БЕЛАРУСЬ У XI СТАГОДДЗІ

СТАРАЖЫТНАЯ ЛІТВА

У пачатку XI ст. з’яўляецца першае датаванае паведамленне пра Літву. Да гэтага яна двойчы ўпаміналася ў недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў»: першы раз — у пераліку народаў, якія адносіліся да роду Яфета, другі раз — у пераліку тых плямёнаў, што не адносіліся да Русі і давалі ёй даніну. На жаль, ніякіх геаграфічных каардынатаў Літвы тут не было ўказана, што ў далейшым прывяло да вялікай блытаніны ў гэтым пытанні. I вось у 1009 г. у выніку адной трагічнай падзеі Літва трапіла на старонкі Кведлінбургскіх аналаў. Пад гэтай датай паведамлялася пра смерць біскупа Брунона, які ў змове з польскім каралём Баляславам Храбрым пайшоў у край не то прусаў, не то яцвягаў, каб схіліць іх да прыняцця хрысціянства, але быў забіты са сваімі васемнаццаццю спадарожнікамі 9 сакавіка 1009 г. «in confinio Rusciae et Lituae», г. зн. «на сумежжы Pyci i Літвы». Гэта вельмі красамоўнае сведчанне. Паказваючы, што Літва межавалася з Руссю, яно пацвярджае нашу думку, што Старажытная Літва не знаходзілася там, дзе сучасная Літва, правільней, яе ўсходняя частка, бо ў адваротным выпадку яна, адгароджаная яцвягамі, не магла б мець агульнай мяжы з Руссю. Толькі знаходзячыся ў Верхнім Панямонні, яна магла быць сумежнай («in confinio») з Руссю. Праўда, Е. Ахманьскі, а за ім І У. Пашута лічылі, што забойства Брунона адбылося на тэрыторыі яцвягаў241.1 гэта зразумела. Прымаючы тэрыторыю Старажытнай Літвы за тэрыторыю сучаснай, яны бачылі, што ўваходзяць у супярэчнасць з першакрыніцай, і знайшлі выхад у падстаноўцы замест Літвы яцвягаў. Аднак гэта яўная нацяжка, бо ў такім выпадку было б сказана, што Брунон быў забіты на сумежжы Яцвязі i Pyci. Звяртае на сябе ўвагу тое, што ў адзначанай крыніцы напісанне назвы Літвы палацінску супадае са славянскім яе гучаннем як «Літва». А гэта яшчэ раз пацвярджае сумежнасць Літвы з Руссю, што і вызначыла форму яе назвы ў першым яе ўпамінанні ў лацінскім дакуменце.

Было нямала спроб растлумачыць назву «Літва». Адзначым некаторыя з іх. У «Хроніцы Быхаўца» яна выводзіцца з «літус» (бераг) і «луба» (труба). 3 іх як быццам утварылася Лістубанія, якая ў вуснах простата народа гучала як Літа банія. Гэта імя нібы выйшла ад таго, што ў часы легендарнага князя Кернуса літоўцы ўпершыню пакрылі берагі Вяллі гукамі ваенных труб. Вядома, гэта фантастыка. Літва ніколі не называлася ні Літабаніяй, ні Лістубаніяй. Як быццам болей пераканаўчым з’яўляецца вывад назвы «Літва» ад літоўскага слова «летува», ці «летувіс», што значыць дождж, вільгаць. Аднак гэта таксама нацяжка, бо дождж палітоўску «летус»242. I. Шафарык лічыў, што ў старажытнанямецкай мове «літус» і «летус» азначалі асобае саслоўе рабоў, якое, магчыма, паходзіла ад заняволенасці літаў, што жылі ў Заходняй Галіі за Рэйнам243.Гэта як бы сведчыць, што назва «Літва» — кельцкага паходжання ці нават што і само племя было кельдкім, тым болей што Тацыт указваў на падабенства мовы літаў з мовай брытанскай, г. зн. мовай венетаў, якія насялялі Брытанію244.

У апошні час таксама звернута ўвага на тое, што «Літва» і «Латвія» маюць яскравыя паралелі ў варыянтах уэльскай назвы Брэтані: Litao, Latio, што значыць «зямля». 3 гэтага выцякае, што назва «Літва» і «Латвія» нібыта кельцкага паходжання. Але мы не можам пагадзіцца з такім меркаваннем А. Г. Кузьміна. Ён сцвярджае, што гэтыя назвы маглі быць дадзены кельцкімі ці кельцкамоўнымі насельнікамі балтыйскіх астравоў, для якіх пабярэжжа Літвы і Латвіі было «зямлёй». Аднак у тыя часы назвы «Літва» і «Латвія» не пашыраліся на балтыйскае ўзбярэжжа. Тады гэту тэрыторыю займалі прусы, жамойты, куроны, лівы. I ўсё ж меркаванне пра кельцкае паходжанне назвы «Літва» нельга скідаць з рахунку. Нямецкі гісторык XVIII ст. Л. А. Гебгардзі (1735–1802) прыводзіў пісьмовыя дакументы, з якіх відаць, што яшчэ ў XII ст. н. э. на левым беразе Дуная і ўздоўж ракі Ольты існавала мясцовасць Літва. Тут жа мы знаходзім і раку Літаву. У свой час I. Барычэўскі зазначыў, што прарадзіму Літвы трэба шукаць у Фракіі247. Прыведзеныя Гебгардзі факты як бы пацвярджаюць гэту думку. Мы ўжо гаварылі, што назва «севяране» таксама кельцкага паходжання. Літва, якая была тут жа, дзе, бясспрэчна, пражывалі рэшткі кельцкіх плямёнаў, таксама магла атрымаць назву ад іх. Паколькі літва жыла на левым беразе Дуная, то для насельнікаў правага берага яе тэрыторыя сапраўды магла быць «зямлёй».

Літва, паводле «Аповесці мінульіх гадоў», адносіцца не да славянскіх плямёнаў. Праўда, у Хлебнікаўскім і Цвярскім летапісах мы яе знаходзім у пераліку славянскіх плямёнаў, дзе яна пастаўлена ўслед за люцічамі248. Аднак гэтыя звесткі мы не можам лічыць аб’ектыўнымі. Справа ў тым, што асновай Цвярскога летапісу з’яўляецца беларускі летапіс дачатку XVII ст.249. У сваю чаргу Хлебнікаўскі спіс увабраў у сябе шмат з Цвярскога. А к гэтаму часу Літва канчаткова аславянілася, і таму аўтары гэтых крыніц, улічыўшы такую акалічнасць, ужо ў пералік славянскіх плЯмёнаў унеслі і яе.

ТУРАЎСКІЯ ПАДЗЕІ

Вельмі паказальныя падзеі адбыліся каля 1013 г. у Тураве. Праўда, яны чамусьці не знайшлі свайго адбіцця ў кіеўскім летапісанні, і звесткі пра іх дайшлі да нас з чужаземных крыніц, а менавіта з «Хронікі» Дзітмара, біскупа мерзебургскага.

Нам ужо вядома, што князем у Тураве быў пастаўлены Святаполк, адзін з сыноў Уладзіміра Святаславіча, хоць, паводле некаторых крыніц, ён мог быць і сынам Яраполка, з жонкай якога пасля перамогі над апошнім ажаніўся Уладзімір. Лічыцца, што Святаполк мог нарадзіцца ў 978–980 гг.250. Калі ён стаў тураўскім князем, як ужо адзначалася вышэй, дакладна невядома. Дзесьці ў прамежку 1008–1013 гг. ён ажаніўся з дачкою польскага караля Баляслава. Даследчыкі бачаць у гэтым, з аднаго боку, імкненне Уладзіміра замацаваць за сабою заваяванае ў палякаў (у такім выпадку маюць большую рацыю тыя, хто адносіць гэты шлюб да 992 г., бо тады Уладзімір заваяваў Чэрвенскія гарады251), а з другога боку — імкненне Баляслава з дапамогай зяця ўзмацніць свой уплыў на ўсходзе252.

Паводле Дзітмара, разам з жонкай Святаполка ў Тураў прыехаў і яе духоўнік, калабражскі біскуп Рэйнберг, задачай якога хутчэй за ўсё і было садзейнічаць пранікненню і пашырэнню інтарэсаў Баляслава. Ён нібыта зблізіўся з Святаполкам і з ведама Баляслава пачаў падбухторваць тураўскага князя да прыняцця лацінства і выступления супроць бацькі. Але апошні даведаўся пра гэта і пасадзіў Святаполка ў цямніцу разам з жонкай і Рэйнбергам. Баляслаў у адказ на гэта збіраўся ісці супроць Уладзіміра, але зза разладу з печанегамі паход прыпыніўся, магчыма, прычынай гэтага была і згода Уладзіміра на патрабаванне Баляслава вызваліць Святаполка.

Старая гістарыяграфія гэтыя падзеі разглядала толькі ў святле кіеўскапольскай барацьбы. Але ніяк нельга забывацца і пра інтарэсы Турава. Калі Полацку належала вырашальная роля ў барацьбе Кіева і Ноўгарада, то Тураў займаў такое ж месца ў барацьбе Кіева з Полынчай. Але як Полацк меў свае ўласныя інтарэсы і вёў сваю ўласную палітыку, выкарыстоўваючы супярэчнасці Кіева і Ноўгарада, так і Тураў, нягледзячы на сваю залежнасць ад Кіева, таксама ніколі не забываўся пра свае інтарэсы і дзеля задавальнення іх мог іграць на супярэчнасцях Кіева і Полынчы і найперш уздзейнічаць на палітычныя паводзіны Святаполка. Пацверджаннем гэтаму можа быць і тое, што Святаполк і пасля, як быў выведзены з Турава, паранейшаму заставаўся ягр князем, і, што самае важнае, ён падтрымліваў зносіны са сваімі прыхільнікамі тут. У час барацьбы з Яраславам ён збіраў, паводле Суздальскага летапісу, «вояў» у Тураўскай зямлі («в Пиньску»). У Дзітмара ёсць паведамленне, што Яраслаў, ваюючы з Святаполкам, заняў нейкі горад, пад якім, як мяркуюць некаторыя даследчыкі, трэба бачыць Тураў, што як быццам можа даказваць падтрымку гэтым горадам Святаполка. Хаця ўсё гэта не мае цвёрдага грунту, аднак магчымасць такога таксама нельга поўнасцю адмаўляць. Ва ўмовах гвалтоўнага далучэння паасобных гістарычных земляў пад уладу Кіева і назначаныя туды сыны вялікага князя маглі лёгка пранікацца мясцовымі інтарэсамі і станавіцца іх праваднікамі. Нават Яраслаў (стаўшы вялікім князем кіеўскім, ён жорстка караў за сепаратизм), седзячы ў Ноўгарадзе, рыхтаваў аддзяленне апошняга ад Кіева. Што ўжо тады гаварыць пра Святаполка, які сядзеў хоць і ў блізкай да Кіева зямлі, але вельмі ізаляванай ад яго прыроднымі ўмовамі, якая не магла не адчуваць усяго цяжару залежнасці.

Але якімі б для нас няяснымі і спрэчнымі ні былі падзеі 1013 г., у іх упершыню выявіліся вельмі важныя моманты нашай гісторыі: імкненне Турава да адасаблення ад Кіева, што пацвердзіць яго далейшая гісторыя; гэта першы зарэгістраваны крыніцамі факт суперніцтва Русі і Полынчы за а дну з беларускіх земляў. У далейшым яно стане адным з неспрыяльных фактараў нашай гісторыі, які знаходзіцца ў шчыльнай сувязі з папярэднім — пачаткам барацьбы лацінства і праваслаўя за перавагу ў асяроддзі беларускага насельніцтва.

Непасрэдна з барацьбой Яраслава і Святаполка звязана і першае ўпамінанне гора да Берасця (суч. Брэст). Іпацьеўскі летапіс паведамляе, што ў 1019 г. Святаполк, пацярпеўшы паражэнне у барацьбе за велікакняскі пасад, уцякае за межы дзяржавы і на некаторы час спыняецца ў Берасці254. На пад ставе гэтага даследчыкамі выказваецца меркаванне, што гэты горад з’яўляўся апошнім пунктам перад «ляцкай зямлёй» І што ён, пабудаваны на зямлі, скаланізаванай дрыгавічамі, першапачаткова ўваходзіў у склад Тураўскага княства255. Археалагічныя матэрыялы дазваляюць датаваць перадмацерыковыя пласты старажытнага гарадзішча рубяжом X–XI стст.256. Узнікненне горада на мысе пры ўпадзенні Мухаўца ў Зах. Буг было абумоўлена яго значэннем як пагранічнай крэпасці і апорным пунктам славянскага асваення навакольнай тэрыторыі257. Адначасова ён меў і важнае гандлёвае значэнне. Парубежнае становішча Берасця прыводзіла да таго, што горад з самага пачатку сваёй гісторыі стаў аб’ектам заваёўніцкіх нападаў з розных бакоў. Так, ужо ў 1022 г. Яраслаў робіць паход пад гэты горад258. Летапіс не паведамляе ні аб мэтах, ні аб выніках гэтага паходу, што і дало повад некаторым даследчыкам для меркавання, што Яраслаў рабіў гэты паход, каб вярнуць Берасце, захопленае ў 1020 г. Баляславам, і што дасягнуў гэтага ён толькі ў 1044 г.259.

ЧАС БРАЧЫСЛАВА

Першая палова XI ст. для Полаччыны абмяжоўваепда 1003–1044 гг., на якія прыпадае князяванне Брачыслава Ізяславіча. Намі ўжо адзначалася, што Брачыслаў заняў полацкі пасад зусім малалетнім, магчыма, ва ўзросце аднагодвух гадоў. I гэты суб’ектьіўны фактар мог пэўным чынам паўплываць на палітычнае жыццё Полаччыны, у прыватнасці на яе знешнюю актыўнасць. I сапраўды, да пачатку 20-х гадоў XI ст. летапісьі не адзначылі ніякіх ваенных акцый полацкага князя. Але прычынай гэтага магло быць найперш тое, што ў гэты Час ішло ўнутранае ўладкаванне і ўмацаванне Полацка. Краіна, карыстаючыся спрыяльнай знешняй кан’юнктурай (у заемная барацьба кіеўскага і наўгародскага князёў), назапашвала сілы, іпто і дало свае вынікі ў будучым, а менавіта ў 1019–1021 гг.

Звесткі пра гэтыя падзеі захаваліся ў розных па сваім змесце і характары крыніцах: у скандынаўскіх сагах, рускіх летапісах і ў Я. Длугаша. Найперш разгледзім сведчанні т. зв. «Эймундавай сагі». Бясспрэчна, яна, як і кожная сага, мае шмат фантастычнага і блытанага, і таму да яе паведамленняў трэба адносіцца з вялікай асцярогай. I тым не меней у ёй мы знаходзім калі не самі праўдзівыя факты, то хоць пэўныя ўказанні на іх. Паводле «Эймундавай саг!», нарманы, якія спачатку служылі Яраславу, пасварыўшыся з ім, пайшлі ў Полацк да Брачыслава, які тут называецца Варцілавам і лічыцца не пляменнікам, а братам Яраслава (Ярыцлейва). Барацьба паміж імі пачалася як быццам зза таго, што Яраслаў патрабаваў ад Брачыслава вёсак і гарадоў, сумежных з кіеўскімі ўладаннямі, г. зн. пэўнай полацкай тэрыторыі. У ходзе ваенных дзеянняў жонка Яраслава Інгігерд трапляе ў палон да нарманаў, якія служылі Брачыславу. Дзякуючы ёй хутка паміж варожымі бакамі быў заключаны мір, згодна з умовай якога Яраслаў атрымаў ва ўладанне галоўную частку Г ардарыка (так называлася тут Русь) — Ноўгарад (Хельмгард), Брачыслаў — другое, лепшае княства Кіеў(Кенугард), а Эймунду — важаку нарманаў, што служылі пачаргова Яраславу і Брачыславу, дастаўся Полацк і ўся тая вобласць, якая ляжыць побач. Далей паведамлялася, што Брачыслаў пражыў пасля гэтага тры зімы і па яго смерці Яраслаў стаў княжыць і над Кіевам, і над Ноўгарадам. А Полацк пасля смерці бяздзетнага Эймунда застаўся яго пабраціму Рагнару.

Бясспрэчна, што тут шмат выдуманага, як, напрыклад, размеркаванне земляў Гардарыка паміж Яраславам, Брачыславам і Эймундам ці смерць Брачыслава пасля трох зім князявання ў Кіеве і інш., што абвяргаецца летапісцамі. Аднак тое, што Брачыслаў сядзеў у Кіеве на працягу трох зім, можа быць праўдай. Пра гэта сведчыць наяўнасць у Кіеве «двара Брачыслаўля», які ўпамінаецца ў летапісе ад 1068 г. Праўда, JI. Аляксееў лічыць, што ён атрымаў сваю назву таму, што быў нібыта пабудаваны Брачыславам у Кіеве пасля прымірэння яго з Яраславам як гандлёвае падвор’е полацкіх князёў у Кіеве. Але ў такім выпадку ён хутчэй бы называўся полацкім дваром, чым «Брачыслаўлім» (пра што сведчаць прыведзеныя тут Л. Аляксеевым назвы «Новгородская божница», «Гоцкий двор» і «Псковский двор»), Менавіта назва яго найперш і сведчыць пра тое, што ў ім жыў Брачыслаў, што гэта была яго рэзідэнцыя.

Але калі мы адкінем тлумачэнне сагаю прычыны з’яўлення ў Кіеве Брачыслава, то чым яшчэ можна вытлумачыць гэта? Тут трэба прыгадаць адну акалічнасць. Калі Уладзімір Святаславіч браў за жонку Рагнеду, забіўшы перад гэтым яе бацьку і братоў, то ён меў на мэце быць і прадаўжальнікам полацкай дынастыі і гэтым самым, паводле звычаяў таго часу, замацаваць сваю ўладу над Полацкам, паколькі яна ў такім выпадку магла выглядаць «законнай». Аднак гэта, з другога боку, давала прадстаўнікам полацкай дынастыі, адноўленай не дзе ў канцы X ст., прад’яўляць свае правы на кіеўскі насад. Ізяслаў Уладзіміравіч не мог гэтага зрабіць таму, што памёр раней за бацьку. Тое ж самае можна сказаць і пра Усяслава Ізяславіча. Аднак пасля смерці Уладзіміра ў 1015 г. полацкі князь Брачыслаў, як сын старэйшага ў родзе Ізяслава, побач з Яраславам, Святаполкам і іншымі сынамі Уладзіміра, з яго дзядзькамі, мог прэтэндаваць на велікакняскі пасад. Гэтым, відаць, і можна растлумачыць з’яўленне Брачыслава ў Кіеве. Р. Якабсан выказаў думку, што Брачыслаў сядзеў на велікакняскім паса дзе ў Кіеве ў 1019–1021 гг. I сапраўды, найболын падыходзячым годам з’яўлення Брачыслава ў Кіеве мог быць 1019-ты, калі наступіў самы напружаны момант барацьбы Яраслава са Святаполкам перад рашаючай бітвай на р. Альце. Відаць, у гэты цяжкі для Яраслава час Брачыслаў, ужо ўзмужнелы юнак, і прад’явіў свае правы на Кіеў, на што Яраслаў быў вымушаны згадзіцца і прыняў яго да сябе як свайго суправіцеля. Меркаваць, што Яраслаў пасля гэтага пераехаў у Ноўгарад, а Брачыслаў адзін застаўся ў Кіеве, як гэта паказвае сага, нельга. У такім выпадку не было б патрэбы будаваць ці адводзіць пабудаваны ўжо раней асобны двор для Брачыслава, ён пасяліўся б у велікакняскім палацы. Можна думаць, што прыняцце Брачыслава ў Кіеў было выгадным для Яраслава: яго войскі папоўніліся палачанамі, што І магло адыграць важную ролю ў канчатковай перамозе на р. Альце.

