ў бункер. Як можна так палохаць? У мяне цяжкая быта паездка, а тут яшчэ... А калі б сапраўды зайтла? Мала што магло здарыцца. Ад панікі, ад страху — разрыў сэрца, страта прытомнасці...
— Клапатлівы ты мой,— здзекліва-іранічна, непадобна на яе ранейты тон, працягнула яна.
— Тым больш у нядзелю такі важны вечар, нам трэба быць гатовымі...
Яна выйшла. Літаў дапіў рэшткі гарбаты з яе кубка. Рукі ў яго падрыгвалі, калі ён набіраў Самусенку.
— Вось і настаў ваш час «ікс». Ідзіце да нашага паэта, запрашайце яго, скажыце, што яго чакае сюрпрыз... Як з'ездзіў? Незвычайна! Якую палескую кветку бачыў! І так падобная на маю Ірму ў маладосці... Чыстая, у вачах — бяздоннасць, вечнасць... Для чаго такія нараджаюцца? Мабыць, каб уратаваць свет...
— Ах, альтруіст мой,— пачулася за яго спінай з той жа іранічнай з'едлівасцю.— Вось так заўсёды, усё для іншых, нічога для сябе.
Ірма стаяла ў дзвярах. Яна паспела пераапрануцца. На ёй была чорная са стразамі сукенка, адно плячо голае, другое закрытае — як рымская тога; туфлікі, падфарбаваныя вусны, завушніцы.
— Я проста рады, што страхі мае не апраўдаліся... Куды ты?
— Ты запрашаеш сяброў на раўт без маёй згоды, у цябе ёсць справы, пра якія я не ведаю — чаму ў мяне не можа быць сваіх спраў? — павярнулася і выйшла.
Хвілін праз сорак яна пад'ехала да дванаццаціпавярховага дома. Вольнага месца не было, давялося заехаць на тратуар левай палавінай машыны. Выйшла, каб бачыць дзверы пад'езда, над якімі лямпачка асвятляла лупатае вока відэакамеры, прымацаванай збоку, пад надпісам сінім па белым: «Вядзецца відэаздымка!» Яна не спяшалася. Дастала з сумачкі цыгарэты, некалькі разоў зацягнулася, кінула акурак у траву на газон. Нарэшце з пад'езда паказалася прыгорбленая постаць Самусенкі. Як толькі ён завярнуў за вугал, дастала тэлефон. Неўзабаве спусціўся Рак, у джынсах, у сланцах на босую нагу і ў кашулі, якую ён сцягваў на грудзях і на хаду зашпільваў, падыходзячы да машыны. Iрма ступіла з паўзмроку яму насустрач.
— Дзякую, што выйшлі. Будзем знаёмы, !рма. Мы ніколі не сустракаліся, але я ведаю вас. Завочна, канечне. Апошнім часам многа чую пра вас, чытала вашыя вершы, акрамя таго ведаю, як вы пералапачваеце рукапісы майго бяздарнага мужа. Ён лічыць мяне недалёкай, якая нават не цікавіцца інтэрнэтам, не разбіраецца ў літаратуры, але гэта не так. У літаратуры і ў камп'ютары я разбіраюся лепш за яго.
— Слухаю вас,— строгім, тым самым рэдакцыйным голасам, якім адказваў па тэлефоне, прамовіў Рак, хаця ўся сярэдзіна ў яго па-здрадніцку трымцела.
— Прабачце, што патурбавала ў позні час. Не магла раней, чакала, пакуль пойдзе ад вас гэты стары. Не верце яму. Мой муж аблытаў яго павуціннем, цалкам падпарадкаваў сваёй волі. Давайце сядзем у машыну.
Рак паслухмяна залез. У салоне пахла парфумай.
— Слухаю вас.
— Я тут зусім адна. Мне няма да каго прытуліцца — чужыя людзі, чужая краіна. Уся надзея толькі на вас. Абяцайце мне памагчы.
— Калі гэта ў маіх сілах.
— Я цярпела, колькі магла, але больш не магу, не магу! Мой муж... Не ведаю, што ён задумаў, але мне страшна. Мяне акружае нейкая нядобрая атмасфера, нада мной згушчаюцца хмары, і ўсяго толькі справа часу, калі адбудзецца непапраўнае.
— Слухаю вас,— заклініла Рака на гэтым слуханні.
