ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ


ДЗІЎНАЯ СУПЯРЭЧЛІВАСЦЬ НАТУРЫ

З дзённіка майстра спорту і заслужанага трэнера СССР Ранальда Іванавіча Кныша:

«16-11-1972, Маямі (ЗША).

Раніцой у мясцовым палацы спорту — трэніроўка з Вольгай Корбут. Прасторную залу амерыканцы старанна адгарадзілі для нас шырмай — працаваць можна і нават з выгодай. Надта многа гледачоў...

Недалёка ад палаца спорту — звалка легкавых машын. Іду да яе пасля выступлецня гімнастак. Куча вялізная. Каб пра такое хто мне расказаў у Гродне, ніколі не паверыў бы.

Падыходжу да адной з кінутых легкавушак, адкрываю дзверцы, а на панелі з прыборамі — гузічкі ад магнітафона. Націскаю — магнітафон іграе! Другі цісну — сам мяняе і бабіну!

Працуе і акумулятар!

Абводжу вачыма вялізную гару з накастражоных адна на адну легкавушак розных марак, сістэм, памераў, і мне аж страшна робіцца. Напэўна, у іншых яшчэ і маторы цалкам спраўныя, і цэлыя каробкі скарасцей, здатныя масты і пакрышкі!

Тут жа з легкавых можна сабраць даўжэзны караван!

Што за дзікае, бязмозглае марнатраўства ў краіне, якая так славіцца ў эканоміцы сваімі дасягненнямі ды служыць узорам, што за парадокс?!.»

Вядома, нармальнага чалавека не можа не крануць выкінутая машына са спраўнымі вузламі — вынік мазольнай працы высокай кваліфікацыі майстроў ды апошняе дасягненне ў творчасці таленавітых спецыялістаў.

Хапаюць за душу ператвораныя бульдозерамі ў кучы

ДРУзу домікі з яшчэ моцнымі рамамі акон, з дубовымі дзвярыма, з прыгоднай кафляй і цэглай ад печаў, са смольпымі бэлькамі, якія маглі б яшчэ ляжаць сто гадоў.

1 ўсё гэта яшчэ не трагедыя. Мы аж занадта ведаем — часта куды танней пабудаваць нешта нозае, чым займацца утылізацыяй. Таму праходзім міма, супакоіўшы сябе — у прыродзе нічога не гіне. Маўляў, атамам ды малекулам, з якіх складаліся разбураныя домікі і сплюснутыя прэсам у аладак легкавыя машыны, неўзабаве давядзецца існаваць у новай форме, і тыя самыя атамы з малекуламі перамены нават не адчуюць.

Адным словам, для супакаення служаць нам пераканаўчыя доказы няўмольнай эканомікі.

Куды горш з чалавекам.

Сапраўдная яго трагедыя ў тым, што, калі стане пажылым ды пойдзе на пенсію, да канца дзён сваіх носіць у сабе гэтак дарагім коштам здабыты жыццёвы вопыт. Але вопыт, на вялікі жаль, не кадзіруецца ў біялагічныя перфакарты і яго не закладзеш у гены наступным пакаленням.

Не ў прыклад той самай смаляністай бэльцы з разбура-нага доміка, белай кафлі альбо якой-небудзь плоскай цагліне такія людзі яшчэ і выдатна разумеюць парадаксальнасць сітуацыі, таму з-за гэтага церпяць, хоць і бяссільныя што-небудзь перайначыць.

Чаму ж наш эталон мудрасці — прырода — дапускае марнатраў-ства вялікіх каштоўнасцей сярод людзей, бы з тымі звалкамі яшчэ здатных для язды машын, якія мы нагрувашчваем за гарадамі з-за сваёй безгаспадарлівасці?

Чаму кожнае дзіця адольвае нялёгкую навуку звычайнай нават хацьбы, хоць існуе тысячагадовы вопыт пакаленняў перамяшчэння па зямлі пехатою?

Чаму і ва ўсім іншым кожнае пакаленне імкнецца набыць вопыт абавязкова толькі свой і не надта нас слухае?

Ці ў з'яве гэтай закладзена вялікая мудрасць — натура спецыяль-на так усё заблытала, каб людзі цанілі лепш зробленае ўласнымі рукамі?

Ліха яго ведае.

Пэўна адно: унукам маім цяжкі мой, мазолісты і крывавы вопыт як бы — ні к чаму. Сціснуўшы зубы, здабываць яго мусяць самі. Я, напрыклад, спазнаў жыццё аж надта, а сын мой бытта бы і не выкарыстаў ні адной маёй парады, жыў паводле ўласных правіл. А вырас на патрэбнага людзям і грамадству чалавека, а я ў ім, як і ў яго сябрах, адчуваю ўжо частку сябе.

Словы невядомага паэта:

Дитя, не будь умней отца,

Не трогай этого растения;

Его колючего венца

Мучительно прикосновение.

Но, одержимый жаждой боли,

Не в силах овладеть с собой,

Ты выбегаешь утром в поле,

Чтобы изведать эту боль!

Менавіта так яно і бывае.

Але вернемся да нашага дзядзькі Лаўрэна.


СВЯТЫЯ МУКІ СУЧАСНАГА ПАКУТНІКА

1

Маркевіч у горадзе ўсё больш адчуваў на сабе якісьці тэрор асяроддзя, і супроць гэтага тэрору бедны чалавек быў абсалютна безабаронны.

Вось і сёння, пускаючы пасля снядання на двор дым, Лаўрэн з цыгаркай у зубах тырчаў ля адчыненай фортачкі, прыглядаўся ды прыслухоўваўся, пераскокваючы невясёлымі думкамі з прадмета на прадмет. Час цягнуўся занудліва доўга, а раыейшыя згрызоты, бы тая грунтавая вада, спадцішка выплылі зноў, напомнілі аб сабе, сціскаючы сэрца, бы шчамілам.

У дзіцячым пакоі Кіра якраз з дачкой збіралася рабіць урокі. Нявестка покуль што вяла допыт:

— Святлана, ты чаго ўчора са школы пайшла адразу не дадому — ліха ведае куды цябе панесла!

Маўчанне.

— Ну, адразу мне скажаш ці — пасля лупцоўкі?

Дзяўчынка з усхліпам пачала апраўдвацца:

— Бо мы вы-выйшлі са школы, а ц-цябе няма!

— Ну і што?

— Віця гаворыць: «Хадзем са мной!» А я кажу: «Ку-ды-ы?» А ён кажа: «Са мной ідзем!» А я кажу: «А-ай, мяне мамка шук-каць стане зара!»

— Ну?

— А Віця маю руку не выпускае! Я кажу яму: «Пусці, мне трэбо ісці!» Але ён не слухаецца! Ідзем, ідзем, ідзем, і ён усё мяне за руку трымае і трымае...

— Ну?

— Зайшлі да іх, а ён не пускае...

— Бо-ожа, ці ты такая ўжо хітрая з гэтай пары, ці — бесталковая?

— Кажы, якая?

— Не ведаю, мамачка...

— I ў каго ты ўрадзілася?

— Не ведаю, мамачка.

— Што з цябе будзе, калі вырасцеш ды пачнуць цябе вадзіць гэтак па кватэрах яшчэ і якія-небудзь хуліганы — ім таксама не зможаш супраціўляцца?

— Не ведаю, мамачка.

— Я таксама — не ведаю! Што загадаеш мне з табой рабіць, скажы?

— Не ведаю, мамачка.

— Заўтра зноў мне такое выкінеш?

— Больш не буду, мамачка.

— I заўтра сэрца ў мяне разрывацца будзе на часткі, цябе пад школай выглядаючы?

— Больш не буду, мамачка.

— Каторы раз так кажаш!

— Я больш не буду, мамачка...

Не пазнаць дзіцяці. З бойкай, дасціпнай і мілай дзяўчынкі, толькі пайшла ў школу, зрабілася бесталковай ды лжывай — ні аднаму яе слову нельга было верыць, ні аднаму.

Прычыну Лаўрэн бачыў па-свойму.

«Вясковыя дзеці, бывало, як толькі вылупіласа каторае на свет з пялюшак ды сяк-так навучыласа хадзіць, так адразу і мусіла брацца за работу, каб недарам хлеб есці — даглядало малых, пасло гусей ці куранят, збірало каласкі альбо нясло бацьку ежу на поле ці балота. Такое потым і ўрокі само зрабіць магло, і даверыцца было яму можно — іншая справа, часу Павел, Уладзік ды нават Мікалай ніколі амаль не мелі. А гэтых цёнгле водзяць за ручку, апякаюць ды трасуцца над імі, сюсюкаюць. Аж дзьмуюць на іх заўсёды, у тры горлы ўпіхваюць ды шчэ ўбіваюць у галаву, што яны — пупы зямлі. I во, біса ты з ім цяпер, бабо, калі сама давяла да гэтаго сваё дзіця.

А са мной як абышліса?

«Пераягджай, бацьку, у горад да нас, бо табе на вёсцы ніхто ні вады, ні лякарства не падасць, калі захварэеш, затое ў нас — мецімеш усё!»

Пераехаў, і што? Злітаваліса ракі над жабай — вочы ёй выкалупалі!»

Пасля сваркі на кватэры сярэдняга сына каторы дзень панаваў напружаны спакой. Вечарам Уладзік жонку яшчэ тоўк, і з-за сінякоў пад вачыма давялося ёй браць нечарговы адпачынак — хавацца ад людзей. Не ўзнімаючы твару, нявестка сноўдалася па кватэры, вадзіла ў садзік ды забірала малога, а са свёкрам не размаўляла — за стол клікаць падсылала ўнука ці ўнучку.

I Лаўрэн моўчкі абедаў.

Гэтак жа без слова снедаў ды вячэраў, не адчуваючы ў ежы аніякага ні смаку, ні жадання да яе.

Потым, стараючыся не трапіць нявестцы на вочы, сядзеў гадзінамі ля пад'езда на лавачцы ці во, як зараз, тырчаў у зале каля тэлевізара ды пускаў праз фортку дым.

Яму аж не верылася, што больш нельга хадзіць па ўнука. Вельмі сумаваў па ім. За яго пытаннямі Лаўрэн адчуваў кволы чалавечы парастак, які вымушаны развівацца на голым гарадскім асфальце, сярод сумных ды панылых муроў, і як мог стараўся ўнука падправіць.

«Дзеду, а тата казаў, у нядзелю па грыбы ў лес паедзем. Праўда?»

«Паедзем, чаму не».

«А хто туды грыбы для нас навязе?»

«Самі з зямлі вылупяцца».

«Гы?! Проста — так?»

«Ну, просто. Асабліво пасля цёплаго дожджыку, дзе добрая грыбніца, часамі іх столькі навыпірае за адну ноч — і малых, і велькіх, што хоць ты касой касі!»

«А-а!..» — не мог надзівіцца малы.

«Дзед, во шчэ адзін лісток з дзерава падае! А чаму-у яны сталі падаць? То віселі, віселі, а то — ву-унь горбы нападалі!»

«Бо восень. Калі твой татко быў такім, як ты, я загадку яму загадваў:

Маленькі Ягорка

Упаў у вазёрко,

Ваду не ўзмутнуў,

А сам — патануў!

«Што гэто, па-твойму?»

«Лепш ты кажы — што?»

«Падумай! Ну, не ведаеш?»

«Эка!»

«Лісток, вядомо, упаў у лужыну і там ляжыць».

«А чаму-у ён па-адаў?!»

«Хутко ўсенькія гэтак паеыплюцца — да аднаго, і галіны ўсю зіму голыя стаяцімуць».

«А як лісты на дзеравы пачэпяцца зноў?»

«Вясной новыя з'явяцца на іх. Зялёненькія. Во, глядзі, павырастаюць з гэтых пупышак, бы вузялкі!»

«Я-ак?»

«Ад сонца павыцягуваюцца!»

«Са-амі?»

«Але. А ты не верыш? О-о, цяпло, унучак, сілу велькую мае! Нават і зімой кінь на слабы агонь голы бярозавы дубчык — хоць сабе і ценькі, бы павуцінка, а на ім ураз павырастаюць зялёныя лісточкі з пупышак!»

«Чаму?»

«Так ужэ е».

«Але чаму-у, дзед, га-а?»

«Чаму, чаму! Казаць табе ўсяго — няма толку. Цяпер гэтаго і не зразумееш, бо ты шчэ — аршын з шапкай. Падрасцеш — і ў школе пра ўсё даведаешса, альбо ў войску, калі да яго служыць цябе забяруць!»

«Дзед, а павуціна — жонка павука, праўда?»

«Што ты выдумаў!»

«А-а, ужэ ведаю — яго цёця!»

«Якая цё-оця! Шчэ мо скажаш — яго назвіско! Дзівак-чалавек! Гэто — ценькія вяровачкі, імі павук мух ловіць ды і сам па іх бегае!».

«А як ло-овіць імі?»

«Муха ў сетачку з павуцінкі ўплёнтаецца на ляту, а ён адразу яе і сцапае!»

«ЬІ-ы-ых, як воўк — зубамі?»

«Лапкамі»

«А на чым стаіць?»

«Як гэто — стаіць?»

«Дзед, ён жа імі ловіць!»

«Лапак у яго аж восем, хапае і для стаяння».

«А-а... I што робіць з мухамі?»

«Есць».

«А людзей павуцініны вяровачкі не зловяць?»

«Заслабыя на чалавека... От, каб сабраў іх адна да адной з тысячу, то і чалавека, мабыць, утрымалі б...»

«Адкуль вяровачкі бярэ?»

«На жываце ў яго — вечнае верацёнцо. Сучыць ім гэтыя ніткі і сучыць. Празрыстыя. Тонкія. Ліпкія. Якую ўзорыстую сетачку з іх сплятае, каб ты толькі ведаў!»

«Ніхто яму не рве яе?»

«Чаму не. Маёвы жук з налёту часамі прабівае, а го і птушка якая, бо гэто ж — лес, так много ўсяго поўзае і лётае!»

«I што тады робіць?»

«Адразу і адрамантуе».

«Сам?»

«А каго ж яму прасіць, падумай? Лес жа кругом! Ле-ес альбо кус-ты!.. О-о, жызня ў яго трудная. На восем бакоў свае ногі раскінуўшы, кожную хвіліну начаку будзь, бы таму салдату ў сакрэце ці на пасту стоячы. То зноў бегай па сваім хутары — то туды, то сюды. Ды цёнгле глядзі ды глядзі ва ўсе бакі. Глядзі шчэ й узад і ўперад, уверх і ўніз, каб якая птушка на ляту цябе не праглынула! Павук, унучак, хоць і маўчун, але гультаём яго не назавеш! I самастойны, бестыя, дапамогі ніадкуль не чакае і літасці ні ў каго не просіць!»

«А павукі добрыя?»

«Гм, як табе тут лепш сказаць... Гм... Баба Ніна табе ска-зала б, што — добрыя».

«А мух ядуць яны, дзеду,— ім жа баліць, калі іх лапкамі так трымае і кусае!»

«Гэто — нічого. Мух трэбо нішчыць, бо яны надто ўрэдныя. У быдла, у коней, у людзей кроў п'юць».

«А во — голы чарвяк паўзе па тартуары!»

«Дажджавік».

«Бо з дожджыкам выпаў на зямлю?»

«Не. Пасля дажджу з грунту выпаўз».

«А чаму такі тонкі?»

«Тоўсты з зямлі не выбраўса б. А гэты — бы шылам грунт прадзіраўлівае і пнецца, куды яму трэ!..»

Навучаць так Ігара не нудзіўся б Лаўрэн да апошніх сваіх дзён. Бо ўсім сваім нутром ведаў, што ніхто не адчувае так новага, як — дзеці, што няма большай прыемнасці для іх, як дабівацца гэтых навін, смакаваць іх ды пазнаваць свет, што для малых гэта не менш важнае, чым хлеб.

Аднялі і гэта.

Зрабілі яго зараз ценем, невідзімкай, нічым. Так пачалі пра яго дбаць, што не дазвалялі ўжо нават вынесці і вядра са смеццем, каб за гэты момант, покуль выйдзе на вуліцу, не зрабіў чаго-небудзь не па-іхняму, каб суседзі не вытыкалі, што старога бацьку ганяюць да бруднай работы.

Лаўрэн пакрысе як бы стаў прызвычайвацца — нічога не робячы, гадзінамі стаяць ля акна ці сядзець на лавачцы ля пад'езда ды ўзірацца ўдаль, усё нечага чакаць, чакаць і чакаць. У такія хвіліны ён не раз сам сабе казаў — людзі нядарам прыдумалі парадак, каб адны суткі святкаваць на тыдзень, а не — наадварот. Бо шэсць дзён нічога не рабіць звычайны чалавек не можа, а тут трэба бімбікі біць — усе сем. Нармальны чалавек мусіць заўсёды мець нейкі занятак, яму трэба цалкам акунуцца ў клопаты. Работа павінна чалавека безупынна хваляваць і нават — ноччу сніцца. Калі іншы жыве не так, ён — нешчаслівы.

Цягучая і занудлівая бяздзейнасць Лаўрэну была якойсьці страшэннай карай боскай.

На памяць прыходзіў выпадак з войска.


2

У іхнім 81-м стралковым палку імя караля Стэфана Баторага Зміцер Крапак — з недалёкай ад Зялёнай Даліны і беднай вёсачкі Мянькі — у час палявых заняткаў павадзіўся за горадам уцякаць з калоны. Салдат на полі вылазіць са скуры ніхто ніколі не прымушаў. Наадварот — вадзілі туды, як на курорт. Разоў пяць разбіралі карабіны ды зноў складвалі. Вызначалі адлегласць да куста ці будыніны. Вучыліся капаць акопчыкі і траншэі, складваць у ранцы свае прычандалы, каб яны не дзэнгалі. Затым, каб сонца грэла плечы, знімалі кашулі, садзіліся, як курапаткі, вакол афіцэра ды па чарзе кожны мусіў расказаць які-небудзь анекдот альбо — як першы раз спатыкаўся з дзеўкай.

Манькоўцу і гэта было кепска.

Вусаценькі, таўставаты паручнік Фіялкоўскі перад строем аблаяў салдата, але Зміцер Крапак драла даў у горад і ў наступны дзень. Фіялкоўскі наогул быў нішто чалавекам — цярплівым, дабрадушным, не крыўдлівым. Ён і не выпендрываўся, як іншыя афіцэры. Але які ўжо быў добры, а на Крапака зазлаваў.

Калі ўзвод выйшаў з казармы на занятак у панядзелак зноў, «плютановы»[25] Фіялкоўскі за Падольнай вуліцай спыніў калону ды валацугу выклікаў перад строем.

«Табе з намі не падабаецца? — спытаў.— I мне ты вельмі несімпатычны, афэрма[26], таму — марш з маіх вачэй! Знікні зараз жа! Ну?! Счэзні, згінь, афэрма! Але вечарам, калі будзем вяртацца ў казарму, быць табе каля брамы, як штык, бо іначай — трапіш пад трыбунал ды загрыміш на пяць гадоў у катаргу! А цяпер — юж цебе нема ту![27]

А Мянькоўскі Зміцер са строю ўцякаў больш з азарту і цяпер трапіў у сітуацыю, якой ніхто яму не зайздросціў. Бо ў «павятовым»[28] гарадку тады што цікавага можна было знайсці, маючы пры гэтым зусім пустую кішэню? У магазінах, вядома, усяго навалам і каля кінатэатраў рух, але вочы бачаць, а на зуб не возьмеш! Нават не сходзіш на Гувера: публічныя дзеўкі пасля працавітай ночы ўсё яшчэ адсыпаліся, а вулачку вартавалі днём паліцыянты — у гэтую пару ні адна прастытутка не мела права паказваць там і носа.

Некалькі разоў Зміцер заглянуў у абшчыну баптыстаў. Паслухаў, як там прэсвітэр чытае Біблію,— ад яго Лаўрэн пасля і даведаўся пра Каіна і Авеля,— паслухаў, як абшчыннікі спяваюць псалмы, а струнны аркестр ім падыгрывае. Але неўзабаве і баптысты, і горад, і бадзянне Крапаку абрыдлі, бы горкая рэдзька, а дзень без заняткаў — годам здаўся.

На пятыя суткі мянькоўскі гуляка перад сыценькім «плютановым» стаў на калені ды ўзмаліўся:

«Пане паручніку, пакарайце мяне як-небудзь іначай — хоць на губу пашліце! Не магу бо.тыті: бадзяцца без мэты! Лепш для звярынца пні карчаваць стану і камяні варочаць ды на гарбе валачы, чым гэтак цэлы дзень блытацца па горадзе, бы г... у палонцы!»

«А-а, прыпякло?!.»

Пад рогат салдат афіцэр заявіў:

«Ну, калі да цябе гэта дайшло, ты яшчэ чалавек не кончаны — мо шчэ і выйдзе нешта з цябе! Далучыся, афэрма, да калоны! I не прымушай мяне зазлаваць другі раз!»

«Так ест, пане паручніку!» — з усіх ног кінуўся ў строй шчаслівы штрафнік.

«Плютановы» ад гулякі не адставаў:

«Запявай «Спекуліста»!»

Калона ўзяла ногу, і Зміцер вясёлым тэнарам зацягнуў:

Ты мо-я дзев-чы-ыно,

Ты мо-е ко-ха-не,

Дай мі тысёнц зло-отых

На слюб-ыэ ўбра-не!

Дзев-чына му да-ала,

Жол-неж — спэкуліс-та

Вса-дзіл до кешэ-эня

I так со-бе свіс-та-а.

«Плютон» дружна падхапіў:

Фі-у, фі-у, фі-і-у,

Фі-у, фі-у, фі-у-у

I праўда, Крапак больш ад «плютона» — ні на крок, а Фіялкоўскі стаў для яго богам.

Той валацуга пакарання такога быў варты. Але па якой прычыне найгоршую кару прыдумалі родныя дзеці яму? Цяжка было прадбачыць, што з яго пераезду атрымаецца?


3

На хвіліну Лаўрэнаву ўвагу прыцягнуў падворак.

