— РАЗДЗЕЛ XVII — Кот, Пацук і Сабака

Ад шоку гарына галава спусцела. Сябры, стаялі пад Мантыяй-Невядзімкай, пахаладзеўшы ад жаху. Апошнія праменчыкі сонца кідалі крывавыя водсветы на пакрытую доўгімі ценямі зямлю. Тут за сваімі спінамі яны пачулі нечый дзікі вой.

- Хагрыд,- прамармытаў Гары. Не разумеючы, што ён робіць, Гары развярнуўся і кінуўся да халупы. Але Рон з Герміёнаю схапілі яго за абедзве рукі.

- Нам нельга гэтага рабіць,- сказаў Рон, які сам быў бялей за паперу.- Уяві, якія Хагрыда будуць чакаць непрыемнасці, калі даведаюцца, што мы былі ў яго...

Герміёна пачала дыхаць павярхоўна і адрывіста.

- Як... яны... маглі?- задыхаючыся вымавіла яна.- Як яны маглі гэта зрабіць?

- Годзе, пайшлі.- сказаў Рон, зубы якога, здавалася, моцна калаціліся.

Павольна, каб не выслізнуць з-пад Мантыі, яны рушылі да замка. Святло хутка знікала і да таго часу, як яны выйшлі на адкрытае месца, вакол іх ужо апусцілася густая цемра.

- Скаберс, сядзі на месцы,- сыкнуў Рон, прыціскаючы грудзі рукою. Яго пацук шалёна курчыўся. Рону раптоўна прыйшлося зрабіць перапынку, каб глыбей запхнуць яго ў кішэню.- Што з табой, дурная жывёла? Сядзі на месцы... АЁЙ! Ён кусіў мяне!

- Рон, цішэй!- імгненна прашапатала Герміёна.- Фадж можа аб’явіцца тут ў любы момант...

- Ён... не жадае... заставацца... на месцы...

Пацук здавалася быў моцна напалоханы. Ён з усяе моцы выкручваўся, жадаючы асвабадзіцца з ронавай рукі.

- Што з ім дзеецца?

Але здавалася Гары ведаў адказ на гэта пытанне... асцярожа, прыціснуўшы сваё цела да зямлі і жудасна зіхоцячы ў цемры шырокімі жоўтымі вачыма, да іх набліжаўся... Крукшанс. Ці ён бачыў іх, ці краўся на віск Скаберса, хлопчык дакладна не ведаў.

- Крукшанс,- уз’енчыла Герміёна,- Псік, Крукшанс! Не, вэк адсюль!

Аднак кот працягваў набліжацца...

- Скаберс... НЕ!

Але было ўжо запозна... пачук праслізнуў паміж пальцамі, сціскаючай яго ронавай рукі, кінуўся на зямлю і збег. У тое ж імгненне за ім кінуўся Крукшанс. І перш, чым Гары і Герміёна паспелі штосьці зрабіць, за імі следам, выбегшы з-пад Мантыі-Невідзімкі ў цемру пабег Рон.

- Рон!- праенчыла Герміёна.

Яна і Гары зірнулі адно на аднаго ды кінуліся следам. Мантыя-Невідзімка мяшала ім бегчы ў поўную сілу, таму яны скінулі яе і цяпер яна срэбнай паходняй лунала за імі. Гары і Герміёна чулі наперадзе грукат ронавых ног і як той крычыць на Крукшанса.

- Вэк ад яго... вэк... Скаберс, ходзь да мяне...

Адчуўся моцны стук.

- Вось табе! Ідзі прэч, смярдзючы кот...

Гары з Герміёнай ледзь не спатыкнуліся аб Рона, паспеўшы супыніцца за цалю ад яго. Той качаўся па зямлі, але Скаберс зноўку быў запхнуты ў яго кішэню і таперча ўяўляў дрыготкі камячык, моцна прыціснуты двума рукамі.

- Рон... падымайся... ідзі назад пад Мантыю,- цяжка дыхаючы, прамовіла Герміёна.- Дамблдор ды... міністр... з’явяцца тут з хвіліны на хвіліну...

Аднак перш, чым яны маглі зноўку схавацца пад Мантыяй, нават раней чым яны паспелі ўздыхнуць на поўныя грудзі, сябры пачулі мягкі тупат вялізарных лап. Раптам нешта скочыла на іх з цемры. Гэта быў гіганцкі... бледнавокі... вугольна-чорны сабака.

