И я — вот эта самая я —
Буду скоро беленькой старушкой.
Бясконцае дзіва чужога ўмення і ведаў прыходзіць штодня... Ю. Левитанский:
И, участвуя в сюжете, я смотрю со стороны,
Как текут мои мгновенья, мои годы, мои сны,
Как сплетается с другими эта тоненькая нить,
Где уже мне, к сожаленью, ничего не изменить.
24.9.
Такі вялікі пропуск — ад стомы і спустошанасці. Цяпер не знайсці парадку ў прыпамінанні гэтых дзён.
Галоўным было — рэцэнзія на Сотнікава, і пры звычайнай нездаволенасці я ўсё ж лічу справу зробленай (падтрымаў і Вярцінскі). Пісаў ноччу, губляў і таптаў думку ў нявывераных словах.
Выдавецтва падпісала дагавор на Куляшова (клапацілася Клара Міхайлаўна Смірнова, і я папрасіў перадаць ёй, што заўсёды помню дабро).
Цяжкая каўзаніна па чужых рэцэнзіях — колькі ўжо наварочана за гэтыя тры гады...
Дні позняй восені — з туманамі, што ўзыходзілі ўверх, адкрываючы сонца, з духам яснасці і бадзёрага святла, з водбліскамі шчасця на прыгожых дзявочых тварах. Пара спакою для пенсійнай старасці і бесклапотнай волі для юнацтва. Але гэта заходзіла ў мяне мала — не пускалі стомленасць, клопаты, непатрэбныя гаворкі.
Я быў благі і гідкі, калі разлічваў на нейкія гадзіны ўцехі, а цяпер зноў — няпэўна і няўпэўнена — вяртаюся да трывалай стойкасці і паслядоўнага аскетызму..
Кожны чалавек заслугоўвае найвялікшай увагі, дабраты да яго і шчырасці. Але ж нават лепшым і адораным амаль што не перападае сціплага самага разумения. Вось нават Жэня Янішчыц — мела столькі пахвал за вершы, а хто зразумеў і хоць крыху акрыліў яе душу (акрыляла ея сама і памылялася шмат, знойдзенае —з ёй, але колькі — і якіх —страт!).
10.10.
Сёння ў газетах: А. Салжаніцын — лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
Пасля цёмных халадоў, стылай і змрочнай пагоды зніклі аблокі, расхінуліся туманы — прыйшлі дяпло і сонца, раскрыліся вышыня і бязмежная далячынь.
Заняты рэцэнзіяй на «Сотнікава», я вымушаны аддзяліць сябе ад гэтага ўсеагульнага шчасця, ад жыццёвай паўнаты і свабод'ы, але і мне так патрэбен быў гэты дотык — хай толькі беглы — да сіняга неба, да спакойнай ціхай жоўці, да рассеянай надакучанасці гэтага кастрычніцкага цяпла і святла. Як да надзеі, да магчымасці жыць інакш і інакшым...
Учарашняя лёгкасць у філармоніі, дзе чытала засл. арт. рэсп. Давыдава Берггольц, Ахматаву і Цвятаеву. Ад гэтага была тады вечарам вастрыня і прасторнасць думкі, хуткая дакладнасць розных меркаванняў пра паэзію і паэтаў, і я, нязгорблены і годны, багацеў душою.
16.10.
У Саюзе было абмеркаванне творчасці маладых крытыкаў Андраюка, Бечыка і Жураўлёва. Цяжкі груз пахвал. Побач — Толя Кудравец. Рады за сябе і за хлопцаў. Хаця пра ўсіх нас — з відочнымі перабольшаннямі.
Два літоўцы — бацька і сын — захапілі наш самалёт АН-2, забілі сцюардэсу Надзю Курчанка (20 гадоў!), паранілі некалькі чалавек і прымусілі экіпаж пасадзіць самалёт у турэцкім горадзе Трабзоне. Суд першай інстанцыі адмовіў пракурору даць ордэр на арышт гэтых самых Бразінскісаў...
...Днямі — дзіўны стары ў рэдакцыі. Кій з жалязякай. Прасветленая яснасць твару. Старое зімняе нехлямяжнае паліто. Пачынае гаварыць, і знікае ўражанне юродзівасці. Самавук — прапаведнік, багамолец, філосаф са сваімі ўяўленнямі пра старасць, небыццё, праўладу, ісціну і праўду.
Еўтушэнка піша:
Голос мой в залах гремел, как набат.
Площади тряс его мощный раскат,
А дотянуться до этой избушки и
пробудить ее — он слабоват.
Моцна сказаная праўда, але ў нечым праў і Перэдрэяў: аўтар пастаянна помніць, «кто он». А ў мяне яшчэ пытанне: «в залах» — набат?» На сябе пародыя.
25.Х.
...пакуль што толькі ліст Анастасіі Раманаўне Адзінец (пра помнік Паўлу Максімавічу Дубовіку), што сціплы, просты і надзвычай удалы — асабліва кніжка і беларускі надпіс; як гэта добра зроблена — ад беларускіх літар ішло святло нейкай роднасці і добрай прастаты, і гэта так стасуецца да духоўнага аблічча П. М., да яго культуры, што не адрывалася ад роднай мовы і народа).
30.X.
Цяжкі і нечаканы быў гэты тыдзень. Тэлеграма вечарам ад Мардуевай: Вера Фамінішна ў бальніцы. I адразу стала жыць і цяжка і безвыходна. Паехала мама ў сераду, а я меўся ў панядзелак.
В.Ф., паралізаваная, слухала маму і давала знакі поціскам рукі. Адпусціла маму і тут жа неўзабаве памерла.
Чацвер — чорны, замглёны нейкай агіднай халепай, гнілым надрывістым ветрам, быццам усё стала няісным, што варта жыцця і радасці.
Першыя пахавальныя клопаты — вянок і гарэлка. За імі — клубілася і адкладалася ў душы сапраўднае гора, што і не валіць з ног, але застаецца назаўсёды як горкая віна і шкадаванне. Ішлі, ішлі, і здавалася, што музыка хістала чараты на сажалцы і гусціла пахмурнасць.
Іван Апанасавіч Будай, дырэктар школы, прыняў удзел, сказаў добрыя і дакладныя, нягучныя словы, сказала мама і я.
Самае страшнае — думаць, як жыла і чым маркоцілася яна ў апошнія дні гэтай сваёй адзінотнасці.
Сёння я прачытаў у «Ліме» Брыля («Дажджлівы, сонечны поўдзень»): «Разлука з блізкімі, любімымі, разлука назаўсёды і туга па іх — гэта таксама адчуванне абавязку. Перад галоўным у жыцці. А разам з тым — і абавязак перад тымі, што нас пакінулі. Паколькі я не ў зямлі, а пакуль што наверсе, у шчасці свядомых дзён і хвілін».
Сам я В. Ф. нёс, сам закопваў. Кідаў капейкі ў магілу — сказалі, так трэба.
Феня і Лена Гарошкі. Многія твары напаўзабытага Гарадка.
Дома позна гаварылі з мамай. В. Ф. выратавала мяне і маму: «Калі б яна не ўзяла цябе (сама прапанавала!), не ўцячы б мне ад паліцыі... Расстралялі б нас разам, сынок». Жонка камісара часоў грамадзянскай вайны. Ездзіла за мужам па франтах. Потым ён быў пракурорам (ці не ў Чавусах). Потым у Гарадку нашым дырэктарам лесазавода. Памёр вясной 41-га: сухоты. Усё жыццё аддаў новаму, сапраўдны камуніст ленінскага гарту... Канчалі гаварыць пра В. Ф. і зноў пачыналі — пра годна пражытае, поўнае прыстойнасці, гонару і дабраты жыццё.
Уепаміналі. У 1944-м. Мама ўжо з намі. Жывём разам усе трое. В. Ф. узяла мяне да сябе пад коўдру, туліла, песціла, прыгаворвала: «Зайчык мой маленькі».
Я. Моркавінка Вы мая! (Моркавінка — самае смачнае тады для мяне.)
Яна. Верабейка ты мой...
Я. Партрэцік Леніна Вы мой...
Пра што б ні ўспамінаў — у памяці той апошні кароткі прыезд летам, спешка. Здавалася, буду бываць часцей...
8. Х I.
Пабрыў (двойчы) на могілкі. Сёння — з мамай. Адзінотнасць здавалася нейкай безнадзейна-заўсёднай. Зманлівы кантраст святочных кампаній заходзіў у душу.
Але душа прасіла не столькі кампаній ці (яшчэ чаго!) кахання, колькі адпачынку і спакою на гэтыя два дні. Такое, здаецца, дасягнута. Я адпачываў, паспаў і, можа, яшчэ змагу і жыць, і пісаць.
Успомніўся — на бакавых сцежках — той хлопец Ц., якога на цаліне мы падазравалі ў прысваенні нашых грошай. Падазрэнне гідкае, ганебнае. Мы былі ўсе разам, вясёлыя сабе і не так ужо натруджаныя, а ён соугаўся адзін па сваіх кухонных справах.
6-га ў «ЛіМе» надрукаваны «На паўмільярдным кіламетры» (пра Куляшова), і дзяўблася ў галаве фраза: «Бо і што такое паэзія, калі не вечная адданасць жыццю і ёй самой — дарога ў акіян чалавечнасці...»
Ренан:
«Чтобы идти в этом мире верным путем, надо жертвовать собой до конца. Назначение человека состоит не в том только, чтобы быть счастливым, он приходит в мир не затем только, чтобы быть честным, — он должен открыть для человечества что-то великое, утвердить благородство и преодолеть пошлость, среди которой влачит свою жизнь большинство».
Белинский: в произведениях искусства идея — это не отвлеченное понятие, выраженное догматически, но состояние души.
...Выйшла кніга Жэні Янішчыц «Снежныя грамніцы». Напісаў ёй кароткі ліст, у якім, у прыватнасці: чытаў душою, сёе-тое душа прамінала, але многае западала ў яе так дакладна і адзіна магчымым азначаным шляхам, калі, здаецца, да гэтага і без гэтага не ўявіш сябе ў свеце паэзіі і чалавечнасці...
«Уліваецца, нібы ручай, у мову палескі нетаропкі гаварок». Душэўна дакладна ў дачыненні да ўсяго настрою, тонка, проста — і нібы нават без замілавання...
14. XI.
...Прыезд Еўтушэнкі бударажыць рэдакцыю. Ліхаманка з білетамі ў філармонію. Ускочыў у пакой, спехам йаціснуў рукі, гледзячы міма, зачараваў нашых жанчын. Усе былі фонам, і неўзаметку прайшоў Васіль Быкаў, ханя ў ім столькі істотнасці...
15, 16, 17.
Усе дні — Еўтушэнка. ён сапраўдьі ўвесь у вершах.
Учора (16) у рэдакцыі сустрэча з ім, з дамешкам няёмкасці і брыды. ёсць людзі (жанчыны), якія гатовы і лашчыць, і лізаць, што несумяшчальна з сапраўднай любоўю да паэзіі і пашанай да яе творцаў.
Я не раз ужо думаў, што яму проста немагчыма пісаць новыя вершы — усё перамацаў, сказаў. Тут ён сам загаварыў пра гэта — буду пісаць прозу, мучыць рытм і ўсё такое... (Голас — б-р-р: «Не бросайте поэзию; ой, мы так вас любим...») Сказаў, што прапаноўвалі сыгрань Ісуса Хрыста, і рэжысёр (здаецца, італьянскі) напісаў ліст у Мін. культуры: фільм, маўляў, будзе марксісцкі. Фільм зроблены. Калі Хрыста вядуць на Галгофу, хор спявае: «Вы жертвою пали в борьбе роковой». Чытанне часта таленавітае, акцёрскае, але ж — эстраднасць, эстраднасць...
3 усяго, што чытаў, больш-менш цэласныя (ды што там — сапраўдныя) — «Флорентийские слезы» і «Идут белые снеги» (тут, праўда, крышку і павеў самалюбавання).
20. ХІ.
Прыезд да мамы Лідзіі Яфрэмаўны Тарасавай — з Арла. Жанчына настолькі гаваркая, што спасу няма. I гэта — ускладненне хатняга побыту. Але затое ёй абавязаны я і горкім позіркам на сённяшнюю нашу заможнасць — у людзей яшчэ столькі гаротнасці і цяжару, і скупая капейка, і нішчымны стол, і безабароннасць перад гнётам сытай і хцівай нахабшчыны...
«Слова» Сартра — іх іранічны інтэлект, гнуткая і глыбокая іронія, шырокая кніжнасць і недасяжнасць. I лёгкі пылок нуднасці.
Чытаючы Сартра, дзівіўся разбежцы насычанага інтэлекту з жывымі ўражаннямі. Адзіныя каштоўнасці, знойдзеныя ім кнігі, але і на іх лёг цень сартраўскай іроніі. Гэта аўтабіяграфічны трактат — пра дзяцінства. Канечне, інтэнсіўная мысліцельнасць кнігі сапраўды, відаць, пачалася там, у дзяцінстве, і зафіксавана тонка...
Мы не занатоўваем і забываем многія і нечаканыя хады свайго мыслення, мала сумуем вопыт, не ўмеем адысці ад сябе. Беднім уласную духоўнасць сурагатнай, перажаванай малаадукаванымі тлумачамі культурай.
У нейкай аповесці Жычкі сярод пералікаў страт, нанесеных вайной з фашыстамі: парушылі севазварот.
Мы самі, на жаль, свой севазварот парушаем замнога.
19. XII.
А мяне, выходзіць, любяць паэтэсы. Жартую, не, але так складваецца. Усіх іх шкада, хаця мо яны і пакрыўдзіліся б на мяне, калі б так ім сказаць. I ўсё ж не стае ім ласкі, увагі сапраўднай.
20. ХII.
У роднай мовы — асаблівае, светлае цяпло. Па-руску я магу напісаць лірычна, але гэта ўжо, як горныя высі— не відаць усіх гэтых узлескаў, горак, не чутно роднай гаворкі, няма самай натуральнай арганічнасці — адпаведнасці слова дыханию, першаснаму прадвытоку думкі і пачуцця.
Усе мае артыкулы, рэцэнзіі — голас адзіноты, якая горнецца да розуму, дабра і чалавечнасці.
22. ХІІ.
Падзеі ў Польшчы такія цяжкія для душы.
20 снежня сёмы пленум ЦК ПАРП зрабіў аналіз сітуацыі ў краіне і прыняў неабходныя рашэнні. Перамены ў Палітбюро, у складзе сакратарыята.
Самая доўгая мая ноч — самая доўгая ноч года. Месяц і птушка. Знямога і баязлівасць, палоханне ўсякай небяспечнасці.
28. XII.
Сіпакоў цытуе Блока: «Штодзённасць, будзённасць дзень пры дні — подла». Колькі ж у мяне подласці.
Сіпакоўскі пераклад Блока:
...А я сабраў душы збалелай Гады, дзе цені і святло;
Да болю стала зразумела:
Жыццё адпела і прайшло...
...I яшчэ раз успомніўся той дзіўны стары, што забрыў у рэдакцыю. «У времени времени нет» (гэта пайшло ў артыкул пра Вярцінскага). Дзіўна, як дакладна вымавілася ў здольнай, але наіўна-бесталковай Ганчаровай: «Значит, нет и возникновения».
А стары сваё далей — блытана, але не заблытваючыся: «Мне вот интересно. Не я это говорю, а разум предвечный. Разум — всё: и мотылек, и цветок — всё разум. Разум не дает права так отвечать, что нет творца, потому что я сам из некоего источника. Человек создает человека, но он прячется. Первый учитель природа, затем уже учит человек человека... Будет только закон божий и его исполнение, главным образом Христа. Конец будет греха. А то и Бога не видно, и правды нет...»
1971
1.І.
Трэба зноў пачаць жыць па-новаму. Навагодняя ноч занесла мяне ў свет, дзе я быў не свой, выпадковы і да ганебнасці ў недарэчным становішчы. Там жа, застаўшыся адзін (і гэта было — дзякаваць Богу), рабіў першы запіс года.
Усё не так проста — перавесці цяперашняе ў мінулае, пераіначыць бесталковіцу на толк, знайсці свой розум і даць яму новае. развіццё. Недарэчны дом. Нешта непапраўна страчанае і святое без святасці. Мне не свеціць ні сонца, ні месяц, ні новая радасць.
Папярэднія дні, званкі, званкі, званкі. Я заблудзіўся ў палкіх словах, жаданнях, капрызах... Я паўначы ішоў дамоў, потым не спалася. Я валяўся ў сваім кутку і думаў адну крыўдную, спустошаную, сумную думў, і гэтая дума не скончана... Бяру ў рукі пяро і стаігаўлюся чъгсцейшым,: інакшае жыццё сходзіцца са мною. Я магу яшчэ гэтым пяром кіраваць, завірухамі рассыпаць лісты, выпраменьваць усмешку, ціха свяціць маркотай. У мяне няма свабоды таленту, а душа распылена хваробай, нудой, адзінотай, але ў мяне добрае кітайскай ручкі пяро. Яно яшчэ не канчаткова спісалася. I ўсё-такі адно ў мяне сёння добрае — востры сум, які можа абяцаць праніклівасць. За гэта трэба плаціць, плаціць!
Ва ўсёй заблытанай бяздумнасці быў учора адзін кароткі пробліск: я нешта лёгка быў падумаў пра артыкул для «Литературки» («Связь опор»).
Добрая і тужлівая віншавалка Ніны Сярмяжка. Сёння сентыментальна чытаў «ЛіМ». Усё падабалася: і новае апавяданне Гіля, і вершы Янішчыц, і яшчэ — Звонак. У падборцы Ж. Янішчыц ёсць радкі, якія расчульваюць сентыментальную маю душу — «На пачатку красавца»:
Люблю, адышоўшы з марозу,
Бясконца раздольны прастор —
Зялёную радасць бярозак
I сінюю радасць азёр.
