— Дзяўчынка, дзяўчынка, дай мне кашкі, я табе нешта добранькае скажу.
Дзяўчынка дала ёй кашкі, мышка ёй сказала:
— Баба-яга пайшла лазню грэць. Яна Цябе вымые-выпарыць, у печ пасадзіць, засмажыць і з'есць, сама на тваіх касЦях пакачаецца.
Дзяўчынка сядзіць ні жывая ні мёртвая, плача, а мышка ёй зноў:
— Не чакай бяды, бяры браціка ды ўцякай, а я за цябе кудзелю папраду.
Дзяўчынка ўзяла браціка і пабегла. А баба-яга падыдзе да акенца і пытаецца:
— Ты прадзеш там, малая?
Мышка ёй адказвае:
— Праду, бабулька...
Баба-яга лазню нагрэла і пайшла па дзяўчынку. А ў хатцы няма нікога. Баба-яга закрычала:
— Гусі-лебедзі, ляціце даганяць! Сястра з братам уцякла!..
Сястра з брацікам дабегла да малочнай ракі. Бачыць — ляцяць гусі-лебедзі.
— Рэчка, матухна, схавай мяне!
— Паспытай майго простага кісяльку.
Дзяўчынка паспытала і дзякуй сказала. Рака схавала
яе пад кісельным беражком.
Гусі-лебедзі не ўбачылі, праляцелі міма.
Дзяўчынка з братам зноў пабегла. А гусі-лебедзі вярнуліся, ляцяць насустрач, вось-вось убачаць. Што рабіць? Бяда! Стаіць яблыня...
— Яблыня, матухна, схавай мяне!
— З'еш мой лясны яблычак.
Дзяўчынка хуценька з'ела і дзякуй сказала. Яблыня яе засланіла сваімі галінкамі, прыкрыла лісцікамі...
Гусі-лебедзі не ўбачылі, праляцелі міма.
Дзяўчынка зноў пабегла. Бяжыць, бяжыць, ужо недалёка засталося. Тут гусі-лебедзі ўбачылі яе, загагакалі — налятаюць, крыламі б’юць, браціка з рук вырываюць.
Дабегла дзяўчынка да печы:
— Печка, матухна, схавай мяне!
— З'еш мой жытні піражок.
Дзяўчынка хутчэй — піражок у рот, а сама з братам — у печ, села і сядзіць.
Гусі-лебедзі паляталі-паляталі, пакрычалі-пакрычалі і ні з чым паляцелі да бабы-ягі.
Дзяўчынка сказала печы дзякуй і разам з брацікам прыбегла дадому.
А тут і маці з бацькам з работы прыйшлі.
ДАЧКА І ПАДЧАРКА
Жыў дзед з бабаю, і была ў іх дачка. Вось баба памерла, а дзед пачакаў крыху ды ажаніўся з удавою, у якой была свая дачка. Кепска стала жыць дзедавай дачцэ. Мачыха была ненавісніца, поедам есць дзеда:
— Вязі сваю дачку ў лес, у зямлянку, там яна больш напрадзе.
Няма ніякай рады са старою! Паслухаўся дзед бабы — завёз дачку ў зямлянку, даў ёй крэмень, крэсіва5 ды мяшэчак круп і кажа:
— Вось табе агеньчык; агеньчык не зводзь, кашу вары, а сама не спі — сядзі ды прадзі.
Надышла ноч. Краса дзяўчына запаліла ў печы, згатавала кашу; ні адсюль ні адтуль мышка — кажа:
— Дзяўчына, дзяўчына! Дай мне лыжачку кашкі!
— Ой, мая мышка! Разгані маю тугу-нуду — я табе дам не адну лыжку, а ўволю накармлю.
Наелася мышка і пайшла. Ноччу ўламаўся мядзведзь.
— Ану, дзяўчо, гасі агонь ды давай у жмуркі гуляць.
Мышка ўскарабкалася на плячо дзедавай дачцэ і шэпча ёй на вушка:
— Не бойся, дзеўчына! Скажы: давай! Пагасі агонь ды ў падпечак лезь, а я за цябе буду бегаць і званочкам званіць.
Так усё і сталася. Ганяецца мядзведзь за мышкаю — ніяк не зловіць. Пачаў раўці ды паленамі кідаць. Кідаў-кідаў, ні разу не пацэліў, стаміўся і сказаў:
— Малайчына ты, дзяўчына, у жмуркі добра гуляеш! За гэта прышлю табе раніцай табун коней і воз серабра.
Назаўтра раніцай кажа баба:
— Едзь, стары, праведай дачку, колькі там напрала яна за ноч.
Паехаў дзед, а баба сядзіць ды чакае: калі гэта ён свае дачкі костачкі прывязе.
Надышоў час дзед у вяртацца, а сабака:
— Цяў-цяў-цяў! З дзедам дачка едзе, табун коней гоніць, воз серабра вязе.
— Маніш, брыдкае сабачаня! Гэта ў корабе яе костачкі брынчаць!
Тут вароты зарыпелі, коні на двор забеглі, а дачка з бацькам на возе сядзяць: поўны воз серабра. У бабы ад прагнасці ажно вочы ледзь не вылазяць.
— Гэткая важнасць! — крычыць.— Завязі от маю дачку ў лес; мая дачка два табуны коней прыгоніць, два вазы серабра прывалачэ.
Павёз дзед той жа дарогаю бабіну дачку ў зямлянку; даў ёй крэмень, крэсіва, мяшэчак круп і пакінуў адну. Увечары зварыла яна кашу.
Прыбегла мышка і просіць:
— Наташка! Наташка! Ці салодкая твая кашка? Дай хоць лыжачку паспытаць!
— Бач ты якая! — закрычала Наташка і шпурнула ў яе лыжкай.
Мышка ўцякла, а Наташка толькі і ведае — аплятае сабе кашу. З'ела цэлы гаршчок, агонь пагасіла, прылегла ў куточку і заснула. Ажно апоўначы ўвальваецца мядзведзь і кажа:
— Гэй, дзе ты, дзяўчына? Давай у жмуркі гуляць.
Дзяўчына спалохалася, маўчыць, адно ад страху зубамі ляскае.
— Ага, дык ты вунь дзе! На званочак, уцякай, а я цябе лавіць буду.
Узяла яна званочак, рука дрыжыць, званочак увесь час звініць, а мышка прымаўляе:
— Нядобрай дзяўчыне ўсё роўна не жыць!
Мядзведзь кінуўся лавіць бабіну дачку, і як толькі
злавіў яе, тут жа і задушыў.
Назаўтра пасылае баба дзеда ў лес:
— Едзь! Мая дачка два вазы прывязе, два табуны прыгоніць.
Дзед паехаў, а баба каля варотаў чакае. Тут прыбягае сабачка:
— Цяў-цяў-цяў! Не будзе больш дома бабіна дачка жыць, дзед на парожнім возе сядзіць, а што ў корабе брынчыць, дык гэта — Наташыны костачкі!
— Маніш ты, брыдкае сабачаня! Гэта мая дачка едзе, табуны коней гоніць, вазы серабра вязе. На, з'еш блін ды кажы: бабіну Дачку ў золаце, у серабры прывязуць, а дзедаву жаніхі не бяруць!
Сабачка з'еў блін і забрахаў:
— Цяў-цяў-цяў! Дзедаву дачку замуж выдадуць, а бабінай костачкі ў корабе прывязуць.
Што ні рабіла баба з сабачкам: і бліны яму давала, і біла яго,— ён адно і тое ж брэша... Зірк, аж дзед каля варотаў, жонцы кораб падае; баба кораб адкрыла, зірнула на костачкі і завыла, ды так яе злосць узяла, што на другі дзень яна, як кажуць, і канцы аддала, памерла. Дзед выдаў сваю дачку замуж за добрага жаніха, і пачалі яны жыць-пажываць ды дабро нажываць.
Жылі-былі дзед ды баба, у іх была дачка Алёнка і сынок Іванка.
Дзед і баба памерлі. Засталіся Алёнка ды Іванка адны-адзінюткія.
Пайшла Алёнка на работу і бражка з сабою ўзяла. Ідуць яны дарогай далёкай, полем шырокім, і захацелася Іванку піць.
— Сястрыца Алёнка, я піць хачу!
— Пачакай, брацік, дойдзем да студні.
Ішлі, ішлі — сонца высока, студня далёка, спёка даймае, пот выступае. Стаіць каровін капыцік повен вадзіцы.
— Сястрыца Алёнка, нап’юся я з капыціка!
— Не пі, брацік, цяляткам зробішся!
Брацік паслухаўся, пайшлі далей.
Сонца высока, студня далёка, спёка даймае, пот выступае. Стаіць конскі капыцік повен вадзіцы.
— Сястрыца Алёнка, нап'юся я з капыціка!
— Не пі, брацік, жарабяткам зробішся!
Уздыхнуў Іванка, зноў пайшлі далей.
Ідуць, ідуць — сонца высока, студня далёка, спёка даймае, пот выступае. Стаіць казіны капыцік повен вадзіцы.
Іванка кажа:
— Сястрыца Алёнка, не магу больш трываць: нап'юся я з капыціка!
— Не пі, брацік, козлікам зробішся!
Не паслухаўся Іванка і напіўся з казінага капыціка.
Напіўся і зрабіўся козлікам...
Кліча Алёнка браціка, а замест Іванкі бяжыць за ёю беленькі козлік.
Залілася Алёнка слязьмі, села пад стажок — плача, а козлік каля яе скача.
На той час ехаў міма купец:
— Аб чым, краса дзяўчына, плачаш?
Расказала яму Алёнка пра сваю бяду.
Купец ёй кажа:
— Ідзі за мяне замуж. Будзеш у золаце-серабры хадзіць, і козлік будзе жыць з намі.
Алёнка падумала, падумала і пайшла за купца замуж.
Пачалі яны жыць-пажываць, і козлік з імі жыве, есць-п'e з Алёнкай з адной міскі.
Аднаго разу не было купца дома. Раптам, ні адсюль ні адтуль, прыходзіць ведзьма: стала пад Алёнчыным акенцам і гэтак ужо ласкава пачала клікаць яе купацца на рэчку.
Прывяла ведзьма Алёнку на рэчку. Кінулася на яе, прывязала Алёнцы на шыю камень і спіхнула яе ў ваду.
А сама зрабілася Алёнкай, прыбралася ў яе адзенне і прыйшла ў яе харомы. Ніхто ведзьму не пазнаў. Купец, вярнуўся — і той не пазнаў.
Адзін козлік усе ведаў. Звесіў ен галаву, не п'е, не есць. З раніцы да вечара ходзіць па беражку каля вады і кліча:
— Алёнка, сястрыца мая!
Выплыві на беражок...
Прачула пра гэта ведзьма і давай прасіць мужа — зарэж ды зарэж козліка...
Купцу шкада было козліка, прывык ён да яго. А ведзьма так прыстае, так упрошвае — рады няма. Купец і згадзіўся:
— Ну, зарэж яго...
Загадала ведзьма раскласці агні вялікія, грэць катлы чыгунныя, вастрыць нажы булатныя...
Козлік дачуўся, што яму нядоўга жыць засталося, і кажа названаму бацьку:
— Перад смерцю пусці мяне на рэчку схадзіць, вадзіцы папіць, кішачкі прапаласкаць.
— Ну, схадзі.
Пабег козлік на рэчку, стаў на беразе і закрычаў, ды гак жаласненька:
— Алёнка, сястрыца мая,
Выплыві на беражок!
Агні гараць вялікія,
Катлы кіпяць чыгунныя,
Нажы востраць булатныя,
Мяне хочуць зарэзаці!
Алёнка з рэчкі яму адказвае:
— Ах, брацік мой, Іванка мой!
Цяжкі камень на дно цягне,
Апляла трава ногі моцненька,
А пясок рачны лёг на грудзі мне.
А ведзьма шукае козліка, не можа знайсці і пасылае лугу:
— Ідзі знайдзі козліка, прывядзі яго да мяне.
Пайшоў слуга на рэчку, аж бачыць — козлік бегае па беразе і кліча, ды так жаласненька:
— Алёнка, сястрыца мая,
Выплыві на беражок!
Агні гараць вялікія,
Катлы кіпяць чыгунныя,
Нажы востраць булатныя,
Мяне хочуць зарэзаці!
А з рэчкі яму адказваюць:
— Ах, брацік мой, Іванка мой!
Цяжкі камень на дно цягне,
Апляла трава ногі моцненька,
А пясок рачны лёг на грудзі мне.
Слуга пабег дадому і расказаў купцу пра тое, што чуў на рэчцы. Сабралі народ, пайшлі на рэчку, закінулі сеткі шаўковыя і выцягнулі Алёнку на бераг. Знялі камень з шыі, акунулі яе ў ваду крынічную, адзелі ў багатае ўбранне. Алёнка ажыла і стала прыгажэйшаю, чым была.
А козлік ад радасці тры разы перакуліўся цераз галаву і зрабіўся хлопчыкам Іванкам.
Ліхую ведзьму прывязалі да конскага хваста і пусцілі каня ў чыстае поле.
Жыў-быў стары. У яго было тры сыны: два разумныя, трэці — дурны Ямеля.
Ты я браты працуюць, а Ямеля цэлы дзень ляжыць на печы, ведаць нічога не хоча.
Аднаго разу паехалі браты на кірмаш, а бабы, братавыя, давай пасылаць яго:
— Схадзі, Ямеля, па ваду.
А ён ім з печы:
— Не хочацца...
— Схадзі, Ямеля, а то браты з кірмашу вернуцца, гасцінцаў табе не прывязуць.
— Ну добра.
Злез Ямеля з печы, абуўся, апрануўся, узяў вёдры і сякеру і пайшоў на рэчку.
Прасек лёд, набраў вады ў вёдры і паставіў іх, а сам глядзіць у палонку. I ўбачыў Ямеля ў палонцы шчупака. Злаўчыўся і схапіў шчупака рукою:
— Салодкая будзе юшка!
Раптам шчупак кажа яму чалавечым голасам:
— Ямеля, пусці мяне ў ваду, я табе калі-небудзь памагу.
А Ямеля смяецца:
— Што ты мне паможаш?.. Не, занясу я цябе дадому, скажу братавым, каб юшку зварылі. Салодкая будзе юшка.
Шчупак зноў пачаў прасіцца:
— Ямеля, Ямеля, пусці мяне ў ваду, я табе зраблю ўсё, што ты толькі пажадаеш.
— Добра, аде пакажы спачатку, што не падманваеш мяне, тады пушчу.
Шчупак у яго пытаецца:
— Ямеля, Ямеля, скажы, чаго ты зараз хочаш?
— Хачу, каб вёдры самі пайшлі дадому і вада каб не расплюхалася.
Шчупак яму кажа:
— Запомні мае словы: калі табе чаго захочацца — скажы толькі:
Па шчупаковаму казанню,
Па майму жаданню.
Ямеля і кажа:
— Па шчупаковаму казанню,
Па майму жаданню —
ідзіце, вёдры, самі дадому...
Толькі сказаў — вёдры самі і пайшді на тару. Ямеля пусціў шчупака ў палонку, а сам пайшоў за вёдрамі.
Ідуць вёдры па вёсцы, народ дзівіцца, а Ямеля ідзе ззаду, пасміхаецца... Зайшлі вёдры ў хату і самі сталі на даўку, а Ямеля палез на печ.
Многа ці мала мінула часу — братавыя зноў кажуць яму:
— Ямеля, што ты ляжыш? Схадзіў бы дроў накалоў.
— Не хочацца...
— Не наколеш дроў, браты з кірмашу вернуцца, гасцінцаў табе не прывязуць.
Ямелю не хочацца злазіць з печы. Успомніў ён пра шчупака і ціхенька кажа:
— Па шчупаковаму казанню,
Па майму жаданню —
ідзі, сякера, накалі дроў, а дровы самі ў хату падавайцеся і ў печ складайцеся...
Сякера выскачыла з-пад лаўкі — і на двор, і давай дровы калоць, а дровы самі ў хату ідуць і ў печ лезуць.
Многа ці мала часу прайшло — братавыя зноў кажуць:
— Ямеля, дроў у нас больш няма. З’ездзі ў лес, насячы.
А ён ім з печы:
— А вы на што?
— Як гэта — мы на што?.. Хіба гэта наша работа — у лес па дровы ездзіць?
— Мне не хочацца...
— Ну, не будзе табе падарункаў.
Нічога не зробіш. Злез Ямеля з печы, абуўся, апрануўся. Узяў вяроўку і сякеру, выйшаў на двор і сеў у сані:
— Бабы, адчыняйце вароты!
