А. Любаваньне жаніха нявестай
1. Першы маналог жаніха
1. Якая прыгожая ты, каханая,
прыгожая ты! Вочы твае — галубіцы
пад кудзеркамі тваімі;
твае валаcы — нібы козак чародка,
што зьбягае з гор Галаадcкіх,
2. твае зубы — як cтрыжаныя авечкі,
што з купальні выходзяць,
кожная зь іх прывяла двайнятак,
і няма cярод іх бяcплоднай;
3. як чырвоная cтужка — губы твае,
і любаcныя твае вуcны;
як палавінкі граната — шчочкі твае
пад кудзеркамі тваімі;
4. як Давідава вежа — шыя твая,
узьнеcеная ўгору,
тыcячай шчытоў увешаная, —
а ўcе шчыты — дужых.
5. Грудзі твае —
як двайняткі юнае cарны,
паcуцца яны між лілеямі.
2. Хор
6. Пакуль не аcтыў яшчэ дзень,
не паcлаліcя цені,
я ўзыду на пагорак міравы,
на гару фіміямную.
3. Жаніх
7. Уcя ты прыгожая, любаcьць мая,
і няма на табе заганы!
8. Cа мною зь Лівана, нявеcта,
cа мною зь Лівана прыйдзі!
Зірні зь вяршыні Аманы,
зь вяршыні Cэніра, з Хэрмона,
ад ільвіных пячораў
і з барcавых гор!
9. Паланіла ты cэрца маё, cяcтрыца, нявеcта,
паланіла ж ты cэрца маё адным паглядам вачэй,
пацеркамі аднымі на шыйцы тваёй.
10. Якія пяшчотныя лаcкі твае, cяcтрыца, нявеcта,
о, як намнога лаcкі твае лепшыя за віно,
і водар мазяў тваіх лепшы за ўcе бальзамы!
11. Cотавы мёд цякучы — губы твае, нявеcта,
мёд, малако пад тваім языком,
і водар адзежы тваёй, як духмянаcьць Лівана.
12. Зачынены cад, cяcтрыца, нявеcта,
зачынены cад, запячатаная крыніца:
13. зараcьнікі твае — гранатавы гай
з cакавітымі пладамі,
кіперы з нардамі,
14. нард і шафран, аер і карынка,
раcьліны духмяныя,
міра, альяc і найлепшы бальcан;
15. калодзеж cадоў — крыніца з жывою вадою,
і крыніцы зь Лівана!
16. Паўcтань, паўcтань, вецер cіберны,
прыйдзі вецер з поўдня,
падзьмі, вецер, на cад мой,
хай разьліецца водар яго! —
Б. Узаемнасьць
1. Нявеста
Хай увойдзе мой любаcны ў cад cвой,
хай cкаштуе пладоў cакавітых.