Яраслаў Гашак Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Разьдзел І Прыкрыя прыгоды для Швэйка ў цягніку

У адным з купэ другой клясы хуткага цягніка Прага-Чэскія Будэйовіцы ехала трое пасажыраў: паручнік Лукаш, насупраць яго пажылы, спрэс лысы пан і нарэшце Швэйк. Гэты ціха стаяў каля дзьвярэй і з павагай выслухваў чарговы струмень кленічаў з вуснаў паручніка, які, ня гледзячы на прысутнасьць лысага цывільнага, усю дарогу крычаў на Швэйка, што ён жывёліна ці нешта накшталт гэтага.

Справа была пусьцяковая, гутарка ішла пра колькасьць куфэркаў, за якімі павінен быў наглядаць Швэйк.

— «Куфэрак укралі!» — грымеў на Швэйка паручнік. — Як у цябе толькі язык паварочваецца, нягоднік, мне пра гэта дакладваць!

— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, — ціха адказаў Швэйк, — яго фактычна ўкралі. На вакзале заўсёды швэндаецца шмат жулікаў і я ўяўляю сабе справу так, што аднаму з іх ваш куфэрак б-я-с-с-п-р-э-ч-н-а спадабаўся, і гэты чалавек б-я-с-с-п-р-э-ч-н-а скарыстаў момант, калі я адышоўся ад куфэркаў далажыць вам, што з нашым багажом усё ў парадку. Ваш куфэрак мог быць украдзеным ‘якраз у гэты зручны момант. Такія моманты яны якраз і ловяць. Два гады таму назад на Паўночна-заходнім вакзале ў аднае панячкі ўкралі дзіцячую калясачку разам з коўдрачкай і дзяўчынкай, але зладзеі былі такія ўзячныя, што здалі дзяўчынку ў паліцыю, заявіўшы, што нашлі яе падкінутаю ў варотах. Потым газэты перарабілі не бараку панячку ў забойцу свайго дзіцяці. — I Швэйк з пераконаньнем скончыў. — На вакзале заўсёды кралі і будуць красьці,—бяз гэтага не абыйсьціся.

— Я глыбока пераконаны, Швэйк, сказаў паручнік, — што вы скончыце дрэнна. Да гэтага часу не магу я ўразумець, ці вы прыкідваецеся аслом, ці вы ўжо так аслом і нарадзіліся. Што было ў гэтым куфэрку?

— У агуле нічога, пан обэр-лейтэнант, — адказаў Швэйк, ня спускаючы вачэй з голага чэрапа таго пана, што сядзеў насупраць, які здавалася, ні капелькі ня цікавіўся гэтаю прыгодаю і чытаў «Hеuе Frеіе Рrеssе». — У куфэрку было толькі люстэрка з вашай спальні і вешалка з пярэдняга пакою, так што дя нас, уласна кажучы, няма ніякай утраты, і адно і дру-гое належала гаспадару дома.

Скеміўшы, што паручнік, перасьцерагаючы кіўнуў у бок суседа, Швэйк паправіўся:

— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, пра тое, што куфэрак будзе ўкрадзены, я наперад нічога ня ведаў, а што да люстэрка і вешалкі, дык я заявіў гаспадару, што мы яму ўсё вернем, калі прыедзем з фронту. У няпрыяцельскіх землях люстэрак і вешалак колькі хочаш, так што і ў гэтым выпадку ні мы, ні гаспадар ня будзем мець страты. Як толькі мы займем які-небудзь горад.

— Цыц! — не сваім голасам раўнуў паручнік. — Я вас пад суд аддам. Думайце, што гаворыце, калі ў вас у мазгаўні ёсьць хоць капля розуму. Другі за тысячу год ня мог-бы натварыць гэтулькі глупства, колькі вы за гэты некалькі тыдняў, што служыце ў мяне. Спадзяюся, што і вы гэта заўважылі?

— Так точна, пан обэр-лейтэнант, заўважыў. У мяне, так сказаць, вельмі разьвіты наглядальныя здольнасьці, але тагды, калі ўжо позна і калі няпрыемнасьць ужо адбылася. Мне здорава не шанцуе, усёроўна як некаму Нэхлебэ з Неказанкі, які хадзіў кожны вечар у шынок «Суччын лясок». Ну дык той заўсёды імкнуўся стаць дабрадзейным і з суботы пачаць новае жыцьцё, а на другі дзень расказваў… Так, скажу я вам, сябры мае, а раненька я заўважыў, што ляжу на нарах[1]. I заўсёды гэта бяда здарыцца з ім тагды, калі ён надумаецца ісьці ціха і спакойна дадому, а пад рэшт высьвятляецца, што ён зламаў дзе-небудзь плот або выпраг каня ў рамізьніка ці папробаваў сабе прачысьціць люльку пяром з султана на касцы паліцэйскага. Нэхлебэ быў у адчаі ад свайго лёсу, але больш за ўсё яго прыгнятала, што гэтым вызначаецца ўся яго радня. Калі яго дзед выправіўся ў далёкае падарожжа…

— Дайце мне спакой з вашымі казкамі!

— Асьмелюся далажыць, пан обэр-лейтэнант, усё, што я цяпер кажу, — шчырая праўда. Калі яго дзед выправіўся ў далёкае падарожжа…

— Швэйк, — раззлаваўся паручнік, — яшчэ раз загадваю вам спыніць вашы апавяданьні. Я не хочу вас слухаць! Як толькі прыедзем у Будэйовіцы, я ведаю, што я з вамі зраблю. Я вас пасаджу пад арышт. Чулі?

— Зусім не, пан паручнік, пра гэта нічога ня чуў,—мякка сказаў Швэйк. — Вы да гэтага часу пра гэта нават не заікаліся.

Паручнік скрыгануў зубамі, уздыхнуў, выняў газэту і стаў чытаць паведамленьні пра вялізарныя перамогі і слаўныя ўчынкі германскай падводнай лодкі «Е» у Сяродземным моры. Калі ён дайшоў да паведамленьня пра новае гермакскае вынаходніцтва: узрываньне гарадоў пры дапамозе знарочыстых бомб, якія скідаюцца з аэропляна і ўзрываюцца тры разы засаб, — яго чытаньне перапыніў Швэйк, загаварыўшы з лысым панам:

— Выбачайце, пане, ці ня вы гэта агент з банку «Славія» па прозьвішчы Пуркрабэк?

