СЕРЫНАДА ЖЫЦЦЯ

Гучаць серынады зноў ноткі,

Струменіць дажджом сакавік,

А шлях да вясны стаў кароткі –

За тым паваротам ён знік.

А дзень сёння зноўку самотны,

Чакае вясну ці смугу?

Вятрыска бяжыць бесклапотны,

Пакіне на вокнах слязу.

Зіму да двара ён вяртае,

З нябёсаў змяце белы снег,

А квецень далёкага мая

На поўдні бярэ свой разбег…

21.03.2012.

Загрузка...