ПОШУКІ ПРЫТУЛКУ

Под старость жизнь такая гадость.

А. Пушкін

1...


Прачнуўся Ігнат Андрэевіч як пасля глыбокага наркозу. Не адразу выходзіў з небыцця. Ранкам ён чуў за сцяной галасы сына i нявесткі. Глухія галасы. Яны на нейкае імгненне разбудзілі яго, i тут жа ён зноў заснуў i не чуў, як Андрэй адыходзіў на працу. Сын усё ўмеў рабіць ціха i непрыкметна. Прафесія навучыла ці што? Следчы пракуратуры. Такой жа бясшумнай была i Паліна, нявестка, выкладчыца універсітэта. Яна ні разу не разбудзіла яго ні тады, кал i заставалася дома i гатавала снеданне, абед, ні тады, калі ў яе лекцыі былі з раніцы, i яна спяшалася да сваіх студэнтаў.

Будзілі гукі піяніна: прачыналася чатырохгадовая ўнучка Света i, нягледзячы на сто папярэджанняў, не магла вытрымаць, каб не паказаць сваё музычнае майстэрства, а сыграць яна ўмела адзіную мелодыю «Жил-был у бабушки серенький козлик».

Маці, калі была дома, шыкала на яе:

— Цішэй ты, дзядуля спіць.

— Старэнькія, як маленькія, доўга спяць, так?

— Не ўсе. Твой дзядуля доўга не спіць, у яго бяссонныяночы...

— Ён думае пра бабулю?

Можа, менавіта гэтае апошняе пытанне малой будзіла канчаткова. Але нярэдка i пасля музыкальнай пабудкі засынаў зноў. Ранішняя санлівасць. Не дзіва. Засынаў цяжка, гадзін да трох-чатырох не спаў. Змучаны бяссонніцай, глытаў снатворнае. Таму такі ранішні сон — сапраўды наркозны. Уначы ўспамінае ўсё сваё доўгае жыццё. Думае пра падзеі ў свеце, у сваім інстытуце, куды зрэдку заглядвае, ды i калегі-пенсіянеры, што яшчэ працуюць, звоняць часам. Думае аб сваім хуткім фінале, даволі часта ўяўляе, мадэлюе сваё пахаванне. Ангеліна казала, што гэта грэх — думаць пра ўласнае пахаванне.

— Не хвалюйся, пахаваюць, — казала яна.

Ігнат Андрэевіч нікому не прызнаваўся, але яму хацелася, каб хавалі яго з інстытута, дзе ён прарабіў амаль сорак гадоў — ад малодшага навуковага супрацоўніка да дырэктара. Баяўся, што зусім малады дырэктар не зробіць гэтага. Разоў колькі наважваўся зайсці да яго i папрасіць. Незвычайная просьба. А чаму незвычайная? Хіба ён не мае права на такую апошнюю пашану? Яму было да слёз крыўдна, калі доктара навук Віктара Кляцкова хавалі з цеснай кватэры. Вельмі не хацелася, каб труна стаяла тут, у пакоі, які сям'я называв сталовай, i выносілі яе з гэтага закутка па вузкай лесвіцы.

Ангеліна да гэтага ставілася проста i гэтак жа проста гаварыла, нават тады, калі ёй выразалі ракавую пухліну. Адзенне падбірала на смерць, з нявесткай раілася, ашаламляючы маладую жанчыну. Яго гэта таксама бянтэжыла, ён прасіў:

— Не гавары ты пра гэта...

— Добра, з табой не буду.

З ім не гаварыла. З сынам не гаварыла. Толькі часам давала наказы. У потай плакала, калі да яе лашчылася малая Света, а ёй тады было два — два з палавінай гадKi. Яна нічога не разумела. I яе стараліся ізаляваць ад ракавай бабулі; бабуля сама цалавала толькі яе ножкі.

Жонка памірала цяжка, яе нават у бальніцу ўжо не ўзялі: безнадзейная.

Ігнат Андрэевіч баяўся так паміраць. У яго сто хвароб: склероз, стэнакардыя, анемія, артроз... Баліць на змену надвор'я сэрца, баляць суставы, слабасць ад недахопу гемаглабіну. Урач, які лечыць яго, кажа, што ўсе гэтыя хваробы несмяртэльныя, што з такімі хваробамі жывуць да ста гадоў. Свістун! Хаця б да васьмідзесяці дачапаць! Да гэтай круглай даты хацелася дажыць, але ж гэта яшчэ тры гады, тысяча дзён. Тры гады — няшмат, так, прынамсі, здаецца, а тысяча дзён — многа. У бяссонную ноч ён падлічыў, што 80 гадоў — гэта амаль трыццаць тысяч дзён. Школі раней пра гэта не думаў. Здзівіўся i з горыччу падсумаваў, што за 20-25 тысяч дзён ён мала зрабіў. Сотня артыкулаў, тры манаграфіі, але ніводная з ix не зрабіла перавароту ў навуцы. Яго тузалі, ён легка паддаваўся ўплывам, модзе: спачатку кукуруза, пасля цукровыя буракі, i толькі пад старасць ён спыніўся на старым караняплодзе, што прывёз Калумб ад індзейцаў, які стаў другім хлебам для бедных беларусаў. На кукурузе ён быў прагрэсіўным, на бульбе — кансерватарам. Так i казалі маладыя: «Знасіўся дзед, падбірае азаддзе. Што можна сказаць новае пра бульбу?» Выходзіць, можна. Селекцыйнымі доследамі ён вывеў новыя гатункі. Не дарэмна ж, змясціўшы з дырэктара ў шэсцьдзесят пяць, яго да сямідзесяці двух трымалі на сектары бульбаводства. I з яго думкай лічыліся — у навуковых колах, у міністэрстве, ва ўрадзе. Лічыліся... А за пяць гадоў пенсіянерства забыліся, што не вельмі даўно быў такі нацыянальны вучоны. Праўда, за гэтыя гады свет перавярнуўся дагары нагамі, усё, што стваралася дзесяцігоддзямі, развалілі маладыя «рэфарматары». Але што далі ix рэформы народу?

Хіба ж можна заснуць з такімі думкамі? А гэта тольKi часцінка яго перажыванняў. Бо ix мора. Галоўныя з ix — вечныя, якія не давалі спакою святым i грэшнікам, філосафам i пісьменнікам.

Ігнату здавалася, што пра смерць ён думае спакойна, часам з бравадай, святатацтвам, зрэдку нават з гумарам. Не, так ён думаў да смерці Ангеліны. Цяпер думае часта i сур'ёзна. Адчуў, што баіцца смерці. Доўга не прызнаваўся сабе ў гэтым. Але аднойчы за вячэрай малая Света нечакана спытала:

— Дзед, а ты хутка памрэш?

I ён пахаладзеў, задрыжала рука, ён паклаў відэлец на стол.

— Хутка, хутка, унучачка.

Маці пляснула малую сурвэткай.

— Што ты плявузгаеш, дурная?

— А што? Бабуля яго там чакае, ёй сумна адной.

— Хто гэта табе нагаварыў?

— А нам у садзіку казалі.

— Бязмозглыя там выхавацелі, — змрочна выказаўся бацька.

A калі яна была ў тым дзіцячым садку? Паўгода назад. Нягледзячы на дзедава супраціўленне, бацькі завялі малую ў садок, каб аблегчыць старому жыццё; дзіўна клапаціліся немаладыя ўжо тата i мама пра старога бацьку. Без Светы жыццё страціла сэнс. Ды, на яго шчасце, Света хутка ўзбунтавалася.

— Не хачу ў садзік!

I ўзняла лямант.

Заставалася з дзедам. З дзіцячым эгаізмам эксплуатавала яго. Прымушала чытаць гадзінамі, a ў старога ад чытання ўголас балела галава. Прымушала поўзаць па падлозе — з яго хворымі суставамі; потым, каб падняцца на ногі, поўз да канапы ці да стала. Стогне, крэкча. А Света прымае гэта за гульню i смяецца. Ён ведаў, якое было яго жыццё без унучкі, i гатовы быў поўзаць, гаўкаць, выць.

Але радасць яго нечакана скончылася. Разжалавалі дзеда з нянек. Праспаў унучку. Натуральным чынам. Начытаўшыся казак, змораны (у той неспрыяльны дзень увогуле нездаровілася), ён сеў у калідоры ў крэсла і... заснуў. Светка адчула сябе гаспадыняй. Залезла на табурэт, павярнула верхні кран газу, уключыла, паставіла на пліту каструлю з вадой — вырашыла варыць суп. Толькі крупы не адразу знайшла. Шукаючы ix, скінула з паліцы бляшанку з цукрам, нарабіла грукату, разбудзіла дзеда.

Ігнат Андрэевіч убачыў, што натварыла ўнучка, i ледзьве не самлеў.

Зрабіў памылку: расказаў пра здарэнне бацькам. Андрэй пасмяяўся. Спалоханая Паліна ўзлавалася на мужа.

— Табе смешачкі? Дзіця спаліць магло сябе i дом, — i тут жа вынесла прысуд: — Пойдзеш у садок!

— Не пайду!

— Пойдзеш як міленькая.

Завяла з гвалтам, але Света на тэты раз легка прыжылася там.


2...


Без Светы жыццё Ігната Андрэевіча стала, як ён вызначыў, аднамерным i аднафарбным — чорным.

Няпоўны дзень была занятая ва універсітэце Паліна, але нявестка была не з гаваркіх. Не, бадай, такой яна была толькі з ім. А раней... Дзіўна яны памяняліся — i Андрэй, i яго жонка. Раней збіраліся за сталом i, як правіла, вялі доўгую гаворку на самыя розныя тэмы — ад высокай палітыкі да цэнаў, што скакалі галопам. Ангеліна ўсіх яднала, нават хворая. Пасля смерці маці сын замкнуўся, часам прыходзіў з працы пад чаркай, але «кроплі» не давалі яму весялосці, наадварот, наганялі змрочнасць, рабілі нязвыкла маўклівым. Гэта Ігната Андрэевіча моцна трывожыла. Ведаў: праца сынава на нервах. Але баяўся: ці не б'е ён падследных? Для яго, старога чалавека, які ўсё жыццё думаў, як вырасціць багаты ўраджай, накарміць людзей, такое падзенне сына — біць людзей — было б трагедыяй.

Разы два папрасіў:

— Раскажы, Андрэй, цікавыя эпізоды са сваёй практыкі.

— Табе не абрыдла крымінальная хроніка? Усе газеты запоўнены ёю, тэлебачанне. Я ў сауне не магу адмыць гэты бруд.

— Чаму ён расце, крымінал?

— Пакуль уладарыць долар, злачынствы будуць расці.

— А каб уладарыў рубель?

— Думаю, спакусы было б менш. Я ж дапытваю не тых, хто ўкраў пляшку гарэлкі. Гэта справа міліцыі. Мая кліентура — хабарнікі, махляры, а гэта, як правіла, тузы. Ёсць дзесяткі спосабаў прысваення, адмывання грошай завода, фабрыкі, калгаса. Не рабочыя гэта робяць — начальства. Да рэвалюцыі кралі, бралі хабар, але існавалі такія катэгорыі, як гонар i сумленне. I Бог. У каго цяпер гонар i сумленне? Вера ў Бога? Вера стала модай, як джынсы.

Разважанні сына падабаліся, супакойвалі — щто датычыла яго працы. Але рэдка сын дазваляў сабе такую шчодрасць — ацаніць падзеі часу, працу пракуратуры. Больш маўчаў. I нявестка маўчала. Ba ўсякім разе, не было таго маленькага сямейнага калектыву, які існаваў пры маці. Тады як спаборнічалі — расказвалі адзін аднаму пра падзеі дня, ды i не толькі дня — жыцця краіны, свету.

Ігнат Андрэевіч вінаваціў сябе: не ўмее з'яднаць. Нават малую Светку не можа ўзяць пад сваё крыло. З ім яна шчабеча:

— Дзядуля, дзядулечка...

A з'яўляецца маці, бацька — i дзеду нуль увагі. Быццам i не існуе яго. Крыўдна рабілася. Толькі калі маці, стомленая, адмаўлялася чытаць ёй казкі, малая пераключала ўвагу на дзеда.

— Дзядулька, раскажы, як ты быў маленькі.

Усё, што было ў сапраўднасці, ён даўно расказаў — як пасвіў свіней, кароў, знаходзіў птушыныя гнёзды, лавіў рыбу; пачынаў расказваць, што чуў пра маленства іншых, а потым увогуле прыдумваў розныя фантастычныя, казачныя гісторыі. Здзіўляўся, што гэтыя гісторыі ўважліва слухала i дарослая выкладчыца. Сядзе збоку, прыкрые вейкамі вочы, быццам дрэмле, але відно: уважліва слухае. Пасля зразумеў прычыну яе цікавасці да яго фантастычных імправізацый: Паліна чытала курс фальклору,.і ёй важна было даць студэнтам тыя народныя легенды, паданні, якіх не было ў падручніку.

Размова, хоць пытанні задавала пераважна Света, Ігнату Андрэевічу падабалася; сама прысутнасць Паліны набліжала да той атмасферы сямейнай калектыўнасці, якую ўмела стварыць Ангеліна.

Але гэта былі кароткія прасветы. А наогул сын i нявестка мала давалі радасці, бо заставаліся па сутнасці безуважнымі да старога бацькі, да яго хвароб. Ён стараўся пераконваць сябе, што як сыты галоднага не разумев, так i здаровы хворага.

Бясплатныя лекі ветэрану вайны Паліна атрымлівала — ездзіла ў аптэку. Але здаралася, што ён не мог з'ездзіць на прыём да ўрача i нешта трэба было купіць за грошы — які-небудзь звычайны аспірын. У такім разе прыходзілася прасіць некалькі разоў. Абяцалі i забывался — за яго ж пенсію, а яна была вышэй за Палінін аклад, сын меў больш — дзяржаўны служачы. Адным словам, мелі сярэдні дастатак, дай Бог кожнай сям'і. А харчаваліся бедна: каўбаса, сыры на стале — рэдкасць, купляліся толькі для малой. А так — супы, кашы, бульба. Пад'есці можна... Але калі зніжаецца гемаглабін... Ды ўрэшце гемаглабін мала трывожыў: прымаў жалезістыя прэпараты. Але жалеза, малая фізічная актыўнасць, кашы — усё разам давала старэчую непрыемную хваробу, пра якую каму старонняму, акрамя ўрача, сорамна было казаць. A ўрачы талдычаць адно: не прывучайце арганізм да слабіцельнага, здарыцца, што не будзе яго — памраце. Трэба выкарыстоўваць усе сродкі — грубы харч, клізмы.

Ігнат Андрэевіч цішком папрасіў сына:

— Андруша, пастаў ты мне клізму.

У следчага акругліліся вочы, пэўна, ён палічыў, што такая працэдура прынізіла б яго гонар.

— Я не ўмею. Папрасі Паліну. У яе дыплом медсястры.

Ігнат Андрэевіч сцяўся. Не адразу знайшоў, што адказаць. Урэшце крыва пасміхнуўся:

— Ты не хочаш глянуць на бацькаву старую задніцу? Пасаромеўся б.

Не пасаромеўся. Выходзіць, мала яго хвалявала, ад чаго можа памерці бацька. А яму было зусім не ўсё роўна, ад чаго памрэ: адно — ад сардэчнага прыступу, зусім іншае — ад... запору.

Ігната Андрэевіча даўно ўжо не проста абурала — ашаламляла, што дзеці, некаторыя, спакойна чакаюць смерці бацькоў. Няўжо i Андрэй?! Сын не выяўляў асаблівай трывогі, калі хварэла маці, i яшчэ менш, здаецца, яго хвалюе магчымая блізкая смерць бацькі. Чаму? Па якіх законах прыроды, псіхалогіі, філасофіі? Ён жа, бацька, ледзьве не да жаніцьбы насіў яго на руках, i калі Андрэй моцна выцяў нагу, гуляючы ў футбол, ён узняў усіх прафесараў, у Маскву вазіў.

Што ж, можа, гэта i натуральна. Андрэй, напэўна, гэтак жа вазіў бы Свету, каб тая, не дай Божа, захварэла. А бацька... бацька сваё аджыў, час, як кажуць, i збірацца...

Розумам Ігнат Андрэевіч усведамляў логіку дзяцей i не злаваўся на ix — дай Бог ім шчасця. Але ўсё ж было крыўдна! I каб менш думаць ира сваю няўтульную старасць, ён аглушаў сябе снатворным. I падоўгу спаў. Ніколі не сніў дзяцей сваіх, вельмі рэдка нябожчыцу. жонку. Часцей — інстытут, калегаў, навуковыя дыскусіі, у якіх амаль заўсёды меў паражэнне, i прачынаўся потны, разбіты, з сардэчным болем. Дзіўныя сны. У жыцці ўсё было наадварот. Яму, дырэктару, акадэміку, глядзелі ў рот i згаджаліся з кожнай яго думкай, нават з той, з якой сам не згаджаўся i правяраў на слухачахГ Чаму ж сніцца ўсё наадварот? Яшчэ адна загадка чалавечага мозгу. Ix, напэўна, мільярды — загадак, як клетак у гэтым прыродным камп'ютэры.

