Заўвагі

1

Каліта.

2

Каросту.

3

Па старому, часоў унii, звычаю, якi амаль знiк у XIX ст., беларускiя паны аддавалi сыноў на “дзядзькаванне” (выхаванне) у сялянскiя сем’i.

4

Какалуша, iрга.

5

Пачынак – хата ў нечапаным лесе.

6

Смуткуючы – статуэтка Хрыста ў паставе роздуму.

7

Шнар – шрам.

8

Саквы – перамётныя сумы.

9

Гульня накшталт бабак.

10

Мой маленькi князь Загорскi! (франц.).

11

Усё добра! Усё добра, сынок! (франц.).

12

Жанчыны часам бываюць легкадумныя (франц.).

13

У чорных фарбах (франц.).

14

Шчыпец – пашча ў хартоў (паляўнiчы жаргон).

15

О, гэты маленькі сануля. Усе ўсталі, маленькія птушкі спяваюць госпаду сваю хвалу, ці не так? А ён спіць і не ведае, што ў ранняй гадзіны золата ў вуснах, ці не так? (ням.).

16

Вельмі добра. Ідзі ўмывацца, ідзі прывітацца з матуляй, ідзі прамыць божы твар, ды потым за кніжкі, калі князь не хоча застацца дурным князем, ці не так? (ням.).

17

А мне ўсё адно (літаральна: гэта мне каўбаса) (ням.).

18

Таму Герман Херуск, льву падобна, р-рынуў на аг-гіднага Вара, правадыра р-разбэшчаных рымлян. І Таўтабургскі лес стаў пол-лем нямецкай славы (ням.).

19

Выключна пікантна-вытанчаныя адпраўленні, вартыя сапраўды княжацкага недарасля, ёсць не ўпаванні ў ложку на самапраісцяканне, ці не так? (Парыдыйны стыль) (ням.).

20

Ільву падобна… Ці не так? (ням.).

21

Дастойная фрау… Шклянку шнапсу… (ням.).

22

Добры дзень, мадам (франц.).

23

Ён вельмі мілы (франц.).

24

Трэба, каб вы аслабанілі дом ад вашай прысутнасці (франц.).

25

Дзівосы гімнастыкі (франц.).

26

Ён дасціпны (франц.).

27

У парадным касцюме (іт).

28

Кожнаму сваё… З прычыны (з’яўлення) гэтых старых тупіц? (франц.).

29

Зусім не з’яўлялася… (франц.).

30

З’явіцца тут на кароткі час (франц.).

31

Гальма – своеасаблівы тормаз.

32

Судна гандляроў рабамі.

33

Астравок ля заходняга берага Афрыкі. База арабаў – гандляроў рабамі.

34

Свет! Ганаровыя асобы! (франц.).

35

Наша немагчымае дзіця (франц.).

36

Адборнае кола (франц.).

37

Я не люблю грубага смеху (франц.).

38

Справы не пойдуць! Справы не пойдуць! (франц.).

39

Змрок! Змрок! (франц.).

40

Каб падставіць сябе пад кулі (франц.).

41

Цішэй! Не трэба аб гэтым гаварыць (франц.).

42

Мураўёў М. М.

43

Гіба – старажытная мера палатна, на ўсю даўжыню хаты, дзе кросны, ад мернага цвіка да цвіка. Колькі разоў загінаюць – столькі і гібаў. Дакладнай меры няма, гэта залежыць ад таго, якая хата. Але прыкладна каля трох.

44

Вiлы.

45

Самы цудоўны баль, які я калі-небудзь бачыў (франц.).

46

Асабліва буйныя дзічкі, якія растуць ля затравелых лясных сцежак і дарог. У Прыдняпроўі некалі верылі, что яны выраслі з памёту мядзведзяў і дзікоў і таму былі такія вялікія.

47

Барабан – круглая надбудова, якая трымае купал.

48

Хлапіцкі – дыктатар у паўстанні 1830 г.

49

Паўстанне.

50

Бывай, пачатак канца майго! (лац.)

51

Гэтая ікона з Куцейны (пад Оршай) лічылася раней узорам для тых, хто пісаў іконы: “Прыгажосць невыказная”.

