Салдат

1.

Кастрычніцкім вечарам 1983 года ў глухім лесе адной з цэнтральных расійскіх абласцей, дзе размяшчаліся склады Н-скай вайсковай часці (сама часць была ў горадіе, кіламетраў за пятнаццаць), адбывалася чарговая змена каравульных.

Калі салдаты новай змены выйшлі з цёплай каравулкі на халодны двор і адзін за адным патэпалі за разводным, з лесу пацягнула сырым восеньскім ветрам. Вецер прабег па іх, абмацаў, астудзіў патыліцы, рукі, раздзьмухнуў крысы шынялёў, бы настырны старшына, які хоча пераканацца, ці ўсе ў яго падначаленых як след, ці не адубеюць яны за гэтыя дзве гадэіны стаяння на пасту.

Радавы Ласіца, што ішоў адразу за разводным, міжволі павярнуў галаву ў той бок, адкуль вецер, дзе плот, лес і ледзь бачная назіральная вышка. Потым моцна, аж пальцы хруснулі, сціснуў ложу аўтамата і раптам спалохаўся. Яму стала страшна, што ён зусім малады, няма яшчэ дваццаці, а ён, хутчэй за ўсё, неўзабаве памрэ. Ён убачыў перад сабой (апошнім часам яму такое лёгка давалася: ён мог у любую хвіліну жыва, выпукла ўявіць сабе ўсё, што хацеў) твары бацькоў, сястры, настаўніка, Ніны… I сам сабе ён убачыў, Алёшку Лісіцу, які сядзіць за школьнай партаю і думаць не думае, што менш чым праз два гады апынецца за тысячы кіламетраў ад Беларусі, каб тут, на чужыне, так страшна, незразумела захварэць.

«Сёння, вось цяпер, твой адзіны і апошні шанс!» — сказаў сабе Ласіца, усё яшчэ да болю ў пальцах сціскаючы аўтамат. Узгадалася, як апошнімі бяссоннымі начамі ён маліў Бога, каб той паслаў яму гэты вечар, вецер, спіну ўперадзе, АКМ у рукі і два магазіны патронаў. І вось Бог памог. А ўсё далейшае справа тэхнікі.

Каля бліжняга склада з цемры вырасла постаць, і пачуўся вокліч: «Кто идёт, стоять на месте!» — «Разводящий со сменою!» — адказаў сяржант, сібірак Болтус.

— Ко мне, остальные — на месте!

Болтус пайшоў. Блізка быў слуп з ліхтаром, але туркмен-каравульны гучна, каб усе чулі, загадаў разводнаму знізу асвятліць ліхтарыкам твар. Болтус падпарадкаваўся. Туркмен, каверкаючы словы, пачаў дакладваць, што за час нясення ім службы па ахове такога і такога аб’екта нічога не адбылося; урэшце скончыў — «пост нумар чатыры здаў».

— Рядовой Ласицо, приказываю заступить на пост номер четыре по охране… — і Болтус пералічыў аб’екты, своеасабліва, як умеюць толькі рускія, раскатваючы зычныя «ря», «ри», «ре»…

— Есть принять пост номер четыре…

Ласіца завучана, бы робат, паўтарыў тым строгім, не сваім, дзеравяна-салдафонскім голасам, які выпрацаваў у сябе эа апошнія тыдні; голасам, якім на занятках адказваў параграфы вызубранага статута, адзываўся на каманды, якім пачаў гаварыць з іншымі салдатамі і нават сам з сабою ў думках; голасам, што так памог яму дабрацца да гэтага каравула.

Болтус кіўнуў задаволена, эагадаў туркмену стаць ззаду ўсіх, і працэсія паўз склады пацягнулася да іншых пастоў. Ласіца глядзеў ім услед. Метраў праз пяцьдзесят, дзе быў другі слуп з ліхтаром, чарада павярнула, усе ўпяцёх — асветленыя, марудлівыя… У Ласіцы, аднаго з лепшых стралкоў роты, аж здрыгануліся калені, рука сашмаргнула э пляча аўтамат, а палец падняў «сабачку» засцерагальніка. Дужа прывабнай, на самай лепшай для стральбы чаргою адлегласці была мішэнь. Чыркнуць разы два, кароткімі… Салдаты павярнулі за склады, схаваліся, зніклі. Ласіца шчоўкнуў «сабачку» назад, на нейтралку. Чорт з вамі, жывіце і помніце маю добрасць. Як усё ж змяняе чалавека зброя ў руках! Як у ім адразу прачынаецца штосьці звярынае, першабытнае і разам з тым — найвышэйшае! Ты — уладар, звышчалавек, няма табе роўні; нездарма ў некаторых рэлігіях за страшны грэх лічыцца нават дакранацца да зброі, да гэтага д’ябла…

Ласіца пагладзіў рабрысты ражок, потым пацалаваў халодную, прапахлую потам і змазкаю ложу. I гэты нячутны, толькі ўяўны гук пацалунка, проста рух вуснамі, ізноў, як хвілін колькі таму, вярнуў яго ў школьныя гады, нагадаў Ніну, якую яму ўжо ніколі не цалаваць… Ніколі! Як жа так выйшла, адкуль да яго прычапілася гэтая пошасць, што, нібы ракавая пухліна, з’ела яго літаральна за чатыры месяцы!..

Ён напаўголаса абазваў сябе брудным, гадкім у адносінах да мужчын словам. Памагло. Разнюніўся! Нібыта ёсць у яго варыянты. Ужо спакойна, халоднай галавою Ласіца зноў хуценька перабраў дэталі абдуманага тысячу разоў плана. Што і казаць — яму моцна пашэнціла. Галоўнае, патрапіў у каравул і цяпер у руках АКМ. Друтое — выпаў чацвёрты пост, далёкі ад каравулкі і КПП і блізкі да лесу. Трэба было пачынаць. Ласіца прыслухаўся, падышоў да цёмнага плота, што быў крокаў за дваццаць ад складоў, пайшоў паўз яго. Вось першая дзірка — дошка знізу выламаная; вось яшчэ дзірка, хоць два чалавекі разам пралазь… Успомнілася, як яшчэ ў вучэбцы сяржант Салдатаў расказваў: «Пойдзеце ў каравул, там ёсць такі чацвёрты пост, каля самага плота. Ідзеш каля тых дзірак у плоце і чакаеш, што вось-вось завостраны дроцік ці страла ў шыю ўвап’юцца». Дроцік ці страла… Ды тут лёгкую зенітку можна працягнуць на тэрыторыю і рабіць з гэтымі складамі што хочаш…

Ласіца дайшоў да канца свайго паста. На слупе пад цынкавай накрыўкай, сагнутай у выглядзе таксафона, бялела кнопка званка і вісеў навушнік. Ласіца націснуў кнопку, адпусціў; пачуўшы голас памочніка начальніка каравула, строга адрапартаваў у навушнік, што на яго чацвёртым пасту ўсё ў парадку. Зноў паазіраўся, пайшоў, потым пабег назад, да знаёмай дзіркі. Апусціўся на карачкі, палез, раптам штосьці тузанула назад. Штык-нож чапляўся за абломкі верхніх дошак. Дурань, ну як на такое можна забывацца?! Забудзеш маленькую драбязу, а з-за яе ўсё паляціць к чорту… Пралез, хуценька адамкнуў штык-нож, размахнуўся, каб шпурлянуць яго ў лес, але пашкадаваў, схаваў у ножны.

Моцна пахла восеньскім сырым лесам. Вецер біў у твар, падсвістваў у вушах, быццам таксама радаваўся за чалавека, вольнага цяпер, як і ён сам, вецер. Ласіца бег паўз самы плот, прыціснуўшы да бакоў локці, рытмічна, бы на вучэбным кросе, удыхаў паветра носам і выпускаў ротам. Вось назіральная вышка, пустая ў цёмны час. Вунь агні КПП. Ласіца спыніўся, аддыхаўся, пайшоў у лес у напрамку дарогі. Раптам з КПП данесліся галасы, завёўся матор машыны. Ён зноў пабег і хутка апынуўся пры самай дарозе, стаіўся за тоўстай ялінаю. Марудна калываючыся на ямах разбітай дарогі, свецячы бліжнім святлом фар то ўверх, то ўніз, з-за павароту паказаўся «ЗіЛ». Прывозілі каравульным вячэру. Ласіца сцягнуў з галавы шапку, запіхнуў пад рэмень, паправіў аўтамат, падрыхтаваўся. Цяпер ім кіраваў толькі інстынкт, ён падказваў, што трэба рабіць, ён даваў надзею, што ўсё атрымаецца. Да горада яму, вядома, на гэтым «ЗіЛе» наўрад ці дабрацца, а вось да шашы… Машына параўнялася з елкаю. Адсюль пачыналася раўнейшая дарога. Злавіўшы момант, калі «ЗіЛ» амаль прыпыніўся для перагазоўкі і ўключэчэння перадачы, Ласіца, сагнуўшыся, сігануў на дарогу, ухапіўся за задні борт, з самага краю, завешанага брызентам, падцягнуўся і ўпёрся нагамі ў запасное кола знізу кузава. Машына рванула з месца, пайшла, пайшла… Ласіца асцярожна зірнуў увсрх. З кузава за брызентам яго рук не відаць, нічога не ўбачыць і шафёр. Днявальны і салдат з нарада па кухні, якія прывозілі ежу (Ласіца ведаў іх), маўчалі. Адзін, седзячы з таго ж боку, амаль ушчыльную да борта, за які ўчапіўся Ласіца, курыў, раз за разам выцягваючы руку з цыгарэтаю за борт і збіваючы попел Ласіцы на плячо.

«Штык-нож тырчэў бы зараз над бортам, і шапка, адразу ўбачылі б! Вось што такое драбяза!» — пахваліў сябе ў думках Ласіца.

