* * *


Так бывае ноччу вераснёвай:

Туман на бераг голаў пакладзе,

I ў трыснягах трывожна і вяснова

Шчупак заплешча раптам па вадзе.

Сарвецца з плыні цішыня таропка,

Здалёку крыкне кнігаўкай: «Піць-піць»,

I доўга будуць з сонных елак кроплі

У Нёман, як у гулкі бубен, біць.

Загрузка...