ТАПАЛЁВАЯ ГОТЫКА

Як пылам, хмарамі прапах,

Сівым дзядоўнікам на ўзмежку

Стаю.

Бо чэшку, як усмешку,

Не затрымаеш на губах...

Урок чэшскай мовы


Да аблок патрэбен стог,

Каб згубіць такую голку:

Гляне колка,

Каб да золку

Звесці ты вачэй не змог.

Спалатнееш, як вятох,

I ў адчаі крыкнеш:

— Горка!

Горка — горача,

А голка —

Тая, што запаліць стог.

Сам з сабою ў барацьбе

Страціш сілы,

Збіты з толку,

Папрасіць захочаш голку,

Каб прышыла да сябе!

Чэхаславакія, 1939

Но покамест во рту слюна —

Вся страна вооружена!

Марына Цвятаева

Мы ўсмак наеліся эрзацу

I наслужыліся панам,

На мове роднай

Агрызацца —

Адно,

Што засталося нам!

Заручэнне ў замку Чэрвена Лгота


Замыкаюць замок

На жалезным пуце,

Маладзён каб не ўцёк.

Ён і рад пакуце.

У руцэ ў маладой

А са стужак пуга —

Пад сямейнай дугой

Клопат ведай туга!

А калёраў усіх

Весялушкі-стужкі,

Каб не выкнуў жаніх

Дужа да падушкі.

Віўкі, што пугаўё,

Стан у маладухі.

Як упусціш сваё,

Будзеш аблавухі.

Зойдзе ў пяткі душа,

Як заходзіць пужка.

Замест капелюша

Будзе аблавушка.

3 куфля дзьмуць халады,

А з куфэрка — вецер.

3 маладой малады,

Як з цяцеркай цецер.

Роем ля маладой,

Мёд пачуўшы,

Восы.

Стаў зялёнай вадой

Засланяе вочы.

Прагне музыкі гмах

Ад байніц да клямак.

На самоту замах

Бласлаўляе замак.

Вяртанне трывогі


У музеі Леніна

У Празе,

Дзе пануе велічная сціпласць,

Экспанат адзін жадана ўразіў,

3 туманоў гадоў,

Як выспа, выплыў.

I настрой сваёй трывогай ранні

У абдымкі сціснуў спадналуску,

Загучала:

Predavani zbrani

Bladym paryzanum v Belorusku.

Патранташамі аперазаным

Вершам

Словы ў пушчах аддаліся.

Зброю разам з помстай

Партызанам

У музеі веры, як калісьці,

Перадаў навечна час ва ўладу

Славы,

А не ў нетравыя сховы.

А не патрабуюць перакладу

Выгукнутыя пашанай словы!

Дата —

Год сорак другі, рашучы —

Ззяе лемяхом бяды ратайна.

Успамін —

Няўбачаны лазутчык —

Сэрца ў партызанскі край вяртас.

Можа, гэта хлопцы Лабанковы

Ці Машэраўскія аднагодкі,

Лёс перахітрыўшы выпадковы,

Аж дасюль вартуюць міг кароткі?

Быццам тут да мужнасці звыкалі,

Дзе сталела праўда

3 іх бацькамі,

Каб ісці за Леніным з вякамі

Большасцю сваёй

Бальшавікамі!

Пакуль


Пакуль мы ўсё,

Што ўраз пусцілі прахам,

Узновім зноў

Па памяці гравюр,

Нам доўга пакланяцца

Рымам, Прагам,

Зайздросна гледзячы

На кожны мур.

Вядома, войны —

I якія войны! —

Упадабалі край наш

3 даўніны.

Але ці кожны з нас

Душой спакойны

Жыве, не адчуваючы віны?

Жытло патрэбна,

Неабходны крамы,

Дзе будзе дзённы

I надзённы хлеб.

Ды ўсё яшчэ душа

Імкнецца ў храмы.

Іх не заменіць

Дамавіты склеп.

Хоць можа стаць

Свет

Новаю Пампеяй,

Памкненне не прыпыніцца нідзе.

I кожны з нас

Жыве сваёй надзеяй,

Што светлы храм

Нарэшце ды ўзвядзе!

Маленне камянёў


Мы, стрыманыя камяні,

Трываем вежы, камяніцы.

Вятры ў палях,

Нас памяніце,

Раса,

Наш цень не абміні!

Мы — стомленыя валуны,

Маршчыны зніклі з нашых шчокаў.

