Як захліпнуўся ад радасці жаўранак,
Славячы сонца вясновага дня,
Як па куп'і на балотных выжарынах
Мякка хрумсціць пад нагою сушняк;
Як па-над ярам пад ветравым подыхам
Вольха сухая рьгаіць i рыпіць,
Як адвячоркам над соннымі водамі
Кнігаўка ўсё недапросіцца піць,—
Тры гады я не чуў.
Як засінелася возера чыстае,
Бо маладая красуня вясна,
Каб падсініць хмар касынкі пушыстыя,
Сінькі ў ваду сыпанула спаўна;
Як палахлівым дзіцём устрывожаным
Хмель каля вольхі абвіўся вакол,
Як у бары, бы маленькія вожыкі,
Шышкі хваёвыя ўсыпалі дол,—
Тры гады я не бачыў.
Як над бруістаю шустраю рэчкаю
Пахнуць лілеі, аер i чарот,
I першацвет далікатны парэчкавы,
I чарназём той, што вывернуў крот,—
Тры гады не ўдыхаў.
Зноўку ступаю знаёмымі сцежкамі,
Тымі, што крочыў на золку заўжды.
Кветкі мне ўслед пазіраюць з усмешкамі,
З тымі ж, з якімі глядзелі тады...
I крапіва маладая стрыкаецца,
Быццам пяшчотны, прыемны ўспамін.
Ем я капусту трыгубую зайцаву,
Гладжу змарожаны ліст журавін.
Ясны блакіт вам,
прасторы зялёныя,
Хай жа над вамі з зары да зары
Радасна жаўранкі звоняць натхнёныя,
Сонца гарыць!
1957
Якая радасць у мяне,
Калі дадому завітаю!
Тут ні адзін не абміне,
Пагутарыць i распытае.
I як жыццё, i як настрой,
I чым я маю пахваліцца...
— Зайшоў бы на бліны,— парой
Мне кіне цётка-жартаўніца.
Суседка ўспомніць, як сама
Маю калыску калыхала,
Як прыгажэйшае імя
Яна мне колісь выбірала.
А то заўважыць:
паплячэў,
Прыгнуўшыся заходжу ў хату.
I мімаходзь дадасць яшчэ,
Што падрасло дзяўчат багата...
1957
Нарэшце я у роднай хаце,
Тут конины шорах песціць слых.
Зноў пра жаніцьбу кажа маці
Ды пра чужых нявестак злых.
Ніжэйшай, меншай стала хата...
Будзільніка знаёмы стук...
Маленства чарамі багаты
У столі кожны цьмяны сук.
Мне гэты прыпечак знаёмы
I кожны вілачнік сухі,
Парог, што ў шлях адзін — дадому
Заўжды злучае ўсе шляхі.
Парог пасечаны, шурпаты
(Зрабіў яго чарнейшым час):
Зімой дрывотняй i варштатам
Служыў ён удаве не раз.
Мне кожны кут тут казак поўны,
Ён даражэй для сэрца стаў.
I фікус, што я флянцам помню,
Упёрся ў столь ілбом ліста...
1957
Сёння я шчасцем п'яны,
Сёння я ўсім расчулен.
Чаю чаборам духмяным
Мне завары, матуля.
Сёння пачуццям цесна,
Сёння я ў цуд паверу.
Ты заспявай мне песню
Аб перапёлцы шэрай,—
Як яна з крыкам лятала
Ды па-над чыстым полем,
Дзетачак дробных шукала,
Ды не знайшла ix болей...
Сёння я поўны ласкі,
Сёння я зноў гатовы
Любай з дзяцінства казкі
Слухаць чароўныя словы:
«Воўк к кавалю прыходзіць:
— Чуў, што ты майстра вялікі.
Стану табе на выгодзе —
Тонкім язык мне выкуй...»
Хай калыханкай знаёмай
Казка гучыць i песня,
Хай жа маленства на момант
У сэрцы маім уваскрэсне!..
1957
He выйшаў ты i ў гэты раз
Мяне спаткаць, паднесці рэчы...
Ля весніц толькі зноў твой вяз
Крануў галінамі за плечы.
Ты мне не падасі рукі,
Глядзіш удаль з-за шкла партрэта.