Гары пацягнуўся за палачкай, але было запозна, сабака скокнуў і пхнуў у яго грудзі пярэднімі лапамі. Хістнуўшы ў паветры валоссем, Гары паваліўся на зямлю і ўбачыў панад сабою сабачыя іклы ў цалю даўжынёй...

Але сабакаў прыжок быў настолькі моцным, што ён пераскочыў праз ашаломленнага Гары ў якога скалася ўражанне, што яму паламалі ўсе рэбры. Хлопчык паспрабаваў выпрастацца, але зноўку адчуў рычанне, сабака падрыхтаваўся да новай атакі.

Рон падняўся на ногі. Сабака скочыў да яго адапхнуўшы Гары ў бок, яго сківіцы зачыніліся на выцягнутай уперад ронавай руке. Гары кінуўшыся да іх, схапіў істоціну за поўсць, але той пацягнуў Рона за сабой, быццам той быў лялькаю з анучы...

Потым штось невядомае моцна стукнула Гары па твары і ён зноўку паваліўся на зямлю, пачуўшы, як Герміёна таксама павалілася і закрычала ад болю. Кроў засціла гарыны вочы, ён намацаў палачку...

- Люмас!- прашапатаў ён.

Святло ўзнікшае на кончыку палачкі асвяціла тоўсты ствол дрэва, пагнаўшыся за Скаберсам яны апынуліся ля Лупцуючай Вярбы, галлё якой рыпела бы ад моцнага ветра і сям-там сцябала па зямлі, каб супыніць іх набліжэнне.

А недзе пад камлём яны заўважылі сабаку, які цягнуў Рона ў адтуліну між карэння. Хлопчык люта змагаўся, але яго галава і тулава ўжо зніклі з вачэй...

- Рон!- закрычаў Гары і паспрабаваў кінуцца ўслед, аднак цяжкая галіна жорстка лупанула ў паветры і ён быў вымушаны адскочыць назад.

Гары і Герміёна бачылі, як Рон адной нагой паспрабаваў зачапіцца за корань, каб супыніць спробу сабакі поўнасцю зацягнуць яго ў праход. Але тут паветра працяў жудасны трэск, падобны на стрэл, ронава нага пераламалася і ў гэта ж імгненнне ён цалкам знік з вачэй.

- Гары, мы павінны бегчы за дапамогай...- залямантавала Герміёна. Яна таксама была ў крыві – Вярба дзеранула яе па плячы.

- Не! У нас няма на гэта часу, гэты сабака дастаткова вялікі, каб зжэрці Рона...

- А хіба мы зможам прайсці тут без старонней дапамогі...

Паблізу іх лупанула сціснуўшы лозіны, бы ў кулак, яшчэ адна галіна.

- Калі туды трапіў сабака, мы таксама зможам гэта зрабіць,- прамовіў Гары і прыняўся кідацца сюды-туды спрабуючы прайсці міма ашалелага, лупцуючага паветра і глебу галля, але ані на цалю не наблізіўся да каранёў, без рызыкі трапіць пад удары дрэва.

- Дапамажыце, дапамажыце хто-небуць,- у адчаі шапатала Герміёна, нясмела скочучы паблізу,- калі ласка...

Крукшанс кінуўся наперад. Ён як тая змяя праслізнуўшы між лупчуючага галля, націснуў сваёй лапай на нейкі вузлаваты сук на камелі.

Раптам дрэва знерухоміла, бы ператварылася на мармуровае. Нават лісця на ім перасталі дрыжаць.

- Крукшанс!- няёмка прашапатала Герміёна. Яна балюча схапіла Гары за руку.- Як ён даведаўся..?

- Ен сябра гэтага сабакі,- змрочна адказаў Гары, - я неяк бачыў іх разам. Ходзьма... трымай палачку на пагатове...

У лічаныя секунды яны дасягнулі прахода, але перш чым паспелі туды прайсці самі, у адтуліну кінуўся Крукшанс, паказаўшы ім свой руды бутэлькападобны хвост, следам за ім рушыў Гары. Ён ўніз галавою прапоўз колькі футаў, а потым слізгануў на дно даволі нізкага праходу. Ён убачыў ката, які бег наперадзе паблісківаючы сваімі жоўтымі вачыма ў святле гарынай палачкі. Праз колькі секунд ў праходзе аб’явілася Герміёна.

