Рэй Брэдбэры. «451° па Фарэнгейту». Пры такой тэмпэратуры (233° па Цэльсію) пачынае гарэць папера.
Публікуецца з захаваньнем усіх асаблівасцяў арыгіналу.
Па парадку ідуць наступныя зьвесткі (калі вядомыя): прозьвішча, імя, імя па-бацьку, год нараджэння, год паступлення ў органы ЧК-ОГПУ-НКВД, пасада, месца службы (калі не пазначана — Менск). Ва ўмовах закрытасьці архіваў зьвесткі носяць вымушана фрагмэнтарны характар. Да прыкладу, у сьпісе фігуруюць толькі 8 з 54 супрацоўнікаў 4-га сакрэтна-палітычнага аддзелу наркамату, 17 з 90 начальнікаў райаддзелаў НКВД, малая толіка опэрупаўнаважаных, якія непасрэдна арыштоўвалі, дапытвалі і катавалі.