Мы пазнаёміліся з Аляксеем Карпюком недзе адразу пасля вызвалення Заходняй Беларусі, у Наваградку, у беларускай сярэдняй школе, якая ўтварылася на базе пераехаўшай з Вільні Беларускай гімназіі. Сярод віленцаў аказалася моцнае зямляцтва з Беласточчыны, якое спаборнічала за лідэрства з Наваградскім зямляцтвам. Спаборніцтва было здаровым, партнёрскім, яго лепш назваць супрацоўніцтвам энтузіястаў, якія разам шукалі, як ва ўмовах новай школы рэалізаваць ідэалы сацыялізму, справядлівага ладу жыцця. Эліта гэтая вырасла ў гушчы заходнебеларускага нацыяпальна-вызваленчага руху, несла ў сабе яго запаветы: уз'яднаць народ на платформе сацыяльнай справядлівасці, адрадзіць пацыянальную культуру, даць шанц беднаце. Лідэры, вучні старэйшых класаў, былі ўжо сфарміраванымі важакамі, іх лік папоўніўся тымі пераросткамі, каго ў свой час за прыналежнасць да падпольнага камсамола і ўдзел у палітычных акцыях выключылі з гімназіі, судзілі, ганялі па турмах, так званых беларускіх універсітэтах. Нас, маладзейшых, уражвала іх грамадзянская культура, ахвярнасць, таварыскасць, ініцыятыўнасць, уменне працаваць у школьным самакіраўніцтве. Для малодшых калегаў яны былі адначасна сябрамі і выхавацелямі, старэйшымі братамі: апекаваліся, але і патрабавалі набірацца ведаў і культуры.
Карпюк быў адным з «віленцаў», ён не мог стаць першай скрыпкай у беластоцкай капэле, але не быў і апошняй, трымаўся на роўнай назе з лідэрамі, бо хоць быў малодшым па ўзросце, але таксама прайшоў камсамольскае падполле, зведаў допыты ў паліцыі, адседжваў тэрмін у турме за спробу ўцячы ў СССР падлеткам у 1934 годзе.
Бліжэй пазнаёміліся мы з Карпюком у Наваградскім педвучы-лішчы, якое спешна было адкрыта недзе ў пачатку 1940 года і сцягнула ў свае інтэрнаты, абсталяваныя ў будынках польскіх ваяводскіх устаноў, частку вучняў з дзесяцігодкі і новую групу пераросткаў, адрэзаных ад асветы рэпрэсіямі санацыйнага ўрада ці беднасцю.
Карпюк належаў да тых вучняў дзесяцігодкі, што не мелі на-лежнай матэрыяльнай падтрымкі з дому і рады былі стыпепдыі, таннай сталоўцы, якую адкрыў гаспадарлівы дырэктар педвучылі-шча. Тады сяляне заходніх абласцей яшчэ не разжыліся савецкімі грашыма, таму ўтрымлівалі сваіх дзяцей у гарадскіх школах, падвозячы ім натуральны харч. Карпюков Беласточчына, як на тагачасныя транспартныя сувязі, была за сямю гарамі, Пракарміцца на адну стыпендыю было цяжкавата, выручала стыхійна ўзнікшая ў нашым пакоі нумар шэсць харчоаая камуна. Было нас пяць хлопцаў з Наднямоння, з-пад Налібоцкай пушчы і адзін Карпюк з-пад Беластока. Мы прывозілі «сідары» ледзь не кожны тыдзень, а Карпюк разы два на год, пасля зімовых і летніх канікулаў, затое валок гору смакаты: цэлага кумпяка, паляндвіцу, каўбасы, пару апольцаў сала таўшчынёю на ўсе пяць пальцаў. Нашы цмокалі ад здзіўлення, а мяне гэта біла па самалюбстве, бо пасля смерці маці бацька мой не спраўляўся з жаночымі клопатамі, у каморы, бывала, ні ўзяць ні ўцяць, а так не хацелася быць горшым у гурце. Але камуна ёсць камуна: на стале заўжды ляжала манастырская схімніна: брус чорнага хлеба і графін вады. Пасля паездак хлопцаў дамоў — і кусок сала, сыр, галушка масла, пара цыбулін. Падмацоўваліся хто калі згаладаўся. Жылі мы весела і дружна, усе хлопцы былі ўцягнуты ў грамадскія справы, пару чалавек цераз камсамол, астатнія праз студэнцкае самакіраўніцтва.
Трымаліся мы самастойна і незалежна, мелі канфлікты за па-рушэнні дэмакратыі дырэкцыяй, нездарма ж у часе акупацыі пяцёра з нас пайшло ў аптыфашысцкае падполле і вырыхтавалася на камандзіраў ды палітработнікаў. У Еўропе ішла вайна, маладыя галовы кружыліся ад палітыкі, а пары паддаваў старэйшы за астатніх на пару гадоў Аляксей. Ён устанавіў сабе спартанскі рэжым: схопліваўся з ложка на світанні, хутка апранаўся і для спортзарадкі, пакуль астатнія «чухаліся», абягаў газетныя кіескі, купляў цікавейшыя газеты, прачытваў на бягу і прыносіў у пакой прыгаршчы сенсацый. Соваў газету ў рукі і раіў прачытаць што цікавейшае, калі ж некаторыя з нас пасля начнога карпення над кнігамі ці над афармленнем сценгазеты або малявання святочных плакатаў спалі, прыкідваліся хворымі, Аляксей бег на кухню, выпрошваў колькі трэба порцый супу на вынас, прыносіў у пакой і, стукаючы лыжкай па вядры, прамаўляў да галодных страўнікаў, заклікаў умывацца, падмацавацца ды ісці на заняткі, веды нашы патрэбны краіне — гэта зброя!.. Звычайна агітацыя дзейнічала папалавіну: гарачы, духмяны суп «апраналі» ды лажыліся дасыпаць на другім баку. Аляксей аднача набыў у нас правы рупара грамадскіх ідэй, інфарматара і напаміналь-ніка. Імпанавала ў ім упартая самастойнасць, незалежнасць суджэн-няў, ацэнак і паводзін, пацяшала бяскрыўднае дзівацтва.
Узрушыў Аляксей усіх у канцы першага дня вайны, калі сту-дэнты проста разгубіліся, убачыўшы неарганізаванае павальнае адступленне нашых салдат з-пад Гродна. Да таго ж у горадзе не стала хлеба, а настаўнікі-ўсходнікі ды камсорг педвучылішча выехалі сабе на грузавіку на Усход, нават не развітаўшыся з калектывам, занятым на абсталяванні ў будынку сярэдняй школы вайсковага шпіталя. Карпюк, як выявілася, ужо тады дапяў да ваенкома, хацеў добраахвотна ўступіць у Чырвоную Армію, але, атрымаўшы адмову з вуснаў разгубленага ад навалы непамысных падзей камісара, выпрацаваў уласны план дзеяння, які мы, калегі па пакоі, прынялі як тапельцы саломіну: немцы маюць часовую перавагу ў тэхніцы, таму будуць наступаць да асенніх дажджоў і бездарожжа, а тады іх пагоняць назад. Нам трэба адыходзіць на Усход, там уступіць у нейкую вайскова-вучэбную часць, прайсці ваенную падрыхтоўку і прыняць удзел у выгнанні фашыстаў.
За ноч мы дабраліся да Нёмана, але там, у родных мясцінах, даведаліся ад сельсаветчыкаў, якія спрабавалі эвакуіравацца, што на былой польска-савецкай граніцы «заходнікаў» затрымліваюць і ўсіх вяртаюць назад. Параіўшыся, мы вырашылі, што будзем збіраць зброю, авалодваць ёю і рыхтаваць баявыя дружыны, якія сустрэнуць захопнікаў, калі тыя стануць адыходзіць восенню пад ударамі Чырвонай Арміі. На гэтым рашэнні мы развіталіся з Карпюком, які адзін пайшоў пад Беласток, у сваё роднае Страшава.
Адшукаў мяне Аляксей неяк пасля вайны ў Мінскім педінсты-туце і да завідкаў усцешыў дэтэктыўнымі каленцамі сваёй ваеннай біяграфіі: ён прайшоў не толькі праз падполле, але яшчэ праз лагер смерці ў Штутгофе, перажыў маладзецкія прыгоды ўцёкаў, а потым стварыў і ўзначаліў партызанскі атрад імя Каліноўскага. Пасля вызвалення пайшоў на фронт, удзельнічаў у вулічных баях у Берліне. I ўсё гэта прайшло ў яго цяжка-важка, але без сукоў і задзіраў, не грызла Аляксея сумленне за памылкі, промахі, няўдачы. Як соль на рану, легла прынесеная ім з Наваградка фатаграфія Зіны Маслоўскай, сяброўкі па педвучылішчы, якой давялося разам з Львом Васілеўскім, жыхаром інтэрнацкага пакоя нумар шэсць, адкрыць трагічны спіс ахвяр нашай падпольнай аргаеізацыі ў ліпееі 1942 года, літаральна за некалькі дзён да выхаду ў партызаны, дзе можна было прыняць смерць, прынамсі, у адкрытым баі. Аляксей пабываў у бацькоў Зіны, усё праведаў пра нас.