— Мой муж — ненармальны, памешаны чалавек, маньяк. Ён не можа доўга быць з адной жанчынай. Я здагадваюся, што ён мяне проста разлюбіў і хоча замяніць іншай, маладзейшай. У мяне ёсць усе падставы так думаць. Я быта ўжо ў падобнай сітуацы, толькі ў іншай ролі. У Латвіі. Там усё пачыналася цюцелька ў цюцельку, як і тут,— і там Літаў кінуўся вучыць мову, чытаў Яна Райніса, «убіраў у сябе,— як ён кажа,— чужую культуру», знаёміўся і ўваходзіў у давер мясцовай эліце, а насамрэч — падшукваў, падбіраў для нечага людзей. Мне было тады васямнаццаць, яго ранейшай жонцы, як і мне цяпер, каля дваццаці пяці. І ён мне казаў: «ах, як ты падобная на маю жонку ў маладосці!» Скончылася тым, што яго жонка знікла пры загадкавых абставінах, а я заняла яе месца.
— Усё гэта настолькі... неверагодна...
— Яшчэ як верагодна. Усё ідзе як пад капірку. Зноў на яго накатвае, як некалі ў Латвіі, зноў ён пасвіствае, задумваецца, шукае для нечага людзей, гаворыць толькі на тэму забойстваў, смяротных пакаранняў, пра нейкі востраў... Ён вам казаў пра востраў? Няма сумнення: ён шукае паўтору, каб здзейсніць тое самае, што ў Латвіі. Я знікну, а маё месца зойме чарговая «Ірма». Перад тым, як ехаць сюды, я выпадкова падслухала яго размову па тэлефоне з вашым сябрам, гэтым старым Самусенкам. Ён ужо знайшоў мне замену, маладую дзяўчыну, і цяпер я павінна паўтарыць лёс ягонай жонкі.
— Чакайце — ёсць жа ўрэшце міліцыя, паліцыя...
— За прадчуванне не заводзяць крымшальную справу. Ды і ён абвядзе вакол пальца любую паліцыю. Вы не ўяўляеце, які ён хітры, як усё прадумвае.
Памаўчалі. У маўчанні Рак дыхаў шумна. Ён адчуваў, як праступае пад пахамі пот.
— Але нашто такія складанасці? Так адкрыгга? Падрыхтоўка, збор людзей, усё навідавоку... Калі б я, дапусцім, выношваў злачышства, я рабіў бы гэта ў такой тайне, што...
— У тым і справа, што вы нармальны, а ён — не. Логіка яго перакручаная, казуістычная, ён адкрыта ўцягвае масу людзей — калі гэта спрацоўвала раней, і паспяхова спрацовала, дыж нашто яму адмаўляцца ад праверанага спосабу? Ён знарок робіць гэта пры максімальнай колькасці сведкаў, адданых яму сяброў, аўтарытэтных людзей, у тым ліку і вас.
— А сэнс?
— Калі са мной нешта здарыцца, не будзеце ж вы сведчыць супраць яго.
— Ну, дапусцім. Спланаваць — так. Але як гэта можна ажыццявіць?
— Куча варыянтаў. Любы няшчасны выпадак. Тое, што я не ўмею плаваць, баюся вышыні — у нас ёсць балкон, з якога падаў рабочы, тое, што я кепска ваджу машыну, што ў мяне клаўстрафобія. Чаго варты хоць бы гэты ідыёцкі бункер у закінутым садзе. Ён кажа, што рыхтуе яго пад музей. Але дасюль там няма ніводнага экспанату. А сёння з бункерам ужо была рэпетыцыя. Ён знарок пакінуў дзверы адчыненымі, а як іх адчыніць з сярэдзіны, ведае толькі ён. Уяўляеце, калі б я зайшла туды? То з вамі цяпер не размаўляла б.
— Прабачце, але ў мяне не ўкладваецца ў галаве. Я не магу ўявіць разумнага, інтэлігентнага, багатага, творчага чалавека ў якасці...
— Дык слухайце ж! Неяк ён адкрыўся мне, што ёсць у яго брат, вялікі чыноўнік, які яго прыцясняе, што нібыта мы жывем на яго грошы, выконваем яго капрызы, куды ён скажа, туды едзем. Літаў тады кінуў слова, што пара б ужо вырвацца з яго надта моцных абдымкаў. Потым той чалавек нібыта эміграваў ва Украіну — гэта было зімой, а ў пачатку вясны ў цэнтры Кіева — забойства важнага чыноўніка. Супадзенне дзіўнае, згадзіцеся. Канечне, цяпер Літаў усяляк адпіраецца, а з іншага боку — у яго развязаны рукі, нічога яго больш не стрымлівае... выйдзем, калі ласка, я курыць хачу.