Ці бачыш, вырас сын які?
Скажы хоць слова для прывета.
А я... чакаў з усіх дарог
Цябе ў сорак чацвёртым... летам.
Калоны ні адной не мог
Я прапусціць з ахапкам кветак.
Хацелася пачуць: «Сынок...»
I крыкнуць радаскае: «Тата!»
Бацькоўскім быў мне кожны крок...
Усё ішлі, ішлі салдаты...
Каторы раз сыходзіў снег...
Дамоў вярнуліся суседзі.
Я кожнаму насустрач бег
I чуў кароткае: «Прыедзе...»
Калі ж у крыўдзе мне сябры
Гразіліся падчас бацькамі,
Тады хацелася наўзрыд
Заплакаць шчырымі слязамі.
Не плакаў я — усім на злосць,
Бо ў хаце быў адзін — мужчына.
Не йшоў ты...
Маці маладосць
Глыбей заворвалі маршчыны.
І зараз — еду я здалёк,
Чакаю ўсё — зайду, a маці
Мне скажа: «Пазиаеш, сынок?..
Вось наша ўся сямейка ў хаце...»
Паверыць цяжка мне таму,
Што больш не прыйдзеш ты дадому.
А шапку я заўжды здыму
Перад магілай невядомай...
1958
Ізноў вясна гасцюе на Ушаччыне,
Усмешкай сонца маладзіць блакіт.
Няўпэўнена, з чупрынай ускалмачанай,
Ступаюць па праталінах гракі.
Загаварылі льдзіны звонкай моваю,
Раздаўся ручаёў вясёлы спеў.
Пакуль што футру цёплую, зімовую
Таропкі заяц скінуць не паспеў.
Запахла багунамі i жывіцаю.
Хмель забрадзіў у баравых імхах.
А хутка гром паважны з блгскавіцамі
Уладна прагрукоча па шляхах.
На ганку новай хаты шпак высвіствае,
Крутым узмежкам прыпякло гарбы.
Як кураняты, кволыя, пушыстыя,
Праклюнуліся коцікі вярбы...
Я ў свой дарагі горпасёлак Ушачы
Дамоў завітаў на канікулы.
Хацелася родных, знаёмых пабачыць.
I рэчка, i лес мяне клікалі.
Па вуліцы, змалку знаёмай, іду я.
Мне радасна глянуць навокала —
I злева будуюць i справа будуюць
Дамы — камяніцы высокія,
Здаецца, працягваюць для прывітання
Кляны мне далоні зялёныя.
Расказвае дыктар (не горш Левітана)
Пра ўсе дасягненні раёкныя.
Завод новы ў хоры гудкоў басавітых
Нясмела падцягвае тэнарам.
Не налюбуюся свежым блакітам
I гэтымі хмаркамі пеннымі.
Навінай спяшаюць сябры пахваліпца:
— Іграе ўжо вальсы натхнёныя
Аркестр духавы.
Гак, i ў нас, брат, сталіца,
Хоць, праўда, пакуль што
Раённая.
1955
Там-сям ад сонца папаратнік ссох,
I туляцца да пнёў апенкі сонныя.
Пяшчотны, мяккі мох
Навокал лёг,
Нібы сняжынкі — зорачкі зялёныя.
Як нейкі скарб хаваюць пні-камлі,
Шырзй тапыраць пальцы вузлаватыя,-
Не хочацца кідаць тае зямлі,
Дзе узраслі,
Две верхам хмары краталі...
1957
І.
Юнак смуглатвары гайдаецца.
На тонкай вяроўцы гайдаецца.
Расчэсвае вецер чупрыну яму.
Ніхто у зямліцу сырую чаму
Схаваць яго не здагадаецца?
Гайдаецца хлопец, гайдаецца...
Дратамі калючымі скручаны
Гаротнаму белыя ручанькі.
Разняць ix — матулі няма.
Вадою крынічнай гаючаю
Прамыць яго раны пякучыя
Не прыйдзе матуля сама.
Гайдаецца хлопец, гайдаецца.
Ды маці чужая ўглядаецца.
А вочы такія сінія —
Як сынавы...
II.