Мы глухнем ад нахабных крокаў,

Паны

I сведкі даўніны.

3 нас кожны

Прышлыя вякі

Трымае на плячы балючым.

Мы ўсіх дарог спатканні лучым,

Сціскаем цішу ў кулакі.

Без нас бы гарады даўно

Зрабіліся б забытым полем.

Вас молім —

Нас з тугою, з болем

Успамінайце заадно!

* * *


Цадзі вачмі чужыя гарады,

Нырай на дно адразнамоўных рэчак,

Стамляйся ад красы,

Як ад хады,

Заблытвайся ў пытаннях недарэчных.

Чужых садоў уменне латашы

За пазуху настрою, бы ў маленстве.

Ды не спустошвай

Храм сваёй душы,

Калі ў чужыя ходзіш на маленне.

Пільнуй сваёй цікаўнасці гады,

Пакуль не крыўдзіць іх абраза межаў.

Старайся іншых зразумець,

Тады

Сябе самога, можа, зразумееш.

3вякоў


3 рэчкай часу гамоніць чарот,

Збыльняжэлыя замкі прыгадвае.

3 лебядой

Хлеб замесіць народ

I ўсміхнецца бядзе

Са спагадаю.

Дамалочвае слоў каласы,

Засяваючы гоні былінамі,

I ў гісторыю,

Як у лясы,

Адыходзіць ліхімі хвілінамі.

Сваяк салігорцаў


На даху храма святой Барбары —

Спрыяльніцы ўсіх шахцёраў —

У дождж

Хімеры плачуць бабрамі,

Чуллівы маючы нораў.

У храме ўпоплечкі са святымі

Хто, некананізаваны,

Як здань,

У белай хламідзе стыне?

Ікона не называе.

Адна рука каганец трымае,

Бо ў пекле падземным змрочна,

Сякеру-посах другая мае,

Каб срэбра хто не сурочыў.

Хвартух скураны на спіне чарнее,

Каб хутка ў забой спускацца,

Нібы ў маленстве з горкі надзеі

Зімой,

Бо чакае праца.

I гэты храм,

I талеры тыя,

Што грэх адпусцяць без гора,

Каб стаць упоплечкі са святымі,

Рабіла ягоная змора.

У храм ішоў —

Гул пагойдвалі крокі,

Уздрыгвала Кутна Гора.

Насамі нябеснымі круцяць прарокі,

Трываючы дух шахцёра...

Гудзьба [1]


У гойклівым, далёкім спеве

Народ успомніць сам сябе.

Ні ў гневе,

Ані ў пахвальбе —

Ва ўпартасці надзея спее.

У нетаропкай Новай Весі

Загуў маўклівы рэстаран —

Забыты танец гонкі стан

Нясе ў замроеным акрэсе.

Па-добраму нязвыкла неяк

Глядзець на ўчэпісты загар —

Абцалаваны сонцам твар

Ва ўсіх танцорак, як у жнеек.

Усмешка параўнае зубы

Ці з жомчугам, ці з часныком?

Гавораць рукі з праснаком,

I збану з півам скокі любы.

А следам за таўстушкаю

У скоках смех з частушкаю.

Ад смеху ледзь трымаецца

Частуха-ўсётрываліца:

— Няма чаго маліцца,

Калі з запазухі валіцца.

Пяюць частушкі не такія,

А мне пачулася з Ушач

Свая.

Яе, прабач, чытач,

Заглушаць ногі тупаткія.

Сабе не давяраюць рухі.

Смяецца танец, плача спеў.

Сусед прыцішыць не паспеў

Славянскі голас, вочы, рукі.

Пра тое, як перадыхнуць бы,

Запалу думаць не з рукі —

Ён паўтарае праз вякі:

Не замаўкай у сэрцы, гудзьба!

Навальніца над Прагай


Куды так,

Гледзячы на ноч,

Бягуць трамваі ў небе недзе

I дугамі з бязважкай медзі

Зіхцяць,

Сустрэўшыся наўскоч?

Марыі Форманкавай


У Вашых вуснах

чэшская мова

Гучыць, як малітва,

Якую

Пачуе Усявышні абавязкова

I ў смутку па Вас

Звякуе.

I столь паслухарні [2],

Нібы скляпенне

Касцёла,

I ў светлым парыве

Захоча выгукнуць захапленне

Узнёслае AVE MARIA!

