1

Пераклад лацінскага res publica (рэспубліка).

2

Цяпер у Беластоцкім ваяводстве (Рэспубліка Польшча).

3

Каралявец — стары беларускі назоў Кёнігсберга.

4

Афіцыйны назоў Турэччыны ад канца XIII стагоддзя да 1922 года, паходзіць ад імя заснавальніка дзяржавы Асмана I.

5

Сяміграддзе, або Трансільванія, — гістарычны абшар на паўночным захадзе сучаснай Румыніі.

6

Валахія — гістарычная вобласць на поўдні сучаснай Румыніі, паміж Карпатамі i Дунаем.

7

Цяпер Тарту.

8

Залога — вайсковы аддзел, прызначаны для ўтрымлівання места або замка, гарнізон.

9

Цяпер горад Пайдэ.

10

Гэтае слова было запазычанае ад чэхаў, а да тых трапіла з Нямеччыны: Hauptmann літаральна — галоўны чалавек, г.зн. начальнік.

11

На яго ўтрыманне ішла чацвертая частка (кварта) прыбыткаў з каралеўскіх уладанняў.

12

Гусары (ад вугорек, huszar) упершышо з'явіліся ў Вугоршчыне ў XV стагоддзі. Гусарскі баявы парадак у Цэнтральную Эўропу прынеслі сербскія вершнікі, якія пасля захопу ix бацькаўшчыны Турэччынай перабраліся ў суседнія краіны, што змагаліся з мусульманскай навалай. З'явіліся яны i ў Вялікім Княстве. Напачатку гусары былі лёгкай кавалерыяй, добра прыстасаванай да сечы з рухавым татарска-турэцкім праціўнікам. Пазней яны пачалі прыкрываць галаву i цела шышакамі i панцырамі-кірасамі, a ў бітвах карьісталіся доўгімі дзідамі. шаблямі, канчарамі. Для паражэння праціўніка на адлегласці ўсё больш эфектыўнаю станавілася агняпальная зброя — пісталеты, хаця многія гусары заставаліся майстрамі лучнога бою, асабліва пры пераследзе ўцекачоў.

13

Цяпер Цэсіс.

14

Цяпер Саласпілс.

15

Райтары (ад ням. Reiter — вершнік) — найманая цяжкая конніца ў Заходняй Эўропе XVI—XVII стагоддзяў.

16

Абсолютную бальшыню нашага войска ў інфлянцкай кампаніі складалі беларусы. Падаем сціслыя звесткі пра найбольш вядомых военачальнікаў; Ян Петра Сапега — з магнацкага роду, які паходзіў ад полацкіх баяраў; Вінцэнт Война — з шляхоцкага роду Войнаў-Грычыновічаў, якія мелі маёнткі паміж Пінай i Прыпяццю; Ян Кішка — будучы полацкі ваявода i вялікі гетман, з магнацкага роду Кішкаў; Аляксандр Хадкевіч — брат Яна Кароля, уладальнік Мышы i шклоўскага графства; Зміцер Барухоўскі — з шляхоцкага роду, што валодаў маёнткамі на Берасцейшчыне i на захадзе Украіны; Тамаш Дуброва — з шляхоцкага роду, які займаў розныя службовыя пасады пера¬важна на Віцебшчыне; Марцін Гедройц — са шматлікага княскага i шляхоцкага роду, які паходзіў з Віленшчыны, ад 1617 года — амсціслаўскі ваявода; Шчасны Невяроўскі — з шляхоцкага роду з Падляшша; Тодар Ляцкі — з баярскага роду перабежнікаў з Маскоўшчыны, якому былі нададзеныя маёнткі ў Беларусі (першапачаткова Высокі Двор i Жалудок); Рудаміны — з шляхоцкага роду, што валодаў маёнткамі ў розных месцах Беларусі, у тым ліку на Наваградчыне, бралі чынны ўдзел у Інфлянцкай i Хацінскай войнах; Аляксандр Лісоўскі — з шляхоцкага роду, вядомага ў Беларусі ад сярэдзіны XVI стагоддзя; Мікалай Зяновіч — староста чачэрскі i прапойскі, ca старадаўняга шля¬хоцкага роду, што валодаў маёнткамі на Гарадзеншчыне, Меншчыне i Полаччыне; Людвік Гасеўскі — з шляхоцкага роду, які асеў у Беларусі з канца XVI стагоддзя (маёнткі на Ашмяншчыне, Смаленшчыне, Амсціслаўшчыне); Петра Стаброў¬скі — з шляхоцкага роду, распаўсюджанага ў Беларусі, Мікалай Касакоўскі — першы чарнігаўскі кашталян, з шляхоцкага роду, што паходзіў з Мазовіі; Юры Францкевіч — з шляхоцкага роду, разгалінаванага пa ўсёй Беларусі; Андрэй Млоцкі — аршанскі стараста; Валовіч — са старадаўняга шляхоцкага роду, разгалінаванага пa ўсёй Бе¬ларусі; Белазор — са шматлікага шляхоцкага роду, які валодаў маёнткамі на Полаччыне i Летуве; Гогаль — з шляхоцкага роду, што меў уладанні пераважна на беларускім Палессі; Мадалінскі — з шляхоцкага роду, які валодаў Крывічамі i Данюшавам.

17

Сёння Даўгагрыва.

18

Сёння Вільяндзі.

19

Сёння Пярну.

20

Сёння Салацгрыва.

21

Брандэр (ад ням. Brand. — пажар) — судна, нагружанае выбуховымі i палкімі рэчывамі; выкарыстоўвалася даўней для падпальвання варожых караблёў.

22

Даўнейшы беларускі назоў места Львова.

23

Старшына — кіраўніцтва Запарожскай Сечы.

24

Цяпер раённьі цэнтр Чарнавіцкай вобласці Украіны.

25

Бакавы (ад ням. Flanke — бок).

Загрузка...