...Перастаў гучаць «шэранькі козлік», змоўк Свецін голас: Паліна, шануючы свёкра, гаварыла амаль шэптам, але шэпт яе часам будзіў больш настойліва, чым дзіцячы голас. Усталявалася цішыня, толькі даносіўся няблізкі шум машын.

Стары застаўся адзін. Сто разоў загадваў сабе: выходзіць Паліна, вядзе Светку — спаўзай з ложка, не лянуйся. Не, не хапала сілы перамагчы слабасць, фізічную i псіхічную. Паводзіў сябе, як дзіця.

— Паляжу яшчэ хвілінку. Спаць не буду.

I засынаў. Так здаралася не аднойчы. Нячаста прыходзіла думка, якая ўзбуджала i адганяла сон. Не прыйшла i на гэты раз, наадварот, падумалася, што ранішні сон — самы салодкі, што няма патрэбы надточваць дзень, які i так паўзе, як чарапаха. Калі прывядуць Свету, ён ажыве, вернецца да чалавечага жыцця, да радасці, няхай i маленькай! Без радасці, хоць якой, жыцця няма, ёсць існаванне, нават тады, калі галава пухне ад думак, самых высокіх — аб лесе чалавецтва. Без уласнай радасці, няхай i бытавой — пазабаўляцца з дзіцем — лес чалавецтва не грэе. Ды i не можа ён сёння грэць, бо аб лесе гэтым светлых думак не бывае — заўсёды чорныя. Так перавярнулася ўсё! Некалі ж ён верыў, што людзі, народы, прынамсі, яго вялікай Радзімы, прыйдуць да светлай будучыні — да камунізму. Усё развалена, спаганена. Дык чаму ж тут радавацца?

Ён, адукаваны чалавек, думаў, што робіцца не тое, ідзём не туды, але выйсця не бачыў. Пісаў у газеты, у Вярхоўны Савет пра тое, што найбольш балела, — пра сельскую гаспадарку, якой аддаў усё жыццё. Адмаўляў «рэфарматарскія» шляхі, стаяў за захаванне таго, што зроблена i прынята народам. Пісаў раней, калі ішлі палітычныя i эканамічныя баі. Цяпер не піша. Стаміўся. Ды i байцы стаміліся, утаймаваліся, многія пагадзіліся, што калектыўныя гаспадаркі чапаць нельга — будзем галадаць. I прэзідэнт думае так. Хоць i цяпер яшчэ, як з кратэра вулкана, выплёскваюцца думкі аб продажы зямлі. Атрутныя думкі! Пра гэтую атруту Ігнат Андрэевіч гады два назад апублікаваў вялікі артыкул. Было жаданне напісаць цэлую кнігу, але адчуў, што «пораху» не хопіць. Цяпер ухваляў уласную мудрасць: за апошні год адчуў, што сіл такі не хапіла б.

Але ў той дзень сасніў, што кніга выдадзена, бачыў яе ў белым каленкоравым пераплёце з дзіўнай назвай «Ідэі Льва Талстога аб зямлі». Хоць чаму з дзіўнай? У яго цэлы агульны сшытак спісаны выказваннямі вялікага мудраца пра зямлю i сялянства.

Прачнуўся, кал i промні залацістымі карункамі зіхацелі на выцвілых гардзінах. Ажно спалохаўся: сонца заглядвала ў яго акно толькі тады, калі добрыя людзі садзіліся абедаць.

З жахам падумаў:

— Колькі ж гэта я праспаў? Рэкорд паставіў. Трэба прасіцца ў Кнігу Гінеса.

Дастаў з-пад падушкі гадзіннік. Без акуляраў не адразу разгледзеў лічбы i стрэлкі. Без дзесяці гадзіна. Сапраўдны рэкорд.

I аднак не адразу падняўся. Не было сілы, каб падхапіцца, як маладому. Расціраў ацёклыя рукі, згінаў ногі — даваў нагрузку на хворыя суставы. Падняўся, сеў. Але канапа, якая раскладвалася, як раскладушка, нізкая. Узняцца з пасцелі на ногі яму не так проста: колькі разоў гайдануўся, як малы, набраў інерцыю i стаў на ногі. Унучка, калі бачыла такі яго пад'ём, весела смяялася. A калі даваў знаць радыкуліт, клікаў сына, як той быў дома, ці нават нявестку, каб памаглі ўстаць. Але перад гэтым нацягваў спартыўныя шаравары: не паказвацца ж Паліне ў кальсонах. Жыла яшчэ мужчынская цнатлівасць.

Трохі пакрактаў, пакуль нацягнуў шкарпэткі. Але ўвогуле на нагах адчуў сябе чалавекам, вартым гэтага высокага звання. Не спяшаючыся пагаліўся, любіў гэтую працэдуру: добра намыліць шчокі, бараду i да сінявы выскрабці ix. Спрабаваў адпусціць бараду, але не спадабаўся сам сабе: вельмі ж неяк яна мяняла аблічча, як не той чалавек, хоць Андрэй i Паліна даказвалі, што барада яго ўпрыгожвае, бо «як у Хемінгуэя». Гэта здалося насмешкай. Што можа ўпрыгожыць у семдзесят сем гадоў?

Пасля ўмывання падаўся на кухню. Нявесела пасміхнуўся сам сабе: «Людзі абедаюць, а я снедаць буду».

Харчу не надаваў той увагі, як адзенню, быў усёядны, сялянскай закваскі: бульба са скваркамі — найлепшы ласунак. Аднак i старому есці хочацца. Але пасля смерці жонкі прысмакамі яго не песцілі; Паліна не любіла кухні i ўсё рабіла, як кажуць, на скорую руку. Ды i цэны на прадукты шалёныя, мяккая каўбаса вунь колькі каштуе. Аднак на гэты раз стала трохі крыўдна: на пліце — нічога, у халадзільніку — фасолевы суп. Нават масла не засталося. Ведаў: не знарок пакінулі такі сняданак — ад няўважлівасці, нядбайнасці, паленаваліся ўчора завінуцца ў магазін. На дзве зарплаты (у Андрэя яна немалая) плюс яго пенсія — можна яшчэ трымацца, як кажуць, на сярэднім ўзроўні. Добра, што ёсць кава i батон. Ён любіў каву, нягледзячы на папярэджанне дактароў — не злоўжываць. Не злоўжывае: курыць кінуў, піць кінуў. Што ж застаецца, каб даць хоць маленькае задавальненне? Бутэрброд з маслам i кубак кавы? Халестэрыну не баяўся. Ніхто не ведае, ад чаго памрэ, асабліва ў яго гады. У пяцьдзесят ён сачыў за дыетай, дакараў Ангеліну, што яна ні ў чым не абмяжоўвае ні сябе, ні сына. Праўда, над малой Светкай калацілася, летала па ўсім горадзе, шукала лепшае дзіцячае харчаванне, якога не хапала...

Кава ўзбадзёрыла. Ігнат Андрэевіч сеў за стол дапісваць артыкул пра раянаванне выведзеных іхнім інстытутам гатункаў бульбы. Даўно даводзіў, што не ўсе гатункі любяць адну i тую ж зямлю: той, што добра расце на Браслаўшчыне, не вельмі любіць Палессе i наадварот. Ведаў, што яго доказы павісалі ў паветры нават у савецкія часы. А цяпер?.. Хто будзе чытаць ягоны артыкул i кіравацца ім?! Аднак пісаў. Праца — сіла, якая трымала на свеце i адганяла адчуванне марнасці, непатрэбнасці жыцця. А жыць яшчэ хацелася!

Жыла ў Мінску дачка Ігната Андрэевіча ад першай жонкі — ад Марыны. Нялёгка складваліся яго адносіны з Тамарай, якой за пяцьдзесят ужо, сама хутка стане бабуляй. Але ён ставіў сабе ў заслугу, што яна, яшчэ калі была студэнткай, прызнала бацьку i пасля многія гады на ўсіх паваротах лесу не рвала сувязі, асабліва тады, калі жыццё i яе змусіла двойчы выйсці замуж. Ён не забываўся, як варожа сустрэла семнаццацігадовая дзяўчына бацьку ў студэнцкім інтэрнаце, дагэтуль вушы гарэлі i жыло адчуванне ўласнай віны. Віна яго была. Але ж ці такая ўжо недаравальная? Не быў ён марцовым катом, не лазіў па чужых пасцелях. Проста не адразу сцяміў, дзе сапраўднае каханне.

Добра панюхаўшы пораху i ў партызанскім атрадзе, куды падлеткам уцёк ад маці, i на фронце, у разведцы, паранены двойчы ў нагу i ў плячо, звольніўшыся з арміі, ён адразу паступіў у Горацкую сельгасакадэмію; да вайны, у школе, марыў пра гэтую навучальную ўстанову. Па заканчэнні акадэміі яго накіравалі ў сваю вобласць, але трапіў не ў родны раён — Хойніцкі, a ў калгас, блізкі да абласнога цэнтра. Калгас быў, безумоўна, слабы, ды патроху «станавіўся на ногі».

I малады аграном з апантанасцю ўзяўся за справу. Наладзіў севазварот, здабыў элітнае насенне, па-новаму арганізаваў працу калгаснікаў. Яму пашанцавала. Старшынёй быў Кузьма Іванавіч Варановіч, чалавек з малой адукацыяй, няпоўнай сярэдняй, але селянін у найлепшым сэнсе, гаспадар. Спачатку ён скептычна паставіўся да нязвыклай актыўнасці агранома, асабліва да яго вучонасці, да жадання вырошчваць хлеб i бульбу па навуцы. Але хутка ўбачыў, што старание Ігната, яго апантанасць, барацьба за парадак добра ўплываюць на людзей, прывіваюць ім веру, што ўсё можна зрабіць лепш, чым рабілася дагэтуль. I «бацька», як называлі Кузьму, палюбіў Ігната.

Ужо праз год мелі нядрэнныя вынікі, якімі Кузьма не пахваляўся перад начальствам; слава яму не патрэбна — быў бы хлеб. Аўтарытэт Ігнатаў асабліва падскочыў у вачах Кузьмы, інтэлігентных вяскоўцаў, калі ён надрукаваў у цэнтральнай газеце артыкул пра вопыт працы — не сваёй, перш-наперш старшынёвай, перадавых паляводаў. Кузьма, хоць i парадаваўся ўпотай, доўга крактаў, круціў галавой, стагнаў:

— Не трэба хваліцца, дарагі Ігнат Андрэевіч. Не трэба. Падвядзём мы сябе пад манастыр. Адзін год паспрыяў, a другі можа i засушыць. На нас пальцамі будуць паказваць.

Такое стаўленне старшыні трохі затармазіла журналісцкую працу агранома. Не, пісаць ён не кінуў, але больш — у цыратавы партфель, зрэдку друкаваўся ў спецыяльных выданнях, якія не даходзілі да калгаса. Прысылалі яму экзэмпляр, i ён нікому не паказваў.

Па характары Ігнат быў чалавек кампанейскі, вясёлы. У гулянкі з выпіўкай не ўлазіў, але моладзі не цураўся. Не прапускаў вечарынкі, танцы. A хлопцаў яго ўзросту — колькі ix было ў той час! I дзяўчаты, асабліва тыя, да якіх набліжалася ганебнае i злое вызначэнне «векавухі», рвалі агранома на часткі, на танцах выхоплівалі адна ў адной з рук. Настаўніца Ніна Іванаўна стварыла ў школе драматычны гурток i запрасіла яго. Ix ужо бадай пажанілі. Але Ігнат любіў спевы, а таму перайшоў у іншы самадзейны калектыў пры калгасным клубе — у народны хор, якім кіравала настаўніца-пенсіянерка — з тых бабуль, якія ўсё ўмелі i неслі ў сяло культуру; такіх нямала было да вайны i чамусьці мала засталося. Пасляваенныя высокаадукаваныя выпускніцы інстытутаў таго не ўмелі, што ўмелі тыя, хто канчаў тэхнікум ці нават яшчэ рабфак. Не ўмелі ці не хацелі? Не мелі стымулу? Толькі трохі пазней, кал i пабагацелі i дзяржава праявіла ўвагу, народная творчасць на сяле пачала ажываць.

Сталы, разважлівы Кузьма, які ці крануў хоць адну жанчыну, акрамя жонкі (яго так i называлі — Правільны), быў прыкладам: сем'янін, чацвёра дзяцей, аднаго займеў, калі быў у партызанах; маглі вастрасловы i пакпіць, але хлопец, вучань ужо, быў, як кажуць, выліты бацька — рыжы, кірпаносы, з характэрным прыжмурам вачэй. I быў у Кузьмы, акрамя спраў гаспадарскіх, яшчэ адзін вялікі клопат: ажаніць усіх хлопцаў, усіх удаўцоў. Ca шкадаваннем, з болем казаў:

— Мала ix засталося, хлопцаў. Пабрала вайна. А нявест — вунь колькі! Ім раджаць трэба, папаўняць страты. А таму задача наша: аб'явіць вайну халасцякам, якія без карысці трацяць свае сілы.

Зводзіў маладых, спрыяў усяляк, як толькі заўважаў узаемныя сімпатыі. Сватаў. Ледзьве не на кожным вяселлі сватам быў.

Ігнатава з'яўленне не столькі парадавала Кузьму тым, што калгас набыў вучонага агранома, колькі тым, што набылі яшчэ аднаго хлопца, жаніха. I якога! Дай Бог кожнай жанчыне. I старшыня ці не з першага дня пачаў падбіраць аграному нявесту. Ігнату даводзіў:

— Сям'ёй табе трэба абзавесціся, Андрэевіч. Халасцяк — што гэта за чалавек? Пасвістаў — i нікому ніякай карысці. Жанаты — гэта чалавек! Тварэц! Аснова дзяржавы. Само жыццё — жонка, дзеці — вымушае яго працаваць з найбольшай аддачай.

Парадаваўся, што Ігнат кампанейскі хлопец, ніводнай гулянкі не мінае. Але i заклапаціўся: кожны вечар праводзіць новую дзяўчыну. Дзве пабіліся ўжо з-за яго. Ці не ветрагон, скакун? Такога нялёгка ажаніць. Папярэдзіў па-бацькоўску:

— Ты аграном, трымай аўтарытэт. Ён у цябе павінен быць высокі.

— А чым я зніжаю яго? П'ю? Гуляю?

— Што не п'еш — за гэта медаль табе варта павесіць. А гуляць... Гуляеш. I гуляй на здароўе. Але не зацягвай халасцяцкае гулянне. Не кружы дзяўчатам галавы. А то яны табе цёмную зробяць. Выберы адну. I не цягні, не муч дзяўчыну. Чалавек тады чалавек, калі ў яго дзеці. Дзяржаве людзі трэба.

Пра сям'ю Ігнат сам думаў: узрост — дваццаць сем гадоў; у ix вёсцы да вайны такіх перастаркамі называлі; пасля перажытага адчуваў сябе дзедам: партызанскія сцежкі, франтавыя дарогі, студэнцкі інтэрнат. I што? Адны танцулькі? Нідзе не сустрэлася тая, без якой не ўяўляў жыццё. А Кузьма мае рацыю са сваёй прымітыўнай палітграматай: сям'я — пярвічная ячэйка дзяржавы.

Марыну не адразу ўгледзеў, хоць разоў колькі танцаваў з ёй. Інакш, чым у вячэрнім змроку, убачыў яе на ферме, дзе яна рабіла даяркай. Белы халат, зялёная касынка, з-пад якой выбіваліся каштанавыя валасы. Вочы карыя, у ix як бы адбіваўся ўвесь свет i яе здзіўленне гэтым вялікім светам, рэдкія вяснушкі на мяккім, шырокім, што поўны месяц, твары, вусны — як нафарбаваныя, хоць не ведалі губной памады.

У адно імгненне Ігнат убачыў усё гэта пад яркім летнім сонцам. Нейкай прывабнай жаноцкасцю ўразіў i твар яе, i поўныя грудзі пад халатам, i стройныя ногі, падрапаныя ад укусаў камароў. Не разбурылі ўражанне i мазолістыя рукі, якімі яна брала свежаскошанае зялёнае жыта, каб занесці ў кароўнік.

Марына пахваліла агранома:

— Добра вы прыдумалі, Андрэевіч, — касіць жыта. Як адразу падняліся надоі!

