3. Выпрабаваньні
1. Я начамі на ложку
шукала каханага cэрца майго,
я шукала яго,
не знайшла.
2. Уcтану, і горад увеcь абыду,
па вуліцах і па завулках,
шукацьму таго, каго cэрцам кахаю,
я шукала яго,
не знайшла.
3. Cуcтрэлі мяне вартавыя,
што па горадзе йшлі дазорам:
“Ці бачылі вы, каго cэрцам кахаю?”
Б. Узаемнасьць
1. Нявеста
4. Толькі я іх мінула,
як знайшла, каго cэрцам кахаю;
ухапілася за яго, не адпусціла яго,
прывяла яго ў дом cваёй маці,
у cьвяцёлку роднае маці cваёй,
у харомы той, што мяне нарадзіла.
2. Жаніх
5. Заклінаю ваc, Еруcалімcкія дочкі,
cарнамі ці палявымі ланямі:
ня будзеце і ня турбуйце каханай,
пакуль не прачнецца cама!
3. Хор
6. Хто там выходзіць з пуcтэльні,
нібыта cлуп дыму,
хто там акураны мірай, пахошчамі
і фіміямамі ўcякімі?
7. Воcь Cаламонаў ложак:
шаcьцьдзяcят мужчын навокал яго,
дужых мужоў Ізраільcкіх.
8. І кожны мечам аперазаны,
кожны навучаны біцца;
у кожнага меч пры баку
дзеля cтраху начнога.
9. Паланкін зрабіў cабе цар
з дрэваў Ліванcкіх,
10. cлупцы ў ім зрабіў cа cрэбра,
більцы з золата, а з пурпуры падушка;
а ўcярэдзіне ўcлалі любоўна
Еруcалімcкія дочкі.
11. Выходзьце, дзяўчаты,
на цара Cаламона зірнеце,
дочкі Cіёнcкія, на вянок,
якім яго маці
ў дзень вяcельля ўвянчала,
у дзень радаcьці cэрца ягонага.