Работа ў ахвоту, ды дзень мал.
Работа — не забота: забота, калі няма работы.
На свеце як бывае? Хто працуе, той мае.
Мацей, папацей, калі хлеба захацеў!
Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца.
Той харош, хто для справы гож.
Працуи, нябожа, то і Бог паможа.
За што добра бярэшся, канца даб'ешся.
Паміраць збірайся, а жыта сей
Пчолы пчалмі, але і сам не спі.
Кепская снасць адпачыць не дасць
Каму прырупіць, вочы пралупщь
Ранняя пташка зярняткі клюе, а позняя — вочкі трэ.
Скоры паспех людзям на смех
Гуляй, галота, калі ахвота якая плата, такая й работа.
Працуй да поту — з'ясі ў ахвоту
Вала клічуць не мед піць, а вазы вазіць
Каторы конь цягне, таго і паганяюць
Добра ўсе ўмець, але не ўсе рабіць
3 музыкі хлеб невялі кі
Умей таьчыць, а рабіць гора наўчыць
Мазалевай працай не здабудзеш палацаў
Родная зямелька, як зморанаму пасцелька
Мілы той куток, дзе вязалі пупок
Дома і салома ядома
Кожны кулік жыве, дзе прывык
Дабра на Дану, ды лепей у даму
На чужыне і камар пне
На чужой старане паклонішся й баране.
І дома не мед, але ж і ў чужых не піва.
Што сяльцо, то нараўцо, што хутарок, то гаварок
Папаў у вараны — каркай, як яны
3 кі м павядзешся, ад таго і набярэшся
Хоць назадзе, абы ў стадзе
3 міру па нітцы — голаму сарочка
Не той сябра, хто медам мажа, а хто праўду кажа
Добра карміць сытага, а галіць лысага
Так у госці звалі, аж рукавы адарвалі
І пірагоў шкода, і гасцей сорам
Госць, не госць, а калатні досць
Начлег з сабой не носяць, а ў людзей просяць.
На сваім сметніку і верабей гаспадар.
Усе тут наша, толькі мы яму не сваё
Тады маю, калі ў руках трымаю.
Купіў бы сяло, ды грошай гало
Паехаў бы на кірмаш, ды грошай нямаш
За свой грош усюды харош
Чэшацца, свярбіцца — хочацца разжыцца
Меў бы ніву — знаў бы і сілу
На ваўку добры кажух, ды прышыты
У лысага чуб не пазычыш
Як ёсць сіла, дык і за мяжой ніва
Не таму згалелі, што елі, а таму, што ліхадзеі тоўстае юрла мелі
Была ў сабакі хата, ды ад дажджу згарэла
Які бот не скурат, але лапцю не брат
Я свістаў, пакуль ад цябе дастаў, а цяпер ты пасвішчаш, пакуль з мяне зышчаш
Шчыраму і чужая болька колка
Добраму чалавечку добра і ў запечку
Добрыя вочы не баяцца дыму.
Добраму толькі кіў, а на лядашчага трэба кій
Адвага або мед п'е, або кайданы трэ
Старожа лепей варожы
Хіцер Зміцер, але ж і Саўка — не дурак
Ласкавае цяля дзвюх матак ссе
Ад паклону галава не балела шкому
Не чорт вінаваты, што тараваты
Рахуба — не згуба
На яго дзе сядзеш, там і злезеш
Гразь не сала пацер, і адстала
Маўчок — пятачок, а два маўчкі — грывеншк.
У закрыты рот муха не заляціць
Разумныя жарты пахвалы варты
Зерне да зерня — будзе поўная мерня
3 ліхім чалавекам і гадзіна (можа здацца) векам
У ліхога пчаляра і мед горкі
Які Сава, такая і слава
Слоў мяшок, а спраў — на вяршок
Мякка сцеле, ды мулка спаць.
Як свінню ні кліч, выдасць лыч.
Разумная галава, ды на дурной шыі
За дурною галавою нагам няма спакою
Усякі гад на свой лад.
Хоць і не звер, ды чорт яму вер.
Завіднае вока бачыць далёка.
Пусці нахабу пагрэцца, то й самому няма дзе дзецца.
Есці дай, а работы не пытай. Стук, грук — абы з рук.
Як баішся, дык і ліха не мінеш, і надрыжышся.
Баязліваму і корч — мядзведзь.
Гарбатага магіла спраміць.
Сядзіць моўча, ды дума ў яго воўча.
Пайшоў Апанас па квас, дык ні Апанаса, ні квасу
У яго са сваім хлебам паабедаеш
Пралазу відаць адразу.
Такі свет настаў: ні палажы, ні пастаў
Не заглядбеся на чужых жонак: не скасееш, дык здурнееш.
Не будзь ласы на чужыя каўбасы. На пахілае дрэва і козы скачуць
На Беларусі пчолы, як гусі, а гусі, як валы.
Не крычы моцна: у пастухі возьмуць.
Усе — ну ды ну, а тпрукаць няма каму.
Грыбкі, на бакі, ідуць бараві кі!
Трымайся за грыву, бо за хвост не ўтрымаешся.
Рука руку мые, а чорт чорта крые.
У астрог шмат дарог.
Дзякуй, не дзякуй, а заплаціць мусіш
Дай, Божа, мне, а іншым — не
Мой мілы спакою, добра мне з табою.
Паздароў, Божа, гасцей, каб ездзілі часцей.
Было піць і есці, толькі прынукі не было.
Не таго шкода, што з'елі, а таго, што асталося.
Не ганю, а проша вон!
Дзе гам, і я там.
Прасіць прасілі, а каб паднасіць — не паднасілі
Прыходзь у госці, кума, калі мяне дома няма.
Багаты Цімошка: сабака і кошка.
У каго чуюць, перад тым і шапкуюць.
Нам ні па чом сем карчом: абы грошы — усе абайдзём.
Казаэ воўк, што гарох тоўк, авечак не чапаў, баран паверыў — і прапаў.
Шчупак за плоткаю ганяўся, пакуль сам у нератнепапаўся.
Свіння даўно паняй была б, але лыч не пускае
Жартаваў воўк з канём, ды ў жмені зубы панёс