Братавыя яму кажуць:
— Што ж ты, дурань, сеў у сані, а каня не запрог?
— Не трэба мне каня.
Братавыя адчынілі вароты, а Ямеля кажа ціхенька:
— Па шчупаковаму казанню,
Па майму жаданню —
едзьце, сані, у лес...
Сані самі і паехалі, ды так хутка — на кані не дагнаць.
А ехаць у лес трэба было якраз праз горад, і тут ён многа народу з ног пазбіваў ды падушыў. Народ крычыць: «Трымай яго! Лаві яго!» А ён едзе сабе, сані паганяе. Прыехаў у лес:
— Па шчупаковаму казанню,
Па майму жаданню —
сякера, насячы дроў ды сушэйшых, а вы, дровы, самі валіцеся ў сані, самі вяжыцеся...
Сякера пачала сячы, калоць сухія дрэвы, а дровы самі ў сані валяцца і вяроўкай вяжуцца. Потым Ямеля загадаў сякеры высеч яму дубінку — такую, каб насілу падняць. Сеў на воз:
— Па шчупаковаму казанню,
Па майму жаданню —
едзьце, сані, дадому...
Сані памчаліся дадому. Зноў едзе Ямеля праз той горад, дзе нядаўна пазбіваў ды падушыў многа народу, а там яго ўжо чакаюць. Схапілі Ямелю і цягнуць з воза, лаюць і б'юць.
Бачыць ён, што кепскія справы, і ціхенька:
— Па шчупаковаму казанню,
Па майму жаданню —
ану, дубінка, палічы ім рэбры...
Дубінка выскачыла — і давай малаціць. Народ кінуўся наўцёкі, а Ямеля прыехаў дадому і залез на печ.
Многа часу прайшло ці не — пачуў цар, якія штукі Ямеля вытварае, і пасылае па яго афіцэра: знайсці Ямелю і прывезці ў палац.
Прыязджае афіцэр у тую вёску, заходзіць у тую хату, дзе Ямеля жыве, і пытаецца:
— Ты дурань Ямеля?
А ён з печы:
— А табе што?
— Апранайся хутчэй, я павязу цябе да цара.
— А мне не хочацца...
Раззлаваўся афіцэр і плясь яго па шчацэ.
А Ямеля кажа ціхенька:
— Па шчупаковаму казанню,
Па майму жаданню —
дубінка, палічы яму рэбры...
Дубінка выскачыла — і давай малаціць афіцэра, ледзьве ён уцёк.
Цар здзівіўся, што яго афіцэр не мог справіцца з Ямелем, і пасылае свайго самага галоўнага вяльможу:
— Прывязі да мяне ў палац дурня Ямелю, а то галаву з плеч здыму.
Накупляў самы галоўны вяльможа разынак, чарнасліву, пернікаў, прыехаў у тую вёску, зайшоў у тую хату і пачаў пытаць у братавых, што любіць Ямеля.
— Наш Ямеля любіць, калі яго ласкава папросяць ды чырвоны каптан паабяцаюць падарыць,— тады ён усё зробіць, што ні папросіш.
Самы галоўны вяльможа даў Ямелю разынак, чарнасліву, пернікаў і кажа:
— Ямеля, Ямеля, што ты ляжыш на печы? Паедзем да цара.
— Мне і тут цёпла...
— Ямеля, Ямеля, у цара цябе будуць добра карміць-паіць — калі ласка, паедзем!
— А мне не хочацца...
— Ямеля, Ямеля, цар табе чырвоны каптан падарыць, Шапку і боты.
Ямеля падумаў-падумаў:
— Ну добра, едзь ты ўперад, а я за табою следам.
Паехаў вяльможа, а Ямеля паляжаў яшчэ і кажа:
— Па шчупаковаму Казанню,
Па майму жаданню —
ану, печ, едзь да цара...
Тут у хаце вуглы затрашчалі, страха захісталася, сцяна вылецела. і печ сама пайшла па вуліцы, па дарозе, проста да цара.
Цар глядзіць у акно, дзівіцца:
— Гэга што за цуд?
Самы галоўны вяльможа адказвае яму:
— А гэта Ямеля на печы да цябе едзе.
Выйшаў цар на ганак:
Нешта, Ямеля, на цябе многа скаргаў! Ты многа народу падушыў.
— А чаго яны пад сані лезлі?
У гэты час праз акно на яго глядзела царская дачка — Мар’я-царэўна. Ямеля ўбачыў яе ў акенцы і кажа ціхенька:
— Па шчупаковаму казанню,
Па майму жаданню —
няхай царская дачка мяне пакахае...
I сказаў яшчэ:
— Ідзі, печ, дадому...
Печ павярнулася і пайшла дадому, увайшла ў хату і стала на сваё месца. Ямеля зноў ляжыць-палежвае.
А ў цара ў палацы крык ды слёзы. Мар'я-царэўна па Ямелю сумуе, не можа жыць без яго, просіць бацьку, каб аддаў ён яе за Ямелю замуж. Тут цар забедаваў, затужыў і кажа зноў самаму галоўнаму вяльможу:
— Ідзі, прывядзі да мяне Ямелю жывога ці мёртвага, а то галаву з плеч здыму.
Накупляў самы галоўны вяльможа вінаў салодкіх ды розных закусак; паехаў у тую вёску, зайшоў у тую хату і пачаў Ямелю частаваць.
Ямеля напіўся, наеўся, ап'янеў і лёг спаць. А вяльможа палажыў яго на павозку і па вёз да цара.
Цар тут жа загадаў прыкаціць вялікую бочку з
жалезнымі абручамі. У яе пасадзілі Ямелю і Мэр'ю-царэўну, засмалілі і бочку ў мора кінулі.
Прачнуўся Ямеля, бачыць — цёмна, цесна.
— Дзе ж гэта я?
А яму адказваюць:
— Нудна і млосна, Ямелька! Нас у бочку засмалілі, кінулі ў сіняе мора.
— А ты хто?
— Я Мар'я-царэўна.
Ямеля кажа:
— Па шчупаковаму казанню,
Па майму жаданню—
ветры буйныя, выкаціце бочку на сухі бераг, на жоўты пясок...
Ветры буйныя падзьмулі, мора захвалявалася, бочку выкінула на сухі бераг, на жоўты пясок. Ямеля і Мар'я-царэўна выйшлі з яе.
— Ямелька, дзе ж мы будзем жыць? Пабудуй хоць якую-небудзь хатку.
— А мне не хочацца...
Тут яна пачала яшчэ больш яго прасіць, ён і кажа:
— Па шчупаковаму казанню,
Па майму жаданню —
пабудуйся мураваны палац з залатым дахам...
Толькі ён сказаў — з'явіўся мураваны палац з залатым дахам. Вакол — зялёны сад; кветкі цвітуць і птушкі пяюць. Мар'я-царэўна з Ямелем увайшлі ў палац, селі каля акна.
— Ямелька, а ці нельга каб ты прыгожым стаў?
Тут Ямеля, доўга не думаючы:
— Па шчупаковаму казанню,
Па майму жаданню —
стаць мне добрым малайцом, прыгожым удальцом...
I зрабіўся Ямеля такім, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць.
А на той час цар ехаў на паляванне. Бачыць ён — стаіць палац, дзе раней нічога не было.
— Гэта хто пасмеў без майго дазволу на маёй зямлі палац паставіць?
I паслаў спытаць-распытаць, хто такія.
Пасланцы пабеглі, сталі пад акном, пытаюцца.
Ямеля ім адказвае:
— Прасіце цара да мяне ў госці, я сам яму скажу.
Цар прыехаў да яго ў госці. Ямеля яго сустракае,
вядзе ў палац, садзіць за стол. Пачынаюць яны баляваць. Цар есць, п'е і надзівіцца не можа:
— Хто ж ты такі, добры малойца?
— А памятаеш дурня Ямелю, што прыязджаў да цябе на печы, а ты загадаў яго са сваёю дачкою ў бочку засмаліць, у мора кінуць? Я — той самы Ямеля. Захачу — усё тваё царства спалю і спустошу.
Цар вельмі спалохаўся, пачаў прабачэння прасіць:
— Жаніся з маёй дачкой, Ямелька, бяры маё царства, толькі не губі мяне!
Тут наладзілі банкет на ўвесь свет. Ямеля ажаніўся з Мар'яй-царэўнай і пачаў кіраваць царствам.
Тут і казцы канец, а хто слухаў — маладзец.
Жылі-былі селянін з жонкаю. У іх было тры дачкі, усе тры красуні. Старэйшыя дзве — гультайкі, ім бы ўсё сядзець ды ў строі прыбірацца, харашыцца; а трэцяя, малодшая, Алёнка — працавітая і сціплая. Прыгажэйшая за ўсіх сясцёр была Алёнка.
Пра ўсё клапоціцца Алёнка: і ў хаце прыбярэ, і абед згатуе, і агарод праполе, і вады прынясе. З бацькамі яна была ласкавая, да людзей прыветлівая. Любілі яе маці з бацькам больш за ўсіх дачок. А ад гэтага старэйшых сясцёр зайздрасць брала.
Аднойчы паехалі бацька з маці на поле. Падышла да іх дома бедная бабулька і папрасіла хлеба. Старэйшыя сёстры з ёю і гаварыць не захацелі, а Алёнка вынесла бабульцы булку белую і правяла яе за вароты.
— Дзякуй табе, дзяўчына,— сказала бабулька.— За дабрыню тваю вось табе парада: паедзе твой бацюхна на кірмаш, папрасі яго купіць табе для пацехі сярэбраны сподачак ды наліўны яблычак. Будзеш качаць яблычак па сподачку ды прымаўляць:
Каціся, каціся, яблычак,
Па сярэбраным сподачку,
Пакажы ты мне на сподачку
Гарады і нівы,
I лясы, І моры,
I гор вышыню,
I нябёс харашыню.
А як здарыцца бяда з табою, дзяўчына,— памагу табе. Запомні: жыву я на краі лесу дрымучага і ісці да мае хаткі роўна тры дні і тры ночы.
Сказала бабулька гэтыя словы і пайшла ў лес.
Многа ці мала часу мінула, сабраўся селянін на Kipмаш ехаць.
Пытаецца ён у дачок:
— Якіх вам гасцінцаў купіць?
Адна дачка просіць:
— Купі мне, бацюхна, кумачу на сарафан.
Другая кажа:
— Купі мне паркалю ўзорыстага.
А Алёнка просіць:
— Дарагі мой любы бацюхна, купі мне сярэбраны сподачак ды наліўны яблычак.
Паабяцаў селянін дочкам выканаць іхнія просьбы і паехаў.
Вярнуўся ён з кірмашу, прывёз дочкам гасцінцы: адной—кумачу на сарафан, другой — паркалю ўзорыстага, а Алёнцы — сярэбраны сподачак ды наліўны яблычак. Старэйшыя сёстры радуюцца падарункам, а з Алёнкі смяюцца ды чакаюць, што яна будзе рабіць з сярэбраным сподачкам і наліўным яблычкам.
А там не есць яблычак, села ў куточык, качае яблычак па сподачку і прымаўляе:
— Каціся, каціся, яблычак,
Па сярэбраным сподачку,
Пакажы ты мне па сподачку
Гарады і ніны,
I лясы, і моры,
І гор вышыню,
I нябёс харашыню.
Коціцца яблычак па сподачку, наліўны на сярэбраным, а на сподачку ўсе гарады відаць, сёлы сярод ніў шырокіх, караблі на морах далёкіх, і гор вышыня, і нябёс харашыня, яснае сонейка са светлым месячыком кружацца, зоркі ў карагоды збіраюцца; так усё цудоўна, што ні ў казцы сказаць, ні пяром напісаць.
Загледзеліся сёстры, узяла іх зайздрасць, захацелі яны вымантачыць у Алёнкі сподачак з яблычкам. Але Алёнка ні на што не хоча мяняцца.
Задумалі тады сёстры забраць у яе сподачак і яблычкам ашуканствам ды сілаю. Пахаджваюць, падгаворваюць:
— Галубка Алёнка! Хадзем у лес па ягады, суніц назбіраем.
Згадзілася Алёнка, аддала сподачак з яблычкам бацьку і пайшла з сёстрамі ў лес.
Па лесе Алёнка блукае, ягады збірае, а сёстры ўсё далей яе вядуць. Завялі ў гушчар, напалі на Алёнку, забілі і пад бярэзінкай пахавалі, а да бацькі з маці позна ўвечары прыйшлі і кажуць:
— Алёнка ад нас уцякла і прапала. Мы ўвесь лес абышлі, так і не знайшлі. Мабыць, яе ваўкі з'елі.
Горка заплакалі бацька і маці, а сёстры просяць у бацькі сподачак і яблычак.
— Не,— адказвае ён ім,— нікому я не аддам сподачак з яблычкам. Няхай будуць яны мне на ўспамін аб Алёнцы, дачцэ маёй любімай.
Паклаў яблычак са сподачкам у куфэрак і замкнуў.
Мінула нямала часу. Гнаў на досвітку пастушок паўз лес чараду авечак. Адна авечка адстала і зайшла ў лес. Пайшоў пастушок па лесе авечку шукаць. Бачыць — стаіць стройная белая бярэзінка, а пад ёю пагорачак, а на ім кветкі ярка-чырвоныя, блакітныя, а над кветкамі чарацінка.
Зрэзаў пастушок чарацінку, зрабіў дудачку і — дзіва дзіўнае, цуд, ды годзе — дудачка сама спявае, вымаўляе:
— Іграй, іграй, пастушок,
Іграй ціхенька,
Іграй хорашанька.
Мяне, бедную, забілі,
Пад бярэзінку палажылі,
За сярэбраны сподачак,
За наліўны яблычак.
Прыйшоў пастушок у вёску, а дудачка ўсё спявае сваю песеньку.
Людзі слухаюць — дзівяцца, пастушка распытваюць.
— Людзі добрыя,— кажа пастушок,— нічога я не ведаю. Шукаў я ў лесе авечку і ўбачыў пагорачак, на пагорачку кветкі, над кветкамі чарацінка. Зрэзаў я чарацінку, зрабіў сабе дудачку, а дудачка сама спявае, вымаўляе.
Здарылася так, што былі тут якраз бацька і маці Алёнкі, і пачулі яны словы пастушка. Схапіла маці дудачку, а дудачка сама спявае, вымаўляе:
— Іграй, іграй, родная мамачка,
Іграй ціхенька,
Іграй хорашанька.
Мяне, бедную, забілі,
Пад бярэзінку палажылі,
За сярэбраны сподачак,
За наліўны яблычак.
Сціснулася сэрца ў бацькі і ў маці, як пачулі яны гэтыя словы.
— Вядзі нас, пастушок,— сказаў бацька,— туды, дзе ты зрэзаў чарацінку.
Пайшлі бацька з маці за пастушком у лес, і людзі з імі пайшлі. Убачылі пад бярэзінкай пагорачак з кветкамі ярка-чырвонымі, блакітнымі. Пачалі разграбаць пагорачак і знайшлі забітую Алёнку.
Пазналі бацька з маці дачку сваю любімую і заплакалі слязьмі несуцешнымі.
— Людзі добрыя,— пытаюцца яны,— хто забіў, загубіў яе?
Узяў тут бацька дудачку, а яна спявае, вымаўляе:
— Іграй, іграй, родны татачка,
Іграй ціхенька,
Іграй хорашанька.
Мяне сёстры ў лес завабілі,
Мяне, бедную, забілі,
Пад бярэзінку палажылі,
За сярэбраны сподачак,
За наліўны яблычак.
Ты пайдзі, пайдзі, любы бацюхна,
На край лесу дрымучага,
Там стаіць хатка драўляная,
У ёй жыве бабулька добрая,
Дасць жывой вады яна ў пляшачцы.
Як апырскаеш мяне той вадзіцаю —
Я прачнуся-абуджуся ад сну цяжкага,
Ад сну цяжкага, ад сну мёртвага.
Пайшлі тады бацька з маці на край лесу дрымучага. Ішлі яны роўна тры дні і тры ночы і дайшлі да лясной хаткі. Выйшла на ганак старэнькая бабулька. Папрасілі ў яе маці з бацькам жывой вады.
— Памагу я Алёнцы,— гаворыць бабулька,—за яе сэрца добрае.
Дала яна ім пляшачку з жывой вадою і кажа:
— Усыпце ў пляшачку жменьку роднай зямлі — без гэтага вада не будзе мець сілы.
Да зямлі пакланіліся, падзякавалі бабульцы бацька з маці і пайшлі назад.
