6

У траншэі на выхадзе з бліндажа Валошын сутыкнуўся з Гутманам. Запыханы ардынарац бег на камбата — у батальён прыбыло папаўненне.

— Многа?

— Дзевяноста два чалавекі.

Ого! Гэта было болын, чым сёння ў яго страі. Батальён павялічваўся ўдвая, амаль удвая ўзрастала яго агнявая моц. I тым не менш камбат не ўзрадаваўся.

Яны прыйшлі ў канец траншэйкі, якая тут, паступова мялеючы, выходзіла на паверхню. Самохін спыніўся ззаду, і Валошын на развітанне сказаў:

— Прышліце старшыну за людзьмі. I перадайце таксама Муратаву з Кізевічам.

— Ёсць!

Камбат памкнуўся быў ісці, ды памарудзіў — у паўзмро-ку траншэі неяк вельмі сіратліва і сцішана стаяла постаць ротнага, цяпер нешматслоўнага і апануранага, і — адчуваў Валошын — наўрад ці толькі ад клопату за заўтрашнюю атаку. Але той яго бок перажыванняў быў надта асабісты і паводле вайсковай завядзёнкі чужому спачуванню не падлягаў.

— Вернуцца разведчыкі — адразу на капэ, — захоўваю-чы звычайную дзелавую цвёрдасць, загадаў камбат.

— Ясна.

Яны ўдвух з Гутманам хутка пайшлі па схіле ўгору. У полі па-ранейшаму было цёмна і марозна-ветрана. Вышыня змрочна таілася ў зорнае цемры. Валошын на секунду спыніўся, паслухаў — цяпер там недзе паўзлі яго разведчыкі, і кароценькі трывожны клопат звыкла ва-рухнуўся ў свядомасці камбата. У тым, што ён паслаў іх, была маленькая хітрасць, свайго роду мясцовая рацыяналізацыя, на якія часта вымагала вайна і ад якіх, здаралася, залежала вельмі многа. Авось як-небудзь абыдзецца — не напоруцца, ён дужа спадзяваўся на іх.

Гутман у цемрыве, мабыць, ведаў які інакшы шлях на КП — без хмызняку і варонак, і ўпэўнена вёў камбата. Неўзабаве яны добра-такі аддаліліся ад рубяжа сёмае роты, уважлівая напружанасць зменшылася. Усё ж які там ні тыл за паўкіламетра ад ротнага ланцуга, а на душы рабілася спакайней. Валошын пачаў думаць аб іншым і толькі хацеў запытаць пра Джыма, як Гутман, нібы прадчуваючы ягонае пытанне, сам азірнуўся.

— Усё кумекаюць там. У штабе. Наконт вышыні гэтай.

— Да? Ну і што?

— Ат! Паслухаў, дык дзіўна стала. Батальён, батарэя, узаемадзеянне! I нікому не ў знакі, што батальён гэты — адна рота.

— Ну? — стрымана перапытаў Валошьга. — Чаму ж ты не далажыў ім?

Гутман ледзь прыкметна цепнуў плячыма.

— А што я? Маё дзела маленькае.

Ён памаўчаў крыху, пасля на хаду павярнуўся да камбата і ямчэй паддаў на плячы аўтамат.

— Ведаеце, не з таго канца яны пачынаюць. Спярша трэба б саўгас узяць. Тады гэта немчура з вышыні сама дзёру дасць.

— Ты думаеш?

— А што ж, скажаце — не?

Не, камбат не мог сказаць «не». Наконт гэтага ардынарац у нейкай меры меў рацыю.

— Сабраць усе тры батальёны ды жарнуць па саўгасу. А то расцягнулі полк на чатыры кіламетры і тыркаюцца.

— Табе б начальнікам штаба быць. Палка ці, можа, дывізіі? — з прыхаванай іроніяй зазначыў Валошын. Гутма-на, аднак, гэта не зачапіла.

— А што ж! I быў бы. Канечне, я акадэміяў не канчаў, але галаву маю. Скажаце, гэтага мала?

