Ніколі не прымаў вызначэння «вясковая літаратура», бо заўседы лічыў, што галоўнае ў творы — чалавек, ягоная душа, і якая розніца, дзе ён нарадзіўся альбо жыве. Але чаму ўзнік такі феномен— «вясковая»? У мяне не зусім ходкае тлумачэнне. Таму што «вясковая» — значыцца, нацыянальная, найбольш нацыяналь-ная. Вось чаму пісьменнікі, як інтэлігенцыя свядомая, звярталі свой позірк у вёску, якая заставалася яшчэ захавальніцаю нацыянальнага каларыту: характары, вопратка, мова, мараль, традыцыі, абрады, прырода. I ў тым часе, названым цяпер застойным, інакш было нельга, гэта было выратаванне.
Менавіта час дыктуе пісьменніку тыпы, погляд на рэчы, псіхалогію паводзін, рытмы, форму ўкладу сваіх назіранняў, урэшце, колеры... I безадносна да яго праніклівасці, празорлівасці з'яўляюцда ў творы героі, пра якіх яшчэ пяць гадоў назад і падумаць не мог. Не мог — гэта адназначна. Проста не прыйшло б у галаву пра іх пісаць. Іншая рэч, што ўсё ў жыцці, як вядома, паўтараецца, і праз сотню гадоў у творах Барыса Пятровіча чытач раптам выявіць блізкае сабе. I вось тут ужо напрамую залежыць ад творцы — наколькі ён шчыры і сучасны быў менавіта ў сваім часе (су-часны — су-ладны часу).
Да рукапісу я не чытаў ніводнага мастацкага твора Б. Пятровіча, і таму для мяне было двайное адкрыццё: адкрыццё ўвогуле і адкрыццё цікавага сучаснага празаіка. Ен сучасны ва ўсім: у тэматыцы, у форме, у мове. I што важна, ні ў чым не відаць наўмыснасці альбо штучнасці. Як бы ўлічваючы вопыт папярэднікаў і сваіх равеснікаў, ён прафесійна адчувае меру — гэтую даволі капрызную штукенцыю. Б. Пятровіч адразу зразумеў, што трэба грунтавацца на ўласным духоўным вопыце. Ен шчасліва пазбег памылкі многіх пачаткоўцаў — апісваць тое, што не перажыта імі, што ляжыць па-за межамі іхняга быцця. Чытаючы, я бачу арыгінальны тып маладога чалавека 80-х, з усім комплексам фізічных, псіхічных і маральных якасцей («Русалка», «Не пытайце, што будзе заўтра», «Забыты аповед» і г. д.). А літаратура толькі і каштоўная ўражаннем адкрыцця. Цяжка прыйсці маладому пісьменніку да высновы, што самае цікавае (калі яно, вядома, ёсць) ва ўласнай душы. Б. Пятровіч, можа, як мала хто з ягонага пакалення, даверыўся ёй емела, і яго напаткала несумненная ўдача.
Заўсёды імпануе, калі аўтар не скідвае творы абы-як, а выстройвае, прадумвае кампазіцыю кнігі. Гэта лепей арыентуе чытача, дапамагае засвойваць тэкст, адмывае ўражанне да праз-рыстай яснасці. Свой першы зборнік празаік скампанаваў з трынаццаці апавяданняў, якія падзяліў на чатыры нізкі: 1. ТАК НЕ БЫВАЕ, 2. НАСТРОІ, 3. ЗГАДКІ, 4. ШЫЗЫ. Асобны раздзел называецца МРОІ — даволі свежая форма падачы падевядомых працэсаў праз «версіі», пазначаныя літарамі алфавіта і лічбамі: ВЕРСІЯ «Д», ВЕРСІЯ 6.