Тое, што Яраслава і Брачыслава сага называв братамі, можа служыць таксама сведчаннем знаходжання Брачыслава ў Кіеве. Рускія князі розных ступеняў сваяцтва называлі сябе братамі і афіцыйна і ў прыватнай размове. Менавіта гэта найменне Эймунд і яго спадарожнікі маглі чуць у Кіеве пры двары Яраслава ў адносінах да Брачыслава і наадварот. Апроч таго, намер Эймунда ісці ад Яраслава да Брачыслава хутчэй за ўсё з’явіўся вынікам добрага знаёмства з апошнім, што магло зноўтакі адбыцца толькі ў Кіеве.

Аднак доўгі час такое «двоеўладдзе» не магло прадаўжацца, і пасля «трох зім» у 1021 г. Брачыслаў быў, відаць, выгнаны з Кіева ў Полацк, што і прывяло да новага канфлікту паміж Полацкам і Кіевам.

Брачыслава некаторыя даследчыкі лічылі пачынальнікам векавой барацьбы паміж полацкімі і кіеўскімі князямі262. Аднак яго барацьба была працягам ранейшай барацьбы, якая, прынамсі, пачалася яшчэ пры Аскольдзе і Дзіры і якая часова прыпынілася ў першыя два дзесяцігоддзі князявання Брачыслава. Розныя даследчыкі бачылі розныя прычыны гэтай барацьбы, І нам здаецца, што памылкай іх усіх было тое, што кожны з іх бачыў толькі а дну прычыну, у той час як іх было некалькі. Сапраўды, Полацк мог ставіць сваёй задачай аб’яднанне ўсіх крывіцкіх земляў, як думаў П. Галубоўскі263, і мог імкнуцца захапіць болей палону і засяліць ім маланаселеную сваю тэрыторыю, як меркаваў Каяловіч264. У той жа час нельга і адмаўляць імкненне Кіева падначаліць сабе Полацк, як думаў ДоўнарЗапольскі і іншыя аўтары. Да гэтых аб’ектыўных прычын дадаваўся і суб’ектыўны фактар, а менавіта пачуццё крыўды ў першых Ізяславічаў з прычыны іх выключэння з кіеўскай дынастыі, як думаў С. Салаўёў. Хоць Полацкая дзяржава са сваімі эканамічнымі і палітычнымі інтарэсамі ўжо існавала працяглы час, аднак родавыя забабоны яшчэ маглі моцна трымацца ў свядомасці першых Ізяславічаў, якія не трацілі надзеі атрымаць кіеўскі пасад, што і магло побач з іншымі болын важнымі прычынамі падаграваць напал іх барацьбы з кіеўскімі князямі. Брачыслаў і быў першым Ізяславічам, якому на пэўны час удалося ў некаторай ступені дасягнуць гэтай запаветнай мэты. Цяжка сказаць, кім непасрэдна кіраваўся Полацк у адсутнасць там Брачыслава: яго намеснікам ці супольным намеснікам яго і Яраслава. Але, як бы там ні было, Полацкая дзяржава не спынілася ў сваім развіцці, у дасягненні сваіх мэтаў, і гэта адразу дало сябе знаць пасля вяртання Брачыслава ў Полацк. То быў час бурнага ажыўлення шляху «з варагаў у грэкі». Полацку было ўжо пры Рагвалодзе цесна ў вузкім адрэзку гэтай воднай магістралі па сярэдняй і ніжняй Дзвіне. Спроба гэтага князя прабіцца да вярхоўяў Дзвіны і Дняпра, дзе знаходзіліся ключавыя месцы вялікага гандлёвага шляху, мела выключна трагічныя вынікі як для самога Рагвалода, так і для Полацка. Але гэта не толькі не адвярнула Полацк ад пастаўленай мэты, але яшчэ болын падкрэсліла яе важнасць для яго. Можна думаць, што на працягу амаль паўстагоддзя Полацк набіраўся сілы для яе ажыццяўлення, што і выпала на долю Брачыслава. Хутчэй за ўсё пры ім, як і пры Рагвалодзе, вярхоўі Дзвіны І Дняпра знаходзіліся пад кантролем Ноўгарада. Калі нават пагадзіцца з некаторымі аўтарамі, што ўказаныя месцы былі ва ўладанні Смаленска, то гэта не мяняе сутнасці справы, бо тыя ж даследчыкі прызнаюць шчыльныя сувязі ў той час Смаленска і Ноўгарада265.

Не ўсе крыніцы ў аднолькавым аб’ёме адбіваюць падзеі 1021 г. Самая кароткая і няпоўная інфармацыя заключана ў Наўгародскім I летапісе (Сінадальны спіс), якая абмяжоўваецца толькі адным эпізодам з барацьбы Брачыслава і Яраслава: «Победи Ярослав Брячислава». Непараўнаўча бо лей пра гэта сказана ў Лаўрэнцьеўскім летапісе. Ён паведамляе, што Брачыслаў, сын Ізяслава, унук Уладзіміра, прыйшоў на Ноўгарад, узяў яго і, захапіўшы наўгародцаў і іх маёмасць, пайшоў у Полацк. Яраслаў, даведаўшыся пра гэта, на сёмы дзень зваротнага руху Брачыслава з Ноўгарада нагнаў яго на р. Судоме, перамог і вярнуў захопленых ім наўгародцаў, а Брачыслаў уцёк у Полацк. Хоць звесткі В. Тацішчава ў цэлым паўтараюць сказанае, у іх ёсць дадатковыя падрабязнасці. Так, там сказана, што Брачыслаў з Ноўгарада даведаўся, што Яраслаў з войскамі ў Кіеве. Гэта можа ўказваць на тое, што ў Ноўгарадзе былі прыхільнікі Брачыслава (а можа, і цэлая полацкая партыя), якія трымалі Брачыслава ў курсе справы. Гэта зноўтакі сведчыць пра старанную падрыхтоўку паходу. Далей з тацішчаўскіх звестак мы даведваемся, пгго з Яраславам з Кіева прыйшлі толькі наўгародцы, г. зн. выхадцы з Ноўгарада. I менавіта яны не жадалі мець сваім князем Брачыслава. Цікава і тое, што Брачыслаў, выходзячы з Ноўгарада, пабраў у палон «много знатных» і «пограбив имения их»266. Сафійскі і Васкрасенскі летапісы, некалькі дэталізуючы сказанае, паведамляюць пра нечаканы зыход гэтай падзеі. Выяўляецца, што Яраслаў пасля сваёй яўнай перамогі і ўцёкаў Брачыслава выклікае апошняга да сябе, дае яму два гарады — У святы і Віцебск, сказаўшы: «Буди же со мною заедин». I, паводле гэтых летапісаў, «воеваша Брячислав с Ярославом все дни живота своего».

Вельмі важныя дадатковыя звесткі пра гэту падзею мы знаходзім у Я. Длугаша. Паколькі гэта крыніца ў нас малавядомая, мы прывядзём поўнасцю: «Пасля таго як адзін праціўнік Святаполк уцёк і загінуў, супроць Яраслава выступіў яго другі праціўнік і замест брата пляменнік Браціславус, сын Ізяслава, князь полацкі, сабраўшы войска сваіх палачанаў і варагаў, выступіў супроць Ноўгарада і завалодаў ім. Падначаліўшы сваёй уладзе ўсё Наўгародскае княства і назначыўшы там сваіх намеснікаў, вяртаўся к бацькоўскаму пасаду ў Полацк. Яраслаў, князь кіеўскі, цяжка пераносячы пазбаўленне спадчыннага ўдзелу, г. зн. Наўгародскага княства, Йайшоў яму насупроць і пасля цяжкай сутычкі перамог, а Брачыслаў, страціўшы мноства забітых, уцёк у Полацк. Яраслаў вярнуў сабе Наўгародскае княства і ваенную здабычу»267.

Прыведзеныя сведчанні дапаўняюць адны другія, не супярэчаць адны другім і таму даюць нам магчымасць мець пра тэту гістарычную падзею большменш выразнае ўяўленне. Пра мэты Полацка мы лічым больш аб’ектыўнымі звесткі Я. Длугаша, магчыма, узятыя з найбольш старажытных спіскаў рускіх летапісаў, што не падвергліся тэндэнцыйнай апрацоўцы пазнейшых рэдактараў. Не выключана таксама, што Я. Длугаш у дадзеным выпадку мог выкарыстаць Полацкі летапіс, які тады яшчэ існаваў. Сапраўды, калі ў наўгародскакіеўскіх летапісах дзеянні Брачыслава характарызуюцца як грабежніцкі напад на Ноўгарад (што зразумела, бо Ноўгарад і Кіеў заўсёды варожа адносіліся да Полацка), то ў Я. Длугаша яны выступаюць як буйныя дзяржаўныя акцыі з мэтай заваявання Наўгародскага княства і далучэння яго да полацкіх уладанняў. На пад ставе таго, што Брачыслаў з палонам пайшоў у Полацк, А. Насонаў лічыў, што гэты князь не ставіў сваёй задачай заваяванне Ноўгарада. Аднак ён сапраўды не меў намеру «сесці ў Ноўгарадзе» 268, бо для кіравання апошнім пакінуў сваіх намеснікаў. Сведчанне Я. Длугаша пацвярджаюць і звесткі В. Тацішчава, паводле якіх Брачыслаў «хотя Новград обладать»269. У гэтай жа крыніцы гаворыцца, што полацкі князь выбраў зручны момант для ажыццяўлення свайго нападу, калі Яраслаў з сваім войскам быў у Кіеве270. Выказвалася думка, што дзеянні Брачыслава былі выкліканы тым, што ён нічога не атрымаў ад Яраслава, які, перамогшы Святаполка, стаў уладаром усёй Старажытнай Русі271. Можна думаць, што тут хутчэй за ўсё супалі, з аднаго боку, асабістыя намеры Брачыслава адпомсціць Яраславу за выгнанне з Кіева і гэтым самым кампенсаваць свае тэрытарыяльныя страты захопам у свайго дзядзькі ягонага, паводле «Эймундавай сагі» і Я. Длугаша, спадчыннага ўдзела — Наўгародскага княства — і, з другога боку, намеры полацкай феадальнакупецкай верхавіны пашырыць свае ўладанні за кошт Ноўгарада. Інакш Брачыслаў не атрымаў бы сродкаў ад сваіх «мужоў», ад якіх ён залежаў і без рады з якімі ён не мог нічога прадпрыняць, як пасведчыла «Эймундава сага»272. Гэта адзінства князя і яго «мужоў», пад якімі, магчыма, трэба разумець веча, і было важным грунтам для паспяховых дзеянняў супроць Ноўгарада, захопу яго і далучэннем яго, як і ўсёй зямлі, да Полацка, выяўленнем чаго былі намеснікі Брачыслава, пакінутыя ім у Ноўгарадзе.

Звесткі Я. Длугаша заслугоўваюць болынага даверу і тым, што яны супадаюць са сведчаннем «Эймундавай сагі» пра наяўнасць у полацкім войску варагаў. А менавіта гэта найперш і абумовіла абрабаванне Ноўгарада пасля яго заваявання: наёмнікам трэба было плаціць, а платай у той час часцей за ўсё і было грабежніцтва заваяванай зямлі. Вядома, мы ніколькі не хочам пры гэтым абяляць палачанаў, бо ўзяцце палонаў было больш у іх інтарэсах, а не варагаў. Зразумела, чаму Брачыслаў, паводле В. Тацішчава, браў у па л он знатных наўгародцаў. Узяўшы іх маёмасць, ён браў і іх з сабой, бо ведаў, што менавіта яны, пакінутыя ў Ноўгарадзе, былі б найболын зацікаўлены ў помсце Брачыславу. Абапіраючыся на звесткі В. Тацішчава, мы можам меркаваць, што наўгародцы ў цэлым з сімпатыяй аднесліся да полацкага князя і толькі наўгародцы, што служылі ў Кіеве, варожа ставіліся да яго і адыгралі вырашальную ролю ў перамозе над ім. Ёсць думка, што Брачыслаў на Ноўгарад ішоў па Ловаці, як болын простым шляхам, а вяртаўся па ІПалоні, бо на адным з прытокаў яе — р. Суд оме — быў нагнаны Яраславам. I хоць Брачыслаў ні з чым вярнуўся ў Полацк, вынікі яго паходу, як мы ведаем ужо, не былі сумныя.

Усе даследчыкі ў адзін голас гавораць пра тое, што Брачыслаў выбраў спрыяльны для яго момант нападу на Ноўгарад: у гэты час пачынала выяўляцца варожасць да Яраслава яго брата Мсціслава, які княжыў у Тмутаракані, і што, маўляў, гэта і прымусіла кіеўскага князя пасля перамогі над Брачыславам уступіць апошняму У святы і Віцебск. Вядома, варожасць Мсціслава нельга выкідаць зпад увагі пры ацэнцы такіх нечаканых вынікаў перамогі Яраслава. Заслугоўвае ўвагі і тое, што, разбіўшы Брачыслава, Яраслаў не пайшоў на Полацк з мэтай яго заваявання. А прычына гэтага ў тым, што Яраслаў, як і ў свой час бацька яго Уладзімір, добра зразумеў, што Полацк — гэта ўжо асобная дзяржава, якую можна перамагчы, але якую цяжка заваяваць і падначаліць сабе і з якой таму трэба лічыцца. Вось чаму Яраслаў і пайшоў на часовае прымірэнне з Брачыславам і на ўступкі яму. Выклікаўшы да сябе (застаецца невядомым куды: у Кіеў ці ў Ноўгарад) Брачыслава, ён памірыўся з ім, аддаўшы Усвяты і Віцебск. Яраслаў хоць і з’яўляўся пераможцам, але бачыў наперадзе цяжкую перспектыву барацьбы з Мсціславам. Сапраўды, пры такіх акалічнасцях яму патрэбен быў моцны саюзнік, і ім мог быць толькі Брачыслаў. Уступка Віцебска і Усвятаў Брачыславу была вялікай перамогай Полацка, бо вяртала над яго ўладу значную частку крывіцкай зямлі і давала яму магчымасць кантраляваць не толькі ўвесь водны шлях на Заходняй Дзвіне, па якой ішоў міжнародны гандаль паміж У сходам і Захадам, але, улічваючы геаграфічнае становішча Віцебска на волаках паміж Зах. Дзвіной і Дняпром, мець і а дну з ключавых пазіцый на шляху з «варагаў у грэкі». Можна думаць, што менавіта на тэту тэрыторыю прэтэндаваў і Рагвалод. Зусім слушнае меркаванне, што сутычка тэрытарыяльных інтарэсаў Полацка і Ноўгарада пачалася раней, да пашырэння ўлады Ноўгарада на Пскоўскую зямлю, і таму не ў гэтых краях, а дзёсьці ў іншым месцы. Вярхоўі Ловаці, Зах. Дзвіны і іх міжрэччы з волакамі былі здаўна заселены. Гэтыя месцы і з’явіліся асабліва прыцягальнымі з пункту погляду абкладання данінай, бо ляжалі на скрыжаваннях шляху «з варагаў у грэкі» (Дняпро — Дзвіна — Ловаць — Волхаў) і шляху па Зах. Дзвіне на ўсход273.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што ўступка Усвятаў і Віцебска была найперш ударам па Смаленску, і бачаць у ёй а дну з прычын барацьбы Смаленска з Полацкам, якая ўзнікла пазней 274, і ў гэтым часткова яны маюць рацыю.

Паколькі ў Сафійскім і Васкрасенскім летапісах сказана, што Брачыслаў згадзіўся «заадзін» ваяваць разам з Яраславам да канца свайго жыцця, то можна зрабіць вывад, што ён прымаў удзел калі не ва ўсіх, то ў многіх заваёўніцкіх паходах Яраслава. Аднак крыніцы пра гэта маўчаць, і таму нічога пэўнага сцвярджаць у гэтых адносінах мы не можам. I. Бяляеў выказаў меркаванне, што Брачыслаў мог прыняць удзел у паходзе Яраслава ў 1038 г. на яцвягаў275. Што гэты паход быў накіраваны на панямонскіх яцвягаў, не можа быць сумнення, бо ўслед за ім адбыўся і паход на літву, што асела ў Верхшм Панямонні. Цікава, што пра апошняе здагадваўся і I. Бяляеў, але ён думаў, што тут знаходзілася толькі частка, а не ўся Літва276. Аднак звесткі пра вынікі паходу 1038 г. у крыніцах вельмі супярэчлівыя. У летапісным зводзе 1479 г. гаворыцца, што Яраслаў не мог узяць яцвягаў277, а ў Хлебнікаўскім і Пагодзінскім спісах Іпацьеўскага летапісу сцвярджаецца аб перамозе над яцвягамі. Вельмі важныя звесткі пра гэты паход мы знаходзім у Тацішчава. Хоць тут таксама сцвярджаецца пра перамогу Яраслава, аднак зазначаецца, што ён «градов их (яцвягаў) взять не мог, ибо не хотел со стенами биться и людей терять» і таму «скрта и имения по сёлам множество побрав, возвратился»278. Як бачым, яцвягі мелі добрыя ўмацаваннікрэпасці, якія Яраслаў не змог узяць і абмежаваўся абрабаваннем.

Намі вышэй было адзначана, што племя літва, пасяліўшыся ў Верхнім Панямонні, заняло частку яцвяжскай тэрыторыі. Таму зразумела сувязь паміж паходамі на яцвягаў і на літву. Не перамогшы першых, нельга было ісці на другіх, што і адбыДося ў 1040 г. Пераважная болынасць крыніц маўчыць пра вынікі гэтага паходу і ўспамінаюць толькі паасобныя з іх. Хлебнікаўскі і Пагодзінскі спіскі ўслед за словамі «Ярослав иде на литву» дадаюць «и победи их»279. Зноў болын падрабязныя звесткі аб гэтым мы атрымліваем у матэрыялах В. Тацішчава, дзе сказана, што Яраслаў пакарыў літву і ўсклаў на яе даніну280.

Паходы Яраслава на яцвягаў і літву азначалі пачатак падначалення беларускага Панямоння ўладзе Кіева. Наўрад ці Брачыслаў, уладанні якога ляжалі блізка да гэтай тэрыторыі, быў зацікаўлены ў яе адыходзе да Кіева. Нельга забывацца, што ў канцы X ст. быў заснаваны Ізяслаўль, які знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці да Старажытнай Літвы, а магчыма, ужо і на яе тэрыторыі, і, такім чынам, мог з’явіцца першым полацкім каланізацыйным асяродкам у ёй. Я. Длугаш таксама гаворыць аб перамозе Яраслава над літвой у 1040 г., у выніку чаго той пакарыў значную частку нёманскага ўзбярэжжа. Прычым гэты гісторык удакладняе і месца перамогі: на палях слонімскіх281. У сё гэта змушае нас лічыць болын правильным сведчанне аб перамозе Яраслава над яцвягамі і літвой (паведамленне Я. Длугаша дае права рабіць вельмі важную выснову, што Слонім знаходзіўся на тэрыторыі Старажытнай Літвы, і гэта пацвярджае тапонім Літва на тэрыторыі Слонімскага раёна).

