ЧАСТКА ДРУГАЯ


БІЯЛАГІЧНАЯ ЗАГАДКА

Існуе многа таямніц.

Для мяне, напрыклад, незразумела, як у бяздонні неабсяжнага Сусвету, з халоднага вакууму і зорнай плазмы паўстала такое багатае на формы, утульнае для жыцця, мілае ды роднае нашае прыстанішча — планета Зямля.

Незразумелая і таямніца старэння.

Біёлагі зводзяць яе да клетачных працэсаў. Аднак жа ніхто не можа ўявіць сабе клеткі — нават уласнай. Рукі, шыю, жывот — калі ласка, заўважаем. Сэрца, ныркі, вантробу, страўнік ці зубы — можна адчуць. А яшчэ калі забаляць — так адчуваем, што і месца сабе не знаходзім.

А клетка?

Кожны з нас старэе іначай. Адзін — «ад жывата». Чамусьці, па пэўным часе, нагвалт расце менавіта гэтая, а не іншая частка твайго цела; глядзіш, праз некалькі гадоў смешна падпіраюць яе ўжо тонкія ножкі, хоць харчуешся гэтаксама, а нават мо і лепш. Іншы старэе «ад носа»: менавіта гэты орган набірае адпаведны кшталт ды робіцца бурачковым ці порыстым, як перлон. Пра такога гавораць: «чалавек сваё выпіў». Яшчэ ў іншага расце падгарле. Ніжэй шчок у такога ягамосця раптам з'яўляюцца два мяшочкі непатрэбнай скуры. А яшчэ ў іншых пакрываецца сетачкай маршчын шыя, выпадаюць валасы, гніюць ды рассыпаюцца зубы, высыхаюць і робяцца як патычкі рукі ды горбяцца плечы, а вочы губляюць бляск, і тыя самыя клеткі цела пераўтвараюцца ў студзень.

Але найбольшая таямніца ў гэтым працэсе — не фізіялагічная, а — духоўная.

Неверагоднае дзіва адбываецца са здольнасцю да мыслення і фантазіі, праяў арыгінальнасці і таго, што называем — розумам. Побач са здзяцінелымі пяцідзесяцігодкамі, якія блытаюць імёны ўлас-ных сыноў, а не толькі — унукаў, наша планета напоўнена і геніяль-нымі старымі, што кіруюць цэлымі народамі, пішуць выдатныя кніжкі, з ліпавых пнёў ці граніту высякаюць таленавітыя скульптуры, малююць — яшчэ як!— палотны ды паміраюць са скіпетрамі, долата-мі, з пяром, пэндзлікам у руках. Наперакор усялякай логіцы, на здзіўленне ўсім нам, талент у такіх людзей не толькі не слабне — якраз такія дзівакі тады і дасягаюць свайго «зорнага часу». Людзьмі гэтымі ганарацца потым суайчыннікі. Ім ставяць помнікі, твораць пра іх легенды, а іхнія імены змяшчаюць у хрэстаматыях.

Бо над усім, відаць, не ўзрост мае ўплыў на такую актыўнасць, а — жывучасць. Але тады яна мала будзе залежаць ад гадоў, калі і чалавек гэтую жывучасць стане падтрымліваць, ставячы свайму целу і галаве ўсё новыя патрабаванні. Менавіта таму, мабыць, і хрэста-матыйныя целы са зморшчанымі, як высушаныя грушы, ці з распух-лымі, як порхаўка, тварамі, са ўздутымі жыватамі, тонкімі ножкамі ды з клеткамі, бы перастаялы жур, які гаспадыня збіраецца даўно вываліць на сметнік,— і захоўваюць надзвычайную вітальнасць, хоць іхнія ногі, рукі, вочы і сэрцы даўно пачалі разбурацца, выйшлі з пад-парадкавання, а ў мазгах засталіся актыўнымі толькі кволенькія ачажкі.

«Усё адбываецца, відаць, таму, што талент ды працаздольнасць — не толькі вынік актыўнасці клетак і мозгу чалавека, як лічым часамі мы, вульгарныя матэрыялісты»,— вычытаў я ў нейкай вельмі ж вучонай кніжцы.

Для сябе справу тлумачу яшчэ іначай.

Здольнасць тварыць ды існаваць не па шаблону, мне здаецца, запраграміравана ў кожным чалавеку самой прыродай, як — колер вачэй, таўшчыня валасінак на барадзе ці контуры чэрапа і носа. Гэтая ўласцівасць існуе аўтаномна і не залежыць ад таго — галодны ты ці стары. Але праяўляцца яна потым можа толькі пад варункам — калі статус пажылых людзей высокі.

Продкі мае не набудавалі для сябе палацаў, не накапілі мільёнаў, не спазналі раскошы — ні ў адным пакаленні, як можна асягнуць чалавечай памяццю! — затое да старых адносіліся з пашанай. Намер пасадзіць «дзеда з бабай» на печ у нас быў непапулярны. Яго высмейвалі нават у прыпеўках.

У нас ніхто пры пажылых не адважваўся вылаяцца ці закурыць і нават за вочы гаварылі — «яны — мама», «яны — тато», «яны — цётка, дзядзько, дзядзіна».

Напрыклад, бабка Сахарыха і дзед Клемус у маёй вёсцы (кіламет-раў з пяцьдзесят ад Зялёнай Даліны), колькі іх помню, служылі галоўнымі аўтарытэтамі дзецям і ўнукам, а для праўнукаў былі невычэрпнай крыніцай баек і жылі ў такой пашане, якую заўважаеш, бадай, толькі цяпер да старых горцаў каля Сухумі. Адчуванне сваёй патрэбнасці скрашвала ім горкія дні знямоглай старасці. З-за гэтага, мажліва, абое і дацягнулі амаль да ста гадоў (напэўна, у Абхазіі жывуць і значна даўжэй, але ж там для чалавека больш спрыяльны экалагічны фон).

Такія мае дылетанцкія разважанні. Аднак я і сам з прагнасцю паслухаў бы, што кажуць аб з'яве аўтарытэты. Покуль што даводзіцца губляцца ў здагадках.

Так ці іначай, з дзядзькам Лаўрэнам — малапісьменным селяні-нам з наднёманскай вёсачкі — неўзабаве таксама адбылася дзіўная метамарфоза, якую не вельмі падвядзеш пад агульнавядомыя высно-вы ды ўзоры.

У горадзе Лаўрэн Маркевіч, бы тая засохлая казурка ў шчыліне, што доўга пакоілася ў анабіёзе, але з-за раптоўнага цяпла і выгод заварушыла вусікамі, выпрастала ножкі ды пачала набіраць цела,— таксама паступова акрыяў.

На новым месцы Лаўрэн адразу стаў да ўсяго ўважліва прыгля-дацца і на вузенькіх вуліцах малавядомага ў свеце горада часам стаў бачыць тое, над чым, напэўна, біліся ў сваім бяссіллі салідныя ўстановы з цэлымі лабараторыямі грамадскіх навук,— у Мінску, Маскве, Вашынгтоне, Каіры ды Мадрыдзе. Вельмі шкада — не скончыў дзядзька Лаўрэн у свай час аніякіх акадэмій, таму часта трапляў у сітуацыю таго мудрага спаніэля, які надта добра ўсё разумее, але выказацца і не спрабуе, бо гаварыць — не гаворыць. і


У ЗАЛАТОЙ КЛЕТЦЫ

1

Жыў Лаўрэн у сярэдняга сына ўжо некалькі месяцаў.

Уладзік меў тры шыкоўныя пакоі ў кааператыўным доме. На іх фактычна, як і на кватэру дакладна такую самую Паўла, пайшлі ўсе Нінчыны прэміі за буракі ды яго заробкі. У адным пакоі сын з жонкай спалі. Цэнтральны — самы вялікі, для Уладзікавай сям'і служыў «велькай хатай».

У ім памяшчаўся каляровы тэлевізар, стаялі мяккія крэслы і канапа. Сценкі ў «велькай хаце» падпіралі шафа з кніжкамі ды сервант з крышталём. Усё новенькае. Усё блішчэла. Шкло на серванце — распісана залатымі ўзорамі і ўзорчыкамі. Усюды — плюшавыя сабачкі, касцяныя слонікі.

У трэцім пакоі спалі Лаўрэнава ўнучка з унукам; сюды сын павесіў дзедаў стары гадзіннік з зязюлькай — каб малыя прывыкалі да акуратнасці.

У першую ж ноч Уладзік паставіў у дзіцячы пакой пад акно рас-кладанку ды кінуў на яе матрац. Кіра матрац заслала прасцірадлам. Дала падушку, пакрывала, а зверху паклала ваўняную коўдру — новую і пушыстую, якой яшчэ Лаўрэну і карыстацца ніколі не даводзілася. Тады сын аб'явіў:

Будзеш, бацьку, спаць тут. А сюды кладзі сваё адзенне,— падсунуў да акна крэсла.— Брытву нясі ў ванную, да маёй. Кажушок і боты хай застаюцца ў прыхожай. I куртку там вешай, ля маёй — не паб'юцца.

Уладзік добрасумленна падумаў — каб чаго не забыць.

— Ну, і болей, здаецца, з багацтва ў цябе нічога няма, бо ты ў нас усё жыццё — салдат, праўда? Напэўно,— я ж цябе з малого ведаю! Днём тут ніхто перашкаджаць табе не стане — унукі твае то ў садку, то на вуліцы. Хочаш — сядзі сабе ды глядзі тэлевізар, а не — гуляй на двары, сколькі душа жадае. Ці ідзі ў горад да кіна, а нават — да ціятра тупай, ці — у музей. А можаш і так сабе прайсціся над Нёманам, як калісьці рабілі адно паны ды буржуі, а вы ўсе ў Зялёнай Даліне ім зайздросцілі. Што сабе хочаш, бацьку, рабі! А — харча-вацца? Тое, што ямо мы, будзеш і ты есці, бо страўнік і вантробу маеш здаровую,— малайчына, не пасадзіў свой жывот лішняй ежай, бы іншыя!

З выглядам дабрадзея Уладзік прыглядзеўся — як бацька ўспры-мае яго словы.

Стары ўсё маўчаў, і сын прадоўжыў:

— Нагараваўса ты за свой век, тату, і нарабіўса досыць! У-ух, як вам з мацерай дасталоса — па самыя дзюркі ў носе! Таму зараз жыві ды адпачывай, бацьку! Хібо не заслужыў такого адпачынку? На поўную катушку! Адно надто не накурувай малым тут — сам ведаеш, як гэто ім шкодзіць, з-за таго я дыміць дома высцерагаюсо. А пасля сну, бацьку, раскладанку сваю ўбірай за сабой ды на антрэсолі закідвай, бо мая жонка халерную жалязяку і не ўзніме — бачыш, якія бабы цяпер у горадзе вутленькія!

Кожны раз важдацца з алюмініевай канструкцыяй, абцягнутай брызентам, абрыдла, і больш тае раскладанкі з антрэсоляў Лаўрэн здымаць не стаў. Разгортваў матрац на паркеце — падлога цёплая і чыстая, коўдра панская; матрац хоць і тонкі, але ж да цвёрдага ён, бы той кітаец, прызвычаіўся яшчэ з малога — на мяккім, відаць, і не заснуў бы.

Куды горш было, што дзеці не давалі нічога рабіць.

— Хопіць, бацьку, ты за ўсё жыццё нацярпеўса і намаяўса аж па самыя годзі! — яшчэ раз растлумачыў сын, калі аднойчы Лаўрэн, узяўшы шчотку, паспрабаваў прыбраць памяшканне.— Кіра сама справіцца, не трэ мне яе псаваць!

Ён паспрабаваў бараніцца:

— Ці ж гэто работа, Ула-адзік?!

Сын быў няўмольны:

— Кінь! Дома ў нас хто падмятаў — мацерын быў гэто клопат, а не твой! Дома ты ані разу не ўзяў веніка ў рукі — памятаеш? Успомні ты, успомні, як было!.. Хай і мая жонка лішні раз зварухнецца, а ты сабе адпачывай, я ўжэ мінулы раз табе сказаў і паўтараць не люблю! Зрэшты, сам бачыш, якое ў горадзе падмятанне!

— Усё ж такі...

— Не дуры сабе, бацьку, галавы — нічого з маладой бабай не зробіцца, і карона з галавы не спадзе, калі шчоткай махне сюды-туды! Для гэтаго ёй нават нагінацца не трэ, як нашай маме над венікам,— бачыш, якія чаранкі для шчотак у гарадах тут прыдумалі? На паўтары метры! А лепш хай бярэцца за пыласос — для чаго такія грошы ў яго ўбухалі! Але ты пыласоса не бяры нават у рукі, бо шчэ ўключыш не туды і замыканне мне зробіш!..


2

У той дзень Уладзікава сям'я, як звычайна, з самай раніцы разы-шлася. Адразу пасля абеду Лаўрэн напусціў сабе ў ванну гарачай вады, залез у яе ды старанна памыўся. Выцершыся вялізным, як прасцірадла, і валахатым ручніком, сеў у мяккае крэсла ля тэлевізара астываць. Азіраючыся, каторы раз узяўся ацэньваць учэпістым вокам практычнага мужыка ўсё, што перад сабой бачыў. Ён ведаў аж за-надта вартасць чалавечай працы і яшчэ раз парадаваўся за сваіх сыноў.

«Ты толькі глядзі, як, халера на яго, здорава тут у іх усё прыду-мана. Мэбля — бы з дыхтоўнага дзерава. Нават і не паверыш, што — са спрасаванай саломкі, пакрытай карычневым лакам ці палітурай. А што ты будзеш рабіць, калі разрасліса гэтак гарады? У кожную кватэру падай ды — не быле-што. Дзе ж усім таго загранічнаго дзера-ва — той карэльскай бярозы набрацца. I во — знайшлі галавастыя інжынеры простае выйсце. Шчэ як файно блішчыць, і ні халеры да яе не прыстае — змахнуў потым звычайнай анучкай пылок ды зноў маеш той самы бляск. I блішчыць як — хоць ты бяры брытву ды галіса над ёй, бы перад люстэркам! А паркет?»

Падчас баёў у Германіі Лаўрэн у замку нейкага фон-барона бачыў такую менавіта камбінацыю з шашачак у елачку. Валяліся яны тады на такой падлозе з нябожчыкам Васілём Шпаком ды прыкідвалі — а колькі ж пайшло дубу на яе, заразу, колькі ж патрачана працы, якая ж яна павінна быць дарагая! Васіль казаў: і ў памешчыка з яго вёскі, у пана Вішпінга, падлога дакладна гэткая самая — Васіль добра разглядзеў, калі пану двайныя рамы падганяў.

«I во, бачыш ты, цяпер — абодва мае хлопцы падлогу паркетную маюць ды нават сабе з-за гэтаго ў вус не дуюць. Нявесткі мажуць яе кожны месяц якойсьці жоўтай гуталінай, шчэ націраюць добро і тады — хоць ты коўзайса.

А святла колькі!

Мала ім лямпачак пад столлю ва ўсіх пакоях, калідорах, ваннай ды туалеце, дак яшчэ дзеці завялі сабе высокую, бы мухамор, штуко-віну на белым, як для панскага сабачкі, павадку — нясі яе, куды ўздумаецца, і стаў. За ланцужок пацягнуў і — лямпачка загарыцца, а другі раз тузані — згасне: як бы яна была разумная ды ведала, калі і што ёй рабіць! Называецца, нібы для смеху,— таршэр. I файная, зараза,— вачэй не адарваць.

Эх, каб такое святло колішнім бабам, як бы яны пралі, што б навычаўплялі на кроснах, якія вышыўкі павышывалі б, якіх на прутках навязалі б світраў і кофт!

А там зноў краны з гарачай і халоднай вадой — пускай яе сабе, колькі твая душа пажадае і калі спатрэбіцца, альбо і просто — уздумаецца...

З Нінкай калісьці грэлі ў суботнія вечары па вядру вады ў свіных саганах, затым перакульвалі ў балейку ды лезлі ў яе. Пагвэдзаеш, пагвэдзаеш зверху, бывало, цело, і лічыласа ўжэ, што ты памыўса. На ўсю вёску адзін бацько Кавальцоваго Макара пабудаваў сабе лазню — стары Кавалец з сям'ёй выягджаў да Расеі ў бежанство і на такія будыніны там наглядзеўса. Але Макар скардзіўса, што з халернай лазняй мітрэнгі надто ж много. Таму стары Кавалец і паліў у ёй адно перад калядамі, вялікаднем, сёмухай, Новым рокам ды яшчэ — перад сынавым вяселлем.

Ва Уладзікавай ванне цела да таго распарвае, што потым сябе адчуваеш, халера на яго, бытто наново на свет нарадзіўса. I от, ты скажы, нідзе цяпер, здаецца, не робіш, ніколі не пылішса і не пацееш гэтак — бо няма дзе, каб нават і моцно захацеў! — а болей чатырох дзён не вытрымліваеш — бы магнітам ужэ цягне залезці зноў у тую белую яміну з гарачай вадой. Ужэ нават сабе, халера на яго, і не ўяўляеш, як без ёмкаго карыта з эмалевымі сценкамі столькі гадоў існаваў ды лічыў сябе нармальным чалавекам».

Спачатку Лаўрэн напускаў вады ў ванну беражліва — вядро-два. Заўважыла ўнучка, здзівілася:

«Чаго ты, дзеду, яе шкаду-уеш?!»

«А нашто лішнюю марнаваць?» — вельмі разгубіўся ён перад дзіцем.

«Дзе-ед, ты праўда вады-ы шкаду-уеш? Ой, умо-ора! Усім-усім раскажу — і тату, і мамцы!..»

Цяпер рабіў, як яны.

«Свой тэлефон — у калідоры. Трэбо на вёску пазваніць, альбо ў музей на работу, ці яму — на аўтабазу, і — звані. А халадзільнік?

Вядомо, у склепе бульбу ды бочкі з капустай, гуркамі і памідорамі трымаць лепей, але ж — астатняе?

I гэтая белая шафа табе заўша пад бокам. Калі захацеў, расхілі адно дзверы ды бяры, што душа твая прагне,— халодненькае, аж з расінкамі, свежае...»

Лаўрэн адразу палюбіў і тэлевізар. Як толькі хто прыедзе ў Маскву, Мінск ці нават — у Варшаву, як толькі пускаюць новы завод альбо канал'які-небудзь, тунель — так і дзівіся сабе на яго. Яшчэ прыглядайся, як зараз неспакойна на свеце і людзі цёнгле гінуць — то тут, то там, бытта мала крыві пралілі ў апошнюю вайну.

Толькі туалет і цяпер выклікаў у Лаўрэна няёмкасць. Не мог чалавек прызвычаіцца рабіць тое дома — хоць ты гвалт крычы. Але ж і без гэтага не абыдзешся. Таму карыстацца туалетам стараўся, калі ўсе спалі альбо — выходзілі з дому, а для вартавання часу меў дастат-кова.

Грошы яны з Нінай сыну давалі на голыя сцены, абсталяванне Уладзік набыў сам.

Лаўрэн зараз падумаў:

«Такое абсталяванне, напэўно, каштуе купу гатоўкі!» Праз старэй-шую ўнучку ён стараўся не раз даведацца, колькі яго сын з нявесткай зарабляюць. Але ж Света, хоць у школу і пайшла, а ў грашовых справах яшчэ зусім не разбіралася, таму нічога ад яе і не дабіўся.

Сын у той дзень быў у далёкім рэйсе. Кіра мела вечарам праф-саюзны сход. Нявестка папрасіла схадзіць у дзіцячы садок па пяцігадовага Ігара і да вечара з унукам пагуляць. Лаўрэн сябе да гэтага рыхтаваў — на сэрцы ў яго ад даручэння разлівалася цёплая і гордая хваля.


3

Астыўшы, Лаўрэн адчыніў фортку ды закурыў. Курыў ён мала — устанавіў сабе норму ў чатыры цыгарэціны на дзень і покуль што цвёрда яе трымаўся.

Пускаючы дым на двор, Лаўрэн спыніў вочы на сцяне супроць-леглага дома, шчодра залітага сонцам. Здалося яму гэтага мала, і ён нязграбна лёг на паркеце ды пастараўся разглядзець над будынкамі яшчэ і неба.

Прыглядаўся доўга, уважліва.

Па залаціста-радасных і касаватых праменнях, па высокай нябескай сіняве з белай смугою Лаўрэн адразу вызначыў — цяпер самы разгар бабінага лета.

Лаўрэн усім сваім нутром раптам адчуў пах вывернутай плугамі сыраватай зямлі і абвялага, прыцярушанага пяском бульбяніску. Убачыў, як уздоўж Нёмана, які блішчыць на сонцы, каля кустоў і пералескаў, што на вачах мянялі афарбоўку ды рабіліся больш празрыстымі, шавеляцца палі ад згорбленых над барознамі капачоў. Яшчэ выразна ўбачыў хлопчыкаў, якія з галавешкамі лётаюць ля вогнішчаў, пакідаючы за сабой хвалістыя стужкі дыму з іскрамі. На ўсіх бабах бялелі хусцінкі — бытта жанчыны выйшлі не бульбу дакопваць, а высыпалі ўсе, як адна, на гадавое свята ці з вялікай ахвотай вывалілі цэлай вёскай сена рабіць.

Яшчэ выразна ўбачыў, як пераганяюць пад навесы на зіму камбайны, а чырвоныя волаты мажна і паволі сунуцца праз вёску. Людзі застылі ад жаху ля сваіх дамоў: жалезныя страшыдлы вось-вось рассунуць у бакі вясковыя вуліцы ды змятуць платы з калодзежамі, агародчыкамі, мальвамі і вяргінямі, таму нядарам так ірвуцца з ланцугоў і шалеюць сабакі, а куры, перапалохана кудахтаючы, паўзляталі аж на ганкі і грушы.

У зялёнадалінцаў цяпер галоўны клопат: ці не рассохліся бочкі на капусту і гуркі, дзе ўзяць на зіму апалу, у якой вопратцы спатыкаць сцюжу і маразы, ці дастаткова шчыльныя хлеўчыкі, дзе стаяць парсюкі ды каровы. А калгаснае начальства падлічвае — ці хопіць да вясны корму для быдла.

Яму ўспомніліся і бытта хвастанулі па твары словы п'янаватага Паўла: «Табе будзе карцець даведацца, ці вырасла паабапал Верацейкі атава!..» Захацелася агрызнуцца: «Дурню яловы, а табе гэтаго не адведаць, і ты не радуйса!»

Душу Лаўрэна зноў апякла крыўда на сыноў.

Страшэнна захацелася апынуцца зараз на вёсцы, паўвіхацца за каровамі альбо ссумаваўшымі па рабоце рукамі сціснуць матыку ды грэбацца і грэбацца ў вывернутай плугам баразне да ламаты ў спіне і гэтаксама поўнымі ноздрамі ўдыхаць пах свежай зямлі і бульбы, а шпарамі босых ног адчуваць яе сыры і прыемны халадок.

Ад неспакою Лаўрэн жыва апрануўся. Уладзікаву залатую клетку старанна зачыніў на ключ ды пачаў спускацца з трэцяга паверха.

— Прабачце, суседзе, вы па свайго малога пойдзеце ў садзік і сёння?— звярнулася да яго ў пад'ездзе маладзіца — жонка дырэктара.

— Ага...

— Забярыце, калі ласка, заадно і майго Вадзіка, бо я, мабыць, не паспею!

— Чаму не, гэто можно! — узрадаваўся Лаўрэн такому даверу малазнаёмай жанчыны.

— Толькі ж на вуліцы ўважайце — пантэра з заапарка ўцякла, чулі, напэўна?

Адно цяпер успомніў і ён, як учора міліцыя па радыё папярэджвала людзей аб небяспецы.

