Тэрбэр, Джэймс (1894-1961) — амэрыканскі пісьменьнік-юмарыст і карыкатурыст; супрацоўнічаў з часопісам «Ню-Ёркер».
Уіла Кэтэр (1873-1947) — амэрыканская пісьменьніца; была народжаная і гадавалася ў штаце Нэбраска падчас ягонага засяленьня і шмат пісала пра жыцьцё франтыра.
Карэн Хорні (1885-1952) — амэрыканскі псіхатэрапеўт. Сьпецыялізавалася ў галіне жаночае псіхалёгіі; шмат у чым адышла ад вучэньня 3.Фрэйда.
Юнг, Карл Густаў (1875-1961) — швайцарскі псыхіятр; напачатку супрацоўнічаў з 3.Фрэйдам, потым заснаваў сваю школу.
Джон Кальер (1901-1980) — ангельскі пісьменьнік, сучасны клясык «літаратуры аб звышнатуральным»; ляўрэят узнагароды ім. Э. А. По за 1950г.
Сол Бэллоў (н. 1915) — адзін зь відных амэрыканскіх празаікаў XX ст., ляўрэят Нобэлеўскае ўзнагароды па літаратуры 1977г.
Джон Апдайк (н. 1932) — амэрыканскі пісьменьнік, аўтар сацыяльна-псіхалягічнае і гіранічнае прозы.
Фрэнк О'Конар (1903-1966) — ірляндзкі драматург і празаік, папулярызатар ірляндзкае культуры і літаратуры (сапраўднае імя — Майкл О'Донаван).
Гэнры Джэймс (1843-1916) — амэрыканскі пісьменьнік, стаяў у вытокаў мадэрнізма ў літаратуры; фонам падзеяў большасьці ягоны кніг ёсьць супастаўленьне амэрыканскае і эўрапейскае культурных традыцый.
Джон Чывэр (1912-1982) — амэрыканскі пісьменьнік, сацыяльна-псіхалягічны рэаліст.
Роб-Грые, Алэн (р. 1922) — уплывовы французкі пісьменьнік, адзін з пачынальнікаў «новага рамана».
Кнут Гамсун (Кнут Пэдэрсан, 1859-1952) — нарвэскі пісьменьнік, на чыю раньнюю творчасьць знаяна паўплывала філязофія Ніцшэ; ляўрэят Нобэлеўскае ўзнагароды па літаратуры 1920г.
Томас Лаў Пікок (1785-1866) — ангельскі сатырык, паэта і эссэіст.