— А якую атаку я вытрымаў, ведаеш?

Паспрачацца давялося i з Кузьмом, i ca старымі членамі праўлення: ледзьве не памлелі дзяды ад прапановы скасіць участак маладога жыта, каб узняць надоі. Хто калі касіў жыта? А з чаго атрымаць малако? Канюшыну ў той год не сеялі, бо супраць яе пачалася кампанія.

У наступную суботу на пыльнай пляцоўцы каля школы Ігнат увесь вечар танцаваў з Марынай. Правёў дадому. На другі вечар пацалаваў.

Дзявочы хор загудзеў: аграном закахаўся ў Марыну. Дайшло да Кузьмы. Той ледзьве не падскочыў ад радасці i тут жа пайшоў у наступ:

— Падабаецца табе Парасчына Марына? — спытаў у Ігната.

— Падабаецца, — шчыра адказаў той.

— Дык, братачка ты мой, чаго ж цягнуць? Мы вам такое вяселле закацім! На ўвесь раён. Я тваім сватам буду.

— Так адразу?

— Адклад не ідзе ў лад. Не дваране ж мы, каб па году, па два цягнуць ад заручын да вяселля.

Пераканаў Кузьма Іванавіч, што адкладваць няма патрэбы. Ігнат напісаў маці, што жэніцца. Маці адразу ж прыехала.

Нявестка ёй спадабалася. I свацця спадабалася: адзін мелі лес — вайна зрабіла ix удовамі.

Жылі дружна. Але нярэдка i сварыліся. 3-за чаго? А невядома, чаму сварацца жонка i мужык. Марына была зусім не «мяккая». Узрыўная, што порах. Не саромелася часам i мацюком «пакрыць». У вогуле сяло было мацюклівае: дарослыя на гэта не звярталі ўвагі, быццам нельга было па-іншаму.

Ігната гэтае брыдкаслоўе ашаламляла. У яго вёсцы нічога падобнага не было. Мужчыны часам «загіналі» на працы, каля магазіна на падпітку, дома — хіба ў злосці. Ад жанчыны бадай ніколі не чуў, уявіць не мог, каб маці яго ці цётка Насця маглі гэтак «паслаць» некага. Нават хлопцы-школьнікі рэдка калі «зрываліся ў памыйную яму». Ba ўсялякім разе, ён асабіста ніколі нікому не сказаў брыдкага слова, зрэдку хіба мог мацюкнуцца на шкадлівую карову, калі пасвіў, адбываючы сваю чаргу; дажыліся, што ніхто не хацеў ісці ў пасту xi.

Прасіў Марыну:

— Калі ласка, не лайся. Ты ж жонка агранома. Мяне абражае твой лексікон.

— А што гэта?

— Набор слоў, якім карыстаецца чалавек.

— О, не чуў ты ўсяго майго набору, — весела смяялася Марына. — Але добра, не буду, калі ў цябе такія слабыя вушы. Дзе ты рос? На фронце ваяваў! Чысцюля!

Паабяцала — сціхала.

Перамянілася, калі нарадзіла дзіця, дзяўчынку, якую назвалі Тамарай. Пачала паводзіць сябе, як належыць жонцы агранома, можа, часам нават «пераігрывала», што таксама Ігнату не падабалася. Папрасілася перавесці яе з фермы на іншую працу — чыстую. Што ж, лагічна. Але дзе ў калгасе чыстая праца? Ды Кузьма Іванавіч хутка знайшоў — зрабіў пасаду касіра, бо выкрыў, што ў бухгалтара, інваліда вайны, які вёў адзін усю бухгалтэрыю i па-старому называўся рахункаводам, нярэдка грошы «прыліпалі» да рук. Урэшце наладжваць бухгалтэрыю патрабавала жыццё: пераходзілі на грашовы разлік, адмаўляліся ад «палачак». Аднаго інваліда на такім участку стала мала, далі яму памочніка i касіра. Пасада ў канторы яшчэ больш змяніла Марынін характар. Аддалілася ад даярак, наблізілася да настаўніц. З'явіліся маладыя выпускніцы ВНУ, якія ўжо не раскідвалі гной i не гадавал i парасят i курэй, як тыя педагогі, што перажылі вайну i пасляваенны час, самі галодныя, вучылі галодных дзяцей.

Праз тры гады працы ў калгасе Ігната Андрэевіча забралі ў раён, у сельгасаддзел. Кватэру адразу не далі. Можна было наняць у каго пакойчык, але Марына не захацела ехаць ад маці да чужых. Хто дагледзіць Томку? Ды i за працу трымалася. Дадуць такую ў райцэнтры? А яна на завочнае ў тэхнікум паступіла.

Паўгода Ігнат з'яўляўся наездамі — у выхадныя дні ці кал i інспектаваў гэты або суседні калгас. Дарога недалёкая — дваццаць кіламетраў, але глухая, нячаста па ёй ходзяць машыны, здаралася, што i пехатой тупаў, каб абняць жонку, нацешыцца з малой дачкой. А Марына ўсё чакала абяцанай кватэры.

I здарылася... Для яго, лічыў, шчасце, хоць перажыў нямала, а для Марыны — бяда.

А пачалося... З анекдатычнага выпадку. У яго забалеў зуб. Пайшоў у паліклініку. Прыняла маладзенькая дантыстка — Ангеліна Сяргееўна.

Сустракаў яе на вуліцы, адзначаў: прыгожая ўрачыха. Але не больш таго. Гулякам, бабнікам не быў, ад пасяганняў на яго жанчын на застоллях ухіляўся, захоўваў вернасць Марыне. У райцэнтры не хадзіў на танцы — каб не дайшло да Марыны. Яна нярэдка прыязджала i па справе ў банк, i да яго; з жанчынамі фінаддзела, з банкаўскімі вяла знаёмства, падарункі прывозіла — вішні, яблыкі, мядок.

Ды i яго становішча служачага райвыканкама не дазваляла хадзіць на маладзёжныя гулянкі. Салідны чалавек, паважны, жанаты, з выгляду сталы мужчына. Але хто над людзьмі жартуе — Бог ці сатана? Хто зводзіць пары? Як узнікае ўзаемнае прыцягненне, якое называецца каханнем? Загадка прыроды. I ніхто не разгадаў, як загараецца гэты агонь. Ён дае радасць людзям, але нярэдка прыносіць бяду. Ды, пэўна, большая бяда ў тым, што нямала шлюбаў заключаецца без душэўнага агню, a толькі ад кароткага фізічнага прыцягнення.

Ангеліна, якая лячыла зуб, зрабіла балюча. Але, нягледзячы на боль, нейкі дзіўны, нязведаны за трыццаць гадоў ток працяў яго сэрца. Боль — другарадны, фізічны — урачыха хутка пагасіла. Але што не забылася — гэта дотык яе мяккіх рук, што пахлі лекамі, блізкае чыстае дыханне, блакітныя вочы, русыя валасы, што выбіваліся з-пад шапачкі, i ўвесь яе, здавалася, незямны воблік. Засталося гэта i тады, калі ён, развітаўшыся, выйшаў на вуліцу, i стаяла ўваччу ўвесь вечар, не давала заснуць. Заплюшчыць вочы, думае пра справы, пра Марыну, пра Томку, але ўсё i ўсіх засланяюць вочы i рукі Ангеліны.

Яна прызначыла яму з'явіцца праз два дні. Ён не вытрываў: пайшоў раніцою наступнага дня.

Дантыстка здзівілася:

— Баліць?

— Не, не баліць. Але гляньце, як там пломба. Мне здаецца, яна выпала.

Ангеліна раптам пачырванела i ад таго стала яшчэ больш прывабная, жаданая.

З душэўным трапятаннем сеў ён у крэсла. Ведаў, што часовая пломба на месцы. Але яна вычысціла цэмент, паклала новыя лекі.

Твар у твар, вочы ў вочы... Са шчок Ангеліны не сыходзіла чырвань. I мужчына адчуў яе ток, ён перадаваўся праз яе рукі, пальцы. Гэта нараджала неспазнанае пачуццё.

Зноў прыйсці праз два дні. Але зноў ён прыйшоў наступнай раніцою. I Ангеліна не здзівілася, толькі яшчэ больш запунсавелі яе шчокі.

Вылечыла зуб.

Ігнат спалохаўся, што знікла прычына наведвацца ў гэты кабінет. Што ж рабіць? Дзе сустрэцца? Прызначыць спатканне ўсё яшчэ не адважваўся: канешне ж, Ангеліна ведае, што ён жанаты. Адважыўся пацалаваць ёй руку — нібыта на развітанне. Яна спалохалася:

— Ой, што вы, Ігнат Андрэевіч!

Пажартаваў:

— Вазьміце мяне сваім асістэнтам. Сястры ў вас няма.

— А як жа ваша кукуруза? — ведала, што ён апякуе вопытны ўчастак кукурузы ў недалёкім саўгасе.

— Кукуруза вырасце.

— Пакажыце мне яе.

Ён задыхнуўся ад шчасця.

— Увечары. Я вазьму ў загадчыка «газік», i мы паедзем. Згодны?

— Толькі я выйду ў поле. Па пасёлку ехаць не будзем. А то ваша Марына мне косы павыдзірае.

Там, на кукурузным полі, яны ўпершыню пацалаваліся. Праўда, Ангеліна не адразу дазволіла. Спытала:

— А як жа Марына?

Ігнат цяжка ўздыхнуў:

— Не знаю. Не знаю, што робіцца са мной, як пакінуць Марыну... Не, з Марынай як-небудзь разбяруся. Томка! Але знаю адно: без цябе, мой анёл, жыць не магу. Словы са старога рамана. Але гэта праўда, Ліна. Гэта праўда. Памажы мне рашыць гэтую задачу.

— Як жа я магу памагчы? Рашай сам.

Не адразу Ігнат адважыўся сказаць Марыне, цягнуў: а можа, неяк само сабой наладзіцца, можа, астынуць яго пачуцці да Ангеліны, бывае ж так. Не, не астывалі — разгараліся. Сапраўды, дня пражыць не мог, каб не пабачыць сваю каханую. Ангеліна не падганяла яго, не патрабавала разрыву з Марынай. Аднак рабілася самотная, не цалавала прагна, як у пачатку сустрэч, потым цэлы месяц не прыходзіла на спатканні. Ix высачылі, па райцэнтры паляцела чутка, што аграном круціць раман з зубніхай. Дайшло да Марыны. I ў наступны прыезд яго ў сяло Марына сустрэла мужа, як кажуць, у штыкі:

— Ты што гэта вытвараеш там, мой родненькі? Каму ты зубы лечыш? Жонкі з цябе мала?

Адступаць не было куды. З маленства ён вызначаўся шчырасцю, хлусню лічыў найбольшай чалавечай заганай. Таму сказаў адкрыта, пры цешчы:

— Не гарачыся, Марына. Я пакахаў гэтую дзяўчыну. Не магу без яе жыць. I я прашу ў цябе развод. Томцы буду памагаць...

О, як яна ўзвіхрылася! Адразу выліла на яго цэбар лаянкі:

— Кабель! Будзь ты пракляты! Я пракляну цябе! Не будзе табе шчасця! A зубнісе тваёй зубы павыбіваю! — i сыпала, ліла самыя брудныя словы, не саромеючыся маці.

Крычала ў калысцы Томка.

— Крычы, крычы, дзіцятка! Няхай людзі пачуюць, як твой татка сіратой цябе робіць.

Схапіла малую, працягнула да бацькі.

— Плюнь на яго, Томачка, плюнь! Гэта будзе тваё пракляцце.

Але, калі ён павярнуўся i пайшоў да дзвярэй, бо адчуваў, што па-чалавечы з Марынай пагаварыць нельга, яна шыбнула дзіця на рукі бабулі, упала на кален!, схапіла яго за штаны, загаласіла, як па нябожчыку:

— Ігнацік! Родненькі, міленькі мой! Не пакідай мяне! Не пакідай! Пакінеш — павешуся. Я не магу жыць без цябе! На каго ты пакінеш Томачку? Яна прываражыла цябе, тая паненка, зеллем апаіла. Ачомайся, саколік мой. Я цябе да бабы Хадоські завяду.

Ад слоў такіх ён здрыгануўся, не здолеў пайсці з хаты. Нічога не паабяцаў, але скінуў шапку i ўзяў дачку на рукі, каб суцешыць. Гушкаў, цалаваў, шаптаў:

— Томачка, дзіцятка маё, супакойся, супакойся... Спалохала цябе мама. Не бойся, нічога не бойся.

Марына змоўкла, забрала ад яго малую, i тая адразу супакоілася. А разумная i хітрая цешча запрасіла яго паабедаць. I ён згадзіўся. Ён нават падумаў з прыкрасцю пра сябе: «Ну, вось i ўсё. Усё скончылася. Многа шуму з нічога. Хіба такому цямцю-лямцю, як я, рабіць рашучыя крокі?»

I больш за паўгода цягнулася няпэўнасць. Месяцы тры не сустракаўся з Ангелінай, але вельмі рэдка заставаўся начаваць i ў Марыны. Душэўна пакутаваў i ўсё больш пераконваўся, што без Ангеліны няма яму жыцця — таго жыцця, якое радавала б. А якое жыццё без радасці, у штодзённых пакутах?

«Невядома, як бы я пражыў з Марынай, а з Ангелінай амаль паўстагоддзя праляцела, што адзін міг, — часта думаў Ігнат Андрэевіч у бяссонныя ночы. — Але адляцела мая галубка ў паднябессе — i скончылася маё шчасце. Беспрытульны я стаў. Каму патрэбны? »

Адчуванне беспрытульнасці ў сваёй кватэры з сям'ёй сына гняло яго. Ніхто ж не крыўдзіць, унучка радуе, a душэўны спакой не вяртаецца. Можа, вінаватыя не толькі смерць жонкі, старасць, але i развал таго, за што ваяваў, што будаваў усё сваё доўгае жыццё. Нярэдка думаў: хутчэй бы прыйшла смерць. Але разам з тым хацелася жыць, хацелася ўбачыць, што будзе заутра, ды i страшна было пакідаць дзяцей i ўнукаў адных, хоць адчуваў, што дзеці не баяцца застацца без яго. Такі закон жыцця? Дзе i якая ў яго радасць з дачок? Тамара вырасла без яго, бадай, настроеная супраць бацькі. Зося, любоў яго, як з'ехала з вайскоўцам на Далёк! Усход, дык шле скупыя пісьмы — адно ў паўгода; у другой дзяржаве жыве і... галадае там, як прызналася ў апошнім лісце.

Што ж трымае яго на гэтым свеце? Але ці лепшы той?


3...


Пакуль працаваў у раёне, часта заглядваў праведаць дачку — заўсёды з адчуваннем віны.

Марына не пярэчыла яго сустрэчам з малой. Але калі ён прыязджаў, выходзіла з хаты, i маці яе выходзіла. Зусім малая, Томка плакала, i нацешыцца ёю не было калі: на крык прыходзіла бабуля i бесцырымонна забірала дзіця. Падрасла — сустракала ласкава, бо ён кожны раз прывозіў лялькі, цацкі, цукеркі, яна любіла ix. Але пыталася:

— Дзядзя, а вядзьмедзя прывёз?

— Я не дзядзя, я твой тата.

Не, пераканаць не мог: заставаўся дзядзькам.

Папракнуў Марыну:

— Чаму яна мяне дзядзем называв?

— Бо не знае, хто такі тата.

Што можна адказаць на гэта?

Калі пераехаў у Мінск, наведваўся вельмі рэдка. I Тамара — школьніца малодшых класаў — зноў ставілася да яго бадай варожа i ніяк не называла — ні татам, ні дзядзькам, ні Ігнатам Андрэевічам. Нават иадарункаў не прымала.

Хмурылася, адпіхвала прыгожыя сукенкі, кофтачкі, чаравікі.

— Не трэба мне!

Але практычная Марына ўсё забірала, не адмаўлялася ні ад рэчаў, ні ад грошай; аліменты высылаў сам, праз бухгалтэрыю не ішло, лічыў ганебным, каб супрацоўнікі інстытута ведалі, што дырэктар плаціць аліменты. Высылаў нават i тады, калі Тамары споўнілася васемнаццаць i яна стала студэнткай; баючыся, што ганарлівая студэнтка адмовіцца ўзяць з рук у рукі грошы, пасылаў ix Марыне. Так параіла Ангеліна.

Марына напісала аднойчы, калі дачка паступіла ў Інстытут народнай гаспадаркі. Ангеліна растлумачыла: не стрымалася, каб не паведаміць такую радасць, заадно даць пстрычку бацьку: як бачыш, i без тваёй дапамогі выходзіць дачка ў людзі. I яшчэ была прычына (таксама Ангелініна здагадка): няхай ведае бацька, што дачка побач з ім, у адным горадзе.