Прыйшлі ў вёску, усыпалі, як наказвала бабулька, жменьку роднай зямлі ў пляшачку з жывою вадою, узялі з сабою сясцёр-ліхадзеек і ў лес пайшлі. I людзі пайшлі з імі.
Прыйшлі ў лес. Апырскаў бацька дачку жывою вадою— ажыла Алёнка. А сёстры-ліхадзейкі спалохаліся, бялейшыя за палатно зрабіліся і ва ўсім прызналіся. Схапілі іх людзі, звязалі і прывялі ў вёску.
Тут сабраўся народ. I парашылі пакараць сясцёр-ліхадзеек караю страшнаю — прагнаць іх з роднай зямлі. Так і зрабілі.
А Алёнка зноў пачала жыць з бацькам, з маці, і любілі яны яе яшчэ мацней, чым раней.
Жылі сабе, былі сабе,— жыў дзед ды з другою жонкаю. У дзеда была дачка, і ў бабы была дачка.
Усе ж ведаюць, як з мачыхаю жыць: пераступіш — біта і недаступіш — біта. А родная дачка што ні робіць — за ўсё па галоўцы гладзяць: разумніца.
Падчарка і скаціну паіла-карміла, дровы і ваду ў хату насіла, у печы паліла, хату мяла — яшчэ зацемна... Нічым старой не дагодзіш— усё не так, усё кепска.
Вецер хоць пашуміць, ды сціхне, а старая баба разыдзецца — не скора сунімецца. Вось мачыха і надумалася падчарку са свету зжыць.
— Вязі, вязі яе, стары,— кажа дзеду,— куды хочаш, каб мае вочы яе не бачылі! Вязі яе ў лес, на люты мароз.
Дзед забедаваў, заплакаў, ды што зробіш — няма рады з ліхою бабаю. Запрог каня:
— Садзіся, дачка любая, у сані.
Павёз небараку ў лес, скінуў у гурбу пад вялікую яліну і паехаў Дахаты.
Дзяўчына сядзіць пад ялінай, дрыжыць, холад яе даймае. Раптам чуе — непадалёку Марозка па ялінах патрэсквае, з яліны на яліну пераскаквае, палусквае.
Апынуўся на той яліне, пад якой дзяўчына сядзіць, і пытаецца ў яе зверху:
— Ці цёпла табе, дзеўчына?
— Цёпла, Марозухна, цёпла, бацюхна.
Марозка пачаў ніжэй спускацца, мацней патрэсквае, палусквае:
— Ці цёпла табе, дзеўчына? Ці цёпла табе, прыгожая?
А беднай дзяўчыне і дух ад холаду займае:
— Цёпла, Марозухна, цёпла, бацюхна.
Марозка яшчэ ніжэй спусціўся, яшчэ мацней затрашчаў, залускаў:
— Ідзі цёпла табе, Дзеўчына? Ці цёпла табе, прыгожая? ЦІ цёпла табе, ягадка?
Дзяўчына дубець пачала, ледзь-ледзь языком варочае:
— Ой, цёпла, галубок Марозухна!
Тут Марозка пашкадаваў дзяўчыну, захутаў яе ў цёплыя футры, сагрэў пуховымі пярынамі.
А мачыха па ёй памінкі ўжо спраўляе, пячэ бліны і крычыць дзеду:
— Ідзі, стары пень, вязі сваю Дачку хаваць!
Паехаў дзед у лес, пад'язджае да таго месца — пад
вялікай ялінай сядзіць яго дачка, вясёлая, румяная, у сабаліным футры, уся ў золаце, у серабры, і каля яе — куфар з багатымі падарункамі.
Дзед узрадаваўся, паклаў усё дабро ў сані, пасадзіў Дачку, павёз дахаты.
А дома баба пячэ бліны, а сабачка пад сталом:
— Цяў, цяў! Дзедаву дачку ў золаце, у серабры вязуць, а бабіну замуж не бяруць.
Баба кіне яму блін:
— Не так цяўкаеш! Кажы: «Бабіну дачку замуж бяруць, а дзедавай костачкі вязуць...»
Сабака з'есць блін і зноў:
— Цяў, цяў! Дзедаву дачку ў золаце, у серабры вязуць, а бабіну замуж не бяруць.
Баба бліны яму кідала і біла яго, а сабачка — усё сваё...
Раптам зарыпелі вароты, адчыніліся дзверы, у хату ідзе падчарка — у золаце-серабры, так і ззяе. А за ёю нясуць куфар высокі ды цяжкі. Баба глянула — і рукі развяла...
— Запрагай, стары пень, другога каня! Вязі маю дачку ў лес ды пасадзі на тое ж месца...
Дзед пасадзіў бабіну дачку ў сані, павёз яе ў лес на тое ж самае месца, вываліў у гурбу пад высокай ялінай і паехаў дахаты.
Бабіна дачка сядзіць, зубамі ляскае.
А Марозка па лесе патрэсквае, з яліны на яліну пераскаквае, палусквае, на бабіну дачку паглядвае:
— Ці цёпла табе, дзеўчына?
А яна яму:
— Ой, холадна! Не скрыпі, не трашчы, Марозка...
Марозка пачаў ніжэй спускацца, мацней патрэскваць,
палускваць:
— Ці цёпла табе, дзеўчына? Ці цёпла табе, прыгожая?
— Ой, рукі, ногі адмерзлі! Ідзі прэч, Марозка...
Яшчэ ніжэй спусціўся Марозка, яшчэ мацней прыціснуў, затрашчаў, залускаў:
— Ці цёпла табе, дзеўчына? Ці цёпла табе, прыгожая?
— Ой, зусім застудзіў! Згінь, прападзі, пракляты Марозка!
Раззлаваўся Марозка ды так прыціснуў, што бабіна дачка зусім адубела.
Толькі днець пачало, баба пасылае дзеда:
— Запрагай хутчэй, стары пень, едзь па дачку, прывязі яе ў золаце-серабры...
Дзед паехаў. А сабачка пад стадом:
— Цяў, цяў! Дзедаву дачку жаніхі забяруць, а бабінай дачкі ў мяху костачкі вязуць.
Баба кінула яму пірог:
— Не так цяўкаеш! Скажы: «Бабіну дачку ў золаце-серабры вязуць...»
А сабачка—усё сваё:
— Цяў, цяў! Бабінай дачкі ў мяху костачкі вязуць.. Зарыпелі вароты, баба кінулася сустракаць дачку.
Посцілку падняла, а дачка ляжыць у санях мёртвая. Загаласіла баба, ды позна.
Было ў старога бацькі тры сыны: два разумныя, а трэці Іванка дурны; дзень і ноч дурань на печы сядзеў.
Пасеяў бацька пшаніцу, і вырасла пшаніца добрая, ды панадзіўся хтосьці ўночы тую пшаніцу таптаць-дратаваць. Вось бацька і кажа дзецям:
— Любыя мае дзеткі, пільнуйце пшаніцу кожную ноч па чарзе, злавіце мне злодзея.
Надыходзіць першая ноч. Пайшоў старэйшы сын пшаніцу пільнаваць, ды захацелася яму спаць: залез ён на вышкі і праспаў на сене да раніцы. Прыходзіць раніцай дадому і кажа: усю ноч, маўляў, не спаў, ад холаду дрыжаў, а злодзея так і не бачыў.
На другую ноч пайшоў сярэдні сын і таксама ўсю ночку праспаў.
На трэцюю ноч прыходзіць чарга дурню ісці. Узяў ён аркан і пайшоў. Прыйшоў на мяжу і сеў на камень сядзіць — не спіць, злодзея чакае.
А самай апоўначы прыбег на пшаніцу разнамасны конь: адна шарсцінка залатая, другая сярэбраная; бяжыць — зямля дрыжыць, з вушэй дым валам валіць, з ноздраў полымя шугае.
I пачаў той конь пшаніцу есці: не так есць, як травіць, дратуе.
Падкраўся дурань цішком да каня ды і накінуў яму на шыю аркан. Ірвануўся конь з усяе сілы — ды дзе там. Дурань упёрся, аркан шыю цісне. I пачаў тут конь дурня прасіць-маліць:
— Адпусці ты мяне, Іванка, а я табе вялікую службу саслужу!
— Добра,— адказвае Іванка-дурань.— Ды як я цябе потым знайду?
— Выйдзі за ваколіцу,—кажа конь,—свісні тры разы і гукні: «Сіўка-бурка, слаўны буланы! Стань перада мной, як ліст перад травой!» — я тут і буду.
Адпусціў каня Іванка-дурань і ўзяў з яго слова — пшаніцы больш не травіць і не таптаць.
Прыйшоў Іванка дадому.
— Ну, што, дурань, бачыў? — пытаюцца браты.
— Злавіў я,— кажа Іванка,— разнамаснага каня. Паабяцаў ён больш не травіць пшаніцу — вось я яго і адпусціў.
Пасмяяліся ўволю браты з дурня, толькі ўжо з гэтай ночы ніхто больш пшаніцы не дратаваў.
Неўзабаве пасля гэтага пачалі па вёсках і гарадах вяшчальнікі ад цара хадзіць, кліч клікаць: збірайцеся, маўляў, баяры ды дваране, купцы ды мяшчане і простыя сяляне, усе да цара на свята, на тры дні; бярыце з сабою найлепшых коней; і хто на сваім кані да царэўнінага церама даскочыць і з царэўнінай рукі пярсцёнак здыме, за таго цар царэўну замуж аддасць.
Пачалі збірацца на свята і Іванкавы браты; не тое каб ужо самім скакаць, а хоць на іншых паглядзець. Просіцца і Іванка з імі.
— Куды табе, дурань!—кажуць браты. — Людзей напужаць хочаш, ці што? Сядзі сабе на печы ды попел перасыпай.
Паехалі браты; а Іванка-дурань узяў у братавых Лубянку і пайшоў грыбы збіраць. Выйшаў Іванка ў поле, Лубянку кінуў, свіснуў тры разы і гукнуў: «Сіўка-бурка, слаўны буланы! Стань перада мной, як ліст перад травой!» Конь бяжыць — зямля дрыжыць, з вушэй полымя, з ноздраў дым слупам валіць. Прыбег — і стаў конь перад Іванкам як укопаны.
— Ну,— кажа,— залазь мне, Іванка, у правае вуха, а праз левае вылезь.
Залез Іванка каню ў правае вуха, праз левае вылез — і зрабіўся такім малайцом, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць.
Сеў тады Іванка на каня і памчаўся на свята да цара, Прымчаўся на плошчу перад палацам, бачыць — народу процьма; а ў высокім цераме, каля акна, царэўна сядзіць, на руцэ пярсцёнак — цаны яму няма, сама красуня з красуняў. Ніхто да яе скакаць і не думае, нікому не хочацца на злом галавы кідацца.
Сцебануў тут Іванка свайго каня па сцёгнах, узлаваўся конь, скочыў — усяго на тры вянцы да акна царэўны не даскочыў.
Здзівіўся народ, а Іванка завярнуў каня і памчаўся назад. Браты яго не адразу збочылі, дык ён іх шаўковым бізуном хвасянуў. Крычыць народ: «Лаві, лаві яго!» — а Іванкаў ужо і след прастыў.
Выехаў Іван з горада, злез з каня, залез яму ў левае вуха, праз правае вылез і стаў зноў, як і быў, Іванкам-дурнем. Адпусціў Іванка каня, назбіраў лу янку мухамораў і прынёс дадому.
— Вось вам, гаспадынькі, грыбкоў,— кажа.
Раззлаваліся тут братавыя на Івана:
— Якія ты, дурань, грыбы прынёс? Хіба ты сам іх есці будзеш?
Усміхнуўся Іван і зноў на печ палез.
Прыйшлі браты дадому і расказваюць бацьку, як яны ў горадзе былі і што бачылі, а Іванка ляжыць на печы ды пасміхаецца.
На другі дзень старэйшыя браты зноў на свята паехалі, а Іванка ўзяў Лубянку і пайшоў у грыбы. Выйшаў у поле, свіснуў, гаркнуў: «Сіўка-бурка, слаўны буланы! Стань перада мной, як ліст перад травой!» Прыбег конь і стаў перад Іванкам як укопаны. Пераапрануўся зноў Іван і памчаўся на плошчу. Бачыць — на плошчы народу яшчэ больш, чым учора было; усе на царэўну любуюцца, а скакаць ніхто і не думае: каму ахвота сабе карак ламаць!
Сцебануў тут Іванка свайго каня па сцёгнах; узлаваўся конь, скочыў — і ўсяго на два вянцы да акна царэўны не даскочыў. Завярнуў Іванка каня, хвасянуў братоў, каб дарогу далі, і памчаўся прэч.
Прыходзяць браты дадому, а Іванка ўжо на печы ляжыць, слухае, што браты расказваюць, і насміхаецца.
На трэці дзень зноў браты паехалі на свята, прымчаўся і Іванка. Сцебануў ён свайго каня бізуном. Узлаваўся конь яшчэ мацней, скочыў — і дастаў да акна. Іванка пацалаваў царэўну ў вусны мядовыя, схапіў з яе пальца пярсцёнак, завярнуў каня і памчаўся прэч, не забыўшы братоў бізуном агрэць. Тут ужо і цар і царэўна закрычалі: «Лаві, лаві яго!» — а Іванкаў і след прастыў.
Прыйшоў Іванка дадому — адна рука анучкай абкручана.
— Што гэта ў цябе такое? — пытаюцца ў Івана братавыя.
— Ат,— кажа,— шукаў грыбы, на сучок укалоўся.— I палез Іван на печ.
Прыйшлі браты, пачалі расказваць, што і як было.
А Іванку на печы захацелася на пярсцёнак паглядзець: як прыўзняў ён анучку, усю хату нібы агнём асвяціла.
— Кінь, дурань, з агнём забаўляцца! — крыкнулі на яго браты.— Яшчэ хату спаліш. Пара цябе, дурня, зусім з дому прагнаць.
Дні праз тры ідзе ад цара кліч, каб увесь народ, колькі ні ёсць у царстве, збіраўся да яго на банкет і каб ніхто не пасмеў дома заставацца, а хто царскім банкетам пагрэбуе — таму галаву з плеч.
Нічога тут не зробіш; пайшоў на банкет сам стары бацька з усёю сям'ёю.
Прыйшлі, за сталы дубовыя паселі; п'юць і ядуць, гамонку вядуць.
Пад канец банкету пачала царэўна мёдам са сваіх рук гасцей абносіць. Абышла ўсіх, падыходзіць да Іванкі апошняга; а на дурню ж адзенне беднае, увесь у сажы, валасы дыбам, адна рука бруднай анучкай завязана... проста жах.
— Чаму гэта ў цябе, малойца, рука абвязана? — пытаецца царэўна.— Ану развяжы.
Развязаў Іванка руку, а на пальцы пярсцёнак царэўны — так усіх і асвяціў.
Узяла тады царэўна дурня за руку, падвяла да бацькі і кажа:
— Вось, бацюхна, мой суджаны.
Абмылі слугі Іванку, прычасалі, прыбралі ў царскія ўборы, і зрабіўся ён такім малайцом, што бацька і браты глядзяць — і вачам сваім не вераць.
Згулялі вяселле царэўны з Іванкам і справілі банкет на ўвесь свет. Я там быў: мёд, піва піў; па вусах цякло, а ў рот не папала.
Жыў-пажываў Кузьма адзін-адзінюткі ў цёмным лесе. Hi скінуць, ні надзець у яго нічога не было, а каб падаслаць — дык і не заводзіў.
Вось паставіў ён пастку. Раніцай пайшоў паглядзець — трапіла лісіца.
— Ну, лісіцу цяпер прадам, грошы за яе вазьму, дык і жаніцца буду.
Лісіца яму кажа:
— Кузьма, адпусці мяне, я табе за гэта ўдружу, зраблю цябе Кузьмом Скорабагатым, толькі ты засмаж мне адну курачку з масліцам — чым тлусцей.
Кузьма згадзіўся. Засмажыў курачку. Лісіца наелася мяса, пабегла ў царскія запаведныя лугі і давай на тых запаведных лугах качацца.
— У-у-у! У цара была ў гасцях, што хацела — піла і ела; заўтра клікалі, зноў пайду.
Бяжыць воўк і пытаецца:
— Чаго, кума, качаешся, брэшаш?
— Як жа мне не качацца, не брахаць! У цара была ў гасцях, што хацела — піла і ела; заўтра клікаў, зноў пайду.
Воўк і просіць:
— Лісічка, можа, ты і мяне к цару на абед звадзіла б?
— Будзе цар дзеля аднаго цябе турбавацца! Збірайцеся вы — сорак ваўкоў, тады павяду вас у госці да цара.