Да пад'езда якраз падкаціла малочнага колеру «Волга». Дырэк-тараў шафёр — малады хлапец у адной паласатай кашулі і пад гальштукам — стаў цягаць наверх вялізныя пакункі.

Неўзабаве з'явілася расфуфыраная Вадзікава маці ды палезла ў «Волгу»...

У гэты момант Кіра нервова залямантавала на малую:

— Доўга так будзем сядзець? Ну, вернецца з рэйса бацька, ён жа цябе за гэта...

Праз хвіліку зноў:

— Пішы, чаго на бакі азіраешся? У сшытак, у сшытак глядзі, а не ў акно!

— Ужэ гляджу, мамачка!

— Чаму літары крывыя?

— Я, мамачка, дыхнула.

— Ну і што?

— Калі дыхаю, яны ў мяне крывяцца.

— Не дыхай, як пішаш!

— Больш не буду, мамачка.

— I на палі не залазь!

— Больш не буду, мамачка...

«Не, здаецца, біць малую цяпер не стане!» — з палёгкай уздыхнуў Лаўрэн. Не могучы дараваць ёй «камянёў», з нявесткі зларадна пацешыўся.

Буркнуў сабе пад нос:

— Так табе і трэ, вышчарка! Шчэ дзеда ў прыклад унукам паставіла б, а ты?..

Нарэшце Лілія Уладзіміраўна з сумкай у «Волзе» ўладкавалася. Шафёр ляснуў дзверцамі, і машына памчала — неўзабаве знікла з падворка.

— «Падбірае камяні»! — перадражніў Лаўрэн з горыччу яе скаргу нявестцы ды паківаў галавой.

Да пад'езда дзеці навалаклі валуноў — бы добрыя качаны капусты. Валуны дзень валяліся, валяліся другі, і нікому ў галаву не прыходзіла адкінуць іх з дарогі. Білі ўсе аб іх ногі ды паміналі чорта.

Лаўрэн пазвалакваў камянюкі за дом і зваліў у крушню пад кусты бэзу, каб і відаць не было іх.

«Паням такім, бачыш, не спадабаласа. Ну ж і дурніцы, як вас на сабе зямля носіць! Ледзьве што якое — адразу бяжы ды мый рукі, бытта ты іх цёнгле ў шмаравідле гвэдзаеш ці ў гноі трымаеш. Валачы пад кран і фрукты, ягады!.. Ну, яблыкі, грушы і нават шчэ слівы — зразумела, на іх пясок можа быць і мухі свае сляды пакідаюць. Але ж, бабы ўрэдныя, што з тае ягады ці маліны, калі яна ўжэ ў гарачай вадзе памокне, як яе пасля ў рот браць? Мая Нінка такую выкінула б курам!

Панавучваліса, падлы, ад немцаў. Тыя па дзесяць разоў на дзень любілі мыцца. Усё правільно немцы рабілі? На спражках у іх было ў кожнаго выбіто над арлом са свастыкай «з намі бог», а паглядзелі б вы, пстрычкі чортавыя, што гэтыя набожнікі паказныя з людзьмі вычаўплялі — з такімі спражкамі мэнчылі, здзекваліса з народа і на расстрэл вадзілі!

Цьфу, надто вучоныя — і залатыя акуляры паначаплялі на насы, а пятай клёпкі так і не нажылі, мамінымі дочкамі так усё і жывяце, хоць і дзяцей маеце!»

За Уладзікавым домам расло з дванаццаць яблынь. Калісьці там у мешчаніна красаваўся, мабыць, не малы садок, і будаўнікі яго пашкадавалі. Выраслі блокі, а дрэвы так і зелянелі, як у даўнія часы, ды яшчэ і пладаносілі. Ад яблык у гэтую восень аж угіналіся галіны. Пад усімі кронамі зямля была густа ўслана ядранымі пладамі — жывога месца не знайсці, каб нагу паставіць.

Лаўрэн аднойчы ўзяў сумку ды адправіўся тыя яблыкі збіраць. Нявестка адразу — у крык. Уладзік за жонку заступіўся ды карзіну адабраў.

Тых самых яблык і той самай нават карзінай Кіра вечарам прывалакла з базару — купіла па трыццаць капеек у «спекулянтак», якія жылі ў суседнім пад'ездзе.

«Ну, яна, кабета, хай носіцца, як той кот з салам, са сваёй культурай ды з глузду сыходзіць ад сваёй чысціні! Але ж — мой Уладзік, мужыцкі сын, ад кароў, зямлі і садка, як і ён так можа? Бы тады — з мандалінай, паддаецца ёй ва ўсім!..

Дальбо, падурэлі яны тут усе».

Ён раптам збаяўся нявесткі з сынам, каб не даведаліся і пра астатнія грахі. Іх хапала.


4

Калі прывезлі яго ў Гродна, Лаўрэн адразу пашыбаваў у горад, агорнуты якімсьці прыўзнёслым настроем. На развітанне з роднай вёскай ужо бытта і памірыўся — хай будзе так, як хлопцы хочуць. Ладна, дажываць стане тут, абы толькі быў у сям'і мір ды спакой, а ён пастараецца моўчкі цярпець, як цярпелі некалі тыя, што ішлі дажываць свае апошнія дні ў манастыр, напяльваючы яшчэ і вярыгі, ды ад усведамлення сваёй ахвяры так сябе потым узвялічвалі ва ўласных вачах, што на міран глядзелі са спагадай. Адным словам, перапоўнены адчуваннем выкананага абавязку і з лёгкай душой бесклапотнага дачніка ці курортніка у сустрэчным патоку людзей пачаў пільна шукаць знаёмыя твары. Вельмі не цярпелася пабачыць сябра з дзён сваёй маладосці. Лаўрэн чамусьці быў нават упэўнены, што каго-небудзь вось-вось спаткае.

Але надзеі былі дарэмныя.

Гэтак Лаўрэн і датупаў да Нёмана. Увайшоў у пад'езд вышыннага дома. Падняўся ліфтам аж на дванаццаты паверх ды пазваніў у бліжэйшую кватэру.

Адчыніла насцярожаная маладзіца.

«Мне, дачушка, толькі хвіліну на горад паўзірацца зверху і на рэчку вокам кінуць!»

Маладзіца агледзела нечаканага госця з ног да галавы, пырснула ад весялосці ды паціснула плячыма:

«Калі ласка, заходзьце ды глядзіце, колькі сабе хочаце — на горад, на раку, на неба, на поле, мне не шкада!»

Ён прыглядаўся цераз акно і так, і гэтак. Было вельмі нязручна, папрасіўся на балкон.

Пусцілі і туды.

Зверху ўбачыў, што вада ў рэчцы за лета надта спала. Яму нагадалася, як унук нядаўна, калі абодва глядзелі з моста, пытаўся: «Дзеду, а чаму ў Нёман вады не нальюць?» Зараз, гледзячы зверху на паменшанае з-за адлегласці русла, падумаў — і праўда, не шкодзіла б адкруціць нейкія краны. Яшчэ падумаў — а як дзяды ў такую ваду плыты гналі? Не ўратавалі б іх і завадзі. Прыставалі, напэўна, да берага і суткамі дажджоў чакалі...

Прыглядаўся ён доўга і ўважліва. На беразе разгледзеў, здавалася, нават камянюкі, якімі салдаты яго ўзвода прыціскалі ў вадзе рабочыя мундзіры, каб моклі, калі «плютановы» Фіялкоўскі іх прыводзіў да рэчкі мыць вопратку. А яшчэ заўважыў, што і тут, бы ў Зялёнай Даліне, з люстэрка ракі зніклі падоўжныя завіхрэнні ад водарасцей — жывыя іхнія грывы хімія, відаць, бязлітасна таксама патлуміла. Вядома, і тут не стала пладзіцца яціца. Напэўна, не плодзіцца, бо камарынаму чарвяку як жыць без рачной зеляніны? Не выведзецца без яе нават. А няма яціцы, няма, вядома, і рыбы...

Ківаючы галавой, Лаўрэн выйшаў з балкона надта заклапочаны — і калі ўжо людзі адумаюцца?

Паглядзеўшы з вышыні, падаўся ў горад і памалу супакоіўся.

На доміку польскай пісьменніцы Элізы Ажэшка заўважыў новень-кую шыльду, а на ёй было золатам выведзена, калі ў гэтым будыначку жыла слаўная полька. Падышоў бліжэй ды прачытаў на дзвярах:

«Абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў БССР працуе з 11 да 17 гадзін».

Усё з такім бойкім настроем і з лёгкім сэрцам якогасьці турыста, у якога няма аніякіх клопатаў і яму ўсё дазволена, Лаўрэн адчыніў у аднапавярховы домік дзверы ды папрасіў расказаць гісторыю горада. Маўляў, яшчэ ў польскім войску наслухаўся, колькі дасталося беднаму Гродна ў часы войнаў, колькі разоў яно гарэла і было знішчана ўшчэнт. Бытта бы ў ім заўсёды жыло безліч каралёў, цароў ды розных графаў і князёў — рускіх, польскіх, нямецкіх і літоўскіх. У войску апавядалі ім кожны раз па-іншаму. Ён, маўляў, хацеў бы дакладна даведацца на старасць ад талковага чалавека чыстую праўду, бо няўжо яму, бываламу мужчыну, так і паміраць без яснасці?

Але ў памяшканні — прасторным, светлым і ладным — хмурны ды нечым незадаволены мужчына, які сядзеў над машынкай і друкаваў, не вельмі захацеў удавацца ў размову. Не паднімаючы вачэй, Лаўрэна моўчкі выслухаў, хвіліну падумаў. Тады падараваў сваю кніжку, паказаўшы, дзе ў ёй пра горад прачытаць. Бомкнуў штосьці незразумелае яшчэ, каб адчапіцца, і зноў уталопіўся ў сваю машынку ды пачаў клёпаць.

Што рабіць?

Томік у жоўценькім каленкоры Лаўрэн піхнуў сабе ў кішэню, але выходзіць не спяшаўся. Падумаў — сюды во і Колік прыходзіў са сваім пісаннем. Тут яму, мабыць, і параілі «пайсці ў жыццё». Цікава, ці не гэты яму раіў...

Цалкам асвойтаўшыся ў памяшканні, прыглядзеўся да чалавека больш уважліва.

Дзесьці мужчыну ўжо бачыў. I — напэўна. Прыкмеціў па валасах, якія, бы ў Паўла з Уладзікам, распадаліся на два крылы. Толькі за хлопцаў, мабыць, крыху старэйшы і больш лабасты — як тачыла ў гэтага лоб. Але дзе чалавека мог спаткаць, успомніць зараз Лаўрэн не здолеў аніяк, таму пачаў покуль што разглядацца. Яму вельмі захаце-лася пахваліцца: а мой меншы аж ва Уладзівасток адправіўся і там караблі водзіць. Ад'язджаючы далёка, цэлы стос сваіх спісаных папераў мне пакінуў...

I тут раптам ён бытта спатыкнуўся.

Пад партрэтам, што вісеў на сцяне, як магнітам прыцягнулі да сябе ўвагу вялікія літары:

Эй, старонка мілая,< br/> Дзён тваіх паэт я...< br/> Дрэўца ты пахілае,< br/> Песня педапетая...

Ад слоў гэтых на Лаўрэна павеяла нечым сваім і родным. Чалавек узняў вочы на партрэт і з прыемным здзіўленнем пазнаў на ім Касцевіча. Міша ўзіраўся на яго са сцяны як жывы, ды, здавалася, уражаны сустрэчай быў не менш. Бытта казаў вельмі здзіўлена:

«Марке-евіч, каб цябе люндра свіснула, каб цябе, няўжэ гэто ты-ы тут?! Адку-уль?»

Хвіліну Лаўрэн разглядваў партрэт.

Просценькая рамка. Голая папера — без шкла. А на ўсім гэтым — да болю знаёмы доўгі нос, хударлявыя шчокі, высокі, з залысінамі лоб і ўпалыя вочы. Бо апошнія гады надта многа курыў, таму схуднеў і адгэтуль — упаласць вачэй. Раней, вядома, быў Касцевіч як памідорчык...

Пакінуты на адзіноце Лаўрэн у спакойным і прасторным памяшканні смялеў усё больш. Ён доўта глядзеў на партрэт, а перад вачыма так і паплылі ўспаміны з войска.

Пад канец іхняй службы паны намерыліся абодвум беларусам нашыць па адной лычцы і наладзілі экзамены на «эрудыцыю», як паны называлі.

Бацюшка з экзаменацыйнай камісіі спытаўся, які хлеб лепшы — чорны ці белы.

«Чорны!» — рубануў яму Лаўрэн. «Чаму?»

«Белы мы бачым толькі на каляды і вялікдзень, а без чорнаго і дня не можам пражыць!»

«Молодец!» — кінуў па-руску поп ды штосьці чыркануў у паперку, задаволена ўсміхаючыся ў бараду.

Тады ў Касцевіча спытаўся ўжо ветэрынар:

«А ты, голубе, скажы мне, якое мяса лепшае — смажанае ці — гатаванае?»

Міхась не задумваўся таксама:

«Смажанае, пане доктар!»

«Так мяркуеш?»

«Напэўна!»

«Твае матывы?»

«Пры смажэнні, пане доктар, дабаўляюць яшчэ да мяса на патэльню прыкрасу. А пры гатаванні, наадварот,— забіраюць з яго сокі! У маёй Баброўні пра адну хітрую бабулю казалі так: «Кума, дазволь мне засмажыць рыбу ў тваім аляю, а я табе дазволю згатаваць мяса ў маёй капусце!»

Абодвум экзаменатарам адказы вельмі спадабаліся.

Лаўрэн і Міхась маглі стаць «старшымі шараговымі»[29], калі б потым штаб іхнія кандыдатуры не адхіліў. З паліцыі Скідэля прыйшла на абодвух характарыстыка. У ёй гаварылася: «Постэрунак паліцыі панствовэй пасвядчае, што Лаўрэн Маркевіч, сын Яфіма, і Міхал Касцевіч, сын Юзэфа, да ўрада другой Рэчы Паспалітай не лаяльныя, і паліцыя на гэта мае дастаткова фактаў».

Лаўрэна аж разрывала — так хацелася пра ўсё колішняе раска-заць, як і пахваліцца чалавеку за машынкай: унь, з тым худым бела-русам, што ў вас глядзіць з партрэта на сцяне — Міхасём Васільком[30],— служылі разам у польскім войску, а яго пляменнік, празваны на вёсцы мянушкай «Панімаеш», але ўвогуле файны хлопец — разумны, сумленны — працаваў доўга участковым у Зялёнай Даліне. Яшчэ хацелася чалавека запэўніць — на гэтым партрэце Міхась да таго падобны, што бытта жывы глядзіць з яго. Ці толькі пра гэта карцела сказаць.

Касцевічы ў нямецка-рускую вайну выязджалі ў бежанства аж за Тамбоў. У горадзе Казлове[31] Міхась хадзіў у гімназію ды закахаўся. I не ў каго-небудзь, а — у дачку важнага рускага чыноўніка, Валю Румянцаву.

Адбываючы службу ў пяхотным палку, Лаўрэну і Васілю Шпаку ўсе вушы пратрубіў, якая Валя была прыгожая і разумная. А ў год, калі нашы запусцілі спадарожніка ў космас, ездзіў нават да яе ў Мічурынск. Сваю былую гімназістачку застаў жывой-здаровай ды ўсімі паважанай настаўніцай — вернай іхняму каханню. Паклялася Румянцава замуж не выходзіць і не выходзіла. Убачанае беднага Касцевіча так уразіла, што, вярнуўшыся з-пад Тамбова, спецыяльна завітаў з навіной да Лаўрэна ў Зялёную Даліну.

Будучы партызанам, Міхась колькі разоў заходзіў да іх з Нінкай на хутар за харчамі, мяняць бялізну...

Гэтак пра ўсё карцела расказаць, што Лаўрэн ад неспакою нехалькі разоў пракашляўся, пераступіў з нагі на нагу і хмыкнуў. Але хмуры і незадаволены нечым пісьменнік па-ранейшаму зацята клёпаў на машынцы, і Лаўрэн зноў не адважыўся загаварыць. Крыху яшчэ патаптаўшыся, падзівіўся на новенькі і бліскучы паркет ды неахвотна павалокся на выхад.

Толькі на вуліцы разабраўся — кніжка беларуская.

У дакументах Лаўрэн пісаўся беларусам. За «польскім часам» у «Грамадзе» разам з іншымі вяскоўцамі дамагаўся беларускіх школ. Аднак на роднай мове чытаць яму не вельмі даводзілася. Без прызвычаення ў парку на лавачцы не змог адолець нават і пару абзацаў. Таму кніжку другі раз сунуў у кішэню курткі, прынёс дамоў і паклаў на шафу — побач з мандалінай і Мікалаевымі паперамі валялася яна там і цяпер.

Не дай бог, выхадка яго з вышынным домам, з пісьменнікам дойдзе да Кіры і Уладзіка, ото ж будзе крыку — з хаты папруць. Таму чалавек адчуў сябе зусім бездапаможным. Той прыўзняты настрой бесклапотнага турыста даўно ўжо выветрыўся з яго, як дым.

Зараз Лаўрэн каля акна цяжка ўздыхнуў ды каторы раз ад непакою пакруціў галавой, падумаўшы:

«Эх, халера, ад самого сябе не ўцячэш аніяк, ты — у свет, а доля — услед!»

Агорнуты такімі перажываннямі, ён усё тырчаў ля акна, бы той слуп, а ў суседнім пакоі гэтаксама мардавалася яго бедная ўнучка. Ён стараўся не прапусціць ні аднаго яе слова.

— Ны, о, пы, ры, сы...— пералічвала малая алфавіт.

Кіра зазлавала:

— Не — пы, а — пэ! Не — ны, а эн! Не — ры, а — эр! Не — сы, а эс!

Малая ўпарцілася:

— А Ніна Мікалаеўна казала вучыць так!

— Не выдумляй, чаго быць не магло! Вучы, як загадваю!

— А нам Ніна Мікалаеўна...

— Што я табе сказала?

— Добра, мамачка...

— Ну, шчэ раз!

— Добра, мамачка! О, пы, ры... Ой, не буду больш, мамачка! О-о, а цяпер — пы-ы, цяпер — эр, сы-ы...

Зно-оў?

— Я знячэўку, мамачка!..

— Эс! Эс! Эс! Пэ! Пэ!

— Я сама ўжо ведаю, мамачка...

— Кожны раз так мне гаворыш!

— Цяпер не буду, мамачка...

— Паўтарай!

— Паўтару, мамачка...

Лаўрэн усгюмніў — яшчэ, калі пайшоў у царкоўную школу ў сваёй Зялёнай Даліне, было яму надта незразумела, чаму абавязкова трэба казаць — эс, а не — сы. Кажуць жа — бэ, а не — эб, і нікому ад гэтага нічога кепскага не робіцца!

«Замардуе беднае дзіця цалкам!» — вельмі пашкадаваў ён унучку, зноў ківаючы галавой, ды яшчэ раз прыглядзеўся, што робіцца на падворку.

Якраз адстаўнік маёр ладаваў на машыну свой бляшаны посуд з харчовымі адыходамі. Адстаўніку з ахвотай дапамагала дружная ватага крыклівых хлопчыкаў і дзяўчатак з тых, каму было яшчэ зарана на другую змену.

Учора маёр пацікавіўся, чаму Лаўрэн больш не выходзіць дапамагаць. Ён і паскардзіўся чужому чалавеку, бы сваяку:

«Не спадабалася маім, Аляксей Аляксандравіч. Сын з нявесткай сварацца і не дазваляюць, хоць ты плач! Такое на мяне ўзнялі — аж страх!»

«Гэткія дурні?»

«I абое! Што ён, што яна — аднолькавыя!»

Маёр бытта чакаў ад суседа такога тлумачэння. Адразу прысудзіў:

«О-о, гэтыя трэгладзіты хіба зразумеюць нашага брата? Не думай, я таксама доўга са сваімі ваяваў — ой, якую вайну вёў! Калі першыя дні выходзіў на працу, узнялі вялікі гвалт таксама. А ведаеш чаго? Бытта іх кампраметую!»

«То і мяне — за гэто!»

«Ну, чуў такое? Што ў іх за філасофія — нібы праца можа ганьбіць чалавека! Хто іх такому навучыў? Чыстаплюйчыкі, беларучкі якіясьці!»

«I я таксамо, Аляксей Аляксандравіч, не раз над гэтым думаю — адкуль у іх такое?!»

«Але ты слухай! Калі ж стаў прыносіць кожны месяц па сто рэ ды класці ім на стол, яны адразу прыкусілі языкі ды пасталі шаўковымі. Грошы, бачыце, не пахнуць і не кампраметуюць! І ты трымай цвёрдую самастойную лінію, калі яшчэ не хочаш сагнуцца — у нашым стане здарыцца такое можа раз-два!»

«Гэто ве-едаю!»

«То вазьмі сабе абслугоўваць пару дамоў — будзеш напэўна атрымліваць не менш — ты ж упарты і цягавіты! Ты ж, я адчуваю, спіш і работу бачыш! Бо наша пакаленне такое! Бяры, не сумнявайся, велізарнае задавальненне зведаеш ад таго, што пры дзеле, што вялікую карысць робіш, і твае — заткнуцца адразу, я гарантую!»

«Не, маіх дзяцей, Аляксей Аляксандравіч, гэтым не купіш, бо па-лучкі прыносяць велькія. Ох, якія ў іх зарплаты!..— не без бацькоў-скай гордасці пахваліўся ён наследнікамі.— У аднаго і ў другого такія!»

Былы вайсковец на яго паўзіраўся з недаверам:

«Няўжо?! Ну, тады вырашай сам — нянькай табе служыць не збіраюся, а раю як лепш!»