У сё сказанае робіць праблематычным удзел Брачыслава ў адзначаных паходах. Можна нават меркаваць, што паход Яраслава на літву ў 1040 г. мог выклікаць пэўныя пярэчанні Брачыслава, на што ўкажуць падзеі 1044 г, пра якія мы будзем гаварыць ніжэй.

Трэба думаць, што пасля 1021 г., калі было вырашана жыццёва важнае пытанне пашырэння ўладанняў на ўсходзе, увага Брачыслава скіроўвалася на прасоўванне на захад. На гэта можа ўказаць г. Браслаў, заснаванне якога прыпісваенда Брачыславу і які першапачаткова называўся Брачыслаўлем282. Праўда, у апошні час В. Жучкевіч абвяргаў гэта, лічачы паходжанне гэтай назвы балцкім283. Аднак цяжка ўявіць, як ад «брасто», г. зн. «брод», магла ўтварыцца назва «Браслаў», якая ў ранейшых крыніцах мае форму «Браславль»284. Тое, што на месцы Брас лава існавала паселішча да XI ст., таксама не адвяргае тэта. Яно магло быць разбураным, а замест яго магло быць узведзена новае, з новай назвай. Ніводзін горад не ўзнікаў на голым месцы. Што назва «Браслаў» не балцкага паходжання, можа сведчыць наяўнасць і іншых назваў, якія паходзяць ад імя Брачыслаў. Яны размецічаны на межах Полацкай зямлі, і іх няма паза межамі яе. Тэта: в. Браслаў ля возера Сівера ў 20 км на паўночны ўсход ад горада Краслаўкі (Усходняя Латвія), дзе маецца разбуранае гарадзішча, Браслава (у Абрэнскім рне Латвійскай ССР) і асабліва Браслаўль у 15–20 км на поўнач ад Оршы285. Умацаваныя гарадзішчы, якія ўзніклі ў XI ст. на астравах азёраў Дрысвяты і Мядзел, таксама сведчаць аб прасоўванні Полацка ў гэты час ў глыб балцкай тэрыторыі ў заходнім кірунку. Вось гэтыя назвы побач з Віцебскам і Усвятамі могуць быць у некаторым сэнсе пэўньім арыенцірам у вызначэнні межаў тэрытарыяльнага росту Полаччыны ў час князявання Брачыслава. Існуе думка, што ў гэты час да Полацка адышла і частка Падняпроўя з Оршай і Копысем286. Яе аднолькава цяжка і прыняць і абвергнуць. А дно толькі пэўна, што гэтыя гарады ўваходзілі ў склад Полаччыны, але невядома, з якога часу. Крыху далей мы выкажам аб гэтым свае меркаванні. Цяжка сказаць, куды прасунуліся паўднёвыя межы Полаччыны ў час Брачыслава. Нам дакладна вядома, што ўжо ў канцы X ст. ёй належаў Ізяслаўль, г. зн. вярхоўе Свіслачы. Можна толькі меркаваць, што і Менск у гэты час быў уладаннем Полацка, як гэта пацвердзяць падзеі 1067 г.

Хоць дайшоўшыя да нас матэрыялы далёка не выяўляюць шырокіх абсягаў дзейнасці Брачыслава, усё ж яны паказваюць, што ён вызначаўся энергіяй, рашучасцю, палітычнай праніклівасцю, дыпламатычным умением, і таму наўрад ці адпавядае сапраўднасці самахарактарыстыка Брачыслава, што ўнесена ў «Эймундаву сагу»: «Я не такі знаходлівы, як Яраслаўкнязь»287. Падзеі 1021 г. паказалі, што Брачыслаў у досціпе нічым не ўступаў Яраславу. Сага добра выявіла моц полацкага веча і залежнасць ад яго князя, калі мы чуём словы апошняга, сказаныя Эймундавым нарманам: «Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, бо яны даюць грошы, хоць выплачваю іх я»288. Такім чынам, веча мела першаступеннае значэнне ўжо на пачатку полацкай гісторыі.

Летапіс паведаміў аб смерці Брачыслава ў 1044 г. Можна думаць, што ён жыў каля 45 гадоў. Бясспрэчна, лепшыя якасці Брачыслава пераняў і памножыў яго славуты сын Усяслаў, які ўнаследаваў ад яго і полацкі паса д. Але паколькі паведамленні пра дзейнасць Усяслава пададзены ў летапісе толькі з 1060 г., то мы звернемся спачатку да больш ранніх падзей, якія адбываліся ў Панямонні, Тураўскай і Смаленскай землях.

ПАНЯМОНСКІЯ, ТУРАЎСКІЯ I СМАЛЕНСКІЯ ПАДЗЕІ Ў СЯРЭДЗІНЕ XI СТАГОДДЗЯ

Найперш пра паход Яраслава Мудрага на літву ў 1044 г. Асвятленне гэтага факта ў крыніцах прымушае паставіць пытанне: «А ці меў ён месца ў гісторыі?» Сапраўды, такія аўтарытэтныя летапісы, як «Аповесць мінулых гадоў», Іпацьеўскі, Троіцкі, Густынскі, Зводы 1497 і 1518 гг. і некаторыя іншыя, не адлюстравалі гэтай падзеі, у іх толькі гаворыцца пра аналагічны паход у 1040 г. Але адначасова такія летапісы, як Сафійскі I, Наўгародскі IV, «Софийский временник», Ніканаўскі, Цвярскі, а таксама «История Российская» В. Тацішчава, паказваюць гэту падзею, прычым упамінаючы і пра паход 1040 г. Для нас асабліва важныя сведчанні першых трох крыніц, бо ў іх пачатку былі змешчаны ўрыўкі з летапіснага помніка, болей старажытнага, чым «Аповесць мінулых гадоў», з г. зв. Пачатковага зводу269. У сё гэта і дае нам падставу лічыць гэты паход сапраўдным гістарычным фактам.

Важнае прынцыповае значэнне мае і пытанне: «Калі менавіта адбыўся гэты паход: да ці пасля смерці Брачыслава?» Усе ўказаныя летапісы паказваюць першае. I толькі ў В. Тацішчава — другое290. I, на нашу думку, апошняя крыніца болей верагодная і вось чаму. Мы вышэй ужо выказвалі меркаванне, што паходы Яраслава на яцвягаў у 1038 г. і асабліва на літву ў 1040 г. маглі выклікаць незадаволенасць Брачыслава, і, магчыма, паміж ім і Яраславам была заключана пэўная ўмова, згодна з якой Яраслаў абавязваўся не пранікаць далей у Літву. Не выключана таксама, што тэрыторыя Літвы, гаворачы сучаснай мовай, была па дзе лена на сферы ўплыву паміж Кіевам і Полацкам. Але са смерцю Брачыслава гэта ўмова траціла сваю сілу, і Яраслаў рашыў далей умацоўваць свае пазіцыі ў Літве.

Вось для гэтага і спатрэбіўся паход на яе ў 1044 г., і таму натуральна, што паведамленне пра яго ў В. Тацішчава, які карыстаўся больш праўдзівымі крыніцамі, што не дайшлі да нас, і ідзе за паведамленнем пра смерць Брачыслава. Паход тэты быў пераможны, бо завяршыўся пабудовай «Новагорода», пад якім, як гэта першы заўважыў В. Тацішчаў, трэба разумець сучасны Наваградак. Паасобныя каментатары лічадь, што пад упомненым тут «Нрвогородом» трэба разумець закладку каменных гарадскіх сцен у Ноўгарадзе Вялікім, што, маўляў, пацвярджае Наўгародскі III летапіс, дзе растлумачана: «…на Софийской стороне каменный город»291. У некаторых летапісах сказана, што паход на літву зрабіў Яраслаў, а «Володимир (сын Яраслава, тады наўгародскі князь) заложи Новгород»292. Аднак гэта яўная недарэчнасць, якая ідзе ад таго, што пазнейшым рэдактарам летапісаў не было зразумела, які «Новгород» заклаў Яраслаў, і яны, натуральна, прыпісвалі гэта наўгародскаму князю Уладзіміру, які ў 1045 г. «заложил церковь Святой Софии в Новгороде»293. Аднак тое, што ва ўсіх крыніцах узвядзенне «Новагорода» звязана з паходам Яраслава на літву ў 1044 г., дае добрую падставу, каб пад гэтым горадам разумець сучасны Наваградак. Дарэчы зазначым, што дата заснавання Наваградка яўна замоўчваецца ў гістарыяграфіі. У. Пашу та спецыяльна папярэдзіў чытачоў, што ўпомнены пад гэтым годам у летапісах «Новгород» — не Новагародак294. Цалкам абыходзіць яе і Ф. Гурэвіч у сваіх працах па археалагічнай гісторыі Беларускага Панямоння і, у прыватнасці, у апошняй кнізе «Древний Новогрудок»295. Ігнараванне гэтай даты зусім не выпадковае, бо яна ясна пацвярджае месца знаходжання Старажытнай Літвы ў Верхнім Панямонні, у той час як названыя даследчыкі атаясамляюць яе з сучаснай. Такім чынам, Наваградак быў узведзены Яраславам на мяжы Старажытнай Літвы і Яцвязі (што адзначыў А. Ельскі) як апорны пункт панавання над імі Кіева. Цалкам магчыма, што на месцы Наваградка існавала раней нейкае паселішча, відаць, абарончага характару, але ў час паходу 1044 г. было разбурана і на яго месцы збудаваны новы горад. I хоць у далейшым ён стаў цэнтрам славянскай каланізацыі, асіміляцыі і хрысціянізацыі і набыў важнае эканамічнагандлёвае, а разам з ім і палітычнае значэнне, аднак у першапачатковай сваёй ролі, як аплот кіеўскага панавання ў Верхнім Панямонні, ён зрабіўся яшчэ адным вузлом кіеўскаполацкіх супярэчнасцяў, што трохі пазней і знайшло сваё знешняе выяўленне.

Зараз спынімся на асвятленні тураўскай гісторыі. Пасля кароткага князявання Святаполка ў Тураве апошні стаў непасрэдна кіравацца з Кіева. Такое становішча прадаўжалася амаль да смерці Яраслава (1054). Але ці азначала гэта, як лічаць некаторыя даследчыкі, страту Тураўскай зямлёй усіх прызнакаў палітычнай адасобленасці і самастойнасці?296 Нам здаецца, што нельга ў залежнасці ад таго, хто правіў Туравам — сам вялікі князь з Кіева ці яго якіне- будзь нашчадак у Тураве, — лічыць гэта княства несамастойнай ці самастойнай палітычнай адзінкай. Незалежным палітычна яно не было як у першым, так і ў другім выпадках. Кіеў моцна трымаў Тураўскую зямлю і як тэрыторыю, па якой ішла важная прыпяцкая водная магістраль, што звязвала Кіеў з Захадам, і як плацдарм барацьбы з Польшчай, Яцвяззю, Літвой і Полацкам. Каб у гэтым упэўніцца, варта толькі прыгадаць паходы Яраслава на Мазовію, яцвягаў, у Літву, якія маглі ажыццяўляцца толькі праз Тураўскую зямлю. Аднак сказанае яшчэ не азначае, што Тураўшчына побач з сваёй палітычнай самастойнасцю траціла і сваю адасобленасць і самабытнасць. Ніколькі. Не гаворачы ўжо аб яе тэрытарыяльнай адметнасці як краю бал от і лясоў, Тураўшчына ўсё болей набывала і свой этнаграфічны твар, што было звязана з заканчэннем працэсу зрашчэння славянскага і балцкага насельніцтва. Як пакажуць пазнейшыя падзеі ў Тураўшчыне, яна ніколькі не мірылася са сваім паднявольным становішчам і адчувала ўвесь цяжар кіеўскага ўладання.

Крыніцы не даюць дакладнай даты раздзелу Яраславам валасцей паміж сваімі сынамі. Але наўрад, што такое адбылося перад самай смерцю. Гэта можна вывесці з таго, што другі сын Яраслава Уладзімір ужо ў 1036 г., г. зн. у 16-гадовым узросце, быў пасаджаны бацькам на князяванне ў Ноўгарадзе. Трэба думаць, што і іншыя сыны Яраслава, па меры таго як станавіліся паўналетнімі, атрымлівалі таксама княскія пасады. Вось чаму цалкам дапушчальна, што трэці сын Яраслава — Ізяслаў, які нарадзіўся ў 1024 г., яшчэ да 1052 г. (з 1042 г.) мог княжыць у Тураве, бо ў гэты год, атрымаўшьі пасад Уладзіміра ў Ноўгарадзе, ён, як сведчаць Васкрасенскі, Сафійскі і Густынскі летапісы, застаецца і князем тураўскім. Быў ім Ізяслаў і тады, калі пасля смерці бацькі (1054 г.) становіцца кіеўскім князем. Гэтым фактам яшчэ раз пацвярджаецца, наколькі важным было для кіеўскай улады трымаць у сваіх руках непасрэдна Тураў, асабліва ўлічваючы ўзмацненне ў гэты час кіеўскапольскіх узаемаадносін. Пра гэта гавораць такія факты, як паходы Яраслава ў Польшчу, шлюб Казіміра з сястрой Яраслава МарыяйДабранегай, шлюб Ізяслава з сястрой Казіміра і асабліва тая падтрымка, якую аказаў Ізяславу Баляслаў у падзеях 1068 г. і інш., што мела непасрэднае дачыненне да Тураўскай зямлі. Усё гэта пасля падзей, звязаных са Святаполкам, ясна паказвае, што менавіта Тураўшчына была першай з беларускіх земляў, дзе завязаўся вузел рускапольскіх адносін і супярэчнасцяў. Ёсць меркаванне, паводле якога Ізяслаў, будучы кіеўскім князем, паслаў у Тураў свайго сына Яраполка, што знаходзіць пацверджанне ў пазнейшых падзеях: брат Ізяслава Усевалад, стаўшы кіеўскім князем, даў Яраполку ў прыдачу да Уладзіміра Валынскага і Тураў.

Прыблізна ў тым жа становішчы, што і Тураўская, знаходзілася і Смаленская зямля. У ёй таксама, трэба думаць, незадоўга да смерці Яраслава быў пасаджаны чацвёрты сын апошняга — Вячаслаў (нар. у 1034 г.). Гэта падзея і лічыцца некаторымі даследчыкамі як указание на першае адасабленне Смаленскай зямлі і як з’яўленне ў асобе яе палітычнай адзінкі, бо эхнаграфічна яна склалася раней297. I з гэтым у цэлым можна пагадзіцца, паколькі звесткі пра Станіслава Уладзіміравіча як першага смаленскага князя вельмі цьмяныя. Аднак Вячаслаў княжыў нядоўга, памёршы ў 1057 г. (Яго жонка Ода з сваім малалетнім сынам Барысам выехала на радзіму, у Саксонію. ГІазней, каля 1077 г., Барыс вярнуўся на радзіму і прыняў удзел у міжкняскіх спрэчках.) Князем у Смаленску быў пастаўлены малодшы сын Яраслава — Ігар, пераведзены сюды з Уладзіміра Валынскага. Апошняе гаворыць, што валоданне Смаленскам у той час лічылася больш выгадным, чым валоданне Валынню. Аднак і Ігар княжыў нядоўга, ён памёр у 1060 г. (Яго жонка Кунігунда, як і жонка Вячаслава, таксама была родам з Германіі, куды яна і выехала пасля смерці мужа.) I вось тут выяўляецца ў адносінах Смаленска та я ж самая палітыка паўднёварускіх князёў, што і ў адносінах да Турава: ні ў якім разе не выпускаць яго з сваіх рук. Яны ўлічылі выключнае стратэгічнае становішча Смаленшчыны, з якой можна было ўплываць на Наўгародскую, РастоваСуздальскую, Полацкую і Чарнігаўскую землі, тым болей што яна лічылася дастаткова багатай, каб стварыць неабходную вайсковую сілу для забеспячэння гэтага ўплыву. В ось чаму пасля смерці Ігара ў 1060 г. паўднёварускі трыумвірат (Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Пераяслаўскі) рашыў не ставіць у Смаленску асобнага князя, у прыватнасці старэйшага ўнука Яраслава — Расціслава Уладзіміравіча, каб гэтым самым не стварыць прэцэдэнту для замацавання тут якойнебудзь адной княскай лініі, і падзяліў гэтую зямлю паміж сабой. Трэба зазначыць, што гэта падзея ў летапісах занесена пад дзвюма датамі: у Васкрасенскім, Сафійскім I і «Софийском временнике» пад 1054 г. (у год смерці Яраслава), у «Русском летописце» і Цвярскім летапісе — пад 1060 г. Нам думаецца, што апошнія крыніцы больш дакладна датуюць гэту падзею, паколькі бясспрэчным з’яўляецца факт князявання Ігара ў Смаленску і яго смерць у 1060 г. У даследчыкаў няма адзінай думкі ў адносінах сутнасці гэтага падзелу. Адны разумеюць яго ў сэнсе падзелу даходаў з зямлі298, іншыя лічаць, што гэта быў тэрытарыяльны падзел. I гэта, відаць, так, бо ў летапісах ясна сказана, што Смаленск падзялілі на тры часткі. I хоць у крыніцах канкрэтна не ўказана, як гэты падзел быў праведзены, некаторыя гісторыкі ўяўляюць яго такім чынам: Смаленск з заходняй часткай зямлі пераходзіў непасрэдна ў валоданне кіеўскага князя Ізяслава, вярхоўі Волгі і паўночнаўсходняя частка — пераяслаўскаму князю У сева ладу і паўднёвая і паўднёваўсходняя часткі — чарнігаўскаму князю Святаславу299. Падобны падзел мог быць і невыпадковым, бо ён мог з’явіцца знешнім выяўленнем этнаграфічных адметнасцяў састаўных частак Смаленскай зямлі. Заходняя частка, дзе крывічы аселі на балцкім субстраце, была месцам беларускага этнагенезу, усходняя і паўночнаўсходняя часткі, дзе крывічы і часткова славене аселі на уграфінскім субстраце, стала месцам велікарускага этнагенезу. Невыпадковым быў і адыход паўднёвай і паўднёваўсходняй часткі да Чарнігаўскага княства. У ей у асноўным пражывалі радзімічы і вяцічы, якія, на што мы ўказвалі раней, былі па паходжанні найбольш блізкія севяранам, што склалі ядро Чарнігаўскага княства. Тут асіміляцыя балтаў і уграфінаў ішла марудней з прычыны іх большай гушчыні, што запавольвала ўтварэнне і размежаванне новых этнасаў, і таму тут яшчэ давала сябе знаць ранейшая славянская роднасць блізкіх па паходжанні і рассяленні плямёнаў. Са сказанага яскрава бачна, што Смаленская зямля сфармавалася на неаднародным этнічным грунце, адсюль і яе ўнутраныя разнароднасць і няўстойлівасць, характэрныя для ўсёй яе гісторыі.

Яшчэ да ўмацавання сваёй улады ў Смаленскай зямлі паўднёварускі трыумвірат зрабіў тэта і ў адносінах Ноўгарада, дзе быў пасаджаны старэйшы сын Ізяслава Кіеўскага — Мсціслаў, і ў Пскове, адкуль быў вывезены пасаджаны яшчэ Яраславам у цямніцу Судзіслаў (нават прысутнасць там князявязня палохала трыумвірат!). Са сказанага зразумела, што ўсё тэта стварала і пагрозу падначалення Полацка паўднёварускай кааліцыі, што і вызначыла ў цэлым сутнасць далейшай полацкай гісторыі і найперш характар дзейнасці Усяслава.