Машына ехала даволі хутка. Ласіца вісеў, скурчыўшыся, яго гайдала з боку ў бок. Пакрысе ён перастаў асцерагацца і ўжо не дужа хаваўся, калі яго падкідвала і маглі заўважыць з кузава ці калі заносіла набок і ў люстэрка мог убачыць шафёр. Кепска было яшчэ тое, што ён перастаў арыентавацца, яму здавалася, вось-вось павінна быць шаша, але машына ехала, вакол чарнеў лес і лес. Зацякалі не так рукі, як ногі, сагнутыя ў каленях. Ласіца, зусім забыўшы асцярогу, высунуўся, глянуў уперад і ўбачыў прасвет між дрэў — то была шаша. Ён хацеў саскокваць. У гэты момант «ЗіЛ» трасянула на яме, пакаціліся, зазвінелі ў кузаве парожнія флягі, гучна вьлаяўся на шафёра днявальны… У Ласіцы расшчапіліся пальцы, яго падкінула ўверх, зацеклыя ногі не паспелі як след спрацаваць, і ён грымнуўся вобземлю. З гарачкі падхапіўся, абмацаў перш аўтамат, потым сябе, — здаецца, нічога, цэлы, толькі ўвесь у гразі і гразёю забіла рулю. Паспрабаваў пайсці за машынаю, якая ўжо ўзбіралася на шашу, і, гучна войкнуўшы ад болю, прысеў. Адразу чрабілася млосна і захацелася піць. Нага!.. Умудрыўся падвярнуць ці зламаць нагу! Каля саменькай шашы!

Войкаючы, ён даклыпаў да бліжэйшай елкі, зваліўся. Паспрабаваў сцягнуць бот, не змог ад болю. Паляжаў трохі на халоднай зямлі, счакаў, пакуль перастане калаціцца сэрца, пройдзе млоснасць, адламаў шурпатую яловую галінку, старанна вычысціў, выкалупаў гразь з рулі. Стала холадна галаве. Ён надзеў шапку, на адной назе прыўстаў і, дзе трымаючыся за галіны і ствалы елак, дзе памагаючы сабе аўтаматам, абапіраючыся на яго, як на кавеньку, пацёгся да шашы.

Цяпер толькі звярыны адчай штурхаў яго ў спіну, гнаў уперад, патрабаваў хоць якога дзеяння… Дачакацца і спыняць машыну? Як? Сграляць па колах? I што потым, калі машына спыніцца? Паўзці да яе? Так, паўзці! Не ляжаць жа пад хвояю, не чакаць, пакуль прыедуць і абложаць, бы ваўка!..

Метраў за трыццаць ад шашы ён спыніўся аддыхацца і раптам насцярожыўся. Яго чуйнае вуха вясковага хлопца ўлавіла знаёмыя гукі: скрып колаў, стукат іх аб карані, пырханне каня. Гукі набліжаліся. Нехта ехаў дарогаю паўз шашу ў напрамку горада.

2.

— Стаяць! — хрыплым, злым голасам скамандаваў ён, калі воз параўняўся з ім, і шчоўкнуў затворам. Тады адразу ж, каб не ўпасці, ступіў бліжэй і схапіўся за ручку драбіны.

У перадку воза ён разгледзеў жанчыну, у куфайцы, хустцы. Ззаду ў возе ляжалі некалькі поўных мяхоў.

— Хто такая? — усё так жа гучна, злосна сказаў ён. — Куды едзеш? Адкуль?

— Ты што, сынок? — спалохана азвалася жанчына. — Салдацік, Бог з табою! — і яна затараторыла сваім мясцовым вымаўленнем, да якога за цэлы год службы ў гзтым краі ніяк не мог прывыкнуць Ласіца. — Местная я, из Тейково, ездила вот в село овса взять, да кладовщика не было, вот и припозднилась…

— Памаўчы! — абарваў яе Ласіца, мацаючы мяхі, раздумваючы, загадаць ёй скінуць іх або не губляць на гэта часу. Ён ведаў Тэйкава, маленькую вёсачку пры шашы, прыкладна пасярэдзіне паміж горадам і месцам, дзе яны цяпер стаялі.

— Так, — сказаў ён. — Паедзеш, як і ехала, лесам. Гоніш як мага, — і, не чакаючы адказу, са стогнам уваліўся ў задок, пачаў зручней уладкоўвацца сярод мяхоў.

— Ды ты чё, салдат? — жанчына ўсё не магла дапяць, што ж адбываецца.

— Ясна табе?! — крыкнуў Ласіца і раптам ускінуў аўтамат і націснуў на курок.:

Куля весела ціўкнула ў вершаліне блізкай хвоі, зразаючы лапкі, збіваючы ігліцу. Ахнула жанчына, ірвануў з месца спалоханы конь. Сыры, густы лес прыглушыў стрэл, адразу растварыў яго сярод іншых сваіх гукаў. Жанчына не азіралася. Воз трэсла, калывала з боку ў бок. Ласіца ўсё ніяк не мог уладкаваць нагу, яна балела і не давала думаць. Праклятая нага! Ён расшпіліў на два верхнія гузікі шынель, пацёр мокрую, гарачую шыю пад гімнасцёркаю. Хацелася піць, аж язык зашэрх. Яго, канечне, спахапіліся ўжо, шукаюць каля складоў… Нічога, шукайце. Вось дабярэцца да Тэйкава, там будзе ў каго-небудзь матацыкл ці машына… А можа, гэтай падводай дабірацца да горада? Можа, так яшчэ лепш?..

— У цябе дзеці малыя ёсць? — спытаў ён.

Не азіраючыся, жанчына ўсхліпнула:

— Няма ў мяне! Ні мужа, ні дзяцей, адна!

— Баішся смерці?

— Баюся, сынок!

— Чаго ж баішся, калі няма нікога?

— Таму і баюся! Бо і не жыла яшчэ! Адпусці!.. — узмалілася яна.

— А ты хоць здагадваешся, хто я?

— Ох, здагадваюся, сынок!..

— Прыедзем у горад — адпушчу. Не бойся.

— Як… у горад?! — аж ускінулася яна. — Сынок, салдацік, паглядзі, конь мокры ўвесь, авёс жа…

— Памаўчы! — прыкрыкнуў ён. Потым дадаў: — Мне ўсё адно канец.

Яны ехалі доўга. Было відаць, як па шашы зрэдчас то ў горад, то з горада праносяцца светлыя плямы машын. Вакол быў усё той жа хваёвы густы лес; Ласіца ведаў, што ён не скончыцца да самага горада. Хоць гэта крыху супакойвала. Ехалі моўчкі. Ласіца хацеў паглядзець, каторая цяпер гадзіна, але паленаваўся. Якая розніца… Гімнасцёрка на шыі і на грудзях па-ранейшаму была мокрая ад поту; шыі і грудзям было горача, а спіне — холадна. Час ад часу яго праціналі дрыжыкі. Ён ляжаў бокам на мяккім мяху, воз гайдала, ледзь чутна скрыпелі колы, конь аднастайна чвякаў капытамі. Пахла мукою, аўсом, лесам, вёскаю… Ласіца ледзь не задрамаў.

Ён пачаў варушыць нагою, каб балела і не давала драмаць. Не, кепска так… Ён хацеў загадаць: «Падгані каня!» — і зноў паленаваўся. Жанчына сядзіць, не варушыцца, не азіраецца… Баіцца. Правільна, яго трэба баяцца. Маці нагнулася над ім… Якая маці?!

Ён уздрыгнуў, агледзеўся — усё тое ж вакол: лес, рып колаў, спіна ўперадзе… Бацька едзе на луг касіць, новенькая каса ляжыць упоперак воза, ён, малы Алёша, сядзіць разам з маткаю ззаду… Адкляпанае вострае лязо блішчыць зусім блізка, адбівае сонца, і ён усё баіцца парэзацца, баіцца касы, прыціскаецца да маці… Вось бацька паварочваецца да іх, смяецца радасна, і яму, Лёшу, таксама робіцца спакойна і радасна, толькі хочацца, каб бацька здагадаўся і прыбраў далей касу… А той ніяк не здагадваецца, толькі ўсё смяецца, падсоўваецца бліжэй і ўсё гаворыць, гаворыць штось доўга, і так, што не разабраць ніводнага слова…

Ласіца ачомаўся ад цішыні — колы больш не рыпелі — і адразу схапіўся за аўтамат. Воз стаяў каля нейкай цёмнай хаты, воддаль сям-там свяціліся агні іншых хат. Жанчына сядзела ў перадку, не варушачыся, і глядзела на яго. Ён зразумеў, што яны ў вёсцы; пакуль ён спаў, жанчына пад’ехала да сваёй хаты, непадалёк ад шашы, і стаяла, чакала… Забыўшы пра нагу, Лісіцкі, каб саскочыць з воза, зрабіў на яе ўпор — і ўскрыкнуў; нага аж хруснула, аж пачуў, як церануліся адна аб адну абломкі костачак там, усярэдзіне… Зноў зрабілася млосна, як тады, на дарозе. Ён са стогнам пераваліўся цераз драбіны, паспрабаваў стаць і тут жа, каля воза, лёг на зямлю.

Жанчына моўчкі глядзела на яго. Ён ледзь не сказаў, ці можна ўрача, і схамянуўся. Урача!.. І раптам увесь план яго падаўся яму кашмарам, вар’яцтвам. На што ён спадзявася?! Ну, а калі б нават не нага?! Ах, як бязглузда, непатрэбна ўсё!.. Праклятая хвароба!.. Жанчына злезла з воза і асцярожна наблізілася да яго.

— Я зламаў нагу, — сказаў ён, выціраючы рукавом шыняля нос і шчокі.

3.

У цёплай каравулцы тры «духі» мылі падлогу: двое намыльвалі шчоткамі, трэці сцягваў анучай ваду. Яшчэ двое сядзелі побач за сталом, унурыўшыся ў кніжкі статута. За суседнім сталом сяржант Болтус з разводным старой змены гулялі ў шашкі. Праз нізенькае акенца ў дзвярах насупраць было відаць, як спіць начальнік каравула, — проста за сталом, у фуражцы, паклаўшы галаву на рукі. На адным з тапчаноў ляжаў, укруціўшыся з галавою ў шынель, адвярнуўшыся да сцяны, салдат старой змены. На другім сядзеў «дзед» Дзямідаў і не даваў маладым вучыць статут.

— Цяпер ты, — казаў ён. — На якой мове гавораць у Аўстраліі?

— На аўстралійскай, — падумаўшы, адказваў «дух».

— Адставіць! Ты каму сказаў?

— Таварышу малодшаму сяржанту. У Аўстраліі гавораць на аўстралійскай мове, таварыш малодшы сяржант.

— А ў Амерыцы на амерыканскай?

— Не чапай хлопцаў, — сказаў Болтус, не падымаючы галавы.