А драч надаедла скрабе i скрабе,
Жанчына магілу капае сабе.
Блішчаць за спіною фашыстаў штык
...Як сонца будзіць пачалі жаўрукі,
Туман лугавіны выбеліў,—
Знайшлі курганок ля ракі,
Пустой засталася шыбельня,—
За гэта прысуд ёй такі.
Лапата цяжкая,
Лапата тупая.
Старая магілу
Капае, капае.
А пот высыпае,
А пот высыхае.
Матуля магілу
Капае, капае.
Па шолаху знае
Тут кожную хвою.
Шапоча лапата
З шурпатай жарствою...
Маці ўсміхаюцца
Сынавы вочы.
Дзе ты, далека?
Дзе ты, сыночак?..
Позірк матулі
Ласкай іскрыцца,
Ды падганяюць
П'яныя фрыцы.
Чужынцы стаяць за спіною,
Чужынцы звіняць крыжамі —-
Магіламі за сабою
Гэту зямлю укрылі.
Чужынцы стаяць груганамі,
І промні на касках застылі.
Чапляюць за сосны
Набухлыя хмары,
Праносяцца злосна
Вятры па абшарах.
Чутны i плач i енкі
У скогаце ветру шалёным.
У перуновых скаргах —
Чутны зямлі праклёны.
Заціх бы пярун умомант,
Застыў бы ў апошнім раскаце,
I сосны палеглі б саломай,—
Каб слова сказала мацi.
1951
Застылі ў нерухомасці фарты
З прабітым цемем нізкага скляпення.
I амбразураў чорныя раты
Перакасіла страшным утрапеннем.
А тут нядаўна сеяў смерць свінец,
Стагналі бамбавозы ў чорных хмарах.
Глытаў снарады мутны Мухавец,
Все ўсе бакі ляцела цэгла жарам.
Здавалася, расшчэпіцца зямля.
Ды гэта пекла вытрымалі людзі.
Цяпер чаромхі квеценню пыляць
I першы гром у лузе краскі будзіць.
A ў гнёздах-гамаках на ўсе лады
Гарластыя гракі крычаць без сцерпу.
Вярба стаіць сагнутай, як тады,
Калі баец ваду пілоткай чэрпаў.
Для тых, хто гронку бэзу не кране,
Каму не зазірне матуля ў вочы,
Сюды вясна спяшаецца раней
I пакідаць гэты куток не хоча.
Хор салаўёў не моўкне на зары.
Смерць больш не хмурьщца халоднай мушкай.
Вясёлка сяміцветная гарыць
Над крэпасцю, як ордэнская стужка...
1958
Шчабятун працягнуў ручаняты
I крычыць, непаседа: «Дай!..»
Дай — шпака i буслоў цыбатых,
Дай — вясновае сонца над хатай,
Вус дзядулеў паторгаць — дай!..
A ўзмужнее, дарослым стане —
Што ён возьме ў рукі тады?
Ці сякеру — стаўляць рыштаванні,
Ці жалейку — будзіць світанні,
Ці рыдлёўку — садзіць сады?
Хай не прыдзецца ім ніколі
Прабіваць амбразуры ў муры.
Браць сякеру — каб сеч таполі,
Браць жалейку — пець аб няволі,
Браць рыдлёўку — магілы рыць.
Спраў на свеце для рук багата:
На зямлі ўсёй навесці лад,
Кроквы ставіць над новай хатай
І пралескі насіць дзяўчатам,
Калыхаць дарагіх немаўлят...
1958
Світанняў я з табой не сустракаў,
Не рассякаў вяслом азёрнай хвалі.
I толькі ў хваляванні скуб рукаў,
Калі цябе да дошкі выклікалі.
Здавалася, што бачыць увесь клас,
Калі ў твой бок глядзеў я незнарокам.
Каб аб сабе напомніць лішні раз,
Па пяць заўваг я зарабляў на ўроку.
Што стала мне ты нейкаю другой,
Баяўся i сабе прызнацца ў гэтым.
Ды толькі ўсе чамусьці нас з табон
На кніжках плюсавалі без сакрэту.
Ну, a калі кілометры за два
Дамоў з аднавяскоўцамі ішла ты,
Як крыўдна мне было, як я злаваў,
Што каля самай школы наша хата.