Лаўрэн пару соцень прывёз з вёскі. Атрымаў ужо ад райсабеса тры пераводы і тут, бо з калгаснай пенсіяй дзіва — быў ураджай ці не, добрыя ўдоі дала ферма ці кепскія, азімыя выпралі ці здаровымі з-пад снегу выйшлі, а ты, бы той ляснік на службе, кожны месяц атрымліваеш аднолькава — пяцьдзесят восем рублёў з капейкамі. Вядома, крыху пайшло на марожанае ўнукам. Пусціў на розную «жвачку», шарыкі, самалёцікі з верталётамі, пасвісцёлікі, білеты ў кіно і цырк, на цыгарэты. Але ж агулам на ўсё гэта патраціў ад сілы тры чырвонцы. Бо амаль пасля кожнага выпадку Уладзік, калі толькі даведваўся пра яго трату, грошы адразу вяртаў. Альбо казаў жонцы выдаваць для бацькі такую суму.

I зараз, бы ў той масалянкі, і ў яго таксама скапілася гатоўкі — больш за паўтысячы. Унь, спрасаваныя ў акуратны стосік чырвонцы ляжаць сабе пад пашпартам у бляшанцы на шафе каля мандаліны, тае кніжкі ў жоўтым каленкоры ды Мікалаевых папак з паперамі.

На днях падышла яго калейка ўстаўляць масты з каронкамі ў паліклініцы. Спатрэбілася аж трыста рублёў гатоўкі, і падумаў ужо — ну, Лаўрэне, падчысціш ты нарэшце сваю бляшанку, бо па якога чорта табе аж такі капітал, ты ж не працэнтнік які, на той свет з грашыма не прымаюць, а рублі — штука, якая павінна быць цёнгле ў руху. Але ж — куды там! Якімсьці чынам пра калейку ў паліклініцы разнюхаў Павел, рахунак на аплату ад бацькі забраў ды ўсю суму за золата бухнуў сваімі.

Лаўрэн з палёгкай на душы і з гонарам на сэрцы падумаў: а ўсё ж такі яго дзеці, мабыць, лепшыя, чым Аляксандравіча, хоць той і маёр. Нават хату прадаўшы, гатоўкі паміж сабой хлопцы не сталі дзяліць, а без ніякіх спрэчак усю да капейкі аддалі Уладзіку. Бо з трох братоў толькі ён не меў машыны і гаража, толькі ў яго падрасталі наследнікі. Але, відаць, лепшыя — адно на грошы. Бо калі з іншага боку ўзяць...

Не дай бог, што сыны з ім вычаўплі — горш і не прыдумаеш.

Калісьці Лаўрэн быў пэўны, што ў старасці табе нічога ўжо не трэба будзе, бо станеш адзеравянелым паленам — да ўсяго нячулым. Глупства.

Цяпер, вядома, стамляешся хутчэй. Часамі і там заломіць, і там забаліць, стрэльне ці закруціць, здранцвее адна альбо другая нага. Яшчэ пацямнее і ў вачах, калі разгінаешся. Але ў астатнім адчуваў сябе — як у дваццаць пяць гадоў. Гэта не яму стукнула семдзесят пяць, а — нейкаму дзеду, бо ён разумеў ды адчуваў усё цяпер нават яшчэ лепш. Калі ж доўга не заглядваў у люстэрка, яму нават здавалася, ён — і праўда дваццаціпяцігадовы.

Дык няўжо яму, яшчэ жывому і цікаўнаму да ўсяго чалавеку, вечна тырчаць і тырчаць перад акном, узірацца ды ўзірацца паверх людскіх галоў сумнымі вачыма, бы той шымпанзісе ў звярынцы на Ціміразева? Малпы ж, напэўна, таксама нечага чакаюць, хоць яны жывуць у цяпле, жывуць на ўсім гатовым і пад дахам.

Нагадалася Сонька. Ужо забыўся, чаго на кабету зазлаваў, і пра зямлячку падумаў з павагай:

«Сумела баба ўладкавацца, глядзі ты! Ай, якая малайчына! Схадзіць і мне к дырэктару заапарка, папрасіцца возчыкам да коней ці таго поні ды — дзяцей катаць? Работа пасільная, якраз па мне і пры дзеле буду!..»

Адразу ўзнімецца скандал — хоць не паказвайся дзецям на вочы. Абвінавацяць, што клоуна з сябе строіць і ганьбіць іх.

«Ат, ліхо яго бяры, хай сабе і ўзнімецца. Сонька ж неяк жыве ў гэтым самым горадзе без кватэры і, бачыш, якая здаволеная — нават сватацца ўздумала. Бо яшчэ добро, калі твой апошні дзень наступіць цераз год-другі. А як нябеснай канцылярыяй наканавана табе праз д'яблаў столькі цягнуць, бы твайму дзеду,— дзевяноста шэсць гадоў, што тады атрымаецца? Страх і падумаць! Можа, і параліч, бы тую швагерку, разбіць. Тады яшчэ з пролежнямі валяцца станеш, во будзе мука!

Толькі ж, халера, які дурны дырэктар пойме чалавека ў семдзесят пяць гадоў? Хіба не знайшоўшы іншага. Бо за старога трэба ж адказнасць несці — з такім чалавекам здарыцца ўсё можа...

А хто ведае, мо і не знойдзе і другога выйсця не меціме. Да коней цяпер чалавека падабраць не так і лёгко. Маладыя дуралеі пруцца хутчэй да тае пстрыкалкі, якой атаву ў парку стрыгуць, за абаранку сядаюць...»

Так маладушша прымушала Лаўрэна зноў аддавацца неабгрунта-ваным надзеям. Бо гэтак моцна ў чалавечай істоце сядзіць неаб-ходнасць у самаашуканстве і такая неабмежаваная магчымасць існуе ў нас — быць ашуканым.


6

З задумы Лаўрэна вырваў званок. Стала чуваць, як нявестка бяжыць адчыняць дзверы і незадаволена бурчыць:

— I каго там нялёгкая нясе?!.

Праз хвіліну ў калідоры пачуліся галасы школьніц:

— Нам патрэбен Лаўрэн Яфімавіч!

— Бачыць яго можна?

— Дома Лаўрэн Яфімавіч?

Дзяўчынкі пыталіся на ўвесь голас — настырна, адна перад адной, бытта выхваляючыся.

— Няма ў нас такога! — адказала нявестка непрыемным тонам ды моцна ляснула дзвярыма.

Лаўрэн таксама не прыдаў значэння іхняму пытанню, бо дома на яго гаварылі — «дзед», «бацька», «стары», «тату», «ты» альбо «вы». Старэйшым дагэтуль не прыходзіла ані разу і ў галаву, што і яго можна велічаць па імені і па бацьку. Паддаўшыся агульнаму ў сям'і настрою, і Лаўрэн пытанні дзяўчынак прапусціў міма вушэй. Толькі падумаў, што бессаромная нявестка са школьніцамі магла б, напэўна, гаварыць больш далікатна і зважліва — яе дачка неўзабаве таксама такой стане.

Праз хвіліну пазванілі зноў. На гэты раз са школьніцамі з'явілася ля дзвярэй суседка.

— Кіра Трафімаўна, прабачце! Вашага тату, здаецца, тут школьніцы шукаюць!

— Вы так думаеце, Лілія Уладзіміраўна?

— А хіба ж бацька ваш не ўдзельнічаў у вайне, не ветэран ён?

Дзяўчаткі з крыўдай пачалі апраўдвацца:

— Лаўрэн Яфімавіч, а прозвішча — Мар-ке-віч, так?

— I ў мяне гэтак напісана!

— Эл. Я. Маркевіч — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і ў маім спісе стаіць пад гэтым нумарам кватэры і дома!

Са свайго пакоя як куля выскачыла Святланка:

— Мамка-а, ма-ам, а наш дзед ваяваў на вайне з Гітлерам, ваяваў! — закрычала ўрачыста.— I з немцамі на штыкі біўся! Праўда-праўда, біўся! I баба наша ваявала з немцамі!.. Толькі тата тады шчэ маленькі быў і не ваяваў! А дзядзя Павел для іх патроны па лесе збіраў!..

— Ой, я няўважліва вас слухала... Адзін з нашых Маркевічаў на вайне быў таксама, гэта праўда... Прабачце, дарагая Лілія Уладзімі-раўна...

Як пад вялікім прымусам, нявестка вінавата да свёкра ўсміхнулася, заглянуўшы ў залу:

— Гэта — да вас прыйшлі, сюды ідзіце! Калі ласка, дзяўчаткі, праходзьце далей!

— Мы ненадоўга!

— На адну мінуту мы!

Тры вучаніцы нешта перапісалі з пашпарта ветэрана сабе ў сшытак. Спыталіся, дзе служыў. Далей выйшла ў іх закавыка.

Бедныя дзяўчаткі аніяк не маглі ўцяміць, што яшчэ за вайна была ў 19З9 годзе і чаго Лаўрэна Яфімавіча вазілі тады аж да Віслы, калі нашыя войскі — усе тры школьніцы ведалі дакладна з урокаў гісторыі — дайшлі да тае польскай рэчкі толькі аж летам сорак чацвёртага.

Дзед не стаў дзяўчынкам талкаваць, не стаў і апраўдвацца. З унучкай абое паблажліва гасцей выслухалі і прамаўчалі, а затым — правялі да дзвярэй.

Калі дзяўчаткі зніклі, нявестка нібы адно цяпер убачыла свайго свёкра ды першы раз пасля сваркі з мужам запрасіла да стала на гэты раз ужо сама:

— Пара вам абедаць, Лаўрэн Яфімавіч!

— Да я не надто і... Шчэ можно...

— Пара, пара! Света, бяжы мыць рукі, сядай да стала і ты!

— Мамка, а я ведаю, чаго дзяўчынкі дзеда запісвалі! — малая не спускала з Лаўрэна ўлюбёных вачанят.

— Ну, скажы?

— Па тэлевізары яго цяпер стануць паказваць!

— Адкуль ты ўзяла?

— Бо нашай Інкі Пятровай дзеда ўжо ў целіку паказвалі, і цяпер няхай яна не хваліцца, задавака такая! Ужо ва-ажная такая ходзіць у класе!..

Лаўрэн усё маўчаў.

— Мо шчэ ў Маскву павязуць, і наш дзядуля ў метро катацца будзе! О-о, дзед, не забудзь свае медалі надзець! Дзе яны ў цябе? Дзед Інкі Пятровай выступаў з медалямі — такімі новенькімі, бліскучымі! Усе-ўсе грудзі імі ўвешаны ў яго — аж да жывата! І ты так зрабі, а мы на цябе з татам, мамкай і Ігарам узірацца будзем! Ма-ам, а ў Маскву нам з ім можна паехаць?

— Еш, не балбачы, спознішся ў школу!

Тым часам Лаўрэн усё знаходзіўся ў прыемным здранцвенні, і душу яго падмывала радасць:

«Ты глядзі, пра мяне недзе там, аднак, памятаюць! Хале-ера, ты ба-ачыш — я ў іх цёнгле на ўліку стаю, бы той які хлопец малады, што навабранства чакае! А што, на добры лад, то, вядомо, так і павінно быць! Людзей такіх цяпер надто павінны цаніць ды шанаваць маладыя!..»

Першы раз, відаць, ад самай Нінчынай смерці, на сэрцы Лаўрэна расплылося штось цёплае, свет пахарашэў, і чалавеку захацелася ўсім дараваць свае крыўды і ўсіх абняць.


СКАРГІ СУСЕДАК

1

Надышоў вечар, а там — дзень новы. Лаўрэн стаў пакрысе забы-ваць, да каго прыходзілі вучаніцы. Душу яго паступова зноў пачаў раз'ядаць той самы чарвяк неспакою.

За першым днём пацягнуўся другі, трэці. Лаўрзн усё больш адчуваў — якісьці як бы прыгавор над ім усё вісіць і вісіць, ніяк з-пад яго не выбрацца і не ўцячы, а тая самая грунтавая вада зноў яго затаплівае. Грызла тая самая адзі-нота і ўсведамленне, што ён у гэтым горадзе, як і ва ўсім свеце, нікому — ні аднаму чалавеку, ні адной жывой істо-це — непатрэбен.

У гэтую ноч яму снілася, бытта адправіла яго ў горад Ніна з вялізным чамаданам, поўным кумпякоў, каўбас, груш і цыбулі для сыноў. Заглянуў у нейкую сталовую, каб выпіць чаю. Чай трапіўся мутны, халодны і непрыемны на смак...

Выйшаў на вуліцу, спахапіўся — у гардэробе хапіў не свой чамадан!

Яшчэ раз уважліва прыгледзеўся.

Такі самы стары і падрапаны, але — чужы, набіты нейкімі газетамі, цэглай, ражнамі.

Убег ён у сталовую і адразу ўбачыў свой — выпатрашаны ўжо і паламаны. На падлозе — патаптаныя грушы, шалупінне ад Нінчынай цыбулі, месіва зялёнае ад сліў, а з усіх бакоў, бытта ў якім пекле, скаляць зубы агідныя морды — самаздаволеныя, гладкія, упэўненыя і варожыя. Ён нагнуўся, каб падняць хоць жоўтую дулю, а з яе — шалупінка адна. З дулі пырснулі ў твар злыя восы, ад чаго ён і прачнуўся.

Лаўрэна агарнуў жах — з чым з'явіцца да сваіх хлопцаў, што скажа Нінцы, яна ж так старалася, пакуючы пасылку, столькі надзеі ў яе ўкладвала?

У адчаі забегаў па сталовай, поўны неспакою і трывоті.

А праз пару гадзін некалькі выпадкаў настрой яму сапсавалі яшчэ мацней.


2

Праўду Сонька казала — няма большай пакуты для мужыка, чым не працаваць. Незадаволены сам сабою, пасля снядання папрышываў у вопратцы падкладку, дзе адпаролася, ва ўсім адзенні, якое знайшоў у прыхожай, замацаваў лепш гузікі на ўсіх пінжаках і куртках, якія знайшоў на вешалках. Пачысціў усім абутак. Чым сябе яшчэ заняць? Успомніў — даўно збіраўся заглянуць у Мікалаевы паперы. Накіра-ваўся да шафы.

Зняўшы зверху папку, разгарнуў яе наўгад і сабраўся чытаць. Але пазваніў у калідоры тэлефон, давялося тлумачыць у трубку, што гаспадыня будзе пазней.

Успомніў — зараз вернецца Кіра.

Каб нявестка не высмеяла, што з яго такі грамацей, счэпленыя паперкі асцярожна згібаў пальцамі, як вялікую і дарагую каштоў-насць, гэтак жа асцярожна паклаў у куртку ды адправіўся на вуліцу, каб пры аказіі прачытаць сынавы старонкі там.

Усё з той жа насцярожанай вінаватасцю на душы, бытта яго меліся вось-вось злавіць за руку, што манкіруе, Лаўрэн прымасціўся на лавачцы ля свайго пад'езда. Апынуўся ля дзвюх пажылых кабецін — тых якраз, у каго Кіра купляла на базары яблыкі з-пад сваіх акон ды абзывала спекулянткамі. З імі разабраўся даўно.

Ніякія не спекулянткі.

Звычайныя пажылыя цёткі з навакольных вёсак — нават і плечы ахінулі байкавымі цёплымі хусткамі ў вялікую клетку; якраз такое пакрывала насіла і Ніна. Дзеці гэтых жанчын легкадумна выдралі з карэнняў, прывалаклі на гарадскі асфальт ды кінулі саміх.

Трэцяя бабуля, тулячы малое дзіця, хадзіла зводдаль па падворку ды нешта мармытала.

Дзверы пад'езда ніколі не зачыняліся. Чуваць было зараз, як за імі Уладзікава суседка — Лілія Уладзіміраўна — на поўны голас балбоча з сяброўкай. Але Лаўрэн паміма волі слухаў прыглушаную гутарку бабуль.

Сумную пачуў гісторыю.

У суседнім доме кватаравала скандальная сям'я — мова была аб ёй. Жылі там бацька і маці, якая хадзіла якраз з малым па падворку. Яшчэ там жылі — дарослая дачка і сын школьнік. Сёння ў іх выбух-нула чарговая сварка — бабулі былі пад яе ўражаннем. Хваляванне дзвюх жанчын памалу перадалося Лаўрэну. З іхняй размовы неўзабаве ён пра ўсё і даведаўся.

З няўдачлівай сям'і дачка, Ванда, рана кінула школу і пазнаё-мілася з хуліганамі. Нідзе не працуючы, некалькі месяцаў швэндалася па рэстаранах, піла гарэлку ды каньяк і ўсе ночы недзе прападала. Хочучы сваё дзіця як-небудзь уратаваць ад распусты, маці гулёну сумела, нарэшце, выпіхнуць замуж — маўляў, сям'я накладзе на яе абавязак, клопаты і абразуміць.

Праз год дачка кінула мужа ды вярнулася з трохмесячным Андрэйкам. Не захацела яго карміць, не хацела нічога прызнаваць, не пайшла і працаваць — узялася за ранейшае. А нядаўна знікла на тры дні. Учора Ванда з'явілася — схуднелая, абвялая, з сінімі коламі пад вачыма.

«Ты дзе была?»

«У Друскеніках»

«Чаго цябе тудь насіла»

«Не твая справа!»

«Як гэта — не мая?!.»

«А от — так! Я — дарослая і справаздачы даваць нікому не збіраюся!»

Але паступова маці выпытала — з ёю ездзілі дзве дзеўкі і тры хлопцы.

Не могучы справіцца сама, маці ўпрасіла суседку, каб тая хоць добра гулёну вылаяла.

Сёння раніцой суседка ёй заікнулася, а Ванда:

«Заткнісь, падла, і ты, бо як садану, то рассыплешся і костак тваіх не збяруць! Хочаш ведаць праўду? То слухай! Толькі збярыся з духам, бо шчэ памрэш! Ну, гатовая слухаць?.. Але, тры дні я піла, ела, весялілася ды жыла з трыма хлопцамі! Не адразу з усімі, а кожную ноч — з іншым, уцяміла? Хоць жыццё спазнала! А ты, старая пачва-ра? Дзень і ноч з той самай порхаўкай цягнеш лямку — гнілым, бяззубым, смярдзючым скнарам і недалэнгам! Ён жа нават і не памыецца, покуль ты не папрэш у лазню! Затое жывеш з венчаным у касцёле — мужам! Законным! Ах, ах, як табе прыемна, праўда? Люкс, куды там! Ксёндз цябе пахваліць за гэта ка вячэрніх няшпорах[32], шчэ і руку пацалаваць дасць! Валасатую!.. Што ж, падабаецца табе гэтак цьміць, то сабе і жыві! А да мяне не прыставай, маралістка чортава, хопіць таго, што ў школе я вас столькі цярпела і пасля год цэлы вашыя пропаведзі слухала! А цяпер сама ведаю, як сябе паводзіць, нічыёй парады не патрабую!»

Бабуля ад страху амярцвела.

Яна яшчэ і зараз сядзела каля Лаўрэна як спаралізаваная. Па выразу твару пажылой і па тым, як разгублена плямкала бяззубым ротам — акурат бы качаня, якое толькі што вылупілася з яйка,— нельга было разабраць: перажывала з-за таго, што маладзіца яе абразіла, ці разважала — а мо і праўду гулёна сказала. Чалавек яе і на самай справе такі знямоглы, недалэнгаваты — страх нават узглянуць на яго. Не надта і разумны. Не раз і не два на яе руку падымаў. А што яна магла зрабіць? Быў маладым здаровы — як бугай, што не па ім, дык і — у зубы! Яшчэ такому абармоту шлюбавала вернай быць — з-за яго, паганца, свету божага не бачыла і ні аднаго дзіцяці нармальна не магла нарадзіць! Дый «садануць» Ванда можа — гэтай верці-хвостцы нічога не каштуе. Ты скажы, як хутка перарадзілася. Калі зацяжэрыла, суседка пачала яе сарамаціць, чаму сябе дапусціла да такога стану, і Ванда з плачам апраўдвалася: «Цётачка, я не ведала, што так атрымаецца! Эдзік гаварыў, калі рабіць гэта стоячы, то нічога не будзе!» А праз паўтара года так спаганілася — прыскам да вачэй скача.

Пачакаўшы, каб пажылая кабеціна з дзіцём адышла далей, не то суцяшаючы, не то спачуваючы, не то папярэджваючы, сяброўка аб'явіла напарніцы:

У гэтай маладой заразы і брацец, школьнік, не лепшы. З такімі шмэндрыкамі, бы сам, злавіў нядаўна бобіка, звязаў яму ногі і спаліў на грудочку ля балота за жалезным вакзалам. Жыўем спаліў, ці вы можаце даць веры, ці вы ўвогуле чулі пра такое?! Цікава, бачыце, надта гіцлю было глядзець, як жывое мэнчыцца, як корчыцца ад агню і скавыча.— Яна цяжка ўздыхнула: — Ай, чаго будзем патрабаваць ад брата і сястры — бацька ў іх горкі п'яніца! Мінулай зімой жонка пакінула фуфайку на хвіліну дома. Яе Іван апрануў, каб ісці чагосьці на двор. Усадзіў руку ў кішэню, а там — пяць рублёў. Зараз жа забулдыга мэнтнуў у піўную ды прапіў. Лімця вярнулася з падворка, палезла ў фуфайку па грошы, каб сына паслаць у магазін, а там — пуста. Вачам сваім не паверыла — пагрэбала, пагрэбала ў кішэні, пад адзенне заглянула, пад крэслы, туды-сюды, а гуляка адразу: «Што ты ветру ў полі шукаеш! Сашка, відаць, бандыт, падчысціў цябе, жонка, твой Сашка! Ён на гэта здаатны!»

— На роднага сына так?! — ажывілася бяззубая.

— На ўласнае дзіця, ага! Дальбо, сваімі вушамі чула! Маці адразу за венік ды — свянціць таго Сашку! Але хлопец нават не скрывіўся. Бо прызвычаіўся да такой жызні — сам даўно стаў такім. I ўсё, мілая, было гэта на маіх вачах. Дальбух, праўда!

— А ты?

— А я як вады ў рот набрала! Каб стары п'яніца не здзяліў мяне чым: што для такога чалавек? Ён жа — звер! Ён жа — матку сваю родную прапіў бы! Потым ужо шапнула беднай Лімці, хто ў яе няшчасную пяцёрку звэндзіў!