Воўк пачаў па лесе бегаць, ваўкоў збіраць. Сабраў сорак ваўкоў, прывёў іх да лісы, і лісіца павяла іх да цара.
Прыйшлі да цара, лісіца забегла наперад і кажа:
— Цар, добры чалавек Кузьма Скорабагаты кланяецца табе сарака ваўкамі.
Цар зарадаваўся, загадаў усіх ваўкоў загнаць у загарадзь, замкнуць моцна. Сам думае: «Багаты чалавек
Кузьма!»
А лісіца пабегла да Кузьмы. Загадала засмажыць яшчэ адну курачку з масліцам — чым тлусцей, паабедала сытна і прыпусціла на царскія запаведныя лугі.
Качаецца, валяецца па запаведных лугах. Бяжыць міма мядзведзь, убачыў лісіцу і кажа:
— Эге ж, праклятая хвастамеля, як нажэрлася!
А лісіца яму:
— У-у-у! У цара была ў гасцях, што хацела — піла і ела; заўтра клікалі, зноў пайду.
Мядзведзь пачаў прасіць:
— Лісічка, можа, ты і мяне к цару на абед зводзіш?
— Для аднаго цябе цар і турбавацца не захоча. Збяры сорак чорных мядзведзяў — павяду вас у госці да цара.
Мядзведзь пабег у дуброву, сабраў сорак чорных мядзведзяў, прывёў іх да лісіцы, і лісіца павяла іх да цара. Сама забегла наперад і кажа:
— Цар, добры чалавек Кузьма Скорабагаты кланяецца табе сарака мядзведзямі.
Цар вельмі гэтаму зарадаваўся, загадаў загнаць мядзведзяў і замкнуць моцна. Сам думае: «Вось які багаты чалавек Кузьма!»
А лісіца зноў прыбегла да Кузьмы. I загадала засмажыць курачку з пеўнікам, з масліцам — чым тлусцей. З'ела на здароўе — і давай качацца ў запаведных лясах.
Бяжыць міма собаль з куніцай.
— Эх, хітрая ліса, дзе гэтак сытна наелася?
— У-у-у! у цара была ў гасцях, што хацела — піла і ела; заўтра клікалі, зноў пайду.
Собаль і куніца пачалі ўпрошваЦь лісіцу:
— Кумка, звадзі нас да цара! Мы хоць паглядзім, як банкетуюць.
Лісіца ім кажа:
— Збярыце сорак саракоў сабалёў ды куніц—павяду вас да цара.
Сагналі собаль і куніца сорак саракоў сабалёў і куніц. ЛісіЦа прывяла іх да Цара, сама забегла наперад:
— Цар, добры чалавек Кузьма Скорабагаты кланяецца табе сарака саракамі сабалёў ды куніц.
Цар не можа надзівіцца з багаЦЦя Кузьмы Скорабагатага. Загадаў і гэтых звяроў загнаць, замкнуць моцна.
«Ну,— думае,— вунь які багацей Кузьма!»
Назаўтра лісіца зноў прыбягае да Цара:
— Цар, добры чалавек Кузьма Скорабагаты загадаў табе кланяцца і просіць пазычыць вядро з абручамі — мераць сярэбраныя грошы. Свае ж вёдры ў яго золатам: занятыя.
Цар без лішніх слоў даў лісіцы вядро з абручамі. Лісіца прыбегла да Кузьмы і загадала мераць вядром пясок, каб вышараваць у вядра бок.
Як вышараваўся ў вядра бок, ажно зазіхацеў, лісіца заткнула за абручы некалькі манет і панесла назад цару.
Прынесла і пачала сватаць у яго прыгожую царэўну за Кузьму Скорабагатага.
Цар бачыць — грошай у Кузьмы многа, за абручы пазападалі, а ён і не прыкмеціў. Цар не адмаўляе, кажа Кузьму сабрацца і прыязджаць.
Паехаў Кузьма да цара. А лісіца наперад забегла і падгаварыла парабкаў падпілаваць мосцік.
Кузьма толькі ўз'ехаў на мосцік — ён разам з ім і абваліўся ў ваду.
Лісіца пачала крычаць:
— Вой! Вой! Прапаў Кузьма Скорабагаты!
Цар пачуў і зараз жа паслаў людзей перахапіць Кузьму. Вось яны перахапілі яго, а лісіца крычыць:
— Вой! Вой! Трэба Кузьму адзенне даць — якое найлепшае.
Цар даў Кузьму сваё адзенне святочнае.
Прыехаў Кузьма да цара. А цару ні піва варыць, ні віна гнаць не трэба — усё гатовае.
Павянчаўся Кузьма з царэўнай і жыве ў цара тыдзень, жыве другі.
— Ну,— кажа цар,— паедзем цяпер, шаноўны зяць, да цябе ў госці.
Кузьму няма чаго рабіць, трэба збірацца. Запрэглі коней і паехалі. А лісіца пабегла наперадзе. Бачыць — пастухі пасуць чараду авечак, яна ў іх пытаецца:
— Пастухі, пастухі! Чыю чараду пасяце?
— Змея Гарыныча.
— Гаварыце, што гэта чарада Кузьмы Скорабагатага, а то едуць цар Агонь і царыца Маланыца; калі не скажаце ім, што гэта чарада Кузьмы Скорабагатага, яны вас усіх з авечкамі спапяляць-спаляць.
Пастухі бачаць, што тут не жартачкі, і паабяцалі гаварыць пра Кузьму Скорабагатага, як лісіца навучыла.
А лісіца прыпусціла далей. Бачыць — другія пастухі пасуць кароў.
— Пастухі, пастухі! Чыю чараду пасяце?
— Змея Гарыныча.
— Гаварыце, што чарада гэтая Кузьмы Скорабагатага, а то едуць цар Агонь і царыца Маланыца: яны вас усіх з каровамі спапяляць-спаляць, калі будзеце ўспамінаць Змея Гарыныча!
Пастухі згадзіліся. Лісіца пабегла далей. Падбягае да табуна коней Змея Гарыныча, загадвае пастухам гаварыць, што гэты табун Кузьмы Скорабагатага:
— А то едуць цар Агонь ды царыца Маланыца: яны ўсіх вас з коньмі спапяляць-спаляць.
I гэтыя пастухі згадзіліся.
Лісіца бяжыць далей. Прыбягае да Змея Гарыныча проста ў белакаменны палац:
— Добры дзень, Змей Гарыныч!
— Што скажаш, лісічка?
— Ну, Змей Гарыныч, цяпер табе трэба як мага хутчэй хавацца. Едзе грозны цар Агонь ды царыца Маланыца, усё спапяляюць-паляць. Народы твае з пастухамі спапялілі-папалілі. Я хутчэй пабегла табе сказаць, што сама ледзь ад дыму не задыхнулася.
Змей Гарыныч зажурыўся:
— Ах, лісічка, куды ж мне падзецца?
— Ёсць у тваім садзе запаветны дуб, сярэдзіна ў ім уся выгніла; бяжы схавайся ў дубе, пакуль цар Агонь з царыцай Маланыцай міма не праедуць.
Змей Гарыныч ад страху схаваўся ў гэтае дупло, як лісіца навучыла.
Кузьма Скорабагаты едзе сабе ды едзе з царом ды з жонкай-царэўнай. Даязджаюць яны да чарады авечак. Царэўна пытаецца:
— Пастушкі, чыю чараду пасяце?
— Кузьмы Скорабагатага.
Цар гэтаму і рады:
— Ну, Шаноўны зяць, шмат жа ў цябе авечак!
Едуць далей, даязджаюць да чарады кароў.
— Пастушкі, чыю чараду пасяце?
— Кузьмы Скорабагатага.
— Ну, шаноўны зяць, шмат жа ў цябе кароў!
Едуць яны далей; пастухі коней пасуць.
— Чый табун?
— Кузьмы Скорабагатага.
— Ну, шаноўны зяцюхна, шмат жа ў цябе коней!
Вось прыехалі да палаца Змея Гарыныча.
Лісіца сустракае гасцей, нізка кланяецца, заводзіць іх у палац белакаменны, садзіць іх за сталы дубовыя, за абрусы ўзорыстыя.
Пачалі яны баляваць, піць-есці і весяліцца. Балююць дзень, балююць Другі, балююць яны тыдзень.
Лісіца і кажа Кузьму:
— Ну, Кузьма, досыць гуляць — трэба справу канчаць. Ідзі з царом у зялёны сад; у тым садзе стаіць стары дуб, а ў тым дубе сядзіць Змей Гарыныч, ён ад вас схаваўся. Расстраляй дуб на дробныя шматкі.
Кузьма пайшоў з царом у зялёны сад. Убачылі яны стары запаветны дуб, і пачалі яны ў той дуб страляць. Тут Змею Гарынычу і смерць прыйшла.
Кузьма Скорабагаты пачаў жыць-пажываць з жонкай-царэўнай у палацы белакаменным і лісічку кожны дзень частаваць курачкай.
Жылі-дружылі мыш з вераб'ём. Роўна трыццаць гадоў сябравалі: хто што ні знойдзе — усё папалам.
Ды здарылася неяк раз — знайшоў верабей макавае зернетка.
«Што тут дзяліць? — думае.— Дзеўбанеш разік — і няма нічога».
Узяў ды і з'еў адзін усё зернетка.
Дазналася пра гэта мыш і не захацела больш дружыць з вераб'ём.
— Давай, —крычыць, — давай, зладзюга-верабей, біцца не на жыццё, а на смерць! Ты збірай усіх птушак, а я збяру ўсіх звяроў.
Дня не мінула, а ўжо сабралася на паляне войска звярынае. Сабралася і войска птушынае. Распачаўся вялікі бой, і шмат жыўнасці загінула з абодвух бакоў.
Вунь які дужы звярыны народ! Каго кіпцюром драпане — глядзіш, і дух вон! Ды птушкі не надта паддаюцца, б'юць усё зверху. Той ці другі звер і стукнуў бы птушку, аблажыў яе — дык яна адразу ўгору ўзлятае. Паспрабуй дай ёй рады! Пазірай толькі ўслед.
У тым баі паранілі арла. Хацеў ён узняцца ў вышыню, ды сілы не хапіла. Толькі і змог узляцець на сасну высокую. Узляцеў і сеў на вяршаліне.
Скончыўся бой. Звяры па сваіх бярлогах і норах разбрыліся. Птушкі па гнёздах разляцеліся. А ён сядзіць на сасне, збіты, зранены, і думае, як бы гэта назад вярнуць сваю ранейшую сілу.
А на той час ішоў міма паляўнічы.
Цалюткі дзень хадзіў ён па лесе, ды нічога не выхадзіў.
«Эх,— думае,— відаць, давядзецца мне сёння вяртацца дадому з пустымі рукамі».
Зірк, аж бачыць — сядзіць на дрэве арол. Пачаў пад яго падыходзіць, стрэльбачку на яго наводзіць.
«Якая б там ні была, а ўсё ж здабыча»,— думае.
Толькі злажыўся, каб стрэліць, а арол кажа яму чалавечым голасам:
— Не бі мяне, добры чалавек' Заб'еш — мала будзе карысці. Лепей жывога мяне вазьмі ды пакармі тры гады, тры месяцы і тры дні. А я, як набяруся сілы ды адгадую крылы, дабром табе адплачу.
«Якога дабра ад арла чакаць?»—думае паляўнічы І прыцэліўся другі раз.
А паранены арол зноў просіць:
— Не бі мяне, добры чалавек! Калі-небудзь я табе спатрэблюся.
Не верыць паляўнічы і трэці раз стрэльбу падымае.
Трэці раз просіць яго арол:
— Не бі мяне, добры малойца, а вазьмі да сябе, раны мае загаі ды вылечы! Не зрабіў я табе нічога кепскага, а за дабро дабром адплачу.
Пашкадаваў паляўнічы арла, узяў яго і панёс дадому.
— Ну, добры чалавек,— кажа яму арол па дарозе,— цалюткі дзень хадзіў ты, ды нічога не выхадзіў. Бяры цяпер свой востры нож ды ідзі на паляну. Быў у нас там бой вялікі з розным звяр'ём, і шмат мы тых звяроў пабілі. Будзе і табе спажыва немалая.
Пайшоў паляўнічы на паляну — а там зверыны пабітай страх колькі. Куніц ды лісіц не злічыць.
Навастрыў ён нож на бруску, аблупіў шкуры са звяроў, завёз у горад і прадаў за добрыя грошы. На тыя грошы купіў хлеба ў запас і насыпаў з верхам тры засекі — на тры гады хопіць.
Мінае адзін год—апусцеў адзін засек. Кажа арол паляўнічаму, каб ён вёз яго на тое самае месца, дзе сасна высокая стаіць.
Асядлаў паляўнічы каня і прывёз арла на тое месца.
Узвіўся арол за хмары і з разлёту стукнуў грудзьмі ў дрэва — раскалолася дрэва напалам.
— Ну, паляўнічы,— кажа арол,— не набраўся я яшчэ ранейшай сілы. Кармі мяне і другі год.
Дзень за днём прабягае — другі год мінае. Апусцеў і другі засек. Зноў прывёз паляўнічы арла ў лес, да высокай сасны.
Узвіўся арол за цёмныя хмары, разляцеўся-азагнаўся зверху ды як стукнецца грудзьмі ў дрэва. Раскалолася дрэва на чатыры часткі.
— Відаць, давядзецца табе, добры малойца, яшчэ год карміць мяне. Не набраўся я ранейшай сілы.
Вось мінула тры гады, тры месяцы і тры дні. Усе засекі апусцелі. Кажа арол паляўнічаму:
— Вязі мяне зноў на тое самае месца, да высокай. сасны.
Паслухаўся паляўнічы, прывёз арла да высокай сасны.
Узвіўся арол вышэй, чым раней, нібы пярун, грымнуў зверху ў самае вялікае дрэва — і разбіў яго на трэскі ад вяршаліны да кораня. Ажно ўвесь лес наўкол захістаўся.
— Дзякую табе, добры малойца! Цяпер вярнулася да мяне сіла ранейшая. Кідай ты каня ды садзіся на крылы мне. Панясу я цябе ў сваю родную старонку і расплачуся з табою за ўсё дабро.
Сеў паляўнічы арлу на крылы. Паляцеў арол на сіняе мора і падняўся высока-высока.
— Паглядзі,— кажа,— на сіняе мора: ці вялікае?
— З добрае кола,— адказвае паляўнічы.
Страпянуў арол крыламі і скінуў паляўнічага ўніз.
Даў яму зведаць смяртэльны страх і падхапіў, не дапусціў да вады.
Падхапіў і падняўся з ім яшчэ вышэй.
— Зірні цяпер на сіняе мора: ці вялікае?
— З курынае яйка,— адказвае паляўнічы.
Страпянуў арол крыламі і зноў скінуў паляўнічага
ўніз. Над самай вадой падхапіў яго і падняўся ўгору яшчэ куды вышэй.
— Ну, цяпер зірні на сіняе мора: ці вялікае?
— З макавае зернетка.
Трэці раз страпянуў арол крыламі і скінуў паляўнічага з паднябесся, ды зноў-такі не даў даляцець да вады, падхапіў на крылы і пытаецца:
— Што, добры малойца, спазнаў, які смяртэльны страх бывае?
— Спазнаў,— кажа паляўнічы.— Я ўжо думаў, канцы мне прыйшлі.
— Вось і я так думаў, калі ты ў мяне са стрэльбы цэліўся. Ну, цяпер мы з табой за нядобрае расквіталіся. Давай за дабро разлічвацца.
Паляцелі яны на бераг. Ляцелі нізка ці высока,
блізка ці далёка — аж бачаць: сярод поля медны слуп стаіць, быццам жар гарыць.
Апусціўся арол уніз.
— Ану, паляўнічы,— кажа ён,— чытай, што на слупе напісана.
Прачытаў паляўнічы: «За гэтым слупам медны горад ёсць — на дваццаць пяць вёрст удаўжкі і ўшыркі».
— Ідзі ў медны горад,— кажа арол.— Тут жыве сястра мая старэйшая. Пакланіся ёй і папрасі ў яе куфэрачак медны з меднымі ключыкамі. Ды нічога іншага не бяры — ні золата, ні серабра, ні камянёў-самацветаў.
Пайшоў паляўнічы ў медны горад, да царыцы Медзяніцы, арловай сястрыцы.
— Добры дзень, царыца! Брат паклон пасылае.
— Ды адкуль жа ты майго брата ведаеш?
— Так і так... Карміў я яго, хворага, зраненага, цэлыя тры гады, тры месяцы і тры дні.