Дзямідаў узяў шахматную дошку, пачаў перабіраць на ёй знізу пальцамі, нібы на гітары браў акорды, і спяваць ціха:

Дз, дз, дз — дз’евушка с распущенной кос, ко-сой,

Мо, мо, мо — мои губы трогала губ, губа-ами…

Шырока расчыніліся дзверы з двара, упусціўшы ў памяшканне перш свежага ветру, тады — устрывожанага памочніка начальніка каравула, які хадзіў правяраць пасты.

— Дзе Ласіца?! — крыкнуў ён, падбег да акенца і забарабаніў у яго.

Начкаравула прачнуўся і адчыніў дзверы. Памочнік заскочыў да яго, пачаў дакладваць. Праз хвілін колькі памочнік выглянуў у дзверы і крыкнуў дзіка:

— Трывога!!!

Салдаты, на хаду зрываючы з вешалак шынялі, выхоплівалі з піраміды аўтаматы і выбягалі на двор строіцца.

Праз дзесяць хвілін паведамленне пра ЧП выслухаў дзяжурны па палку.

Яшчэ праз дзесяць хвілін па трывозе быў падняты ўвесь полк. Па пляцы, бы мурашы, мітусіліся людзі, чуліся каманды, каля казармаў строіліся роты, узводы, аддзяленні. Яшчэ праз дваццаць хвілін з размяшчэння часці выехалі адзін за адным тры крытыя брызентам «Уралы» і паляцелі, напаўняючы гулам вячэрні горад, не зважаючы на чырвоныя светлафоры, у напрамку лясных складоў.

Праз паўтадзіны ўзвод Ласіцы быў зняты з усіх нарадаў — з кухні, КПП; замяняліся іншымі салдатамі дзяжурныя і днявальныя.

У штабе перад камандзірам палка палкоўнікам Гардзеевым стаялі «смірна» зампаліт — капітан Атаманчук, камандзір «дэзерцірскай» роты маёр Сілін, камандзір узвода лейтэнант Шаўчэнка, старшына роты Быкаў. Трохі воддаль ад стала ў крэсле сядзеў начштаба падпалкоўнік Мішчук і гартаў папку з асабістай справаю радавога Аляксея Ласіцы.

Гардзееў, выслухаўшы кароткія даклады, якія нічога не высветлілі, маўчаў. Начштаба загарнуў папку, кінуў на столік перад сабою; прамовіў:

— Адукацыя сярэдняя, характарыстыкі выдатныя, амаль год адслужыў… Вось-вось мог бы атрымаць лычкі малодшага сяржанта і з’ездзіць у адпачынак. Бацька, маці, сястра… Добра страляе з аўтамата, — дадаў ён.

— Вольна, што вы выцягнуліся тут, — сказаў афіцэрам Гардзееў. — Добра страляе… Лепш бы ён кепска страляў.

За ўсю гісторыю палка было толькі два падобныя выпадкі. Гады тры назад з КПП тых жа лясных складоў знік каравульны. Яго шукалі двое сутак, прачасалі ўвесь лес, а энайшлі пад вечар другога дня за сто метраў ад КПП, — ён соладка спаў сабе на ігліцы пад елкаю. «Дзяды» не давалі выспацца, і небарака не прыдумаў нічога лепшага, як дачакацца каравула і ўволю «падавііць на масу». Друті выпадак: гадоў дзесяць назад, улетку, салдат адпрасіўся ў горад сфатаграфавацца і не вярнуўся. Ён быў сіратою, дзетдомавец; трохі яго пашукалі і кінулі — няма, ну і няма; галоўнае, што без зброі. Аб’явіўся ён месяцы праз тры, брудны, барадаты, у лахманах, галодны. Увесь гэты час, як высветлілася, ён жыў непадалёк ад горада, у бетоннай, зарослай травою сухой грубе пад шашою. Карміўся здабычаю з вакольных агародаў, а ўвосень, калі пахаладала, апусцелі агароды, пайшлі дажджы і ў трубу пачала зацякаць вада, вырашыў здацца. А чаму ўцякаў, чаго хаваўся? — і сам не ведаў.

— Можа, спіць дзе пад хвояю, — прачытаў думкі Гардзеева начштаба.

— Можа, і спіць, — Гардзееў пабарабаніў пальцамі па стале, тады ўперыўся паглядам у старшыну: — Калі вы разберацеся з тымі дзіркамі ў плоце?!

Адказу не дачакаўся.

— Мо і спіць, — зноў паўтарыў ён. — Страляе добра… Аўтамат і два магазіны патронаў, шэсцьдзесят штук… Карацей, так, таварышы-грамадзяне афіцэры-прапаршчыкі, праз паўгадзіны, ні секундаю больш, стаіце тут як штыкі і дакладваеце: хто, што, дзе, як. Усё зразумела?

Афіцэры і старшына адказалі «так точна!», прыклалі далоні да фуражак і выйшлі.

4.

Тры дні пошукаў нічога не далі. Узброены дэзерцір знік без следу.

Як на зло, праклятыя склады знаходзіліся ў такім месцы, што ў які бок ні ўцякай, усё добра. Да таго ж ніхто не ведаў планаў дээерціра. Будзе спрабаваць выйсці ў горад, да часці? Ці вырашыць дабірацца дамоў, у Беларусь? Былі перакрыты шэсць асноўных дарог, што вялі ў горад, правяралася кожная машына. Круглыя суткі патруляваліся чыгуначны і аўтобусны вакзалы, а таксама рачны вакзал у недалёкай Кінешме. Папярэджваліся ўсе шафёры-»дальнабойшчыкі». На трасах Маскоўская, Кастрама — Яраслаўль — Балагое — Віцебск, а таксама Горкі — Уладзімір — Мурам — Бранск былі выстаўлены пасты. У радыусе дваццаці кіламетраў ад складоў прачасалі, агледзелі, здавалася, кожнае дрэва, кожную магчымую схованку. Апыталі сотні гараджан і жыхароў блізкіх да горада вёсак. Аж тройчы прыязджалі ў Тэйкава да ўдавы Пятровай Марыі, якой акурат у той дзень, калі знік салдат, брыгадзір наказаў з’ездзіць падводаю ў суседняе сяло па авёс і камбікорм, бо кладаўшчык напіўся і не мог сам, і яна з радасцю згадэілася — у тым сяле жылі бацькі і можна было заадно праведаць іх — і вярталася ўвечары, галоўнае, тою ж дарогаю, амаль паўз склады. Жанчына бажылася, што нічога не бачыла, яна задрамала і нават не заўважыла, як апынулася дома. Разумны стары конь сам давёз, не першы ж раз на ім ездзяць у тое сяло і назад. Усё ж агледзелі хату, падпол, хлявы — пуста.

Нібыта аціраўся нейкі салдацік у Кінешме каля лодачнай станцыі; адзін шафёр нібыта бачыў уночы падазронага чалавека, які лесам паўз шашу ішоў у напрамку Мурама. Гэтыя скупыя звесткі толькі пацверджвалі — дэзерцір будзе спрабаваць дабрацца да дому.

Пад вечар чацвёртага дня ў далёкай Беларусі, у невялікай палескай вёсцы каля хаты Ласіцаў спыніўся ваенкамаўскі «газік», з якога выйшлі два чалавекі ў форме і адзін у цывільным. Гаспадары былі дома. Бацька дэзерціра глядзеў тэлевізар, сястра вучыла ўрокі, у меншай хаце маці выбірала з разрэзанага гарбуза зярняты і раскладала на засланай саломаю блясе. Чалавек у цывільным папрасіў гаспадароў не хвалявацца, растлумачыў, што іхні сын Аляксей часова прапаў з размяшчэння часці, але армія ёсць армія, бывае і не такое… Маці адразу ж пачала плакаць, бацька прыкрыкнуў на яе. Госці доўга не затрымліваліся. Чалавек у форме пагартаў Алёшаў школьны альбом, папрасіў паказаць яго пісьмы з войска. Чалавек у цывільным пацікавіўся ў бацькоў, як іхні сын вучыўся, ці не паводзіў ён сябе часамі дзіўна — скажам, ці не сыходзіў з дому, калі на яго сварыліся? Ці не білі яго бацькі? I калі білі, дык як ён рэагаваў? Не, нічога такога. Вядома, усяляк бывала: бывае, і пасварышся, і стукнеш пад гарачую руку, на тое бацька… Ён тады зацінаўся, мог не гаварыць дзень, потым адыходзіў. Вучыўся, як і ўсе, вершы добра на памяць ведаў. Усё.

Госці папрасілі з сабою альбом і пісьмы.

Пабывалі яны яшчэ ў некалькіх хатах. Нічога новага. Такі ж, як усе, хлопец, казалі аднавяскоўцы, у сады, праўда, лазіў, — а хто з малых не лазіць? Не піў, не курыў, вітаўся першы. I толькі ў апошняй хаце ад старой настаўніцы-пенсіянеркі госці нарэшце сёе-тое дабралі. Спачатку яна пачала хваліць былога вучня (тыя ж «вершы на памяць добра ведаў»), пасля, зразумеўшы, што трэба гасцям, расказала. Ласіца гэты, аказваецца, быў ганарысты і страшэнны забіяка, з ім пабойваліся звязвацца нават старэйшыя хлбпцы. Казалі, «яго пачнеш біць, ён прытомнасць страціць і ўсё адно, нават непрытомны, будзе кусацца!». Аднойчы ў сёмым класе Аляксей чамусьці разгуляўся на ўроку, шумеў, валтузіўся з суседам па парце. Малады настаўнік не вытрымаў, ці то ўшчыкнуў яго, ці то ўзяў за вуха. Ласіца, нядоўга думаючы, заляпіў росламу настаўніку аплявуху. На настаўніка не пабаяўся падняць руку! Той збялеў, але стрымаўся, толькі выйшаў з класа. Праз нейкі час вярнуўся і пры ўсіх папрасіў у вучня прабачэння.

— Дык ён, відаць, добрая цаца, — паківаў галавою чалавек у цывільньгм.

Яшчэ ў настаўніцьі спыталі, як Ласіца ведаў замежную мову, ці не вяла іхняя школа, па цяперашняй модзе, перапіскі з замежнымі аднагодкамі? Не, перапіскі ніякай не вялі, а мову нямецкую Аляксей ведаў, як і ўсе, на ўзроўні вясковай школы.