Як дзівацтва я ўспрыняў Карпюкова паступленне на факультэт замежных моў у Гродзенскім педінстытуце. Памятаў, што да моваў ні цягі, ні асаблівых здольнасцей у яго раней не было, нават па-беларуску гаварыў, падмешваючы польскія і рускія словы і родненькія дыялектызмы — такі ўдаўся. А тут раптам цяга да газет змянілася на філалогію, англістыку. «Вось што значыць homo politicus!» —думаў я.
Ды ўжо зусім раззброіў мяне Карпюк, заявіўшы неяк пасля сканчэння інстытута, што пачаў пісаць аповесць пра жыццё вяско-вых настаўнікаў, пад назвай «Курыная гісторыя». Прыгадаўся мне тады даваенны пацешны выпадак, калі Аляксей, прыехаўшы ў інтэрнат, як і я, з канікулаў на дзень раней, завалок мяне для кампаніі ў чайную на Замкавай гары і заказаў сабе дваццаць шклянак гарачага чаю без цукру — маўляў, ад грыпу, які да яго падбіраецца,— ды на вачах у анямелых афіцыянтак выпіў залпам, не ўстаючы з-за стала, а назаўтра запэўпіваў мяне, што дапамагло — інтуіцыя яго ніколі не падводзіць. Калі так, то чаму не стаць пісьменнікам, даверыўшыся інтуіцыі? Я абяцаў пазнаёміць яго з якім-небудзь прафесіянальным літаратарам.
Вандруючы летам па Гродзеншчыне з Брылём на веласіпедах, мы заехалі ў Біскупцы да Карпюка, дзе той працаваў дырэктарам сямігодкі і сакратаром партарганізацыі калгаса. Алёша быў у кан-флікце з мясцовым кіраўніцтвам, абараняючы калгаснікаў ад бюракратаў і недарэчных завядзёнак, звярнуўся з пісьмом у ЦК КПСС, дзе паказаў, да якога абсурду прыводзіць на месцы сляпое выкананне ўстаноўкі «Першы хлеб дзяржаве!». У ажыятажы да-тэрміновай здачы паставак збожжа кіраўнікі забываюць пра тое, што большая частка пасеваў стаіць забытай на полі, пераспявае, асыпаецца, зімуе нязжатай і ніхто за гэта не адказвае, акрамя кал-гаснікаў з іх галодным працаднем.
Аляксей справы не выйграў, яго, як назолу, адпусцілі ў Гродна на кафедру педагогікі ў педінстытут, а парадкі засталіся. На жаль, і там не ўгрэўся. Не прыйшоўся да двара і ў родакцыі абласной газеты. Знайшоў сябе і сваё прызванне ў літаратурнай творчасці. Праўда, не лёгка і не хутка. Настаўнікам і творчым узорам стаў для яго Я. Брыль, але таленты іх былі розныя і па маштабах, і па складу, адсюль здараліся і перыяды пахаладанняў.
Увогуле Карпюк умеў быць удзячным. У разгорнутай аўта-біяграфіі «Мая Джамалунгма» ён адзначыў: «Янка Брыль ... даваў штуршок майму ўяўленню, стаў эталонам, на які трэба раўняцца, у каго вучыцца, і быў тым, хто ў мяне паверыў, шчыра і бескарысна дапамог. Успамінаючы цяпер непісьменныя рукапісы, якімі я завальваў Івана Антонавіча і ў якіх ён умудраўся нават знаходзіць штосьці каштоўнае, я не перастаю захапляцца душэўнай шчодрасцю гэтага чалавека, яго педагагічным талентам»[1]
Я. Брыль убачыў у пачынаючым пісьменніку агонь душэўнай ахвярнасці, бескарыслівасці, таму не толькі цярпліва спрачаўся, а і чысціў яго мову, дапамагаў выпрацоўваць манеру і культуру пісьма. Вучань аказаўся працавітым, упартым, перапісваў тэксты па 20-30 разоў і з божай дапамогай даводзіў да чытэльнасці. Гефестава праца ўпэўнівала, што аснова мастацкага таленту не ва ўменні пісаць зграбна, хлёстка, а ў здольнасці адчуваць, чым жывуць людзі, што ў іх баліць, і мець патрэбу, а часта і смеласць дапамагаць ім, абараняць іх ад крыўдзіцеляў, якімі б дужымі тыя ні былі. Пісанне для Карпюка было і застаецца перш за ўсё ўдзелам у фарміраванні грамадскай думкі, уздзеяннем на сумленне і норавы, а ўрэшце — арганізацыяй грамадскай волі. «Пісанне стала маім лёсам,— гаворыць у памянёнай аўтабіяграфіі А. Карпюк.— Я знайшоў спосаб, як найбольш быць карысным людзям. Я спазнаў шчасце, я ведаю, як мне жыць!»
Такім чынам, перад намі пісьменнік грамадзянскага складу, нездарма значнае месца ў яго літаратурным набытку займае публіцыстыка — нарысы «Мая Гродзеншчына», «След на зямлі», «Чаго мы варты», артыкулы і выступленні на літаратурных форумах. Натуральна, у яго аповесцях «У адным інстытуце», «Пушчанская адысея» і ў раманах «Вершалінскі рай», «Карані» вялікае месца займаюць аўтабіяграфічныя і дакументальныя факты, эпізоды, вобразы, што прыдае прозе большую, чым традыцыйнай белетрыстыцы, аўтэнтычнасць і выклікае апазіцыю прататыпаў адмоўных персанажаў.
Дастойна пражыўшы акупацыю і вайну, А. Карпюк адчуу сябе паўнапраўпым савецкім грамадзянінам, годным даверу і маючым права свабодна выказвацца па ўсіх вострых пытаннях мінулага і будучага краіны. У меру таго як набіраў вагі яго пісьменніцкі талент, усё больш пачыналі значыць для яго праўдзівасць і свабода слова, гэтыя каштоўнасці станавіліся справай жыцця: «Я стаю на сваёй зямлі, ды яшчэ каб не гаварыў на ёй таго, што думаў? Навошта тады жыць?!» Гэта рэпліка з выступлення А. Карпюка на V з'ездзе пісьменнікаў Беларусі, які адбыўся ў Мінску 16 мая 1966 г. Прамоўца быў к таму часу аўтарам папулярных у моладзі аповесцей, але тэму для выступлення даў яму ажыятаж, падняты вакол тэксту разгорнутай аўтабіяграфіі «Мая Джамалунгма», апублікаванай у часопісе «Маладосць».
Сёння мала хто б паверыў, што бядою для аўтара абярнуўся станоўчы водгук на «Маю Джамалунгму» мюнхенскай газеткі «Бацькаўшчына», якую выдавалі на сродкі антысавецкіх сіл Станіслаў Станкевіч і Якуб Стральчук.
Правакацыя падышла якраз на час закручвання ідэалагічных гаек з выпадку выхаду на вяршыню ўлады Л. Брэжнева. Над лі-таратурай і пры Хрушчове віселі хмары, сыпаліся вінавачанні ў ма-дэрнізме ці абстракцыянізме, адыходзе ад сучаснасці, адрыве ад надзённых праблем. Пры Брэжневе ажылі рэцыдывы культу Сталіна, спробы абяліць правадыра, пісьменнікаў сталі вінаваціць у шкодным раздрапванні ранаў, г. зн. прыгадванні сталінскіх рэпрэсій, літаратурны працэс падпаў пад больш жорсткі ідэалагічны кантроль, а Карпюк не мяняў пазіцыі і трапіў у лік «казлоў адпушчэння», без якіх не мог адбыцца рытуал чарговай ідэалагічнай кампаніі, якую праводзіў, патрапляючы новаму гаспадару, Суслаў, стараючыся падкруціць дысцыпліну, вярнуць грамадства назад, у стан бяспамяцтва. Пахвала крытыка з «Бацькаўшчыны» дала кампрамат, а ў дадатак Карпюк аказаўся ўпартым, не збіраўся каяцца, і канфлікт з ідэалагічнай службай ахапіў усе тры ўзроўні — абласны, літаратурна-ведамасны і рэспубліканскі.