Ангеліна параіла знайсці Тамару i запрасіць у госці.

Паехаў у інстытут, з рэктарам меў шапачнае знаёмства. Але мусіў расказачь яму сваю эпапею. Тамару ў спісе першакурснікаў знайшоў не адразу. Не было Выганавай. Няўжо Марына напісала са злосці, таму што дачка не паступіла. Але гартануў спіс далей:.ёсць Мятніцкая Тамара Ігнатаўна. Яго прозвішча! Не змяніла прозвішча Марына, афармляючы пасля разводу дакументы. Ігната Андрэевіча ажно ў жар кінула, дзіўныя эмоцыі апанавалі: i радасць, удзячнасць былой жонцы, i страх — ад адчування, што ў такім разе ўзрастае яго адказнасць за дзяўчо. З пачуццём сораму — нішто сабе бацька, прозвішча дачкі не ведаў! — мусіў тлумачыць рэктару Марынін характар. Той выклікаў з лекцыі Тамару. Яна з'явілася бледная ад страху: спалохалася, што так нечакана выклікаў сам рэктар.

Ігнат Андрэевіч сцяўся, бы чакаючы ўдару. Рэктар зрабіў злую праверку — як следчы на вочнай стаўцы спытаў у Тамары:

— Ведаеце вы гэтага чалавека?

Тамара, зразумеўшы, чаго яе паклікалі, пасміхнулася бадай гарэзліва.

— Як жа не ведаць, Павел Іванавіч! Гэта мой бацька. Праўда, гадоў пяць я не бачыла яго. Чаму, думаю, ён вам расказаў.

— Ну, я на паўгадзінкі адлучуся, а вы пагутарце тут як дачка з бацькам. Калі пяць гадоў не бачыліся...

Размова не атрымалася. Калі рэктар выйшаў i яны засталіся сам-насам, Тамара сцялася, ды i ён, бацька, не ведаў, пра што гаварыць.

— Ну як, Тома, ты тут?

— Добра.

— Магла б у час экзаменаў заехаць да нас.

— Магла б. Але няпрошаны госць...

— Хіба ты госць? Ты член сям'i.

Яна здзівілася:

— Вашай?

— Прыходзь. Пазнаёмішся з братам i сястрой. Андрэй усяго на два гады маладзейшы за цябе, у дзевяты перайшоў. А Зося ў чацвёртым. Яны добрыя...

— Як бацька.

Ён сцяўся ад гэтага вызначэння якасцей яго i дзяцей: шчыра яна сказала ці з іроніяй? Калі пабрала ўсё ад сваёй вострай на язык маці, то сказала яна гэта яўна з сарказмам... I пакрыўдзіцца нельга: людзі, што валодаюць гумарам, іроніяй — разумныя людзі.

Сама Тамара да ix не з'явілася. Ігнат Андрэевіч, зноў жа па патрабаванні Ангеліны, пайшоў у інтэрнат i прывёў яе на свой дзень нараджэння: сорак пяць стукнула, i ён быў выбраны акадэмікам. Віншуючы, Тамара ўпершыню пацалавала бацьку ў шчаку. Але пасля не з'яўлялася да пачатку новага навучальнага года: з летніх канікулаў прывезла Мятніцкім яблыкаў са свайго саду, з таго, які садзіў яшчэ малады аграном.

Тамара позна выйшла замуж, прарабіўшы гадоў пяць эканамістам на заводзе.

На вяселле запрасіць не прыйшла — прыслала паштоўку са зваротам: «Паважаныя Ангеліна Сяргееўна, Ігнат Андрэевіч...» Ангеліна тут жа пачала разважаць, які купіць падарунак.

— Ты пойдзеш?

— А як жа інакш!

Ігната расчуліла жончына салідарнасць. Але ён нагадаў:

— Там можа быць Марына.

— Абавязкова будзе. I што? У нас дзеці выраслі.

Спрачаліся, які купіць падарунак. Ігнат хацеў дарагую вазу. Ангеліна высмеяла інтэлігенцкую завядзёнку. Халадзільнік ці пральную машыну.

— A калі яны ёсць у жаніха? Слесар — ён багацей за дырэктара інстытута.

— Тады швейную машыну. Тамара яшчэ ў школе, ты казаў, шыла. Калі кінула, няхай успомніць. Вельмі патрэбнае ўменне для будучай маці.

Безумоўна, Марына была на вяселлі, але не госцяй — гаспадыняй. Кіравала кухняй, хоць вяселле было ў сталоўцы, сачыла за парадкам на сталах.

Ігнату хацелася пагутарыць з ёй. Але дзе яны маглі застацца сам-насам? Павіталіся на хаду.

— Як жывеш, таварыш акадэмік?

— Жыву.

— А гаворыш без радасць Цяжка быць акадэмікам? А я шкадую, што не стала акадэміхай. Так хацелася! Як ведала, што ты высока ўзляціш.

Засмяялася весела, гарэзліва, як дзяўчына. Ангеліна стаяла блізка i на смех яе навастрыла вушы. Ангеліна раўнівая. Ігнат баяўся гэтай дзіўнай рэўнасці: ніколі не выказвала яе словамі, ніколі не сварылася, ніводнага слова папроку, але магла па колькі дзён не размаўляць, два-тры словы за сталом — i ўвесь кантакт! Спаць клалася асобна, у агульным пакоі на канапе. Маўклівасць яе выбівала са звыклага рытму i — бачыў ён — не лепшым чынам уплывала на Зосю i Андрэя; рэдкая з'ява: можа, па гэтай прычыне дзеці больш гарнуліся да бацькі, можа, таму, што маці была залішне правільная. Ужо стаўшы студэнтам, Андрэй сказаў аднойчы:

— Ты, мама, кніжная.

Ангеліна пакрыўдзілася. Ігнат даў сыну пстрычку, хоць згадзіўся з ім: трапнае выказванне; ён, муж, за многа гадоў не знайшоў такога эпітэта, простага i ёмкага. А чаму яна такая? Зрабілася «акадэміхай»? Пра гэта ён падумаў на вяселлі, i жаданне пагаварыць з Марынай узмацнілася. Але пра што гаварыць? У Марыны яўна няма такога жадання, інакш знайшла б тэму не для падпольнай гаворкі — агульнай размовы, у вясельнай бяседзе.

Ігнат з сумным гумарам падумаў, што Марына з рэўнасці не маўчала б, а «пакрыла б» благавернага гарачай сялянскай лексікай, нягледзячы на яго званні i рэгаліі.

Пасля вяселля бацька i дачка, жывучы ў адным горадзе, не бачыліся гадамі. На свае юбілеі Ігнат Андрэевіч запрашаў Тамару — на 50-годдзе адну, а на 60-годдзе — з вясёлым мужам яе, выпівохам i танцорам. A юбілеі як даганялі адзін аднаго. На самы сумны з ix і, лічыў, апошні, на 75-годдзе нельга было не запрасіць i Паўла-малодшага, i пятнаццацігадовую Насцю.

Праўда, пра юбілей гэты ўспомніў інстытут. Наладзіў ў зале ўрачыстае пасяджэнне. Хто праявіў такую ініцыятыву — не змог здагадацца. Але было прыемна: прыгадалі яго працу добрымі словамі. Пасля, праўда, забылі — ніводнага званка з інстытута. Заходзіў разы два — не знайшоў з кім пагаварыць: усе новыя i ўсе лічаць сябе супервучонымі. У бібліятэцы яго кнігі на першай паліцы. Ajie ці карыстаюцца імі? У дысертацыях, якія зрэдку давалі яму на рэцэнзію, ён вычытваў цэлыя старонкі свайго тэксту без спасылак на аўтара. Ён не пратэставаў — даўняя практыка: цытавалі карыфеяў, з радавых проста спісвалі. Аднойчы ён напісаў на полі адной старонкі «Мятніцкі» — i дысертант перастаў з ім вітацца.

Але ўсё гэта было ў першыя гады пенсіянерства. Цяпер яго выкінулі, напэўна, i ca спісу рэцэнзентаў, год не прысылалі ніводнага рукапісу. Крыўдна было. Аднак прасіць не стаў. Можа, i таму яшчэ, што страціў веру ў акадэмічную навуку, якой аддаў усё жыццё. A быў жа час, калі за яго гатункамі бульбы i буракоў з доеледнага поля запісваліся ў чаргу блізкія i далёкія калгасы i саўгасы, з Украіны i Расіі прыязджалі. Гэтым можна было ганарыцца: марна праца не гінула — ні яго, ні калектыву, які ён узначальваў.

Відаць, бяда не ў яго старасці, a ў тым, што ад калектыву таго засталася хіба адна назва. Нішто не ідзе на паляпшэнне.

Жаданні ў Ігната Андрэевіча ўзнікалі заўсёды нечакана. У плыні думак, настрояў, пачуццяў выплывала адно, не самае важнае, але такое, што хацелася здзейсніць хутчэй, не адкладваючы. Ведаў: адклад не ідзе на лад. Заўтра запалоняць іншыя жаданні, няхай i нерэальныя, невыканальныя, але яны ўсё роўна пацясняць сённяшнія, такія простыя для ажыццяўлення.

Успомніў Тамару, яе дзяцей, сваіх унукаў i дакараў сябе, што не бачыў ix, можа, паўгода. Сама старасць — нерухомае балота, час не ляціць, як у маладосці, але як бы робіць касмічныя рыўкі i тым хутчэй набліжае «бегуна» да фінішу. Ляціш у бязважкасці.

З маладым спрытам ускочыў у аўтобус, праз колькі прыпынкаў перасеў у тралейбус. Ліфт, як часта бывае ў гэтым далёкім раёне, не працаваў, што сапсавала настрой. Ці вытрымае яго пасляінфарктнае сэрца сем паверхаў? Адпачываў на кожнай пляцоўцы. Адчуў сябе героем перад знаёмымі дзвярыма — амаль без задыши! «даскакаў заяц». Захваляваўся перад тым, як націснуць кнопку званка. Адчыніў яму Павел, Тамарын муж. Яго старылі глыбокія залысіны, але маладзілі вочы, напоўненыя іскрамі смяшынак. I цела было маладое, мускулы ажно пружынілі — ён сустрэў госця ў ружовай майцы. Крыкнуў гучна, весела:

— Глядзіце! Хто да нас прыйшоў! Які госць!

Выглянула з кухні ружовашчокая Тамара. Сказала проста, быццам бачыліся раніцай:

— Праходзь, бацька. Да вячэры паспеў.

Хацеў сказаць, што есці не хоча, але гэта была б няпраўда. Есці ён хацеў, тым больш, што з кухні смачна пахла смажаным мясам. Такога вось свежасмажанага мяса не еў ён даўно. Яго кармілі каўбасой, якая выклікала ўсмешку, бо заўсёды прыгадваўся дачны кот, які грэбліва адварочваўся ад такога пачастунку. Тады ўсе рагаталі:

— Во, зараза! Людзі лопаюць, а ён чмыхае. Зажраўся.

Вылецела трохі запознена, пэўна пераапранала сукенку, Насця.

— А-а, дзед! Добры вечар, дзядуля.

— Добры вечар, унучка. Чаму не заглядваеш?

Збянтэжылася, бо не ведала прычыны — чаму?

Ігнат Андрэевіч любаваўся ёю. Яна змянілася за час, пакуль не бачыў. Выцягнулася. Аформілася ў дзяўчыну. Толькі з твару бледная, не такая, як бацька i маці, быццам не з адной кухні харчуюцца.

— Як твае поспехі, Насця?

— Цягну.

— Апошні клас, — нагадаў Павел.

— Гэта я памятаю, што выпускніца. Ляціць час.

— Ляціць, Ігнат Андрэевіч, ляціць. Bo i я ўжо лысею, — правёў рукамі па залысінах.

— Чым ты хвалішся, тата? — скрывіла вусны Насця. — Да таго ж, не палысеў яшчэ.

— Хутка, дачка, галава мая будзе, што бубен, — весела засмяяўся. — Во музыку наладзім.

— A Паўла-малодшага няма?

— Дома. Вынаходніцтвам займаецца.

— Ён ужо два патэнты мае, — з гонарам за брата сказала Насця.

Павел рабіў на тым жа заводзе, што i бацька, майстрам-наладчыкам пасля тэхнікума.

На Тамарыным юбілеі Павел Іванавіч скардзіўся, што пася арміі сын не пайшоў у палітэхнічную акадэмію. 'f. 'j -

— А талент, далібог, талент. Такое можа скляпаць, што ахнеш. Чэрціць дзень i ноч. Вынаходцам стаў. А вучыцца завочна. Жылісты. Не ў бацьку. У дзеда пайшоў. Акадэмікам стане. Не інакш. Я i задачу яму паставіў: раўняйся на дзеда.

Ігнату Андрэевічу хацелася сказаць, што не трэба раўняцца на яго, бо i ў акадэміка шчасця нямнога. Але ::іба моз::на сказаць такое? Выдаць сваё бязрадаснае жыццё?

Паскардзіцца можна калегам, што самі ў такім жа становішчы, a сваім ні ў якім разе. Перад імі трымай хвост трубой. Але словы пра ўнука нагадалі сына, i ён, бадай упершыню, параўнаў ix прафесіі — следчага i наладчыка станкоў, вынаходцу. Хто больш патрэбны грамадству? Абодва патрэбныя. Аднак чамусьці захацелася, каб Андрэй быў слесарам, а жонка яго простай жанчынай, ласкавай, сардэчнай, добрай гаспадыняй.

Ён, Павел Ігнатавіч i Насця ўсё яшчэ стаялі ў вузкім калідорчыку. А Тамара завіхалася на кухні. Яна гукнула мужу i дачцэ:

— Вядзіце ж дзеда ў сталовую.

Выйшаў з пакоя Павел-малодшы, без слоў паціснуў дзеду руку.

— Голас у вас змяніўся. Я не адразу пазнаў.

— Пагрубеў? Патанчэў?

— Ды як вам сказаць? Каб Зыкінай, то я сказаў бы: памаладзеў.

Насця засмяялася. I Тамара з кухні падала голас:

— Адзыкаў дзед сваё.

— Не жартуйце. У старых, сапраўды, голас мае цікавую адметнасць: у адных садзіцца да хрыпласці, у другіх — танчэе так, што боязна робіцца: не парваўся б. Запытаю ў музыкаў, як гэтая з'ява называецца.

— Старасцю гэта называецца, мой дарагі ўнук.

— Дык i старасць жа розная. Я недзе чытаў, што найбольш цяжкі перыяд у жыцці чалавека — сярэдні век. Ёсць усходні анекдот: спачатку чалавек — салавей, потым — асёл, працуе, як ён, потым — сабака, сцеражэ багацце, а потым, калі старэе... Насця, кім робіцца? -

— Не помню я тваіх анекдотаў. Можа, пастухом, унукаў пасе?

— А што! Ты ганаровы занятак прыдумала старым.

— Толькі каго пасвіць? Дзяцей бабы не хочуць нараджаць, — сур'ёзна сказаў Павел Іванавіч.

— А чаму бабы? — абурылася Насця.

— Не жанчыны вінаватыя — жыццё, — сказаў Ігнат Андрэевіч са смуткам.

— I мужчыны! Вунь нашага Паўліка ўжо чэрці не ажэняць, — засмяялася Насця. — Сем нявест меў...

— Не кляні, Насцюха. Як толькі цябе аддамо замуж, я тут жа ажанюся.

— Філосафы! Накрывайце стол! — гукнула з кухні гаспадыня. — Дранікі гатовыя!

Ах, вось што так смачна пахне: дранікі на сале! Лепшы ласунак маленства.

Калі Ігнат Андрэевіч увайшоў у самы прасторны пакой цеснай трохпакаёўкі, стол быў ужо накрыты.

Павел Іванавіч зморшчыўся, гукнуў жонцы:

— Тамара! Перасохнуць твае блінцы. Чым размачыць? Такі госць — i ўсухамятку!

— Ведаеш ты, дзе размочка.

— Во так i сказала б. А то цямніш, палохаеш гасцей. Насця, чаркі!

Сам выйшаў у суседні пакой i прынёс пузаты ёмісты графін цёмна-карычневай настойкі.

Чаркі імгненна апынуліся на стале.

— Каму даручым разліваць? Хто найлепшы віначэрпій?

— Разалью я, — сказала Тамара, скідваючы фартух i надзяваючы кофтачку. — Я усім знаю норму.

— Ну, першы тост за бацьку. Каб жыў да ста гадоў!

— Навошта? — пасміхнуўся Ігнат. — Каму гэта патрэбна? У няпоўныя восемдзесят няма куды падаццы, — i скалануўся: «Навошта такое прызнанне? Як крыўда на Андрэя, на Паліну. А гэта несправядліва».

