«Даруйце мне» (італ.).
Авідзій тут маецца на ўвазе як аўтар «Навукі аб каханні».
Траньё гаворыць пра звычай тых часоў высылаць дэлегацыю знатных грамадзян горада для сустрэчы шаноўных гасцей.
«Трапіў у палон, дык выкупіся за найменшую плату» — лацінская прыказка.
Basta — хопіць! (італ.)
«Ад усёй душы рады сустрэцца з вамі» (італ.).
«Будзьце ласкавы ў наш дом, шаноўнейшы сіньёр Петруч'ё» (італ.).
У адной сярэдневяковай аповесці расказваецца, што рыцар Фларэнцыяна ажаніўся з страшэнна пачварнай жанчынай. Адсюль і супрацьпастаўленне: «качарга-пачвара» і «краска».
Сівіла (вешчая чарадзейка ў старарымскіх сказаннях) у эпоху Адраджэння ўвасаблялася ў выглядзе старой непрыгожай жанчыны «старая карга»).
Ксантыпа (Сакратава жонка) была вядома ў тагачаснай літаратуры як сварлівая, сярдзітая баба.
Метрыкул — метрычная выпіска (лац.).
У шэкспіраўскія часы ў метрыкулах звычайна запісваліся асноўныя звесткі аб бацьках і маёмасным становішчы бацькоў народжанага.
Леда — дачка эталійскага цара Фесція. У яе закахаўся Юпітэр і, прыняўшы вобраз лебедзя, спакусіў яе (рымская міфалогія).
Парыс — траянскі царэвіч, які ажаніўся з дачкой Леды.
Старадаўняя англійская прыказка сцвярджае, што жанчынам, якія звекавалі ў дзеўках, суджана пасля смерці трапіць у пекла і вадзіць там «да ветру» чужых дзяцей у пакаранне за тое, што пры жыцці яны не мелі сваіх.
Грызельда — гераіня шырока вядомай у шэкспіраўскі час навелы; з'яўлялася ўвасабленнем жаночай пакорлівасці, вытрымкі і паслушэнства.
Лукрэцыя — гераіня старажытнарымскай міфалогіі; прыклад дзявочай цнатлівасці і чысціні. Пасля таго як над ёй наглуміўся ветраны сын цара Тарквінія, яна пакончыла з сабой. На гэты сюжэт Шэкспірам напісана паэма «Зганьбаваная Лукрэцыя».
Цір — горад у Сірыі; у старажытныя часы славіўся сваімі дыванамі.
«Тут працякала рака Сімоіс; тут Сігейская зямля; тут стаяў высокі палац старога Прыама».
(Радкі з паэмы Авідзія «Гераіды»)
Панталоне — тыпаж з італьянскай камедыі, праставаты, пацешны стары.
Эакід (грэч. міфалогія) — герой, удзельнік Траянскай вайны; праславіўся сваёй сілай і храбрасцю. У міфалогіі вядомы таксама пад імем Аякса.
«Сорак выдумак» — няяснае месца ў арыгінале. Некаторыя каментатары лічаць, што гэта, магчыма, назва зборніка жартаў і гумарэсак шэкспіраўскіх часоў.
Cum privilegio imprimendum solum (лац.). — «З выключным правам адціскаць» (друкарскі тэрмін; тут — у пераносным сэнсе).