«Чатыры гады я працаваў загадчыкам агенцтва «Інтурыст»,— паведаміў на з'ездзе А. Карпюк.— Калі ж у мюнхенскай «Бацькаў-шчыне» з'явілася хвалебная рэцэнзія на маю аўтабіяграфію з «Ма-ладосці», сакратар нашага абкома партыі т. Міцкевіч даў загад мяне з «Інтурыста» прагнаць па прынцыпе — калі вораг хваліць, значыць, я кепскі». Пісьменнік слушна ўлавіў у адносінах да сябе паварот старых прыёмаў шальмавання і глуму, якімі карысталіся несумленныя кіраўнікі ў сталінскія часы: «...дакуль у нас будуць цягнуцца рэцыдывы мінулага ды практыкавацца звычай: раней збэсціць чалавека, затаптаць. а потым ужо разбірацца — вінаваты ён ці не»,— абураецца пісьменнік і прычыну амаралізму бачыць у тым, што «некаторых людзей пакалечыў культ. Ад таго, што чалавек такі век свой адно і ведаў падпарадкоўвацца загадам зверху, у яго, беднага, атрафіравалася здольнасць самастойнага мыслення, знікла прыродная чалавечая рыса не ісці наперакор свайму сумленню».
Заахвочваючы ўдзельнікаў з'езда павесці барацьбу супраць праяў сацыяльнай паталогіі, якія спарадзіла сталіншчына, Карпюк дае прыклад смелай незалежнасці літаратурных ацэнак, бярэ пад абарону твор В. Быкава: «Дарагія таварышы, мазгі — не каробка хуткасцей, пад стандарт іх не падгоніш. Ніякімі аргументамі, нават рашэннямі ЦК. Напрыклад, я і цяпер лічу, што «Мёртвым не баліць»...— выдатны твор беларускай літаратуры і дай бог кожнаму пісаць так, як напісаў наш таленавіты гродзенец (В. Быкаў жыў тады ў Гародні — У. К.).
Прыведзеныя выказванні моцна пераклікаюцца з духам сён-няшняй перабудовы. Аказваецца, што патрэбы публічнасці, дэ-макратыі, гуманізацыі жыцця ўжо тады былі ў крыві тых прад-стаўнікоў ваеннага пакалення, якія ў смяротных выпрабаваннях скінулі страх і звычкі сляпога падпарадкавання, падладжвання пад густы дужэйшага. Яны разумелі, што толькі свабоднае сумленне, думка і воля могуць ажыццявіць высокія ідэалы сацыялізму і адстаяць іх у барацьбе з ворагамі і з казённымі абаронцамі. Карпюк як пісьменнік і грамадзянін па заслугах належыць да ліку прадвеснікаў перабудовы, дэмакратычнага і гуманістычнага абнаўлення рэальнага сацыялізму ў нашай краіне. Смелае выступленне, пайменная крытыка абласных і рэспубліканскіх кіраўнікоў, што ўдзельнічалі ў кампаніі ідэалагічнага ўціхамірвання літаратуры і яго асабіста, выклікалі на з'ездзе шокавы эфект. Старшынстваваў якраз па пасяджэнні Я. Брыль, ён згадзіўся прадоўжыць рэгламент і дазволіў прамоўцу выказацца да канца. Зала падахвочвала смельчака воплескамі, але частка прысутных раўнялася на кіраўнікоў у прэзідыуме — стрымалася.
Памятаю, Карпюк і сам ачах, калі на перапынку адчуў, што пачалі ўнікаць яго позірку некаторыя з калегаў, якія ў прыватных гутарках былі такімі ж радыкаламі. Самота штурхнула яго пад паветку нашай старой дружбы. Няўклюдна спрабаваў я запэўніваць сябра, што ўсё абыдзецца, што не сказаў ён нічога крамольнага, калі глядзець па еўрапейскіх мерках. Мастацтва сёння ў свеце лічыцца пазнаннем моцна суб'ектывізаваным, персаналізаваным, мастак не можа дайсці праўды без перабораў, таму мае права гаварыць усё, што хоча, і рана ці позна давядзецца гэтае права афіцыйна прызнаць і нам, бо інакш наша мастацтва і яго галоўны пянчук — літаратура — засохнуць, страцяць прэстыж у свеце.
Мае словы аказаліся добрымі пажаданнямі. Пасля з'езда Кар-пюк стаў персонай нон грата, пачалося тэндэнцыйнае калупанне ў яго акупацыйнай біяграфіі. У архівах канцлагера Штутгоф пасланы туды следчы знайшоў дакументы на грошы, якія атрымліваў пад распіску вязень. Іх мясцовасць была далучана да Прусіі, там хадзілі не акупацыйныя маркі, а сапраўдныя «рэйхсмаркі», а бацькі мелі права пасылаць сынам абмежаваную колькасць грошай, за якія можна было купіць у лагернай кантыне пасту, мыла, шчотку з дазводу начальніка. Несумленны ж следчы прыдумаў абвінаваўчую версію, нібыта грошы выплачвала вязню ахова лагера за нейкія брыдкія паслугі. Пад сумненне была пастаўлена самастойнасць уцёкаў Карпюка з канцлагера, нават ініцыятыва па стварэнні партызанскага атрада імя Каліноўскага. Карпюка выключылі з партыі, і толькі на бюро ЦК яму ўдалося адхіліць інсінуацыі. Памятаю, як з радасцю ўваскрошанага расказваў мне Аляксей эпізод з таго разгляду яго персанальнай справы.
Апраўдваючыся, ён наўгад стаў гаварыць, што ў бацькі толькі фармальна значылася 32 га зямлі, а фактычна там пераважала няўдобіца, для ворыва ж хапала толькі адной кабылы, ды і тая была старая, сівая з «грэчкаю» ў поўсці. П. М. Машэраў спыніў яго і запэўніў: бацькава зямля не мае істотнага значэння для справы. Мы зыходзім з таго, што кожны, хто ў часе акупацыі сам, добраахвотна ўзяў у рукі зброю і хоць раз выстраліў у кірунку ворага,— той наш чалавек! Пісьменніка аднавілі ў партыі, спагнаўшы за пэўныя ператрымкі ў паводзінах.
Аўтабіяграфія «Мая Джамалунгма» пасля часопіснай публікацыі не выдавалася. На сённяшняе ўспрыманне — гэта твор, у якім аўтар, сумленны камуніст, пранікшыся ідэямі XX з'езда КПСС, цвёрда стаў на яго пазіцыі і здолеў прадбачыць перабудову, напрыклад, сучасныя ацэнкі вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, выявіў унутраныя супярэчлівасці ў камуністычным падполлі, выкрыў шкоднасць лева-сектанцкага фанатызму і нецярпімасці, падазронасці, недаверу, што пашыраліся ў другой палавіне 30-х гадоў. Нават у нізавых арганізацыях КПЗБ. Узніклі выпадкі пахоплівых байкотаў невінаватых людзей і нават фізічнага знішчэння. Пасля верасня 1939 года аўтар выявіў рэцыдывы сталінскай рэпрэсіўнасці ў рашэннях мясцовых органаў Савецкай улады, сфарміраваных пераважна з кадраў, прысланых з усходніх абласцей, прайшоўшых школу абвастрэння класавай барацьбы. Пісьменнік падводзіць чытача да высновы, што сектанцкая нецярпімасць, неправазаконная рэпрэсіўнасць, якія праявіліся ў практыцы органаў Савецкай улады ў заходніх абласцях, аслабілі пачуццё нацыянальнай еднасці дэмакратычных сіл грамадства напярэдадні вайны. Прыезджыя кадры фактычна кінулі насельніцтва на волю лёсу ў першы дзень вайны. Гэта падарвала веру ў саліднасць органаў улады, зашкодзіла антыфашысцкаму і партызанскаму руху на тэрыторыі заходніх абласцей, а пазней адмоўна ўплывала на аднаўленне народнай гаспадаркі і культуры, калектывізацыю і ўстанаўленне здаровага клімату жыцця.
У творчасці Карпюка выступае скразная праблема людзей-дзі-вакоў. У ранніх апавяданнях і аповесцях яны ўносілі элемент экзотыкі, інтрыгавалі чытача. Разам з тым дзівацтва аказвалася ў многіх выпадках псіхалагічна і сацыяльна змястоўным, станавілася прыёмам індывідуалізацыі асобы, сцверджаннем унутранай годнасці героя, абгрунтаваннем ці прыкрыццём яго патрэбы выступаць супраць нівеліроўкі і канфармізму. Стварэннем «тыповых» схем станоўчага героя займалася культавая ідэалогія, літаратура павінна была ілюстраваць іх, а літаратуразнаўства пацвярджаць правільнасць ілюстрацый. Так на практыцы збіваліся рогі рагатым, абгладжваліся канты кантовым, пастрыгаліся пад нулёўку валасатыя. Карпюковы дзівакі ў кантэксце уніфікаванага аўтарытарнага грамадства рабіліся пратэстантамі супраць канфарміравання асобы, часта здадзенай на ласку і прыхамаці кіруючых перастрахоўшчыкаў ці самадураў. Дзівакі патрабавалі большай грамадскай плошчы для функцыяні-равання свайго «я», чым сераднякі. Яны аказваліся людзьмі канфліктнымі, якія, дамагаючыся свабоды выбару жыццёвых дарог і мэт, выступалі супраць уціску душ.