Я сінюю радасць вітаю
I клічу зялёную ў сны.
I песні з душы вылятаюць,
Як ластаўкі з гнёздаў вясны.
-------------------------------
Не раскажу, не даскажу,
Таму што болей не вярнуся.
Я па-асенняму тужу
I па-вясенняму смяюся.
Што збудзецца — не мінаваць.
Між намі шлях святла і ценяў.
Нашто, забыўшыся, вяртаць
Кароткі. пошум летуценняў?!
Нашто захмурваць галаву
I думаць, што яшчэ кахаю...
Але, наіўная, заву,
Але, трывожная, шукаю,.
Яшчэ твайго імгнення час,
Майго святла не закрануўшы.
Ды нітосвці тайнае для нас
У адно злівае нашы душы.»
У Ж. Я. арганічны — птушыны, сонечны, вольны талент. Не разважанні, а пачуццё — з надводным сумненнем, трывогай, з хісткай бойкасцю да банальнасці... Талент — сапраўдны. У яе навагодніх вершах і знутры здабытая душэўнасць, выведзеная напаверх, зведзеная з задуменнай восенню, высокімі травамі і надрэчнымі дрэвамі; з сінім, зялёным, пунсовым светам — прасветленая сумам.
Кранула ў Звонака:
Стаю адзін, як слуп на скрыжаванні,
Скрозь белы сон лаўлю нясмелы гук
I множу слодыч радасных спатканняў
На гаркату няпрошаных разлук.
Не можа быць канца жыццю і свету, і не можа быць канца трывогам, радасцям, клопатам — абы толькі заставалася вастрыня і свежасць кожнага імгнення і кожнай справы, абы не ішло наўскос тое, чаму я абавязаны як, самастойная асоба. Аднаму не здраджваць — даўняму свайму прынцыпу: лепей меньш ды лепш.
5.І.
Раман працягваецца. Звоняць мне. Я, дзівак, іду ў прадонне. 3 рук усё валіцца.
«Ныне отложите вы та вся гнев, ярость, злобу, хуление, срамословие от уст ваших».
12.І.
Брыдота ў форме амаль непрыстойнай.
Дзіўна. Нягоднік, ілгун, назола, злодзей і г. д. — за тое, што выдаткуеш душу, што неабыякавы сэрцам. Табе, калі трэба, усё залічыцца ў мінус. Логіка здрадлівых і зманлівых жанчын, якія ўсё, што трэба сказаць на сябе, пераносяць на іншых. Брыдка. Ці канчаткова?
13.І.
Трынаццатае, а ніякіх няўдач. Нават пэўная палёгка — здадзены нумар, які рыхтаваўся нялёгка... Мне кепска, патрэбна новая галава, новы рэжым, новыя веды, думкі і кнігі.
Неабходна вольна і думна сустрэцца з сонцам, ціхай прыродай, снежнай свежасцю і вынесці іх на аркуш паперы ненатужна, лёгка, як роздум пра жыццё, пра паэзію.
Ніколі не было ў мяне акрыленай любові, што давала радасць, пяшчоту і гармонію. Заўсёды была цяга, якой пярэчыў розум. I нічога не абяцалася добрага, а толькі благое.
У свеце дабро і зло пераплятаюцца. Хочацца шчымліва любіць усё прыгожае — прыгожае чысцінёй, сонечнасцю, цнатлівай сціпласцю і высокім гонарам.
Дзеці коўзаюцца з горак. Чаму заўсёды з дзяцінства было са мною адчуванне цяжкасці і небяспекі?
На небе няма сонца. У душы таксама чорна. Але суцяшэнне вось якое: колькі на свеце людзей, якім горш, чым табе. I наколькі горш.
31.І.
У адносінах з жанчынамі трэба быць сумленным і высакародным, але трэба яшчэ мець свядомую сумленнасць.
2.ІІ.
Што мне так хочацца сабраць у сабе ўсю чалавечую тугу І пакуту? Чаму так верадліва, чаму душа цягнецца да ўсяго балючага, што ёсць у кнігах? Быццам хоча яшчэ большага аб’ёму і большай варыянтнасці. I думкі аб недарэчнасці пакут. I прыгаворванні: «Но надо жить».
Мы кепска разумеем і ўяўляем працу літаратурнага крытыка, не здагадваемся пра яго жыццёвы, эмацыянальны тонус. Ап. Грыгор’еў пісаў артыкулы, замучаны няўдалым каханнем. Рассадзін заўсёды піша так, быццам трымае ў руках ісціны, быццам ні ад чога не пакутуе. На самай справе — чым жыў, напрыклад, Бярозкін, калі пісаў пра Панчанку, Цётку, Багдановіча?
6.ІІ.
Брату 21. ён не паяўляецца, і гэта трывожыць маму. Тамара Мікалаеўна Дудко ідзе на пенсію, і трэба сёння быць. Гэта — цудоўная жанчына, надзвычайнай сумленнасці і чуласці чалавек, якому наканавана было ісці дароган гаротнасці, нястачы, пакут і якая ішла ціха, без скарг, нараканняў... Увесь наш дарожны рух — Гарадок, Талька, Прылукі, Мінск — судакранаўся з ёю і чамусьці павінен быў мяне вучыць.
Я ўсе гэтыя дні, многія дні — ад 14 студзеня — пытаўся ва ўсіх, у чым сэнс жыцця, хоць ніхто і не мог даць адказу. I вось у «ЛГ». Жарт: робат пытае ў робата, у чым жа сэнс жыцця.
11.IV.
Многа — два месяцы — прапушчана. Тым часам адбыў месяц за свой кошт у Пухавічах і на Свіцязі. На Свіцязі цяжка захварэў і поўзаў амаль на карачках.
Адна асоба зацята і многа гаворыць, што любіць мяне, а я — без радасці і шчасця.
Стаў загадчыкам аддзела ў «Немане» (з 1 красав.), прыняты ў Саюз (9-га, у пятніцу). Перайначаны артыкул у «Литер, газете» — пакрыўджаная Лось. Надпіс Rараткевіча на кнізе.
Было ўвесь час нешта і добрае, і благое. На банкеце ў «Журавінцы» было ўсякае.
Самае іранічнае: у бяздарнасці дапякалі адзін аднаго найбольш «роўныя» таленты. Чаму? Чаго? Што кіруе людзьмі? Я думаў пра многіх з іх: дзе ваша грамадская і чалавечая скіраванасць? А былі людзі, за якіх балела душа.
18.IV.
...Я іду з «Немана». У заяве: «Сердечное спасибо Вам и всем добрым людям «Немана» — работа в Вашем коллективе была полезной и интересной для меня...»
30.IV.
Ліст Лойку: «...я рады, што няма ў Вас ні ценю пыхі і чыннасці, што Вы жывеце гэтак душэўна шырока і ў простай штодзённасці, і ў літаратуры, адмаўляецеся ад крыжавых пуцінаў, спакус нялюдскіх і трывог».
30.V.
Зноў «ЛіМ», аддзел літаратуры: Гіль, Стральцоў і я. Прывыкаю.
Май з апальным сонцам, гарачынёю. Кніга пакуль адкладаецца. У імя чаго? Ды вось жа: суботня-нядзельныя выезды ў Прылукі, на мора. Сёмкава — нязнаны раней прыгожы куток з ціхай рачулкай, лугам, які робіць шчымлівымі ўспаміны пра дзяцінства, спакойнай вечнасцю прыроды. Тут у дзіцячым доме рос Толя Псікаў, ён сюды і падахвоціў. Натыкнуўся на стральцоўскі верш:
Няхай у гордай паняверцы
Сабе мы кажам: трын-трава
Зусім не тое тчэцца ў сэрцы,
Чым часам трызніць галава.
За два тыдні «ЛіМа» напісаў 2 заметкі, утрос выдавецкія справы.
У Будапешце ва ўзросце 86 гадоў памёр Дзьердзь Лукач. Ад паўдня — у Сёмкава, у цеплыню, зеляніну, рэчку, ціхі і шумны тлум жывой прыроды. Яшчэ ў дарозе — цёмныя хмары, густая навальнічная цемната, потым — ледзь не шквал вады, што біла, секла, мяла, несла ўрачыстасць, чысціню, свежасць усім травам, дрэвам, кветкам і самой зямлі.
Босы. Цеплыня пад нагамі ад слізкай сагрэтай зямлі, прыемны халадок змакрэлай травы. Гулкія грамы, рэзкія сполахі, вясёлы шабаш птушак і жаб. Змакрэлы дзівак шмель капашыўся ў кветках.
Густыя дрэвы парку ў Сёмкаве — як клубы вады.
Клубілася зеляніна альшэўніку і вербаў у прырэччьг. Званочкі, смолкі, шчаўе, канюшына і ўсё рознае святкавалі гэтую цёплую дажджавую радасць росту і выспявання.
Прыгнаны дажджом пад прыстрэшак канюшні, дыхаў дажджом і вёскай. Ляскалі парасчыненыя вокны недабудаванай хаты, ахвотна макрэлі на прыпасе коні, пастух тырчэў, як бусел, на абшчыпку зарэчнага лугу.
Я туляўся між хмарамі, дажджамі, сонцам у гэтым прырэччы і быў амаль шчаслівы паўнатой нечакана далучанага да душы раскашавання лугу і быў босым вольным сынам зямлі без абавязкаў і прытулку. I паколькі былі са мной літ. знаўчыя кнігі, яны родніліся з зямлёй і светам, як гэтакія ж выпадковыя беспрытульнікі — свет іх расхінаўся ўшыркі, падыходзіў да рэчкі, лугу, збажыны, расады, канюшыны і галак, велічы старога парку, што надаваў урачыстасць усяму наваколлю і абяцаў злучыць сваёй даўнасцю тысячагоддзі. А потым наступіла пара сонца і нерухомасці. Можна сказаць, што сёння ў Сёмкаве была вечнасць, так паабкрадзеная апошнім часам мітуснёй і хуткаплыннасцю індустрыяльных змен.
Ішла новая навальнічнасць. I была ўпэўненасць, што шумець новым дажджам і грымотам, што ўсё будзе расці і свяжэць, што можна і заўтра знайсці шчаслівыя дачыненні з абрыдлым ужо светам.
А потым людзі выйшлі на двары і ў гароды, разгуляўся салавей, густа запахлі крапіва і лапухі.
Зноў — Блок:
Рожденные в года глухие
Пути не помнят своего.
Мы — дети страшных лет России —
Забыть не в силах ничего.
Испепеляющие годы!
Бездумья ль в вас, надежды ль весть?
От дней войны, от дней свободы —
Кровавый отсвет в лицах есть.
Мінулы тыдзень — артыкул з Гілем пра «Дзень паэзіі».
2—3. VIII.
Дажджы — і дробныя, і густыя, і зацяжныя, і кароткія, і цёплыя, і халодныя. 17°—22°. Хістанне ад сонечиага цяпла да прахалоды.
Пры ўзрыве атамнай бомбы над Нагасакі. Адзінхлапчук нырнуў да ўзрыву, а вынырнуўшы ўбачыў усё панішчаным.
V з’езд пісьменнікаў. Прывітанне касманаўтаў — 29-га. А потым — паведамленне аб іх трагічнай гібелі (Дабравольскі, Волкаў, Пацаеў).
Даведаўся я пра гэта ў сярэдзіне дня, па дарозе на Камароўскі рынак, і стала жахліва сорамна за ўсё сваё дробязнае, а напачатку роспач і жах. Узрушэнне было агульным. Стральцоў на кавалках газеты ў скверыку напісаў: «Мужнасць». I, не губляючы таленту, сказаў (надрукавана ў «ЛіМе» другога): «Іх называлі сокаламі. Саколікамі назаве .цяпер іх не адна маці». I яшчэ: «Іх няма. Сваім мудрым і трагічным лёсам яны кажуць нам: будзьце мужнымі!»
6.Х.
Сёння ў Акадэміі навук размовы з Яскевічам, Андраюком, Ярошам, Мушынскім. Усе клічуць ісці туды працаваць. То як быць?
Ужо шмат разоў, калі выказваўся я па псіхалогіі сямейнага жыцця, мне казалі: «Адкуль ты ведаеш? Начытаўся?» Як быццам пра гэта начытаешся.
У Някрасава:
От ликующих, праздно болтающих
Обагряющих руки в крови,
Уведи меня в стан погибающих
За великое дело любви!
·
Адна з гераінь Дастаеўскага («Ідыёт»): «Я не о труде с презрением говорю, а о вас, когда вы о труде говорите».
31.Х.
Сёння (нядзеля) — недарэчны выпадак, поўная бездапаможнасць. ГГяны нацкаваў на Толю сабаку (баксёра? бульдога?). I зрабіць нічога не маглі — было двое здаравякоў з сабакам.
Пра X. Сёння захацелася напісаць некалі яго творчы партрэт. Сказаць усё добрае, а заадно: пра тое, што ідэалізуе сябе ў творах, няма самасуду, самаацэнак, пакутлівых шуканняў, стрыжнявой скіраванасці. Абавязкова напісаць. I адкуль у яго гэта раздражнёная злосць на крытыку?
18.ХІ.
У В. Сёмухі ў малога было спынілася сэрца — спазмы. ён сам не ведае, як даўмеўся зрабіць штучнае дыхание.
З.ХІІ.
Прайшоў конкурс у Акадэмію.
Ліст Я. М.
«Я адчуваю кантактнасць з Вашым паэтычным светам, душой І думкай спяшаюся за галоўным у Вас і не вельмі трымаюся за дакладнасць сваіх заўваг і ацэнак.
У Вас ёсць схільнасць да засяроджанасці і самапаглыблення, жаданне расхінуць мітусню, дробязі, не пусціць іх да душы, а будзённасць урываецца, тузае, замінае, распыляе. Вы палемізуеце з ёю сваімі вершамі (можа, не думаючы пра тую палеміку). Вы хацелі б (магчыма) палемізаваць з ёю і сваімі чалавечымі паводзінамі. Вы назвалі мяне крытыкам, але я чытач. За крытыку бяруся толькі таму, што крытыкаў не хапае, яны рэдка нараджаюцца і часта прадаюцца поспеху, кар’еры, выгодам...»
27.XII.
Усюды столькі цяжару, гора, а я разумею гэта толькі праз свой эгаізм.
1972
23.І.
Вось і дваццаць дзён адбыў у Акадэміі. Што зрабіў? Нічога. Нават прыватных маленькіх адкрыццяў — не. Сёння (нядзеля) і ўчора ачышчаў душу ад эгаізму.
Некрасов — матери:
Великое чувство! Его до конца Мы живо в душе сохраняем,
Мы любим сестру, и жену, и отца,
Но в муках мы мать вспоминаем.
Да 10-га не было снегу, потым суровы і стойкі мароз, халадзела ў хаце. Цяпер маласнежная марознасць з цудоўным паветрам, прасветленым небам, прырода кліча да бадзёрай спартыўнасці. Людзі ў рассеянай засяроджанасці спажываюць усе гэтыя раскошы: лыжнікі затрамбавалі ўвесь навакольны снег, лёд кіпіць дзятвой.
Закончылася гісторыя з сабакам, якога нацкаваў нейкі тып. Збрыў бараду, пазнаць яго было цяжка, і я пакутаваў два дні. I ўсё ж — ён! Жыве блізка. I што яму? 30 рублёў штрафу.
3 «ЛіМа» праводзілі добра, узялі на маё месца Веру Вярбу. Пакуль у акадэмічным будынку жыву бяздзейна і крыху сіратліва.
Свабода бескарыслівасці — мабыць, і для мяне яна недасяжная, хоць і не трэба мне пасад, узнагарод і ўсяго такога.
30.І.
Мароз, вецер і снег. Няўтульна і мрочна ў хаце. Недзе на ніжніх этажах гармонік даводзіць, што магчыма і весялейшае ўспрыняцце жыцця.
У Вялікім Свеце — В’етнам, падрыхтоўка Еўрапейскай нарады, працэс над Анджэлай Дэвіс.
Вымярзае пшаніца на Кубані.
Разважанне Талстога: «У каждого человека должен быть свой врожденный стыд, и это прекрасно, что он закрывает одеждой все то, что не нужно, и оставляет открытым только то, в чем выражается духовное, т. е. лицо».
Творчы эгаізм, відаць, непазбыўны ў нас (у мне). Радасць сваёй творчай удачы, безумоўна, большая, чьт радасць .за іншых. Ды справа не ў мерцы: больш-менш. — а ў самой сутнасці ўспрыняцця.
Творчасць, як і адносіны да жанчыны, выдаюць нашу эгаістычнасць. Недзе ў 2-м класе (7 гадоў) я збіраўся напісаць заметку ў піянерскую газету пра тое, што ў нашым класе вучыцца на двойкі «Белка» (здаецца, нават мой таварыш па парце). Я пачынаў і кідаў, было незразумелае мне гідкае адчуванне — хацеў, каб была заметка з маім імем, і адчуваў нікчэмнасць гэтага стымулу.
Сярод рабочых загатовак Чэхава: «О пошлые женщины, как я вас ненавижу!»
Так, так. Але чым лепш пошлыя мужчыны.
15.ІІ.
У «ЛіМе» — артыкул Замскага «Жорсткасць», дзе апісана, як на Толю Урбановіч нацкаваў сабаку. Пра мяне: «стаў прасіць». Не мог чамусьці зразумець, што прасіць (калі твая правата) — прыніжэнне.
Схадзіў яшчэ раз на могілкі да Ігара і Сербантовіча. Цудоўны партрэт Сербантовіча і надпіс:
Тых, з кім дзеліцца неба сакрэтам,
Маладым забірае зямля.
8.ІІІ
Быў на могілках. Схадзіў да ўсіх «сваіх». Плач — галашэнне ішоў за мною метраў сто ад могілак; а затым Сўстрэўся з вясёлай песняй радыёлы, і быў нейкі момант балючай раўнавагі.