— Прыходзь да нас, дзядуля, — запрасіла Насця. — Мы будзем весяліць цябе.

— Дзякуй, унучка.

Астатнія яе не падтрымалі — ні Тамара, ні Павелстарэйшы, ні Павел-малодшы. Госць адзначыў ix маўклівую далікатнасць i прапанаваў сустрэчны тост:

— Я вып'ю за вас. За маладых...

— Гэткая маладая? — скрывілася Тамара.

— Не згінайся, бабуля, у пяцьдзесят! — весела запярэчыў ёй муж. — Тады будзеш стагнаць, калі дажывеш да дзедавых гадоў. Хоць i ў бацькі твайго... Што за гады? Дзве сямёркі! Драбяза.

— Гэта праўда. Але сямёркі пікавыя. Чорныя.

— Піце. А то доўга будзеце высвятляць, у каго якія сямёркі, — сказала гаспадыня i першая да дна перакінула сваю чарку.

Пітво смачнае — салодка-горкае, водарнае, на нейкіх ягадах i травах настоенае.

Ігнат даўно не ўжываў алкаголю, i ў яго адразу весела зашумела ў галаве, i прыйшло замілаванне да ўсіх гэтых блізкіх людзей i горкі папрок сабе, што так рэдка наведвае ix. Хацеў перад імі асудзіць сябе i паабяцаць, што будзе прыходзіць. Але i пад чаркай не губляў рэальнасці. Яму хочацца быць у вясёлай сям'і. A ці ўсе тут будуць радавацца яго прыходам? Людзі могуць быць занятыя справамі ці быць не ў настроі. Нават малая Насця. У яе гады не дзед прадмет цікавасці.

— Еш, бацька, еш, — ласкава, па-хатняму, запрашала дачка.

I ён еў апетытна i многа, бо даўно ўжо не меў такой вячэры, бадай, з прыёму ў мітрапаліта... Ды там прысмакі рэстаранныя, а тут усё хатняе: капуста, якая i да вясны трымае сваю свежасць, марынаваныя рыжыкі, сала, паўпатэльні луку i — галоўнае — дранікі.

Падумаў з крыўдай пра нявестку: «Няўжо Паліна не можа спячы такія дранікі? — i вырашыў: — З'езджу на

рынак, куплю сала. Спяку сам. I пачастую сваіх інтэлігентаў».

Не помніў, у якім кантэксце размовы сказаў, быццам пахваліўся:

— А мая нявестка сем моў ведае. Ды навошта, думаю я?

— Як навошта? О, каб я ведаў столькі моў, то гроб бы грошы лапатай. I не якія-небудзь — зялёныя, — сказаў Павел-малодшы. — Я адну ведаю, англійскую, i то магу адхапіць «халтурку». Мовы ў наш час — багацце.

— I разарэнне, — сказала Тамара.

Павел-малодшы i Насця спрабавалі даказаць перавагу рыначнай эканомікі. Дзіўна, што тут аспрэчыла ix маці i даволі пераканаўча. Дзед адчуваў няёмкасць — зноў двое старых б'юць маладых, падводзячы тэарэтычны i практычны падмурак. Павел-бацька не лез ў ix спрэчкі. Але не ўсе ведалі, што вопыт майстраналадчыка дапамог бы яму i аспрэчыць, i падтрымаць любую эканамічную думку, прычым зрабіць ён гэта мог бы проста i доказна — у залежнасці ад таго, што патрэбна было ў той ці іншы момант, якога апанента трэба было спляжыць. На заводзе супраць вучоных-лектараў выпускалі яго, тэхніка-наладчыка, — i нярэдка тэарэтыкі «скісалі» перад практыкам. Больш шчырыя прызнавалі, што тэорыя адстае ад жыцця, абяцалі разабрацца. Дома свае «рэбусы» расказваў хіба сыну. Жонкі баяўся: яна магла паслаць далёка. Бацьку яе шкадаваў: старога склеротыка заблытаць можна лёгка. Але негасцінна гэта: выйдзе, што б'е ляжачага. Няхай дыскутуе з Насцяй. Аднолькавы ўзровень. Дачцэ сказаў:

— А ты смелая, Насцюха, з акадэмікам не баішся спрачацца. Я баюся.

Насця адказала дзіўна:

— А ён — мой дзед. А табе — акадэмік.

Выходзіць, са сваім, нават дзедам, можна спрачацца смела, а з чужым нельга.

Расслаблены смачнай вячэрай, Ігнат Андрэевіч страціў цікавасць да тых глабальных праблем, якія навязлі ў зубах. Адключыўшыся ад застольнай спрэчкі, ён думаў пра свой лёс. Яму раптам стала крыўдна — ці ў першы раз! Чаму дома ніколі не бывае такой гутаркі з высокаадукаванымі сынам i нявесткай? З малой Светкай размовы больш змястоўныя i цікавыя. Ці ён сам здзяцінеў? Чаму ўрэшце Паліна не накорміць яго такім вось абедам ці вячэрай? Бываюць святочныя абеды ці вячэры з гасцямі. Але задавальнення яны не прыносяць — усё дарагое, казённае, з магазіна: нямецкая каўбаса, нарвежскі селядзец.

Хутка i спрытна Тамара i Насця прыбралі са стала. Ігнату Андрэевічу не хацелася яшчэ ісці з утульнай сям'і.

Павел-сын раптам прапанаваў:

— Мы вас правядзём да тралейбуса. Правядзём, Насцёха?

— Ага, — без імпэту згадзілася сястра.

Ігнат Андрэевіч адгадаў думкі ўнука: баіцца, каб я не засядзеўся. А яму сапраўды хацелася пасядзець тут, пагутарыць, тэму з гэтымі людзьмі знайшоў бы любую, цікавую i для ix, i для сябе. Але тралейбус — вельмі празрысты намёк. Гоняць яго адгэтуль. Ён не быў чалавекам недаверлівым, крыўдлівым, але за сэрца шкрабанула: «Ведай, дзед, свой час».

Было позна, i Тамара, сапраўды, магла заснуць. Але тое, што дачка не выйшла развітацца, правесці да дзвярэй, таксама шкрабанула.

Ішоў па цемнаватай пустой вуліцы i ўзважваў вынік свайго гасцявання: чаго больш? Безумоўна, прыемнасці: размовы з Тамарай i яе мужам, з унукамі — усё гэта дало задавальненне, якога ён, стары, не меў даўно. Але «тралейбус» пад заслону... Не, унук не пакрыўдзіў: якая крыўда можа быць на шчырасць? Ен проста нагадаў пра яго становішча, што дзесьці ў цэнтры горада з-за яго будуць хвалявацца. Тамара яшчэ да таго, як пайшла спаць, прапанавала яму пазваніць дадому. I дачка, i муж яе, не жадаючы таго, нагадалі пра адзіноту ва ўласнай кватэры.

Доўга хадзіў па сваей начной вуліцы. Адзінота, калі застаешся сам-насам. Страшней, калі сярод людзей адчуваеш сябе непатрэбным, асабліва сваім блізкім.

Можа, i пазней хадзіў бы, ды сустрэлася путана, бачыў ужо яе не аднойчы. Зазірнула ў твар, бліснула яшчэ маладымі вачамі.

— Дзед, можаш яшчэ?

— Што?

— Ты не знаеш што?

— Што ты, мілая, не-не, — адказаў ён.

Яна засмяялася.

— Мне шкада цябе, дзед.

— А мне шкада цябе, унучка. Не тую дарогу ты выбрала.

— Ды ну вас!.. Маралісты. Такімі вы нас зрабілі, — павярнулася i пайшла па вуліцы.

A Ігнат Андрэевіч яшчэ нейкі час стаяў на месцы, глядзеў ёй услед: тонкі дзявочы стан, чырвоная шапачка, чорныя калготкі i шэрая кофтачка.

Яму сапраўды стала шкада яе. Страчаная душа, якая, акрамя плоцкага збліжэння, не будзе ведаць ніякіх іншых чалавечых адчуванняў, ніякага кахання. Чалавек ператвараецца ў жывёліну.

Вось яны, адзнакі «новага парадку», «свабоднага жыцця». Такія сцэны, нават у кнігах, у кіно заўсёды псавалі яму настрой, нагняталі страх за дзяцей, за будучыню чалавецтва. Пры самых высокіх тэхналогіях чалавецтва спаўзае ў першабытнасць, траціць заваёвы высокай маралі. Не ўсё было добра раней, але ж з такой брыдотай, пачварнасцю, брудам сутыкаліся меней.


4...


Ігнат Андрэевіч сказаў сыну i нявестцы, што хоча наведаць брата. Брат яго Ціхан жыў у Гомелі.

— Чалавеку за восемдзесят пераваліла...

— Але ён яшчэ дзябёлы дзядок, — сказала Паліна.

— Дзябёлы, бо ўсё жыццё сталярыў, смалою набрыняў. I цяпер табурэткі робіць, i ix бяруць. Падатковая інспекцыя аштрафавала. Большага глупства не прыдумаеш: пенсіянер, ветэран робіць у тыдзень адну табурэтку, выносіць на кірмаш — плаці падатак, ты ўжо бізнесмен. Гэта вы такія законы складаеце, юрысты?

Андрэй засмяяўся:

— Ты яўна антызаконнік, бацька. A быў жа законнікам.

— Быў, калі парадак быў.

— Гэта так. Кожны закон павінен грунтавацца на чалавечай маралі. Фірма мэблі — гэта адно. Адзінокі пенсіянер, які робіць тры табурэткі за месяц, — зусім іншае. Да ўсяго патрэбны індывідуальны падыход. Падатковых інспектараў безліч, а праверыць, што за станKi стаяць у Ціхана Мятніцкага, нікому ў галаву не прыходзіць. Напэўна, рубанак, разец, малаток... Бачыў яго фірму. Усё на кухні. Магутны чалавек дзядзька Ціхан.

Ігнату спадабалася, што сын такой думкі пра дзядзьку, i ён нагадаў, што Ціхан яшчэ i «Спіноза», мудрэц i жыцця люб.

— Я не такі.

— Не трэба стагнаць, бацька, — сказала Паліна.

— Я не стагну. Чула ты ад мяне? Можаш назваць старым занудам?

— Не, не чула. Але ў тым i бяда, што вы стогнеце не перад намі. Перад сабой.

— Як ты магла пачуць мой стогн перад самім сабой? Гэта — штось з падсвядомасці.

— А яна — шаманка, у яе маці чарадзейка.

— Ну, ты выдумаеш! Мая маці праваслаўная, ніводнага богаслужэння не прапускае.

Успамін пра старога сталяра даў тэму на ўсю вячэру — пра філасофію жыцця. Нават Светка выказвала свае дзіцячыя фантазіі, i часта зусім не прымітыўныя.

«Вось так бы кожны вечар. А то сядзім, як сычы», — падумаў Ігнат. A ўначы прыйшла нядобрая думка: «Гэта яны таму такія ўзбуджаныя i вясёлыя, што я ад'язджаю, без мяне ім лепш».

Адганяў яе, думку гэтую, але яна назойліва вярталася i вяла за сабой тыя, якія прыходзілі ўжо не аднойчы — пра свой фінал. Не, не смерць страшыла i наганяла жалобу да слёз. Самае цяжкае было ўсведамляць, што нехта з блізкіх сапраўды думае, што без яго ім жылося б... не шчаслівей, не, на гэта наўрад хто спадзяецца ў такім... даруй мне, Госпадзі... у такім бардаку. Але, можа, спакайней, без клопатаў, без гарчычнікаў i клізмаў.

Здзівіўся: позна заснуў — рана прачнуўся. Як тольKi Паліна першы раз бразнула на кухні каструляй.

Поезд адыходзіў у дзевяць раніцы.

У купэ ўвайшоў сусед, адзін, перад самым адыходам поезда. Не павітаўся. Ігнат Андрэевіч павітаўся першы. Пасажыр прыветліва адказаў.

Сеў, падняў каўнер плашча, хоць ў вагоне было даволі цёпла, i літаральна праз пяць хвілін, як састаў крануўся, смачна захроп.

Ігнат пазайздросціў яму i загадаў сабе ўзяць з суседа прыклад.

Прываліўся ў куток каля дзвярэй, павесіўшы на кручок партфель, у якім былі разцы для Ціхана i канадскае насенне гародніны; няхай брат пасее — у каго лепш вырасце.

Прачнуўся ад галасоў у тамбуры. Поезд стаяў.

Сусед глядзеў на яго вясёлымі вачыма.

— Аднак моцныя вы на сон. Я з паўгадзіны пакімарыў, а вы ад Асіповіч да Жлобіна.

— Хіба ўжо Жлобін?

— Не чуеце гармідар на пероне? Плюшавыя лялькі прадаюць.

У купэ ўвайшла пажылая жанчына з вялікім мяккім клункам. Хораша ўсміхнулася. Усмешка гэтая чымсьці нагадала Ігнату ўсмешку Марыны, яго першай жонкі. Тую, даўнюю, на Тамарыным вяселлі. Але калі тое было? Павел у арміі адслужыў. Ці жывая яна, яго першае каханне? Жывая. Пра смерць Тамара ці дзеці яе паведамілі б. Якая ж яна цяпер? Бяззубая бабуля? I дзіўна — у яго моцна забілася сэрца. Быццам ён ехаў на сустрэчу з чалавекам, якога не бачыў чвэрць стагоддзя. Ды не, не з ёй. I не з «вясельнай» маці. А з той Марынай, якую кахаў, якая была яго жонкай паўстагоддзя назад, вясёлай, шумнай.

Заплюшчыў вочы, але прывід Марыны не адступаў. I не адзін. Ён бачыў тры Марыны: маладую даярку ў белым халаце, сівую заклапочаную гаспадыню на вяселлі дачкі. I — як у тумане — сённяшнюю, без выразнага аблічча. Адна старэчая постаць.

«А чаму б мне не наведаць яе? — з'явілася нечаканая думка. — Не чужыя ж. Дачка ў нас. Міма ж буду праязджаць».

Чым больш думаў пра Марыну, тым больш мацавалася жаданне сысці на знаёмай станцыі.

Але было i сумненне. Ці трэба гэта? I страх: як прыме Марына? Ад яе i ад старой можна ўсяго чакаць.

«Ды не, не пагоніць мяне. На Тамарыным вяселлі была ціхая, уважлівая i відно было: радавалася, што побач з дачкой у царкве i ў загсе — яны, бацька i маці.

Хвілін дзесяць сядзеў моўчкі, заглыблены ў свае думкі, у сваю таемную варажбу: выйсці, не выйсці? Гаварлівая новая пасажырка раздражняла. Украінка. Купіла плюш.

— Я ж дабрэнна ўмею шыты. Такі мой бізнес.

А станцыя — тая, на якой ён выходзіў з цягніка i садзіўся ў яго сотні разоў, — няўмольна набліжалася. Спалохаўся: не праехаць бы. Падхапіўся, апрануў пінжачок.

— Вы куды? — спытаў мінскі сусед. — Да Гомеля яшчэ далека.

— Мне не да Гомеля. У Гомель пазней. Мне тут трэба наведаць аднаго чалавека.

Узяў партфель, развітаўся з пасажырамі. Спытаў у правадніка: спыняецца на станцыі?.. Спыняецца.

Усё такое ж, як было i паўстагоддзя назад. Счарнелы элеватар, накрыты новым шыферам. Платформа, здаецца, тая, драўляная, выбітая ботамі, на якую сотні разоў ступалі яго ногі... маладыя ногі. I ліпы, здаецца, тыя ж. Ці такія ж выраслі новыя? За паўсотні гадоў усё магло вырасці. Аднак будынак станцыі той жа, адбудаваны пасля вайны, дзіўна, па тым жа дарэвалюцыйным праекце — з чырвонай цэглы.

Ступіў на дошкі платформы, яны знаёма зарыпелі. Цеплавоз натужна засіпеў, i над элеватарам узляцела чарада вераб'ёў, як i тады, калі гудзелі паравозы.

Так, усё знаёмае. I ў той жа час незнаёмае. Прыстанцыйная веска тая ж, толькі па вуліцы яе пракладзены асфальт. Прагрэс! «Чарнобыльскі», — сумна пасміхнуўся Ігнат Андрэевіч. Нейкая доза нуклідаў асела i тут, праўда, не такая, каб адсяляць людзей. Наадварот, за сялом, пад ляском, вырас цэлы пасёлак. Цагляныя катэджы. Дачнікі? Ці чарнобыльцы? Дачнікі. У чарнобыльцаў дамы былі б аднолькавыя, а тут розныя, штук колькі — цэлыя палацы.

