— РАЗДЗЕЛ XIX — Слуга Лорда Вальдэморта

Герміёна ўскрыкнула. Блэк ускочыў на ногі. Гары ўздрыгануўся, бы яго шыбанула токам.

- Я занайшоў гэта ля Лупцуючай вярбы,- прамовіў Снэйп і асцярожна, каб не адхілілася палачка, якую ён працягваў кіраваць у грудзі Люпіна, Снэйп адкінуў Мантыю-Невідзімку ў бок,- Яна вельмі згадзілася мне, Потэр, дзякую табе ...

Снэйп моцна запыхаўся, але яго твар свяціўся ад дрэнна хаваемага трыюмфу.

- Напэўна вам вельмі цікава якім чынам я даведаўся аб тым дзе вы?- паблісківаючы вачыма прамовіў ён.- Я быў у тваім кабінэце, Люпін. Ты забыўся зайсці ўвечары да мяне па сваё зелле і я вырашыў занесці яго сам. І вельмі добра, што зрабіў гэта... я маю на ўвазе добра для мяне. На стале ляжала адна ўжо вядомая мапа. Аднаго погляда на яе мне хапіла, каб ведаць ўсё, што мне трэба.Я бачыў, як ты прайшоў уздоўж калідора і пайшоў далей.

- Северус...- пачаў было Люпіна, але Снэйп перапыніў яго.

- Я шмат разоў паўтараў і паўтараў дырэктару, што гэта ты, Люпін, дапамог твайму старому сябруку Блэку трапіць ў замак. І вось ён доказ. Я нават не думаў, што ў цябе з’явіцца нахабства, выкарыстаць ваш стары штаб у якасці схованкі...

- Северус, ты робіш памылку,- імгненна працягнуў Люпін.- Ты ня ведаеш усёй гісторыі... я ўсё табе растлумачу... Сірыюс тут не дзеля таго, каб забіць Гары...

- Сёння ноччу Азкабан папоўніцца дзвума вязнямі,- прамовіў Снэйп і яго вочы фанатычна заблішчэлі.- Мне цікава, як Дамблдор адрэагуе на гэта. Ён па ранейшаму лічыць цябе, Люпін, цалкам бяспечным... ручным ваўкалакам...

- Ты ёлуп,- мягка адказаў той.- З-за школьнай крыўды ты гатовы запхнуць цалкам нявіннага чалавека назад у Азкабан?

БАЦ! Тонкая змеепадобная стужка вырвалась са снэйпавай палачкі і абвіла прафесара Люпіна ад рота да ладыжак, той згубіў раўнавагу і паваліўся на падлогу, не ў стане паварушыцца. Блэк зароўшы кінуўся ў яго напрамку, але Снэйп тыцнуў яму палачкай між вачэй.

- Дай мне повад,- прашапатаў ён,- дай толькі повад і я клянуся, што зраблю гэта.

Блэк застыў на месцы. У гэты час немегчыма было дакладна сказаць, хто з мужчын палае да другога большай нянавісцю.

Гары стаяў здранцвёўшы, не разумаеючы што рабіць і каму верыць. Ён паглядзеў на Рона і Герміёну. Рон быў зазбянтэжаны і карысці ад яго было нешмат, бо ён з усёй моцы спрабаваў затрымаць курчашчагася ўва ўсе бакі Скаберса. Але Герміёна зрабіла крок ў напрамку Снэйпа і прамовіла вельмі слабым голасам.

- Прафесар Снэйп... ці... ці не здаецца вам, што нельга адмаўляць ім ў магчывасці вы... выказацца?

- Міс Грэйнджэр, вы і так амаль што выключаны са школы,- фыркнуў Снэйп.- Вы, Потэр і Візлі знаходзіцеся па-за межамі школы ў кампаніі забойцы і ваўкалака. Таму хоць раз у жыцці СТРЫМАЙЦЕ СВОЙ ЯЗЫК.

- Але ж... калі вы памыляецеся...

- ЗАМОЎКНІ, ДУРНОЕ ДЗЯЎЧО!- раптам ушчэнт ашалеўшы, крыкнуў Снэйп.- НЕ РАЗВАЖАЙ АБ ТЫМ, ЧАГО НЕ РАЗУМЕЕШ!- колькі іскраў выскочылі з палачкі Снэйпа, якую ён працягваў трымаць ля твара Блэка. Герміёна сціхла.

- Якое гэта салодкае пачуццё – помста,- ціха прамовіў Снэйп у твар Блэку.- Як я спадзяваўся быць тым, хто зловіць цябе...

- З табою зноў нехта пажартаваў, Северус.- гыркнуў Блэк.- Няхай гэты хлопец,- ён штурхнуў галавою ў бок Рона,- занясе свайго пацука ў замак... а я спакойна пайду...

- Да замку?- лісліва прамовіў Снэйп.- Мяркую, што табе няма сэнсу хадзіць так далёка. Дастаткова паведаміць аб цябе дэментарам і яны сстрэнуцца з табой ля Вярбы. Яны вельмі будуць рады сустрэчы, Блэк, так рады, што нават адаруюць цябе невялічкім пацалуначкам...

Апошнія барвы пакінулі твар Блэка.

- Ты... ты павінен выслухаць мяне,- прахрыпеў ён.- Пацук... паглядзі на гэтага пацука...

Але ў снэйпавых вачах аб’явіўся шалёны бляск, якога Гары раней ніколі не бачыў, здавалася што той канчаткова звар’яцеў.