— Дзякуй, добры чалавек. Вось табе золата, серабро, самацветы-камяні. Бяры колькі душа пажадае.
Нічога не бярэ паляўнічы, толькі просіць у царыцы медны куфэрачак з меднымі ключыкамі.
— Не, галубок! Не той бо? ды не на тую нагу надзяваеш. Дорага каштуе мой куфэрачак.
— А калі дорага, дык мне нічога не трэба.
Пакланіўся паляўнічы, выйшаў за гарадскія вароты
і расказаў арлу ўсё як ёсць.
Раззлаваўся арол, падхапіў паляўнічага і панёс-памчаў. Ляціць — шуміць у паднябессі.
— Ану,— кажа,— зірні, добры малойца, што ззаду творыцца і што наперадзе робіцца?
Паглядзеў паляўнічы і кажа:
— Ззаду вялікі пажар гарыць, наперадзе кветкі цвітуць.
— Гэта медны горад гарыць, а кветкі цвітуць у сярэбраным горадзе.
Апусціўся арол пасярод поля каля сярэбранага слупа і загадвае паляўнічаму ,надпіс чытаць. Прачытаў паляўнічы: «За гэтым слупам стаіць горад сярэбраны — на
пяцьдзесят вёрст удаўжкі і ўшыркі».
— Тут жыве мая сярэдняя сястра,— кажа арол.— Папрасі ў яе сярэбраны куфэрачак з сярэбранымі ключыкамі.
Пайшоў паляўнічы ў горад — проста да царыцы, арловай сястрыцы. Расказаў ён, як жыў у яго тры гады, тры месяцы і тры дні яе брат, нядужы, зранены, як яго паіў, карміў, глядзеў, каб ён здароўе набыў. I папрасіў за ўсё за гэта сярэбраны куфэрачак і сярэбраныя ключыкі.
— Не,— кажа царыца,— не той кавалак хапаеш: чаго добрага — падавішся. Бяры колькі хочаш золата, серабра, камянёў-самацветаў, а куфэрачак мой дорага каштуе.
Пайшоў паляўнічы з сярэбранага горада і расказаў арлу ўсё як ёсць.
Раззлаваўся арол, падхапіў паляўнічага на крылы шырокія і паляцеў з ім прэч.
Зноў ляцяць у паднябессі:
— Ану, добры малойца, што ззаду і што наперадзе?
— Ззаду пажар гарыць, наперадзе кветкі цвітуць.
— Гэта гарыць сярэбраны горад, а кветкі цвітуць у залатым.
Апусціўся арол пасярод поля, каля залатога слупа. Кажа паляўнічаму, каб надпіс чытаў.
Прачытаў паляўнічы: «За гэтым слупам залаты горад стаіць— на сто вёрст ушыркі і ўдаўжкі».
— Ідзі туды,— кажа арол.— У гэтым горадзе жыве мая меншая сястра. Папрасі ў яе залаты куфэрачак з залатымі ключыкамі.
Пайшоў паляўнічы проста да царыцы, арловай сястрыцы. Расказаў, што ведаў, і папрасіў залаты куфэрачак з залатымі ключыкамі. Паслухала яго царыца, падумала, галавою паківала.
— Дарагі мой куфэрачак,— кажа,— а брат даражэйшы.
Пайшла і прынесла паляўнічаму залаты куфэрачак
з залатымі ключыкамі.
Узяў паляўнічы дарагі падарунак, пакланіўся царыцы і выйшаў за гарадскія вароты.
Убачыў арол, што збавіцель яго не з пустымі рукамі ідзе, і кажа:
— Ну, браце, ідзі цяпер дадому, ды глядзі — не адмыкай куфэрачка, пакуль да свайго двара не дойдзеш.
Сказаў і паляцеў.
Пайшоў паляўнічы дадому. Доўга ці не — надышоў ён да сіняга мора. Захацелася яму адпачыць. Сеў ён на беражок, на жоўценькі пясок, а куфэрачак побач паставіў. Глядзеў на яго, глядзеў — не вытрываў і адамкнуў. Толькі адамкнуў — ні адсюль ні адтуль вырас перад ім залаты палац, ды такі прыгожы! З'явіліся слугі шматлікія: «Што трэба? Чаго пажадаеце?»
Паляўнічы наеўся, напіўся і спаць паваліўся.
Вось і раніца надышла. Трэба паляўнічаму далей ісці. Ды дзе там! Як палац сабраць ды зноў у куфэрачак схаваць? Думаў ён, думаў, нічога не прыдумаў. Сядзіць на беразе, бядуе. Раптам бачыць — падымаецца з вады чалавек: барада па пояс, валасы да пят. Стаў на вадзе і кажа:
— Чаго бядуеш, добры малойца?
— Як жа мне не бедаваць! — адказвае паляўнічы. Ніяк не дадумаюся, як мне вялізны палац ды ў маленькі куфэрачак сабраць?
— Дык я, бадай што, магу і ў тваёй бядзе памагу
вялізны палац у маленькі куфэрак збяру. Але толькі з умоваю: аддай мне тое, пра што ты ў сваім доме не ведаеш.
Задумаўся паляўнічы: «Пра што б гэта я ў сваім доме не ведаў? Здаецца, усё ведаю».
Узяў ды згадзіўся.
— З6яры,— кажа,— калі ласка. Аддам табе, пра што дома не ведаю.
Толькі вымавіў слова, а ўжо залатога палаца няма, нібыта і не было. Стаіць паляўнічы на беразе адзін-адзінюткі, а каля яго залаты куфэрачак з залатымі ключыкамі. Падняў ён свой куфэрачак і падаўся ў дарогу.
Доўга ці не — вярнуўся ў родны край. Заходзіць у хату, а жонка нясе яму насустрач малога, што без яго нарадзіўся.
«Дык вось,— думае паляўнічы,— пра што я ў сваім доме не ведаў!» I вельмі ён затужыў, зажурыўся.
— Любы мой,— пытае жонка,— скажы, чаго ты гэтак горка плачаш?
— Ад радасці,— адказвае.
Пабаяўся сказаць ёй праўду, што рана ці позна, а давядзецца сына немаведама каму аддаваць.
Пасля гэтага выйшаў на двор, адамкнуў свой куфэрачак залаты — вырас перад ім вялізны палац, ды такі прыгожы. З'явіліся слугі шматлікія. Расцвілі сады, разліліся сажалкі. У садах птушкі пяюць, у сажалках рыбкі плюскочуць.
I пачаў ён з жонкай і сынам жыць-пажываць ды дабро нажываць.
Мінула гадоў з дзесяць, а мо і больш.
Расце сынок у паляўнічага, як на дражджах,— не па днях, а па гадзінах. I вырас вялікі: разумны ды прыгожы, малайчына з малайцоў.
Вось неяк раз пайшоў бацька па садэе пагуляць. Гуляў ён, гуляў і выйшаў да ракі.
I тут падняўся з вады той самы чалавек: барада па пояс, валасы да пят. Стаў на вадзе і кажа:
— Што ж ты, абяцаць заўжды гатоў і забываць заўжды гатоў? Успомні, ты ж мне вінаваты.
Вярнуўся паляўнічы дадому цямнейшы за чорную хмару і кажа жонцы:
— Колькі мы ні будзем трымаць пры сабе нашага Іванку, а аддаваць усё роўна трэба.
Узяў ён сына, вывеў за ваколіцу і пакінуў аднаго.
Агледзеўся Іванка наўкол, убачыў сцяжынку і пайшоў па ёй — авось куды-небудзь ды прывядзе. I прывяла яго сцяжынка ў дрымучы лес. Нідзе душы чалавечай не відаць. Толькі стаіць хатка адна-адзінюткая, на курынай лапцы, з адным акенцам, з высокім ганкам.
Стаіць, сама сабою пакручваецца.
— Хатка, хатка,— кажа Іван,— стань да лесу задам, да мяне перадам.
Паслухалася хатка, павярнулася, як ёй было сказана,— да лесу задам, да яго перадам.
Падняўся Іванка на высокі ганак, адчыніў дзверы рыпучыя.
Бачыць — сядзіць у хатцы баба-яга — касцяная нага. Сядзіць яна ў ступе, у заечым кажусе. Паглядзела на Іванку і кажа:
— Здароў, добры малойца. Адкуль ідзеш і куды? Работы шукаеш ці ад работы ўцякаеш?
— Эх, бабуся! Напаі, накармі, а потым роспыты чыні.
Яна ЯГО напаіла, накарміла, і расказаў ёй ІВанка ўсё
як ёсць.
— Кепскія твае справы, добры малойца,— кажа баба-яга.— Аддаў цябе бацька вадзяному Цару. А Цар вадзяны моцна гневаецца, што ты доўга да яго не паказваешся. Добра яшчэ, што па дарозе ты да мяне зайшоў, а то не быць бы табе жывому. Дык слухай жа, навучу цябе. Ідзі ты далей па гэтай жа Сцежачцы, што да мяне прывяла, праз лясы, цераз яры, цераз высокія горы. Пад канец дойдзеш да двух варотаў. Справа — вароты, і злева — вароты. Не ідзі ў тыя, што на завалу зачынены, ідзі ў тыя, што на замок замкнутыя. Пастукайся тры разы, і вароты самі адчыняцца. За варотамі — Сад-вінаград, а ў садзе — краса сажалка, а ў сажалцы дванаццаць сясцёр купаюцца. Зрабіліся яны шэрымі качачкамі, ныраюць Сабе, пялёскаюцца, а сукенкі іх на беразе ляжаць. Адзінаццаць разам, а дванаццатая — асобна, збоку. Вазьмі ты гэтую сукенку і схавайся. От выйдуць з вады сястрыцы, адзенуцца і пойдуць. Адзінаццаць пойдуць, а дванаццатая пачне плакаць, адзенне сваё шукаць. Не знойдзе і скажа: «Адгукніся, хто маю сукенку ўзяў, таму дачкою пакорнаю буду!» А ты маўчы. Яна зноў скажа: «Хто маю сукенку ўзяў, таму сястрыцаю ласкавай буду!» Ты ўсё маўчы. Тады яна скажа: «Хто маю сукенку ўзяў, таму жонкаю вернаю буду!» Як пачуеш такія словы, адгукніся і аддай ёй сукенку. А што далей будзе, пра тое не скажу. Сам даведаешся і мне раскажаш...
Пакланіўся Іван бабе-язе, развітаўся з ёю і пайшоў па сцяжынцы. Доўга ці не, у непагадзь ці пры добрай пагодзе — дайшоў да дваіх варотаў. Адчыніліся перад ім вароты, і ўбачыў ён сад-вінаград, а ў садзе — красу Сажалку, а ў сажалцы шэрыя качачкі купаюцца. Па сказаным, як па пісаным!
Падкраўся Іванка і забраў тую сукенку, што збоку ляжала. Забраў і схаваўся за дрэва.
Выйшлі качачкі з вады, зрабіліся дзяўчатамі — адна за другую прыгажэйшыя. А малодшая, дванаццатая, за ўсіх прыгажэишая, за ўсіх харашэишая. Адзеліся адзінаццаць сясцёр і пайшлі сабе. А малодшая на беразе засталася, шукае сукенку сваю, плача — не можа знайсці. Вось і кажа яна:
— Адгукніся, абзавіся, хто маю сукенку ўзяў! Буду табе. дачкою пакорнаю!
Не абзываецца Іван.
— Буду табе сястрыцаю ласкаваю!
Маўчыць Іван.
— Буду табе жонкаю вернаю!
Тут выйшаў Іван з-за дрэва:
— Бяры сваю сукенку, красуня дзяўчына.
Узяла яна сукенку, а Іванку дала залаты пярсцёнак заручальны.
— Ну, скажы мне цяпер, добры малойца, як цябе па імені зваць і куды ты ідзеш.
— Бацькі Іванам называлі, а іду да цара марскога — гаспадара вадзянога.
— Дык вунь ты хто! Чаму ж гэтак доўга не прыходзіў? Бацюхна мой, гаспадар вадзяны, вельмі на цябе гневаецца. Ну, ідзі па гэтай дарозе — прывядзе яна цябе ў падводнае царства. Там і мяне знойдзеш. Я ж падводнага цара дачка — Васіліса Прамудрая.
Зрабілася яна зноў качачкай і паляцела ад Івана. А Іван пайшоў у падводнае царства.
Прыйшоў — глядзіць: і там свет гэтакі ж, як у нас, і там палі ды лугі, і гаі зялёныя, і сонейка грэе, і месячык свеціць.
Паклікалі яго да марскога цара. Закрычаў марскі цар:
— Чаму гэтак доўга не прыходзіў? Не за тваю віну, а за бацькаў грэх вось табе служба невялікая: ёсць у мяне пустка на трыццаць вёрст удоўж і ўпоперак: адны равы, яры ды каменне вострае. Каб да заўтра было там, як
далонь, гладка, і было жыта пасеяна, і вырасла за ноч так высока і густа, каб галка схавацца магла. Зробіш — узнагароджу, не зробіш — галава з плеч!
Зажурыўся Іванка, ідзе ад цара невясёлы, ніжэй плеч галаву звесіў.
Убачыла яго з церама высокага Васіліса і пытаецца:
— Чаго, Іванка, зажурыўся?
Адказвае ёй Іван:
— Як жа не журыцца! Загадаў мне твой бацюхна за адну ноч зараўняць равы, яры і каменне вострае, а пустку жытам засеяць, і каб да раніцы тое жыта вырасла і магла ў ім галка схавацца.
— Гэта яшчэ не бяда — бяда наперадзе будзе! Кладзіся спаць. Раніца за вечар мудрэйшая.
Паслухаўся Іван, лёг спаць. А Васіліса Прамудрая выйшла на ганак і гукнула гучным голасам:
— Гэй вы, слугі мае верныя! Раўняйце равы глыбокія, зносьце каменне вострае, засявайце поле жытам найлепшым — каб да раніцы ўсё паспела!
Прачнуўся на досвітку Іванка, зірнуў — усё гатова. Няма ні равоў, ні яроў. Усё поле, як далонь, гладкае, і пагойдваецца на ім жыта, ды такое густое і высокае, што галка схаваецца.
Пайшоў да марскога цара з дакладам.
— Ну, дзякуй табе,— кажа марскі цар.— Здолеў ты мне службу саслужыць. Вось табе і другая работа: ёсць у мяне трыста сціртаў, у кожнай сцірце — па трыста коп, усё пшаніца найлепшая. Абмалаці ты мне да заўтра ўсю пшаніцу чыста-чысценька, да апошняга зернетка. А сцірты не руш і снапоў не паруш. Калі не зробіш — галава з плеч далоў!
Яшчэ больш зажурыўся Іван. Ідзе па двары невясёлы, ніжэй плеч галаву звесіў.
— Чаго затужыў, Іванка? пытаецца ў яго Васіліса Прамудрая.
Расказаў ёй Іван пра сваю новую бяду.
— Гэта яшчэ не бяда — бяда наперадзе будзе. Кладзіся спаць. Раніца за вечар мудрэйшая.
Лёг Іван. А Васіліса Прамудрая выйшла на ганак і клікнула гучным голасам:
— Гэй вы, мурашы паўзучыя! Колькі вас па белым свеце ёсць—усе паўзіце сюды і выберыце збожжа з бацькавых сціртаў чыста-чысценька, да апошняга зернетка.
Раніцай кліча да сябе Івана марскі цар:
— Саслужыў службу, сынок?
— Саслужыў, цар-гасудар.
— Хадзем паглядзім.
Прыйшлі на гумнішча—усе сцірты стаяць некранутыя. Прыйшлі ў свірны — усе засекі збожжа поўненькія.
— Ну, дзякуй, брат,— кажа марскі цар. Саслужыў ты мне і другую службу. Вось жа табе і трэцяя гэта будзе апошняя: збудуй мне за ноч царкву з воску чыстага, каб да раніцы гатова была. Зробіш — выбірай любую маю дачку, сам у гэтую царкву вянчацца пойдзеш. Не зробіш — галава далоў!
Зноў ідзе Іван па двары і слязьмі ўмываецца.
— Аб чым бядуеш, Іванка? — пытаецца ў яго Васіліса Прамудрая.
— Як жа мне не бедаваць! Загадаў мне твой бацюхна за адну ноч збудаваць царкву з воску чыстага.
— Ну, гэта яшчэ не бяда — бяда наперадзе будзе. Кладзіся спаць. Раніца за вечар мудрэйшая.