— Бо-ожа, ці ж так мо-ожна!..

— Можна не можна, а так выходзіць! Паглядзела б ты, што ў іх дома робіцца! Голае памяшканне! Парэзаны стол, ложак з трантамі і дзве ці тры крывыя табурэткі. Адна ці дзве лыжкі на сям'ю! Нават лямпачка без абажура ўгары!

— То дзіва! П'яніцы рэшатам грошы мераюць, а праспяцца — і рэшато не маюць за што купіць!

— Та-ак яно, кане-ечне. Бедная, бедная Лімця. Бабы на хвіліну змоўклі.

Цяпер толькі ў пад'ездзе чулася ўжо размова маладзіц. Лаўрэнава суседка з-за дзвярэй зычным голасам некаму аб'яўляла:

— А на што мне гэты клопат? Хіба я дурная, каб нервы сабе псаваць? Нервовыя клеткі потым не аднаўляюцца!

Такі ж малады голас з ёю згаджаўся:

— Праўда вашая! Гэта вам і кожны ўрач скажа, Лілія Уладзіміраўна!

Маладзіц бабулі не слухалі

Старая кабеціна праз хвіліну прадоўжыла:

— Але я, мілая, табе скажу — Лімця і сама вінаватая. Чаго было дачку са школы перці адразу замуж? У сённяшніх школах яны ўсё яшчэ дзеці — не тое што бывала раней. Мая ўнучка-дзесяцікласніца ані разу сабе трусікаў не памыла, ложак пасля сябе не заслала. Яна ані разу сама не ўстала — цёнгле мушу на ўрокі будзіць. Ды шчэ ледзьве дабудзішся. А ўжо, па-колішняму,— нявеста! Ты шкадуеш Лімцю? Шкада-то шкада, але ж — сама вінавата! Успомні, тыбо, як нас з табой калісьці бацькі паднімалі. Стараліся навучыць першым чынам шанаваць людзей, навучыць ткаці і прасці, шакаваць чалавечую працу, паважаць старых — і толькі тады пра зяцёў для сябе думалі! А Лімця? Хітранькая, спіхнула дачку і думала — само ўсё зробіцца! А так не бывае!.. Цяпер і пажынае, што пасеяла!

Лаўрэн аж заварушыўся — ой, праўду баба кажа, чыстую праўду! А ўвогуле Лімціна гісторыя здалася гэткай недарэчнай, што чалавеку захацелася ад прыкрасці аж застагнаць, бо нічога ў ёй перамяніць не мог. Не стаў нават высвятляць, што ў гутарцы суседак праўда, а што здагадкі. Толькі ў душы абурыўся:

«Адвеку так вялоса, што іншы мужык рабіў бабе лайдацтво, а баба пакорна цярпела. Калі не цярпела, то яны збіраліса ды шукалі во так адна ў адной справядлізасці — на лавачках, за кудзеляй, ля калодзе-жа, на прызбах, межах, цвінтарах — і на гэтым супакойваліса. Але ж чаму і цяпер яшчэ вядзецца такі парадак? Цьфу, каб на яго халера!»

Бабуля, пра якую была мова, стала да іх набліжацца. Рытмічна гойдаючы захутанага ўнука, Лімця яму паціху спявала зялёнадалін-скую калыханку:

Зязюленька шэра, шэра,

Не на тую елку села!

Пералётывай на грушу,

Перадай паклон Андрушу!

Зязюленька шэра, шэра...

З гэтым старая адышла. Зноў запанавала цішыня. З пад'езда яшчэ раз пачуўся голас Ліліі Уладзіміраўны:

— Што вы, што вы-ы, Кіра Трафі-імаўна! Мой муж так працуе, так аддаецца ўвесь рабоце! — I пахвалілася, бытта мужык атрымаў вялікі ордэн: — У яго, Кіра Трафімаўна, ужо нават быў адзін мікраінфаркт!

— Да-а што-о вы-ы?! — з перабольшаным жахам здзівілася напарніца.

— Уявіце сабе!..

— I хто мог бы на такога падумаць! З яго мужчына — атлё-от!

— А-га!.. О-ой, чаго я тут стаю! Я ж зусім забылася, што ішла зірнуць на дачку!..

Вадзікава маці выглянула з пад'езда ды абшарыла вачыма падворак. Яе дачка, равесніца Святланкі, гуляла з сяброўкамі ў класы. Маладзіца да яе закрычала на ўвесь голас, не зважаючы на людзей, якія сядзелі на лаўцы:

— Алла, сейчас жа иди домой и одень брючный ансамбль, слышишь? Холодно уже!

— А-ай, мама, шчэ пагуля-аю!

— Кому сказано?!

Глядзець і слухаць такое Лаўрэн больш не мог. Чалавек раптам узняўся ды пакіраваў у прыгарадны лес Пышкі.


3

Лаўрэна пацягнула на хвалюючы роздум. I, вядома, душа яго шчымела не аб сабе. Прычына неспакою і на гэты раз была з таго самага гатунку, што на вайне штурхала яго вывалакваць з-пад куль параненых і кантужаных.

Трыццаць пасляваенных гадоў ён па вушы быў закапаны ў клопаты і працу, не прыглядаўся ды не прыслухоўваўся да навакольных падзей. Аднак нічога не абмінала яго ўвагі — падсвядомасць рэгістравала ўсё дакладна. Таму цяпер звычайная чалавечая прыстойнасць і непераможная мудрасць пакаленняў, закладзеная ў ім, не маглі змаўчаць, не ўсхваляваць яго і не змусіць да роздуму, бы над тымі ўцёкамі Багіры з заапарка.

Яму ўспомнілася, як даўно-даўно, тупаючы па гэтай самай дарозе ў Пышкі. з адпускнымі пасведчаннямі ў кішэні, Васіль Шпак разважаў перад ім і Касцевічам:

«Хлопцы, от пабачыце, што людзі хутко адумаюцца! А як усе прачнуцца, дружно возьмуцца і панскую ўладу к чортавай мацеры далоў — толькі пыл з яе пойдзе! Следу ад паноў не застанецца! А калі не стане буржуяў, як у Саветах, калі людзі і ў нас паробяцца ўсе роўнымі — адразу хопіць занятку кожнаму і хлеба! Не стане нават злодзеяў, бо ні ў каго не ўзнікне патрэбы красці! Красці клопатна, небяспечна — нашто рабіць яму гэто? Былы злодзей, хлопцы, пойдзе лепш на завод ці фабрыку ды грошай заробіць столькі, колькі трэбо! I кожны чалавек тады будзе ісці — як добра адрэгуляваны швейцарскі гадзіннік».

Лаўрэн перабіў Шпака:

«Слыш, Васіль. а як ты думаеш, прастытуткі тады будуць ці іх таксамо не стане?»

«Ты што — ачмурэў? — вызверыўся сябар.— Галава ў цябе на плячах ці качан капусты? Падумай, Лаўрэпе, сам! Нашто дзеўкам тады прадаваць сваё цсло, займацца граззю? Думаеш, рабіць такое прыемно ім? Тады кожная зможа выбраць у горадзе любую работу па густу і жыць незалежна — як пані!»

Яны з Міхасём, бы тыя дурні, развесіўшы вушы, шчыра ўсяму верылі. I яшчэ як верылі! Нават і цешыліся, а душы іхнія аж падмывала прагнасць — эх, каб хутчэй тое настала!

Цяпер Лаўрэн з горыччу ў душы ўпікнуў сябра:

«А бачыш, Васільку, што выходзіць? Зусім-зусім усё не так! Лімцін мужык не буржуй, не фабрыкант які, не памешчык Вішпінг, і заробку цяпер — на кожным кроку, але зарабляць гіцаль гэты нават сабе на выпіўку не хоча — крадзе ў роднай жонкі, у сваёй сям'і! А дачка яго? Прастытутка — усім прастытуткам! Каб гэтак у Друскеніках гуль-нуць, траім дзеўкам з кавалерамі трэ мець поўныя кішэні гатоўкі — адкуль яна ў іх? Напэўно, гіцлі, кагосьці абрабавалі! I во, Васіль, улада даўно народная, бытто бы няма беспрацоўных зара, няма бяздомных і жабракоў, ледзь не ў кожнай другой кватэры — каляровыя тэлевізары і тэлефончыкі, ядуць усе масло з маслам, а — старыя е турмы, зладзеі і прастытуткі — толькі крыху іншыя. I ў чым рэч — халера яго душу ведае, Васіль.

Вядома адно: чалавек — не гадзіннік. Мало, відаць, зняць з яго путы. Трэ, мабыць, каб кожны ў галаве меў яшчэ і таго самага цара ды чагосьці хацеў, да нечага яго цягнуло. А для гэтаго, відаць, скончыць інстытут, школу — недастатково. Мая Ніна нідзе не вучылася, усе бабы зялёнадалінскія нічога не канчалі, а ці ж параўнаеш Ніну і бабаў тых з Ліліяй Уладзіміраўнай, з нявесткамі, мацерай няшчаснаго Андрэя — Вандай?..»

Адным словам, даўно, мабыць, у нашай Прынёманшчыне не было пакалення, якое гэтак марыла, нечага ўпарта дабівалася, атрымліваю-чы за гэта куксы, у змаганні кладучы галовы, каб у рэшце рэшт апынуцца перад незразумелай для сябе з'явай, якая гэтак жа ўпарта прымушала думаць, а не механічна прытрымлівацца спрошчаных шаблонаў.


ПАМЯТКА ОБЕРСТА[33] I ЗЯЛЁНЫ ШУМ

1

У Пышкі Лаўрэну хацелася даўно. Цягнула зірнуць яшчэ на адну мясціну, што старому чалавеку напамінала далёкую і бесклапотную маладосць.

Салдаты і афіцэры мясцовага гарнізона, якія да рэвалюцыі рабілі схладчыну таварышам на помнік, нечакана для саміх сябе сабралі столыц грошай, што хапіла на цэлы Пакроўскі сабор. Засталася яшчэ значная сума і на вялізны комплекс шпіталяў[34].

Неўзабазе ў сцены новенькіх з жоўтай цэглы мураванак, што выраслі над правым прытокам Нёмана — Гараднічанкай, праз усю Усходнюю Еўропу аж з-пад Мукдэна сёстры міласэрнасці прывезлі па Транссібірскай чыгунцы бязрукіх ды бязногіх калек і цяжкапараненых. Бездапаможным небаракам было наканавана лёсам заставац-ца тут пад апекай урачоў да апошніх іхніх дзён. Фактычна — да адзінага, гэткага фатальнага для ўсіх летняга дня.

У жніўні 1915 года царскія войскі ўзарвалі форты, без бою здалі Гродна. I ў горад уступілі кайзераўскія часці. Новы камендант выдаў аб'яву пра тое, што па ўсім яго «крайскамісарыяце» спецыялькыя каманды грабароў пачынаюць раскопваць магілы салдат і здабываць з іх сыравіну для нямецкай прамысловасці (поўны тэкст гучаў так:


KUNDMACHUNG [35]

Um das Land mit gemiigenden Fettmitteln für technische Zwecke zuversorgen, hat das Militer General Gubernator angeordnet das behufs Fett und Knochengewinnung Ausgrabungen vergenommen werden. Dieselben dürfen nur durch die von der Rohstoffzentrale des M. G. G. legitimirten Ausgräber durchgeführt werden. Die Besitzer der Gründe, wo die Aufsgrabung stattfinden, haben ohne Entgelt die Einwillingung hiezu zu geben, sind jedosh berechtigt zu verlanden, das die ausgegrabenen löcher ordnungmässig zugeschichtet werden.

Wer ohne von Rohstoffzentrale des M. G. G. ausgestellte Legitimation vergrabenes Fett oder Knochen ausgräbt, transportiert, in Besitz hat, oder verarbeiter macht sich strafer und werden ausserdem die Bestände an solchen Materialen unentgeltlich abgenomen.

Es ist dem dringenden Bedarf an Fett und Knochen Rechnung tragend, jede unerlaubte Manipulation mit derlei Materialen bezweder Konstatirter Unfung dem Kreiskomando sofort-zuzeigen.

Die Ausgrabungen finden häufig in der Nähe früherer russischer Stelungen staft. Das Fett sieht dunkelbraun aus, besitz einen starken, unangenehmener Geruch und wird meist in Säcken verpackt.

K. u. Kreiskommandant: Baizar oberst m. p..[36]

Пры дапамозе тых самых сясцёр міласэрнасці, якія покуль што ні аб чым не здагадваліся, оберст заладаваў усіх дзвесце дзевяноста сем калек з руска-японскай вайны ў вагоны вузкакалейкі ды павёз у Пышкі над Нёманам у тое месца, дзе праз раку была перакінута пераправа да форта Загараны, а ў траве рагаталі, бліскаючы на сонцы крыштальнымі бакамі, крынічкі. Менавіта там немец загадаў выкапаць вялізны роў, калек і былых параненых у роў пакласці ды пастраляць, на брацкай магіле паставіць крыж.

Пасля экзекуцыі заплаканых сясцёр міласэрнасці оберст пад канвоем адправіў на Фолюш у лагер палонных, а сабе ў блакноце чыркануў для памяці:

«Каманду грабароў па тлушч і косці на магілу ў Пышкі паслаць не раней лета 1916 года, калі целы рускіх канчаткова разлолсацца і прыгоднай сыравінай стануць».

...У нядзелю, атрымаўшы ад дзяжурнага па роце адпускныя паперкі, Лаўрэн з Касцевічам часамі хадзілі да счарнелага праваслаўнага крыжа з жалезнай іржавай дошчачкай ды лічбай «297», укапанай на доўгай, бы загон агародніны, магіле, каб пастаяць ды падумаць аб лёсе рускага салдата. Касцевіч у такія хвіліны шаптаў, бы малітву, вершы, яшчэ і прытупваў у такт нагой.

Крочыў зараз да памятнага месца Лаўрэн і падлічваў. Выходзіла — апошні раз быў, там гадоў з пяцьдзесят таму. Аж не цярпелася ўзглянуць на запаветную мясціну яшчэ раз ды ўстрывожаную душу пасаладзіць болем успамінаў.

Толькі тупаў дарэмна.

Палоскай маладзейшых сосен, кудой некалі ішла вузкакалейка, Лаўрэн даволі хутка выйшаў да рэчкі. Нёман дыхаў густой, белай парай. Каля самага берага яшчэ тырчалі з вады счарнелыя дубовыя пянёчкі — рэшткі царскай пера-правы да форта ў Загаранах. Але ад былой магілы не засталося і знаку.

Зніклі без следу і вясёлыя крынічкі.

У тым самым месцы зараз красавалася маленькая палянка, а на краі яе — будыначак артэзіянскай свідравіны, акуратна складзены з сілікатнай цэглы. Ля самай вады — гранітны абеліск, і на ім напісана, што дакладна ў гэтым месцы летам 1944 года нашы войскі з крывавымі баямі фарсіравалі Нёман.

— Брацкія магілы з апошняй вайны перакрылі царскія, нічого не параіш! — прамовіў услых Лаўрэн, цяжка ўздыхнуў ды павярнуў назад.


2

Памалу ён супакоіўся і ўжо быў задаволены, што сюды прытупаў. Стары пышкінскі лес цалкам захапіў Лаўрэна таямнічай і бяздоннай глыбінёй, закалыхаў душу пгумам ды ў тысячны раз уразіў адчуван-нем быцця, ладу і спакою. Літых і шурпатых камлёў смаладабытчыкі тут ніколі не псавалі насечкай. Пазіраючы на велічныя кроны і гонкія медзяныя сосны, адчуваючы пахі набрынялай вільгаццю ігліцы і кары, Лаўрэн раптам адчуў усю марнасць сваіх клопатаў у параўнанні з адвечным дыханнем гэтай мудрай, самастойнай, упэўненай, жывой і дасканалай масы, адкуль, напэўна, выйшлі вытокі ўсіх продкаў, як і яго самога.

Ужо захацелася Лаўрэну назаўсёды зліцца з лесам.

Не заўважыўшы нават гэтага, ён доўга тупаў перад сабой без мэты, і чалавеку ані крыху не нудзілася. Бы ля Зялёнай Даліны, дзе ён, заклаўшы рукі за спіну, прахадзіць мог па полі паўдня, адчуваючы велізарную асалоду ды набіраючы сілы і спакою.

Гэтак у Лаўрэна паступова не стала аніякіх клопатаў, а сам ён бытта павіс паміж небам і зямлёй сярод зялёнага шуму, гармоніі і ладу, перанёсшыся душой у дні далёкай маладосці. Ужо яму выразна здалося, што побач тупае, моцна нахілены ўперад, Міхась Касцевіч, якога не маглі адвучыць горбіцца ні «капралі» з іх любоўю да муштравання, ні «плютановыя».

Тут Лаўрэну штосьці як бы цюкнула.

Чамусьці толькі аж цяпер выразна ўспомніў, адкуль ведае пісь-менніка, каторы ў доміку Элізы Ажэшка падарыў яму чатыры месяцы таму жоўтую кніжачку!

Гадоў з дваццаць таму Мірон прыслаў на хутар сваю Тэклю з прапановай — Кавальцы збіраюцца ехаць у Скідэль на сустрэчу з Васільком, мотуць узяць на фурманку яшчэ і яго з жонкай. Маркевічаў упрошваць не трэба было. Абое апрануліся ў святочнае ды неўзабаве былі ўжо ў Кавальцоў на падворку.

Скідэль тады яшчэ лічыўся райцэнтрам. Ехалі да яго і хваляваліся, успамінаючы былое.

«Каб хоць народ сабраўся? — буркнуў Лаўрэн.— Дзісь жа звычайны будні дзень, людзям не так лёгка кінуць работу ды выбрацца на такое!»

Мірон згаджаўся:

«I вызначылі на калі сустрэчу, скажы! Якому дурню магло такое нават у галаву прыйсці? Мало будзе народу, то вучняў са школы папруць — начальство вечно на школьніках выязджае!..»

Непакоіліся дарэмна.

Калі зялёнадалінцы заязджалі ў двор раённага Дома культуры, сваім вачам спачатку не паверылі — там ужо грудзіліся вялізным табарам фурманкі. Такое дзіва яны бачылі толькі перад вайной на штомесячных кірмашах альбо на фэстах. Але людзей не было відаць. Распрэжаныя коні спакойна жавалі з торбаў аброк. Каля сцен і платоў зіхацелі лакам дзесяткі ровараў і матацыклаў.

У калідоры новага будынка Мірон і Лаўрэн з жанкамі не маглі прабіцца скрозь шчыльную сцяну мужыкоў і кабет з навакольных вёсак. Тады Кавалец павёў іх хітрымі хадамі, і зялёнадалінцы неўзабаве апынуліся ў зале. Месцы былі ўсе даўно занятыя, давялося стаяць у праходзе.

У вызначаны час сакратар Скідэльскага райкома партыі Іван Мельчанка менавіта гэтага самага пісьменніка завёў разам з Міхасём у прэзідыум. Чалавек тады выглядаў куды маладзейшым. Памыліцца Лаўрэн не мог, бо потым выйшаў вялікі канфуз і давялося да чалавека паміма волі прыгледзецца добра.

«Таварышы, дазвольце сустрэчу з беларускімі пісьменнікамі лічыць адкрытай! — аб'явіў сакратар.— Слова даецца празаіку...» — і тут Мельчанка назваў нікому не вядомага пісьменніка[37]. Наступіла магільная цішыня.

«Калі ласка, просім вас, шаноўны госць, да трыбуны!» Той не паспеў зрабіць і пару крокаў, як у зале нехта гыркнуў на ўвесь голас:

«А мы не яго прыехалі слухаць!»

Закрычалі адразу іншыя галасы — абурана, варожа, на ўсю моц. Мужчына з апушчанай галавой застыў перад трыбунай ды, хаваючы твар, набычана стаў адкрываць ды закрываць сваю кніжачку.

«Таварышы, таварышы, што за анархія? Што за хуліганства?! Гэта нетактоўнасць перад нашым госцем! Успакоімся ды пакажам, што ў Скідэлі нашым мы — дысцыплінаваны і культурны народ, і мы такога вечара вартыя. Ну?!. Вось і добра, што дамовіліся! А цяпер давайце ўсе паслухаем таварыша маладога, які спецыяльна да нас...»

Мельчанку гаварыць не далі:

«Ты каго нам су-унеш?»

«Сам яго слухай!»

«Усе прыехалі да Васілька-а!»

«Яго-о давай, і не загаворвай зу-убы нам!»

Бедны Іван Мельчанка ўзяўся людзей ужо ўпрошваць:

«Таварышы скідэльцы, звяртаюся да вас яшчэ раз — не псуйце марку нашага раёна, не ганьбіце наш край буракаводаў! Што за шум і што за гвалт, як у нейкай сінагозе! Чаго вы так усе хвалюецеся? Чаго крычыце? Наш паважаны Міхась Восіпавіч яшчэ возьме слова! Абавязкова возьме — паверце мне! Але выступіць перад вамі Міхась Восіпавіч потым, крыху пацярпіце! Покуль што слова перад вамі тры-маць будзе празаік, бо так прынята на літаратурных сустрэчах — паэтам слова даюць на закуску, калі людзі крыху стомяцца, разумееце? Ну і добра, што вы такія памяркоўныя! А цяпер давайце ўсе разам тут паслухаем...»

Узнялася цэлая бура:

«Васілька -а!»

«Міхася-а з Баброўні!»

«Нашага паэ-эта!»

«Толькі яго хо-очам !»

«Хай нам прачытае «Як я пана перанёс!».

«I — «Эх, гарэліца мая, што ты вычаўпляеш, ты над намі, мужыкамі, літасці не маеш!».

Толькі тады людзі раптоўна супакоіліся, калі ўзняўся сам Касцевіч.

Больш за дваццаць гадоў мінула з тае пары, а Лаўрэну перад вачыма і зараз стаяла тая самая нахіленая ўперад фігурка, якая, не вельмі спяшаючыся, набліжалася да трыбуны. А незнаёмы пісьменнік са сваёй кніжачкай у руках паплёўся на ранейшае месца. Ох, і шкраблі яму душу недзе кошкі ў гэты момант!..

