I ўсё ж менавіта ў той перыяд пачала нараджацца пагроза для мірнага суіснавання хрысціянства і язычніцтва, якое існавала ў Вялікім княстве Літоўскім.
Крыжацкі Ордэн быў адначасова ворагам і Вялікага княства і Польшчы. А гэта, натуральна, не магло не прывесці да ідэі адзінства суседніх дзяржаў для сумеснай барацьбы са смяртэльна небяспечным праціўнікам. Перад Гедзімінам паўстала перспектыва ў змаганні з хрысціянскакаталіцкім Ордэнам уступіць у саюз з такой жа хрысціянскакаталіцкай Полыычай. А апошняя, ваюючы з Ордэнам, у той жа час і вучылася ў яго. Яна добра разумела, што для крыжакоў пашырэнне каталіцтва было адначасова і заваяваннем тых земляў, куды яны прыносілі сваю веру, Менавіта такую тактыку і пераймалі польскія вярхі ў крыжацкіх верхаводаў.
Пашырэнне каталіцкай веры стала асноўным напрамкам і польскай экспансіі. I хоць гэта з усёй выразнасцю выявілася пазней, ужо пасля Крэўскай уніі, аднак тагачаснае збліжэнне Польшчы і Вялікага княства Літоўскага з’явілася своеасаблівым пралогам гэтае экспансіі. Зразумела, што такі погляд польскіх вярхоў на пашырэнне каталіцызму не мог ажыццяўляцца ў Вялікім княстве без прымусу, зноўтакі выклікала непазбежнасць падначалення першай.
Ужо пры Гедзіміне, як сведчаць яго пасланні, каталіцтва пранікае ў ягоную дзяржаву, для чаго ў Новагародку і Вільні ўзводзіліся касцёлы72. Сам вялікі князь клапаціўся аб прыездзе манахаў, якія добра ведаюдь польскую мову73. Як у свой час полацкі князь Уладзімір даваў нямецкаму манаху Мейнарду дазвол на хрышчэнне падуладных Полацку ліваў, не падазраючы, што гэтым самым ён адчыняў дарогу для крыжацкай агрэсіі, так і талерантны Гедзімін не толькі не супраціўляўся, але і садзейнічаў пранікненню каталіцызму ў Вялікім княствё Літоўскім, зноўтакі не падазраючы, што ён адчыняе дарогу польскай экспансіі.
Але, магчыма, Гедзімін лазней зразумеў усю небяспеку прыходу каталіцызму ад Польшчы, як і ад Ордэна. I таму, калі верыць паведамленню чэшекага храніста Бенеша, вырашыў прыняць каталіцтва ад чэхаў, што, вядома, магло б істотна зблытаць карты польскім вярхам. Таму — калі падзеі разгортваліся сапраўды так, — нельга дзівіцца жорсткай расправе з Гедзімінам, да чаго пэўна ж прыклалі руку і польскія стаўленікі ў Вільні (магчыма, яны — найперш). Але ўсё гэта будзе пасля, тым больш што пачаўся працэс палітычнага збліжэння дзвюх суседніх дзяржаў на грунце адзінай барацьбы з крыжакамі.
Насамперш заслугоўвае ўвагі тое, што ініцыятыва заключэння саюза была пададзеная з боку Полынчы. I гэта невыпадкова. Полынча ўжо даўно і даволі балюча цярпела ад нямецкай агрэсіі. Варта нагадаць, што яшчэ Уладзіслаў IV Кучаравы, які быў каралём з 1147-га па 1173 г., адмовіўся на карысць немцаў ад славянскай зямлі паміж Одэрам і Эльбай (тады гэтыя рэкі мелі яшчэ славянскія назвы — Одра і Лаба). Пагроза нямецкай агрэсіі ўсё больш навісала над Полынчай, якая, не маючы патрэбных сіл, магла толькі абараняцца. А ёй трэба было наступаць, бо толькі пры такой умове яна магла спыніць нямецкі наступ. Вядома, у такім становішчы трэба было шукаць надзейнага саюзніка. Ім быў выбраны ўсходні сусед — Вялікае княства Літоўскае. Папершае, для яго яямецкая пагроза была таксама выключна небяспечнай, і гэта рабіла яго саюзнікам надзейным. Падругое, Польшча бачыла ў асобе свайго ўсходняга суседа магутную сілу, удары якой адчула на сабе. Аб гэтым асабліва добра пасведчыў магутны ўдар беларускіх войскаў на чале з Давыдам Гарадзенскім на Добрынскую зямлю. Польшча хацела мець на ўсходзе не небяспечнага ворага, а моцнага саюзніка. I ў гэтым яна не памылілася.