Гады прайшлі. У кожнага свой шлях.
I апынуўся я не ў роднай хаце.
...З усмешкай палахлівай на губах
Я сніў цябе ў студэнцкім інтэрнаце.
I вось, нарэшце, на лістах шасці
Прызнаўся я табе ў сваім каханні.
З трывогай «заказное» апусціў
I атрымаў адказ — тваё маўчанне.
Дамоў прыехаў.
Кажуць, трэці дзень
Грьшіць тваё вяселле (я ж не веру).
Вянок з гароху хочуць мне надзець
Сябры, як адстаўному кавалеру.
Хай надзяюць — мне невялікі страх,
Я з гора пацягну з кілішка троху.
Дык пасядзім з табою мы ў вянках,
Твой з красак палявых, а мой — з гароху.
...Хай снег гадоў асядзе ў валасах,
Хай будзе мне хоць пяць разоў па дваццаць —
Усмешкай палахлівай на губах
Ты школьніцай мне будзеш усміхацца...
1957
A птушкі расстанне прарочаць.
Зара маладая займаецца...
Кажу я табе:
— Добрай ночы...
Хоць трэба казаць:
— Добрай раніцы.
I вочы ўглядаюцца ў вочы,
Гарэзныя, шчыра ўсміхаюцца.
I кажуць яны:
— Добрай ночы.
Хоць трэба казаць:
— Добрай раніцы.
I рукі разняцца не хочуць—
Мацней яшчэ толькі сціскаюцца.
I кажуць яны:
— Добрай ночы.
Хоць трэба казаць:
— Добрай раніцы!
1957
Жнівень плаваў па-над даллю
Пахмурнелаю.
Мы з табою абіралі
Вішні спелыя.
Нам з табою самі голлі
Нагіналіся.
Рукі нашыя міжволі
Сустракаліся.
Адвячорак нахапляўся.
Праца ўвішная.
Ды марудна запаўняўся
Кошык вішнямі.
Ды палалі твае вусны
Зружавелыя —
Сакавіты ж i смакуемы
Вішні спелыя...
1957
Жывіцы водарам густым
Настоены сасновы хорам.
I ў ім жывеш, канешне,— ты.
I звонкі бор гудзе — гуторыць.
Вартуюць хвоі твой спакой.
Птушыным песням — вокны насцеж,
Зязюля будзіць раніцой
I доўга-доўга лічыць шчасце.
Ідзеш ты — узыходзіць дзень.
Табе купаюць ногі росы.
Па красках лугавых ідзеш —
I прачынаюцца пакосы.
Над сонным возерам сядзіш,
Паволі заплятаеш косы.
Наўкол няспуджаная ціш.
Плыве—плыве туман бялёсы.
А ты ўсміхаешся, Вясна.
Каб толькі ведала сама ты,—
Як губы хмеляць дап'яна,
Як косы пахнуць лугам, мятай
I раптам — зніклі чараты,
I бор, i возера з туманам —
Быў гэта толькі сон жаданы.
Скажы, а як хацела б ты?..
1958
Ты рамонкаў белавейкіх
Не зрывай.
У пялёсткаў тайнаў нейкіх
Не пытай.
Хіба ж ты паверыць хочаш
Ix хлусні?
Я ж з табою — ты мне ў вочы
Зазірні.
Там ты ўбачыш — хмар прадонне
I блакіт,
Там ты ўчуеш — шчасцем звоняць
Жаўрукі.
Колькі там заранак ясных,
Залатых,
Сонцам ззяеш там нязгасным
Толькі ты.
1958
На лугу-
Мурагу
На зялёненькім
Ды пасе
Па расе
Хлопец коніка.
А лагчынай
За дуброваю
йшла дзяўчына
Чарнабровая.
Да вады
Ішла
Да крынічнае —
Не туды
Завяла
Сцежка звычная.
Заблудзілася,
Запазнілася.
Ногі ўсе
У расе —
Абрасілася.
У хлапиа-
Малайца
Ды прасілася:
— У тумане
Ты мяне,
Дзеўку моладу,
Не трымай —
Месяц май
Яшчэ з холадам
Ночка позная.