- Вы ўсё, рушце за мной,- ён пстрыкнуў пальцамі і канцы стужкі, што звязвала Люпіна падляцелі да яго рукі.- Я пацягну ваўкалака. Магчыма дэментары зробяць ласку і пацалуюць яго таксама...

Аднак перш чым ён змог апамятаць, Гары ў тры крокі перасёк пакой і заблакаваў дзверы.

- Прэч з дарогі, Потэр,- прагыркаў Снэйп,- у цябе і так ўжо досыць праблемаў. Калі б я не з’явіўся, уратаваць тваю скуру...

- Прафесар Люпін сто разоў мог забіць мяне,- прамовіў Гары,- я безліч часу правёў сам насам з ім, калі вучыўся абараняцца ад дэментараў. Калі ён дапамагаў Блэку, чаму ён не скарыстаўся гэткай магчымасцю, каб расправіцца са мной?

- Не пытайся ў мяне, Потэр, што тварыцца ў розуме ваўкалака,- прасыкаў Снэйп,- Прэч з дарогі.

- ВЫ НІКЧЭМА!- пралямантаваў хлопец.- ТОЛЬКІ З-ЗА ТАГО, ШТО ЯНЫ ЗДЗЕКВАЛІСЯ З ВАС У ШКОЛЕ ВЫ ІХ І СЛУХАЦЬ НЕ ЖАДАЕЦЕ...

- МАЎЧАЦЬ! Я НЕ ДАЗВОЛЮ ТАБЕ РАЗМАЎЛЯЦЬ СА МНОЙ У ПАДОБНЫМ ТОНЕ!- загаласіў Снэйп, зараз ён выглядаў яшчэ больш апантаным, чым калі-небудзь.- Які бацька, такі і сын! Потэр, я толькі што ўратаваў тваю шыю і ты вінен на каленях дзякваць мяне за гэта! А што калі б ён забіў цябе. Ты загінуў бы як твой бацька, які ў сваёй пыхе не змог уявіць, што Блэк дурыць яго... а зараз прэч з дарогі, ці я буду вымушаны прымяніць сілу. ІДЗІ ВЭК, ПОТЭР!

Гары разважаў не больш за дзелю секунды. Перш чым Снэйп паспеў зрабіць хоць крок ў яго напрамку, хлопчык падняў палачку.

- ЭКСПЕЛІЯРМУС!- прагаласіў ён... пры гэтым пачуўшы ня толькі свой голас. Грымнуў выбух, які сарваў дзверы з завесаў. Снэйпа ўзняло ў паветра і кінула аб сцяну. Ён скаціўся на падлогу, з-пад снэйпавых валасоў засачыўся крывавы струменчык. Прафесар быў накаўтыяваны.

Гары азірнуўся і ўбачыў, што Рон з Герміёнаю адначасова з ім таксама паспрабавалі раззброіць настаўніка. Яго палачка апісаўшы высачэзную дугу, прызямлілася на ложак паблізу Крукшанса.

- Вам ня трэба было нападаць на яго,- гледзячы на Гары прамовіў Блэк.- Гэта павінен быў зрабіць я...

Гары пазбягаў яго вачэй. Ён дагэтуль ня быў упэўнены, што зрабіў правільна.

- Мы напалі на настаўніка... мы напалі на настаўніка...- скавытала Герміёна, напалоханымі вачыма гледзячы на знежывелага Снэйпа.- Вох, у якую ж вялізную бяду мы ўкляпаліся...

Люпін лежачы на падлозе змагаўся са сваімі путамі. Блэк хутка нахіліўся і дапамог яму. Той падняўся на ногі, паціраючы здранцвелыя рукі сям-там прасякнутыя лініямі..

- Дзякуй, Гары,- прамовіў ён.

- Я пакуль яшчэ не магу сказаць, што веру вам,- адкараскаўся Гары.

- Тады надыйшоў час прапанаваць вам сякія-такія доказы,- сказаў Блэк.- Хлопчык... дай ка мне Пітэра.

Рон шчыльна прыціснуў Скаберса да грудзей.

- Кіньце дурное,- слаба прамовіў ён.- Няўжо вы будзеце сцвярджаць, што вырваліся з турмы, толькі дзеля таго, каб дабрацца да Скаберса? То бок...- ён паглядзеў на Гары і Герміёну, чакаючы ад іх падтрымкі.- Добра, я веру, што Пэцігру можа ператварацца на пацука... але пацукоў міліёны... як вы здагадаліся, пасля столькіх год у Азкабане, што гэта менавіта ён.

- Ці ты ведаеш, Сірыюс, а ён мае рацыю,- спытаўся Люпін, звяртаючыся да Блэка.- Як ты здагадаўся, што гэта Пітэр?

Блэк сунуў кіпцюрападобную руку сабе пад мантыю і выцягнуў адтуль пакамячаны кавалак паперы, распраміў яго і паказаў прысутным.

Гэта была фатаграфія сям’і Візлі, што летась была надрукавана ў Штодзённым Вяшчуне. На плячы ў Рона сядзеў Скаберс.

- Дзе ты яе дастаў,- спытаўся ашаломлены Люпін.

- Фадж,- адказаў Блэк.- Мінулым летам ён прыяжджаў у Азкабан з інспекцыяй і даў мне сваю газэту. На першай паласе я ўбачыў Пітэра... што сядзеў на плячы ў гэтага хлопца... Я адразу пазнаў яго... бо столькі раз бачыў, як той пераварочваецца. А подпіс абвяшчаў, што хлопчык збіраецца вяртацца ў Хогвартс... дзе вучыцца Гары...

