Першыя крытычныя артыкулы Максіма Багдановіча з’явіліся, калі ён быў яшчэ гімназістам Яраслаўскай мужчынскай гімназіі. Самы ранні прысвечаны беларускаму паэту-дэмакрату І. Л. Неслухоўскаму (Янка Лучына). Дата напісання не высветлена, але ў адным з пісьмаў Багдановіча гаворыцца аб тым, што ён пачаў крытычную стацейку аб Неслухоўскім”[23]. Паводле часу напісання пісьма, а таксама прымаючы на ўвагу змест яго, было выяўлена, што напісаны артыкул да першай паездкі Максіма ў Вільню, прыблізна ў 1910 годзе.
Хаця артыкул і прысвечаны І. Неслухоўскаму, усё ж такі больш увагі Багдановіч аддае апісанню становішча беларускай літаратуры “у нудныя 80-я і 90-я гады, калі… грамадзянская думка крэпка спала, калі ўсё жыыцё якась пастарэла і прынікла”[24]. Цяжкія гэта былі часы для беларусаў. Пасля паражэння паўстання 1863−1864, ніякага прыкметнага грамадскага руху не было. І Максім Багдановіч бачыць у гэтым такую прычыну: “Нацыянальная свядомасць не магла развіцца ў народзе без помачы ўласнай інтэлегенцыі, а яна толькі што яшчэ пачынала адслаівацца”[25]. Безумоўна, залячыўшы за 15 гадоў свае раны, беларуская літаратура ўжо пачынала ажываць. Перадрукоўваліся старыя ксёнжкі, з’яўляліся новыя, але гэтага было мала, вельмі мала. “Пры гэткіх умовах пісьменніцкая праца не магла быць колькі-небудзь напружанай, што і адбілася на малым ліку твораў Неслухоўскага, − зазначыў М. Багдановіч. − Так і здаецца, што пісалася яна “паміж сур’ёзнымі справамі”, калі выдаваўся вольны час, і доўга яшчэ потым ляжалі ў скрыні песняра. Але гэтая мурасць працы мела і свой добры бок, бо павэдлуг яе паміж твораў Неслухоўскага няма пісьменніцкіх выкідышаў, якія так нярэдкі цяпер”[26].
Артыкул “Неслухоўскі” мае толькі паўтары старонкі рукапісу, ды і незакончаны ён. Але ўжо ў гэтым урыўку прасочваюцца тыя рысы, якія будуць характэрнымі потым для Багдановіча-літаратурнага крытыка. I ў першую чаргу гэта ўменне разглядаць кожную з’яву ў беларускай ці рускай літаратуры ў сувязі, у адным ракурсе з гісторыяй. Максім добра ведаў гісторыю не толькі роднай Беларусі, але і Украіны, Расіі, наогул, гісторыю славян. І добра разумеў, што для нараджэння таго ці іншага твора ў большасці выпадкаў патрэбна неабходнасць гістарычнага працэсу. Таму так крэпка звязаны ў ягоным разуменні такія паняцці: пісьменнік і яго час, пісьменнік − і самасвядомасць народа.
З “гімназічных” артыкулаў (назва “гімназічная” указвае толькі на тыя гады, у якія яны тварыліся. Гэта 1908−1911 гг.) у Максіма быў надрукаваны толькі “Глыбі і слаі”, ды некалькі заметак, якія прыпісваюцца М. Багдановічу. Але ў гэты час ён піша некалькі прац па гісторыі беларускай літаратуры, якія мусіць змясціць у нарыс або падручнік па беларускай літаратуры. Вось гэтыя артыкулы: “Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI стагоддзя”, “За сто лет”. Аб тым, што Максім меркаваў зрабіць менавіта падручнік, сведчыць разбіўка першага артыкула на параграфы. Іх усяго пяць. Але кожны − гэта маленькі (нездарма Максім назваў “кароткая”) па памеру, але значны па зместу агляд перыяду развіцця беларускай пісьменнасці.
Пачынае Максім Багдановіч з працэсу размежавання ў даволі ўстойлівыя формы чатырох рускіх народаў: беларускага, вялікарускага, украінскага і наўгародскага. Слова “народы” тут трэба разумець у сэнсе “народнасці”. Гэта першая недакладнасць Максіма Багдановіча, другая − што Максім робіць насельніцтва Ноўгарада асобнай народнасцю. Такой ніколі не было, а на працягу IV − VIII ст. былі сфарміраваны ў асноўным тры: вялікаруская, беларуская і ўкраінская.
У наступных раздзелах М. Багдановіч паказвае, як паступова ў “царкоўнаславянскую” мову пачынае ўкараняцца народная гаворка, спрабуе вызначыць “Слова аб палку Ігаравым” у культуры беларускай пісьменнасці. Для беларускіх даследчыкаў “слова” было цікава тым, што ў паэме было шмат беларускіх паэтычных элементаў, моўных выразаў і асобных слоў. На гэта ўказваў яшчэ рускі гісторык літаратуры, славіст і фалькларыст П. Бяссонаў. Паэт і этнограф У. Сыракомля наогул атаясамліваў мову твора са старажытнай беларускай. Іншыя даследчыкі адзначылі блізкасць яе да ўкраінскай мовы. А вось Максім Багдановіч быў іншай думкі. Ён лічыў, што “Слова” паўднёварускі помнік з устаўнымі беларускімі паданнямі.
У апошніх частках артыкула Багдановіч не толькі расказвае аб спрыяльнасці ўмоў для развіцця беларускай пісьменнасці, але і ўказвае яго прычыны. У гэтым мы бачым асаблівасць даследванняў: заўсёды глядзець у сутнасць, схільнасць да аналізу.
Багдановіч-крытык даследваў і сучасную яму літаратуру. Ён напісаў шэраг артыкулаў, прысвечаных беларускай прозе. Гэта “Глыбы і слаі” (агляд беларускай краснай пісьменнасці 1910); “Новы перыяд у гісторыі беларускай літаратуры”, частка нарыса, у якім Багдановіч меў на мэце пазнаёміць рускага чытача з развіццём беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя; “За тры гады” (агляд беларускай краснатй пісьменнасці 1911−1923 гг.) і “Бэларускае адраджэнне”, дзе ў трэцяй частцы аўтар дае характарыстыку белетрыстам-празаікам.