АСОБА КНЯЗЯ УСЯСЛАВА ЧАРАДЗЕЯ I ЯГО ПАЧАТКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Беспрэцэдэнтнае па сваёй працягласці князяванне Усяслава (1044–1101 гг.) складае цэлую і асабліва багатую эпоху ў полацкай гісторыі. Разгляд яе для нас шмат у чым аблягчаецца выдатнай працай Д. С. Леанардава «Полоцкий князь Всеслав и его время» (1912–1916 гг.), якая не страціла навуковае значэнне і сёння.

Хоць пра Усяслава дайшло да нас непараўнальна болып звестак, чым пра іншых дзеячаў нашай першапачатковай гісторыі, усё ж і іх недастаткова, каб скласці ўсебаковае і яскравае ўяўленне пра абсягі тытанічнай дзейнасці гэтага волата нашай мінуўшчыны. Невядомай для нас засталася дата нараджэння Усяслава, і мы можам толькі прыкладна меркаваць, што ён мог нарадзіцца не раней 1018–1020 гг. Імя сваё ён, відаць, атрымаў у памяць рана памёршага свайго дзядзькі.

Розныя крыніцы — летапісныя, літаратурныя і вуснапаэтычныя — даносяць да нас вобраз Усяслава ў спалучэнні рэальных і фантастычных рысаў. I гэта зразумела. Яго натура была багатая і магутная, а яго жыццё было поўнае рашучых учынкаў, бліскучых узлётаў і трагічных падзенняў.

У гэтым і прычына фантастычнасці вобраза Усяслава ў наказе розных крыніц, што найперш выявілася ўжо ў летапісным паведамленні пра нараджэнне Усяслава. Тая непрыязнасць да полацкага князя, што так яскрава праступае тут, на думку А. Шахматава і іншых даследчыкаў, тлумачыцца тым, што яна зыходзіла ад наўгародскага летапісца, бо менавіта Ноўгарад найболын цярпеў ад нападаў Усяслава300. Полацкі князь паказаны як спараджэнне д’ябальскай сілы («его же роди мати от волхования»), Пры з’яўленні на свет у яго на галаве быццам бы бачна было «язвено», якое прысутныя тут валхвы сказалі навязаць на народжанага, што і было зроблена. Вось гэтым нібыта тлумачыцца неміласэрнасць Усяслава да кровапраліцця. Даследчыкі парознаму тлумачаць гэтыя летапісныя паведамленні. I. Бяляеў, напрыклад, лічыў, што факт прысутнасці пры нараджэнні Усяслава валхвоў гаворыць пра тое, што маці яго была літвінка301. Аднак валхвы былі больш характэрны для уграфінаў, і таму болын верагодна, што з іх і паходзіла маці Усяслава. У вялікай ступені гэтым можа тлумачыцца падтрымка фінскім племем водзі полацкага князя ў барацьбе з Ноўгарадам, пра шго мы будзем гаварыць пазней. Спрэчкі выклікала і пытанне, што разумець над «язвеном» Усяслава. Думка М. Каяловіча, што гэты князь хварэў на каўтун, была вельмі пераканаўча адкінута Д. Леанардавым. Сапраўды, пры такой хваробе, якая надзвычай знясільвае чалавека, Усяслаў не быў бы такім энергічным, якім ён паказаны ў розных крыніцах. Найбольш слушным з’яўляецца меркаванне В. Тацішчава, што пад «язвеном» трэба разумець «яйно», г. зн. пухір, у якім ляжыць плод і ў якім часамі нараджаюцца дзеці. Яго пасля высушвалі і надзявалі на народжанага як талісман. Менавіта Усяслаў і насіў яго на шыі, а не як павязку на га лаве, паводле сцверджанняў некаторых даследчыкаў. Дарэчы, на малюнку Радзівілаўскага летапісу Усяслаў паказаны без павязкі на галаве. У рэзкім кантрасде з летапіснан характарыстыкаи Усяслава знаходзідца шматгранна выпісаны вобраз яго як дзяржаўнага дзеяча, палкаводца і чалавека ў «Слове аб палку Ігаравым». Але паколькі тут ахоплена ўся дзейнасць полацкага князя, то мы будзем звяртацца да гэтай крыніцы ўвесь час.

На працягу шаснаццаці гадоў летапісы маўчаць пра Усяслава. Факт неверагодны ў дачыненні да князя, авеянага легендарнай славай. Гэта можа быць вытлумачана тым, што дзейнасць Усяслава ў гэты час не выходзіла за межы Полаччыны, бо кіеўскія і наўгародскія летапісы звычайна гаварылі пра Полацк толькі тады, калі яго інтарэсы закраналі інтарэсы Кіева і Ноўгарада. Так было ў адносінах Брачыслава, калі імя яго з’явілася на старонках летапісаў толькі праз васемнаццаць гадоў з палатку яго князявання: у 1021 г. у сувязі з яго нападам на Ноўгарад. У такім выпадку прыходзіцда здагадвацца, што ва ўсе гэтыя гады Усяслаў быў заняты ўнутранай дзейнасцю. Але адначасова не выключана, што Усяслаў, як і ў свой час яго бацька, да з’яўлення яго імя на старонках летапісу толькітолькі дасягнуў паўналецця.

Першыя шаснаццадь гадоў князявання Усяслава прыпадаюць на апошнія дзесяць гадоў жыцдя Яраслава Мудрага і першыя шэсць гадоў уладарання трыумвірату яго сыноў, калі наступіў такі рэдкі ў гісторыі Кіеўскай дзяржавы гхерыяд зацішша міжусобнай барацьбы, і таму ўлада кіеўскага князя дасягнула найболынай устойлівасці і сілы. Зразумела, што ў такі час для Полацка, над якім навісла пагроза ўключэння пад у ладу Кіева і які добра бачыў гэта, было б рызыкоўна «ўздымаць меч» спачатку на Яраслава, а пасля і на яго сыноў. Ранейшы гістарычны вопыт полацкіх князёў, і ў прыватнасці Брачыслава ў 1021 г., паказаў, што поспеху ў барацьбе з Кіевам і Ноўгарадам можна было дасягнуць толькі ў час міжусобіц у іх. Таму для Полацка не заставала ся паку ль нічога, як чакаць зручнага моманту. 3 свайго боку і Кіеў з Ноўгарадам, бачачы ўнутраную ўстойлівасць Полацка, не рашаліся перайсці да дзеянняў супроць яго. Болын за тое, як раней Яраслаў, так і пазней яго сыны, разумеючы дзяржаўную моц Полацка, імкнуліся выкарыстаць яго як саюзніка.

Гэта і адбылося ў 1060 г., калі Усяслаў прыняў удзел у паходзе на торкаў, адзін з цюркскіх народаў, які, выціснуўшы з паўднёварускіх стэпаў печанегаў, стаў вялікай пагрозай для Кіева. Каб атрымаць вырашальную перамогу над торкамі, патрэбны былі вялікія сілы, і таму ўдзел Усяслава ў гэтым паходзе быў дарэчы. Д. Леанардаў лічыў, што супольная вайсковая акцыя Усяслава з паўднёварускімі князямі была вынікам умовы Яраслава з Брачыславам у 1021 г.303. Аднак нам здаецца, што яна мела значэнне толькі да «канца жывата» Брачыслава і таму для Усяслава не мела ніякай сілы, як і для Яраслава, які адразу пасля смерці свайго саюзніка прадоўжыў заваяванне Літвы, збудаваў Наваградак і гэтым самым стварыў пагрозу Полацку з паўднёвага захаду. Усё гэта прымушае думаць, што Усяслаў прыняў удзел у паходзе на торкаў на новых умовах. Тут дарэчы будзе ўспомніць, што ў гэтым го дзе памёр смаленскі князь Ігар, пасля чаго адбыўся падзел Смаленскай зямлі. Менавіта за гэтымі падзеямі ў Лаўрэнцьеўскім, Іпацьеўскім, Сафійскім I, Ніканаўскім, Цвярскім летапісах і ў летапісных зводах 1497 і 1518 гг. і гаворыцца пра паход на торкаў. Таму само сабой напрошваецца пытанне: «А ці не ўдзельнічаў у гэтым раздзеле Усяслаў і ці не адышлі менавіта ў гэтым го дзе да Полацка Орша і Копысь?» Вядома, гэта толькі здагадка, бо не пацвярджаецца крыніцамі. Але ж гэта найболын верагодны момант для ўваходжання гэтых гарадоў у склад Полаччыны. Факт гэтай прыналежнасці бясспрэчны, бо ў 1116 г. Орша і Копысь былі адабраны ад Полацка, дакладней — ад Менска. Мы ведаем, што і Брачыслаў толькі за ўступку яму Віцебска і Усвятаў згадзіўся на вайсковы саюз з Яраславам. Таму няма нічога неверагоднага і ў тым, што Усяслаў мог згадзіцца на ўдзел у паходзе на торкаў толькі за ўступку яму пэўнай тэрыторыі, у даным выпадку Оршы і Копыся, што азначала далейшае ўмацаванне Полацка на вялікім гандлёвым шляху. Праўда, і вынікі паходу былі выгадныя для Усяслава, як і для яго саюзнікаў, бо перамога, па ўсім відаць, была лёгкая, з малымі ахвярамі і стратамі. Торкі, спалохаўшыся аб’яднаных сіл паўднёварускіх і полацкага князёў, «бендасленые» войскі якіх ішлі на конях і ў лодках, сталі разбягацца. 3 крыніц В. Тацішчава мы даведваемся, што частка іх была пабіта, а частка ўзята ў палон, прыведзена «в Русь» і пасаджана па гарадах. Бясспрэчна, што нямала іх было пасе лена і ў Полаччыне, якой з вялікімі ненаселенымі прасторамі не хапала людзей. Такім чынам, 1060 год быў спрыяльны для Полаччыны: ён паболыпыў яе насельніцтва, а магчыма, і тэрыторыю.

Аднак гэты супольны паход, такі плённы па сваіх выніках для абодвух бакоў, не адыграў важнай ролі ў спыненні іх узаемнай непрыязнасці, хоць знешне мірныя адносіны паміж імі прадаўжаліся яшчэ пяць гадоў. Для Полацка гэты час характэрны ўсё болыным падкрэсліваннем сваёй дзяржаўнай асобнасці, што найперш выявілася ў будаўніцтве Сафійскага сабора, што павінна было сімвалізаваць роўнасць Полацка з Кіевам і Ноўгарадам, дзе ўжо былі ўзведзены такія храмы. Ёсць усе падставы лічыць Усяслава ініцыятарам будаўніцтва Полацкай Сафіі. Цяжка дакладна сказаць, у якім годзе пачалося будаўніцтва яе: адразу пасля заняцця полацкага пасада Усяславам ці трохі пазней, пасля заканчэння будаўніцтва такіх самых храмаў у Кіеве ў 40-х гадах і ў Ноўгарадзе ў 1050 г. Адно бясспрэчна: будаўніцтва Полацкай Сафіі было закончана ў цэлым да 1066 г. Найперш гэта пацвярджае «Слова аб палку Ігаравым», калі ў ім гаворыцца: «Тому (г. зн. Усяславу) в Полотске позвониша заутреню ране у Святыя Софеи колоколы, а он в Кыеве звон слыша». Як добра вядома, Усяслаў знаходзіўся ў Кіеве ў 1067–1069 гг., і, значыць, к гэтаму часу сабор быў збудаваны. Ніжэй мы ўбачым, што гэты факт пацвердзілі і летапісы, і гэта адкідае пазнейшыя домыслы, якія маюцца ў «Хроніцы Быхаўца» і «Хроніцы> М. Стрыйкоўскага, пра тое, што будаўніком Полацкай Сафіі быў міфічны князь літоўскага паходжання Барыс Гінгвілавіч.

«ПОЧА ВСЕСЛАВ РАТЬ ДЕРЖАТИ»

Збудаванне Полацкай Сафіі побач з іншым сімвалізавала сабою і шырокія палітычныя за думы Усяслава, якія і пачалі выяўляцца з сярэдзіны 60-х гадоў XI ст. Для гэтага наспелі спрыяльныя палітычныя абставіны. Працэс распаду Кіеўскай дзяржавы з прычыны развіцця феадалізму і звязанага з гэтым эканамічнага росту паасобных абласцей вельмі добра абазначыліся ў другой палове XI ст. Пасля параўнальна доўгага зацішша ў міжусобнай барацьбе ў асяроддзі кіеўскіх князёў і адзінства іх дзяржавы, якое цягнулася з 1036 г. (з часу смерці Мсціслава), кйязь Расціслаў Уладзіміравіч у 1064 г. распачаў барацьбу за Тмутаракань (некаторыя аўтары сцвярджаюць, што ён у 1060 г. пасля смерці Ігара прэтэндаваў на Смаленск і што менавіта зза апошняга і пачалася гэта першая пасля смерці Яраслава міжусобіца)304. Тут дарэчы будзе заўважыць, што распад Кіеўскай дзяржавы, абумоўлены найперш аб’ектыўнымі прычынамі сацыяльнаэканамічнага развіцця, у пэўнай ступені паскараўся і суб’ектыўнымі прычынамі, звязанымі з разрастанием роду Рурыкавічаў. Пануючыя тады родавыя паняцці і ўяўленні вымагалі выдзялення кожнаму члену роду яго ўдзела, што, у сваю чаргу, распальвала міжусобную барацьбу, паколькі не ўсе былі задаволены сваім удзелам (а некаторыя заставаліся без іх, як гэта здарылася з Расціславам Уладзіміравічам) і на падставе гэтага лічылі сябе пакрыўджанымі.

Цяжка сказаць, ці ўзнікла б міжусобная барацьба ў Полацкай зямлі ў першай палове XI ст. паміж Усяславам і Брачыславам, калі б першы з іх не памёр у 1003 г., у выніку чаго другі стаў адзіным прадстаўніком новага княскага роду. (Наўрад ці былі ў Ізяслава Уладзіміравіча, які памёр у раннім узросце, яшчэ сыны апроч Усяслава і Брачыслава.) Невядома таксама, ці былі ў Брачыслава сыны апроч Усяслава, бо крыніцы пра гэта маўчаць. Хутчэй за ўсё што не было, бо ў адваротным выпадку летапісы так ці інакш пра гэта б паведамілі, як яны не абышлі маўчаннем смерць малалетняга Усяслава ў 1003 г. Тое, што Брачыслаў і Усяслаў былі адзінымі прадстаўнікамі роду Ізяславічаў у час свайго князявання, у пэўнай ступені засцерагло Полацкую зямлю ад унутранага разладу ў найбольш цяжкі момант яе напружанай барацьбы за сваю самастойнасць. Трэба думаць, што і Полаччына ў другой па лове XI ст. не была свабоднай ад аб’ектыўных законаў грамадскага развіцця, што і ў ёй выспявалі паасобныя тэрытарыяльныя адзінкі з сваімі эканамічнымі інтарэсамі, бо, вядома ж, не маглі з’явіцца яны раптоўна ў пачатку XII ст. Усяслаў, відаць, яшчэ пры жыцці саджаў сваіх сыноў у гэтыя ўдзелы, але моцная яго рука трымала згоду паміж імі.

Паколькі сілы Кіева былі адцягнуты барацьбой з Расціславам на поўдзень, то для Усяслава надарылася магчымасць для нанясення ўдару на поўначы. Ён і не замарудзіў выкарыстаць гэта. Аднак адлюстраванне ў крыніцах гэтага важнага моманту ў полацкай гісторыі ставіць перад даследчыкамі некаторыя праблемы. Праўда, ва ўсіх важнейшых летапісах гэта падзея атрымала амаль аднолькавыя формулы: «Поча Всеславь рать держатй» (Наўгародскі I і інш.) або «Заратйся Всеслав» (Лаўрэнцьеўскі, Цвярскі, Сафійскі I і інш.), прычым яны змешчаны ўслед за паведамленнем пра барацьбу паўднёварускіх князёў з Расціславам, гэтым самым паказваючы непасрэдную сувязь з апошняй дзеянняў Усяслава. Заўважым, што ў Лаўрэнцьеўскім і Троіцкім летапісах пачатак вайсковай дзейнасці Усяслава пазначаны 1064 г., хоць у большасці крыніц мы бачым 1065 г., што, па ўсім відаць, болын праўдзіва. Асабліва здзіўляе тое, што ў пераважнай болынасці летапісаў за паведамленнем пра пачатак бараць. бы Усяслава не ўказаны канкрэтны адрас яго нападу. I толькі з Пскоўскага II (цікава, што ў Пскоўскіх I і III пра гэта ні слова), Наўгародскага IV і Цвярскога летапісаў мы даведваемся, што Усяслаў у 1065 г. напаў на Пскоў, і гэты выбар не быў выпадковы. Будучы падначалены непасрэдна Ноўгараду, Пскоў, такім чынам, рабіўся непасрэдным плацдармам наўгародскага нападу на Полацк. Падругое, падначаленне Пскова дало магчымасць Ноўгараду асвойваць у сэнсе збору даніны даволі вялікую тэрыторыю на паўночным захадзе ад вярхоўя Ловаці да поўдня ад рэк Полісці і Судомы, дзе канкурэнтам Ноўгарада мог быць толькі Полацк305. Зразумела, што напад Усяслава на Пскоў меў прэвентыўны характар і ставіў сваёй мэтай спыніць умацаванне Ноўгарада ля самых межаў Полаччыны.