Манах


Хоць з ходу за парог,

Зірyеш — аж кіне ў сцюжу:

Кусціцца столькі рог,

Не давядзі, бог, мужу!

Музейна па гадах

Галінка калючэе.

Адзін

Алень-манах

Складае выключэнне.

На вузлаватым пні

I позірк самы строгі

Не разбярэ ані,

Ці кукішы,

Ці рогі

Нясе на галаве,

Нібы запас,

Манах той?

Халодны пал плыве

Жывым бруйком пад нафтай.

Як рогі,

Дык тады

На паядынак весні

Праз нетры,

Праз гады

Яму няма што несці.

У заглуш па ламу

Заб'ецца, як прапажа.

А кукішы каму

Апроч сябе пакажа?

Сакрэт


У Інджыхоўскім Градцы

Ёсць партрэт

У замку на сцяне,

Як цень ад славы.

Штурхае рыфма

Расказаць сакрэт,

Які сюжэт

Даў думцы ход рухавы.

За гаспадыню

Хмуры замак меў

Калісьці паню

Жудасную, злую.

Даў мастаку заказ

Капрызны гнеў —

Хай добрую, прыгожую малюе!

Партрэт узнёслы

Звыявіў мастак.

На крэсле побач

Сучка з тварам пані.

Падчас мастак

Гаворыць праўду так,

Што праз вякі

Над пыхай кпіць устане!

Залатая душа


Як вулейчык да вулейчка,

Стаяць дамы.

Пытае Злата вулічка,

Адкуль здалёку мы.

Са стараны Скарынавай,

3 даўгой зімы

Да старыны

Сябрынаю

Прыйшлі дзівіцца мы,

Тут кніжнікі і схімнікі

Жылі,

Калі

Бяссоннікі алхімікі

Падлік-разлік вялі,

Над золатам вядзьмарылі

Адны ўначы,

Хаваючы за хмарамі

Ад кутых скрынь ключы.

Ключамі тымі звонячы,

Кульгавы гром

Спускаецца апоўначы

Дасюль са стром.

Размотваецца шпулечка

Сцяжын-шляхоў.

Нікому

Злата вулічка

Не выдасць даўні схоў.

Частуе півам, каўкаю

I тлуматой,

Яшчэ знаёміць з Кафкаю —

Ён жыў на залатой.

Навала адусюлечы

Ішла слатой.

Як ты ўцалела, вулічка,

3 душою залатой?!

* * *


Пасля сябе пакінулі даўгі

Адны,

Пражыўшы ўсе скупыя сродкі.

Людской душы

Адроўі, берагі

Прайшлі сваім радком

За век кароткі.

Другія залаты запас душы

Разменьвалі

На зябкі звон металу

Высакароднага,

Калі памалу

У свой агонь

Кідалі ледзяшы.

Не для сябе

I не для сваякоў

Жыве паэт

I на вачах згарае,

Каб з годнасцю

Пакінуць для вякоў

Энцыклапедыю святога краю.

Напамін успаміну


Машэкі,

Рогвалды,

Паліфемы,

Суседзі, крэўнікі, землякі —

Мае разгубленыя паэмы,

Мае нязнойдзеныя радкі

Зямлёю сталі,

Ідуць травою,

Аддаўшы соснам сваю тугу.

Пакуль трывогу

Паю крывёю,

Я перад імі буду ў даўгу.

Адны пазычылі

Смагу слову.

Другія сказалі,

Як зваць траву,

Даверылі мову,

Нібы дуброву,

Дзе ў родным шуме

Душой жыву.

А чым сплаціць мне,

А чым аддзячыць

За ласку іхнюю, за бяду?

Яны ўсё бачаць

I не прабачаць,

Як са сцяжыны я ўбок сыду,

3 той, што праз цемру

Яны прабілі,

Час пазычалі яшчэіў начэй.

Цяжкое

Самі ўсё парабілі.

А мне лягчэйшае не лягчэй.

Агонь і кроў


Дасюль тут узаемна крыўдзяцца

I ноч на дзень,

I дзень на ноч.

Маўчыць пакута.

Лідзіцэ.

Цень хмары, збоч!

Сюды на споведзь

Мусіць люд ісці,

Каб злосці вынесці прысуд.

Ці літасці,

Ці лютасці

Вучыцца тут?

Крыж

I замест вянка цярновага

Калючы дрот —

Нібы прыцэл

Навёў нанова хто.

Асекся стрэл.

Абвінаваўца ёсць,

Віноўніка

Не зводзіцца закляты род.