Але з прычыны таго, што лысы пан не ўшанаваў яго адказам, Швэйк зьвярнуўся да паручніка:

— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, я чытаў раз у газэтах, што ў нормальнага чалавека павінна быць на галаве ў сярэднім ад шасьцідзесяці да сямідзесяці тысяч валасоў і што звычайна чорныя валасы бываюць радзейшыя, на што паказвае цэлы шэраг прыкладаў… Адзін фэльчар, — гаварыў ён далей бязьлітасна, — казаў у кавярні ў «Шпірэка», што выпадзеньне валасоў абумоўлена моцнымі душэўнымі ўзрушэньнямі, перажытымі ў вантробах у мацеры ў пэрыод першых шасьці тыдняў ад зачацьця.

Тут здарылася нешта жахлівае. Лысы пан наваліўся на Швэйка, завішчаўшы:

Marsch heraus Sie, «Schweinkerl!»[2] — і паддаў яму нагою так, што Швэйк выляцеў у калідор. Потым лысы пан вярнуўся ў купэ і паднёс паручніку невялічкую неспадзяванку: ён назваў яму сябе.

Швэйк трошкі памыліўся: лысы суб‘ект ня быў агентам з банку «Славія» па прозьвішчы Пуркрабэк, а быў усяго толькі генэрал-майор фон Шварцбург. Генэрал-майор рабіў інспэкцыйную паездку па гарнізонах і ў гэты момант рыхтаваўся наваліцца на Будэйовіцы.

Гэта быў самы страшны з усіх генэралаў-інспэктараў, якія калі-небудзь раджаліся на сьвеце. Знашоўшы дзе-небудзь непарадак, ён пачынаў з начальнікам гарнізону такую гаворку:

— Рэвольвэр у вас ёсьць?

— Есьць.

— Добра на вашым месцы я ведаў бы што з ім рабіць. Гэта не гарнізон, а чарада сьвіней.

I сапраўды, то тут, то там, дзе ён праяжджаў са сваёю інспэкцыяй, хто-небудзь страляўся.

У такіх выпадках генэрал фон-Шварцбург з даваленьнем констатаваў:

— Правільна! Гэта сапраўдны салдат.

Здавалася, што яму было не да спадобы, калі пасьля яго рэвізіі хоць хто-небудзь заставаўся жывым. Апрача таго ў яго быў хваравіты нораў пераводзіць афіцэраў на самыя дрэнныя месцы. Даволі было пусьцяковіны, каб афіцэр разьвітаўся з сваім гарнізонам і быў адпраўлены на чорнагорскую граніцу ці з якім-небудзь безнадзейным п‘яніцам у брудную галіцыйскую дзірку.

— Пан паручнік, — запытаўся генэрал, — у якой вайсковай школе вы абучаліся?

— У праскай.

Дык вось, вы абучаліся ў вайсковай школе і ня ведаеце, што, па-першае, афіцэр зьяўляецца адказным за свайго падначаленага. Нядрэнна. Па-другое, вы абыходзіцеся з сваім дзяншчыком, як з сябрам. Дапускаеце, каб ён гаварыў, калі яго ня пытаюць. Яшчэ лепш! Па-трэцяе, вы дазваляеце яму абражаць ваша начальства. Вось гэта лепш за ўсё! З усяго гэтага я раблю некаторыя вынікі. Як ваша прозьвішча, пан паручнік?

— Лукаш.

— Якого палка?

— Я служыў…

— Дзякую вам. Гаворка ідзе не пра тое, дзе вы служылі. Я хачу ведаць, дзе вы служыце цяпер?

— У 91-м пяхотным палку, пан генэрал-майор. Мяне перазялі…

— Вас перавялі? I добра зрабілі. Вам вельмі не пашкодзіць разам з 91-м палком адправіцца глянуць на ваенныя дзеяньні.

— Загад пра гэта мною ўжо атрыманы, пан генэрал-майор.

Тут генэрал-майор выбухнуў невялікаю лекцыяй пра тое, што паводле яго нагляданьняў, афіцэры сталі за апошні час гаварыць з падначаленымі таварыскім тонам і што ён у гэтым бачыць небясьпечны ўхіл у бок разьвіцьця розных дэмократычных прынцыпаў. Салдат павінен баяцца свайго начальства і дрыжэць перад ім, а афіцэр не павінен падпускаць да сябе радавога бліжэй, як на дзесяць крокаў, і не павінен дазваляць ніжнім чыном раздумляць самастойна, нарэшце наогул думаць. На жаль шмат-хто гэтага не разумее, і восьу гэтым якраз паібельная памылка апошніх гадоў. Раней каманда баялася начальства, як агня, а цяпер… — Генэрал-майор толькі рукою махнуў…—а цяпер большасьць афіцэраў няньчыцца з сваімі салдатамі. Вось, што я хацеў сказаць.

Генэрал-майор зноў паглыбіўся ў чытаньне газэты.

Паручнік Лукаш, зьбялелы, вышаў у калідор расквітацца з Швэйкам. Той стаяў ля вакна са шчасьлівым і здаволеным тварам, тварам аднамесячнага дзіцяняці, якое добра нассалася і соладка сьпіць.

Паручнік кіўнуў Швэйку, каб той вышаў у суседняе парожнае купэ. Потым ён увайшоў усьлед за Швэйкам і замкнуў за сабою дзьверы.

— Швэйк, — сказаў ён урачыста, — нарэшце вось прышоў момант, калі вы дастанеце ад мяне пару аплявух, якіх яшчэ сьвет ня бачыў! Як вы адважыліся прыстаць да гэтага пана! Ведаеце хто ён? Гэта генэрал фон-Шварцбург.