Асаблівую цікавасць маюць два агляды Багдановіча. “Гэта па сутнасці пачатак беларускай прафесійнай крытыкі”[27], − адзначае Алег Лойка. Але дазволю сабе не згадзіцца з ім. Першы ў беларускай крытыцы гадавы агляд літаратуры належыць Сяргею Палуяну. Таму самаму Палуяну, які заўсёды тпадтрымліваў М. Багдановіча, адзін ваяваў супраць усёй рэдакцыі “Нашай нівы” за яго прызнанне, паслаў у Яраслаўль 8 лістоў, у якіх заахвочвае Максіма да творчасці, да працы над формай верша, яго мовай, заклікае паглыбляць і пашыраць грамадзянскія матывы паэзіі, інфармуе пра бягучыя падзеі беларускага літаратурнага жыцця. Таму самаму Палуяну, якому Багдановіч прысвяціў свой адзіны зборнік “Вянок”, напісаўшы на першым лісце: “Вянок на магілу Палуяна”, два вершы, празаічныя радкі і гэтыя словы: “Невялікімі, але глыбокімі літарамі выразаў ён сваё імя на скрыжалях беларускай літаратуры... То нямногае, што напісаў Палуян, адносіцца да ліку лепшых набыткаў беларускага друкаванага слова”.[28]
Сяргей Палуян сваім артыкулам “Беларуская літаратура ў 1909 годзе” распачаў літаратурна-крытычны жанр, які затым плённа працягваў і развіваў М. Багдановіч. Да першага крытычнага артыкула Багдановіча, які выйшаў у свет (“Глыбы і слаі” упершыню апублікаваны ў “Нашай ніве” 20 студзеня 1911 года) у Палуяна ўжо былі надрукаваны “Баларуская літаратура ў 1909 годзе” (“Наша ніва”, 1910, № 7), “Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках” (Украінська хата, 1910, № 3), рэцэнзіі “Першы беларускі каляндар “Нашае нівы” на 1910 год” “Украінська хата, 1910, № 1), “Тарас на Парнасе” Ш. Ядвігін. “Дзед Завала” (“Украінська хата” 1910, № 2), “Якуб Колас. Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (“Украінська хата”, 1910, № 4), “Народны каляндар “Село” на 1910 год”, (“Украінська хата”, 1910, № 3), “Выдавецтва “Час” (“Украінська хата”, 1910, № 3), “Г. Вашчанка “Сляпы” (“Украінська хата", 1910, № 5). Так што пачатак ўсё-такі паклаў ён. І ўсе яго артыкулы вызначаюцца глыбінёй зместу, свежасцю думак, дакладнасцю і аб’ектыўнасцю ацэнак. У гэтым плане цікава параўнаць аргыкул Палуяна “Беларуская літаратура ў 1909 годзе” і Багдановіча “Глыбы і слаі”, “За тры гады”.
У аглядзе, зыходзячы са сваіх метадалагічных установак, С. Палуян коратка ахарактарызаваў творчасць беларускіх літаратараў за адзін год. Асноўную ўвагу, зразумела, ён удзяліў Янку Купаду, ад якога: “Беларусь можа чакаць многа”, перад якім “вялікая будучыня, калі толькі ён не сойдзе з выбранага гасцінца”. У сярэдзіне 1909 г. С. Палуян заўважае “паварот” у творчасці Я. Купалы: “Новыя творы яго акуратна абдум аныя, тэм розных многа, форма лёгкая, усюды артыстычна апрацаваная. Калі і бачым дзе-якія няхваты, дык відаць і ўнутраная сур’ёзная работа, праўдзівае разуменне задач літаратуры”.[29] З іншых літаратараў, творчасць якіх заслугоўвае ўвагі, крытык вылучае Цётку (“Творы Цёткі за прошлы год належаць да яе лепшых твораў: але малая лічба іх (усяго два вершы) не дае змогі штось сказаць аб іх”)[30]; Я. Коласа (“Паглыбела паэтычная думка”[31]); Ядвігіна Ш. (“У 1909 годзе зноў пачаў друкавацца і заняў першае месца як па колькасці так і па прадукцыі і па здольнасці сярод беларускіх белетрыстаў”[32]), К. Буйло (“Малады: але свежы паэт − гэта Буйло”[33]); А. Паўловіча (“Застаецца вядомым, як паэт жанраў. Здаецца, толькі там яго сапраўднае месца”[34]) і Багдановіча (“Багдановіч пазбавіцца русіцызмаў, бо гэта адбірае ад твораў паэтычную вартасць, робіць іх ціхімі”[35]).
Ацэнкі Палуяна-крытыка, дадзеныя ім у артыкуле “Беларуская літаратура ў 1909 годзе”, знайшлі пацвярджэнне і ў працы М. Багдановіча. Па сутнасці, ацэнкі гэтыя супалі.
У адрозненне ад Палуяна, які разглядае ў сваім артыкуле ў перамежку паэзію і прозу, Багдановіч падзяляе “Глыбы і слаі” і “3а тры гады” на часткі. У першых ён разглядае паэзію, у другіх − прозу.
Даследаванне беларускай прозы М. Багдановіч пачынае з размежавання самабытных і цікавых у ідэйна-мастацкіх адносінах беларускіх апавяданняў на два “слаі”. На яго думку: “адзін складаецца з невялікіх рэчаў, якім і назвы не падбярэш: апавяданне − не апавяданне, думкі ўслых − дык не... адным словам... верш ў прозе[36]. М. Багдановіч меў на ўвазе некаторыя лірычныя замалёўкі Я. Коласа (“Думкі ў дарозе”, “У горадзе”), Ц. Гартнага (“Думкі”, “На ўсходзе сонца”, “Адвячоркам”) і некаторыхінІшых аўтараў. Сапраўды, у кампазіцыі гэтых твораў не было пэўнай сюжэтнай асновы, унутранага дынамізму дзеяння. Таму Багдановіч адносіцца да твораў даволі крытычна: “Найчасцей можна знайсці там апісанне прыроды і выкліканых яе відамі думак, але ўсё гэта бледна, нудна, бяскрыла”[37]. Адначасова сярод вершаў у прозе крытык знаходзіць і такія, дзе “адбываецца лірычны пад’ём душы пісьменніка і ўплятае ў вянок нашай літаратуры свежую, яскравую кветку”[38].
Яшчэ не было коласаўскіх псіхалагічных апавяданняў “Нёманаў дар” і “Малады дубок”, не было бядуляўскіх навел, таму М. Багдановіч бачыць другі слой. Ён склаўся, на яго думку, з жартаў, развітых у дробныя апавяданні, якія вельмі выразна пераклаліся сваім падтэкстам і вобразамі з фальклорнымі вытокамі. “Вартасць лепшых з іх − у жывасці мовы, у пэўным апісанні народнага быту, у тым, што яны папраўдзе караняцца ў народным творчастве і толькі развіваюць яго, уліваюць у літаратурныя формы, а таму блізкі і зразумелы народу”[39]. М. Багдановіч у якасці прыкладаў такіх апавяданняў − апрацовак народнай мудрасці − прыводзіць творы А. Гурло “Ахвяра”, Я. Окліча “Гарэлка”, “Казка не казка”. Асобна выдзяляе яшчэ “бойкія” казкі-апавяданні Ядвігіна Ш. У другім сваім артыкуле “За тры гады” ён ставіць яго на першае месца сярод беларускіх празаікаў. Багдановіч доказна сцзярджае думку аб ім, як аб арыгінальным байкапісцы, са сваім бачаннем свету, сваімі мастацкімі вобразамі. “Ён не проста апавядае, а хоча заўсёды нешта яшчэ давесці і растлумачыць” (с. 131).
