Гісторык. 21 лютага 1918 года Выканаўчы камітэт Рады, выконваючы волю Усебеларускага з’езда, аб’явіў сябе вышэйшай уладай у Беларусі, вылучыў са свайго складу першы беларускі ўрад на чале з Язэпам Варонкам і паабяцаў хуткае скліканне Усебеларускага ўстаноўчага сходу. Узнавілася дзейнасць гарадской думы. На супрацоўніцтва з новым урадам пагадзіліся вядомыя земскія дзеячы. Але самастойнай дзяржаўнай дзейнасцю беларусы займаліся нядоўга. Газета «Белорусская земля» ці то з іроніяй, ці то з жалем адзначыла: «Белорусский народ может смело вписать в свою многовековую историю прекраснейшую идиллию о белорусском правительстве, существовавшем пять дней. Этого нельзя не воспринять с жаром в сердце, ибо это была действительность из мечты, это был апогей белорусского национально-политического возрождения».
25 лютага ў Мінску запанавалі немцы. Камандуючы 10-й нямецкай арміяй генерал Эрых фон Фалькенхайн беларускай улады не прызнаў, але дзейнасць яе не забараняў, хоць на перамовы з ёй не даваўся. Пры сустрэчы з урадавай дэлегацыяй працытаваў з Святога Дабравесця паводле Лукаша: «I я кажу вам: прасеце, і дасца вам, шукайце, і знойдзеце, стукайцеся, і адчыніцца вам: бо кожны просьбіт атрымлівае, і шукальнік знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць».
Гэтую параду ўрадаўцы выкарысталі напоўніцу. Афіцыйна не прызнаны ўрад тым не менш атрымаў магчымасць распачаць не толькі шырокую культурную, але і нарматыўную дзейнасць ды ратаваў Беларусь, якую сумежныя дзяржавы расцягвалі на кавалкі.
Найперш, 9 сакавіка, Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда ў адказ на Брэсцкую мірную дамову, якая дзяліла Беларусь паміж Расіяй і Германіяй, выдае Другую Устаўную грамату да народаў Беларусі, якая з’яўляецца канстытуцыйнай і па сваім дэмакратызме становіцца вышэй за канстытуцыю савецкай Расіі. Гэтай граматай і было дэкларавана ўтварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, да стварэння якой немцы ніякага дачынення не мелі, як і да яе дзяржаўных структур. I Выканаўчы камітэт Рады, кіруемы Беларускай сацыялістычнай грамадой, прымае рашэнне ісці ў дзяржаўным будаўніцтве далей і супольна з Віленскай беларускай радай…
Сцэна асвятляецца.
У пакоі Гарун, Лёсік, Смоліч, Захарка і Варонка. Нарада паплечнікаў-аднадумцаў крыху паспешлівая, ад таго і нервовая, напружаная.
Смоліч. Я даўно кажу: у нас адна доля з Украінай. Яна, канешне, апярэдзіла нас у стварэнні незалежнай Рэспублікі, але ж дарога ў нас адна! Сённяшні дзень Украіна — гэта наша заўтра. Украіна зараз у авангардзе нацыянальнага руху. А некалі, як і мы, імкнулася да федэрацыі з Расеяй. Але ж часы мяняюцца і момантаў упускаць нельга. На каго ставіць? А ні на каго. Немцы нас да пары церпяць… Ды сэрца маё да іх не ляжыць, як і да палякаў, што мяжу сваю бачаць за Смаленскам. Пра Расею і казаць нічога не хачу…
Варонка. Даліся табе гэтыя немцы! Немцы як немцы… Мы прыглядаліся да акупантаў, акупанты прыглядаліся да нас.
Лёсік. I моўчкі…
Гарун. Калі ў першы дзень свайго гаспадарання выкінулі нас з памяшкання і сцяг з будынка сарвалі ды дзяржаўную казну сканфіскавалі, то пасля ж вярнулі і амаль павініліся…
Смоліч. У тым і справа, што амаль…
Варонка. А ты чаго хацеў?
Смоліч. Нічога я ад іх не хачу. Зразумець не магу, як і чаму яны сцярпелі абвяшчэнне БНР? Нібы нічога і не здарылася! А як аб’явім незалежнасць?!.
Лёсік. Пра незалежнасць першым Макар Краўцоў сказаў вунь калі… I яе трэба каваць, пакуль не астыла…
Смоліч. Як сябе трымаў Фалькенхайн пры перамовах?
Варонка. Звычайна. Гамонка на гэты раз доўжылася больш за дзве гадзіны пры поўнай лаяльнасці генерала. Былі закрануты самыя розныя бакі становішча на Беларусі. Мне падалося, што немцы ведаюць становішча ў Менску і краі на многа лепш, чым мы думаем. Гаворка вялася ў рэчышчы менавіта дзяржаўнага ўладкавання Беларусі. Што да непаразуменняў і наскокаў на нас, то Фалькенхайн патлумачыў іх непаразуменнямі, якія мелі месца па прычыне лжывых прадузятых даносаў і абвінавачанняў беларускіх дзеячаў у бальшавізме.
Смоліч. Гэта абнадзейвае, і мы дапускаем прыняцце Трэцяй Устаўной граматы, якой і аб’яўляем Беларускую Народную Рэспубліку незалежнай дзяржавай. Так?..
Гарун. Калі Фалькенхайн і гэта сцерпіць, будзем чакаць, што Берлін першым прызнае незалежную БНР.
Лёсік. У нямецкай акупацыйнай палітыцы ў адносінах да БНР праглядаюцца дзве лініі — як на ўзроўні дзяржаўным, так і канкрэтным, мясцовым. З аднаго боку — непрызнанне БНР афіцыйным Берлінам. З другога — падтрымка яе праз X нямецкую армію і асабіста яе камандуючага, які ў адносінах з намі, як мне здаецца, заходзіць даволі далёка.
Гарун. Ведаць бы, што за гэтым стаіць…
Смоліч. Што б ні стаяла, ідзем на незалежную Беларускую Народную Рэспубліку!..
Лёсік. Больш прыдатнага моманту бадай што не будзе…
Смоліч. Значыць, згода?!
Варонка і Гарун (амаль разам). Згода!
Смоліч. Вільні, Віленшчыне, асабіста Луцкевічу, а ён з хвіліны на хвіліну будзе тут, ставім умову: адмовіцца ад ідэі стварэння Беларуска-Літоўскай дзяржавы і разам з намі ісці на незалежнасць БНР і на аб’яднанне Беларусі ў яе этнаграфічных межах.
Лёсік. Варта прыкінуць, хто на Радзе нас падтрымае, а хто будзе супраць.
Смоліч. Па палітычнай прыналежнасці бальшыня Рады належыць да Грамады.
Гарун. Меншавікі, жыдоўскія і польскія партыі правасацыялістычнай арыентацыі ідэю незалежнасці не падтрымаюць, гэта безумоўна.
Варонка. Пасля прыняцця Другой Устаўной грамады і пракламавання БНР эсэры ад меншавікоў адкалоліся і хістануліся ў наш бок. А ў сваёй газеце заявілі (зачытвае): «Всебелорусское Учредительное собрание и все подготовленные к нему шаги должны встретить на местах у наших товарищей социалистов-революционеров самую решительную и энергичную поддержку, и мы, социалисты-революционеры, должны принять в делах Белорусской Республики самое деятельное участие, внося в молодое и слабое еще белорусское движение свой опыт и все свои силы и знания».
