Алексіевіч С.
“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Выпуск 46. Заснаваная ў 2009 годзе.
Пераклад з рускай мовы Валерыя Стралко і Ціхана Чарнякевіча
ISBN 978-985-562-096-0.
Алексіевіч, С. Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)
Святлана Алексіевіч ; пер. В. Стралко. — Мінск : , 2013. — 384 с. — (Бібліятэка Саюза беларус- кіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вып. 46).
© Алексіевіч С., 2013
© Стралко В., Чарнякевіч Ц., пераклад, 2013
© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2013
© Афармленне. 2013