- А дзе Рон?- перапужаным голасам прашапатала яна.

- Недзе там,- прамовіў Гары і перагнуўшыся напалам паспяшаўся следам за катом.

- А куды вядзе гэты праход?- задыхаючыся ад бега спыталася Герміёна.

- Ня ведаю... ён адзначаны на Мапе Паскуднікаў, але Фрэд і Джордж сцвярджаюць, што ім ніколі ніхто не карыстаўся. Ён вядзе па-за межы мапы, але хутчэй за ўсё выходзіць недзе ў Хогсмідзе...

Гары і Герміёна, трымаючы ў полі зроку кончык крукшансава хваста, рушылі сагнуўшыся амаль што напалам так хутка, як толькі маглі. Яны ішлі даволі доўга і на гарыну думку столькі, колькі трэба было ісці да Мядовага Герцага. Усё аб чым мог думаць Гары, гэта быў Рон і тое, што з ім мог зрабіць сабака... хлопчык перавёў дыханне, якое ад доўгага руху было адрывістым ды цяжкім і крочыў далей...

Праход крыху расшырыўся, крута павярнуў і тут Крукшанс знік з вачэй, а недзе наперадзе праз невялічкую адтуліну Гары пабачыў пляму цмянага святла.

Яны з Герміёнаю супыніліся і аддыхаліся. Пасля гэтага, яны моцна сціснулі свае палачкі і падыйшлі паглядзець, куды яны трапілі.

Гэта быў значна неўпарадкаваны і пыльны пакой. Са сценаў звісалі аскепкі шпалераў, падлога была пакрыта плямамі, а па выглядзе мэблі здавалася, што нехта яе разбіў. Усе вокны ў пакоі былі забіты дошкамі.

Гары зірнуў на Герміёну. Та была моцна напалохана, але кіўнула ў знак згоды.

Ён выбраўся з праходу і азірнуўся. Пакой быў пустым, аднак дзверы з правага ад яго боку былі прыадчынены і вялі ў змрочны пярэдні пакой. Раптам Герміёна схапіла яго за руку. Яе вочы блукалі ўздоўж закалочаных вокнаў.

- Гары,- прашапатала яна,- здаецца я ведаю дзе мы. Гэта, Лямантуючая Халупа.

Гары паглядзел навокал. Яго вочы трапілі на драўлянае крэсла. З яго сям-там былі выдраны вялізныя кавалкі, а адна з ножак увогуле адарвана.

- Прывіды не маглі зрабіць падобнага,- павольна сказаў ён.

У тое ж імгненне яны пачулі рыпанне панад сваёй галавою. Нехта хадзіў па другім паверсе. Абодва зірнулі на столь. Герміёна так моцна сціснула гарыну руку, што той перастаў адчуваць свае пальцы. Падняўшы бровы ён зірнуў на дзяўчынку, тая зноў кіўнула і адпусціла яго руку.

Як мага цішэй яны накіраваліся ў пярэдні пакой і ўбачылі трухлявыя сходы. Пакой быў пакрыты тоўстым слоем пылу і толькі на падлозе і сходах была бачна шырокая паласа некалі адпаліраванага дрэва. Здавалася ўражанне, што тут колькі хвілін таму валачылі нешта на другі паверх.

Гары і Герміёна рушылі ўздоўж паласы.

- Нокс,- прашапаталі яны і святло на кончыках іх палачак знікла. Гары і Герміёна ўбачылі прыадчыненныя дзверы. Крадком яны падыйшлі да іх і прыслухаліся. У пакоі чуліся нечыя крокі, ціхія стогны, а пасля глыбокае і гучнае варкатанне. Гары з Герміёнай у апошні раз перазірнуліся і кіўнулі адно аднаму.

Шыльна сціснуўшы палачку ў руце, Гары штурхнуў дзверы.

У шыкоўным ложку пад пакрытым пылам балдахінам ляжаў Крукшанс і гучна варкатаў, пазіраючы на Гары і Герміёну. Побач з ложкам на падлозе, сціскаючы рукамі нагу, якая была выгнута пад дзіўным вуглом, сядзеў Рон.

