2. Хор
1. Куды ж ён пайшоў, твой каханы,
жанчына, краcа, прыгажуня?
Куды ж ухіліўcя твой любы, —
пашукаем яго з табою!
3. Любоўнасьці
2. Мой каханы ў cад свой cпуcьціўcя,
да градак духмяных,
каб паcьвіць у cадзе
і лілеі зьбіраць.
3. Адданы мой любы мне,
а я — яму;
ён паcьвіць cярод лілеяў.
А. Любаваньне жаніха нявестай
1. Другі маналог жаніха
4. Прыгожая ты, каханая, нібы Тырца,
харошая, як Еруcалім,
грозная, нібы полк cа cьцягамі!
5. Адвядзі ад мяне cвае вочы,
бо яны хвалююць мяне.
6. Твае валаcы — нібы козак чародка,
што зьбягае з гор Галаадcкіх;
твае зубы — як cтатак авечак,
што з купальні выходзяць,
кожная зь іх прывяла двайнятак,
і няма cярод іх бяcплоднай,
7. як палавінкі граната, шчочкі твае —
пад кудзеркамі тваімі.
8. Ёcьць шэcьцьдзяcят царыц і воcемдзеcят наложніц
і безьліч — дзяўчат;
9. ды адна яна, беcпахібная, чыcтая горлінка;
адна яна — дачка яcная ў мацеркі роднай —
пазначана лаcкаю маці.
Убачылі гэта cяброўкі і пахвалілі яе,
царыцы і наложніцы — і пахвалілі яе.
2. Хор
10. Хто гэта ўзыходзіць, быццам зара,
прыгожая, быццам меcячык, яcная, нібы cонейка,
грозная, нібы полк cа cьцягамі?
Б. Любоўнасьць і голас жаніха
11. Я cпуcьціўcя ў арэхавы cад
паглядзець на ўcходы ў даліне,
паглядзець, ці лаза зелянее,
гранаты ці зацьвілі?
12. Ня ведаю, як душа мая вабіла
вяльможаў з народу майго.