52

Кур'ян – курыца, якая крычыць пеўнем.

53

Н-найміты (франц.).

54

Бруд (па сугучнасці) (франц.).

55

Генрых IV.

56

Віват Генрых Чацвёрты… (франц.)

57

Цс-с! (франц.).

58

Калiсьцi стральба па адбiтках у спакойнай вадзе была ледзь не народным спортам у Прыдняпроўi. Яшчэ сто пяцьдзесят год таму назад рэдка якое паляўнiчае свята абыходзiлася без яе.

Потым, калi з-за паўстанняў пачалi адбiраць зброю, звычай пачаў знiкаць, але яшчэ за сто год да нас часам сустракаўся.

59

Мой сын, iснуе толькi адна палiтыка: трымаць начны гаршчок перад чалавекам, якi знаходзiцца пры ўладзе, i вылiць гэты гаршчок на ягоную галаву, калi ён пазбаўляецца гэтай улады (франц.).

60

Гарэлка, настоеная на дваццацi сямi карысных травах.

61

Магiльны дух або далакон.

62

Сякач, які трымаецца наўздалёк ад дзікіх свіней, адбіваючы і зводзячы ў лес хатніх. Восенню звычайна прыводзіць іх да весніц, быццам разумеючы, што без шчэці ім лясной зімы не вытрымаць. Парсюкі ад адзінцоў вельмі жывучыя і ніколі не хварэюць, але дрэнна нагульныя. Прыдняпроўскія сяляне адзінцоў не любілі, бо свіння за лета, ходзячы паўсюль, не нагульвае вялікага тлушчу – нявыгадна.

63

Так званыя тузы (франц.).

64

Сапраўдны дакумент.

65

Свята, якое ў сярэдзіне мінулага стагоддзя стала дзіцячым, але ў сярэднія вякі адзначалася ў памяць выратавання ад “чорнай смерці”. Галоўнай асобай на свяце была Паляндра, увасабленне смерці і чумы, чалавек у лахманах і масцы. Чэмер (перац) прыводзіў Паляндру да людзей (“чорную смерць” завезлі з усходнімі таварамі). Людзі вадзілі Паляндру між агнёў, здзекаваліся і ўрэшце праганялі прэч.

66

Юпіцер.

67

Непаліваны, матавы фарфор.

68

Смерць Кроера ў Кроераўшчыне зробіць значныя змены: папы пакінуць піць, а мужыкі пачнуць есці (польск.).

69

Падчас вялікай сялянскай вайны семнаццатага стагоддзя паўстанцамі – мужыкамі Міншчыны – кіраваў Мурашка. Згодна з паданнем, смяртэльна параненага ў бітве “мужыцкага цара” пасадзілі на распалены дачырвана жалезны трон.

70

Дарэчы, наконт… (франц.)

71

Але трэба таксама мець хаця трошкі розуму (франц.).

72

Прадажнасць вышэйшых колаў дасягнула небывалых памераў. Нягледзячы на частыя працэсы, кралі ўсе, і вінаватых не было. Канцэсія на пабудову чыгуначнай лініі каштавала таго, што каштуе, плюс мільён-паўтара рублёў хабару. Калі пасля забойства Аляксандра ІІ ацэньвалі ягоную маёмасць, дык толькі “добранабытая” ім самім сума дасягала амаль шасцідзесяці мільёнаў.

73

Блытаніна з паходжаннем Кастуся Каліноўскага, здаецца мне, ўяўная. Пачнем спачатку. У Мастаўлянах, дзе нарадзіўся Кастусь, не было іншай царквы, чым уніяцкая. Уніяцтва сярод карэннага польскага насельніцтва не было. Уніятамі ў гэтай мясцовасці маглі быць толькі беларусы. Каліноўскія хадзілі ў касцёл. Яны маглі быць або спрадвеку католікамі, або перавернутымі ў каталіцтва уніятамі. Гледзячы на тое, што нават Гейштар, які ўваходзіў разам з Кастусём (да разгрому белага ўрада) у “Камітэт кіраўніцтва”, называе Кастуся “Litwin – separatysta”, мы маем права верыць i таму і другому. Гейштар, праўда, кажа пра “старпольскае сэрца” нашага героя, але ці можна верыць ворагу Каліноўскага, шавіністу, прыхільніку белага жонда ў Варшаве.

