Ад аўтара


У наш складаны час, калі дзяржаўныя структуры больш хвалюцца пытаннямі аб хлебе надзённым, як кажуць, не да паэзіі. Але менавіта ў такія часы люддзям найбольш патрэбен хлеб духоўны, хлеб, праз які пазнаюцца вечныя ісціны, хлеб паэзіі.

Выданне гэтай кнігі не магчыма было б ажыццявіць без падтрымкі недзяржаўных структур. Успомнім, што “залаты век” рымскай літаратуры звязаны з іменем Мецэната, якое, амаль дзве тысячы гадоў, гучыць як назыўное. Без гэтага чалавека нельга ўявіць сабе ні Гарацыя, ні Вергілія, ні шмат іншых імёнаў.

Гэтая кніжка адна з першых ластавак на Беларусі, кніжак, якія выдадзены з дапамогай спонсараў. Вядома, адна ластаўка не прыносіць на крылах вясну, але прылятае другая, трэццяя і чацвёртая — і вясна прыходзіць. І распускаюцца пупышкі, і квітнеюць сады…

Адзін з магчымых шляхоў развіцця літаратуры і мастацтваў — спалучэнне і ўзаемадзеянне камерцыйных структур і творчых асоб. Хочацца верыць, што на беларускай зямлі з’явяцца свае Мецэнаты і Траццяковы, дзякуючы падтрымцы якіх, расквітнеюць шматлікія таленты і дараванні.

Аўтар гэтай кнігі выказвае вялікую падзяку Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза Пісьменнікаў РБ, фірме “Пушэ”, выдавецтву “Тэхналогія”, навукова-вытворчай кампаніі “ВИТТ” і асабіста Жалязоўскаму Анатолю Пятровічу, Пупейка Аляксандру Трафімавічу, Барэйка Валырыю Рыгоравічу, Мацулевічу Валерыю Міхайлавічу, Леўчанка Валерыю Уладзіміравічу і Багдановічу Вацлаву Пятровічу, у якіх знайшоў паразуменне, матэрыяльную і маральную падтрымку.

Загрузка...