Госці падзякавалі, сёе-тое запісалі, развіталіся і паехалі ў горад. На другі дзень на школьным перапынку дзесяцікласніца Ніна адшукала Аляксееву сястру і, чырванеючы, падала ёй пачак пісьмаў:

— Забяры. I яшчэ — калі Алёша… ну, знойдзецца, напішы, хай не піша мне больш.

На ўроку сястра крадком дастала адно пісьмо, прачьгтала: «Мілая мая дзяўчынка!..» — і ледзь не расплакалася, не змагла чытаць далей. Яна шкадавала брата. Аніяк не верылася, што з ім магло здарыцца штосьці страшнае. З галавы не ішла сённяшняя ноч: сама дзяўчынка амаль не спала, бацькі зусім не клаліся, маці то галасіла, то бралася сварыцца на бацьку, што крыўдзіў колісь сына, то прасіла рады, як цяпер быць… Бацька маўчаў і толькі курыў адну за адной папяросы.

Вяртаючыся са школы, дзяўчынка ўбачыла бацьку, які выходзіў з будынка пошты. Моўчкі пайшлі разам. Дома, у большай хаце, стаяла дарожная сумка, шафа была расчыненая, на канапе, на ложку ляжала адзенне. Маці, супакоеная, нават павесялелая, збіралася некуды. Бацька паклаў на стол зберкніжку і грошы. Маці пачала пералічваць іх і раптам апусціла рукі:

— Збіраюся, а сама думаю — трэба ж гасцінца не забыць… А тады — які гасцінец? Каму?.. — яна ўсхліпнула.

Тым жа вечарам бацька правёў яе, пасадзіў на рэйсавы аўтобус да райцэнтра, адкуль уночы быў цягнік на Маскву.

5.

Хата і хлеў стаялі ў адзіноце, воддаль ад іншых сядзіб, на ўзгорку, адкуль добра праглядалася амаль уся невялікая вёска і блізкая, за які кіламетр, шаша. У хляве, у пустым цёмным катуху Ласіца жыў ужо пяты дзень. Ён не ведаў, чаго жыве тут, чаго чакае. Побач, за сцяною, рохкала свіння, чухалася аб бярвенні, шастала саломаю. Калі Ласіцу прыходзілі шукаць, ён хаваўся ў свіным карыце, з аўтаматам уціскваўся туды і ляжаў не варушачыся. Свіння абнюхвала яго і не чапала. Нікому і ў галаву не магло прыйсці, што ў карыце, над якім лычам водзіць свіння, можа ляжаць чалавек. У эагарадцы перад хлявом перагаворваліся куры. Недзе на вёсцы брахаў сабака. Калі надакучвала ляжаць і слухаць, Ласіца падбіраўся да дзверцаў, прачыняў іх на шчыліну і дыхаў, глядзеў, прыжмурваючы вочы ад рээкай белаты свежага снегу. Надворак быў, як і ўсе 1 тутэйшыя надворкі, беэ платоў. Ад хлява да хаты і да пакрыўленай нізенькай прыбіральні на агародзе — дзве шырокія сцежкі, старанна вымеценыя (гаспадыня знарок два разы на дні падмятала, каб ён, клыпаючы ў прыбіральню і назад, не пакідаў слядоў). Замок на дзвярах хаты. Паўзіраўшыся, падыхаўшы, Ласіца поўэ наэад у куток і валіўся на засланыя дэяругаю акалоткі.

— Ого! — гучна, так, што свіння пераставала рохкаць і прыслухоўвалася, час ад часу казаў ён. — Ну, радавы Ласіца! Ого!..

Пасля палудня, калі на двары ўжо цямнела, ён насцярожваўся, браў аўтамат і лавіў кожны падазроны гук. Урэшце крокі, бразганне замком, гучнае «кіс-кіс» — гаспадыня вярнулася з працы і давала яму знак, што яна адна, што сёння яму няма чаго баяцца. Завішчала галодная свіння, пачалі пералятаць цераз загарадку і бегчы да ганка куры. Весела, гучна размаўляючы з курамі, гаспадыня зайшла ў хату.

Пацягнула дымам з коміна. Праз нейкі час зноў крокі, да хлява. Лісіцкі выглянуў, гаспадыня ішла з двума вёдрамі. Перш выліла свінні ў карыта, тады асцярожна, нерашуча пастукала ў вушак дзвярэй катуха.

— Ды заходзьце, — азваўся Ласіца. — Што стукаць?

У катуху пасля двара было зусім цёмна. Яна паставіла вёдры ля парога, прысела на коленцы.

— Я ліхтарык прынесла. У суседкі батарэйку папрасіла.

Уключыўшы ліхтарык, не гледзячы на Ласіцу, пачала выстаўляць з вядра прыкрыты ручніком чыгунок з гарачай бульбаю, яечню ў місцы, сала, хлеб, гляк з вадою. Уздыхнула:

— Шкада, малака няма…

— Малака! — раздражнёна перабіў Ласіца. Ён ляжаў у сваім кутку, не варушачыся, з аўтаматам у руцэ, толькі вочы, як у труса, блішчэлі ў святле ліхтарыка. — Колькі разоў казаў, што не магу есці. Не насіце нічога.

— Можа, пазней захочаш? Хай пастаіць?

— Забірайце. Вось вада — добра, — падпоўз, узяў гляк, напіўся. — Каб гарбаты гарачай.

— Дык я прынясу. Я з мятаю завару!

— Пачакай, — спыніў ён яе, — выцерплю. — I, памаўчаўшы, паскардзіўся: — Спаць не магу, аж вочы рэжа. Хочацца, а не магу.

— Дык, можа, гарэлкі трохі?

— Зараз! Толькі віна і гарэлкі не хапае. Сесці, піць і закусваць бульбай з яечняю.

Яна бачыла, што сёння яму асабліва цяжка, не хочацца, каб яна пайшла. Узяў бульбіну, падзьмухаў, пачаў жаваць, спытаў:

— Нічога новага?

Было новае, але яна вырашыла не казаць пакуль. Сёння на працы, перабіраючы бульбу ў калгасным хляве, яна выпадкова пачула гамонку мужчын, насцярожылася, вычула — салдата, аказваецца, ужо не шукаюць, нават знялі пасты. Салдат, аказваецца, «тармазнуў» машыну-фургон і цяпер ужо адсюль далёка. Пасля працы, калі пазычала батарэйку, яна знарок разгаварылася з суседкаю, у якой дачка працавала буфетчыцаю ў горадзе ў ваеннай часці. Суседка нічога не ведала.

— Цябе не шукаюць ужо, — усё ж не ўтрымалася яна. — Думаюць, ты на радзіму паехаў.

— Як жа, не шукаюць! Ды толькі з-за гэтага (ён паказаў на аўтамат) яны яшчэ доўга спаць не будуць, — і засмяяўся зларадна.

Паклаў у чыгунок недаедзеную бульбіну, схапіўся за бот, сцягнуў, стогнучы, абмацаў нагу, паспрабаваў устаць і не змог:

— Не зрастаецца, пухне! Куды я з такой калодкаю?!

— Пачакай, рана яшчэ.

— I што чакаць? — крыкнуў ён са злосцю. — Што я вычакаю тут?!

— Цішэй, увечары чуваць усё.

Ён прыціх, зноў уэяўся піць ваду. Жанчына сабралася ісці.

— Марыя, — папрасіў услед ён, ужо ціха, нібы выбачаўся за сваю злосць, — гарбаты не забудзьце, калі ласка.

Уночы яна выйшла на двор. Асцярожна, каб снег не рыпнуў пад валёнкамі, ледзь пасоўваючы ногі, наблізілася да хлява. Прыслухалася. Было ціха, салдат, відаць, спаў. Яна падалася назад і раптам, ужо каля ганка, пачула, як суха і холадна шчоўкнуў затвор.

Раніцою, у прыцемках, яна зноў панесла ў катух гарачую гарбату. Салдат сядзеў у кутку і пры святле ліхтарыка, схіліўшыся, абмацваў голую нагу.

— Здаецца, праходзіць, — сказаў ён неяк узрадавана, узбуджана. — А? Паглядзі, Марыя.

Яна таксама памацала, паглядзела. I праўда, пухліна нібыта спала. Нага каля костачкі з чорнай зрабілася сіне-жоўтай.

— А свярбіць! — пахваліўся ён.

— Зажывае… Ты цяпер менш трывож яе, менш мацай.

Марыя хуценька ўправілася з гаспадаркаю і, калі трохі развіднела, пайшла на працу. У вялікім доўгім хляве з адчыненымі насцеж варотамі, каля цэлай гары прыкрытай зверху саломаю бульбы ўжо сядзелі таварышкі. Марыя ўзяла кош, прымасцілася побач, падаслаўшы пад калені старую куфайку, і, механічна, думаючы пра сваё, амаль не гледзячы на рукі, пачала разам з усімі перабіраць бульбу: у адзін кош — семянную, для калгаса, у другі — лепшую, большую, якую потым запакуюць у сеткі і адправяць у горад. Звыкла выцірала заскарузлыя пальцы аб куфайку, калі траплялася гнілая бульбіна. Перабіралі моўчкі, зацята, хутка — за тыдзень працы было амаль усё перагаворана. Толькі суседка, скоса зірнуўшы на яе раз і другі, спытала:

— Што ты, выпіла з раніцы?

— А што?

— Вясёлая.

— Мне з маёй доляю толькі весяліцца, — уздыхнула Марыя, адразу ж, аднак, насцярожыўшыся, напускаючы на твар заўсёдную сваю заклапочанасць.

Увечары, калі вярталася з працы з кашом бясплатнай добрай бульбы, Марыя павагалася — ці не забегчы яшчэ ў краму? Вырашыла не рызыкаваць, бо і так ужо тры дні запар купляла то батон, то каўбасу, то селядзец… Для вёскі гэта падазрона. Тым больш, заўтра нядзеля, выхадны, лепш з’ездзіць у горад і хам спакойна набраць, што трэба. Яна звярнула з бітай дарогі на сваю вузкую, у адзін след сцежку, якую добра было відаць у цемры на белым снезе.