У тэатры Купалы «Залатая карэта», слабы спектакль з рускім вымаўленнем, натужнае абмеркаванне.
Напісаў для «Немана» пра «Тартак».
1 .IV.
Адбылася аварыя, абваліўся футлярны цэх Мінскага радыёзавода. Трывожна і горка было каля магіл загінуўшых — я тройчы хадзіў на могілкі.
Навокал распаўсюджваецца ржавая ілжа, буяе прыстасавальніцтва, угодніцтва і г. д. Не прыніжаць свае прынцыпы прыстасаванствам і адступніцтвам!
У «Полымя» напісаў пра нарысы Сіпакова. Зараз апошняе слова пра Сербантовіча.
3 музея Купалы — Юрэвіч, каб выступіў і сказаў пра Куляшова.
1..IV.
Учора — больш за тры гадзіны размовы з Арк. Куляшовым у яго дома. Тыдзень раней я выступаў з «дакладам» пра яго ў Купалаўскім музеі. Патрапіў некалькі істотных момантаў.
Вольга Васільеўна Казлова, мой даўні універсітэцкі куратар. У сэрцы ўдзячнасць ёй (здаўна) за ўсё добрае, гаварыла мне добрыя сардэчныя словы.
Учора ж вечарам радыё і тэлебачанне паведамілі пра вынікі расследвання аварыі на радыёзаводзе. Праектныя парушэнні і тэхніка бяспекі.
Я. Брыль. «Сцежкі, дарогі, прастор» («Полымя», 3— 70). «Веліч смутку і подзвігу».
«I дзве бярозы... такія, што ў нашых лясах, пры дарогах, такія, што гарэлі разам з хатамі, з людзьмі... Яны, бярозы, сказалі мне тут, здаецца, найбольш».
24..IV..
У суботу ноччу трапіў у Першамайскую міліцыю (хлопец біў на вуліцы дзяўчыну; потым высветлілася, што гэта яе муж; болей таго — сёння запісаліся; болей таго — біў і ўчора; а яна толькі выйшла з бальніцы — кесарава сячэнне). Была ў непрытомнасці, але ў міліцыі стала прасіць, каб адпусцілі яго. Адпусцілі. Было шкада гэтай непуцёвай дзяўчынёхі (сірата, працуе з шаснаццаці гадоў, была ўжо на лесараспрацоўках у Карэліі). Людзі, лёсы.
Нагледзеўся (крыху) чыста міліцэйскага. Старшына тыцнуў кулаком — такі сам мешкаваты, нягеглы — хлопец паляцеў як пёрка. Расказаў, як адзін пасля ўдару не вылазіў з-пад канапы.
27..IV.
Праблема: жаніцца ці не жаніцца? Стаіць роўны, трывалы, нязменны холад. Сталі зноў тапіць батарэі.
Доўга гаварылі з N. Нн не прызнае «Тартак» і многае іншае. Яго шырыня — у нечым тая ж абмежаванасць.
Творчасць, вядома, заўсёды цягне мастацтва на эксперимент — гэта не толькі патрэба зместу, але і жаданне праверыць свае магчымасці; увесці ў лексікон новыя словы, апробаваць новыя сітуацыі, пераставіць хады. ...Але ў канчатковым пошук павінен быць апраўданы, эксперымент — не адчувацца.
5. V.
Майскі вечар, калі неба лягло на шыбы і ваду, і здавалася, зямля люстрылася ў небе, ціхая спакойнасць ішла ў паветра і душы. Але душа не ведала ўжо маладога трымцення, а толькі памятала яго.
19. V.
Духотна, млосна. Пануе сонца, раскашуе трава, ніяк не збяруцца дажджы. На лёс Раскольнікава ўплывала тое, што лета было спякотнае, а пакой нагадваў дамавіну. Лёсы людзей вырашаюць і духата, дажджы, сонца...
Усе дні выклёўваем з Вярцінскім у яг8 дома дыялог аб паэзіі. Дыялог скончылі. Вярцінскі думае шырокаг глядзіць у розныя бакі, попусту не чытае. Адчуванне грунтоўнай пісьменніцкай зацікаўленасці ў сэнсе быцця і яго праяў.
Любая сутнасць — дыялектычная, з палярнасцю, супрацьлегласцю адзінства. Вымысел і вернасць рэчаіснасці:
1) Мастацтва без вымыслу не існуе;
2) Не існуе мастацтва без вернасці рэчаіснасці.
27.V.
Перад смерцю Платон памыў сам сябе, каб другім не давялося. Трэба абмываць сябе кожны дзень. Мне здаецца, што я не вытрымаю новай восені — пустаты і сцюдзёнкі, а між тым і вясна ідзе наўскос.
Учора запрасілі мяне да А. К. і была з ім доўгая размова. Я чытаў яго новую рэч — «Варшаўскі шлях», напружаную і духоўную. Ен быў абураны, пакрыўджаны за артыкул у «Немане», дзе адмоўна ацэнены «Далёка да акіяна».3 вялікай ахвотай ва ўсім ідзе насустрач. Пісьмы, артикулы, тэксты. Твардоўскі гаварыў, якія вершы напіша на яго смерць: лічыў, што К. — слабейшы і больш хваравіты. I вось — «пагаворым аб часе, аб Твардоўскім».
Паказаў два вершы Германава ў перакладзе Ніла Гілевіча («Полымя, № 5). I сапраўды былі чыстыя, добра гарманізаваныя, не выкручаныя вершы.
Гаварылі яшчэ пра яго ўменне вязаць і звязваць. Я яшчэ падумаў сёння пра гэтае яго ўменне вязаць, зводзіць у адзін клубок літ. тэмы; на яго некаторых рэчах ёсць халадок духоўнаеці, але ўсё ж зроблены яны-натхненнем, бо іначай іх зрабіць немагчыма. Дарэчы, і жыццёвую радасць браў ён як радасць духоўную, першасныя ўражанні ў нешта больш агульнае.
А. В. даў мне добры ўрок сваімі пошукамі мудрасці, сваёй увагай да філасофіі, сацыялогіі — няспыннасцю і шырынёй гэтай увагі.
5. VI.
Размова з Пташнікавым па тэлефоне (пішу пасляслоўе да яго кнігі). ён кажа, што часам нават плакаў над рэц-яй аб «Тартаку».
Два выхадныя — пустыя, як пасьянсы. Хаця быў на якую гадзіну і лес-з яго нядзельным шматгалоссем...
Два малышнёнкі, падышоўшы да маёй посцілкі, разважалі між сабою: — Што гэта ў яго — дзве каўдрыны — Не, у яго знізу кляёнка, а на ёй — адзеяла, бо ён
пісаецца...
Чытанне Байрана — Дон-Жуан, уражанне свежае і лёгкае, а калісьці — як не было!
У артыкуле «Отношение к Байрону» Гётэ ўсведамляў, што «о столь редкой жизни и поэзии во всей их эксцентричности» нельга судзіць меркамі мінулых часоў, т. ш. у мінулым не было нічога падобнага.
13. VI.
Учора паехаў днём у «ЛіМ», а там прыйшоў у «Полымя» А. К... I паклікаў у рэстаран (Крук, Вера Вярба, я). Потым у яго дома маленькай чарачкай я наканьячыўся і ноч ледзьве спаў. Прасынаўся ад крыку, закрыў балкон; потым здавалася, што прыставілі мне фінку Г не лаюць варухнуцца. Глушыў седуксен...
К. вельмі гарманічны і ў сваіх паводзінах: стрыманасць і азарт, разумнасць і эмацыянальныя «захлесты».
Казаў, што на паэзію (па Бялінскаму) патрэбен талент: можна быць вельмі разумным і не разумець паэзію.
Не піша прозу, маўляў, таму, што не мае памяці на дэталі. У яго дэталі эмацыянальныя, прыходзяць у галаву знянацку. А вось Твардоўскі мог бы (прывёў прыклад з «Краіны Муравіі» пра самавар).
25. VI.
Такая ўзроставая пара — і без сталасці, без прытулку, без узаемнага кахання, без сцверджана.й уласным характарам і паслядоўнымі паводзінамі чал. праўды. Пішу ў лесе, думаю пра купалаўскі верш «У лесе», вяду рахункі сваім марудным і рэдкім духоўным парыванням.
21-га зноў быў у Арк. Алякс-ча Куляшова. Гаварылі аб сумленнасці, аб «благім» у паэце (наводзіў я). Зноў ён аб паэме —наўрад ці магчымы чысты эпас (калі магчымы — то аб вайне).
Аб Твардоўскім: няма характараў у паэмах «Василий Теркин» і «За далью — даль». Аб тым, што ён у душу не пускаў і бываў бязлітасны. (—У чым? — у праўдзе!)
27.VI.
За шклом — жывы і рэальны свет, з радасцямі і смуткам і большай істотнасцю, чым сваё. Любое атрыманне выгод, паляпшэнне ўласнага дабрабыту — пры любой ступені гуманістычнасці і болю за тое, што іншым людзям горш, — усё ж (хоць падсвядома) і ганебна ўзвышае цябе над людзьмі, дае адчуванне нейкай перавагі, большай уласнай значнасці. Гэта, мабыць, абсалютны закон, як бы мы з сабою не змагаліся.
30. VIII.
Сёння ў калідоры выд-ва ў Доме друку сустрэў Міколу Л. Кароткая размова, гаворыць, што цяжка хворы. Працуе ў Оршы, у школе № 7 (атрымаў вымову за вечар удзельнікаў Аршанскага семінара). Між іншым сказаў, што ў Аляхновічах дзве нейкія дзяўчыны заступіліся за мяне перад хлопцам, які бэсціў. Хто тыя дзяўчаты? Я сказаў, што правы і тыя, хто гаворыць пра нас благое, а зараз усё думаецца аб сваім благім. Перад новай даро-
гай у сталасць востра думаецца пра свой эгаізм, пра ўсё горша'е, што ведаю ў сабе, але не зжыў, што нават яшчэ больш развілося.
6.ІX.
Першы дзень работы. Увесь час неяк мала па-густому думаў, шмат часу ішло на сямейныя трывогі і іншую бесталковіцу.
Памалу тое-сёе праклюну'лася, верш С. Гаўрусёва «Я вырас пад гарматнымі ствалэмі» (супадзенне настрою і вопыту). Біяграфічны абсяг, пэўная маштабнасць абагульнення і ўсвядомленасць яго, шырокі і вольны сінтэз асабістага і агульнага; значэнне верша не толькі для пакалення, але і для ўсіх; нявыказаная думка аб адказнасці, непрамыя, душэўна-лірычныя формулы жыццялюбства, складаны рух перажыванняў; рэцэнзія Бярозкіна; псіхалогія і адчуванне новага пакалення: яго трудны і складаны вопыт; радасць і паўната, і ўсведамленне перажытага; ёсць яшчэ прыўзнятасць, рамантычная размашыстасць вобразаў.
Я і сёння паўтарыў бы яго, і калі б мог — напісаў бы так, сказаў бы тое ж; можа, таму, што ён знайшоў мне іменна гэта.
I ўжо калі так, то хочацца сказаць пра лепшае ў Гаўрусёва, пра яго здольнасць яднаць тонкае і трапяткое перажыванне з пачуццём маштабным і значным, надаць зместу выразную ідэйную істотнасць, шукаць для лірычнай з’явы такія вымярэнні, якія б выразна паказвалі яе надзённасць і агульначалавечае значэнне; ён часам траціць меру, калі пераказвае гэта сваё жаданне ў знешні пафас, у вонкавую маштабнасць, затое, калі ён бывае праніклівым, дакладным, — яму даецца слова, душэўна-пранізлівае, гармонія падначальваецца і нараджаецца тая паэзія, аблічча і змест якой маюць душэўную шматмернасць, глыбокую ўнутраную перспектыву. (Сінь юначага, дэталі, якія былі, адухаўляла сімволіка.)
Сымон Блатун. Загаловак будзе — «На перасмяглай ноце». Напішу, мабыць, пра нізку, якую ён прынёс аднойчы ў «ЛіМ» для нас з Міколам. Яе э.тапнасць. Яе біяграфічны змест, яе актыўную душэўнасць, той яе эстэтычны момант, які нідзе як быццам не вылучыш са зместу, але які адчуваеш і не можаш не адчуць пры суперажыванні — лірычную ўсхваляванасць паэта, багатую многімі адценнямі: немалая доля гаркоты і суму, хваля чалавечай спагаднасці, адчуванне творчай перамены і душэўнага палёту, прынесеных гэтай хваляй, і радаснае адчуванне душэўнай паўнаты і змястоўнасці сваёй усхваляванасці, унутраны рух да шырэйшых душэўных абсягаў, да народнага, агульнага; далучэнне да вытокаў, адчуванне (можа быць) сваёй душэўнай перамогі над будзённым і дробным, выпадковым, яшчэ, на жаль, замнога благога для таленту, здароўя і душэўнага самаадчування паэта. I прыліў сіл, які абяцаў нешта большае, чым толькі гэту прыватную ўдачу, а меўся стаць новым этапам, калі сталасць дае выразную меру адчування сваіх творчых магчымасцей і «свядомую творчую скіраванасць; цэльнасць і акрэсленасць творчых намераў.
Цуд роднай л-ры тварыўся так — у духу нацыянальнай міфатворчасці, дзе.ўсё надзвычай простае і свойскае, роднае з саламянай страхой і не вельмі ўрадлівым шнуром сялянскага поля і дзе ўсё — легенда. Стаіць і глядзіць добрымі вачыма Цётка — асветніца, бунтарка, патрыётка; сумна думае думу Багушэвіч; цяжка дыхае змучаны трагічным лёсам Багрым; як Страцім-лебедзь, развінаюць крылы Багдановіч, Купала і Колас.
20.XII.
«Раскіданае гняздо» ў пастаноўцы Луцэнкі. Спектакль уражвае, але як літаратурна-музычная кампазіцыя. Яе сцэнічнае дзеянне пачынаецца трагедыйнай патэтыкай, сімвалічна-алегарычным стылем. Цяжка сказаць, ці можа быць ажыццёўлена вялікая пастаноўка гэтай драмы. В. А. Каваленка, па-мойму, пераацэньвае яе, узносіць надта высока. Сумняваюся, ці доўга пратрымаецца ў рэпертуары.
Спрабаваў піць праполіс.
Нацэльваюся на верш Куляшова «Сноп апошні залатога жыта...».
Марына Мікітаўна Барсток заўсёды расказвае, што напісана, дзе надрукавалася — добра, шчыра, не без самалюбства. Хто ў яе ёсць на свеце, чым яна жыве ў хатнім коле? Як мала мы ведаем... У яе ёсць і душэўны талент, і ясная шчырасць, і настраёвасць, і дасціпнасць — не абы сабе якія вершы...
Дзіўны, добры і цікавы чалавек Генадзь Шэршань.
Распісаны віншаванні, адпраўлены лісты і скончаны год з вельмі няпэўным балансам.
Кватэру не далі — аддалі Скрыгану.
Сёння ў нашым кабінеце спрэчкі вакол «Сотйікава». Аргументацыя Чыгрына, Шпакоўскага і ў нейкай ступені Віктара Антонавіча ў дачыненні да Рыбака — вытлумачальна-апраўдальная.
1973
4.1.
Трывожна перажытае адчуванне некалькіх катастроф. Купляю «недвижимость» у Л. — чалавека, як відаць, з моцнай хваткай і ўпартасцю.
У Андраюка пасля прыёму ў Саюз быў Быкаў. Вялікі гонар. Божа, колькі трэба зрабіць, каб вось так пагаварыць з ім па шчырасці.
Адзіны чалавек, які мог быць у творчай і іншай дружбе, — пайшоў у начальства... Людзі, не створаныя для кіравання (хоць маглі б) — Хадановіч, Блатун, Гаўрусёў, Свірка.
Шумела сёння В. Г., што ёй у «Немане» замест артикула даюць рэцэнзію на Вярбу, што яна забярэ, аддасць у «Полымя», што ў Маскве ахвотна надрукавалі б... Што маглі б прытрымаць Адамовіча...
5.1.
Навучыцца жыць без пустой балбатні. Не навучыўся.
10.1. .
Акно расчынена ў вялікі дом з яго шматаконным жыццём і ледзь прыснежаным падворкам, у кавалак шэрага неба і непрытульнай зямлі, у выпадковасці дарожнай каўзаніны, а між тым — працуецца.
Учора перабіраў карткі.і зноў убачыў дакорлівы позірк Н. А.
Нясветлая, нячуйная, безадказная адзінота — ох, як многа яе. I якая гэта праверка. Не трэба істэрычнасці, не трэба бязволля. Трэба пераводзіць яе ў чуйнасць і праўду, у пазнаванне і разгон.
Характэрны штрых: столькі ў жыцці пазычаў розным людзям грошай (і колькі не аддавалі), а вось спатрэбілася самому — ніхто не даў. Праўда, Ч. сказаў, што, калі не знайду, дасць. Давялося ўступаць у касу ўзаемадапамогі.
Вярнуць назад былое — здаецца, перамог бы зараз усе выпадкі неўзаемнасці, але ж і сам быў няўхільны, калі адмовіўся ад сціплай надзейнасці В., ад самазабвейнай адданасці Л., ад пяшчотнасці і веры М. У думках трымаецца Г., хаця яе ніколі не было ў планах.
Думка аб тым, як драматычна, жорстка, несправядліва складваюцца адносіны людзей, якія пастаянна раняць, крыўдзяць, крывяць адзін другога ў вайне і міры, у любоўных сустрэчах, у побыце, у пагоні за хлебам надзённым ці выгадай.
К. Камейша («Полымя», 1971, № 1):
Верабей пагрэецца ў следзе Цёплага чужога капыта.
Добра, толькі ці дакладна.
«Против супружеской неверности, как против смерти, нет никаких средств» (ф. Энгельс, т. 21, с. 73).