Лаўрэн ні тады яго не шкадаваў, ні цяпер. Так гэтаму выскачку і трэба. I машынка для друкавання, і прасторны светлы кабінет, як у таго ваяводы, у самым цзнтры люднага горада, і «Чайка», якую ён, магчыма, мае,— яшчэ не ўсё. Да яго такім кірмашом людзі збірацца не стануць. Бо Васілёк — чалавек, які мог бы ўпэўнена сказаць, што жыў на свеце і хлеб еў недарма.

Гэтыя ўспаміны напомнілі Лаўрэну, што мае ў кішэні. Ён пачаў шукаць пянёк. Выняў акуляры.


СЫНАЎ ТВОР. НЕЧАКАНАЯ ЗНАХОДКА I РАДАСЦЬ ЗАМОРСКАГА БУЙВАЛА

1

На Мікалаевых паперках стаялі такія словы:

«Размова ў замку

(апавяданне? нарыс? быль? пачатак рамана?)

Паласа альшыны так і гэтак выгібаецца паміж раскіданых без парадку хутароў вёскі Вільчыцы. Пад ценем сакавітай ды ліпкай альховай лістоты нясе свае імклівыя воды рэчка Верацейка. Вільгаць днём хаваецца ад працавітага сонца пад кроны, а вечарам напаўняе прахалодай ваколіцу. Тады з альшыны вылятаюць мільёны камароў. Злыя істоты непакояць пры ўдоі кароў, нападаюць на стомленых за дзень коней, якіх гаспадары, спутаўшы, выпусцілі абгрызаць межы. Днём рэчка — любімае месца гусей і качак. Гэтых птушак тут разводзяць безліч, што наогул характэрна для польскай вёскі.

Хутары Вільчыцы — драўляныя хаты. Дахі больш саламяныя, месцамі на іх — парослая мхом дахоўка. Каля хат — крывыя гумны, скасабочаныя хлявы з заплатамі з лонскага бульбоўніку там, дзе салома прагніла і ашчэрыліся скабы крокваў ды лат. Часам каля хаты да дзічак прысланіліся спарахнелыя калоды вулляў. Агароджаны толькі адзін-два двары, а другія стаяць без платоў, калі не лічыць сям-там агароджы з дзвюх жэрдак.

Гісторыя Вільчыц пачынаецца з часоў Стэфана Баторага. Кароль з войскам не раз праходзіў тут на вайну, а потым надзяліў вільчыцкай зямлёй некалькі шляхцічаў з Мазоўша. Гэтыя прышэльцы, як нанос пасля бурлівай нёманскай павадкі, аселі тут ды сталі апорай панскай улады сярод беларусаў. Але з пакалення ў пакаленне множыліся ды свае землі ўсё больш драбілі. Даўно ўжо тыя шляхцічы — ніякая не апора.

У жыхароў Вільчыц з-пад гнілых падвалін хлявоў выця-каў гной і плаваў размыты дажджом па падворку. У заседжаных мухамі вокнах шыбы былі з кавалачкаў шкла. Вільчыцкі конь не надта бег і ад пугі. Убогі падворак беларускай вёскі са шчарбатымі збанкамі на хварас-цяным плоце мала адрозніваўся ад падворка вільчыцкага. Ды і паміж жыхарамі розніца, можа, была тая, што людзі з Вільчыц называлі сябе ганарліва шляхтай, кожнае свята гурбой хадзілі да касцёла і цураліся суседзяў. Ад такога цурання беларусы не надта бедавалі, бо наіўнае зазнайства былых шляхцічаў, зараз голых і таксама пакрыўджаных урадам Масціцкага, з'яўлялася матэрыялам для жартаў. А калі маці хацела ўпікнуць сына, яму казала: ты — бы той шляхціч!

Але не ва ўсіх «піянераў заходняй культуры на дзікім усходзе» плаваў у двары размыты дажджамі гной і не ў кожным памяшканні ў Вільчыцах былі закопчаныя сцены.

Воддаль ад хутароў, на ўзвышшы, над кронамі дрэў рознага адцення зеляніны тырчалі вярхі стромкіх таполяў. Свечкі гэтых дрэў прыкрывалі палац пана Вішпінга.

Вішпінг меў вялізны маёнтак, а сам пан быў сенатарам у польскім урадзе. Меў адзіную дачку — Ядзю. Паненка вучылася ва універсі-тэце. Зараз прыехала на тыдзень дамоў і з Варшавы прывезла свайго сябра, студэнта Баляслава.

Малады госць быў дэмакратычных поглядаў. Яму не спадабаліся велікасвецкія і арыстакратычныя парадкі ў палацы. За некалькі дзён гасцявання юнак знудзіўся. Вырашыў вярнуцца ў Варшаву. Апош-нюю ноч яму не спалася, устаў ён надта рана.

Баляслаў хадзіў па полі і, як жыхар горада, які не часта мае магчымасць такое назіраць, са здавальненнем узіраўся на мужыцкія квадраты ярыны, якая толькі што ўзышла. Недалёка ад дарогі расла груша. Убачыўшы пад ёй магілу, ма-лады паляк завярнуў туды.

За магілкай, абстаўлены вёдрамі, капаўся селянін. Зацікаўлены студэнт мінуў магілу ды падышоў да незнаёмага. Там на руні жыта чарнеў квадрат скапанай раллі, тырчалі кволенькія каліўкі тытуню. Студэнт павітаўся, але чалавек яму не адказаў, бо ад перапалоху аж анямеў.

Толькі цяпер Баляслаў зразумеў, што патомак ганаровай шляхты садзіць недазволеную расліну. Разлік селяніна быў просты: жыта падрасце, тытунь у палетку схаваецца і будзе невідочным[38]. Студэнту зрабілася няёмка. Ён пачаў чалавека супакойваць:

— Па-ане, не бойцеся, я — не з паліцыі і не канфідэнт! Чаму вы сёння, у нядзелю, працуеце?

Дзядзька памалу асмялеў і даверыўся:

— Цяпер, прошэн пана, усе да касцёла збіраюцца. Такі момант і падыходзіць для пасадкі гэтаго...

Студэнт прыпомніў, чаму яго вучылі ў гімназіі на ўроках біялогіі.

— Хіба ж ён тут вырасце?— шчыра засумняваўся.— У Крыме, у Турцыі, на Кубе тытунь расце, але ж — у на-ас?!

— Ці расце ў туркаў, пане, як бога кохам, не ведаю. А на вільчыцкай зямлі вырастае часамі во! — селянін адмераў заскарузлай на капыта рукой па галгітку, аброслую шчаціннем.

— Але ж — не можа быць такое?!

— Па-ане, та-ак!

— Не до вяры!

— Як бога кохам!

Студэнт аж хмыкнуў ды паківаў галавой.

— А хто там пад грушай ляжыць?

— Легіянер з польска-бальшавіцкай вайны.

Падышлі да магілы. На астатках разбуранага копчыка віднеўся след надпісу, выкладзены з белых каменьчыкаў: «Свентэй паменьці незнанэму жолнежові».

— Як запушчаная!.. Чаму магілай хто не пацікавіцца?

— А пан буг ведае! Калісьці хоць наш настаўнік прыходзіў сюды са школьнікамі. Два гады як школу закрылі... А солтысу[39] — часу няма...

— Перадайце яму, каб гэты салдат таксама не меў часу, то ваш солтыс не быў бы зараз солтысам!

— Добжэ, пане, перадам. Баляслаў разорай пашпарыў да дарогі. Пратупаўшы па жвіравых дарожках каля клумбаў, Баляслаў падышоў да палаца-замка. Дварэцкі аклікнуў на сняданне.

Піхнуўшы цяжкія дубовыя дзверы, Баляслаў прайшоў скрозь пакоі, абвешаныя сярэдневяковай зброяй, зубровымі рагамі, ікламі кабаноў ды рысяў, партрэтамі.

У сталовай студэнта чакаў сам Ян Вішпінг — высокі, худы і гладка паголены пан. Насупроць яго сядзеў тоўсты, здаволены сабой чырванатвары пан Эдвард, брат Яна. З часоў першай сусветнай вайны пан Эдвард заставаўся ў Германіі, там ажаніўся і зараз завітаў да брата ў госці.

— Прашу пана Баляслава да стала! — сказаў гаспадар і адставіў для яго крэсла. У сталовую заглянула дачка.— Ты, Ядзюню, будзеш есці разам з намі?

— Дзякуй, тато, я — пазней крыху. Хацела толькі зірнуць, ці вярнуўся са шпацыру пан Баляслаў. Чэсць, Болек, ты ўжо тут?!. Потым зайдзі, а я не стану перашкаджаць вам весці мужчынскую размову! — кіўнула яна і выйшла.

— ...Та-ак, цяпер у нас, у Германіі, каласа-альныя справы адбываюцца! — Эдвард прадоўжыў гутарку, якая, відаць, адбывалася паміж братамі да прыходу студэнта.— Але хопіць з мяне. Хачу зараз паслухаць важнага дзеяча і ўплывовага чалавека ў польскай краіне — цябе, Янку!

Баляславу аднолькава абрыдлі ўжо і пан Ян — кічлівы ды самаўпэўнены, і пан Эдвард, які адрокся ад сваёй радзі-мы і зараз аб Польшчы гаварыў: «у вас тут», «вы тут». Аднак студэнт вымушаны быў іх цярпець ды слухаць, уткнуўшы вочы ў стары барэльеф Касцюшкі з лацінскім надпісам «Salus respublicae suprema lex esto![40].

Беручыся за каўдуны, Эдвард успомніў:

— Дарэчы, у нас, у Германіі, вельмі мала зараз гавораць аб Польшчы! З-за сваёй слабасці ў эканоміцы...

Пакаштаваўшы, ён пачаў так і гэтак да каўдуна прыглядацца ды нюхаць:

— Але, браце, мушу табе прызнацца — высменіта! Такога смаку і ў парыжскай рэстаўрацыі не адведаеш!

— То мясцовая русінка — мая кухарка Антоля — умее так згатовіць. Зараз яшчэ падасць цыпіліны, а потым грыбкі, пражаныя ў смятане,— пальчыкі абліжаш!

— Оу-у-у, оу-у-у, каласа-альна!

— То лыкай, як смакуе.

— І ўвогуле, браце, бачу я, служба ў цябе тут уся з русінаў — як у лепшыя часы караля Стэфана Баторага і Яна Сабескага!

— Дзякуй богу і ўсявышняй сіле — стабільнасць маем, як у лепшыя часы. Але ж ты пра нешта пачаў...

— Ага! У нас мала гавораць аб Польшчы! З-за сваёй ніклай эканомікі яна лічыцца ў нас нараўпе з Люксембургам і княствам Манака! Падабаецца табе, браце, слухаць такое, не, але — факт!

Загаварыў сенатар:

— Эдвардзе, Эдвардзе! Табе, адарванаму ад радзімы, цяжка і зразумець, што ў нас тут адбываецца. У нас ідзе працэс, ён садзейнічае росту і сіле нашай дзяржавы, хоць для заграніцы покуль што невідочны. Покуль у вас там усё бурліць, як на вулкане, мы паціху робім сваю справу. Не думай, мы тут не трацім часу дарэмна! Польшча, абяскроўленая трыма заборамі, паўстала не для таго, каб неўзабаве стаць зноў здабычай Расіі ці Германіі. Мы, палякі, дастаткова навучаныя горкім паўтаравяковым вопытам, і робім яе зараз магутнай метраполіяй, якая адным канцом будзе ўпірацца ў Балтыйскае мора, а другім — у Чорнае. I надзейны грунт, на якім усё гэта паўстае,— каталіцкая вера! Зараз мы не хочам Польшчы Пяста з худым абрэзкам зямлі вакол Познані! Жадаем Польшчы Ягелы — па Кіеў, Смаленск і Каўнас! Мы павінны ажыццявіць мары нашых патрыётаў, якія загінулі ў трох паўстаннях і пятнаццаці войнах супраць адвечнага ворага — Расіі!

Эдвард ужо паспеў падчысціць талеркі, выцерціся сурвэткай і аж цяжка дыхаў. А гаспадар сваю сурвэтку запіхнуў за каўнер толькі цяпер. Крыху паеў ды прадоўжыў зноў:

— Першы этап, Эдвардзе, мы прайшлі. Цяпер толькі трэба чакаць, покуль сілы нашы вырастуць, а гістарычньш ўмовы так складуцца, што і апошнія землі прылучым. Маршалак Пілсудскі ажыццявіць гэта зможа, і тады загавораць пра вас не так! I мы не маем права спыняцца! На землях Ягелы нарадзіліся нашыя вялікія продкі: Лелевэль, Касцюшка, Міцкевіч! I ў нас ёсць чым здзейсніць свае мары! Прагныя да дзеяння добраахвотныя калоны кліру ўжо і зараз чакаюць каманды, каб зноў несці слова каталіцкай веры на Усход! Вось, Эдвардзе, якая нашая будучыня!

Не вытрываўшы, у гутарку братоў уклініўся Баляслаў:

— Пане Яне, пшэпрашам! Імперыялістычныя замашкі заўважа-юцца зараз таксама ў Гітлера і Мусаліні! Але штосьці не чуваць, каб хоць якая краіна паклала ў аснову свайго развіцця — рэлігію!

Гаспадар заўвагу студэнта прапусціў міма вушэй. Балбатаў гэтак яшчэ доўга.

Пасля снядання перайшлі ў курыльны пакой. Эдвард разваліўся ў фатэлі. Пан Ян дастаў з інкруставанай скрыначкі сігары і, збіраючыся з новымі думкамі, пакуль што пачаставаў гасцей.

— Турэцкія ці — з Гаваны? — пацікавіўся Эдвард.

— Кубінскія.

Цэлыя гамы пахаў напоўнілі пакой.

Баляслаў зноў не выцерпеў.

— Кажуць, землі Ягелы родзяць не толькі вялікіх людзей,— заўважыў ядавіта.— На ёй бытта бы і тытунь добры расце. У той час калі плацім за яго вялізныя грошы валютай туркам ды кубінцам, Гродзенская тытунёвая фабрыка ад вайны амаль заўсёды стаіць — то сыравіны няма, то ў ёй забастоўкі! Не шкодзіла б пра гэта ў сенаце пагаварыць на сваім чарговым пасяджэнні!

Нездаволены ўжо гаспадар раздражнёна кінуў:

— У справы картэляў і гандлю, пане Баляслаў, мы не лезем, бо ў нас не дыктатура, а дэмакратыя!»

I ўсё гэта словы любімага сына.

Стопка паперы была тоўстай. Без прызвычаення Лаўрэн неўзабаве знудзіўся і далей чытаць не стаў. Затое старонкі далі шмат над чым падумаць.

«Ты бачыш, як у Коліка гладко ўсё кладзецца?! От табе і малы!

Але ж адкуль ён пра ўсё тое ведае?! Нават я ўжэ забыўса пра забастоўкі на фабрыцы Шарашэўскаго, пра тыя штрафы за адно каліво тытуню і — як выглядае пан Вішпінг, якая дачка была ў яго, брат Эдвард! Вядомо, пана Колік намаляваў не зусім так, бо ніколі яго не бачыў і ўяўвіў сабе з кніжачак. Што, што, а беларучкай ды абжорай Вішпінга не назавеш. Перад самай нямецка-польскай вайной пан выпісаў з Амэрыкі трактара, то цэлае лето на ім сам і гараў. За цара вучыўса ў акадэміі па гаспадарству — нядарам савецкі афіцэр яго і адпусціў, калі ў верасні 19З9 мужыкі запіхнулі пана ў склеп. Казалі, Вішпінг не то ў Галандыі, не то ў Даніі зараз трымае сабе фірму сельскагаспадарчых машын. У яго цяпер бытта бы можно там купіць нават нашаго «беларуса»...

Нічого, Колік на Далёкім Усходзе навучыцца людзей бачыць не па-кніжнаму. Галоўнае — кірунак трымае правільны. Але ж ты глядзі, як перадаецца ўсё нашым дзецям, як яны лёгко падхопліваюць тое, што перажылі бацькі і дзяды! Што за сіла прымушае іх пра ўсё помніць, бы тую Святланку — пра перажыванні бабы Ніны ў час акупацыі?!.»


2

Надта падбадзёраны сынавымі паперкамі, Лаўрэн асцярожна іх запіхнуў у кішэню зноў ды стаў азірацца — дзе ён. Бытта з таго свегу, даляцелі да Лаўрэна зладжаныя галасы харавой песні і абудзілі яго цалкам.

Ён ужо ведаў — пакуль дазваляла надвор'е, гродзенскія пенсіяне-ры з тых, хто жвавейшы, прыходзілі аж сюды ўбіваць спяваннем свой час. У маладыя гады на вячорках Лаўрэн любіў падпяваць другім голасам, маючы да гэтага ні з чым не параўнальную асалоду. Таму зараз нагадаліся часіны, калі ён, уміратвораны, супакоены ды шчаслізы вяртаўся з такіх вячорак да сябе на хутар.

Божа ты мой, што можа рабіць з чалавекам песня!

Пацягнула Лаўрзна зараз жа падхапіць за аднагодкамі «Распра-гайце, хлопцы, коней!». На тое ён меў час і адпаведны настрой. Але ж тупаць да лавачак каля заасфальтаванай дарожкі не выпадала — сярод харыстаў знаёмых не меў, а заводзіць новых — позна.

Дарожку з лавачкамі Лаўрэн пачаў асцярожна абмінаць і ўбачыў хлопчыкаў.

Малыя як на пажар зляталіся чагосьці да ядлоўчыкаў. Лаўрэн насцярожана пакіраваў таксама туды, бо адразу падумаў: а ці не здзекавацца з ката ці сабакі бягуць і гэтыя шурцы, бы той Сашка — п'яніцы суседа сынок?

Не, на гэты раз школьнікі нічога кепскага не рабілі. Заглянуўшы малым цераз галовы, Лаўрэн спачатку сваім вачам не паверыў — няўжо перад ім дажджавы грыб?

Ён — галавач!

Што ж, грыбы выгоду любяць і макрыну. Столькі стаяла цяплынь ды гэтак лілі дажджы — спорныя, ціхія, абложныя...

Але ж і выперла яго, глядзі,— каля самай дарогі, кудой заўсёды швэндае народ.

Грыб быў вялізны. Кілаграмаў на пяць, а мо і на ўсе шэсць. Колькі Лаўрэн жыў на свеце, а такога яшчэ не бачыў — хоць ты на яго бензапілу валачы. Лаўрэн адно чуў, што вырастаюць і такія — з добрую мужчынскую галаву. Яго дзед, казалі бацькі, прывалок падобны з Бабінага Гаю ды надта ўразіў вёску — цэлы тыдзень людзі мелі аб чым пасля гаварыць ды зайздросціць. Потым яшчэ доўга, калі трэба было што-небудзь успомніць, вясковец тлумачыў суседу падзею такімі словамі:

«Здарыласа гэто ашчэ тады, калі Маркевіч-плытагон велькаго галавача з Бабінаго Гаю прывалок!»

Зараз Лаўрэн са шкадаваннем падумаў: ого, колькі было б у сям'і радасці, калі б такое багацце прыпёр і ён з зялёнадалінскага лесу дадому. Старанна выварыўшы, засмажыць, тады смаката — не на адзін дзень!

— Дзедушка, што гэта такое?! — дапытвалі напалоханыя хлопчыкі.

— У-ух, карака-аціца-а!

— З космасу ўпала, праўда?

— З лётаючай талеркі?

— Учора палякі[41] па целіку паказвалі, як вывалілася штось белае з яе,— сам бачыў!

— Ага! Дым такі сі-іні, сі-іні паваліў і штось як загуло-о, загуло-о!

— Га, з космасу! Ачмурэлі!

— А што, па-твойму?

— Нямецкая міна з вайны засталася!

— Бе-елая?

— А яка-ая?! Яны рознага колеру бываюць — чорныя, зялёныя, белыя, ты не ве-едаў?!

— Сядзела ў зямлі, сядзела і вылезла!

— Цяпер часта яны так вылазяць — калі ўзрывацца маюць! Пра гэта ў газетах пішуць!

— I — пра снара-ады!

— А ў Брэсце гранаты нашы мальцы ў крэпасці цэлыя скрыні знайшлі!

— I я чытаў!..

— Ух, ты-ы!..

— Гэтая — бабахне зараз!

— Не падыходзь!

Хлопчыкам Лаўрэн цярпліва растлумачыў, што яны знайшлі, чым малых вельмі расчараваў.

Затым нагнуўся ды пачаў асцярожна і памалу галавача вылузваць з грунту. Гэта было не проста. Маршчасты, як смарчок, грыб меў мо з пяць ножак, і, каб знаходка не рассыпалася, мусіў кожную ножку аддзяліць ад зямлі, падтрымліваючы яе другой рукой.

У месцах разлому грыб прыемна пах добра памытай і выкручанай бялізнай.


3

Покуль Лаўрэн пёр знаходку да горада, беднаму чалавеку аж забалелі рукі ды абрыдла адказваць на пытанні, што такое трымае аберуч. Каля свайго пад'езда ў нерашучасці спыніўся.

Куды дажджавіка валачэ?

Дурніца Кіра адразу ўзніме гвалт ды яшчэ скажа — зноў якуюсьці агіду прыпёр, як белы мурашнік, каб усіх патруціць дома. Уладзік, вядома, жонку супакоіў бы, але вернецца з рэйса аж праз пару дзён. Куды грыб да сынавага прыезду дзенеш — ні склепа, ні хлеўчыка; пра халадзільнік, з-за гэтай дурніцы, і не думай. Паўла таксама няма ў горадзе. Дый з-за вечна нафардабычанай Галіны не надта хацелася да старэйшага заходзіць.

Што з гэтым фантам рабіць?

От яшчэ не было клопату. Бо і не выкінеш на сметнік — яно ж для чагосьці расло, столькі лясных сокаў упітала! Раптам Лаўрэн спахапіўся:

«О хто смакалык па-належнаму ацэніць і знойдзе яму належнае прымяненне — Сонька Касіло! Напэўно — яна, не можа быць ніякаго сумнення!»