У двары ўсё было ціха. Марыя найперш узяла венік і прайшлася ад хлява да прыбіральні, нізка нагінаючыся, — ці не відаць слядоў? Тады ўжо няспешна, гучна аббіваючы на ганку снег з валёнак, кашляючы, грукаючы дзвярыма, зайшла ў хату, прыгатавала вячэру і з двума вёдрамі накіравалася да хлява. На гэты раз салдат не стаў аднеквацца, прагна накінуўся на бульбу з салам, заядаў яечняю… Марыя, седзячы збоку, падсвечваючы яму ліхтарыкам, глядзела на яго схуднелы, зусім дзіцячы твар, на брудны падкаўнерык, што выглядаў з-пад шыняля і расшпіленай на верхнія гузікі гімнасцёркі, на тонкія рухавыя пальцы з чорнымі абадкамі адрослых пазногцяў… У яе раптам скаланулася ўсё ўсярэдзіне — трэба ж, дзіця дзіцём, а такое надумаўся!..

— Дзякую, — сказаў ён, даеўшы апошнюю бульбіну. Выцер далоні аб шынель, зірнуў на жанчыну і засмяяўся. — Выцерыце сажу на шчацэ!

— Гэта не сажа, — неахвотна адказала яна, дакранаючыся да шчакі. Яна думала, ён даўно гэта заўважыў. — Пляма, радзімка.

— А-а. Прабачце. Як цябе зваць, дарэчы: на «ты» ці на «вы»?

— Як завецца, так і заві.

— Колькі вам гадоў?

— Разы ў два больш, чым табе.

— Ну і што? — зазлаваў ён чамусьці. — У нас на «вы» толькі з чужымі ці з настаўнікамі! А са сваімі, з блізкімі — на «ты». Дзядзька Іван, цётка Маня… — I зноў, як і ўчора, яна адчула, што яму хочацца, каб яна пабыла з ім, паслухала. — Марыя, а ты даўно адна жывеш?

— Зараз скажу… Раз, два… пяты год.

— Развялася?

— Не, памёр муж.

— Ад чаго?

— Забілі, — проста адказала яна.

— Як гэта?

— Так. Калкамі з плота. У нас ніводнага свята, лічы, не бывае без бою. Пусцяць адзін аднаму кроў, а тады п’юць разам. А майго вось забілі.

— П’яны быў?

— Няўжо ж цвярозы.

— I дзяцей не было ў вас?

— Былі, дзяўчынкі-двайняткі, Аня і Ліда. Памерлі ў адзін год. Аня хварэла, Ліда — не, а як адна памерла, дык і другая…

— Так і жывеш адна?

— Не бярэ ніхто, — усміхнулася яна. — З такой мецінай…

— Што, сапраўды, ніхто не сватаўся?

— Ды не, прыходзілі… I цяпер яшчэ ходзяць, сватаюцца. Такія, як мой быў. Ну іх усіх. Як успомніш тое жыццё, дык лепш адной.

— А радня ёсць?

— Бацька, маці, брат. Я ж тады ад бацькоў якраз ехала, калі ты мяне застрэліць хацеў. Застрэліў бы? — спытала яна.

— Не ведаю, Марыя. У мяне бываюць такія заскокі, што сам сябе не помню…

Памаўчаўшы, яна спытала:

— Што думаеш рабіць, калі нага зажыве?

Ён адразу ажыў, відаць, даўно хацелася падзяліцца з кімсьці, падсунуўся бліжэй, эашаптаў горача:

— Я, Марыя, вось што надумаў… Нага зажыве хутка, гэта драбяза… Я пакуль тут перабуду. Хай шукаюць! — засмяяўся ён, злосна бліскаючы вачыма, — а я ў іх пад носам пераседжу! А потым, Марыя, хачу паспрабаваць прабрацца на радэіму, дахаты. Як ты думаеш? Хоць бы бацькоў пабачыць, сястру… Вёску. А там, чорт з імі, і здацца можна…

— I як ты туды дабярэшся?

— Ды як-небудзь. Як пашэнціць. Дзе пехам, дзе на папутках. Людэі памогуць. Ты ж памагла? Цяпер я веру ў людзей. Я ж так і хацеў, так і задумваў… Дабрацца да вакзала, ці фуру тармазнуць… А яно во як здорава атрымлася! Яшчэ лепш!

— Ды што ж тут лепшага?! — не вытрымала яна. — Уцякаў чаго?

— Чым ты слухаеш? Кажу ж — спаць не мог! Галасы ў галаве…

— Можа… цяпер здайся? — адважылася яна сказаць тое, пра што ўвесь час думала.

— Ты што, увогуле — во?! Здайся! Каб я мог, дык я не ўцякаў бы! Разумееш ты… Мне пабачыць гэта трэба, вёску, хаты… Можа, апошні раз. — I звыкла, як чалавек закурвае цыгарэту, падцягнуў да сябе аўтамат і механічна пачаў разбіраць яго. — Вось калі пабачу — адразу вылечуся. Разумееш ты, — паўтарыў ён паблажліва. — Тут у вас іншае ўсё. Ты была хоць раз на Беларусі, ведаеш, што там?

— Не. Блізка была, на Смаленшчыне, у брата стрыечнага, потым яны пераехалі.

— Пераехалі? Шкада. А ў цябе, можа, яшчэ сваякі ці знаёмыя ёсць дзе-небудзь паблізу Беларусі?

— Няма больш.

— Смаленшчына… — ён за якія паўхвіліны разабраў, сабраў аўтамат, «утапіў» у прыклад пенал, прышчоўкнуў магазін, дзьмухнуў у ствол. — Смаленшчына — тая ж самая Беларусь. «Бульбашы» — чула такое слова? Я ніколі не крыўдаваў, калі бульбашом абзывалі, мне падабалася. Украінцы, тыя злуюцца, калі хахламі дражняць… Або прыбалтаў — лабусамі… А рускіх — маскалямі, само сабою…

Ёй і страшнавата было ад гэтай яго раптоўнай узбуджанасці і словаахвотнасці, і радасна адначасова. Ясна было, што ён акрыяў, што цяпер яго можна і трэба ратаваць. Ды раптам ён змоўк, спахмурнеў, правёў далонню па шчацэ.

— У вас, можа, памазок і брытва ёсць?

— Ёсць, ад мужа. Прынесці? I вады нагрэць?

— Прынясіце. I паркалю кавалак, калі можна, на падкаўнерык. Іголка-нітка ў мяне ёсць.

Пакуль грэла ваду, кіпяціла станок і памазок, у Марыі не ішло ч галавы сказанае ў мінулым часе: «быў», «не крыўдаваў»…

«Я ўратую яго, угавару эдацца!» — думала яна.

7.

У горадзе Марыя схадзіла ў лазню; выходзячы, яшчэ патапталася каля дзвярэй цырульні, што была тут жа, у гэтым будынку, але зайсці не адважылася. I ў вёсцы засмяюць, і так — лішняе. Дамоў, нагружаная пакупкамі, вярнулася рана, чатырох не было, між тым ужо цямнела — які восеньскі дэень? Пераапраналася, адчуваючы ва ўсім целе лёгкасць, маладую сілу, дзівячыся, ці пасля лазні гэта, ці ад таго, што яе хоць хтосьці чакае?

— Ну, як з’ездзіла? — сустрэў яе пытаннем Ласіца, паголены, з падшытым новым падкаўнерыкам. Адразу кінуўся да вядра, пачаў выцягваць пакупкі: — Так… каўбаса… пляшка, ого! А ў мяне… — адкусіўшы кус каўбасы, жуючы, пахваліўся ён, — нага яшчэ больш адлягла. Жоўтая стала. Я жывучы! Ну, узялі мяне? — папытаў ён у некага, нібы пацыкаўся, і засмяяўся злосна. — Сядай і ты, бяры! — эапрасіў яе. — Ну, многа ў горадзе патрулёў?

— Я так дужа не прыглядалася… Як звычайна, здаецца.

— Шукайце! — падцягнуў да сябе рэмень, што валяўся ў кутку, дастаў штык-нож, абрэзаў-скалупнуў бляшаную «касынку» з рыльца пляшкі.

Марыя падала чарачку. Наліў перш ёй, сам прыклаўся да рыльца, каўтнуў трохі:

— Не, не піў яе ніколі, — сказаў праэ кашаль, — не навучыўся… Можа, і дарэмна, што не вучыўся. Вунь хлопцы, якія пілі і курылі, спакойныя былі, а я, ледзь што, у бойку… I не курыў ніколі.

— Дык гэта ж добра. А то дым чуваць было б. Ды і сена тут. Ды і купляць трэба было б.

Ён адразу ж перастаў жаваць, натапырыўся:

— Што «купляць»? Пры чым тут «купляць»? Я тут што, думаеш, надоўга?

— Алёша, Бог з табою! — шчыра ўсклікнула яна. — Ды жыві, колькі хочаш!

— Я яшчэ каўбасы вазьму, — сказаў ён, па сваёй звычцы ўмомант успыхнуўшы і гэтак жа хутка астыўшы. — Марыя, паслухай, гэта лухта, што я ўчора казаў… Мне ў шпіталь трэба… У мяне з галавою нешта. Захварэў тут… Дома ніколі не было такога. Вось паглядзець хату — і ўсё. Заплюшчу вочы — стаяць загоны нейкія, без канца-краю, і бульба на іх цвіце, усё сіне-белае, куды ні глянь… Вясною арэшнік зазелянее, і возера там у нас за хатаю… Потым, улетку, сена, грыбы… Мова, не тое што ваша… Які дурань раней быў, не цаніў… упасці 6 у траву, у сена свежае, закапацца з галавою, і больш нічога… Перабыць дзе-небудзь — хоць бы ў цябе тут. А потым — на Беларусь!.. Вось з ім, — пагладзіў аўтамат. — І хай толькі наблізіцца хто…

Яна слухала са страхам, закрыўшы далонню рот. Ён пацягнуўся да пляшкі, яна не дала.

— Алёша, што ты кажаш?! Адумайся!

— Позна, — прамовіў ён з нейкай дзіцячай пахвальбою, але не зусім упэўнена.

— Ты ж хворы!

— Нічога, нага зажыве…

— Ты інакш хворы!

У яго вачах бліснуў спалох. Ён, відаць, ужо забыў, што толькі што казаў.

— З чаго ты ўзяла?

— Хіба можа ў маладога хлопца такое быць у галаве?!