Збліжэнне Полыпчы з Вялікім княствам пачалося, як гэта было тады зазвычаена, з завязвання сваяцтва паміж каранаванымі асобамі дзвюх дзяржаў. Польскі кароль Уладзіслаў Лакетка паслаў у Вільню некалькі сваіх магнатаў з мэтаю сватаць за свайго адзінага сына дачку Гедзіміна Альдону (у «Хроніцы Быхаўца» яна называецца Ганнай і адзінай дачкой Гедзіміна74, але гэта не адпавядае сапраўднасці, бо ў Гедзіміна было тры дачкі). Вялікі князь даў на гэта згоду, і Ганна выправілася ў Кракаў, узяўшы з сабою ў якасці вена вялікую колькасць польскіх ваеннапалонных. Шлюбная ўрачыстасць прайшла з бляскам. Польскі кароль у гонар гэтай падзеі нават устанавіў ордэн Белага Арла75. 28 чэрвеня 1325 года паміж Уладзіславам і Гедзімінам быў заключаны наступальны і абарончы саюз супроць Ордэна.
3 гэтай жа прычыны і па такім самым сцэнарыі адбылося збліжэнне з Гедзімінам Мазавецкага князя Трайдзеня. Ён таксама ажаніў свайго сына з Гедзімінавай дачкой Марыяй, пасля чаго быў заключаны аналагічны дагавор. Цікава зазначыць, што незадоўга перад гэтым князь Трайдзень разам з другім мазавецкім князем Самавітам у сваім лісце да рымскага папы Іаана XXII пісаў аб марнасці заключэння міру з Гедзімінам і аб тым, што Ордэну трэба паранейшаму весці з ім вайну76. ІПто ж, такая змена ў паводзінах да Ордэна не была выпадковай. Трайдзень пад націскам варожых сілаў павінен быў зразумець, што ордэнская агрэсія такая ж небяспечная і для яго, як і для Вялікага княства Літоўскага. Гэтым самым ён выправіў памылку свайго прадзеда Конрада Мазавецкага, які ў 1227 г. для барацьбы з прусамі, што нападалі на яго землі, запрасіў крыжакоў, чым дапамог ім умацавацца ў Прыбалтыцы і ў далейшым стаць самымі заядлымі ворагамі палякаў.
Бясспрэчна, што збліжэнне Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага было ўзаемавыгаднай справай. I ўсё ж яно было болып выгаднае для Польшчы. Пра гэта красамоўна сведчыць ужо тое, што якраз ёй і належала ініцыятыва. I сапраўды, Польшча, усё больш знемагаючы ад барацьбы з крыжакамі, паступова траціла свае землі. У літаратуры выказана думка, што, збліжаючыся з Польшчай, Гедзімін знайшоў сабе саюзніка ў барацьбе з Ордэнам77. Аднак усё было наадварот, моцнага саюзніка набыў сабе не Гедзімін, а Полыпча.
Полыпча ў гэты час была ўцягнута ў канфлікт папы з германскім імператарам Людовікам Баварскім, прычым стаяла на баку першага, у той час як другога падтрымлівалі крыжакі. Таму ўдар па іх сапраўды быў ударам па іх саюзніку і па Ордэну. 3 улікам гэтага і можна зразумець, чаму ў 1326 г. быў зроблены сумесны паход войск Польшчы і Вялікага княства на Брандэнбург, дзе ўладарыў сын Людовіка Баварскага. Гэта вайсковая акцыя была найболын удалая, відаць, шмат у чым дзякуючы таму, што войска Вялікага княства (япо складалася з 1200 вершнікаў) узначальваў Давыд Гарадзонскі. Менавіта ягоная конніца і адыграла ў разгроме брандэнбургскага войска вырашальнуюролю, забраўшы вімат багацця і павёўшы з сабою звыш 6000 палонных78. На жаль, як мы ўжр ведаем, гэта быў апршні пахрд выдатнага беларускага палкаврдца. У час вяртання ён быў забіты мазавецкім рыцарам Андрэем па прозвішчу ці то Госць ці тр Гасцінскі.