А. Маруа. «Из писем незнакомки» («ИЛ», 1974, № 1, с. 116):
«Мужчина ищет в любви мира, а не войны. Счастливы женщины нежные, ласковые. Ничто так не раздражает мужчину, как агрессивная женщина». Але ж у яго пры гэтым: «Мало принимать людей такими, каковы они есть, но хотеть их такими — вот истинная любовь...»
17.1.
Хадзіў я ў панядзелак, 15-га, у Саюз, а там гаварылі пра кватэру з Грачанікавым і Мележам. Абяцалі падтрымку. 3 Іванам Паўлавічам — прыемны тон, добрая зычлівасць, яго ўменне без дыстанцыі і бюракратычнасці пагаварыць і паабяцаць. Паглядзім, як жа збудзецца .абяцанне.
Сёння ўспомнілася, як у 68-м г. узнагародзілі да Юбілею рэспублікі групу пісьменнікаў. Сярод іх — граматай — Чыгрынава. Прыйшла ў рэдакцыю Е. Лось. Ходзіць, і скардзіцца, і злуе: — як там гэтыя граматы даюць: Чым гэта так вызначыўся Чыгрынаў, што яму далі, а мне дык не.
Бярозкін узяўся суцяшаць: — ці варта перажываць, што там ужо ўсе гэтыя граматы. Вот былі юбілёі Скрыпкі і (яшчэ некага). Ім далі граматы, а мне — не. Яна не
слухала (ды і асаблівай несправядлівасці ў ягоным выпадкў не бачыла).
У 71-м г. летам узнагародзілі і Лось. Зайшла ў рэдакцыю. Я павіншаваў. Яна: — Дзякуй. А вот жа свае таварышы дык і не парадуюцца за мяне.
Адсюль зачапілася думка, як істотна стала для ўсіх: дзе пахваляць, каб паміналі, каб далі партрэт і г. д. У артыку.тах і рэцэнзіях цікавяцца не сутнасцю доказаў, а чыста прэстыжнымі меркаваннямі.
Як добра, што купіў некалі летам кнігу Николая Рубцова «Сосен шум». Вось адтуль «Зеленые цветы»:
Светлеет грусть, когда цветут цветы,
Когда брожу я многоцветным лугом
Один или с хорошим давним другом,
Который сам не терпит суеты.
За нами шум и пыльные хвосты —
Все улеглось! Одно осталось ясно —
Что мир устроен грозно и прекрасно,
Что легче там, где поле и цветы.
Остановившись в медленном пути,
Смотрю, как день, играя, расцветает.
Но даже здесь... чего-то не хватает...
Недостает того, что не найти...
Пашарпаная кніжка — прынёс Вік. з воінскай бібліятэкі: Виктор Финк. Иностранный легион. Судьба Анри Ламбера. I што ж — настолькі цікава, што раззлаваўся на цёмнае сваё няведанне. Есць у «Иностр. легионе» некалькі навел, што сказаць, не адмовіўся б і Быкаў: «Живой немец» і інш.
Сёння — 30 гадоў з дня прарыву блакады Ленінграда. Блакада — тое, пра што найбольш часта думаецца.
Барацьба амбіцый урасла ў жыццё і літаратуру і нават стала літаратурай. «На преуспевающих почти всегда печать снисходительности» — колькі разоў бачыў я гэта і ўлоўліваў. I не то што там, напрыклад, X, а нават, скажам У ці 2 — і то.
Часопісна-кніжны навал, перад якім разгубіцца иавінна старасць.
26.1.
Спяшацца і пісаць. Толькі як пішаш, разумнееш трывала, ва ўсім астатнім прачытанае рассейваецца.Тютчев:
Когда сочувственно на наше слово Одна душа отозвалась —
Не нужно нам возмездия иного,
Довольно с нас, довольно с нас...
29.1.
Сёння — на рэдакцыі «Дня паэзіі» (Лось, Агняцвет, Спрынчан, Панчанка і я). Панчанка — свежы, чысты, даволі вясёлы, удумна прысутны на гэтым, шмат гаварыў і раіў.
А так — дзень няскладны.
31.1.
Чытаў: за ўсю другую сусветную вайну на тэрыторыю ЗША трапіла толькі адна бомба: японцы падвязалі яе да паветранага шара і з падарожным ветрам адправілі праз Ціхі акіян. Гэта бомба, даляцеўшы да ЗША, упала ў штаце Арэгон і забіла 6 чалавек.
23.ІІІ.
Дырэктарам інстытута стаў ужо I. Я. Навуменка. Учора выходзілі з В. В. Барысенкам, і ён, замаркочаны, сказаў: «У вас ужо новы дырэктар». I гаворка была ужо нейкая элегічная, і гаварыў ён як нясмела. Было пасяджэнне рэдкалегіі «ДП». Самы ўніклівы быў Панчанка, уражанне ад яго чуйнасці да вершаў вялікае. Лавіў на слых самае істотнае (нават у накатным чытанні Спрынчана).
Учора ў нас Р. Я пазнаў яго не столькі па голасу, як па тым, што гаварыў увесь час ён адзін і не было чуваць маці.
«За те годы, Л. Л., что мы не в Прилуках, это наша первая просьба». (Зрабіць водзыў на рэферат жанчыны з Данецка.)
Брыль: «Хачу спяваць пра ўсё, але пра тое ўсё, чаму належыць будучыня».
«Праўда заўсёды была і будзе самым сучасным і неабходным».
Рудаки.
Меня не любишь, а моей любви ты ждешь Ты ищешь правды, а сама ты — ложь.
30. V.
Нічога не можа быць гак сабе, нееур’ёзным. Колькі ,ні заракаўся не браць да сэрца розныя жыццёвыя акалічнасці — усё ўваходзіла ў душу з самай цяжкай сур'ёзнасцю.
I размова аб тым, што дачка любіць бацьку таму, што той ёй усё купляе.
— А што, хіба любоў купіш?
— Да, все продается и покупается.
Быццам і яна куплена, а вось толькі мала заплочана.
Сёння напісаў у выд-ва «Народная асвета» заяву на кніжку пра Пімена Панчанку.
На в. Астроўскага свой, быццам умураваны, жыццёвы свет: там і рахманая, памяркоўная і добрая, Анна Іванаўна, драпежная птушка, кіпцюрыстая В. — уся ў камерцыі... Як дзялілі кухню, каб паставіць газ.
Кароткі наплыў мінулага. Мне гадоў з восем (меней?)\ Я кволы, малы, але ўжо з дастатковым унутраным гонарам, безабароіінай духоўнай самастойнасцю. У Астрашыцкім Гарадку на правулку да лазні звялі мяне большыя (не раз было) з некім біцца. Было крыўдна, што звялі, абразілі, што я пабіты. Я кінуў абутак, паклыпаў расплаканы і босы па халодным чырвоным пяску, які мяне яшчэ больш раскрыўдзіў.
А потым — лупцоўка дома і — хвароба, на доўгі час — запаленне лёгкіх. Правальваюся ў невядомасць, раз за разам выплываю адтуль. Ні школы, ні вучобы. Прыязджае дзед — фігура для мяне міфічна магутная. Ставіць дыягназ — крупознае запаленне лёгкіх. Лечыць.
У восьмым класе выпадкова на рэнтгене выявілі ачагі, а столькі часу я валачыў за сабой тэмпературу і вяласць.
5. VI.
Са-мае істотнае ў леце — вось гэтая чэрвеньская цяплынь з сонцам, з адкрытай жаночай прыгажосцю. Усё гэта нахлынае і прамільгвае, як уздых, ідзе шырока, прабіваецца нават праз стомленасць і недасып. Учора вечарам прабіліся і лісты Н. А. — як чыста гаварыла яна са мною і як шмат абяцала... Я ж выбраў свой, касматы і недарэчны шлях...
7. VI.
Катастрофу ТУ-144 назіралі 300 тыс. французаў. Выказваюцца меркаванні, што лётчык Казлоў ахвяраваў жыццём, каб не рабіць пасадкі на гледачоў.
Як промельк: як быу я аспірантам, жыў у нашым пакоі (на сесіях) дзіўны завочнік, лесаруб аднекуль з-пад Смаленска — Аркаша. Згубілася прозвішча, рассеяліся падрабязнасці, а гэтакі каларытны быў чалавек. Жыве ўжо не ён, а толькі воблака памяці з нейкім халодным замгленнем. Юродзівы, упарты — а вось ішоў у навуку, насуперак усім відавочным адхіленням. I яшчэ ўнутраны дакор: я падражніваў яго, быццам вымацваючы, дакуль яны, межы яго цярпення і дзівацкай прагнасні.
I каханне і не каханне, а толькі нешта-нейкае, супутнае хваляванню і неабыякавасці, для мяне — даўкая ўсепранімальная трывога, яна ўсё жывое зносіць, нішчыць; застаюцца толькі адзінота і стогн.
9.VI.
Я зрабіў рэзкі скачок пасля хваробы: выраслі, узмацнелі не розум і здольнасці, а душа. Я трымаў яе ў дастатковай чуйнасці і жывым кантакце з светам.
I вось цяпер, згаслы і затуманены, знайду новае святло, а што ўжо толькі не адыходзіла ў прошласць..
Ці ўспамінае мяне Г.? Як, з кім, чаму? Не дано ведаць у гэтым свеце душэўных законаў. I Дастаеўскі прапаноўваў таксама толькі версіі, хай сабе геніяльныя. I Талстой геніяльна раскрываў і тлумачыў толькі зразумелае, а ўсё астатняе — наўздагад, вобмацкам.
11.VI.
Горкая яснасць. У доме ўсё ідзе сваім шляхам, хоць разбіся я ўшчэнт. Такая залежнасць прыніжае, і, хто ведае, якія будуць яе маральныя вынікі. Галоўнае — я звязаны сваёй дабрачыннасцю...
Быць высакародным! Быць заўсёды высакародным. 3 жанчынамі мы бываем абыходлівымі, а высакароднымі каб жа.
Быць высакародным тады, калі гэта за кошт тваіх інтарэсаў, а так — якая ж высакароднасць!
28.VI.
Сёння падзея — вершы Алега Чухонцава ў «Дружбе народов», 4—73. Раскаванасць і дакладнасць душэўныхрухаў, упэўнены і напружаны псіхалагізм, сур’ёзнасць, ізначнасць і строгасць выказвання, глыбіня і т. д. Мабыць, выдатнейшае з уеяго, што ішло ад маладых апошнім часам.
...А в эти дни горели за Шатурой Болота и стояла мгла в Москве.
И скрип травы, иссохшейся и бурой,
Был жесток при неслышимой листве.
А со степей казахских и сибирских
Ползла беда, как пламя по стерне.
Душа болела о родных и близких,
О матери я думал, о жене.
Нет, не любовью, видно, а бедою
Выстрадываем мы свое родство.
А уж потом любовью, но другою:
Худа недоля, да родней всего...
У буквары Сімяона Полацкага:
Розга ум острит, память возбуждает
И волю злую к благу прилагает.
29. VI.
На пасяджэнні рэдкалегіі «Дня паэзіі» Панчанка — усмешлівы, лаканічны, мудры. Усе, само сабой, чакаюць яго ацэнкі і рашэння. Пра X і У: канкрэтная рыторыка.
— Дык што выбраць?
— Выцягніце наўздагад.
Звяртаючыся да мяне. — У нас дзіцяці гавораць: «Дзевачка, не хадзі каля дзвярэй, там скразняк». — «А я, мамачка, спіной прайду». — Вось так і мы з нашым «Днём паэзіі» — спіной да паэзіі».
15.VII.
Нарач.
Сустрэўся недзе каля 12.УІІ. з Арк. Ал. Куляшовым. Гаварылі з гадзіну. Расказваў, як пісаў «Маналог» і «Варшаўскі шлях». Пра Ал. Т-га: «Здаецца, гатоў пісаць, але яшчэ біялагічна арганізм не саспеў, быццам нейкіх солей не хапае».
У «Правде» гэтымі днямі паведамленне пра мемарыяльны комплекс на месцы Дальвы. Не аддзяліць ад нашага лёсу загінуўшых і памёршых.
Учора вечарам кароткая размова з В. А. Каваленкам — вельмі сімпатычным чалавекам і крЫтыкам на нашым небасхіле... А. Пысін («Полымя», Я® 10—72, с. 97):
Хоць сэрца хтось лічыў жывым,
Быў дух мярцвячыны ў ім:
Жыло сумленне, ды яно
Забіта ў сэрцы тым даўно —
Забіта сытасцю,
Забіта хітрасцю,
Забіта сквапнасцю,
Забіта святасцю,
Забіта хіжасцю
I іншай пышасцю.
Толькі і клёку, што язык у завушшу ходзіць.
Цыць-мыць, і няма чаго гаварыць.
Рене Шар (из совр. Фр. поэзии):
Согласие озаряет лицо.
Непримиримость придает ему
красоту.
Поэт — хранитель бесчисленных лиц.
Слезам не укажешь дорогу, как заезжему страннику.
Существует порода людей, вечно опережающих 'собственные .экскременты.
15. VIII.
Гесиод:
Лучше хорошей жены ничего не бывает на свете,
Но ничего не бывает ужасней жены нехорошей.
17.VIII.
...На стадыёне кал я Палаца спорту. Ціхі вей вечара аж да ламоцця ў плячах. Спакойнае суладдзе нябеснага і зямнога, а я — з думкамі, са свежым уражаннем ад пісьмаў Дастаеўскага. Учарашняя эсейная думка: напісаць артыкул «Хачу быць паэтам». Я ў тым, што пішу, губляю множнасць і шматварыянтнасць свету, бо таўкуся на мною абагуленых формулах. Трэба больш навізны хадоў.
Нечаканасць не злятае з нябёсаў (свежанькая, нявывераная), а вымучваецца — у яе ўжо не тое. Думка не іадгаліноўваецца ў нейкія вертыкалі, яна ўжо тады не думка, а канстатацыя, пераказ, лірычная вада. Ей не стае глабальных ведаў і шырокіх адкрыццяў...
У Агарова ёсць шмат такога, што мае сучасную ці-кавасць; бляск дасканаласці. Дастаеўскі паўтараў яго вершы:
Я в. старой Библии гадал И только жаждал и мечтал,
Чтоб вышли мне по воле рока —
И жизнь, и скорбь, и смерть пророка.
29. VIII.
Учора ў Каралішчавічах, куды ездзіў да Майі Львовіч. Дагнаў Брыль на таксі, так і перабылі з Іванам Антонавічам палову дня. Незаўважна бралася на ўсё лепшую пагоду, і ішла размова, якая, спадзяюся, застанецца ў памяці.
У газетах новая хваля паведамленняў пра Салжаніцына, Сахарава.
Николай Крючков у «ЛР», 10.УШ.73 («Жить на своей улице»): «Помню, еще в тридцатые годы мне рассказывали, как Михаил Александрович Шолохов получил от очень авторитетного лица пожелание: «Жаль, что ваш Григорий Мелехов так и не пришел окончательно к нам, в Красную Армию». Шолохов подумал-подумал и ответил: «Посылал Мелехова в Красную Армию. Не идет».
Расул Гамзатов. «Мой возраст»:
Не все из смертных старятся, поверьте.
Коль человек поэт, то у него
Меж датами рождения и смерти
Нет, кроме молодости, ничего.
30. VIII.
У газетах зноў новая хваля паведамленняў пра Салжаніцына і Сахарава.
Засмыленне сіл успрыняцця.
Письмо членов Академии наук СССР:
«...А. Д. Сахаров фактически стал орудием враждебной пропаганды против Сов. Союза и других социалистических стран».
31.VIII..
«Известия» — «На судебном процессе в Москве»: «На процессе в Московском городском суде, где слушается дело по обвинению П. И. Якира и В. А. Красина, закончился допрос подсудимых и продолжаются показания свидетелей.
...Выступивший на процессе в качестве свидетеля видный психиатр действ, член Ак. медиц. наук СССР А. В. Снежневский заявил, что за пятьдесят лет работы в сов. здравоохранении он не знает случая, когда бы здоровый человек попал в психиатрическую больницу».
А я знаю.
Вадим Кожевников. «Кому вы служите?»:
«...Сахаров и Солженицын взяли на себя право указывать другим, какой должна быть политическая система.
За всем этим я вижу истощение научной и творческой силы, геростратовское желание сжечь священное чувство Родины, стяжать себе зловонную славу. Иначе — зачем все это?» А я этого не вижу.
Пімен Панчанка:
Абагачальныя фабрыкі
Патрэбны не толькі рудзе.
Абагачальныя фарбы
Патрэбны мастацкай нудзе.
Самі сябе падправім,
Каб кожны быў свецел і дуж.
Тады заваюем права
На ўзбагачэнне душ.
10.ІX.
Былі ў Кудраўцоў на наваселлі... Быў Анатоль вельмі нейкі свойскі, прыгожы гэтай свойскасцю.
ІЗ.ІХ.
Сальвадор Альендэ, прэзідэнт Чылі, забіты. Уладу забрала хунта. А перад гэтым за дзень-два паказвалі чылійскіх дзяцей, што прыехалі вучыцца ў Маскву.
21.IX.
Бескватэр’ем можна знявечыць.
Жыву жахліва ва ўсіх адносінах. Штосьці істотнае з дня ў дзень растрачваецца, быццам мозг аддзяліўся ад сэрца. Пад ногі бяжыць жыццёвая плынь, аглядаешся па баках, здаецца, усе вяслуюць; нібыта і сам трымаеш вясло, але гэта толькі бачнасць. Наўкол ледзь не ўсе скубуць — хто якія — выгады.
М. Луконин:
Безумная затея нами движет:
Чтоб каждую строку прожить собой
И самому еще при этом выжить.
25.ІX.
Сёння ў газетах паведамленне аб смерці Пабла Нэруды.