З дарагой знаходкай пакіраваў адразу ў заапарк.

Ён ужо нават сабе ўяўляў, як ад радасці расплываецца ў зямлячкі дабрадушны круглы твар, як пад выцвілымі брывамі загараюцца шэрыя вочкі ўдзячнасцю, а ўся яна аж замірае ад прыемнай нечаканасці ды шчасця. Нябось такі цуд таксама даўно-даўно не бачыла і не нюхала. Хай сабе баба цяпер адвядзе душу ў радасці ды пакарыстаецца дабром.

Лаўрэну адразу зрабілася прыемна, што справіць зямлячцы свята — і не абы-якое. Сонька напэўна была таго вартая. На памяць выразна ўсплыло, як аднойчы ў жытах ён яе ўсю мяў рукамі, прагна перабіраў вуснамі пацеркі на яе гарачай шыі, як яна, знямоглая, абвялая ды зламаная, ільнула да яго ўсім целам і ад жаху штосьці бязладна мармытала — не то заахвочваючы, не то праганяючы. I выразна ўспомніў, як потым да яе сватаўся.

Сядзяць яны са сватам ля стала з бутэлькай. З новай этыкеткай бутэлька — зіхаціць святлом. Маці рыхтуе закусь. Сонька стаіць перад імі ля куфра. Сват вядзе гаворку пра бусліху, якую ён, ездзячы каторы дзень, усё шукае для свайго бусла ды аніяк не знойдзе. Шчаслівая Сонька хавае вочы, машынальна цярэбіць фартух і ўсё больш і больш чырванее...

Потым з бацькамі, напэўна, рыхтавала вяселле. Але ён, абармот, нічога не кажучы, з-за няшчасных тых двухсот злотых на хату, якую унь хлопцы спляжылі як не патрэбную нікому буду, перамятнуўся неўзабаве к другой. Вядома, нічога страшнага не здарылася — усе гэтак рабілі.

I Нінка была файнай жонкай ды руплівай гаспадыняй, а ўжо дзяцей — страх як любіла. Але ж пачуццё віны ў былым жаніху жыло яшчэ і цяпер.

Нічога, усё, здаецца, даравала.

Лаўрэн раптам адчуў, як цягне яго да былой нявесты шчымлівая сумота, бы некалі — да Нінкі. I яму — старому дзеду — захацелася раптам да Сонькі, бы знядоленаму хлопчыку, які бяжыць схавацца ў фалды мацерынай спадніцы. Ад таго, што знайшлося такое прыстанішча, стала адразу весялей.

У яго нават узнікла свавольная думка.

А што, калі б запрасіць Соньку да сябе ў госці? Хіба не мае на гэта права? Напэўна, мае! Але ж тады Кіра і перапалохаецца! Пасля, выціраючы адэкалонам яе сляды, от будзе крычаць ды ўсіх палохаць заразай!

Лаўрэн уголас засмяяўся.


4

Нарэшце ён апынуўся на вуліцы Ціміразева ды зірнуў у акенца касы.

Там сядзела пышная дама з цэлым магазінам аздоб. Бурштына-выя пацеркі — буйныя, як вішні, абхапілі тоўстую і белую шыю. Адшліфаваныя жоўтыя кавалачкі застылай шляхотнай смалы матляліся з мочак вушэй. Зіхацела золата шырокіх пярсцёнкаў з бліскучымі каменьчыкамі на прыпухлых пальцах, А ёй на грудзі звісала разлапістым матылём бурштынавая брошка на жоўтым ланцужку.

Лаўрэн падумаў — куды польскай генеральшы да гэтай касіркі!

Папрасіў білет.

Нечакана пышная дама на кліента гэтак паглядзела, бытта пазнала ў ім даўно чаканага брата. Чароўна ўсміхнулася ды поўным слодычы і ліслівасці галаском аб'явіла:

— Ой, што вы, што вы, як вы і падумаць маглі?! Браць ад вас за білет грошы? I не збіраюся!

Лаўрэн здзівіўся:

— Дзе-евушка, за так я не хачу!

Кабета за акенцам шматзначна падміргнула:

— Ну-у, малады чалавек, аб чым можа быць рэч, вы ж — свой! З такіх кліентаў грошай не патрабуем, пра гэта і наш дырэктар нават ведае! Калі вазьму, як потым прамашку сваю вытлумачу Софіі Ларывонаўне?!. План мы і так заўсёды перавыконваем, вышэйшай катэгорнасці покуль што ніхто нам не дасць, а з-за пары дадатковых капеек не хачу псаваць адносін з сяброўкай!

Лаўрэн адразу насцярожыўся — унь яно што. Успомнілася аголеная Соньчына прапанова аб жаніцьбе. Параўнаў яе зараз з намё-кам пажылой касіркі, абвешанай цацкамі, ды ледзь не ўголас падумаў — каб вас халера, бабы чортавыя! Яшчэ масалянка палічыць, што да яе на змовіны прыпёрся з гасцінцам. Бо на гэта і выглядала.

Бачыцца з зямлячкай раптам расхацелася.

Патупаў Лаўрэн да вальера, дзе цёмнай камлыгай застыў зубр. Спаткаўшыся з цягучым і цяжкім позіркам карычневага барадача з пыльнай грызай, падманіў яго ды пачаў ласунак па кавалачку адломваць ды піхаць паміж прэнтаў. Звер ласунак прыняўся глытаць са здавальненнем. Пры гэтым ён чмыхаў, хрукаў, як свіння, павесялелымі вачыма прасіў яшчэ, а жорсткім, бы рашпіль, языком пачастунак стараўся вырваць з рукой.

З-за прэнтаў суседняга вальера пацягнулася да Лаўрэна на гібкай шыі ласая мыса з раздвоенай губой «карабля пустыні». Пачаставаў крохкім ласункам і гэтага мяшанца лебедзя з мядзведзем, як вярблюда ахрысцілі калісьці салдаты з яго «плютона».

Наздраватыя кавалкі грыба дасталіся нават амерыканскаму бізону ды нейкаму заморскаму буйвалу -- абодва яны праглынулі іх таксама са смакам.


5

Змахнуўшы з курткі белыя крошкі, Лаўрэн цяжка ўздыхнуў ды паволі павалокся дамоў, а тая самая згрызота агарнула яго зноў. Яшчэ адчуў такую стомленасць, што ледзьве змог перастаўляць па тратуары анямелыя ногі. Падумаў:

«Зх, Лаўрэне, Лаўрэне, а ты шчэ хацеў прасіцца возчыкам у звярынец! Куды табе, пень трухлявы, у твае гады лезці да тых коней і вазоў? Які дырэктар стане з табой нават гаворку пра гэто заводзіць?!»

Горкі голас у ім яшчэ і пакпіў:

«Калі ты ім нябось патрэбен быў, твае гады лічыліся козырам — у прэзідыум цябе запрашалі заўсёды! У газетах, па радыё мо з дзесяць разоў упаміналі! Калі табе зара трэ чаго-небудзь, твае гады ўжэ перапонай становяцца — от як на свеце бывае!»

На аўтобусным прыпынку стаяла маладзічка з хлопчыкам. Крыху меншы за Уладзікавага Ігара аршын з шапкай біў кулаком па камлі каштана і дапытваўся:

— Ма-ам, а хто ето здзе-елаў?

Маці прамаўчала.

Лаўрэну ўспомнілася, як учора пад вечар спаткаў у двары ўнука з хлебам, намазаным маслам. Хацеў прыласкаць, але спахапіўся. Толькі не выцерпеў, каб не спытацца:

«Чаму ж ты, унучак, адзін?»

«Та-ак!»

«Дзе твой друг, Валерка?»

«Адстойваць пайшоў».

«Каго-о?»

«Куток. Муку на сябе высыпаў!»

Вечарам Кіра за нешта яго нашлёпала. Пачакаўшы, калі нявестка выйшда ў другі пакой, унуку паспачуваў:

«Ну, цяпер будзеш гжэчны?»

Ігар хвіліну падумаў:

«А ты, дзеду, адгадай!»

Кіра ўвайшла зноў і гутарку ім папсавала. Тым часам на прыпынку малы патрабаваў свайго:

«Ма-амка, а хто ето здзе-елаў?

— Само вырасло, сынок.

— Цаму-у?

— Бо расло, расло і вырасло!

— А цаму-у?

— Ай, не дуры мне галавы!..

Ад адчування непапраўнай страты, ад жалю Лаўрэну аж забіла дыханне. Спатрэбілася ўся сіла волі, каб узяць сябе ў рукі ды не расплакацца, ці — не завыць на вуліцы.

Перад домам у лыжным касцюме ўвіхаўся Аляксей Аляксандравіч са старымі вёдрамі ў руках. Гэты чалавек усю вайну праслужыў у штабах. Што такое штаб, Лаўрэн дакладна не ведаў і ўжо не стараўся даведацца. У адным быў абсалютна ўпзўнены — штосьці надта важнае. Як запамяталася яму яшчэ з часоў вайны, нават медсанбатаўскае начальства гэтае слова вымаўляла з пашанай ды і параненыя яго як бы баяліся. З той пары ў Лаўрэна да штабістаў сядзела такая насцярожаная павага, што адчуў яе і цяпер, пры кепскім настроі.

— Вітаю, Маркевіч, цябе! — спаткаў яго, бытта добрага знаёмага, былы маёр.

I адразу дзелавіта:

— Ну, надумаў да мяне на працу?

— Хто яго ведае...

— Шчэ не-е?

— Чаго цягнеш?

— Усё неяк так...

— Ага, не адважваешся! Усё трусіш! Усё хаваешся! А яшчэ франтавік!

Адно цяпер Лаўрэн успомніў пра школьніц.

— А ў вас, Аляксей Аляксандравіч, вучаніцы былі таксама нядаўна? — ён не без прыемнасці раптам адзначыў, што вайна з гэтым, хоць і былым маёрам ды штабістам, як бы звязала яго назаўсёды адной вяровачкай.— Чаго яны ўздумалі нас перапісваць?

— Каго-о?

— Тых, хто на вайне быў.

— А-а!

Былы маёр паўзіраўся ўдаль ды скрывіўся.

— Сам падумай!

— Хто яго ведае...

— Не здагадваешся?

— Аніяк.

— Ха, ён і не датумкае!

— То скажыце!

— Адстрэл ветэранаў будзе!

Лаўрэн жахнуўся:

— Адстрэ-эл?

— Але!

— Які-і?

— Такі самы!

— Што вы гаво-орыце, Аляксей Алякса-андравіч, ці ж такое можа бы-ыць?!

— А ведаеш, чаму? Бо ветэранаў жыве яшчэ надта многа, сяму-таму яны вельмі перашкаджаюць, і маладыя не ведаюць, што рабіць з імі!

— Ты не заўважаеш нават гэтага? Святая наіўнасць і сіні чулок. — куды ж ты глядзіш?! Ці — вачэй не маеш?! Бо я гэта бачу на кожным кроку! Калі на якую гадавіну апрану кіцель з рэгаліямі, мае адразу: «Зноў за свае ты бразгалкі? З-за гераізацыі мінулага цяпер нават добрага фільма па целіку не ўбачыш — усё пра вашыя падзеі і паходы круцяць, як ім не абрыдне! Да касаў на чыгунцы, у аэрапорце, на аўтобусных станцыях не падступіцца з-за ветэранаў! Месца ў гасцініцы зараз людскага не атрымаеш з-за вас — так і лезеце, бы тая саранча, са сваімі зялёнымі кніжачкамі!» Во як яны!

— Ну, суседзе, надумаешся да мяне — калі ласка, прыму з вялікай радасцю і адразу цябе запушчу ў дзела! Нават падабраў табе пару блокаў. Тут, недалёка.

З агідай кіўнуў на вёдры:

— Сотню эмаліраваных бачкоў заказаў замест гэтага барахла. Будзем з табой іх ставіць пад кожныя дзверы, і розныя фіфы перастануць круціць носам, што смярдзіць ім пад дзвярыма, што мух у пад'ездах разводжу ім — бачкі мыць зусім лёгка! Прыходзь, чакаю!

Увесь сабраны, як сціснутая спружына, невялічкі і хударлявы былы маёр з кароткім сівым бобрыкам на загарэлай галаве энергічна пакрочыў да сваёй драўлянай будкі, якая тырчала сярод падворка,— дзеці заўсёды то барабанілі, то з'язджалі з яе спічастага бляшанага даху.

Азлобленасць адстаўніка на дзяцей перадалася ўжо і Лаўрэну. «А і на самай справе, хібо і я сваім не перашкаджаю? Шчэ як! Перашкаджаю сынам, перашкаджаю нявесткам, а мо і шчэ каму і толькі з-за таго, што жыву на свеце!»

Ён са злым і горкім абурзннем паківаў галавой, цяжка ўздыхнуў ды поўны адчаю павалокся ў пад'езд на свой гэтак абрыдлы трэці паверх.

Адкуль чакаць хоць якіх-небудзь перамен? Няўжо будзе цягнуцца так дзень у дзень і цяпер?


6

Дома Кіра падала пісьмо:

— Я падумала, што нам з Уладзікам пакет адрасаваны, і распя-чатала, бо вы ж ніколі іх не атрымлівалі, як у нас жывяце. Прабачце, Лаўрэн Яфімавіч, так ужо атрымалася!

Ён, здзіўлены, узяў паперу.

— Нічого-нічого...

У каляровым канверце з малюнкам салдата ў касцы ды з лічбай «З5» ляжаў стандартны лісток глянцаванай паперы, дзе было старанна надрукавана залатымі літарамі: «Паважанаму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны тав. Маркевічу Л. Я. Сардэчна просім Вас, шаноўны Лаўрэн Яфімавіч, прыбыць у школу нумар 22 для спаткання з нашымі выхаванцамі з выпадку трыццаціпяцігоддзя з дня Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Старшыня клуба «Пошук» — Зіна Грыцук».

Яшчэ там стаяла дата сустрэчы са школьнікамі, гадзіна ды нават мінуты. Адным словам, паперу такую ён атрымліваў першы раз у сваім жыцці.

Прачытаўшы ўсё некалькі разоў, перапалоханы Лаўрэн бездапаможна ўзглянуў на нявестку.

Укладваючы не абы-якую надзею ў яго паход у школу, Кіра параіла:

— Трэ ісці.

— Мне-е?

— А каму ж?!

— Такому старо-ому?

— Ветэранаў маладых цяпер не бывае. Чакаюць вас праз пяць дзён. А заўтра — якраз дарэчы — вам, Лаўрэн Яфімавіч, уставяць новыя пратэзы з каронкамі, і выгляд будзеце мець цалкам нават прызваіты, каб людзям паказацца.

— Што ты, дзіця, такое гаво-орыш?! Нашто мне той вы-ыгляд?!

— Няпраўда!

— А-ай, выду-умваеце!..

— Выходзіць, трэба ісці абавязкова. Інакш і не мяркуйце, а — схадзіце! I Уладзік тое самае сказаў бы, каб дома быў. Пра што гаварыць, вам надта карысна схадзіць! Крыху развеецеся, чаго вы яшчэ ўпіраецеся?! Ідзіце, не сумнявайцеся!

А ён нават не сумняваўся. Было ўсё куды прасцей. Яго ахапіў самы звычайны страх. Гэтак зрабілася страшна, што аж па целе разлілася мляўкасць, ногі перасталі слухацца, ад чаго вымушаны быў гупнуць на крэсла.


ВЕТЭРАН I ВУЧНІ

1

Прывялі яго ў чацвёрты клас.

Лаўрэн быў з неакуратна паголенай электрабрытвай шыяй і кады-ком. Яго твар хоць і не меў маршчын, затое праз шэрую з карыч-невымі плямкамі окуру на лбе выпіраўся чэрап, а сівыя валасінкі тырчалі з вушэй ды ноздраў.

Дзеці апранулі яго ва Уладзікаў цёмны касцюм з камізэлькай ды ў белую кашулю з гальштукам, на якім віднеліся ў авале пальмачкі з бліскучкамі.

Гэтак прыбраны ветэран апусціўся нязграбка перад вучнямі — куды паказала настаўніца, маладзенькая Ліпа Вацлаваўна,—за стол і першым чынам здзівіўся.

А дзе ж у школьным класе галоўнае — парты?

Перад ім на тонкіх ножках сінелі столікі і свяціліся сцены з партрэтамі ды плётачкамі нейкіх раслінак — доўгіх, бы тонкія пастроначкі. Пульхныя дзіцячыя твары бытта хто вылепіў з першага-тунковай мукі з дабаўленнсм жаўтка, а ў бесклапотных маладзенькіх вачах — чыстых, як слязінка,— Лаўрэн не заўважыў аніякага здзіў-лення ці хоць бы зацікаўленасці тым, што да іх у клас завітаў ста-ронні чалавек. Бытта такое адбывалася тут кожны дзень, бытта ўсё-ўсё яны ўжо бачылі, ведалі і спазналі. Вучні ды вучаніцы з паказной пакорлівасцю і прыхаванай насцярожанасцю покуль што нядобра-зычліва зыркалі на яго ды чакалі.

Падобная на Кіру Ліпа Вацлаваўна аб'явіла:

— Рабяты! Перад вамі зараз выступіць праслаўлены ветэран Вялікай Айчыннай вайны, выступіць усімі ў горадзе паважаны і добра вядомы Лаўрэн Яфімавіч Маркевіч! Давайце ж, рабяты, дружна яму папляскаем — гэтак вітаючы ў нашым класе!

Апладысменты былі рэдкія.

— А цяпер папросім яго ўзяць слова!

Выступаць Лаўрэн надта ж не любіў. Яго здаровы мужыцкі розум быў прызвычаены назіраць ды абдумваць зусім простыя і ясныя з'явы, а сам ён меў звычай гаварыць коратка ды адно пра тое, што накіпела. На розных сходах часамі аніяк не мог злавіць сувязі паміж патокам мудрагелістых слоў, што ліліся і ліліся з вуснаў іншага краса-моўцы на трыбуне, з так зразумелай і простай рэчаіснасцю. У гэтых выпадках, калі яму давалі слова, мазгі Лаўрэна як бы нечым закліньвала, і ён тады рабіўся нібы дурны — стаяў ды маўчаў. Альбо бездапаможна мыкаў. Таму баяўся і ў школу ісці,— угаварыла не толькі нявестка, але і сын з унучкай. Святланцы надта хацелася потым хваліцца дзедам — у школе, у двары.

Бачачы, што шаноўны і «праслаўлены ветэран» не ведае, з чаго пачынаць, тоненькая ў поясе, з белымі кудзеркамі ды ў акулярах на вострым носіку дробненькая маладзічка падказала:

— Лаўрэн Яфімавіч, а вы, калі ласка, зрабіце гэтак, як заўсёды робяць перад намі тут іншыя ветэраны, — раскажыце нам спачатку, на якіх франтах служылі.

Не было куды дзявацца.

Добра адкашляўшыся, тужлівым ды нудным голасам Лаўрэн паціху пачаў:

— Калі ўсё тое было — даўно надто!.. О-ой, даўно-даў-но-о!..

— А ўсё ж такі, смялей давайце!

— Гэто — мо-ожно... Ну, прызвалі нас з вёсак у тутэйшы ваенка-мат сорак чацвёртага восенню. Куды бо гэто? А-а, адтуль ён, здаецца, і цяпер навабранцамі кіруе — за старым паркам, на вуліцы Багда-новіча, дзе гэтак многа алычы расце. А ў тую восень яна надто ж урадлівай была! А восень цёплая, о-ох, урадзі-іла — як жаўтком хто дзеравы абляпіў!.. Усіх тады на ваенкаматаўскім падворку перапісалі. Дактары кожнаго перамералі і на вагу паставілі, як заўша робяць у такіх выпадках. Пераслухалі нас, пераслухалі дый павязлі афіцэры да Бабруйска ў запасны полк. Ну, а там зноў з месяц паганялі, паганялі да сёмых патоў з вінтоўкамі па хвойнічках ля тае самай Беразіны, дзе калісьці французы тапіліса, шчэ крыху пакідалі мы дзеравяных гранат у фанерныя танкі, падзыгалі цераз ровікі ды калючыя драты, пастралялі ў шчыты і тады адправілі ўсіх цяплушкамі пад Варшаву. Ну, і там кватараваліса мы ля Мінска Мазавецкаго. Не ў кватэрах звычайных, вядомо,— у лесе, здаецца, жылі. Ага, сярод сосен старых, у зямлянках. Але ў цёплых і з саломай на нарах нават сухой — выгоду мелі там файную, нічого не скажу. Каб потым заўша так было, ого!..» Але — дзе ты бачыў!.. Часамі было такое, што зара чалавек, успамі-наючы, сам сабе не паверыць!.. Ну, а пасля рускаго Новаго року, сорак пятаго, ужэ і пачалоса ўсё тое — ваяваць усіх падчыстую па-гналі.

Лаўрэн якраз падышоў да самага галоўнага і цікавага. Здавалася б, тут менавіта і трэба перад юнымі слухачамі развярнуцца яму з падзеямі, каб уразіць іхнія чулыя душы. Але ў беднага прамоўцы бытта скончыўся раптам завод ці — не хапіла духу, і чалавек канчаткова замоўк.

Хвіліну панавала цягучае маўчанне.

— А вы на танку ваявалі, на самалёце ці на чым іншым? — з катэгарычнай патрабавальнасцю, нібы ветэран яму нечым абавя-заны, нібы пажылы гэты чалавек нашкодзіў і цяпер выкручваецца, закрычаў з-за першага століка бойкі пуцалаваты хлопчык у форменным пінжачку з чырвоным гальштукам на белай кашульцы.

— Не, не на танку. I не на самалёце.

— На браневіку?

— Бэтээр цяпер называецца, не ведаеш?!

— Які там бранявік!..

— Цішэй, рабяты! Лаўрэн Яфімавіч сам нам раскажа!