У Пскоўскім II летапісе мы знаходзім найбольш поўнае апісанне аблогі Пскова Усяславам. 3 яго мы і даведваемся, што полацкі князь сабраў «силы своя многьтя», карыстаўся лепшымі тагачаснымі вайсковымі прыёмамі («многыя замысления»), у прыватнасці граміў крэпасць сценабітнымі прыладамі («пороками шибав»), I ўсё ж, нягледзячы на гэта, ён не змог узяць Пскоў і адступіў («отьиде ничтоже успев»), Трэба зазначыць, што пскоўская крэпасць, дзякуючы прыродным умовам свайго знаходжання і ўзведзеным умацаванням, была ад ной з самых непрыступных у свой час. Але ці толькі гэта было прычынай, што Усяслаў не змог узяць Пскова? Тут мы падыходзім да разгляду аднаго вельмі заблытанага эпізоду нашай гісторыі. Тое, што паўднёвыя князі не маглі выступіць супроць Усяслава, зразу мела: яны былі занятый барацьбой з Расціславам. Але чаму не прыйшоў Ноўгарад на дапамогу залежнаму ад яго Пскову і ці сапраўды не прыйшоў? На гэтае пытанне наводзіць нас а дно месца Камісійнага спісу Наўгародскага I летапісу пад 989 г., дзе даецца пералік наўгародскіх князёў: «И по преставлению (пасля смерці) Володимирове в Новегороде Изяслав (?) посади сына своего Мстислава: и победиша на Черехе; бежи ю к Киеву». Тут ёсць толькі адна няўвязка: пасля смерці Уладзіміра (1052 г.) Ізяслаў не мог ставіць свайго сына князем у Ноўгарадзе, бо ў гэты час жыў яшчэ сам Яраслаў Мудры, які і паставіў Ізяслава ў Ноўгарадзе. I ўжо толькі пасля смерці Яраслава Ізяслаў, стаўшы кіеўскім князем, мог паставіць свайго сына Мсціслава замест сябе княжыць у Ноўгарадзе, як, відаць, і было. А калі і кім мог быць разбіты Мсціслаў на Чарэсе? Яшчэ М. Карамзін, грунтуючыся на вышэйпрыведзеным летапісным урыўку, выказаў здагадку, што Мсціслаў пайшоў з Ноўгарада ў Кіеў менавіта пасля паражэння, нанесенага яму Усяславам. Гэту думку падтрымаў і Д. Леанардаў, які лічыў зусім праўдападобным, што гэтае паражэнне папярэднічала нападу Усяслава на Ноўгарад. Сапраўды, у далёйшым Мсціслаў Ізяславіч фігуруе ўжо на поўдні306. Цяпер трэба высветліць: калі мог быць разбіты Мсціслаў на р. Чарэсе. Апошняя ўпадае ў Пскоўскае возера з паўднёвага ўсходу. Зыходзячы з гэтага, А. Насонаў зусім слушна лічыў, што Усяслаў рухаўся на Пскоў менавіта ў гэтым кірунку, г. зн. яго шлях ішоў праз Пустаржэўскую воласць, якую сталі каланізаваць наўгародцы. Усё сказанае і дае падставу думаць, што Ноўгарад пайшоў на дапамогу Пскову і гэта прымусіла Усяслава, зняўшы аблогу крэпасці, сустрэць войска Мсціслава на Чарэсе, бо толькі праз яе мог ісці шлях ад Ноўгарада да Пскова. Разбіўшы Мсціслава на гэтай рацэ, Усяслаў мог бесперашкодна ісці на Ноўгарад. (Цяжка меркаваць, што Усяслаў, робячы асобны паход на гэты горад з Полацка, мог ісці праз Чарэсу. Такі шлях быў вельмі кружны і нявыгадны.) Такім чынам, зусім не выключана, што паходы полацкага князя на Пскоў і Ноўгарад узаемазвязаны. Відаць, першы з іх пачаўся ў канцы 1065 г., а другі адбыўся ў пачатку 1066 г. Аднак храналогія апошняга ў крыніцах таксама заблытаная: адны летапісы (Сінадальны спіс Наўгародскага I, Пскоўскія I, II і III, Цвярскі, Лаўрэнцьеўскі і інш.) паказваюць яго пад 1066 г., іншыя (Наўгародскі I і Камісійны, Іпацьеўскі, Троіцкі, Густынскі, Васкрасенскі, Сафійскі I, Ніканаўскі летапісы і «Аповесць мінулых гадоў») пад 1067 г. На жаль, гэта рознагалосіца крыніц не прыцягнула пільнай увагі даследчыкаў, якія, указваючы на яе, не высвятлялі прычыны яе. А гэтая блытаніна была вышкам блытаніны пазнейшымі перапісчыкамі дзвюх розных падзей, а менавіта нападу Усяслава на Ноўгарад у пачатку 1066 г. і паходу яго ў канцы гэтага ж года ці ў пачатку наступнага на Новагародак (Наваградак). Атрымалася прыблізна тое ж самае, што і пра паведамленне аб паходзе Яраслава Му драга на літву і збудаванні ў выніку гэтага Наваградка, які ў летапісах называўся «Новоградом». Пазнейшыя перапісчыкі і рэдактары, не ведаючы дакладна, пра які «Новоград» ідзе гаворка, сталі адносіць гэтую падзею да Ноўгарада Вялікага.

Аналагічнае выйшла і пры гіаведамленні аб паходах Усяслава на Ноўгарад і Новагародак («Новоград»), Пазнейшыя рэдактары, не разумеючы, што тут гаворка ідзе пра два паходы на блізкія па назве гарады, пачалі аб’ядноўваць іх у адзін і адносіць або да 1066, або да 1067 гадоў. Звяртае на сябе ўвагу яшчэ вось што. У адных летапісах (Сінадальны спіс Наўгародскага I, Сафійскі I, Васкрасенскі, Ніканаўскі) гаворыцца пра напад на Ноўгарад і абрабаванне яго Сафійскага сабора, у іншых (Камісійны спіс Наўгародскага I, «Аповесць мінулых гадоў», Троіцкі, Пскоўскія I, II і III, Густынскі, Цвярскі, Іпацьеўскі) без упамінання пра гэта. Зноўтакі вынік блытаніны двух паходаў. Калі напад на Ноўгарад мог суправаджацца абрабаваннем Сафіі, то пры нападзе на Новагародак, само сабой зразумела, гэтага не магло быць. На нашу думку, з усіх крыніц найбольш праўдзівай у гэтых адносінах трэба лічыць Сінадальны спіс Наўгародскага I летапісу. I зразумела. Гэта крыніца наўгародская і таму можа болын праўдзіва перадаваць падзею, звязаную з Ноўгарадам. Менавіта гэты летапіс, які адносіцца да XIII ст. і, значыць, самы даўні, паказвае паход Усяслава на Ноўгарад над 1066 г. 3 гэтай крыніцы, а таксама з іншых мы даведваемся, што, захапіўшы Ноўгарад, Усяслаў спаліў яго да Нераўскага канца, захапіў палон з жанчынамі і дзецьмі і ў дадатак да гэтага абрабаваў Сафійскі сабор, забраўшы з яго званы і іншыя царкоўныя рэчы. Гэта дае падставу лічыць, што будаўніцтва Полацкай Сафіі было закончана да 1066 г. Хоць верагоднасць абрабавання Усяславам Наўгародскай Сафіі цалкам магчымая, аднак яно можа быць і пастаўлена пад сумненне. Сапраўды, такі ўчынак у час сярэднявечнага рэлігійнага фанатызму мог выклікаць нянавісць да Усяслава і праклён яго. Аднак, як мы ўбачым далей, Усяслаў у пазнейшых летапісных запісах паказаны як выключил рэлігійны чалавек. I наўрад ці захацеў бы з чалавекам, які абрабаваў сабор, уваходзіць у сяброўскія адносіны святы Антоній Пячэрскі. Паказальна і тое, што пра паход наўгародцаў у 1178 г. на Полацк як помету за абрабаванне Усяславам Сафійскага сабора гаворыцца толькі ў Іпацьеўскім летапісе і не ўпамінаецца ў наўгародскіх. Усё гэта змушае засумнявацца ў тым, ці мог зрабіць такі ўчынак Усяслаў, і наводзіць на думку, а ці не ёсць гэта яшчэ адзін са злосных паклёпаў на Усяслава накшталт таго, што «его мати от волхования родила».

Як бачна, дзеянні Усяслава ў час нападу на Ноўгарад у многім паўтараюць дзеянні яго бацькі ў 1021 г., з той толькі розніцай, што ён не быў пакараны. Ды гэтага і не магло здарыцца, бо паўднёварускія князі былі ўсё яшчэ занятыя барацьбой з непакорным Расціславам Уладзіміравічам. Вось чаму Усяслаў, прадаўжаючы аслабляць варожае кола вакол Полацка, арэну сваёй барацьбы з поўначы перанёс на паўднёвы захад, дзе яшчэ ў 1044 г. Яраславам быў збудаваны Новагародак як апорны пункт уладарання Кіева над Літвой, што непасрэдна пагражала полацкім уладанням. Вось чаму Усяслаў і накіраваў свой чарговы ўдар на Новагародак.

Пэўным чынам, што гэты паход Усяслава быў зроблены не на Ноўгарад Вялікі, а на Новагародак, можа сведчыць і «Слова аб палку Ігаравым», ходь аўтар яго таксама, відаць, блытаў гэтыя гарады. У творы сказана пра Усяслава: «Отвори врата Новугороду, расшибе славу Ярославу». Дык вось у літаратуры няма задавальняючага адказу, чаму, напаўшы на Ноўгарад (маецца на ўвазе Вялікі), Усяслаў «разбіў славу Яраславу». У апошні час Б. Рыбакоў тлумачыць гэта тым, што ў Ноўгарадзе «некалі з дапамогай наёмных варагаў распараджаўся Яраслаў»308. Але якая з гэтага слава Яраславу? Зусім іншае — Новагародак. Ён быў пабудаваны Яраславам у выніку перамогі яго над Літвой і таму меў пэўнае права быць на рахунку слаўных спраў гэтага кіеўскага князя. Менавіта захапіўшы і, верагодна, разбурыўшы Новагародак, Усяслаў І мог разбіць славу Яраслава. Праўда, далейшая фраза «Слова…» як бы супярэчыць сказанаму намі, але пра гэта мы будзем гаварыць ніжэй. Паход на Новагародак пачаўся недзе ў канцы сакавіцкага 1066 г. (паводле сучаснага календаря ў пачатку 1067 г.). Цяпер дзеянні Усяслава сур’ёзна ўстрывожылі Яраславічаў, і яны пастараліся канчаткова пазбавіцца ад Расціслава, што і ўдалося ім 3 лютага 1066 г.: ён быў атручаны падасланым забойцам. Указаная дата сведчыць, што незадоўга перад ёю Усяслаў і пайшоў на Новагародак. Між іншым, у літаратуры выказвалася думка, што гэтыя дзеянні Усяслава былі выкліканы тым, што Яраславічы, расправіўшыся з Расціславам і павялічыўшы гэтым самым свае ўладанні, нічога не далі Усяславу. Але гэта думка не мае падставы, паколькі мы ведаем, што Усяслаў значна раней пачаў барацьбу з Ноўгарадам і Кіевам.

Яраславічы сабралі ўсе свае аб’яднаныя сілы на Полаччыну. Чаму ж яны ўзялі кірунак на Менск? I гэта зусім незразумела, калі лічыць, як сцвярджаецца ў працах па гісторыі, што Усяслаў у дадзеным выпадку нападаў на Ноўгарад Вялікі310. Калі Брачыслаў у 1021 г. вяртаўся з Ноўгарада ў Полацк, то Яраслаў Мудры пераняў яго на р. Судоме, разбіў яго тут і адабраў палон. Які ж быў сэнс Яраславічам, ведаючы, што Усяслаў з вялікім палонам адышоў з Ноўгарада ў Полацк, ісці на Менск і гэтым самым даць яму магчымасць бесперашкодна вярнуцца дадому? Яшчэ раз прыгадаем, што Сінадальны спіс Наўгародсісага I летапісу, гаворачы пад 1066 г. аб нападзе Усяслава на Ноўгарад і аб абрабаванні яго Сафіі, пад 1067 г. нічога не гаворыць аб нападзе на гэты горад і толькі коратка паведамляе пра Нямігскую бітву і ўзяцце ў палон Усяслава без ніякай сувязі з нападам на Ноўгарад. 3 гэтага ясна, што бітва на Нямізе не была вынікам нападу Усяслава на Ноўгарад Вялікі. Пазнейшы ж Камісійны спіс гаворыць пра напад Усяслава на Ноўгарад пад 1067 г., увязваючы яго з бітвай на Нямізе. Гэты запіс поўнасцю ўзяты з «Аповесці мінулых гадоў». Ясна, што тут занатаваны напад на Новагародак, тым болей што тут не ўпамі — наецца такая важная д эта ль, як абрабаванне Сафіі. Не лішнім будзе звярнуць увагу на тое, што ў некаторых варыянтах Камісійнага спісу напісана не «Новгород», а «Новъгородъ»311, як і ў «Аповесці мінулых гадоў», што можа ўказваць на іншы горад, чым Ноўгарад Вялікі. Характэрна і тое, што «Аповесць мінулых гадоў» не адлюстравала нападу на Ноўгарад у 1066 г., паколькі ён непасрэдна не турбаваў Кіеў. А вось напад Усяслава на Новагародак у 1067 г. быў непасрэднай пагрозай інтарэсам Кіева і таму знайшоў досыць падрабязнае адлюстраванне ў гэтай крыніцы. Вось чаму В. Тацішчаў упершыню і зусім слушна выказаў думку, што Усяслаў Полацкі рабіў паход у 1067 г. не на Ноўгарад Вялікі, а на Новагародак Літоўскі (Наваградак)313. Толькі ў такім выпадку становіцца зразумелым, чаму Яраславічы пайшлі на Менск, бо праз яго з паходу на Новагародак і мог вяртацца ў Полацк Усяслаў. Трэба ўлічваць, што Менск у той час, на думку некаторых даследчыкаў, знаходзіўся на месцы сучаснай в. Гарадзішча314. Сапраўды, археалагічныя матэрыялы сведчаць, што тут ужо ў балцкую эпоху (V–VIII стст.) існавала буйное паселішча, якое, пазней асвоенае славянамі, усё больш узрастала (IX–XI стст.) і ператварылася ў буйны ўмацаваны горад. Гэтаму спрыяла выгаднае геаграфічнае становішча. Размешчаны на р. Менцы (адсюль і назва — Менск), прытоку Пцічы, ён ляжаў на стыку Дняпроўскага і Нёманскага басейнаў і таму мог мець важнае гандлёваэканамічнае значэнне. Цяжка сказаць, калі гэты дрыгавіцкі горад увайшоў у склад Полацкага княства. Але калі ўжо ў канцы X ст. Заслаўе ўзнікла як полацкі горад, то можна думаць, што і Менск або адначасова з Заслаўем, або трохі пазней мог належаць Полацкаму княству, з’яўляючыся абарончым умацаваннем на яго паўднёвай мяжы. Апошняе і пацвердзілі падзеі 1067 г.

Менавіта на Менск найперш і накіравалі свой удар Яраславічы. Выйшлі яны на Полаччыну, як адзначалася ўжо, не раней 3 лютага 1066 г. (сакавіцкага). Для збораў і ўзгадненняў дзеянняў паміж Яраславічамі спатрэбіўся пэўны час. Але яны бачылі, што марудзіць нельга: Усяслаў, ідучы з Новагародка, мог свабодна пайсці ў Полацк і яго трэба было пераняць. Для Яраславічаў відавочным было, што зваротны шлях Усяслава мог ісці з Новагародка праз Менск, то толькі ў гэтай крэпасці ён мог умацавацца, і тут цяжка было перамагчы. Вось чаму яны і рушылі на Менск, каб хутчэй за Усяслава прыйсці туды. Жыхары Менска, убачыўшы смяротную небяспеку і, відавочна, чакаючы скорага прыходу Усяслава з войскам, рашылі абараняцца. Яны, як сведчыць летапіс, «затворишася в граде». Аднак мяняне не маглі выстаяць супроць злучаных сіл усёй Паўднёвай Русі. Войска яе прарвалася за сцены. Праўда, у тацішчаўскіх матэрыялах сказана, што рускія князі ўзялі Менск без супраціўлення315. Аднак незалежна ад таго, ці жыхары Менска супраціўляліся, ці не, расправа з імі была выключна жорсткая. У выніку яе (паводле В. Тацішчава, на гэтым настаяў чарнігаўскі Святаслаў, які асабліва лютаваў на Усяслава) усе мужчыны былі перабіты, а жанчыны і дзеці ўзяты «на шчыт», г. зн. у палон.

НЯМІГСКАЯ БІТВА I ПАСЛЯ ЯЕ

Усяслаў, можна думаць, даведаўшыся, што Менск у руках ворага, рашыў абмінуць яго і знайсці ўкрыццё ў другім умацаваным месцы — у Нямізе. Нам скажуць, што, паводле «Слова аб палку Ігаравым», Усяслаў «скочыў да Нямігі з Дудутак», г. зн. з Ноўгарада Вялікага, бо, як указваюць некаторыя даследчыкі, ля яго было ўрочышча Дудуткі, дзе знаходзіўся адзін з манастыроў316. У адказ на гэта мы падкрэсліваем, што «Слова…» — гэта найперш мастацкі твор, а не гістарычны дакумент, і таму далёка не ўсюды яно можа быць пацвярджэннем той ці іншай думкі. Калі дакладна прытрымлівацца «Слова…», то выйдзе, што Усяслаў спачатку з’яўляўся вялікім князем у Кіеве (ды не адвезены туды як палонны, а пасля вызвалены паўсталымі кіяўлянамі і аб’яўлены там князем, а сам заваяваў гэты пасад, бо сказана, што «скочи к граду Киеву і дотчеся стружнем злата стола киевского»), а пасля ўжо «разбіў славу Яраславу і скочыў з Дудутак да Нямігі». Як мы ўбачым, усё адбывалася наадварот. Апроч таго, трэба браць пад увагу, што «Слова…» з’явілася аж праз 120 гадоў пасля Нямігскай бітвы і за гэты час многае магло забыцца ці пераблытацца. Калі пазнейшыя летапісцы ці перапісчыкі-рэдактары маглі пераблытаць паходы Усяслава на Ноўгарад і Новагародак, то гэта ж самае магло здарыцца і з аўтарам «Слова…». Вось чаму нельга словы «скочи волком до Немиги с Дудуток» прымаць як бясспрэчны гістарычны факт.

Але пяройдзем да пытання аб Нямізе як гора дзе. Існаванне яго засведчана пісьмовымі крыніцамі317, дзе ён упамінаецца ў спісе літоўскіх гарадоў. Маюць рацыю тыя даследчыкі, якія лічаць, што першапачаткова на месцы сучаснага Менска знаходзіўся горад Няміга, назва якога існавала да нядаўняга часу ў назве цэлага раёна, заключанага паміж вул. Койданаўскай (суч. Рэвалюцыйная) і Старамяснідкай (цяпер не існуе) і ад ракі Свіслачы да вуліцы Раманаўскай (цяпер Рэспубліканская)318. Тут у сярэдзіне XI ст. і мог знаходзіцца г. Няміга, які атрымаў сваю назву ад невялічкай рэчкі Нямігі, на якой ён размясціўся пры ўпадзенні яе ў р. Свіслач.

Толькі ўлічваючы наяўнасць горада Нямігі, можна вытлумачыць, чаму Яраславічы пасля расправы з Менскам пайшлі да Нямігі, бо там засеў з сваім войскам Усяслаў, каб перагарадзіць дарогу сваім праціўнікам у глыб Полаччыны. Яраславічы, у сваю чаргу, бачылі галбўную задачу ў тым, каб нанесці паражэнне войскам Усяслава. Вось чаму праціўнікі сышліся і ўступілі ў бой на Нямізе 3 сакавіка 1067 г. Паводле ж тацішчаўскіх звестак, у гэты дзень яны толькі сышліся, а бітва адбылася 10 сакавіка319. Думаецца, што гэтаму ўдакладненню можна верыць, бо з аднаго і з другога боку разумел! ўсю сур’ёзнасць моманту, і таму, магчыма, на працягу тыдня вяліся якіянебудзь перагаворы аб мірным зыходзе канфлікту, а хутчэй за ўсё пад прыкрыццём іх з аднаго і з другога боку вялася больш старанная падрыхтоўка да бітвы.

Летапісы не пакінулі нам падрабязнага апісання яе, паказаўшы толькі паасобныя яе дэталі. Упомнена, што ў той год зіма была суровая і снег вялікі, што, вядома, у значнай ступені абцяжарыла ход бітвы. Тацішчаўскія крыніцы паказваюць, што Усяслаў выйшаў супроць сваіх праціўнікаў320, г. зн. першы пачаў бой. У Густынскім летапісе, апроч гэтага, сказана, што ён «бишася крепко»321. Далей у летапісах адзначана, што «бысть сеча зла и мнози падеша», а ў В. Тацішчава дадзена «с обе стороны»322. I гэтая апошняя дэталь вельмі важная, бо яна растлумачвае далейшыя падзеі. Хоць паўднёварусы перамаглі, аднак іх перамога, па сутнасці, была піравай. Нездарма ж у «Слове…» адзначаецца, што «крывавыя берагі Нямігі» былі засеяны «касцямі рускіх сыноў». Таму Яраславічы і не пагналіся за Усяславам, які пасля Нямігі пайшоў у Полацк323, бо для гэтага ў іх не было больш сіл. Такімчынам, Нямігская бітва, які падзеі 1021 г., пацвердзіла тое, што Кіеў мог перамагчы Полацк, але не пакарыць яго і што Полацк, не могучы перамагчы Кіеў, мог істотна аслабіць яго і гэтым самым спыніць яго заваёўніцкія імкненні ў адносінах да сябе.