Выйшлі з машыны ў цёплую лагодную знаёмую ноч.
— Скажыце... чаму б вам проста не развесціся?
— Вы наіўны чалавек. Няўжо вы думаеце, што ён так проста мяне адпусціць? Я — адзіная сведка. Калі-небудзь я магу і перастаць маўчаць. Ды і як жыць з чалавекам, які ведае тваю нядобрую тайну? Ён зробіць усё, каб як мага
хутчэй прыбраць мяне са сваёй дарогі і са свайго жыцця.
Рак набраў у грудзі паветра разам з чужым цыгарэтным дымам і пастараўся, каб прагучала як мага больш цвёрда:
— Але чаму вы выбралі мяне?
— Вы — чысты сумленны чалавек. Ні ў чым не замешаны. Да таго ж я не зусім латышка, я — латгалка, у мяне беларуская кроў, мы з вамі амаль радня. Калі са мной штосьці здарыцца...
— Дзякую за давер,— перабіў Рак,— але я — самы няўдалы выбар. Я ўсяго толькі слабы паэт, зусім непрактычны ў рэальным жыцці, некампанейскі, эгаістычны, некамушкабельны, цікаўлюся толькі літаратурай...
— Вы не проста паэт,— перабіла ўжо яна.— Вы — таленавіты паэт. У вас назіральнасць, вы ўмееце сплятаць словы ў сказы так, што вам верыш. Паслязаўтра вы будзеце на раўце. Дайце мне слова, што будзеце запамінаць усёўсё, кожную дэтальку, любую драбязу. Гэтым вы зможаце калі не папярэдзіць няшчасце, дыж — нават калі са мной нешта здарыцца — вашы каштоўныя назіранні памогуць устанавіць ісціну і пакараць вінаватага. Абяцайце мне гэта!
Амаль супакоеная, перакінуўшы свае праблемы на чужога чалавека, яна села ў машыну і паехала, а бедны паэт стаяў, не ведаючы што і думаць. Свяціла поўня, гарэў ліхтар, і ашалелыя ад летняй ночы конікі трашчалі звонка, як цыкады на поўдні.
Частка сёмая
РАЎТ
ХІХ
У нядзелю ў сем вечара таксоўка прывезла Рака да сядзібы Літавых. Гаспадары сустракалі яго каля варот; Літаў быў у белым, Ірма ў чорным, якое пасавала ёй, як і большасці жанчын чамусьці да твару колер жалобы. Рак прыехаў сюды поўны рашучасці, з цвёрдым намерам высветліць, што тут адбываецца. Пасля візіту !рмы ён да паўночы не спаў, думаў і нарэшце вырашыў, што вінавата ва ўсім багацце, яно разбэшчвае, робячы людзей ненармальнымі. Ён чакаў, што на гэтым раўце і госці, і тым больш гаспадары будуць заціснутыя, напружаныя або наадварот — узвінчаныя; яму здавалася, само паветра тут будзе насычана падазрэннямі, недаказамі, што бледная напалоханая !рма будзе падаваць яму знакі, а Літаў — хітрыць, адводзіць вочы, выкручвацца. Усё аказалася не так. Абсалютна натуральна яны паводзілі сябе; на твары !рмы не было ні разгубленасці, ні страху — хутчэй цікавасць; што да Літава, той хоць і быў неяк падазрона мітуслівы, і ўсміхаўся крыху нацягнута і ад таго як бы цераз сілу, але гэта магло сысці за звычайнае хваляванне гаспадара, які прымае гасцей і хоча, каб усё прайшло як след.
— Вось госць жаданы, даўно, даўно чаканы! Я ў цябе, дарагая, украду яго на гадзінку.— Літаў падхапіў Рака пад руку.— Скажыце, вы ўжо чыталі новы нашумелы раман...