Смоліч. Я не веру эсэрам…
Гарун. I дарэмна. Гэта ж нашы эсэры, а не расейскія.
Смоліч. Не бачу розніцы з расейскімі…
Уваходзіць Луцкевіч.
Луцкевіч. Маё шанаванне грамадзе і грамадоўцам. (З Смолічам абдымаецца, з іншымі здароўкаецца за руку.) Я ведаю, што Беларуская Рада ўжо ў зборы. I тым не менш некалькі слоў у вузкім коле, каб былі зразумелыя і мой прыезд, і мая рашучасць. Зусім нядаўна мы правялі беларускую канферэнцыю ў Вільні, каб абмеркаваць становішча. У палітычнай рэзалюцыі паспрабавалі яшчэ раз вылучыць пытанне аб дуалістычнай ці нават тройсцвеннай дзяржаве: беларуска-літоўска-латышскай як адзіна рэальнай з гаспадарчага пункту гледжання і дастаткова значную, каб уяўляць рэальную баявую сілу. Рэзалюцыя гэта была паслана нямецкаму канцлеру, але нямецкі ўрад на яе не адрэагаваў. Здарылася новая падзея, якая змяніла агульную палітычную сітуацыю: нямецкія войскі прасунуліся далей на Усход. Я не думаю, што бальшавікі здолеюць устаяць. I нашы надзеі на блізкае развязанне беларускага пытання сталі зноў на рэальную глебу. Брэст-Літоўскай мірнай дамовай германцы прымусілі Расею адмовіцца ад усялякіх прэтэнзій на Заходнюю Беларусь. Праз ліставанне з вамі і праз газету «Гоман» ды іншыя мы ў курсе ўсіх падзей у Менску. Ваш настрой поўнасцю супадае з нашым — Віленская беларуская рада з вамі. Яна таксама нацыяналістычна, яна таксама супрацьпастаўлена бальшавіцкай уладзе. Мы, як і вы, ускладаем надзеі на прызнанне БНР Германіяй. Нам прыемна ваша запрашэнне да сумеснага абмеркавання палітычнага становішча і неабходнасці сумесных дзеянняў. Мы, вядома ж, удзячны за кааптацыю віленчукоў у Беларускую Раду і прыехалі ў Менск з надзеяй, што, нарэшце, прыходзіць пара рэалізацыі іншых планаў — нацыяналістычных і выразна контррэвалюцыйных, калі бальшавіцкі пераварот у Піцеры можна лічыць рэвалюцыяй. I да ведама: Віленская беларуская рада больш не настойвае на ідэі стварэння Беларуска-Літоўска-Латвійскай дзяржавы, але не адкідае магчымасці ў перспектыве мець канфедэрацыю або злучаныя штаты Беларусі, Украіны, Літвы і Латвіі. А сёння пераходзім на пазіцыі поўнага незалежніцтва Беларусі ад каго б там ні было.
Па Берасцейскай мірнай дамове Савецкая Расея, разглядаючы Беларусь не як асобны край, а як «ряд губерний Северо-Западной области России», падзялілася Беларускай зямлёй з немцамі, аддаўшы ім Віленшчыну і Гарадзеншчыну. I будзем лічыць, што на грунце толькі гэтых двох фактараў канчаткова збанкрутавала старая палітычная канцэпцыя ўсерасейскага федэралізму. Цяпер мы фактычна ідзем на нацыянальную рэвалюцыю. I далейшая работа беларусаў будзе работай над рэалізацыяй незалежніцкага ідэалу. Хопіць ужо Беларусі лічыць сябе сябрам Расіі, калі тая яе за гэтага сябра не лічыць.
Спадар Аркадзь Смоліч пазнаёміў мяне з праектам Трэцяй Устаўной граматы. Гэты дакумент і рашэнне Беларускай Рады па яго сцверджанні мусяць стаць гістарычнай з’явай XX стагоддзя. Не смею больш займаць вашай увагі.
Смоліч. Паважаны Антон Іванавіч, мы разлічваем на ваш выступ на Радзе.
Луцкевіч. Як дамовіліся…
Смоліч. Асноўныя тэзы майго дакладу. Першае. Падзел Беларусі па Берасцейскаму трактату не можа быць цярпімым беларусамі. Другое. Калі савецкі ўрад не можа ануляваць свой подпіс супраць падзелу Бацькаўшчыны, то павінны пратэставаць самі беларусы. Трэцяе. Неабходна для гэтага аб’явіць незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, бо толькі тады яна зможа патрабаваць звароту сваіх зямель, калі выступіць у якасці суверэннай дзяржавы.
Луцкевіч. Стаўлю да ведама прадстаўнікоў Народнага Сакратарыята БНР і кіраўніцтва Беларускай сацыялістычнай грамады, што пакідаю за сабою права агалосіць на пасяджэнні Беларускай Рады чацвёртую тэзу: парываючы дзяржаўную сувязь з бальшавіцкай Расеяй, нічога іншага не выпадае, як абаперціся на Германію, замацаваўшы саюз з ёю ў той ці іншай форме — гледзячы па абставінах… Дарэчы, толькі пасля разрыву Літувы з Расейскай Федэрацыяй, Германія ўчора прызнала яе незалежнай рэспублікай. Настаў і час Беларусі!
Сцэна зацямняецца. Заслона апускаецца.
Гісторык (з прасцэніума за залы). На пасяджэнні Рады, якое пачалося а 8 гадзіне вечара 24 сакавіка 1918 года, фракцыя Беларускай сацыялістычнай грамады ўнесла прапанову аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Спавешчанне пра неабходнасць дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі зрабіў кіраўнік фракцыі, фактычны старшыня БСГ, народны сакратар земляробства Аркадзь Смоліч. Абмеркаванне спавешчання доўжылася дзесяць гадзінаў. I толькі каля шостай раніцы наступнага дня рэзалюцыя аб незалежнасці была прынятая. Прыхільнікі саюзу з Расіяй — прадстаўнікі земстваў, гарадоў і яўрэйскага Бунда — апынуліся ў меншасці. Сябры Аб’яднанай яўрэйскай сацыялістычнай партыі і эсэры ад галасавання ўстрымаліся. Разам з упартай апазіцыяй яны складалі амаль палову Рады. У той самы дзень, 25 сакавіка, пасля перапынку з 7 да 12 гадзінаў пачалося паартыкульнае абмеркаванне Трэцяй Устаўной граматы да народаў Беларусі. I нарэшце каля трэцяй гадзіны дня яна была зацверджана. З 25 сакавіка 1918 года Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай, а Брэсцкі мірны дагавор касаваўся. Спрадвечная мара беларускіх барацьбітоў пра сваю незалежную краіну, насуперак волі вялікіх дзяржаў, пачынала здзяйсняцца.
I з акцыяй 25 сакавіка ўжо не маглі і не могуць не лічыцца нават ворагі беларускай дзяржаўнасці.
На фоне музыкі Уладзіміра Тэраўскага да гімна БНР на словы Макара Краўцова перад заслонай выходзяць Аркадзь Смоліч, Макар Краўцоў і становяцца побач з Гісторыкам.
Смоліч (узнёсла і ўрачыста чытае перад тэатральнай залай.)
Год назад народы Беларусі разам з народамі Расеі скінулі ярмо Расейскага царызму, які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь, ні пытаючыся народу, укінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія. Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці, якое гвалтам накінулі расейскіе цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў асобе свайго Устаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных звязах Беларусі.