— Не такая яна дурная, каб да гэтай пары ў горадзе сядзець — у лесе даўно яна, напэўно. Мало бароў вакол горада?

— Усё ж такі, я вас прашу!

— Добро-добро, будзем уважаць, не бойцеса!

У садзік ісці было яшчэ зарана, і Лаўрэн, устрывожаны вясковымі ўспамінамі, сабраўся даваць па горадзе добрага кругаля, каб даўжэй пабыць з сабой.


ЦЕНІ МІНУЛАГА

Вырушыў з дому Лаўрэн увесь напоўнены прадчуваннем, як пач-не зараз песціць душу былым, і таму зноў адчуў сябе надта багатым. Бо ва ўспамінах гэтых бачыў частку свайго жыцця — яны служылі не абы-якой маральнай апорай: калі за свае доўгія працавітыя гады Лаўрэн нечаму і навучыўся, то было гэта надта важным ды чалавеку неабходным.

Горад ён ведаў, як сваю Зялёную Даліну.

За «польскім часам» Лаўрэн тут служыў у войску. Казарма яго 81-га стралковага палка імя караля Стэфана Баторага памяшчалася ля Старога моста. Пасля пераезду ў горад менавіта адтуль распачынаў ён сваё кожнае падарожжа.

Як ты не бачыш, перад былой казармай апынуўся і зараз. Пасля вайны Саветы дабудавалі ёй трэці паверх і з Германіі завезлі скрыні са станкамі. З той пары ўжо тры дзесяцігоддзі станкі тыя ляскочуць ды гудуць трубы тонка-суконнага камбіната.

Цяжка паверыць, але менавіта з гэтых варот, дзе сёння прахадная будка з бліскучай круцёлкай, заламаўшы пазаліхвацку набакір пілоткі, штодня выходзілі ён, масалянскі Васіль Шпак, бераставіцкі Бэрка і Міша Касцевіч з Баброўні. Чыстыя і пастрыжаныя, сытыя і свежыя, з арламі на пілотках і з бліскучымі лічбамі «81» на пагонах, са значкамі выдатнага стралка на грудзях зялёных фрэнчыкаў з добрага сукна, грукалі яны рытмічна падкаванымі чаравікамі, выстраеныя строга па ранжыру ў калоне па чатыры — у канец Падольнай вуліцы на палявое вучэнне на Румлёва ды спявалі:

Рано, рано, ранюсенько,

Рано, по росе-е,

Выгоня-ала Кася волкі,

Розвідняло се-ень,

Розвідняло се-ень!..

Мелодыя на розныя галасы атрымлівалася ў іх магутнай і складнай — бытта на ўсю вуліцу грымелі на свае сто дваццаць трубаў. арганы з фарнага касцёла[6]. Як па камандзе, з вокан высоўваліся слухачкі і адразу рабіліся такімі зачараванымі, нібы песня ляцела да іх з неба, а перад імі маршыравалі архангелы.

«Не-е, цяпер гэтак салдаты не спяваюць, куды там. Розныя транзістары, мікрафоны, цілівізары, пласцінкі развучылі народ спяваць зусім. Новае пакаленне ўжэ нават не ведае, што такое можа быць, а неўзабаве людзі развучацца, мабыць, па-чалавечы і гаварыць»,— са шкадаваннем паківаў ён галавой.

Адтуль пачыналіся тады алеі вузлаватых ад старасці і дупластых каштанаў. Імі засаджаны быў увесь горад.

Бывала, калі зацвіталі вясной гэтыя самыя каштаны, ад свечак у белых кандэлябрах не адарваць было вачэй. Восенню вучні збіралі тугія плады ды выразалі з іх чорцікаў, конікаў і чалавечкаў. Перад самай зімой гаспадыні паміж аконных рамаў ставілі на ватнія падкладкі грыбочкі з каштанчыкаў. Некаторыя нават каштаны сушылі, затым малолі і рабілі каву...

Але новы віцэ-прэзідэнт горада — Цыдзік — вырашыў тыя алеі знішчыць ды ўсюды насадзіць «італьянскай ліпы», бо каштан яму здаўся дрэвам нешляхетным. Брыгады рабочых пачалі старыя дрэвы пляжыць. Гродзенцы ўзбунтаваліся, паадбіралі ў рабочых тапары, паламалі пілы і далі ім па карку.

Аднойчы Лаўрэнавай роце адмянілі палявое вучэнне, і з Румлёва спешным парадкам паперлі яе ў горад. Салдатам выдалі па тры халастыя патроны, бы на манеўрах, але загадалі адзець усім каскі. У баявой гатоўнасці рота некалькі гадзін прастаяла на казарменным пляцы. Устрывожаныя салдаты і афіцэры ламалі галовы — калі аб'яўлена вайна, то чаму выдалі халастыя? Кйлі — вучэнне, то навошта каскі?!

Душыць «каштанавы бунт» Лаўрэну так і не давялося. Парадак сумела навесці паліцыя са «стшэльцамі»[7] сама. Паліцыянты і прасачылі, каб дрэвы спілавалі — да апошняга, а завадатары бунту трапілі ў халодную.

З той пары «ліпа» тая і разраслася ў горадзе, як крапіва. Запаланіла вуліцы, падворкі, схілы ўзгоркаў і яры. З'явілася нават у Бераставіцы, Ваўкавыску і Свіслачы. Чужынца пасля вайны чамусьці сталі ўжо велічаць «амэрыканскім клёнам», а што толку? Заві хоць так, хоць сяк — лепшым ад гэтага не стане. Страх, якое паскуднае дрэва — ні віду, ні камля, ні плоду. А з ліста яго восенню на тратуары — адная плямка, аслізлая і гнілая, таму на вёску нават апош-ні дурань панскіх саджанцаў не прывозіць.

Але надышоў канец «амэрыканскаму клёну» — зараз яго высякалі ды заводзілі ў горадзе каштаны зноў, бо так ужо на свеце вышэйшай сілай устаноўлена, што ўсё вартае наверх рана ці позна вылазіць усё роўна, хоць ты шпінай яго і так і гэтак, хоць прызнавай ці не прызнавай.

Ад былой казармы пяхотнага палка, калі давярнуць па вуліцы ўздоўж маладых каштанчыкаў, якраз выйдзеш унь туды — да Старога замка. Салдат да яго вадзілі на экскурсію не раз і не два, і тыя паходы — ах, як урэзаліся Лаўрэну ў памяць.

У двары Старога замка ішлі раскопкі старажытнага палаца і царквы. Цяпер там распасцёрся вялізны дах, пакрыты толем — ледзь не на паўкіламетра. Тады было ўсё пад адкрытым небам — лазь па мурах, глядзі сабе колькі хочаш і слухай экскурсаводаў.

Пра каралёў, цароў, князёў яны з Касцевічам і Шпаком сказанае лавілі «ўпаўвуха», бы Васіль казаў. Затое вельмі цікавіліся іншым.

Худы ды высокі паляк у светлых шараварах і ў белых панчохах да каленяў — Ёдкоўскі[8] — ахвотна паказваў траім салдатам-беларусам толькі што выкапаныя косткі жывёл. Адчуваючы шчырую зацікаў-ленасць мужыцкіх сыноў, прафесар цярпліва ім тлумачыў, якое пяцьсот гадоў таму людзі гадавалі быдла, якіх трымалі коней і кармілі свіней, а нават — якія былі куры.

«Такое ўсё дробненькае ды маленькае, такое марнае, а каб цябе люндра свіснула!» — дзівячыся, вымавіў сваю любімую пагаворку Міхась Касцевіч.

Дзівіцца было з чаго.

Каровы — хочаш вер, хочаш не — мелі вышыню адно дзевяноста пяць — сто пяць сантыметраў — якраз салдатам па жывот. I мяса, на-пэўна, даваў тады больш алень, чым іншая рагуля. Гэткую кароўку сённяшні мужык мог бы вельмі проста ўзваліць на плечы ды павалачы.

Нізкарослых трымалі і коней — а няхай на яго, якія былі малыя. Калі мераць ад зямлі да карка, колішнія сіўкі ды буланчыкі ўсяго мелі сто дваццаць — сто трыццаць сантыметраў росту. Рэдка трапляліся вышэйшыя — на такіх ездзілі каралі ды важныя начальнікі.

Зусім дробненькія былі свінні — іхняе мяса на смак, напэўна, мала яшчэ адрознівалася ад дзікавага. .

Адны зубры і калісьці важылі больш за тону. Затое зараз кожны калгасны бугай не ўступіць лясному волату. Звітнасцю — так, але — не вагой.

А колькі Ёдкоўскі ведаў пра даўніну!

Што яго дзяды і прадзеды былі плытагонамі, Лаўрэн добра памятаў і нават ганарыўся гэтым. Але што Румлёва, куды ён цяпер, салдатам, тупаў кожны дзень на вучэнне, тоіць сляды яго працавітых продкаў, і не здагадваўся.

Толькі Ёдкоўскі яму разжаваў, што рум — месца, дзе сплаўлялі сосны, вязалі ў плыты, адкуль лес плытагоны гналі ў Балтыку. Гэтак-сама вучоны цікава тлумачыў салдатам, чаму прыгарадныя вёскі называюцца Крыжакі, Падкрыжакі, Пушкары, Конюхі, Караліна, Аўгустова, Фолюш, Ласосна, Форштат, Дзевятаўка, Грандзічы!..


2

Ад моста Лаўрэн пакіраваў уверх, а думкі яго пераскоквалі на іншыя кварталы. Каб так думаць, у маладосці мусіў ісці з касой на балота ці браць сякеру ды сячы дровы. Без работы ў маладосці галаву адразу агортвала пустка і нудота, а калі думкі тады спрабаваў накі-раваць сілай, яны слізгаліся, бы па шкле. А прызвычаены за гады адзіноты да падобных момантаў, ён ужо гутарыў сам з сабой напру-жана, талкова і з прыемнасцю. Бытта некаму апавядаў, бытта пера-конваў. Бытта некаму хваліўся ці павучаў знаёмага, госця, сябра-аднадумца.

Недаравальнае марнатраўства і вялікая несправядлівасць, што разважанняў Лаўрэнавых ніхто не чуў і не знойдзеш іх ні ў адным архіве! Прыдумаць бы такія магнітафоны ды запісваць бы такія маналогі старых людзей, якія б дакументы мінулай эпохі ляглі б у народныя скарбніцы для нашчадкаў!

Ідучы ўверх ад моста, Лаўрэн нібы скардзіўся ўважліваму слухачу, нібы адкрываў перад ім душу, нібы заклікаў яго быць сведкай, суддзёй:

«Калі на цэнтральнай плошчы, бывало, мінеш гандлёвыя рады і ратушу (абодва прыземістыя будынкі, бы таму Цыдзіку каштаны, нейкаму дурному начальніку ўжэ пасля апошняй вайны надта, бачыш ты, перашкаджалі, і ён разбурыў іх!), то за фарным касцёлам упрэшса адразу ў былую польскую турму. Толькі чаго гзто людзі на мянс глядзяць, бы на дзіво?!»

Лаўрэн раптам спахапіўся — крочыць, успамінае, а якімсьці другім ці пятым слоем свядомасці бубніць сабе пад нос яшчэ адну так папулярную некалі салдацкую песню:

Ты моя дзев-чы-ыно,

Ты мое ко-ха-не-е,

Дай мі тысёнц зло-отых

На слюбнэ ўбра-не-е!..

«Цьфу, каб на цябе халера, гродзенцы напэўно падумаюць — напіўса стары! Цяпер не той час, Лаўрэне, калі падспевувалі сабе, ідучы, альбо — пры рабоце!..»

Чалавек хутчэй пастараўся надаць свайму твару абыякавы выраз.

А во — турма.

«Унь і тая планачка на кратах у акне захавалася. Толькі заржавела надто. А пэўне, з добрай паўсотні гадоў мінуло з тае пары, і не заржавець? Так ке бывае».

Бы ў выпадку з тымі каштанамі, іхні «плютон»[9] паднялі аднойчы па трывозе зноў летам, на гэты раз ноччу. Цяпер ужо выдалі па абой-ме баявых патронаў ды паперлі за горад у засаду. А выдарылася вось што.

Шэсць закаранелых рэцыдывістаў змовіліся з гэтай турмы ўцячы. Умудрыліся ўсе адразу «захварэць» і трапіць у астрожны лазарэт, а ён памяшчаўся на трэцім паверсе — за гэтым якраз акном, дзе ржавая планачка.

Адзін з бандытаў ахвяраваў сябе для кампаніі. Пад вечар рэцыдывіст аглушыў калідорнага стражніка, адабраў зброю, звязаў і завалок у палату. Покуль над звязаным бандыт стаяў з наганам, астатнія пяцёра распілавалі краты і ломікамі паадгіналі канцы на вуліцу, ад чаго ўтварыліся тры моцныя гакі. Затым з калідора ўцягнулі ходнік. Адзін канец яго надзелі на гакі, другі — выкінулі на вуліцу і па ходніку апусціліся з трэцяга паверха ка гарадскі тратуар.

Праз гадзіку бандыт развязаў стражніка.

Уцекачы былі надта небяспечныя. На адну паліцыю мэр горада не спадзяваўся, таму на пошукі кінулі войска. Але ўсе страхі неўзабаве екончыліся, і да снядання далі адбой. Салдат вярнулі ў казарму адсыпацца, дзе хлопцы і даведаліся, як уцекачоў лавілі.

Бандыты пабеглі за горад. Дапалі да вёсачкі Путрышкі, і там ім сцямнела. Трапілася на іхнім шляху крама. Доўга не думаючы, рэцыдывісты ўзламалі акно, набралі «вудкі выборовэй», каўбас, затым падаліся на мяжу.

Выгналі раніцой путрышскія пастушкі быдла на пашу і дзіўную кампанію ўбачылі. Прывялі бацькоў. Мужчыны п'яных скруцілі пастронкамі, увалілі ў фурманку і завезлі ў горад.

Падзея Лаўрэну з тае пары не давала спакою. Адзіны след застаўся ад таго выпадку — іржавая планка на кратах, але і сёння ён падзівіўся яшчэ раз:

«Каб усё прыдумаць ды так спраўно зрабіць — і адначасово «захварэць», і пранесці праз кантроль напільнікі з ломікамі, і стражніка аглушыць — той жа напэўна быў начаку,— і з-за сяброў ахвяраваць сябе — таксама трэ мець не абы-якую булавешку. Дурань такое не зрабіў бы нігды, факт. То калі ж вы ўсё гэто прайшлі, столькі перацярпеўшы, калі ўжо выбраліса на тую самую волю, да якой вас цягнуло магнітам, то скарыстайце ж яе як належыць! А гэтыя што зрабілі? Увесь свой высілак — пусцілі па ветру!»

Не мясцілася гэта ў Лаўрэнавай галаве пяцьдзесят гадоў таму, не мясцілася і зараз.

«А за турмой адразу — вуліца Гувера. Казалі, жыў такі амэрыка-нец і надто дапамагаў Пілсудскаму[10]. Іменем свайго памагатара і вуліцу паны назвалі[11]. Маленькую-маленькую. Мела адно з дзвесце крокаў удаўжыню, затое ў горадзе аб ёй толькі і гаварылі. А бедным салдатам яна снілася нават».

У самым пачатку каратышкі знаходзілася «касіно»[12] былых легія-нераў Пілсудскага, а ў канцы — «касіно» афіцэрскае. У адно і другое вельмі часта салдат ганялі скрэбці бульбу для банкетаў і падаваць на стол, а іншых — у гардэроб, выдаваць гасцям афіцэрскія шынялі ды «рагатыўкі»[13] з сярэбранымі зігзагамі. У першым «касіно» пілсудчыкі — ужо старыя паны — кожны вечар, як гімн, галасілі любімую песню:

По маёнткі на Подоле

Шусты пулк выруша в поле —

Шабле в длонь!

Лякьце в длонь!

Болыцевікув гонь!

Гонь!

Іхнія сынкі — маладыя афіцэрыкі — хадзілі ў другое «касіно». Там ужо спявалі так:

Добоньдзьмы палаша,

Юж выграна наша!

Цо за ногі,

Цо за уда,

А там далей —

Істнэ цуда!

Р-р-рым!

О-о, паны, падлы, весяліцца і смакаваць такое любілі. I рабіць гэта ўмелі, нічога не скажаш.

Аднойчы на ўласныя вушы Лаўрэн чуў, як за горадам сам генерал Клеберг[14] заахвочваў да службы ў кавалерыі пастросных на паляне ў вялізную калону навабранцаў.

— Запамятайце, хлопцы, што вам скажу! — крычаў да іх, гарцуючы псрад калопай на выпешчаным беланогім буланчыку з хвастом бытта з саломы ды з выгнутай па-лебядзінаму шыяй.— Сапраўдны мужчына паспытвае толькі дзве прыемнасці — на грудзях у сімпатычнай жанчыны альбо на хрыбце ў добрага каня! Сядло для нас — сярэдзіна свету, а зямлю замяняюць страмёны!

I, вядома, у адно і другое «касіно» маладыя і старыя афіцэры кожны вечар прыводзілі прыгажунь — апранутых, як лялечкі, ва ўсё новае, распрамененых, маладзенькіх і рагатлівых.


3

А яшчэ на вуліцы Гувера тырчалі прастытуткі.

Маючы адзіную забазу, салдаты з адпускнымі паперкамі ў кішэні, напуцаваўшы чаравікі, бегалі туды вечарамі, як па вёсках хлопцы лёталі на музыкі.

Не адставаў ад іх і Лаўрэн.

«Ух, сколькі было там гэтых самых прастытутак. Полек і немак[15]. Яўрэек і рускіх. Ладных і брыдзёрных. Маладых і старых. Рослых і каратышак. А ўсе мелі чорныя кніжачкі, куды дактары ставілі ім адзнаку аб праверцы. За царскім часам, казалі, дзеўкі правяраліся кожныя дзесяць дзён, а за палякамі ўжэ — аж па два разы на тыдзень, і ўлік быў больш дакладны. Бессаромныя — ліплі, бы тая смала. Так і сунулі табе пад самы нос тую кніжачку з апошняй праверкай, каб ты яе не баяўса, ды ішлі за мужыком нават за пяцьдзесят грошай.

Прыглядзішса да каторай — нармальная зусім дзеўчына, у вачах — ні сораму, ні вінаватай усмешкі. Прызваіто апранутая, у кожнай шчз нават «андуляцыя»[16]. Паводзілі сябе нібы ў майстэрні ці краме — свой занятак трактавалі як звычайнае рамяство. Яшчэ іпшая, зараза, пекная. Каб у магазіне ці на вуліцы наступіў такой на ногу, не ведаў бы, як вінаваціцца...»

— Кавалерове маюць запалкі? — з фрывольнай гуллівасцю чаплялася такая да салдата.

— Паненцы пшыпаліць?

— Ты хоць курносы, а — здагадлівы!

— Но, но-о!.. А пшыпаліць да-аць можам! — падхопліваў «пароль» чарговы ахвотнік да сустрэчы і адразу адпраўляўся з ёю ў стары парк.

Аднойчы яны з Васілём пайшлі на Нёман шукаць Бельскую. Не то гарадскія, не то вясковыя дзве дзяўчыны, таксама з «андуляцыяй», у шэрых плашчыках і з рыдыкюльчыкамі, спаткалі іх, як братоў. Адна добразычліва пацікавілася:

— Панну Зюту вам? Занятая!

— З кліентам якраз!— удакладніла другая.

Васіль аж змяніўся з твару.

— Вы дамаўляліся?— паспачувалі яму.— Дзісяй работы мае многа, прошэн пана, ніц не зробіш!

I з аголенай праматой далі зразумець, што гэтую самую Зюту ахвотна могуць.

I далей у паводзінах дзевак прабівалася спачуванне да сяброўкі, салідарнасць ды гатоўнасць абараніць. Лаўрэн выразна пачуў, як шэптам перагаворваліся:

— З кім яна цяпер?

— З Драздоўскім.

— Ма-атко бо-оско! Гэты — патрабава-альны!

— Та-ак. Покуль адпусціць, душу з яе выме!

— Хо-олера я-асна!..

Васіль слоў іхніх не чуў — за гэты час супакоіўся. Дзяўчаты ўжо хлопцам як бы і спадабаліся. Абодвум цяпер не хацелася іх пакідаць.

На прапанову замены Лаўрэн перад развітаннем не то жартам, не то ўсур'ёз тады кінуў:

— А мы, паненкі, не супроць і вас, але ж не маем капіталу!

Дзеўка бесцырымонна адрэзала:

— Тут вам не дабрачыннае таварыства!

— Не багадзельня! — дадала другая.

Першая пакпіла:

— Шчэ — у доўг захочаце?

Толькі цяпер абодва далі драла.

Зюта Бельская — пышнацелая і каравокая — слыла сярод іх каралевай. Гэтая брала з кліентаў аж па два злотых, таму была не надта даступнай для салдат — прымала капралаў і харунжых. Якім чынам гэта зрабіў, цяпер невядома ды і не так істотна, але ж той самы Васіль Шпак да красуні ўсё ж такі падлабуніўся і нават паступова заваяваў. Пасля службы ў войску завёў у свае Масаляны ды справіў з Бельскай вяселле.

Масалянцы казалі — першыя гады абое нават палюдску жылі. У Шпакоў нарадзіліся дачка, сын і зноў дачка. Зюта аказалася чулай мацерай і руплівай гаспадыняй. З каравокай полечкай Васіль, мажліва, і да старасці гэтак дацягнуў бы, калі б не вёска са сваім дурным прыставаннем.

Гадоў з дзесяць пасля Васілёвай жаніцьбы раптам з хаты ў хату па Масалянах папаўзла чутка — хто такая Зюта і адкуль. Людзі адразу да кабеты перамяніліся. Болей не стаў яе ніхто браць за куму. Не запрашалі на вяселлі. Не пазычалі ўжо ў Зюты ні солі, ні запалак, ні рэшата. А тады пачалі прыпісваць ёй, бы вядзьмарцы, неўраджай лёну і каноплі, паморак свіней і слабыя ўдоі.

Якраз пачалі падрастаць дзеці. Вясковыя аднагодкі на малых «шпачанят» абрынулі абразлівыя мянушкі. Як іх ні абаранялі настаўнікі, а далей другога-трэцяга класа дзеці Васіля не вытрымлівалі — школу адзін за адным кідалі.

Зюта на вёску люта азлобілася. Пачала агрызацца і абліваць масалянцаў граззю ды выдумваць, чаго не было і быць не магло, а гэта толькі падліло ў агонь масла.

З-за згрызоты і распаду вантробы злыя языкі паступова і загналі яе ў магілу.

За пару гадоў Зюта паспела так перасварыцца з усімі, што і хаваць яе не было каму — на могілкі завёз яе мужык з дзвюма глухімі бабулямі і старэйшай дачкой, бо астатніх малых на гэты час сваякі забралі.

Не лепшы лёс чакаў і мужа.

Пасля вайны Васілёвы дзеці падраслі і давай бацьку вытыкаць, што парабіў іх навек нешчаслівымі — ажаніўся з прастытуткай. А тут — новыя непрыемнасці.

Макар Казальцоў з Васілём падалі заяву ў сельскую партарга-нізацыю з просьбай прыняць іх у ВКП(б) ды залічыць стаж работы ў Камуністычнай партыі Заходняй Бе-ларусі. Тагачасны старшыня калгаса Савоська кандыдатуры адвёў, бо, маўляў, яны — выхадцы з іншай партыі[17], яшчэ невядома, чым пры Польшчы абодва занімаліся, ім не пра членства трэба зараз думаць, а — сушыць сухары, бо хутка такіх будуць у Сібір вывозіць.