Так, трымаючы пад руку, ён павёў Рака дарожкай, на якую звісалі белыя і барвовыя ружы, да ганка. !рма ішла следам. Падняліся па прыступках у дом, знаёмы Раку па расказах Самусенкі. Пакуль праходзілі па вялікай доўгай гасцёўні, Рак краем вока паспяваў ухапіць карціны на сценах; многа было мэблі: крэслы, пуфы, атаманкі, але ўсё размешчана так, каб не замінала свабодна рухацца. Насустрач ім з-за часопіснага століка, заваленага ілюстраванымі альбомамі, падняліся каржакаваты мажны мужчына з вяночкам сівых валасоў вакол лысіны, і поўная, невялічкага росту бялявая кабета: кучаравыя светлыя валасы, вочы сінія, вусны тонкія — немка не немка, а можа, полька.
— Пазнаёмцеся, Хрысціян Андрэевіч Шнэйдар, амаль наш сямейны доктар, лечыць маіх малых, працуе ў ваенным шпіталі. У дзевяностыя паехаў на гістарычную радзіму, у Германію, але хутка вярнуўся, незадаволены тамашняй сістэмай навучання. Жонка яго, Ванда Вацлаваўна, пашпартыстка...
— Аддзел рэгістрацы віз,— весела дакончыла за Літава кабета. І ў яе незабудкава-сініх вачах, і на дабрадушным, але ўважлівым твары доктара Рак прачытаў тую самую, што і ў Ірмы, цікавасць да сябе — не цікавасць людзей, якія пабачылі жывога паэта (каго цяпер здзівіш паэтам?),— яны разглядалі яго, як нейкую рэдкую заморскую жывёлінку ў заапарку. Літаў тым часам дастаў з шафы прадаўгаватую вузкую кардонную скрыначку, падобную на стары школьны пенал, і працягнуў Раку. Той запытальна падняў вочы.
— А вы адчыніце. Маленькі сувенір, для паўнаты калекцы.
У скрыначцы, шчыльна адзін да аднаго прыціснутыя, стаялі вертыкальна сем жэтонаў на метро. Рак высыпаў іх на далонь.
— Дзе вы дасталі?
— Даў абвесткі на «Куфры» і на «Ау».
— Навошта, гэта ж грошы, літнія вам клопаты,— прамармытаў Рак, запіхваючы падарунак ў кішэню.
— Якая драбяза. Прашу за мною.
Ірма засталася з гасцямі, а Літаў з Ракам прайшлі навылет гасцёўню і выйшлі на тэрасу з другога боку. З-за пагорка, на якім стаяў дом, касыя промні сонца асвятлялі роўна палавіну двара і сада. Рак зноў падзівіўся, як дакладна стары ўсё апісваў: пагорак, дом, балкон, дворыж. Ад дома ўніз разбягаліся дарожкі, высыпаныя аранжавым гравіем. На падстрыжаным ідэальна газоне каля сажалкі ў ценю вербаў бялелі столікі, каля якіх завіхаліся некалькі чалавек.
— Мы вырашылі арганізаваць наша маленькае свята на свежым паветры,— казаў, азіраючыся на госця, Літаў.— Думаю, так будзе зручна: барбекю, ды і проста прайсціся па садзе.
Спусціліся па драўляных, у зямлі, прыступках; калі праходзілі берагам сажалкі, Рак заўважыў на паверхні некалькі чырвоных і жоўтых галаватых дэкаратыўных рыбін.
— ...Не паверыце, але форма стала мае важнае значэнне,— штохвілінна азіраючыся, не сціхаў Літаў. Ён хваляваўся, цяпер Рак бачыў гэта.— Каб застолле атрымалася прыемнай падзеяй, а не простай вячэрай, лепш адмовіцца ад ідэі прамавугольнага стала... лепшы стол не прамавугольны, які надта афіцыйна-строгі, і не круглы, нязручны для бяседы, а авальнай формы... Яшчэ папрашу звярнуць увагу на абслугу: для маленькіх кампаній трэба адзін кухар, адзін афіцыянт-адэпт — паводле правілаў невялікага раўта...
Спусціліся яшчэ ніжэй, у сад, паказаўся бункер, таксама знаёмы Раку з апісанняў Самусенкі. Не даходзячы, аднак, да яго, звярнулі да невялікай альтанкі ў зацішным кутку двара. Перад ёй была пляцоўка для барбекю з грылем, каменны агмень з паглыбленнем для вогнішча, стаялі дзве скураныя, пульхныя, бы надзьмутыя паветрам, канапкі.