На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя звязы, якія далі магчымасці чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасці, што забівае на смерць беларускі народ, дзелючы зямлю яго на часткі. На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсці ў адносіны з зацікаўленымі старанамі, прапануючы ім перагледзець тую часціну Берасцейскага трактату, якая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі.
Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перевагу беларускі народ, а ласьне: Магілёўшчыну, беларускія часці Міншчыны, Гродненшчыны (з Гродна, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часці суседніх губерняў, заселеныя беларусамі.
Беларуская Народная Рэспубліка падцверджывае ўсе тыя правы і вольнасць грамадзян і народаў Беларусі, якія абвешчаны Устаўной граматай ад 9 сакавіка 1918 року.
Абвяшчаючы аб незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры здзейсніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дана ў Менску-Беларускім 24 сакавіка 1918 року.
Музыка ўзмацняецца, Макар Краўцоў, Аркадзь Смоліч і Гісторык запяваюць гімн БНР. Заслона паднімаецца. За плячыма ў Смоліча, Краўцова і Гісторыка бел-чырвона-белы сцяг з выявай «Пагоні».
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны, родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор.
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух;
Ужо сьцяг бел-чырвона-белы
Пакрыў сабой народны рух.
На бой! за шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі…
На бой! — усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім.
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваёй!
Сцэна зацямняецца.
Гісторык. Пасля абвяшчэння акта аб незалежнасці Беларусі прадстаўнікі земстваў і гарадоў (сябры пераважна рускіх і яўрэйскіх партыяў) выйшлі з Рады БНР — не маглі адмовіцца ад свайго ідэалу адзінай і непадзельнай Расіі. Немцы разагналі Раду БНР і Народны Сакратарыят у дзень абвяшчэння незалежнасці, але нікога не арыштавалі. У пошуку кампрамісу Рада кааптавала ў свой склад дзеячоў Беларускага народнага прадстаўніцтва, якое ўзначальваў Раман Скірмунт. Гэта супакоіла немцаў (Скірмунт не раз сустракаўся з генералам Фалькенхайнам), але прывяло да крызісу, свары і расколу ў Народным Сакратарыяце, дзе перавагу атрымалі паплечнікі Скірмунта, які іх узначаліў як старшыня Народнага Сакратарыята. Найперш яны супраціўляліся перадачы зямлі сялянам і настойвалі на далейшым збліжэнні з акупантамі. Сацыялістычная афарбоўка Рады і Народнага Сакратарыята паблякла…
Сцэна асвятляецца.
За сталом на фоне бел-чырвона-белага сцяга з «Пагоняй» уладкаваўся Раман Скірмунт. На крэслах размясціліся Варонка, Лёсік, Серада і яшчэ тры-чатыры незнаёмцы. Уваходзяць Бадунова, Гарун, Смоліч, Грыб і Захарка. Скірмунт выходзіць з-за стала. Смоліч ад вітання ўхіляецца, папраўляючы сваю чупрыну, а рука Скірмунта павісае ў паветры.
Скірмунт (уладкоўваючыся за стол). Рад бачыць шаноўнае спадарства ў зборы, бо, на жаль, даўно не бачыліся…
Смоліч (даволі дзёрзка). Нас прывяло сюды не столькі запрашэнне пана Скірмунта, колькі абставіны ў краіне, а дакладней у дзяржаве…
Скірмунт. Для выхаванага чалавека заўвага не самая ветлівая, але ж чаго не бывае ў палітыцы…
Гарун. Відаць, мы інакш разумеем палітыку і тыя самыя абставіны ў дзяржаве…
Скірмунт (прымірэнча). Абставіны сапраўды няпростыя. I ёсць патрэба параіцца (глядзіць на Смоліча) найперш з Грамадой, выпрацаваць нейкія агульныя крытэрыі паводзін і барацьбы за тую ж дзяржаву і дзяржаўнасць. Скажу не тоячыся, спробы нашы выйсці на ленінскі ўрад праз нямецкае ваеннае камандаванне, каб дамовіцца пра аб’яднанне з тэрыторыяй БНР яе ўсходніх зямель, пакуль не ўдалося. Выхад на камісара замежных спраў Расеі Чачэрына для перамоваў аб прызнанні БНР таксама не адбыўся. Затое ўдалося стварыць прадстаўніцтва БНР на Украіне, у Літве, дыпламатычныя лісты пайшлі ў Варшаву, Берн, Берлін. У Кіеве адкрылі гандлёвую палату.
Бадунова. Гэта тую, што ўжо паспела аскандаліцца?..
Скірмунт. Не буду ад вас хаваць, што мы сталі шукаць паразумення з камандуючым X германскай арміі генералам Фалькенхайнам.
Грыб. Навошта ж хаваць тое, што і так ва ўсіх навідавоку?..
Скірмунт (не зважаючы на рэплікі). Гаворка перш за ўсё ішла пра арганізацыю тэрытарыяльнага апарата ўлады, правілаў выбараў у вёсках, валасцях, пасёлках, гарадах, губернях дзяржаўных органаў БНР і перадачы ў іх рукі акупацыйнай улады. Мы дамагліся пэўнай самастойнасці ў пытаннях гандлю, прамысловасці, аховы грамадскага парадку. Нямецкае камандаванне таксама імкнецца атрымаць у асобе Рады «пасярэдніка паміж нямецкім кіраўніцтвам і беларускім народам» — гэта словы Фалькенхайна.
Захарка. Нам здаецца, што гэтай мэты акупанты ўжо дасягнулі…
Смоліч. З вашага паслушэнства. А далей што?
Скірмунт (рэзка ўстае з-за стала). Немцы ідуць нам насустрач! Дазволілі напісанне і выданне беларускіх падручнікаў. Працуюць курсы настаўнікаў і школьная інспекцыя, пашыраецца сетка пачатковых і сярэдніх школ. Адкрыты беларускі педагагічны інстытут! Працуе беларускі тэатр, таварыства драмы і камедыі, шэраг устаноў культуры. На беларускай мове выходзяць шэсць газет і тры часопісы, працуе 11 выдавецтваў. Адно з іх выдала і вашу кнігу вершаў, шаноўны Алесь Гарун.
Гарун. Усё пералічанае, пан Скірмунт, мела месца пры нас і да вас у гэтым крэсле.
Скірмунт. Але ж я як старшыня ўраду ўсё гэта захоўваю, падтрымліваю, развіваю! Між іншым, я аддаю належнае і старшыні Беларускай Рады спадару Лёсіку і старшыні Выканаўчага камітэта Рады спадару Варонку за тое, што яны паставілі беларускую справу на дзяржаўны грунт.
Смоліч. На дзяржаўны грунт беларускую справу паставіла Беларуская сацыялістычная грамада ў звязку з Віленскай беларускай радай на чале з Антонам Луцкевічам!
Грыб. I хто, акрамя немцаў, пасля гэтага будзе цярпець вас і вашых прыспешнікаў?!
Скірмунт. Гэта нечуваная дзёрзкасць, але вам не ўдасца вывесці мяне з раўнавагі.
Гарун. Ваша дзёрзкасць, з якой вы захапілі ўладу ў створанай намі незалежнай рэспубліцы, мяжуе з нахабствам, якое будзе каштаваць народу свабоды.
