1

Гэтае, узаконенае ўрадамі каралёў, а потым цароў, жульніцтва зарадзілася яшчэ ў 1690 годзе, калі манахі пад Заблудавам знайшлі цела шасцігадовага хлопчыка. Хтосьці выказаў здагадку, што з малога яўрэі бралі на мацу кроў. Духавенства зда-гадку клікуш падтрымала, нябожчыка аб'явіла велікамучанікам ды распаліла страсці.

I пяцьдзесят, і сто, і паўтараста гадоў таму назад вялізныя натоўпы сялян на чале з дзесяткамі бацюшак і архірэяў, у суправаджэнні эскадрона казакаў урачыста насілі карычневую дамавінку з мошчамі ад Заблудава да Крынак, з Крынак да Ваўкавыска, з Ваўкавыска да Свіслачы, Навагрудка і Слуцка... Тысячы пасталоў і ботаў узнімалі дарожны пыл, над людскім патокам шапацелі харугвы. Развяваючы на ветры свае доўгія космы, нечалавечымі галасамі, як у бочку, раўлі малітвы, гугнявілі тропары тоўстыя папы, чадзілі кадзіламі, а сотні вёрст, парэзаных каляінай пясчаных дарог, бабы высцілалі палатном.

У такія дні пусцелі вёскі. Спатыкаць мошчы збягаліся старыя і малыя. На вуліцу выносілі накрытыя сурвэтамі сталы з боханамі хлеба, сальніцамі і збанкамі вады, да гасцей паўзлі на каленях калекі з надзеяй выздаравець.

Калі папы прыпыняліся ля сталоў свянціць хлеб і ваду, ашалелыя ад веры мацяркі паказвалі сваім дзецям, як Габрусёк з дамавінкі ківае ім паколанымі пальчыкамі і заклікае да помсты, а чорная сотня падбухторвала на пагромы яўрэйскае беднаты. Багамазы завальвалі Гродзеншчыну абразамі заблудаўскага дзіцяці, вучні царкоўнапрыходскіх школ зубрылі оду: «Святой Гавриил, угодник Христов, какие ты муки принял от жидов...»

2

Легендарныя пачвары, якія бытта жылі на Вавеле.

3

У канцы мінулага стагоддзя адбыўся працэс над сектантамі-мужыкамі з вёскі Стары Мултан з-пад Камы і Вяткі. Ён праславіўся на ўсю імперыю дзякуючы ўдзелу ў ім Уладзіміра Галакціёнавіча Караленкі.

4

Шчаслівы той, хто жыве ў доме бога і хваліць яго вечна! (Па-гебрайску).

5

Скаўты.

6

Каталіцкая арганізацыя з адданых касцёлу фанатыкаў.

7

У 1923 г. у выніку разладу сярод праваслаўнага духавенства Польшчы свяшчэннік з Бялявіч (Мастоўскі раён) Смарагд застрэліў сябра Пілсудскага, першага праваслаўнага мітрапаліта Польшчы айца Георгія.

8

Нейкі Восіп Вахлінскі з-пад Гайнаўкі, паляк па нацыянальнасці, з жонкай немкай у 1931 г. аб'явіў сябе Мікалаем II. Ён то хадзіў абарваны па хатах Гродзеншчыны, то ездзіў тройкай гнядых. Ахвотна прымаў запрашэнні на банкеты ў свой гонар. У пе-рапоўненых цэрквах выстойваў з «царыцай» малебен, які заканчваўся агульнай песняй «Божа, цара храні'». Калі «цар» потым з'яўляўся на цвінтары, гучала каманда — смірна! — і некаторыя мужыкі па-вайсковаму аддавалі яму чэсць. У доме, дзе «цар» начаваў, выстаўлялі ганаровую варту.

9

Сапраўднае прозвішча авантурысткі — Таццяна Меншыкава-Радзішчава. Яна была на ўтрыманні кардынала Польшчы Хлёнда і часта давала інтэрв'ю польскай і замежнай прэсе.

10

Устаноўленая ўрадам колькасць дзён, якія кожны мужык мусіў бясплатна працаваць на розных работах.

11

— Прыкопчыць яго!

12

— Будзе выканана, пан начальнік!

13

— Дзейнічаць!...

14

— Прэч!

15

— Назад, пракляты, хутчэй!

16

— Падрыхтавацца!.. Увага: раз, два, тры — агонь!..

17

— Гатовы!..

Загрузка...