— Ну дык і што?! Я і без цябе ведаю! — абарваў, але адразу ж згадзіўся, зноў загаварыў, як і раней, бязладна і горача: — Кажу ж, пагляджу хату і здамся. Лягу ў шпіталь… Мне «вьшку» могуць і не даць. А пятнаццаць гадоў адсяджу, у трыццаць чатыры выйду… Або зноў уцяку…

— Алёша, — асцярожна спытала яна. — А дзе ты да арміі быў? Куды выязджаў далёка?

— Нідзе. Адзін раз у абласным цэнтры, у планетарый вазілі ад школы.

— Нашто яны набіраюць вас, каб мучыць?! — вырвалася ў яе. — У цябе ніякая не хвароба! Гэта ж вазьмі жывёліну адарві ад дому, дык і тая нудзіцца, перастае есці і памірае! Хіба ж гэта так можна — на два гады адрываць?!

Ён маўчаў. Яна падсунулася бліжэй і нясмела паклала руку яму на галаву, пагладзіла. Ён не зварухнуўся. Падбадзёраная, яна прашаптала:

— А можа, ты хочаш, Алёша? Тое, што пляма — не глядзі, я закрьпося… Я як хочаш лягу. Я чыстая, у лазні была, і бялізна новая.

— Ты… што?! — адштурхнуў ён яе. — У мяне ж Ніна там, а ты!.. Разумееш ты, — і адвярнуўся. — Лухта ўсё, ні ў якую Беларусь не змагу дабрацца… А калі дабяруся, не паможа! І ў шпіталь мяне ніхто не пакладзе! У псіхушку запруць, залечаць… Як страшна! Я смяротнік, я нежывы ўжо…

Ён лёг ніц. Яна пасядзела, зноў падсунулася, доўга не адважвалася, тады паклала яго галаву сабе на калені. Ён маўчаў, не расплюшчваў вачэй. Яна падумала: хай бы нага ў яго не зрасталася і ён жыў бы тут. Доўга-доўга, заўсёды. Яна б яго карміла, глядзела. Лажылася б з думкамі пра яго і прачыналася і ўдзень думала… Жыла б ім. А аўтамат можна было 6 схаваць, ці ўтапіць, навошта ён, гэты аўтамат?..

8.

На КПП маці прысела з краечку лаўкі і, пакуль дзяжурны сяржант перш званіў некуды, а тады паслаў у штаб салдата, прыплюснула вочы. Натомленае цела гуло, балелі, адыходзілі ад марозу ногі, абутыя ў лёгкія, восеньскія боцікі. Перад вачыма мільгацелі, зліваючыся ў адзін яркі малюнак-эпізод доўгай дарогі, заснежаныя лясы і палі перад Масквою, сам горад, бяздоннае метро, перасадкі, скразнякі цягнікоў і электрычак і, галоўнае, твары, незлічонае мноства твараў — мужчынскіх і жаночых, старых і маладых, незнаёмых і такіх, што, здавалася, ужо бачыла некалі… Схамянуўшыся, маці падумала, што нядобра вось так сядзець маўчком, звярнулася да сяржанта:

— Як вам служыцца, сынок?

— Нармальна, — неахвотна адказаў той.

Паказаліся салдат і малады афіцэр. Маці хуценька паднялася. Яна чамусьці чакала ўбачыць самага галоўнага начальніка, таму здзівілася, што сяржант пры іх з’яўленні толькі лена прыўзняўся з табурэта і адразу ж сеў зноў.

— Лейтэнант Шаўчэнка, — абыякавым голасам адрэкамендаваўся афіцэр.

Маці без слоў, трывожна-запытальна глядзела на яго.

— Вашага сына мы не знайшлі, — сказаў ён.

У яе сціснулася сэрца. Усё дарэмна! Яшчэ калі ехала сюды, вядома, не дужа чакала, што яе будуць сустракаць тут з музыкаю, на руках насіць, аднак у душы жыло спадзяванне, што яе прыезд патрэбен, што да яе кінуцца, пачнуць распытваць, самі расказваць. Цяпер бачыла, разумела — каму яна трэба тут.

— Сынок, я ж столькі ехала! — узмалілася яна. (Сяржант гмыкнуў на слове «сынок».) — Вы ж хоць раскажыце! Хоць ложак яго паглядзець…

— Ну, хадзем, — паціснуў плячыма Шаўчэнка, лёгка падняў яе немалую сумку і пайшоў першы. Маці патрусіла следам.

Па чыста падмеценым пляцы падышлі да двухпавярховай, старой пабудовы казармы, падняліся па сцёртых да бляску жалезных сходах на другі паверх. Днявальны ля тумбачкі выцягнуўся, казырнуў, лейтэнант не стаў яго слухаць. Правёў маці ў куток да акна, паказаў на акуратна засланы, такі, як і ўсе, ложак верхняга яруса.

— Вось тут. Сядайце. — А сам, калі маці апусцілася на табурэт з прадаўгаватай, выразанай для пальцаў дзіркай пасярэдзіне, застаўся стаяць, нібы даючы зразумець, што ў яго поўна клопатаў і доўга тут быць ён не збіраецца.

— Як жа, раскажыце, з ім такое гора? — загаварыла яна, выціраючы набрынялыя слязамі вочы.

— Знік з паста.

— Не мог ён уцячы! Мацярынскае ж сэрца чуе!..

Не дачакаўшыся адказу, спытала:

— А вы якім начальнікам яму будзеце?

— Узводным быў, — адказаў Шаўчэнка, робячы націск на «быў».

— Скажыце, а можна пагаварыць яшчэ з якім начальствам? — нясмела папрасіла яна.

— Калі ласка. Можна з зампалітам. Толькі… паслухайце. Едзьце вы лепш назад, дамоў. Калі што высветліцца, вам паведамяць адразу.

— Сынок, хіба ў цябе няма сваёй маці? Я ж такую дарогу вьіцерпела, куды ж назад? Я ж хачу хоць што даведацца!..

Ён уздыхнуў:

— Ну, хадземце, спытаю.

На калідоры, ля першых ад тумбачкі днявальнага дзвярэй Шаўчэнка папрасіў яе пачакаць, сам пастукаў, увайшоў.

Атаманчук быў адзін, сядзеў за сталом, пісаў штосьці.

— Коля, там маці Ласіцы прыехала, — без цырымоній пачаў узводны. — Пагаворыш з ёю?

— Пачакай. — Атаманчук дапісаў, што трэба было, прабег вачыма напісанае. — Карту яго медыцынскую глядзеў, з дактарамі гаварыў… Ён здаровы, як конь. А вось псіхіятр мне ведаеш што сказаў? Ёсць такая хвароба — абвастрэнне настальгіі. Чалавек сам не ведае, што робіць, на ўсё ідзе, нават на забойства, каб толькі радзіму паглядзець. Маладыя нянькі з правінцыі душылі дзяцей, бо ў галаве клініла, і ім здавалася, што яны адразу вернуцца дамоў, калі няньчыць больш не будзе каго. Вось гэта любоў да радзімы! Ты як думаеш, Шаўчэнка?

— Я не разумею, — сказаў Шаўчэнка. — У мяне не было радзімы. Я ж сын ваенных, нарадзіўся ў цягніку, потым — па гарнізонах, абы-дзе… Карацей, перакаці-поле.

— А я разумею. Ох, якая гэта цяга! Я нават гатовы паверыць псіхіятру, хоць яны, калі шчыра, ўсе самі псіхі, прызнаць настальгію асноўным матывам пабегу… Каб не чортаў АКМ! Каб не два магазіны! Ды каб не гэта, я б тую Ласіцу сам, на плячах да бальніцы данёс, і ля палаты дзяжурыў бы, пакуль ён не вылечыцца!..

— Перастань, — сказаў Шаўчэнка. — Можа, яго яшчэ злавіць ды на курорт пуцёўку выпісаць. Людзі ў Афгане, такія ж як ён, пад кулі кладуцца, а ён да мамачкі цыцку смактаць… Яслі.

— І праўда, — схамянуўся Атаманчук. — Прысядзь, паслухай… Настальгія настальгіяй, усё гэта добра, і маці — добра, я пагавару з ёю, вядома… Але вось што я ўспомніў. У нас некалі ў Прыморску знік лейтэнант. Праўда, без зброі. Мы ўвесь гарадок паднялі, з ног збіліся — граніца ж блізка! — хоць ты што. Знік. I вось праз тыдзень, ужо без ніякай надзеі, толькі для праформы даём мы абвестку па мясцовым радыё і ў раённай газеце…

— Ну, там граніца блізка. А нам хто дазволіць?

— Гардзееў, вось хто. Ды з яго заслужанасцю Маскву можна навылет тараніць! Карацей — на другі ж дзень пасля абвестак нашага лейтэнанта спакойна здаюць. Ён, галубок, загуляў, забухаў і прытуліўся у адной дамачкі, у самым цэнтры горада, пад носам у камендатуры. А яна карміла, паіла яго і таму падобнае. I павер, мог бы так прасядзець у яе не тыдзень, а год! Калі б не нашы родныя «стукачы». Ну, што ты думаеш?

— Ты ж начальнік…

— Нехта з мясцовых яго хавае! Нутром чую, хоць расстраляй ты мяне тут — не мог ён прасачыцца. Слота, холад, ужо і снег, ён у форме, з аўтаматам… Тут! — цвёрда сказаў зампаліт, прыціснуўшы кулаком паперы на стале. — Ага, дзе маці, блізка дзе? — спытаў ён.

— Стаіць пад дзвярыма.

— Пакліч.

Гэты невысокі, жвавенькі, уважны афіцэр спадабаўся маці куды болып за маўклівага, панурага, маладога ўзводнага. Ён яе і распытаў, як ёй таго хацелася, і выслухаў, і абнадзеіў. Пацікавіўся між іншым, ці няма ў іх радні з гэтых мясцін Расіі. Суцяшальна, з разуменнем ківаў галавою на яе словы, што «мацярынскае сэрца чуе — недзе блізка ён!», і, было відаць, верыў ёй.

— Давайце так зробім, — сказаў, пагаварыўшы. — Тут на рагу, каля самай часці, гасцініца. Там, праўда, рэстаран, але акурат у доме насупраць, на першым паверсе, танная сталоўка. Шаўчэнка вось правядзе вас і ўладкуе. Пажывіце дзён колькі — можа, што і выясніцца…

— Дзякую, дзякую вам! — абнадзееная, усё паўтарала яна, з дакорам пазіраючы на Шаўчэнку.