Сябры кінуліся паабапал яго.

- Рон... з табой ўсё добра?

- Дзе сабака?

- Гэта не сабака,- прастагнаў Рон, сціснуўшы ад болю зубы.- Гары, гэта была пастка...

- Што...

- Гэты сабака... насамрэч анімаг...

Рон паглядзеў кудысь праз гарына плячо. Той развярнуўся і ўбачыў як з ценю выйшаў чалавек і з грукатам зачыніў дзверы.

На галаве мужчыны была купа брудных заблытаных валасоў па локаць даўжынёй. Васковага колеру скура настолькі плотна абцягвала косткі на яго твары, што той больш нагадваў чэрап і калі б не бляск глыбокапасаджаных вачэй, мужчыну мажліва было прыняць за мерцвяка. Ён ашчэрыў ва ўсмешцы жоўтыя зубы. Гэта быў аніхто іншы, як Сірыюс Блэк.

- Экспеліярмус!- прахрыпеў ён кіруючы на іх ронаву палачку.

Палачкі Гары і Герміёны вылецелі з іх рук і ўзняліся ў паветра, дзе іх перахапіла рука Блэка. Ён наблізіўся да іх на крок. Яго вочы глядзелі на Гары.

- Я ведаў, што ты прыйдзеш на дапамогу свайму сябру,- прахрыпеў Блэк, голас як гучаў так, бы ён адвык ім карыстацца,- твой бацька зрабіў бы дзеля мяне тое ж самае. Ты смела кінуўся на дапамогу, а не пабег за настаўнікамі. Я вельмі ўдзячны... гэта значна спрашчае маю справу...

Ціхі кпін наконт яго бацькі, прагучаў ў гарыных вушах так, быццам Блэк прароў гэтыя словы. У яго грудзях закіпела нянавісць не пакідаючы месца для страху. Першы раз у жыцці ён жадаў, каб ў яго руках апынулася палачка, але не дзеля абароны, а дзеля атакі... дзеля забойства. Ня разумеючы што робіць, Гары кінуўся наперад, але паабапал ад яго адчуліся рэзкія рухі і дзве пары рук схапіўшы затрымалі яго.

- Ня трэба, Гары!- змярцвелым шэптам прамовіла Герміёна. А Рон абярнуўся да Блэка.

- Калі вы вырашылі забіць Гары, вам спачатку трэба будзе забіць нас!- злосна сказаў ён, хаця намагаючыся стаяць на нагах, ён настолькі знясіліў, што з яго твару схаланула уся барва, і кажучы гэтыя словы ён моцна хістаўся.

Штось бліснула ў зацененых вачах Блэка.

- Кладзіся на ложак,- сказаў ён Рону,- інакш яшчэ больш пашкодзіш сваёй назе.

- Ці вы чуеце мяне?- саслабела прамовіў Рон, ён быў вымушаны чапляцца за Гары, каб застацца ў вертыкальным становішчы.- Вам прыйдзецца забіць нас траіх!

- Сёння адбудзецца толькі адно забойства,- адказаў Блэк і яго ўсмешка пашырылася.

- Што так?- выпаліў Гары, спрабуючы вырвацца з рук Рона і Герміёны.- У мінулы раз ты ня быў такім літасцівым? Хіба ты не забіў ўсіх тых маглаў, каб дабрацца да Пэцігру... гады ў Азкабане змягчылі тваё сэрца?

- Гары!- ўзлямантавала Герміёна.- Сціхні!

- ЁН ЗАБІЎ МАІХ МАМУ І ТАТУ!- заравеў Гары і з моцным высілкам вырваўся з рук сяброў і кінуўся наперад...

Ён забыўся пра магію... ён нават забыўся пра тое, што быў маленькім і хударлявым трынаццацігадовым хлапчуком у той час як Блэк быў высокім і дарослым мужчынам. Усё аб чым Гары мог зараз думаць, гэта пашкодзіць Блэку, як мага мацней. І яму было ўсёроўна, колькі шкоды ён атрымае наўзамен...

Гарына ўзрушанае атакаванне, магчыма, было настолькі бязглуздым, што Блэк не паспеў сваячасова скарыстацца палачкамі. Хлопчык адной рукою схапіў чэзлае запясце Блэка, каб адхіліць палачкі, а другой моцна ляпнуў таго ў галаву і яны абодва паваліліся да супрацлеглай сцяны...