Умирал я со всеми, кто умер.
Поэтому я и выжил,
Упорный в летописанье,
В своей нерушимой надежде.
Смертный среди смертных,
Я уверенно предрекаю:
Несмотря ни на что,
несмотря
На представление света —
Человек
бесконечен!
Быў справаздачны сход. Мяне вылучалі на гал. рэдактара, і дырэктар інстытута сказаў: «Трэба каго больш саліднага». Хоць дужа не хацеў я — калі тут быць рэдактарам, але ж нешта кальнула: дажыў да 34-х гадоў, а ўсё несалідны, нават для насценгазеты. ... Паміж прымітыўчыкамі Франсуазы Саган («Немного солнца в холодной воде») сентэнцыі мярзотнікаў: «Когда чувствуешь себя умным, предателем себя не чувствуешь»; «Любовь к людям делает человека благородным, а любовь к деньгам — богатым».
27.ІX.
На пахаванні Пабла Нэруды спявалі «Інтэрнацыянал».
11.Х.
Было (і яшчэ не зусім скончылася) вялікае хараство восені, і яно яшчэ ўчора шапацела мне сухім і свежым барвовым лісцем у прыазёрным парку; у нейкім загусцелым празрыста-блакітным паветры была рядасная самота, міма бегалі (фіззаняткі) чародкі школьнікаў, і гэтае «міма-міма» мела сімвалічную значнасць, душа ўзнімалася ад кнігі пра Блока да верхавінаў дрэў, і хацелася самому пабегчы міма, каб згубіць, згубіцца, растрэсці стому даросласці і кніжнасці ў самых простых і наіўных радасцях «звычайнага» існавання.
Сімпозіум перакладчыкаў з беларускай. 3 дакладамі — Арочка і Андраюк. Як хлопцы налаўчыліся гаварыць — разумна, адукавана, свабодна.
12. Х.
Я звярнуў увагу, што ў вершах, прысвечаных Чылі, шаноўныя нашы паэты (нават Куляшоў) дужа пераацэньваюць магчымасці паэзіі — гэта асабліва відно перад рэальнасцю фактаў. На сённяшні дзень паэзія не можа спыніць арыштаў, забойстваў і г. д. Такое — не першы раз. Сёння ў «Звяздзе» Бураўкін:
А над зямлёй і пад зямлёю Чылі
Няруды песня гнеўная гучыць.
Навек з жыццём паэта разлучылі,
Ды з песняю жыццё не разлучыць.
13. Х.
«Этос — привлекательность духовная, этическая (в отличие от эроса)».
И. Мечников, «Этюды оптимизма» (с. 245);
«Любовь возбуждает певца и поэта, и поэтический гений, несомненно, тесно связан с половым чувством».
Саша Черный:
Как наполненные ведра,
Растопыренные бюсты Проплывают без конца —
И опять зады и бедра...
Но над ними — будь им пусто! —
Ни единого лица!
Вычытаў: сланы баяцца шчыкоткі.
17.Х.
Учора ў «Маладосці» чытаў карэктуру («3 вечнай прагаю ў вачах...»). Быў Грачанікаў. Расказваў, як Ж. прачытаў яго вершы і сказаў: «Пара б навучыцца нашым маладым кіраўнікам пісаць партыйныя вершы». N беспардонна захвальвае кнігу артыкулаў NN. Ганебнае ўгодніцтва.
26.Х.
Учарашні (на вул. Каліноўскага) промільк думкі пра хату — як важна ў дзяцінстве застацца ў ёй аднаму. Перагледзець усе куткі, адчуць нейкую таямнічасць усяго яе жыцця, прыслухацца, прыгледзецца — быццам разабраць цацку, будзільнік (колькі я меў некалі ад мамы непрыемнасцей за будзільнік).
За дзень учора зрабіў, можа, больш як за месяц.
1974
9.І.
Ва ўчарашніх газетах зноў пра Салжаніцына: «выдаў на Захадзе свой новы антысавецкі пасквіль «Архілелаг Гулаг...».
Кароткі паход у лес. Шэрае змаганне цемнаты і белі, яловыя шышкі на снезе. Дзень спакваля большае.
У апошнім «ЛіМе» былі санеты Валасевіча. Радок «Хтось піў віно, хтось цалаваў жанчыну» Ж. нібыта паправіў: «Хтось сталь варыў, хтось выпускаў машыну».
Зноў цяжкая бяссонная ноч. А 3. канфліктуе і канфліктуе з-за бяссонніцы. Апошнія суткі халадоў, і мароз раніною заказытваў да спіны і каленак.
Аляксей Пысін:
Добраму вучыла ты, дабро,
Як жа ведаць, хто перад табою:
Сапраўды баліць яму альбо
Стогне, каб не ўчуць чужога болю.
24.І..
Пр абег думкай у паэзію вайны. Усякі фармальны пошук адыходзіў на задні план, перад непасрэднай эмоцыяй. а тым часам як ніколі працвітала ўмоўнасць.
Праўда, вырашчаиая на традыцыі, але ж найбольш і праходзіла выпрабоўку ўсё традыцыйнае, спрадвечнае.
Гарачым словам піша мне ў пісьме Толя Псікаў: «Мне кажацца, што шмат я ўпусціў у жыцці. Цяпер ужо і кірунак ці возьмеш патрэбны, ці надарыцца калі скрозь нясвойскія, але патрэбныя намаганні прама глянуць на сонна». I яго ж вершы:
Забудка — страта.
Няўжо і ліха мала.
Ой, каб толькі згубіў,
Надзея б не прапала...
I згублена — як страчана,
Цяжэй цяпер знайсці,
I ношка ямчэй ускладзена,
І гне так да зямлі.
Трапная заўвага ўсё таго ж Толі Псікава: лімаўская, дыскусійная рубрыка «зовет бойцов совсем не тех».
Апавяданні Кудраўца. Асабліва «Мікола вярнуўся», дзе ўсё — з выдатнейшым майстэрствам, саман чыстай дакладнасцю, у кожным — мастацкая нечаканасць, а затым: гэта толькі так; усё чыста падмецена — хоць без якой лішняй парушынкі; шматзначны рознаплынны дыялог. I канцоўка: «Не-е-е, браце, што ні кажы, жыццё, — як харошая жонка: яно праўду любіць, ой любіць».
21.ІІ.
Даводзіцца саступіць В. I. Гапавай кнігу пра Панчанку. А так шкада! Усё-такі хацелася яе напісаць.
Вельмі цяжка выхоўваць Сяргея. Асабліва кепская сістэма бабіных патачак, матчынай непаслядоўнасці.
27.ІІ.
Учора ў Саюзе — сйраваздача «ЛіМа». Даклад Жычкі —«ЛіМ» на пярэднім краі літаратуры». Потым даклад Гардзіцкага, шмат сур’ёзных заўваг, але шмат што ўпушчана, здробнена. I. Маркевіч патрабаваў зрабіць сход закрытым («Не крытыкаваць камуністаў»), гаварыў, што «Лысагорская паэма» — ганьба для нашай арганізацыі, а ў слабасцях «ЛіМа» вінаваты найперш Каршукоў.
А затым Каршукоў сказаў, што Маркевіч за год не даў ніводнага артыкула; йе справіўся ў аддзеле культуры — псравялі на пісьмы. Мальдзіс, Вярцінскі. Шаўня крытыкавалі розныя аспекты, аднак Жычка сказаў пад канец, што гэта не дужа сур’ёзна. Не было адчуваиня, што Жычка разбіты, а так — паклёваны.
Ні слова Гілевіч, Бураўкін і многія іншыя, каго маглі б слухаць і чуць.
Між тым газета сёння — шэрая, дылетанцкая. Правінцыяльная.
«Совесть тактична: замолкает, когда ее не слушают».
18.ІІІ.
Мама ўвайшла ў пенсіённы ўзрост.
Успамін: гатовы сюжэт для нялёгкага апавядання. Але справа не ў прозе, а ў жыццёвай сутнасці. Як прыехаў да нас у 55-м з Кіева В-ч. Купаўся ў копанцы. Хацеў падарыць мне гадзіннік. Гэты прыезд — на таксі, не хацеў браць здачы (з сотні). Усё гэта было нейкім невядомым, загадкавым, ледзь не ўпершыню невытлумачальным. А ён лічыў, што мама усё яшчэ не замужам, што яна пойдзе за яго. У яго быў такі стан — нейкая збянтэжанасць, няўпэўненасць, але працягвала дзейнічаць (ужо пры поўнай расчараванасці) і інерцыя ранейшых планаў.
У свой час (ужо, здаецца, пры Пашкевічу) працаваў у «ЛіМе» I. С-ў, затрымаўся ў памяці. Чалавек без жыццёвай праграмы, пэўных планаў і акрэсленых прынцыпаў. Абы быў заробак і жыццёвыя даброты. Але ж між тым прапанаваў, што прапіша мяне ў цяжкую мінуту.
Кватэрныя клопаты з Г-м і В. Ж-ай. I там, і там аблапошваюць.
Трэба — паверх бар’ераў. Мы зусім мала думаем аб смерці, адсоўваем яе — яна для нас заўсёды застаецца нерэальнасцю, фікцыяй, як у самым няспелым дзяцінстве. А між тым адусюль вее яе суровы холад, яе нефальшывая і неабвержаная праўда.
Не разважаннямі аб смерці, вядома, канчаць трэба гэту запісную. Але вось патрапіла меркаванне: мы развеваемся не з жыццём, не з людзьмі — бо яны застаюцца. Мы развітваемся з сабой, са сваім целам, са сваім імем, і гэта прыводзіць у йедаўменне.
Нішто так не старыць, як адказнасць.
#
5.IX.
На дачы, пасля ўсіх перыпетый абароны, паваселля, будоўлі — пад ціхі дождж, спакойнае шэсце восені. Абстругваўся тут Сяргей, які ўжо ўпарта гаворыць, што больш за ўсіх любіць папу.
Мільганула: што разумеў я калісьці сваёй цёмнай свядомасцю да школы, калі прыехаў з вайны мой бацька. Дарэчы, Рыгор Няхай гаворыць, што мой бацька чэсна ваяваў.
У адной з бяссонніц (у абодва акны свяціў бела-сінім святлом месяц) думаў і думаў я пра сваё дзяцінства і бяссонны абвостраны розум гнаў старонку за старонкай з назвамі, эпізодамі, перыпетыямі.
Як доўга чакаць зарплаты, новых грошай — гэта таксама клопат, якога 3. не хоча ведаць.
23.X II.
Пазаўчора — пры пераходзе з адлігі на мароз — было добрае самаадчуванне. На ўсплёску — у выдавецтва, па званку Алены Сямёнаўны Васілевіч. Там размова з Верай Сямёнаўнай Палтаран. Як заўсёды — на светлай, чыстай хвалі (дзе крыху маркоцішся ад сваёй будзённасці, непрасветленасці). Часам адхінаедца і, прыўзняўшы сінія-блакітныя вочы (а голас спеўны, чароўна тонкі), уся захопленая быццам новай суперажыральнай хваляй, гаворыць пра інтэрв’ю Чынгіза Айтматава ў «Новом мире» (№ 12), аповесць Маха, пра дублікацыю ў «Маладосці» раздзелаў пра ленінградскую блакаду — Граніна і Адамовіча. Гаворым пра бацькоў.
— Як ваша маці, Варлен? Перадайце ёй нізкі паклон.
Я: — Дзеці сама меней ведаюць пра сваіх бацькоў...
— Праўда. Вось да нас зойдзе Брыль, пасля тры дні, тыдзень адчуваем нейкую зарадку. А для яго Наташы (дзяўчына неблагая) — нічога асаблівага.
Пытаюся, што піша. — Нешта пра быт, пра тое, як ён забірае чалавека...
Гаворыдь, -а я шкадую, што нельга запісваць, што не затрымаю ў памяці словы і думкі, разгублю той настрой і лад...
Размова падбадзёрвала, штурхала, абнадзейвала. Пры ўсёй ласкавасці, прывабнасці — строгасць пазіцыі, характар.
ЗО.ХП.
·
Набегла мінская пара — з мітуснёй, з новымі непаразуменнямі... Газеты пішуць: «В Австрии зеленые лужайки до сих пор еще не покрыты снегом». Але навошта ж Аўстрыя — у нас цёпла і бясснежна.Радок Р. Баравіковай: «Адны складанасці, а проста не выходзіць...»
Пахвала Вярцінскага ў «Лит. обозрении».
У Маскве: чамаданы А. Г. Накупляў, напакаваў. Мне: «У цябе яшчэ свабодная рука...» Цягйуў яму. Намучыўся.
...Карэктура рэцэнзіі на Ліхадзіеўскага — знята ўсё пра круты паварот у лёсе.
1975
13.1.
Ноччу прысніўся В. Аскоцкі, які прывёз тры гадзіннікі. Усё трывожней цікаюць гадзіннікі, час ідзе.
Л. Толстой: «Чтобы поверить в добро, надо начать делать его».
Учора ў «Вячэрнім Мінску» агляд М. Бареток «Адкрываючы новыя шляхі». Дзве тэмы адкрэсліў тут П. Дзюбайла: 1. «Жыццё наша становіцца больш практычным, дзелавым, усё меншае месца займае ў ім ідэальнае, рамантычнае — тое, што нараджае паэзію, з’яўляецца для яе добрай глебай. 2. Вельмі слаба растуць маладыя. Чым тлумачыць іх такі запаволены рост? Магчыма, той уніфікацыяй у думках і пачуццях. якія адмоўна ўздзейнічаюць на развіццё асобы. Бо многія слабасці маладой паэзіі якраз і звязаны з беднасцю ўнутранага свету творцы, з анемічнасцю асобы».
...Еш, сват: хоць рэдка, зато шмат.
21.1.
Учора паштоўка: Прэзідыум ВАК 27.XII.1974 г. «...разрешил выдать диплом кандидата наук».
3.2..
...Когда Магомет женился, его жене было 11 лет, и она любила играть в горелки. И пророк бегал с ней и нарочно отставал, чтобы доставить ей удовольствие победы.
3. здае сесію, а С. хварэе грыпам, і я ў клешнях дзвюх гэтых падзен.
Анатоль Вярцінскі стаў аргсакратаром СП. Гэта — спрарядлівасць. Вельмі добра, што так.
18.2.
Пачынаецца кніга — нраз стомленасць, недасып, халодныя дажджы, што ідуць адзін за адным...
Выезд у Салігорск, дзе плакалі жанчыны, як чытаў вершы пра вайну.
23.4.
Учора — выезд у Зялёнае. Цёплая свежасць вясны,. пралескі і медуніцы, радасная пераклічка шпакоў — яны так спакойна і ўпэўнена сядзелі на шпакоўнях, — усё гэта давала свабоду сэрцу і імчала непрыкметна да вясны і адкрыццяў.
11.5.
Былі Каралішчавічы (тры дні) — з сонцам, смарчкамі, страчкамі. Размовы з Вярцінскім — падарыў мне сваё «З’яўленне». Неяк добра і ціха сябраваў з намі Рыгор Яўсееў (Рыгор Мінавіч). I сказаў Сярожка: «Я хачу, каб маім папам быў толькі ты або Рыгор Мінавіч».
А дні Перамогі — незвычайна шчымлівыя, такія — як ніколі — цёплыя і сонечныя, чыстыя, святочныя ў чыстай вясновай зеляніне, у сваёй аб’ектыўнай радасці, да якой прырастаюць усе людзі, і свет такі ж малады, як у ранні юнацкі час, і такі для свядомасці лірычны, што хочацца і ўсміхацца і плакаць, каб убачылі ўсе, хто гінуў і мёр у вайне, як усё павокал здорава расце, квітнее. У самай плыні свята я быў зноў адзінокі, але ж гэта была адзінота дрэва, што расце на сваім месцы, са сваёй кронай.
У густазмешаным лесе — усе дрэвы шумяць па-свойму, толькі адчуць, як расходзіцца кожнае.
Вострае адчуванне віны, нейкай пяшчоты і шкадавання і да тых, хто загінуў, і да тых, каму вайна далася дорага.
И. Шкляревский:
Но по дороге вновь и вновь
Шептал мне тайный голос грустно:
Есть счастье — выше, чем любовь.
Есть сила — выше, чем искусство.
Я не ў кнігах, а ў свежым паветры.
... Сон, што раптоўна памёр Аркадзь Куляшоў, а я — як асірацеў, хаця ён, гэты сон, хутка мінуўся, але было ўсю ноч горкае адчуванне...
Жуковский (письмо Саше Воейковой, 14—16 янв 1845): «...в свете, который тебя окружает, нужно иметь и свой собственный, отчужденный от внешнего света, свет внутренний, свет души...»
· ·
24.VIII.
Цяпер на дачы — дзе так дёпла, утульна, вольна, сонечна. Нячутна ідзе час, падштурхоўваючы турботы і трывогі.
1) Тэма; 2) артыкул для «Литературного обозрения»;
3) артыкул для «Сельской газеты»; 4) кніга; 5) артыкул для «Полымя»; 6) рэцэнзія на Ласкова; 7) для «Маладосці» — 2—3 партрэты.
Можа, з усім гэтым удасца сабраць разгубленыя мабілізаванасць і сабранасці?, настойлівасць. Працаваць!
29. VIII.
Такое лета — як шчасце; калі прыходзіць, не ведаеш, што рабіць. Ідзе цяпло, святло, вольнасць, а ты раскідаешся ў нешта мітуслівае, выпадковае — газ, тахта, смятана. Рынак, магазін, абед і г. д.
Сёння ўвечары адзін на дачы, дзе нерухомы змрок сыходзіць ціха-ціха, змешваецца з цяплом. Разрэджаныя гукі ад суседзяў, дымкі кастроў з пахам паленых пералрэлых траў (канапля, клубнічны ліст, бульбоўнік).