Больш стрыманы М. Багдановіч у ацэнках апавяданняў Тараса Гушчы (Я. Коласа). Не названы нават ні адзін з яго твораў. Але, заўважым, у артыкуле “Беларускае адраджэнне” ён дае больш выразную характарыстыку прозе Я. Коласа, адзначае найбольш істотныя рысы і асаблівасці яе: “Т. Гушча адлюстроўвае ў сваіх нарысах жыццё беларускай вёскі. Неглыбокія па задуме, яны вызначаюцца праўдзівымі і натуральнымі малюнкамі, жывым дыялогам, які льеццаа лёгка і павольна”) (с. 239).
М. Багдановіч ахоплівае шырокае кола імён беларускіх празаікаў. І для кожнага ў яго ёсць трапная характарыстыка, удала адзначана нейкая істотная асаблівасць. Што датычыцца агляду творчасці паэтаў, то на першае месца Багдановіч нязменна далучае Янку Купалу. Сам выдатны паэт, Багдановіч не мог не заўважыць талент Купалы.
У першым крытычным выступленні “Глыбы і слаі” крытык, у прыватнасці, пісаў: “Як у 1909 найбольш увагі на сябе звяртае Я. Купала, звяртае не толькі велічынёй сваёй здольнасці, але і гібкасцю яе, здатнасцю да ўсестаронняга развіцця” (с. 96).
Гаворачы пра станоўчыя бакі творчасці Купалы, Багдановіч разам з тым крытыкаваў яго за тое, што, на яго погляд, з’яўляецца адмоўным у творчасці паэта (залішнюю расцягнутасць паасобных вершаў, пераймальнасць і г. д.). Значэнне таленту Купалы і яго творчасці для культуры Беларусі Максім Багдановіч, аднак, разумеў добра. Пра гэта сведчыць, у прыватнасці, кампазіцыя артыкула “Глыбы і слаі”. З сямі старонак гэтага агляду чатары − больш за палову − прысвечаны Купалу. Гэткія ж суадносіны агульнага і “купалаўскага” матэрыялу і ў артыкуле “За тры гады”. Розніца толькі тая, што заўваг у бок Купалы тут ужо амаль няма. Затое захоплена ўсхваляецца тэматыка, ідэйная скіраванасць твораў, пабудова верша, купалаўская мова − адным словам, “магутны талент Купалы”.
З іншых паэтаў Багдановіч вылучае Я. Коласа, пісьменніка спакойнага, простага і ўсюды сабе роўнага. Як і Пялуян, ёя адзначаз, што турэмнае жыццё не дае яму развівацца і павялічыць круг сваіх тэм, “…І не ў пекнасці формы, мовы ці малюнкаў хаваецца цэннасць яго вершаў, але ў праўдзівай − далёкай ад усякай фальшы − любві да бацькаўшчыны”[40]. Багдановіч заўважае, што руху ўперад няма і ў жартах А. Паўловіча. “Праўда, − піша крытык, − ёсдь... і добрыя байкі, колькі вершаў, якія сведчаць, што ён мае змогу быць праўдзівым паэтам”[41].
У 1911 годзе адкрыта аб адной толькі К. Буйло, трынаццацігадовай тады паэтэсе, Багдановіч сказаў, што яна “абяцае развіцца ў праўдзіва асабісты талент”[42], канкрэтнай жа гаворкі пра ўсіх іншых названых у артыкуле паэтаў весці не стаў. Як правільна заўважыў А. Лойка, у 1913 годзе погляд на некаторых з іх змяніўся. Асаблівыя спадзяванні ў аглядзе гэтага года Багдановіч выказаў у адносінах да А. Гаруна, лёс якога ў будуым склаўся вельмі няўдачна. “З паэтаў “Нашай нівы” назавём перш за ўсё Гаруна, ад якога наша пісьменнасць можа шмат на што спадзявацца. Лёгкасць і мілазычнасць верша, рупная шліфоўка яго, новае і вельмі пекнае счэпліванне рыфм, − усё гэта дужа аздабляе яго паэзію. У дзе-якіх творах спатыкаецца сіла і сціснутасць мовы. Галоўнае ж тое, што пры ўсім гэтым А. Гарун ні да каго іншага не падобны, што ён не зрабіўся нічым “падгалоскам”. Гэта зарука, што нашы надзеі на яго талент не пойдуць намарна”[43].
Да паэтаў, не пазбаўленых таленту, у аглядзе 1913 года Багдановіч залічыў Я. Журбу, Р. Леўчыка, К. Буйло, старога Уласа, К. Арла і некаторых іншых. Але амаль усіх папракаў, што мала працуюць над сабой. Асобна выказаў ён шкадаванне, “што ані К. Каганец, ані Цётка за ўвесь гэты час нічога не надрукавалі” (с.131).
Такім чынам, у двух аглядах М. Багдановіч ўлавіў некаторыя заканамернасці развіцця беларускага апавядання, даў цэласную карціну развіцця сучаснай бедарускай літаратуры.
М. Багдановіч прысвячае свае крытычныя артыкулы не толькі беларускім пісьменнікам, але і рускім, украінскім. Ён піша рэцэнзіі на кнігі французскіх, індыйскіх аўтараў. I ў гэтым праглядаецца інтэрнацыянальны характар яго дзейнасці. Ламаносаў, Дрожын, Гац’е, Ножын, Шаўчэнка, Лермантаў, Брусаў, Рыллеў, Адоеўскі, Тагор, Нікольскі, Марозаў − вось далёка не поўны спіс імёнаў, аб творчасці якіх гаворыць беларускі крытык.
I трэбэ адзначыць, што Багдановіч, разглядаючы іх творы, заўсёды выдзяляе гзалоўнае, звяртае ўвагу чытача як на моцныя, так і на слабыя бакі ў творчасці аўтара. Ён не бярэ толькі тое, што ляжыць на паверхні, а ўзіраецца ў глыбіню творчай спадчыны. I яшчэ: Багдановіч разглядае толькі тыя рысы, якія не заўважаліся іншымі крытыкамі. Скрупулёзнасць, з якой заўжды крытык працаваў над сваімі творамі, яскрава бачна менавіта ў артыкуле аб Лермантаве “Адзінокі”. Ён перачытаў амаль усе акадэмічныя выданні Лермантава, зрабіў вялікую выпіску лермантаўскіх эпітэтаў, параўноўваў вершы розных гадоў, шукаў тую агульную рысу, якая характарызавала ўсю творчасць і лёс паэта. І знайшоў: адзінота.
Беларускі крытык падрабязна разглядае творчасць украінскага паэта В. Самійленка. Спачатку ён малюе псіхалагічны тып творчасці, адзначае асноўныя рысы, уласцівыя гумарыстычнаму тыпу яго светапогляду. Але разважаючы аб творчасці паэта, М. Багдановіч гаворыць не аб гумарыстычнай жылцы ў яго творах, а аб цэласных паэтычных светаадносінах, названых гумарыстычнымі, дзе гумар − толькі адзін з састаўных элемантаў, адно звенне ў іх неразрыўным ланцугу. Ён даказвае чытачам, што Самійленка − дастойны вучань вялікіх майстроў.