Адыход ад жорсткіх спрошчаных ацэнак асобы чалавека, якія А. Карпюк назіраў у камсамольскім падполлі Заходняй Беларусі 30-х гадоў, і абмежаванасць, нават шкоднасць якіх пераадольваў у вайну, калі людзям розных поглядаў давялося згуртавацца ў барацьбе супраць фашызму, усё гэта яшчэ паўтараецца і сёння, калі прыярытэт агульналюдскага становіцца састаўною часткай новага палітычнага мыслення ў нашай краіне.
Ужо Янка Барташэвіч, у аповесці «Данута», што ўвайшла ў творчы актыў аўтара і ў хрэстаматыйны фонд юначага чытання, выступае сацыяльна змястоўным дзіваком. Ён пакутліва ломіць у сабе ўстаноўленыя вякамі класавыя і нацыянальныя табу, пераступае забароненыя рубяжы непрыступнасці, ідзе па кволай нітачцы кахання і адкрывае, што гэтае агульналюдскае пачуццё мацней за класавае. Польскі генерал і яго арыстакратычная жонка не толькі ворагі беларускага вяскоўца, але вельмі прыемныя людзі, набожнасць іх дачкі чамусьці спадабалася адпалітыкаванаму каханнем, заядламу атэісту: «гледзячы, як Данута шчыра малілася, ні разу не азірнуўшыся і не павярнуўшы галавы, я адчуў цёплае спачуванне і нават захапленне яе нявіннай верай».
Уласна яго ўразіла не набожнасць, а сіла веры, вернасць — рыса агульначалавечая.
Ідэя аповесці ўкладзена ў вельмі характэрны для літаратур нацыянальнага адраджэння сюжэт: вясковы прастак у горадзе, мужык у панскім палацы, селянін у тэатры і г. д. Беларускія класікі то пасміхаліся зычліва над мужыком («Панскае ігрышча» Тапчэўскага), то рэабілітавалі яго, паказвалі роўным пану па маральных якасцях («Сялянка» Дуніна-Марцінкевіча); усё залежала ад светапогляду і творчай задачы. Ідэйнаю спеласцю Карпюка з'яўляецца тое, што ён пайшоў далей і ўзяўся аспрэчваць жорсткі сацыяльны падыход да ацэнкі чалавека наогул, усумніўся ў прыярытэце класавага над чалавечым яшчэ да гістарычных пастаноў XX з'езда КПСС. Аповесць выйшла з апераджальным эфектам і здабыла сэрцы моладзі, дапрацоўвалася, напаўнялася новымі гуманістычна змястоўнымі, парадаксальнымі сітуацыямі, перавыдавалася, перакладалася ў краіне і за мяжой.
Іван Барташэвіч, прадстаўнік закамплексаванага плебейскага асяроддзя, аказаўся здольным ацаніць душэўнае хараство Дануты, ядавітай кветкі з чужога газона, яго ўзрушаная каханнем гуманістыч-ная інтуіцыя падказала, што прывабная арыстакратка з'яўляецца цудоўнай дзяўчынай, адкрытай свету, людзям, чалавечнасці і дабру. Заключаная ў каскад рамантычных прыгод ідэя суверэннасці асобы, святасці кахання, якое лёгка разбурае класавыя табу, спадабалася моладзі і прынесла аўтару першы трывалы поспех.
Другім этапным творам Карпюка стала аповесць «Пушчанская адысея», першы варыянт якой напісаны ў 1961 годзе і апублікаваны ў наступным на старонках «Полымя», кананічны яе тэкст створаны для перавыдання ў двухтомным зборы твораў у 1980 г. Па прызнанні аўтара, яна перапісвалася, шліфавалася, дапаўнялася 18 разоў. У адрозненне ад «Дануты» гэта рэалістычны твор, які расказвае пра шлях аўтара праз акупацыю і вайну. Тады Карпюк жыў і працаваў поплеч з В. Быкавым, відавочна, адной з прычын паваротаў да жорсткага выкрывальнага рэалізму быў поспех паплечніка-гродзенца, яго драматычнае ўзыходжанне на вяршыні праўды, сумлення і славы. Але галоўная прычына ляжала ў душы самога А. Карпюка, у пакутах яго ўласнай памяці, якая не знайшла маральнага ачышчэння ў рамантычнай фантазіі, а пакутавала і патрабавала суровай споведзі. Пра гэта адназначна сведчаць разгледжаныя вышэй аўтабіяграфія і выступленне па V з'ездзе пісьменнікаў.
«Пушчанская адысея» ўвайшла ў тую рэалістычную плынь беларускай прозы аб вайне, пачатак якой паклалі ваенныя апавядан-ні і раманы К. Чорнага, а папаўнялі яе рэчышча, акрамя твораў В. Быкава, аўтабіяграфічныя раманы і аповесці А. Адамовіча — «Вайна пад стрэхамі», «Сыны ідуць у бой», «Хатынская аповесць», трагедыйныя апавяданні Я. Брыля — «Маці», «Адзін дзень», «memento mori».
Заслуга Карпюка заключалася ў тым, што ён уключыўся ў барацьбу за дэміфалагізацыю вайны як грамадскай з'явы жыцця і метаду палітыкі. Шчырая, асабіста перажытая і ўсвядомленая праўда аб вайне, якую выяўлялі пісьменнікі-франтавікі і партызаны, абвяргала ідэалагічныя схемы, якія мелі абгрунтоўваць сілавую палітыку, з якой доўга не маглі расстацца дзеячы, выхаваныя на сталінскай канцэпцыі непрымірымасці двух светаў, і настойвалі на нязменнасці нашай ідэалогіі пры ўступках у сферы гандлю і дагаворнага супрацьстаяння. Акопная і лагерная проза, і ў першую чаргу дакументальная, мемуарная, перабудоўвала свядомасць, давала веру той праўдзе аб вайне, якую ведаў і мог ведаць толькі сам народ. Аповесць А. Карпюка ўнесла істотныя карэктывы ў вобраз ворага, вобраз фашысцкай Нямеччыны і акупаванай «Малой зямлі», канкрэтна Беласточчыны, у воблік партызанскай і франтавой вайны, у якім гераічныя рысы перамешваліся з трагічным і нялюдскім. «Пушчанская адысея» застаецца неад'емнай састаўной часткай «ваеннай» беларускай прозы.
Больш складана, нават спрэчна і супярэчліва праблема ра-мантычнага дзівацтва пастаўлена ў рамане-былі «Вершалінскі рай». Пісьменнік заняўся там даследаваннем сацыяльных закуткаў жыцця, лёсу самых бедных, прыніжаных і пакрыўджаных пластоў заходнебеларускай вёскі. Даведзеныя да адчаю і безнадзейнасці крызісам 30-х гадоў, дэкласаваныя злементы накідваюцца на ілюзорныя спосабы і сродкі збавення ад зла, ідуць у секту фанатыч-нага цемрашала Гальяша, які, палохаючы сваіх паклоннікаў і паклонніц канцом свету, авалодвае воляй і душамі даверлівых ахвяр, набывае сабе папулярнасць, зычлівасць улад, гатовых на ўсё, абы трымаць у руках масы. Асноўны пафас твора, як я ўспрымаю, у жаданні выкрыць нялюдскасць духоўнага тэрору, амаральнасць маніпуляцый душамі простых людзей, даведзеных да безвыходнасці, няздольных хоць як уладкаваць сваё зямное бытаванне. Прыбітыя адчаем, няшчасныя прагнуць хоць іскрынкі надзеі, хоць ілюзіі, што іх спанявераныя жыцці ўсё ж маюць нейкі няхай замагільны, але чалавечы сэнс.
Кім жа лічыць прапаведніка, які ў такой сітуацыі жыруе на чалавечым горы і бядзе? Аферыстам, махляром, прайдзісветам ці прарокам, за якога прымаюць яго ашчасліўленыя падманнаю на-дзеяй бязмужнія векавухі, скрушлівыя ўдовы, няшчасныя жонкі? Мабыць, тым і тым пакрысе, хоць аўтар, зыходзячы з прынцыпу адназначнасці, выпрацаванай у асяроддзі прафесійных атэістаў, асуджае Гальяша як паразіта. Аказалася, што патуранне «анты-опіумнай» праграме супрацьпаказальна мастаку, шкодна творчасці, чужая ацэнка замыкае творчую фантазію і звужае пісьменніцкую здольнасць ужывацца ў душы і лёсы розных людзей, якою ў высокай ступені валодае А. Карпюк.
