* * *


Ёсць у Гродна вуліцы, нібы гаі птушыныя:

Перапляліся кроны ў вышыні.

I ездзіць тут начамі старажытнасць

Па вышчарбленым бруку на кані.

Стаяць дзядулі — сівізна на скронях,—

Як варта, каля замкавых байніц,

Нібыта ў Нёмнавым блакітным звоне

Далёкае юнацтва іх звініць.

Загрузка...