З такой жа грунтоўнасцю М. Багдановіч разглядае і творчасць Т. Р. Шаўчэнкі. Трэба адзначыць, што і дагэтуль многія крытыкі прысвяцілі вялікаму ўкраінскаму Кабзару свае агляды, артыкулы. А вось да аналізу вершаў паэта, вобразных сродкаў, якія рабілі іх непаўторнымі, − ніхто да Багдановіча не звяртаўся. Таму артыкул М. Багдановіча “Краса і сіла” − не толькі адно з першых даследванняў асаблівасцей верша Тараса Шаўчэнкі, але і да сённяшняга дня − адно з лепшых. Яно пакуль не пераўзыдзена па глыбіні думак, арыгінальнасці назіранняў, змешчаных на такой сціслал плошчы. Тут і акрэсленне рытмічнага малюнку вершаў Кабзара, і дакладныя развагі пра яго метрыку, рыфму, алітэрацыі, асананс і многае іншае.
Увесь артыкул складаецца з прадмовы і некалькіх раздзелаў. I кожны − прысвечаны аднаму з неад’емных элементаў своеасаблівага мастацкага стылю ШІаўчэнкі.
Пачынае М. Багдановіч з рытма і метра. На думку аўтара, менавіта гэтыя элементы стылю далучаюць нас да тайны шаўчэнкаўскага верша. Падкрэсліваючы любоў паэта да пушкінсекага чатырохстопнага ямба і харэя. М. Багдановіч як бы паказвае, адкуль вытокі непаўторнага рытму Кабзара, і ў той жа час ён дае магчымасць чытачу ўбачыць усё багацце выключэнняў з гэтага стылю, дае ўяўленне аб багацеёнай калекцыі тых намераў, які падарыў вялікі ўкраінскі паэт. І прачытаўшы ўсе гэтыя ўрывачкі вершаў, з іх разнастайнымі памерамі, то напружанымі, то стрыманымі, то грацыёзнымі, то хуткімі, нават плясавымі, чытач ужо сам бачыць, што яны ва ўсіх гэтых твораў настолькі народныя, што нарэшце паміж паэзіяй Шаўчэнкі і ўкраінскага народа сціраецца ўсякая мяжа. У другім раздзеле М. Багдановіч звярнуўся да рыфмаў. Спачатку да найбольш распаўсюджаных у лірыцы Шаўчэнкі, а потым да рэдкіх. Крытык спецыяльна звяртае ўвагу на тое, што Шаўчэнка часта замест рыфм карыстаецца асанансамі. Але гэта не няўдалая рыфма, як лічаць некаторыя, а мастацкі сродак, які дазваляе выявіць Шаўчэнку “глыбокую народнасць сваёй паэтычнай прыроды і выключную мастацкую чутнасць”[44]. М. Багдановіч характарызуе таксама і ўнутраную рыфму, надзвычай багатую, ён піша: “Дастаткова ўказаць, што рыфм гэтых мы налічылі пры даследаванні “Кабзара” каля тысячы”[45]. Але даследчык не толькі падлічыў іх, але разглядзеў і колькаснае багацце тых разнастайных камбінацый, у якіх яны ўжываюцца, і ўжыванне блізкай да ўнутранай рыфмы панарамазіі і алітэрацыі, і расказвае аб цэнзуры. Для чаго трэба было рабіць гэтую тытанічную працу? Відаць, для таго, каб даказаць галоўную думку, што ўсе гэтыя неяркія, тонкія сродкі паэтычнага ўздзеяння ствараюць “строга вытрыманы і гарманічны мастацкі стыль. Стыль жа гэты нарэшце, быў стылем нацыянальна-украінскім”[46].
Значную цікавасць мелі адзначныя М. Багдановічам лісты Л. Талстога да Някрасава, якія датычацца пачатку літаратурнай дзейнасці Льва Мікалаевіча Талстога. Максім Багдановіч так і піша: “Сярод іх (“дзелавых пісем − С. Б.) найбольшую цікавасць ўяўляюць тыя, якія маюць якія-небудзь адносіны да выдаваўшыхся Някрасавым часопісам, напрыклад, лісты Салтыкова і ў асаблівасці Л. М. Талстога. А далей ішлі звесткі, як згрунтаваны лісты і хто рабіў заўвагу. Перш за ўсё здзівіў такі факт. У рэдакцыі газеты «Голос» рэцэнзіі на навінкі літаратуры з 1915 па 1916 г. рабіў звычайна М .Багдановіч. І калі іншых рэцэнзій яго на “Архіў” не было (а я гэта яшчэ раз удакладніла па 2 тому збору твораў Максіма Багдановіча), то атрымалася неверагоднае: на кнігу свайго выдавецтва, на выхад якой адгукнуліся часопісы «Речь», «Русская мысль», і іншыя выданні, «Голос» змясціў толькі маленькую анатацыю. Такога проста не магло быць. Таму і вырашыла я, працуючы ў Дзяржаўным Яраслаўскім абласным архіве, адшукаць усе рэцэнзіі на гэтую кнігу. Зацікавілася ёю таму, што па размеркаванню абавязкаў у рэдакцыі яна павінна быць напісана М. Багдановічам.
Анатацыя “Архіў сяла Карабіхі” была апублікавана ў «Голосе» за 30 студзеня 1916 года. Першыя яе радкі давале падставе меркаваць, што гэта было першае знаёмства чытача гэтай газеты з кнігай. Таму пачала гартаць «Голос» з лютага ?1916. Сакавік, красавік, май − нічога няма. Чэрвень, ліпень, жнівень, верасень − таксама. Пасля кастрачніка прыпыніла пошук. Максім Багдановіч у гэты час знаходзіўся ўжо ў Беларусі. Таму пачынаю даследаваць «Голос» за 1915 год. Бо веру, акрамя гэтай маленькай анатацыі ёсць яшчэ нешта большае. І раптам у № 226 ад 4 (17-га нов. стылю) кастрычніка 1915 года ў раздзеле “Бібліяграфія” чытаю загаловак «Новые письма Л. Н. Толстого». Далей ішоў тэкст, які я змяшчаю поўнасцю, не перакладаючы на беларускую мову і захоўваючы асаблівасці арыгінала.
Новые письма Л. Н. Толстого
В июльской книге «Русской Мысли» помещено пять, доселе не опубликованных, писем к Н. А. Некрасову, заимствованных из сборника «Архив села Карабихи», который имеет выйти осенью. Но, кроме этих пяти, в сборнике появятся еще 12 других писем Толстого к Некрасову. Они тем более любопытны, что относятся к начальному периоду литературной деятельности Толстого (1853−1858 гг.); они показывают более, чем мы знали до сих пор, − как шатки и неуверены были его первые шаги.