Вярнуўся змрочны Васіль у той вечар дамоў, а наследнікі дабавілі — пачалі яшчэ вытыкаць яму мацерыну чорную кніжку і вуліцу Гувера. Пасля грызні з наследнікамі Васіль і кінуўся ў хлеўчык да тае самай касы...

«А прастытутка — таксамо чалавек. I не заўсёды яна была такой. Іншая нешчаслівая дзяўчына не мела за што сабе нават купіць і кавалак хлеба — у горадзе дарам хто табе яго дасць. А скуль ты на яго грошы возьмеш?

Найбольш, вядома, цярпелі вясковыя. Прыедзе такая на службу першы раз у горад, штосьці з пакамі ў яе не атрымаецца, а дахаты, бедная, вярыуцца ўжэ не можа, бо яе хлопца за гэты час бацькі паспелі ажаніць з другой, і — што няшчаснай рабіць? Былі выпадкі, калі такія з моста кідаліса ў Нёман, клаліса пад поезд альбо выпівалі раствор ад галовак з запалак. А ікшая — ішла «на брук», як гаварылі ў той час».

Служанства ў горадзе мусіла прайсці кожная дзяўчына, калі хацела мець хоць які грош на пасаг, інакш — адкуль ты яго тады ўзяў бы? На вуліцы трошы не валяліся. А яшчэ служанства дабаўляла вясковай дзяўчыне сталасці, было тым самым, што цяпер некаторым — экзамен, калі не больш. Зараз, вядома, мала ўжо хто і памятае.

Зрэшты, усю трагедыю таго пакалення вясковых гаротніц і сам разумееш, калі галаза пасівела ды выпадаюць апошнія зубы, бо ў той час на свет чалавек глядзеў цалкам іншымі вачыма. Вядома, не ўсе былі такімі дурнымі — Шпакоў Васіль разглядзеў, што да чаго, і тады. Ён з Зютай Бельскай нават унь павянчаліся.

Не дай бог, якой доляй іх надзяліў лёс.


4

Кожная панская кватзра мела абавязкова чорны ход. Вёў ён праз вузкую стромую ды змрочную лесвіцу, але яе невыгоды ніхто не заўважаў, хоць служанка менавіта тудой валачыла з падвала вёдры вугалю, бярэмы дроў ды перла з базару кошыкі з мясам, садавінай і хлебам — ненажэрнаму панству на стол. Каб невядома колькі ў доме жыло маладых мужчын, ні аднаму бычку і ў галаву не прыйшло б служанцы дапамагчы ці хоць паспачуваць.

Чорным ходам магла іншая дзяўчына і бацьку з мацерай да сябе на хвіліну пусціць, калі тыя прыязджалі з вёскі чаго-небудзь у горад...

Паны жэрлі ў тры горлы ля накрытага сурвэтай стала з відэльцаў ды лыжачак, смакавалі ўсё свежакькае і пахучае. А служанка з'ядала на хаду халоднае на кухні толькі тое, што заставалася, зныдзганае, ад панскага балю ды што яшчэ пані, зрабіўшы вялікую ласку, ёй выдзеліць.

Ух, якая панавала сцяна паміж служкай і панамі! Нездарма і тую рэвалюцыю людзі зрабілі — больш такога вытрымаць, вядома, чалавек не мог.

Ніну служанства таксама не мінавала.

Потым прывозіў ён з жонкай сюды не раз лішак бульбы на праданне, каб накупіць корту хлопцам на вопратку. Поўны палукашак набівалася суседак. Усю дарогу, бывала, бабы мелі аб чым успомніць — і пра тое, як паны служанцы хлеб выдзялялі, як не давалі аніякага прадыху, як абдурвалі з аплатай. Іншы панок, зараза, так і чапляўся, так і прыставаў. Заставацца з ім адзін на адзін у памяшканні нельга было і мінуты.

Ніна дзівілася:

— А паглядзіш на такого збоку, ніколі і не падумаеш, што на падобкае здольны! Паважны, элеганцкі, дарагім мылам пахне! Кіп-цюры тыя ад лаку на ім блішчаць, модны гальштук з залатой пры-колкай вісіць, і сам цёнгле — «прошэ бардзо», «пшэпрашам бардзо», «пенкне дзенькуен», «нех шановна паненка сень не обавя», «естэм до услуг шановнэй паненкі»!

Набічкаваныя ў возе бабы дружна падтаквалі.

— Маю сястру, Марысю, пані спецыяльна для сваго мужыка падабрала, каб яе пан не бегаў на тую вуліцу Гувера. Мо з дваццаць дзевак, падло, перабрала, аж нарэшце спынілася на ёй. Але мая Марыся неўзабаве, як толькі разабраласа, што да чаго, такому ўхажору абцарапала морду да крыві і ўцякла ад іх. Затым свайму пану баба падсунула Зюту з Аўгустова — з таго ў Шпачыхі і пачалоса, сама Бельская нам расказвала, дальбо!

А яшчэ тады перад кожным касцёлам ды царквой цягнуўся даўжэзны хвост жабракоў. Маладыя і старыя Гарбатыя і бязкогія. Бязрукія і бязвокія. Струпастыя і бяззубыя. Бабы і мужыкі. Дзеці і падросткі. Усе ў рваных лахманах з раніцы да вечара канючылі, скавыталі ды чапляліся да прахожых...

Адным словам, да горада прыглядзецца Лаўрэн меў магчымасць з розных бакоў яшчэ задоўга да вайны. А праз нейкі час зноў выпала аказія.

Пасля апошняй сусветнай калатнечы хлопцы яго абодва вучыліся тут на шафёраў. Прывозіў часта сынам харчы ды прыглядаўся таксама.

Не было на што глядзець.

Ну і што, калі ў горадзе жылі некалі каралі ды магнаты, адбываліся польскія сеймы, а з яго крапасных сцен скацілася не адная галава. Пасля апошняй вайны ў ім можна было знайсці адно некалькі сяк-так дагледжаных вуліц. Затое на астатніх — ціснуліся адзін да аднаго трухлявыя, крывабокія, бедныя драўляныя домікі-халупкі — адно што не саломай крытыя, як на вёсцы, а — гонтай і часам — дахоўкай. Пліты тратуараў з надпісам «Magistrat m. Grodna» мелі яшчэ прамяністыя ямкі ад выбухаў супрацьпяхотных мін, а сцены, ганачкі і шчыты — ірваныя дзіркі ад асколкаў і куль.

Паміж брукам і тратуарам цяклі рэчачкі з памыяў. Паабапал гэтых самых раўчакоў буяла смярдзючая трава — конь і той вярнуў ад яе морду. Пасля ж базарнага дня ўвесь горад быў завалены сенам і смеццем. Валяліся на бруку агрызкі, шматкі капусты, саломы, транты, растаптаныя слівы і конскі памёт. Ва ўсім раскошным багацці грэбаліся такія прорвы бойкіх вераб'ёў, бытта з усяго павета зляцелі-ся на сваё птушынае вяселле ды не могуць нацешыцца.

Лаўрэн памятаў, як гараджане яму тлумачылі:

— Не выдзяляе ўлада грошай на будаўніцтва. Усё ідзе на ўзняцце з руін Мінска, Віцебска, Магілёва і Гомеля. Наш горад — сам ведаеш — ад войнаў уцалеў. Покуль што людзі маюць дзе жыць.

I Лаўрэн прызнаваў слушнасць тых тлумачэнняў, бо змалку прызвычаіўся верыць таму, што бачыў уласнымі вачыма.


БАРДЗЮРЫ I ДУРНЫ РЭПРАДУКТАР

1

Старасць для іншага чалавека, што пыл для паліто — выводзіць навонак усе плямы характару. Лаўрэн яшчэ больш стаў нецярплівым да няхлюйства, уражлівым на негаспадарлівасць і парадак, таму не мог зараз нарадавацца.

Перад Лаўрэнам цяпер на тым самым месцы высіліся новыя гмахі. Іх не назавеш нават і дамамі — нейкія кантастыя скрыні ды скрыначкі са шкла і бетону, з балконамі, балкончыкамі ды лоджыямі, пастаўленыя то на кант, то на папа, то бытта нядбайна параскіданыя ўздоўж тратуараў. Дзе знаходзілася яшчэ нядаўна, здаецца, тая самая вуліца Гувера — паспрабуй разбярыся.

Поўныя магазіны тавараў. У харчовых — усё файна запакавана. Патрэбна табе ўзяць два гатаваныя буракі, дзесятак яек ці паўфунта масла і — бяры, калі ласка, у цэлафанавым мяшочку ці ў беленькай паперцы.

Што — масла!

Нават бульбу і тую адпускаюць людзям у спецыяльнай сетачцы — трымай за вузялок ды нясі!

Усюды клумбы з ружамі ды пышнымі чырвонымі кветкамі — як іх людзі называюць, Лаўрэн і не стараўся запомніць: хай ужо назвы такіх дзіковінак ведаюць унукі, ім усё жыццё глядзець на іх ды нюхаць.

Па-панску апранутая публіка. Дзіўныя тралейбусы. Легкавыя, легкавыя, легкавыя, а паміж імі звітныя матацыклісты ў шлемах, бы спелыя яблыкі.

Куды ні глянь — цямнее асфальт: шчыльны, гладкі, аднатонны, як брусок ад брытвы. Па яго краях — акуратна падагнаныя пад лінеечку дабротныя бетановыя ды гранітныя бэлькі і бэлечкі. Дзе трэба машыне заязджаць у двор, парогі і парожкі акуратна счасаныя пад вуглом... Нават дурню відаць, што майстры справу сваю рабілі тут з вялікай ахвотай, з радасцю, з душой і «на совесць», бо толькі тады атрымліваецца гэтак усё дабротна і ладна.

«Трэ ж было нарабіць усяго гэтага!

I ты толькі паглядзі, што ў людзей атрымліваецца, калі адно яны захочуць добро ды з толкам возьмуцца дружно за дзело!

Але ж, халера, колькі мусіло яно каштаваць. Напэўно — купу грошай. Унь куды, выходзіць, пайшлі тысячы цэнтнераў зерня і буракоў, тоны мяса, малака і з нашай Зялёнай Даліны! Але ж хібо шкада на такое?

Ай, малайчыны — усё па-гаспадарску і аж так файно зрабілі! Дый цяпер усё гэто хтось палівае, скрабе, пуцуе, падмятае, беражэ! Талково, талково!..»

Цэлае жыццё дзядзька працаваў, бы той чорны вол, але мільёнаў не нажыў, бо праца для яго была сэнсам існавання, а не сродкам дасягнення асабістай выгоды ды маёнтка. Светам, паводле яго глыбокага пераканання, адвечна правілі.

Парадак,

Сумленнасць,

Праўда.

Таму цяпер, разважаючы гэтак, Лаўрэн як бы і сам станавіўся багацейшым. Ужо рупліва падняў пустыя кубачкі ад марожанага, бязладна пакіданыя дзецьмі, і панёс да урны.

Побач з урнай якраз латалі вуліцу. Тры мужыкі і дзве дзябёлыя бабы з шуфлямі ды каточкамі былі замусоленыя, бы тыя д'яблы ў пекле пры катлах з грэшнікамі, але Лаўрэна гэта ані крыху не здзівіла — хіба ж пры такой рабоце ўсцеражэшся?

Ён спыніўся на хвіліну, паназіраў, як у дужых руках мужчын лёгка хадзілі два сталёвыя каткі, як магутныя бабы спрытна, бытта гуляючы, падсыпалі ім у ямкі смаляніста-чорную, што аж дымілася, масу бітуму.

Насцярожана прыслухаўся.

Па гаворцы вызначыў дакладна — гэткія ж, як і ён, «сакуны» з наднёманскай вёскі. I зарабляюць, напэўна, немалыя грошы — за такую работу, вядома, шкадаваць ім ніхто не будзе...

Лаўрэну ж надта захацелася ўзяць у дзябёлай кабеціны з жылякамі на тоўстых ды загарэлых лытках шуфлю і ўволю пакідаць асфальт, паспытаўшы даўно не адчуваную мускульную радасць. Але выканаць жаданне не адважыўся — не быў пэўны, што людзі прыхільна прымуць яго захцянку. Яшчэ папруць ад сябе, як прыблуду-бобіка. Выгляд вольных ды здаволеных і самавітых вяскоўцаў-землякоў зноў пасяліў у яго душы пустэчу.

Ён уздыхнуў і павалокся ў бок парку. Каб развеяць смутак, ужо каторы раз пастараўся падзівіцца адкрыццём, якое зрабіў для сябе на гродзенскіх вуліцах.

Зараз ён знаходзіўся ў цалкам новым і разоў у пяць большым за даваенны горадзе. Народ цяпер тут жыў пераважна прыезджы — з усіх канцоў свету. Але — от фокус! — усе жыхары мелі няўлоўныя рысы, па якіх адразу пазнаеш гродзенцаў. Лаўрэн сіліўся і сіліўся зразумець, чаму адбываецца такое, але ўцяміць не мог.

Паводле акадэміка Д. С. Ліхачова з'ява тлумачыцца нават вельмі проста.

Кожная мясціна ўплывае на паводзіны і на душы жыхароў. Першым чынам дзеці прыезджых пераймаюць гульні, выхадкі і слоўцы мясцовых аднагодкаў — праз іх незаўважальна даходзіць новае і да саміх бацькоў. А дарослыя — што дзеці, паступова і яны ўспрымаюць нозыя звычкі ды звароты мовы ад мясцовых: гавораць — «егдзіць», «файно», «валкаваць», «ашчэ», ужываюць выразы — «ніц не зробіш», «нігды больш», а чысціня на вуліцах і тратуарах прымушае і цябе для акурка шукаць урну. Тыя самыя вулачкі і закамаркі прымушаюць людзей бегаць і круціцца дакладна гэтак, як бегалі і круціліся па іх сто гадоў таму. Той самы Нёман, тыя ж высокія берагі, пляжы, лес, азёры, дажджы і вецер змушаюць падобным чынам паводзіць сябе летам альбо — зімой.

Ды і выразнай граніцы паміж прыродай і культурай не бывае. Старыя вуліцы ці дамы, цэрквы ці касцёлы прымушаюць кожнага прыезджага хоць і рэдка ўзглянуць на старыя фатаграфіі, памацаць даўнія муры, пацікавіцца, чаму і хто гэта стварыў, прымераць і падагнаць да іх сябе...

Чалавек потым і сам не заўважае, калі ўступіць у духоўную сувязь з тутэйшымі продкамі, стане мясцовым патрыётам і каранным «гродзенцам», што паступова праяўляецца і ў яго вонкавых абрысах.

Вельмі шкада, што ўсяго гэтага не было каму вытлумачыць дзядзьку Лаўрэну. Кіруючы ў парк, бедны ламаў і ламаў галаву над дзіўнай з'явай, губляючыся ў здагадках.


2

Гарадскі парк пачынаўся з дзіцячай пляцоўкі з каруселямі, «чортавым колам» ды гойдалкамі.

Неўзабаве Лаўрэн апынуўся сярод віску і гвалту. Пругкія, зычныя галасы малых, як праз сон, напомнілі яму на імгненне час, калі прывязваў да сука старой грушы вяроўку ды гойдаўся таксама да адурэння, выклікаючы ў брата зайздрасць, калі праз сумёты валокся на старыцу за поплавам пакоўзацца, а вечарам, запаліўшы з бацькам фанар «лятучая мыш», цягалі з-пад страхі сонных вераб'ёў, і пасля цэлы дзень ён і Юзік мелі чым забаўляцца, покуль кот не пералоўліваў іхніх цацак.

Не, сваю долю дзяцінства, мабыць, атрымаў спаўна і ён. Толькі ж гэта было даўно — яшчэ да першай сусветнай вайны, і ўспаміналася ўсё бытта з таго свету.

За пляцоўкай для малых — доўгі шэраг вітрын са свежымі газетамі.

На хутары Лаўрэн не глядзеў у тэлевізар зусім. Не чытаў там і газет, бо вельмі ж не меў часу. Добра ведаў, што кожная навіна рана ці позна да яго дойдзе праз людзей. А на новым месцы — жыць без аднаго і другога не мог.

Уладзік выпісваў мінскага і маскоўскага «фізкультурніка» ды яшчэ — «За рулём»; там Лаўрэн не знаходзіў нічога для сябе цікавага, таму не браў нават у рукі.

Нявестцы паштарка прыносіла часопісы «Тавары поштай», «Мода польска», «Кабета і жыце» ды яшчэ адзін — тоўсты, як добрая кніжка; у ім апісвалі пра выкапаныя чаропкі і косці, пра стрэлы і пікі, пра муры, растворы ды камяні, і чытаць пра ўсё гэта нудзіўся таксама.

Затое Лаўрэн памалу за тры месяцы павадзіўся вылузваць для сябе навіны тут з вітрын.


3

Выняў акуляры ён і ўзяўся прыглядацца праз шкло да сваёй любімай газеты — «Труд».

Адразу кінулася ў вочы інфармацыя аб новым палёце касма-наўтаў. На гэты раз з нашымі пашыбаваў у неба кубінец Арнальда. Лаўрэн за яго парадаваўся — пісалі, што з неба хлапцу яго Гавана здалася, вельмі прыгожай.

Ах, як кубінцу спадабаўся родны горад.

На другой старонцы Лаўрэн вычытаў, што на Украіне цяпер ужо цікавяцца не вагой буракоў, а выхадам цукру з гектара бурачнага палетка. Па тры, па чатыры, па пяць тон у некаторых калгасах яго атрымліваюць.

«I правільна ўкраінцы робяць, бо для чаго садзяць бурак і потым з ім гэтак цацкаюцца? Для гэтаго самаго — цукру! Іншы палетак дасць табе прорву карэнняў ды кожны вялізны — бы той свіны саган, а то і большы, а што з яго? Жмых адзін!» — уздыхнуў Лаўрэн з палёгкай ад людской здагадлівасці.

Грамыка зноў выступаў на Асамблеі ААН і ўгаворваў амерыкан-цаў супроць вадароду. Але тыя — як сталі калісьці на сваім, так і — ні з месца.

«Што зробіш — буржуі. Нябось, каб амэрыканцаў тых у апошнюю вайну добра падсмаліў чырвоны певень, каб і іх прыпякло, каб і іхнія сем'і папагаладалі, наеліся страху, пакармілі вошай, атрымалі такую прорву пахаронак...»

У Сімферопалі здарыўся вялізны пажар у больніцы. Ішла якраз аперацыя над чалавекам і ўспыхнулі палаты. На ратунак хворым кінулі курсантаў з нейкага вучылішча.

«Малайцы, хлопцы, пастараліся — усіх, дзякуй богаві, выратавалі. Але скажы ты, велькія пажары былі калісь — зразумело, бо покуль яго ўбачылі, покуль пажарнікаў пабудзілі, покуль прывалаклі коньмі тыя бочкі з вадой, покуль развярнулі шлангі!.. Але ж як пажары ўхітраюцца цяпер выбухаць і разгарацца, што за халера? Столькі чырвоных машын завялі, спецыяльнай службы столькі трымаюць, а яна начаку ўвесь час?!.»

На Волзе зноў няма куды падзець памідораў...

«I валжане, выходзіць, гэткія самыя гаспадары, бы нашы. I яны потым есці будуць — балгарскія ды польскія. Як нашыя цяпер яблыкамі свіней ды кароў кормяць ледзь не ва ўсіх прынёманскіх вёсках, а потым калейкі машын пачнуць завозіць у магазіны фрукты загранічныя».

У раздзеле «Прырода» апісвалася, як птушкі ў мурашніку «купаюц-ца». Такі звычайны сабе дрозд спікіруе на капец і кіпцюрыкамі руйнуе мурашыныя церамочкі. Мурашы ўверх дружна пускаюць сваю кіслату з жыватоў, а хітраму дразду гэтага і трэба. Птушка пер'е распушыць ды ў воблаку кіслаты з боку на бок сабе здаволена перакульваецца — мінут з пятнаццаць купанку такую прымае і як не крэкча ад здавальнення.

«От, глядзі, і ў такой малечы свая хітрасць — і яна выгоды сваёй шукае!»

Пад Белгарадам у адным калгасе брыгадзіру Аляксееву стукнула восемдзесят. У яго аж трынаццаць дзяцей, дваццать чатыры ўнукі, дванаццаць ужо праўнукаў бегае, а з жонкай яшчэ моцныя — працуюць абое. Маюць добры садок і вялізны дом з верандай. I во — стаіць сабе сівы зух на фатаграфіі на паўгазеты, трымае новенькага ровара за руль ды здаволена ўсміхаецца. З аднаго, з другога боку ды за ім на лавачках выстраілася ўся фамілія Аляксеевых. Народу — бы з цэлай вёскі хто спецыяльна назганяў...

Гэты артыкул Лаўрэна крапуў найбсльш. Крануў за жывое і прымусіў задумацца.

Хлопцы яго скончылі ў Гродне вучобу, і бацька дамовіўся ў праў-ленні, што абодвух возьмуць на работу ў калгас. Ніна так і накінулася: «А што ім тут рабіць, ты падумаў? Унь дочкі Хвядоры Касавокай папрыягджаюць да бацькі і цэлае лето сіненькім мячыкам іграюць на выгане, як Вішпінгавы паненкі, а тваім дзецям тут у гнаі капацца? Хай і яны сваго шчасця пашукаюць, мазалёў хопіць маіх і тваіх!»

«Дурная баба, нібы бывае лёгкае шчасце! Ну, Мікалай, зразумела, паступіў на важную службу, і там без яго на моры не могуць абысціса. А што выйгралі Уладзік з Паўлам тут, у гэтым цесным горадзе? Цяпер на вёсцы е тыя самыя «Ікарусы» ды магазіны з таварамі. Праўда, у Зялёнай Даліне мо не з такім форсам тавар запакоўваюць, але ж і там поўно таго самаго масла, цукру і каўбасы. Асфальт, хоць і наздрава-ты, але пракладзены і там да кожнай фермы. Тыя самыя клюмбы з ружамі нават ля самога кароўніка — мы ж з Нінай іх разбівалі ды зверху навальвалі чарназёму пад клюмбы. А грошай у людзей на вёсцы яшчэ нават болей. Апранаюцца там мо і не так модно, але напэўно багацей. Кватэры спецыялістам сталі выдаваць з такімі самымі выгодамі, а маладых, хто толькі хоча ды не лянуецца, вечарамі сюды прывозяць на аўтобусах на канцэрты. Пуцёвак на Каўказ, у Венгрыю, Чэхаславакію скалькім людзям сваім калгас падарыў! Нядарам гарадскія цяпер пруцца кожны тыдзень у вёску. Фунт танных цукерачак прывязе, абладуецца торбамі з харчамі ды назад валачэцца, як на тую паншчыну. Вядомо, работа там пыльная, рабіць яе цяжэй — абы з рук там нічога не збудзеш, бо праца твая ў цэлай вёскі на віду, але ж для чаго тады і на свеце жыць?

Фігу з макам хлопцы выйгралі.

Мала таго.

Калі можно казаць пра якіясьці грахі перад богам, каб ён на самай справе быў на тым небе, то сыны зрабілі грэх найбольшы — дапамаглі не каму-небудзь — свайму роднаму бацьку стаць абсалютно нікому не патрэбным, пустьгм дармаедам. А мог бы, хлопцы, і ваш стары таксамо быць Аляксеевым. Хібо ваш — у чым-небудзь горшы? Напэўно, мог бы! Ну, мажліво, і не зусім такім ужэ надто слаўным, як той з вітрыны, а ўсё ж такі...»


4

Крочыў цяпер Лаўрэн ад вітрын, а дурны настрой агортваў яго з новай сілай, і ўсё навакольнае бачылася яму ўжо, як у крывым люстэрку.