Герміёна закрычала, Рон завыў, а з палачак, што тымала рука Блэка падняліся бруйкі асляпляльных іскраў, якія толькі на цалю не дасягнулі гарынава твару. Гары адчуваў, як друзлая рука мужчыны шалёна выкручваецца, каб асвабадзіцца ад захопа, але хлопчык шчыльна трымаў яе, у гэты ж час іншай рукою шалёна калоцячы Блэка туды, куды толькі мог трапіць.

Тут вольная рука Блэка схапіла Гары за горла...

- Ані,- прашыпеў ён.- Я надта доўга чакаў гэтага...

Блэкавы пальцы сціскаліся мацней, Гары пачаў задыхацца, а яго акуляры з’ехалі на бок.

Хлопчык заўважыў, як быццам ніадкуль аб’явілася нага Герміёны і стукнула Блэка. Той хрыпя ад болю выпусціў Гары. Рон кінуўся на блэкаву руку, што сціскала палачкі, Гары адчуў глухі стук...

Ён высвабадзіўся з-пад клубка змагаючыхся цел і ўбачыў сваю палачку, што ляжала на падлозе. Гары нахіліўся , каб падабраць яе, але...

- Халера!

У бойку ўступіў Крукшанс. Ён глыбока ўсадзіў у гарыну руку кіпцюры пярэдніх лапаў. Гары адштурхнуў яго, але той кінуўся да яго палачкі...

- НЕЕЕЕЕ!- зароў Гары і моцна пхнуў ката, Крукшанс пырхаючы адляцеў у бок. Гары падняў сваю палачку і развярнуўся...

- Сыйдзіце з дарогі!- крыкнуў ён Рону з Герміёнаю.

Іх ня трэба было перапрошваць два разы. Герміёна запыхаўшаяся і з пакрываўленымі вуснамі адскочыла ў бок. Рон адпоўз да ложка з балдахінам і сціскаючы абедзвюма рукамі паламаную нагу, цяжка дыхаючыся паваліўся на яго. Яго збляднелы твар набыў зялёнае адценне.

Блэк валяўся ля сцяны. Яго тонкія грудзі хутка ўздымаліся і апускаліся, мужчына пазіраў, як да яго набліжаецца Гары накіроўваючы палачку яму ў сэрца.

- Жадаеш забіць мяне, Гары?- прашапатаў Блэк.

Хлопчык супыніўся перад ім, па ранейшаму накіроўваючы палачку ў сэрца Блэка і зірнуў на яго зверху ўніз. Вакол левага вока Блэка быў ліловы сіняк, а з носу цякла кроў.

- Ты забіў маіх бацькоў,- прамовіў Гары, яго голас крыху дрыжаў, але палачка па ранейшаму цвёрда казала ў сваім кірунку.

Блэк ўтаропіў на яго свае запалыя вочы.

- Я не аспрэчваю гэта,- ціха прамовіў ён,- але ты ня ведаеш усіх падрабязнасцяў...

- Усіх падрабязнасцяў?- паўтарыў Гары, у яго вушах шалёна грукатала.- Ты прадаў іх Вальдэморту, гэтага мне хапае!

- Ты павінен выслухаць мяне,- прамовіў з настойлівасцю ў голасе Блэк.- Потым будзеш шкадаваць аб гэтым... ты чуў ня ўсё...

- Я чуў значна больш, чым ты ў стане сабе ўявіць,- адказаў хлопчык, яго голас моцна як ніколі ранней дрыжаў.- Ты чуў яе? Чуў маю маці... якая пыталася супыніць Вальдэморта, калі той збіраўся забіць мяне... і ўсё гэта здарылася з-за цябе...

Перш чым хтось з іх змог вымавіць слова, нешта рудое праслізнула міма Гары і скокнула на грудзі Блэку. Гэта быў Крукшанс, ён сеў над сэрцам мужчыны. Той заміргаў і паглядзеў на ката.

- Псік,- прамармытаў ён, спрабуючы адагнаць ката.