Калі нашых салдат прывезлі пад Варшаву, з розных часцей прыбылі афіцэры набіраць сабе папаўненне. Перад Лаўрэнам узнік капітан з эмблемай медыцынскай службы.

«Салдат, ты родам з вёскі? Шчэ і з заходняй? Цудоўна! А лет табе сколькі? Сорак, не ашукваеш? Бо выглядаеш на ўсе пяцьдзесят. Чаму? А-а, мабыць, цябе вусы так стараць! Ладна, паверым. Калі ты з вёскі, канём, вядома, правіць можаш, карміць яго і абыходзіцца ўмееш, вучыць цябе гэтаму не трэба? Так! Ну, і цудоўна — лічы, табе пашанцавала. Забіраю ў свой медсанбат. Будзеш у мяне возчыкам — «вадзіцелем кабылы», як у нас хлопцы кажуць пра такіх. Нашая часць завецца — «Гаспадарка Копысава», як і маё прозвішча. Зразумеў? Запамятай добра — калі згубішся, так будзеш дапытвацца. А цяпер глядзі ўважліва на ўказальнікі, што вісяць на слупах, дрэвах, платах, і зараз жа ў тым кірунку — шагам марш!»

Да апошняга дня вайны Лаўрэн і праслужыў у капітана Копыса-ва. Добры быў чалавек. Справядлівы. Сумленны. Сам працавіты і гнаў да работы іншых. Аднак пра сваіх людзей дбаў — мацяркі аб іх лепш не клапаціліся б, як гэта рабіў ён. Не выпендрываўся, не чапурыўся, бы сёкня некаторыя маладыя ўрачы. А медсёстры ды ўрачыхі Лаў-рэна лічылі за бацьку. Сорамна прызнацца, але, калі трэба было каторай залезці ў чан з гарачай вадой ды памыцца, пры ім нават і раздзяваліся...

Толькі Лаўрэн адчуў, што гэтым выпешчаным, на катлетачках, грэчневай кашы ды апельсінчыках з мандарынчыкамі выгадаваным мамчыным хлопчыкам ды дзяўчаткам надта ж будзе нецікава, калі пачне ён зараз маляваць, як на цыбатым сваім возіку з высокім пад'ёмам ды з моцнымі дубовымі коламі на жалезных абадах раз'язджаў па гразі разбітых франтавых дарог. А лгаць не ўмеў.

— Э-э, на якім там «браневіку»!.. Не, дзеці. Я пры конях усяго быў.

Падумаўшы, дадаў, уздыхаючы:

— З імі мяне доля звязала на вайне. Аж на чатыры ці на пяць месяцаў.

А— рлоўскія рысакі ў вас былі, якіх у кіно паказваюць? — азваўся другі бойкі знаток з задняга століка.

— Якія там «рысакі»!.. Ашчэ і «арлоўскія», ха!.. К таму часу, дзеці, нашых коней амаль усіх падчыстую выбілі. На трафейных больш ваявалі — сабраных немцамі з усяго свету. Атрымаеш такого, а ён — бы нямко! I як тыя людзі з імі дамаўляліса?!. Бывало, пройдзе добрых пару тыдняў, покуль такая каняка пачне сяк-так разумець цябе па-руску, слухацца твайго «тпр-р-ру!», «но!», «пайшоў», «стой!» ці — «дай ногу!» Покуль уваб'еш усё гэто ў яго, то намэнчышса, што хоць ты гвалт крычы. А карысці з тваіх старанняў — мало. Толькі, бывало, давядзеш яго да ладу, а каня твайго — трах! — і забіло. Сколькі бо прайшло праз мае рукі за тыя чатыры ваенныя месяцы, дай бог памяць!

Лаўрэн хвіліну думаў.

— Гнядую кабылку — ля Пазнані снарадам угробіло. Ага, на маршы якраз, і вечарам. Шустранькая была ды разумная — бы іншы чалавек. Пачнеш да яе гаварыць, то вушкі свае адразу настаўбур-чыць, храпы тыя раздзьме ды ўважліво слухае. Бо коні, дзеці, быва-юць разумнейшыя нават за людзей, толькі ніц не гавораць. I гэтая адно сказаць нічого не магла, затое ўсё разумела лепш за нас. А цягнула як, і ўсё подбегам. Напэўно, верхавой была, а як трапіла ў абоз, невядомо. Пасля яе заімеў буланаго. На гэты раз зусім што іншае атрымаў. От, якоесьці мяло, а не конь. Клубы высокія, лапаткі доўгія, а бакі запалыя, бы ў галоднай ваўчыцы. Корміш яго, падлу, не корміш, а ён — аднолькавы. Хоць выгляд меў і люты, а быў надто ж павольны ды рахманы. Небараку пад Шнайдэнмюле цэлы правы бок вырвало. Самалёты адляцелі. Вылез я з ровіка, атрахнуўся з зямлі, падыходжу да свае фурманкі, а ён — гатоў. Нават стрэльбы не даставаў з воза. А трэцяго каня — сівого і з лысінай — ужэ ў самым Бярліне ліпай прыдавіло. Ліпа і не старая, але камлём хрыбет яму пераламало. Адно яго мало зусім помню — тыдні з два ці нават менш, бедны, у мяне і паслужыў. Праўда, раз за плячо, дурань, укусіў мяне, новую фуфаечку парваў, таму і памятаю яго шчэ. Доўго сінякі папанасіў ад яго, заразы, ой, доўго!.. Выходзіць, усяго іх тры меў.

Ківаючы галавой, ветэран цяжка ўздыхнуў:

— Ох, і гінулі тады коні, ох, і гі-іблі — страх! А шкада было іх — бы людзей.

У класе запанавала спачувальнае маўчанне. Аднак Лаўрэн сэрцам адчуў, што гаварыў зараз гэтым хлопчыкам і дзяўчаткам хоць і пра вайну, ды ўсё яшчэ вайна яго была далёка не тая, якую маладзенькія слухачы патрабавалі.


2

Выручыць яго ўзялася настаўніца.

— I ўвогуле, Лаўрэн Яфімавіч, з коньмі, мабыць, было вам не соладка на вайне! Усе брыклівыя, упартыя, а некаторыя яшчэ, як вы самі тут гаварылі, кусачыя ды не слухаюцца! Яшчэ церпкім потам ад іх нясе,— зморшчыла яна востры носік.— А тут трэба па немцах страляць! I трэба глядзець, каб не прарваліся п'яныя фашысты ды не зайшлі ў тыл, праўда?

Лаўрэн са здзіўленнем паўзіраўся на дробную кабетку — ну да чаго ж яна падобная на Святланку з яе дзіцячымі пытаннямі. Нават у вачах пярэдніх хлопчыкаў улавіў усмешку, бытта вучні сваю настаўніцу папракалі — падумаеш, знайшла клопат, пхі-і!

Той самы пуцалаваты піянер не адставаў:

— Раскажыце, а як у партызаны набіралі? Прымалі туды ўсіх, хто хацеў?

Ашаломлены пытаннем, Лаўрэн задумаўся. Яго ўзялася выручаць настаўніца зноў:

— Самойла, я ж вам у класе талкавала пра гэта неаднойчы! Мы ўжо з вамі гэта праходзілі і вы павінны ведаць! Забыў? Так слухай! У пачатку вайны, трэцяга ліпеня,— запамятайце гэтую, дзеці, дату назаўсёды, яна вам яшчэ не раз на экзаменах спатрэбіцца, калі станеце потым у інстытуты свае паступаць,— па радыё выступіў да народа таварыш Сталін з заклікам. I тады савецкія людзі адразу пай-шлі ў лес! Цяпер табе ясна?

— Я-асна!

— Зразуме-ела!

— Да Самойлы нічога ніколі не даходзіць!

— Затое — да цябе даходзіць!..

Лаўрэну так і захацелася рубануць: ну, а каб Сталін не выступаў па радыё трэцяга ліпеня, то і партызанаў не было б? Што ты гаворыш, кабета! Але ж змаўчаў — не выпадала ставіць маладую настаўніцу ў няёмкае становішча.

Самойла не здаваўся:

— А вы самі ў партызанах былі?

— Не.

— Чаму?

У класе запанавала насцярожанасць. Ад дзіцячых дапытлівых позіркаў Лаўрэн крыху бы сумеўся ды адчуў сябе вінаватым.

— Не ўсіх туды бралі, бо...

Вучань яму дапамог:

— А-а, ведаю ўжэ! Бо з вашага дома немцы нікога не расстралялі і не было за каго помсціць, праўда?

— Не таму. Бо не ўсіх у партызаны бралі.

— Чаму?

— А чым ты іх узброіш, куды схаваеш — усюды ж вораг! Шчэ — ты пойдзеш, а старых бацькоў, жонку з дзяцьмі куды дзець? Немцы ж іх расстраляюць за цябе ўраз! Слабого, хвораго хто ў лес прыме?.. О-о, каб усім, хто толькі хацеў, можно было туды!.. Сувязным у іх лічыўса... Міхась Васілёк — шчэ даўні мой сябар — заўша да мяне ноччу пры-ходзіў з лесу на хутар... Днём з ім на фурманцы ў Бераставіцу егдзілі пару разоў, да Ваўкавыска. А раз нават і ў Гродно прыягджалі... Калі не мог вязці я, то Міхась з Данілам Кісляком з-за Нёмна егдзіў... Ён быў калекам, немцы на яго падумаць не маглі!.. Мы абодва былі сувязнымі. А з вінтоўкай — толькі на фронце ваяваў. Дый якое было там ваяванне — насіў яе, пачапіўшы за плячо, альбо вазіў, піхнуўшы ў воз пад сено, каб не намакала ды потым не ржавела, бо тады аніяк не дачысцішса.

— А якія вы гераічныя ўчынкі пра сябе ведаеце?

— Учы-ынкі? — сумеўся ветэран.

Клас выбухнуў, як па камандзе:

— Ага-а!

— Гераі-ічныя!

— I стра-ашныя, каб — ы-ы-ых!..

— Альбо — вельмі смешныя!

— I многа-многа раскажыце!

— Мы будзем вас слухаць!

— Гм, пра што вам такое паведаць...

У пачатку лютага медсанбат яго апынуўся каля Пазнані. Каторы тыдзень стаяла макрэнь — марасіў дождж са снегам, і ўсе былі мокрымі. Медсанбат перакідвалі з месца на месца. Яны часта блыталі дарогу, траплялі пад абстрэл. Пачынаюць бухаць снарады, міны, і што тады якому-небудзь пехацінцу — упаў у баразну альбо нырнуў у яміну ці варонку, ляжы сабе ды чакай, пакуль агнявы той вал пранясе. З коньмі так не схаваешся.

I немец тады іх нашаткаваў. Не дай бог колькі!

Перад Лаўрэнавымі вачыма адразу паўстала лагчына над чужой рэчкай, уся заваленая магутнымі конскімі тушамі — з надзьмутымі, як мячыкі, бліскучымі і пацямнелымі ад дажджу жыватамі, з выстаў-ленымі, бытта ўсім напаказ, адшліфаванымі да бляску, падковамі, з якімісьці кплівымі ўсмешкамі, што навечна застылі на вышчараных конскіх зубах, ад чаго і мёртвыя буланыя і буланчыкі, гнядыя і сіўкі, саўрасыя і вараныя ўсё яшчэ як бы заліваліся страшэнным рогатам смерці ды з папрокам крычалі — паглядзіце, людзі, паўзірайцеся, што вы з намі, такія-сякія, зрабілі! Вы паміж сабой аніяк не падзеліце і ваюеце, але ж пры чым тут мы-ы-ы-ы?!

Медсанбат размясцілі нарэшце на нейкім ацалелым хутары. Багатым, мабыць. Мураваныя будынкі гумна, дома, хлявоў, стайняў і свірнаў былі даўзёрнымі ды масіўнымі. Сцены мелі тоўстыя, як у крэпасці, і падворак закрывалі з усіх бакоў. Нямецкая авіяцыя каторы ўжо дзень не паказвалася ўвогуле, таму медыкі, нарэшце, адчулі палёгку — ва ўтульных, цёплых ды з моцнымі сценамі пакоях баўэра заняліся сваёй справай — ратаваннем параненых.

Раем цешыліся нядоўга.

Прарваліся аднекуль ашалелыя нямецкія батальёны ды надумалі ісці акурат на гэты хутар у прыступ. Капітан Копысаў загадаў эвакуацыю. Лаўрэн вывез сваю фурманку ў лес, і якраз тады хутар накрыў артналёт. Пяхота ўжо адышла, а паміж будынкаў засталіся яшчэ тры медсанбатаўскія фурманкі.

Час ішоў, але на падворку не заўважалася аніякага руху. I Лаўрэн нават не стаў чакаць капітанавага загаду — кінуў сваю фуру пад апеку іншых ды пашыбаваў да мураванак. Дзе раўчуком па лёдзе, дзе барознамі. На гладкім, бы сподачак, полі адчуваў сябе як голы, а ўсё ж такі на месца неўзабаве дабраўся цэлым. Толькі шынель пасекла яму ў двух месцах, прастрэлілі халяву, але — глупства. Тое, што ўбачыў, выглядала страшней.

З вокан будынка, дзе нядаўна завіхаліся медыкі, ужо вызмей-валіся чорна-белыя языкі дыму. Пад акапам хрыпелі смяротным хрыпам ды рваліся з прывязі перапалоханыя да шаленства абозныя коні. Ля калодзежа ў лужах — аглушаныя ці кантужаныя возчыкі. Навесным агнём іх накрыла мінамі, але які патрабавалі ратунак аднапалчане, разбірацца Лаўрэну не было калі.

Пачуўшы свайго, коні больш-менш супакоіліся. Лаўрэн імгненна запрог аднаго. Паставіў пад дугу другога і трэцяга.

На пустую падводу ўзваліў паўжывых возчыкаў. А на астатнія вазы накідаў навалам катлы, тазы, палаткі ды розныя бачкі, без чаго медыкі — як без рук. Убачыў скрыні з трафейным маслам і кансер-вамі, пакідаў да кантужаных таксама. Тады да задка пярэдняга воза прымацаваў повад ад вуздэчкі каня з другой фурманкі, а да яе пачапіў повад трэцяга каня.

Сцебануў бічом, папёр.

Коні зразумелі сваю задачу. З месца ўзялі ў галоп. Як Лаўрэн паспяваў за імі, потым і сам не мог зразумець, але ляцелі ўсе яны — як адно цэлае.

Калі доўгі абоз выскачыў на палявую дарогу, Лаўрэн з непры-томнымі салдатамі ды з безабароннай жывёлай аказаўся нібы ўзнятым над зямлёй. Адусюль адкрытым. Яшчэ і на прыцэле. Немцы адразу пачалі па іх пуляць міны адну за адной. Але на выбухі азірацца ён не надта меў час — глядзеў за вазамі ды пад шквальным агнём кіраваў лейцамі. Нялюдскім хрыпам стараўся заглушыць праклятую вайну, і яму бытта бы ад крыку лягчэла:

«Но-о, воўчае вы-ымя!»

«Куды-ы, падло, ве-ернеш?!»

«Но-о, зараза чортавая!»

«Пайшо-оў, дубіна до-охлая!»

У яго было ўражанне, што гады тыя мелі навалам боепрыпасаў, таму і з'явіліся каля хутара, каб іх хутчэй выстраляць, а зараз надта радуюцца, што задуму ажыццявіць удаецца. Снарады і міны павокал ірваліся густа, усё паднятае імі не мела часу нават апусціцца на зямлю, бо яго падкідвалі і падкідвалі новыя выбухі. Але коні — калі іх не зачапіла тым выбухам — ніколі табе не звернуць з дарогі. Конь уздрыгне, захрыпіць, застогне, скочыць на момант з перапуду ўбок, аднак і далей потым будзе па ёй імчаць, бы ашалелы.

З цэлым сваім караванам Лаўрзн неўзабаве шчасліва і дапаў у лес да сваіх. Адно перад першымі соснамі задняму каню міна шарахнула па хрыбце. Лаўрэн, аднак, быў напагатове. Секануў нажом раз і другі па рамянях ды з салдатамі, якія дружна высыпалі з лесу на падмогу, саматугам уцягнуў і гэты воз у гушчар.

Такім чынам, удалося вывезці астатнюю маёмасць і пакалечаных возчыкаў у бяспечнае месца.

У медсанбаце далечваўся сяржант-пехацінец, які выконваў абавязкі камандзіра гаспадарчага ўзвода. Хлапец усё бачыў і Лаўрэну тады аб'явіў:

«Ну, папаша, дай пяць! I ведай — я з табой у разведку пайшоў бы хоць зараз!»

Потым перад строем Лаўрэна хваліў сам капітан. Нават падаў дакументы на ўзнагароду медалём «За адвагу».

Ну, размалёўваць цяпер і гэта дзецям? Там жа не было ніякага ге-ройства, калі добра разабрацца. Няўжо на хутары гінуць пакале-чаным ды марнавацца медсанбатаўскаму дабру? Вывезці было неабходна — хоць памры. Не зрабіў бы гэта ён, вывез бы той самы сяржант-пехацінец. Вывез бы хто трэці — хутар фрыцы расстрэльвалі на вачах усяго медсанбата, і пехацінцаў-добраахвотнікаў, напэўна, знайшлося б.

Ды і пра што гэтым малым жэўжыкам гаварыць? Як пад выбухамі запрагаў коней?

Як біліся аб дошкі галовы цяжка кантужаных возчыкаў, калі фурманкі падкідвала на грудах?

Як з лясочка, рэзка выдзяляючыся на фоне дыму, цэлілі ў яго вогненныя струмені трасіруючых куль?

Як білі злева, білі справа, білі спераду і ў вочы яркія ды пякучыя ўсплёскі агню?

Як навокал дыбілася зямля?

Як ляцелі ў яго адшчапаныя ад дошак возіка трэскі, камяні і камы гразі?

Як супрацьпяхотнай мінай агаліла ў задняга каня на хрыбце ўсе скабы, і яны бліснулі белізной крутога яйка?

Як аслізлымі ад крыві рукамі ён усё не мог утрымаць нож, каб перарэзаць новы гуж?

Як выбухамі абсмаліла яму вусы, апякло бараду, а з шыняля засталіся толькі стужкі?..

Першым чынам здалі санітарам кантужаных.

У коней, бы кавальскія мяхі, яшчэ хадзілі бакі, а са змакрэлых клубоў валіла пара — Лаўрэн іх схаваў у гушчар. З тым самым сяржантам, які толькі што збіраўся ісці з ім у разведку, прыселі на тое, што засталося ад развернутага бомбай нямецкага танка, закурыць. Да іх падсела двое сувязістаў. Дрыжачымі ад перажытага ды моцна закуродымленымі рукамі хлопцы нязграбна скруцілі цыгаркі, глыбока зацягнуліся радаснай узбуджанасцю ад небяспекі, якую толькі што так шчасліва перажылі. Лаўрэну з-пад вушанкі цёк горкі пот і, пападаючы ў вочы, шчыпаў, як мыла. Размазваючы гразь па лбе, ён змахнуў брудным і калючым рукавом густыя кроплі ды аж прыжмурыўся ад прыемнасці. Крэкнуў:

«Ах, файно як!..»

«Люхс!» — паспеў дабавіць сувязіст. I тут міна — джара-ах!

Лаўрэна адкінула пад сасну. Ачуняў ён, узняўся ды глядзіць — яго суседзяў парвала на кавалачкі. Стодваццаці-міліметровая жарнула! У сяржанта яшчэ б'ецца адкрытае сэрца, дыхаюць сіняватыя лёгкія, дрыжаць вузлы нерваў і жылы, бялеюць аголеныя рабрыны, а сам хлапец з шэрым тварам і ўталопленымі ўверх вачыма вяла зявае, бытта выкінутая на бераг рыбіна...

I пра гэта гаварыць?

Ад такога апавядання атрупянее нават гэтая вучыцелька, для якой ад коней, бачыце вы, нясе церпкім потам. Усе тыя жахі потым маладзіцы, напэўна, пачнуць сніцца, не кажучы пра дзяцей. Каму тады не даставалася?

А пра смешнае?

Было і такое.

Лаўрэну вельмі было пацешна назіраць яшчэ ў час нямецка-польскай вайны ў верасні 19З9 года бабуль ды паненак у невялічкім мястэчку Малкінь ля Варшавы. Вайна тады толькі-толькі пачыналася, і людзі яшчэ не ўяўлялі сабе нават усяе небяспекі.

На Малкінь якраз наляцелі самалёты. Бабулі адразу шчыльна заматалі посцілкамі галовы ды — бабух на траву, дзе стаялі, а паненкі — адна да адной папрыціскаліся.

Паненкі так і прастаялі ўвесь налёт — нехта дурніц запэўніў, што аніякая нямецкая бомба не ўваб'ецца паміж людзей, калі будуць цесна так стаяць.

Цялушкі бязмозглыя.

На ўвесь Малкінь рагаталі салдаты з Лаўрэнавай роты, назіраючы за сцэнай. Бо чаму ж і не пасмяяцца даросламу з таго, што смешна. Але ж няўжо расказваць будзеш дзецям і пра такое?

Грэх. Лаўрэн быў хоць і няверуючы, але грэх прызнаваў.

— От, ваяваў, як усе. Хто ў той час не стараўсо, не цярпеў, не падстаўляў галавы? — бомкнуў ён, забыўшыся нават ужо дакладна, пра што вучні пыталіся.— Не знайсці такого цяпер чалавека з майго ўзросту. Усім даставаласа па самыя годзі. Дасталоса, вядомо, і мне, бы вашым дзядам. Што цяпер пра тое правіць... .

Зноў адчуў, што не дагадзіў вучням.


3

Цяпер ад задняга століка спыталася ўжо дзяўчынка:

— Дзядзя, а медалёў у вас многа?

— Медалё-оў?!.

А як жа, узнагароды і яго не абмінулі. З фронту навёз штук з пяць. Што бо яму першае далі?