Б. Пятровіч любіць тое, пра што піша, і піша са смакам да слова; я проста чакаў, калі ж ён выкажацца на гэты конт. I вось у «Забытым аповедзе»: «Не вабіла яго пісьменніцкае слава, не думаў ён пра яе. Было жаданне выказацца...» Толькі так! Гэта і ёсць адзінае, паводле Л. Талстога, што дае права брацца за пяро. Асалода ў тым, каб не проста выказаць думку, а выказаць адмыслова, вобразна, «смачна». Надта радуюць фразы парадаксальныя, нечаканыя, што выстрэльваюць бы нож-выкідуха: «Вярнуў-шыся з цемры свядомасці ў цемрыва ночы, я ўбачыў...»; «Я целам адчуў, як калючая скура яго твару зморшчылася, сабралася ва ўсмешку» (сцэна ўначы); «Яго смяртэльны подзвіг гісторыкі часта параўноўваюць з тым, што здзейсніў ён у дзяцінстве, дастаючы яблык, калі пад ім, адбіраючы дарогу назад, зламалася лесвіца».
Чытаючы апавяданне «Ловы» — пра тое, як хлопцы палююць на драздоў,— я думаў, гэтым разам адкінуўшы ўсе сумненні: колькі ж дадаткова тэм, таямніц, філасофіі, вобразных сродкаў адкрываецца пісьменніку, які нарадзіўся ў вёсцы! Бо тое, што адчута, убачана, перажыта (асабліва ў дзяцінстве), нідзе бясследна не знікае, яно ўплывае на света-ўспрыманне, насычае яго нязводнымі фарбамі. Чалавек не думае, чаму ён так бачыць, чуе, уяўляе, а соль у тым, што гэтае «так» ужо сфармавалася ТАМ, заклала грунт, на якім будзе расці ўсё астатняе і нават тое, чаго ў жыцці не было, але намалявала фантазія. У гэтай сувязі я зачапіўся ў згаданым «Забытым аповедзе» за блізкую і мне выснову: «Пісаў толькі пра сёння. Аднак — пра тое, што магло б быць...» Страшэнна істотная, можа, незаменная якасць для пісьменніка: адштурхнуўшыся ад факта, уявіць сябе (героя) у сітуацыі, якой не было, але ў якой мог апынуцца; і вось трэба ўмець паводзіць, адчуць сябе ў ёй, рэагуючы на патрэбныя мастацкасці рэаліі. I тады ў чытача будзе ўражанне, нібыта ўсё так і было ў жыцці з героем (а значыцца — памылковы перанос! — і з аўтарам; тут пэўны дыскамфорт для пісьмен-ніка). Што з гэтага вынікае? А тое, што для творцы важней змест душы, а не вонкавыя, фізічныя варункі. Менавіта ў душы можна павадзіць сябе дзе хочаш, хоць у пекле, хоць у раі, зрабіць апошнім нягоднікам, забойцам. А калі яна, душа, не ў стане гэтага зрабіць, то і не выратуе ніякая біяграфія: «працаваў у...» Пацвярджэнне гэтым сваім думкам я знаходзіў у апавяданні «Не пытайце, што будзе заўтра». Дзяўчына Гэля, якая прадставілася студэнткаю, а на самай справе з'яўляецца іншапланецянкаю, уступае ў інтымную сувязь з двума хлопцамі дзеля таго, каб ейны бацька меў матэрыял для эксперыментаў. Героі, месца дзеяння выпісаны рэчыўна-зрокава, з цікавымі дэталямі і падра-бязнасцямі, з тонкай нюансіроўкаю псіхалагіч-ных момантаў. Скуль усё гэта? Не быў жа аўтар у сапраўднасці з іншапланецянкаю. Не быў, але штосьці яму падказала (сон, асацыяцыя, зацемка ў газеце, мульцік, карціна) гэтую завязку, а на яе накруціўся з запаснікоў душы патрэбны твору антураж...
Жывеш ты чымсьці, жывуць гэтым і людзі ці, глабальней сказаць, народ. Тое, што ім (яму) цікава, міжволі запальвае думкі мастака, і, чунны сэрцам, ен першы здольны гэта асэнсаваць і даць злепак часу.
З тымі задаткамі, якія выразна праявіліся ўжо ў першай кнізе, мне здаецца, можна ўпэўнена сябе адчувань, а заваяваўшы пляцоўку для іх развіцця, да якой доўга не падпускаюць адносныя ў літаратуры людзі, Барыс Пятровіч будзе мець падставы на грунтоўнае мастацкае слова.
Уладзіслаў Рубанаў,
лаўрэат Літаратурнай прэміі Івана Мележа