Аднаго ранку, калі мы з жонкай снедалі, служанка прынесла тэлеграму ад Шэрлака Холмса. Вось што ў ёй было:
«Можаце вызваліцца на два дні? Мяне толькі што выклікалі на захад Англіі ў сувязі з трагедыяй у Боскамскай даліне. Буду рады, калі далучыцеся. Паветра і пейзаж цудоўныя. Ад’езд з Падынгтана ў 11:15».
– Што ты на гэта скажаш, мілы? – спытала жонка, зірнуўшы мне проста ў твар. – Паедзеш?
– Нават не ведаю. У мяне даволі шмат пацыентаў.