- А, Божа мой, Божачкі,- мягка прамовіў прафесар Люпін зірнуўшы на фатаздымак і вяртаючы кавалак газэты Блэку.- Яго пярэдняя лапа...

- А што з ёй?- задзірліва спытаўся Рон.

- У яго адсутнічае адзін палец,- адказаў Блэк.

- Канечне ж,- выдыхнуў Люпін,- гэта ж відавочна... але бліскуча... ён адрэзаў палец?

- Так, перад тым, як перавараціцца,- падцвердзіў Блэк.- Калі я загнаў яго ў кут, ён завішчаў, што я выдаў Лілі і Джэймса. І перш, чым я паспеў заклясці яго, ён сваёй палачкай ушчэнт разнёс частку вуліцы за спіною, забіўшы пры гэтым усіх, хто знаходзіўся бліжэй за дванаццаць футаў ад яго... і скокнуўшы, знік ў каналізацыі сярод іншых пацукоў...

- Хіба ты ня чуў, Рон,- спытаўся Люпін,- што самым вялікім кавалкам, што застаўся ад Пітэра быў яго палец?

- Здаецца, Скаберс папросту пабіўся з якімсь іншым пацуком, ці з ім здарылася нешта падобнае! Ён ў маёй сям’і ўжо шмат год...

- Дакладней, недзе дванаццаць.- дадаў прафесар.- А ты ніколі не разважаў, чаму ён жыве навстолькі доўга?

- Ну... ну, мы добра даглядалі яго!- адказаў Рон.

- Але ў дадзены момант, ён выглядае не надта добра.- прамовіў Люпін.- Ці не тады, выпадкова, ён пачаў худнець, калі пачуў, што Сірыюс збёг з-за кратаў..?

- Скаберс папросту баіцца гэтага шалёнага кашака!- Рон хістнуў галавою ў бок ложка, дзе працягваў варкочучы ляжаць Крукшанс.

Але Гары прыпомніў, што ўсё было зусім не так... Скаберс пачаў адчуваць сябе блага яшчэ да сустрэчы з Крукшансам... калі Рон вярнуўся з Егіпта... калі прайшло паведамленне, што Блэк вырваўся з Азкабану...

- Гэты кот зусім не шалёны,- прахрыпеў Блэк, працягнуўшы да Крукшанса руку і пагладзіўшы яго па пухнатай галаве,- наадварот, найразумнейшы з усіх катоў, што сустракаліся на маім шляху. Ён адразу здагадаўся, кім насамрэч ёсць Пітэр. І калі ўпершыню сстрэў мяне, таксама ведаў, што я не сапраўдны сабака. Гэта было яшчэ да таго як ён пачаў давяраць мне. Аднак, калі нарэшце мы знайшлі агульную мову, ён пачаў дапамагаць мне...

- Што вы маеце на ўвазе?- ледзь чутна спыталася Герміёна.

- Спачатку, ён паспрабаваў прынесці Пітэра да мяне, але калі гэта не атрымалася... ён скраў для мяне паролі да Грыфіндорскай Вежы... думаю ён выцягнуў іх з камоды ў кагось з хлопцаў...

Гары здавалася, што яго мозг пачало сціскаць пад вагай пачутага. Поўная лухцень... аднак...

- Але Пітэр, зразумеўшы, што адбываецца збег... гэты кот - вы па-мойму клічыце яго Крукшансам – распавёў мне, што ён пакінуў груду скрываўленых прасцін... магчыма добра кусіў сябе... зусім так, як тады, калі інсцэніяваў ўласную смерць...

Гэтыя словы прывялі Гары ў свядомасць.

- Але чаму ён сфальсіфікаваў сваю смерць?- разлютавана спытаўся ён.- Пэўна ён ведаў, што ты забеш яго, як забіў маіх бацькоў!

- Не,- прамовіў Люпін,- Гары...

- А цяпер ты з’явіўся, каб скончыць гэтую справу!

- Так, я прыйшоў забіць яго,- прамовіў Блэк і злосна паглядзеў на Скаберса.

- Тады я не павінен быў перашкаджаць прафесару Снэйпу!- закрычаў Гары.

- Гары,- паспешліва сказаў Люпін,- няўжо не зразумела? Увесь гэты час, мы лічылі, што Сірыюс аддаў тваіх бацькоў Вальдэморту, а Пітэр высачыў яго... але ўсё насамрэч было зусім наадварот і гэта відавочна... Лілі і Джэймсу здрадзіў Пітэр... а Сірыюс займаўся яго росшукамі...

- АЛЕ Ж ГЭТА ПОЎНАЯ ХЛУСЬНЯ!- пралямантаваў Гары.- ГЭТА ЁН БЫЎ НАШЫМ САКРЭТНЫМ АХОЎЦАМ! І ПЕРАД ТЫМ, ЯК ВЫ ПРЫЙШЛІ, ЁН САМ СКАЗАЎ, ШТО ЗАБІЎ ІХ!

Гары паказаў на Блэка, які павольна хістнуў галавою, яго запалыя вочы яскрава заззялі.