Скірмунт. Не трэба аб’яўляць сваёй манаполіі на Беларусь і яе свабоду. Я ўсё сваё жыццё служыў і служу Бацькаўшчыне і нікому больш. Сёння адны западозрываюць мяне ў «нямецкай інтрызе», другія — «у польскай». Гэта хвароба такая ж цяжкая, як і шаленства. Яе ўжо апісваў паважаны Язэп Лёсік. Шалёны круціцца, траціць прытомнасць і кусае ўсіх, хто трапіць на дарозе. Нямецкая, як і польская інтрыгі — гэта атрута, сцвярджаў паважаны аўтар і рэдактар. Атручаны ёю чалавек таксама вар’яцее і робіцца шалёным, але кусае не ўсіх, а толькі здаровых. Хіба гэта не хворыя на розум распускаюць плёткі, што калі людзі ратуюць свой край ад раздзелу і дамагаюцца і ад немцаў, і ад расейцаў, і ад тых жа палякаў прылучэння свае роднае беларускае зямлі, як Віленшчына і Гарадзеншчына, да Беларусі, дык праз гэта яны трымаюцца нейкіх інтрыг?!
Так! Я выхаваны ў польскай, а не маскоўскай культуры. Але ж я паляшук, ліцьвін-беларус, нашчадак беларускай, а не рускай ці польскай, найстаражытнай сям’і. Мае продкі да XVII і пасля XVII стагоддзя, як і я сам, у побыце карысталіся і карыстаемся сваёй, тутэйшай мовай. Я заўсёды быў і застаюся адданы свайму народу — ягонае месцазнаходжанне не за Нёмнам і Бугам і не на Волзе, а тут, на Беларусі, у старажытнай Літваніі! Я ўсё жыццё шукаў шэрагі, каб стаць да працы, калі праб’е патрэбная гадзіна. Маім імкненнем заўсёды было і ёсць бараніць свабоду веравызнання, свабоду навучання, свабоду народнага развіцця, свабоду эканамічнага развіцця. У аснове сваёй я кансерватар і ў адрозненне ад сацыялістаў, — контррэвалюцыянер, якой бы рэвалюцыі гэта ні тычылася.
Гарун. Навошта ж было контррэвалюцыянеру лезці ў рэвалюцыю?
Скірмунт (распаляецца). Вялікі кавалак зямлі паміж Дняпром і Віслай праз вякі мае сваю гісторыю і ўласныя традыцыі, да гэтага дня нязгасныя. Насяленцы гэтай зямлі захоўвалі свае рысы, звычаі, мову і павінны сёння ў пераменныя хвіліны хутчэй, чым калі-небудзь, адчуваць, мысліць і працаваць за сябе саміх, адкідаючы імпартовыя натхненні, з якога б боку яны не прыходзілі. У гісторыі… ў гісторыі мы чэрпаем указанні для будучыні, а не ў Карла Маркса! Хто ўмее глядзець у мінулае, вуха таго не будзе глухім і да голасу сучаснага моманту.
Не віна, а бяда многіх і многіх, што заражаны заразай класавага пачуцця да бліжняга. Гэтая зараза праявілася ў нас з усёй жахлівасцю. Дэвіз адабраць у маёмных і падзяліць сярод бедных ператварыўся ў чуму XX стагоддзя.
Бачыце, пан Скірмунт і да яго падобныя не аддаюць сваёй зямлі сялянам! Ды не забярэм мы яе з сабою! Я ў прынцыпе быў і застаюся супраціўнікам нацыяналізацыі зямлі. Я за тое, каб пашырыць сялянскія надзелы найперш за кошт царскіх, царкоўных, манастырскіх земляў, якія павінны падлягаць прымусоваму адчужэнню на карысць малазямельнага. А ў выпадку недахопу зямель прапаную адабраць у землеўладальнікаў тыя землі, якія ім былі падараваны польскімі каралямі, расейскімі царамі ды імператарамі. Адчужаныя землі павінны перадавацца ў распараджэнне нацыянальнага народнага фонду. На правах прыватнай уласнасці зямля павінна належаць селяніну, фермеру, як у Злучаных Штатах Амерыкі ды іншых цывілізаваных краінах. Толькі гэта ўратуе хлебароба ад вечнай кабалы і эксплуатацыі. Фермерская, хутарская, а не кагальная сістэма гаспадарання — адзіная гарантыя правоў і свабод для сялянства. Я ўжо не кажу пра бальшавікоў, якія гатовыя ўсіх загнаць у камуны. Пры дзяржаўнай зямлі сяляне стануць рабамі дзяржавы!
Паратунак ад бальшавізму мы будзем шукаць толькі ў Еўропе. А больш няма ў каго. Прызнаюць Беларускую Народную Рэспубліку немцы, прызнае і ўся Еўропа. А як прызнае, то і абароніць. Прызналі ж яны Літву. Мы павінны не дапусціць працягу адвечнай расейскай акупацыі! Разарваць гэты пастылы азіяцкі ланцуг! (Бярэ са стала аркуш.) Таму і пішам тэлеграму кайзеру Германіі Вільгельму другому. (Зачытвае зварот.)
«Рада Беларускай Народнай Рэспублікі як выбрана прэдстаўніца Беларускага Народа да Вашай Імператарскай Вялікасці са словамі глыбачайшай падзякі за асвабаджэньня Беларусі Нямецкімі войскамі з цяжкаго ўціску чужаго пануючага здзеку і анархіі.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі дэкляравала незалежнасць цэльнае і недзялімае Беларусі і просіць Вашую Імператарскую Вялікасць аб абароне ў яе кіраваннях дзеля ўмацавання государственнай незалежнасці і недзялімасці края ў звязі з Германской Імперыяй.
Толькі пад абаронай Германской Імперыі бачыць край сваю добрую долю ў будучыні».
Прэзыдэнт Рады: Іван Серада.
Прэзыдэнт Сакратарыяту: Язэп Варонка.
Сябры Рады: Раман фон Скірмунт, Антон Овсянік, Паўлюк Алексюк, Пятро Крэчэўскі, Язэп Лиосик.
Грыб (устае з крэсла, стрымана, але рашуча). Як удзельнік Вялікай Расейскай рэвалюцыі, я, народны сакратар земляробства, пратэстую супраць такой тэлеграмы германскаму манарху ад імя ўсяго беларускага народу і лічу здрадай рэвалюцыйнаму сацыялізму ўваходзіць у хаўрус з манархам і аддаваць у апеку імперыялістычнай буржуазіі Германіі наш шматмільённы працоўны сялянскі люд. Я, як сацыяліст і рэвалюцыянер, выходжу з Народнага Сакратарыята. Гонар маю, панове здраднікі! (Выходзіць.)
З крэслаў устаюць Гарун, Смоліч, Бадунова і Захарка.
Гарун. Такой здрады і граху перад народам падпісанты гэтага ганебнага паслання ніколі не замоляць ні кожны паасобку, ні ўсе разам.
Бадунова. Прыніжана не толькі годнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, але зняважана і нацыя беларусаў.
Смоліч. Мы ўсе выходзім з ураду здраднікаў, але не зыходзім з барацьбы.
Захарка. Ганьба… найперш нашым былым сябрам.
Усе пратэстанты выходзяць.
Сцэна зацямняецца.