Адна з самых крывавых у нашай старажытнасці Нямігская бітва глыбока ўразіла не толькі сваіх суайчыннікаў. Рэха яе праз 120 гадоў адбілася ў «Слове аб палку Ігаравым» вобразам жудаснай крывавай малацьбы. Яна належыць да ліку таго, чым мы ганарымся ў нашай далёкай мінуўшчыне, поўнай няспыннай барацьбы з нашым першым па часе супернікам — Кіеўскай імперыяй. Бітва на Нямізе была адной з трагічных вех крывавай барацьбы Полаччыны за сваё права на гістарычнае жыццё.

Аднак што адбывалася ў наступныя чатыры месяцы, з 10 сакавіка да 10 ліпеня 1067 г.? Усе крыніцы пра гэта маўчаць, і толькі тацішчаўскія матэрыялы сведчаць, што паўднёварусы пасля Нямігі «область Полоцкую разоряли»324. I гэта было ў звычаі таго часу: уварванне ў чужую зямлю заўсёды суправаджалася яе абрабаваннем і разбурэннем. Ужо было слушна заўважана, што вясна ў значнай ступені перашкодзіла далейшаму працягу ваенных дзеянняў паўднёварусаў з Усяславам325. У В. Тацішчава сказана, што Усяслаў, «бачачы свае знемажэнне», паслаў да Ізяслава прасіць міру326. Цяжка сказаць, чым было выклікана гэта знемажэнне: рабункамі паўднёварусаў ці новай бойкай з імі. Хутчэй за ўсё што першым. Усяслаў, будучы далёка не разгромленым, мог набраць новае войска327. П. Галубоўскі нават выказаў меркаванне, што так у сапраўднасці і было і што Усяслаў рушыў з сабраным войскам пад Оршу з мэтаю заняць яе і Смаленск, але Яраславічы нібыта, даведаўшыся пра гэта, ізноў рушылі на поўнач, і іх сустрэча з войскам Усяслава адбылася ля Оршы. У сваю чаргу М. ДоўнарЗа- польскі лічыў, што саюзныя войскі пасля Нямігі, не пагнаўшыся за Усяславам, накіраваліся ва ўсходнія часткі полацкіх уладанняў да Дняпра і спыніліся ля Оршы328. Цяжка аддаць перавагу якомунебудзь з гэтых меркаванняў, бо ўсе яны трымаюцца не на фактах, а на здагадках. Больш верагодна, што Яраславічы не рызыкавалі ісці на новую сутычку. Добра бачачы выключнасць асобы Усяслава, яго высокі аўтарытэт у свайго насельніцтва, якое да таго ж верыла ў чарадзейную сілу свайго князя, паўднёварускія князі вырашылі шляхам ашуканства ўзяць яго ў пал он. Гэтым самым абезгаловіўшы Полацкую зямлю, яны спадзяваліся яе дэмаралізаваць і заняволіць. Ізяслаў паабяцаў памірыцца з Усяславам і вярнуць яму ўсё захопленае ў яго329, калі ён сам да іх прыедзе без апаскі. Гэтае сведчанне тацішчаўскіх матэрыялаў разам з упамінаннем аб рабаванні Полацкай зямлі Яраславічамі пасля Нямігі супярэчыць меркаванням Л. Аляксеева330 і I. Бяляева331, што князіпераможцы, баючыся ўступіць у бойку з Усяславам, самі пакінулі заваяваную тэрыторыю. Паўднёварускія князі, відаць, найперш прэтэндавалі на дрыгавіцкую тэрыторыю, якая ўвайшла ў склад Полацкага княства і якую яны зараз і захапілі. Ізяславам было дадзена хрэснае цалаванне, што полацкаму князю нічога дрэннага зроблена не будзе. Відаць, Усяслаў, прыгадаўшы гісторыю з сваім бацькам, калі яго, пераможанага, выклікаў да сябе Яраслаў і не толькі нічога дрэннага з ім не зрабіў, але і аддаў яму яшчэ Віцебск і У святы, вырашыў, што тое ж самае чакае і яго. Таму ён без асаблівага страху пераплыў у лодцы Дняпро з двума сваімі сынамі («сынкамі», паводле Іпацьеўскага летапісу, што ўказвае на іх малалецтва) і з’явіўся ў стан Яраславічаў, якія знаходзіліся, паводле летапісу, «на Рши у Смоленьска». Зыходзячы з гэтага, можна меркаваць, што Яраславічы захапілі полацкую тэрыторыю да Оршы. Аршанскае гарадзішча знаходзіцца на правым беразе Дняпра332, адкуль пераплыў гэту раку Усяслаў, што можа сведчыць аб прыналежнасці Оршы ў гэты час да Полацкага княства333. Летапіснае ўдакладненне «на Рши у Смоленьска», відаць, трэба разумець так, што паўднёвыя князі атабарыліся каля Оршы з смаленскага боку. На думку некаторых даследчыкаў334, Смаленская зямля ў 1067 г. была зноў аб’яднана і знаходзілася непасрэдна ў руках кіеўскага князя Ізяслава, што падкрэслівае яшчэ раз яе важнасць у палітычных разліках кіеўскіх князёў.

Вышэй адзначалася, што ініцыятарам жорсткай расправы над жыхарамі Менска ў 1067 г. быў чарнігаўскі князь Святаслаў. Такая ж яго роля і ў наступнай падзеі. Як толькі Усяслаў з’явіўся ў Ізяслава, ён, паводле сведчанняў тацішчаўскіх крыніц335, па настойлівай радзе таго ж Святаслава быў схоплены, закаваны, адвезены ў Кіеў і разам з абодвума сынам! пасаджаны «ў поруб». Тут дарэчы будзе адзначыць, што надзвычайная варожасць Святаслава да палачанаў і іх князя тлумачылася не столькі жорсткасцю яго характару, колькі яго бояззю далейшага ўмацавання і пашырэння Полацкага княства, якое гэтым самым магло быць сур’ёзнай пагрозай сумежнаму Чарнігаўскаму княству. Аднак са сказанага не вынікае, што толькі адзін Святаслаў быў вінаваты ў падступным заходе Усяслава. Далейшыя падзеі пакажуць, што не меншая віна за гэта клалася і на Ізяслава.

Клятваадступніцтва вераломных Яраславічаў было адным з выяўленняў пераходу Кіева зноў да палітыкі падначалення сабе Полацкай зямлі. Заслугай Усяслава і было тое, што ён разгадаў гэты намер і нанёс свае удары па Пскову, Ноўгараду і Новагародку — апорных пунктах Кіева, з якіх ён імкнуўся ажыццявіць поўнае акружэнне полацкіх уладанняў. Вось чаму так важна было для паўднёвага трыумвірату адабраць Усяслава, які быў ініцыятарам і арганізатарам гэтай актыўнай барацьбы, у Полацка.

Крыніцы нічога не гавораць пра становішча Полацка за час знаходжання яго князя ў палоне, аднак можна думаць, што ў яго зямлі гаспадарылі кіеўскія стаўленікі. Паводле меркавання С. Салаўёва, Полацк дастаўся Ізяславу, які пасадзіў тут свайго сына Мсціслава, выгнанага раней Усяславам з Ноўгарада. Але за гэта сваё новае набыццё Ізяслаў павінен быў уступіць Святаславу Ноўгарад336. Заняволенне Усяслава «ў іюрубе» гаворыць за тое, што ён і яго сыны былі пажыццёва пасаджаны. Як вядома, Судзіслаў у пскоўскім порубе прасядзеў 24 гады. Таму слушна ўказвалася, што пажыццёвае зняволенне Усяслава з яго абодвума сынамі (відаць, прыбыццё з імі ў стаўку Яраславічаў было абавязковай умовай, на якой настойвалі апошнія) абазначала не што іншае, як знішчэнне полацкай княскай дынастыі накшталт таго, якое ўчыніў Уладзімір каля 980 г., забіўшы Рагвалода і яго двух сыноў337. А страта дынастыі па паняццях таго часу азначала страту палітычнай самастойнасці. Такім чынам, 10 ліпеня 1067 года з’явілася адной з самых сумных дат гісторыі Полацка.

3 ВЯЗНЯЎ У ВЯЛІКІЯ КНЯЗІ

Крыніцы таксама нічога не гавораць пра жыццё палоннага вязня Усяслава, якое цягнулася да 15 верасня 1068 г. Аднак падзеі гэтага гістарычнага дня паказваюць, што Усяслаў, прабыўшы больш года «ў порубе», выйшаў адтуль не з цярновым вянком мучаніка, а ў яркім арэоле славутага князя, таленавітага палкаводца і народнага героя.

Кіеўскае паўстанне 1068 г. было выклікана паражэннем Яраславічаў на р. Альце ад полаўцаў, якія ўпершыню напалі на Русь і, скарыстаўшы сваю перамогу, пачалі рабаваць зямлю. Ізяслаў, вярнуўшыся пасля паражэння ў Кіеў, адмовіўся даць кіяўлянам зброю, якую яны патрабавалі для барацьбы з полаўцамі. Гэта і выклікала незадаволенасць, якая перарасла ў паўстанне. Л. Аляксеевым выказана думка, што ў гэтым народным руху прынялі вялікі ўдзел полацкія купцы, дзякуючы якім, маўляў, кіяўляне арганізаваліся, і барацьба за вызваленне Усяслава набыла ў паўстанні цэнтральнае месца 338. Аднак гэтае меркаванне трымаецца на вельмі хісткім грунце, а менавіта на тлумачэнні ўпомненага ў летаnice «двара Брачыслаўля» як прыстанішча полацкіх купцоў. Мы ўжо вышэй пры разглядзе княжання Брачыслава паказалі яго негрунтоўнасць. Нам здаецца больш слушнай думка Б. Рыбакова, які мяркуе, што пад «нашай дружынай», якую найперш вызвалілі паўстанцы, трэба разумець не дружыну Усяслава, што, паводле Л. Аляксеева, была, захоплена разам з князем і пасаджана «ў поруб», а прыхільнікаў Усяслава з боку кіяўлянаў, якія былі абураны вераломным захопам полацкага князя (нездарма ж летапісец тлумачыў напад полаўцаў карай боскай за клятваадступніцтва Ізяслава) і выказалі сваю незадаволенасць гэтым, і, магчыма у карысць яго вызвалення, за што і былі часова зняволены33. Калі ўжо такі чалавек, як Антоній Пячэрскі, сімпатызаваў Усяславу, за што пазней павінен быў уцякаць ад гневу Ізяслава ў Чарнігаў, то, вядома, сумнявацца ў наяўнасці многіх прыхільнікаў палоннага полацкага князя не прыходзіцца. Пэўным пацверджаннем гэтага могуць быць і звесткі М. Стрыйкоўскага, паводле якіх, баярства кіеўскае і полацкае шмат разоў прасіла Ізяслава вызваліць Усяслава, але ён ім адмаўляў у гэтым, у выніку чаго баяры і ўзбунтаваліся340. Як мы ўжо ведаем, прычынай паўстання было не гэта, але ўсё ж і яно магло адыграць некаторую ролю ў выбуху яго. Паўсталымі кіяўлянамі Усяслаў быў высаджаны з поруба, а пасля таго як Ізяслаў уцёк з Кіева, быў абвешчаны і вялікім князем. Важна адзначыць, што ў ліку людзей, якія патрабавалі вызвалення Усяслава, было больш «подлых»341 (так у той час называлі людзей, што стаялі на самай нізкай ступені сацыяльнай лесвіцы), г. зн. бедных. Гэта можа сведчыць пра тое, пгго Усяслаў, апроч іншага, карыстаўся славай заступніка за ўсіх прыгнечаных і абнядоленых.

Факт знаходжання полацкага князя на кіеўскім пасадзе, калі ўлічыць узаемную варожасць гэтых дзвюх княскіх дынастый, цяжка зразумець. Аднак трэба ўлічваць той канкрэтны момант, калі гэта адбылося. Гнеў народа галоўным чынам быў накіраваны супроць ваяводы Каснячка за яго бязладнае кіраванне рускім войскам у бойцы з полаўцамі, што і прывяло да паражэння. I тут жа адразу кіяўляне сталі патрабаваць вызвалення Усяслава, «яко искусного в войне», і супроць непрыяцеля адправіць342. Такім чынам, тут яскравае пацверджанне таленту палкаводца, уласцівага полацкаму князю. Цікава, што сведчанні аб падтрымцы Усяслава «подлымі» людзьмі і аб патрабаванні вызваліць яго як адмысловага палкаводца не захаваліся ў «Аповесці мінулых гадоў» і данесены да нас толькі тацішчаўскімі матэрыяламі. Відаць, кіеўскія летапісцы і рэдактары пастараліся паболей замаўчаць станоўчага пра Усяслава. Трэба думаць, што законнасць права Усяслава на кіеўскі пасад кіяўляне бачылі і ў тым, што яго бацька Брачыслаў быў у свой час кіеўскім князем.

Летапісы нічога не сказалі пра сямімесячную дзейнасць Усяслава на кіеўскім пасадзе, што таксама, відаць, з’яўляецца вынікам таго, што па іх прайшлася рука пазнейшых рэдактараў, якія пастараліся выкрасліць вельмі непрыемную для кіеўскіх князёў старонку гісторыі. Праўда, Б. Рыбакоў зрабіў спробу на над ставе таго месца «Слова аб палку 1 гаравым», дзе гаворыцца пра Усяслава, аднавіць гэтую страчаную старонку гісторыі. На яго думку, словы «Всеслав князь людям судяше, князем грады радяше» адносяцца да кіеўскага перыяду дзейнасці полацкага Чарадзея і характарызуюць яго як справядлівага і му драга князя, якому нялёгка было рабіць указаную справу, улічваючы бясконцыя сваркі рускіх князёў за свае ўладанні. Далей гэты даследчык выказвае меркаванне (зноўтакі на пад ставе «Слова…»), што Усяслаў зрабіў імклівы паход у далёкую Тмутаракань з мэтай знайсці сабе саюзніка і прыдбаць коней, якіх так не хапала для паспяховай барацьбы з полаўцамі. Далей Б. Рыбакоў гаворыць аб магчымасці таго, што Усяелаў, а не толькі Святаслаў узначальваў разгром полаўцаў у канцы 1068 г.343. Усе гэтыя сцверджанні не выходзяць за межы магчымага, хоць іх можна і аспрэчваць.

Гаворачы пра абсягі ўладанняў Усяслава на кіеўскім пасадзе, Б. Рыбакоў з пафасам адзначыў: «Каму яшчэ з рускіх князёў удавалася кіраваць з Кіева ў адзін бок Тмутара канню, а ў другі — Полацкам?»344 Сапраўды, у гісторыі «Імперыі Рурыкавічаў» наступіў быў унікальны момант, калі ў яе склад уваходзіў і непакорны Полацк. Але гэта адбылося зноўтакі толькі дзякуючы унікальнаму выпадку, калі на кіеўскі пасад трапіў поладкі князь. Аднак Б. Рыбакоў памыляецца, калі мяркуе, што Усяслаў у час свайго вялікага князявання распараджаўся і Ноўгарадам345. Менавіта ха рактар узаемаадносін з апошнім і вызначыў у многім далейшы лёс Усяслава як кіеўскага князя. Трэба толькі пашкадаваць, што Б. Рыбакоў, як і яго папярэднікі, не заўважыў вельмі важнага сведчання тацішчаўскіх крыніц, праўдзівасць якіх паказаў сам жа даследчык346. Паколькі яно з’яўляецца малавядомым, прывядзём яго поўнасцю ў арыгінале: «Всеслав, седя в Киеве, посла к новгородцам по дань. Новгородцы же реша: «Княже, мы есмя племени Ярославля и ко Полоцку дани отцы и деды не давали и тебе не хотим, а бери со своея волости»347. Сведчанне гэта вельмі паказальнае. Мы бачым, што паранейшаму не адзін Кіеў меў рашаючае значэнне ў вырашэнні важнейшых дзяржаўных спраў, у прыватнасці ў абранні князя. Кіеў прызнаваў Усяслава сваім князем, а Ноўгарад адмовіўся гэта зрабіць, прадаўжаючы лічыць яго толькі полацкім князем, г. зн. прадстаўніком іншай княскай дынастыі, які павінен браць даніну толькі з Полацка. Наўгародская апазіцыя да Усяслава, у якой выявілася даўняя варожасць Ноўгарада да Полацка, хутчэй за ўсё дала сябе знаць адразу пасля абрання Усяслава вялікім князем і з самага пачатку паказала яго нетрываласць на кіеўскім пасадзе. У далейшым, відаць, Усяслаў убачыў і ўсё большую варожасць да яго і кіяўлянаў. Б. Рыбакоў, які вельмі скрупулёзна прааналізаваў кожны выраз «Слова аб палку Ігаравым», што адносіўся да Усяслава, не растлумачыў, чаму гэты любімы герой кіяўлянаў, як яго характарызуе даследчык, урэшце «скочи от них лютым зверем». Гэтыя словы, хоць і працытаваныя Б. Рыбаковым348, засталіся без каментарыя, а яны ж у вялікай ступені зноўтакі прасвятляюць даволі зацемненае для нас велікакняскае становішча Усяслава. Сапраўды, што магло прывесці Усяслава да крайняй варожасці к кіяўлянам, якія з такім энтузіязмам сем месяцаў таму назад абралі яго сваім князем? Папершае, тут варта прыгадаць, што важную ролю ў вызваленні Усяслава і абранні яго вялікім князем адыгралі т. зв. «подлыя» людзі. Цалкам магчыма, што ён, добра ведаючы гэта, нешта рабіў для паляпшэння іх жыцця, што не магло не выклікаць незадаволенасці ім з боку маёмасных класаў гараджан. I ўсё ж, відаць, вырашальную ролю ў гэтым мелі яго адносіны да Полацка. Найперш тут узнікае пытанне: «Ці мог велікакняскі пасад засланіць Усяславу яго родную Полаччыну?» Мы лічым, што не. I гэта добра пацвердзіла «Слова аб палку Ігаравым», у якім чытаем: «Тому в Полотске позвониша заутреню рано у Святыя Софеи колоколы, а он (Усяслаў) в Киеве звон слыша». Наўрад ці можна знайсці больш яркую мастацкую дэталь, як гэтая, каб паказаць непарыўную духоўную сувязь Усяслава з сваёй радзімай у час яго знаходжання на кіеўскім пасадзе. У сё гэта змушала дбаць яго пра інтарэсы Полацка, выдзяляць яго з ліку іншых земляў у прадмет асобых клопатаў. Што ж мог для Полацка зрабіць Усяслаў у становішчы вялікага князя? Папершае, ён мог выдаліць з Полацка стаўленіка Ізяслава, магчыма, сына яго, Мсціслава, і паслаць туды свайго намесніка, магчыма, аднаго з сваіх сыноў, якія былі разам з ім у «порубе». Падругое, ён мог вывесці з паўднёвай (дрыгавіцкай) часткі Полаччыны паўднёварускія войскі, якія яе рабавалі, і вярнуць яе зноў пад уладу Полацка. Нарэшце, ён мог зрабіць і новыя тэрытарыяльныя прырашчэнні да Полацкага княства за кошт іншых земляў, напрыклад, далучыць да яго Тураўскую зямлю або частку Смаленскай, карыстаючыся тым, што іх ранейшы гаспадар Ізяслаў Яраславіч уцёк у Полынчу. Вядома, усё гэта меркаванні, якія нельга пацвердзіць крыніцамі. Але ж яны лагічна выцякаюць з таго, што Усяслаў «лютым зверам» скочыў з Кіева. Сапраўды, на велікакняскім пасадзе ён быў болын полацкім, чым кіеўскім князем, што не магло не выклікаць варожасці да яго з боку кіеўскага баярства. У такіх умовах Усяслаў не мог не ўпэўніцца, наколькі чужыя для яго былі інтарэсы кіяўлянаў, і таму разрыў з імі быў для Усяслава пытаннем часу. I зручны момант наступіў. Выгнаны кіяўлянамі рагГейшы князь Ізяслаў з войскам! польскага караля Баляслава Храбрага ішоў у Кіеў адваёўваць сабе пасад. Усяслаў з войскам прыйшоў да Белгарада, каб перагарадзіць дарогу варожаму войску. Невядома, адкуль Б. Рыбакоў узяў, што ў 1069 г. усе (?) кіяўляне выйшлі да Белгарада абараняць свайго, імі выбранага князя Усяслава і што, маўляў, гэта сведчыла пра дастаткова трывалыя сімпатыі іх да гэтага князя349. Калі і сапраўды ўсе кіяўляне прыйшлі к Белгараду (ніводная крыніца пра гэта не гаворыць, і, прынамсі, аўтар на іх не спасылаецца), то не з прычыны сваіх вялікіх сімпатый да Усяслава, а хутчэй за ўсё каб пільна сачыць за ім, паколькі ён ужо страціў іх давер. Гэта добра адчуваў Усяслаў і пастараўся падмануць іх пільнасць, што яму і ўдалося зрабіць. Выбраўшы зручны момант, апоўначы, таемна ад кіяўлянаў ён уцякае ў Полацк. I прычынай гэтаму быў не страх перад Ізяславам і палякамі, а тое, што Усяслаў найперш не верыў кіяўлянам, як сведчаць тацішчаўскія крыніцы 350.