«Нямала багатых напладзілася», — падумаў Ігнат. Ён даўно асуджаў бяздумную будоўлю: у каго большы! Немцы такіх харомін не ўзводзяць. А нашы «з гразі лезуць у князі». Атрымалі свабоду! Усе накапленні — у цэглу, як у зямлю. I ў метал — у машыны замежныя. Мала хто думае пра будучыню дзяцей, дзяржавы. Авантурысты мінулага стагоддзя, капаючы золата ў Кландайку, будавалі за яго Амерыку — заводы, чыгункі, фермы. Што будуюць нашы авантурысты? Заробленае — у зямлю, украдзенае — у Швейцарыю.

Думкі такія мільганулі, як мімалётнае адлюстраванне доўгіх i цяжкіх начных роздумаў.

На пляцоўцы каля вакзала стаялі легкавушкі. Але, калі верыць ix вадзіцелям, ніводная не ішла ў Марыніну вёску. Яно i не дзіўна, няма скразной дарогі — Дняпро.

Пайшоў пехатой. З партфелем у левай руцэ, з кійком у правай. Кульгаў — балелі ногі.

Мінуў вёску. Прайшла адна машына, другая, трэцяя... Галасаваў. Hi адзін малады «новы» не паспачуваў старому чалавеку. Разам з расчараваннем у людзях (не было раней такога, каб калгасны шафёр ці ён, аграном, не падвёз старога падарожніка), разам са стомленасцю (двойчы садзіўся на ўзбочыне), з болем у нагах расло расчараванне сваім рашэннем: пабег юнак на спатканне! Стары дурань!

Ну вось яно i сяло, якое ён усе гады працы ў раёне, нават пасля разводу з Марынай, лічыў родным. Любіў яго ці не больш, чым сваю маленькую прыпяцкую вёсачку; пасля Чарнобыля там нікога не засталося, а куды адселены сваякі, не ведаў. Во, брат у Гомелі, сястра — у Оршы.

Не ведаў, якое было свята. Але як толькі ўступіў у вёску, адразу ўбачыў: дзень святочны. На прызбах, на лавачках пад клёнамі (у сяле было многа клёнаў) сядзелі бабулі ў святочных строях.

Ігнат Андрэевіч вітаўся з імі i ўвогуле з кожным сустрэчным, нават маладым. Яму ветліва адказвалі, але яўна не пазнавалі: здагадкі, якія чуў за сабою, былі неўпапад.

Вось i дом. Той, які будаваў, лічы, уласнымі рукаMi — рабіў з цеслярамі, з печнікамі. Ды i сам нямала чаго зрабіў: аканіцы з разнымі ліштвамі, «канёк» над весніцамі. Глядзі, не згніў. Не, абнаўлялі. Марына абнаўляла. Дом па-гаспадарску ашаляваны «вагонкай», якая пафарбавана ў зялёны колер. З клёнаў, якія ён садзіў, застаўся толькі адзін. Але які! Волат.

У яго цяні на лавачцы сядзелі тры старыя жанчыны. Ігнат пазнаў сярод ix Марыну. I вельмі ўзрадаваўся, што яна не змянілася, твар яшчэ не быў спаласаваны зморшчынамі. Чысты, дагледжаны твар старой жанчыны. Квяцістая чырвона-зялёная пасынка прыгожа аздабляла яго.

Наблізіўся, павітаўся. Бабулі адказалі хорам, як адказалі б кожнаму, хто першы даў ім «дзень добры».

Ён прыпыніўся, абапёршыся на кіёк.

— Сядай, добры чалавек, калі стаміўся.

А Марына раптам войкнула:

— Вой!

На яе азірнуліся.

— Дык гэта ж мой Ігнасік! Ці не ў Кіеў ты сабраўся Богу маліцца? — Марына не магла без жартаў. — Цяпер жа ўсе камуністы Богу моляцца.

А пасля ўжо сур'ёзна, як з блізкім, павіталася:

— Дык добры ж дзень, Ігнат Андрэевіч. Не чакала пабачыць.

Дзве бабулі падхапіліся з лаўкі. Адна строга наказала:

— Прынімай жа госця, Марына. Не помні зла. Жыві па-евангельску.

Бабулі адышлі.

Калі яны засталіся ўдваіх, Марына нібыта збянтэжылася, як некалі ў маладосці:

— Як жа гэта ты?

— Ды во ехаў... да брата... Не мог праехаць міма. Пацягнула. Пабачыць захацеў.

— Тамару бачыў?

— Заходзіў нядаўна. У карты пагулялі. Вясёлая сям'я.

— Тамары пашанцавала...

«Не як маці», — скончыў у думцы за былую жонку. Але не сказаў, толькі вінавата схіліў галаву.

— Хадзем жа ў хату. Госцем будзеш. Галодны?

— У поездзе не еў, хоць нявестка нешта паклала.

— Нявестка так не накорміць, — засмяялася Марына, i гэты незразумелы яе смех нядобра крануў: не хацелася, каб пра яго нявестку дрэнна падумалі.

Ён сеў на лавачку, на яе цёплае месца. А яна стаяла, адступіўшы на санцапёк. Глядзела сур'ёзна, сумна, спагадліва.

— Пастарэў ты, Ігнатка.

— А хто памаладзеў у мае гады?

— Жэняцца яшчэ некаторыя. Вунь у нас...

— Марына, не блазнуй. Жэняцца тыя, каму няма куды дзявацца, калі няма каму маннай кашы зварыць. A ў мяне свая кватэра, сын... Зося часам прыязджае. I Павел заходзіць, ён добры, а вось Насця ні разу не прыйшла.

— I ты лічыш яе нядобрай? Яна саромеецца. Дзіця. Хадзем у хату. А то вунь ужо збіраюцца паглядзець на свайго агранома. Нямнога тых засталося...

Ігнат цяжка падняўся — стрэльнула ў спіну ад нязвыклай стомы, даўно не рабіў такога шляху.

У «светлай» палове хаты стаяла прыемная прахалода. Пабагацела мэбля — не такая, як у майстра на ўсе рукі дзядзькі Атроха, які ў бедныя пасляваенныя гады мэбляваў, бадай, усё сяло. Цяпер усё фабрычнае: стол, ложак, крэсла, канапа. I тэлевізар не самай даўняй маркі. На сцяне, паміж вокнамі, фотакарткі ў «арцёмаўскіх» бярозавых рамках. Ігната кранула, што сярод ix знайшлося месца i яму, маладому, не аднаму: яны ўдваіх з Марынай сядзяць, схіліўшы, як галубкі, галовы адно да аднаго. Доўга разглядаў фота. Марына нячутна падышла ззаду, спытала:

— Бачыш, якія мы з табой былі?

— Ты — прыгажуня, а я — вахлак.

— Не кажы. Ты быў хлопец — хоць куды.

— Быў...

Марына засмяялася.

— А ты хацеў такім i застацца? Не бывае так. Усе старэем. У малпаў ператвараемся.

— Тваёй старасці не відно.

— Не відно! А бачыш, ніводнай карткі сённяшняй не павесіла. А думаеш, не здымалі? Адзін Павел тры дні шчоўкаў. Не люблю глядзець на сябе старую.

— А мяне ў часопісе памясцілі, i я ганарыўся.

— Цябе памясцілі як вучонага. А вучонасць... не старэе.

— Мудрая ты, Марына. Вучонасць не старэе. Вучоныя старэюць.

— Была б мудрая, калі б не была дурная. Такога мужа ўпусціла.

— Шкадуеш?

— A ўжо ж.

— Прабач. Віна мая. Ты кляла Ангеліну, а яна пра цябе дрэннага слова не сказала.

— Царства ёй нябеснае. Слоў я сказала многа, розных, але злосці не мела... На яе. На цябе мела. Але i табе пасля даравала. Я добрая.

— Я знаю, што ты добрая. I дзякуй табе за гэта. З верай у тваю дабрыню я i завітаў. Ведаў: не прагоніш.

— А куды мы можам гнаць цяпер адзін аднаго? У нас адзін дом — вечны. Але туды не будзем спяшацца.

— Аслаб я, Марына, за апошні год, пасля смерці... Ад станцыі ледзьве даклыпаў...

— Прагаласаваў бы...

— Галасаваў. Ніхто не ўзяў дзеда з кійком.

— Маладыя такія цяпер!.. Гады! Ну, ты адпачывай. А я абед згатую. На скорую руку. Блінчыкі не разлюбіў? I «сатану» спяку. На сале есці будзеш?

— Есці я ўсё ем, a сілы не маю. Толькі ж не на пяцьсем яек, як маладому паляводу. Два максімум. А сала... сала смажанае я даўно не каштаваў.

Марына засмяялася i па-маладому ўвішна пайшла на кухню.

Супакоены, задаволены, Ігнат сядзеў у куточку канапы перад акном, на якое падаў вячэрні цень клёна. Прыгадаў, што клён гэты садзіў ён сам, калі збудаваў хату. I ні разу не сядзеў пад ім. З-за аднаго гэтага варта было ісці ад станцыі. Няхай i баляць ногі.

«Паеўшы, каўтну індаметацын».

Набор лекаў вёз з сабой, уласна, у партфелі i былі толькі лекі, таму i пільнаваў сваё дабро, нават тут па прывычцы паставіў партфель ля канапы, каля сваіх ног, як бы спадзеючыся, што гэтак, блізкасцю сваёй, таблеткі будуць дапамагаць.

«Як сказаць Марыне, што я хачу на дзянёк-два затрымацца? Адпачыць. Ад каго? Ад Андрэя? Ад Паліны? Не. Ад горада. А больш правільна: пабываць у сваёй маладосці, удыхнуць паветра мінулага. Шкада, што няма яшчэ жніва, малацьбы. Якім салодкім быў водар спелай збажыны!»

Не стаў адкладваць высвятленне свайго становішча: паклікаў Марыну.

— Мар'яша! Дазволіш пабыць у цябе дзянёк-другі? Адпачыць ад... дарогі. Доўгай-доўгай дарогі.

— Ды ты што, Андрэевіч, жыві колькі хочаш. Лічы, што гэта твая хата. Сам бярвенні вазіў, абпілаваўшы на лесапілцы, i цеслярам памагаў. Людзі памагалі табе. Помніш суботнік? Ой, не адрывай ад пліты, блінчыкі гараць!

Заспакоены такой Марынінай шчодрасцю, адкінуў галаву на спінку канапы i непрыкметна i хутка заснуў. Сніў, што яны з Ангелінай прыехалі не на сваю ждановіцкую дачу, a ў гэтую хату. I Ангеліна незадаволеная. Гэта яго хвалявала, ён не мог сцяміць, што ёй не падабаецца, ажно пакуль не пачуў голас Марыны:

— Ігнась, абед гатовы.

Ён з цяжкасцю адарваў галаву ад спінкі канапы.

— Ты трывожна спаў. Каб спакойна, я не стала б цябе будзіць. Намучыўся?

— Не за дарогу. За жыццё, — паспрабаваў жартаваць.

— Табе нялёгка жывецца? — спытала Марына ўжо за сталом.

— Ды не, нічога. Хоць, ведаеш, у мяне лепшы кантакт з малой Светкай, чым з мамай i татам яе, яны цалкам у сваёй працы. I няма ў ix часу i тэм для размовы з бацькам.

— Дык яно ж заўсёды так: малое i старое знаходзяць агульную забаву.

— Ды не толькі забаву. Філасофію. Во што цікава. I гэта зусім не пустая філасофія, не дзіцячыя фантазіі. Фантазіі, але з сэнсам. Калі ўдумацца.

— Тамара малая была вялікая выдумшчыца.

— Не любіць яна мяне.

— Ну што ты!

— Hi разу не праведала. Дачка родная. Крыўдна.

Марына ўздыхнула.

— А ёй, думаеш, не крыўдна было?

— Я разумею.

— Ты ж мудры чалавек.

— Я не наракаю на яе.

— Я так не магу: каб на ўсё жыццё крыўда. Сэрца счарнее.

— А знаеш, я вып'ю тваёй чарадзейнай настойкі. Можа, памаладзею. За цябе. Будзь здаровая. Жыві на

радасць унукам.

Выпіў чарку бурштынавай гарэлкі, настоенай на абляпісе. Спытаў зноў, на гэты раз бадай сарамліва:

— Дык дазваляеш пажыць у цябе дзянёк-другі?

— Ды жыві колькі хочаш, Ігнась. Чужыя жылі. Геолагі. I ў нас нафту шукалі, па гэты бок Дняпра. Не знайшлі. Не шырока яна разлілася ў тым падзямеллі.

Ігнату стала весела, ён пацягнуўся да графінчыка, каб наліць яшчэ.

— Не трэба, Ігнась.

— Японцы даказалі: хто выпівае патрошку, той даўжэй жыве. А я ўжо гадоў дваццаць цвярознік. Пасля першага прыступу.

— Частыя яны ў цябе, прыступы?

— Цяпер — не. Як ні дзіўна. Цяпер — ногі. Аслаблі ногі. А галава трымаецца. Пішу. Яшчэ нават пішу.

— Пра бульбу ці кукурузу?

— I пра жыццё сваё. Без працы не магу. Кукурузу дарэмна занядбалі тут, на Гомельшчыне... Мы ж для Беларусі — што Херсоншчына для Украіны.

— Хочаш, я лазеньку прапалю. I папару цябе свежым венічкам. Была хоць гарачая вада ў сталіцы?

Прыгадаў, што душ прымаў даўно.

Ад думкі пра лазню павесялеў: як Марына будзе яго парыць? Голая?

Пасля абеду, застаўшыся адзін, зноў заснуў, але з перапынкамі, з унутраным сорамам, як на пасяджэнні: спіш — i стараешся паказаць, што ўважліва слухаеш; знаходзіш аловак, заціснуты ў блакноце, хапаешся запісваць пустыя думкі пустых прамоўцаў. Няхай бачаць, што не спіць чалавек.

Прачнуўся не ад сораму перад аўдыторыяй, а ад рыкання кароў. Статак гналі з пашы дадому. Каровы ўзнялі пыл, i ён быў ружовы — заходзіла сонца. Карціна гэтая, якую даўно не бачыў, захапіла i нагадала прыемную прахалоду маленства, маладосці.

Прыйшла Марына з рушніком на мокрых валасах, у доўгім квяцістым халаце, у тапках на босую нагу.

— Ну, я ўжо памылася. Твая чарга. Сарочку чыстую я табе дам, Паўлава засталася.

Лазня стаяла ў канцы гарода каля крынічкі; паўстагоддзя назад яна была паўнаводная, а цяпер каціўся струменьчык — курыцы перайсці. Але насупраць лазняў пакапалі ямы — збіраць ваду. Ад крыніцы пахла прэлым альховым лісцем. А з лазні патыхнула жарам i свежай бярозай.

Ігнат Андрэевіч скінуў сарочку, штаны, але застаўся ў трусах. Марына была ў доўгай, да пят, сарочцы.

— Гэта ты саромеешся? А Божа! — засмяялася Марына. — Быццам я не бачыла... Будзеш хадзіць у мокрых трусах?

У адказ на выклік Ігнат скінуў трусы i палез на палок.

Марына выліла коўш вады на каменне. Пара не абпякла, прыемна пагрэла.

Яна легка пасцёбала бярозавым венікам яго спіну, ногі.

— Худы ты. Можна падумаць, што нявестка не корміць цябе.

— Корміць. Але ў яе не застаецца часу на гатаванне. Суп ды каша. Як салдату.

— Ох, гэтыя вучоныя! Хопіць сцёбаць?

— Каб ногі папарыць. Пырсні на камяні. Можа, падагра мая адступіць. Сагрэюцца суставы.

Марына бадай жа зняла яго з палка, пасадзіла на лавачку.

— Памыешся сам?

— Сам.

— Глядзі, падлога слізкая. Не ўпадзі. Я пасяджу каля лазні. Калі што — кліч.

Выціраючыся i апранаючыся, стары сапраўды адчуў сябе памаладзелым.

Вячэралі ў прыцемку — пілі сырадой з блінамі з пшанічнай мукі калгаснага памолу. На зубах хрумсцелі неразмеленыя зерні. Але які, аднак, смак быў у гэтых бліноў i ў малака!

Не ўгледзеў, як Марына паслала пасцелі, дзве — на шырокім ложку i на канапе. Яму прапанавала ложак. Але тут Ігнат запярэчыў:

— Госць не займае гаспадарскай пасцелі.

I лёг на канапе.

Заснуў хутка, без таблетак, даўно ўжо так не засынаў. Натаміўся, як сказала Марына.

Калі прачнуўся ўначы, не адразу сцяміў, дзе знаходзіцца, куды ісці, дзе дзверы. Доўга шкрабаў па дзвярах, шукаючы зашчапку. Разбудзіў Марыну. Яна адгукнулася:

— Казала, вазьмі пасудзіну.

Ён i тады, увечары, заемяяўся з яе прапановы, i цяпер.

