Паквяліць (дыял.) — падражніць, даводзіць да слёз.
Урад (чэшск. urad) — дзяржаўная ўстанова.
Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя ў Заходняй Беларусі (1925–1927).
Каўцыя (польск. kaucja) — грашовы задатак.
Нуртам (дыял.) — ніц.
Паздзыгаць (дыял.) — пасаскокваць.
Абсальвент (польск. absolwent) — выпускнік навучальнай установы.
Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), 9.03.1918–1925.
Культурна-асветніцкая арганізацыя, на аснове якой было створана Таварыства беларускай школы (ТБШ), 1921–1937.
Люйдымас (літ. liudijimas) — пасведчанне.
Шляфрочак (ням. Schlafrock, польск. szlafrok) — дамашні халат.
Ліцытацыя (польск. licytacja) — аўкцыён.
Сафо (Сапфо) — старажытнагрэчаская паэтка (канец VII ст. да н. э. — 1-я пал. VI ст. да н. э.)
Кансулят (польск. konsulat) — консульства.
Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер, створаны ўрадам буржуазнай Польшчы ў мястэчку Бяроза-Картузская Палескага ваяводства, 1934–1939.
Сэквэстратар (польск. sekwestrator) — судовы выканаўца.
Міжнародная арганізацыя дзяржаў, створана на Парыжскай мірнай канферэнцыі, 1919–1964.
Пражскі Град, гістарычнае ядро Прагі, заснаваны ў IX ст., рэзідэнцыя чэшскіх правіцеляў і архіепіскапаў.
Коруна (чэшск. koruna) — крона, грашовая адзінка некаторых заходнееўрапейскіх краін.
Кнэдлік (чэшск. кnedliceк) — фрыкадэлька.
Чэшская гімнастычная арганізацыя «Сокал» створана ў 1862 годзе.
Легітымацыя (польск. legitymacja) — пасведчанне асобы.
Жолнеж (польск. zolnierz) — салдат.
Краватка (польск. krawat) — гальштук.
Беларускі літаратурны і культурна-грамадскі часопіс, выходзіў у Празе, 1931–1935.
Удзельнік узброенага выступлення на Случчыне, 14.11.–28.12.1920.
Інзэрат (польск. inserat) — аб’ява.
Штатэнлез (ням. staatenlos) — без грамадзянства.
У 1939 годзе ў Данцыгу на канферэнцыі беларускіх эмігранцкіх цэнтраў некаторых заходніх краін было створана Беларускае бюро даверу пры Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі, а пры ім — Беларускі камітэт самапомачы. У Празе ўтварыўся яго філіял — Пражскі камітэт самапомачы.
Беларуская газета, якая выходзіла ў Берліне (1939–1945).
Дыстынгаваны (польск. gystyngowany) — вытанчаны, свецкі.
Арбайтсамт (ням. Arbeitsamt) — біржа працы.
Жорала (дыял.) — крыніца.
Зборнік вершаў Л. Геніюш (Мінск, 1967).
Саюз пісьменнікаў Беларусі (СПБ).
Бэфэль (ням. Befehl) — загад.
Непрызваітасьць (польск. nieprzyzwoitsc) — непрыстойнасць.
Тэатр ім. Б. Сметаны.
Зыск (дыял.) — прыбытак.
Відок (дыял.) — карціна, пераважна пейзаж.
Каляф’ёр (польск. kalafior) — цвятная капуста.
Пашыхаваць (дыял.) — пашанцаваць.
Райх (ням. Reich) — дзяржава, імперыя.
Пудэлачак (дыял.) — карабок.
Атэнтат (польск. atentat) — замах.
Дата і год смерці брата Расціслава на іншых старонках — 28 красавіка 1945 года.
Дата і год смерці сястры Люсі на іншых старонках — 22 мая 1952 года, 1954 год.
Камплікаваць (польск. kamplikowac) — ускладняць.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на акупаваных Германіяй землях Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі.
Апаска (польск. opaska) — павязка.
Аерканьяк (польск. ajerkoniak, ням. Eierlikor).
Дойчлянд (ням. Deutschland) — Германія.
Другі Усебеларускі кангрэс, з’езд прадстаўнікоў беларускіх арганізацый, легальна існуючых у акупаванай Германіяй Беларусі.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД).
Урляўб (ням. Urlaub) — водпуск.
Фольксдойчы (ням. Volksdeutsche) — немцы, што жылі за межамі Германіі.
Горба (дыял.) — куча.
Маецца на ўвазе пасведчанне аб дэзінсекцыі (ням. Entlausungschein).
Орднунг (ням. Ordnung) — парадак.
Раўс русішэ швайн (ням. heraus russisches Schwein) — вон, руская свіння.
Падрочваць (дыял.) — дражніць.
Гаймат (ням. Heimat) — радзіма.