Швэйк зрабіў выгляд абражанай добрачыннасьці:

— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, я ў жыцьці сваім ніколі і ў думках ня меў каго-небудзь абразіць. Ні пра якіх генэрал-майораў я нічога ня ведаю. А што ён выліты пан Пуркрабэк, агент з банку «Славія», дык гэта факт. Той хадзіў у наш шынок і аднаго разу, калі ён заснуў за сталом, якісьці дабрадзей напісаў яму на лысіне чарнільньш алоўкам: «Гэтым дазваляем сабе прапанаваць вам паводле даданага тарыфу № Зc свае паслугі ў складаньні пасагу і забесьпячэньні вашых дзегак шляхам страхаваньня жыцьця». Потым усе пашлі, а мне вядомая справа, усё не шанцуе: застаўся я з ім адзін. Калі ён прачнуўся і паглядзеўся ў люстэрка, ён раззлаваўся і, думаючы, што гэта напісаў я, таксама вось так хацеў Даць мне пару аплявух.

Словы «таксама вось так» прагучэлі мяккім дакорам, і ў паручніка апусьцілася рука. Швэйк гаварыў далей:

— З-за такой маленькай памылкі ня варта было гэтаму генэралу злавацца. Яму сапраўды належыць мець ад шасьцідзесяці да сямідзесяці тысяч валасоў,—так было сказана ў артыкуле: «Што павінна быць у нормальнага чалавека». Мне і не ў галаве, што існуе якісьці лысы генэрал-майор. Вышла, як кажуць, пагібельная памылка, якая з кожным можа здарыцца, калі чалавек што-небудзь скажа, а другі за гэта ўхопіцца. На гэту тэму некалькі год таму назад расказаў нам пра выпадак з свайго жыцьця кравец Гіўль. Раз ён ехаў з Штырыі (там ён шыў) у Прагу цераз Леобэн і вёз з сабою вянгліну, якую купіў у Марыборы. Едзе ён у цягніку і сам сабе думае, што ва ўсім цягніку, нябось, сярод пасажыраў няма ніводнага чэха. Калі праяжджалі праз Св. Морыц, кравец дастаў вянгліну і пачаў аплятаць проста з кумпяка. У пасажыра, што сядзеў насупраць, пацякла сьлінка, і ён пачаў кідаць на вянгліну замілаваныя погляды. Кравец Гіўль гэта заўважыў і падумаў услых: «Так-бы ўсё і зжор, сукін ты сын». А пан яму таксама па-чэску адказвае: «Вядома зжару, калі дасі». Пасьля гэтага ўплялі вянгліну разам, яшчэ не даяжджаючы да Чэскіх Будэйовіц. Звалі таго пана Войцэх Роўс.

Паручнік Лукаш паглядзеў на Швэйка і вышаў з купэ не пасьпеў ён сесьці на сваё месца, як у дзьвярох паказалася ветлівае аблічча Швэйка:

— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, цераз пяць мінут прыедзем у Табар. Цягнік стаіць пяць мінут. Загадаеце заказаць што-небудзь на сьнеданьне? Некалі тут можна было дастаць нядрэнныя…

Паручнік усхапіўся, як ад жала, і ў калідоры сказаў Швэйку:

— Колькі разоў мне паўтараць вам: чым радзей вы будзеце пападацца мне на вочы, тым лепш для нас абодвух. Я быў-бы проста шчасьлівы, каб вас зусім ня бачыў, і будзьце спакойны, я аб гэтым паклапачуся. Не паказвайцеся мне на вочы, згіньце з вачэй, жывёліна, ёлап! Зразумелі?

— Слухаю, пан паручнік!

Швэйк аддаў чэсьць, павярнуўся па ўсіх правілах на абцасы і пашоў у канец вагона. Там ён сеў у кутку і завёў размову з якімсьці чыгуначнікам:

— Дазвольце, калі ласка, зьвярнуцца да вас з запытаньнем…

Чыгуначнік, ня выказваючы ніякай ахвоты распачынаць размову, апатычна кіўнуў галавою.

— Бываў у мяне часта ў гасьцях адзін знаёмы, — пачаў Швэйк, — слаўны хлопец, прозьвішча яго было Гофман. Гэты самы Гофман запэўняў, што вось гэтыя тармазы, якія знаходзяцца ў кожным вагоне на выпадак небясьпекі, ня дзейнічаюць, карацей кажучы, калі пацягнуць за ручку, нічога ня выйдзе. Я такімі рэчамі, па-праўдзе кажучы, ніколі ня цікавіўся, але раз я ўжо зьвярнуў увагу на гэты тормаз, то цікава было-б ведаць, у чым тут сутнасьць, на выпадак, калі тормаз калі-небудзь спатрэбіцца.

Швэйк устаў і разам з чыгуначнікам падышоў да тормаза, на якім было напісана: «У выпадку небясьпекі пацягнеце за ручку» і г. д.

Чыгуначнік палічыў сваім абавязкам растлумачыць Швэйку на якім прынцыпе ўсталяваны мэханізм тормазу:

— Наконт таго, што трэба пацягнуць за ручку, ваш знаёмы сказаў праўду, але ён салгаў, што дзеяньня ня будзе. Цягнік бяспрэчна спыніцца, бо ў кожным вагоне тормаз элучаны з паравозам і з рэштай вагонаў. Гэтыя тармазы заўсёды дзейнічаюць.

Абодва, гаворачы, трымалі рукі на ручцы тормаза, і сапраўды застаецца загадкаю, як гэта здарылася, што ручка была адцягнена і цягнік спыніўся.

Абодва не маглі прыйсьці да згоды, хто, уласна, гэта зрабіў. Швэйк запэўняў, што ён гэтага ня мог зрабіць, што ён ня вулічны хлапчук.

— Я сам дзіўлюся, — гаварыў ён кандуктару, што падсеў да яго, — чаму гэты цягнік раптам спыніўся. Ехаў, ехаў, і раптам: на табе — стоп! Мне гэта яшчэ больш няпрыемна, як вам.

Якісьці паважнага выгляду пан стаў на абарону чыгуначніка і запэўняў, што сам чуў, як салдат першы пачаў гаворку пра тармазы.

Швэйк, наадварот, увесь час напіраў на сваю сумленнасьць і на тое, што затрымка цягніка не ў яго інтарэсах, бо ён сьпяшаецца на фронт.

— Начальнік станцыі там разьбярэ, — вырашыў кандуктар. — Гэта абыдзецца вам дваццаць крон.