У парку зелянела сакавітая, густая трава. I было яе пару гектараў. Лаўрэн са шкадаваннем падумаў:

«Тако-ое дабро гіне! Сколькі ж тут можна было б пракарміць кароў! Якую цыстэрну малака яны далі б! Хібо ж пашкодзіло б каму, калі б ранак тут сабе пахадзіло з дзесятак рагуль пад наглядам пастуха? Такая людская паша, а — марнее занішто! Унь, дзе ніклая трава, бялее і дзяцелінка, а таксамо згібне! Там жа, напэўно, мурог! Рабіць з яго сено і даваць каню, то будзе сыты, што ад аўса!»

У скверы гэтую самую траву стрыглі машынкі. Тры пстрыкалкі дымілі сінім смуродам, часта ламаліся ды траскацелі, бы матацыклы, што хоць ты затыкай вушы. З апаратамі дужаліся юнакі ў здатных куртачках.

«Які дурань гэтыя машынкі прыдумаў? Я ж па расе адзін за ранак паклаў бы сваёй літоўкай увесь гэты абшар у пракосы і не надто намэнчыўса б. З гэткай сакавітай кашанкі можно пару капіц добраго сена нарабіць. А пстрыкалкі гэтыя? Патрашчаць, патрашчаць, траву пабрыдзяць, бы сечку, на ўвесь сквер расцярушаць дзецям для забавы, і ёй — капут. Другой работы не маюць гэтыя людзі, ці бянзін у іх лішні?! Цьфу, каб вы згінулі!»

Успамінаючы часамі шасцідзесяцігадовай даўнасці тоўстых дзе-вак з лыткамі, як збанкі, і хлопцаў з няўклюднай хадой, з перакоша-нымі ад цяжкай работы плячыма, ён часта захапляўся статнасцю фігур у сучаснай моладзі. У цяперашніх адчувалася больш сілы, чым патрэбна было ім, каб насіць сваё звітнае цела, і хадзілі ўсе яны, не датыкаючыся зямлі.

Заспеўшы і зараз каля фантана выфранчаных ды галаслівых юнакоў і дзяўчат, ён з непрыяззю ўжо падумаў:

«Усё швэндаеце? Усё красуецеса, марожанае ды цукерачкі ліжа-це? А калі ж вы працуеце?!»

На галінках бэзу трапіла яму на вочы нейкая ануча. Лаўрэн са злосцю сарваў яе ды шпурнуў на кучу сухога лісця. Па тым, як пад яго рукой разлезліся збуцвелыя ніткі, вызначыў — ануча, напэўна, вісела тут яшчэ і зімой.

— Столькі народу праходзіць сюдой кажнюткі дзень, і няма ніко-му дзела! — прабурчаў з прыкрасцю, бытта ў яго хтосьці ўкраў неш-та.— I куды толькі павернуты ў вас вочы?! Рукі ў вас адпалі б, калі б анучку адкінулі? Нічого з імі не здарыласо б! Вы ж амаль усе мужыц-кія дзеці ды ўнукі, вы ж павінны ведаць усяму гэтаму цану, чаму ж хутко так папанелі?!

З рэпрадуктара над вухам пісклявы голас зацягнуў:

Ну, почему-у, почему-у, почему-у

Тот светофо-ор зеле-ены-ый?

Ах, потому-у,. потому-у, потому-у,

Что он был в жизнь влюблё-онный!

Лаўрэн адразу нагадаў прыкры выпадак.

Праходзячы неяк каля універмага, ён туды заглянуў ды набыў сабе мандаліну за шэсць рублёў. Дома, настроіўшы сяк-так інстру-мент, пачаў браць акорды ды з радасным здзіўленнем заўважыў — яшчэ, здаецца, тое-сёе памятае, толькі трэба добра патрэніраваць пальцы. Неўзабаве пасля першай сусветнай вайны Лаўрэн удзельнічаў у струнным аркестры, калі ў Зялёнай Даліне існавала «Грамада»[18].

Закрыўшыся з новенькім інструментам у дзіцячым пакоі, стары некалькі дзён запар вытрэнькваў «Свеціць месяц», «Камарынскую», «На сопках Маньчжурыі», польку «Юрачка», марш «Палтава» ці «Лявоніху», успамінаючы з сумнай тугой на душы, як іхняя кампанія на чале с Кавальцом Макарам хадзіла некалі па вёсках з канцэртамі. Слых Лаўрэн меў неважнецкі. Адзеравянелыя пальцы не слухаліся. Але ўспаміны да таго былі хвалююча-прыемнымі ды мілымі сэрцу, што ён забыўся пра ўсё на свеце. Ды ўвайшоў да яго з транзістарам Уладзік і параіў бацьку занятак кінуць.

«На, тату, лепш транзістар,— сказаў.— Слухай лепш яго, бо мая Кіра не можа цярпець тваёй мандаліны. Не пераносіць баба. Гаво-рыць — ад яе баліць надто галава. Не хапало шчэ, каб мая жонка ду-мала, што ты здзяцінеў на старасць! Сам ведаеш, якая яна ўшчып-лівая ды ўпартая. Даю табе ўзамен. Во гэтую галку так пакруціш, і ён уключыцца, гэто зусім просто, не бойса! А тут дзёрнеш уверх так пупсік і — антэна вылезе! Тут — Масква, Мінск, а во— Варшава! Яна часто народныя песні перадае, абэркі ды кракавякі розныя на акардэоне рэжуць адтуль файно, я і сам люблю часамі іх паслухаць!..»

Пачуўшы зараз песню пра «зялёны светафор», Лаўрэн з крыўдай нагадаў выпадак з мандалінай ды са злосцю ўпікнуў сына з нявесткай, бытта Уладзік і Кіра стаялі перад ім:

— Заткнулі б лепш гагаўку гэтай піскле! I патупаў далей.

За скверчыкам учора пачалі разбураць стары дом, і Лаўрэну захацелася ўзглянуць, як там ідуць справы. Прыбыўшы на месца, выявіў — ад таго дома і след прастыў. Здарэнне адзначыў ужо са здавальнекнем — нібы вырвалі гнілы зуб у роце здаровага чалавека і цяпер ён не стане больш псаваць выгляду. Адкрылася глыбіня падворка — яго да жоўтага пясочку развярнуў нож бульдозера. Толькі ў самым кутку свежанькай пляцоўкі ззяла яміна — там якраз палілі старыя пакрышкі. Мабыць, накідалі іх у агонь многа, бо тлусты слуп дыму валіў густы ды чорны.

Калісьці ля вакзала апынуўся Лаўрэн упрытык з паравозам. Бочка цыліндра раптам як бы здрыганулася ды так чмыхнула імклівым струменем пары, што імгненна вымыла з броўкі перад сабой усе каменьчыкі ды жвір аж да грунту, а яго самога ледзь не зваліла з ног. Упершыню ўласнай скурай адчуў ён тады сілу пары ды падумаў — нездарма цэлыя эшалоны вугалю гаыяе па рэйках ды круціць розкыя трыбы і трансмісіі на заводах.

«Няўжо і дым гэты кельга як-небудзь выкарыстаць,— успомніў ён цяпер выпадак на вакзале.— Унь, хітрыя немцы ў першую сусветную вайну напаўнялі, кажуць, дымам свае цыпіліны, і тыя страшыдлы лёталі, куды толькі нямецкім лётчыкам уздумаласа, нават — на Вільню. А пусці на добрае дзело гэты кручаны жгут? Ліхо ведае, што можно было б зрабіць ім! Ы-ых, які шчыльны, ты паглядзі! А густы і смалісты: страх і падумаць, што за сілу ў сабе тоіць — мо з восем коней, і што? У небо такое дабро пускаюць!»

За высокім плотам перад двухпавярховым будынкам — усе дрэвы ўсыпаныя перастаялымі вішнямі. Былі яны аж чорныя. Блішчэлі на сонцы плады, бы вугалькі, не кранутыя нават вераб'ямі — абжэрліся, падлы, і тыя. Выглядала на тое, што на дрэвах вішням гэтым да зімы так вісець...

Са здзіўленым абурэннем, з трывожнай бацькоўскай спагадай,— бо ў прадчуванні спаткання з унукам настрой яго мяняўся,— з адценнем не то старэчай замілаванасці, не то гордага захаплення Лаўрэн паківаў галавой, уздыхнуў ды вымавіў услых:

— Ох, дзеці, дзеці! Каб з магіл усталі вашыя дзяды з прадзедамі і падзівіліса на ўсё гэто, то, напэўно, вам сказалі б — дагаспадарыцеса вы, што шылам хлеб есцімеце! Такая распуста да дабра давесці не можа!


З НАШЧАДКАМ ЗА РУКУ

Хлопчыка ён забраў з дзіцячага садзіка разам з суседавым Вадзікам ды накіраваўся ў горад. Малыя прадоўжылі нейкую сваю спрэчку, а Лаўрэн, насумаваўшыся за цэлы дзень адзін ледзь не да вар'яцтва, са здавальненнем і скрытай цікавасцю пачаў прыслухоў-вацца да іхняй балбатні.

Суседаў хлопчык выхваляўся:

— А ў мяне дома ёсць зілёная банка, і я налью ў яе з батарэі электрычасці!

Унуку не хацелася быць горшым:

— А мой тата — шафёр! Ведаеш, на якім аўтобусе егдзіць? Такім — як домі. Не — як цэлых тры дамы!

Сябар не адставаў:

— А мой тата на дом можа нават залезці, от!

— Ну і што-о? Мой шчэ вышэй залезе!

— А наш — самы галоўны ў горадзе міліцыянер!

Уражаны напавал такой інфармацыяй, Ігар на хвіліну анямеў, не ведаючы, чым крыць. Лаўрэн жа не мог устрымацца ад усмешкі, бо кожную раніцу назіраў, як па суседа прыязджала малочна-белая «Волга». Чалавек быў надта важным начальнікам — дырэктарам вялізнага камбіната, але ў малых на людзей — свая мерка.

— I тата мне сёння сіні аўтамат прынясе! З лямпачкай! Толькі — бзых-бзых-бзых!

— А ў мяне будуць дзедавы акуляры, калі ён памрэ, праўда, дзед? — турзануў яго ўнук.— I бляшаная банка тады будзе маёй, у якой ты трымаеш грошы, дзед, праўда? Тая — з малюначкамі на баках, што на шафе стаіць?

Лаўрэн пацвердзіў.

Тут і нагнала іх абвешаная пакункамі ды пакуначкамі, як нава-годняя ёлка цацкамі, суседка.

— Як бачыце — паспела сама! — перахапіла малога.— Бо хоць драпежніка раніцой, кажуць, усё ж такі злавілі і ў заапарк вярнулі, але мне чамусьці за малога ўсё роўна страшна — з ім справіцца не так проста! Вялікае вам дзякуй, суседзе, за клопат!

— Не было ніякаго клопату. От, усё адно ішоў сюды па свайго галэпуса.

Але маці пра яго ўжо забылася. Малы прыстаў да яе з навіной:

— Мама, а Коля Крэнь — фігу выхавацельніцы паказаў!

Маладзіца — бытта і не чула.

— Ты, сынок, усё ў абед з'еў?

— Мамка-а, а бессаромны Коля Крэнь фігу Ніне Уладзіміраўне настаўляў!

— Ты, Вадзічак, скажы мне, ці ўсё...

— Ма-амка, ма-ам! А Коля Крэнь з нашай групы, калі мы зайшлі ў парк да фантана і пачалі караблікі пускаць...

— Не дуры мне галавы са сваім Крэнем! Пляваць я на яго хацела! Што ў цябе каторы раз пытаюся, аглух? Чаму такі неслух?! Якая дысцыпліна ў цябе? Чаго вас вучаць у тым садзіку? За што дыпломы выхавацелькам вашым выдалі? Чаму не падпарадкоўваешся мне? Чаму? Будзеш слухацца?

— Бу-уду.

— Ну?

— Ма-амка, а Коля Крэнь, калі мы зайшлі, то ён...

— А-а, ты зноў за тое самае?! Мае словы табе — на вецер? Што мама скажа, ты не слухаеш? Ты, хуліган, гэтак сваю маці паважаеш? На табе за такія паводзіны, на, на, на, атрымлівай! Шчэ і бацьку скажу, дабавіць!

Ад крыўды Вадзік зароў на ўсю вуліцу.

— А цяпер скажы — у абед усё з'еў, што далі?

— ЬІ-ы-ы-ы-ы!..

— Гавары! З'еў ці зноў ім пакінуў, каб выхавацелькі за твае харчы сабе дачы будавалі і на курорты ездзілі? Кажы мне зараз жа, бо атрымаеш шчэ і не так!

Суседка павяла малога дамоў, пакінуўшы дзеда з унукам адных.

«Цэлы дзень малое трымало ў памяці і нясло табе гэтую самую Крэневу фігу, каб ты, родная маці, пацвердзіла, што рабіць так нельга! Тваё слова было б тут — бы тая пячатка на іншым дакуменце. А што зрабіла ты? Муштруеш малога, як у польскім войску капрал салдата: «Стой! Ідзі! Гавары! Маўчы!» Э-эх, сапсавала малому ўсю песню! Шчэ, пэўне, й вучаная!» — падумаў Лаўрэн са шкадаваннем, ківаючы галавой.

Забіраючы ўнука з дзіцячага садзіка, ён цяпер меў з-за чаго ківаць галавой не адзін раз. Асабліва калі малых вялі дамоў маладыя бацькі. Іншае дзіця і пра тое, і пра гэта пыталася, а бацька тупаў, як балван, і з выразам панурай абыякавасці на твары маўчаў, бы закляты. I не заедзеш такому ў вуха, не звернеш увагу: «Прыслухайса, дурню, да сваго наследніка, яму ж на чалавека вырасці трэ!»

Затое, калі такому гіцлю трапіць сябар, бацьку ўжэ бытта падмянілі. Забывае адразу пра дзіця. Пачынае выхваляцца на ўсю вуліцу — дзе колькі ўчора выпіў, каму што сказаў, калі вярнуўся дамоў, як не спадабалася жонцы, як баба яго «пілавала», як «уламваў» яе, расол потым жлукціў, як пахмяляўся раніцой...

Вадзікава маці — проста заслепленая самка. Зрэшты, ці толькі яна?

Лаўрэн нагадаў, як некалі прыязджалі на канікулы сыны з ГПТУ ды адразу пачыналіся нелады і ў яго.

Ён, напрыклад, пытаўся:

«Ну, хлопцы, як вучоба ідзе?»

Ніна ўжо на яго кідалася, як той ястраб ка курыцу: «Не перашкаджай, хай пад'ядуць!»

Ён і адступаў — пад'есці, вядома, хлопцам трэба перш за ўсё, бо па сабе ведаў — покуль не насыцішся, нічога і ў галаву не лезе.

Але, выбраўшы момант, калі яны мыліся ды мянялі бялізну, зноў вярнуўся да свайго:

«Сыны, як там у вас заняткі праходзяць? Чаму паспелі навучыцца за гэты час? Што новаго ў горадзе? Мост за Каложай пачалі ўжэ будаваць?»

Кабета хоць і засцілала хлопцам ложак у бакоўцы ды ўзбівала падушкі, але была напагатове:

«Няўжэ ў цябе сумлення ані крыху няма? Чаго прыстаеш, як смала? Адыдзі са сваімі мастамі? Думаеш, ім цікаво пра твае масты? З'егдзі ды сам паўзірайса, ці будуюць! От, знайшоў з-за чаго прыставаць да іх!»

У наступны дзень Лаўрэн сыноў будзіў:

«Хлопцы, хопіць вылежувацца, як пан Вішпінг! Паднімайцеса! Паснедаем, пагаворым ды — на работу!»

«Не слухайце яго, дзеткі, не слухайце! Спіце, спіце сабе, калі паспаць можно,— набірайцеса сілы, бо за жызню сваю шчэ наробіцеса! — выскоквала абураная жонка з кухні ды венікам перла мужыка з бакоўкі на двор.— Што з цябе за бацько, родным дзецям не спрыяеш! Пацешыцца сваёй хатай нават ім не дасі!»

Затое яна дазваляла цешыцца, і — во...

«Ну, Ніна — вясковая цёмная баба. Але ж Вадзікава маці, напэўно, магла б і разумнейшай быць!»

— Дзе-еду, маро-озанага хацу!

«Няўжэ — усе жанчыны аднолькавыя? А што думаеш, мабыць, адна на адку нечым падобныя. Нядарам людзі ж і гаворку склалі: баба — е баба, нічого з ёй не папішаш. На вёсцы іхнюю бязглуздую ўпартасць і засляпленне дзецьмі ўраўнаважваюць, вядомо, мужыкі, а ў гарадах? Тут розныя школы прыдумалі, дзе і павінны такому вучыць перш за ўсё. Нашто ж яны інстытуты свае потым канчаюць? «...Каб выхавацелькі дачы за твае харчы будавалі!..» Такое сказаць на гэтых дзяўчатак! Яны ж так стараюццо, бедныя, за дзецьмі ўхаджуваючы! Ты сама якіясьці шахер-махеры робіш, то не звальвай на каго! Дый што ты лупцоўкай ад малога даб'ешса?!.»

— Дзе-еду, дзе-еду, маро-озанаго купі-і! — дамагаўся свайго, каторы раз тузаючы за рукаў Лаўрэна, унук і, нарэшце, вырваў яго з задумы.

— А-а, аршын з шапкай, смакалыкі любіш? Ты ж, жэўжык, пасля прастуды! Есці табе марожанае цяпер — барані бог! — успомніў ён нявестчын суровы наказ.— Хочаш, каб твае бацькі за гэта шчэ мне пытлю задалі ды з хаты на брук паперлі?

— Не вы-ыкінуць!

— Так ты думаеш?

— Мамка не выкіне!

— А папка?

— I та-ато! Ты ж яго — сынок! I я не есці — лізаць буду! А мамцы не сказам! Купі-і, дзед!

— Каб зноў захварэў?

— Не захварэ-эю ўзэ!

— Ты шчэ, кузака малая, слабы надто!

— Не слабы ўзэ-э!

— Слабы, слабы! Лепш мне скажы, якія там літары,— адцягваў Лаўрэн увагу малога, паказаўшы на вітрыну.— Прачытай, цябе мамка па кніжцы вучыла!

Унук нейкі час раздумваў, варушыў вуснамі.

— Ты, дзеду, працытай лепш сам!

— Я сто разоў чытаў.

Ігар шчыра здзівіўся:

— Ы-ы-ых, а больш не мозас?

— Маро-озанага купі!

— Не скрэндай! Абыдзецца марожніца без нас.

— А-ай, хацу-у!..

— Што ты дзвэнгаеш пра адно і тое самае ды дзвзнгаеш — калейка унь якая перад латком, бачыш?

— А ты мяне на рукі вазьмі, табе без чаргі дадуць!

Лаўрэн аж здзівіўся:

— Ты бачыш, які хітры!

— Даду-уць, дзеду, я ве-едаю!

— Хто ж цябе так навучыў?

— З татам куплялі!

Лаўрэн зноў паківаў галавой.

— Купля-алі, дзеду, пра-аўда!

Дамоў ісці было яшчэ вельмі рана. Куды падзецца? I ён угаварыў малога наведаць заапарк. Унук паспрабаваў паставіць варунак:

— I тады купіс марозанага, дзед, праўда?

— Будзе відаць...


СОНЬКА КАСІЛА З ЯЕ ЗВЯРЫНЦАМ

1

I гэтае месца Лаўрэну было добра знаёмае.

Да польскага войска прызвалі яго неўзабаве пасля першай сусвет-най вайны. А дакладней, калі Пілсудскі, зрабіўшы майскі пераварот[19], папаўняў армію новымі людзьмі. Тады якраз за горадам з былога велатрэка, пабудаванага яшчэ пры цару, і рыхзаталі пляцоўку для гэтага самага звярынца.

Грошай польская казна не мела, і магістрат абавязаў галоўнага генерала з гродзенскага гарнізона — таго самага Клеберга — пасылаць на будоўлю салдат за гаўптвахты. Дужацца з бетоннымі плітамі і валунамі, карчаваць пні, капаць паабапал Гараднічанкі катлаваны ды заліваць бетонам арматуру ганялі таксама і Лаўрэна.

Толькі ж усё тое было надта ж даўно.

Лаўрэн не разумеў людзей, якія скардзіліся, што ў іх вельмі хутка прамільгнула жыццё. У яго выходзіла — наадварот. Лаўрэн нават не раз дзівіўся — як даўно было тое дзяцінства, як даўно хадзіў юнаком на танцы, як з сынам Кавальца даваў на вячорках канцэрты, служыў у польскім войску, як даўно былі тыя войны і акупацыя, адбудова калгаса! Бачылася мінулае цяпер, бытта за імглою ці ў даўнім і невыразным сне.

Зараз над тэрыторыяй звярынца навісалі высотныя дамы, бо звярынец апынуўся ўжо ледзь не ў цэнтры горада — на вуліцы Ціміразева. Да гэтай назвы чалавек адносіўся з вялікай павагай.

Яшчэ за «польскім часам» людзі ў Зялёнай Даліне перадавалі адны адным навіну — у Расіі жывуць вучоныя, як два браты,— Мічурын і Ціміразеў. У аднаго і другога ў агародчыку расло на грушах аж па шаснаццаць гатункаў садавіны. Усім ахвотна паказваюць, як такое дзіва вырасціць, бо шчырыя абодва да народа і надта ж яму спрыяюць ды стараюцца. Капіталісты прапанавалі ім па мільёну руб-лёў царскім золатам, аднак выязджаць за граніцу з белымі генераламі ды памешчыкамі і фабрыкантамі адзін і другі адмовіліся наадрэз.

«Бо хочам, каб усё гэто дасталоса сваім людзям і простаму народу!» — адпісалі буржуям.

У заапарку, як зараз усе называлі гэтае месца, Лаўрэн паспеў пабываць ужо разоў з пяць, і ні разу яму там не доўжылася. Не сваіх слядоў у ім шукаў, не.

Прыцягвалі яго, бы магнітам, звяры.

Лаўрэн да розных антылоп-гну, вярблюдаў, зебраў, кенгуру ды жырафаў, каб не псаваць сабе настрою, падыходзіць высцерагаўся. Гэтыя каракаціцы і страшыдлы, бытта з паламанымі хрыбтамі, павыкручванымі рагамі, з расцягнутымі, нібы зляпілі іх з гумкі, шыя-мі, з надутымі жыватамі напаміналі яму нечым куксы прыдарожных вербаў, крывуліны славутага Дуба Партызана з-пад хутара Данілы Кісляка, ці — тое жарабя з шасцю нагамі, якім калісьці ажарабілася ў Кавальца сівая кабыла. Каб агідная пачвара дарэмна не мэнчылася, каб не ляцелі і з навакольных вёсак цікаўныя ды не дурылі яму галаву, стары Кавалец мала каму яе і паказаў. Загадаў свайму Макару ўзяць агіднае дзівацтва за ногі, завалачы на бераг ды плюхыуць у Нёман, дзе вада круціцца млынком.

Не ляжала ў дзядзькі душа і да кракадзілаў. А што ў іх людскага? Валяюцца сабе ды валяюцца, бы камялі моранага дубу, калі б да іх ні заглянуў,— дзіва што жывуць па трыста гадоў. Гэтак і тысячу працьміць мйжна на свеце.

Лаўрэна цікавілі сапраўдныя звяры — тыгры, ільвы, сланы. Нават — ваўкі, мядзведзі, лісы і арлы з шулякамі.

Але найбольш яго прыцягваў, як магнітам валок да сябе, зубр — уладар лясных гушчароў ды краса наднёманскіх пушчаў, аб якім, як Лаўрэн сябе памятаў, на вёсцы адно і гаварылі — з захапленнем ды з пашанай.