Вяртанне Усяслава ў Полацк з’явілася важным момантам у развіцці палітычнай свядомасці полацкіх князёў. Хоць яны добра разумелі асобнасць сваёй дзяржавы ад Кіева і свайго роду ад Рурыкавічаў, але ўсё ж яшчэ канчаткова не вызваліліся ад родавых перажыткаў і ў глыбіні душы хавалі надзею на атрыманне кіеўскага пасада. Невыпадкова ж і Брачыслаў і Усяслаў пабывалі на ім. Але калі Брачыслаў, відаць, быў выгнаны, як мы мяркуем, з Кіева, то Усяслаў, асабліва яскрава ўбачыўшы ўсю марнасць дамаганняў на кіеўскі насад для полацкіх князёў і не стаўшы чакаць, калі яго прагоняць адтуль, сам пакінуў Кіеў. Гэтым сваім прыкладам ён ясна паказаў, што для полацкіх князёў ёсць адно толькі поле дзейнасці — Полацкае княства. Такі быў галоўны гістарычны ўрок, які выцякаў з факта князявання Усяслава ў Кіеве.

ВЯРТАННЕ У ПОЛАЦК I БАРАЦЬБА ЗА ЯГО

Аднак Усяслаў, уцёкшы ў Полацк, доўга там не змог быць. Праўда, гісторыя яго выгнання адтуль у крыніцах вельмі супярэчлівая. Адны з іх гавораць, што гэта зрабіў сам Ізяслаў, які вярнуў сабе кіеўскі пасад351. Паводле ж Густынскага летапісу, Я. Длугаша, М. Стрыйкоўскага і Кромера, у паходзе на Полацк удзельнічалі польскія войскі на чале з Баляславам, магчымасць чаго адмаўляць нельга. Летапіс ясна сведчыць, што паход Ізяслава і Баляслава быў найперш накіраваны «на Всеслава»352. Як вядома, кіяўляне не дазволілі Ізяславу ўступіць у іх горад з польскім войскам353, і яно, каб яго паход не быў дарэмны, было выкарыстана супроць Полацка. У Густынскім летапісе добра пасведчана, як шчодра аддзячыў Ізяслаў Баляславу за дапамогу ў барацьбе з Усяславам: «Пребысть же тогда Болеслав в Киеве время не мало, всякое утехи наслаждался, Изяслав даяше во всем доволство, дондеже совершение погнаша Всеслава из Полоцка»354. Калі такое сапраўды было, то гэта з’явілася другім пасля 1013 г. у Тураве польскім умяшаннем у беларускія справы. Мы асабліва падкрэсліваем гэта, бо пройдзе час і польскі націск на Беларусь стане сталым фактарам яе гісторыі.

Трохі іначай гісторыя выгнання Усяслава з Полацка выкладзена ў тацішчаўскіх матэрыялах. У іх сказана, што не Ізяслаў хадзіў на Полацк, а што ён па радзе сваіх братоў паслаў туды сына Мсціслава (у Густынскім летапісе ён названы Мечыславам), які, выгнаўшы Усяслава з Полацка, сеў на яго месца355.

Крыніцы нічога не гавораць, ці аказаў Усяслаў якоенебудзь супраціўленне сваім ворагам. Магчыма, што яму не хапіла часу гэта зрабіць, бо кіеўскія войскі гналіся за ім следам і ён вымушаны быў пакінуць Полацк. Не меў падставы I. Бяляеў лічыць, што Ізяслаў уступіў у Полацк, карыстаючыся адсутнасцю тут Усяслава, які нібыта ў тэты час рабіў паход на Ноўгарад. Але ж у летапісе сказана, што Ізяслаў «прогна Всеслава ис Полотьска»356. Тое, што ў Полацку быў пасаджаны Мсціслаў, а пасля яго раптоўнай смерці (ці не быў ён атручаны палачанамі?) другі сын Ізяслава Святаполк, сведчыць, што Кіеў працягваў сваю палітыку на падначаленне сабе Полацка.

Але дзе знайшоў сабе прыстанішча Усяслаў пасля выгнання з Полацка? Адзін з летапісаў357, а таксама М. Стрыйкоўскі358 гавораць, што Усяслаў уцёк да варагаў. Аднак з паве дам лення Наўгародскага I летапісу відаць, што Усяслаў апынуўся на зямлі фінскага племя водзі359 (пазней па гэтай племянной назве атрымала назву адна з наўгародскіх пяцін). Зазначым, што, магчыма, паміж М. Стрыйкоўскім і Наўгародскім летапісам у гэтым пытанні няма супярэчнасці, бо, на думку некаторых даследчыкаў, пад варагамі ў старажытнасці разумелі фінскія плямёны. Можна толькі рабіць здагадкі, чаму менавіта тут знайшоў сабе прыстанішча Усяслаў. Магчыма, у гэты час водзь мела варожыя адносіны з Ноўгарадам і, каб узначаліць напад на яго, прыняла да сябе славутага полацкага князя. А магчыма і іншае. Успомнім, што пры нараджэнні Усяслава прысутнічалі валхвы. Ф. Буслаеў у свой час супастаўляў паданне аб славенскім Валхве з былінным Волхам Усяславічам, правобразам якога быў Усяслаў Полацкі. На падставе гэтага М. Кастамараў указаў на раннія сувязі крывічоў з фінамічуддзю. Усё гэта наводзіць на думку, ці не была маці Усяслава фінскага паходжання, у прыватнасці з водзі. Магчыма, таму ён і накіраваў свой шлях у водзь, бо ведаў, што яго там прымуць як роднага па крыві. Гэта ў сваю чаргу можа тлумачыць тое, што Усяславу ўдалося без цяжкасцей падняць водзь на свайго даўняга праціўніка — Ноўгарад. Як бы там ні было, а 23 кастрычніка 1069 г. у пятніцу ў 6 гадзін дня360 (рэдкая для летапісаў храналагічная дакладнасць) Усяслаў падышоў да Ноўгарада. Незалежна ад таго, адкуль іінла ініцыятыва гэтага паходу — ад водзі ці ад Усяслава, — ён быў на карысць апошняму. Паводле В. Тацішчава, гэты паход быў спробай Усяслава авалодаць Ноўгарадам361. Такой жа думкі прытрымліваецца і Л. Аляксееў362. Але наўрад ці мог ставіць такую мэту перад сабой Усяслаў, не абапіраючыся на Полацк, з дапамогай толькі водзі. Мы думаем, што гэты паход быў прадпрыняты Усяславам як помета за дзеянні Кіева супроць Полацка. Такое сталае імкненне полацкіх князёў нанесці ўдар па Ноўгарадзе цалкам зразумела: б’ючы па Ноўгарадзе, яны білі адначасова і па Кіеве, дакладней — па яго паўночным флангу. Рабіць паход на далёкую паўднёвую сталіцу для палачанаў было, зразумела, нявыгаднай справай. 1ншае — паўночная сталіца, якая ляжала амаль пад бокам.

Відаць, для наўгародцаў на чале з князем Глебам Святаславічам з’яўленне Усяслава з воддзю не было нечаканым. Яны паставілі сваё войска ля Звярынца на р. Гзені, якое адразу ўступіла ў бой. Па ўсім відаць, што пазіцыя наўгародцаў была выгаднейшай і войска іх было болынае, у выніку чаго «важанам была вялікая сеча і загінула іх шмат без ліку»363, а князь Усяслаў трапіў у палон, але адразу і быў адпушчаны (Л. Аляксееў чамусьці беспадстаўна лічыць, што Усяслаў выратаваўся ўцёкамі364). Такое абыходжанне з Усяславам магло гаварыць аб вялікай павазе наўгародцаў да яго асобы. Ацэньваючы значэнне гэтага паходу, нельга яго лічыць безвыніковым для Усяслава ці нават дарэмным. Якніяк, а Ноўгарад у выніку яго меў пэўныя страты і ахвяры, у той час як Усяслаў ваяваў не сваёй полацкай, а чужой сілай. I ўжо гэта няўдача ніколькі не стрымала мэтанакіраванай натуры полацкага Чарадзея, не адарвала яго ад галоўнай справы сваёй у той час — вызй'алення Полаччыны зпад у лады Кіева. На два гады знік Усяслаў са старонак летапісаў. I такі правал у інфармацыі пра яго даў зноўтакі волю даследчыкам для выказвання розных меркаванняў. Л. Аляксееў нават лічыць, што Усяслаў апынуўся ў Тмутаракані, дзе знаходзілі сабе прыстанішча ўсе пакрыўджаныя князі. Аднак довады даследчыка, што Тмутаракань не мела цяпер князя, паколькі Глеб Святаславіч, відаць, пакінуў яе ў 1068 г., вельмі хісткія: у 1068 г., ён будучы наўгародскім князем разбіў Усяслава на Гзені. Значыць, у гэты год там быў іншы князь. I толькі не Усяслаў. I ўжо ніяк не мог ён з Тмутаракані ісці на Полацк у 1071 г. На думку I. Бяляева, Усяслаў, абапіраючыся на літоўцаў (а Банэль дадае да іх эстаў, ліваў, семігалаў і інш.), увесь гэты час ваяваў за вяртанне сабе Полацка, чаго і дабіўся, выгнаўшы адтуль Святаполка. I з гэтай думкай у вогуле можна пагадзіцца. Тым болей што Усяславу за першыя 20 гадоў свайго князявання, магчыма, уда лося падначаліць шэраг балцкіх і фінскіх гхлямёнаў, што жылі на захад ад Полацка ў Падзвінні, а таксама ў Панямонні. Гэта і магло з’явіцца адной з важнейшых яго апор у пачатай ім барацьбе з Кіеўскай дзяржавай. Таму і цяпер ён мог разлічваць на сілы гэтых іншапляменнікаў. Пазней мы ўбачым, што ў сярэдзіне XII ст. некаторыя з полацкіх князёў у сваіх ваенных дзеяннях выкарыстоўвалі толькі іншапляменную раць, як, напрыклад, унук Усяслава Валадар Глебавіч. Таму такое не выключана і для Усяслава. Яго паход з воддзю — яскравы гэтаму прыклад. Аднак сказание не азначае, што Усяслаў не разлічваў у гэты час на свае палачанскія сілы. Умовы для іх збірання складаліся вельмі спрыяльныя. Гаспадаранне кіеўскіх намеснікаў у Полаччыне, якое, бясспрэчна, суправаджалася яе абрабаваннем з мэтай непамернай нажывы, і аблегчыла Усяславу вяртанне на полацкі пасад365.

Вядома ж, палачане, якія мелі сваю княскую дынастыю, а ў той час гэта было вельмі важным, паколькі падкрэслівала палітычную самастойнасць, не маглі змірыдца з прадстаўнікамі чужой дынастыі. У такіх абставінах каларытная, амаль легендарная постаць Усяслава не магла не прыцягнуць да сябе надзею ўсёй зямлі на вызваленне. Быў улічаны і важны знешні фактар: якраз у гэты час полаўцы ваявалі ля Растаўца і Няяціна — гарадоў на паўднёвым захадзе ад Кіева. Гэта, вядома, адцягнула на некаторы час увагу Кіева ад Полацка, што ў сваю чаргу аблегчыла ўступленне Усяслава ў Полацк. Цяжка зразумець, чаму Д. Леанардаў гэтую падзею адносіў да 1070 г.366, хоць ва ўсіх крыніцах яна пададзена пад 1071 г. У В. Тацішчава сказана, што Усяслаў неспадзявана («нечаянно») прыйшоў з войскам да Полацка і выгнаў адтуль Святаполка367. I гэтаму можна верыць, бо так адбываліся ўсе ранейшыя паходы Усяслава, гэта было тыповай рысай яго ваеннага майстэрства.

Вядома ж, вяртанне Усяслава ў Полацк не магло доўга заставацца незаўважаным для Кіева. Адно толькі незразумела, чаму барацьбу з Усяславам узначаліў не выгнаны ім з Полацка Святаполк (у будучым вялікі кіеўскі князь), а яго брат Яраполк, які ў тым жа 1071 г. разбіў Усяслава ля Галацічаска368. Дзе знаходзіўся гэты горад у Полацкай зямлі (а можа, і не ў ёй), навука паку ль не высветліла. (Тут будзе дарэчы заўважыць, што гэтая назва ў розных крыніцах мае розныя варыянты, як «Голятическ», «Волотическ» і інш., на што павінны звярнуць увагу даследчыкі.) Крыніцы нічога не гавораць пра вынікі паражэння ля Галацічаска для лёсу Усяслава як полацкага князя. I толькі ў В. Тацішчава адзначана, што Яраполк, разбіўшы Усяслава, завалодаў Полацкам3. I гэта апошняе аспрэчваецца даследчыкамі. Аднак тое, што аб гэтым гаворыцца толькі ў Тацішчава, не з’яўляецца довадам. Нельга забывацца, што В. Тацішчаў, у адрозненне ад іншых гісторыкаў, чытаў Полацкі летапіс, а ў ім, вядома, полацкая гісторыя была адлюстравана болын дэталёва. У карысць таго, што Усяслаў не быў выгнаны з Полацка ў выніку паражэння 1071 г., магло б быць тое, што старажытны Галацічаск знаходзіўся на месцы сучаснага Полацка, у 30 км на паўднёвы ўсход ад Менска. Перамогшы Усяслава на паўднёвым рубяжы Полаччыны, Яраполк, як і ў 1067 г. Яраславічы пасля Нямігскай бітвы, мог не рызыкнуць пайсці на Полацк. Аднак месцазнаходжанне Галацічаска на месцы Го лацка з’яўляецца праблематычным, паколькі тут няма слядоў умацаванага цэнтра370. Але не мае істотнага значэння, ці захапіў Яраполк полацкі пасад, ці не. Больш істотнае тое, што к 1073 г. яго ўжо там не было, бо гаспадаром Полаччыны зноў стаў Усяслаў. Такім чынам, падзеі 1066–1073 гг., як і падзеі 975–988 гг. і 1021 г., зноў пацвердзілі той неаспрэчны факт, што Полаччына, нягледзячы на часовыя паражэнні, знаходзіла сілы і волю для змагання за сваю самастойнасць, заваёўвала яе і гэтым самым паказвала сваю непераможнасць. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, палітыка Кіева да Полацка заставалася ў цэлым ранейшай. I толькі часова з прычыны неспрыяльных для яго ўнутраных ці знешніх акалічнасцяў ён ішоў на прымірэнне ці нават на саюз з Полацкам, што адбылося ў 1073 г., калі славуты паўднёварускі трыумвірат, які амаль на працягу 20 гадоў (з часу смерці Яраслава Му драга ў 1054 г.) здаваўся выключна трывалым ці нават вечным, раптам даў глыбокую трэшчыну і распаўся. Праўда, некаторыя даследчыкі зусім слушна ўказвалі на тое, што гэты распад пачаўся намнога раней. Непасрэднай прычынай развалу трыумвірату з’явілася імкненне І.зяслава далучыць у якасці кампенсацыі за страту Полацка да свайго кіеўскага ўладання і Ноўгарад, у якім сядзеў сын Святаслава Глеб, пасаджаны тут сваім бацькам у 1069 г., калі Ізяслаў быў у выгнанні. I вось для ажыццяўлення сваёй мэты Ізяслаў нібыта і ўвайшоў у зносіны з Усяславам371. Аднак трэба зазначыць, што наўрад ці спадабалася б Усяславу ідэя непасрэднага далучэння Ноўгарада пад кантроль кіеўскага князя, бо гэта паболынвала б сілу Кіева, што не было ў інтарэсах полацкага князя. Летапіс ускладае ўсю віну за ўзнікненне «каторы» паміж Яраславічамі на Святаслава. Менавіта ён, ведаючы аб непапулярнасці Ізяслава сярод кіяўлянаў і прагнучы «вялікай улады», пайшоў нагаворваць Усеваладу, каб прыцягнуць яго на свой бок, што «Изяслав сватится (у Іпацьеўскім летапісе «встаёт». — М. Е.) со Всеславом, мысля на наю… имать нас прогнати»372.

Гісторыкі разыходзяцца ў ацэнцы магчымасці ажыццяўлення саюзу Ізяслава з Усяславам. В. Данілевіч меркаваў, што іх перагаворы ні да чога не прывялі, паколькі Святаслаў і Усевалад, даведаўшыся пра іх, паспяшаліся прагнаць брата з кіеўскага насада373. Сапраўды, у крыніцах нічога не сказана пра тое, ці зрабіў штонебудзь Усяслаў, каб вы~ ратаваць Ізяслава ад паражэння. Л. Аляксееў жа лічыць, што саюз паміж Ізяславам і Усяславам адбыўся, тлумачачы гэта тым фактам, што жонкай менскага князя Глеба (сына Усяслава) з’яўлялася дачка Яраполка (сына Ізяслава Яраславіча) і што гэтыя заручыны (дачка Яраполка толькі што нарадзілася, і жаніцьба Глеба была значна пазней) адбыліся ў 1073 г., як замацаванне палітычнага саюзу Ізяслава з Усяславам.