Тым жа вечарам, пасля дазволу адпаведных органаў, па абласным канале тэлебачання прайшло паведамленне, што вядуцца пошукі ўзброенага салдата, таму мясцовае, асабліва прыгараднае насельніцтва павінна праявіць павышаную пільнасць. Раніцаю абласная газета змясціла на апошняй старонцы аналагічную абвестку з фотакарткай Ласіцы, з прыпіскаю ў канцы, што ў гасцініцы пасялілася і чакае звестак аб зніклым сыне маці.

9.

Перачытаўшы не раз гэтае «…ждёт мать», Марыя адарвалася ад газеты. У хаце былі прыцемкі. У грубцы агонь злосна і ўладна распраўляўся з дровамі, патрэскваў, пастрэльваў, мітусіўся светлымі ценямі па сценах і падлозе. Марыі зрабілася страшна. Яна падышла і хацела зачыніць дзверцы грубкі, але, прысеўшы, як заварожаная ўставілася на агонь, не змагла адвесці вочы.

Ёй расказвалі, што яна нарадзілася з плямаю на шчацэ, бо маці, цяжарная ёю, хадзіла глядзець пажар. I яе, Марыі, дзяўчынкі-двайняткі памерлі «ад агню» — згарэлі ў тэмпературы шкарлятыны… I тады, калі мужа пабітага ўнеслі ў хату, яна таксама стаяла каля печы… I вось цяпер зноў гэты агонь і гэтая газета — прадвеснікі хуткага няшчасця…

Успомніўшы мужа, дзяўчынак, яна чамусьці згадала, як тады, калі яны былі яшчэ жывыя, у яе раптам прапала малако з аднае цыцкі, а за другую малыя біліся і адштурхоўвалі адна адну… Смешна было…

Салдат, калі Марыя са складзенай газетай у кішэні зайшла да яго, сядзеў у кутку. Адразу ж рвануўся да яе:

— Дзе аўтамат?!

— Ляжыць ён, Лёшачка… Не бойся, я аддам! Нашто ён табе цяпер? Перазімуй, перабудзь тут, а ўвесну знойдзем табе, можа, нават дакументы якія, і зможаш дабрацца дадому…

— Дурніца! — крыкнуў ён і заскрыгітаў зубамі. — Дадумацца: напаіла, каб я заснуў, і забрала аўтамат! Калі я змагу хадзіць, ты… ты пашкадуеш аб гэтым!

Ёй разанула па жывым. Але стрымала сябе, прысела, сказала суха, строга:

— Цябе зноў шукаюць. Тым больш аўтамат табе не патрэбен, каб сабе ж горш не нарабіў.

— Шукаюць? — ён ускінуўся ўстрывожана. — Адкуль вядома?

Яна працягнула яму газету. Ён ступіў да дзвярэй, але ўсё адно не ўбачыў нічога, папрасіў:

— Падай ліхтарык, там, у кутку.

Пасвяціў, прачытаў.

— Маці? Матка тут! — аж ускрыкнуў. — Слухай, Маша, — кінуўся, прыабняў яе за плечы, — яна ў гасцініцы, гэта блізка, каля пошты, — ведаеш? Ты знайдзі яе, Ласіца Алена Пятроўна, скажы, што я… Скажы… А, не трэба нічога! — І скамечыў газету, кінуў у куток. — Ты прынясеш аўтамат?! Ці я пайду… папаўзу адсюль!

— Не папаўзеш, — яна падабрала газету. — Нікуды ты без яго не дзенешся.

— Колькі ты мяне яшчэ будзеш мучыць?!

Каб адцягнуць час і супакоіць яго, яна сказала:

— Добра, заўтра раніцаю аддам… Я далёка схавала, баюся, не знайду цяпер у цемры…

— Дурань… Сам вінаваты, — ён, праўда, пацішэў, сеў, прьіхшуўшыся да сцяны, абхапіў галаву рукамі.

Раным-рана, не заходзячы да яго, Марыя прыбралася ў гарадское і выйшла да шашы. Доўга не стаяла, пашэнціла — першая ж машына, ваенны «ЗіЛ», падабрала яе. Жанчына села, скоса пазіраючы на салдаціка за рулём. Той маўчаў увесь час, толькі на ўездзе ў горад спытаў, куды ёй трэба? Яна ледзь не сказала: «У часць», — але апамяталася, папрасіла спыніць у цэнтры. Ад цэнтра пайшла ў той бок, куды паехаў «ЗіЛ». Вось пошта, дзе ён, яе Алёша, відаць, атрымліваў пераводы і пасылкі… Вось вароты КПП, у якія ўваходзіў… Прамтаварны магазін насупраць гасцініцы быў ужо адчынены. Яна зайшла, купіла пачак лёзаў, памазок, зубную пасту, расчоску, склала ў сумку. «Хай бы ён так і жыў у мяне», — думала ўвесь час. Ногі не хацелі вясці да гасцініцы, усё бунтавала ў ёй, крычала: «Не аддавай яго нікому! Ён памрэ, яго заб’юць, калі ты адпусціш яго!» Але не ісці нельга было. У гэтым вось доме, усяго за некалькі крокаў адсюль, таксама, як і яна, пакутавала яшчэ адна жанчына.

Асцярога падказала Марыі, што ў гасцініцу адразу лепш не заходзіць, трэба нейкі час пакруціцца тут блізка. Бо, вядома, адміністратар папярэджаны, запомніць таго, хто будзе цікавіцца той жанчынаю. Можа, нават чалавек спецыяльны сядзіць збоку, прыслухоўваецца і аглядае ўсіх, і яе, Марыю, адразу ж арыштуюць. Не ўвесь жа час Алёшава маці будзе ў гасцініцы, выходзіць жа яна некуды. Трэба толькі дачакацца яе, пазнаць і пагаварыць. Яна стала з краю тратуара, каля лаўкі, так, каб з акна вестыбюля не было яе відаць. Чакала доўга, гадзіны дзве, пільна прыглядаючыся да ўсіх, хто заходзіў і выходзіў. Прытупвала, змерзлыя нават у рукавіцах рукі хавала ў рукавы паліто, але ў гасцініцу не ішла. Разы два, калі з дзвярэй выходзілі адзінокія жанчыны, яна ступала бліжэй і акліквала ціха: «Елена!» (Яна забылася, як па-бацьку.) Жанчыны не адзываліся. Ужо надумала зайсці, проста сказаць, што замёрзла і просіць пастаяць пагрэцца, як перавяла вочы на другі бок вуліцы і ўбачыла: з КПП афіцэр выводзіць пад руку жанчыну. Давёў да прамтаварнага, сказаў ёй нешта, нахіляючыся, потым кіўнуў на гасцініцу і хутка пайшоў назад, да КПП, расціраючы пачырванелыя далоні.

Жанчына перайшла вуліцу, Марыя кінулася да яе:

— Елена!

Жанчына нібы не пачула, пачала падымацца па прыступках.

— Алена! — успомніла Марыя і вымавіла па-чужому, так, як Алёша вымаўляў.

Жанчына аэірнулася. Марыя ўэяла яе эа локаць, адвяла на сваё «закрытае» месца і сказала задыхаючыся:

— Ціха, ніяк не выдайце сябе. Я ведаю, дзе ваш сын. Ён жывы, жывы — самае галоўнае!

Недзе праз гадэіну Марыя рэйсавым аўтобусам вярталася ў вёску і ўспамінала кожнае слова нядаўняй размовы. На душы было неспакойна, трывожна. I ўсё ж яна ні на хвілю не раскайвалася, што адважылася на гэтую сустрэчу. Горш яна зрабіла для Алёшы і для сябе, ці лепш — невядома, але і маўчаць яна не мела права. «Калі вы любіце яго, вы ўсё эразумееце, — пераконвала яе Марыя. — Ён ні ў чым не вінаваты. Вы проста павінны паверыць, што цяпер самае лепшае для яго — калі вы будзеце маўчаць. Маўчыце тут, маўчыце дома, нікому ні слова! Маўчыце і чакайце, і тады ўсё наладзіцца, усё будзе добра, будзе ваш сын жывы, яшчэ і ўнукаў паняньчыце…» Жанчына ў адказ прымалася то горача дзякаваць, то плакала, прыгаворваючы словы, якія Марыя проста фізічна, ад таго, што мова чужая, разумела з пятага на дзесятае… Відаць, гэтак сама і жанчына разумела яе. Адно суцяшала, што жанчына цвёрда паклялася маўчаць і з’ехаць адсюль сёння ж, у крайнім выпадку заўтра.

Дома Марыя адразу ж пакіравалася ў хлеў, да салдата.

— Аўтамат! — сустрэў ён яе злым, звыклым ужо за апошнія суткі воклічам.

— Зараз прынясу, дай перадыхнуць, — яна прысела. — Алёша, прабач, я не магла інакш… Ды не бойся! — сказала паспешліва, убачыўшы, як ён уздрыгнуў. — Я бачылася і гаварыла з тваёй маці.

— Сёння?! Дзе?! — падаўся ён да яе. — Як яна? Ну, кажы хутчэй!

— Дачакалася каля гасцініцы і расказала ўсё. Яна такая радая была!.. Яна паклялася, што будзе маўчаць і паедзе дамоў.

— Хто цябе прасіў, — прамовіў ён без аніякай інтанацыі.

— Я не магла інакш, — паўтарыла яна вінавата. — Што ж цяпер рабіць, Алёша? Няўжо ты думаеш, яна можа…

— Ну, нясі, — загадаў ён такім голасам, што яна не пасмела на гэты раз аслухацца.

Кінулася ў хату, выцягнула з-пад ложка аўтамат, прынесла, працягнула, як дзіцяці цацку:

— Вось, вазьмі, Лёша, толькі не будзь такім… Усё ж добра будзе!.. Я веру ёй!

— Нашто ты звячалася са мною? — сказаў ён, аглядаючы аўтамат. Потым зірнуў ёй у вочы: — Ты, калі што, даруй мне, Маша… Я ж і забіць цябе мог тады.

— Ды што ты развітваешся?!

— Усё ад пачатку па-дурному было, так і закончыцца… Завезла б гы мяне, як сцямнее, куды. Не хачу цябе падстаўляць.

— Нікуды цябе не адпушчу, сядзі тут!