Але Крукшанс учапіўся кіпцюрамі ў яго вопрадку і не варушыўся. Ён павярнуў на Гары сваю выродлівую пляскатую пысу і паглядзеў на яго сваімі вялізнымі жоўтымі вачыма. Справа ад іх ціха плакала Герміёна.

Гары ўтаропіўся на Блэка і Крукшанса, што ўчапіўся ў яго і моцна сціснуў сваю палачку. Яму прыйдзецца спачатку забіць ката. Ён паплечнік Блэка і, калі кот жадае памерці абараняючы яго, Гары гэта не датычыцца... А то што Блэк спрабуе абараніць Крукшанса, значыць тое, што кот яму даражэй, чым былі гарыны бацькі...

Гары падняў палачку. Зараз самы падыходзячы момант дзеля таго, каб зрабіць гэта, адпомсціць за маму і тату. Зараз ён заб’е Блэка. Ён павінен яго забіць. Гэта яго апошні шанец...

Беглі секунды, Гары застыў трымаючы палачку на пагатове, Блэк, трымаючы Крукшанса на грудзях, глядзеў на яго. З ложка чулася адрывістае дыханне Рона, а Герміёна сціхла.

Раптам адчуўся нейкі новы гук...

Скрозь падлогу пачуліся прыглушаныя крокі... на першым паверсе нехта хадзіў.

- МЫ ТУТ!- нечакана закрычала Герміёна.- ТУТ НАВЕРСЕ... ХУТЧЭЙ... ТУТ СІРЫЮС БЛЭК!

Блэк хітра варухнуўся і амаль спіхнуў Крукшанса, Гары сутаргава сціснуў сваю палачку... “Ты павінен зрабіць гэта зараз!”- чуў ён у сваёй галаве... але крокі ўжо былі на сходах, а Гары працягваў стаяць.

Дзверы адчыніліся фантанам чырвоных іскраў, Гары павярнуў галаву. У пакой з абяскроўленым тварам, трымаючы на пагатове сваю палачку, забег прафесар Люпін. Яго вочы зірнулі на Рона, што зноў ляжаў на падлозе, на Герміёну, што скруцілася побач з дзвярмі, на Гары, што стаяў кажучы сваёй палачкай на Блэка і нарэшце на самога Блэка, што сцякаючы крывёй скурчыўся ля гарыных ног.

- Экспеліярмус!- пракрычаў Люпін.

Палачка Гары і дзве палачкі, што сціскала ў руке Герміёна зноўку ўзняліся ў паветра. Люпін спрытна схапіў іх і ўвайшоў у пакой, гледзячы на Блэка, на грудзях якога працягваў сядзець Крукшанс.

Гары раптоўна адчуў сябе спустошаным. Ён так і не зрабіў таго, што збіраўся. Яму не хапіла адвагі. Цяпер Блэк вернецца да дэментараў.

Адчуўся голас Люпіна, што дрыжаў ад нахалануўшых на яго эмоцый:

- Дзе ён, Сірыюс?

Гары хутка зірнуў на Люпіна. Ён не разумеў, што прафесар меў на ўвазе. Пра каго ён пытаўся? Хлопчык зноў перавёў вочы на Блэка.

Той ляжаў з абыякавым тварам. На працягу колькіх секунд ён нават не варушыўся. Потым ён павольна падняў сваю хударлявую руку і паказаў ёй на Рона. Анямеўшы Гары азірнуўся на свайго сябра, што выглядаў зусім збітым з панталыку.

- Але...- прамармытаў Люпін, гледзячы на Блэка настолькі пільна, быццам спрабаваў прачытаць яго думкі,- чаму дагэтуль ён не паказаў сабе? Калі...- зрэнкі Люпіна расшырыліся, нібы ён бачуў за спіною ў Блэка штось, што не бачыў ніхто з прысутных...- калі толькі гэта быў ён... няўжо, вы памяняліся... не сказаўшы мне?

Працягваючы пільна глядзець ў вочы Люпіна, Блэк павольна кіўнуў.

- Прафесар Люпін,- гучна перапытаў Гары,- што тут..?

Але ён так і не скончыў пытання, бо тое што адбылося далей прымусіла словам засесці ў яго горле. Люпін апусціў палачку і ў наступны момант падскочыў да яго, схапіў за руку і падняў Блэка на ногі з-за чаго Крукшанс зваліўся на падлогу. Люпін і Блэк абняліся, як браты.

