У гэтай краіне так шмат буслоў,
Але раней было нават больш.
І створаны быў яе пакроў,
Нiбыта так, як звычайны боршч.
Уся цвердзь маркотная гэтай зямлі,
Проста бурліла ў кацялку.
Iнгрэдыентамі тут былі…
Серабрыстыя кавылi,
У таямнічым прыцемку.
I як твае пасмы ядвабныя
Трапаў іх вецер.
Прыгажэй былi за ўсё на свеце,
Як твае вочы хітрыя,
Караблі аблокаў, што ў небе плылі.
I яшчэ ў гэтым рэцэпце:
Шэраг балот і асін,
Вайна, голад, бензін,
Стары падпалены млын,
Вітаўт, Альгерд, Гедымін.
І вось ужо на планеце —
На гэтай блакітнай планеце,
Зварылі краіну буслоў!
Чароўных казак, ставоў.
I пушчаў
Тых пушчаў доўгія пальцы
Менавіта як у цябе.
Яны імі машуць зорцы,
І туляць яе да сябе.
Так iснуе краiна буслоў.
Ды старых, іглічных лясоў.
Можа нават за Кiпр не горш!
Сонца ззяе з тваіх валасоў.
І чаго пажадаць яшчэ больш?
Можа толькі краіне ўзыходу!
Можа толькі тулiць цябе… калi падае дождж!
Ёсць у мяне суседка,
Mіж намі ёсць тонкая сценка.
Тут зьявіцца вам праблема,
Звязаная з дэцыбелам.
(дакладней, дэцыбеламi)
Арына не ведае меры.
(зусiм не ведае)
Паўночы крычыць, што халера.
(халера ясна)
Няхай бы яна крычала,
(угу, няхай)
Ну дзе-небудзь там за Уралам.
Я ж проста хачу паспаць
Спаць
Дурная дзеўка!
Нахалеру ты крычышь.
Дурная дзеўка!
Быццам ты глядзіш на мыш.
Дурная дзеўка!
Не шумі паслухай верш,
Дурная дзеўка!
Для здароўя гэта лепш.
Я ж проста хачу паспаць… Арына.
Гэты горад завецца Гародня
И гэта горад дзе ты
З купалоў крышталёвых касцёлаў
паляціш у цудоўныя сны.
Гэты горад пранізаны марай.
Брукаванку як камень крышы
Каб на плошчы, дзе знішчалi Фару.
Адрадзіўся твой фенікс душы.
Гародня
Толькi для цябе я пяю гэту поп песню.
Гэты горад завецца Гародня
И гэта горад дзе ты
На заўсёды шчаслівы з сабою
Дзеля хмурнай дарогі ў Масты.
Пранікае ў цябе чараўніцтва.
І вясёлка завязана ў круг.
Нібы звычка прыходзіць з дзяцінства.
І па скуры бяжыць як павук
Гародня
Толькi для цябе я пяю гэту поп песню
Толькi для цябе
Для цябе
Толькi для цябе
Для цябе
Толькi для цябе
я пяю гэту рок песню
Гэты горад завецца Гародня
И гэта горад дзе я
Напiсаў гэту дзiўную песню
Гэту х… зробіць нават свіння (ха-ха-ха)
Горкага, Ленiна, Тэльмана, Гая
Арджанiкiдзе, Артёма, Гагарына
Шчэ тут Захарава, Касмадзям'янскай
Нават Калгасная побач з Шауйляйскай.
Ёсць Кругавая, Крылова, Кутузава.
Ёсць Каравайная, Пестэля, Кiрава
Ёсць i Суворава, ля фiлармонii
Ну i Касцюшкi, дзеля гармонii.
Ёсць Ураджайная, ёсць i Урыцкага
Белая, Чэхава, Мiра, Бялiнскага
Ёсць нават вулiца тут Астравок
Вулiцы Гроднi гэта прам ОК.
Сiвая Каложа на ўзгорку
Зацягнула ў свае плінфы зорку
Ты глядзі ў наднеманскія воды
Там пярліны водзяць карагоды.
Гэтыя крыжы ў тваёй тканцы
Вецер тут вякамі робіць танцы
Боль і радасць усё жыве ў Каложы
Ты прыходзь да храма, анёл божы
Сiвая Каложа на ўзгорку
Зацягнула ў свае плінфы зорку
Сівая Каложа як Гальгофа
Для кагосьці гонар лімітрофа
Не разнёс яе прырэчны д'ябал
Страшны быццам гэты самы Дарт Мол
Горад халмоў
Шмат гадоў у дарозе той.
Так дакладна
Там марозіва адстой.
