КРОЗА

Лістотай жоўтай свет прапах,

Віруе ў танцы лісце,

Журба застыне ў вачах,

Дзе адшукаць мне выйсце?

Сумуе зноўку жоўты гай,

І верасень агністы,

Рабіне кіне, як адчай,

Чырвоныя маністы.

Загрузка...