Пасажыры павылаэілі тым часам з вагонаў, зайшоўся, засьвіргатаў обэр-кандуктарскі сьвісток, і нейкая пані з перапуду пабегла з ручным сакваяжам цераз поле.

— I варта, — разважаў Швэйк, захоўваючы поўны спакой, — дваццаць крон — гэта яшчэ мала. Калі гасудар імпэратар праяжджаў па Жыжкаве[3], нейкі Франта Шнор спыніў яго карэту, кінуўшыся перад гасударом імпэратарам проста пасярод бруку. У паліцыі камісар, плачучы, дакараў Шнора, што той не павінен быў гэтага рабіць у яго раёне, а мог-бы выбраць сабе хоць-бы суседнюю вуліцу, якая ўваходзіць у раён камісара Краўса, і там выказваць свае вернападданьніцкія пачуцьці. Потым Шнора пасадзілі.

Швэйк аглянуўся і ўбачыў, што да натоўпу слухачоў, што сабраліся кругом яго, падышоў обэр-кандуктар.

— Ну пара ехаць далей, сказаў Швэйк. — Добрага мала, калі цягнік позьніцца. Калі-б гэта было ў мірны час, тады, калі ласка, але раз вайна, то трэба ведаць, што ў кожным цягніку едуць вайсковыя чыны: генэрал-майоры, паручнікі, дэяншчыкі. Спазьненьне — рэч небясьпечная. Наполеон пры Ватэрлёо спазьніўся на пяць мінут і п… усю сваю славу.

У гэты момант праз натоўп слухачоў прарваўся паручнік Лукаш. Зьбялелы, як сьмерць, ён мог выгаварыць толькі:

— Швэйк!

Швэйк ўзяў пад казырок і далажыў:

— Пан обэр-лейтэнант, асьмелюся далажыць, гэта на мяне злажылі, што я спыніў цягнік. Дзіўныя плёмбы на гэтых тармазох. Чалавеку лепш да іх і не набліжацца, а то здарыцца бяда, і з яго захочуць дваццаць крон, як хочуць садраць з мяне.

Обэр-кандуктар даў сьвісток і цягнік крануўся.

Пасажыры разышліся па сваіх мясцох. Лукаш не сказаў ні слова і пашоў у сваё купэ.

З Швэйкам засталіся толькі чыгуначнік і праваднік. Праваднік выняў запісную кніжку і складаў пратакол пра здарэньне. Чыгуначнік варожа глядзеў на Швэйка. Швэйк запытаўся ў яго — Даўно служыце на чыгунцы?

I таму што чыгуначнік не адказаў, Швэйк расказаў выпадак з адным сваім знаёмым, нейкім Францішкам Млічкам з Угржэнэвэса пад Прагай, які таксама нек раз пацягнуў за ручку тормаза і з перапуду яму заняло мову. Адпусьціла толькі праз два тыдні, калі ён пашоў у госьці да гародніка Вапэка і там пабіўся, а рэшта гасьцей схвасталі аб яго бізун з валовых жыл.

— Гэта здарылася, — дадаў Швэйк, — у 1912 годзе ў маі месяцы.

Чыгуначнік замкнуўся ў клёзэце.

З Швэйкам застаўся праваднік і стаў цягнуць з яго душу, патрабуючы, каб Швэйка заплаціў дваццаць крон штрафу, напіраючы на тое, што ў адваротным выпадку Швэйка прыдзецца зсадзіць у Табары і здаць начальніку станцыі.

— Ну што-ж, вельмі добра, — сказаў Швэйк, — я не ад таго, каб пагутарыць з адукаваным чалавекам. Вельмі рад пазнаёміцца з табарскім начальнікам станцыіі.

Швэйк вынуў з вапазухі люльку, закурыў, і, выпускаючы хмары горкага дыму, казаў далей:

— Некалькі гадоў таму назад начальнікам станцыі Сьвітава быў пан Вагнэр. Вось быў жывадзёр. Прыдзіраўся да падначаленых і прыціскаў іх, дзе толькі мог, але больш за ўсё насядаў на стрэлачніка Юнгвірта, пакуль небарака з адчаю не пабег тапіцца. Але перад тым як скончыць самагубствам, Юнгвірт напісаў начальніку станцыі ліст, што пасьля свае сьмерці будзе прыходзіць да яго па начох. Дальбог ня лгу. Так і зрабіў. Сядзіць, напрыклад, начальнік станцыі ўночы каля тэлеграфнага апарату, як раптам чуецца званок, і начальнік станцыі прымае такую тэлеграму: «Як маешся, сволач? Юнгвірт».

Гэта цягнулася цэлы тыдзень, і начальнік станцыі стаў пасылаць па ўсіх правадох у адказ на тэлеграмы з таго сьвету такую дэпэшу: «Даруй мне, Юнгвірт». Нарэшце аднае ночы апарат настукаў яму такую тэлеграму: «Павесься на сэмафоры каля моста, Юнгвірт». Начальнік станцыі паслухаўся. Потым за гэта арыштавалі тэлеграфіста з суседняй станцыі… Як бачыце, бываюць у нябесных сфэрах рэчы, пра якія мы нічагусенька ня ведаем.

Цягнік падышоў да станцыі Табар, і Швэйк, перад тым, як пайсьці за правадніком да начальніка станцыі, далажыў, паводле дысцыпліны, паручніку Лукашу:

— Гонар маю далажыць, пан паручнік, мяне вядуць да начальніка станцыі.

Паручнік Лукаш не адказаў. Яго апанавала нейкая нэндза.

«Пляваць мне на ўсё, — мільганула ў яго ў галаве, — і на Швэйка і на лысага генэрал-майора, што сядзіць насупраць. Сядзець-бы да Будэйовіц, каб ніхто не чапаў, а там выйсьці з цягніка, зьявіцца ў казармы і накіравацца на фронт з першай-жа маршавай ротай. На фронце падставіць лоб пад няпрыяцельскія кулі,—толькі-б уцячы з гэтага няшчаснага сьвету, па якім цягаюцца такія сволачы, як Швэйк».