Валошын адказаў не адразу, усур'ёз пярэчыць на такі аргумент было немагчыма.

— Увогуле ты правы, Гутман. Гэтага не мала. На жаль, не заўжды галава рашае.

Ардынарац з прыкметным запалам памкнуўся было нешта сказаць яшчэ, але тут жа махнуў рукой.

— Ат, што гаварыць! — I ўжо іншым, паспакайнелым тонам паведаміў: — Прывязаў Джыма рэменем да стала. Сядзіць. Нікога да сябе не падпускае. Хай! Яшчэ паплачуць з ім.

У траншэі на КП было поўна людзей, яны моўчкі стаялі групамі, адвярнуўшыся ад ветру. Стаялі таксама ля ўвахода ў зямлянку, там-сям чуліся кароткія словы на незразумелай азіяцкай мове. Гутман лёгка саскочыў з бруствера, за ім скокнуў камбат. Яны праціснуліся каля абыякавых да іх, незнаёмых байцоў і пралезлі ў зямлянку.

Тут таксама было цесна і цёмна. Некалькі постацей у шынялях загароджзалі скупое святло ліхтара, пад якім горбіўся Маркін — перапісваў папаўненне. Убачыўшы камбата, ён узняў голаў і выразна цяжка ўздыхнуў.

— Што з палка'? — запытаў Валошын.

— У шэсць трыццаць атака.

— Папаўненне патронамі забяспечана?

— Патроны-та ёсць, — неяк загадкава адказаў Маркін. — Толькі карысці з таго…

— А што такое?

— Што? — лейтэнант шматзначна кіўнуў на байцоў. Чалавек пяць іх у касках, нязграбна насунутых на зімовыя шапкі, нерухома стаяла перад ім з цярпліваю пакорай на цёмных шырокіх тварах. — Па-руску ні бельмеса. Вось што.

Гэта было горш. Гэта было нават зусім кепска, калі ўлічыць, што планавалася на ранку і колькі часу заставалася да гэтага ранку. Валошын у задуменнае заклапочанасці паглядзеў на байцоў, і яму стала самотна ад аднаго іх выгляду. Непрыношаныя камкаватыя шынялі, абвіслыя, з брызентавымі падсумкамі дзягі, змерзлыя рукі ў нязграбных каляных рукавіцах, якія неяк няўмела і бяссільна трымалі абшарпаныя ложы вінтовак. Гарбатыя ад рэчмяшкоў на спінах паставы. Па-руску яны сапраўды мала што разумелі — Маркін задаваў пытанне, адзін нізенькі, з прыпухлым тварам чырвонаармеец перакладаў, і чарговы ля скрынак баец паныла адказваў.

— Замучыўся зусім, — сказаў Маркін і амаль закрычаў са злосцю: — Месца нараджэння? Вобласць?

Камбат паныла назіраў за гэтаю сцэнай і думаў, што выпеставаны яго іслопатам, выхаваны і зладжаны за доўгія тыдні трывог і пакут яго батальён канаў. Як ён ні стараўся, як ні супраціўляўся таму, усё болыпала ў ім невядомых і менела старых надзейных байцоў, а з імі па крупінках знікала яго камандзірская сіла і чалавечая ўпэўкенасць. Гэта амаль што палохала, ён улавіў у сабе гэта непрывычнае адчуванне яшчэ там, у траншэі, калі прабіраўся сюды сярод іх — стомленых невядомасцю і благім прадчуваннем, па-даўленых небяспечнаю блізасцю перадавой, абыякавых да ўсяго, што не «я» і што не несла небяспекі гэтаму «я».

Камбата ўсё болей ахоплівала пачуццё злой нецярплі-васці, нейкая неспатоленая сіла вымагала на рэзкае слова, крык, нейкі рашучы ўчынак, у якім бы знайшло выйсце гзтае яго затрудненне. Але такі ўчынак — ведаў ён — быў немагчымы, трэба было сцяўшы зубы, нетаропка і няўхільна рабіць сваю справу.