Гісторык. Крызіс ва ўрадзе прывёў да расколу найбольш уплывовай партыі ў Радзе БНР — Беларускай сацыялістычнай грамады. На месцы БСГ узніклі новыя партыі: Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў. Усе яны характарызаваліся левацэнтрызмам. На правых пазіцыях стаялі група Скірмунта — Алексюка і Беларуская хрысціянская злучнасць. Сярод беларускіх клерыкалаў вылучаліся ксяндзы Віцэнт Гадлеўскі, Адам Станкевіч, Александр Астрамовіч (вядомы як паэт Андрэй Зязюля), Фабіян Абрантовіч, Кастусь Стаповіч (ён жа паэт Казімір Сваяк). У палітычнай барацьбе левых з правымі паэтычна-клерыкальны пачатак беларускай дзяржаўнасці якога-небудзь сур’ёзнага пачатку не меў. А далейшыя ўнутраныя сваркі «адраджэнцаў» і ліпеньскі 1918 года ўрадавы крызіс змяніў Рамана Скірмунта і яго паплечнікаў, а старшынёй Рады народных міністраў і міністрам замежных спраў БНР з кастрычніка стаў сацыял-дэмакрат, вопытны палітык, вядомы грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст, літаратурны крытык і выдавец Антон Луцкевіч. Ён і ўвойдзе ў гісторыю як апостал нацыянальнага адраджэння. Скірмунт жа ва ўрадзе Луцкевіча будзе займацца міжнароднымі справамі і стане прадапошняй ахвярай бальшавізму з кагорты адраджэнцаў. (Ідзе да свайго рабочага стала, садзіцца ў крэсла, закрывае твар рукамі.)
Перад сталом узнікае здань Скірмунта.
Скірмунт. Вы хацелі мяне бачыць? У вас ёсць пытанні да прадапошняга старшыні ўрада БНР?.. Не можаце вызначыцца ў адносінах да пана Скірмунта?
Гісторык. Так, Раман Аляксандравіч.
Скірмунт. А што вас уласна засмучае ў маёй асобе?
Гісторык. Вашы сучаснікі так званай дэмакратычнай адраджэнскай плыні…
Скірмунт. Дакладней — сацыялістычнай плыні…
Гісторык. Абвінавацілі вас у здрадзе; бальшавікі аднеслі да «ворагаў народа»; нямецкія акупанты ставілі на вас, як вы ставілі на іх; сучасныя мне літаратары знаходзяць у вашай дзейнасці рысы непадробнай самаадданасці Айчыне…
Скірмунт. А вас што ў ва мне цікавіць?
Гісторык. Чалавечая сутнасць знакавай фігуры другой паловы XIX стагоддзя і першай — ХХ-га.
Скірмунт. Можаце з поўным правам аднесці Скірмунта да фігураў трагічных абодвух стагоддзяў. Але няхай вас гэта не вельмі займае, бо гісторыя, на жаль, не мае ўмоўнага ладу. А Беларусь, вам сучасная, зноў на ростані, на лёсавызначальным раздарожжы, як і тады, напачатку XX стагоддзя. I яе новым фігурантам, як трагічным, так і фарсавым, давядзецца выбіраць: ці зноў лезці ў імперскае расейскае ярмо, ці прычыніцца да аб’яднанай цывілізаванай Еўропы, лёс якой сёння вырашае не адна Германія. Перад вамі, постсавецкімі, паўстала жорсткая дылема: ці нешта выбраць новае, ці зноў застацца на стагоддзі ва ўмовах унутранай акупацыі. Дык ці варта траціць час на высвятленне нашых памылак, подзвігаў і ахвяр. А калі казаць пра сябе, то перад вамі душа сумленнага беларуса. Настолькі сумленнага, што энкэвэдысты ад вызваліцеляў Заходняй Беларусі нават не заводзілі на пана Скірмунта следчай справы, а даручылі прапойцам з тутэйшых застрэліць неадкладна. I тыя застрэлілі. Перад стрэлам мне і ўспомнілася парада Леніна таварышу Сталіну: беларускіх адраджэнцаў-бэнээраўцаў «приласкать и уничтожить». Каго прылашчылі, а каго і не. А разам вынішчылі амаль 900 асобаў, і якіх?! …Каб адраджэнцаў Беларусі XXI стагоддзя не пачалі адстрэльваць зноў, не памыляйцеся самі і не дапускайце здрады.
Стол Гісторыка раптоўна зацямняецца і адразу ж асвятляецца. Прывід Скірмунта знікае.
Гісторык. Апошняй ахвярай з энкэвэдэшнага спісу бэнээраўцаў амаль на 900 асобаў стане апошні прэм’ер-міністр Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч. Перад арыштам у верасні 1939 года ён яшчэ паспее выступіць перад беларускай інтэлігенцыяй Вільні. I апошнімі яго словамі будуць спадзевы на тое, што «стварэнне адзінай свабоднай Савецкай Беларусі адкрые для беларускай культуры шлях шпаркага развіцця ўперад. Не будзе больш працоўны беларус застрашацца турмой і бесчалавечнымі здзекамі».
Асвятляецца цесная турэмная камера. У маленькае закратаванае акно глядзіць вязень у паласатай вопратцы. У ім цяжка пазнаць Луцкевіча. Грымяць запоры дзвярэй. У камеру ўваходзіць турэмшчык, які нагадвае маладога чырвонага камандзіра Рамнёва. Не паварочваючыся, звыкла Луцкевіч выцягвае рукі на сцяну, шырока расстаўляе ногі. Рамнёў абшуквае яго з галавы да ног і выходзіць. Уваходзіць следчы Паноў у форме малодшага лейтэнанта НКУС. Луцкевіч паварочваецца да яго.
Паноў (сеўшы за столік, прыкаваны да сцяны). Продолжим… Расскажите, подследственный, о своей трудовой деятельности.
Луцкевіч. Осенью 1906 года, покинув Минск, начал трудиться в Вильне в редакции газет «Наша доля», и «Наша ніва». Затем с 1911 по 1915 год был редактором, а потом сотрудником «Вечерней газеты».
Паноў. Во время немецкой оккупации?..
Луцкевіч. Естественно… Там же в Вильне работал в редакции белорусской газеты «Гоман», одновременно преподавал на учительских белорусских курсах. В конце 1918-го вошел в правительство Белорусской Народной Республики. Был его премьер-министром. С 1921-го создавал Белорусский музей в Вильне. В нем и работал директором до ареста в сентябре 1939-го.
Паноў. Когда и за что подвергались репрессиям со стороны польских властей.
Луцкевіч. В 1927 году был арестован в Вильне за участие якобы в распространении грамадовской прессы. В 1928-ом оправдан по суду, поскольку в подготовке восстания грамадовцев не участвовал.
Паноў. Где находились и чем занимались в период 1905 года?
Луцкевіч. После исключения в 1904 году из Петербургского университета был обязан подпиской о невыезде проживать у своей матери в Минске. Учительствовал… давал уроки на дому.
Паноў. За что исключены из университета?
Луцкевіч. За распространение листовок против русско-японской войны.
Паноў. Ваше участие в революции 1905 года?
Луцкевіч. К моменту революции я входил в партию «Беларуская сацыялістычная грамада». Распространял общереволюционные листовки и лозунги, соединяя их с лозунгами национальными.
Паноў. Об этом подробнее и точнее…
Луцкевіч. По национальному вопросу мы, грамадовцы, выдвигали введение белорусских школ, право на белорусский язык и на автономию белорусского края. Лично выступал за гражданские права и свободы.
Паноў. В революцию подвергались аресту?
Луцкевіч. Нет, не подвергался.
Паноў. Почему в 1905 году вами была сделана ставка под прикрытием революционной части программы Белорусской социалистической грамады на выдвижение национальных требований?
Луцкевіч. А что встревожило советского следователя в нашей программе свержения царизма еще в 1905 году? Неужели белорусский национализм?..
Паноў (пагрозліва). Отвечайте на вопрос!