Сутык жніўня з вераснем, шмат разоў незабыўна сустрэты і на Нарачы, і ў Прылуках, і ўжо аднойчы нават тут, у Зялёным.
Калі ў Эйнштэйна спыталі, як усё-такі яму ўдалося адкрыць тэорыю адноснасці, ён адказаў: «Усе адкрыцці ажыццяўляюцца ў дзяцінстве. А я ў гэтым узросце, напэўна, крыху затрымаўся».
С. Городецкий. «Печальник»:
Уж и как же ты, даль, На Руси далека!
Уж не будет ли жизнь Для меня коротка?..
8.9..
Дзень за днём у вострым цэйтноцс.
А між тым ішло, ішло цёплае і сонечнае лета, у якім, як у лірычным воблаку, асабліва прагнеш кахання і натхнёнасці, усё чагосьці смуткуеш і не верыш у смерць...
Тым часам яно скончылася. Спачатку крыху пахаладнела было для дажджу — ноччу ён ціха і нягуста'сышоў на зямлю два-тры разы. Потым зноў на дзень распагодзілася і было добра і весела дзяжурыць у Батанічным садзе ў дружыне. А вось сёння ўжо няма лета. Ясны асенні холад са змрачнаватымі воблакамі. Ад лета засталіся два-тры апошнія ўражанні — ціхая цёплая дарога на Зялёнае, зліццё халодных і цёплых струменяў у лагчыне і агульнае «цёплае» ўражанне, у якім мала дэталяў, але стойка трымаецца нешта добрае.
21.9.
Столькі дзён — сонца, гарачыня, быццам самы час лета. На волі было б лёгка, прасторна, а тут, у горадзе, — быццам уздзеты не тыя адзежыны, неяк няўтульна.
Раптоўна, кароткі час уздыму: ад ранку і да вечара ў Ленінцы, захапіўся Вялікай Айчыннай...
23.9.
Пазаўчора памёр Міхась Ціханавіч Лынькоў — такі добры, ціхі, спакойны.
29.9.
Гэтая восень — як радасць. Махнуў на ўсё і паехаў у суботу ў Зялёнае. Светлае сонца, чыстае неба, цёплы шэпт асін і бярозак, сухая ўзлашчанасць лісцяў, бесталкова-прыемны дачны тлум, россыпы яблык пад дрэвамі (у суседзяў), лёгкае дыханне восені і лёгка-смуткоўная Прага душы да прасторнасці, вольны разгон цяпла (усё яшчэ бярэцца знекуль) і святла.
Гнуткасці думцы ўсё яшчэ не стае і прыходзіць толькі думка, што ачышчацца трэба штодня.
Такія дні восені — багацце для душы, цяпер бы ў Прылукі, дзе хадзіў я ў лес, глядзеў на дол і ў неба і адкрываў прасторы ў вершах і знаходзіў словы для артыкулаў...
Василий Казанцев:
Тропинка узкая со мною
В одно сливалась существо,
И между мною и Землею Не оставалось ничего.
23.10.
Навуковая канферэнцыя аб мастацкім мысленні і жыццёвай праўдзе.
Інтэлектуальная шкатулка — галава N з яго тупалобай упэўненасцю.
Плынь гаварыльні. Тэарэтыкі (умоўна-патэтыкі) пачынаюць ад Буало.
3 прыездам з Адэсы (усесаюзная навуковая канферэнцыя) — шчыльная культурная праграма (балет на лёдзе, слабы спектакль «Зацюканы апостал» у Беларускім тэатры — русяць, атлусцелы Малыш).
29.10.
Учора вечарам і сёння раніцой — актыўнае дзеянне прыроды. Яе холад і яе цеплыня рухаліся наўсцяж па небе і душы: былі блакіт і сінь, выразныя і чыстыя, былі хмурынкі, што выпукляліся лесвічкай, і было змрочнае захмар’е, а душа прагла волі, свабодных гадзін дзе-небудзь у лесе і на полі, свабодных думак і нязмушанага дзеяння. Штосьці ішло і рухалася, халадок закрадаўся ў калошыны і рукавы...
У «Вячэрнім Мінску» з артыкулам аб кнігалюбах. Усё талкова і хлёстка, але і піша той, хто і сам кніжны драпежнік...
31.10.
Усё розныя дробязі. Не дробязь толькі сонца (з марозам), але яно — міма, міма...
2.11.
Вялікая сіла, якая належыць сапраўднай літаратуры (большая, чым подзвігу!) — жаданне паўтарыць твор, напісаць нешта падобнае, і больш поўнае і вострае адчуванне жыцця, чым да твора (нават на аналагічным участку жыцця). Можа, гэта толькі для чалавека, што піша? Не, хутчэй для кожнага, хто чулы да літаратуры.
Чытаў сёння Траяпольскага «Белый Бим Черное Ухо». Упарціўся раней — нешта не браўся. А тут — хлынула і ўсё змяло. На супярэчлівым пачуцці — хутчэй дачытаць і — каб не хутка скончылася, гнаў і гнаў старонкі, а час стаяў (толькі пакрысе рухалася ўперад стрэлка). I ўсё літаратурнае змылася: толькі б Бім дайшоў, знайшоў Івана Іванавіча. I нельга яму загінуць! Загінуў... I іначай было нельга.
Аўтар забраў ад мяне ўласнае апавяданне пра Бульку — даўно яго я задумваў і прыцэльваўся, а потым прыглушыў у сабе мастака.
Паэзія — не прыватная справа аўтара, мы павінны разглядаць яе з дзяржаўнай заклапочанасцю.
...Евгений Викторович Тарле часто повторял: «Человек слаб и может ошибаться, но по крайней мере в двух областях ошибки для мужчины недопустимы — в выборе профессии и в выборе жены»...
Ліст ад Ліхадзіеўскага з вершамі «Жаню сыноў» і «Ташкент — Мінск». («...Прымаю экзамены тут ад узбечак, а ў Мінску мой поступ даследуе Бечык».)
15.11.
Усё ўнутры сабрана тэмай, той самапаглыблены стан, калі знадворнае іспуе асобна, без дачынення да мяне: святло яснага сонечнага дня, рух машын і людзей, шум вуліцы. Рухаюцца стрэлкі гадзінніка, а ўнутры — без вымярэння часу — дзеецца адна толькі справа: тэма.
17.11.
Дзень замгліўся. Унутры ўсё заслана такой нудою зялёнай. Пісаць? Толькі тое. што графін побач, ды вазон, ды стол, ды шэрая прастора, ды шараваты праём акна...
Вятры, што дуюць, — міма,
Кнігі, што выходзяць, — міма.
Жыццё — міма, міма.
Выйшлі ўспаміны пра Купалу. «Такі ён быў». Ці такі? Пакуль што ў нас яшчэ кволая мемуарыстыка — бесстылёвая, немастацкая, з агульнапрапіснымі ісцінамі, з павярхоўнай эмпірыкай выпадковых прыватнасцей.
Адзін з аўтараў успамінаў, як Купала гаварыў пра Зошчанку ў 1941 годзе — амаль што па пастанове 1945-га.
Стаяць вышэй хвілінмых слабасцей. Здавалася б, што лягчэй — дык не, няма нічога цяжэйшага.
Імгла суб’ектыўнасці, барацьба самалюбстваў... Чы« таю дысертацыю Э. Даволі густа збіта, але разанула: бярэ мой пераклад Гегеля і дае як свой...
Сёння, 20-га, рэдкалегія «Полымя». Вырашаюць пытанне аб прэміях. Таксама: дадуць ці не? Дарэмна папусціў сябе да гэтага. Драбпець — нельга!
Памёр дыктатар Франка.
З.12.
Таптанне і рыўкі. У дзяцінстве, помню, разважаў: калі нехта хутчэй за ўсіх прабягае сто метраў, то ён увесь час павінен усіх апярэджваць. Перагнаў — пачакаў, зноў перагнаў.
Сам бегаю так, толькі даганяючы. Пратапчуся — рывок. Цяпер — бяздзейнасць...
Евангелие от Иоанна: «Совершенная любовь изгоняет страх».
«Двойственность в человеке возможа, — говорил Лесков, — но глубочайшая суть его все-таки там, где его лучшие симпатии».
У Партугаліі — цяжкія дні, пагроза перавароту, выгнанне левых.
22.12.
Званок Пташнікава: тайным галасаваннем яму («Найдорф») і мне (рэцэнзія на «З’яўленне» Вярцінскага) прысудзілі гадавыя прэміі «Полымя».
Учора ў нас — Т., каралішчанскі стораж і бібліятэкар, больш за паўдня, чытае і піша, і прагне большага («Я пишу и дневник, но хочется всем сказать»), але — пры веданні, шчырай і высокай цікавасці да літаратуры — налёт інфантыльнасці і дылетантызму. Расказаў, што Лынькоў аднойчы запрасіў на Новы год. Натуральна, Т. адразу саромеўся. Прыйшоў ужо ў пачатку першай. А яго чакалі і не пачыналі. Выдатны штрых.
У прыродзе — всцер і рух, трэба і сабе не дазваляць застою.
«Зорны спеў» Ул. Калесніка — радаснае і нязвыклае чытаине, хоць я ўжо ведаў і добра помніў многія староні. Вельмі па-свойму, шырокія абсягі зместу, разнастайна па форме, нечакана ў йадыходзе і стылістыцы, псіхалагічна пранікнёна (наўрад-ці можна ўжо іначай уявіць постаць Засіма), Як гэта плённа чытаецца. I лад развагі, і характар мыслення, і тон размовы — усё такое немітуслівае, годнае, істотнае.
28.12.
Некалькі ручаёў жыцця. П. жыве надзеяй ма кватэру (і яна патрэбна яму) — зносяць іхні дашчанок. Хлапатаў за партызанку Соф’ю Паўлаўну Таргонскую — з дарослым сынам і хворым мужам на агульнай кухні. /(плюс яшчэ чатыры сям’і).
Самае галоўнае: кітайцы адпусцілі экіпаж нашага верталёта, што прабыў у іх ад сакавіка 1974 г.
1976
4.1.
Помню, як у 1950-м мне здавалася, што 50-ты год — незвычайная гістарычная вышыня. Цяпер газеты пішуць, што 3-я чвэрць стагоддзя пражыта намі без войнаў.
Важныя думкі пра артыкул у часопіснай чарзе, потым — працяг з томікам Буніна ў руках, далей — кінафільм «Человек, которого я люблю...».
Пісьмы Г. з іх складанасцю, так шмат нязнойдзенасці, хістанняў ад веры ў сваю сілу да .адчування бездапаможнай бесталеннасці, заблытанасць лёсу ў руска-польска-літоўскім (ні там, ні там).
...Яшчэ ўчора ўсё так выразна адчуваў і лёгка думаў, а сёння ўжо ў галаве закарэласць, нерухомы стаўбун.
Чытанне Жукоўскага — ніякай архаікі. Шчыміць. I шчымленне — неад’емная частка пражытага.
Гукавыя заканамернасці пры аналізе трэба ўлічваць, толькі вельмі тонка, яны — як атмасферны ціск для чалавечага ўспрыняцця.
Зорны час Ч. — фігуруе ўсюды, асабліва ў лімаўскай падачы. 3 узнятай галавой.
Віншаванне ад Алы Сямёнавай, маёй рэдактаркі.
5.1.
Мароз, зімніца. Учора ў сектар прыйшла паэтэса Аўгіння Кавалюк. На яе амаль 10 гадоў назад напісаў я рэцэнзію ў «ЛіМе». Цяпер — знаёмства, з кампліментамі, лёгкая збянтэжанасць. Рыжскі бальзам, цукеркі.
Аднойчы сустрэў Рыгора Саламонавіча: — Што новага, Бечык? — Нічога. — Капусту даюць, дэфіцыт.
8.1.
Учора са Шпакоўскім дуэтам — лекцыю настаўнікам Савецкага раёна.
Прасіў К., каб напісаў рэцэнзію на яго першую кніж-
ку. Было няёмка адмаўляцца, і не было магчымасці напісаць. Але ўзяўся Р.
9.1.
10 год з дня смерці-гібелі Ігара Хадановіча. Тады было холадна.
П-. далі кватэру.
Кожнае лішняе слова — бруд. Я ўвесь у брудзе. Маўчаць.
Жуковский: «Всякая манерность есть, я полагаю, ошибка».
15.1.
Стойкі мароз, можна было б добра свяжэць на гэтым холадзе. Але ж усё не тое: дома... Нікуды не збегчы і ніяк душы не адвесці. Заўсёдны довад: так жывуць усе.
Жукоўскі: «Женитьба есть товарищество для совершенства».
Яго ж юнацкі запіс: «Научиться обращать зависть в соревнование или искреннее и приятное удивление». «Каждый день — доброму делу, мысли или чувству».
Яшчэ з Жукоўскага (пісьмо А. Зонтаг):
«Жизнь моя была вообще так одинакова, так сама на себя похожа и так однообразна, что я еще не покидал молодости, а вот уже надобно сказать решительно «прости» этой молодости и быть стариком, не будучи старым» (20 февраля 1833).
«Для сердца прошедшее вечно».
21.1.
Новыя снягі без марозу. Свежа, толькі патрэбны лыжы і прастор. На карнізе акадэмічнага акна — гурба снегу.
Начны сон — мара аб нейкім шырокім і важным каханні.
Дзіцячая кніжачка Міколы Гіля «На лясной вуліцы» — удача. Толькі ў мове хочацца дзе-нідзе зняць сляды «даросласці».
22.1.
Выказванне алімпійскага чэмпіёна, яхтсмена Машина: калі ён ідзе на яхце, то бачыць вецер.
Так і ў паэзіі — бачыць вецер жыцця. Крытык, які піша пра паэзію, таксама павінен бачыць яе вецер.
Прынята пастанова: выдаць поўны збор твораў Лынькова. Поўны? Хіба гэта сёння магчыма?
29.1.
Анкета «Молодого коммуниста» «Что читать». 1. Быкаў. «Яго батальён»; 2. Куляшоў. «Хамуціус». 3. Барадулін. «Свята пчалы».
Памёр з тыдзень назад Поль Робсан.
«Бурная речка существует, пока течет; смысл человеческой жизни в том, что она проходит».
4.2.
Учора ў Саюзе секцыя крытыкі разам з прозай, паэзіяй, драматургіяй.
М. — аб усім, у сваім ключы.
Клышка: «Практыка рэцэнзаванпя». Рэцэнзія барацьбяны жанр, сумленне літаратуры і г. д. Крытыкаваў рэцэнзіі ў «Беларусі» і асабліва «ЛіМ» (за апошнія 20 гадоў сама горш). Вельмі пашчапаў М. — непрафесійны, безаблічны, бяздумны. Прывёў прыклады і ў «Беларусь, і ў «ЛіМе».
3.3.
У СП — пра творчасць Міхася Тычыны.
У тым, што сёння тут абмяркоўваецца крытычная творчасць М. Т., няма выпадковасці. Гэта не той, стаўшы ўжо звычным выпадак, калі нехта трапляе ў крытыку і залічваецца ў крытыкі толькі таму, што, дзякуючы прыстойным адзнакам і больш актыўнаму, чым у іншых, жаданню трапіць у аспірантуру, становіцца спачатку аспірантам, а затым, зрабіўшы дысертацыю, набывае ўпэўненасць, што мае дастатковыя праявы, каб лічыць літаратурна-мастацкай крытыкай усе свае публікацыі, дзе выкладаюцца так-сяк свае і пазычаныя меркаванні пра літаратуру.
I хоць Міхась Тычына таксама быў аспірантам і стаў кандыдатам-навукоўцам, яго заручыла з літаратурай не дысертацыя, а прызванне.
Крытыка — занятак цяжкі, складаны, часта няўдзячны, прычым, як у кожнай важнай справе, чалавеку, які не шкадуе сябе, не спрытнюе, не прытвараецца, такому чалавеку жывецца не лёгка. Ведаючы і разумеючы гэта,мы з тым большай годнасцю гаворым: «Крытык — гэта гучыць горда».
Заключэнне: М. Т. — літаратар, крытык з немалым ужо творчым набыткам, з добрай падрыхтоўкай і харошай дапытнасцю, з тонкім разумением і адчуваннем мастацкага слова, крытык з добрай літаратурйай будучыняй.
(Яшчэ: I творчай індывідуальнасці, і агульнай заканамернасці літаратуры, і спроба прагнозу; раскрыта складанасць працэсу, складанасць творчасці, складанасць і справы крытыкі. Гнуткасць падыходу, імкненне пазбегнуць прыблізнасці, спрашчэнняў.)
9.3.
Кінафільм пра Ганну Мамонаву, маладую ўрачыху, якую фашысты расстралялі з двума дзецьмі. Хлопчык прасіў фашыстаў: «Глыбока нас не закопвайце, каб папка знайшоў».
Жанчына расказвае: — I яны іх разрыўнымі кулямі... I яны іх разрыўнымі кулямі. .
16.3.
Снег, густы і ліпучы. Млосна, марнуецца дзень. А раней было — у нядзелю, вельмі добрае сонечнае жыццё. За горадам — пушысты і белы снег, такое ззянне іскрынак, што злівалася з музыкаю лагернага рэпрадуктара. Усё было ў душы выразным і пэўным, а цяпер расплывістае.
17.3.
Ліст ад Антаніны Нілаўны Седаковай, якая да сёмага класа вучылася з Твардоўскім.
19.3.
Ліст Жэні Янішчыц — у Магілёў, у бальніцу, дзе яна з пераломам бядра. Адна і гаротніца.
Спірыдон Дражжын:
У народа взял я счастье
И безмерное страданье...
»
28.3.
Ліст ад Жэні Янішчыц: «...Ліст, што адшукаў мяне тут, як быццам прыляцеў з таго ўяўнага мною калісьці загорада. Таму гляджу на радкі, як на суцэльныя празрыстыя жылкі таго ліста».