— Прашу, сядайце — зручная мяккая мэбля памагае расслабіцца і дае цудоўны адпачынак,— не сціхаў Літаў.— Нават у прахалодны вечар тут цёпла ад жывога агню, а дах над галавой не толькі аб'яднае сяброў, але і ўратуе ад непагадзі і спёкі. Не ведаю, як вы, а я дыж вельмі люблю гэтае месца!
Слухаючы яго балбатню, Рак спачатку адчуваў нейкае неўразуменне, потым здзіўленне, потым неспакой — як бы ён нешта забыў і ніяк не можа ўспомніць, і хочацца аглядаць сябе, лапаць па кішэнях, шукаць непарадак у адзенні. Апамятаўся ён, калі Літаў асцярожна крануў яго калена, патрабуючы ўвагі.
— ...Мястэчка, патрыярхальнае, ціхае, кот, сабака, пеўні... А людзі! Галоўнае, людзі! — Літаў памаўчаў крыху і прамовіў урачыста: — Дыж вось — нават там у вас знайшліся чытачы! Лепш сказаць, чытачкі. На жаль, не удалося толкам пагаварыць, я толькі і паспеў пахваліцца сяброўствам з вамі, паказаў вашу кніжку...
— Ах, вунь як. Цяпер зразумела. А я падумаў...
— Што вы падумалі?
— Яна пазваніла мне адразу ў той вечар. Я падумаў, сама ўспомніла.
— Вы ведалі яе?
— Некалі даўно. Як яна жыве?
— А вось, паглядзіце.
У руцэ ў Літава з'явіўся планшэт, і ён пачаў гладзіць пальцам манітор, пракручваючы здымкі. Мільганула атуленая кустоўем рака, высокі рабы хлопец у майцы з «Пагоняю», дзяўчынка ў акулярах, у чырвонай спаднічцы, падобная на маладую !рму. Літаў паказваў, а сам уважліва сачыў за тварам Рака.
— Што з вамі? Чаму вы такі бледны?
— Амаль не спаў ноч.
— Вось і мая !рма. Поўня, а можа магнітыя буры.
— Мабыць, буры.
Літаў азірнуўся, памаўчаў і нарэшце загаварыў нармальным голасам, без свайго крыўляння:
— Я ведаю, вы сустракаліся з !рмаю. Бедная жанчына! Мне не зусім прыемна такое казаць, у мяне разрываецца ад жалю сэрца, але я вымушаны быць з ёю строгім, нават жорсткім, каб не даць волю шкадаванню. Справа ў тым, што яна... не зусім здаровая. Ад рэўнасці ў чалавека часам могуць узнікнуць сур'ёзныя праблемы з псіхікай. Толькі ц-с-с! Між намі. Я проста збіраю матэрыялы, падбіраю людзей для сваёй новай мастацкай рэчы, а яна немавед што забрала сабе ў галаву. То — нібыта ў мяне нейкі высокапастаўлены брат і я нібыта вінаваты ў яго ліквідацы, то — нібы я збіраюся яе мяняць на маладзейшую... Я знарок папрасіў вас раней прыехаць. Я вам раскажу ўсё, а вы ўжо самі зробіце выснову.
Рак аслабіў гальштук, расшпіліў верхні гузік у сарочкі, вызваліўшы востры кадык на худой шы.
— Гэтай зімой мне давялося з'ездзіць у Варшаву — па лясных справах, наконт паточаных караедам дрэў, і заадно для вырашэння сваіх банкаўскіх замарочак. У банку сказалі, што калі разбяруцца — паведамяць. Мяне не ўзрадвала гэта, надта былі патрэбны грошы, таму вярнуўся з Варшавы з пустымі рукамі і не ў настроі, а тут яшчэ пад гарачую руку жонка. Я, каб яна адчапілася, экспромтам, на хаду выдумаў міфічнага брата — і сам не рад быў, бо потым колькі ні даказваў, што гэта выдумка, яна не верыла. А ў канцы сакавіка прыйшло з банка чаканае паведамленне, я ўскрыкнуў ад радасці, Ірма пачула, супаставіла з тым ідыёцкім забойствам у Кіеве палітыка... Вось так як яно было насамрэч. Праўда, у той вечар, калі яна вярнулася ад вас, я, здаецца, змог пераканаць яе, што ніякага брата не існуе, як і ўсё астатняе — мае выдумкі, што я проста ўвесь у працэсе стварэння мастацкага твора... Яна паверыта, прынамсі, зрабіла выгляд, што паверыла. Але хто ведае, што ў гэтай хворай беднай галаве?