«Вершалінскі рай» паўставаў з цікавага краязнаўчага нарыса, які паказваў адну, хоць і перыферыйную, не тыповую для Заходняй Беларусі праяву жыцця мядзведжых куткоў, куды не дайшлі ідэі рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху. Калі б аўтар спыніўся на тым нарысе, дык, відаць, выйграла б ад гэтага і тэма, і пісьменніцкая рэпутацыя. Але аўтар, паверыўшы ў цягавітасць, напорыстасць, узяўся выцягнуць нарыс на ўзровень рамана. Эксперымент пераканаў, што раманная форма — гэта не разбухлае апавяданне ці аповесць, а тым больш нарыс. Раман — больш складаная мастацкая структура, на цэлы рад вышэйшая за аповесць, і на два рады за апавяданне, і хіба на тры за нарыс.
Пісьменнік працаваў метадам прыбудоўвання і дабудоўвання твора, падключыў аўтарскі псіхалагічны домысел, увёў шэраг вы-думаных сітуацый, якія хоць і засталіся ў рамках верагоднасці і маглі быць прызнаны нармальнымі кампанентамі празаічнага твора, але не змаглі ператварыць нарыс у раман, як шырокаахопную поліфанічную мастацкую карціну жыцця, выкананую шматфарбнаю многаслаёваю мовай. Белетрызацыя вывела нарыс з рамак дакументальных і не ўвяла ў склад жанраў чыста мастацкіх (пра гэта нагадвае і аўтарскае азначэнне жанра: «раман-быль»). Жанравая амбівалентнасць стварыла эфект выяўленчай недастатковасці твора: атэістычны пафас стаў фокусам заходнебеларускага грамадскага жыцця, у той час як на справе знаходзіўся дзесьці збоку, бо магістральныя шляхі нацыянальнага адраджэння насілі там свецкі і грамадзянскі характар, пра што сведчыць хоць бы перарастанне Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з каталіцкай партыі ў Беларускае народнае аб'яднанне — партыю нацыянальна-патрыятычную. Пра свецкасць як паказчык сучаснасці нацыянальнага адраджэння ў Заходняй Беларусі яшчэ ў большай ступені сведчыць плённае супрацоўніцтва ў 2-й палавіне 20-х гадоў і ў перыяд Народнага фронту 2-й палавіны 30-х паміж камуністамі і рэвалюцыйна-дэмакратычнай грамадскасцю. Палітычная рэальнасць патрабавала ад аўтара рамана знайсці сацыяльнае тлумачэнне такіх праяў калтунаватай адсталасці, як вершалінская секта Гальяша ў Заходняй Беларусі. Вызваленчы рух, нягледзячы на эксцэсы лявацкіх ухілаў, меў дастаткова высокую філасофскую і палітычпую культуру, каб лічыцца сучасным і еўрапейскім.
З каптэксту гэтых развая;аппяў відаць, што А. Карпюку не-абходна было многа-многа працаваць над «Вершалінскім раем», каб наблізіць яго да рангу сацыяльна-псіхалагічнага рамана, пісанага на заходнебеларускім матэрыяле, які хоць быў на памяці старэйшага пакалення чытачоў, але ўжо стаў гісторыяй і ўспрымаўся моладдзю як твор гістарычны. Гэтую работу Карпюк прарабіў, але не ў дапрацоўках «Вершалінскага раю», а ў напісанні новага рамана «Карані».
«Карані» маюць усе прыкметы раманнай формы, хоць і не ад-нолькава поўна выяўленыя. Ёсць тут глыбокая сацыяльна-псі-халагічная праблема змены пакаленняў, ёсць і шырокі стылёвы поліфанізм — чаргаванні розных кампанентаў: ад публіцыстычнага памфлета ці фельетона да філасофскага трактата на экзіс-тэнцыяльна-гуманістычныя тэмы, ёсць і эмацыянальна напісаныя лірычныя пейзажы, патрыятычныя роздумы і вострыя канфліктныя сітуацыі, дыялогі, эмацыянальныя ўсплёскі, заземленыя дасціпнымі бытавымі сцэнкамі. Ёсць і элементы дэтэктыўнай калізіі і нават пункцірна зроблены сюжэт пра ўгасаючыя імпульсы старэчага недарэкага, а можа, у чымсьці і апраўданага і гуманнага кахання, якое не адрадзілася і не адбылося. Відаць, найбольш рашуча стварае ўражанне раманнасці «Каранёў» мова. Тут Карпюк пайшоў слядамі Я. Брыля, I. Мележа, якія ў сваіх раманах давалі выйсце ўсёй лексічнай, фразеалагічнай і эмацыянальна-інтанацыйнай рэчцы беларускай мовы ад яе літаратурнага нарматыву да дыялектаў. Карпюк працуе на базе паднёманскага дыялекту ў прынцыпе вельмі блізкага літаратурнай норме. Праўда, ён бярэ дыялект гэты ў шырокім абсягу, таму выходзіць за межы тых празаікаў, што трымаліся рамак вярхоўяў Нёмана — Я. Коласа, Я. Лёсіка, Я. Брыля, Я. Нёманскага, А. Пальчэўскага, а сёння трэба дадаць і Г. Далідовіча. Карпюк бярэ дыялекты сярэдняга Наднямоння ды адыходзіць ад бацькі беларускіх рэк ажно пад Беласток. I дзіўная з'ява: Нёман аказваецца тут не воднаю, а моўнаю артэрыяй беларусчыны, такімі ўстойлівымі выступаюць гутарковыя формы сінтаксісу і фразеалогіі. Для ілюстрацыі прывяду фразеалагізмы толькі з адной старонкі тэксту ў раздзеле «На колькі частак дзеляць лімон», дзе даецца штрыхавы партрэт нявесты Франака Шмігельскага, Басі буфетовай. «Кліночкі да майго Франака падбівае,— гаворыць маці героя, цётка Марыся.— Дзеўка паспела і, вядома, баіцца, каб малако не скісла... У майго ка-пейка не запарыцца, а з гэтай, напэўна, жонка выйдзе гаспадарлі-вая... парэжа ў сталоўцы лімон на дзесяць шклянак чаю і яшчэ цэлага паўлімона дахаты прынясе! Ну, а дзе ты бачыў такія граблі, каб ад сябе граблі?.. Мой Франак чаму можа наследніка навучыць? Хіба на пень брахаць!.. Жаба ў яе на языку не спячэцца, не-е. Языком гэтым аперазацца лю-убіць!»
Раман «Карані» не роўны, месцамі на ўзроўні мікравобразаў адчуваецца збуяласць метафар, неапраўданыя выдаткі яснага сэнсу на карысць раскілзанай іншасказальнасці, перабору гіпербалічнасці. А ўся вобразнасць павінна мець сваю меру, строгасць, падобна як і дзелавая інфармацыя. Аднак аўтар лічыць, нібыта вобразатворчасць гэта перад усім сродак эпатажу. Вось чытаем у «Пралогу», першым метафарычным выслоўі пра ранішняе паветра: «Яно густое, хоць ты рэж яго нажом на празрыстыя пласцінкі». Цяжка ўразумець сэнсоўнасць прапанаванага занятку: нажом рэжуць лусты хлеба, скрыляюць каўбасу, а на пласцінкі можна рэзаць хіба што бляху, фанеру, шкло і іншыя такога роду ліставыя рэчывы, якія і блізка не нагадваюць паветра.
У тым жа апісанні летняй раніцы ля хутара сустракаецца эстэтычна разбэрсаны малюнак настрою: «Панавала цішыпя, поўная мудрай велічы і спакою. Свае цяжкія воды з металёвым, як у разлітой ртуці, адценнем Нёман нёс уздоўж агародаў у Балтыку ўпэўнена, раўнадушна і маніў да сябе, абяцаючы халадок і асалоду». Тут кідаецца ў вочы неапраўданы паланізм «металёвы» замест металавы і русізм «разлітой» замест разліты, а ў настроі Нёмана перагрузка, неабавязковы сумбур, сапраўды, не можа нехта раўнадушны кагосьці маніць ды яшчэ абяцаць асалоду. Абодва вобразатворныя промахі, што выдарыліся аўтару з жадання зіхатнуць незвычайнасцю метафары, параўнання, эпітэта, згладжваюцца арыгінальным метафарычным параўнаннем: «У імглістым марыве ледзь зелянеў стручок масалянскай царквы». Праўда, і тут слова «масалянскай» цьмянае, чытач мае падставу думаць, што масаляне — гэта нейкая новая рэлігія, а на справе гэта назва вёскі, якую аўтар прывядзе недзе далей. На жаль, на той жа старонцы «Пралога» ўстаўлена, ні к сялу ні к гораду, пепрыстойная прыпеўка пра марнае шчасце старога Юркі, захаваная чамусьці ў памяці сучаснага цыніка. Здавалася б, што аўтар, прынамсі, нарэшце адкрые нам тэму твора, завяжа канфлікт паміж састарэлым і маладым шчасцем, каранёў з вершалінамі, але прыпеўка толькі засведчыла, што сярод калгасных шафёраў у вёсцы Зялёная Даліна ёсць пустабрэхі, якія вельмі проста носяць бруд па языках нібы свае візітныя карткі.