У акне то святло, то захмар’е. Плыткі нядзельны рух людзей, гадзіннік пераменьвае адны лічбы на другія, а я — у свеце кніжным і творчым, пры спыненым часе, пры розных планах і як быццам — у пераднатхненні, але каб жа было галоўнае...
15.4.
Учора паспрачаўся з О. Аднабаковая шчырасць — як распрананне, ты голенькі, цябе крытычна разглядваюць і — не дай Бог — разглядваюць незычліўцы.
Не, шчырым быць трэба, але не перад кожным выварочвацца.
27.4.
У магазінах стала пуставата: не хапае мяса, каўбасы, іяек. Пайшлі анекдоты. Але ж, як падумаць, што ў іншых гарадах, то сорамна і так: ямо добра пры такім неўраджаі.
Аддаў у «Полымя» рэцэнзію на «Балады мужнасці і адвагі», узяўся напісаць пра Кудраўца.
28.4.
Быў у інстытуце В., які хутка выйдзе на абарону кандыдацкай. ён мне ганіў вершы К. Трымаецца паважна, усім умее нешта сказаць. Я ўспомніў, як калісьці студэнтам ён прынёс нам у «ЛіМ» вершы. Чыталі я і Гіль, прапаноўвалі пачакаць: надрукуем падборку. Але чакаць не захацеў, пайшоў у «Чырвонку».
10. 5.
Прайшоў Дзень Перамогі. Учора зноў глядзелі «Ляцяць жураўлі» і плакалі. Доўга ноччу думалася, напружана і выразна ішло многае, што было звязана з жыццём і вайною, і ўсё абавязвала да шчырасці і сумлення і — працы, працы, працы.
1.6.
Холад і зябка, а перад гэтым — радасць паездкі ў Зялёнае. Усё цвіло, усё было пад сонцам, і здавалася, што ў лесе чую ўсе пахі. Смолкі водар сасны, ліпкае дыхание бярозы, мяккую гаркавасць асіны. Спыніўся момант, калі клубіліся воблакі цвету — у нетрывалым, хуткаплынным заўсёды свая ўрачыстасць...
...Прыспешваць сябе немагчыма. Мова не вучыцца спехам, літаратура не асвойваецца на хаду. Іншая справа — настойлівасць, мэтаскіраванасць, рашучае адхіленне марнаты, пераадоленне.
Учора вечарам у мамы. Глыток чыстага паветра...
7. 6.
Усе дні халодныя, 13—18 градусаў. Але зялёнае і свежае быццё дрэў і паветра вымагае ад душы вольнасці.
«Жестокая поглощенность внешним успехом или приближение его изо всех сил» — добра некім сказана: людзей з’ядае прага вылучэння.
А ўсё здаецца, што вось-вось збудзецца вясёлы дождж і ўсталюецца цеплыня, якая злучыць цябе з светам. А ўсё веюць вятры, раскалыхваюць верхавіны, і толькі вечарам — цішыня, але сціснутая халадамі.
9. 6.
Прымалі Тычыну ў Саюз пісьменнікаў. У «Журавінцы» вячэра. Размова з Кулакоўскім. Памёр Машара. Пра тое, што няхай бы ўсе жылі — нават тыя, хто нас не любіў і каго мы не любілі.
Усё холад. Не ідзе напісанне. Маі Львовіч ніяк не магу напісаць.
Барадулін:
А быў я ў вясне палонны,
Ды стукалі шчасця колы:
Хоць восеньскі ліст зялёны,
Але не такі вясёлы.
Вось і першы заход у балгарскае (усё такое роднаснае, шчыра-сціплае, моцнае блізасцю да народнай культуры).
Христо Ботев. «Хаджи Димитер»:
Тоз, конто падне в бой за свобода, той не умира, него жалеят земя и небо, звяр и природа и певци песни за него пеят...
Навал літкрытычнага клопату: рэцэнзіі на Стральцова («У полі зроку»), Кудраўца («Дзень перад святам»), Ласкова, артыкулы пра Вярцінскага і пра паэзію.
15. 6.
Усё часцей наварочваюцца слёзы на вочы, калі чытаю ці бачу кранальнае. Чуласць? Але як сумясціць яе з нязжытым, нават узросшым эгаізмам, якога ў мяне так
многа.
У мамы — іначай — у яе і жывуць і гасцююць, яна нічога, што трывожыць і клапоціць іншых, не адхіліць.
Характар шчыльнасці жыцця, інтэнсіўнасці спраў.
Мастацтва, літаратура — справа бязмерна, бясконца складаная. Але нельга пераўскладняць. Проста і выразна сказаць. Акцэнтавацца на галоўным, без патуг да ўсеабдымнасці.
Думкі ў электрычцы пра кніжку Кудраўца, іхні асаблівы рытм — з настроем, зааконнымі ўражаннямі. Лёгкае дапасаванне кніжнага зместу да вёсак, жытняга поля і дажджоў.
У бальніцы (як часта я бываў сёлета ў розных людзей), як звычайна, самае самотнае — дзеці. Сорам і гарката за тое, што ў цябе клубніцы, апельсіны, а яны вось не ўсе гэта маюць.
Мы плачамся ад балячак, а людзі з сапраўдным горам, з найвялікшай бядою не ломяцца, не скардзяцца і ўмеюць радавацца жыццю...
У застоллі, як прымалі Тычыну ў СП, сядзеў побач з Сіпаковым і гаварылі пра рознае, шчыра і проста, ён пра Клышку: вельмі таленавіты, але незвычайны гультай. Сам Сіпакоў, канечне ж, работнік з актыўнай душою і добрай творчай воляй.
Нечакана Вярцінскі (гаварылі і пра яго, у гэты момант Янка сказаў: ёсць усё ж біяток): «Давай, Варлен, чокнемся і вып’ем. — Да Каржанеўскай: — Вось хто не прывыкнуў І да гэтага часу, што ён у Саюзе. А як тонка і глыбока разумее ён паэзію...»
Навал клопатаў: для 3. кнігі і падручнікі, яе блізкая сесія, рэцэнзійны тлум, тэма ў катастрафічнай незавершанасці.
Учора на адкрытым партсходзе (зноў пра дысцыпліну, яўку і г. д.) — пра тое, што зняты раздзелы ў «гісторыі...» (Гапавай, Казберука, Барысенкі). Але ж (мільганула) хіба ў нашай справе толькі ад нашай дысцыпліны залежаць удачы, хіба талентам гарантавана заўсёдная ўдача...
Шуміць на вадасцёках дождж, шапаціць па лісцю, шчабечуць і ціўкаюць птушкі, то гусцее, то прасветліваецца імгла, а я, нарэшце, у пэуным і арганізаваным настроі, і нешта магу — і думаць, і перажьгеаць, і пісаць..
18.8.
Была Нарач — 12 дзён у доміку турбазы. Спакойна, лёгка, бяздумна. Некалькі кніжак (Грыгаровіч, Мамін-Сібірак, Вайновіч). Цудоўны мілы лес з чарніцамі, пляж — нішто не псавалася нават хмарнасцю і холадам. Добра было лайдачыць...
Там з газет уведаў пра смерць Івана Паўлавіча Мележа — 9 жніўня, раптоўна.
Мала даводзілася з ім гаварыць, але ён адразу ўмеў узяць даверліва-шчыры тон, наблізіць да сябе простай свойскасцю — быццам чалавек, якому ты блізкі і душэўна патрэбны.
Шкада ўсіх, хто памірае, але яго як нікога. ён умеў быць адкрытым, шчырым з трыбуны, як ніхто шырока з сучаснікаў прычыніўся ён да жыцця народнага.
Вось мама прыехала з Прылук, гаворыць, што Вааль Паўлавіч Краўцоў смуткуе, беражэ пісьмо Івана Паўлавіча. Многа-многа думалася пра Мележа, згадвалася і ажывала.
Сустрэчы І размовы на дварэ з Бярозкіным. Выгаворваў за тое, што расхваліў Стральцова:
— Дзе трэба тры словы, дык у вас дзесяць. Са сваёй сарданічнай ухмылкай: што вы ні скажаце, я ўсё ведаю.
На наступны дзень агаворкі: «Умее ставіць слова, як ніхто ў вас у акадэміі. I не так, як у Лужаніна, што спецыяльна вышуквае словы. Выдатны стыліст і эсэіст, хоць нічога новага».
Пра Куляшова: навошта яму драма. Шмат ішоў за часам.
Перабівалі нам размову машыны і рамонтнікі. Мы перасоўваліся з ім з месца на месца (я — трымаючы ў руках вядро са смеццем).
15 жніўня званок і візіт Льва Аннінскага. Збянтэжаны сваёй нясвецкасцю, я не так гаварыў і няўмела трымаўся, хоць адразу быў рады. Дамовіліся пра тэму — «Непереводимый поэт».
26. 8.
Канец адпачынку блізкі, і блізкі каиец адкладу ўсяго многага, што трэба было неадкладна рабіць. Як толькіў прыродзе добра, як учора, сёння: цішыня, сонца, роўнае цяпло, птушкі — не хочацца нічога рабіць, а толькі бяздумна аддавацца гэтаму нячутнаму і непрыкметнаму быццю: хістанню травінак і дрэў, марудна-хуткаму руху сонца і пераходу ценю, глядзець сабе на кветкі і птушак, сачыць вокам лёт матылька, растварыць у гэтым душу, свядомасць... Але ўнутры ўсё ж нешта дзеецца — нейкае чаканне і нецярпенне, прага нейкіх адкрыццяў і перамен расце, расце...
31.8.
Ліст ад I.
«Мне хацелася б, каб Вы зналі, што ў Расіі... у старажытнай Тверы жыве чалавек, гатовы аказаць Вам любую дапамогу, калі яна Вам спатрэбіцца»...
Раптам наблізілася мінулае, тое, што так помніцца і без напамінкаў. Мне хораша жылося і працавалася тады, у тую пару. I яна, і Ленінка, і першыя артыкулы, і агульная работа душы — усё шчасліва з’ядналася. Радасна было ісці ў бібліятэку, знаючы, што яна там, радасна было браць кнігі: свет кніг быў цудоўны, але цудоўным была і прыгажосць і прыветлівасць казачнай дзяўчыны з ласкавым, харошым прозвішчам.
Пра гэта можна было б больш напісаць, але няхай дапоўняць ёй тыя вятры, дажджы, сняжынкі, якія, быць можа, прыносяць ёй у розную пару радасць і смутак (смутак, смутак — яго заўжды больш...), як мне сёння вецер, І сонца, і птушкі гавораць пра яе...
12.9.
Бабіна лета, цяпло, сонца, ціха і добра ў Зялёным. Неспрыяльны мой аналіз — трэба лячыцца.
Паездка 9-га з балгарамі ў Хатынь. Палчаў, Паптонеў, Незнакомаў.
Хатынь — як нешта неверагоднае. Не магло гэтага быць, каб палілі, нішчылі, гарэла жывое, дзеткі крычалі і курчыліся...
С. Гудзенко (перед смертью):
Но даже если жизнь мгновенна,
Я счастлив жить.
И вновь, и вновь
Твержу: да будь благословенна
Жена, хранившая любовь.
Б. Олейник (перевод Л. Смирнова):
Весть мне принесли сороки: «Сорок!»
Поглядел назад — и померк:
Я все себе думаю — еще вторник,
А оно уже, хлопцы... четверг.
Я еще примериваюсь к встрече в среду,
А оно уже, хлопцы, четверг.
...Вось і цяпер я пішу і хвалююся, быццам раптам узнікла магчымасць падысці да кніжнай полкі ў Ленінцы, нядоўга паразмаўляць з прыветнай, цнатліва-прыгожай практыканткай з Ленінграда і — пайсці, панесці ўсё ў далёкія-далёкія і хуткія-хуткія гады, з дваццаці год — у трыццаць сем.
У Гейне:
Зовет ее ангел блаженством небес,
Мучением адским зовет ее бес,
Зовут ее люди любовью.
4.11..
Такія сонечна-халодныя дні, ружовае святло на дамах і на дрэвах. Памерзлі яблыкі, слівы, нават, дзе неглыбока сядзела, — бульба.
Здаровая яснасць вабіла, адхінала трывогі, быццам давала надзею, што час не памчыцца хутка, а тым часам падкрадвалася перамена. Што запомнілася — ідзеш па дарозе, бачыш навокал узгоркі, дрэвы ў добрай восеньскай прыгажосці і хочацца пайсці да іх, быццам толькі тады дападзеш да гэтага ўсяго і сальешся з ім.
Першае, што сёння ў інстытуце, — памёр (2-га, у суботу) Навум Саламонавіч Перкін.
1977
21.3.
Праз ўсё, што прайшло, пераходжу ў сёння, у сакавіцкі няцёплы дзень (учора сонцастаянне), у чарговую стому, у новыя зрухі і канфлікты.
Даклад 18 сакавіка. «Рух часу — рух паэзіі». Шмат што прапусціў, у многім — праслізнуў (рэпліка Вялюгіна).
Пасля размова з В., якая пакінула ў душы самоту і адчуванне страты (хіба можна падзяляцца на лагеры, абгароджвацца барыкадамі, калі асабістыя сваркі ўзводзяцца ў грамадзянскія прынцыпы).
Пасля — розныя тэлефонныя званкі. Зноў жа — нагаворы, плёткі. У душы прыкрасць. Прыпамінанне пралікаў: не знайшоў момант назваць Семяжона, не дайшоў да Віткі, Русецкага, Грахоўскага — нават тактоўнасць вымагала, спахмурнелы Камейша, ці не з дакорам Паўлаў...
«Ты не хочаш зразумець, што X., У. насаджваюць школу бяздумнасці ў паэзіі: А, Б, В, Г, Д і Е». Недарэчна-абразлівыя павароты. Нават: «у цябе ж быў час падрыхтавацца...»
Але нязменны прынцып: ідзі сваёй дарогай, не прыстасоўвайся, ігнаруючы іх узаемаадносіны. I — не зніжай крытэрыяў, а заўсёды — аб’ектыўную праўду.
31.3.
Ранняя вясна. Некалькі разоў з цеплынёю, надзеямі. Сёння — маркотна-цёмны снег, з халадэчай парывістага ветру, завірушка.
Парадоксы Шоу, Мапасан, Жуковіч (прыслаў кнігу «Мелодыя святла»), Галіна Каржанеўская «Мой сад». ...Скрозь ад вершаў расчараванне — адны матывы, няма нечаканасці, афармленне вынадковага. Як быццам і шчьфа, і цёпла, і з парываннем да сутнасці, і з палемікай, але неяк не ўздымна, не ўзлётна.
Драма — няпоўнага ведання, страты эмацыянальнасці.
Шырэй, шырэй! Такая неабходнасць жыцця. Мы ж усё болей хілімся да звужэння — агарадзіць побыт, зменшыць колькасць званкоў, абмежаваць трывогі...
4.4.
Зноў з добрых намераў пачынаецца дзень: буду, маўляў, і пісаць, і працаваць, і думаць няспынна. Проста паляпшэла: быў добры сонечны дзень, уздымаўся парад снегу, пахла снежнай вільгаццю, як быццам бы запеў жаваранак. Сонца — усюды, і хацелася некуды ісці... А вечарам лёгка чыталася, і былі ўжо новыя надзеі, мацнейшыя за цемяату паўсядзённага вэрхалу...
Майстэрства не толькі набываецца, але і растрачваецца.
16.4.
Многа дажджоў — штодзень, не давалі перад Раданіцай прыбраць магілы. Астрашыцкі Гарадок. Было там сумна, не ўдавалася з ім счапіцца душою. Здавалася, што ідзе штучнае, умоўнае жыццё. У пустой кнігарні дзве дзеўчынёхі. Састарэлыя хаты ў цэнтры. Возера як збруднелае. Усё непадступна чужое, а на ўсё глядзеў так, быццам кожная горка і лясок нешта скажуць ці само скажацца. Састарэлы, абшарпапы клуб — а для мяне ён быў новы-новы.
«Северная пчела» № 154 за 1832 г.: «Какой-то мистик напечатал в баварском календаре за 1832 год, что 20 марта в 3 часа пополудни начнется осень».
Алеша Карамазаў: «Всегда помните эту минуту, когда были такими чистыми, добрыми, любящими».
5.5.
2 мая — аварыя ў Крыжоўцы. Пасажырскі поезд наляцеў на электрычку. Трывогі, званкі на вакзал (А ваша должность?). Раструшчаныя вагоны. Машыны з уключанымі фарамі. Усе ў прыгнечаным настроі — так было кепска...
3.6.
Пытанне сабе: Ты выйграеш ці прайграеш у гэтай агульнай плыні разліку і выпінання? Адказ у другой плоскасці: — Ты мала працуеш...
У інтэрв’ю «Вернасць аднойчы і назаўсёды» (ЛіМ», 13.5.77) I. Шамякін гаворыць пра свае адносіны да рэцэнзіі А. Рагулі і В. Каваленкі на яго аповесць «Гандлярка і паэт»: «На правах старэйшага таварыша хочацца параіць маладому крытыку Рагулю не браць напракат чужыя тэорыйкі і не падганяць іх пад жывую ткань мастацкага твора. Не лішне папярэдзіць каго-нікаго і ад іншай крайнасці — ад выцягнення на свет божы даўно асуджанай партыяй і ўсёй практыкай савецкай літаратуры вульгарна-сацыялагічнай метадалогіі разбору мастацкага слова».
Надта сур’ёзна, надта важка і грозна. Лепш было б пажартаваць, ухіліцца.
Збор твораў Твардоўскага. Выдатная свежасць. Складанае ўражанне — хваляванне з дамешкам нейкай ці не лугі, што не дадзена гэтакая безадносная здольнасць быць істотным у слове, у выяўленні свету, бачанні і перадачы жыцця.
18.7.
Так многа было дажджоў, і цяпла, і холаду, і трывог. Трэба было пісаць, але ішло іншае, і даводзілася то ісці, то бегчы.