На дварэ была прыемная прахалода. I нязвыклая цішыня. Даносіліся нейкія глухія гукі, здавалася, з далёкага космасу, ад цьмяных зорак. Не, во i зямныя істоты: дзесьці далёка ў лесе пракугукала сава, a блізка ў хляве цяжка ўздыхнула карова.

Да світання не мог заснуць. Чуў, што i Марына не спіць. Але зачапіць яе словам не хацеў: начной размовы баяўся. Пра што могуць старыя гаварыць пасярод ночы? Ноч — для маладых. Заснуў урэшце. I напэўна, мог бы праспаць, як дома, у горадзе. Але Марына, якйя ca.ма паднялася з першым промнем сонца — карову выганяла, — палічыла, што старым доўга спаць непрыстойна. Ды i прасіў Ігнат разбудзіць раней — саромеўся, што будзе спаць да паўдня.

Разбудзіла яна бразганнем посуду, збіраючы снеданне.

За якія тры дні Ігнат адчуў сябе дужэйшым: прачынаўся раней, нядоўга драмаў удзень у цяні пад паветкай. A галоўнае — набыў душэўную ўпэўненасць. Усё здавалася блізкім, родным, як у маленстве. Прастору — нібы ўвесь свет твая ўласнасць. Працаваў на зямлі, часта жыў у калгасах, сваю дачу меў. Але ўсё гэта не тое. У камандзіроўках адчуваў адзіноту, хоць рабіў на полі сярод людзей. На дачы гняла цесната: суседняя дача — акно ў акно. Сялянскія хаты гэтак жа прытулены адна да адной, але збудаваны яны разумна, i добры сусед нічым не раздражняе.

Тут адзіноты не адчуваў, хоць ніхто не дакучаў, кожны займаўся сваёй справай. Марына рабіла на гародзе, у полі, дзе выдзелілі ёй участак; зямлі цяпер не шкадавалі, толькі рабі. Ігнат Андрэевіч здзіўляўся, навошта Марыне столькі бульбы. Яна ў адказ уткнула:

— Адарваўся ты ад зямлі. У мяне ж карова i свінні.

А навошта столькі жывёлы? Ці не з першага дня адчуў, што Марына не любіць размоў пра гаспадарку, пра багацце. Пра карову магла гаварыць, як пра блізкую сяброўку, пра малако, якое здавала ў былы калгас, цяперашнюю фірму, па кантракце, але найперш не для таго, каб зарабіць грошай, — каб далі сена, нейкага паўгектара лугу. А добрая палова свініны ехала ў Мінск — дачцэ, унукам. Але гэтую тэму Марына бадай не закранала. Ігнат таксама абыходзіў яе.

Першымі яго сябрамі сталі дзеці. Аднойчы, калі ён сядзеў на лавачцы, падышоў хлапчына, Пятро Выганаў, трэць вёскі былі Выганавы. Смела сеў побач:

— Ну што, скончыў вучобу? — спытаў Ігнат.

— У шосты перайшоў, — з гонарам адказаў хлопец. — З пяцёркамі.

— Малайчына. Вучыся, брат.

— A праўда, што вы вучоны?

— Доктар навук. Акадэмік аграрнай акадэміі.

— Ух ты! A былі калісьці аграномам у нас?

— Быў.

— А на фронце былі?

— I ў партизанах, i на фронце.

— Ух ты! А раскажаце?

— Раскажу.

— Дык я ўвечары хлопцаў прывяду паслухаць вас.

Дзіўна, нечаканы, хоць, здавалася, звычайны занятак, яго, чалавека, які на лекцыях з'еў зубы, расхваляваў. Што расказваць? Як расказваць такім слухачам? Выступаў часам у школах пад Дзень Перамогі, на свята Савецкай Арміі, але ж там ужо выпрацаваная схема. Ды нярэдка меў расчараванне: няўважліва слухалі дзеці, мабыць, вайна абрыдла ім.

Гэтыя шасцёра хлопцаў слухалі надзіва ўважліва, пытанні сыпалі, як гарох. Мабыць, яны разнеслі славу пра акадэміка. У пахмурны святочны дзень сабралася на Марынінай лаўцы група дзядзькоў: равеснікаў яго — чалавекі два, астатнія — маладзейшыя. Але як плуг гадоў узараў іхнія загарэлыя твары.

— Пра вайну ты нам не расказвай — мы не школьнікі. Прасвяці, Андрэевіч, у палітыцы. Вельмі ж заблытаная яна. Па тэлевізары не разбярэш. Адзін дзень адно, другі — другое.

— Таму што слухаем з пятага на дзесятае, калі ўрвеш паўгадзіны.

— А часцей глядзім пад «мухай», — засмяяўся самы малады Іван Браток.

Задача была не лягчэйшая за дзіцячую.

Дома Ігнат Андрэевіч рэгулярна глядзеў тэлевізар, чытаў газеты. Марына газет не выпісвала. Хадзіў на пошту, похапкамі праглядаў тыя з газет, якія паштарка яшчэ не разнесла; мала што заставалася — не выпісвалі людзі газет.

Беручы на пошце газету, адзін з ветэранаў сказаў:

— Хутка развучымся чытаць. Акуляры паламаў — купіць не магу, паўпенсіі трэба, баба не дае. Жонку бачу без акуляраў. Але праўда яе. За што хлеб купіць? Без хлеба не пражывеш. Хлеб будзе, акадэмік?

Ці заўсёды будзем з хлебам? Во — галоўнае пытанне палітыкі. Акадэмік ведаў: пра што б ён ні гаварыў — пра саюз з Расіяй, пра Чэчню, Югаславію, — у гэтай прызбеннай аўдыторыі к лопат адзін — хлеб. Хоць i пра палітыку пытанні падсыпаюць, як грэчку пад калені. Моршчыся, але адказ дай, не газетны, свой, сялянскі; ты ж селянін, як i яны, усё жыццё змагаўся, каб было больш хлеба i да хлеба. I тыя, хто рабіў з ім яшчэ хлапчукамі, чакаюць незвычайных адказаў на самыя адмысловыя пытанні. I ён хваляваўся, як, можа, не хваляваўся перад выступлением з дакладам на міжнародным сімпозіуме. Цікава i пагутарыць з тымі людзьмі, якія паўстагоддзя назад былі яго галоўнымі памочнікамі на закладцы доследных участкаў. Старыя работы гэтай не любілі, а моладзь да творчасці цягнулася. Ці пазнае ён усіх? Калі сустракаў на вуліцы, некаторых пазнаваў, а некаторыя, у каго пільна ўглядаўся, называл! сябе самі. Здзіўляўся сваёй памяці, увогуле чалавечай памяці. За пяць дзесяткаў гадоў сустрэўся з тысячаMi людзей. I многіх памяць утрымлівала, але з дзіўнай асаблівасцю: больш тых, з кім працаваў, сустракаўся ў маладосці, чым тых, з кім сядзеў у прэзідыумах дзесяць ці пяць гадоў назад.

Не адразу чамусьці падумаў, што калі Андрэй патэлефануе дзядзьку Ціхану i даведаецца, што бацька не даехаў да Гомеля, то можа ўзняць вялікі вэрхал. Такая ў яго праца — шукаць людзей. А тут знік бацька. Куды? Можа падняць усе следчыя органы рэспублікі. Весела падумаў: узніме ўсіх, а пра Марыну не згадае. Хіба Тамары пазвоніць. Але дачцэ Марына пра госця, здаецца, не пісала. Пазваніў Ціхану, папрасіў патэлефанаваць Андрэю:

— Не палохай толькі, што я ў прымакі пайшоў, абразіцца сын.

Андрэй прыехаў у наступную нядзелю на сваёй «вольве».

Марына як бы трохі спалохалася, разглядаючы Ігнатавага сына. Але ён звяртаўся да яе вельмі карэктна, бадай ласкава, падзякаваў, што яна прытуліла ўцекача.

— Я падумаў ужо, бацька, што ты ў Германію падаўся. Ды не, не тыя погляды, немцаў ты не любіш. Ну, а пра Амерыку i гаварыць няма чаго: сусветнага жандара ты ненавідзіш.

Адзін на адзін спытаў у бацькі:

— Ты што, у прымакі падаўся?

— Не гарадзі глупства. Не ў мае гады.

— Бывае i ў твае гады. Як кажуць, серабро ў скроні...

— Ты думаеш, у такія гады жанчына трэба? Душа яе. Адпачыць... у мінулым. Мне спакойна тут.

— Во гэта мне i страшна — што душа. Маму забудзеш, памяць яе. Калі на магіле быў?

— А ты, сын, калі быў?

Андрэй пачырванеў: бацька ездзіў на магілу часта, на аўтобусе, а ён, сын, на ўласнай машыне не знаходзіў часу заглянуць.

Сын прывёз пенсію.

— Светка імянінніца, дай ёй на падарунак.

Аддаў палавіну сумы.

— А ты?

— Мяне накормяць.

Андрэй уздыхнуў:

— Глядзі ж, бацька.

— Куды мне глядзець? Я ўсё жыццё азіраўся. Галавой круціў.

— Не вельмі ты азіраўся. Першы ў атаку ішоў.

— Здаралася, што ішоў. Але калі гэта было! Цяпер — які з мяне воін?

Марына пакрыўдзілася, што Андрэй не застаўся на абед.

— Мне трэба яшчэ ў Светлагорск. Справы, ліха на ix...

— I ў нядзелю — справы?

— У нядзелю крамолы больш. П'юць больш. Выпіў шклянку малака ды пачакаў, пакуль гаспадыня сабрала гасцінцы: вялікі кошык яек, масла, вішань — сваім унукам, меншы — Ігнатавай унучцы Свеце.

Андрэй быў вясёлы. Пажартаваў:

— Пажэніцеся — на вяселле запрасіце.

— Мы ўжо жаніліся. А цяпер позна, — без усмешкі, амаль змрочна сказала Марына, збянтэжыўшы следчага. Андрэй, развітваючыся, пацалаваў старой руку.

— За працу вашу.

— Хіба за працу. Ігнат пасміхнуўся:

— Ты як гжэчны поляк.

Бацьку Андрэй паціснуў руку, пажартаваў:

— Не ўцякай нікуды больш. Не давай мне лішняга клопату.

Абедалі ўдваіх. Марына ела з апетытам i многа гаварыла. Ігнат маўчаў. Ён ніколі не прымаў рашэнняў з • наскоку, не падумаўшы добра. А тут раптам сказаў:

— А можа, нам i праўда запісацца?

— Куды запісацца? — зрабіла выгляд Марына, што не зразумела.

— Шлюб наш аднавіць...

Марына ўсміхнулася, паўтарыла дзіцячую дражнілку:

— Жаніх i нявеста наеліся цеста. Куры засмяюцца. I сяло рагатаць будзе. У царкву ж трэба ісці. Вярнулася старое. Ты да Бога вярнуўся? A калі вярнуўся, то не грашы. Двойчы аднае i тае ж рукі не прасі. Нельга.

Хацеў спытаць, у якіх святцах гэта запісана, але змаўчаў: самому здалося святатацтвам гаварыць на такую тэму.

Пасля гэтай размовы Марына як бы аддалілася ад яго. Не, знешне нічога не змянілася, але як бы вырас невялікі парожак паміж імі. Не адчужанасці, а нейкай не' сялянскай — інтэлігенцкай далікатнасці. Знікала першапачатковая сваяцкая блізкасць. Усталёўваліся адносіны гасціннай гаспадыні з добрым, чулым, інтэлігентным кватарантам. Марына нават стала рэдка клікаць «Ігнась», а больш — «Ігнат Андрэевіч». У яго ажно страх з'явіўся: не перайшла б на «вы»!

I так падумаў: «А ці не час падзякаваць Марыне за два тыдні гасціннасці i — ногі на плечы». Не хацелася. У горад не хацелася. Ды i ў цікавую працу ўлез: пазнаёміўся з дырэктарам сельгасфірмы, у якую пераўтварыўся калгас, — Кузьмом Гайкам, чалавекам сярэдніх гадоў, былым старшынёй райвыканкама. Хітры гаспадар адразу сцяміў, што са старога вучонага-аграрніка можна яшчэ нешта выцягнуць; ён не толькі палявод, але i эканаміст. A эканоміку трэба перабудоўваць: рынак вымушае, да яго нялёгка прыладжвацца нават такім зубрам, як Гайка. Сядзелі вечарамі, абмяркоўвалі спрэчныя праблемы. A ўдзень Ігнат Андрэевіч складаў праграму развіцця гаспадаркі. Праўда, ён хутка астыў да гэтай працы: для эканамічнай часткі яму давалі пустыя другарадныя бухгалтарскія паперы, як здзекаваліся. Ён паскардзіўся Марыне. Яна ўзлавалася:

— Не лезь, куды не просяць!

— Дык папрасілі ж. Сам Кузьма Гайка.

— О, ты не знаеш гэтую гаечку! Такая гайка каго хочаш закруціць.

А потым пачуў каля крамы, як п'яныя рабочыя лаялі Гайку, Шпільку (бухгалтар — Шпілеўская) i Пальчыка (эканаміст-планавік Пальцаў). Падумаў: «Не бывае дыму без агню. Голас народны...»

Ігнат Андрэевіч працы не кінуў, але некаторыя свае веды не выкладаў. Гайка адчуў гэта i сам параіў:

— А ты на пуп не бяры, Андрэевіч. Часу ў нас хапае. Адпачывай.

— У вас у запасе вечнасць. У мяне — часу нямнога. А хацелася б яшчэ нешта зрабіць.

— Залаты ў вас характар. Вось бы мець такога памочніка. Позна вы з'явіліся.

Але «добранькі» дырэктар прыкметна аддаляўся, ва ўсякім разе, дыскусій эканамічных пазбягаў, пераключаўся на высокую палітыку. Пярэчыў часам знарок, каб «завесці» вучонага i цешыўся з яго гарачнасці. А Марына пачула, папярэдзіла:

— Не гарачыся. Ён знарок табе пярэчыць. Яму што. Яму пяцьдзесят. У яго сэрца — што ў быка. А тваё хліпкае... Беражы сябе.

Такі клопат Марынін кранаў i яшчэ больш збліжеў, так, прынамсі, яму здавалася. I ён не пакідаў надзеі аформіць адносіны так, каб застацца тут, у цішыні, назаўсёды. Успамінаў Светку, сумаваў, пісаў ёй добрыя, ласкавыя, цікавыя пісьмы. Каб можна было з'ездзіць у Мінск i вярнуцца назад! I каб яго чакалі i тут, i там. Эгаістычнае жаданне. Але стары, што дзіця, цешыць сябе нязбыўнымі фантазіямі.

Разам з тым чэрствы рэаліст, ён разумеў, што казкі канчаюцца, нават самыя добрыя. Баяўся, што i гэтая скончыцца, у ціхай чыстай хаце, пад шэпт клёна, дзе ён прыкметна падужэў. Нават хадзіць пачаў без кія. Упікаў сябе, называў прыжывалам, але гэта сумлення не кранала. Урэшце, яму трэба толькі чалавечая цеплыня; харч ён купляе — аддае Марыне тры чвэрці сваёй немалой (у параўнанні з яе) пенсіі. Спачатку Марына саромелася, адмаўлялася браць:

— Што ты, Ігнась! Як кватарант. А ты ж госць мой.

Гэта яго цешыла i жывіла надзею. Горш стала, калі яна пачала ахвотна браць яго долю i чакала, калі Андрэй прышле па пошце бацькавы грошы.

Марына нават спытала, навошта ён збірае «чацвяртушкі».

— Свеце куплю падарунак — абноўку якую.

— Дык ведай жа: тую частку пенсіі, што даеш мне, я адсылаю нашым унукам. Насця вучаніца. А хочацца ж дзяўчыне адзецца. А Тамара, ведаю, не самая шчодрая маці. Тамара — як i я. У маладосці таксама была скупая.

— Я не адчуваў гэтага.

— Бо ўсе грошы, i мае, i твае, былі ў мяне. Ты ж залаты муж быў — не піў, не курыў.

— Цяпер не такі?

— Цяпер ты адзінокі пенсіянер.

— Адзінокі, — стоена ўздыхнуў.

Ашаламіла эпітэтам «адзінокі». Няўжо адчула, што ён душэўна адзінокі? Дык не ж! Тут, з ёю, не адчуваў той адзіноты. Жыве нармальным жыццём.

Марына адкрытая i ў той жа час таемная, як за сямю замкамі. Трэба не адзін пуд солі з'есці разам, каб зразумець усю яе сутнасць жаночую, сялянскую, бухгалтерскую. Хіба адну рысу свайго характеру — дабрыню — выкладвала на далоні. Ды i дабрыню магла здзьмухнуць з далоні ў адзін міг. Праўда, у адносінах да Ігната гэтага не зрабіла ні разу. Некаторым вяскоўцам пасля пахвалы магла тут жа прыгадаць грахі.