Шыпшыны

I дзядоўніка

Калючы дрот.

Адчай

Удзірванелай злагады.

Зямлёю падавіўся роў.

I гнеўны цвет,

I ягады —

Агонь і кроў...

3 далоняў лісця


Не дачакаўшыся пастаноў

3 неба аб зоркападзе,

Зоркі зялёныя каштаноў

Спеюць на Вышаградзе.

Думае нечага доўга дождж —

Ліцца ці затрымацца.

Далеч накінула макінтош

3 прысмерку — на маланцы.

Чайкі —

Светлы ўспамін аблачын —

Робяць кругі над Влтавай.

На Вышаградзе

Душы спачын

Ад сумятні вяртлявай.

Славы ўсівелую цішыню

Годна вартуюць брамы.

Тут зразумееш не ўпершыню

Сэнс неаспрэчны самы —

Цягне гісторыю

Гонару вол,

Лёгкі на прыпаміне.

Дол

Быць гарою дае дазвол

Вартай арла раўніне.

Долу паклон

Б'е звысоку град,

Каб з араллёю зліцца.

Як галубоў,

Корміць Вышаград

Вершаў чародкі

3 лісця.

Стома


Навошта антыкварыят —

Тут тып на тыпе:

Славянскі антыварыянт

Санлівых хіпі.

На плошчы Вацлаўскай

Паток —

Сезон турысцкі.

Пі піва волі, як піток,

Але да рыскі.

Усе пад помнікам, каля,

А ўверсе Вацлаў.

Няўжо не змусяць караля,

Каб танчык бацнуў?

3 гітарай, як з гетэрай, спіць

Спусціўшы патлы,

Кудлач,

I ўсё ж праз сон сіпіць

Пратэст хрыпаты.

Супроць кашуль, штаноў,

Супроць

Нямоглай плоці,

Парваўшы сораму аброць,

Лацвей хіпоце

Пратэставаць.

Драмаць лягчэй,

Нячым старацца.

Ані намуляе плячэй

Такая праца.

На вуліцах пратэставаць

Ці ў падваротнях.

Людской бядзе процістаяць

Куды турботней.

Стаміў іх не цяжар турбот,

Адна лянота.

Ажно не прасыхае пот —

Кіпіць хіпота.

Спачувальная парада


Што ж, нямоглікі,

Лавіце кожны міг,

Покуль рух

На тлумнай вуліцы не сціх,—

Як не маеце рабіць чаго ўдваіх,

Цалавацца паспяшайцеся

Пры ўсіх!

Без спешкі


Чэх да чэшкі

Чэша пешкі,

Бо цягнік, і праўда,—

Vlак,

Валачэ марудна так,

Што сама знаходзіць чэшка

Чэха, як аколыш цэшка.

Быццам ластаўка з падстрэшка,

Выглядае чэха чэшка.

I да Ноя

У каўчэг

Не спяшаўся б надта

Чэх!

Скарынавы сляды


Скарынавы сляды пад камянямі —

Іх ахаваў павыслізганы брук.

Так ацаліў,

Пакуль вякі міналі,

У сотах словаў

Мову першадрук.

Дарогаю Петраркі палачанін

У Прагу з праган рупнасці прыйшоў,

Каб потым іх імёны спалучалі,

Нібы на храмах постаці крыжоў.

Ні саду каралеўскага,

Ні сцежак,

Дзе чуў з друкарні крокі цішыгіі.

Адно дагэтуль не зайшлі на вежах

Скарынавага сонца прамяні.

Дагэтуль Прага выдаць не жадае

Друкарню інквізіцыі святой,

Адкуль ляцела вера маладая

У край,

Дзе снег спыняўся на пастой.

Здаўна

Няма ў сваёй зямлі прарока.

Дык дзякуй, Прага,

Што была тады!

Шумяць вякі зялёна,

Бо глыбока

Карэняцца Скарынавы сляды.

Пражскі надвячорак


Пакуль сабака думна пазірае,

Чакае спачувальна гаспадар.

3 вакна, як з нішы статуя,

Старая

Узнікне,

3 надвячоркам зліўшы твар.

Паверыш,

На вячэру матацыклы

Са смакам рэжа Прага —

Дацямна

Не ціхне віск.

I розніць нюх прывыклы

Вензінны пах

Ад піва і віна.

Каб рана ўстаць,

Кладзецца Прага рана,

Сцяжэла мружачы

Павекі крам,

Каўнер смугі наставіўшы каляна,

Паспешна захінае

Крыссе брам.