Луцкевіч. Грамада во главе своего ЦК ставила целью в революционную часть своей программы внести и национальное самоопределение белорусов, а равно и право на свободное развитие национальной культуры и языка, введение преподавания в школах Беларуси на своем родном языке.
Паноў (раздражнёна). Зачем?..
Луцкевіч. Не понял вопроса…
Паноў (злосна). Далее!..
Луцкевіч (тлумачыць як шкаляру). Все перечисленное должна была гарантировать автономия Беларуси с особым областным сеймом, избранным на демократических основаниях. Этим было вызвано и создание союза «автономистов-федералистов».
Паноў. Конечные цели союза «автономистов-федералистов»? Отвечайте!
Луцкевіч. Не торопитесь. Я ничего не скрою от любознательного следствия… Союз «автономистов-федералистов» пропагандировал идеи реализации национальных вопросов в России путем предоставления каждой национальной территории автономии, а также взаимное ознакомление и сближение национальностей…
Паноў (нецярпліва). Вопрос был поставлен о конечной цели…
Луцкевіч. Конечная цель — дать автономию национальностям в пределах своей территории с тем, чтобы затушевать идеи отделения территорий от России.
Паноў. Следовательно, союз «автономистов-федералистов» являлся агентурой и защитником царской России?!
Луцкевіч. Извините, но ваше «следовательное» никак не вытекает со сказанного предыдущего. Царская Россия стремилась, как и большевистская стремится, к созданию единой и неделимой Российской империи, а союз «автономистов-федералистов» как и Грамада, стремились не только к Российской Федеративной Республике, но и к предоставлению свобод и государственности национальностям в рамках федерации, за что большевики и перестреляли их вместе с грамадовцами-националистами и прочими «адраджэнцамі».
Паноў. Меня ваши соображения на сей счет не интересуют и… не забывайте, что вы на допросе, в тюрьме… Или я снова позову Ремнёва!.. (Жорстка.) Признаете ли себя виновным в предъявленном вам обвинении 9 ноября 1939 года по статьям 64, 68, 74 и 76 Уголовного кодекса БССР?
Луцкевіч. Со 2-м отделом польского Генерального штаба никогда и никакой связи не поддерживал и агентом польской разведки не был. Контрреволюционером против большевистской октябрьской революции себя тоже не считаю, поскольку большевики сами оказались контрреволюционерами по отношению к февральской революции в России. Что касаемо моего национализма, то в цивилизованном мире национализм никто не считает преступлением, поскольку это больше состояние души члена нации, а не политика. Между прочим, лидер большевизма Ульянов-Ленин тоже считал национализм на определенной стадии развития нации явлением прогрессивным, целесообразным и даже необходимым.
Паноў. Как враг народа, националист и контрреволюционер вы в период гражданской войны и в первые годы советской власти пытались организовать вооруженное восстание белорусов против советской власти! Отвечайте! Возможно, чистосердечное признание облегчит вашу участь.
Луцкевіч. Я отдаю себе отчет, где нахожусь и на облегчение участи не рассчитываю. А что до упомянутого вами восстания, то история его не зафиксировала. С какой же стати мне брать на себя вину за то, чего не было?
Паноў (рэзка апускае кулак на стол, аж з яго злятае чарнілка). Не смейте задавать вопросов следствию!..
Луцкевіч. Приношу извинение за нарушение процессуальной нормы и не более того. Единственное замечу, что произведу на вас желаемое впечатление.
Паноў. Чем вы, смертник, произведете на меня впечатление, видавшего сотни таких, как вы!..
Луцкевіч. Чистосердечным признанием… но не в поисках снисхождения к националисту…
Паноў (разгублена). А почему?..
Луцкевіч. Потому что следственные дела категории подследственных, к которой отношусь я, помечаются грифами «совершенно секретно», «хранить вечно». Некогда второй гриф сделает бессмысленным первый.
Каб схаваць сваю разгубленасць і радасць перад вязьнем, які абяцае «расколоться», Паноў закурвае, праходжваецца па камеры.
Паноў (садзіцца за стол, гасіць папяросу). Не надейтесь остаться в истории. Мы — навсегда!.. И так… Кому принадлежит авторство программы в части борьбы за самостоятельность белорусской республики?
Луцкевіч. Авторство создания не просто белорусской республики, а суверенной и независимой Белорусской Народной Республики и ее разрыв и отрыв от большевистской Российской империи принадлежит мне при поддержке всех членов Рады Всебелорусского съезда, за исключением нескольких поляков и евреев.
Паноў. Ваша контрреволюционная работа за период пребывания в Белорусской Раде?
Луцкевіч. 25 марта 1918 года на заседании Рады Всебелорусского съезда мы объявили независимость Белорусской Народной Республики. И это было не контрреволюционное, а революционное всенациональное требование социально и национально порабощенного народа. Одновременно с провозглашением БНР мною по согласованию с членами секретариата БНР были выдвинуты следующие тезисы, направленные частично и против Брестского предательского по отношению к Беларуси мирного договора с немцами. Первое. Раздел Беларуси между Германией и Россией по Брестскому мирному договору не может быть терпим белорусами. Второе. Раз советское правительство не может аннулировать своей подписи против раздела, должны протестовать сами белорусы. Третье. Необходимо объявить независимость Белорусской Народной Республики, так как только тогда она сможет требовать возврата Западной и Восточной Беларуси, когда выступит в качестве суверенного государства. Четвертое. Порвать всякую связь с советской Россией, вместе с этим необходимо опереться на Германию, закрепив с ней союз в той или иной форме, смотря по обстоятельствам. Эти тезисы (по согласованию с секретариатом Рады) были вынесены на обсуждение Белорусской Рады в момент дискуссии по вопросу независимости Беларуси. Они были одобрены и полностью приняты Радой.
Паноў. Ответьте, о каком это союзе с Германией вы тогда ставили вопрос?
Луцкевіч. Вопрос о союзе не конкретизировался. Но имелся в виду союз в экономическом и хозяйственном отношениях.
Паноў. Ставился ли вами вопрос о заключении военного союза с Германией против Советского Союза?
Луцкевіч. Нет, такой вопрос мною и Радой не ставился.
Паноў. Какие планы вами намечались в части провозглашения независимости Белоруссии и как они осуществлялись?
Луцкевіч. Если следствие имеет в виду планы в международных отношениях, то для осуществления замысла я в конце 1918 года как представитель БНР выехал и начал работу в Париже на международной мирной конференции стран-победительниц для осуществления планов по признанию независимости БНР и получения международной помощи по организации хозяйства и обороны республики.
Паноў. В чем выражалась ваша контрреволюционная деятельность на конференции в Париже?
Луцкевіч. На мирной конференции в Париже я занимался не контрреволюцией, а исключительно вопросом о признании независимости Белорусской Народной Республики.
Паноў. И на кого же рассчитывали?
Луцкевіч. На страны-участницы, естественно — Англию, Францию, США, Японию, Бельгию и Балканские страны.
Паноў. И насколько преуспели?
Луцкевіч. К сожалению, положительных результатов мы не получили. Независимой республика признана не была. Никакой помощи Антанта нам не оказала.
Паноў. Что вас толкнуло выйти на контрреволюционные, враждебные Советскому Союзу переговоры с Польшей?
Луцкевіч. Логика борьбы за независимость Батьковщины и подсказка французских делегатов на конференции провести переговоры с Польшей, поскольку она занимала часть белорусских земель.
Паноў. Излагайте!