- Гары.. я насамрэч фактычна забіў іх,- прахрыпеў ён.- У апошні момант, я пераканаў Лілі і Джэймса, выкарыстаць замест сябе Пітэра ў якасці Сакрэтнага ахоўцы... І ведаю, што вінаваты ў гэтым... Той ноччу, калі яны загінулі, я завітаў у схованку Пітэра, каб пераверыць, ці з ім ўсё балазе, але, калі з’явіўся туды, Пітэра кудысь знік. І не было аніякіх прыкметаў барацьбы. Мне гэта не спадабалася. Я перапужаўся і адразу ж кінуўся да дому тваіх бацькоў. Калі я ўбачыў рэшткі дома, а сярод іх целы Лілі і Джэймса то зразумеў, што Пітэр мае дачыненне да іх згубы. Вось ў чым мае злачынства.

Яго голас сырваўся і ён адвярнуўся да сцяны.

- Годзе ўжо,- прамовіў Люпін і ў яго голасе з’явіліся сталёвыя ноткі, якіх Гары раней аніразу не чуў.- Ёсць толькі адзін надзейны спосаб даведацца, што там адбылося на самой справе. Рон, дай ка мне пацука.

- Што вы збіраецеся з ім рабіць?- напружана спытаўся хлопчык.

- Прымушу яго паказаць сябе,- адказаў Люпін,- калі ён сапраўдны пацук з ім анічога не здарыцца.

Рон павагаўся, затым перадаў Скаберса прафесару Люпіну. Пацук пачаў бесперапынна пішчэць і курчыцца, а яго маленькія чорныя вочкі вытарапіліся.

- Гатовы, Сірыюс?- спытаўся Люпін.

Блэк падняў палачку Снэйпа, што ляжала на ложку і падыйшоў да Люпіна, які трымаў змагаючагася з ім пацука, вільготныя вочкі якога здавалася запалалі агнём.

- Разам,- спакойна прамовіў Блэк.

- Добра,- адказаў прафесар, шчыльна сціснуўшы ў адной руцэ Скаберса, а ў другой палачку.- На лік “тры”. Раз... два... ТРЫ!

Кончыкі абедзьвюх палачак ўспыхнулі бледна-блакітным святлом. На імгненне Скаберс застыў у паветры і пачаў шалёна круціцца ... Рон загаласіў... пацук супыніўся і зваліўся на падлогу. Яшчэ раз палачкі асляпляльна успыхнулі, а затым...

Гэта нагадвала фільм на паскоранай хуткасці аб росце дрэва. Галава пацука далёка ўзнялася па-над падлогай, лапкі выраслі і ў наступнае імгненне, на месцы Скаберса ўжо стаяў сцелячыся рабом і заламваючы сябе рукі мужчына. Крукшанс выпрастаўся на ложку пырхаючы і злосна енчучы, поўць на яго спіне ўзнялася ўгору.

Мужчына быў невысокага росту, не вышэй за Гары і Герміёну. Ён меў тонкае бесколернае валоссе, што атачала лысіну. Мужчына быў задрузлы, як той таўстун, што за кароткі час згубіў вагу. Яго скура была гэткай жа бруднай, як і поўсць Скаберса, а востры нос і маленькія слязівыя вочкі надавалі яго твару пацучыны від. Мужчына хутка і неглыбока дыхаючы аглядзеў прысутных. Гары ўбачуў, як яго вочы стрэлілі на дзвяры і вакно.

- Ну, здароўку, Пітэр,- ветліва павітаўся Люпін, быццам пацукі вакол яго толькі і робяць, што ператвараюцца на старых школьных сябрукоў.- Даўно не бачыліся.

- С-Сірыюс... Р-Рэмус,- нават зараз яго голас пішчаў, а вочы зноў стрэлілі на дзверы.- Мае сябры... мае старыя сябры...

Палачка Блэка засвяцілася ружовым, але Люпін схапіў сябра за запясце і папярэджваючы зірнуў на яго, а потым зноў павярнуўшыся да Пэцігру, загаварыў лёгкім і абыякавым тонам.

- Мы жадалі б крыху пабалакаць з табою, Пітэр аб той ночы, калі загінулі Лілі з Джэймсам. Ты магчыма прапусціў сія-тыя моманты, пакуль вічшаў там, на ложку...

- Рэмус,- цяхка дыхаючы прамармытаў Пэцігру і Гары заўважыў, як яго азызлы твар абляпілі кропелькі поту,- Ты ж ня верыш яму... Ён жадае забіць мяне, Рэмус...

- Мы здагадаліся,- халодна адказаў Люпін.- Пітэр, я б хацеў высветліць адно-два пытання, калі ты...

- Ён з’явіўся, каб другі раз паспрабаваць забіць мяне!- нечакана завішчаў Пэцігру кажучы на Блэка сярэднім пальцам, бо як заўважыў Гары, паказальнага ў яго не было.- Ён ужо забіў Лілі і Джэймса, а зараз збіраецца забіць мяне... Ты павінен дапамагчы мне, Рэмус...

Блэк зірнуў на Пітэра сваімі бяздоннымі вачыма, яго твар пачаў яшчэ больш нагадваць чэрап.

- Ніхто не заб’е цябе, пакуль не будуць высветлены ўсі пытанні,- сказаў Люпін.

- Высветліць пытанні?- правіскатаў Пэцігру, працягваючы шалёна зыркаць вакол сябе, яго вочы стрэлілі на вокны, потым на дзверы і зноў на вокны.- Я ведаў што ён прыйдзе за мною. Ведаў што ён вернецца. Я чакаў гэтага дванаццаць год!

- Ты ведаў, што Сірыюс вырвецца з Азкабана?- спытаўся Люпін і яго лоб пакрыўся зморшкамі,- Вырвецца, ня гледзячы на тое, што да яго гэтага ніхто не рабіў?