І, у процівагу яго словам, аб такіх, як ён, Каліноўскі кажа: “Такой дурной мазгаўні, як Варшава, нельга даручаць лёс Літвы”.

Дзіўна было б, каб Гейштар і іншыя “гісторыкі” яго напрамку казалі, што ён – беларус. Краіна ж героя была напаўмёртвая пасля разгрому і не магла бараніць імя сына. Кнігі беларускія канфіскоўвалі і палілі, друкаванне іх, нават ужыванне слова “Беларусь” было забаронена пад страхам кары… Між тым, паролем Кастуся і яго сяброў былі словы: “Каго любіш? – Люблю Беларусь! – То ўзаемна”.

Але нават каб не было гэтага, заставаўся б яшчэ адзін, непарушаны нічым, факт: мова чалавека. На ёй напісаны перадсмяротныя вершы Каліноўскага.

“Мужыцкую праўду” Кастусь выдаваў таксама па-беларуску.

74

Паходжання беларускага, нацыі польскай (лат.).

75

30 сакавіка 1856 года.

76

Дзівосы гімнастыкі (франц.).

77

Ва ўрадзе.

78

Я тут праездам (франц.).

79

У 1846 годзе на Магілёўшчыне выкрылі групу ”карбанарыяў”, якая рыхтавала закалат. Данос Горацкага студэтна Белавуса быў своечасова раскрыты, і група самаліквідавалася. Не арыштавалі нікога.

80

Малодшы (лац.).

81

Лубок.

82

Пчаліны бортны рой.

83

Трэба, каб вы, Загорскі, вызвалілі дом ад вашай прысутнасці (франц.).

84

Кароткая прамова (англ.).

85

Гэтыя паны – мярзотнікі, і адзінае пачуццё, якое яны ва мне абуджаюць, – гэта нянавісць да таго, што яны робяць, і пагарда да маёй радзімы (франц.).

86

Граф М. Мураўёў быў губернатарам магілёўскім у 1823/31 гг. Ён агранізаваў хуткае падаўленне паўстання ў 1831 г.

87

Вайсковая або паўстанчая патаемная нарада, дзе апошні голас належаў найбольш маладому, бо ён павінен быў “трымаць сцяг” з самымі адчайнымі, першым уразацца ў чужыя рады і быць, такім чынам, “вастрыём вайсковай стралы”.

88

Капа – сярэдневяковая грамадская зборня на Беларусі. Разбірала ўнутраныя пытанні абшчыны.

89

Выжымкі бульбы або бурака.

90

Ужо ўсё… Скончылася набажэнства і казані (польск.).

91

Бондачка – хвосцік каўбасы з завязкай. Даюць маленькім дзецям, каб не грашылі пад сябе.

92

“Бяссеннымі” зваліся кірмашы канца красавіка – пачатку мая. Туды ішлі тыя, у каго конь здох узімку, або тыя, у каго не было насення.

93

Прымак або прыёмыш, наконт якіх загадзя абумоўлена, што яны, як і родныя дзеці, маюць права на частку той гаспадарскай зямлі, якую абрабляюць.

94

Доўблены гладкі латок з ліпы, на які ўкладаюць сець, каб не блыталася.

95

Рубок – тонкае жаночае адзенне накшталт доўгай сарочкі.

96

Самаробныя.

97

Адвольны пераклад на лацінскую мову разрэзанага на часткі рускага слова “подвода”: sub – под, aqua – вода.

98

Абдыміце мяне. I ніколі ўва мне не сумнявайцеся (франц.).

99

Губернскія камітэты ў канцы 1858 года былі ўжо ва ўсіх губернях еўрапейскай часткі Расіі. На пачатку 1858 года, у лютым, з сакрэтных камітэтаў у Пецярбургу быў створаны Галоўны камітэт па сялянскай справе, які і павінен быў падрыхтаваць рэформу.

100

Корф Мадэст – рэакцыйны гісторык, у 1849 – 1861 гг. – дырэктар Публічнай бібліятэкі. У 1864 – 1872 гг. – старшыня дэпартамента законаў Дзяржаўнага савета.