Нічога я не адчуў тут істотнага і валікага для пралога. Можа, прадчуваючы сваю пахоплівасць і прамашкі, аўтар тут жа пераносіць чытача на бурачанае поле і сапраўды здзіўляе буянай урадлівасцю. Толькі зноў жа недакладна ўжывае выраз поле «буяла», бо ён не стасуецца да цукровых буракоў, бацвінне якіх далей называецца словамі сакавіта-мясістае, пругкае ды густое, густое, «можна легчы на яго, і лісты цябе ўтрымаюць». Слова буяць, збуяць азначае такі стан раслін, калі бацвінне, бульбянне ці сцябліны збожжа перарастаюць аптымальную меру, выцягваюцца ўгору ды слабеюць, вылягаюць. Збуялыя, палеглыя караняплоды не маюць нічога пад коранем, толькі цаціў сцелецца па зямлі ад пераросту. Такая недарэчная пагоністасць сцяблін, такі розгалас паміж каранямі і вершалінамі называецца ў народзе збуяннем поля.
Нешта падобнае адбываецца і з сялянскімі сем'ямі, з родам Маркевічаў, дзе сыны, адарваўшыся ад родавых бацькоўскіх каранёў, урбанізаваліся і «збуялі» маральна, абясплодніліся сацыяльна і нацыянальна, страцілі здольнасць разумець становішча свайго аўдавелага бацькі, былога актывіста нацыянальна-вызваленчага і асветніцкага руху ў Заходняй Беларусі. Сыны, нявесткі, пляменнік у ачмурэнні элементарнага дабрабыту, камфорту пазбавілі шаноўнага старца таго, што патрэбна было чалавеку для шчасця ва ўсе часы — свабоды, свабоднай волі, права выбіраць сабе мэту жыцця і жыць па ўласным разуменні, шукаць спосабу застацца патрэбным людзям, карысным свету, жаданым нават тады, калі чалавек выйшаў з прадукцыйна-працоўнага, «вытворчага» ўзросту. Народная мудрасць кажа, што няма ў людзей такой старасці, якая была б непатрэбнай для ўдумлівай і дбайнай маладосці. У зборніку Сержпутоўскага змешчана казка пра старога дзеда, якога ў час галадухі нашчадкі вырашылі адправіць на той свет як бескарыснага нахлебніка, але знайшоўся сын, які пашкадаваў бацьку, пракарміў яго ў цяжкі год, і потым стары аддзячыў яму разумнай парадай, як разбагацець. Сынам Маркевіча матэрыяльнага багацця не трэба, і справа ў іх не стаяла так востра, як у казцы. Яны і старога справадзілі на той свет не па злой волі, а па дурасці, па збуялай самаўпэўнепасці, быццам лепш ведае ў чым шчасце той, хто больш зарабляе. На жаль, гэта філасофія жыцця з кодэксу апрошчанага застойнага сацыялізму. А. Карпюк спрабуе цярпліва паказаць, а што з гэтага атрымліваецца на практыцы — на чалавечых лёсах. Сыны зглумілі старасць Лаўрэна.
«Такой народнай закваскі быў чалавек,— на такіх зямля тры-маецца»,— шкадуе нябожчыка зямляк, капітан міліцыі, Іван Кас-цевіч, пляменнік паэта Міхася Васілька. Гэтае трапнае азначэнне вырвалася як дакор сынам, што нячула абышліся з бацькам, штурхнулі яго на трагічны канец. Але адрасат у капітана атрымаўся шырэйшы — усе урбанізаваныя летуны і камбінатары, майстры утылізаваць бацькоўскі лёс, майно, драпежна і бяздумна ўпарадкоўваць жыццё родных супраць іх волі: «Папрывозілі, па-німаеш,— дакарае капітан,— з вёсак на голы асфальт сюды сваіх старых, родных бацькоў, папрывалакалі супраць іх волі, павы-дзіраўшы з роднай глебы, са сваіх гнёздаў... Круцялі і махінатары!» Капітан ажно перагібае палку, наракае, што няма закону на пакаранне турмой сыноў Маркевіча. Забывае службісты ахоўнік грамадскага парадку, што палка законнасці мае два канцы. Распісаць усе сямейныя адносіны ў крымінальным кодэксе — гэта азначае адмяніць адвечныя рэгулятары паводзін, якімі з'яўляюцца добрыя звычаі, норавы, урэшце асабістая чуласць, сумленне і ўласная годнасць. На іх трымаецца культура прыватных зносін.
Не сказаць каб сыны Лаўрэна Маркевіча былі дрэннымі людзьмі і благімі сынамі. Яны на свой лад паважалі бацьку і хацелі забяспечыць яму добрую старасць. Не віна іх у тым, а бяда, што спрабавалі ашчаслівіць бацьку сілай, «зверху», з вышыні ўласнага гарадскога жыцця. Так паступала грамадства з імі, вясковымі хлопцамі, гаспадарскімі сынамі, так паступалі і яны. Грамадства урбанізавала іх, навучыла круціць баранкі, забяспечыла жыллём, добрымі зарплатамі, «Жыгулямі», пажаніла на гараджанках. Ур-банізацыя дасталася маладым лёгка, бо яны плылі ў гарады касякамі, утваралі там свае асяродкі жыхароў рассялененых вёсак. Для іх гэта быў пераход з ніжэйшага класа земляробаў у вышэйшы рабочы клас, які тагачасная сацыялогія ідэалізавала. Ідэалагічны туман падняў іх амбіцыі і пашкодзіў генетычныя карані. З вышыні «гегемона» яны ўзяліся маніпуліраваць лёсам бацькі і давялі яго да трагічнага кроку. Страшна тое, што віна іх міжвольная, самі яны ахвяры абезаблічанага жыцця, вінцікі, якія часова становяцца сляпымі махавікамі. Як і ў кожных узаемаадносінах, віна тут знаходзіцца па абодвух баках. Вінаваты і сам Лаўрэн, што не пратэстуе супраць п'янай бяздумнасці жыцця сыноў, вінават, што паддаецца ды яшчэ ў думках перакладае віну на нябожчыцу жонку.
Карпюк не аспрэчвае і не схематызуе праблемы пакаленняў, не становіцца ў позу мудраца, які ўсё бачыць, усё ведае, упэўнены ў маральнай перавазе свайго пакалення. I пакаленне пенсіянераў далёка не ідэальнае, у яго гісторыі не адны залатыя старонкі, не скрозь змаганне за годнасць і волю ды стваральная праца на карысць радзімы і сацыялізму. I маладыя не адназначныя. На рахунку гэтага пакалення таксама ёсць грахі і памылкі: страх і падатлівасць, фетышызацыя ўлады, пакорлівасць лёсу, вера ў тое, што мэты жыцця, само шчасце наканоўваецца ў вярхах. Смыліць у каранях яшчэ недзе прыстасаванства, адвечная мужыцкая нявольніцкая філасофія пакорнага цялятка, што дзве маткі ссе. Жыве там і дробная зайздрасць, і мізэрная тарбахватчына, і звычайная нехлямяжасць. Паказальны ў гэтым сэнсе вобраз Лаўрэнавага земляка і аднагодка Зміцера, бацькі вялікай сям'і, якога нашчадкі ператварылі ў вярблюда.
Абладаваўшыся сумкамі і кашалямі, дзень у дзень абслугоўвае ён абмен харчам і барахлом паміж вясковымі і гарадскімі атожылкамі свайго пладавітага роду. Зміцер аптыміст, весялун, майстар па вытворчасці «весялухі-балбатухі», спрабуе ратавацца ад канчатковага апусташэння прыгадкамі маладосці, калі і ён аціраўся ля вясковых актывістаў з круга паэта Міхася Васілька. Зміцер цягнецца да Лаўрэна, не помніць крыўды, хоць той, будучы старшынёю калгаса, удзельнічаў у канфіскацыі Змітравага самагоннага апарата.
Зміцер памятае дух вызваленчай барацьбы і ачышчаецца ля таго вогнішча, што некалі шугала і грэла. Зміцер не злуе на былога старшыню калгаса, бо ведае, што той выводзіў калгас у людзі не для сваёй славы, а для карысці вяскоўцаў, якіх абармоцісты, падкінуты з раёна старшыня Савоська пасадзіў на карачы. Зміцер уцёк тады з запусцелага калгаса і хоць мае для таго дэзерцірства ўважлівыя прычыны — голад не цётка, а тым больш голад мнагадзетнай сям'і, аднак жа адчувае Зміцер і вінаватасць, ён не хваліцца сваёй пазіцыяй, а толькі апраўдваецца. Зміцер першы запрашае да сябе ў госці былога старшыню як таварыша маладосці, аднапалчаніна і актывіста таго беларускага руху, што напоўніў вышэйшым сэнсам іх нялёгкую маладосць. Маладое пакаленне, яго філасофія жыцця і практыка таксама супярэчлівыя з аднаго боку, моладзь пераарыентавана з рамантычнай ахвярнасці, якую прапаведавалі бацькі і тады, калі неслі ахвяру крыві на франтах, у партызанах і пасля перамогі, калі давялося несці ахвяру матэрыяльных нястач і цяжкой працы.