- Ён атрымаў ад Цемры сілы, аб якіх мы можам толькі марыць,- пранізліва галасіў Пітэр,- як, яшчэ ён мог гэта зрабіць? Мяркую, што Той Каго Нельга Менаваць, навучыў яго сякім-такім штукам!

Блэк зарагатаў, яго жудасны і невясёлы смех напоўніў увесь пакой.

- Ці ж гэта мяне вучыў сваім штукам Вальдэморт?- прамовіў ён.

Пэцігру уздрыгануўся так, бы Блэк шчоўкнуў перад яго тварам пугаю.

- Што, дрыжыкі прадзіраюць пры ўзгадке свайго старога гаспадара?- спытаўся Блэк.- Не вінавачу цябе ў гэтым! Яго хэўра не вельмі задаволена табою?

- Ня ведаю... пра што ты кажаш, Сірыюс...- прамармытаў Пітэр. Яго твар ззяў ад пота, а дыханне было хутчэй, чым гэта можна было сабе ўявіць.

- Ты хаваўся гэтыя дванаццаць год не ад мяне,- прамовіў Блэк,- ты хаваўся ад старых саўдзельнікаў і прыхільнікаў Вальдэморта. У Азкабане я чуў пра што яны гавораць, Пітэр... яны лічаць, што ты памёр, інакш табе прыйшлося адказваць перад імі... Я чуў, як яны крычаць ува сне. Здаецца яны лічаць, што здраднік падмануў іх... што Вальдэморт пайшоў да Потэраў па тваёй звестке... і там сустрэў згубу. І не ўся яго хэўра трапіла ў Азкабан, сёй-той чакае сваго часу, робячы выгляд, што зразумеў памылковасць сваіх дзей... Што будзе, калі яны даведаюцца, што ты жывы, Пітэр..?

- Ня ведаю, пра што ты кажаш,- зноўку прамовіў Пэцігру. Ён выцер свой твар рукавом мантыі і зірнуў на Люпіна.- Не слухай яго, Рэмус... ён звар’яцеў...

- Павінен прызнаць, Пітэр,- спакойна прамовіў прафесар Люпін,- што мне цяжка зразумець, чаму цалкавіта невіноўны чалавек пажадаў дванаццаць год насіць пацучынае аблічча.

- Невіноўны, але перапужаны!- вішчаў Пэцігру.- А калі б прыхільнікі Вальдэморта і перследавалі мяне, дык толькі за тое, што праз мяне трапіў у Азкабан адзін з іх лепшых людзей... шпіён – Сірыюс Блэк!

Блэк скруціў морду.

- Як ты смееш,- прагыркаў Блэк, быццам працягваў быць мядзведзепадобным сабакам.- Ці гэта я шпіён Вальдэморта? Ці можа гэта я спрадвеку сцяліўся перад тымі хто быў мацней і магутней за мяне? Не, гэта быў ты Пітэр... Я дагэтуль не ўцямлю, чаму я з самога пачатку не зразумеў, што ты здольны на гэта. Цябе ж заўжды падабаліся сябры, якія маглі бы паклапаціцца аб цябе? Спачатку гэты былі... я, Рэмус... і Джэймс...

- Я – шпіён... ці ты не здурнеў... ніколі... не ўяўляю, як ты толькі мог сказаць гэта...

- Лілі і Джэймс зрабілі цябе сваім Сакрэтным ахоўнікам, па маёй прапанове,- прасыкаў Блэк, настолькі злосна, што Пэцігру адскочыў назад.- Я меркаваў, што гэта ідэальны план... блефа... Што Вальдэморт абавязкова прымецца шукаць МЯНЕ і яму ніколі не прыйдзе на галаву, што яны пад аховай гэткай слабой і бяздарнай істоты, як ты... Напэўна гэта быў самы найвялікшы момант твайго няшчаснага жыцця, калі ты паведаміў Вальдэморту, дзе схованка Потэраў.

Пэцігру нешта разгублена замармытаў. Гары чуў асобныя словы накшталт “ненатуральна” і “бязглуздзе”, але не мог не заўважыць яго папялова-шэрага твару і тое, як Пітэр працягваў стрэліць вачыма ў напрамку вакна і дзвярэй.

- Прафесар Люпін?- нясмела спыталася Герміёна.- Можна... можна задаць пытанне?

- Зразумела ж, Герміёна,- ветліва прамовіў настаўнік.

- Нуу... Скаберс... ой, то бок... гэты чалавек... ён спаў у адным пакоі з Гары, на працягу трох год. Калі ён працуе на Самі Ведаеце Каго, чаму дагэтуль ён не спрабаваў якімсь чынам пашкодзіць Гары?

- Вось!- пранізліва загаласіў Пэцігру, кажучы на Герміёну сваёй пакалечанай рукою.- Дзякуй! Бачыш, Рэмус? Я і валаска не крануў на гарынай галаве! Калі я здраднік, чаму?

- Я скажу чаму.- апрамовіў Блэк.- ты ніколі анічога не рабіў таму, ад каго не чакаў хуткай аддзякі. Вальдэморт недзе хаваецца вось ужо дванаццаць год і кажуць, што ён увогуле напалову мёртвы. Хіба ты б здзейсніў пад носам у Альбуса Дамблдора забойства дзеля разбітага чараўніка, які страціў усю сваю ўладу? Ты павінен быў упэўніцца, што ён зноўку стаў самым крутым задзіракам на ўсёй дзіцячай пляцоўцы, перш чым вярнуцца да яго. Інакш навошта табе было трапляць у якасці ўлюбёнца ў сям’ю чарадзееў. Ты жадаў ведаць ўсі навіны. І калі б раптам твой стары гаспадар аднавіў свае сілы, ты мог бы бяспечна ўз’яднацца з ім...

