* * *


Ноч, як хлапчук, па ільду канькамі скрыгоча,

А сон у пакрй мой ісці ўсё не хоча.

Бяроза Снягуркай ля ганка стала —

Мой сон, нарэшце, закалыхала.

Цішыня, як струна, уздыхае: «Дзінь-дон»,

I скрыпіць у кашлі стары наш дом.

Успамінаю чыесьці крокі...

Ці не твае, мой далёкі?

Загрузка...