В сентябре 1853 года, − пишет «Бир. Вед.» г. Гершензон, − из Пятигорска он посылает в редакцию «Современник» рукопись «Записок маркора». Наученный горьким опытом, он пишет при этом Некрасову: «Я дорожу его (т. е. этой статьей) более, чем «Детством» и «Набегом», поэтому, в третий раз повторяю условие, которое и полагаю для напечатания − оставление ее в совершенно том виде, в котором она есть. В последнем письме Вашем Вы обещали мне сообразоваться с моими желаниями в этом отношении. Ежели бы цензура сделала снова вырезки, то, ради Бога, возвратите мне статью, или, по крайней мере, напишите мне прежде печатания». Мы не знаем, что ответил Некрасов, но «Записки маркора» были напечатаны в «Современнике» только в январе 1855 года, и конец рассказа − предсмертное письмо Некрасова − был сильно сокращен в печати (подлинный текст был восстановлен только недавно именно по рукописи, хранящейся в Московском Румянцевском музее).
Но Некрасов был небрежен в отношении к молодому писателю: в декабре 1854 года Толстой жалуется на его шестимесячное молчание, на неполучение «Современника» с августа: он еще не знает, напечатаны ли его «Записки маркора», которые все еще лежат в портфеле редакции, и в присланное позже «Записок «Отрочество», которое уже появилось в октябрьской книжке.
Зимой 1855−1856 г. Толстой, как известно, попал в Петербург и близко сошелся с Некрасовым и со всем кружком «Современник». Он в то время много писал и печатался уже не только у Некрасова, но с конца 1856 г. и в «Отеч. Зап.» Краевского, и в «Библ. для чтения» Дружинина. Он быстро шел вперед − вдруг, с осени 1857 г., началась заминка. Рассказ «Люцерн», напечатанный в «Современнике» в сентябре 1857 г. был отрицательно встречен критикой и, что важнее, сильно не понравился в печати самому автору. 11-го октября Толстой пишет Некрасову: «Какова мерзость и плоская мерзость вышла моя статья в печати и при шпечатании. Я совершенно надул себя ею, да и Вас, кажется», и дальше: «На меня, пожалуйста, больше не рассчитывайте, надоело мне писать ковыряшки, да еще скверные. Вчера прочел, как меня обругали в «Пет. Вед.» и по делом. Скажите мне, пожалуйста, откровенно мнение Дружинина и Анненкова. Как они с Вами говорили про эту статейку?» Он сам говорит, что находится «не в духе». Дней через 10 после этого письма он поехал в Петербург, 30-го вернулся в Москву; любопытные строки его дневника, писанные им тотчас после поездки (они приведены у Бирюкова): «Петербург сначала огорчил, потом оправил меня. Репутация моя пала, или чуть скрипит и я внутренно сильно огорчился, но теперь я спокоен, и знаю, что у меня есть, что сказать, и силы сказать сильно: а потом, что хочешь говори, публика. Но надо работать добросоветсно, положить все свои силы, тогда... плюют на алтарь».
Но дело также пошлои и дальше. В декабре Толстой послал Некрасову какую-то повесть и Некрасов вернул ее ему (об этом есть указание и в декабрьском письме 1857 г. Некрасова к Тургеневу, приведенном в книге Пынина о Некрасове). Возможно, что речь шла и о «Семейном счастии». Толстой без обиды принял отказ; из его ответа не видно, чтобы он сам считал свою повесть слабою; напротив, он пишет, что работал над нею почти исключительно целый год и исполнил ее «сколько мог», что читал ее С. Т. Аксакрву, и тот был ею очень доволен, но он согласен, что большинству читателей она действительно не нравится, потому что это — «не повесть описанная, а исключительная, которая вся должна стоять на спихологических и лирических местах». Месяц спустя он пишет, что спрятал свою повесть, но придумал еще к ней переделки. По-видимому, та же история повторилась и с «Альбертом»: в феврале 1858 г. Толстой обещает на днях прислать к Некрасову две вещи на выбор, «изкоих одна есть тот же несчастный всеми забракованный музыкант, от которого я не мог отстать и еще переделал». «Альберт» был напечатан в «Современнике» в августовской книге этого года.
Эти письма показывают, между прочим, что в ту пору Толстой энергично старался упрочить свое литературеоа положение. У него принцип: «драть сколько можно больше за свое писание». Подписав в числе других ближайших сотрудников обязательство печатать свои вещи исключительно в «Современнике», он через некоторое время, впрочем, совершенно дружески, выражает желание расторгнуть (диведента).
Тон писем Толстого − приязненный, но довольно холодный, даже после петербургского сближения; это надо ометить, потому что вообще Толстой был склонен, как известно, к большой любовности в переписке. Только одно письмо (январьский этот договор, во-первых, потому что ему хочется печатать и в других журналах, во-вторых, потому что ему уже 1858 г.) начинается несколькими теплыми дивидента. Строчками, кстати, очень характерными для Толстого, Некрасов, по-видимому, писал ему, что старается «забыться» за картами; на это Толстой отвечает: «Нехорошо это, полтора месяца не присылают расчета, любезный Николай Алексеевич, что Вы так себя паспустили, нехорошо для тех, кто Вас любит. Нехорошо для дела и, главное, для самих Вас. Ведь и без того скоро умрем и забудемся совсем, так стоят ли того насильственно забываться, да еще без счастия для себя и без пользы и счастия для других»". Толстой в те годы был очень барином и графом, в среде профессиональных литераторов он чувствовал себя вероятно чужим; отсюда, может быть, и его сравнительная холодность к Некрасову. В письмах Толстого встречаются литературные отзывы, но они незначительны. Любопытно только его отзыв об «Асе», как о самом слабом из всех произведений Тургенева.
(«Голос»с", 1915 год)
Першай думкай была: вось ён; доўгачаканы артыкул, невядомы раней Багдановічаўскі твор. Але радасць прайшла. Пад артыкулам не было ні знаёмага прозвішча М. Багдановіч, ні вядомых нам па “Голасу” яго псеўданімаў: Б. Б-вич; Б-вич М., Б-ч; М., М. Б., Февралёва Ек., Ив. Февралёв, Эхо. Артыкул ішоў без подпісу, як рэдакцыйны.
I ўсё ж такі я не сумнявалася, што артыкул належыць М. Багдановічу. 3 першых яго радкоў адчувалася, што аўтар «Новых писем Л. М. Толстого» добра ведае і біяграфію, і творчасць пісьменніка, і нават рысы яго характару, асаблівасці яго стылю. М. Багдановіч у свой час захапляўся Талстым. Усе выдадзеныя ў той час творы Льва Мікалаевіча былі сабраны ў бібліятэцы Баг-дановічаў. Рэцэнзіруючы 6 том пісем Чэхава, Максім, каб падкрэсліць такую рысу Чэхава, як здольнасць да тонкай заўвагі, трапнага слаўца, прыводзіць прыклад з пісьма аб “Уваскрашэнні Талстога”: «...Вот именно у Толстого перо «ухватисто», а потом, у якасці цікавых пісем, адзначае лісты Талстога, якія адносяцца да яго хваробы.
Па-другое, у двух матэрыялах былі падобнымі і абзацы.