Пэцігру колькі разоў адчыняў рот, але адразу зачыняў яго. Здавалася бы ён страціў мову.

- Ээээм... Містэр Блэк... Сірыюс?- зноўку нясмела звярнулася Герміёна.

Блэк падскочыў і ўтаропіў свае вочы на Герміёну, быццам даўно не чуў, як да яго звяртаюцца ветліва.

- Калі вы не супраць, ці не адкажыце, як... збеглі з Азкабана без дапамогі Чорнай Магіі?

- Дзякуй!- вохнуў Пэцігру, адчайна ківаючы на Герміёны,- Вось! І я пра тое ж...

Але Люпін адным позіркам прымусіў яго замаўчаць. Блэк крыху пахмурна зірнуў на Герміёну, але не з-за таго, што раззлаваўся на яе. Здавалася ён абдумвае свой адказ.

- Я і сам ня ведаю гэтага,- павольна прамовіў ён.- Думаю адной з прычынаў, чаму я не з’ехаў з глузду было, тое, што я ведаў тое, што ані ў чым не вінаваты. Гэта не было шчаслівай думкай, таму дэментары не змаглі высмактаць яе з мяне... але менавіта яна дапамагла мне захоўваць сябе ў глуздзе і разуменні кім я ёсць... дапамагала мне захоўваць сілы... а, калі я пачынаў адчуваць, што ціск ўзмацняўся... я пераварочваўся на сабаку. Вы пэўна ведаеце, што дэментары ня маюць вачэй...- Блэк зглынуў.- Яны адчуваюць напрамак да чалавека, адчуваюць яго эмоцыі... Яны разумелі, што мае пачуцці змяньшаліся... што іх было меньш, чым звычайна ў чалавека, што яны станавіліся меньш складаным. Яны меркавалі, што я як і астатнія вар’яцею і гэта не турбавала іх, а я папросту ў гэты момант быў сабакам. Я быў слабы, вельмі слабы і не меў надзеі адагнаць іх, ня маючы сваёй чараўдзейнай палачкі...

- Але тут я ўбачыў Пітэра на гэтым фатаздымку... я прачытаў, што ён ў Хогвартсе разам з Гары... найідэальнейшым месцы, каб пачаць дзейнічаць, калі адчуе, што Цёмныя Сілы зноў вяртаюць сваю моц...

Пітэр сядзеў ківаючы галавой і бясшумна крывячы морды, аднак нібы загіпнатыязаваны працягваў глядзець на Блэка.

-... як толькі Пітэр ўпэўніўся бы ў моцы сваіх былых паплечнікаў, ён нанёс бы ўласны ўдар... нарэшце даставіў бы ім Потэра. А калі ён аддаў бы ім Гары, хто з іх адважыўся бы сказаць, што Пэцігру здрадзіў Лорда Вальдэморта? Яго бы сустрэлі з гонарам...

- Цяпер вы разумееце, чаму я зрабіў гэта. Я быў адзіны хто ведаў, што ён яшчэ жывы...

Гары прыпомніў, як падчас начной размовы містэр Візлі казаў сваёй жонцы:

“Ахова паведаміла... што Сірыюс увесь час размаўляў у сне, і кожны раз... адно і тое ж: “Ён у Хогвартсе””

- У маёй галаве быццам нехта запаліў агонь, і дэментары не маглі знішчыць гэта пачуццё... бо яно не было радасным... гэта была толькі дакучлівая думка... але яна дала мне моц і адчысціла мой розум. Аднойчы ноччу, калі дэментары адчынілі дзверы, каб прынесці мне ежу, я ператварыўся на сабаку і праслізнуў міма іх... Эмоцыі жывёлы занадта складаныя для іх разумення і гэта збіла іх з панталыку... Я быў худы... я схуднеў да такога стану, што лёгка праслізнуў праз краты... Працягваючы заставацца сабакам я паплыў на вялікую зямлю... Я рушыў на поўнач і ў сабачым абліччы пранік на тэрыторыю Хогвартса... пасяліўся ў Забароненым Лесе і не вылязаў адтуль за некаторымі выключэннямі... Напрыклад я наведаў адзін з матчаў па квідытчу... Гары, ты лятаеш як твой бацька...

Ён зірнуў на Гары і той у першыню не адвёў свае вочы.

- Павер мне,- прахрыпеў Блэк.- Павер. Я ніколі не здраджваў Джэймсу і Лілі. Я хутчэй памёр бы, чым ім здрадзіць.

І нарэшце Гары паверыў яму. Хлопчык бы страціў мову, таму кіўнуў у адказ галавою.

- НЕ!

Пэцігру паваліўся на калені, бы сваім кіўком Гары падпісаў яму смяротны прысуд. Не падымаючыся з кален ён, выдыгаючы і склаўшы рукі бы ў малітве, рушыў наперад.

- Сірыюс... гэта ж я... гэта Пітэр... твой сябра... ты ж не...

Блэк замахнуўся на яго нагою і Пэцігру адхістнуўся.

- На маёй мантыі і так хапае бруду, без тваіх дотыкаў,- адгыркнуўся Сірыюс.