2

Памалу дзед з унукам прытэпалі на месца.

У акенцы касы Лаўрэн купіў білет і накіраваўся да аблюбаванага вальера. Нібы адразу апынуўся ў сябе ў аборы ці стайні з мілым сэрцу цяплом ад каровінага дыхання ды моцным, як спірт, пахам аміяку і гною.

Спаткаўшыся з суровым позіркам вялікіх чорных вачэй, Лаўрэн адразу ажывіўся, павесялеў і закрычаў зубру:

— Здароў, кавалер!

— Здароў! — падхапіў унук дзедаву гульню ды запусціў у звера каменьчык:

— Бум-м!

— Усё цябе не пускаюць? А-а, бедны, сядзіш тут і сядзіш у гэтым катуху! Вядома, табе падавай прастору — паляны ды пушчы падавай, я цябе добро ведаю! Але ж ніц ужэ не зробіш, калі папаўса! Цярпі, браце, бо гэто — надоўго! Цяпер вэндзіцца табе тут і вэндзіцца ўвесь свой зубровы век, хочацца табе ці не хочацца!

— Лаўрэн спахапіўся:

— Ах, шкада, Ігар, хлеба з табой не захапілі!

— Бум-м!

— I як гэто, Ігар, мы далі маху?

— Дзеду, а якая ў яго го-орба на пляча-ах!

— Што-о ты, уну-учак,— волат! Шчэ глядзі, які ў яго перад моцны! А якое падгарле!

— А чаму-у?

— Бо ўся моц там сядзіць — во чаму! Халера, сілы ў ім, мусіць быць, столькі, бы ў добрых дзесяцярых коней, не менш! Пэўне будзе! Нават тыгр і слон адчуваюць яго моц і вельмі баяцца — па тэлевізары нядаўна выступаў дрэсіроўшчык Ціханаў і казаў пра гэто! I ўся сіла без карысці тут марнуецца!.. А які хітры, каб ты, унучак, адно ведаў!

— Бум-м! — малы пацэліў у звера трэцім каменьчыкам.

— А ўпарты! Па дарозе трапіць яму бяроза, ён яе не абмінае — ого! — як танк, падло, падміне пад сябе і — пайшоў! На балоце знойдзе стажок сена, то па парадку есці пе стане — дзе ты бачыў! Бо ведае, гіцаль, што зверху ад сонца і дажджу выцвіло, таму мало пажытку з такой ежы! Усадзіць сваю булаву аж па самую грудзіну, адным махам такі стажок разверне і свежанькае сянцо, бестыя, сабе выбірае!

— Чаму?

— Бо не дурны!

— Бум-м! — паляцеў чацвёрты каменьчык.

— А яшчэ старыя людзі апавядалі — перапыніць у лесе фурма-нку, папрэ з воза ездака ды выбірае з палукашка, што смачнейшае! Ты са траху на бярозе сядзіш, ляскаючы зубамі, а ён конскую торбу разрывае. Тады рассыпае аброк ды носам — чмых! чмых! чмых! — сечку выдуе ўсенькую і авёс выесць падчыстую — языком нават выліжа! Язык у яго жорсткі — бы рашпіль! А коні яго баяцца, Ігар, ой як баяцца,— страх!

— Ён іх есць?

— Дурань! Можа падчапіць сваёй рагацінай каня пад жывот ды кінуць за сябе — гэто просто для яго! Трактар у злосці перакуліць мо-жа! Самы сільны звер на зямлі, унучак! Бегае як ды надто матацыклаў не любіць, а калі дагоніць — амба таму!

— Дзеду, а во — другі!

— То — бізон.

— Ён — кепскі?

— Зусім не тое! Э-э, зусім! Хай амэрыканцы схаваюцца з ім!

— Чаму?

— А прыглядзіса сам — сключаны ўвесь, бы стары дзед! Галава зусім не тая! Дый намного меншы! I падгарле зусім не тое! Такі трактара не перакуліць — ні-ігды не пераверне!

— Бум-м!

— Ты што робіш, галэпус? Шчэ зазлуе!

— А я яго не баюся — ён у клетцы!

— Дурню яловы, што значыць для яго гэтая клетачка, калі такая гара і дубы валіць! Лбом пад прэнцікі садане, і яны пырснуць ды паразлятаюцца, што запалачкі, ва ўсе бакі! Тады, унучак, будзе нам тут абодвум!

Малы раптам страціў да звера цікавасць.

Тым часам дзед не супакойваўся:

— А твая, Ігар, баба Ніна, калі мама з табой яшчэ цяжарнай ха-дзіла, у суседак зубровы пояс распытувала, каб ты здаровенькі нарадзіўса.

— А дзе пояс цяпер?

— Гм, дзе...

Падумаўшы хвіліну:

— Адно не памятаю ўжэ — пазычыў тады хто з бабаў яго нябожчыцы ці Нінка так пояса і не знайшла... Не, хоць страляй у мяне, а прыпомніць не магу... А каб ты ведаў, якія пацешныя малыя зубраняткі — бародкі і рожкі, як у чарцянятак, шэльмоўскія мысачкі, лахматая поўсць, і сабака туды не залезе, куды ўваб'юцца яны!

Гэта ўнуку здалося нецікавым.

— Ы-ы-ых, дзе-ед, а там што, глянь!

Каля малпоўніка тоўпіўся народ — пераважна школьнікі ды дзеці з бабулямі і мамамі. Сярод квяцістага тлуму рагатаў ды корчыў з сябе блазна чырванатвары лысы мужчына. Дзеці таксама смяяліся — нерашуча, стрымана.

— Дзе-ед, хачу туды-ы, ідзё-ом!..

Усё азіраючыся на вальер з зубрам і надта шкадуючы, што і дробную частку не паведаў унуку з таго, што ведае пра звера, Лаўрэн неахвотна павалокся за малым.


3

За густымі кратамі — шымпанзэ з цыгарэтай. Прысеўшы на пя-нёчак, малпа, бы заядлы курыльшчык, зацягвалася дымам, пацешна пускаючы яго ўверх. Ад задавальнення аж стагнала:

— Ух-х-х!

Праз момант:

— Ух-х-х!..

Было сапраўды смешна, і людзі аж клаліся ад рогату. На чырванатварага наляцела з венікам тоўстая пажылая кабеціна ў чорным халаце:

— Ты чаго, дубовая абармоціна, да яе ўвязаўса? Чаго ты да яе прыліп, каб да цябе зараза ліпла! Што ты, галава садовая, папяросу ёй падсунуў? Што ты тут вычаўпляеш, дурань яловы? Ты хібо не ведаеш, што нікацін каня забівае?

Вялікі кабецін жывот і навесы магутных грудзей аж закалаціліся ад абурэння. Але тып не міргнуў нават і вокам. Спаткаўшыся позір-кам з Лаўрэнам, мужчына пачаў не то апраўдвацца, не то з кабеты кпіць:

— Толькі спакойна, бабуся! I без ніякай панікі — хвалявацца табе шкодна! Ах, якія ты паказала тут нам эмоцыі — у тэатр бы цябе, на самую лепшую сцэну, і будзеш мець там гарантаваны поспех! А цяпер уважліва слухай, бабулечка. Па-першае, я ёй даваў не папяросу, а — цыгарэтку. Гэта — розніца, бабуся, і вялікая — як хлеб і булка! Альбо — не, як дзяўчына і замужняя баба, усякла? Так, так, каго хочаш спытайся! Па-другое, я даў тваёй малпе не што-небудзь — «Арбіту» падаў, і такое, бабусенька, трэба цаніць, а не адразу — з бухты-барахты! Папаша, ты згодзен са мной? О, ён згаджаецца, бо маўчыць: маўчанне — знак згоды! I па-трэцяе, харошая мая, тоўсценькая, як кадушка ад капусты, бабулечка. Чым, скажы, вярблюд падобен на канарэйку?

Жанчына сумелася.

— Ага, не ведаеш, а на людзей кідаешся! Яшчэ і эмоцыі паказваеш — унь як наляцела! Бо вярблюд, як і канарэйка, не ўмеюць ездзіць на веласіпедзе, бабця мая! А што кажа цігрыца мужу, калі цігр вечарам вяртаецца дамоў не ў палосачку, а — у клетачку?

Цяпер жанчына залямантавала на ўсю моц:

— Ах, паску-уда! Ах, брахло-о ты няшча-аснае! Насабачыўса недзе і ўжэ мне тут зубы хочаш загаварыць, каб цябе нэндза загава-рыла! То я ж табе зара пакажу такую канарэйку з вярблюдамі, амо-цыю з веласіпедам і матацыклам ды паласатым тыграм, такую пака-жу бабуленьку, што, гіцлю паршывы, нават свету божаго больш не пабачыш! Каб ты без памяці пайшоў, зараза чортавая! Э-эх я ж цябе зара...

Старая з усяе моцы пачала свянціць мужчыну венікам — па галаве, па твары, па вушах...

— Но, но-о, асцяро-ожна, што ты сабе, дзевушка, дазваля-аеш! — адступіў мужчьша, ухіляючыся.

Прыляцеў сам дырэктар — высокі і худы стары. Чалавек адразу нырнуў у клетку адбіраць у малпы пачастунак. Бабуля галасіла, не перастаючы:

— Ладно, рабілі б такое малыя дзеці! А гэты ж з лысінай на цэлую галаву, людко-ове, сам даўно бацько, напэўно! Раніцой такі ж гой стараваты бутэльку слану падаў, а цяпер — во, радуйса зноў — іншы гіцаль новы фокус выкінуў! I шчэ нездаволены, што яму амоцыю паказуваю! Шчэ, кажа, мне ў ціятар ісці і за дурную прымае, бытто сама не ведаю, хто на равэрах можа егдзіць, хто не можа! Ах, людко-ве, што за паганы народ пайшоў зара, вы адно пагляньце, адкуль столькі гояў бярэцца?!. Сканання на вас няма, абармоты, каб вы сабе ногі паламалі!

Нарэшце сухі і стары чалавек сігарэту ў малпы адабраў.

— Што зробіш, Соня, розныя людзі бываюць на свеце! — супакоіў тоўстую работніцу.— А табе трэ заўсёды памятаць пра гэта ды пільна сачыць, бо вакол нас — вялізны горад і народ у ім розны! Ні секунды вока з вальераў сваіх не маеш права спускаць — такая ў цябе, кабета, работа! Калі пільна да ўсяго будзеш прыглядацца, тады і лямантаваць менш давядзецца!

Выбраўшыся з клеткі, стары прыстаў да мужчыны:

— Вы іншага занятку не маглі сабе знайсці, грамадзянін, ці асабістай культуры не хапіла?

— Таварыш дырэктар, малпе вашай я не абы-што — «Арбіту» галантна прапанаваў, а яна з фільтрам, яе міністры кураць!

— Шчэ і насміхаецеся?

— Праўду кажу!

— Ваша прозвішча?

— Чыё, маё? — прыкметна ён збавіў тон.— Запісаць? Калі ласка — Іваноў.

Бабуля да яго нейкі час пільна прыглядалася. I раптам выбухнула зноў:

— Барыс Ляксандравіч, ён вам няпраўду гаворыць! Ісцяны бог, змахляваў! Брэшаш, ніякі ты, гіцлю, не Іваноў, што ты нам галаву дурыш! Я адно ў гэту мінуту цябе пазнала! Барыс Ляксандравіч, а я ж яго ведаю з малого — бы аблупленаго ведаю! Гэты гой — з маёй вёскі! Ён — нашаго Шпаковаго Васіля і Зюты Бельскай сын! Нават і такі лысы, як яго бацько! Толькі той быў разумнейшы і болей людскі! Гэто напэўно — ён! От так сыно-ок, нездарма з-за такого паганца і рукі на сябе татко налажыў!

Чырванатвары сігануў на выхад.

Ігар спытаўся ў Лаўрэна:

— Дзеду, а гэты дзядзя — фуліган?

Але таму было не да малога. У бабуліных ухватках і голасе ён рап-там улавіў штосьці знаёмае. Толькі не мог разабрацца што, таму не адводзіў ад старой вачэй.

— Дзе-еду, ну, дзе-ед, што, дзядзя...

Усё яшчэ абураная кабеціна аж кіпела. Яна хапіла імкліва вядро з кормам ды сваім магутным корпусам крутнулася, каб некуды ляцець. З налёту тыцнула Лаўрэну ў грудзі і сама сябе аблаяла:

— Аё-я, старая ты карга, куды прэшса! Зважай, бабо, куды лезеш! Дзіво што машыны на вуліцы б'юцца!

Тут яна ўзняла на Лаўрэна вінаватыя вочы, раптоўна застыла і нейкі момант з адкрытым ротам лавіла паветра, нібы выкінутая на бераг рыбіна. Потым жахліва віскнула:

— О-о-о-ой, людко-о-о-ове, а к-каго-о... і к-каго-о ж я тутака спатка-ала, а Е-езу?

Затым панічна выпусціла вядро, шмыгнула ў памяшканне побач з клеткай тыграў.

Праз хвіліну як на пажар несліся ўжо туды птушніцы, звераводкі, прыбіральшчыцы, і ўсе яны чагосьці спрачаліся. Добрую мінуту панаваў там вэрхал і кіпела ліхаманкавая нарада. Затым сяброўкі імгненна дапамаглі тоўстай кабеціне сцягнуць з сябе чорны халат ды гумовыя боты. Не выпускаючы з віду Лаўрэна, паплявалі на туфлі, выцерлі іх старанна, падалі жанчыне і нават дапамаглі абуцца. На-ставілі яшчэ і люстэрка.

Тоўстая павярнулася — дала сябе агледзець сяброўкам з усіх бакоў, абцягнуць кофту. Кінуўшы ў шкло вокам ды паправіўшы за вухам шэрыя пасмы, яна выкацілася на падворак і апынулася зноў каля Маркевіча:

— О-о-ой, людко-ове, няўжэ ж гэто ты-ы, Лаўрэ-эн?! Няўжэ ж цябе тут ба-ачу?!

— Гляджу, прыглядаюса ды сваім вачам спачатку не магу даць веры! О-ой, людко-ове, як мы спатка-аліса, хто б мог і паду-умаць нават, што можа такое здарыцца! О-о-ой, а нігды-нігды і не паду-у-умаў бы нават!

Сумеўшыся, Лаўрэн уталоплена глядзеў, усё яшчэ нічога не разумеючы.

Пажылую жанчыну гэта не астудзіла:

— О-ой, я даўно ўжэ чула, што ты сынам сваім адцаў на машыну хутар і да іх у Гродно перабраўса! I чула, што цябе тут надто добро даглядаюць яны! Шчэ сама сабе не раз казала — не кепско было б даведацца пра адрас Маркевічаў ды спаткацца тут дзе-небудзь, жывем жа ў адным горадзе! Ну, падумала, павыглядала дый забыла начысто, дальбух! А зара — на табе, новасць! I без ніякаго адраса спаткаліса, ды шчэ дзе! Тут жа не фэст[20] які, куды людзі збіраюцца ды могуць сабе спатыкацца!.. О-о-ой, аж тако-ое здарэнне, а дайце вы ве-еры!

Кабеціна не без какецтва тыльным бокам забруджанай у цеста з бульбы і вотруб'я рукой паправіла за вухам сіваватыя жорсткія валасы і ўсміхнулася яму.

Толькі цяпер па ўсмешцы Лаўрэн у жанчыне разгадаў Соньку — жонку стэльмаха Касілы з Масалян. Зямлячка надта растлусцела і так змянілася з твару, бытта яе пакусалі пчолы. Адно голас мела той самы, хоць ужо і сіплаваты. Тыя самыя былі ў яе і манеры, а найбольш за ўсё — тая самая ўсмешка.


4

За «польскім часам» Лаўрэн з Сонькай хадзіў на музыкі, а нейкі час гуляў нават з ёю — хадзіў да яе на «рантку», як тады казалі. Будучы старым кавалерам, доўга яшчэ і вагаўся — ці не ўзяць яе за жонку. Бо так на вёсцы вялося, што дзеўкі замуж не выходзілі, іх — бралі; мужчына выбіраў, а дзяўчына выбару падпарадкоўвалася.

Сватаўся нават да яе.

Дамовіліся, якую ў пасаг карову маладая возьме, але потым спыніўся на Соньчынай сяброўцы — Ніне. Бо тая была аж на тры гады маладзейшая, а яе браты да такой самай каровы ў пасаг Нінцы дабаўлялі яшчэ і дзвесце злотых.

I во — як усё павярнулася.

— Людко-ове, і трэбо ж так спатка-ацца нам! Ой, а на мне халат такі згомтаны, такі запэцканы, праба-ач, Лаўрэнку! Так нечакано спаткаліса!

Каб абарваць яе невычэрпны фантан радасці, Лаўрэн буркнуў:

— У звярынцы служыш?

— Ага!

— То добро...

— А што маю рабіць, разваж ты сам! Дочкі з зяцямі параз'яг-джаліса па белым свеце, мне за імі аніяк не ўгнацца. Хату сваю ў Масалянах давялосо прадаць. Калгасную пенсію перавяла сюды, перавязла манаткі і во — крыху тут прырабляю, ды цэлы дзень чалавек пры дзеле сабе!

— Гэто добро, што пры дзеле...

— О-ой, без яго, Лаўрэне, не абыдзешса аніяк — дай ты веры! I як тыя паны маглі ўсю жызню нічого не рабіць — чорт іх душу ведае!

— Толькі паны, мусі, і маглі...

— Але ж нармальны чалавек так не вынесе, праўда?

— Ну...

— Нармальны — здурэў бы! Няма страшнейшай мукі, чым нічого не рабіць! I зыск маю тут не кепскі! Да бруднай работы цяпер маладыя ісці не спяшаюццо — файно мне плацяць!

— Бачу, з фуліганамі ваюеш...

Зямлячку бытта зноў завялі:

— О-ой, каб ты толькі ведаў, як часамі за дзень назмагаюса з рознымі вырадкамі! Каб яны ўсе акалелі, каб яны! Ваюю з гэтымі заменкамі — бы на той вайне! А тут такі навал работы — у кожнай клетцы памый і даглядзі, кожнаму зверу дагадзі, кожнаго добро накармі! А гэтыя ўсе звяры, скажу табе па шчырасці, не дай бог якія капрызныя! Асабліво заморскія — бы тыя панскія дзеці, дальбо! Абы чаго табе не толькі ў рот не возьмуць — нюхаць нават такі не стане, падло! Аднаму давай цёплае, другому — халоднае, таму — кіслае, іншаму — салодкае, ды шчэ на малацэ! Гэтым — раніцой, тым — удзень, там тым — толькі вечарам, а хай яго ліхо, няхай! Часамі і ад гэтаго здурэць можно! А во, сам бачыш, шчэ тут ганяйся за рознымі абармотамі — убівай шчэ на іх сілу!

— Якраз надышоў на такое...

— Сам бачыў, ага?! Паслу-ухай адно, Лаўрэне, раскажу табе шчэ лепшае дзіво! Дзісь на ранку адзін такі прахвост падаў слану бутэльку пустую — шкляную бутэльку, ці дасі ты веры? Выпіў, гіцаль, тут піво ды падаў, уяўляеш сабе? Нашаму Сураку толькі сёмы рок, шчэ зусім-зусім дурненькі, хоць і выгнаўсо, бы тая цыстэрна, і жарэ ў дзень ведаеш сколькі? То паслухай! Аднаго хлеба — дванаццаць буханак! Восемдзесяць кіляў травы ў трыбух набівае, трыццаць — буракоў...

— Адзі-ін?

— Во, а ты, Лаўрэн, веры не даеш! Ды дзівішса! Хібо ж гэто ўсё? Шчэ кожны дзень яму паўтары пуды бульбы даем! Па шэсць кілі капусты ў вантробу бічкуе! Аўсянкі з гарохам, вотруб'я і аўса чыстаго ды першагатунковаго, і аж два пуды зялёных галінак валім пад нос! I ўсё-ўсё есць — аж за вушамі трашчыць у яго! А цукру сколькі жарэ — жартачкі, такая гара цела!

Жанчына паказала на свайго любімчыка, які зводдаль цераз сталёвыя бэлькі звесіў зморшчаную халяву хобата ды рахмана міргаў светлымі вейкамі з рэдзенькім іглістым шчаціннем і нібы з цікавасцю прыслухоўваўся, што пра яго гавораць. Сонька са здавальненнем паўзіралася на выхаванца, тады — на земляка і пасмакавала, якое ўражанне зрабіла яе інфармацыя.

Вытрымаўшы паўзу, прадоўжыла:

— Ну, во! Выжлукціў перад клеткай тое піво і бутэльку падаў! Малады наш дурань хобатам за шыйку яе хапіў, пяткай трахнуў аб цэмент ды панёс жывыя, бы агонь, вострыя асколкі сабе ў рот, ці дасі ты гэтаму веры, га? Як убачыла ўсё я, так і струхлела — на аман амярцвела! Ах, бо-ожа ты мой, сколькі наеласа страху — думала, памру! Добро, што якось тую шыйку паспела вырваць у апошні момант, бо Сурак рахманы, бы іншая карова!

Зямляк аж зацокаў языком.

— А зараз падыходжу да клеткі, каб пачысціць малпоўнік, і што ты тудамеш? Бачу другого абармота!

Успомніўшы, бабуля аж хапілася за шчокі:

— А-а, дак ты ж яго, Лаўрэне, ведаць павінен! Напэ-эўно ведаеш! Шпакоў Здэнак — сын нашаго Васіля, што да войска з табой за палякамі прызываўса, а потым зарэзаўсо касой у сваім хлеўчыку над Нёманам. Малады Шпак з адной развёўсо і ўзяў другую. Але піць не пераставаў, покуль і тая жонка гуляцы не дала каленам пад зад. Бо цяперашнія бабы, скажу табе, Лаўрэне, па шчырасці, не такія пакорныя, якімі былі калісьці мы, дурніцы! Ха-а-а, Лаўрэн! Цяпер, калі мужык надто п'е і ніякія ўгаворы ўжэ не дапамагаюць, баба такого прапірае — авэк з хаты, і ўсё! Каб нават не смярдзеў! Таму і разводаў цяпер столькі — і на вёсках ужэ.

Хвіліну яна прыпамінала, што хацела сказаць.

— Ага! Вярнуўса Здэнак з Поўначы, грошай поўныя кішэні, то во ходзіць і распускае іх, гунцвот, замест таго каб дзецям што купіць — у яго ж іх двое! Па бацькавай лысіне ў апошні момант пазнала! I бачыш, ад няма чаго рабіць шымпанзіху ўздумаў нам угробіць ды шчэ кажа — яму амоцыю паказуваю! А што ён, валацуга стары, хацеў бы ад мяне бачыць, га-а? Па галоўцы за такое гладзіць? Вярблюда з канарэйкай прыплёў ні к сялу ні к гораду, абы зубы загаварыць!

— Пад'юдзіць цябе спрабаваў.

— Я і кажу! А людко-ове, які цяпер свет настаў! Скажы, як нам жыць з імі?!

Лаўрэн спачувальна толькі паківаў галавой. Праз хвіліну ўспомніў:

— Слыш, а як вы пантэру тую злавілі — гэто ж не кошка?!

— Багі-іру? О-о, і задала ж яна нам амбарасу! Нават з міліцыяй кожны куточак у заапарку абшарылі, і — ніц! Далі аб'яву па радзіву, па цілівізару, то лепш бы яе і не давалі! О-ой, людко-ове, як пачалі, як пачалі-і адусюль званіць і дакладуваць, а ўсё — няпраўда! Бо ўбачыць хто дзе ката ці сабаку і бярэцца нам круціць — ціліфонаў цяпер поўно! А пад вечар учора наш дырэктар гутарыць па ціліфоне з адным такім круцільшчыкам. Вядзе гутарку, вядзе, але штосьці яго цюкнуло кінуць вокам у акно. Кінуў ды вачам сваім не даў веры! Падумай — каля самюткай прахадной будкі з-за мосціка вусатая мысачка выглядувае! Ну, паказалі мы для Багіры клетку — адразу і пайшла ў яе.