Замэльдаваць (дыял.) — стаць на ўлік, прапісацца.
Палац у стылі барока ў Празе.
Нур фюр дойчэ (ням. nur für Deutsche) — толькі для немцаў.
Руская вызваленчая армія, вайсковыя фарміраванні, створаныя нямецкімі ўладамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны з ваеннапалонных Савецкай Арміі.
Багнэт (польск. bagnet) — штых.
Рэлігійныя кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Ствараліся татарамі, якія пасяліліся на Беларусі з XIV ст.
Жэнаць (дыял.) — гнаць.
Гакэнкройц (ням. Hakenkreuz) — свастыка.
Галасіцца (польск. zglosic) — паведаміць.
Легальная маладзежная арганізацыя, якая існавала на Беларусі ў часы нямецкай акупацыі.
Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ).
Гітлерюгэнд (ням. Hitlerjugend) — фашысцкая маладзёжная арганізацыя юнакоў ва ўзросце 14–18 гадоў у Германіі (1926–1945).
Ходнік (дыял.) — тратуар.
Бэатыфол (англ. beautiful) — прыгожы.
Яскіня (польск. jaskinia) — пячора.
Снежка, найбольш высокая вяршыня ў Судэтах на граніцы Польшчы і Чэхаславакіі (1602 м).
Драткаваць (чэшск. dratkovati) — націраць пол.
Тэрэн (польск. teren) — мясцовасць, тэрыторыя, раён.
Акрэмы (дыял.) — самабытны
Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне.
Свомая (дыял.) — характэрная
Чэхаславацкая Рэспубліка (CSR) (1918–1960).
Гэгэнна (гебр. геена) — пекла.
Зрэвізытаваць (польск. rewizytowac) — нанесці візіт у адказ.
Горад у Чэшскай і Славацкай Федэратыўнай Рэспубліцы.
Кіп смайлінг (англ. keep smiling) — давайце ўсміхацца.
Тойфэль (ням. Teufel) — чорт.
Лічны (польск. liczny) — шматлікі.
Такрошні (дыял.) — леташні, мінулы.
Патрава (дыял.) — ежа.
Фэртраўэнштэле (ням. Vertrauensstellung) — адказная пасада.
Злажыць (дыял.) — адзець.
Жамера (дыял. жамярня, Сцяшковіч Т. Слоўнік Гродзенскай вобласці. Мн., 1983) — дзетвара.
Палітаваньне (польск. politowanie) — спачуванне, жаль.
Выпраўленча-працоўны лагер.
Аддзедзічыць (дыял.) — атрымаць у спадчыну.
Тут.
Дэка (грэч. deka) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае дзесяць.
АК (Armia Krajowa) — Армія Краёва, польская падпольная ваенная арганізацыя перыяду нямецка-фашысцкай акупацыі. Падпарадкоўвалася польскаму эмігранцкаму ўраду ў Лондане.
Польскі эмігранцкі ўрад у Лондане (1939–1945).
Асобы лагерны пункт.
Юберкультывірт (ням. uberkultiviert) — звышкультурны.
Шчопці (дыял.) — невялікая колькасць чаго-небудзь сыпучага, што можна ўзяць трыма пальцамі.
Дрэваапрацоўчы камбінат.
Л. Геніюш зноў вяртаецца да гэтых успамінаў на іншай старонцы.
Макатка (дыял.) — невялікі вышываны дыванок або карціна.
Кацык (дыял.) — туземны князек.
Унутрылагерная турма.
На іншай старонцы гэта прозвішча напісана: Рудкоўскі.
Трансава (дыял.) — багна, дрыгва.
Беларуская вайсковая каманда «смірна».
Вяротны (дыял.) — вельмі падобны.
Благальна (польск. blagalny) — умольна.
Гэршэндэ фольк (ням. herrschende Volk) — пануючы народ.