Паслухаўся Іван, лёг спаць, а Васіліса Прамудрая выйшла на ганак і клікнула гучным голасам:
— Гэй вы, пчолы працавітыя! Колькі вас на белым
свеце ёсць — усе ляціце сюды! Зляпіце мне з воску чыстага царкву высокую, каб да раніцы гатова была, каб апоўдні мне ў тую царкву вянчацца ісці.
Раніцай устаў марскі цар, глянуў у акенца — стаіць царква з воску чыстага, так і свеціцца на сонейку, так і ззяе.
— Ну, дзякуй табе, добры малойца! Якіх толькі слуг у мяне не было, а ніхто не здолеў лепш за цябе дагадзіць. Ёсць у мяне дванаццаць дачок — выбірай сабе за нявесту любую. Пазнаеш тры разы запар адну і тую ж дзяўчыну, будзе яна табе жонкай вернаю. Не пазнаеш — галава з плеч!
«Ну, гэта справа няхітрая»,— думае Іванка. Ідзе ад цара, сам усміхаецца.
Убачыла яго Васіліса Прамудрая. Распытала пра ўсё і кажа:
— Надта ж ты даверлівы, Іванка! Задача ў цябе будзе нялёгкая. Зробіць нас бацюхна кабыліцамі і прымусіць цябе нявесту выбіраць. Ты глядзі — прыкмячай: на маёй аброці адна бляшка-бліскаўка пацямнее. Потым выпусціць ён нас галубкамі. Сёстры будуць спакойненька грэчку дзяўбаць, а я не-не ды страпяну крыльцам. Трэці раз выведзе ён нас дзяўчатамі — роўнымі, як адна: твар у твар, волас у волас, голас у голас. Я знарок хусцінкай махну. Па тым мяне і пазнавай.
Як сказана, так і сталася. Вывеў марскі цар дванаццаць кабыліц — адна ў адну — і паставіў у рад.
— Выбірай любую!
Паглядзеў Іван пільна, бачыць — на адной аброці бляшка-бліскаўка пацямнела. Схапіў за тую аброць і кажа:
— Вось мая нявеста!
— Благую бярэш! Мог бы і лепшую выбраць.
— Нічога, мне і гэтая добра.
— Выбірай другі раз.
Выпусціў цар дванаццаць галубак — пяро ў пяро — і пасыпаў ім грэчкі.
Прыкмеціў Іван, што адна галубка ўсё крыльцам патрэсвае, і цап яе за крыло:
— Вось мая нявеста!
— Не той кус хапаеш — хутка падавішся. Выбірай трэці раз!
Вывеў цар дванаццаць дзяўчын — усе роўныя, як адна: вар у твар, волас у волас, голас у голас. Нізашто не пазнаў бы, ды адна з іх хусцінкай махнула. Схапіў яе Іван за руку:
— Вось мая нявеста!
— Ну, браце,— кажа марскі цар,— я хітры, а ты яшчэ хітрэйшы за мяне,— і аддаў за яго Васілісу Прамудрую замуж.
Hi многа, ні мала мінула часу — занудзіўся Іван па сваіх бацьках, захацелася яму на святую Русь.
— Што невясёлы, муж дарагі? — пытаецца Васіліса Прамудрая.
— Ах, жонка мая любая, бачыў я ў сне бацьку і маці, родны дом і сад вялікі, а па садзе дзеткі бегаюць. Можа, гэта браты мае ды сёстры мілыя, а я з імі наяву і не бачыўся.
Апусціла галаву Васіліса Прамудрая:
— От калі бяда прыйшла! Калі ўцячом мы, будзе за намі пагоня вялікая. Моцна разгневаецца марскі цар, лютай смерцю нас пакарае. Ды нічога не зробіш, трэба нешта мудрыць.
Змайстравала яна тры лялечкі, пасадзіла па кутках у святліцы, а дзверы моцна замкнула. I пабеглі яны з Іванкам на святую Русь.
Вось раным-раненька прыходзяць ад марскога цара пасланцы — маладых падымаць, у палац да цара зваць.
Стукаюцца ў дзверы:
— Прачніцеся, прабудзіцеся! Вас бацюхна кліча.
— Яшчэ рана, мы не выспаліся,— адказвае адна лялечка.
Гадзіна мінула, другая мінула — зноў пасланец у дзверы стукае:
— Не пара-час спаць, пара-час уставаць!
— Пачакайце. Зараз устанем ды адзенемся,— адказвае другая лялечка.
Трэці раз прыходзяць пасланцы: цар марскі, маўляў, гневаецца, чаго яны гэтак доўга збіраюцца, чаму лянуюцца.
— Зараз будзем,— кажа трэцяя лялечка.
Пачакалі, пачакалі пасланцы і давай зноў стукацца.
Ніхто не абзываецца, ніхто не адгукаецца.
Выламалі яны дзверы. Глядзяць — а ў святліцы пуста,
толькі лялькі ў кутках сядзяць.
Далажылі пра гэта марскому цару. Разгневаўся ён і паслаў на ўсе бакі пагоню вялікую.
А Васіліса Прамудрая з Іванкам ужо далёка-далёка. Імчацца на быстрых конях без прыпыну, без спачыну.
— Ану, муж дарагі, прыпадзі да сырой зямлі ды паслухай: ці няма пагоні марскога цара?
Саскочыў Іван з каня, прыпаў вухам да зямлі і кажа:
— Чую я людскую гаману і конскі тупат.
— Гэта за намі гоняцца! — кажа Васіліса Прамудрая і зрабіла коней зялёным лугам, Івана — старым пастухом, а сама перакінулася ў кучаравую авечку.
Пад'язджае пагоня:
— Гэй, дзядок, ці не ехаў тут добры малойца з прыгожай дзяўчынаю?
— Не, людзі добрыя,— адказвае Іван. Сорак гадоў пасу я на гэтым месцы — ніводная птушка міма но пралятала, ніводны звер міма не прабягаў.
Вярнулася пагоня назад:
— Цар-гасудар, нікога мы на дарозе не напаткалі. Бачылі толькі — пастух авечку пасе.
Разгневаўся марскі цар, закрычаў грозным голасам:
— Эх вы, нездагадлівыяі Імчыцеся наўздагон. Пры-вядзіце мне авечку, а пастух і сам прыйдзе.
Памчалася пагоня царская. А Іван з Васілісай Прамудрай таксама не марудзяць — паганяюць коней. Палова дарогі ззаду ляжыць, палова дарогі наперадзе сцелецца.
Кажа Васіліса Прамудрая:
— Ану, муж дарагі, прыпадзі да зямлі ды паслухай: ці няма пагоні марскога цара?
Злез Іван з каня, прыпаў вухам да зямлі і кажа:
— Чую я конскі тупат і людскую гамапу.
— Гэта за намі гоняцца! — кажа Васіліса Прамудрая.
Сама зрабілася каплічкай, коней ператварыла ў дрэвы,
а Іванку — у старэнькага папа.
Вось пад'язджае да іх пагоня:
— Гэй, бацюшка, ці не праходзіў тут пастух?
— Не, людзі добрыя. Сорак гадоў я ў гэтай капліцы служу — ніводная птушка міма не пралятала, ніводзін звер не прабягаў.
Вярнулася пагоня назад:
— Цар-гасудар, не знайшлі мы пастуха з авечкаю! Толькі ў дарозе бачылі каплічку ды папа старога.
Яшчэ горш разгневаўся марскі цар:
— Эх вы, ёлупні! Вам трэба было каплічку разламаць ды сюды прывезці, а поп і сам прыйшоў бы.
Сабраўся ён, ускочыў на каня і памчаўся наўздагон за Іванкам і Васілісай Прамудраю.
А тыя ўжо далека заехалі. Лічы, уся дарога ззаду засталася.
Вось зноў кажа Васіліса Прамудрая:
— Муж дарагі, прыпадзі да зямлі: ці не чуваць пагоні?
Злез Іван з каня, прыпаў вухам да сырой зямлі і кажа:
— Дрыжыць зямля ад тупату конскага.
— Гэта сам цар марскі імчыцца! — кажа Васіліса Прамудрая.
I зрабілася яна рэчкаю. Коней у рачную траву ператварыла, а Івана — у акуня.
Прымчаўся марскі цар. Паглядзеў ды адразу і пазнаў, што за рэчка цячэ, што за акунь у вадзе плавае.
Пасміхнуўся ён і кажа:
— Калі так, дык будзь жа ты рэчкаю роўна тры гады. Улетку перасыхай, узімку замярзай, увесну разлівайся!
Завярнуў каня і памчаўся назад у сваё падводнае царства.
Заплакала рэчка, зажурчала:
— Муж мой любы, трэба нам расстацца! Ідзі ты дадому, ды глядзі — нікому цалаваць сябе не дазваляй, апрача бацькі і маці. А як пацалуе цябе хто — забудзеш мяне.
Прыйшоў Іван дадому, а сам дому не рады.
Пацалаваўся з бацькам, з маці, а больш ні з кім — ні з братам, ні з сястрою, ні з кумам, ні з кумою. Жыве, ні на кога не глядзіць.
Вось і год мінуў, і два, і трэці канчаецца.
Лёг неяк раз Іванка спаць, а дзверы забыўся зашчапіць. Зайшла ў пакой сястра яго меншая, убачыла, што ён спіць, нахілілася і пацалавала яго.
Прачнуўся Іван — нічога не помніць. Пра ўсё забыўся.
Забыў і Васілісу Прамудрую, быццам і ў думках яе не было.
А праз месяц засваталі Івана і ўзяліся Да вяселля рыхтавацца.
Вось як пачалі пірагі пячы, пайшла адна дзяўчынка па ваду, нахілілася над рэчкаю — вады зачэрпнуць, ды так і абмерла. Пазірае на яе знізу — вочы ў вочы — дзяўчына-краса.
Пабегла дзяўчынка дадому, расказала кожнаму, каго ні сустрэла, пра такое дзіва. Пайшлі ўсе на рэчку, але нікога не знайшлі. I рэчка прапала — ці то ў зямлю пайшла, ці то высахла.
А як вярнуліся дадому, бачаць — стаіць на парозе дзяўчына-краса.
— Я,— кажа,— памагаць вам прыйшла. Пірагі на вяселле пячы буду.
ЗамясіЛа яна цеста густа, зляпіла двух галубкоў і пасадзіла ў печ:
— Угадай, гаспадынька, што з гэтымі галубкамі будзе?
— А што будзе? З'ядзім іх — і ўсё тут.
— Не, не ўгадала.
Адчыніла дзяўчына печ, і вылецелі адтуль голуб з галубкай. Селі на акенцы і забуркавалі.
Кажа галубка галубку:
— Што ж ты, забыў, як была я авечкаю, а ты пастухом?
— Забыў, забыў.
— Што ж ты, забыў, як была я каплічкаю, а ты папом?
— Забыў, забыў.
— Што ж ты, забыў, як была я рэчкай, а ты акуньком?
— Забыў, Забыў.
— Кароткая ж у цябе памяць, галубок! Забыў ты мяне, як Іванка Васілісу Прамудрую.
Пачуў гэтыя словы Іванка і ўсё ўспомніў. Узяў ён Васілісу Прамудрую за рукі белыя і кажа бацьку з маці:
— Вось мая жонка верная. А другой мне не трэба.
— Ну, калі ёсць у цябе жонка, дык жывіце ў ладзе і згодзе!
Новай нявесце падарункаў надарылі і дадому адпусцілі.
А Іванка з Васілісай Прамудрай пачалі жыць-пажываць, дабра нажываць. Шмат вады з таго часу сплыло, а яны ўсё жывуць ды хлеб жуюць.
Жыў ды быў селянін. Памерлі ў яго жонка, засталося тры дачкі. Хацеў стары ўзяць наймічку на гаспадарцы памагаць. Але меншая дачка Мар'ечка сказала:
— Не трэба, бацюхна, наймічку браць, я сама буду гаспадарыць.
Добра. Пачала Мар'ечка гаспадарыць. I ўсё-ўсё яна ўмее, усё-ўсё ў яе ладзіцца. Любіў бацька Мар'ечку: радаваўся, што такая
разумная ды працавітая дачка расце. Сама Мар'ечка прыгажуня пісаная. А сёстры яе зайздрослівыя ды прагавітыя, самі непрыгожыя, а модніцы-модніцы — цэлы дзень сядзяць ды пудрацца, ды румяняцца, ды ў абноўкі прыбіраюцца, сукенкі ім — не сукенкі, боцікі — не боцікі, хустка — не хустка.
Сабраўся бацька на кірмаш і пытаецца ў дачок:
— Што вам, дочкі, купіць, чым пацешыць?
Старэйшая і сярэдняя дочкі і кажуць:
— Купі па хусце, ды такой, каб кветкі чым большыя, золатам вышываныя.
А Мар'ечка стаіць ды маўчыць. Пытаецца ў яе бацька:
— А што табе, дачушка, купіць?
— Купі мне, бацюхна, пёрка Фініста — яснага сокала. Прыязджае бацька, прывозіць дочкам хусты, а пёрка не знайшоў.
Сабраўся бацька другі раз на кірмаш.
— Ну,— кажа,— дочкі, заказвайце падарункі. Зарадаваліся старэйшая і сярэдняя дочкі:
— Купі нам боцікі з сярэбранымі падкоўкамі.
А Мар'ечка зноў заказвае:
— Купі мне, бацюхна, пёрка Фініста — яснага сокала. Хадзіў бацька цэлы дзень, боцікі купіў, а пёрка не знайшоў. Прыехаў без пёрка.
Добра. Сабраўся стары трэці раз на кірмаш, а старэйшая і сярэдняя дочкі кажуць:
— Купі нам па сукенцы.
А Мар'ечка зноў просіць:
— Бацюхна, купі пёрка Фініста — яснага сокала. Хадзіў бацька цэлы дзень, а пёрка не знайшоў. Выехаў з горада, а насустрач старэнькі дзядок.
— Дзень добры, дзядуня!
— Добры дзень, чалавеча! Куды цябе пуцявіна-дарога вядзе?
— Да сябе, дзядуня, у вёску. Ды вось бяда ў мяне-меншая дачка наказвала купіць пёрка Фініста — яснага сокала, а я не знайшоў.
— Ёсць у мяне такое пёрка, ды яно не прадажнае, а запаветнае; але для добрага чалавека не шкада, аддам.
Дастаў дзядок пёрка і падае, а яно самае звычайнае. Едзе селянін і думае: «Што ў ім Мар'ечка знайшла добрае?»
Прывез стары падарункі дочкам, старэишая і сярэдняя прыбіраюцца ды з Мар'ечкі пасміхаюцца:
— Якая была ты дурніца, такая і засталася. Уваткні. сваё пёрка ў валасы і красуйся!
Нічога не адказала Мар'ечка, адышлася ўбок, а як усе спаць палеглі, кінула Мар'ечка пёрка на падлогу і прамовіла:
— Дарагі Фініст — ясны сокал, з'явіся да мяне, мой жаніх жаданы!
I з'явіўся перад ёю хлопец-малойца прыгажосці невыказнай. Пад раніцу хлопец-малойца стукнуўся аб падлогу і зрабіўся сокалам. Адчыніла яму Мар'ечка акно, і паляцеў сокал у сіняе неба.
Тры дні Мар'ечка ласкава сустракала ў сябе хлопца-малойца; удзень ён лятае сокалам у сінім паднябессі, а на ноч прылятае да Мар'ечкі і становіцца добрым малойцам.
На чацвёрты дзень сёстры ліхія падгледзелі — нагаварылі бацьку на сястру.
— Дочкі мае любыя,— кажа бацька,— глядзіце лепт за сабою.
«Нічога,— думаюць сёстры,— пабачым, як будзе далей».
Панаўтыкалі яны ў раму вострых нажоў, а самі прытаіліся, сочаць.
Вось ляціць ясны сокал. Даляцеў да акна і не можа трапіць у пакой Мар'ечкі. Біўся-біўся, усе грудзі зрэзаў-спаласаваў, а Мар'ечка спіць і не чуе. I сказаў тады сокал:
— Каму я трэба, той мяне знойдзе. Але гэта будзе нялёгка. Тады мяне знойдзеш, як тры пары чаравікаў жалезных зносіш, тры кіі жалезныя паломіш, тры каптуры жалезныя падзярэш.
Пачула гэта Мар'ечка, усхапілася з ложка, паглядзела ў акно, а сокала няма, адно толькі крывавы след на вокнах застаўся. Заплакала Мар'ечка горкімі слязьмі — змыла слёзкамі крывавы след і зрабілася яшчэ прыгажэйшая.
Пайшла яна да бацькі і сказала:
— Не сварыся на мяне, бацюхна, адпусці ў пуцявіну-дарогу далёкую. Буду жывая — пабачымся, памру — дык, значыцца, лес такі.