— Сама-а?

— Вядомо! А чаго ж ты дзівішса? Выгадаваны ў няволі драпежны звер, Лаўрэне, жыць на свабодзе не можа нават і мінуты — у клетку ад свабоды ўцякае адразу.

— Што ты ка-ажаш?!

— Дальбо, праўда!

Лаўрэну нагадаліся ўцёкі з турмы рэцыдывістаў, і яго вельмі ўразіла падабенства выпадкаў.

У 19З9 годзе, адразу пасля ўз'яднання, мужыкі з панскімі парабкамі падзялілі Вішпінгаў маёнтак. Адзін парабак панскіх надзелаў браць не захацеў, як яго ні ўгаворвалі. З памешчыкам на Захад уцёк і потым, казалі, у яго лёкаем служыў...

Успомніўшы цяпер даўняе, Лаўрэн і ў гэтым выпадку ўбачыў падабенства. Толькі ў чым яно выяўлялася, вытлумачыць сабе не мог. Ужо праразалася думка, што ў гэтую хвіліну цьмяна і неакрэслена брадзіла, ужо цьмяную тую нітачку, здавалася, лавіў, а яна ўсё не паддавалася — хоць ты што хочаш рабі.

Жыццёвая складанасць чалавека надта ашаламіла. Ён аж пашкадаваў, што няма побач ні Васіля Шпака, ні Міхася Касцевіча — тыя ўсё разважылі б, напэўна. Маячыла адна Сонька Касіла — яе слухаў. Сказанае масалянкай, як і ў маладосці, адкладвалася ў ім ды вырастала ў вялікае, прыемнае і хвалюючае ўражанне — поўнае цікавасці і таямніцы.

Зямлячка спахапілася:

— О-ой, чаго ж мы тут, дурныя, з табой тырчым на віду, ах, бо-ожа! Давай пойдзем сабе па дарожцы так унь туды ды пагутарым, як прыстало людзям сталым. Там перашкаджаць не павінен нам ніхто. Пагутарыць маем аб чым — столькі не бачыліса!

I яны патупалі ўздоўж высокіх таполяў, дзе і праўда не было ні аднаго чалавека.


5

Размова дарослых Ігару здалася надта сумнай, нецікавай, ён безупынна вырываўся.

— Ты не круціса, як верабей у веніку! — накрычаў на малога дзед.— Не дзыгай так, верталёце, і не тузай мяне, а файненько сабе ідзі, зважліво!

— Ох, і праўда дзыгае! Ён у цябе, бачу, верталёт, і шчэ які! — палесціла кабета земляку, з любоўю азіраючы хлопчыка, яшчэ і пагладзіла па галоўцы.

— Такі ўзрост.

— Акурат такі, ага.

— Ну, то гавары, гавары, я слухаю! I не думай, я ўсё-ўсё чую! Не звяртаймо на малого ўвагі! Гэтаго галэпуса са сваіх рук не выпушчу, ты не трывожса!

— Глядзі-і ж, не выпускай, Лаўрэнку, бо потым бяды мы з табой не абярэмса!

— Няма абавы — моцно трымаю.

I зноў яна затараторыла. А Лаўрэн, не выпускаючы ўнука, тупаў побач памалу, лавіў кожнае яе слова ды ўважліва зямлячку разглядаў.

Пад выцвілымі брывамі Соньчыны вочы былі яшчэ поўныя агню і жывасці. Таўставатая шыя нават цямнела ад загару, а ў жорсткіх шэрых валасах пацешна тырчалі дзве пластмасавыя прыколкі, якія Лаўрэнава ўнучка называла «бананамі». Але і скрозь паўнату ды разбухлыя з гадамі шчокі, нос перад ім паступова паўставала тая самая масалянка, з якой ён выкаблучваў полькі, танга, факстроты, вальсы ды абэркі.

Танцорка з яе была нястомная і ведала ў гэтым смак.

Лаўрэн раптам успомніў дні, як перад ім адкрылася калісьці чароўнасць падбалочанай, заўсёды беднай наднёманскай альшынкі, што ўжо абяцала незямную раскошу. На памяць прыйшло гарачае дыханне чэрвеньскіх вечароў і пошчак салаўя:

Сала пёк, сала пёк,

Кап, кап, кап —

Цюр-р-р-р!..

Выразна ўспомнілася, як у тыя месячныя ночы пад металёвы пошум альховага лісця сядзелі яны, абняўшыся, над рэчкай, глядзелі ў ваду і міжволі сумняваліся — а ці не пасяліўся месяц з зорамі на дне Нёмана. Выразна нагадаўся на Соньцы пах той кужэльнай чысціні з ільнянога палатна і нават халадок яе аголеных рук — белых і маладых. На танцах абое былі такія зухі, а калі выходзілі ў альшынку, яе раптам агортвала нявінная нясмеласць, ад чаго гэтаксама нясмелым рабіўся і ён.

Успомніў цяпер усё тое, і нутро яго — ад пят да макаўкі галавы! — прашыў голад па жаночым целе.

Лаўрэн зусім па-свойску паклаў свабодцую руку на Соньчыны крутыя плечы і даўняй памяццю сваіх мускулаў адзначыў нават са здзіўленнем — плечы яе дакладна на той самай вышыні, што былі многа-многа гадоў таму. Яму раптам захацелася зліцца з ёю, удыхнуць пах яе цела, тады ўзяць яе грудзі ды ўзважыць у далонях. Ён адчуў да яе пазывы не меншыя, як у маладыя гады. Даўно Лаўрэну не было так добра.

— Ну, а жаніцца ты шчэ не надумаў?

— Сколькі ўжэ няма Нінкі — гады два з гакам?

— Акурат.

— Пара! Вядомо, ты ёй, як і ўсе мы калісьці, жэнячыса ці выхо-дзячы замуж, вернасць шлюбаваў, то і быў верным. Ніхто ў гэтым цябе не мае права ўпікаць — ні адзін чалавек. Але — цяпер? Калі жэнішса, толькі дурань стане цяпер вытыкаць цябе пальцам! Думаеш, адной мне гэто па вум прыйшло? Папытай каго сабе хочаш, а тое самае скажа!

— А што?! — першы раз ад смерці жонкі Лаўрэн дазволіў сабе на гуллівасць.

— Я, думаеш, смехам пытаюса? Чула, табе надто добро жывецца, сыны з нявесткамі вельмі спрыяюць — ты і дагледжаны, ты і накормлены, і абагрэты, і дамашнім цяплом абласканы, але ж заўша не самастойны. Госцем покуль што жывеш!

— Гэто — та-ак...

— I будзеш госцем жыць, як бы табе ні спрыялі! А ўсе госці по-тым робяцца — сам ведаеш чым. Станеш да таго апускацца? Напэўно — не, я ж цябе з даўнаго часу ведаю. Жаніцца табе трэ, круці не круці. Але — не бяда, нявестаў цяпер — унь сколькі свабодных, адно паспявай выбіраць!

У Соньчыных словах была жалезная сялянская логіка і такі шчы-ры клопат аб ім, што ў душы Лаўрэна як бы нешта раптоўна пера-вярнулася. Ён адчуў да яе ўдзячнасць, убачыўшы — Сонька зусім-зусім не крыўдуе, што калісьці яе сватаў, аб усім дамовіўся, а ўзяў другую. I малайчына, што не трымае зла, бо не ўсе тыя вянчаюцца, што любяцца ды кахаюцца.

— Не так просто, падруга,— уздыхнуў ён.

— I я ведаю, што — не!

— Тады — чаму пытаеш?

— Але ж табе мусово жаніцца!

— Мусово, кажаш?

— Напэўно!

— У дзве солі не макаюць.

— О-о, не-е, Лаўрэне, тут — не пра тыя дзве солі! Каб ты жанаты быў і шукаў сабе каханку, тады можно было б і гэтак сказаць, а як жа! Ты ж зара — адзін!

— Што праўда то праўда — адзін. А кавалерская жызня ў мае гады — не жызня. Але хто яго ведае, што мне цяпер рабіць, калі так усё перавярнуласа. Не то жаніцца, не то раіцца, не то плакацца — бы ў нас казалі ў такім выпадку. Хвіліну абое маўчалі.

— Ладно, там будзе відаць. Покуль неяк жыву, як жывецца,— уздыхнуў.— Але, бы ты кажаш, у мяне е і жытло, я наеты, і абагрэты...

— А ўсё не тое, праўда?

— Праўда твая.

— Бо я ведаю!

— Ну, а ты за мяне пайшла б?

— Толькі скажы!

I Сонька раптам уставілася ў яго блізкімі і дапытлівымі, з асця-рожным і затоеным чаканнем вачыма — не па ўзросту жывымі ды свежымі.

Ён прамаўчаў, і яна праз секунду дадала як бы жартам:

— Ну, то як — бярэш мяне за жонку? Бо я гатовая ісці — нават зараз!

Лаўрэну аж страшна зрабілася. Але — на хвіліну.

— А што думаеш? Выкінуў тады штуку, не ажаніўса з табой калісь, то — мог бы цяпер,— сказаў ён весела ды зноў адчуў у сабе жаданні, бы некалі — да Ніны.

Зямлячка як бы адгадала, што адбываецца ў яго на душы.

— Ты не думай, Лаўрэн, я шчэ надто моцная і здаровая! Шчэ на-ват, дальбо, зубоў — глянь! — сколькі ў роце маю сваіх! I сплю добро, і ем, і рабіць магу... Адно, як нагнусо, у вачах цямнее ўжэ. Ды шчэ перад дажджом часамі ломіць і ў спіну аддае. Але гэто — ніц не шкодзіць, цярпела ў жызні і не тое!

— Цярпець мы ўме-ем! 1

— Я і кажу! Баба з мяне, ведаеш, шчэ нават здатная ды і гадамі не надто старая — шэсцьдзесят пяць маю скончаных адно нядаўно! Нават і грошай крыху сабрала!

— Ніц супроць цябе і не кажу.

— Але напэўно думаеш — от, няўдачніца, лезе тут са сваімі боль-камі, дурыць мне галаву. Не-е, Лаўрэне, на сябе няма мне чаго казаць, у параўнанні з другімі! Як пагляджу на іншых, як прыгляджуса да другіх, то...

На хвіліну задумалася.

— Чуў, з чаго мой Касіло памёр, царство яму нябеснае? Кроў у Нічыпара папсаваласа — зусім нікудышняй стала. Раптам застыла на смалу — густую і чорную!

— Ты ба-ачыш, што на чалавека зваліласа!.. Але стэльмах з яго быў, ведаеш, надто добры, хоць заўсёды ганіў сваю работу. Калісьці, шчэ за «польскім часам», зрабіў мне чатыры званчакі да воза — зносу ім не было.

— О-о-ой, потым заказы ўсе так хвалілі, бо рабіў іх нарыхтык, хоць кожнаму Нічыпар гэтак ганіў! Памятаю, старэйшая дачка ад-нойчы спыталася: «Тату, нашто гэтак усім нагаворуваеце на сябе, людзі ж да вас больш з заказамі не пойдуць, і што тады рабіць будзеце?» А ён: «Пойдуць. Бачыш, Гэля, людзі добро ведаюць, што кожны майстра брэша, а толькі яго выраб гаворыць аб майстру праўду!»

— У гэтым, напэўно, меў рэхт. Цяпер іншы малады — зробіць не зробіць, а ўжэ пахваліцца. Ну і што, гэто — лепш? Майстра рукі павінны славіць, а не язык!

— Во, во, і ён гэтаго трымаўса!..

— Але хлопцам твой Нічыпар, помню, быў даволі драчлівым. Бы — Вацак Шмігельскі, мой швагер. Надто гарачыя і забіякаватыя абодва былі. I цваныя. Таксамо адзін і другі потым огера[21] трымаў, каб парысавацца...

— О-о, з маго забіяка быў — не дай бог! А яго огер сколькі мне жызні адняў! Бо ўсё за дзяцей баяласа, каб не прыдушыў каторае, як выскачыць на падворак са стайні!

— Дасталаса, выходзіць, табе за ім, Соня... I цябе, бедную, напэўно, біў?

— I не кажы! — бліснула яна ўдзячнымі вачыма.— А што зробіш, Лаўрэн? Я і раней ведала, што ён такі, але горка рэдзька, ды ядуць, цяжкі замуж, а ідуць!

Пажурылася хвіліну Сонька і зноў пачала выхваляцца:

— Аднак жызню са сваім стэльмахам, хай яму будзе царство ня-беснае на тым свеце, не горш за іншых правяла! Было ў нас і тое, і другое... I шчасця нават спазнала... Канечне, спазнала, а як жа! Адно, вядомо, кароткае — як квітненне папараці ў свентаянскую ноч! Каб ты адно бачыў, якое пахаванне яму справіла — цэлы рок людзі адны адным перадавалі, і я надто ж ім, павер, праславіласа ў сваёй акрузе. З грамадзянскай паніхідай! З памінкамі аж на сто чалавек! З духавым аркестрам на сем трубаў і барабан — восьмы!.. Шчэ потым файны помнік з Літвы за тры з паловай тысячы прыперла яму на магілу ды падумала — усё, баба, выдаіласа ты цалкам і ў адной кашулі зрэбнай, мілая, засталаса цяпер. Дай ты веры — такія выдаткі, што іншаму і не сніласа б! Ажно — не! I дзецям усім дапамагаю! I кожнаму ўнуку школьную форму спраўляю, учора старэйшаму справіла файную ма-рынарачку і сабе абнову купіла! А не паспела і зглядзець, бачу, зноў у мяне на кніжцы болей за паўтысячы гатоўкі[22] ляжыць! Сонька весела ўздыхнула:

— Грошы е-е-е! I адзенне маю файнае — зімовае, асенняе і на лето! I з габардзіну, і з драпу!.. Вядомо, е яно і ў цябе, напэўно, бо з Нінкай вы тое-сёе нажылі таксамо! Пенсіі ў нас з табой не кепскія, і дзеці твае ды мае даўно павырасталі, на моцных нагах стаяць, у гнёздах сваіх жывуць! Мало мы з табой «ранткавалі» і любіліса, але добро ведаем адзін другого! Сколькі нам наканавано, шчэ пажылі б! От, у наш садок, напэўно, салавей ужэ не прыляцеў бы, але ж з дзесятак гадкоў шчэ пацягнулі б: пажылі б у згодзе — бы пара качачак-неразлучніц на нашай старыцы, бы тыя дзве каляінкі на польнай дарозе ўздоўж Нёмана...

Памаўчаўшы, заклапочана:

— Толькі дзе падзецца — «Дарагі мой, дарагі, дарагі мой, модны, адгулялі мы з табой па расе халоднай!»

— Змянілі шыло на мыло.

— Во-во! Ты, велькі дурань, сваю хату сынам адбуліў, а я, була-вешка такая самая,— зяцям, і боўтаемса тут ля чужых муроў, цьмім на божым свеце...


6

Так яны і крочылі па алеі з высокіх таполяў, на самых вяршынях якіх цямнелі гнёзды амялы. Пры боку зямлячкі — знаёмай і блізкай да балючай туті, з адчуваннем поўнай уласнасці ўжо над гэтай кабетай і з жаданнем ёй нават падпарадкавацца, як некалі Ніне, Лаўрэн тупаў, устаўляў сяды-тады слова, слухаў, і яму ад здавальненыя ды спакою даўно-даўно не было аж так добра.

— Пасля таго на вёску шчэ не егдзіў?

Лаўрэн заматляў галавой.

— Не цягне?

— Шчэ як!

— Хочацца на хутар паглядзець?

— I гэто. Але найбольш, халера на яго, ведаеш, чаго цягне? Не паверыш, напэўно!

— Ну?

— Толькі не смейса. Часамі хэнць надто бярэ босым па полі пахадзіць.

— О-о, дзе ты паходзіш тут — адразу абсмяюць! — паспачувала Сонька.— О-о, чаго захацеў! Босым тут і не думай куды вылазіць! Тут такое ўсюды панство развялоса, што даваеннаму — не зраўнацца з ім нігды!

— I я над гэтым не раз думаю, чаму так атрымліваецца... А там — хадзі, як сабе хочаш! Пясок ужэ халодненькі, але не настылы. Затапіў бы ў яго шпары ды адразу сілы, бы таму зубру, ад зямлі прыбавіласа б! Якраз самы разгар бабінаго лета. На палях вянуць бадыді бульбоўніку. Снуюць дымкі вогніскаў. Печанай у прысаку бульбай файно так пахне, і дзеці з недагаркамі лётаюць. Нядаўна глянуў у парку на траву ды сабе падумаў — над Нёмнам, напэўно, другую атаву пайшлі касіць у пойму...

— Пэўне. Пакрова на носе, а такая стаіць цяплынь,— задумалася і Сонька.— Кажуць, усё з-за высакоснаго року такое, то, можа, і праў-да. Падумай толькі, бульбу людзі амаль выкапалі. Цукровыя буракі само збіраюцца недзе вывозіць на станцыю. Агароды некаторыя людзі павызбірвалі. У нас казалі — на пакровы заганяйце у хлеў каровы, а тут гэтыя самыя каровы могуць шчэ ў полі наесціса добра, бы летам.

— Наяду-уццо, пазбіско шчэ е-е!

Хвіліну абое зноў памаўчалі, задуманыя.

— I я таксамо сумую. А часамі збярэцца на душу, то хочацца кінуць усё к чорту і туды на крыллях ляцець...

Але Лаўрэн ёй гаварыць не даў:

— Ведаеш, шчэ, як малому, цягне наесціса, каб аж бурчэло ў вантробе, груш-дзічак! Гнілак, вядомо! Пакладзеш, бывало, у сено на пару дзён і — гатово! Вінно-салодкія, сакавітыя, шурпаценькія, а еш — сколькі душа жадае!

— У горадзе гнілак, дурныя, чамусьці брыдзяцца.

— ...Бонды нашай паеў бы. А над усё, ведаеш, чаго хочацца? Кіслай капусты. Стравы.

— ?!

— Ну, ну, самай звычайнай капусты, якую ў нас варылі ў кожнай хаце! У іх чамусьці тут толькі прэснае гатуюць — дзень у дзень, у будзень і ў свято. Я нават хадзіў у сталоўку — адную, другую, трэцюю, але — без толку. Папросіш, то дзеўчына на цябе, бы на страшыдло, вытарашчыць вочы. А мне часамі хочацца — хоць ты вазьмі ды заплач!

Яна зірнула на земляка, бы на дурня.

— Ах, Лаўрэн, Лаўрэн, якая з цябе булавешка і ёлупень, хоць і бывалы мужчына! Ты ж не тое прасіў! У гарадах цяперашніх страву гэтую называюць не капустай, а — шчы!

— Да ну-у?! — сумеўся чалавек.

— Дальбух, праўда! I як гэто ты так?!.

— Ладно, цяпер будзеш ведаць ужэ! Але я не магу надзівіцца, як ты файно выглядаеш! Разрабіўса ў такого мажнаго мужчыну як! Ты шчэ, Лаўрэн, доўго пажывеш! Відаць, вельмі-такі добро дзеці з табой абыходзяцца тут, вельмі табе спрыяюць!

Лаўрэн ужо зазлаваў:

— Галодным павінны марыць мяне, ці што? У багадзельнях — і то даглядаюць чужыя нянечкі, а то — свае!

— I не кажы ніц! Паслухай лепш. Памятаеш Пранцысю з Востраво, якое за Індурай? Ну, тая самая, што са мной ды з тваёй Нінкай служыла ў гродзенскіх паноў. Мужык памёр, і, бедная, засталася на хутары адная-адзіношанькая. Пароласа на вучастку сваім ды прыкармлівала сабак — тых, што гаспадары пакідалі, пера-браўшыса ў горад. Дак сыны дурную ўгаварылі прадаць хату ім на машыну таксамо, бы твае, ды перавязлі мацеру сюды. Нявесткі адразу і пачалі да яе прыдзірацца; а то гаворыць не па-іхняму, а то кепско пахне, а то ў іхнюю гутарку лезе, а то малітвы пры дзецях гаворыць, а то не на тую дзірку ў туалеце сядзе!.. Пранцыся цярпела-цярпела, покуль змагла. А тады выскачыла з дому ды — на аўтобус-ную! Прыехала ў Востраво, упала ў сваю крапіву пад плотам і давай выць. Выла дзень, выла два, нічого ў рот не браўшы, покуль людзі не паклікалі Дзеншчыкава[23]. Той зжаліўса над беднай, купіў ёй за трыста рублёў халупу, і цяпер жыве там ды калгасную кантору прыбірае. Я гасціла нядаўно ў яе. Частавала мяне сваім хлебам! У газавай духоўцы пячэ!.. А сма-ачны, духмя-аны — як з хлебнай печы, не адрозніць! Каб ты бачыў, якая цяпер Пранцыся здаволеная, вясёлая! Зноў да яе мо з сем пакінутых сабак збегласа. Казала, былі дохлыя і згаладнелыя — мыло ў яе нават усё паелі. Цяпер і ад каўбасы мысы вернуць, падлы. Гладкія — бы паршукі кормныя! Пранцыся прызнавалася — палажыла дзве сотні на ўнучку, а цяпер ужэ палучку збірае і кладзе на сваю кароўку — жыць без каровы ке можа!..

Лаўрэн не паспеў на гэта нічога сяброўцы адказаць, бо ля клеткі з белымі мядзведзямі раптам пачуўся плач дзіцяці. Там грозна закры-чаў дырэктар:

— Чыё тут малое блытаецца, дзе яго маці?

Сонька з Лаўрэнам спыніліся як укопаныя. Абое зірнулі адзін на аднаго з недаўменнем. А дырэктар крычаў:

— Хто пусціў такога падшыванца да драпежных звяроў? З глузду ён з'ехаў ці яму не церпіцца дзіця страціць? А куды падзявалася нашая Касіла, чаму не трымаецца сваго рабочага месца, што ў нас за анархія такая?

Сонька ўстрапянулася:

— Бо-ожа літасці-івы, ах, людко-ове, што ж мы з табой нарабі-ілі?! Лаўрэ-эн, ці не твой унук гэто аж туды запёр? — закрычала ўжо зусім сіпла.— Во-о-ой, Барыс Ляксандравіч, бягу-у! Адно на хвіліну, Барыс Ляксандравіч, адышла — земляка спаткала!

Толькі цяпер устрапянуўся і Лаўрэн — Ігара няма!

Што за ліха, куды ж хлопчык падзеўся? Як жа так, гэтага верталёта толькі што трымаў за руку! Моцна трымаў, бо галэпус усё намагаўся вырвацца і турзаўся ва ўсе бакі. Як жа Ігар умудрыўся выслізгнуць і калі?

Ад страху Лаўрэн амярцвеў, не ведаючы, што і рабіць.

Заплаканага хлопчыка неўзабаве прынесла прысмірнелая, вінава-тая Сонька, прыгаворваючы:

— А во, во, Ігарочак, супакойса ўжэ. I дзед твой цябе во чакае — да свае мамуські зара пойдзеш! Сціхні, дурненькі, не будзь такім плаксуном! Не хліпай ужэ, будзе! Ну, паплакаў і — хопіць!..


БОЙКІ УНУК, I ШТО З ГЭТАГА ВЫЙШЛА

1

Калі дзед з малым прывалакліся з горада, дома засталі гасцей. Да іх завітаў Павел, а з рэйса вярнуўся сам гаспадар. Мужчыны сядзелі перад распячатанай бутэлькай «Сталічнай». Кіра падавала на стол закусь.