— Прапала ты са мною, — сказаў ён са смехам, але было ў яго голасе і чыталася ў вачах штосьці адчайна-зацкаванае, безнадзейнае, як у тыя першыя дні, калі ён не спаў начамі і ўздрыгваў, і клацаў затворам ад кожнага падазронага гуку.

10.

— Чаму ж вы адразу не прыйшлі?! — усклікнуў зампаліт Атаманчук, выслухаўшы маці, якую пад вечар прывёў да яго ў кабінет лейтэнант Шаўчэнка. — Куды ў такую ноч паедзеш?!

— Баялася адразу… Вы ж хаця, сыночкі, не зрабіце яму нічога!..

— Баяцца не трэба. Галоўнае, знайшоўся. Не плачце, не бойцеся, даслужыць ваш сын, як і ўсе, як паложана, арлом вернецца! — няўмела суцяшаў яе ўзбуджаны, вясёлы зампаліт. — Дык яшчэ раз апішыце тую жанчыну…

— Рукі ў яе, як у мяне, рабочыя… Жанчына такая…

— Успомніце, вось тут, на шчацэ, у яе нічога не было?

— Было, было — пляма такая чырвоная!

Атаманчук запытальна паглядзеў на ўкраінца Шаўчэнку, той пераклаў:

— Родинка красная. Родимый знак.

— Даўно я здагадваўся! Даўно думаў на тую бабу з Тэйкава! Ехала адна, час цёмны… Адраэу трэба было ператрэсці ў яе ўсё. Вам — дзякуем. Ідзіце ў гасцініцу, заўтра пабачыцеся з сынам. — I, не чакаючы, пакуль за жанчынаю зачыняцца дзверы, Атаманчук павярнуўся да ўзводнага: — Вось колькі заракаўся не верыць людзям, усё адно забудзешся, возьмеш ды і паверыш. Век жыві, век вучыся!..

Уранні, ледзь-ледзь на ўсходзе танюткай палоскай загарэўся пагодны лістападаўскі дзень, з шашы каля вёскі Тэйкава звярнулі і, не выбіраючы дарогі, па неглыбокім снезе папаўзлі да крайняй хаты два «Уралы» і два «газікі». Метраў за трыста ад хаты спыніліся, з «Уралаў» па камандзе «к машыне!» пачалі саскокваць узброеныя салдаты. Адзін «газік» застаўся каля «Уралаў», другі пад’ехаў да хаты. Марыя, якая не спала амаль усю ноч, прыслухоўвалася, не адыходзіла ад акна, неяк прапусціла ўсё гэта, не ўчула ні гуку матораў, ні камандаў. Яна сабралася па ваду, з вядром выйшла на ганак, і ў гэты момант два чалавекі ў цывільных кажушках і ў шапках, узяўшыся невядома адкуль, з двух бакоў моцна схапілі яе за рукі. Яна ўскрыкнула. Грукнула аб ганак парожняе вядро, хтосьці адфутболіў яго з дарогі. Жанчыну ўпіхнулі ў хату.

— Дзе ён?!

Яна маўчала. Павярнуўшы галаву, убачыла, што ў хату ўбеглі яшчэ двое, у форме.

— Азваўся, у хляве!

Жанчыну адпусцілі. Яна памкнулася на двор, чалавек у кажушку затрымаў:

— Сядзь спакойна і сядзі. З табою яшчэ будзе размова.

У гэты час на двары капітан Атаманчук, прызначаны кіраваць усёй аперацыяй, стаіўшыся за сцяной хаты, аглядаў наваколле. Хата, хлеў, у хляве двое дзвярэй, каля адных — невысокая загародка, другія, адкуль азваўся Ласіца, адчыненыя насцеж… Паміж хатай і хлявом — двор, метраў пяцьдзесят голай плошчы. Капітан глядзеў і пераконваўся, што калі Ласіца ўздумае абараняцца, у яго пазіцыя лепш не прыдумаеш. Акрамя таго, што двор голы, прастрэльваецца практычна ўсё поле вакол надворка. Хаця калі падабрацца з тыльнага боку хлява, паўз сцяну абагнуць яго, то апынешся каля самых дзвярэй катуха… На крайні выпадак можна будзе скарыстаць снайпераў, — калі ўдасца загаварыць яму зубы і ён высунецца… Атаманчук склаў далоні рупарам і закрычаў:

— Ласіца, адзавіся!

Прайшла хвіліна, і дзве, і тры, у адказ — ні гуку. Ад «Уралаў» пад сцяну да Атаманчука, прыгінаючыся, падбег Шаўчэнка:

— Ну, што рабіць?

— Акружаць трэба і падбірацца да дзвярэй.

Шаўчэнка павярнуўся да «Уралаў» і махнуў рукою. Сярод салдатаў пачаўся рух, яны рассыпаліся ў няроўны ланцуг, кароткімі перабежкамі пачалі набліжацца да двара, прычым з тыльнага боку хлява дабраліся амаль да самай сцяны. I раптам кароткая аўтаматная чарга татахнула з дзвярэй. Салдаты пападалі ў снег, потым пачалі адпаўзаць, нават тыя за хлявом, што былі ў яўнай бяспецы. Атаманчук вылаяўся.

— Ну што, спаліць яго к чорту разам з гэтым хлявом? Ці снайпераў выклікаць?

— Пачакай, — Шаўчэнка памяняўся з капітанам месцамі, высунуўся трохі з-за сцяны і крыкнуў: — Ласіца, не дуры! Твая маці прыехала, падумай пра яе!

У адказ нарэшце пачуўся голас — глухі, які ішоў з сярэдзіны хлява і які было чуць гэтак сама дзіка, як нядаўнюю аўтаматную чаргу па сваіх.

— А, узводны! Што ж твае салдаты носам у снег закапаліся?

— Весела яму, — сказаў Атаманчук. — Ну, я яму пакажу настальгію…

— Не дуры! — зноў крыкнуў Шаўчэнка. — Выкідвай аўтамат і рэмень з падсумкам і выходзь! Нам усё вядома! У цябе хвароба… Не бойся! Табе нічога не будзе!

— Сам выходзь! — пацяшаўся Ласіца. — Страшна? Што ж вы забіліся насамі ў снег?

Шаўчэнка раптам загнаў у кабуру «ТТ», рашуча, пругка падхапіўся і выйшаў з-за сцяны, трымаючы рукі ўзроўні плячэй. «Назад! Ён жа ненармальны!» — засіпеў ззаду Атаманчук, але ўзводны не павярнуўся, марудна, як па лёдзе, пайшоў да хлява. Ен маўчаў, і з хлява не адзываліся.

— Стаяць! — пачулася, калі да дзвярэй засталося ўсяго крокаў дваццаць. Шаўчэнка спыніўся. — Ну што, узводны? Зняць цябе зараз? Ты ведаеш, як я страляю. Чаго пабялеў, як снег?

Атаманчук са свайго месца прыслухоўваўся, але Лісіцкі гаварыў цяпер ціха, і ні слова нельга было разабраць.

— Ідзі назад, Шаўчэнка, і сядзі за сцяною. Не даводзь да граху. У мяне на цябе зла няма. Ідзі. I паглядзіш, як я адзін ад вас усіх суткі буду адбівацца. Не верыш?

Шаўчэнка не крануўся з месца.

— Аляксей, — сказаў ён, не адводзячы погляду ад цёмнага праёма дзвярэй, адкуль у любы момант магла вылецець смерць. — З кім ты сабраўся ваяваць? Ад каго адбівацца? Тут няма ворагаў! Чым табе людзі вінаватыя?

— А я чым вінаваты?!

— Ты кінуў пост, — цвёрда адказаў Шаўчэнка. Ён ужо апусціў рукі і патрошку, маленькімі крокамі, падыходзіў бліжэй. — Гэта ўся твая віна! Больш не будзеш служыць, паляжыш у шпіталі, камісуюць цябе, паедзеш спакойна дамоў, на цягніку…

— Ага, пад калёсны перастук! — са злосным адчаем перадражніў Лісіцкі. — Камісуюць! Ты ведаеш, што гэта такое, як жыць з гэтым?! Ды і не дойдзе да гэтага, вы мяне праз два дні там затаўчэце, ці ўколамі даканаеце! Дык лепш ужо тут… Хоць нацешыцца напаследак… Каб ты ведаў, узводны, як гэта соладка!.. АКМ, і вы насамі ў снезе… Стаяць! — крыкнуў ён зноў, калі ўзводны быў крокаў за дзесяць.

Шаўчэнка злавіў вухам шчоўкат засцерагальніка, які перавялі на адзіночныя. Па інерцыі ён зрабіў яшчэ крок — толькі таму, што корпус быў пахілены ўперад і нага патрабавала апоры… У гэты момант ляснуў стрэл. Узводны спатыкнуўся, марудна правёў рукою па грудзях, па ілбе, нібы шукаючы навобмацак рану, каб закрыць яе… Усклікнуў: «Ласіца!» — кінуўся да хлява, ударам нагі шырэй расчыніў дзверы, сагнуўшыся, праслізнуў у катух. Падбеглі Атаманчук з салдатамі. Узводны паказаўся ў дзвярах. У руках ён трымаў аўтамат і рэмень з падсумкам і штык-нажом. Моўчкі перадаў гэта Атаманчуку, сам зняў шапку і выцер ёю змакрэлы лоб. Ласіцу двое выводзілі пад рукі. Атаманчук кінуўся да яго:

— Дурань! Цэлы хоць?!

І сплюнуў. І падышоў да Шаўчэнкі, які прысеў на бервяно каля сцяны і закурыў. Атаманчук таксама дастаў цыгарэту.

— Дзіцячы сад… Дай прыкурыць.

— Слухай, а можа, праўда? — задуменна спытаў Шаўчэнка, падаючы яму карабок з запалкамі.

— Што?

— Ну, што ёсць такая… настальгія… Калі нянькі дзяцей душылі…

— Чаго гэта ты раптам?

— Ды так… На радзіму пацягнула!

— Ты ж казаў, у цябе няма, — здзівіўся зампаліт.

— Таму і пацягнула, што няма…

Ледзь зачынаўся дзень, і сцяна хлява, нядаўна такая чужая, страшная, а цяпер, асветленая і абагрэтая сціплым лістападаўсякім сонцам, з двумя мужчынамі пад ёю, што мірна курылі, была самая звычайная, самая будзённая.

1996 г.

Загрузка...