- Рэмус!- правіскатаў Пітэр, цяпер прыніжаючыся перад прафесарам Люпіным.- Ты ж не паверыў яму... Калі б яны змянілі план, хіба, Сірыюс не сказаў бы табе?

- Не, Пітэр, калі б вырашыў, што я шпіён, не сказаў.- прамовіў Люпін,- Думаю менавіта таму, ты і не паведаміў мне, аб змене плана?- спытаўся прафесар па-над галавою Пэцігру.

- Прабач мяне, Рэмус!- сказаў Блэк.

- Няма за што, Мягкалап, стары дружа.- адказаў Люпін, падкасваючы рукавы.- І ты ў сваю чаргу прабач мне, што я лічыў шпіёнам цябе.

- Вядома ж,- прамовіў Блэк і на яго твары з’явіўлася прывідная усмешка, ён таксама падкасаў рукавы.- Мы заб’ем яго разам?

- Так, думаю, што так.- змрочна адказаў прафесар.

- Вы ж... вы ж не...- выдыхнуў Пэцігру, не падымаючыся ён развярнуўся да Рона.

- Рон... хіба ж я не быў тваім сябрам... тваёй любай жывёлінкай? Ты ж не дазволіш ім забіць мяне, Рон... ты ж на маім баку?

Але хлопчык паглядзеў на Пітэра з неперавершанай агідай.

- І я яшчэ дазваляў табе спаць у маім ложку!- прамовіў ён у адказ.

- Добры хлопчык... мой любасны гаспадар... – працягваючы паўзці да Рона, вішчаў Пэцігру.- Ты ж не дазволіш ім забіць мяне... я ж твой пацучок... твая жывёлінка...

- Калі пацуком ты быў лепей, чым чалавекам, гэтым ня трэба ганарыцца,- жорстка прамовіў Блэк. Бялеючы ад болю, Рон выхапіў сваю паламаную нагу з рук Пэцігру.Той развярнуўся, працягваючы стаяць на каленях, падкараскаўся да Герміёны і схапіў яе за мантыю.

- Любая дзяўчынка... разумная дзяўчынка.. ты.. ты ж не дазволіш ім... дапамажы мне...

Герміёна выцягнула прыпол сваёй мантыі з рук Пітэра і перапужана, рушыла да сцяны.

Пэцігру сеў на свае калені, яго бескантрольна калаціла, ён павярнуў галаву да Гары.

- Гары... Гары... ты так нагадваеш свайго бацьку... ты як ён...

- ЯК ТЫ МОЖАШ, ЗВЯРТАЦЦА ДА ГАРЫ?- зароў Блэк.- ЯК ТЫ МОЖАШ ГЛЯДЗЕЦЬ ЯМУ Ў ТВАР? ЯК ТЫ МОЖАШ УЗГАДВАЦЬ ПРЫ ІМ ДЖЭЙМСА?

- Гары,- шапатаў Пэцігру, шоргаючы ў яго бок з працягнутымі рукамі.- Гары, Джэймс не дазволіў бы забіць мяне... ён бы зразумеў... ён бы злітаваўся нада мной...

Блэк і Люпін падыйшлі да Пэцігру, узялі яго за плечы і адкінулі на падлогу. Ён сеў, дрыжачы ад жаху і ўтаропіўся на іх.

- Ты прадаў Лілі і Джэймса Вальдэморту,- прамовіў Блэк, якога таксама калаціла.- Ты не аспрэчваеш гэта?

Пэцігру расплакаўся. На яго жахліва было глядзець. Зараз ён нагадваў вялізарнага лысеючага малога, што скурчыўшыся ляжаў на падлозе.

- Сірыюс... Сірыюс, а што я мог зрабіць? Цёмны Лорд... ты не разумееш... ён мае такую зброю, якой ты і ўявіць не ў стане... Я перапужаўся, Сірыюс. Я ніколі ня быў гэткім адважным, як ты, Рэмус, ці Джэймс. Я не жадаў гэтага. Але Той Каго Нельга Менаваць прымусіў мяне...

- НЕ ХЛУСІ!- гыркнуў Блэк.- ТЫ ПАЧАЎ ПЕРАДАВАЦЬ ЯМУ ІНФАРМАЦЫЮ , ЯШЧЭ ЗА ГОД ДА СМЕРЦІ ЛІЛІ І ДЖЭЙМСА! ТЫ БЫЎ ЯГО ШПІЁНАМ!

- Ён... ён атрымліваў перамогу за перамогай!- задыхваючыся прамовіў Пітэр.- І... і чаго б я дасягнуў, калі адмовіўся служыць яму?

- Чаго б ты дасягнуў адмовіўшыся слыжыць, адному з самых злых чараўнікоў з тых, што існавалі на зямлі?- прамовіў Блэк з жахлівай лютасцю на твары.- Уратаваў бы нявінных людзей, Пітэр!

- Ты не разумееш,- праскуголіў Пэцігру.- Ён бы забіў мяне!

- ТЫ ПАВІНЕН БЫЎ ПАМЕРЦІ!- заравеў Блэк.- ПАМЕРЦІ, АЛЕ НЕ ЗДРАДЖВАЦЬ СЯБРОЎ, КОЖНЫ З ЯКІХ ЗРАБІЎ ГЭДАК ЖА, КАЛІ Б У НЕБЯСПЕЦЫ БЫЎ ТЫ!

Блэк і Люпін усталі разам плячом да пляча і паднялі свае палачкі.