Калі цягнік крануўся, паручнік Лукаш глянуў у вакно і ўбачыў на пэроне Швэйка, захопленага размоваю з начальнікам станцыі.

Швэйк быў абкружан натоўпам, які чагосьці чакаў, і сярод якога відаць было некалькі чыгуначнікаў.

Паручнік Лукаш уздыхнуў. Уздыхаў ён не ад шкадаваньня. На душы ў яго стала лёгка, калі ён убачыў, што Швэйк застаўся на пэроне. Нават лысы генэрал-майор ужо не здаваўся яму такім агідным.

* * *

Цягнік даўно ўжо пыхкаў у кірунку на Чэскія Будэйовіцы, а на пэроне табарскага вакзалу натоўп вакол Швэйка не зьмяншаўся.

Швэйк даводзіў, што ён не вінават і настолькі пераканаў натоўп, што якаясьці бабулька выказалася так:

— Зноў да салдаціка прыдзіраюцца.

Уся публіка згадзілася з гэтаю думкаю, а нейкі пан падахвоціўся заплаціць за Швэйка дваццаць крон штрафу: ём быў пераконаны, што гэты салдат не вінаваты.

— Гляньце на яго толькі, — спасылаўся ён на нявінны выраз Швэйкавага твару.

Швэйк зьвяртаўся да натоўпу:

— Браткі! Я невінават!

Потым прышоў жандар, вывалак з натоўпу некага грамадзяніна, арыштаваў яго і павёў яго, гаворачы:

— Вы за гэта адкажаце. Я вам пакажу, як «нельга патрабаваць ад салдат перамогі, калі з імі так абыходзяцца». Я вам пакажу, як народ падбухторваць!

Няшчасны грамадзянін не знашоў другога апраўданьня, апрача таго, што ён — мясьнік і «ня тое хацеў сказаць».

Тым часам добры пан, які верыў у невінаватасьць Швэйка, заплаціў за яго ў канцылярыі начальніку станцыі штраф і павёў Швэйка ў буфэт трэцяй клясы, дзе пачаставаў яго півам, і высьветліўшы, што ўсе пасьведчаньні Швэйка і праяздны ліст знаходзяцца ў паручніка Лукаша, даў яму звыш таго пяць крон на білет і на далейшыя выдаткі.

Пры разьвітаньні ён адкрыта сказаў Швэйку:

— Калі пападзецеся, салдацік, да рускіх у палон, кланяйцеся ад мяне півавару Зэману ў Здалбунове. Я вам на запісцы сваё імя чыркану. Ня будзьце дурнем і доўга на фронце не затрымлівайцеся.

— Будзьце спакойны, — адказаў Швэйк, — кожнаму цікава паглядзець чужыя краіны, ды яшчэ дарэмна.

Швэйк застаўся сядзець у буфэце і памаленьку прапіваў пяцёрку, атрыманую ад выпадковага дабрадзея.

Тым часам на пэроне ішоў абмен думкамі сярод тае часткі публікі, якая ня была пры размове Швэйка з начальнікам станцыі і толькі здалёк бачыла натоўп, што іх абкружагў. Пераважала думка, што злавілі шпіёна, які фотографаваў вакзал. Аднак думка гэта была зьняпраўджана аднаею паняй, якая сьцьвярджала, што справа зусім ня ў шпіёне, а ў тым, што, як яна чула, нейкі драгун засек шашкаю афіцэра за тое, што афіцэр пёрся ў жаночую прыбіральню за каханкаю драгуна, якая прышла праводзіць свайго мілага на вайну.

Гэтым фантастычным вэрсіям, характарным для першай эпохі вайны, палажыў канец жандар, ачысьціўшы пэрон.

А Швэйк усё піў, з пяшчотнай заклапочанасьцю думаючы пра свайго паручніка: «Што гэта ён будзе рабіць, калі прыедзе ў Чэскія Будэйовіцы і ва ўсім цягніку ня знойдзе свайго дзяншчыка?»

Перад прыходам пасажырскага цягніка заля трэцяе клясы напоўнілася салдатамі і публікай. Найбольш было салдат. Іх было многа, розных палкоў, розных відаў зброі і нацыянальнасьцяй. Усіх занесла віхураю вайны ў табарскія шпіталі і цяпер яны ехалі назад на фронт. Ехалі па новыя раны і калецтва, ехалі зарабляць сабе просты драўляны крыж дзе-небудзь на нудных раўнінах Усходняй Галіцыі, на якім праз некалькі год яшчэ будзе матацца пад ветрам і дажджом аблезлая аўстрыйская шапка з заржавелаю цэшкаю; калі-ні-калі на крыж сядзе пануры стары крумкач і ўспамяне пра смачныя абеды мінулых гадоў, калі для яго па ўсім полі быў банкетны стол, завалены смачнымі трупамі людзей і конскаю падлаю; успамяне, што пад такімі, як гэта, шапкамі былі самыя ласыя кусочкі—чалавечыя вочы…

Адзін з кандыдатаў на той сьвет, выпісаны пасьля опэрацыі са шпіталю, у брудным мундзіры з плямамі глею і крыві падсеў да Швэйка. Гэта быў схудзелы, змораны вэнгар з сумнымі вачыма, палажыўшы на стол маленькі клуначак, ён выняў абтрапаны партам нэт і стаў пералічваць грошы. Потым ён глянуў на Швэйка і спытаўся:

— Magyarul?[4]

— Я чэх, таварыш, адказаў Швэйк. — Ці ня хочаш выпіць?

— Nem tudom baratom.[5]

— Гэта, таварыш, не бяда, — частаваў Швэйк, падсунуўшы свой поўны кубак да сумнага салдаціка, — пі на здароўе.

Той зразумеў, выпіў і падзякаваў:

— Koszenem szepc.[6]

Потым ён зноў пачаў пераглядаць, што ёсьць у яго ў партаманэце і ўздыхнуў. Швэйк зразумеў, што вэнгар з задаваленьнем заказаў-бы сабе піва, але грошай ў яго ня хопіць. Швэйк заказаў яму піва. Вэнгар зноў падзякаваў і стаў ківамі расказваць нешта Швэйку, паказваючы сваю прастрэленую руку і дадаў міжнароднаю моваю:

— Піф-паф!