Гледзячы аб'ектыўна, не цяжка прызнаць, што ў экстрэмальных умовах вайны і адбудовы загадная сістэма кіравання эканомікай аказвалася не эканомнай, але давала скоры разавы эфект. Яе маторамі былі прымус і энтузіязм. Нярэдка энтузіязм аказваўся сублімаваным страхам, але не заўсёды: за вайну многія людзі прывыклі глядзець смерці ў вочы, яны дазвалялі сабе і крытыку, захапляліся адбудовай з удзячнасці лёсу за тое, што выйшлі жывымі з вайны. Сумленныя франтавікі і партызаны адчувалі сябе прывілеяванымі абраннікамі лёсу, абавязанымі сплочваць доўг скрухай перад загінуўшымі баявымі сябрамі і ахвярнай працай. Натуральна, самыя ўражлівыя людзі ваеннага пакалення першымі адыходзілі з жыцця, а разам з іх адыходам слабела адчуванне віны перад ахвярамі вайны ў грамадстве. Доўгажыхары з ліку ўдзельнікаў вайны аказваліся людзьмі заземленымі, віны перад сябрамі не адчувалі, выстаўлялі сынам рахунак камфорту і прывілеяў, ім снілася «заслужаная» бескантрольнасць і кіраўнічы карнавал. Так складвалася алігархія з пакалення пераможцаў, нашчадкаў Сталіна, якія адной рукою выкрывалі яго злачынствы, а другою вырысоўвалі ідэалагічную лінію бесканфліктнасці савецкага жыцця і мастацтва сацыялістыч-нага рэалізму.
Сродкам моцнага дзеяння супраць знячуленасці аказаліся дзеці вайны, дасягнуўшы сталасці, яны ўнеслі ў грамадскую ацэнку вайны сваю гуманістычную папраўку. На жаль, яе асвоіла і выкарыстала трэцяя сіла — вечныя суглядальнікі і утылізатары жыцця, спажыўцы яшчэ не заробленага дабрабыту. Пакаленне дзяцей у «Каранях» — гэта сыны і дочкі ацалелых салдат, партызан, падпольшчыкаў, а таксама і суглядатаяў вайны, мяшчан, якія пачулі сябе як рыба ў вадзе ў п'янай атмасферы застою і ўсхвалення прыпіскам поспехаў. Многія з іх ужо пакаштавалі дэфіцыту і купленых прывілеяў. Ім, натуральна, здавалася, што ахвяры бацькоў страцілі актуальнасць і цану. Дзеці застойнага камфорту аказаліся рабамі матэрыяльных даброт, ад культу Сталіна перайшлі да культу жывата. Сын Лаўрэна Маркевіча, класны шафёр, Уладзік, зрабіў дэвізам жыцця выслоўе: «Хто, скажы, прыносіць большую зарплату, чым я?!» Гэта ў яго разуменні пачатак і канец абавязкаў мужчыны, галавы сям'і.
У прынцыпе і яго жонка, інтэлігентка, экскурсавод музея, згаджаецца на мужаву канцэпцыю, і яна не патрабуе ад мужа большага, скажам, духоўнасці, кругагляду, культуры. Праўда, яна была супраць продажу цесцевай хаты і пазбаўлення Лаўрэна асабістай незалежнасці, але ўвайсці ў духоўную драму свёкра не здолела. I да яе адносіцца аўтарскі дакор: «Замала мы пранікаем у сэрцы і думкі старых, таму і не ведаем, ды і многім з нас нават у галаву не прыйдзе, што людзі старыя не знаходзяць месца для духоўнага прытулку».
Зморай над жыццём гэтых не бедных, уладкаваных, упэўненых у сабе, звыклых думаць, што яны жывуць у сацыялізме, вісіць спажывецкая псеўдаэтыка, мяшчанскі карыслівы погляд на чалавека, звычка лічыць асобу інструментам, які зможа ці не зможа выконваць нейкую карысную для цябе функцыю. За такі функцыянальны погляд сыноў Лаўрэн як бацька не крыўдзіцца на іх і на нявестак, на землякоў, знаёмых, а таксама і на незнаёмых начальнікаў, якія робяць гэта, так сказаць, па службе. Лаўрэн не прымае вульгарнага функцыяналізму. Маўклівы, стрыманы і памяркоўны вясковец, самародны лідэр не выказвае крыўды, хіба толькі апраўдваецца, калі націскаюць на яго, як у выпадку ўзнікшай ідэі жаніцца з колішняй нявестай, а высокіх функцыянераў асуджае толькі ў думках: «Калі ты ім нябось патрэбен быў, твае гады лічыліся козырам — у прэзідыум цябе запрашалі заўсёды! У газетах, па радыё мо з дзесяць разоў успаміналі! Калі табе зара трэ чаго-небудзь, твае гады ўжо перапонай становяцца — от як на свеце бывае!»
Завастрэнне канфлікту пакаленпяў Карпюк даводзіць да гра-тэскавасці ў дыялогу Маркевіча з адстаўніком-маёрам, які на злосць пануючай манернасці і пагарды да простай працы заняўся зборам аб'едкаў у камунальных дамах.
«— Адстрэл ветэранаў будзе!
Але!
— Які-і?
Такі самы!
Што вы гаворыце, Лляксей Аляксандравіч. Ці такое можа быць?!
А ведаеш чаму? Бо ветэранаў жыве яшчэ многа, сяму-таму яны вельмі перашкаджаюць, і маладыя ведаюць, што рабіць з імі».
Азлобленасць адстаўніка на дзяцей перадалася ўжо і Лаўрэну. «А на самай справе, хібо і я сваім не перашкаджаю? Шчэ як! Перашкаджаю сынам, перашкаджаю нявесткам, а мо шчэ каму і толькі з-за таго, што жыву на свеце!»
Карпюк і раней, ужо ў аповесці «Данута» і ў «Пушчанскай адысеі» ўмеў знаходзіць і паказваць непрызнаваныя подзвігі, якія аказваліся характэрнымі на партызанскай вайне, чым подзвігі агульнапрызнаваныя. Пісьменнік пазбягаў бравурных гераічных сітуацый, дзе густа падалі трупамі ворагі і жывымі, некранутымі выходзілі нашы воіны. Ён прыглушаў знешні гераізм, ставіў герояў у сітуацыі адваротнага зыходу, якія даводзілі, што вайна не забаўка і вораг зусім не блазан, не зацялёпа, а небяспечны праціўнік, які ўмеў і меншаю сілай перамагаць нашу большую, калі яна аказвалася лішне бяспечнай ды не навучанай прыёмам сучаснага бою. Гэтая лінія ў беларускай прозе трывалая і вядомая. Але яшчэ больш плённай аказалася ўведзеная Брылём і ўзаконеная Адамовічам талстоўская ідэя негераічнага гераізму, някідкага подзвігу чалавечнасці, калі патрыёт супрацьстаяў не толькі ворагу, але нялюдскай вайне як такой. Такі сцішаны подзвіг чалавечнасці праяўляла маці з аднайменнага апавядання Брыля і старая адзінокая жанчына Зося з апавядання «Зялёная школа». Гэта быў подзвіг міласэрнасці, таму і здзяйснялі яго жанчыны.
У рамане «Карані» падобны подзвіг выпаў на долю Лаўрэна Маркевіча, ездавога ў палявым шпіталі. Карпюк паставіў Лаўрэна ў клапатную сітуацыю, прымусіў расказаць пра нетыповы подзвіг школьнікам, выхаваным на подзвігах тыповых, бравурных. Слухачы чакалі пачуць яшчэ адну гераічную гісторыю, ды Лаўрэн, праўдалюбівы чалавек, ведае, што трафарэтнае ўяўленне аб подзвігу супраціўна таму, што лічылася подзвігам там, на вайне. Ветэран не можа хлусіць дзецям. Не ўмее, не хоча. У той жа час ён хацеў бы аддзячыць вучням, педагогам за запрашэнне на сустрэчу, апраўдаць іх спадзяванні. Гэтае запрашэнне вывела яго са стану апатыі, нагадала, што ён, пенсіянер, усё ж яшчэ некаму ды патрэбны ў гэтым... раўнадушным свеце, які толькі і ўмоў утылізаваць, утапіць у камфорце яго старасць, спісаць жывога ў свет маўчання.