З ліста Міколы Канаша (Жлобін):
«…У пятым і шостым нумарах часопіса „Маладосць“ Ларыса Антонаўна ўспамінае прозвішча стукача Шапавала. З такім прозвішчам працаваў у нашым лагеры ў ППЧ (производственно-плановая часть) наш зямляк. Жывы ён сёння і дзе знаходзіцца, цяжка адказаць, і ўсе ж хочацца сказаць некалькі добрых слоў аб ім. Я доўгі час працаваў у шахце на адбойным малатку, гэта адна з самых цяжкіх прац. На такіх работах пераважна выкарыстоўвалі людзей, якія мелі па 25 год зняволення. Напрыклад, у брыгадзе са мной працавалі літовец Пяткявічус, латыш Дэрмакс, вядомы ў Эстоніі ў саракавыя гады баксер Агур і г.д. I вось аднойчы мяне ў шахце цяжка пакалечыла, я прахварэў больш месяца і калі паправіўся, зноў накіравалі на малаток дзяўбці вугаль, але нормы выпрацоўкі я выконваць ужо не мог. Тады накіравалі да мяне нарміроўшчыка В. Яблонскага, які цэлы тыдзень вёў нада мною хронаметраж маей працы. Памятаю, гэта была трэцяя змена (начная). Вярнуўшыся ў лагер, я хутка заснуў і чую, раптам мяне нехта будзіць: „Хлопча, уставай. Кепскія твае справы. Прыйшла папера з шахты, дакладная, у якой абвіняюць цябе ў сабатажы. Пайшлі са мною да лекара“. У кабінеце хірурга аказаўся на прыеме ўкраінец лекар Дзячук. I вось яму кажа Шапавал: „Трэба спасці хлопца. Зрабі гэта, я прашу цябе, доктар“. Не ведаю, што Дзячук напісаў там, але я, прыйшоўшы ўжо на мрацу на шахту, больш не працаваў на малатку. Дзякую за гэта толькі Шапавалу, якога я нават ніколі больш не сустракаў і нічым яго нават не аддзячыў.
У „Споведзі“ яшчэ есць шмат прозвішчаў, якія вядомы мне, але яны ўпамінаюцца там двума, трыма словамі, хаця многія варты большага».
Магчыма, Ларыса Антонаўна каго і без нейкіх асаблівых падстаў залічыла да стукачоў. Але жывыя і нябожчыкі няхай прабачаць яе за лішнюю падазронасць, бо і сапраўды паўжыцця яна была шчыльна акружана даносчыкамі і правакатарамі.
Пранікае ў мяне страх, калі бачу сметнікі,
што чакаюць змучаных рук паэта,
ахапляе роспач, калі бачу гэтых сабак,
што мяне на сметнік вядуць са штыхом.
Грузавік амерыканскай вытворчасці.
Сьцінаць (дыял.) — ссякаць.
Архіепіскап Кентэрберыйскі — глава англіканскай царквы.
Пра смерць Галі Готэс з ліста М. С. Ласціўкі да сям’і Канашаў (з украінскай):
«…Што да „Споведзі“ Л. Геніюш, дзе яна апісвае пра Інту і пра забойства Галі Готэс — усе правільна… Адно толькі недакладна, дзе яе забілі… Я сама была пры гэтым злачынстве… Не магу спакойна пісаць… Проста рукі дрыжаць… Я да сёння яшчэ памятаю і кожны дзень малюся за яе душу… А было вось як. 17 верасня, у панядзелак, вось толькі год крыху забылася, здаецца, 53-ці. Нашу брыгаду павялі капаць бульбу на поле „ім. Казлова“, так мы яго называлі… Расставілі нас на барознах з рыдлеўкамі. Крайняй была Галя, а я адразу каля яе другая. Не пакапалі мы яшчэ і паўгадзіны, як раптам, ні з таго ні з сяго, пачуўся выстрал. I адразу Галя з крыкам: „Ой, сястру, сястру!“ — схапілася за жывот і ўпала. Усё гэта я бачыла. Я кінулася да яе, але сам забойца, малады ахоўнік, прыбег, схапіў мяне за каўнер і адкінуў з крыкам: „Уходи, а то и тебя убью!“ — і адагнаў да гурту, што сабраўся каля надзоркі. Моцна сталі мы ўсе крычаць і зваць на дапамогу лекара. Але нас яна і ахоўнікі акружылі і нікуды не пускалі. А Галя за той час поўзала па зямлі, а за ёю цякла кроў нават праз ватныя штаны. Так яна, пакутваючы, сапраўды адпаўзла за так званую зону… I калі з горада прыехалі опер і лекар, то яна ўжо была мертвай, і яе забралі і павезлі. Нас, так як мы моцна крычалі, што не будзем з забойцам працаваць, пагналі ў зону і адразу ў сталовую на абед. Але мы ад яго адмовіліся і ў знак жалобы нічога не елі, і нас распусцілi па бараках. На другі дзень на вахце, калі ўбачылі, што той забойца зноў будзе нас канваіраваць, то мы запратэставалі, што не пойдзем з ім на працу. Нас спачатку „уговаривали“, а потым дзве першыя пяцёркі забралі ў БУР, а нас прымусам вывелі, але, праўда, ужо без забойцы… Вось так Галя ні за што загінула. А надзоры апраўданне забойцы склалі версію, што яна выйшла за забароненую зону, але гэта чыстая хлусня!»
Коц (дыял.) — баваўняная або шарсцяная коўдра.
Аддзел раеннага забеспячэння.
Адораваць (польск. аdorwac) — пакланяцца.
Пляцка (польск. рlасек) — аладка, пірог.
Бонда (дыял.) — праснак.
Збродня (дыял.) — злачынства.