Швэйк, спачуваючы, паківаў галавою, а замораны салдат з каманды ачуняваючых, выцягнуў левую руку на паўмэтра ад зямлі і, выставіўшы тры пальцы на правай, сказаў Швэйку, што ў яго дома трое малых дзяцей.

— Няма ам-ам, няма ам-ам, — казаў ён, жадаючы перадаць, што ім няма чаго есьці.

Сьлёзы пацяклі ў яго па твары, і ён уцёрся брудным рукавом шынэля. У рукаве была дзірка ад кулі, якая параніла яго на славу вэнгерскага караля.

Няма нічога дзіўнага ў тым, што за гэтаю забаўкаю пяцёрка патроху раставала, і Швэйк павольна, але пэўна, адразаў сабе шлях у Чэскія Будэйовіцы, з кожным кубкам выпітым Ім і салдатам вэнграм, трацячы ўсё больш і больш магчымасьць купіць сабе білет.

Яшчэ адзін цягнік праехаў на Будэйовіцы, а Швэйк усё сядзеў каля стала і слухаў, як вэнгар паўтараў сваё:

— Піф-паф… Harom guermek[7] — няма ам-ам… Eeljen![8]

Апошнія словы ён праказаў, чаркаючыся са Швэйкам.

— Валі, пі, мядзьярскае рыла, не саромейся! — казаў яму Швэйк. — Нашага брата вы, нябось, так-бы не частавалі.

Салдат, што сядзеў за суседнім сталом, расказаў, што, калі іх полк, едучы на фронт, увайшоў ў Сэгедзін, мадзьяры на вуліцах, як адзін, падымалі рукі ўгору.

Гэта была праўда, бо па тоне, якім гэта было сказана, было чуваць, што салдат лічыў за ганьбу падняць рукі і здацца. Потым гэта сярод салдат чэхаў стала звычайнаю зьяваю. Ды і вэнгры потым шырока ўжывалі гэты гэст, калі ім перастала ўжо падабацца разаніна на славу вэнгерскага караля.

Потым салдат перасеў да стала Швэйка і расказаў, як хлопцы з яго палка ў Сэгедзіне ўсыпалі мадзьярам па першае чысло і павыкідалі іх з некалькіх шынкоў. Ён пахваліў, што вэнгры ўмеюць біцца і што яму самому так парнулі нажом у сьпіну, што яго прышлося адправіць у тыл лячыцца.

Цяпер варочаецца ў батальён, і камандзір яго, напэўна, пасадзіць за тое, што ён ня ўсьпеў, як трэба, накласьці вэнгру, каб яму таксама засталося што-небудзь «на ўспамін» і каб падтрымаць гонар свайго палка.

— Ihre Dokumenten — фашы такумант? — зьвярнуўся да Швэйка начальнік патруля, фэльдфэбель, з якім было чатырох салдат са штыхамі.

— Я пачу фас уфесь час сядзець, піць, ня ехаць, толькі піцы

— Няма ў мане дакумантаў, любы, — адказаў Швэйк. — Пан паручнік Лукаш з 91-га палка ўзяў іх з сабою, а я застаўся тут на вакзале.

— Што такое «люпы»? — запытаўся па-нямецку фэльдфэбэль ў аднаго з салдат, старога апалчэнца. Той, відаць, ня вельмі добрасумленна выконваў свае абавязкі ў дачыненьні да начальства; ён спакойна адказаў:

— «Любы» гэта ўсёроўна што «пан фэльдфэбель».

Фэльдфэбэль зноў пачаў размову са Швэйкам:

— Токумэнт пафінен кошны зольдат. Пез токумэнт пасадзіць зукінага сіна, як сапаку.

Швэйка завялі ў камэндатуру пры станцыі. У каравульным памяшканьні Швэйк убачыў каманду, што складалася з салдат накшталт старога апалчэнца, які так правільна пераклаў сдова «любы» на нямецкую мову свайму спрадвечнаму ворагу— начальству.

— Каравульнае памяшканьне было аздоблена літографіямі, якія вайсковае міністэрства ў той час рассылала па ўсіх установах, дзе праходзілі салдацкія масы, па казармах і вайсковых школах.

Першае, што, пры ўваходзе, кінулася ўдаламу ваяку Швэйку ў вочы, была карціна, дзе было намалёвана, згодна надпісу, як камандзір разьдзелу Францішак Гамэль і аддзялённыя камандзіры Паўльгарт і Бахмайер 21-га стралковага яго вялікасьці палка заклікаюць каманду да стойкасьці.

На другой сьцяне вісела лубачная карціна з надпісам:

УНТЭР-АФІЦЭР 5-ГА ГОНВЭДЗКАГА ГУСАРСКАГА ПАЛКА ЯН ДАНКО ВЫСЬВЯТЛЯЕ РАЗЬМЯШЧЭНЬНЕ НЯПРЫЯЦЕЛЬСКІХ БАТАРЭЙ

Ніжэй направа вісеў плякат:

ПРЫКЛАДЫ ВЫКЛЮЧНАЙ АДВАГІ

Такімі плякатамі і «прыкладамі выключнай адвагі», тэкст, да якіх складаўся прызванымі на вайну журналістамі, старая вар‘ятка Аўстрыя хацела натхніць салдат, якія гэтай літаратуры ня чыталі, і калі ім прысылалі на фронт такія «прыклады выключнай адвагі», салдаты круцілі з іх сабачыя ножкі ці знаходзілі ім яшчэ лепшае ўжываньне, адпаведнае мастацкай каштоўнасьці і самому дух гэтых «прыкладаў адвагі».

Пакуль фэльдфэбэль пашоў шукаць якога-небудзь афіцэра, Швэйк прачытаў плякат:

«НІЖЭЙШЫ ЧЫН САНІТАРНАГА АТРАДУ ІОСІФ БОНГ».

…Санітары зносілі цяжка параненых да санітарных двуколак, што стаялі напагатове ў лагчыне. Калі двуколькі напаўняліся, яны накіроўваліся на перавязачны пункт. Рускія, даведаўшыся, дзе знаходзіцца санінтарскі атрад, пачалі абстрэльваць яго гранатамі. Конь, запрэжаны ў адну з дарожных двуколак, якія тут стаялі, быў забіты гранатаю.