Вера Сямёнаўна Палтаран прыносіла мне чытаць на дачы «Вячэрні цягнік» Панчанкі. Асабліва ёй спадабаўся верш «Пенсіянеры».
Размова з А. Куляшовым пра «Хамуціус» (рабіў матэрыял для АДН). Спытаў яго: «Ці даводзілася вам пісаць з адчуваннем, што трэба нешта пераадолець ранейшае?» — «Не». Цікава...
А сёння паведамленне: 15 ліпеня пасля цяжкай працяглай хваробы на 86 годзе жыцця памёр К. А. Федзін.
А яшчэ было ўзрушэнне — раптоўная смерць Еўдакіі Лось. Усё чуецца ў вушах яе непаўторны голас
Лепшыя рысы сучасніка, чалавека: духоўнаець, ахвярнасць, высакароднасць.
27.8.
Змена ў аб’ёме асобы, нават у адчуванні сутнасці. У час узлёту духу, светлага празарэння — расцеш, чуеш сябе значным і цікавым, многае можаш — усё, што захочаш (і хаценне згоднае з тваімі магчымасцямі). Бяздзейнасць прыніжае, сілы слабнуць, кожны павеў жыццёвага ветру здаецца небяспечным скразняком. Страшнае — чыёсьці падазрэнне. Тут адразу сам сабе здаешся фальшивым, дробным, бездухоўным. Такі ж — як нешта даводзіцца прасіць. Таму кожны, хто гоніцца за выгодай, прыстасоўваецца, угоднічае, хітруе — кім бы ён ні стаў, да якой прэстыжнай вышыні ні дапяў — драбнее.
Зрэшты, колькі разоў і сам я адчуваўся ніякавата перад людзьмі, якія жывуць упарта, трудна і незгінальна — яны мелі права на дакор, а ў мяне не было апраўдання.
1.9.
Тыдзень ружова-цёплага сонца, якое хвалюе і трывожыць усім, што прыгожа, усім, што нязроблена — як нрацазаць, калі за акном такая рэдкая радасць, такі спакойны і добры рух цяпла і святла, столькі надзеі, столькі магчымага. Хочацца быць адразу ўсюды — тут, у горадзе, дзе зараз студэнцка-школьная пара адсвечвае маладосцю, у лесе, на полі, скрозь, скрозь. Бо ўсюды непаўторнае, хуткаплыннае хараство, якога заўтра-пазаўтра ўжо не будзе.
Яшчэ адно рэдкае шчасце наведвала некалькі разоў у апошні час: прачнуцца нястомленым, свежым, з ахвотай зрабіць зарадку, хацець кніг і дзеяння, верыць у сябе і спадзявацца, што нешта і здолееш.
Адчуванне мэты як абавязку. Але ж і як штурхае: прамяняць такі выдатны дзень на дзяжурную рэцэнзію, якая не будзе адсвечваць гэтым сонцам, святлом, радасцю.
Трэба пісаць важнае, неабходнае, шчырае, выеокае, трывалае, светлае, чыстае...
Яшчэ адзнака свежасці: многа дзяўчат, жанчын здаюцца прыгожымі, глянеш — і штосьці дзеецца ў табе веснавое, светла-самотнае...
За лета чатыры смерці, кожная з якіх трымае: Уладзімір Карпаў, Маўзон, Язэп Зазека, Ёўдакія Лось. Равеснікі — не па даце нараджэння, а па часу смерці.
Істотнасць малога ў нашым жыцці, штодзённая праверка характару, душы — дробязямі.
I важная здольнасць — стаць вышэй дробнага: уласнай крыўды, дробнай зайздрасці, нечай надножкі. Быц цам гэтага няма — яно не для рахункаў, аддачы.
А. Вознесенский. «Песня акына»:
Не славы и не короны,
не шаткой короны земной —
пошли мне, господь, второго —
чтоб вытянул петь со мной!
Прошу не любви ворованной,
не денег, не орденов —
пошли мне, господь, второго,
чтоб не был я одинок.
Чтоб было с кем пасоваться,
аукаться через степь,
для сердца, не для оваций,
на два голоса спеть!
Чтоб кто-нибудь меня понял,
не часто, ну, хоть разок.
Из раненых губ моих поднял
царапнутый пулей рожок.
И пусть мой напарник певчий,
забыв, что мы сила вдвоем,
меня, побледнев от соперничества,
прирежет за общим столом.
Прости ему. Пусть до гроба
одиночеством окружен.
Пошли ему, бог, второго —
такого, как я и он.
Трэба медь, між іншым, модных сапернікаў, каб не дешыдца сваёй перавагай над іншымі. Не варта і прыніжацца: калі захочаш, змабілізуешся — зможаш не менш за іншых. Толькі не спаць!
Патаемная радасць, якая тут жа становіцца самотай: адчуваеш у сабе нейкія магчымасці, амаль намацваеш свой момант незвычайнага і нсчаканага: толькі гэта змываецца няздзейсненым, тлумна-разыходным. Ручаёк, прарываючыся з першага веснавога снегалёду, робіць велізарнейшую работу, а губляецца, як кропля ў ім, у іншых ручаях, схановіЦца нязначнай часцінкай паводкі.
Мефістофель (пераклад В. Сёмухі):
Ты быў і будзеш сам сабою.
Хай ты вясёлы, хай ты хмурны,
Надзень парыкг абуй катурны —
Усё адно ты будзеш самім сабою.
27.9.
Васілю Жуковічу.
У адным вершы («Джаконда») у Вас ёсць словы «стрымана-крылатае». Вельмі, як мне здаецца, да Вас стасуецца. Можна было б, вядома, пажадаць і нейкай большай дзёрзкасці, размаху, але ў гэтым «стрымана-крылатым» мне бачыцца важная Ваша душэўна-чалавечая рыса: не крыўляцца, не імітаваць уяўныя якасці, а з годнай сціпласцю рабіць сваё і — як належыць.
Адным словам, мне прыемна мець «Мелодыю святла» з аўтарскім надпісам. Канечне, калі б я пісаў артыкул ці рэцэнзію, то нямала, мабыць, з Вамі і спрачаўся, але гэта — калі б артыкул. Да таго ненапісанага пакуль артыкула хачу толькі дадаць: любыя мае друкавана-недрукаваныя меркаванні — чыста чытацкае, і ёсць вялікая доля нахабнасці ў кожнага, хто сам не мае здольнасці да боцскае справы вершапісання, а свае празаічныя меркаванні гэтак упэўнена адрасуе паэту ці грамадскасці. Але будзем строгімі да паэтаў (ім болей дадзена) і даруем сёе-тое нам, чытачам і саматужным крытыкам, праўда?
23.10.
I пасланы мне гэты стогн з неба — яно такое чыстае, сонца добра сасвятлілася з жоўтым. Пэўна, зараз усюды свежа і хораша — зямля сухая, ціхая, дрэвы яшчэ з сякім-такім лістам. I калі выйсці ў поле — можна шырока развінуць думку, злучыцца з далеччу, паверыць у сябе і адчуць нешта творча-магчымае ў сваім душэўным бязладдзі.
Н. Асеев:
Уголь приближается к алмазу не одну,
а много сотен лет,
так народом медленно,
не сразу выдается на-гора поэт.
Марцін Коўзкі: — Не крыўдна, калі абганяюць, крыўдна, калі абыходзяць.
Рыгор Бохан: Зубы ў крытыкаў прарэзваюцца марудна, куды лягчэй вырастаюць крылы ў Пегасаў.
«Благородство окрыляет, подлость ползет и жалит».
21.11.
Сустрэча з Шуркам Бабуркам. Якая далеч ужо да школы і школьнага...
Вечар Алеся Разанава ў Палацы мастацтваў. Алег Лойка і я — у ролі крытыкаў. Апалагетычная аўдыторыя. Як звычайна, ніхто не слухае апанента. «Мяне, напрыклад, вучылі, што ў вершы не ўсё можна зразумець адразу, што трэба разумець умоўнасць, што годзе мерыць паэзію Твардоўскім («мерылі Куляшова, мерыце Разанава»)». Замест масй спрэчкі з Лойкам (так меркавалася) мы, як атрымалася, з’ядналіся, аўдыторыя (тон задавалі маладыя мастакі) — супраць нас.
Адзін хлопец, студэнт з філфака:
«Я — максімаліст. На свеце 20 мільёнаў людзей памірае з голаду, ідуць знішчальныя войны, а гэта — сытая паэзія». Дасталося ж яму!
Між іншым, устае Ала Сямёнава і ўключаецца ў палеміку: «Я проста чытачка і выпадкова сюды трапіла»...
А ў «проста чытачкі» на падыходзе кніжка, рэдактарская пасада...
На наступны дзень, 12 лістапада, лекцыя ў спартыўнай школе «Понимайте стихи, как они понимать вас умеют...». Поспех, наваг нейкі вынік.
Размовы з Р. С. Бярозкіным у Бараўлянах пра кнігі, якія не вытрымалі выпрабаванне вайной; пра кнігу Яскевіча, нямецкіх паэтаў, рознае блізкае і далёкае.
Адзін за другім лісты ад Маі Львовіч, просьба выслаць рэкамендацыю («пазваніце Брылю...»).
Штосьці важнае чамусьці не ўпісваецца ў блакнот, як быццам назаўсёды запомніцца.
Пры ўсіх збродных думках, што нараджаюцца і ў мяне, — абсалютная немагчымасць блуду: страты маральныя, духоўныя былі б надзвычайныя.
Мама, як заўсёды, аддадзена людзям... бясконцасць не ўзмоцненых воляй думак і намераў.
Цікавае кастрычніцкае віншаванне з Адэсы — з боскім бласлаўленнем.
I ўсё ж, як сочыш за сабою, не ўдаецца быць вышэй амбіцый і дробнага. Клышка мне гаварыў у Ленінцы: «...падумаеш, калі некага не ўспомніў. Ну і што?» Я спрачаўся: гэта (калі б успомніў) і гуманна, і... г. д., але ж пры гэтым не трэба губляць прынцыповасць, шчырасць.
12.12.
У суботу хадзіў па лесе на «Усходзе» і думаў ліст Бураўкіну — аб драматызме крытыкі, аб крыўдзе паэтаў, аб годнасці, абавязку, сумленні... Пасля перадумаў: крыўдзіцца трэба не за сябе, а за другіх. А ўсё ж, мусіць, трэба. Так, трэба.
К-й. Знянацку адгукнуўшыся, Вы зноў зніклі ў нейкіх снягах мінулага, а жыццё пабегла і паімчалася скрозь сцяну будзённага і бяссоння. Апошняе, што я ад Вас чуў, было трывожна-няладным. Часам жыццё ўпарта не хоча, каб светлыя людзі былі абсалютна шчаслівымі. Вы застал іся ў мяне ў сэрцы і ў памяці як чалавек светлы, цудоўны і дастойны жыццёвай удачы і шчасця.
Свежа і рэзка мятуць завірухі, набягае цыклонамі бяссонне... А свет не тускнее — яшчэ больш рэзка і балюча адгукаецца душа на ўсё прыгожае і добрае і не хоча задавальняцца малым...
1978
13.1.
Год спеху. Хутчэй, хутчэй! Адно на другое. Усё яшчэ трымае артыкул «Паэзія і вершы ў рыфму», а шчыльная праграма ўсяго іншага ўжо не дае дыхнуць. Ліст у «Лит. обозрение», ліст ад Л. Б., ліст Шушкевіча, ліст Маі Львовіч..
4—10.2.
У суботу, чацвёртага, я лістаў Куляшова, на стале - свежы «Голас Радзімы» з маім матэрыялам, размовай з А. А. Званок. Адказваю на жартаўліва-бадзёрай ноце. Мікола Гіль пытаецца: «Ведаеш ужо ці не?» Я яшчэ цягну сваё, а ён: «Значыць, не ведаеш. Памёр Куляшоў...»
Усё астатняе адпадае з гэтых дзён.
Твардоўскі Ісакоўскаму. У паэта няма ўзросту, сапраўдны паэт — равеснік усім пакаленням — і свайму ўласнаму і сваіх унукаў.
28.8.
Вызначыць шлях да шырокіх абагульненняў.
Ганьса Грзалова: Шальда, самабытны і празарлівы крытык, пісаў, што ў пераломныя перыяды літаратурнага развіцця, у перыяды самавызначэння напрамкаў і стыляў, крытык набывае рашаючую ролю.
С. I. Бэлза: «Бялінскі аднойчы сказаў, што крытыка — навука, народжаная мастацтвам. На сучасным этане набывае права на жыццё і адваротная формула: крытыка — мастацтва, народжанае навукай».
Ноч распачыиае восеньскую дажджлівасць. (Пройдзе!) Сёння я не хачу паміраць. Не страх смерці, і не адказнасць за сям’ю — палохае (і патрабуе дзеяння) бяздоннасць неажыццёўленага. Сёння мне патрэбна яшчэ некалькі дзесяткаў год, каб стала вялікай крона.
Сёння я хачу яшчэ раз адолець хваробу, стомленасць, бяссілле, бясталеннасць.
Пімен Панчанка. «Прарастаю ў новы дзень»:
...Я аддам усё, што маю,
Буду голы, як Адам,
Толькі слёзы прыхав,аю,
Толькі гора не аддам.
Што яшчэ мяне сустрэне? —
Я пытаюся радзей.
...Зноў варушацца карэнні —
Прарастаю ў новы дзень.
Людзі — дрэвы... Пра гэта напісадь. артыкул, успомніўшы «Сасну і бярозу» Куляшова, міфалогію, кнігу Жака Трэвера «Дрэвы», многіх нашых паэтаў і гэта: «Мне кажется, деревьям, а не нам дано величье»... У паэ.тэе; «Мяне маці ў бары нарадзіла, як сасонку — тата — дасадзіла» (Бічэль), пасля Янішчыц і іншых.
19.11.
Без запісной проста не жылося — незваротна сплывалі дні, вятры, галоўнае ж — сонечныя ўзлёты душы.
У жніўні згубіў -запісную з двума аркушамі (пра духоўнасць і пра Вярцінскага), з накідамі іншага, з памяццю пра «Лісты з блакнота».
Рэдагаванне кнігі «Беларуская савецкая лірыка». Вымятанне ўсяго, што мела адзнакі майго слоўнага стылю.
Налісанне тэмы. 3 наскоку нічога не напішаш, але што паробіш. Збыць, каб вярнуцца ў лепшае.
Ліст з вершамі ад Папова, іярэя (цікава!).
21.10.
Пачаліся новыя набегі дажджу і цыклонаў. А да гэтага: увесь верасень халады і дажджы, з аўральнай уборкай, з выездамі акадэмічных груп. (Мы — Тычына, Кабаковіч, Савік, Чыгрын, Жук, як звычайна, у Дрычыне.) Потым два тыдні яснай, светлай, грыбной восені.
I вось — зноў пацямнела і паліло.
Смерць Гены (Генадзя Анатольевіча) Кажушкова. Таксама паслалі на ўборку. Ніхто пазней не згадзіўся падмяніць. Перакулілася машына, загінулі яшчэ шафёрІ маленькая дзяўчынка. Ен заўсёды быў сугучны ў нечым Ігару Хадановічу — безабаронная адкрытасць душы, прага жыццёвага, інтэнсіўнасць аддачы. Душэўная таленавітасць...
Лісты — Марыі Ігнатаўне Хадановіч, Жэні Янішчыц (ёй і Жуку прысуджаны прэміі Камсамола Беларусі).
Артыкул Міколы Мятліцкага «Пад нарачанскімі соснам!» («ЛіМ», 20.Х.78) — можна смела ўключаць у любую чытанку.
А. Кушнер. «Воспоминание о любви».
Нельзя оглядываться мне.
Не потому, что тень утрачу дорогую,
А потому, что, прячась в стороне,
Она приблизится — и снова затоскую (...)
Лётаюць — густа і рэдка — сняжынкі. На зямлю ім пакуль што не легчы, але восень ужо ў новай пары.
24.10.
Чаму так хочацца патрабаваць удзячнасці? Нават ад самых блізкіх (дзяцей, жонкі)? Колькі ж людзей жыве, не вымагаючы нічога.
I снілася мне ноччу талькаўская Кепціха (нават імя І па бацьку яе не ведаю, не помню) з трыма дзецьмі-сіротамі. I плакаў я ў сне, і стаяла перад вачыма яе гаротная хата. Трэба напісаць Колю Трызне і папрасіць, каб пра яе — ці жыве? — мне расказаў.
Ліст Марыі Якаўлеўне Ярашэвіч, сястры Еўдакіі Лось:
«Вось пішу, а ў душы адгукаецца адно, другое, трэцяе.
Е. Я. была чалавекам рэдкай інтэнсіўнасці жыцця. Адных гэта вабіла, другіх бянтэжыла ці нават адштурхоўвала. Але пасля трагічнага ліпеня імя яе стала зорным, адхінулася ўсё штодзённае і ў пранізлівым святле ўбачылася велічная постаць вялікай працаўніцы, жыццялюбкі, таленавітай паэтэсы, незвычайнага чалавека. Яна накінула аб сабе вялікую, светлую, балючую і доўгую памяць...
Дар душэўна істотнага і шчодрага слова».
З.11.
Сонца ў тумане, цеплыня, добрая восень для непаспешных спраў. Вярнуліся на зямлю пасля 140 сутак палёту касманаўты Уладзімір Кавалёнак і Аляксандр Івачэнкаў.
...Па ўсіх, хто рана адышоў, — усё больш самотна. I Лена Грыневіч, і Ігар Хадановіч, і Іван Сяргееў, і Алесь Міклуш, і Сымон Блатун, і Сербантовіч, Нядзведскі, Кажушкоў, Адам Кляніцкі, Самусевіч... Яшчэ, яшчэ — трывожаць адтуль, з незваротнасці.