Тут i далей, калі маецца на ўвазе час да першай сусветнай вайны, дык горад на Няве называецца Пецярбургам, у вайну — Петраградам
Маецца на ўвазе рэквізіцыя хлеба, фуражу i жывёлы, уведзеная царскім урадам у снежні 1916 года.
Маецца на ўвазе 10 лютага 1917 года. Тут i далей даты па старым стылі.
3 БелСЭ, т. 12, с. 55: на 1. 1. 1915 года ў Беларусі ў сучасных межах жыло 7632, 8 тысяч чалавек.
«Как он (Шчэпкін), будучи здесь в первые дни революции, мог участвовать в этой «складчине», которая подарила нашему городу в начальники милиции г. Фрунзе (Михайлова) ?»— пазней абураўся Б. Самойленка, папракаючы петраградскага госця за тое, што той настойваў на назначэнні М. В. Фрунзе, не ведаючы, што апошні быў членам партыі бальшавікоў.
Ca зборніка «Из истории установления Советской власти в Белоруссии и образования БССР», Мн., 1954, т. 4, с. 29, пра гэты сход i наступныя дні, падзеі ў Мінску: «Во всех выборах резко проявлялось стремление разграничить представительство по национальным группам населения (русские, поляки, евреи, белорусы). Далей гэтае выданне будзе называцца скарочана: «Из истории...»
Першае пленарнае пасяджэнне Мінскага Савета адбылося 5 сакавіка. Паколькі выбары дэпутатаў яшчэ не закончыліся, Савет прадоўжыў паўнамоцтвы Часовага выканаўчага камітэта, уключыўшы ў яго склад прадстаўнікоў меншавікоў i Бунда. Да 6 сакавіка адбыліся выбары салдацкіх дэпутатаў. У гэты ж дзень на сумесным пасяджэнні стварылі адзіны Савет рабочых i салдацкіх дэпутатаў. 8 сакавіка Мінскі Савет сабраўся як вышэйназваны орган. На пасяджэнні выбралі Выканаўчы камітэт у складзе 22 чалавек. На гэтым працэс фарміравання Савета рабочых i салдацкіх дэпутатаў у Мінску завяршыўся.
Пра гэта I. Любімаў ва ўспамінах «Февраль на Западном фронте и Минский Совдеп» пісаў: «Революционности боялись в особенности бундовцы, им казалось, что после каждого резкого шага непременно должен последовать еврейский погром. Из-за этой же излишней боязни и шатания некоторых руководителей Минский Совет так и не занял губернаторского дома».
З кнігі М. Сташкевіча «Приговор революции». Мн., 1985: на 1.02.1917 года было 1130042 бежанцы з 5 заходніх губерняў. 538 700 тысяч беларусаў пакінулі межы радзімы да вайны.
У красавіку ў петраградскай арганізацыі БСГ ужо налічвалася звыш 1000 членаў.
Пераклад на беларускую мову аўтара твора.
Гэтая заява апублікавана ў газеце «Минский голос» за 11 мая 1917 года, а таксама ў зборніку дакументаў i матэрыялаў па гісторыі Беларусі «Из истории...», том IV, с. 76-77. Пераклад на беларускую мову аўтара твора.
18 ліпеня ўрад выдаў «Манифест о роспуске финляндского сейма».
28 ліпеня Часовы ўрад, дзе былі ўжо i кадэты, дазволіў ваеннаму міністру i міністру ўнутраных спраў закрываць сходы i з'езды.
В. Кнорын ва ўспамінах «Октябрьские дни в Белоруссии и на Западном фронте» пісаў: «Узброенае крывавае сутыкненне паміж дзвюма сіламі, што вялі барацьбу, ...здавалася непазбежнае. Але тут заявіліся «героі адзінага сацыялістычнага фронту» на чале з А. Б. Штэрнам... i прапанавалі сваё пасрэдніцтва, каб прадухіліць кровапраліццё i грамадзянскую вайну — i на гэты раз (міжволі) саслужылі добрую службу рэвалюцыі».
Тэкст пагаднення адтуль жа.
На гэты конт I. Я. Алібегаў ва ўспамінах «Под знаменем большевиков» пісаў: «Канечне, мы выдатна ведалі пра паездку таварышаў на фронт па ўзброеныя сілы i намагаліся ўтаіць гэты факт».
Пазней, на пачатку 20-х гадоў, адзін з ініцыятараў узброенага разгону вышэйназванага з'езда В. Кнорын у зб. «Беларусь», пішучы пра гэтую акцыю, зазначаў, што, нягледзячы на тое, што Беларускі кангрэс склікалі правасацыялістычныя беларускія элементы, на ім была даволі моцная левая фракцыя, i пры ўмелым партыйным кіраўніцтве, магчыма, удалося б з'езд раскалоць i яго рэвалюцыйную частку аб'яднаць пад савецкім сцягам. Але, прызнаваў В. Кнорын, гэта не было зроблена з-за пэўных памылак. Тое ж сцвярджаў i A. Чарвякоў у кнізе «За Савецкую ўладу», Мн., 1927, падкрэсліваючы, што на з'ездзе былі дэлегаты, выхадцы з рабочых i сялян, настроеныя зусім па-савецку.