Ага, медалю «За адвагу» возчыкі нават зайздросцілі. Потым — «За ўзяцце Берліна». А яшчэ пазней дабавілі — «За вызваленне Варшавы», «За перамогу над Германіяй». Усе такія бліскучыя, з новенькімі лентачкамі і ценькім звонам — калі, пачапіўшы на гімнасцёрку, ён крочыў куды. А з узнагародамі часамі атрымлівалася так: калі ты іх маеш ужо з пяць, то шостую можаш атрымаць нават бытта бы і за нішто.

У ваенкамаце пачапілі пасля вайны яшчэ некалькі ўзнагарод — гобілейных. Колькі бо, дай бог памяці,— дзве ці нават тры? Ой, мабыць, усяго аж чатыры, бо юбілеяў было надта многа! Ды меншы, Колік, каторы цяпер водзіць па акіянах караблі з Уладзівастока, усе бацькавыя медалі, каб ён там быў здаровы са сваімі дамашнімі, на розныя ножыкі, шкелцы, гуму для рагаткі ды на іншыя штуковіны прамяняў.

Скардзіцца цяпер вучням на ўласнае дзіця?

— Было іх не мало,— уздыхнуў Лаўрэн.— Аж сем ці нават з восем... А мо з дзесяць, бо потым шчэ і за работу ў калгасе дабаўлялі... Сам не заўважыў, куды падзеліса — ні аднаго ўжэ не маю. Ат, не бярог, бо генералам стаць не збіраўса.

— Я-а-асненька! — выгукнуў хтосьці не то з'едліва, не то паблажліва.

Настаўніца накрычала:

— Што за рэплікі, Шалкевіч?!

— А я — што? Я — нічо-ога!..

— Ну і маўчы!

Але Шалкевіч з задняга століка маўчаць не хацеў. Спытаўся:

— А вы сапраўдных герояў бачылі?

Лаўрэн аж надта адчуваў, што малыя патрабавалі адказаў імгненных — як стрэлаў. Яны хацелі, каб словамі госць іх разіў, бо такія ўжо гэтыя піянеры і піянеркі па натуры — жывыя, нецярплівыя, быстрыя і ўпэўненыя. А Лаўрэну неабходна было ўсё ўспомніць, старанна ўзважыць ды вырашыць: казаць пра гэта, намякнуць адно ці лепш за ўсё — увогуле ўтаіць.

Гм, ці бачыў сапраўдных герояў?

Нагадаўся франтавы выпадак. Але ж ці мае права і пра тое здарэнне гаварыць? Ды і не быў цалкам упэўнены, што ўсё выдарылася дакладна гэтак на самай справе.

Каля Одэра Лаўрэн падслухаў, як салдат, валяючыся ка тапчане ў медсанбатаўскай палаце, апавядаў суседзям пра бой, дзе хлапца параніла. Справа выглядала бытта бы наступным чынам.

Узвод пяхоты прачэсваў мясцовасць і выпадкова калез ка нямецкія танкі. Нрыземістыя машыны з бела-чорнымі крыжыкамі на бракі прытаіліся сабе ў беразнячку ды з камарыным звонам прыглушакых матораў на халастым хаду чакалі каманды да атакі. А што такое той самы іхні «тыгр» ці кават і «пантэра», калі танкістаў у іх пазачы-няюць на ўсе лючкі — звычайная труна. Колькі ты ўбачыш праз тыя шчылінкі? Акурат бы праз дзюрку ад ключа.

Вядома, у іхніх камандзіраў — радыё, афіцэры, напэўна, трымалі слухавачкі ля вуха ды чакалі тае каманды.

Адзін баец з таго самага, што і Лаўрэн, набору падляцеў да крайняга танка, стукнуў каванай плткай прыклада па брані, і люк адкрыўся. Салдат не стаў чакаць, покуль высунецца адтуль у шлеме немец,—адразу і пацнуў гранату ў жалезную фортачку. Пасля выбуху — бягом да наступнай машыны.

Бытта бы спаліў гэтак аж шзсць «тыграў».

Але мо нельга дзецям расказваць пра гзта, бо салдат той аказаўся сынам дзячка з-пад Навагрудка. Перадавалі, начальства яго нават на ўзнагароду не падало.

Дый з тымі танкамі, мажліва, калі добра разабрацца, выйшла б цалкам іншая гісторыя — немцы былі не дурні і ваяваць таксама ўмелі. Паракены мог і збрахаць — занадта лёгка дзячковаму сынку тыя танкі дасталіся. А што салдату? Увогуле цалкам здаровы хлопец, толькі з прастрэленай нагой ці рукой. Ляжыць сабе малады здаравяка ды сумуе. Яму, вядома, надта ж доўжыцца ў палаце, і ён вельмі нудзіцца. Аж карціць нечым уразіць сяброў. А навокал столькі прагных слухачоў і ўсе сунуць табе ў зубы трафейную папяроску, яшчэ нават пстрыкаюць запальнічкай ды прагна глядзяць табе ў рот — з нецярпеннем чакаюць яшчэ адну цікавую байку...

— Чаму не, даводзіласа бачыць і герояў. О-о, такія былі некаторыя зу-ухі!..

— Раскажы-ыце пра іх, дзядзя!

— Ага,— найгаласней крычаў Шалкевіч,— а мы паслу-хаем!

— Про-осім вас!

— Вельмі хочацца паслухаць такое!

— Ат, што там пра іх правіць буду — у кніжках пра такіх панапісувано цяпер, толькі паспявайце чытаць!


4

Усхапіўся з месца яшчэ адзін хлопчык у сінім форменным пінжачку ды адчайна не то папракнуў, не то спытаўся:

— А вы самі хоць аднаго фашыста застрэлілі?

Яго юныя сябры дружна падхапілі:

— Ага-а!

— I як вы яго забівалі!

— З вінтоўкі?

— Я бы шабляй — р-р-раз! — і гатова!

— Ты што — з аўтамата лепш! Толькі наставіў ствалом наперад і — ты-ты-ты-ты-ты!..

— А я гранатай — бум-м-м!..

— Сціхніце, героі,— стрымлівала іх дзяўчынка.— Вы ж на вайне не былі! Лепш чалавека паслухаем!

— Раскажы-ыце, дзядзя-а!

Лаўрэн перад вучнямі зноў адчуў сябе вінаватым. Бы ў той мілі-цыі гадоў з дваццаць таму на допыце, калі згарэў калгасны кароўнік. Ён не мог толкам растлумачыць следчаму — маладому хлопцу, чаму з ланцугоў адчапіў усе каровы да адной, толькі апошнюю пакінуў і яна жывой згарэла. Даляцеў тады да доўгай будыніны першым і ўзяўся быдла выводзіць. Каровы ўзмыквалі, упіраліся, дурныя, бытта іх на зарэз збіраліся валачы, аднак ён свайго дамогся. Адной рагулі чамусьці не заўважыў і — во. Малады, самаўпэўнены следчы ўсё да яго прыставаў — чаму не вывеў і яе, навошта менавіта гэтую карову пакінуў, з якой мэтай гэта зрабіў? А Лаўрэн і сёння не разумеў, як тады атрымалася. Аслеп на тую хвіліну ці якая халера? Яшчэ меў час, полымя шугала ў кароўніку з таго канца, дзе ляжала сена з саломай, бо кароўнік быў яшчэ старой планіроўкі, з падвеснымі нават рэйкамі для падвозкі корму і вывазу гною. Здаецца, так прыглядаўся старанна да кожнага стойла, так шарыў вачыма...

На вайне не забіваў ён нікога.

Стралялі адны ў адных на перадавой, дзе Лаўрэну быць, дзякуй богу, мала даводзілася. То і добра, што рэдка там бываў. Бо калі б рукапашная, не дай бог, які з яго ваяка супраць іншага маладога нямчыска — натрэніраванага, адкормленага, здаровага і звітнага, бы вужака. Такім давалі рады хутчэй байцы маладзейшыя — таксама звітныя. А калі гаварыць пра тое забіванне, то каму надта свярбелі рукі да гэтага...

Знайшоўся ў іх такі абармот. Лаўрэн памятаць будзе яго, пакуль жыцьме.

Ад Одэра яны калонай валілі тады ў прыгарад Берліна. Немцы ўжо сталі зусім-зусім не тыя, што былі калісьці,— з іх амаль увесь дух выйшаў, а заадно, мусіць, і бензін. Было відаць па кінутых на шашы машынах — цэлых і часамі новенькіх: налівай у бакі гаручае ды сядай за абаранку. Калі і з'яўлялася на хаду грузавічка, то цягнула дзве, тры іншыя, а нямецкія пехацінцы калясілі больш на равэрах[42], чым у кузаве. Насустрач нашай расцягнутай калоне сяды-тады крочылі ў касках адзіночныя немцы здавацца ў палон. Але ж імі мала хто і цікавіўся, бо па-вясенняму свяціла красавіцкае сонца, заліваліся радасна і звінелі жаўрукі, зелянелі трава ды вербы, пахла разапрэлая ралля, па якой пахаджвалі нават ужо буслы, і блізіўся, нарэшце, канец абрыдлай усім вайне, напаўняючы сэрцы байцоў радасцю.

У медсанбатаўскім рэзерве ў той час круціўся нейкі сяржант — высокі, худы, з падзёўбаным воспай тварам, з тоўстым носам і пражылкамі на ім.

«Мамку маю немцы забілі і татку павесілі!» — казаў усім весела, бытта хвалячыся.

Напэўна, хлусіў. У каго і праўда ворагі парашылі родных, гэтага байцы не выстаўлялі. А калі ўжо і гаварылі, то з болем ды адпаведна сябе паводзілі. А гэты, бывала, забяжыць у мястэчку да якой-небудзь канторы, вывалача машынку дтя друкавання ды з цэлай сілы аб брук — тарах! А то загляне ў пустую кватэру, мэблю перакуліць ды з пісталета па люстзрках — бах! бах! бах! — шчэ і рагоча ад звону, з якім шкло сыплецца.

У адным месцы злева ад дарогі медсанбатаўскі абоз убачыў — ляжыць сабе на раллі паранены немчык. Відаць, сябры падаслалі пад яго коўдру. Пакталі яму пад галаву яшчэ і каску, а на яе — скатку шыняля. Белабрысы, мала-дзенькі салдацік, мабыць, з апошняга фрыцаўскага прызыву.

Цалкам хлапчаня яшчэ. Усё прыўзнімаў галаву ды цікаваў на ка-лону — бы некага выглядаў ці чакаў. А збоку ў яго валялася дзеся-цізарадка. Нямецкая — няўклюдная і цяжкая. Лаўрэн нават падумаў, ці не пакласці немчыка ў павозку. Агледзеў уважліва свой вазок, не знайшоў свабоднага месца і вырашыў — падбяруць іншыя, войск цэлая прорва валіць.

Раптам худы сяржант з падзёўбаным воспай тварам убачыў салдаціка ды пашыбаваў па чорнай і гразкай раллі прама на яго. Покуль хто паспеў вымавіць і слова, нягоднік хапіў дзесяцізарадку і выпусціў у ляжачага салда-ціка кароткую чаргу: тр-р-р!

Бялявая галава з'ехала з каскі на раллю. Немчык яшчэ пару разоў скорчыўся і апруцянеў.

«Ах-х!» — пракацілася па калоне жахлівае абурэннс.

Абармоту гэтага здалося мала.

Ён схапіў дзесяцізарадку за ствол ды, каб пабіць ложа, узняў яе, як палена, над галавой ды гахнуў з усяе сілы па касцы прыкладам. Што магло атрымацца пасля такога маху, кожнаму франтавіку добра вядома. Замок узвёўся, баёк ляснуў па пістоне ды — бабах! — худому сяржанту з падзёўбаным воспай тварам дзесяцізарадка стрэліла ў жывот. Ужо мёртвым рэзервіст так і зваліўся адразу папя-рок бялявага немчыка.

Не пашкадаваў абармота ніхто.

Потым, калі начальства пачало разбірацца, выявілася, бытта сяржант тры гады сядзеў за бандытызм...

— Не, забіваць немцаў мне не даводзіласа — чаго не, таго не. Не буду на сябе нагаворваць, не стану грэх на сваю душу браць,— добра-сумленна прызнаўся Лаўрэн.— Нават калі ў павозцы было месца, іхніх параненых браў на воз да сябе ды валок са сваімі — на перавязку. Памятаю, ашчэ колькі разоў валок гэтак. А такія былі немчыкі ўжэ смірпыя, добранькія і ветлівыя — смех адзін! Усё савалі свае цыгаркі, пстрыкалі запальнічкамі, цвярдзілі: «Гітлер — капут! Гітлер — капут!» Капітан наш чалавекам быў людскім, лячыў іх таксамо.

Дзеці ўзіраліся на ветэрана ўжо паблажліва — зноў не дагадзіў вучням.

А што мог параіць?


5

Дробненькае і непрыкметнае дзеўчанё з-за першага століка, як бы з жаласці да госця і з вялікага спачування, нясмела пацікавілася:

— Дзядзя, а на вайне страшна, праўда?

Хлопчыкі на яе накінуліся:

— О-о, баяка!

— Знайшла-а аб чым пытацца!

— Ку-урыца бязмозглая, а не Курачкіна!

— Маўчала б, маляўка!

— А ты — бегемот!

— Шчэ агрызаецца!..

— Перастаньце! — цыкнула настаўніца.

А Лаўрэн спахапіўся — цікавае пытанне задало гэтае дзіцянё. Толькі ніколі чамусьці не задумваўся над ім. Калі ж так прыпомніць усё тое, памеркаваць...

Гм, бывала, вядома, тады ўсяляк. Але ж калі страх яго агортваў наймацнейшы? Напэўна, як бездапаможна сядзеў у якой-небудзь яміне ці ляжаў без руху ў баразне, а ў гэты час вакол ірваліся снарады, міны ды ціўкалі кулі, пырскаючы гразёю і пяском у вочы, а жгуты тугога паветра джгалі каля твайго носа, білі табе па твары ці нагах. У такіх выпадках пагалоўна ўсе баяліся ды адчувалі спіной пералёт кожнай кулі, кожнага асколка, кожнага каменя, груды і кавалка цэглы — хай ніхто не брэша, што іначай было. I тады кожны імкнуўся зашыцца, як той крот, чым глыбей у зямлю, а яна ў той момант здавалася такой жаданай і надзейнай. Затое калі ён валок параненага ці правіў нават канём — хоць бы і для ўсяе вайны з чатырох бакоў будучы адкрытым,— міны, асколкі, кулі і бомбы паступова як бы пераставалі для яго існаваць, а ўвесь той страх у чалавеку некуды раствараўся, знікаў цалкам.

— Страшно, дзеці, калі зусім ніц не робіш. Як толькі возьмешса за што — за каня, за параненаго, тады ўжэ нічого не баішса, бытта новым чалавекам робішса. З усімі людзьмі, мабыць, гэтак, калі адно прыглядзецца добра тады да іх...

Яшчэ яму хацелася дадаць, што бывае таксама страшна, калі пе ведаеш памераў небяспекі, якая цябе чакае. Але тут адчуў — яго тлумачэнне будзе для малых незразумелым, бо які ж яшчэ мелі яны жыццёвы вопыт. Ніякага.

Да ўсяго добра заўважыў — настаўніца выхаванцаў сваіх ужо ледзьве-ледзьве стрымлівае. Яшчэ мінуту і клас рассыплецца. Мо ўжо хопіць і таго, што ім тут нагарадзіў?

А класнай захацелася якраз спатканне нечым яшчэ і замацаваць. Успомніла:

А як вы, Лаўрэн Яфімавіч, адносіцеся да таго, што заходне-нямецкія гісторыкі кажуць, бытта войскі іхнія перамог не гераізм на'шых байцоў і афіцэраў, а рускія маразы ды вялікая тэрыторыя, што стала для іх нечаканасцю?

Прыняўшы пытанне за абразу, Лаўрэн абурана кінуў:

— Што яны там мелюць?! Што, немцы ў карту не маглі заглянуць перад тым, як вайной ісці на нас, каб упэўніцца, якая тэрыторыя перад імі — велькая ці малая? Не маглі на градуснікі перад гэтым зірнуць?

Настаўніца нават усміхнулася — так адказ ветэрана ёй спадабаўся. Захацелася спытацца яшчэ пра нешта, але ў класе ўжо ўзняўся вэрхал.

— Ліпа Вацлаваўна! — схапіўся пуцалаваты хлопчык з першай парты.— А Блёскін кусаецца!

— Блёскін!

— То хай мне аддае маю марку! — ускочыў ды абурана загаласіў другі такі самы жэўжык.

— А я ў цябе браў?

— Браў!

— Калі-і?

— А мо — не?

— Ы-ы-ых, шчэ што выдумай!

— Узяў і не прызнаецца!

— У чым маю прызнацца? Яе ў мяне ўжо няма!

— А дзе?

— Сам шукай!

— Ты аддаў, а шукаць стану я? Хо!

— Я павінен за цябе рабіць гэта, так?

— I не я!

— Цішэй там, на «камчатцы»! — накрычала на абодвух настаў-ніца.— Блёскін і ты, Самойла,— сядайце! Сядзьце і не маячце мне пе-рад вачыма! Ладна, ладна, сядайце! Разбяромся з вашымі маркамі потым! У нас яшчэ — класная гадзіна наперадзе!

— А хай аддасць маё!

— Прывецік!

— Во, не хоча аддаваць!

— А як магу табе аддаць тое, чаго ў мяне даўно няма? Ну, як, скажы?

— А дзе яна?

— Я нанімаўся ў цябе вартаваць?

— Не выкручвайся, а скажы — дзе?

— Каму я загадала — сядзьце ды змоўкніце, нарэшце!

— Хай раней скажа — наймаўся я да яго?

— А ты скажы — дзе!

— Служку знайшоў!

— Сядзеце вы, нарэшце? — з пагрозай кінулася да крыкуноў настаўніца.

Паслухаўся і сеў толькі Самойла. Другі ж вучань на настаўніцу не звярнуў нават увагі. З абуранага імгненна зрабіў прыстойна-ветлівы выраз твару ды ў Лаўрэна спытаўся:

— А вы штык, каску, пісталет ці яшчэ там што такое... Ну, напрыклад, нямецкае знамя з вайны прывезлі?

— Ага-а! — зноў дружна ажывіўся клас.

— Што вы цяпер з вайны маеце?

— Можаце нам паказаць?

— Прынясі-іце!

Лаўрэн спалохаўся:

— Што прывё-оз?.. Пістале-ет, зна-амя нямецкае?.. Нашто-о яны мне-е?!

I бездапаможна паўзіраўся на класную.

Тая над пачцівым старым з сіваватымі, бы з сярэбранай стружкі, валасамі, з чыстымі праўдамоўнымі вачыма, з насупленымі густымі брывамі ды з адкрытым тварам чалавека, які змалку прызвычаіўся самастойна думаць, вырашаць і адстойваць свае думкі, зжалілася. Здаволеная, што гэты госць не пайшоў плесці чаго трэба і не трэба, як часамі здараліся ў яе прыкрыя выпадкі і яна тады гатова была вучням затыкаць вушы, настаўніца ўзялася ўрачыста вымаць з графіна букет ды бойка загаварыла:

— Ну, рабяты, а цяпер давайце дружна падзякуем шаноўнаму нашаму госцю-ветэрану Лаўрэну Яфімавічу, што выкраіў ад сябе каштоўны час і завітаў сюды, каб падзяліцца ўражаннямі аб незвычайнай для ўсіх нас падзеі — Вялікай Айчыннай вайне! Былі гэта, рабяты, надта важныя для нашай краіны гады — удзельніку ніколі-ніколі не забыць такога. Праўда, Лаўрэн Яфімавіч?

I ён на ўсялякі выпадак матнуў галавой.

— А яшчэ ветэран, які перажыў ваеннае пекла, напэўна, хоча, каб вы, рабяты, усе-усе,— і ты, Блёскін, і ты, Самойла, і ты, Шалкевіч, і ты, Курачкіна, і астатнія — добра вучыліся, выдатна сябе паводзілі, былі дысцыплінаванымі, выканалі ды перавыканалі план па здачы металалому і макулатуры і наогул сталі дастойнымі герояў свя¬шчэннай вайны, іх неўміручай вайсковай славы і доблесці! Праўду я сказала, Лаўрэн Яфімавіч?

— О-о, вучыцца трэбо, а як жа... Вядомо, трэ... Так трэ сябе паводзіць, каб навучыцелька не скардзіласа на вас... Усім трэ вучыцца і добро... Каб мне цяпер так, як вам, о-о!.. Цяпер, дзеці, не тое, што калісь!..

Настаўніца казала ўжо з уздымам:

— Дык падзякуем жа дружна за вельмі цікавае для ўсіх нас ды карыснае ўсім нам апавяданне ветэрана і за такую прыемную ды незабыўную сустрэчу! А вам, шаноўны Лаўрэн Яфімавіч, жадаем многа-многа здароўя і многа бадзёрасці! Ад нас усіх, а таксама і ад дырэкцыі школы, ад парткома ды прафсаюзнай арганізацыі дазволь-це ўручыць вам гэтыя скромныя кветкі са шчырымі пажадан-нямі доўгіх-доўгіх гадоў жыцця і шчасця!

Тады падала чырвоныя гваздзікі.

Цяпер вучні пляскалі больш дружна ды зараз жа рванулі з класа на перапынак. А рванулі з такім грукатам ды гвалтам, з такім імпэтам, што аж дзіва брала, як школьны будынак іх вытрымлівае — таму хіба, што зусім яшчэ новы.

Гэтым часам Лаўрэна агарнула нездаволенасць сабой, расчара-ванне і нейкая горыч.

Ну, навошта яму «доўгія-доўгія гады жыцця», пра якія, мабыць, шчыра гаварыла настаўніца?

Што ён, што Кіра, што Уладзік з Паўлам спадзяваліся ад гэтай сустрэчы, чаго ад яе чакалі?

Яшчэ Лаўрэн адчуў неадольную тупую стомленасць, якой не ведаў, мабыць, пасля найцяжэйшай работы. Не мог сабе нават і ўявіць, як зараз узнімецца на ногі ды пойдзе.

А ісці трэба. Не заставацца ж тут назаўсёды. Толькі ж — куды ісці ды чаго?



Загрузка...