У “Архіве сяла Карабіхі”:
«Среди них наибольший интерес представляют те, которые имеют какое-либо отношение к издававшимся Некрасовым журналам, напр., письма Салтыкова и в особенности Л. Н. Толстого. В этих последних освещены первоначальные шаги Льва Николаевича на литературном поприще».
У «Новых письмах Л. Н. Толстого»:
«Они (письма) тем более интересны, что относятся к начальному периоду латературной деятельности Толстого (1853−1853 гг.). Они показывают более, чем мы знали до сих пор, − как шатки и неуверенны были его первые шаги».
Па-трэцяе, бачна, што аўтар, які пісаў аб новьх пісьмах, крытык дасканалы. Ён звяртае ўвагу ў лістах нават на такія дробязі, як тон пісьма. «Тон писем Толстого − приязненный, но довольно холодный, даже после петербургского сближения; это надо отметить, потому что вообще Толстой был склонен, как известно, к большой любовности в переписке». (Факт таго, што аўтар чытаў не толькі гэтыя дванаццаць лістоў Талстога). Акрамя таго, праглядаецца ў артыкуле і такая Багдановіцкая рыса: схільнасць да аналізу. «Толстой в те годы был очень барином и графом, в среде профессиональных литераторов он чувствовал себя, вероятно чужим; отсюда, может быть, и его сравнительная холодность к Некрасову».
Словам, нават беглы павярхоўны аналіз артыкула гаварыў аб тым, што яго аўтар добры крытык, які ведае дасканала творчасць і біяграфію Талстога, можа рабіць вывады і абагульненні. Але прамога доказу, шго аўтар Багдановіч, усё-такі не было...
Але раптам, як цуда, мне трапіла ў рукі кніга М. Р. Агурцова «Опыт местной библиографии», Ярославский край». А там у радку: М. А. Някрасаў, рэцэнзіі на творы: “Архіў сяла Карабіхі” стаіць: “М.Багдановіч — «Голос» 1915, № 226, 1916, № 24. «Голос» за 1916 г. — гэта вядомая анатацыя “Архіў сяла Карабіхі”, а 1915 — № 226 — гэта якраз «Новые письма Л. Н. Толстого». Сумненняў больш не было. Артыкул, сапраўды, належыў Багдановічу. Мікалай Рыгоравіч Агурцоў, буйны бібліёграф, вядомы сярод даследчыкаў нашай краіны сваёй працай «Опыт местной библиографии» не мог памыляцца. У 1912 годзе ёя стаў працаваць у «Голосе», весці ў ёй літаратурны аддзел. І таго, хто напісаў гэты артыкул, ведаў асабіста. У гэты ж час ён зацікавіўся Яраслаўскім краем, пачаў складаць картатэку газетных матэрыялаў. А праз некалькі год рукапіс кнігі «Опыт местной библиографии» быў зроблены. Туды, у радок рэцэнзіі на творы М. А. Някрасава і ўвайшлі два артыкулы М. Багдановіча.
Але чаму няма подпісу?.. Адна з гіпотэзаў такая: артыкул набраны ўзкім шрыфтам. І гэта зроблена, відадь, з-за эканоміі плошчы. У адным месцы пераблытаны радкі, а ў другім бачна, як яны наогул зняты. «Только одно письмо (январьский этот договор, во-первых, потому что ему хочется печатать и в других журналах, во-вторых, потому, что ему уже 1858 г.) начинается несколькими тёплыми дивиденда».
Відаць, калі тэкст набралі, некалькі адлітых радкоў не ўмясціліся, іх знялі (заўважым, не вельмі ўдала), але некалькі радкоў усё роўна не ўвайшло. Тады знялі і подпіс. І толькі цэпкая памяць Агурцова запомніла, каму належыць гэты артыкул. Перачытваючы тэкст, звярнула ўвагу на крытычныя меркаванні Багдановіча, на аналітычны падыход да аналізу твора, прафесійнае веданне яго, асаблівасці канчатку артыкула. Сумненняў у тым, шго артыкул належыў каму-небудзь іншаму ўжо не было.
Што б ні пісаў Багдановіч: рэцэнзіраваў збор твораў альбо рабіў агляд творчасці пісьменніка, даследаваў генеалогію аднаго верша альбо паэтычны рытм і рыфму — усюды мы сустракаем цікавы падыход да вырашэння праблемы, шмат свежых назіранняў, трапных заўваг, якія характарызуюць не толькі аўтараў, якім прысвечаны артыкулы, але і самога крытыка.
Першае, што заўсёды ўражвае, калі чытаеш крытычныя працы — гэта эрудыцыя аўтара, якая спалучалася з тонкай назіральнасцю, інтуіцыяй. Толькі высокаэрудзіраваны чалавек з вострым вокам мог напісаць “Дзве заўвагі аб вершах Пушкіна”.
Паэзію Аляксандра Сяргеевіча Максім Багдановіч любіў з дзяцінства. У 1899 годзе ў Расіі шырока адзначалася стагоддзе з дня яго нараджэння. У Ніжнім Ноўгарадзе, у будынку гандлёва-прамысловага клуба па ініцыятыве М. Горкага 25 мая 1899 года адбыўся юбілейны вечар. Газета «Нижегородский листок» пісала тады: “...Зала клуба была перапоўнена... пад раскошнай пальмай быў пастаўлены бюст А. С. Пушкіна, увенчаны вянком з жывых кветак. Вечар пачаўся гімнам ІІушкіну. А. М. Пешкаў, які прысутнічаў на вечары, быў сустрэты шумнымі, доўга не змаўкальнымі апладысментамі. Задушэўна прачытаны ім верш А. С. Пушкіна “Вёска” зрабіў вялікае ўражанне”. На вечары равам з бэцькам прысутнічаў малы Максім. Уражаннеад гэтага вечара зарадзілі ў душы хлопчыка вялікую цікавасць і любоў да твораў Пушкіна, якую ён захаваў на ўсё жыццё. У 28 выпуску Акадэміі навук СССР “Пушкін і яго сучаснікі” за 1917 год быў змешчаны артыкул М. Багдановіча “Дзве заўвагі аб вершах Пушкіна”. Гэта першы і адзіны твор Максіма, прысвечаны рускаму генію. У артыкуле — дзве часткі. У першай М. Багдановіч расшыфроўвае імя аўтара, з твораў якога Пушкін выкарыстоўвае два радкі ў сваім вершы “Наследаванне з арабскага”. М. Багдановіч сцвярджае, што ўзяты яны з твора Саадзі “Гулістан”. У другой частцы артыкула гаворыцца, што верш Пушкіна “Вязень” блізкі да фалькдорных запісаў В. Дабравольскага, апублікаваных у чацвёртым томе «Смоленского этнографического сборника» за 1903 год. Здагадкі гэтыя былі пазней пацверджаны даследаваннямі і пошукамі савецкіх літаратуразнаўцаў. Артыкул М. Багдановіча гаворыць аб яго добрым веданні творчасці Пушкіна. Ужо сам факт апублікавання артыкула ў выданні Акадэміі навук сцвярджае яго бясспрэчную вартасць. Яго эрудыцыя, разам з інтуіцыяй, тонкім адчуваннем слова, стылю (“кшталту”, так любіў Багдановіч называць “стыль”) назіральнасцю на нейкім этапе пераходзіць у прадбачлівасць. Згодна з думкай Алега Лойкі, “прадбачлівасць гэта не была, аднак, ад нейкай яснавіднасці.... Давяраўся сваёй інтуіцыі і Багдановіч, калі прарочыў будучае Коласу, Бядулі, Гарэцкаму. Але перш за ўсё яго прагнозы апіраліся на рэальныя факты, на ўласны вопыт, набыты пошукамі ў паэзіі, на шырокую эрудыцыю, якая давала яму мажлівасць супастаўляць, параўноўваць, а ўжо затым выказваць свае думкі-прароцтвы”[47].