- Ты павінен быў зразумець,- ціха прамовіў Люпін,- што калі цябе не заб’е Вальдэморт, гэта зробім мы. Бывай, Пітэр.

Герміёна закрыла твар рукамі і адвярнулася да сцяны.

- НЕ!- закрычаў Гары і падбегшы устаў між Пэцігру і выцягнутымі ў яго бок палачкамі.- Вы не павінны забіваць яго,- цяжка дыхаючы прамовіў ён.- Не павінны.

Блэк і Люпін збянтэжана паглядзелі на хлопца.

- Гары, гэты паразіта кусок з’яўляецца прычынаю твайго сіротства.- прагыркатаў Блэк.- Гэтая ліслівая брыда на ножках, не мыргнуўшы вокам, аддала б цябе на загубу. Ты чуў? Яго ўласная смярдзючая шкура была яму даражэй за тваю сям’ю.

- Я ведаю,- выдыхнуў Гары.- Мы павінны адвясці яго ў замак і перадаць дэментарам. Няхай ідзе ў Азкабан... але ня трэба забіваць яго.

- Гары!- задыхаючыся прамовіў Пэцігру і кінуўся абдымаць яго калені.- Ты... дзякую табе... я не заслугоўваю падобнага... дзякуй...

- Вэк ад мяне,- выпаліў Гары, з агідай адштурхнуўшы ад сябе рукі Пітэра.- Я раблю гэта не дзеля цябе. Я раблю гэта таму, што мой бацька не пажадаў бы, каб яго лепшыя сябры сталі забойцамі... праз цябе.

Ніхто не варухнуўся і не вымавіў ані гука, акрамя Пэцігру, які захрыпеў і схапіўся за грудзі. Блэк і Люпін зірнулі адно на аднаго і адным рухам апусцілі свае палачкі.

- Ты адзіны, хто мае права тут штось вырашаць, Гары,- сказаў Блэк.- Але, я лічу... пасля таго што ён зрабіў...

- Ён павінен трапіць у Азкабан.- паўтарыў Гары.- Ён як ніхто заслугоўвае апынуцца там...

Пэцігру працягваў ціхінька хрыпець за яго спіною.

- Балазе.- прамовіў Люпін.- Гары, адыйдзі калі ласка ў бок.

Гары завагаўся.

- Я павінен звязаць яго,- сказаў прафесар.- Клянуся, толькі звязаць.

Гары ступіў у бок. З кончыка палачкі прафесара Люпіна стрэліла знаёмая тонкая стужка і праз імгненне, Пэцігру ўжо курчыўся на падлозе звязаны і з затычкаю ў роце.

- Але, калі ты паспрабуеш перавараціцца, Пітэр,- рыкнуў Блэк, таксама накіраваўшы сваю палачку на Пэцігру,- мы заб’ем цябе. Згодзен, Гары?

Гары зірнуў на нікчэмную постаць на падлозе і кіўнуў так, каб Пэцігру мог яго бачыць.

- Добра.- нечакана прамовіў Люпін дзелавым тонам.- Рон, я не магу лекаваць косткі гэдак жа добра, як мадам Помфры, таму мяркуе будзе лепш, туга перавязаць тваю нагу, пакуль мы не даставім цябе ў шпітальнае крыло.

Ён паспяшаўся да Рона, нахіліўся і пастукаўшы па яго наге прамармытаў: “Ферула”. Ронава нага ад бядра да пяткі перавязалася джгутом, як той шынаю. Прафесар дапамог яму выпрастацца. Рон асцярожна ступіў на нагу і не зморшчыўся ад болю.

- Так значна лепш,- прамовіў хлопчык.- Дзяк.

- А што рабіць з прафесарам Снэйпам?- ціхенька прамовіла Герміёна, пазіраючая зверху на яго ніцма ляжачую на падлозе постаць.

- З ім няма анічога сур’ёзнага,- паведаміў Люпін, схіліўшыся над Снэйпам і праверыўшы яго пульс.- Папросту вы крышачку перастараліся. Ён дагэтуль знепрытомлены. Хм... магчыма будзе лепей, калі мы ня будзем вяртаць яму прытомнасць пакуль не дабярэмся да школы. Мы можам даставіць яго туды і так.

- Прафесар прамармытаў: “Мобілкорпус”. Да запясцяў, шыі ды каленяў Снэйпа быццам нехта прывязаў нябачныя дроты. Ён выпрастаўся, але яго галава гідка боўталася, як ў гратэскнай марыянэткі. Ён завіс у колькіх цалях панад зямлёю, яго млявыя ногі качаліся ў паветры. Люпін падняў з падлогі Мантыю-Невідзімку і надзейна запхнуў яе ў кішэню.

- Двое з нас павінны прыкаваць сябе да яго,- прамовіў Блэк, штурхнуўшы Пэцігру краем чаравіка.- дзеля большай надзейнасці.

- Я згодзен,- заявіў Люпін.

- І я,- сказаў, пракульгаўшы наперад, Рон.

Блэк выклікаў з паветра цяжкія кайданы і неўзавбаве, Пэцігру зноўку стаяў на нагах. Яго левая рука, была прыкавана да правай рукі Люпіна, а правая, да левай рукі Рона. Той стаяў сціснуўшы зубы ад злосці. Сапраўднае аблічча Скаберса, ён прыняў за асабістую знявагу. Крукшанс лёгінька скокнуў з ложка і павёў усіх да выхаду з пакоя, зухавата падняўшы свой бутэлькападобны хвост.

Загрузка...