Так дакладна
Ты шукаў і тут знайшоў
Так дакладна
Ты у рай без б прыйшоў
Так дакладна
Гэты горад як банкрол
Так дакладна
Ты тут граеш рок-н-рол
Так дакладна
Тут дамкі прыгожыя
Так дакладна
Дзеўкі цэняць моц кія.
Так, ну мабыць
(што?)
Замкі хочуць тут гасцей
Так дакладна
З іншаземных абласцей
Крадзеш рыфмы
Ты паехаў за кардон
Так дакладна
Горад свой забыў як сон
Не дакладна
Ты вярнуўся ў родны кут.
Так дакладна
Бо твой дом круты як Брут
Не, як Цэзар
Гэта горад халмоў
У Гародні нават дворнік
Гэта добры супрацоўнік
Ён не п'е наогул спірт
І не ведае пра сквірт
Тут зашораны алкаш
Гэта Норберт Эліяш
Тут апошні дэвіянт
Гэта сам таварыш Кант
Неман ля Каложы быццам слон
Топча берагі, пужае замкі.
Хоць аднак філёзаф ён
Смокча веды нiбы цыцку мамкі
У Гародні нават дзеці
Завісаюць у інтэрнэце
Не чытаюць прам засаб
Вабіць іх стары Сакрат
Тут дзяўчаты разумніцы
Носяць Фіхтэ пад спадніцай.
Нават зграйкі галубоў
Да Русо маюць любоў
Неман ля Каложы быццам слон
Топча берагі, пужае замкі.
Хоць аднак філёзаф ён
Смокча веды нiбы цыцку мамкі
У Гародні ўсе бамжы
Маюць ведаў багажы
Не цікавіць бамжоў бляха
Толькі кнігі Райхенбаха
Кожны скончаны баклан
У гэтым месцы пан Бэкан.
Кожны дзяцел тут Платон.
У мяне сур'ёзны тон.
Неман ля Каложы быццам слон
Топча берагі, пужае замкі.
Хоць аднак філёзаф ён
Смокча веды нiбы цыцку мамкі
Калі ты знаходзіш цень надзеі
Калі адчуваеш той экстаз
Ты раба яшчэ адной ідэі
Што ўчора быў апошні раз
Ты глядзіш, і гэта як сон
Смех ды боль ва ўнісон
Спакой шукала ў цёмных краях
Але знайшла з'ядаючы страх
Ты глядзіш, але гэта сон
Смех ды радасць ва ўнісон
Але ты крочыш у цёмных краях
Дзе скрошыш мару ў гiдкі прах
Калі ты знаходзіш цень надзеі
Калі адчуваеш той экстаз
Дні цвярозасці ў трубу ляцелі
І ты зноў знайшла н.з. якраз
Ты глядзіш, і гэта як сон
Смех ды боль ва ўнісон
Спакой шукала ў цёмных краях
Але знайшла з'ядаючы страх
Ты глядзіш, але гэта сон
Смех ды радасць ва ўнісон
Але ты крочыш у цёмных краях
Дзе скрошыш мару ў гiдкі прах
Дурніца не бяры
Тое, што бярэш звычайна
Шукаю, знаходжу, гляджу ў каханыя вочы.
Да занятку гэтага мабыць і дзяцел ахвочы.
І тут прысуд як крыштальны посуд.
Суд кахання вызначае табе меру пакут
Тваё каханне лашчыць цябе
Але ты ўсё роўна ахвяра яе
Той Харыбды пачуццяў!
Тваё каханне з'ядае цябе, як рыбу спрут.
Крошыць, як Тайсан, што робіць спурт.
Ты забіваеш сябе ім, як Курт.
Вядома як Кабэйн, не-е-е-е Ванегут
Ад гэтай справы табе спярша гуд,
А потум не гуд.
Тваё каханне тут нават амаль Робін Гуд.
Амаль бо адбірае былое жыццё ў бедных і ў багатых,
а пасля як выхавалка ставіць у кут.
Оў!
Ты зноўку цягнеш гэты дрот
Дзе сэрцы атачае плот
Шыпы з металу на гады
Ад болю ён звініць тады
Калі ты кубак п'еш вады.
Марской вады
Атрута з соллю, для растання
Бо ты не ведаў слёз кахання.
Ты для журбы знаходзіш слот
Каханне нібы Асфалот
Цябе пранесла скрозь сады
Дзе горкі плён як знак бяды.
Калі ты кубак п'еш вады.
Марской вады
Атрута з соллю, для растання
Бо ты не ведаў слёз кахання.
Калі ты кубак п'еш вады.
З атрутай,
З атрутай кахання.
Калi…