— Бедны Васька, прапаў ты ні за грош! — з жалем сказаў ніжні чын санітарнага атраду № 3 Іосіф Бонг, які знаходзіўся пры двуколцы.

У гэты момант ён сам быў паранены асколкам гранаты. — Ня гледзячы на гэта ён выпраг забітага каня і адцягнуў двуколку ў больш бясьпечнае месца. Пасьля гэтага ён вярнуўся па вупраж забітага каня. Рускія ўсё абстрэльвалі.

— Страляйце, страляйце, праклятыя забойцы, я вупражы ня дам прапасьці!—і з гэтымі словамі ён зьняў з каня вупраж і занёс яс на двуколку. якая стаяла ў закрытым месцы. Таварышы сустрэлі яго папрокамі за тое, што ён дарэмна ставіць сябе ў небясьпеку.

— Я не хацеў кідаць вупражы — яна-ж амаль што новая. Шкода, думаю сабе, у нас саміх лішняй няма, — апраўдваўся адважны салдат і толькі пасьлм гэтага дазволіў завесьці сябе на перавязачны пункт, бо быў паранены.

Неўзабаве пасьля гэтай падгеі начальнік атраду аздобіў яго грудзі сярэбраным мэдалём «За храбрасьць».

Прачытаўшы плякат і бачачы, што фэльдфэбель яшчэ не вярнуўся, Швэйк зьвярнуўся да апалчэнцаў, што знаходзіліся ў каравульным памяшканьні:

— Дасканалы прыклад адвагі! Калі так пойдзе справа далей, у нас ва ўсёй арміі будзе толькІ новая вупраж. Калі я жыў у Празе, прачытаў я ў «Праскай офіцыяльнай газэце» яшчэ мудрэйшы прыклад пра аднаго вольнапісанага[9] Іосіфа Войена. Ён быў у Галіцыі, у 7-м егерскім палку. У час атакі папала яму ў голаву куля. Калі яго хацелі занесьці на перавязачны пункт, ён закрычаў, што няма чаго перавязваць такую пусьцяковіну, і палез зноў у атаку з сваім разьдзелам. У гэты час яму гранатай адарвала ступень нагі. Зноў хацелі яго занесьці, але ён схапіў палку, закульгаў на ёй уперад, і палкаю стаў адбівацца ад няпрыяцеля. Якраз тут прыляцела яшчэ адна граната і адарвала яму руку, ды якраз тую, у якой ён трымаў палку. Тагды, доўга ня думаючы, ён бярэ палку ў другую руку і крычыць, што ён гэтага ім ня даруе. Бог яго ведае, як-бы гэта ўсё скончылася, каб яго шрапнэльлю дашчэнту не зьліквідавала. Магчыма, што ён атрымаў-бы сярэбраны мэдаль, каб яго ня зьнішчыла шрапнэль. Калі яму адарвала галаву, дык пакуль яно кацілася, ён яшчэ пасьпеў крыкнуць:

Абавязак выканай, салдат, ты свой,

Нават калі сьмерць лунае над табой!

— Чаго толькі ў газэтах ня пішуць, — заўважыў адзін з каравульнай каманды. — Нябось, у самога складальніка ад гэтага галава ашаламілася.

Ён плюнуў:

— У нас у Чаславі быў у палку адзін рэдактар з Вены, немец. Служыў прапаршчыкам. Па-чэску ні з кім не хацеў гаварыць, а калі прыкамандыравалі яго да маршавай роты, дзе былі адны чэхі, адразу па-чэску загаварыў.

У дзьвярах паказаўся сярдзіты твар фэльдфэбэля:

— Wen man ist drei Minuten wed, da hort man nichts anders als: «па-чэску, чэхі»[10].

I выходзячы (відавочна, у буфэт), ён сказаў унтэр-афіцэру з апалчэнцаў, каб той завёў гэтага вашывага нягодніка (ён паказаў на-Швэйка) да падпаручніка, як толькі падпаручнік прыдзе.

— Пан падпаручнік, мусіць зноў з тэлеграфісткай са станцыі бавіцца, — сказаў унтэр-афіцэр, калі фэльдфэбэль вышаў.— Прыстае да яе вось ужо два тыдні і кожны дзень прыходзіць са станцыі злосны, як чорт, і гаворыць: «Вось-жа б… ня хоча прыйсьці да мяне нанач».

I гэты раз падпаручнік прышоў злосны, як чорт.

Чуваць было, як ён шпурляў са стала кнігі.

— Нічога, брат, ня зробіш, прыдзецца табе ісьці да яго, спагадліва сказаў Швэйку ўнтэр. — Нямала прайшло салдат праз яго рукі, і маладых, і старых.

Швэйка завялі ў канцылярыю. У канцылярыі за сталом сядзеў ваўкаваты з выгляду малады падпаручнік.

Убачыўшы, што ўнтэр вядзе Швэйка, ён пагрозьлівым тонам мармытнуў:

— Ага!..

Унтэр-афіцэр адрапартаваў:

— Гонар маю далажыць, пан лейтанант, гэты чалавек быў затрыманы на вакзале без дакумантаў.

Падпаручнік кіўнуў галавою з такім выглядам, нібы ён ведаў пра гэта ўжо некалькі гадоў таму назад.

Урэшце, кожны, хто ў гэту хвіліну глянуў-бы на Швэйка, павінен быў-бы пераканацца, што думаць, што ў чалавека з такім выглядам могуць быць якія-небудзь дакуманты — рэч немагчымая. У Швэйка быў выгляд, нібы ён скінуўся з неба ці з якой-нсбудзь плянэты і з прасьцецкім зьдзіўленьнем аглядае новы, незнаёмы яму сьвет, дзе ад яго патрабуюць нейкіх невядомых яму дурнецкіх дакумантаў.

— Што вы рабілі на вакзале? — строга запытаўся падпаручнік.