— Нарэ-эшце і нашыя валацу-угі з'явіліса, а мы ўжэ праз міліцыю збіраліса вас шукаць! — закрычаў узрадаваны Уладзік. Па яго голасу Лаўрэн адразу вызначыў — сын паспеў ужо добра выпіць і быў, што называюць, «вясёлы з пахмелу».

Калі ўсе павіталіся, Кіра загадала:

— Мыйце рукі і вы, хутчэй!

Неўзабаве дзед з унукам вярнуліся з ваннай. Нявестка закамандавала зноў:

— А цяпер — сядайце вячэраць! Света, хадзі, дачушка, і ты! — кінула ў дзіцячы пакой.

Праз хвіліну:

— Ігар, табе малака ці кефіру?

— Нічога не хацу, мамацка.

— Мусіш!

— А-ай!..

— Я сказала — будзеш!

— Ігар, Ігар, слухайся яе! — накрычаў бацька.

Маці стукнула перад малым дзвюма шклянкамі:

— На, сам выбірай!

Калі за сталом усе размясціліся, Уладзік з ненатуральным бляскам у вачах пацікавіўся:

— Ну, мае Маркевічы — стары і малы, дзе ж вы прападалі аж столькі часу і што рабілі, выкладувайце!

Лаўрэн не назаляўся, бо добра ведаў — пытанне скіравана да Ігара. Што ж, хай Уладзік цешыцца сабе наследнікам, гэта нават добра. Яму затое вельмі не падабалася, што ў сыноў без бутэлькі не бывала аніякай размовы.

Бацьку не раз трывожыла, што ніколі не бачыў у іхніх руках кніжкі, часопіса, ні якіх-небудзь шахмат ці шашак, як у іншых, а толькі — чаркі, чаркі і чаркі. Ніякіх іншых мысляў не мелі, толькі каб выпіць. Бо тады ў абодвух адно і развязваліся языкі. Бывала, калі яшчэ дома пачынаў пра гэта бумболіць, Нінка адразу затыкала яму рот: маўляў, дарослыя, як сабе хочуць, хай гэтак сабе і жывуць, справа іхняя, а ты, стары чорт, не ў сваю — носа не сунь.

Бытта бацьку гэта не датычыла.

Аднак Лаўрэн мусіў падпарадкавацца. Паступова прызвычаіўся на ўсё глядзець і маўчаць, бы нямко, чакаючы з трывогай, што з гэтага атрымаецца, хоць змірыцца так і не змог. Праўда, у душы для сыноў знаходзіў апраўданне.

«А калі ім было заразіцца цягай да тых самых кніжак і часопісаў, шахмат? Пры панскай Польшчы нават Павел не паспеў павучыцца ніводнай зімы. Не цэлы рок пахадзілі да школы ўдвух з Уладзікам, бо Мікалай только што нарадзіўся,— за «першымі Саветамі»[24]. А немцы прыйшлі, і ўжэ ніхто нават не чуў пра тую школу. Пасля акупацыі абодва крыху паегдзілі на равэрах у сямігодку да Эйсмантаў. Але ж не дай бог, якія ў пасляваенную разруху настаўнікі былі — хіба ж яны маглі чаму дзяцей навучыць, даць чаго-небудзь святоваго, зразумець дасціпных хлопчыкаў, якіх некуды цягнуло, якім усё трэ было ведаць, бачыць ды шчэ паспрабаваць на зуб? Бедныя мае хлопцы адбывалі тады якуюсьці паншчыну, покуль не засаромеліса ды тае «вучобы» не кінулі. К таму часу пераросткамі пасталі, у школе смяяліея з іх нават малыя, у той час калі ўсюды патрабаваліся працавітыя рукі. Адно потым па тры гады пабылі ў гэтым горадзе ў вучылішчы «фэзэо», як тады школы такія называліса. Але ж чаму тут іх вучылі ў той час? Паказвалі, як разбіраць, як складваць ды рамантаваць маторы, як круціць абаранку і мяняць скаты, ды шчэ якія бываюць тыпы дарог, бензін, масла, бо нагвалт патрэбны былі ўсюды шафёры.

I во круцяць сабе тыя абаранкі — укалуваюць, як самі кажуць, па гадоў ужэ з пятнаццаць.

Пашанцавала адно самаму меншаму, Мікалаю.

Той паскрэбак мацнейшы быў у памяці — хлопцам надто памятлівым быў, а час яму спрыяў. Колька таму і дзесяцігодку файно скончыў — з медалём нават! Потым адолеў марское вучылішча і даслужыўса аж да капітана. Першы з Зялёнай Даліны, каму выпала правіць марскім караблём. I плавае па свеце недзе ў вялікай пашане. Калі меншы пры Нінцы прывёз у Зялёную Даліну сваю Іну бацькам паказуваць, то свяціўса ўвесь, бы тое сонца на небе. Блішчэлі на ім не толькі залатыя пагоны ды корцік з раменьчыкамі пры боку — уся вёска да яго гарнуласа і велічала Мікалаем Лаўрэнавічам ці — таварышам капітанам. Адны перад аднымі беглі да яго, каб хоць перакінуцца слоўцам. Але ж там і паўзірацца было на каго, і паслухаць, і пагаварыць з кім, а бацькам — з-за каго ганарыцца.

Толькі меншы, бывало, і кароў пасучы, кніжкі чытаў. А ў школу ці са школы ідучы, не выпускаў яе з рук. Часамі і мацеры што-небудзь слёзнае ды жаласлівае прачытваў. Налаўчыўса глытаць іх, жэўжык, па дарозе і ў дождж, і ў завею, і вечарам, і днём. З Нінай не маглі сына аніяк адвадзіць ад гэтай хваробы. Абое з жонкай баяліса, каб што на мазгі хлопцу не ўпало, каб не аслеп, не дай божа, з-за гэтаго ці на якую сухоту не захварэў.

Унь у якое дзело тое чытанне выліласа.

Спачатку загарэўса выдумваннем розных гісторыяў, іх нават газеты змяшчалі, па радыё іх чыталі. Тады яму параілі — каб стаць сапраўдным пісьменнікам, аднае школы і кніжак мало, трэбо жыццё добро спазнаць і людзей. Колік адправіўса ў далёкі край і там во — спазнае. Яму добро і бацькам гонар...»

— Ну, Ігар, мы чакаем, што нам скажаш! — падагнаў малога бацька.

Сын перастаў пускаць у кефір бурбалкі і нарэшце заявіў:

— А ў заапарку стаяў новы трактар!

— О-о, дак вы нават паспелі дайсці туды?!— узрадаваўся бацька.

— Вы — што?! — Кіра ўся аж устрапянулася.— А пантэра, што бегае?!

— Не бойса, яе даўно злавілі і міліцыя адбой дала! — супакоіў Уладзік.

— Хібо што...

— Значыць, у звярынцы былі?

— Ат, плёнталіса, плёнталіса па парку дый забрылі — ці доўга нам? — удакладніў Лаўрэн, ужо асмялелы, што паход іхні сыну спадабаўся.— Білет мне адно дзесяць капеек каштуе, малому — зусім без грошай... Шкада, хлеба не набралі зубрам...

— Хвалю! Вельмі, тату, добра зрабілі! Малому надто карысно! I, кажаш, сын, трактара там бачыў?

— Ага. Чырвонага.

— Для гэтага, пляменнічак, і ў заапарк не трэба было хадзіць! — пасмяяўся Павел.

Жонка яго была бяздзетная, і ён братавым малым уміляўся, бы сваім.

— Але ты, Уладзік, глянь адно, не быў бы то хлопец — першым чынам — што яму ў вочы ўпало, га? Тэхніка!

— О-о! Ён у мяне ўжэ даўно ўсе маркі машын разлічвае! Дый не толькі хлопец гэтым цікавіцца! Учора, разумееш, раскалупаў памідор відэльцам і крычыць да Кіры: «Мама-а, ты казала, у ім вітамін многа, а дзе яны?!» Ха-ха-ха-ха! Гэты народзец такое заўважае ўсё-о! Калі ашчэ рабіў на гарадскім маршруце, любіў за імі назіраць. Адарвуцца ад мамаў ды цікуюць праз шкло да цябе ў шафёрку! На прыпынку націскаеш кнопачкі, каб паадчыняць людзям дзверы, а гэтыя з зайздрасцю сочаць за тваімі рукамі ды кантрольныя агеньчыкі вачанятамі аж пажыраюць. У кожнага на вуме адно — дапусцілі б туды яго!.. Ну, ну, кажы нам, што ў заапарку шчэ было, Ігар? — павёў допыт ужо надта горды бацька.

— Шчэ малпа курыла.

— Во хуліганка, што ўздумала!

— А потым прыйшоў дзядзя і курыць папяросу ёй не даў.

— Забраў курыва?

— Ага.

— I правільна дзядзя зрабіў — нельга ёй курыць.

— Ага. У цёцяў ад курэння вусы вырастаюць.

— Правільна! Во, як ты сам добра ўсё ведаеш! Ну, і далей што там было?

— Тоўстая цёця.

— Тоўстая?

— Угу.

— I што ж яна рабіла?

— Крычала вельмі на дзядзю.

— Ы-ы-ых, крычала?

— Ага. I венікам біла.

— Адразу — венікам?

— Ага! Так — па галаве! Дзядзя руку наставіў, а яна яму па руцэ — бум-м!

— Ну-у?! А за што?

— Бо малпе курыць даваў. А дзед наш цёцю абнімаў, бо ўжэ будзе з той цёцяй жаніцца.

Каб пад акном у Маркевічаў выбухнула нават бомба, уражанне, мабыць, было б не меншае. Толькі на тварыку адной Святланкі адмалявалася радаснае здзіўленне. Яна шчаслівымі вачыма зірнула на дзеда. Затое ў дарослых ад жаху павыцягваліся твары, і ўсім адразу адняло мову.

Адчуваючы, што дарослым зрабіў якуюсьці непрыемнасць, хлопчык захацеў паправіцца:

— У той цёці грошай много... I адзенне... I качкі на рэчцы ў яе плаваюць...

Вінаваты Лаўрэн пастараўся сыноў супакоіць:

— Выпадкова напаткаў там Соньку Касілу з Масалян. Вы яе, хлопцы, павінны добро ведаць — што за стэльмахам Нічыпарам была замужам. Цяпер у звярынцы прыбірае ў клетках. От, пагаварылі з ёю пра жызню пару хвіляў, вёскі нашыя ўспомнілі, даўніну, пра мужыка мне расказала — як хавала яго...

— Доўга я твае выбрыкі цярпець буду?— занадта строга накрычала незадаволеная Кіра на сына.— Не плёхайся ў кефіры, а хлябай, гэта табе не лужа!

Мужчыны паступова прыходзілі ў сябе.

— Тут много нашых служыць у горадзе,— асцярожна, яшчэ з недаверам растлумачыў Уладзік.

Зноў мінавала хвіліна цягучага маўчання. Асмнлелы хлопчык пацікавіўся:

— Тата, малако робіць карова. А кефір ад якога звера робіцца, ад каня?

I такое пытанне малога пестуна ў сям'і сярэдняга Маркевіча выклікала звычайна бурлівае захапленне. Потым яго перадавалі сваякам і знаёмым. Цяпер жа на Ігаравы словы ніхто не адрэагаваў. Мужчыны ўсё яшчэ былі ўстрывожаныя навіной, бо ўбачылі ў ёй якісьці выклік сабе і пагрозу. Абодва зараз вырашалі — верыць таму, што сказаў бацька, ці не верыць, магло такое быць ці — не.

Адна Кіра заставалася гэтаксама непарушнай у сваёй злосці:

— Не балбачы за сталом, а — еш!

— Ну, бацьку, ведаеш — крыўдуй на мяне не крыўдуй, а я табе скажу чыстую праўду: у твае гады думаць пра жаніцьбу — пазнавато крыху! — на ўсялякі выпадак заявіў Павел.

Уладзік падхапіў:

— У семдзесят пяць гадоў? Нават перад людзьмі смешно! Гэто з'егджаны каленчаты вал адшліфаваў на станку, уставіў туды само пад машыну, і аўтобус зноў будзе егдзіць — ніхто табе нават і слова не скажа, ніхто і не заўважыць!

Паўлу братава параўнанне надта спадабалася. Ён дапоўніў:

— Ха, падганяць на станку! Нават чатыры разы такі фокус з ім робяць! Аж чатыры! Першы раз вал шліфуюць пад допуск ноль-ноль-пяць! Затым — ноль-дваццаць пяць! Потым — ноль-пяць! I яшчэ апршні раз — ноль-семдзесят пяць!

— О, і Павел тое самае скажа табе! А ты ж — не вал каленчаты! Дый чым табе, бацьку, кепско так? Ці ж мы цябе, скажы, паклаўшы руку на сэрца, да работы якой ганяем, ці мо ў цябе грошы адымаем, як іншыя? Не, бо грошай, дзякуй богу, хапае покуль што і маіх! Як у нашай вёсцы казалі, хапае і на семя і на емя, маем шчэ і вынесці. Да чаго-небудзь цябе прымушаем? Здзекуемса? Не! Так чаго табе трэбо? Жыві тут і ў вус не дуй!

— I Кіра — чалавек залаты! — падказаў Павел. -- Я не раз думаў: каб, барані бог, гэтак на маю жонку... Галіна мая і слухаць не хоча, каб цябе нават на адзін дзень забраць да нас, хоць кватэра — бы ў таго пана Вішпінга і, як сам ведаеш, толькі для нас дваіх ды сабакі! А гэтая твая нявестка, паглядзіш, столькі часу абмывае і прыбірае за табой! I згатуе, і накорміць, і даглядзіць, і церпіць старого чалавека!

— Але ці вы ведаеце, абодва братца, што мне гэтае прыбіранне каштуе, якімі нервамі мне дастаецца, як з мяне ўсе жылы цягне? — злосна ад пліты бліснула шкельцамі акуляраў у пазалочанай аправе жонка Уладзіка.

Сыны, відаць, добра памяталі мацерыны скаргі на масалянскую саперніцу, бо аніяк не маглі супакоіцца. Лаўрэн жа не мог і слова ўставіць, толькі ўзіраўся на іх з дакорам.

— Ладно, бабо, ты памаўчы — не да цябе п'юць! — асадзіў Уладзік жонку і зноў звярнуўся да бацькі.

— Хамут, тату, вешаць на шыю няма чаго. Дый сам ты надто ведаеш добро, табе гаворым адно для парадку. I крыўдаваць за гэто на нас не трэ.


2

Адным словам, старому дасталося. Толькі ўнучка не пераставала глядзець на дзеда з захапленнем. А яе ўпартаму браціку ўсё не цярпелася даведацца:

— Тата, а кефір ад якога звера, а? Ад каня, тата, кефір, праўда?

Малому і на гэты раз ніхто не адказаў. Адно сястра пастукала сябе кулаком па скроні ды брату кінула:

— Зусім ужэ — о!

Зірнуўшы з папрокам на ўнука, Лаўрэн вінавата, як хлопчык, які нарабіў шкоды, прабурчаў:

— А вы яго толькі слухайце!.. Э-эх, шчэ і вы, бачу, бы малыя! Будзеце шчэ галэпуса такого...

Ён упікнуў сыноў жаласлівымі вачыма і дрыжачым ад жалю голасам пасарамаціў:

— Ці ж мне жані-іцца, хлопцы? Ці ж мне такое наўме?! I што вы сабе прыду-умалі?!. Як магло вам такое ў галаву прыйсці?!. Як вы можаце пра такое нават і... Гэто ж трэ-эбо, каб аж да такого!.. Ды я, хлопцы, нікому нават... Я ні да каго нават ніколі... Мне і мысляў такіх нават...

Гэта не дапамагло, і таму ён змоўк.

Сыны па інерцыі яшчэ пару хвілін бацьку ўгаворвалі, сцвярджалі, што ў любым выпадку жаніцца яму аніяк нельга. На Ігара даўно ніхто не звяртаў увагі. I ў хлопчыка, спешчанага празмерным захапленнем дарослых, абудзілася крыўда. У малога азвалася нават бязлітасная агрэсіўнасць, уласцівая яго ўзросту, якая часамі прабіваецца ў дзецях і так нас палохае. Пры гэтым ён фантазію меў буйную, як і жаданне звярнуць на сябе ўвагу, а быў яшчэ зусім няздольны зразумець, што можа атрымацца.

Тут Ігар і ўспомніў — уразіць іх мае чым яшчэ.

— А дзед, калі падышла да нас тоўстая цёця, каля белага мядзведзя мяне пакінуў! I я ад яго пабег і пасунуў да белага мядзведзя руку — о-о, так! А белы мядзведзь мяне нюхаў! О, як носам рабіў, так!

Лаўрэн не вытрываў:

— Ай, што ты там, малое, трэліш? Шчэ мо скажаш — і лізаў цябе нават!

Ігар сваёй фантазіі даў поўную волю:

— I лізаў!

— Во-во!

— Пра-аўда! А ты не ба-ачыў, бо ўсё з той цёцяй абнімаўся! А мядзведзь мяне ўсё нюхаў, нюхаў і ліза-аў! А прыбег потым стары дзядзя і закрычаў: «Хто пусціў такога хлопчыка да звяроў, яны могуць гэтага хлопчыка з'есці! Дзе хлопчыкава мама?!» А нашу мамку называў дурною і шчэ якось!.. Тоўстая цёця потым на рукі мяне ўзяла, занесла дзеду і сказала: «Ты, хлопчык, не плач, мядзведзі цябе есці не будуць!» Але я ўсё роўна плакаў...

— Шчэ адна новасць! — сумеўся Уладзік.

А ў жонку яго бытта смальнуў пярун:

— О, так я і ведала, што гэтым усё мусіць скончыцца! Я даўно пра гэта ведала! Я так і чакала чаго-небудзь такога! Сэрца маё бяду ўвесь час так і вартавала! Кожную хвіліну вартавала! — Маладзіца помсліва бразнула посудам: — Вядома, хіба ж цяпер ён табе глядзець будзе за ўнукам, калі ў галаву яго заселі амуры?!. Хіба ж яму цяпер да гэтага!.. Шчэ якая-небудзь заразная баба трапілася! Яшчэ мо з якой экземай, каростай, а ў нас жа — дзеці! Альбо — шарлатанка! I за што мне такое?! Ты тут старайся ды выкаблучвайся дзень і ноч, у будні і нядзелі, як на гарачай патэльні!.. Ты тут выкладвай усю сябе з раніцы да глыбокай ночы, цягні і цягні свае жылы, каб яму... Каб ім тут... Каб яны... I во, маеш за свае старанні... То ў пральную машыну залез, то — да звяроў, а гэтаму што?!. А яму — усё роўна!..

Кіра расплакалася і пабегла ў свой пакой.

Над хлопчыкам у сям'і дрыжэлі ды трэсліся. Лаўрэн разумеў — ця-пер яму ніколі прамашкі ке даруюць. I правільна зробяць. Мужыцкае адчуванне справядлівасці прызвычаіла чалавека змалку праўдзе гля-дзець у вочы, чорнае называць чорным, белае — белым, а кошку — кошкай.

Усё здараецца — яшчэ як. Унь пры сваёй мацеры ўнук гуляў з сястрой у касманаўтаў, залез у пральную машыну, а выбрацца з яе не змог — мусілі суседа клікаць. У звярынцы, вядома, клеткі агароджаны тоўстымі прэнтамі. Яшчэ і абцягнуты двайной сеткай для страхоўкі — праз ячэйкі можна прасунуць хіба што мезенец. Але ж гэта не мела значэння — драпежная Багіра ўсё ж такі выбралася і адтуль! У звярынцы, як каля агню, не меў права ані на секунду забываць пра гэта ды выпускаць малога з рук. Унука яму даверылі.

Лаўрэн і сам цяпер не разумеў, як тады магло атрымацца,— зда-ецца, пра малога памятаў увесь час і трымаў яго гэтак моцна за руку. Напэўна, адно: здарылася ўсё з-за халернай Сонькі Касілы — тут Кіра праўду кажа. Каб не яна, спакойна паўзіраліся б на звяроў ды пайшлі б.

«Во, Лаўрэне, час які настаў, га? Бацька сынам ужэ непатрэбен, а сыны — бацьку. Бацька гібей — хоць жывым лезь у магілу. I трэба ж было якраз налезці на гэтую сіпатую масалянскую рапуху, каб яна раганула, каб яна! Столькі яе не бачыў, абышлоса б без яе і на гэты раз! Цьфу, каб ты здохла! З-за гэтай тоўстай рэзгіны і бедны Шпакоў Васіль на той свет заўчасна адышоў! Напэўно, з-за яе! Хто б тады ведаў, хто такая Бельская — з Аўгустова ды з Аўгустова, а да горада таго — аж сто кіламетраў, каму хацеласа б туды ісці з роспытамі. Так — не! Вярнуласа, зараза, са служанства ў Масаляны і давай трубіць пра Зюту падрабязно ды шчэ — на ўсю вёску, пра тое, што было, чаго і быць не магло!..»

Зямлячка Лаўрэну здалася ўжо да таго агіднай, што цяпер брыдзіўся б, здаецца, і ўзірацца на яе.

— Нядобро выпускаць такого галэпуса з рук... Нельга выпускаць і на хвілю ў тым звярынцы такіх... Сам ведаю, нашто напамінаць мне... Але, дальбо, і не заўважыў нават, як гэты верталёт у мяне выслізгнуўса з рук ды матануў адразу да каліткі... I калі ён файтнуў — потым аніяк у толк не мог узяць!

— О-о, такія шурцы вё-орткія! — стараўся як-небудзь згладзіць сітуацыю Павел.— Шчэ помню, як сам быў малы. Так і стараўса даць дзёру ад бацькоў да Нёмна, так і цягнуло мяне туды, бы магнітам! О-о, сколькі раз мяне ўжэ аж каля самай... I што было б, каб яны абое не спускалі тады з нас вока?

Павел пачаў загібаць пальцы:

— Макараў Толік кіёчкам калбаціў, калбаціў у мачуліску, дзе каноплю мочаць, галава ад вады закружыласа, ён баўтануў з берага і не выплыў — раз! У Касавокай Хвядоры ўнучак воко выпараў сабе — два! Канцавого Волеся дзеўчынка адно выбегла на агароды, а надворная свіння пальчык — хэп! — і адкусіла. Тры! А ў Мяньках? Сабэсеў хлопчык пляваў, пляваў у калодзеж — вельмі, бачыце, цікаво было яму, як кругі разыходзяцца! — занадто перахіліўса цераз зруб і — плюх туды! Маці прыйшла па ваду, апусціла парожняе вядро і крычыць мужыку, які шмараваў колы ў воза: «Юлек, а ці не наш індык зваліўса ў калодзеж, глянь ідзі!» А гэто...

Брат яму міргнуў — маўляў, не палохай, не дабівай мне бабы дарэшты, яна напалохана і так.

— Я і кажу, трэ ўважаць...


3

Уладзік за гэты час бытта ацверазеў. Хліліну цяжка яшчэ думаў, гледзячы ў стол, толькі на сківіцах хадзілі яго тугія жаўлакі. Тады, бытта адмахнуўшыся ад дакучлівай надта думкі ці непрыемнага ўгавору сяброў, рабром далоні рашуча секануў паветра і пракрычаў у суседні пакой:

— Бо няма чаго табе старога за малым пасылаць — яны якраз адзін аднаго вартыя!

Тая з-за дзвярэй віскнула:

— Хто мне яго прывядзе, ты-ы??