— Многа яшчэ пісаць?

— Заканчваю, — сказаў Маркін. Валошын рэзка павярнуўся да ардынарца.

— Таварыш Гутман! Пастройце папаўненне.

— Ёсць. Папаўненне, выхадзі строіцца! — старшынскім голасам скамандаваў Гутман.

Прыглушаны тупат наверсе яшчэ не скончыўся, як ён рашуча выйшаў з зямлянкі і скочыў на бруствер. Гутман таропка скамандаваў «смірна», камбат зышоў з падмёрзлых глыжоў бруствера. Ззаду над вышынёй якраз узляцела ракета, аслабленае адлегласцю яе святло трапяткім водблескам замільгала па тварах людзей, якія страхавіта-засцярожліва заварушыліся, аднак не пакідаючы месца ў страі. Усе паглядзелі на вышыню, затым — на яго, мабыць, чакаючы каманды «лажысь» ці дазволу разбегчыся. Аднак ён не падаў нават «вольна», а выйшаў перад сярэдзінай строю і стаў.

Ракета дагарэла, мігатлівы паўзмрок саступіў месца яшчэ болыя пагусцелай цемры.

— Хто разумее па-руску?

— Я панімай.

— Я тожа.

— Адзін чалавек — ка мне.

Нехта выйшаў са строю і спыніўся ў трох кроках перад камандзірам батальёна.

— Станьце побач і перакладайце. Хворыя ёсць?

— Ёсць.

— Я хзоры, — адказалі са строю. Тады ён скамандаваў:

— Хворыя, пяць крокаў наперад. Шагам марш! Перакладчык павярнуўся тварам да строю і не дужа ўпэўнена пераклаў. Валошын адзначыў, што слоў у яго чамусьці атрымалася больш, чым у ягонай камандзе. У гэты час ззаду зноў узляцела ракета. Камбат, знерухомеўшы, услухаўся: ці не пачуюцца стрэлы? Калі пачнецца страляніна, тады будзе кепска. Тады наўрад ці атрымае ён звесткі ад тых двух разведчыкаў. Але, здаецца, абышлося і гэты раз — ракета дагарэла і стрэлаў не было. I калі зноў над начной прасторай самкнулася цемра, ён пачуў, як сям-там са строю выйшла некалькі чалавек. Выходзілі нерашуча, адны раней, другія пазней. Усе няўпэўнена спыняліся перад строем, насцярожана пазіраючы на камандзіра батальёна.

— Хто не абучаны — тры крокі шагам марш! Памарудзіўшы, яшчэ выйшла шэсць чалавек. Сталі,

аднак, амаль што ўпоплеч з тымі, што выйшлі на пяць крокаў. Валошын адзначыў гэтую недакладнасць, аднак папраўляць не стаў — цяпер гэта не мела значэння.

— Хто вельмі баіцца — таксама!

Перакладчык не скамандаваў, а хутчэй растлумачыў каманду, і камбат амаль сцяўся нутром, чакаючы яе выканання. Але цяпер парадзелы строй стаяў нерухома— мусіць, усе баякі ужо скарысталі сваю магчымасць у ліку папярэдніх.

— Так. Вось гэтым, што выйшлі,— напра-ва! — скамандаваў Валошын. — Таварыш Гутман, адвесці групу назад у штаб.

— Назад? — здзівіўся Гутман. Але тут жа паспешна скамандаваў: — За мной шагам марш!

Калі яны, па адным пераскочыўшы траншэю, зніклі ў цемры, Валошын падышоў да строю бліжэй. Пашчэрбленыя дзве шарэнгі з напружанаю ўвагай глядзелі на яго.

— А з вамі будзем ваяваць. Перакладзіце. Заўтра мы пойдзем у бой. Усе разам. Нехта загіне. Калі будзеце дружныя і напорыстыя, загіне менш. Замарудзіце пад агнём — загіне болып. Запомніце закон пехацінца: дабегчы да немца і забіць яго. Не ўдасца забіць яго — ён заб'е вас. Усё вельмі проста. На вайне ўсё проста.