Не менш паспяхввым атрымаўся пахрд туды ў сакавіку наступнага, 1327 г., штр ўзначальваў сын Гедзіміна Альгерд, які тады быў віцебскім князем. Ён прасунуўся аж да Франкфуртана-Одэры і таксама вярнуўся з баг'атай здабычай.
Вайна была зацяжнвй і ішла з пераменным прспехам. У 1331 г. пасля пэўнага зацішша яна ўзнавілася. Ордэнскія атрады спуствшвалі Куяўскую зямлю, а праз некатрры час прускае і ліврнскае врйскі ўварваліся ў раён Каліша і Гдыні, дзе шмат нарабавалі і ўзялі вялікі палрн. Асабліва трэба спыніцца на бітве пад Плоўцамі 27 верасня 1331 г., якая ў літаратуры падаецца як вялікая перамога войск Пвлынчы і Вялікага княства Літоўскага. Але гэта не зусім так. Сапраўды, на пачатку врдэнскія врйскі пацярпелі мрцнае паражэнне, а іх верхаврд Дзітрых нават быў узяты ў палрн. Але крыжакі, ачуняўшы ад няўдачы, перайшлі ў наступ, вызвалілі з палрну Дзітрыха і нанеслі польскаму ввйску паражэнне80.
Перамогі Давыда Гарадзенскага і Альгерда не маглі не ўстрывржыць Прускі ррдэн, які неўзабаве, летам 1327 г. пачаў вайну з Прльшчай і Вялікім княствам.
Толькі ў святле збліжэння Вялікага княства з Польшчай становіцца зразумелай прычына заключэння міру ў 1326 г. прлацкім князем ВрінамВасілём і менскім Фёдарам Расціславічам ад імя Гедзіміна з Ноўгарадам і немцамі (пад апршнімі разумеліся лівонцы). Гэта патрэбна былр дзеля тагР, каб сканцэнтраваць вайсковыя сілы на захадзе, дзе сапраўды і былі атрыманы вялікія перамогі. Нядаўна была выказана думка, штр гэта было вялікім дасягненнем палітыкі Гедзіміна, пакрлькі «Літва (аўтар пададзенага меркавання разумее Вялікае княства Літрўскае выключна як літрўскую дзяржаву ў сучасным значэнні гэтага слрва) ўпершыню сама актыўна ўдзельнічала ў палітыцы Заходняй ЕўррО V • 81 пы» і што гэта «умацоўвала літоускалольст саюз». Аднак той самы аўтар прызнае правал гэтай палітыкі Гедзіміна, што ў далейшым і прывяло «Літву Гедзіміна на край бездані»82. I гэта сапраўды так. Папершае, Вялікае княства Літоўскае, як відаць з вышэйсказанага, было ўцягнута ў палітычнае жыццё Заходняй Еўропы не столькі само сабою, колькі Полыпчаю, якая найперш выйгравала ад умацавання літоўскапольскага саюза. Гэта дало ёй магчымасць перайсці ў сутыкненні з крыжакамі ад абароны да наступу. Да таго ж гэты саюз неўзабаве пасля бітвы пад Плоўцамі распаўся. Далейшая ізалядыя Вялікага княетва Літоўскага ад еўрапейскіх краін прыпісваецца язычніцтву Літвы. У прыватнасці, Венгрыя ў дадатак да тэрытарыяльных судярэчнасцей, маўляў, не пажадала мець справу з язычніцкай краінай83. Аднак гэта не магло быць асноўнай прычынай, бо Вялікае княства ў большай ступені было дзяржавай хрысціянскай. Ды і наогул, паўтараем, ніякага намёру ў Гедзіміна ўмешвацца ў еўрапейскія справы не было. Ён быў уцягнуты ў іх Польшай на глебе барацьбы з агульным для іх крыжацкім ворагам.