ЧОРНЫЯ ГЕРАЛЬДЫ
Жыццё нас б’е, ды так... Аж я не разумею!
Б’е, як у злосці Бог, нібы ад тых удараў
пакутаў хвалі ўюць сабе гняздо надзеі
на беразе душы... Ці я не разумею!
Іх шал, удараў тых... ратаяў злых барознаў
на тварах з лютасці, на карках, што не ўдзерці.
Ці гэта жарабкі атылаў дубалобых,
Геральды чорныя, ганцы ад пані Смерці.
Як ад Хрыста ў душы зрываюцца ў прадонні
ад веры найсвятой — ёй Лёс жадае кары.
Трэск бохана, які згарае дымна ў печы,
пакуль выцягваем, нагадваюць удары.
А чалавек... Жабрак! Адводзіць моўчкі вочы,
бы на плячы руку адчуўшы перад сконам;
адводзіць, як вар’ят, і ўсё, што нёс пакутна,
мялее лужынай у позірку ягоным.
Жыццё нас б’е, ды так... Ажно не разумею!