Канатус

— Сяргей Арменавіч Лапаткоў? — спытаў мяне Эдуард афіцыйным тонам.

Я адчуў, што мой пухнаты «дварняковы» кот, вялікі і чорны, зноў вырашыў паджартаваць. Ён звяртаўся да мяне так афіцыйна, калі збіраўся мяне падражніць.

— Чаго табе, Эдуард? — спытаў я.

— Як чаго? Ты ж сам хацеў пагаварыць пра жыццё пасля эпідэміі? — спакойна, але не без ценю хітрай іроніі ў голасе, прамовіў кот.

— Так? — спытаў я, адчуваючы няўпэўненасць.

— Ну так, — пацвердзіў кот.

— Хм, — сказаў я шматзначна.

— Уся справа ў тым, што тут неабходны канатус, — сказаў кот.

— Што-што? — удакладніў я.

— Канатус гэта патрэба ў самаразвіцці. Вось ты, да прыкладу, не скончыш жа развіццё з-за віруса? Ты будзеш працягваць як мінімум таўсцець…

— Гэта яшчэ пытанне хто тут больш таўсцее, — вызвiрыўся я — Вунь ты сам глянь, як на сваім сухім карме з вітамінамі ад'еўся.

— Не важна, — адказаў кот. — Важна, што ты зможаш зрабіць нарэшце тое, пра што марыў.

— І аб чым гэта я марыў?

— Прачытаць кнігу Фіхтэ. Памятаеш, табе яшчэ ва ўніверы страшна спадабалася слова «Фіхтэ». Ты яшчэ думаў, што гэтае слова для няветлівай адмовы.

— Не было такога, — удакладніў я.

— Было-было, — адказаў кот. — Успомні лепш, як Машка Волкава на трэцім курсе сказала табе, што ў яе ёсць эпiкантус, а ты адразу закахаўся і ўяўляў сабе, дзе гэты эпiкантус ў яе знаходзіцца.

Я злёгку пачырванеў, або па меншай меры мне так здалося.

— Ты ж і цяпер яшчэ часам успамінаеш Машу? Праўда? Вось вазьмі і напішы ёй неяк у iнэце.

— Ну-у-у-у, — працягнуў я, — я ж жанаты. Як жа Наташа?

— Наташа?

— Так.

— А мы ёй не раскажам, — працадзіў кот і па-злачынску падняў вусы.

— Ага, вядома! — кінуў я злосна.

— Добра, не важна. Не важна, што ты будзеш рабіць, але галоўнае, каб ты быў у канатусе. Не хочаш здрадзiць жоначцы? Ну і малайчына! Але гэтая ізаляцыя на карантыне паставіла складаныя пытанні перад нашай сям'ёй, праўда ж? Калі вы не можаце не лаяцца хоць бы на працягу двух тыдняў, якія праводзіце ў шчыльным кантакце…

— Што значыць у шчыльным кантакце? — удакладніў я.

— Як што? 24 на 7 адно з адным, — адрэзаў кот. — Хiба ж толькі ў прыбіральні і ў краме не разам, а ўвесь астатні час «тугезер», так бы мовіць. І ты ўжо гатовы прыдушыць жонку падушкай, пакуль яна спiць…

— Зноў хлусіш, — сказаў я холадна. — Завязвай, Эдуард.

Кот хмыкнуў, а потым прыстукнуў лапамі па стале і прамурчаў сабе ў вусы.

— Добра, хочаш зачыняць вочы на праўду — справа твая. Але я б раіў быць са мной шчырым. Калі ўжо ты не можаш прызнацца ў сваіх жаданнях хатняму гадаванцу, то нядзіўна, што і жонцы да гэтага часу не сказаў, чаго хочаш у ложку…

На гэты раз я дакладна пачырванеў.

— Ну я… Я…

— Ды хопіць мармытаць, — перабіў кот. — Скажы шчыра, што хочаш паспрабаваць утрох. Вось якраз Машу Волкаву можна было б паклікаць, з яе эпiкантусам.

— Можа лепш абмежавацца Фіхтэ, — нясмела прамовіў я, і потым умольна паглядзеў на ката, а той хмыкнуў і сказаў:

— Фіхтэ спатрэбіцца для іншага.

— Ды кінь глупствы гаварыць, — сказаў я, асмялеўшы. — Жартачкі плоскія! Ты сам разумееш пра што я — пра тое, што для твайго канатуса хопіць і простага чытання даўно заўважанай кнігі.

— Слабак, — адказаў кот, скептычна памахаўшы галавой.

— Хто? Ды сам ты слабак! Я, між іншым, вучыўся і паралельна працаваў на двух працах. Паспрабавалі б так тыя багацейчыкi, якіх мамка з таткай у інстытут чмохнулі, — ускіпеў я.