Луцкевіч. Я как раз и намерен это сделать… Премьер-министр Польши Падеровский, с которым я имел переговоры, сам вопроса признания БНР решить не мог, а обратился к французскому премьеру Клемансо, который в ответ на это заявил, что Беларусь должна принадлежать России. К работе конференции я допущен не был. Но до конца ее работы присутствовал.
Паноў (нецярпліва). Дальше!
Луцкевіч. Дальше после окончания конференции выехал в Варшаву и вел переговоры с начальником Польской республики Пилсудским. Однако Пилсудский отказался рассматривать белорусский вопрос как вопрос государственный и рассматривал его как вопрос внутрипольский, поскольку, мол, Беларусь находится внутри Польши и должна примириться с тем, что находится под польской властью.
Паноў. В какое время проходили ваши вражеские переговоры с Пилсудским?
Луцкевіч. Если это назвать переговорами, то проходили они в период польской оккупации Беларуси. Именно это обстоятельство вынудило Белорусскую Раду начать переговоры с Польшей о признании самостоятельности Беларуси.
Паноў. Ваша конкретная помощь в походе Антанты против советской власти? Отвечайте!
Луцкевіч. Ни я, ни Рада в целом никакого участия, а равно и помощи Антанте не оказывали.
Паноў. Почему?!
Луцкевіч. Потому что Антанта отклонила наше предложение о признании БНР. К тому же мы тогда своих вооруженных сил не имели, чем в некоторой степени и могли бы помочь Антанте.
Паноў. И в этих целях так называемое «правительство» БНР готовило военные формирования для вооруженного выступления против Красной Армии на Западном фронте?! С этим вы и ездили на Украину в конце 1918-го? Отвечайте!
Луцкевіч. Я ездил на Украину не на военный сговор против Красной Армии, а с целью решения вопроса военного формирования белорусов на Украине. Одновременно завязал отношения с будущей украинской директорией и получил заверение о выделении нам займа. Подготовкой же военных формирований из бывших фронтовиков-белорусов тогда занимался генерал Кондратович. Я же исполнил в Киеве только роль рядового порученца Секретариата Рады съезда. А вот генерал Кондратович действительно мечтал о вооруженном выступлении против советской России с целью возвращения восточных областей Беларуси, оккупированных большевиками.
Паноў. Значит, с помощью Кондратовича вы пытались спровоцировать срыв Брестского договора?!
Луцкевіч. Совсем не значит! Была лишь попытка успокоить правую часть Рады и эсэровскую часть фракции о вооруженном выступлении против советской России. Или вы полагаете, что мы не понимали немецкое командование и того, что оно не разрешит наших воинских формировании и совсем не потому, что не хотело войны с советской Россией, а потому, чтобы не было каких-либо провокационных попыток со стороны белорусов по отношению отступающих немецких частей.
Паноў. Какую поддержку вы получили от Петлюры на Украине?
Луцкевіч. Получили заем в сумме 4 миллионов корбованцев.
Паноў. Для чего были предназначены субсидии Петлюры?
Луцкевіч. Для государственных расходов Белорусской Народной Республики, разумеется.
Паноў. Следовательно, правительство БНР имело тесную связь с контрреволюционным украинским правительством Петлюры?!
Луцкевіч. Если вам угодно, да! Хотя мы готовили не контрреволюцию для России, а национальную независимость для Белоруссии от кого бы то ни было.
Паноў. Признаете ли вы, что проводили активную работу по формированию вооруженных сил БНР с помощью немецких властей и гетмана Украины? Отвечайте!
Луцкевіч. Нет, не признаю. Немцы нам мешали. Украинцы — помогали.
Паноў. Если точнее — вы хотели использовать немецкую оккупационную власть в своих контрреволюционных целях?!
Луцкевіч. Точнее было бы считать, что мы использовали немцев в национальных целях, дабы вырвать Беларусь и с немецкой и с российской оккупации.
Паноў. Вооруженные силы БНР, если бы они вами были созданы, могли быть брошены против советской власти?
Луцкевіч. Они могли быть брошены против любого оккупанта независимой и суверенной территории Белорусской Народной Республики на Западе, Севере и Востоке.
Паноў. А теперь изложите ваши планы борьбы против советской власти в период Белопольской оккупации Белоруссии.
Луцкевіч. Во время переговоров с премьер-министром Польши Падеровским я выдвинул три наши основные позиции. Первая. Польша должна признать независимую Белорусскую Народную Республику и предоставить ей возможность начать государственное строительство на оккупированной территории западной и восточной части Беларуси с Минском. Вторая. Рада БНР и польское правительство должны заключить договор о федерации Беларуси и Польши. Третья. Белорусское правительство, организовав свои вооруженные силы, имеет право на расширение территории за счет восточной части Беларуси, почему и предлагает заключить военный союз для борьбы с советской властью, но опираясь на свои белорусские вооруженные силы.
Паноў. Известный нацдем Тарашкевич на следствии показал, что вы, следуя этнографической карте академика Карского и нацдемовской географии профессора Смолича, требовали присоединения к Белоруссии Смоленска и значительной части советской Белоруссии до ее этнографических пределов. Это признаете?
Луцкевіч. Это признание делает честь академику Карскому, Смоличу и мне.
Паноў. Ваше отношение к БССР?
Луцкевіч. К БССР занимал лояльную, даже симпатизирующую позицию, находя в ней частичное, но реальное воплощение белорусского «незалежніцкага ідэала». Смотрите мою статью «Крызіс ідэі ці крызіс грамадства?»
Паноў. О ней и речь. Как вы смели даже подумать, а не то, чтобы написать ее?!
Луцкевіч. Она была вызвана извращением в национальной политике большевиков, повальными репрессиями против интеллигенции, деградацией большевистской системы в целом, как диктаторской, антинародной, авантюрной и волюнтаристской.
Паноў (злосна, пагрозліва). Вы, как последний национал-фашист, не удержались даже от критики товарища Сталина.
Луцкевіч. Сталин — вам товарищ, а не мне. И в национальном вопросе я как социал-демократ солидаризировался не со Сталиным, а с Энгельсом о невосполнимом значении национальных движений для международного единения пролетариата, которое возможно «только между независимыми нациями». Конец цитаты.
Паноў. И твой конец!.. Следствие окончено. Дело передается в суд.
Луцкевіч. В Шемякин суд…
Паноў. Какой еще Шемякин. Дело передается на рассмотрение военного трибунала. (Падымаецца з-за стала, збірае паперкі.)
Луцкевіч. Шчаслівы следчы НКВД нічога не чуў пра Шамякін суд…
Сцэна зацямняецца.
Гісторык у задуменні вышагвае перад сваім сталом. З’яўляецца прывід Луцкевіча ў турэмнай вопратцы.
Луцкевіч. Имею честь спросить, кому потребовалось через 65 лет после умерщвления плоти лицезреть душу нацдема Антона Луцкевича?
Гісторык. Мне. Мне, паважаны Антон Іванавіч.
Луцкевіч. Кого представляете: ЧК, НКВД, КГБ, российскую Федеральную службу безопасности?..
Гісторык. Перад вамі сціплы гісторык пачатку XXI стагоддзя. А перад ім (бярэ са стала кнігу) кніга о «Возвращении из небытия Антона Луцкевича. Материалы следственного дела НКВД БССР». Прыміце, шаноўны Антон Іванавіч мае шчырыя запаўненні ў найвышэйшай маёй да вас павазе. Прашу садзіцца.