Пакуль перакладчык тлумачыў гэта, Валошын прайшоў сюды-туды перад строем, пазіраючы на вышыню. Ракет болей не было, стрэлаў таксама. Толькі недзе збоч ад ляска і далёка ўсё пыхала і таўкло зямлю, мусіць, гэта выроўнівалася суседняя армія. Хацелася верыць, што ўсё як-небудзь абыдзецца і пасланцы вернуцца. Цяпер ён ні за што не хацеў губляць нават двух старых байцоў — цана ім за гэтую ноч падвоілася.

Некалькі чалавек, абмінуўшы траншэю КП, падышло да строю і спынілася непадалёк ад камбата. У пярэднім ён пазнаў старшыну сёмай Грака — гэта ўжо прыбылі за папаўненнем.

— Так, усё. Пытанні ёсць?

Пытанняў не было. Ён самкнуў строй, які аказаўся прыкметна карацейшы, чым упачатку, і рукой пачаў аддзяляць чацвёркі.

— Восемь, дзевяць, дзесяць… Направа! Старшына Грак, атрымлівайце.

Старшына адвёў сваіх крыху ўбок, а ён палічыў астатніх. Іх было мала. Восьмай як самай слабай трэба было б даць болей, але нешта ўтрымала яго ад такога намеру. Рэшткі строю ён падзяліў напалам.

— Восьмая і дзевятая — па васемнаццаць чалавек.

— Усяго толькі? — здзівіўся сяржант з восьмай.

— Толькі ўсяго. Затое без браку.

Людзей павялі ў роты, а ён скочыў у траншэю і ледзьве не сутыкнуўся з Маркіным. У накінутым на плечы паўшубку, лейтэнант адразу павярнуў назад. Валошына гэта трохі здзівіла — чаму ён стаяў тут?

Яны вярнуліся ў амаль што пустую зямлянку. Печка тут ужо не гарэла, пастаянны яе даглядчык Чарнаручанка, прывязаўшы да вуха трубку, зябка корчыўся ў куце на саломе. Маркін кінуў на скрынкі скручаны ў трубку сшытак.

— Думаеце, яны сапраўды хворыя? — нешта тоячы ў сабе, запытаў начштаба.

— Зусім не думаю.

— Дык як жа гэта іх за здорава жывеш — шагам марш у тыл?

Тон начальніка штаба быў буркатлівы, амаль сварлівы. Валошын, аднак, не дужа на тое зважаючы, дастаў з кішэні гадзіннік і падышоў да ліхтара. Абедзве зеленавата-фосфарныя стрэлкі яго набліжаліся да дванаццаці.

— Спадзяюся, Маркін, вы мяне за ідыёта не лічыце?

— Ну што вы! Я так проста. Сказаў…

— Хто-хто, а вы-та павінны разумець: мішэні на полі бою нам не патрэбны.

Ён паклаў гадзіннік на край стала і сам сеў побач. Маркін з нейкім незразумелым запалам выпаліў:

— А гэтыя, што асталіся, не мішэні?

— Тое будзе залежаць ад нас.

— Ад нас! Ось паглядзім, як яны заўтра паднімуцца. Ці не прыйдзецца абцасам у зад штурхаць.

— Вельмі нават магчыма. Заўтра, магчыма, і не паднімуцца. Прыйдзецца паднімаць. А праз тыдзень паднімуцца. Праз месяц ужо ўзнагароджваць будзем.

Маркін надзеў у рукавы паўшубак.

— Калі будзе каго, — цішэй зазначыў ён і дастаў з кішэні сшытак. — Баявое распараджэнне з палка. На атаку.

Камбат узяў сшытак, напалову спісаны знаёмым пісарскім почыркам. Дастаў з сумкі карту. Маркін пасядзеў і, пазяхнуўшы, адкінуўся ў кут на салому.

Наверсе зрабілася ціха-ціха…

Загрузка...