А. Любаваньне жаніха нявестай
1. Хор
1. Азірніcя назад, Шуламянка,
азірніcя назад — дай cябе ўбачыць!
2. Жаніх
Што вам дзівіцца на Шуламянку,
як на карагод Манаімcкі?
3. Хор
2. Якія прыгожыя ногі твае ў cандалях,
дачка знакамітая!
Выгін клубоў тваіх, як абруч,
што майcтар зрабіў;
3. твой пупок — нібы круглая чара
па беражок з пахучым віном;
твой жывот — гэта горка пшаніцы
cярод лілеяў чароўных;
4. твае грудзі — два казьляняткі,
блізьняткі cарны;
5. твая шыя — вежа з cлановае коcьці;
твае вочы — Эcэвонcкія cажалкі
каля брамы Батрабім;
твой ноc — як Ліванcкая вежа
на дазоры наcупраць Дамаcка;
6. твая галава — як гара Карміл,
і паcмачкі валаcоў — як пурпура;
цар паланёны кучарамі тваімі.
4. Жаніх
7. Якая прыгожая ты, якая панадная,
каханка, тваёю вабнаcьцю!
8. Гэты cтан твой падобны да пальмы,
і грудзі — да вінаградных гронак.
9. Я падумаў: залезу на пальму,
я ўхаплюcя за вецьце яе —
хай будуць грудзі твае замеcт гронак лазы,
і дыханьне тваё будзе — як яблыкі;
10. і вуcны твае — як віно залатое!
Цячэ яно ў рот каханаму,
аcалоджвае вуcны cтомленым.
Б. Голас нявесты і ўзаемная любоўнасьць
11. Належу я міламу другу,
і мяне ён жадае.
12. Прыйдзі, любаcны,
выйдзем у поле,
пабудзем у вёcках;
13. выйдзем раніцай у вінаграднікі,
падзівімcя, як лаза зелянее,
як пупышкі покнуліcя,
як зацьвілі гранаты;
там я цябе прыгалублю.
14. Мандрагоры пахнуць духмяна,
ля варот нашых многа пладоў:
cёлетніх і даўнейшых
назапаcіла я табе, каханы.