Багдановіч заўсёды добрым словам падтрымліваў талент, смела гаварыў аб уладах, або няўдалых момантах у творы, творчасці таго ці іншага пісьменніка. З тым жа, хто злоўжываў літаратурнай арэнай, хто прапаведаваў погляды не на карысць народа, ён не шкадаваў з’едлівасці і іроніі. І ў гэтым вымалёўваецца яшчэ адна немалаважная рыса Багдановіча — крытыка — яго прынцыповасць.
Цікавіла Багдановіча не толькі беларуская і літаратура братніх народаў, але і нацыяналыныя, гістарычныя, філасофскія, этнаграфічныя, сацыяльныя, музычныя пытанні. І пакінутыя ў спадчыну матэрыялы сведчадь аб тым, што ён быў не толькі цікавым літаратурным крытыкам, але і выдатным своеасаблівым гісторыкам літаратур, славяназнаўцам і нават арыгінальным музычным крытыкам.
І ў тым, што М. Багдановіч прысвяціў некалькі сваіх матэрыялаў музычнаму агляду, нічога дзіўчага няма.
Музыку ён любіў усёй душой, з дзяцінства ён трапіў пад уладу яе хараства. Добра спявала, іграла на фартэпіяна яго маці. У сваіх успамінах аб жонцы Адам Ягоравіч Багдановіч пісаў, што яна была надзвычай музычная, гадзінамі іграла Шапэна, Агінскага, Манюшку, Вярстоўскага. Пасля яе смерці ў ніжагародскіх, яраслаўскіх кватэрах музыка гучала ўсё роўна. Пласцінкі з запісамі вядомых оперных спевакоў Собінава, Шаляпіна, фартэпіянных п’ес, рускіх народных песень — з любоўю збіралі ў сям’і Багдановічаў. Выхаваны на лепшых узорах твораў рускіх і заходне-еўрапейскіх кампазітараў, М. Багдановіч добра разбіраўся ў музыцы, неблага ведаў творчую спадчыну многіх аўтараў. Аб гэтым гаворыць невялікая рэцэнзія на “Музыкальны слоўнік” Ю. Энгела. У ёй Багдановіч трапна заўважае некаторыя прабелы выдання. “Сярод твораў Балакірава не ўпамянуты яго сімфоніі”, прапушчан адзін з першых рускіх сімфанічных кампазітараў — Есаулаў”, “з малодшых “кучкістаў” ёсць Шчарбачоў, але няма Ладыжэнскага” (418). Прыкмеціць такія дэталі мог толькі чалавек, які ведаў гісторыю развіцця музычнага мастацтва. Гэта даказвае і другі яго артыкул: “Аб цікавым поглядзе п. Глебава”. У ім аўтар не толькі дае характарыстыку творчасці.Мусаргскага, па словах Багдановіча, кампазітара выключна вакальнага, але і даказвае, што ў музыцы ён рэаліст. У спрэчцы з Глебавым, які ў сваім артыкуле, змешчаным у № 203 у маскоўскім выданні “Музыка”, разважаў аб тым, што Мусаргскі мастак-рамантык, які прапаведуе натуралістычнае мастацтва, М. Багдановіч выказвае і свой погляд на рэалізм і рамантызм, гаворачы, што нават у найбольш характэрных рэалістаў ёсць рамантычныя элементы наватарства, галоўныя рысы сапраўднага мастака. (М. Багдановіч разглядаў яго ў гістарычным развіцці). “Паэт, кампазітар, жывапісец, скульптар — кожны з іх, будзь ён рамантыкам, рэалістам альбо сімвалістам, неабходна павінен здавальняць паказальным патрабаванням (ствараць з элементаў жыцця новыя, інтэнсіўныя, “штучныя”, дакладней, майстэрскія” перажыванні), інакш ён — не мастак”[48].
Багдановіч быў мастаком, і яшчэ, будучы крытыкам празаікаў, крытакам паэтаў, у душы заставаўся паэтам. У адным чарнавым накідзе мы знаходзім такое выказванне: “Галоўная розніца паэтычнага апісання ад празаічнага знаходзіцца ў сціснутасці думак. Сціснутасць зместу — вось галоўны бок паэтычнага апісання, каторым яно розніцца ад прозы... У гэтым жа і ляжыць галоўная цяжкасць паэзіі. Апісваючы, паэт скажа ўсяго некалькі слоў, але такіх, каторыя б цягнулі за сабой недасказанае і, зліўшыся з ім у адно цэлае, ясна ўставалі перад вачыма чытача”[49]. І што характэрна, гэтая сціснутасць зместу пануе амаль у кожным яго крытычным артыкуле, рэцэнзіі. Усяго некалькімі радкамі, штрыхамі крытык дае трапную характарыстыку таму ці іншаму паэту або празаіку, малюе гістарычную карціну яго творчасці, заўсёды выдзяляючы галоўнае. Так, напрыклад, усю сутнасць паэта-селяніна С. Д. Дрожжына ён выдзеліў словамі: “гэта быў паэт, які не перарэзаў пупавін, што яднала яго з маці-прыродай”[50]. І адразу нам становіцца зразумелым, чаму ў гэтага пісьменніка, адукаванага і таленавітага менавіта слабей выходзядь “агульналітаратураныя вершы”, чаму аснову зместу яго вершаў складаюць “спелыя каласы”, “глубокія барозны”, сельскія краявіды, смутак і радасці сялянскага жыцця.
А творчасць Рабіндраната Тагора такой простай і адкрытай пры ўсёй яе філасофскай значнасці параўноўваў з ігрой на трасняковай жалейцы. Менавіта гэтае параўнанне адкрывае нам таямніцу сімвалізму Тагора, сімвалы вертаў якога “не маюць характару рэбусаў, рашэнне якіх толькі раздражняе чытача, забіраючы ў яго час і ні на драбніцу не паглыбляючы тэмы твораў”[51]. Сімволіка яго простая, як мелодыя жалейкі. Яна рэалістычная, “ахінутая жывой плоццю і кроўю, яна заўсёды мае пэўны рэальны, канкрэтна-жыццёвы сэнс”, — пісаў Багдановіч[52].