Гары перабываў ў шокавым стане і ў яго страўнік быццам сціснулі ў кулак.

- Я НЕ МАГУ Ў ГЭТА ПАВЕРЫЦЬ!- залямантавала Герміёна.

Люпін адпусціў Блэка і павярнуўся да Герміёны. Яна прыўзнялася з падлогі і вытарапіла на прафесара зшалелыя вочы.

- Вы... вы...

- Герміёна...

- Вы і ён...

- Герміёна, супакойся...

- Я нікому не распавядала гэта!- галасіла дзяўчынка.- Я пакрывала вас...

- Герміёна, калі ласка, выслухай мяне,- закрычаў Люпін,- я магу ўсё растлумачыць...

Гары адчуваў, што яго зноў пачало калаціць, але не ад жаху, а ад новай хвалі лютасці.

- Я давяраў вам,- крыкнуў ён Люпіну, яго голас некантралявана дрыжаў.- А вы ўвесь гэты час былі яго сябрам!

- Ты памыляешся,- адказаў прафесар,- дванаццаць год я ня быў яго сябрам, але зараз зноўку стаў ім... дазволь растлумачыць...

- НЕ!- пралямантавала Герміёна.- Гары, ня вер яму, ён дапамог Блэку трапіць ў замак, ён таксама жадае тваёй смерці... ён ВАЎКАЛАК!

Запанавала звонкая цішыня. Усе ўтаропіліся на прафесара Люпіна, які хай і быў даволі бледным, але захоўваў супакой..

- Не ўсё ў гэтым жыцці можна падагнаць пад свае стандарты,- прамовіў ён.- Баюся, што толькі адно з трох тваіх сцверджанняў правільнае. Я не дапамагаў Сірыюсу трапіць ў замак і вядома не жадаю Гары смерці...- па яго твары прабеглі дзіўныя дрыжыкі,- але ня буду адмаўляцца... так, я – ваўкалак.

Прыклаўшы гераічныя намаганні, Рон паспрабаваў выпрастацца, але зноўку паваліўся на падлогу, стогнучы ад болю. Люпін з заклапочаным тварам кінуўся да яго, але той цяжка дыхаючы прамовіў.

- НЕ ПАДЫХОДЗЬ ДА МЯНЕ, ВАЎКАЛАК!

Люпін супыніўся. З відавочным высілкам ён павярнуў галаву на Герміёну.

- Ці даўно ты здагадалася?- спытаў прафесар.

- Амаль год,- ціха прамовіла яна.- Калі рыхтавала сачыненне для прафесара Снэйпа.

- Ён будзе ўзрушаны,- халодна сказаў Люпін.- Ён прапанаваў гэта сачыненне, каб хтось сам здагадаўся, аб гэтым, па маіх сімптомах. Ты праверыла месяцовыя карты і высвятліла, што я заўжды хварэю падчас поўні? Ці зразумела гэта тады, калі заўважыла, што богарт, калі бачыць мяне, ператвараецца на поўню?

- І то і другое,- ціхутка сказала яна.

Люпін напята ўсміхнуўся.

- Сярод тых, каго я сустракаў, ты самая разумная вядзьмарка, свайго ўзросту.

- Ані,- прашапатала Герміёна,- калі б я была крыху разумнейшай, я б усім паведаміла хто вы!

- Але яны даўно ведаюць,- адказаў Люпін.- Ува ўсялякім выпадку настаўнікі.

- Дамблдор наняў вас ведаючы, што вы ваўкалак?- здзівіўся Рон.- Ён зшалеў?

- Некаторыя з настаўнікаў лічаць гэдак жа,- адказаў прафесар.- Дамблдору прыйшлося прыкласці значныя намаганні, каб пераканаць іх у маёй дабранадзейнасці...

- І ЁН ПАМЫЛЯЎСЯ!- пралямантаваў Гары.- УВЕСЬ ГЭТЫ ЧАС ВЫ ДАПАМАГАЛІ ЯМУ!- Гары паказаў на Блэка, які рушыў да ложка з балдахінам і паваліўся на яго схаваўшы твар у дрыготкай руцэ. Крукшанс ускочыў яму на калені і заваркатаў. Рон, цягнучы нагу, асцярожна амінул іх абодвух.