У вёсцы яе i паважаюць, i трохі баяцца: многа яна ведала людскіх грахоў — гаспадарскіх, калгасных. Але што цешыла Ігната: ніхто не назваў былую бухгалтарку зладзейкай. Чуў нават такое: «Калгас трымаўся на яе плячах». Найвышэйшая пахвала! А яшчэ пачуў, што Марыну называюць «наша Мардзючыха». Пасмяяліся разам з ёй, успомніўшы фільм са знакамітай актрысай. Не, Марына не такая, Марына мякчэйшая, дабрэйшая. Падумаў так, але ёй не сказаў.

Надышоў сенакос. Пакуль касілі калектыўнае, асаблівых спрэчак не было. Але Марына ездзіла зграбаць сена, стагаваць. Ігнат адгаворваў:

— У твае гады. Не шкадуеш ты сябе.

— Я павінна зарабіць яшчэ хоць пяць сотак. Сёлета трава слабейшая, разліву не было. Летась i трава была добрая, i малака я здала больш, i то ледзь дацягнула да новай пашы.

Вэрхал узняўся, калі пачалі дзяліць сенажаць рабочым — па працы кожнага. Трава была ў пойме Дняпра, за дванаццаць вёрст, a спрэчкі гарэлі ў сяле. Нялепшы сам па сабе надзел быў разбіты на сотню ўчасткаў, няроўных па плошчы. Таму нумаркі цягнулі асобна: большых участкаў, сярэдніх, «сіроцкіх». «Сіроцкія» на лясным балоце: асака. Ніхто не згаджаўся, што рабіў менш. Мала здаў малака? Дык дзеці ж малыя.

У Ігната Андрэевіча не прасілі дапамогі, але яму чамусьці скардзіліся, асабліва жанчыны, Марыніны сяброўкі, суседкі. Можа, спадзяваліся, што ён «націсне» на Гайку, хоць ведалі, што дырэктар у раздзеле не ўдзельнічаў, рабілі па прынцыпе поўнай дэмакратыі: выбіралі камісію, друкавалі нумаркі. А далей тваё шчасце, што выцягнеш: лагчыну з травой па пояс ці касагор, дзе трава пажоўкла ўжо.

Марына не хвалявалася: яна выцягнула лагчыну. Праўда, была i тут свая цяжкасць: частку травы з лагчыны трэба выносіць з вады на бугор — для прасушкі. Сваё сена на лузе не пакідалі, усё перавозілі ўлетку, стагавалі на гародах, складалі пад паветкамі, на гарышчы хлявоў. Частка калгасных стагоў стаяла ля саннай дарогі. Неяк павялося тут, не ў прыклад іншым гаспадаркам, што калектыўнае кралі радзей; Гайка ўмеў арганізаваць ахову, i міліцыя як бы аднаму яму служыла.

Марыне, як заўсёды, пашанцавала: яна выцягнула зайздросны для іншых участак — найгусцейшая трава, падсеяная, з канюшынай.

Касцоў яна наняла за грошы. А зграбала, складала ў вялікія копы сама, каб менш прамачыў дождж, бо заўжды дождж ідзе не там, дзе просяць, а там, дзе косяць. I вазіла сама з дапамогай пляменніц на трактарным прычэпе.

Ігнат не вытрымаў перасыпаць пясок з малымі — напрасіўся калі не падаваць сена, то ўкладваць яго на прычэпе, а гэта работа ўмелых, не кожны ўмее скласці воз так, каб не абрынуўся. На вазы дзедаўскім спосабам, пад рубель, накладвалі часам больш, чым на вялікі трактарны прычэп, які мог бы павезці ў тры разы больш.

Марыне не падабалася, як ён укладвае — ссадзіла з прычэпа, як малога, падпашкі зняла. Спрытна ўзлезла сама. Яна ўмела ўсё.

Ігнат Андрэевіч не мог стаяць склаўшы рукі, узяўся памагаць дзяўчыне.

Марына папярэдзіла:

— Не бяры, дзед, на пуп.

Ён раз ускінуў, другі, трэці... Атрымаў нават пахвалу:

— Глядзі ты, не развучыўся акадэмік.

А потым натрапіў пласт зляжалага сена. З натугай падняў яго над галавой і... не здолеў кінуць на прычэп: ношка крутнула яго, i ён разам з ёй упаў бокам на зямлю, добра, на пацярушанае сена.

Марына войкнула. Саскочыла з прычэпа, падбегла да яго, збялелага ад болю ці спалоху.

— Жывы, Ігнась?

— Жывы. Толькі бок баліць.

— Левы? Нядобра. Не паднімайся. Ляжы. Хатылёвы тут на машыне. Папрашу завезці цябе ў бальніцу.

— Не трэба. Пабаліць i перастане.

— Няхай дактары скажуць.

У яго была з сабой кардыяграма паўгадовай даўнасці. Захапіў для параўнання. Страшнага нічога не здарылася. На шчасце. Марына ажно перахрысцілася. Гэта яго кранула, i ён адчуў незвычайную ўдзячнасць да яе. Яшчэ большую, калі яна згадзілася забраць яго дадому i — Бог літаслівы — расцяжэнне мышцы лячыць дома.

— Тыдзень патрымайце ў пасцелі. Не прымушайце сена грузіць, — сказаў доктар.

— Хіба лыжку ўзяць прымушу.

— Правільна. Мужа трэба берагчы. Мужчыны ў нас мала жывуць.

— Мой будзе жыць да ста гадоў, — засмяялася Марына.

Тое, што выдала сябе за жонку, нарадзіла ў Ігната супярэчлівыя пачуцці: надзею (на што? запісацца ж адмовілася) i страх (да якога часу яна будзе няньчыць яго? a калі боль надоўга?).

Боль праходзіў. I стары адчуваў сябе да радасці ўтульна i спакойна ў прахалоднай хаце, у адзіноце: галоўнае, не страшылі думкі пра будучае, пра смерць.

Марына памагала сваякам парадкаваць сена. Але з'яўлялася заўсёды ў абед, рана вярталася ўвечары: сваяк на сваіх «Жыгулях» вазіў яе дагледзець хворага. Акуратна наведвалася фельчарка. Бок балеў, але ён Hiкому не скардзіўся, толькі, чаго не заўважыла Марына, кій з правай рукі пераклаў у левую — гэта паслабляла боль.

Прызвычаіўся i да гэтага болю. Ці мала што ў яго, старога, балела?

Наступіла жніво. Прыпар. Марына жала сярпом дзялянку жыта на сваёй сядзібе.

— Навошта табе жыта?

— A ў мяне свінні. Камбікорму не купіш. На адной бульбе не выкарміць. Ды i самагонку трэба выганяць. За гэтую плату дровы прывязуць. За добрага «гусака» i папілуюць, i паколюць.

Трывожыла Ігната Андрэевіча адно: тое ж адзіноцтва, якое перажываў у шумнай сталіцы. Яго цягнула да людзей.

Жніво было цяжкім, часта лілі дажджы. Разумеў, што гэта бяда. Але любіў такое надвор'е: яно не дазваляла гуляць «у маладосць», давала магчымасць старасці адчуць сваё месца. За лета ён навучыўся прачынацца калі не разам з Марынай, то не намнога пазней. А цяпер зноў бывалі дні, у дождж, калі ён спаў ледзьве не да паўдня. Марына будзіла яго са смехам:

— Снеданне праспіш.

Марыніна абыякавасць да таго, як ён праводзіць час, таксама трывожыла. Абмялеў ручэй яе слоў. Размова набыла бытавы характар, у пэўным сэнсе адчужаны. Яго змрочнасць узмацнялася, калі, здаралася, за доўгі дзень гаспадыня гаварыла дзесятак слоў.

Ён змагаўся з уласнай сумотай. Два месяцы бясхмарнага жыцця былі шчасцем, якое можна было параўнаць з маладосцю.

Чым Марына незадаволена? Можа, яе нехта настройвае? Хто? Тамара? Прыязджала месяц назад i паводзіла сябе, як належыць дачцэ, прыкметна радавалася, што маці i бацька зноў разам.

Чуў, суседка пытала:

— Ды чаму ж вы не пажэніцеся?

Марына адказала грубым жартам:

— Жанілкі высахлі.

Можа, Гайка вырашыў пазбавіцца ад яго i цісне? Не, не ў такіх Марына адносінах з дырэктарам, каб даверыць сардэчныя тайны.

«Трэба ад'язджаць, — вырашыў Ігнат. — Нязваны госць... Залішне загасціўся».

Але сілы развітацца не меў. Не цягнула ўласная кватэра з маўклівым сынам, афіцыйна карэктнай нявесткай, нават ад бібліятэкі сваёй у тысячу тамоў адвыкнуў, задавальняла сельская: прасіўся ў рукі не вучоны-біёлаг, a Чэхаў.

«Пагаварыць трэба».

Але размовы баяўся: ведаў, што яна патрэбная, аднак нерашучасць скоўвала, i ён чакаў... чаго — сам не ведаў.

Развязка наступіла нечакана.

Прыслаў сын пенсію. Ігнат вырашыў аддаць Марыне яе ўсю, да капейкі. Працягнуў грошы ў двары, дзе яна клала на страху склепа гарбузы, каб даспявалі.

— Во пенсія.

Марына памкнулася рукою, але тут жа выцерла яе фартухом i грошы не ўзяла,

— Хадзем у хату.

У Ігната ўздрыгнула сэрца: «Вядзе на размову».

На кухні яна ўзяла грошы i паклала ix не ў кішэню — на палічку.

— Глядзі, а то Бруй пазычыць.

Бруй часта прыходзіў пазычаць на пляшку чарніла.

— Не пазычыць, — адчыніла заслонку ў печы, узяла вілы. — Свіней пара карміць.

Ігнат знайшоў ход, думаў пра гэта даўно.

— Можа, мне перавесці пенсію сюды?

— Куды?

— У наш раён.

Марына палезла ў печ дастаць вялікі чыгун i чужым голасам спытала:

— А ты хочаш застацца тут навечна?

У Ігната замерла сэрца.

«Ну, во i ўсё. Што можна сказаць?»

Узнікла жаданне папрасіць: «Марына, не гані мяне». Але ўспомніў, як яна, маладая, поўзала каля яго ног, галасіла: «Ігнасік, даражэнькі, не кідай мяне». Не, ён так прасіць не можа.

— Дзякуй, Марына.

— Няма за што. Скончыўся дачны сезон. Дамоўка чакае. Света.

Дастала чыгун, узяла брудным ручніком, вывернула бульбу ў карыта, пачала таўчы.

Кухня напоўнілася парай.

З белай пары Марына вінавата ўсміхнулася яму. А ён зноў сказаў:

— Дзякуй табе за гэты дачны сезон. Ён прадоўжыў мае жыццё. Калі мне паехаць?

— Калі хочаш.

— Не, выстаўленаму за дзверы заставацца нельга.

— Так ужо i выстаўленаму! Якія мы гордыя!

— Ды не, гонару ў мяне засталося нямнога.

— Начуй. Пагаворым. Развітаемся па-свойску, пачалавечы.

— Дзякуй.

— Не дзякуй ты на кожным слове. Як чужыя.

Пагаварыць не давялося: Марына на цэлы вечар знікла.

Пачаў пакаваць партфель i спалохаўся: рэчаў накапілася многа, больш, чым вёз, едучы да брата; сын двойчы прывозіў бялізну, боты купіў асеннія, на цёплай падкладцы — тое, што трэба для яго хворых ног. Трэба прасіць у Марыны нейкую торбу. Расклаў рэчы на лаўцы: ведаў, што Марына не пакіне так — спакуе неяк, па гэтай часці яна мастак, як i большасць жанчын.

Лёг рана. Але заснуць не мог.

Марына прыйшла, наблізілася да ложка, пачула, што ён не спіць, спытала:

— Дык едзеш?

— Еду.

— Заўтра?

— Заўтра.

— Ранішнім?

— Добра было б, але як дабяруся да станцыі? У сем ідзе. Пехатою не дайду са сваім багажом.

— Я папрасіла ў Гайкі машыну. Дамовілася з Іванам. У шэсць яго «мардасет» будзе пад вокнамі. Cni спакойна.

— Дзякуй табе.

— Заўтра падзякуеш. Спі. Дабранач.

I — дзіўна — ён заснуў. Не засталося, выходзіць, трывожных думак, нявырашаных праблем. Пасміхнуўся са свайго жадання застацца ў Марыны. Чаго захацеў! Пацягнула памерці пад шум клёна, які даўно-даўно пасадзіў сваімі рукамі. А з клёна ўжо ападае чырвонае лісце, пакуль адзінокія лісткі, але ці доўга да таго, калі яны абсыплюцца ўсе. Стары клён з дуплом будзе стаяць голым. I гэта ўжо не твой клён. I дом не твой. Твайго тут нічога не засталося. Акрамя ўспамінаў пра маладосць. Але ўспамінай ты Ангеліну.

Андрэй не сказаў, але яўна падумаў: застанецца бацька тут — здрадзіць памяці не толькі маці, але i ім, дзецям сваім. А што здрадзіў Марыне, Тамары — пра гэта ніколі не думаў: ні раней, ні цяпер. Ён памагаў ім чым мог, i яны прымалі яго дапамогу.

Некаторыя сяльчане скалілі зубы: «Маладажоны». Не ведаў, як Марыну, а яго гэта ніяк не кранала. У яго засталося адно духоўнае жыццё — яно не прымае кепікаў. Духоўнае — за межамі чалавечага асуджэння ці ўхвалы.

«Гэта маё! I нічыё болый!»

З перакананнем у недатыкальнасці яго духоўнага жыцця прыйшоў спакойны сон, у апошні раз па-вясковаму кароткі.

Марына разбудзіла яго ў пяць раніцы.

Рэчы пакавала ў сінюю цыратавую торбу. А яшчэ ж партфель. Нялёгка будзе паднімацца ў вагон. Але свет не без добрых людзей.

— Я спякла табе дранікаў.

Сапраўды, сальнымі дранікамі смачна пахла. Але калі паспела спячы?

— Даўно не еў пасярод ночы. Але твой дранік з'ем, бо дзе яшчэ такіх пакаштую.

— Навучы нявестку.

— Задужа вучоная для дранікаў. I ўвогуле — шляхцянка. Мужыцкай ежы не прызнае, панскую гатаваць не ўмее.

— Цяжка табе з ёй?

— Ды не. Яна добрая. I нас яднае Светка.

Пад акном загурчэла машына.

— Во i Іван тут як тут.

Ігнат апрануў плашч.

— Не холадна табе будзе?

— Ды не. Асенні, на падкладцы. Андрэй знаў, што прывезці.

— Я не пайду цябе праводзіць. А то яшчэ расплачуся.

— I не трэба. Лішняе хваляванне. I табе. I мне.

— Не. Да машыны я рэчы данясу. Але цалавацца будзем без сведкаў.

Марына горача абняла яго, тройчы пацалавала — у шчокі. Ён пацалаваў яе ў вусны, па-маладому.

Калі ад'ехалі, убачыў праз задняе шкло, што Марына стаіць каля веснічкаў i, здалося яму, рогам белай хусткі выцірае вочы.

Марыніны слёзы кранулі. I ён адчуў сябе вінаватым. Але ў чым — зразумець не мог.

Шафёр спытаў:

— У госці, Ігнат Андрэевіч?

— Дадому.

— А на сяле гудзелі, што вы маеце пажаніцца.

— Жанаты я ўжо быў. На Марыне. Роўна паўсотні гадоў назад. Хіба цяпер я падобны на жаніха?

Іван засмяяўся.

— Адзін паэт сказаў: «Любви все возрасты покорны». Ca школы помню.

— Не, Іван. Ёсць мяжа. Пушкін вельмі мала пражыў, каб рабіць такія абагульненні.

У халоднай зале станцыі было пуста. Бедна апранутая жанчына спала седзячы. Паклаўшы ёй галаву на кален!, драмала дзяўчына.

Ігнат Андрэевіч на дыбачках прайшоў да лаўкі каля акна. Колькі хвілін сядзеў бяздумна. Схамянуўся ад дажджу, што забарабаніў у шыбы. Ён услухаўся ў шум дажджу i раптам адчуў, што ў яго мокрыя шчокі i закалола ў вачах. Ён не здолеў паварушыцца, каб дастаць з кішэні насоўку. Увайшоў яшчэ адзін пасажыр. Ігнат Андрэевіч заплюшчыў вочы, у ix бліснулі вясёлкі. I ў рознакаляровай вясёлцы паўстаў вобраз малой Светы. Яна сказала:

— Добрай раніцы, дзядуля.

Загрузка...