Паэтычнасць душы Багдановіча праяўляецца і ў вобразнасці яго артыкулаў, параўнанні, эпітэта. Характэрны для Багдановіча прыём: большасць яго рэцэнзій пачынаецца з вельмі яркіх вобразаў. І з першых радкоў чытач трапляе пад іх прыгожую ўладу. (Спецыяльна не перакладаю іх на беларускую мову, каб адчуваўся стыль Багдановіча).
«Есть странный цветок, называемый «Шриконская роза». Высушенный, поблёкший, он все же оживает, едва только коснется воды. Такова и книга, отмеченная нами в предыдущих строках: свежестью веет от ее тасячелетних фраз, вновь коснувшихся читательской души». Так пачынае Багдановіч сваю рэцэнзію на раман “Трыстан і Ізольда”. Гэтыя празаічныя радкі па вобразнасці не ўступаюць паэтычным. “Хоць зернейкі засохшым былі, усё ж такі жыццёвая іх сіла збудзілася і буйна ўскаласіла парой вясенняй збожжа на раліі”.
А вось яшчэ адзті пачатак. Артыкул, напісаны ў сувязі з 350-годдзем з дня нараджэння Галілея Галілео.
«Есть головокружительные высоты. Есть головокружительные мысли.
Тот, кто знает их, кто стремится к ним, кто любит их, — неизменно получает название безумца.
Даже если бы его мысли были основаны на несокрушимых математических доказательствах»[53].
Усяго некалькімі радкамі Багдановіч стварае песню Галілею. I яна — светлы гімн, прысвечаны геніяльнаму “вар’яту”, маленькай трагедыі вялікага вучонага.
У Багдановіча-крытыка, як і ў Багдановіча-паэта не простая вобразнасць зместу, а нейкая згушчанасць вобразаў. І таму яго артыкулы набываюць сваю сілу не толькі праз глыбіню думкі, назіранняў, але і праз глыбіню, свежасць вобразаў.
У Багдановіча ёсць такое параўнанне: “Верш Шаўчэнкі паходзіць на асвечаны знутры папяровы кітайскі ліхтар. У яго няма бляску, ззянне яго мяккае і роўнае, але разам з тым бачыш, што ўнутры ён поўны святла, і толькі напаўпразрыстая абалонка не дае гэтаму святлу хлынуць ва ўсе бакі асляпляльным патокам”[54]. Калі можна дапўсціць такое параўнанне, то артыкулы Багдановіча больш падобны на ззянне свечкі. Роўны, прыгожы свет выпраменьваюць яны. І раптам яркі ўсплеск. Прыгожыя яркія вобразы, метафара, эпітэт азарылі адразу ўсё навокал.
І як стройная гэтая свечка, такую ж стройную і простую будову мае архітэктура яго артыкула. Стройнасць — гэта ад паэзіі. Багдановіч быў майстрам напісання санетаў, а тыя маюць незвычайна строгую форму верша, дасканальней якой сусветная лірыка нічога не стварыла.
Звычайна крытык будаваў свой артыкул такім чынай. Спачатку расказваў аб агульным уражанні ад кнігі, ці твора, ці пісьменніка, аб агульнай распланіроўцы разглядаемага прадмета, а потым пераходзіў да больш пільнай і падрабязнай ацэнкі кожнай часткі. І якім бы маленькім не быў артыкул або рэцэнзія, будова захоўвалася звычайна нязменнай.
Лёс дараваў Багдановічу на жыццё не самыя лепшыя часы для творчасці. Ён быў яшчэ студэнтам гімназіі, калі першая руская рэвалюцыя пацярпела паражэнне. І самы росквіт яго сіл прыйшоўся на гады панавання рэакцыі, у часы, калі на абшарах краіны “сышліся мільённыя арміі, точуцца бітвы, усё нішчыцца, гаспадарка гібне,няе тысячы, а сотні тысяч людзей павінны кідаць усё сваё ды ісці па нязмераных дарогах далей, а куды — неведама”[55]. У той час, калі ў разгубленасці, няведанні, што рабіць, у нейкай раздвоенасці былі многія пісьменнікі, інтэлігенты, ён помніў абяцанне, якое даў сам сабе: сілы свае ахвяраць роднаму краю. У той час, калі ўнутраныя стрыжні многіх ламаліся, ён прарочыў светлы дзень. I не толькі ў радках верша:
“Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Сколькі ў хмарках залётных агня...”
Амаль у кожным артыкуле, які піша Багдановіч пра Беларусь, яе людзей, гісторыю, гучыць вера ў лепшую будучыню.
Аптымізм і разам з тым годнасць за свой народ адчуваецца і ў артыкуле “За тры гады”, калі ён піша аб нацыянальным пачуцці. “Не звінелі, ды і не могуць зазвінець у расійцаў, напрыклад, яго струны так, як у нашай пісьменнасці. І ясным робіцца праз гэта, што не толькі нашаму народу, але і сусветнай культуры нясе яна свой да”, і ў аглядзе беларускай краснай пісьменнасці 1910 г. “Глыбы і слаі”, дзе ён кажа: “Наша пісьменнасць неразвітая і каравая, але вялікім пачуццём напоўнена ўсё яе цела, не на грашовых справах трымаецца яна і ніколі не пойдзе чысціць боты капіталу” і ў многіх іншых.
Гэты аптымізм заўсёды жыў у ім. Яны, відаць, нарадзіліся разам. Калі б гэта было не так, няўжо змог бы яе, у далечыні ад радзімы, рабіць працу, якую да яго ніхто з беларускіх пісьменнікаў не рабіў. Няўжо ён бы змог вывучыць са слоўнікам беларускую мову так, каб пісаць на ёй санеты, рабіць пераклады з французскай, іспанскай, нямецкай моваў. Але нельга сказаць, што гэты аптымізм, народжаны разам з ім, лёгка яму даўся. Ён быў выпакутаваны, вымучаны, але ён быў. I таму, нават паміраючы, ён бачыў свет такім асляпляльна яркім, святочным і цудоўным: светлая краіна, белы дом, сіняя бухта і апошняе прызнанне.
Я не самотны, я кнігу маю
3 друкарні пана Марціна Кухты.
Памёр ён на досвітку. I сярод папер, што засталіся пасля яго, былі знойдзены матэрыялы для беларускага буквара. Ён так і не закончыў яго. Багдановіч шмат чаго не паспеў. I як паэт, і як гісторык літаратуры, і як публіцыст, і як крытык.
У прыватнасці, як крытык ён не паспеў давесці ўсім, што ёсць, нарадзілася такая літаратура, як беларуская, з яе непаўторнасцю і хараством, народнымі карэннямі. Яго думкі і намеры здзейснілі іншыя — Купала, Колас, Чорны...
Аднак у тым, што зрабіў паэт-крытык, ёсць многа такога, што назаўсёды зрабілася радасцю жыцця для вельмі многіх людзей. Гэта сказана Багдановічам пра Лермантава. Гэта ж можна сказадь і пра яго самога.