Луцкевіч (бярэ з рук Гісторыка кнігу, сядае ў крэсла перад сталом, крэсла насупраць займае Гісторык). Я ў курсе гэтага выдання. Мы ўсе там (паказвае ўверх) у курсе зямных спраў, асабліва спраў гісторыкаў. Так што няварта прыбядняцца сціпласцю, калі ўжо займаецеся такімі матэрыямі. (Вяртае кнігу Гісторыку. Паўза.) Разважаеце, супастаўляеце, аналізуеце, мяркуеце, што было б з нашай Бацькашўчынай, калі б гісторыя мела ўмоўны лад…
Гісторык. Так… Разважаем і смуткуем аб ахвярах, прынесеных адраджэнцамі-бэнээраўцамі. I не ўсё нам яшчэ зразумела… а спецхраны зноў на замку…
Луцкевіч. Мы на свае ахвяры пайшлі самі. I было ўсё прасцей, чым вы сёння думаеце… Рэвалюцыя ў Германіі, якую ў нашых беларускіх умовах немагчыма было прадбачыць, зблытала ўсе нашы карты. З двух акупантаў на зямлі нашай застаўся адзін…
Гісторык. I менавіта гэта акалічнасць падштурхнула вас пайсці на перамовы з прадстаўніком бальшавіцкага ўрада Ракоўскім і самім Леніным аб супрацоўніцтве.
Луцкевіч. У гэтым яшчэ была нейкая перспектыва… Але пры сустрэчы з Леніным я пераканаўся, што прыярытэтам для бальшавікоў з’яўляецца не дэмакратычны парламентарызм і агульнанацыянальныя праблемы, а выключна класавая барацьба, планетарная.
Гісторык. Дзіва, што пры гэтым вы пагаджаліся на федэратыўны саюз БНР з бальшавіцкай Расіяй.
Луцкевіч. Пагаджаліся толькі пры ўмове незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, што аніяк не адпавядала класава-імперскім інтарэсам бальшавікоў. Хоць на тое, каб беларускія дзеячы, акрамя членаў урада БНР, засталіся ў Менску пасля зыходу германцаў, Ленін згоду даў.
Гісторык. I беларускія дзеячы ўлезлі ў гэту бальшавіцкую пастку?..
Луцкевіч. Асабіста я стаяў на тым пункце гледжання, што НАЦЫЯ — гэта нешта вечнае, што павінна існаваць і выяўляць сваю жыццёвасць заўсёды і пры ўсякіх абставінах і пры любых ахвярах у барацьбе з духоўным, нацыянальным і сацыяльным рабствам. Улезшы ў пастку, мы займелі нашых прыхільнікаў-адраджэнцаў у кіраўніцтве Інбелкульта, Акадэміі навук, Наркамаце асветы, выдавецтвах, творчых суполках і нават у асобе наркома сельскай гаспадаркі. Беларусізацыя Айчыны і вяртанне нацыі да сваёй роднай мовы была вартая нашых ахвяр. Без іх сённяшняя Беларусь не мела б ні народнага фронту, ні самой дзяржаўнасці, ні абуджанай нацыі, якую ўжо не ўбаюкаць ніякім сірэнам ад шавіністаў і калабарантаў. У становішчы, смяротна небяспечным для нацыі, мы мала зважалі на сталінскую дырэктыву нас «приласкать и уничтожить», а наадварот, напоўніцу пакарысталіся амністыяй для адраджэнцаў-бэнээраўцаў. Ды і хто мог уявіць, што бальшавіцкая падступнасць стане чумой XX веку, а савецкая імперыя ператворыцца у імперыю зла і стане ўпоравень з імперыяй нацыянал-фашысцкай, з іх незлічонымі ахвярамі. А сярод іх і мы, адраджэнцы з мінулага стагоддзя.
Прывід Луцкевіча знікае.
Сцэна асвятляецца.
Гісторык (да залы). Спадарове суайчыннікі, ушануем мінутай смутку памяць барацьбітоў за волю народа і незалежнасць Першай Беларускай Народнай Рэспублікі. Іх былі многія тысячы. Перад намі ж прайшлі некалькі выканаўцаў іх роляў у тэатральным відовішчы.
Пад гэтыя словы паволі апусціцца заслона ў выглядзе бел-чырвона-белага сцяга. Перад ім да Гісторыка з супрацьлеглай кулісы будуць падыходзіць выканаўцы роляў у турэмнай паласатай вопратцы і выстройвацца на фоне сцяга. Гісторык назаве кожнага паіменна.
Шантыр Фабіян Гіляравіч — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, пісьменнік, публіцыст. У 1920 годзе Асобым аддзелам 16-й Чырвонай Арміі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Навазыбкаве.
Фальскі Усевалад Сцяпанавіч — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч. У 1921 годзе прыгавораны ЧК Беларусі да зняволення ў Смаленскай катаржнай турме. Далейшы лёс невядомы.
Бадунова Палута Аляксандраўна — дзеячка беларускага нацыянальнага руху, настаўніца. У 1938 годзе прыгаворана да вышэйшай меры пакарання. Расстраляна ў Мінску.
Макар Краўцоў (Касцевіч Макар Мацьвеевіч) — дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэт. У 1939 арыштаваны НКУС. Матэрыялы пра абставіны смерці не выяўлены.
Езавітаў Канстанцін Барысавіч — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, гісторык, публіцыст, перакладчык, педагог. У 1945 годзе ўсмерчаны ў Мінскай турме.
Серада Іван Мікалаевіч — дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Пасля вызвалення ў 1943 годзе з «Краслага» лёс невядомы.
Алесь Гарун (Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч) — паэт, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Пасля дзесяці гадоў царскай катаргі ў Сібіры падчас эвакуацыі з Мінска памёр ад сухотаў у 1920 годзе. Пахаваны ў Варшаве.
Смоліч Аркадзь Антонавіч — дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, геаграфіі і картаграфіі. Прафесар. У 1938 годзе прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.
Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, педагог. Асобай тройкай НКУС БССР у 1938 годзе прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску.
Лёсік Язэп Юр’евіч — акадэмік Акадэміі навук Беларусі, беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, мовазнавец, педагог. У 1940 годзе ўсмерчаны ў Саратаўскай турме № 2.
Скірмунт Раман-Мар’ян Аляксандравіч — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе расстраляны без суда і следства ў лесе каля вёскі Парэчча, цяпер Іванаўскага раёна.
Луцкевіч Антон Іванавіч — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст, апостал нацыянальнага адраджэння. Арыштаваны органамі НКУС у 1939 годзе. Асобая нарада пры НКВД СССР у 1941 годзе прыгаварыла яго да 8 гадоў выпраўленчага лагеру. У 1942 годзе ўсмерчаны ў турме горада Аткарска Саратаўскай вобласці.
Грыб Тамаш Тамашавіч — беларускі палітычны і культурны дзеяч, Захарка Васіль Іванавіч — дзеяч беларускага нацыянальнага руху, настаўнік, літаратурны крытык, Варонка Язэп Якаўлевіч — беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст. Памерлі ў эміграцыі сваёй смерцю.
Сівіцкая Людвіка Антонаўна (Зоська Верас) — беларуская пісьменніца, грамадска-культурная дзеячка. Дажыла да глыбокай старасці па-за межамі Бацькаўшчыны. Пахавана ў Панарах, Літува.
Заслона-сцяг паднімаецца. Усе выканаўцы роляў удзельнікаў падзей пачатку XX стагоддзя выходзяць на паклон.
Заслона
кастрычнік 2006 — сакавік 2007 гг.