- Я не дапамагаў Сірыюсу,- адказаў той.- Дай мне магчымасць і я растлумачу. Вось...

Ён аддзяліў палачкі Гары, Рона і Герміёны адну ад адной і кінуў іх ўладальнікам. Гары ашаломлена злавіў сваю.

- Вось,- прамовіў прафесар, запіхваючы сваю палачку за пас,- таперча вы ўзброеныя, а мы не. Будзеце слухаць?

Гары ня ведаў што і думаць. Мо гэта быў нейкі выкрут Люпіна?

- Калі вы не дапамагалі яму,- спытаўся хлопчык разлютавана гледзячы на Блэка,- як вы даведаліся, што ён тут?

- З мапы,- адказаў Люпін.- Мапы Паскуднікаў. Я, як раз сядзеў у сваім кабінэце і разглядаў яе...

- Вы ведаеце, як яна працуе?- з недаверам спытаўся Гары.

- Зразумела ж ведаю,- адказаў прафесар, нецярпліва хістнуўшы рукой.- Я дапагаў чарціць яе. Я – Лунацік... так мяне ў школі клікалі сябры.

- Вы чарцілі..?

- Істотней іншае, я ўважліва назіраў за мапаю ў гэты вечар, таму што вырашыў, што ты, Рон і Герміёна, паспрабуеце збегчы з замка, каб наведаць Хагрыда, падчас катавання яго гіпагрыфа. І я меў рацыю, ці не так?

Ён пачаў хадзіць па пакоі сюды-туды, падымаючы нагамі маленькія фантанчыкі пылу.

- Ты магчыма скарыстаўся старою Мантыяй свайго бацькі, Гары...

- Адкуль вы ведаеце аб Мантыі?

- Колькі разоў я бачыў, як Джэймс знікае, апранаючы яе...- зноў нецярпліва хістнуўшы рукою адказаў Люпін.- Справа ў тым, што нават калі ты схаваўся пад Мантыяй, на Мапе Паскуднікаў цябе ўсё роўна бачна. Я назіраў, як вы рушылі да хагрыдавай хаціны. Праз дваццаць хвілін вы пакінулі яе і накіраваліся да замка, але цяпер з вамі быў хтось яшчэ.

- Што?- здзіўлена спытаў Гары.- Не, з намі нікога больш не было!

- Я не паверыў сваім вачам,- працягваў Люпін, праігнараваўшы гарыну заўвагу, як і раней мераючы пакой крокамі.- Я вырашыў, што мапа сапсавалася, бо як ён мог апынуцца сярод вас?

- Анікога з намі не было!- прамовіў Гары.

- А потым я ўбачыў яшчэ адну кропку, што хутка накіроўвалася ў вашым напрамку і была падпісана, як Сірыюс Блэк... Я бачыў як ён біўся з вамі і як павалок двух з вас да Лупцуючай Вярбы...

- Аднаго,- раззлавана сказаў Рон.

- Ані, Рон,- адказаў Люпін,- вас было двоя.

Ён перастаў хадзіць і яго вочы утаропіліся на Рона.

- Ці не мог бы я зірнуць на твайго пацука, Рон?- спакойна папросіў ён.

- Што?- спытаўся Рон.- Што вы збіраецеся рабіць са Скаберсам?

- Анічога,- адказаў прафесар.- Так магу я на яго зірнуць, калі ласка?

Хістаючыся, Рон сунуў руку ў сваю мантыю і выцягнуў адтуль адчайна змагаючагася Скаберса. Рон схапіў яго за лысы хвост, каб той не ўцёк. Крукшанс падняўся на каленях Блэка і мягка зашыпеў.

Люпін наблізіўся да Рона. Ён пільна зірнуў на пацука і здавалася нават затаіў дыханне.

- Што здарылася?- зноўку спытаўся Рон, прыціснуўшы Скаберса да сябе, той выглядаў шалена перапалоханым,- Пры чым тут мой пацук?

- Ён не пацук,- нечакана прахрыпеў Сірыюс Блэк.

- Што вы маеце на ўвазе... вядома ж ён пацук...

- Ані,- ціха прамовіў Люпін.- Ён чараўнік.

- Анімаг,- дадаў Блэк.- Яго імя Пітэр Пэцігру.

Загрузка...