Дзе Валобрынка ледзь льецца,
Шчары поўнячы віры,
Басаногае маленства
Выняньчылі Чамяры.
Вёска гэта, як ні дзіўна,
Наймавернаю цаной
Вырасціла для радзімы
Вартых пахвалы сыноў.
Генералаў і вучоных,
Што праходзяць праз гады
І са славай заручоны
На радзіме назаўжды.
Журналістаў і паэтаў,
Што шануюць радавод
І ўслаўляюць вёску гэту
На працягу многіх год…
Мікола Аўрамчык