— А яшчэ ты ўжо два гады збіраешся пачаць бегаць кожную раніцу. Якраз ад атлусцення твайго дапаможа. Але нешта пакуль не пачаў, — заўважыў няўмольны кот.

— Але я бегаў, — паспрабаваў апраўдацца я.

— Хм. Ну так, бегаў ён. І паліць кінуў, і выпіваць па пятніцах, і Наташу можаш больш аднаго разiка за ноч узрадаваць.

— Ды што ты ўсё пра гэта? — закрычаў я — не кот, а нейкі сэксолаг, шчыра. Пахабнік… Пра сваё асабістае жыццё думай больш. Гэта важна!

— Не важна, — строга сказаў кот. — Гэта ты ў нас павінен быць у канатусе, а не твой кот. Над вашымі праблемамі цябе працаваць. Памяншаць аб'ём сваіх ягадзіц — таксама табе. І, дарэчы, я цябе нагадваю, што вы мяне кастрыравалi… Крыўдна! Ну ды хай так. І чытаць нарэшце гэтага Фіхту…

— Фіхтэ, — паправіў я.

— Не вумнічай, — сказаў кот. — Знайшоўся знаўца філасофіі.

— Дык я ж усё-такі галоўны рэдактар часопіса… і казаць трэба правільна, — сказаў я, не вельмі ўпэўнена.

— Ты галоўны рэдактар часопіса «Сельская гаспадарка». У цябе толькі фатаграфіі бульбы і збор буракоў па святах, а ты такі важны, як быццам «Таймс» загадваешь.

Я насупіўся.

— Я ўжо маўчу пра тое, што ты размаўляеш з катом, — заўважыў кот. — Так што, трымайся тут прасцей, дык.

Я адвярнуўся ў бок і прадставіў сабе, як не даю Эдуарду жрэць цэлы дзень, а можа і два.

— А вось пра корм ты нават не думай, — выпаліў кот. — Кармленне — гэта святое.

— Гэта як ты… гэта… здагадаўся… — прамямліў я.

— Хм, ты хоць ведаеш, што насамрэч я Варгін, а не Эдуард, — прамовіў кот і ўстаў у гордую позу.

— Хто? — не зразумеў я.

— Вось адразу відаць, што не адсюль родам, — працадзіў мне скрозь зубы кот і насмешліва дзьмухнуў у мой бок. — Гэта ж такі чароўны, чорны кот, з беларускай міфалогіі.

— Ды хопіць ужо хлусіць! — выпаліў я і патрос у паветры кулаком.

— Увогуле, падводзячы вынікі, — сказаў кот памахваючы лапкай і важна паварушыўшы вусамі. — Пасля гэтай эпідэміі, ты, нарэшце, пачнеш жыць, а не рэпеціраваць. Часу на разварушванне няма. Твая задніца павінна стаць танчэй, жонка шчаслівей, а зарплата больш. Дзеля зарплаты яшчэ, вядома, прыйдзецца папацець. Гэты псеўдаапакаліпсіс — табе намёк. Завяжы з пустымі марамі і пачні марыць правільна, у працэсе рэалізацыі задуманага. Зразумеў, лапа? Глядзі мне. Канатус! Памятай, што павінен быць канатус!

Я радасна кіўнуў. І тут кот раптам стаў на заднія лапы і загаварыў вельмі мяккім і ліслівым голасам:

— Калі пачуеце тры вы прачнецеся, Сяргей. Раз, два, тры.

Я адкрыў вочы. Аказалася, што я зручна для сябе ляжу на кушэтцы ў доктара Ісаака Фендэльмана. Побач сядзела Наташа.

— Ну вось вы і прачнуліся. Сеанс гіпнозу скончаны, — ласкава прамовіў псіхааналітык. — Вы вельмі добра паддаецеся ўздзеянню. Не ад кожнага пацыента можна дамагчыся такi такога якаснага апускання ў транс.

Мы горача падзякавалі доктару, нацягнулі маскі і выйшлі з кабінета. Было цудоўнае надвор'е — зусім не апакаліптычнае. Трэба было яшчэ заехаць у зоамагазін і купіць напаўняльнік для кацінага туалета. У Эдзіка (ці як там яго дакладна клiчуць) ён расходаваўся вельмі хутка.

— А хто такая гэта Маша Волкава? — спытала Наташа. — Раскажы падрабязней.

Я сумеўся, а жонка раптам падміргнула і весела сказала:

— А ведаеш, я таксама даўно хачу паспрабаваць утрох. Вось перажывем канец света і…

Загрузка...