* * *


Больш са мною ніколі такога не будзе —

Не паўторыцца двойчы нішто на зямлі.

Аб сустрэчах кароткіх, нібыта аб цудзе,

Мне напомняць — уколюць галінкі ялін.

Я трымаю ў далонях галінку тугую:

Не кранай толькі сэрца, лепш рукі ўкалі!

Што ж рабіць, калі я па тых стрэчах сумую

I па тых, што не вечна нішто на зямлі...

Загрузка...