Пачуліся крокі. Ірма хутка падыходзіла да альтанкі.
— Мужчынам нягожа так доўга сакрэгнічадь. Нашаму паэту сумна з табой, яго трэба яшчэ пазнаёміць...
Сваімі худымі, нечакана моцнымі, як жалезнымі, пальцамі сціскаючы за локаць, яна павяла Рака да сталоў, дзе ўжо збіраліся людзі. Рак яшчэ здалёк пазнаў голас Самусенкі.
— Ну што, пераканаліся? — ціха спытала Ірма.— Не верце нікому. Слухайце і запамінайце. Вы абяцалі.
Рак на хаду зняў гальштук і запіхнуў у кішэню, у кампанію да пенала з жэтонамі. У гэты момант Літаў дагнаў іх, зноў падхапіў Рака пад руку і падвёў да высокага, як асвер, сухапарага, як піка, чалавека спартыўнага целаскладу, у чорных джынсах, у белай кашулі са стаячым каўнерыкам. Чалавек гэты, трымаючы ў руцэ фужэр з віном, уперыўся ў Рака немігаючымі вачыма. Калі Літаў пазнаёміў: «Віктар Рак — літаратар, Асавец — лесапрадпрымальнік»,— ён загаварыў бубнявым голасам, паказаўшы роўныя, але крышку падпсаваныя тытунём зубы:
— Літаратура — тое, без чаго не абысціся.
— Не думаю,— даволі непрыязна сказаў Рак. Усё жыццё ён ацэньваў іншых мужчын па адным няхітрым крытэры: могуць яны падабацца жанчынам, ці не, і калі бачыў, што не падабаюцца, адразу адчуваў сімпатыю да такога чалавека; калі ж разумеў (невядома якім чынам), што падабаюцца,— імгненна праводзіў віртуальную мяжу паміж ім і сабою, насцярожваўся, натапырваўся, зацінаўся — а насамрэч проста зайздросціў. Асавец быў з тых, што жанчынам падабаюцца.
— Не думаю,— паўтарыў Рак.— Літаратура перажывае не лепшыя часы.
— Колькі яна існуе, столькі ж пісьменнікі сцвярджаюць пра неспрыяльныя для яе часы. Я ж лічу так: калі б адны людзі не цікавіліся, напрыклад, паэзіяй і не гатовыя былі плаціць за кніжкі грошы — другія людзі іх бы проста не пісалі. Правільна?
Рак усё гэткім жа непрыязным тонам адказаў, што ён ведае практычна кожнага са сваіх чытачоў, можа пералічыць іх ледзь не па імёнах, напярод адгадвае іх рэакцыю — «Вось і атрымліваецца, што пішаш як бы на заказ».
— Гэта ў вас прамаўляе сціпласць. Нават у цяперашнія часы, нават сярэднім пісьменнікам быць так ганарова, так прыемна! Гэта доля абраных. Я ўжо не кажу, што кожны пісьменнік, вялікім ці малым ён сябе лічыць, не ведае сваіх магчымасцей і аднойчы, сам аб тым не здагадваючыся, можа такое напісаць!..
XX
Вербы сваімі вузкімі, як у аліўкавых дрэў, частымі лісткамі давалі прыемны цень. Лісткі ледзь варушыліся, і на зямлі, на траве, на стале, на тварах гасцей гулялі плямкі святла. Побач з вялікім агульным сталом прыткнуўся яшчэ адзін, меншы, з мяснымі закускамі і гароднінай, каб кожны мог бачыць і заказваць, што яму падабаецца. Гаспадар з гаспадыняй селі пасярэдзіне tete a tete, справа ад !рмы — Рак, леваруч — доктар Шнэйдар з жонкаю, затым Асавец; паміж Ракам і Літавым — дзед Самусенка. Цэнтральнае месца стала займаў сервіз з шкла, срэбра і парцаляны, аформлены кветкамі, садавіной і ярка-зялёнай свежай лістотай.
«Сюрту дэ табль»,— шапнуў Раку Самусенка, які, пабываўшы ў Парыжы, лічыў сябе спецыялістам у французскім этыкеце.