Маці грозная.
Маці злосная.
Сцежка росная.
— Я расу
Абтрасу
Да расіначкі.
Я цябе, красу,
На руках панясу
Да хаціначкі.
— Мне дамоў пара..
A ўзышла зара.
Хутка раніца —
А юнак ніяк
Не расстанецца...
1958
Удзень не паліць i не студзіць,
Уноч дыхне крыху марозна.
Чамусьці ў гэтым годзе студзень
Ужо занадта несур'ёзны.
То белахвостаю ваўчыцай
Раз'юшаная завіруха
Па тратуары чорным мчыцца.
То каняжы зазвоняць глуха.
I як застацца верным модзе? —
Папераблытаны сезоны:
Сягоння — футра не зашкодзіць,
A заўтра — кроч пад парасонам.
— Вясне даўно пар-ра! — вароны
Да хрыпаты крычаць гатовы.
I лужыну хлапчук дуроны
Фарсіруе ў валенках новых...
1958
З піпетак-сасулек,
як доктар, вясна
Адмервае каплі гаючыя...
Зямля ажывае. Гамоніць сасна
Пра летнія ночы над кручаю.
Адмервае каплі...
на узмежках, лугах
Пад снегам трава прачынаецца.
Ужо загуляла рака ў берагах.
Вясёлае сонца ўсміхаецца.
I хутка пралесак,
нібы праз агонь,
Праб'ецца праз снег пад ракітамі,
I адлюструецца ў воку яго
Лагоднэе неба блакітнае.
1957
Час вечаровы.
Пах чабаровы.
Кветку-званочак крані —
Песні палыоцца адтуль жаўруковы
Шмат ix за дзень названіў.
Золатам зорным
Бераг азёрны
Ночка гаціць пачала.
Чуецца гуд па-над прорваю чорнай
Рупіцца ў вулей пчала.
Вось ад затокаў
Топкіх, глыбокіх
Мякка туман паваліў,—
Быццам спусціліся долу аблокі,
Бы хто чарот запаліў.
1957
Конікі — начныя матарысты —
Завялі свае рухавічкі.
На траве раса гарыць іскрыста,
Разбрыліся лугам светлякі.
У люстэрка вод глядзяць бярозкі,
Быццам карагод дзяўчат-красунь,—
Як мадней навесці ім прычоскі,
Як заплесці зоркі у касу.
Вось стаіць па пояс у пшаніцы
Стройным кавалерам дужы дуб.
I яму сягоння штось не спіцца,
Зухавата распусціў свой чуб.
Лье святла няспынныя патокі
Месяца далёкі аб'ектыў,
І ад захаплення у затоках
Не паварухнуцца чараты.
Ды парою лешч хвастом пялёхне,—
Паплывуць да берага кругі.
А навокал гэтак свежа, лёгка!
Пахне мята, хмеляць мурагі.
Часам качка ўскракне нечакана
Ды кігікне кнігаўка ў нудзе.
Эх, i слаўна ж удваіх з каханай
Фільмы ночы жнівеньскай глядзець
1955
Зноў зіма старая
На азёрах селіцца,
Шыбы-льдзіны працірае
Рукавом мяцеліцы.
Высыпае зоры,
Шчодрая, багатая,
Дым слупамі ўгору
Цягне па-над хатамі.
Маладзік на небе,
Воўк галодны шчэрыцца
Тым акрайцам хлеба
Добра б павячэраў ён.
Снег рыпіць настылы,
Як масніцы новыя:
Як ты сэрцу міла,
Роднае,
зімовае!
1958
Чарот у кольцах ледзяных
Шапоча пра вясновы вечар...
Замоўкне свіст віхураў злых,
Туман атуліць зябка плечы...
Аеру корань у віры,
Як вуж бліскучы, паласаты.
Тут недзе над карчом старым
Заснуў спакойна сом вусаты.
Снег прыбярэжны на вадзе
Бялее чарадой хмурынак.
Адна рачулка анідзе
Не спыніцца ні на хвіліну,
Імчыць да возера хутчэй,
Глытае жорсткі снег завеяў —
Ёй трэба возера яшчэ
I абудзіць i абнадзеіць:
Пара ўжо лёд, як ганьбу, змыць!