Шкада было бацьку адпускаць любімую дачку, але адпусціў.
Заказала Мар'ечка тры пары чаравікаў жалезных, тры кіі жалезныя, тры каптуры жалезныя і рушыла ў пуцявіну-дарогу далёкую, шукаць жаданага Фініста — яснага сокала. Ішла яна чыстым полем, ішла цёмным лесам, высокімі гарамі. Птушачкі вясёлымі песнямі ёй сэрца цешылі, ручайкі белы твар умывалі, лясы цёмныя сваімі шатамі віталі. I ніхто не мог Мар'ечку пакрыўдзіць-зачапіць: ваўкі шэрыя, мядзведзі, лісіцы — усе звяры да яе збягаліся, за яе заступаліся. Знасіла яна пару чаравікаў жалезных, кій жалезны зламала і каптур жалезны парвала.
I вось выходзіць Мар'ечка на паля ну. Аж бачыць: стаіць хатка на курыных лапках — круціцца. Кажа Мар'ечка:
— Хатка, хатка, стань да лесу задам, да мяне перадам! Мне ў цябе трэба залезці, хлеба паесці.
Павярнулася хатка да лесу задам, да Мар'ечкі перадам. Зайшла Мар'ечка ў хатку, аж бачыць: сядзіць там баба-яга — касцяная нага, ногі з кута ў кут, губы на вешале, а нос да столі прырос.
Убачыла баба-яга Мар'ечку, зашумела:
— Тфу, тфу, рускім духам пахне! Красуня дзяўчына, работы шукаеш ці ад работы ўцякаеш?
— Шукаю, бабуся, Фініста — яснага сокала.
— О красуня, доўга табе шукаць! Твой ясны сокал за трыдзевяць зямель, у трыдзевятым царстве. Апаіла яго зёлкамі царыца-чараўніца і ажанілася з ім. Але я табе памагу. Вось табе сярэбраны сподачак і залатое яечка. Як прыйдзеш у трыдзевятае царства, прасіся ў наймічкі да царыцы. Скончыш работу — бяры сподачак, кладзі залатое яечка, яно само будзе качацца. Захочуць купіць — не прадавай. Прасі, каб дазволілі Фініста — яснага сокала пабачыць.
Падзякавала Мар'ечка бабе-язе і пайшла. Пацямпеў лес, страшна зрабілася Мар'ечцы, баіцца і крок ступіць, ды тут насустрач кот. Скокнуў да Мар'ечкі і заваркагаў:
— Не бойся, Мар'ечка, ідзі наперад. Будзе яшчэ страшней, а ты ідзі і ідзі, не азірайся.
Пацёрся кот спінкай аб ногі ёй і знік, а Мар'ечка пайшла далей.
А лес зрабіўся яшчэ цямнейшы. Ішла, ішла Мар'ечка, чаравікі жалезныя знасіла, кій зламала, каптур парвала і прыйшла да хаткі на курыных лапках. Наўкол тын з частаколін, на частаколінах чарапы, і кожны чэрап агнём палае.
Кажа Мар'ечка:
— Хатка, хатка, стань да лесу задам, да мяне перадам! Мне ў цябе трэба залезці, хлеба паесці.
Павярнулася хатка да лесу задам, а да Мар'ечкі перадам. Зайшла Мар'ечка ў хатку, аж бачыць: сядзіць баба-яга— касцяная нага, ногі з кута ў кут, губы на вешале, а нос да столі прырос.
Убачыла баба-яга Мар'ечку, зашумела:
— Тфу, тфу, рускім духам пахне! Красуня дзяўчына. работы шукаеш ці ад работы ўцякаеш?
— Шукаю, бабуся, Фініста — яснага сокала.
— А ў мае сястры была?
— Была, бабуся.
— Добра, красуня, памагу табе. Бяры сярэбраныя пяльцы, залатую іголачку. Іголачка сама будзе вышываць серабром і золатам па малінавым аксаміце. Захочуць купіць — не прадавай. Прасі, каб дазволілі Фініста — яснага сокала пабачыць.
Падзякавала Мар'ечка бабе-язе і пайшла. А ў лесе стук, грук, свіст, чарапы лес асвятляюць. Страшна зрабілася Мар'ечцы. Зірк, сабака бяжыць:
— Гаў, гаў, Мар'ечка, не бойся, родная, ідзі. Будзе яшчэ страшней, не азірайся.
Сказаў і знік. Пайшла Мар'ечка, а лес зрабіўся яшчэ цямнейшы. За ногі чапляецца, за рукавы хапаецца... Ідзе Мар'ечка, ідзе і назад не азіраецца.
Доўга ці не доўга ішла — чаравікі жалезныя знасіла, кій жалезны зламала, каптур жалезны парвала. Выйшла на палянку, а на палянцы хатка на курыных лапках, наўкол тын з частаколін, а на частаколінах конскія Чарапы; кожны чэрап агнём палае.
Кажа Мар'ечка:
— Хатка, хатка, стань да лесу задам, а да мяне перадам!
Павярнулася хатка да лесу задам, а да Мар'ечкі перадам. Зайшла Мар'ечка ў хатку, аж бачыць: сядзіць там баба-яга — касцяная нага, ногі з кута ў кут, губы на вешале, а нос да столі прырос. Сама чорная, а ў роце адзін ікол тырчыць.
Убачыла баба-яга Мар'ечку, зашумела:
— Тфу, тфу, рускім духам пахне! Красуня дзяўчына, работы шукаеш ці ад работы ўцякаеш?
— Шукаю, бабуся, Фініста — яснага сокала.
— Цяжка, красуня, табе будзе яго знайсці, ды я памагу. Вось табе сярэбранае дзенца, залатое вераценца.
Бяры ў рукі, само прасці будзе, пацягнецца нітка ды не абы-якая, а залатая.
— Дзякуй табе, бабуся.
— Нічога, дзякуй пасля скажаш, а цяпер слухай, што я табе скажу: захочуць у цябе залатое вераценца купіць—не прадавай, а папрасі, каб дазволілі Фініста— яснага сокала пабачыць.
Падзякавала Мар'ечка бабе-язе і пайшла, а лес зашумеў, загудзеў; усчаўся свіст, совы закружыліся, мышы з нораў павылазілі — ды ўсе на Мар'ечку. Аж бачыць Мар'ечка — бяжыць насустрач шэры воўк.
— Не бядуй,— кажа ён,— а садзіся на мяне і не азірайся.
Села Мар'ечка на шэрага воўка, і толькі яе згледзелі Наперадзе стэпы шырокія, лугі шаўковыя, рэкі мядовыя берагі кісельныя, горы ў хмары ўпіраюцца. А Мар'ечка імчыцца ды імчыцца. I вось перад Мар'ечкай крыштальны церам. Ганак разьбой аздоблены, акенцы ўзорыстыя, а ў акенца царыца глЯдзіць.
— Ну,— кажа воўк,— злазь, ідзі і наймайся служыць.
Злезла Мар'ечка, узяла свой клуначак, падзякавала ваўку і пайшла ў крыштальны палац. Пакланілася Мар'ечка царыцы і кажа:
— Не ведаю, як вас зваць-велічаць, а ці не трэба вам наймічка?
Адказвае царыца:
— Даўно я шукаю наймічку, але такую, якая ўмела б і прасці, і ткаць, і вышываць.
— Усё гэта я ўмею рабіць.
— Тады ідзі і садзіся за работу.
] стала Мар'ечка наймічкай. Удзень робіць, а надыдзе ноч — возьме Мар'ечка сярэбраны сподачак і залатое яечка і скажа:
— Каціся, каціся, залатое яечка, па сярэбраным сподачку, пакажы мне майго любага.
Пакоціцца яечка па сярэбраным сподачку, і з'явіцца Фініст — ясны сокал. Глядзіць на яго Мар'ечка і слязьмі заліваецца:
— Фініст мой, Фініст — ясны сокал, чаму ж ты мяне адну пакінуў, небараку, па табе плакаць!
Падслухала царыца яе словы і кажа:
— Прадай ты мне, Мар'ечка, сярэбраны сподачак і залатое яечка.
— Не,— кажа Мар'ечка,— яны непрадажныя. Магу я табе іх аддаць, калі дазволіш на Фініста — яснага сокала паглядзець.
Падумала царыца, падумала.
— Добра,— кажа,— няхай так і будзе. Уночы, як ён засне, я табе яго пакажу.
Надышла ноч, і ідзе Мар'ечка ў спальню к Фіністу — яснаму сокалу. Бачыць яна — спіць яе каханы непрабудным сном. Глядзіць Мар'ечка — не нагледзіцца, цалуе ў вусны мядовыя, туліць да грудзей белых,— спіць, ніяк не прачнецца каханы.
Настала раніца, а Мар'ечка не дабудзілася любага...
Цэлы дзень працавала Мар'ечка, а ўвечары ўзяла сярэбраныя пяльцы ды залатую іголачку. Сядзіць, вышывае, сама сабе прымаўляе:
— Вышывайся, вышывайся, узор, для Фініста — яснага сокала, каб было чым яму ранічкай выцірацца.
Падслухала царыца і кажа:
— Прадай, Мар'ечка, сярэбраныя пяльцы, залатую іголачку.
— Я не прадам,— кажа Мар'ечка,— а так аддам, дазволь толькі з Фіністам — ясным сокалам пабачыцца.
Падумала тая, падумала.
— Добра,— кажа,— няхай так і будзе, прыходзь уночы.
Надышла ноч. Заходзіць Мар'ечка ў спальню да Фініста — яснага сокала, а той спіць сном непрабудным.
— Фініст ты мой, ясны сокал, устань, прачніся!
Спіць Фініст — ясны сокал моцным сном. Будзіла яго
Мар'ечка — не дабудзілася.
Надыходзіць дзень.
Сядзіць Мар'ечка за работаю, бярэ ў рукі сярэбранае дзенца, залатое вераценца. А царыца ўбачыла: прадай ды прадай!
— Прадаць не прадам, а магу так аддаць, калі дазволіш з Фіністам — ясным сокалам хоць гадзінку пабыць.
— Добра,— кажа тая.
А сама думае: «Усё роўна не разбудзіш».
Надышла ноч. Заходзіць Мар'ечка ў спальню да Фініста — яснага сокала, а той спіць сном непрабудным.
— Фініст ты мой, ясны сокал, устань, прачніся!
Спіць Фініст, не прачынаецца.
Будзіла, будзіла—ніяк не можа дабудзіцца, а ўжо світаць хутка пачне.
Заплакала Мар'ечка:
— Любы ты мой Фініст — ясны сокал, устань, прачніся, на Мар'ечку сваю зірні, да сэрца свайго яе прытулі!
Упала сляза Мар'ечкі на голы плячук Фініста — яснага сокала і апякла. Прачнуўся Фініст — ясны сокал, агледзеўся па баках — аж бачыць: Мар'ечка! Абняў яе, пацалаваў:
— Няўжо гэта ты, Мар'ечка! Тры пары чаравікаў знасіла, тры кіі жалезныя паламала, тры каптуры жалезныя парвала і мяне знайшла? Паедзем жа цяпер на радзіму.
Пачалі яны дадому збірацца, а царыца ўбачыла і
загадала ў трубы трубіць, пра здраду сваиго мужа абвясціць.
Сабраліся князі ды купцы, пачалі раду радзіць, як Фініста — яснага сокала пакараць.
Тады Фініст — ясны сокал кажа:
— Каторая, па-вашаму, сапраўдная жонка: ці тая, што моцна кахае, ці тая, што прадае ды ашуквае?
Згадзіліся ўсе, што жонка Фініста — яснага сокала — Мар'ечка.
I пачалі яны жыць-пажываць ды дабра нажываць. Паехалі ў свой край, наладзілі баль, у трубы затрубілі, з гарматаў засмалілі. А пасля быў банкет, якога не ведаў свет; пра яго і дагэтуль помняць.
Жылі-былі дзед з бабаю. Жылі, гаравалі, з хлеба на квас перабіваліся. З восені да вясны сяк-так кідаліся, а з вясны да восені проста гора гаравалі: лебядой ды ягадамі жывіліся.
Вось неяк расстараўся дзед сявеньку пшаніцы і кажа:
— Усе людзі аруць ды сеюць, пасеем і мы — будзе ў нас увосень свой хлеб.
Пасеялі. Зарадзіла пшаніца на славу.
Дзед з бабаю не нацешацца, ходзяць кожны дзень, на пшаніцу любуюцца: пшаніца быццам сцяна стаіць, адзін колас за другі большы ды паўнейшы. Суседзі зайздросцяць:
— Гэтакага ўраджаю век не бачылі!
Прыйшоў час збажыну ўбіраць. Дзед сярпы навастрыў:
— Заўтра, баба, пойдзем пшаніцу жаць!
На той час узняўся моцны вецер, набегла чорная хмара, і выпаў
на дзедаву палоску вялікі град. I тым градам падчыстую выбіла ўсю пшаніцу, ніводнага каласка не засталося.
Зажурыўся дзед, галаву звесіў, а баба сварыцца, галосіць:
— Усё жыццё я з табою, няўдаліцам, гора гаравала! Hi ў чым табе ўдачы няма! За колькі гадоў разжыліся насеннем ды вырасцілі пшаніцу—і тут ліха напаткала, бяда здарылася, а ў нас і зернетка не засталося.
Суцяшае дзед:
— Не плач, баба, не бядуй! Слязьмі ды сваркаю страты не вернеш. Хмару вецер нагнаў — няхай вецер і разлічваецца.
Баба яшчэ горш злуецца, сварыцца:
— Зусім дзед здурнеў! Меле языком абы-што! Шукай цяпер ветру ў полі!
А дзед на сваім стаіць:
— Пайду з ветру спаганяць: вецер вінаваты — няхай вецер і адказвае.
Абуўся, апрануўся, узяў у рукі кіёк і падаўся ў дарогу.
Ішоў ён далёка ці блізка, доўга ці не — дабраўся да высокай гары. Каля гары стаіць вялікая хата. У хаты чатыры ганкі: адзін на ўсход сонца, другі — на поўдзень, трэці — на захад, а чацвёрты ганак — на поўнач.
На той час забразгацелі вёдры: падышла да студні бабулька, старая-старая — ледзьве ногі перастаўляе. Зачарпнула вады.
Павітаўся дзед:
— Дзень добры, бабуся! Давай памагу табе ваду данесці.
— Здароў, добры чалавек! Дзякуй табе на ласкавым слове. Заходзь у хату, адпачні з дарогі, а з вёдрамі я і сама спраўлюся: я яшчэ дужая.
Падняліся на ганак, зайшлі ў хату. Бабуся стол накрыла, госця накарміла, напаіла і пачала дапытвацца:
— Куды, добры чалавек, ідзеш, куды цябе дарога вядзе? Па сваёй волі да нас трапіў ці па няволі? Ці, можа, якая бяда цябе прывяла?
— Ох, бабуся, не ведаеш ты маёй бяды! Вырасцілі мы з бабаю пшанічку, ды прыгнаў вецер хмару з градам, і выбіла ўсё падчыстую — зернетка не засталося. Няма чым жыць, хоць жабраваць ідзі! От і пайшоў я па белым свеце ўправы шукаць.
— Ну, калі так, дык гэта можна паправіць. Я ж маці ўсіх чатырох вятроў, і сыны з-пад маёй волі не выйшлі, слухаюцца. Па ўсім відаць, пакрыўдзіў цябе гарэза-свавольнік Паўночнік, мой меншы сын,— здатны ён на такія рэчы. Лезь на печ ды пачакай крыху. Вернуцца сыны дадому — прымушу вінаватага табе страту вярнуць.
Неўзабаве пачуўся шум з усходняга боку, расчыніліся дзверы ўсходняга ганка — прыляцеў Усходні вецер. Услед за тым дыхнула цяплом з паўднёвага боку — і заляцеў у хату з паўднёвага ганка ласкавы Паўднёвік-вецер. I ў тую ж хвіліну з тых дзвярэй, што на захад сонца выходзяць, з'явіўся Захад-вецер. А потым раптам загрымела, зашумела наўкол, хата ходырам захадзіла — з рогатам ды са свістам уварваўся ў хату Паўночнік-вецер:
— Ox i нагнаў я сёння страху на караблі ў моры! Пазабаўляўся, пацешыўся, есці хачу!
Бабулька тым часам на стол сабрала, накарміла, напаіла сыноў і кажа:
— Ну, хто з вас, сынкі, нядаўна бяды нарабіў?