I толькі ноч

Паненкаю-сялянкай

Ідзе,

Рукой трымаючы падол.

I ўявіць вуліца

Сябе палянкай,

Як груша глуха

Грукнецца на дол...

Істужку дня

Няспынны эскалатар

Пракручвае —

Стараецца злавіць

Спакойны кадр

У мітусні стракатай,

Каб рух наноў

Уранку блаславіць.

* * *


Спас на двары.

Не чыніць бяды запас.

У сада крамяны грэх

3 душы здымаюць манашкі.

3-пад высвечаных далоняў

Яблыкам бачна якраз,

Як да іх набліжаюцца

Чорныя апранашкі.

Ці гэта Евы

У шатах жалобных, таму

Што яблыкі выспелі,

А недзе забавіліся Адамы?

Галінку заломвае вецер,

Як сват вясёлы куму.

Пахне віном з вінарні

I восенню блізкай з крамы.

Сад абгароджаны

Засяроджана слухае даўніну,

Лысагаловы яблыкамі

I лісцем падвялым ціхі.

А мне знаёмая прыказка

Коле пад рабрыну:

Пайшоў бы ў мніхі,

Дык думкі ліхі...

Табар


Плячо ў плячо наўкол дамы пасталі —

Любы сустрэць гатовы чужакоў.

Ад стрэх гарачых

Весялеюць далі.

Хай скнара-час

Вядзе падлік вякоў!

Даў гораду імя

Гусіцкі табар.

Угледзься лепш — гусіцкія вазы,

Агню і навальніцам даўшы хабар,

Акамянелі, быццам абразьг.

А табарыты,

Волі сібарыты,

Былі,

Пачаўшы лёс чьгтаць з азоў,

Дажджамі ўмьгты,

Хмарамі акрыты.

Да неба як рукой падаць з вазоў!

Суседу скрытнаму —

Малітва, кірха,

Парадак, каб кубло азалаціць.

Гусіту спрытнаму —

Хай бітва, кірка,

Акуты цэп галовы малаціць.

Гусцёж багатаму,

Бядоце — жыжка,

Не, ён не хлеба кус —

На лобе гуз.

Глядзеў,

Як вока праведнасці Жыжка.

Гарэў, каб змрок над краем

Знішчьгць, Гус.

Няхай турыст-прышэлец памаўзее.

Чэх вёз адвеку

Свой нялёгкі воз.

Гусіцкі воз,

Што сцішыўся ў музеі,

Раскажа, на каго каменне строс!

Прагулянкі


Сабакі прагульваюць

Непаваротлівых гаспадароў,

Між сабой абмяркоўваючы так ці іначай,

3 гаспадароў у каго

Беспародная чалавечая кроў,

Ну, а ў каго ёсць хоць кропля

Высакароднай крыві сабачай.

Трава для сабак у парках пасеяна

I дарожкі павысыпаны пяском.

Каб побач з імі

Не здацца неінтэлектуальнымі,

Гаспадыні

Звіняць ланцужкамі з золата,

Паспяваючы за хвастамі, ўзнесенымі бяжком,

А гаспадары рамянямі ўціскаюць

На піве вырашчаныя аўтарытэтныя дыні.

Быць можна без жонкі, без прэміі,

А без сабакі ты як без рук.

3 сабакам усюды,

Хіба пры ўваходзе ў храм

Загаўкае знак забароны.

Сабакамі захапляецца класіка

I перыядьгчны друк.

Аб сабачых праблемах дбаюць

Ад таварыства аматараў да Сарбоны.

Клапоты дробныя ў гаспадароў

На ператомленых языках

Аб кватэрах, кар'ерах,

Аб каханках, фарфоры, палудзе.

На іхніх жа ўласных

Трывалых прадбачліва павадках

Гаспадароў разважлівых

Выводзяць сабакі ў людзі.

* * *


Зноў Прага з пальцамі дажджу.

Я чэшку высачыў, бы знічку,

Што над сабой нясе бажнічку

I ліўневую паранджу.

Як пылам, хмарамі прапах,

Сівым дзядоўнікам на ўзмежку

Стаю.

Бо чэшку, як усмешку,

Не затрымаеш на губах...

Канец ліпеня


У Празе такая стаіць спякота,

Аж рэпаецца ад сухаты старая ўся.