На жаль, і на сустрэчы ажылі утылізатарскія замашкі: на-стаўніца ва ўстунным слове наводзіла госця на пахвальбу, якая па абавязваючых меркаваннях мела аказаць патрыятычнае ўздзеянне на вучняў. Лаўрэн застаўся верным праўдзе, адмовіўся ад прыхарошван-ня вайны і сябе, радавога яе ўдзельніка, хоць гэта азначала страціць уяўны німб героя, які па шаблоне, авансам, абвялі вакол яго галавы школьнікі. Свае заслугі ў вайне Лаўрэн ацэньвае сціпла, па-сялянску цвяроза, гэта ўласна не заслугі, а сумленнае выкананне абавязку салдата і чалавека. Лаўрэн не забіваў ворагаў, а выратоўваў ад смерці параненых, дапамагаў ім вярнуцца ў строй ды змагацца з праціўнікам, які ўмеў не толькі забіваць, але і дабіваць раненых на полі бою.
Аўтар паказвае вайсковыя малюнкі здвоенымі: спачатку герой прыпамінае, а аўтар апісвае, як яно было там, на вайне, потым узважвае, як гэта былое ўспрымуць сучасныя школьнікі, і вырашае: расказваць ці не.
«Калі доўгі абоз выскачыў на палявую дарогу, Лаўрэн з не-прытомнымі салдатамі ды з безабароннай жывёлай аказаўся нібы ўзнятым над зямлёй. Адусюль адкрытым. Яшчэ і на прыцэле. Немцы адразу пачалі па іх куляць міны адну за адной. Але на выбухі азірацца ён не надта меў час — глядзеў за вазамі ды пад шквальным агнём кіраваў лейцамі».
Прыгадваючы гэты эпізод праз пару дзесяткаў гадоў перад вучнямі, Лаўрэн заўважае:
«Ды пра што гэтым малым жэўжыкам гаварыць?
Як пад выбухамі запрагаў коней?
Як біліся аб дошкі галовы цяжка кантужаных возчыкаў, калі фурманкі падкідвала на грудах?..
Як білі злева, білі справа, білі спераду і ў вочы яркія ўсплёскі агню?
Як навокал дыбілася зямля?.. I пра гэта гаварыць?
Ад такога апавядання атрупянее нават гэта вучыцелька...»
Самым вялікім парадоксам франтавой біяграфіі Лаўрэна было тое, што «на вайне не забіваў ён нікога». I была яшчэ зусім «крамольная» для свайго часу мяккацеласць: «Калі ў павозцы было месца, іхніх параненых браў на воз да сябе ды валок са сваімі — на перавязку. А такія немчыкі ўжо смірныя, добранькія і ветлівыя — смех адзін! Усё савалі свае цыгаркі, пстрыкалі запальнічкамі, цвердзілі: «Гітлер — капут!..» Капітап наш чалавекам быў людскім, лячыў іх таксама».
Лаўрэн Маркевіч не належаў да эліты заходнебеларускага рэ-валюцыйпага і нацыяпальна-вызваленчага руху, ён — радавы прадстаўнік сялянскай масы, які далучыўся да вызваленчага руху пад уздзеяннем больш ідэйна падрыхтаваных сяброў, у прыватнасці паэта-рэвалюцыяпера Міхася Васілька (Міхаіла Іосіфавіча Касцевіча). I дзейнасць Лаўрэна ў вызваленчым руху абмяжоўвалася дэманстрацыяй патрыятычных настрояў, падтрымкай кандыдатаў «Грамады» ў польскі парламент, удзелам у музычных капэлах, хорах, танцах. Усё гэта было тады не проста забавай, а спосабам сцвердзіць сваю сялянскую беларускую і чалавечую годнасць. Напэўна, пра гэта так разгорнута Лаўрэн ніколі не думаў. Галоўным для чалавека было тое, што ён уваходзіў у эліту паважаных у ваколіцы дзецюкоў і дзяўчат. Скептыкі і кансерватары называлі іх парушальнікамі спакою, закапёршчыкамі, верхаводамі, а светлыя душы гарнуліся да іх, грэліся ля іх і ўрэшце далучаліся, як і ў свой час Лаўрэн, да гэтага авангарда, рашаліся зносіць абразы ды гумовыя дубінкі паліцэйскіх, пагардлівыя панскія суды, турэмныя камеры — згаджаліся ісці на па-куты, ведаючы, што ідуць за праўду, свабоду і годнасць, а без гэтага нідзе ніхто ў свеце не можа шчасліва жыць.
На жаль, аўтар рамана падае гэтыя важкія старонкі біяграфіі Лаўрэна мімаходзь, фрагментарна. А між іншым, вочы сучаснага маладога чытача засцяць міфы пра тое, быццам у Заходняй Беларусі панавала цемра, невуцтва, эксплуатацыя і галеча, а культуру сюды прынесла савецкая ўлада толькі ў верасні 1939 года.
I ўсё ж Лаўрэн — гэта каштоўны сацыяльны тып і змястоўны вобраз. Ён сцвярджаў сябе і раскрываўся марудліва, але мэтанакіра-вана, паслядоўна ўва ўсіх проблісках і пацёмках грамадскага жыцця Заходняй Беларусі, якая бог ведае каторы раз ужо аказвалася палігонам вялікай гісторыі, а ўрэшце стала арэнай татальнай вайны. Лаўрэн аказваўся ўдзельнікам гістарычных падзей калі па ўласнай волі, а калі і пад прымусам, таму і грамадскае жыццё сваё адчувае як нейкі стракаты чырвона-чорны шлях, дзе пробліскі свабоды, надзеі, ахвярнасці чаргаваліся з ценямі нядолі, адчаю. Паказальна, што светлае і змрочнае ў жыцці Лаўрэна не супадае з тою шкалой, якую сёння ўстанавіла публіцыстыка як абсалютную перабудовачную ісціну. Напрыклад, калгаснае будаўніцтва, якое ў Заходняй Беларусі пачалося ў пасляваенныя гады, Лаўрэн захаваў у свядомасці як неабходнасць, якую можна было б правесці па-людску, разумней і з большай карысцю для людзей. Ён асабіста толькі выпраўляў памылкі, якіх магло б і не быць, каб арганізоўваліся тыя калгасы як сама-дзейныя арганізацыі, а не як нейкія прымусова працоўныя дру-жыны. Тады б і урбанізацыя не напусцілася лавінай і вёска надалей заставалася б хавальніцай вокавых народных традыцый, якія ўпрыгожвалі б сацыялізм.
Раман «Карані» гэта не толькі плод таленту пісьменніцкай прадметнай памяці і вобразнага зрокавага ці гукамеладычнага ўяўлення, гэта нават не дзіцячая ўчэпістая памяць сялянскага сына, гэта родавы код, голас, закадзіраваны ў слове, душы многіх пакаленняў земляробскага мужыцкага племені, яго філасофія жыцця і духоўная культура зіхатнула такімі перламі вобразнасці, што спыпяешся, нібы перад той цудоўнай таполяй у баладзе, што гаворыць чалавечым голасам, славячы несмяротнасць жыцця і кахання. Скарбы народнай душы аддае пісьмеппік на суд і духоўны ўжытак ужо перароджанаму, урбанізаванаму, забюракратызаванаму грамадству, спакушанаму безадказна-безаблічнымі адносінамі, што вызваляюць ад асабістай адказітасці за зямлю, за гаспадарку, за вынікі працы. Не без дакору дарыць свой клад, мыслі і сэрца мастак, ён недзе верыць, што дапаможа грамадству ісці наперад, абнаўляцца, захоўваючы памяць і мудрыя ўстоі.
Карпюк падхоплівае тую лінію народнасці ў беларускай літа-ратуры, якую пачалі Дунін-Марцінкевіч з яго Навумам Прыгаворкам, Багушэвіч з яго Аліндаркам, Купала з «Тутэйшымі», Колас з «Новай зямлёй», Брыль з «Сірочым хлебам» і «Птушкамі і гнёздамі», Караткевіч з «Чазеніяй», Мележ з «Палескай хронікай», Кудравец з «Сачыненнем на вольную тэму», Зуёнак з «Маўчаннем травы», Пташнікаў з «Алімпіядай», Дудараў з мудрымі дзівакамі-земляробамі і салдатамі, Карамазаў і Казько з «экалагічнымі» палотнамі пра сціплых рупліўцаў, хавальнікаў народных традыцый і ахоўнікаў зялёнага ўбранства краіны, вартаўнікоў родных гнёздаў.
Самым свежым рэхам жывучай народнасці прыйшлі нядаўна да чытача фантазлівыя, выраслыя з гродзенскай глебы апавяданні X. Лялько, А. Наварыча і А. Кажадуба і ўвесь адраджальны пафас творчасці маладых мастакоў слова. Не можа быць, каб такі напор творчага духу не адрадзіў сучаснікаў з забыцця.
У. Калеснік