101

Дрэвы, помнікі нашы, колькі кожны год вас жарэ купецкая або ўрадавая маскоўская сякера (польск.).

102

Старажытны, яшчэ з XVI стагоддзя, беларускі шкалярскі выраз барбарыстычнага паходжання: сябраваць, бавіць разам час, не вельмі звяртаць увагу на вучобу, але швэндацца заўсёды разам, не даючы сябра ў крыўду.

103

Пуцілін Іван – наглядчык маскоўскай паліцыі, пазней начальнік вышукной паліцыі ў Пецярбургу. “Рускі Шэрлок Холмс”.

104

Глава кракаўскай рэвалюцыі 1846 года.

105

Саслоўе вольных земляробаў і воінаў, былой памежнай варты ў княстве Літоўскім. Вызваленыя ад усіх павіннасцей, непадсудныя ніякаму суду, акрамя свайго, адзначаныя некаторымі прывілеямі, і перш за ўсё асабістай незалежнасцю і зямлёй, яны мелі толькі адзін абавязак: бараніць мяжу. У іхніх пасёлках і вёсках, што ланцужком цягнуліся па паўночнай частцы Дзвіны і па Дняпры, збярогся ў найбольшай чысціні – бо ўлады пазбягалі іх чапаць – своеасаблівы патрыярхальны побыт, збераглася ў першапачатковай чысціні трохі архаічная беларуская мова, зберагліся не папсаваныя царкоўнасцю і пазнейшым нацыянальным уціскам абшчынныя звычаі, праявы звычаёвага права, песні і г.д.

106

Пад словам “мэта” ў той час разумелі тое, дзеля чаго напісана кніга ці карціна, праспявана балада ці песня, – гэта значыць ідэю.

107

Тут і далей размова ідзе аб героях беларускага фальклору.

108

Легендарныя і гістарычныя беларускія героі-паўстанцы.

109

Месца сутычак бедных і багатых у Оршы.

110

Гаспадар аднаго з лепшых рэстаранаў у Пецярбургу.

111

Будучыя дзеячы паўстання ў Польшчы ў 186З г.

112

Царскі цэнзар.

113

Будынак Пецярбургскага універсітэта быў спачатку пабудаваны як памяшканне “дваццаці калегій”.

114

“Сын Жыбуае”.

115

Па легендзе, крумкач і мурашкі аб нечым паспрачаліся і заклаліся на дзяцей. Крумкач прайграў і цяпер выводзіць дзяцей у мароз, каб не плаціць пройгрышу.

116

Сок – чалавек, які сочыць, каб звер не ўцёк.

117

Ліквідацыя абавязковых адносін, добраахвотны і бестэрміновы, не абмежаваны часам, выкуп, фінансавае садзейнічанне ўрада выкупным аперацыям, а адсюль вотчынная ўлада – да заключнай выкупной здзелкі.

Пры крэдытах такі метад быў значна больш выгадны для землеўласнікаў, чым абавязковыя адносіны.

118

М. А. Мілюцін у той час быў таварышам міністра ўнутраных спраў.

119

Такім бачыў яго барон Веліё, які перадаў гэтыя падрабязнасці міністру Валуеву.

120

Дваццаць мільёнаў бедных болцікаў (франц.).

121

Блох, якія шукаюць сабе ежу аж да забароненых месцаў (франц.).

122

Сялецкі абвінавачваўся ў гіпнатызме і чараўніцтве.

123

Беларускім паходжанні (лац.).

124

Выбітае (часцей коньмі ў час бойкі) месца.

125

Дыпламатычны штогоднік (пачатак выдання – 1763г.), які сачыў за генеалагіяй вышэйшай еўрапейскай арыстакратыі. Акрамя друкавання звестак аб ёй займаўся генеалагічнымі даследаваннямі, пошукамі і геральдыкай, раней разбойніцкае ўрочышча.

Дзебры – мяшчанскі раён пад Магілёвам, раней разбойніцкае ўрочышча.

Дэбрэ – кніга англійскага пэрства.