Ці ж возера не мае сілы,
Што так пакорна для зімы
Абрус свой белы раскаціла?!
1958
Чаго, бор мой, не шумен?..
Іду па зайцавых слядах.
У вышыні гамоняць хвоі.
I галаву мне хмеліць пах
З халодным снегавым настоем.
Заняты думаю сваёй,
Бор, уздыхаеш, засмучоны.
Чуваць, як аб галінкі хвой
Сняжынкі б'юцца з мяккім звонам.
Мне навяваеш роздум, сум,
Казычаш кволаю ігліцай.
Табе i радасць я нясу,
Спяшаю горам падзяліцца.
Дзесь рэха клікае тапор.
Прайшоўся вецер бураломам.
I дзе б ні быў я,— чую, бор,
Твой бас прыглушаны,
знаёмы..
1958
Дзень добры, інтэрнат,— стары знаёмы,
Вясёлая студэнцкая радня!
Зноў важыць чамадан лягчэй, чым дома,
Зноў дабаўляем дзірак у рамнях.
За лета шмат пытанняў не рашылі —
Па вечарах дыскусія кіпіць.
Над кнігай чайнік, выцягнуўшы шыю,
Нібы гусак разгневаны, шыпіць...
Зноў, любы інтэрнат, да позняй ночы
Струменіцца святло з тваіх акон —
Так свецяцца ад шчасця ў бацькі вочы,
Калі сваіх сыноў сустрэне ён...
1956
Ca стараны радзімай зноў
Я да цябе прыехаў,—
Адтуль, дзе статкі туманоў,
Дзе пераклічцы перуноў
Уторыць баравое рэха.
Галінку з ветрам — ад сасны
Чарот—з азёрных хваляў,
Ад бору — веснавыя сны,
I колас — з першай баразны,
I ўсмешку сонечную з даляў
Табе ў дарунак я прывёз,
Каб ведала, што болей
Нідзе няма такіх нябёс
I летуценніцаў-бяроз,
Такога сіняга раздолля.
Яшчэ прывёз антонаў я,
Духмяных, сакавітых,—
Каб ведала: як i твая,
Матуля добрая мая
Характар мае не сярдзіты,
1958
Магазін дарункаў, як заўсёды,
Перапоўнен перад Новым годам.
Кожны рэч купляе на свой густ.
Гэты — «Раніцу ў сасновым лесе»,
Той вось (пэўна, юнай паэтэсе)
Просіць загарнуць Купалы бюст.
Важны дзядзька ззяе веснім сонцам
Выбірае чарнабурку жонцы.
А сынку маленькаму няўцям,
Запытацца ён у таты мусіць:
— A лісіца маму не укусіць?
(Што пра моды ведае дзіця!)
На дарунак гэтакі багаты
Трох стыпендый трошкі малавата.
Адставаць ад іншых не люблю
I для аднакурсніцы чарнявай
(Бо, канешне, тут не у кошце справа)
Чамаданчык зручны я куплю.
Хай жа ў ім з канспектамі ў сяброўкі
Будуць пісьмы шчырыя, паштоўкі
I ад хлопца кветак цэлы куст!
Магазін дарункаў, як заўсёды,
Перапоўнен перад Новым годам.
Кожны рэч купляе на свой густ...
1955
Слупы спяшаюць следам.
Дарогаю шасэйнаю
Дамоў з канцэрта едуць
Артысты самадзейныя.
Што адсырэе голас,
Салісты не клапоцяцца,
I песень рой вясёлы
Прасторам вольным коціцца.
I дзеляць кавалеры
(Партнёршы дужа ласыя!)
З садоў глядачак бэры
I пінжакі уласныя.
Тут здыме ўраз рукою
Санлівасць, міну злосную,
Як дуб над галавою
Страсе галіну росную.
A пеўні навакола,
Пачуўшы песні шчырыя,
Гарланяць «біс!» вясёла
Ды крыллем апладзіруюць
1957
А вецер вуліцы расчысціў.
Бухматы,
пухкі
снег пасыпаў,
I кулачкі засохлых лісцяў
Сціскаюць маладыя ліпы.
Застылі ясені ў палоне,
Ды толькі дворнікі ў адчаі.
