* * *


I вясёлая, і прыгожая,

А заўсёды адна чаго ж яна?

Хлопцы ходзяць за ёю спраўныя,

А кахання няма сапраўднага.

Ёй бы зоркай быць каля месяца

Ці вярбою над возерам звесіцца.

Ды нашто сваёй ласкай, усмешкамі

Раскідалася, як арэшкамі?

Адзінокая, стыне зорачка...

Да каго прыхіліцца ёй горача,

Разабрацца, калі паклікае

Пачуццё непустое — вялікае?

Загрузка...