126

Ява, або мроя, апісана ў “Здароўя шляху верным” (1715). Але няпрўда тое, што выпадкі яе былі толькі на Прыдняпроўі. Як каўтун разы два быў зафіксаваны ў Ламбардыі, так выпадкі хваробы, падобнай на яву, апісаны, кажуць, у Тыбеце.

127

Корста – труна з суцэльнай калоды.

128

Выйсці з гульні (франц.).

129

Для падрыхтоўкі і зандавання глебы і дзеля таго, каб гэны візіт не быў такі самы малаздавальняючы, як першы (франц.).

130

У пятніцу і суботу вярбовага тыдня, шостага тыдня вялікага посту, на ўсю даўжыню крамлёўскіх муроў – ад Спаскай і да Нікольскай вежы – і на палову плошчы пачынаў гаманіць рынак “Вярба”. Палаткі, крамкі. Ювелірныя вырабы, звяры, птушкі, кнігі. Па краях, ля Васіля Блажэннага і Нікольскай вежы – гандляры вярбою, свісцёлкамі, цацкамі, паветранымі шарыкамі.

131

Старых тупіц (франц.).

132

Восенню наступнага года з разрозненых груп і асоб у Пецярбургу ўзнікла арганізацыя “Зямля і воля”, якая дзейнічала ў паўстанні побач з беларусамі, літоўцамі і палякамі. Хоць яна была нешматлікая, але мела вялікае значэнне як пачатак дэмакратычнага руху.

133

Старыя, што прыязджаюць па маладую.

134

Боская адплата (лац.).

135

Вы нездаволены? (франц.).

136

Вы ўбачыце вынікі і здолееце іх ацаніць (франц.).

137

Князь, мой настрой носіць адбітак журбы, але неахвотна зробленыя ўступкі – найгоршыя з усіх, якія можна было б зрабіць (франц.).

138

Геніяльны французскі матэматык, забіты ў маладым узросце.

139

Запіска, надрукаваная ў “Русской старине” за 1893 г., кн.9, стар. 508 – 509.

140

П.А.Валуеў. “Отрывки из дневника”.

141

Варожая калона адрэзала яе падчас аўстэрліцкай баталіі, і з тых часоў яна не здолела вырвацца адтуль (франц.).

142

Вы разумееце, што мне больш выгадна пайсці раней. Лепей пайсці перад бойкай (франц.).

143

Маленькага часовага ўрада пад засцярогай добрай маленькай цытадэлі Варшаўскай (франц.).

144

На старым Месцы, пры фантане, палкоўнік Трэпаў схапіў па пысе (польск.).

145

Праект адраса, высунуты Веляпольскім.

146

Агаласіць. Літаральна – абараніць (польск.).

147

Ён не карыстаецца павагаю; ён дасціпны; ён гарбаты. Гэты павук носіць канстытуцыю ў свім горбе (франц.).

148

Дзмітрый Мілюцін. Брат ягоны, Мікалай Мілюцін, быў сенатарам, а пазней – статс-сакратар па справах Царства


Польскага.

149

Наконт (франц.).

150

“У нас занадта лёгка глядзяць на гэтую справу”. – “Я знаю напэўна, што становішча вельмі цяжкае”. – “Т-с-с! Не трэба аб гэтым казаць” (франц.).

151

Кіраваць – гэта прадбачыць (франц.).

152

“Што трэба зрабіць у Польшчы?” – “Змяніць сістэму, васпані”. – “Я таксама гэтак думаю, але вось міністр унутраных спраў вельмі палкі і кажа аб строгіх мерах”. – “Але мы на працягу трыццаці год былі строгія, васпані, а да чаго мы прыйшлі?” (франц.).

153

“Падаюць толькі ў той бок, куды нахіляюцца. Калі мы ўпадзем у Польшчы, дык толькі ад паліцэйскіх мер, якімі замянілі ідэі ўрада” (франц.).

154

“Пасланне Паўлы да рымлянаў”, ХІІІ, І.

155

Вандроўных.

156

Фаланстэры – своеасаблівы камуны, апісаныя ва ўтапічных творах Фур’е.

157

Трызненем дэспатызму (франц.).

158

Дворнік гімназіі Ігнась Шоцік за два рублі штомесячна прыбіраў кватэру Каліноўскага і прыслужваў яму.

Загрузка...