Міжволі ў цень ад вінтоў верталёта

3 надзеяй схавацца стараешся...

Тапалёвая готыка


Тапалёвая готыка.

Хмель зялёны, як гай.

3 праславянскай дрыготкаю,

Мова,

Край зберагай —

Вастрастрэшную Чэхію,

Дзе рабіны-дамы

Тлеюць полымнаверхія

Праз дажджы, праз дымы,

Каб здалёку на полымя

Выраі аблачын

Прыплылі,

Каб напомнілі

Кожнаму,

Хто ён, чый.

Цокай ты,

Я паштокаю,

Мова чэшская,

Твой

Край святочнай паштоўкаю

Мне здаецца парой.

Той, дзе піша славяншчына

Хоць лацінкай,

Аднак

Духам вешчым абнашчаны

Кожнай літары знак.

Як Скарынава Біблія,

Праз вяселлі, імшу,

Мова,

Голас твой выплыве,

Уваскрэсіць душу!

Зялёны гук слязы


Ад злосці аж склыгочуць тармазы,

Не могуць голас заглушыць ягоны.

Плывуць начэй бяссонныя вазы,

А ўсё дрыжыць

Зялёны гук слязы —

Як слова хатняе ў казённай фразе,

Картавіць конік у каменнай Празе.

* * *


Чэхаў перакладаю,

Замураваны слоўнікамі.

Выблісні, маладая

Радасць імгнення злоўленага!

Светла ў славянскім змроку.

Словы, як тыя совы ўначы,

Моўкнуць пры кожным кроку,

Новы лес асэнсоўваючы.

Дыхае тваншо bahna,

Touha — туга галадае мая.

Першаславянствам пахне

Фраза неперакладаемая.

Тэразін


На дроце калючыя вузялкі

Пазавязаны немым адчаем,

Каб не забылі пра тое вякі,

Як тут маўчалі,

Як тут крычалі.

Наўгадзь любы вузялок развяжы,

Не разгадаеш, чаго ў ім болей —

Крыві звуглелан, ці злой іржы,

А ці нікім не ўчутага болю?

Не змыла ліўнямі

Arbeit macht frei!

Дасюль жахае Ordnung славуты,

Што прапаноўваў, як пекла ці рай,

На выбар вязню,

Смерць ці пакуты.

Легенды здымалі

3 кастроў, з цвікоў

Сваіх герояў часцей для раю.

Як ні завязвае час вузялкоў,

Усё гісторыя забывае.

Спакойна драўляныя пасталы

Турыст з Японіі разглядас.

Драўлянай падэшваю,

Як з імглы,

Грукоча веймарка маладая.

Прыслухайся — ўчуеш дзіцячы плач.

Гучыць нямецкая мова смела.

А ў камеру смерці ластаўка, бач,

3 вясцінай добрай

Позна паспела.

У думках

Хоць зернятка болю ўзваж,

Цяжарам жаху будзеш наліты.

3 канцлагерам побач

Ляжаць наўсцяж,

Нібы буханкі эрзацу,

Пліты...

Вечаровае развітанне


Хутчэй за ўсё цямнее ў Старым месце.

Змрок хоча прыцемкі з завулкаў змесці,

Каб цішыня, прайшоўшы ўсе абходы,

Спакойна падалася да гасподы.

Гулчэе брук, і вулачкі размовай

Заняты Ялаўцовая з. Яловай,

Як тыя дрэвы ўлетку на паляне,

Калі звысоку ў заглуш промень гляне.

Кладуцца спаць паважныя нражане.

I храмы ў неба цягнуцца крыжамі,

Адкуль ім сонца толькі што свяціла,

Ды сасвяцілася за дзень свяціла.

У нечым ціхі голуб на званіцы

На ноч перад галубкаю вініцца.

Зяхаюць за піўніцаю піўніца.

А келіхам і льецца, і звініцца.

I кот, як нейкі дух сярэднявечча,

Нахібіўшыся, небадах нявечыць.

На радніцы адно гадзіннік слынны,

На чвэрткі скупа дзелячы гадзіны,

Не спіць адзіны,— штогадзіны кожнай

Смерць звоніць у званок рукою усёможнай,

I ўсе святыя не заснуць на волас,

Аж покуль певень не падасць свой голас.

Настоеная на заснулых гулах

У змораных мурах вякоў мінулых,

Нібы ў вялізных чанах, бродзіць брага.

Не дрэмле смага.

Добрай ночы, Прага!

Загрузка...