ВЕРШЫ – КАРАЦЕЛЬКІ


* * *

Каб была ты заўсёды шчаслівай,

І прыгожай, і добрай, і мілай!

Каб самоты ніколі не знала,

І, як птушка, заўсёды спявала!

* * *

Скептык – сее недавер,

Хлус жа толькі сахарын.

Ты нікому з іх не вер!

Твой дарадчык: Бог адзін!

* * *

Пустаслоўе, як вада,

Льецца, як рачулка,

Каб сабраць – была б бяда

На той сцежцы гулкай.

* * *

Апрануўся, нібы дэндзі,

А ў душы – пустэча…

І малюе язык-пэндзель

Адзін цёмны вечар.

* * *

Не журыся, дружа. Лепей

Азірніся ты навокал!

У жыцці нашым ты ведай:

Справы ўсе на відавоку.

* * *

На дарозе жыцця шырокай

Мы сустрэліся зноўку з табою,

Стаў ты зоркай халоднай, далёкай,

Успамінкі ўсе змыла вясною.

* * *

Не хваліся багаццем,

Усё гэта – часова!

Да святла трэба ўзняцца,

Сябраваць з добрым словам.

* * *

Жыві, сябровачка, з усмешкай,

На сэрцы будзе весялей!

І не хадзі, прашу, той сцежкай,

Дзе стрэла злосць сярод людзей.

* * *

Не смейся над каханнем,

Не прыніжай таго,

Хто роспачным прызнаннем

Сагрэў тваё акно…

* * *

Не кахай, эгаіста,

Не кахай!

Ты свой лёс урачыста

Сустракай.

* * *

Усе справы нашы – бачыць неба…

Жабраку ахвяруй бохан хлеба.

Каб душа не гарэла ў агні.

Ты з пагардай услед не зірні!

* * *

Не забывай: між намі – клін,

У плёткі той – крывыя ногі!

Бо бачыць Бог. І ён адзін

Вядзе да правільнай дарогі.

* * *

Жыві. Твары. Шукай натхненне

У добрых справах. У царкве.

Пакінь раллі тое насенне,

Якое жытам узрасце!

* * *

Развітаюся з самотай,

Весялей на свет зірну,

Толькі жыць зноў бесклапотна

Я ніколі не змагу!

* * *

У кожнага — ёсць прызначэнне...

Пра гэта — ведай чалавек!

Прэлюдыя жыцця нязменна:

Айчыне верным будзь навек!

* * *

Няўжо ўсё знікла назусім,

Вясновы дзень той верасовы?

Прабегла многа белых зім,

Ды не забыць мне твае словы…

* * *

Пра боль свой лепей ты не помні,

Хай радасць сэрца толькі чуе,

Сагрэюць веры Боскай промні,

Спявай жыццю зноў алілуя!

* * *

Не вер ты палкаму агню –

Вярбіна скіне пазалоту,

Я восень жоўтую люблю,

Калі фарбуе зноў лістоту.

* * *

Стала прычоска мая беласнежнай,

Плечы сануў у дугу горкі лёс.

Фініш жыццёвы такі непазбежны,

І не схавацца між белых бяроз…

* * *

Скіну з плеч я адзіноту

І звярнуся да Хрыста:

– Забяры маю самоту,

Бо навокал – пустата…

* * *

Спявалі звонка капяжы,

Звінелі ручаіны,

І свет вясною зноў ажыў,

Стаў сонечным і мілым.

* * *

Планіда, нібыта знарок

Дарыла нам усмешку,

І адлюструе, мой радок,

Душы самотнай песню…

Ноты


















Загрузка...