Снег саграбці у дзве далоні
Спяшае снегаачышчальнік...
Мароз здароваецца палка —
Зіма ўжо тупае старая.
На Свіслачы праныры-галкі
Трываласць лёду правяраюць.
1957
Прыбавілася клопату ў шпакоў —
Абмеркаваць маршрут i ў шлях сабрацца,
I на прасторах скошаных лугоў
Стаяць стагі адзнакай рупнай працы.
Падперазаў фарсісты, дужы дуб
Зялёны пояс хмелю з кутасамі
I ў яр глядзіць, дзе, выпіўшы ваду,
Аер шавеліць вострымі вусамі.
А верабей чырыкае ўвесь час —
Ён задаволен восенскім парадкам.
З бусліхай бусел у апошні раз
У белых майках робяць фіззарадку.
Грукоча малатарня за сялом.
З-за хмар убачыць неба немагчыма.
Жывіцай хвойнай пахне новы дом,
I комін папярхнуўся першым дымам.
Зноў восень гаспадыняю прыйшла
I з новай збажыны — у дзве асьміны
Духмяных караваяў напякла,
А жар павыграбала на рабіны...
1958
Павыспеў лён,
Кранеш рукою ледзьве -
Звініць загон,
Звініць літою меддзю.
Тут жаўрукі,
Што праслаўлялі далі,
Свае званкі,
Напэўна, пагублялі...
А лён збяруць —
Палёў калгасных цуда,—
На ўвесь раён
Грымець вяселлі
будуць.
Зімовы сон
Абудзяць бальшакамі —
Знаёмы звон
Пачуеш пад дугамі...
1957
Традыцый многа павялося.
Між іншых я люблю адну,
Калі — ці то зімой, ці ўвосень
Сусед суседа шчыра просіць
На навіну,
на свежыну.
...Увосень пахнуць караваі,
Гарой—пшанічныя бліны.
З мядовухаю бутлі з краю,
У коптур зелле наліваюць —
У кубел зычаць спарыны.
Зімой агонь палае ярка:
Памінкі правяць кабану.
Страляюць вугалі, агаркі.
Патэльню угінаюць скваркі —
З цыбуляй смажаць свежыну.
Цячэ размова ціхай рэчкай.
Смяецца радасць за сталом.
Забыліся ўсе крыўды, спрэчкі.
Пра перапёлчына гняздзечка
Пяюць. Жадаюць шчасця ў дом.
Хай багацеюць!
Хай жа ў міры
Усе суседзі без нуды
Жывуць, не сварацца задзіры.
Адзін другога просяць шчыра
Няхай на свежыну заўжды!
1957
— Калаўроты! Калаўроты!
Найадменнейшай работы,—
Заклікае гучна дзед,—
— Не знайсці нідзе ім роўных
Робяць з воўны шоўк чароўны.
Падыходзяць паглядзець.
— Экспанат свой гэткі рэдкі
У музей ты здаў бы, дзедка,—
Кінуў нейкі жартаўнік.
Уздыхнула тут бабуля —
Калаўрот яе расчуліў.
A натоўп растаяў, знік.
Толькі хлапчукі наўкола —
Хочацца крутнуць ім кола.
Дзед выкрыквае радзей:
— He знайсці нідзе ім роўных
Робяць з воўны шоўк чароўны
Пакупнік жа не ідзе...
— Налятайце! Калаўроты! —
Налятаць няма ахвоты.
Разыходзіцца базар.
I стаяць, нібы сіроты,
Новенькія калаўроты.
Позна, дзед, прывёз тавар!..
1956
I хвалі лоб азёрны не маршчыняць.
Адклекатаў ягоны весні гнеў.
Адпалыхаў запальчывы ляшчыннік.
Ад холаду алешнік пасінеў.
У ракушак пакручаныя трубы
Іграе вецер з рання да цямна.
Не стала ўжо густой чупрыны ў дуба,
I толькі кучаравая адна
Яшчэ бярозка.
Бы мастак натхнёны
Паставіў пэндзаль,
Думае над тым,
Ці кінуць бор такім, як ёсць,— зялёным,
Ці фарбаваць пад колер залаты?
1958