— А як робяць тыя бабы, у каго дзеці ходзяць таксама ў садзік, а дзядоў, бабуль у іх зроду не было? Як робяць маці-адзіночкі? Чаго маўчыш, бы не ведаеш? Тс заўтра іх распытай ды рабі гэтаксама! Без цябе не адбылоса б сходу, думаеш? Чорт не ўзяў бы твой музей — ён ужэ сто гадоў стаіць! На хрэна табе выслужувацца, больш за ўсіх трэбо, та-ак? Усё — ты да ты? Хопіць, б-бляха, што я ўкалуваю, бы той заезджаны балаголскі конь ды прыношу дамоў на жызню, гэтага мала?

Уладзік яшчэ грымнуў кулачыскам па стале гэтак, што аж дзвэнкнулі ды: перакуліліся чаркі.

— Ад заўтрашняга дня па малога — сама ходзіш!

— Бытта так проста!

— I пойдзеш!

— Як атрымаецца!

— А я сказаў! Калі бацька не можа, хай сядзіць дома ды адпачывае! А то хай ідзе сабе куды — я ўжэ не раз яму цвярдзіў і заяўляю зноў! Занятак у нашым горадзе знайсці лёгка, бо гэта не Бераставіца ды не Эйсманты якія! Грошай у мяне хапае — хоць кожды дзень у рэстаран нават сабе хадзі! А што, хібо гэтаго не варты? Папарабіў усю жызню, ніхто яму рэстаранам вытыкаць цяпер не можа! Права такога ніхто не мае! Э-э, каб я, б-бляха, гэтак меў вольны час, то знайшоў бы сябе заняць чым! Шчэ як знайшоў бы! А то ўчора нашыя з Канадай сустракаліся на лёдзе, а я так і не паглядзеў матча!

Уладзік павярнуўся да брата:

— А ты яго бачыў?

— Фігу з макам! На перагоне ў гэты час кукаваў — паміж Тэалінам і Россю. Каля Мачуліна пяцікіламетровы аб'езд з лужамі, левая рысора ў аўтобусе паляцела — халерную лятучку выглядваў гадзіны дзве. Слухаў крыху па транзістары ў кабіне, як «кляновыя лісты» гол нашым забілі. Але гэто — мучэнне было, а не слуханне. Адно злосць разабрала. Пасажыраў адправіў папутным, а сам лёг і хра-павіцкага задаў да прыезду нашых. Калі б прадбачыў такое, захапіў бы турыстычны тэлевізар — ён у мяне старога выпуску, а ізабражэнне шчэ дае файнае, не тое што цяперашнія! Але ж да міжнароднага матча спадзяваўса сем разоў вярнуцца дамоў!

— Во!

Уладзік паўзіраўся на бацьку з папрокам.

— Да тэатра схадзі! Ты калі-небудзь у ім быў?

— Бачыш — не быў яшчэ нават у ім! Хоць нікому не прызнавай-са! Не заглядуваў ніколі ў яго і я — схадзі за сябе і за мяне! Кажуць, туды толькі ў гальштуках пускаюць, то бяры мой — у шафе іх поўная сценка! У музей загляні — шафёры нашыя бачылі ў ім надто здаровыя мамантавыя косткі і якісьці крыжацкі меч, што дзвюма рукамі бяруць! У Друскенікі махні на пару гадзін ці — у Вільнюс, Мінск, а то і ў Рыгу! Альбо выпішы сабе на вакзале казённы білет па свайму ветэранскаму пасведчанню ды з'егдзі да нашага Коліка ва Уладзівасток! Чуеш, бацьку?

— Я на татавым месцы даўно там ужэ быў бы! — падтрымаў брата Павел.

— А я што кажу? Тое самае! I не хадзі, бацьку, такі шчарбаты — зубы сабе ўстаў!

— Абавязково!

— I — залатыя!

— Шчэ што вы мне выдумаеце...

— Павел табе дзело кажа!

— А чаму б табе іх і не ўставіць?

— На чорта мне золато? Патрэбно яно мне, як рыбе парасон... Сколькі мне зубамі тымі жаваць засталоса...

— Усё роўно — хай ведаюць нашых!

— Слухай, бацьку, што гаворым — не бунтуй, а так і рабі! Астатняе — маёй бабе пакінь! Выдзюжыць, іншым шчэ й не так дастаецца — маладая, да капрамонту ёй далёко!

— Ты пра мяне і слоў людскіх не знойдзеш каб сказаць! — з-за дзвярэй, не вытрымаўшы, агрызнулася Кіра.— Для мяне лепшага не падбярэш — адно хамства!

— А ты маўчы там!

— Чаго буду маўчаць? Чаму я павінна заўсёды маўчаць ды пераносіць тваё бескультур'е?! Ну ж і дурная была я, выходзячы восем гадоў тамў за цябе замуж!

— Думаеш, намнога была б разумнейшая, каб выйшла ў гэтым року? Ані крыху!

Паміж імі разгарэлася такая сварка, якой Лаўрэн яшчэ ані разу не чуў. Нявестка заадно пачала і на яго выкрыкваць усё крыўднае і несправядлівае. Лаўрэн пры гэтым адчуваў сябе, як той голы ў крапіве.


4

З Кірыных слоў Лаўрэн неўзабаве даведаўся пра многае. Галоўнае — надта кепска сябе паводзіць, таму клопату з ім куды больш, чым з малым.

Навучае яе сына непрыстойным песням.

Аднойчы, не памыўшы, даў малому грушу.

Да стала можа сесці, не спаласнуўшы нават рук,— хіба што сама прасочыць ды прымусіць яго схадзіць у мыцельнік.

Вечна наравіць сваімі старымі і босымі нагамі лазіць па кватэры ды разносіць розную заразу.

Суседка Лілія Уладзіміраўна — Вадзікава маці — ёй гаварыла, што раніцой швэндае ад пад'езда да пад'езда са старым вядром, падбірае недагрызкі і камяні! То зноў на лесвіцы святло кожны раз бяжыць выключаць, хоць яшчэ не зусім развіднела. А калі б і развіднела, якая яму да гэтага справа, хіба ён дворнік?

Стрэліла яму ў галаву цэментам дзіркі замазваць, а потым усю прыхожую, усю ванну заслядзіў, ды гэтак, што і малыя аж такое не вычаўплі б!

Бытта ўсяго гэтага было яму замала і зараз зусім новы падаруначак для яе сям'і падсунуў — з нейкай бабай зблытаўся. Каб якую-небудзь інфекцыю прывалакла на кватэру, каб потым яшчэ абакрала, патруціла альбо кватэру падпаліла — мала такіх выпадкаў здараецца цяпер у горадзе?!.

Кіра нібыта была супроць халернай машыны — абы толькі ў сям'і панаваў «спокуй і лад», а што з гэтага атрымалася? Чортавыя «Жыгулі» стаяць і стаяць у гаражы ды ржавеюць. Адзін-адзінюсенькі раз адно і выскачылі па грыбы пад Друскенікі. I то — на гадзіну, а камары не далі ў лесе добра і разглядзецца, а мурашкі ўсе ногі абсеклі. Бо завёз у самую камарыльню ды ў адныя мурашнікі — як спецыяльна, каб паздзекавацца з сям'і. Мужа яна мае і не мае — калі толькі вернецца з рэйса, дык адразу, у чым стаяў, прэцца хутчэй у свой гараж! Не пацікавіцца, як ты тут з малымі, не распытае, а — прэцца, каб нават свет валіўся, у той гараж ды лезе пад праклятую машыну, нават у чым стаіць, а дома — цвіка даўно ўжо не ўваб'е!..

Прыгнечаны крыўдай Лаўрэн усё гэта слухаў і ў душы перад сабой апраўдваўся:

«Важдаюса з недагрызкамі? Што ты вярзеш, бабо дурная, пабойса ж бога! У гэтым двары — не хто-небудзь, а нават былы савецкі маёр кожную раніцу апранае лыжны касцюм з начосам ды не саромеецца збіраць па кватэрах харчавыя адпадкі! Потым дабро гэтае адстаўнік ладуе ў кузаў спецыяльнай машыны і вязе за горад на Індурскую сві-наферму — маёру адно дапамагаю!

На лесвіцы выпало пару плітак. Не замацуй іх адразу, людзі нагамі павыбіваюць і астатнія — ураз павыкалупваюць. З будоўлі набраў у слоік раствору ды ўмацаваў пліткі на ноч, каб цэмент да раніцы схапіў іх настолькі, што ніхто нагой выбіць ужэ не здолеў бы. Раствор паклаў акуратна, пліткі дапасаваў адна да адной, бо кепско што-небудзь зрабіць не мог. Для цябе ж, булавешка, для тваіх жа дзяцей зрабіў, каб не спатыкаліса шчэ слабенькімі нагамі, каб не падалі і не разбівалі насы! Праўда, не заўважыў і наслядзіў. Ну і што? Напэцкаў крыху. От, велькая пані! Не гною ж за нагамі навалок свёкар твой — узяла б ды выцерла б альбо мне падсказала б, калі ўсяго так ужэ брыдзішса!

А са святлом?

Не выключы вам лямпачкі, так і будзе гарэць да полудня. Гэто, па-твойму, парадак? I чаму яна павінна чакаць, покуль дворнік убачыць, чаму табе і мне не зрабіць?!

Што песню з Ігарам развучыў? Хіба ж яе можно непрыстойнай назваць? Што ты трэліш, бабо?!.»

Ідучы аднойчы з дзетсада, хлопчык пацікавіўся:

— Дзеду, а ў які ты дзіцячы садзік хадзіў, у мамін?

— Я, унучак, калі малым быў, пра іх і не чуў.

— А адкуль ты пра ўсё-ўсё ведаеш?

— Гм... З Зялёнай Даліны сваёй.

— I вершыкі ў цябе адтуль е?

— I вершыкі.

— То прачытай з галавы мне іх!

Лаўрэн доўга сіліў сваю памяць і нарэшце ўспомніў з далёкага дзяцінства ды «прачытаў». А гэты жэўжык адразу і запамятаў. Пасля да вечара, покуль маці яго не абсекла, лётаў па падворку і на ўвесь голас спяваў:

Дылю, дылю, скрыпачка,

Упала баба з прыпечка,

Дзед яе за вухо —

А ўставай, псяюхо!

«Усім было так смешно! Усе радуваліся за малого! Парадуваласа б і ты, маці...»

— Бацьку, ты Уладзікаву жонку пашкадуй,— павучаў Павел.— Мая баба — я ўжэ казаў — ні за якія скарбы для цябе не стараласа б! Мая лепш з сабачкам цацкацца будзе, чым з жывым чалавекам! А гэтая — сам бачыш!

Кіра выбухнула зноў.

— Во, во, як разумныя бабы робяць! Во, чуў, што старэйшы твой брат кажа? Усё, з сённяшняга дня стану і я так сябе паводзіць — хопіць з мяне гэтай катаргі!

— Кіра, ніхто маёй Галі не адабрае, няправільна мяне разумееш, я толькі — к слову!

— Не-е, няма дурных!

— Сціхні, шчэ раз гавару! Не пра цябе зараз гаворым!

Накрычаўшы на жонку, Уладзік дапамог брату:

— Ты, бацьку, калі згадзіўса ў горадзе жыць, то ўжэ трымай фасон! Бо тут табе не Зялёная Даліна, не Масаляны і нават — не якая-небудзь задрыпаная Бераставіца! Аж чвэрць мільёна народу цяпер тут жыве, уяві! Кавалкам хлеба цябе не папракаў, не папракаю і папракаць не думаю. Але ж, б-бляха, нас ужэ хоць ты не кампрамітуй! Дом — кааператыўны, усе тут з грашыма. А ведаеш, якія вакол нас вядомыя людзі жывуць! I дырэктары, і начальнікі, і дактары — не тыя, у каго лечацца, а — што ўсё нешта пішуць! I такіх — аж два ў нашым доме! Жыве адзін прафесар, і нават — тры сапраўдныя генералы-адстаўнікі! Падумай як належыць сам над гэтым. Трэ нам, бацьку, пад іхнюю дудку часамі — мус, бо іначай — з горада ты хоць уцякай без аглядкі, а добро разумееш — куды бегчы нам зноў пасля Зялёнай Даліны? Няма куды!

Калі Лаўрэн даведаўся пра адстаўніка, на душы аж палягчэла адразу. Яшчэ як палягчэла. Дапамагаць маёру пачаў з вялікай радасцю і задавальненнем. Што сыну і нявестцы гэта ўсё перашкаджала? Ён жа выходзіць на падворак, калі ўсе дрыхнуць. Дрыхнулі б сабе гэтак і далей...

Лаўрэн бытта бы слухаў сыноў ды нявестку, а яго горла сціскаў горкі абруч крыўды.

«Барыня, ліхо на цябе, учарашні хлеб у вядро шпурляеш! Кідаеш туды і чарвівы яблык, замест таго, каб узяць нож ды дзірку выразаць акуратненько. У вядро шпурляеш памідор, калі толькі з'явіцца на ім карычневая плямінка! Не задумваешса нават, вучоная булавешка,— калі гэты яблык еў чарвяк, а памідор брала гніль, то ён і табе, напэўно, будзе не шкодны! А той фрукт, што ні дзіркі не мае, ні плямкі, і той яблык, што аж стрэліць табе сокам пад зубамі, можа быць адной хіміяй, і такое можаш сабе наесці, што і радавацца потым не будзеш — не дапамогуць ужэ табе ніякія лекары і больніцы!»


5

Зацяты ў сваёй крыўдзе, Лаўрэн слухаў папрокі далей, панура седзячы з апушчанай галавой, а на душы яго кіпела і кіпела:

«Ну, Кіра — гарадская выскачка. Мала што такой пстрычцы, вы-гадаванай на смятане ды булачках, сліна ад злосці на язык нанясе. Затузаная цяпер работай, усяго баіцца, ды і не вельмі разумная, мабыць. Прыглядзеўса і прыслухаўса да цябе аж надто, нявестачко, шчэ на гродзенскай вуліцы каля Пакроўскаго сабора, калі ты ў музеўным аўтобусе апавядала турыстам пра горад».

Сабор пабудавалі перад самай рэвалюцыяй у памяць гродзенцам, што загінулі ў руска-японскую вайну пад Мукдэнам і Порт-Артурам. Пабудавалі за грошы салдат і афіцэраў тутэйшага гарнізона — новага набору. Калі Лаўрэн служыў у панскім войску, кожную нядзелю праваслаўных салдат ганялі ў яго вялізную залу з падлогай, пакрытай метлахскай пліткай, на малебен. I Лаўрэн з Касцевічам ды Шпаком кожны тыдзень вымушаныя былі да абеду тырчаць каля мармуровай дошчачкі, дзе пра сабор падрабязна напісана.

«Заглянула б хоць раз у сабор сама, прачытала б, што стаіць на той дошчачцы, і людзям так бы гаварыла! Гэтым іх — ого як зацікавіла б. Але што зробіш, калі ты, нявестачко, якаясьці вучоная траскотка. Нават турыстаў сваіх лянуешса вывесці з аўтобуса на вуліцу, каб да сабора прыглядзеліса бліжэй, каб шчэ панюхалі муры ды мо нават памацалі пальцамі. Праз акно ім паказуваеш ды ўсё нешта сыплеш і сыплеш у свой мікрафончык. Прыезджыя пазяхаюць, дрэмлюць, адварочваюцца, зыркаюць на гадзіннічкі, бо ім нецікаво такую агітку слухаць, а ты — балабоніш сваё, бытта цябе болей не датычыць, бо твая хата з краю. Вельмі многа карысці з тваіх гэтых экскурсіяў, а як жа. От, адбываеш якуюсьці паншчыну пад прымусам.

Зрэшты, з цябе надто і не возьмеш. Добро, што хоць дзецям ты ўся, бабо, аддаешса. Іншыя не здольныя ў горадзе, напэўно, і на гэто. Але ж вы, родныя сыны, здаецца, павінны аж занадто ведаць цану кавалку хлеба ці таму, што атрымаецца праз тыдзень-другі на плітачнай падлозе, калі дзірак не замазаць адразу! Бачыш, прырода, дзякуй богу, не паскупіласа на вас! Унь якія абодва ў мяне мацакі. Як вылітыя. I русыя, бы нябожчыца Нінка. Нават з яе круглымі тварамі. У аднаго і другого валасы над ілбом рассыпаліса на аднолькавыя крылы, а крэслы аж скрыпяць пад вамі!

Не б'ецеса, бугаі чортавыя, і нават не мацюкаецеса, як іншыя. З хаты не выганяеце бацьку, што праўда — то праўда, і грошай у яго не адбіраеце. Распараныя ад гарэлкі і ў новенькіх шлеечках паверх белых маечак, як калісьці толькі паны мелі звычай насіць гэтак, культурно і нібы добразычліво павучаеце бацьку — ламаеце яму косці, выматуваеце кішкі і душу грызеце, а тады шчэ на яго раны і соль сыплеце.

Гэтыя бычкі заўша дабрадушныя, калі вып'юць. Адно ім паддайса. А хто казаў вам сваго бацьку сюды валачы? Ці мо стары бацько сам гэто вам у вушы ўвёў?!.»

Хлопцаў сваіх Лаўрэн ужо ненавідзеў. Нават успомніў, што ў нейкай кнізе напісана, як на Украіне Тарас Бульба роднага сына калісьці забіў. Сын вельмі нашкодзіў людзям, і стары казак наследніку аб'явіў: калі ты, сынок, такі выйшаў няўдалы, то памылку сваю давядзецца выпраўляць мне: я цябе спарадзіў, я цябе і парашу! Булаву выняў, па галаве яму — трах! — і гатова. За тое дзела на казака людзі кепскага слова не скажуць — яшчэ і ў кніжках яго нават славяць.

Перажыць продкам эпідэміі і галечу, прыгон і пажары, акупацыю і войны дапамагла бязмерная цярплівасць. Гэтая магутная сіла ў прынёманцаў — як цяжкая спадчына ды святы абавязак адносна сям'і, вёскі, горада. I цягавіты Лаўрэн не раз і не два праяўляў гэтую нацыянальную рысу, узнімаючы сваю сям'ю, церпячы здзек, холад і голад, а часамі працуючы дзеля адных. толькі галачак. Здавалася, запас цярпення ў ім — бязмерны. Выяўляецца, як кожная чалавечая мажлівасць, так і гэтая, мела таксама свае межы. Зараз у чалавеку было такое адчуванне, што і ён здолеў бы, здавалася, зрабіць са сваімі хлопцамі штосьці бульбаўскае.

Праўда, варожасць да сыноў адразу паменшала, калі падумаў Лаўрэн аб Ніне.

«Яна ж, булавешка, і зараз, абуўшы сваё сэрцо ў лапці, іх, напэўно, пашкадавала б,— паківаў Лаўрэн галавой.— Бо хоць, боўдзілы, жывуць у вялізным горадзе, ходзяць ды аціраюцца ля тых самых генералаў, дырэктараў, прафесараў і дактароў, якія ўсё нешта пішуць, хоць маюць ладныя кватэры, машыны, гаражы ды іншы дастатак, але ж яны абодва якіясьці і бездапаможныя, бы дзеці. Якіясьці несамастойныя, ад усяго залежныя, таму, мабыць, і нешчаслівыя. Напэўно. Што ж, вялікае шчасце балаголам быць?

Хто цяпер заменіць вам, дурні, маці, хто? Зрабіць гэто, напэўно, бацькаў абавязак.

Вядомо, мяне вы абдурылі — ашчэ як вывелі ў дурні. Хочуць пасадзіць дзеда на печ — сядзі і не вякай. Пачакайце, пачакайце, хлопчыкі, неўзабаве ўнукі і вас, мажліво, паспрабуюць на печ пасадзіць таксамо — як бачыш той час надыдзе. Тады спахопіцеса і каяцца будзеце ды прыпамінаць — ці не паўтараюць яны вас. А табе, Лаўрэне, трэ зараз не бегчы па ваду пасля пажару. Вышэй сябе не падскочыш — кожнаму даўно вядомо. Таму, дзеду, стрымаўшы слязу ў сэрцы, зацісні зубы, хадзі тут па дроце ды цярпі, цярпі і цярпі, каб не стало яшчэ горш. Цярпець табе мусово ды гэтым няўдалым абармотам з іх вучанымі жанкамі яшчэ і дапамагаць».

Калі так падумаў, зрабілася адразу лёгка і добра. Любуючыся зноў, як сыны здорава падобныя на нябожчыцу, праз хвіліну ён згаджаўся на ўсе невыгоды. А яны абодва і праўда — вылітая Нінка. Бо сам Лаўрэн цела меў жылістае і худаватае, затое яго жонка, бы хлопцы, была поўная ды бялявая.

«У Паўла — унь ужэ і скроні бялеюць, а — ні сына, ні дачкі. Што з тваёй жызні, сынок? Як паслухаеш цяпер, навокал столькі разводаў, Мо лепш было б, каб і ты развёўса з гэтай ялавіцай ды паспрабаваў ажаніцца другі раз? Развод, вядомо, кепско, Ніна пра такое і слухаць не хацела б, а якое выйсце? Добрая баба і чужого сваяком зробіць, а гэтая, вечно расфуфыраная краля, і свайго свёкра прызнаваць сваяком не хоча. I каб я ўжэ быў якім недалэнгам, бы іншыя старыя, горкім п'яніцам, дурным якім... Напэўно, і сірату з дзетдома такая лярвачка не прыняла б, каб усынавіць,— нашто ёй клопат лішні. Дзіця патрабуе дзень і ноч догляду, патрабуе нерваў, патрабуе пасвянцэння. Дзіця — не тое што яе сабачка,— пакарміў ды гуляй сабе з ёю.

А ладная, зараза. Таму Павел і пагнаўса за ёю, забываючы, што не той харош, хто прыгож, а хто для дзела гож.

I от, скажы ты, усе прыгажуні самі сабе мужыкоў выбіраюць, то чаму ж і гэтая не падабрала якого дырэктара базы, бы яе татко, дырэктара магазіна, начальніка склада, а прыклеіласа унь да каго — тупаватаго шафёра? У Зялёнай Даліне карову выбіралі па рагах, а жонку — па бацьках. Нашая маці без надзейнай разведкі цябе не ажаніла б. Гэтая са сваёй прыгажосцю будзе насіцца да старасці, бы тая курыца з першым яйцом! Маці ж табе, напэўно, сынок, руплівую ды людскую дзеўчыну падабрала б сярод знаёмых, а цяпер што? Чым браць быле якую, лепш — аніякую. Будзеш да самай смерці гэтак во мэнчыцца ды абурацца на тое, што яна нават бацьку дамоў не пусціць!»

Што Павел быў не зусім удалым, Лаўрэн сябе не ашукваў.

Бывала, калі абодва былі яшчэ хлопчыкамі, браў іх з сабой на воз у лес. Везучы ў вёску дровы, Уладзік то бацьку пра ўсё распытваў, то, каб невядома як быў стомлены, крочыў перад канём і выбіраў майскіх хрушчоў з каляіны, бо падавілі б іх колы. А старэйшы ў гэты час на суках драмаў.

Сярэдні больш быў малайцаваты і ахайны. Людзі да яго гарнуліся, а некаторыя нават паважалі. Таму з двух братоў за старэйшага лічыўся заўсёды Уладзік. Ён і вырашаў за сябе і за Паўла.

Бачачы ўсё гэта, жонка над старэйшым мешкаватым сынам бедавала, стараючыся разгадаць — за што лёс яе аж так пакараў. Лаўрэн сваю палавіну супакойваў: «Кінь бедаваць, маці. Ніц ужэ не зробіш. Цярпі ды мірыса. У Бібліі напісано, што і ў Адама з Евай хлопцы былі не роўныя, з-за чаго бог спрыяў маладзейшаму — Авелю, затое цярпець не мог старэйшаго — Каіна».

Загрузка...