— Асьмелюся далажыць, пан лейтэкант, я чакаў цягніка на Чэскія Будэйовіцы, каб папасьці ў 91-ы полк да паручніка Лукаша, у якога я дзяншчыком і якога мне давялося пакінуць, бо мяне адправілі да начальніка станцыі наконт разгляду пытаньня пра штраф па падазрэньні ў самапраўным спыненьні цягніка тормазам Вістэнгаўаа.

— Ня дурэце мне галавы! — крыкнуў падпаручнік, — кажэце складна і коратка і не балбачэце глупства.

— Асьмелюся далажыць, пан лейтэнант, ужо з тае самай хвіліны, калі мы з панам паручнікам Лукашом селі ў цягнік, які павінен быў завезьці нас як найхутчэй у 91-ы пяхотны полк, нам не пашанцавала: перш за ўсё быў украдзены куфэрак, потым нейкі спрэс лысы генэрал-майор…

— Што за чорт!.. — занэрваваўся падпаручнік.

— Асьмелюся далажыць, пан лейтэнант, канечна трэба, каб усё лезла з мяне паступова, як з старога сяньніка, для таго, каб у вас «стварыўся па-магчымасьці найбольш яскравы малюнак», як казаў нябожчык шавец Пэтрлік, калі загадваў свайму хлапчуку скідаць порткі, перад тым, йк вылупіць яго папружкаю. — Падпаручнік засоп ад злосьці, а Швэйк гаварыў далей — Пану лысаму генэрал-майору я чамусьці не спадабаўся і таму быў высланы панам паручнікам Лукашом, у якога я служыў дзяншчыком, у калідор вагона. У калідоры мяне абвінавацілі ў тым, пра што я ўжо дакладваў. Пакуль справа высьветлілася, я застаўся пакінутым на пэроне. Цягнік пашоў, пан паручнік з куфэркамі і з усімі — і сваімі і маімі — дакумантамі паехаў, а мне прышлося лыпаць вачыма, як пакінугай сіраце, без дакумантаў.

Швэйк глянуў на падпаручніка такім ясным поглядам, што той яму паверыў. Тады падпаручыік пералічыў Швзйку ўсе цягнікі, якія праехалі цераз станцыю пасьля хуткага цягніка.

— Асьмелюся далажыць, пан лейтэнант, — адкаэаў Швэйк з прыветнай усьмешкай, — пакуль я чакаў наступнага цягніка, са мной здарылася прыкрасьць: сеў я піць піва—і пашло: кубак за кубкам, кубак за кубкам…

— Такога асла яшчэ ў жыцьці ня бачыў,— падумаў падпаручнік.

— Ува ўсім прызнаецца. Колькі іх прайшло праз мае рукі І ўсе як толькі маглі, лгалі і не прызнаваліся, а гэты спакойна сабе заяўляе: «Празяваў усе цягнікі, бо піў піва».

Усе свае меркаваньні ён падсумаваў у аднэй фразе, з якой і зьвярнуўся да Швэйка:

— Вы, галубчык, дэгенэрат. Ведаеце, што такое «дэгенэрат»?

— У нас на рагу Катэржынскай вуліцы, асьмелюся далажыць, жыў адзін дэгенэрат. Бацька яго быў польскі граф, а маці павівальная бабулька. Удзень ён падмятаў вуліцы, а ў вечар у шынку не дазваляў сябе называць іначай, як «ваша сіяцельства».

Падпаручнік палічыў за найлепшае скончыць гэту справу і адрэзаў:

— Вось што, вы, ёлап, зараз-жа адпраўляйцеся ў касу, купеце сабе білет і паедзеце ў Будэйовіцы. Калі я яшчэ раз вас тут убачу, то абыйдуся з вамі, як з дэзэртырам. Кругом… марш!

Швэйк ня кратаўся з месца, трымаючы руку пад казырок.

— Вон адгэтуль, чулі! Кругом… марш! — закрычаў на яго падпаручнік. — Паланэк, завядзеце гэтага ёлапа да касы і купіце яму білет да Чэскіх Будэйовіц.

Унтэр-афіцэр Паланэк праз хвіліну зноў зьявіўся ў канцылярыю. Праз прачыненыя дзьверы з-за ўнтэр-афіцэра выглядвала дабрадушнае аблічча Швэйка.

— Што яшчэ там?

— Асьмелюся далажыць, пан лейтэнант, — таямніча зашаптаў унтэр — у яго няма грошай на дарогу і ў мяне няма. А дарэмна яго везьці ня хочуць, бо ў яго няма дакумантаў.

Падпаручнік не палез у кішэнь па саламонава вырашэньне цяжкога пытаньня.

— Няхай ідзе пеша, — сказаў ён. — Не бяда, калі яго ў палку пасадзяць за спазьненьне. Няма чаго з ім тут валаводзіцца.

— Нічога, брат, ня зробіш, — сказаў Паланэк Швэйку, вышаўшы з канцылярыі.—Хочаш — ня хочаш, — а прыдзецца, браток, табе ў Будэйовіцы пешкам перці. Там у нас, у каравульным памяшканьні, ляжыць акраец хлеба. Мы яго табе дамо на дарогу.

Праз паўгадзіны, напіўшыся салдацкай кавы і дастаўшы, апрача акрайца хлеба, васьмушку тытуню, Швэйк вышаў з Табара сярод цёмнай ночы, напяваючы старую салдацкую песьню:

Ішлі мы проста ў Ярамэр,

Калі ня хочаш, дык ня вяр…

Чорт яго ведае, як гэта здарылася, але ўдалы ваяка Швэйк заміж таго, каб ісьці на поўдзень у Будэйовіцы, ішоў проста на захад.

Ён ішоў па занесенай сьнегам шашы, па марозіку, захінуўшыся ў шынэль, нібы наполеонаўскі грэнадзёр, варочаючыся з паходу на Маскву. Розьніца была ў тым, што Швэйк весела пеў:

Я пайду прайдуся

ў зялёны гаёчак…

І ў занесеных сьнегам цёмных лясох далёка разьлягалася рэха. У вёсках забрыхалі сабакі.

Калі Швэйку надакучыла пець, ён сеў на кучу друзу каля дарогі, закурыў люльку і, аддыхнуўшы, пашоў далей, насустрач новым прыгодам.

Будэйовіцкі паход быў пачаты.

Загрузка...