Паклікала дзеда:
— Ідзі, гавары, не бойся нічога!
Дзед злез з печы і расказаў усё, як было. Прыціх Паўночнік, галаву апусціў.
— Відаць, ты, Паўночнік, вінаваты,— сказала маці,— ты і адказваць будзеш.
— Нічога, мама,— страсянуў галавою Паўночнік,— усё паправім!.. А ты, госць дарагі, смелы і ўпарты — гэтакіх я і люблю! Калі не пабаяўся на мяне ўправы шукаць ды ўсю праўду ў вочы сказаць, будзь мне брагам названым, а пра страту не журыся.
Дастаў з-за пазухі скрутак і падаў дзеду:
— На вось табе абрус-самабор — у любы час галодны не будзеш. Адно абрус разгарні ды скажы: «Папіць, паесці!» — і еш, пі, што душа пажадае. Толькі, цур, угавор: пойдзеш дадому — не заходзь на заезны двор.
Дзед падзякаваў названаму брату і маці чатырох вятроў за ласкавую сустрэчу, за пачастунак ды за падарунак, з усімі развітаўся і дадому падаўся.
Ішоў, ішоў, ішоў і вельмі стаміўся, зусім з сілы выбіўся; сам думае: «Давядзецца 1 гэтую ноч у дарозе начаваць, сёння дадому ўсё адно не паспець. Чаму гэта Паўночнік наказваў мне на заезны двор не заходзіць? Не ў пол! ж мне ноч начаваць! Хлеб свой — хоць у папа стой». I зайшоў на заезны двор. Сеў каля стала, адпачывае, а шынкар пытаецца:
— Можа, вячэру падаць ды і чарку ад стомы вып'еш? Заказвай!
— Нічога мне пакупнога не трэба, усё ў мяне сваё ёсць.
Дастаў з-за пазухі абрус, разгарнуў і кажа:
— Папіць, паесці!
Бацюхны мае! Адкуль што ўзялося: панаставілася страў усялякіх, мяды духмяныя, віны салодкія, закускі, заедкі розныя — стол угінаецца! Пі, еш — душа мера!
Шынкар аслупянеў, глядзіць, вочы вылупіўшы, слова сказаць не можа. Гэтакага дзіва век не бачыў.
I дзед вельмі рады:
— Будзе цяпер у нас з бабаю што піць, есці! Будзе чым і добрых людзей пачаставаць!
I ад радасці кліча шынкара:
— Садзіся са мною вячэраць і сваіх усіх, хто ў цябе ёсць, заві — пачастунку на ўсіх хопіць!
Шынкар паклікаў жонку ды дзяцей — і падселі ўсе да дзеда за стол. Сядзяць частуюцца. Дзед выпіў салодкага віна ды моцнага мёду, і зашумела ў яго ў галаве; песню зацягнуў.
Тут шынкару і прыйшло ў галаву:
«От бы гэты абрус мне спатрэбіўся!»
Пасля вячэры дзед паваліўся на лаву і моцна заснуў. Шынкар падмяніў абрус-самабор кропля ў кроплю такім жа з выгляду звычайным абрусам.
Назаўтра дзед прачнуўся раным-раненька і дадому заспяшаўся.
Баба сустрэла яго лаянкай:
— Дзе цябе нячысцік носіць? Дома хлеба ні крошкі, ні палена дроў няма, а яму і гора мала!
— Маўчы, баба! Садзіся за стол, частуйся, чаго толькі твая душа пажадае, пі, еш уволю!
Пасадзіў бабу за стол, разгарнуў абрус:
— Папіць, паесці!
Што такое? Няма нічога...
Дзед яшчэ раз абрус страсянуў, разгарнуў, рукою прыстукнуў:
— Папіць, паесці!
Зноў нічога.
Тут баба ўсхапілася, узяла чапялу:
— Ах ты, пустамеля, яшчэ насміхацца надумаўся! — I раз, раз чапялою: — На вось, на табе, недарэка абрыдлы!
Дзед выскачыў з хаты—ды наўцекі.
Спыніўся за весніцамі.
«Тут штосьці не так. Відаць, Паўночнік ашукаў мяне. Ну, ды не на таго натрапіў! Цяпер мне дарога знаёмая», — падумаў дзед.
I пайшоў да маці чатырох вятроў.
Ішоў, ішоў і познім вечарам прыйшоў да высокай гары, да вялікай хаты з чатырма ганкамі. На той час браты-вятры з усіх чатырох бакоў дадому беглі. Падхапілі госця і занеслі ў хату.
Павітаўся дзед з маці чатырох вятроў ды з братамі і кажа ветру Паўночніку:
— Не па-брацку ты, брат названы, са мною абыходзішся. Твой абрус-самабор усяго адзін раз мяне напаіў, накарміў, ды на тым усё і скончылася. Хіба добра так з мяне насміхацца?
— Пачакай, пачакай,— кажа Паўночнік.— Заходзіў ты на заезны двор?
— Заходзіў.
— Ну вось сам сябе ва ўсім і вінаваць, калі мяне не паслухаўся.— Дастаў кашалёк з-за пазухі.— Вазьмі гэты кашалёк і ідзі. Ніколі ў цябе ні ў чым нястачы не будзе. Што спатрэбіцца, патрасі кашалёк — і колькі трэба грошай, столькі і натрасеш. Ды глядзі помні маё слова: нікуды па дарозе не заходзь.
Госця напаілі, накармілі, і падаўся ён дадому.
Казка хутка кажацца, а яшчэ хутчэй дзед дадому спяшаецца.
Ішоў, ішоў і дайшоў да таго заезнага двара, дзе раней спыняўся.
«Зусім я аслабеў, ды і ногі больш не гнуцца, усё роўна мне дадому сёння не дайсці. Зайду пераначую ў знаёмага шынкара».
Зайшоў, павітаўся. Гаспадар заезнага двара пазнаў дзеда, ласкава сустрэў:
— Садзіся адпачывай, добры чалавек! Калі не пагрэбуеш нашым пачастункам, заказвай папіць-паесці з дарогі.
А дзеду і холадна і голадна.
«Давай пагляджу, чым мяне адарыў Паўночнік!»
Загадаў падаць вячэру, ды і віна заказаў. Выпіў чарку-другую і захмялеў, ведама, стаміўся. Кліча шынкара:
— Садзіся, гаспадар, і сваіх усіх пакліч, ды што ёсць у доме ядома падавай на стол! За ўсё разлічуся, страты не будзеш мець.
Гаспадар замітусіўся, нанасіў розных страў ды ўсялякіх напіткаў, паклікаў жонку ды дзяцей, і ўсе пачалі частавацца. П'юць, ядуць, а шынкару не церпіцца даведацца, якое дзіва ў дзеда ёсць. Усё новых і новых страў патрабуе, а чым будзе разлічвацца?
Цярпеў, цярпеў шынкар і кажа:
— Ну, добры чалавек, дзякуй за пачастунак, пара адпачываць. Заўтра ж рана, пэўна, пойдзеш — разлічымся за ўсё сёння.
Дзед дастаў з-за пазухі кашалёк-саматрас.
Страсянуў раз-другі — і пасыпалася серабро ды золата. Натрое, насыпаў блюда грошай:
— Бяры, гаспадар, усё тваё — у мяне гэтага дабра хопіць!
А гаспадар утаропіўся на дзеда, сядзіць моўчкі. Потым схапіў блюда, пачаў грошы рукамі перабіраць: грошы правільныя, золата ды серабро сапраўднае.
— Вось гэта дзіва!
Паваліўся госць спаць і заснуў моцным, непрабудным сном. Спіць, бяды над сабою не чуе, а бяда-злыбеда тут як тут.
Знайшоў шынкар гэтакі ж кашалёк і падмяніў дзедаў кашалёк-саматрас.
Назаўтра рана-раненька падхапіўся дзед і пайшоў дадому.
Дома толькі цераз парог пераступіў, выхапіў з-за пазухі кашалёк, паказвае:
— Не сварыся, баба, на гэты раз без падману! Падай хутчэй Лубянку — натрасу грошай, і ідзі на рынак, купляй што трэба.
Прынесла баба Лубянку, падставіла.
Страсянуў дзед кашалёк раз, другі — выпаў стары медны гузік, і больш нічога няма. Зноў пачаў трэсці кашалёк. Трос, трос — няма нічога.
Тут баба давай дзеда частаваць, чым пад руку трапілася. Б'е, а сама плача, прыгаворвае:
— Ах ты пустамеля, пустазвон, загубіў мяне, гаротніцу! Усё жыццё з табою прапакутавала, добрага дня не бачыла, а на старасці год і зусім розум страціў, з кожным днём усё дурнейшы робішся!
Біла-лупіла, пакуль Лубянка не рассыпалася, потым кінулася па качаргу.
А дзед — дай бог ногі. Выскачыў з хаты і бег, пакуль вёска з вачэй не схавалася. Спыніўся: «Ну куды цяпер падацца? Баба сварыцца ды б'ецца, а мне пасля такіх падманаў і на вочы ёй паказацца сорамна. Пакуль управы не знайду, дадому не вярнуся. Ці не падмяніў гэта часам шынкар абрус-самабор ды кашалёк-саматрас? Ці мо вецер Паўночнік пакеплівае? Пайду да свайго названага брата: шынкар, калі і падмяніў абрус ды кашалёк, усё роўна не прызнаецца».
Трэці раз пайшоў дзед да высокай гары.
Вецер Паўночнік якраз дома быў. Выйшаў ён з хаты і няветліва сустрэў названага брата:
— Я ўсё пра цябе ведаю. Зноў мяне не паслухаўся, наракай сам на сябе! На вось табе гэтую торбу і жыві сваім розумам. Калі будзе патрэба — страсяні торбу ды скажы толькі: «Двое з торбы!» — і пабачыш, што будзе. А цяпер бывай!
Нічога больш не сказаў Паўночнік, засвістаў, загігікаў, узвіўся пад хмары і паляцеў за трыдзевяць зямель, за трыдзевяць мораў.
Надзеў дзед торбу і паплёўся дадому. Ідзе і думае: «Някепска было б папіць, паесці! Давай хіба пагляджу, што за торба». Зняў торбу, страсянуў і кажа:
— Двое з торбы!
У тую ж хвіліну выскачылі з торбы два малойцы з дубінкамі і давай дзеда біць-малаціць. I датуль білі-малацілі, пакуль ён не здагадаўся крыкнуць:
— Двое ў торбу!
Хлопцы-малойцы тут жа зніклі, нібы іх ніколі і не было.
Дзед бакі чухае, а сам думае: «Не так сабе Паўночнік мне гэтую торбу даў...— I тут здагадаўся:—Гэта ж калі з розумам, дык торба саслужыць добрую службу!»
Начапіў торбу і пайшоў далей.
Доўга ці не доўга ішоў і дабраўся да знаёмага заезнага двара:
«Вось дзе работа для мае торбы знойдзецца!»
А гаспадар убачыў дзеда праз акно і адразу ж выбег на ганак.
— Заходзь, заходзь, госць дарагі!
Прывёў у святліцу і нібы той уюн каля дзеда круціцца:
— Каптан от сюды павесім, а кіёк у гэты куточак паставім!—Падсунуў лаўку да печы:—Садзіся, грэйся, а я скажу, каб на стол падавалі. Сёння мая чарга цябе частаваць...— Мітусіцца, гукае: — Жонка, жонка, радасць вунь у нас якая! Хадзі сюды!
Прыбегла гаспадыня, ласкава, ветліва павіталася.
А шынкар шуміць, не сунімаецца:
— Хуценька на стол падавай! Ды самыя лепшыя стравы і віны!
Стол накрылі, усялякага ядзення-піцення панаставілі. Дзеда пасадзілі на покуць.
— Пі, еш, госць дарагі, ды расказвай, дзе пабыў, што пабачыў! Мы дамаседы — нідзе на бываем, нічога не знаем. Што на белым свеце робіцца?
Дзед частуецца ды гамоніць, а шынкар з торбы вачэй не зводзіць, падлівае госцю віна:
— Паспытай вось гэтага яшчэ, не пагрэбуй, бо пакрыўдзіш нас!.. Кланяйся, жонка, частуй госця дарагога!
Сцяміў дзед: «Не інакш як да торбы шынкар падбіраецца». Сам п'е-есць, пасміхаецца.
Пілі-елі, гаманілі, шынкар не вытрываў і пытаецца:
— Скажы, госцейка дарагі, што ў цябе ў гэтай торбе— мусіць, зноў нейкае дзіва?
Адказвае дзед:
— Гэта не торба, а дзіва з дзіваў. Варта толькі страсянуць яе ды сказаць: «Двое з торбы!» — як з'явяцца чарадзеі і ўсё, што пажадаеш, зробяць для цябе. Вось якое гэта дзіва!
Слухае шынкар дзеда, дагодліва на яго паглядвае, а сам думае:
«Ну, буду я не я, калі гэтая торба не будзе мая!»
Пабалязалі, павячэралі, павялі госця ў найдальшы пакой, улажылі на мяккую пярыну:
— Спі, адпачывай!
А шынкару не спіцца. Знайшоў ён якраз гэткую ж з выгляду торбу і, як заснулі ўсе ў доме, пракраўся ўпакой, дзе спаў госць, павесіў на цвік сваю торбу, а дзедаву занёс у сваю святліцу.
Пабудзіў жонку:
— Зірні, што я прынёс. Цяпер усе мае жаданні збудуцца. Перш-наперш няхай чарадзеі збудуюць палац прыгажэйшы за царскі ды маёнтак вялікі дадуць, і будзем мы як паны жыць-пажываць!
Страсянуў торбу і крыкнуў:
— Двое з торбы!
Выскачылі з торбы два малойцы з дубінкамі і давай шынкара з жонкай частаваць, адно толькі дубінкі пасвістваюць. Гаспадар з гаспадыняю крычаць баяцца, а малойцы з торбы б'юць-малоцяць.
Няма ўжо сілы трываць, пачаў шынкар прасіць-маліць:
— Злітуйцеся, добрыя малойцы, пашкадуйце нас! Прыгаршчы грошай насыплю!..
А Двое з торбы не глядзяць ні вока ні бока, малоцяць шынкара з жонкаю, нібы той гарох на таку.
Круціцца гаспадыня, плача. I шынкар закрычаў дзікім голасам:
— Гвалт! Ратуйце!..
Дзед пачуў крык ды шум — ляжыць, пасміхаецца. А шынкар аж заходзіцца-надрываецца:
— Гвалт! Забіваюць! Ратуйце!..
«Ну, цяпер пара ісці, а то заб’юць Двое з торбы злодзея насмерць».
Прыйшоў, а шынкар з жонкаю ўжо лежма ляжаць, войкаюць.
Пачалі прасіцца:
— Сунімі, добры чалавек, сваіх забіяк, не пакінь сіротамі нашых дзетачак!
— Аддайце мой абрус-самабор ды кашалёк-саматрас!
— Што ты, дзе мы возьмем абрус-самабор ды каша лёк-саматрас? Век у нас такіх дзівосаў но было!
— А як тут мая торба апынулася? Ведай, не аддасі маіх дзівосных рэчаў, заб'юць вас насмерць!
Тут гаспадыні зусім не пад сілу стала цярпець, закрычала яна:
— Ды прызнайся ты, мужанёк! Сваё жыццё даражэй за абрус ды кашалёк, прападзі яны пропадам!
I шынкар, відаць, цярпець больш не можа:
— Сунімі малойцаў — аддам табе назад і абрус-самабор і кашалёк-саматрас ды яшчэ і каня з санямі ў прыдачу дам, толькі не губі нас!
Дзед толькі гэтага і чакаў:
— Двое ў торбу!
Схаваліся малойцы з дубінкамі, а шынкар з жонкай ляжаць, стогнуць:
— Ой, як нядобра, моташна, костачкі жывой не пакінулі, зусім знявечылі! Хто нас карміць-паіць будзе? Хоць бы ты, добры чалавек, пашкадаваў нас — даў нам абрус-самабор або кашалёк-саматрас!
Раззлаваўся дзед:
— Мала вас павучыў, відаць! Хутчэй аддавайце абрус ды кашалёк, а то клікну малойцаў з торбы!
Шынкар больш не марудзіў, дастаў з куфра абрус ды кашалёк:
— Бяры, бяры, нам твайго не трэба!
Дзед страсянуў абрус, разгарнуў і сказаў:
— Папіць, паесці!
З'явіліся тут жа стравы.ўсялякія, напіткі розныя. Згарнуў абрус, схаваў за пазуху:
— Мой.
Страсянуў раз, другі кашальком — пасыпаліся серабро ды золата.