Абрус і сурвэткі былі снежнай белаты (заўсёды баішся, каб што не капнула, не пралілося). Стаячыя сурвэткі нагадвалі востраверхую тыяру Папы Рымскага. Шкло і крышталь блітчэлі; кожная дэталь на стале — з густам, нічога грувасткага, няўклюднага, што перашкаджала б гасцям бачыць адно аднаго ці замінала б вачам або бяседзе. Празрыстыя сподачкі з жэле, з сырам, шкляныя талерачкі з саленнямі, вазачкі з салатаю былі расстаўлены ў паўторнай чарговасці. Перад кожным — талерка, відэлец, нож, лыжка; чатыры фужэры рознага калібру і пяты — для вады; сальнічка з лыжачкай і талерка з французскай булкай.
На першае быў суп, не наварысты, каб не перабіць апетыт перад іншымі стравамі. Афіцыянт-адэпт у белых пальчатках з накінутай на руку сурвэткай падыходзіў па чарзе да кожнага і пачціва схіляўся, аб нечым пытаючы. Рак заўважыў (нібы выконваючы дадзенае Ірме слова нічога не прапускаць), якія чыстыя і мяккія ў яго туфлі. Калі ён дабраўся да Рака і ціха спытаў, якому віну, беламу ці чырвонаму, ён аддае перавагу, Рак папрасіў чырвонае, потым белае, а затым, асмялеўшы, сказаў: херас. Віно было пасля супу. Затым на талерцы з паловай варанага яйка і растопленым маслам падалі нарэзаную рыбу, за ёй — закускі ў выглядзе мясных і грыбных паштэтаў; кактэйль-салат з крэветкамі, свежай зелянінай і цытрусавымі, вяндліна з сырам, аліўкамі і арэхамі, канапкі з сёмгаю, салата з ананасамі, валаваны з чырвонай ікрой, рулецікі з цукіні і рызотаю, следам — смажанае мяса, гарнір для якога падавалі асобна на вялікім сподзе, каб госць змог выбраць колькі захоча. Пад стук нажоў і відэльцаў Рак сядзеў, не могучы ап'янець і расслабіцца нават пасля моцнага херасу. Побач Самусенка еў многа і ў ахвоту, да віна не дакранаўся, а піў залацістае віскі маленькімі, 1/3 drink, глыткамі. Заняты сваімі назіраннямі, Рак не адразу ўцяміў, што Літаў ужо нешта кажа, а ўсе, хоць і працягваюць адначасова выпіваць і закусваць, слухаюць.
— .. .Што такое феномен сацыяльных сетак? — гаварыў Літаў. Вочы ў яго і праўда свяціліся нейкім маніякальным бляскам.— Гэта магчымасць рэалізаваць творчы патэнцыял, закладзены ў кожным ад нараджэння. Паглядзіце, колькі з'явілася ў адначас паэтаў, празаікаў, рэжысёраў, блогераў —яны ж адначасова гледачы, і чытачы, і слухачы; значыць, была такая цяга да творчасці і раней, проста не было магчымасці рэалізавацца. Адзін на тысячу, можа, прабіваўся. А цяпер плаціну прарвала, і аказалася, што кожны ў той ці іншай ступені творчы чалавек, асабліва ў нас у Беларусі...
У доктара Шнэйдара піскнуў мабільнік, і Літава аж перасмыкнула — яшчэ перад тым, як сесці за стол, ён мякка, але настойліва папрасіў адключыць гук у тэлефонах.
— Сябры мае. Я планаваў сабраць вас на прэзентацыю сваёй гістарычнай кнігі. Але, калі быць да канца шчырым, як мне тут некаторыя сказалі, яна не такая геніяльная, як мне здавалася. Я астыў да яе. Рэальнае кіно! Вось за чым будучыня. Дзеля гэтага я вас шукаў, падбіраў і нарэшце сабраў. Коратка для тых, хто не ведае... Зрэшты, каб не чытаць лекцый за нашым утульным сталом, папрашу раздаць тэкст.
Адэпт-афіцыянт імкліва і нячутна пранёсся і перад кожным паклаў аркушык паперы. Рак узяў свой і прачытаў: «Рэальнае кіно (РК) — абсалютная адсутнасць сцэнарыя. Сцэнарый і рэальнасць несумяшчальныя. Прычым РК не копія рэальнасці. Да пачатку здымкаў выбіраецца толькі месца...