Для нас усе гэтыя падзеі і асабліва словы Святаслава пра «сватьство» Ізяслава з Усяславам (незалежна ад таго, ці было гэта выдумкай Святаслава, ці сапраўднасцю) асабліва каштоўныя тым, што яны з’яўляюцца бясспрэчным доказам, што Усяслаў канчаткова ўмацаваўся на полацкім паса дзе (інакш не было б сэнсу для Святаслава палохаць гэтым У сева лада) і што Полацк паранейшаму меў вялікую рэальную сілу, паколькі саюз з ім мог прывесці да паражэння Святаслава і У сева лада. Цяжэй вытлумачыць, чаму Святаслаў, які сядзеў на кіеўскім пасадзе да самай смерці ў 1076 г. і які ведаў нібыта пра варожую змову Ізяслава і Усяслава супроць яго, не чапаў Усяслава. Гэта тым болей дзіўна, калі прыгадаць, што Святаслаў асабліва быў варожа. настроены супроць Полацка і Усяслава. Успомнім, што ён быў ініцыятарам жорсткай расправы з жыхарамі Менска ў 1067 г. і клятваадступніцтва пры захопе Усяслава ў палон каля Оршы. Хутчэй за ўсё ён бачыў, што сваёй барацьбой з Полацкам ён мог аблегчыць зварот у Кіеў выгнанага ім Ізяслава, што, як паказалі далейшыя падзеі, было ўвесь час мэтай апошняга.

На гэтым перапынім разгляд полацкай гісторыі і звернемся да гісторыі Тураўшчыны і Смаленшчыны ў канцы XI ст.

КІРУНКАМ НА СВОЙ ШЛЯХ

Паколькі Тураўская зямля палітычна была моцна звязана з Кіевам, то і падзеі яе гісторыі ў многім залежалі ад тых змен, што адбываліся на велікакняскім пасадзе. Сапраўды, мы ведаем ужо, што Тураў яшчэ пры жыцці Яраслава быў аддадзены яго сыну Ізяславу, які валодаў ім і тады, калі быў князем наўгародскім, і тады, калі стаў вялікім князем. Усё гэта, як мы адзначалі вышэй, было паказчыкам эканамічнай і палітычнай важнасці Турава для Кіева. Немагчыма што небудзь пэўнае сказаць пра становішча Турава ў час сямімесячнага знаходжання Усяслава на кіеўскім пасадзе. Не выключана, што, карыстаючыся сваім становішчам, Усяслаў па традыцыі падначаліў Тураў непасрэдна сабе. Магчыма і тое, што ён, як адзначалася, знаходзячыся на велікакняскім пасадзе і болып адчуваючы сябе полацкім, чым кіеўскім, князем, далучыў Тураў да полацкіх уладанняў. Аднак Ізяслаў скора аднавіў сваю ўладу над Кіевам, жорстка расправіўшыся з прыхільнікамі Усяслава, што аўтаматычна вярнула яму і Тураў. Аднак у 1073 г. Ізяслаў быў выгнаны з Кіева сваім братам Святаславам у саюзе з другім яго братам Усеваладам, за што апошні ў падзяку за дапамогу і атрымаў Тураў. Праўда, на гэта ўказваюць толькі вельмі цьмяныя словы «Павучання» Уладзіміра Манамаха — сына Усевалада: «Та оттуда (адкуль, цяжка зразумець, ці з Чэшскага лесу, ці з Ноўгарада) Турову, а на весну та Переяславлю, таже Турову»374. Усё гэта робіць магчымым, што нейкі час тураўскім князем быў і Манамах. М. ДоўнарЗапольскі расшыфраваў прыведзеныя словы Манамаха так: гэты князь хадзіў за Тураўскую воласць з ляхамі і, перазімаваўшы ў Тураве, на вясну хадзіў да бацькі ў Пераяслаўль, а адтуль зноў у Тураў. Але са смерцю Святаслава ў 1077 г. і вяртаннем у Кіеў Ізяслава гэтае становішча, відаць, перамянілася. Аднак праз год памёр і Ізяслаў, і ў Кіеве на доўгі час (да 1093 г.) умацаваўся Усевалад. Каб забяспечыць большую трываласць свайго становішча, ён аддае сыну Ізяслава — Яраполку — у прыдачу да Валыні і Тураў. (Мы ўжо раней адзначылі, што гэта акалічнасць дае магчымасць меркаваць, што пры жыцці Ізяслава Яраполк быў яго намеснікам у Тураве.) Праўда, у гэтых адносінах сведчанні супярэчлівыя. Густынскі летапіс паказвае, што Яраполк княжыў толькі ў Ноўгарадзе Валынскім, а ў Тураве быў пасаджаны яго брат Святаполк. Відаць, гэта і дало падставу I. Івакіну сцвярджаць, што Святаполк хадзіў на Полацк у 1078 г. разам з Манамахам і полаўцамі як тураўскі князь, асабліва варожы суседняму Полацку376. Паводле В. Тацішчава, Тураў дастаўся Давыду Ігаравічу, у М. Стрыйкоўскага мы чытаем, што тут быў пасаджаны сын Усевалада, брат Манамаха. Пагодзін лі~ чыў, што Тураў — вотчына Яраполка, якому Усевалад прыдаў Валынь. Аднак далейшыя падзеі паказалі большую вераго днасць першага сведчання. Выказвалася думка, што факт прыдачы Турава да Валыні быў сімптомам упадку значэння Тураўскай зямлі377, паколькі Усевалад не меў сувязяў з Захадам, падобна Ізяславу. I таму Тураў не быў важным для яго 378. Аднак Яраполку, найперш як валынскаму князю, прыйшлося весці барацьбу з Давыдам Ігаравічам і Расціславічамі, што раней страцілі валынскія ўладанні і зараз рашылі іх вярнуць сабе. Ім нават удалося выгнаць Яраполка ў 1084 г., але з дапамогай Манамаха ён вяртаецца ва Уладзімір Валынскі. Аднак, незадаволены тым, што Усевалад за кошт яго валынскага ўладання надзяліў Давыда Ігаравіча, ён, у дадатак да гэтага, будучы падбухтораны «злымі» дарадчыкамі, выступав супроць Усевалада, але церпіць паражэнне ад Уладзіміра Манамаха і бяжыць, як і яго бацька раней, «у ляхі». Валынь і, пэўна ж, Тураў аддаюцца Давыду Ігаравічу. У 1087 г., страціўшы надзею атрымаць дапамогу ад палякаў, Яраполк вяртаецца назад, мірыцца з У сева ладам і атрымлівае назад свае ўладанні, але ў скорым часе ён быў забіты падасланым, відаць, Расціславічамі (яны прэтэндавалі на Валынь) забойцам Нярадцам. Летапісец у цёплых словах напісаў яго некралог, адзначыўшы станоўчыя якасці Яраполка і як князя, што цярпеў несправядлівыя ганенні ад іншых князёў, і як хрысціяніна, што вызначаўся лагоднасцю, пакорлівасцю, любоўю да бедных і г. д. Наўрад ці гэта характарыстыка адпавядала сапраўднасці, бо з іншых летапісных паведамленняў ён выступав як чалавек нерашучы, які, пачаўшы тую ці іншую справу, упадаў у роспач, не верачы ў шчаслівы зыход, адмаўляючыся ад барацьбы. Гэта ў пэўнай ступені абумовіла тое, што яму не ўдалося ўмацаваць за сабой, а тым самым і за сваімі нашчадкамі Валыні і Турава. Напомнім, што гэта ён у 1069 г. разбіў Усяслава Полацкага ля Галацічаска, што можа нейкім чынам сведчыць пра яго вайсковае майстэрства. Як мы ведаем, будучы адначасова валынскім і тураўскім князем, Яраполк не сядзеў ў Тураве і, магчыма, кіраваў ім праз свайго намесніка. I хоць Тураў быў дадзены Яранолку ў прыдачу, усё ж у вачах тагачасных князёў ён уяўляў паасобную адзінку, тым самым яшчэ раз сведчачы, што ён пры вялікай залежнасці ад Кіева не траціў свой палітычны і этнаграфічны твар.

Палітычнае значэнне Турава яшчэ больш узрасло пры Святаполку, які замяніў свайго брата Яраполка ў якасці тураўскага князя (менавіта тураўскага, бо Валынь была аддадзена Давыду Ігаравічу). Да гэтага, як мы ўжо ведаем, Святаполк княжыў у Ноўгарадзе. Зразу мела, што такі добраахвотны яго пераход быў абумоўлены палітычным разлікам: Тураў знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці да Кіева і таму адсюль лягчэй было завалодаць велікакняскім пасадам пасля смерці Усевалада. Апроч таго, у выпадку з’яўлення супернікаў адсюль лягчэй было заручыцца дапамогай палякаў і венграў. Святаполк хацеў з Турава кіраваць Ноўгарадам, але апошні, відаць, убачыў у гэтым прыніжэнне свайго становішча. Апроч таго, Наўгародцы ўзненавідзелі яго як прагавітага князя. Усё гэта і прывяло да таго, што Ноўгарад адмовіўся і ад яго, і ад яго сына і дамогся іншага князя, якім стаў сын Уладзіміра Манамаха — Мсціслаў. У выніку гэтага кола інтарэсаў Святаполка, як і ўсіх Ізяславічаў, звузілася і абмежавалася толькі Туравам. Гэта акалічнасць, бясспрэчна, змушала Святаполка, маючы апору толькі ў Тураве, пранікацца яго іытарэсамі, зжывацца з ім, што за пяць гадоў (1088–1093) яго непасрэднага прабывання ў Тураве яму ў значнай ступені і ўдалося. Гэта праяўлялася і ў час знаходжання яго ў Кіеве, куды пасля смерці У сева лада ён без ніякіх перашкод з боку Уладзіміра Манамаха перайшоў у 1093 г., застаўшыся па традыцыі і князем тураўскім. Не карыстаючыся сімпатыяй і пагіулярнасцю ў кіяўлянаў, як раней і ў наўгародцаў, ён у значнай ступені павінен быў арыентавацца на Тураў, і таму велікакняскі насад не засланяў ад яго паса да тураўскага князя. Тураўскія баяры не былі бескарыслівыя. Нездарма ж яны разам з Святаполкам у Кіеў паслалі сваю дружыну, якую кіеўскі летапісец абразліва называв «несмышлёной» і якая напамінала Святаполку пра тураўскія інтарэсы. Мала таго, ён неаднаразова выязджаў у Тураў і Пінск, гэтым самым нагадваючы тураўскаму земству, што ён паранейшаму не забывае пра яго. Калі ў летаnice гаворыцца пра «пінянаў» у войску сына Святаполка Мсціслава, то гэта таксама яўнае ўказанне на адну з важнейшых крыніц вайсковай магутнасці Святаполка. Сказанае сведчыць, што Тураў змог, будучы ў падначаленым становішчы, знаходзіць спосабы і магчымасці дбаць пра свае інтарэсы, высоўваць іх на першы план перад кіеўскімі. А гэта значыць, што Тураўшчына, як і ўсе ўсходнеславянскія землі, толькі сваім шляхам ішла да палітычнага адасаблення. Вось чаму не мае пад сабой грунту сцверджанне, што для феадалаў Тураўскай зямлі нехарактэрнымі былі яшчэ сепаратысцкія тэндэнцыі, характэрныя для іншых земляў Pyci379. Паколькі большая частка князявання Святаполка ў Кіеве прыпадае на пачатак XII ст. (да 1113 г.), то мы прадоўжым яго разгляд у наступным раздзеле.

Зараз жа ўкажам на бясспрэчны рост гарадскіх цэнтраў у Тураўскай зямлі. Так, пад 1097 г. у летапісе ўпершыню ўпамінаецца Пінск380. Тое, што ён названы побач з Туравам, гаворыць пра яго значнасць ужо ў гэты час, што і пацвердзілася ў будучым, калі Пінск па сваім развіцці абагнаў Тураў. Як было адзначана вышэй, Берасце ўжо намнога раней трапіла на старонкі летапісу. У 1099 г. яно зноў з’явілася там як месца, дзе Святаполк вёў перагаворы з палякамі. Гэты запіс ясна сведчыць, што Берасце ўваходзіла ў склад Тураўскай зямлі. Тое ж пацвердзіла і паведамленне пад 1101 г., дзе гаворыцца, што князь Яраслаў Яраполкавіч хацеў захапіць Берасце як частку Тураўскага княства, якім у свой час вылодаў яго бацька Яраполк Ізяслававіч. Адсюль добра відаць і ўдзельнае становішча Берасця. Узвышэнне Пінска і Берасця пацвярджае, што і Тураўскую зямлю не абмінуў працэс далейшага эканамічнага развіцця, што і прыводзіла да паступовага яе драблення. А гэта значыць, што яна, нягледзячы на сваю закінутасць сярод балот і пушчаў, знаходзілася ў рэчышчы прагрэсіўнага грамадскага развіцця.

Смаленскую гісторыю 60–70-х гг. мы ўжо закраналі, разглядаючы полацкія падзеі, з якімі яна шчыльна звязана. Як бачна, Смаленск побач з Туравам паранейшаму быў моцна прывязаны да Паўднёвай Русі, што, як мы ведаем, тлумачыцца яго ключавым становішчам на вялікім гандлёвым шляху і яго стратэгічным значэннем, адкуль для Кіева ляжалі дарогі на Ноўгарад, Растоў і Суздаль і асабліва на Полацк. Нездарма ж Манамах, стаўшы князем чарнігаўскім і смаленскім, адразу ж аднавіў вайну з Полацкам. Але такое залежнае становішча ніколькі не азначала палітычнага амярцвення Смаленска. Немалое значэнне мела разумение Смаленскам свайго эканамічнага патэнцыялу, які з цягам часу ўсё рос і гэтым самым рыхтаваў грунт для палітычнага адасаблення. Пра багацце Смаленска можа даць яскравае ўяўленне тое, што Манамах у красавіку 1078 г., прабыўшы тут толькі дзевяць месяцаў, дае свайму бацьку Усеваладу, відаць, як выкуп і даніну, трыста грыўняў золата, што з’яўлялася выключна вялікай сумай. Зразумела, смаленскія феадалы, купцы і іншы люд не маглі не адчуваць усяго цяжару залежнасці, які навочна выяўляўся ў тым багацці, што плыло з іх рук. I гэта выявілася, як толькі натрапіўся зручны выпадак. У 1095 г. Смаленск сваёй воляй узяў сабе ў князі выгнанага з Ноўгарада Давыда Святаславіча, і апошні, відавочна, выконваючы волю смаленцаў (інакш навошта было яго браць да сябе), становіцца ў вароясыя адносіны і да вялікага князя Святаполка, і да Манамаха. Апроч таго, яны далі брату Давыда Алегу, праўда не пусціўшы яго ў Смаленск, апалчэнне, з якім ён наносіць у Мурамскай зямлі паражэнне сыну Манамаха — Ізяславу. Таму натуральна, што ў 1096 г. злучаныя сілы Святаполка і Манамаха рушылі суцроць Давыда і змусілі яго адмовіцца ад дапамогі брату Алегу. Праўда, Давыд захаваў за сабою смаленскі пасад, дзе і быў да 1097 г., калі на яго месца, паводле рашэння Любецкага з’езда, зноў сеў Манамах. Такім чынам, прыняццем да сябе Давыда і сваімі дзеяннямі ў палітычных падзеях 1095–1096 гг. Смаленск яскрава заявіў пра імкненне да палітычнага выдзялення381. Усё гэта і было ўлічана Манамахам. Атрымаўшы зноў ва ўладанне Смаленск, ён рэзка мяняе адносіны да яго. Калі раней Манамах імкнуўся прывязаць Смаленск да сваёй паўднёвай метраполіі — Пераяслаўля — і дабіўся падначалення смаленскай царквы Пераяслаўскаму епіскагіству, што разам з сістэмай пасадніцтва абурала смаленцаў, то цяпер ён, баючыся зноў страціць Смаленск, вымушаны быў дабіцца для яго асобнага епіскапства, вынікам чаго быў пачатак пабудовы саборнай царквы, якая сваімі памерамі раўнялася амаль Сафійскаму сабору ў Ноўгарадзе382. Адначасова Манамах замест пасадніка пакінуў у Смаленску свайго сына Святаслава, што таксама падкрэслівала ўзрослае палітычнае значэнне гэтай зямлі.

АДНА 3 САМЫХ КРЫВАВЫХ

Але зноў вернемся да полацкай гісторыі. Мірнае жыццё Полацка працягвалася толькі тры гады. Трэба думаць, што гэты час быў выкарыстаны Усяславам для ўнутранага ўмацавання, паколькі ён не мог не прадбачыць узнаўлення ране йшай палітыкі з боку кіеўскіх князёў да Полацка, што і адбылося пасля смерці Святаслава ў канцы 1076 г. Менавіта з гэтага часу зноў наступав для Полацкай зямлі пара, магчыма, адна з самых крывавых, якая цягнулася звыш дзесяцігоддзя. Паколькі выканаўцам гэтага наступления на Полацкую зямлю быў Уладзімір Манамах, які ў гэты час не з’яўляўся вялікім кіеўскім князем, то, магчыма, таму гэтыя падзеі не трапілі на старонкі летапісаў і знайшлі сваё адбіццё, часамі вельмі цьмянае, у т. зв. «ГІавучанні» гэтага князя.

У літаратуры дамінуе думка, што паход Манамаха на Полацк летам 1077 г. быў адказам на набег Усяслава некалькі раней на Ноўгарад383. Аднак гэта непасрэдна не выцякае з тэксту «Павучання»: «Святослав умре, и яз пакы ходив Смолиньску, а и — Смолиньска той же зиме та к Новугороду, на весну Глебови в помочь; а на лето со отцем под Полтеск». 3 прыведзеных слоў нельга зрабіць пераканаўчым сцверджанне пра напад Усяслава на Ноўгарад і помету яму за гэта з боку Манамаха. Сапраўды, апошні мог прыйсці ў Смаленск, які пасля смерці Святаслава (27.12.1076 г.) і ўсталявання на кіеўскім пасадзе яго бацькі Усевалада дастаўся яму ў прыдачу да Чарнігава недзе ў канцы 1076 г. (тады сакавіцкага, а паводле нашага календаря ў пачатку 1077 г.). Але неўзабаве гэтай жа зімой ён ідзе да Ноўгарада, а вясной Глебу Святаславічу (наўгародскаму князю) на помач. Такім чынам, выходзіць, што Манамах двойчы быў заняты наўгародскімі справамі. Грунтуючыся на гэтых вельмі лаканічных паведамленнях і прымаючы гэтыя два паходы Манамаха (адзін быў зімой, другі — увесну) за адзін, Д. Леанардаў прыйшоў да высновы, што паход Манамаха «Глебови в помочь» быў зроблены супроць Усяслава, які напаў на Ноўгарад, але выкрутлівы полацкі князь паспеў уцячы ў Полацк, што і выклікала неабходнасць паходу на апошні летам 1077 г. Аднак прыведзены ўрывак з «Павучання» не дае падставы аб’ядноўваць два паходы Манамаха ў адзін, бо першы з іх, як ясна ўказвае тэкст, адбыўся зімою, а другі — вясною. Апроч гэтага, ёсць указанні на тое, што Глеб у гэты час ваяваў з чуддзю (Банэль), гэта тым больш верагодна, бо Глеб сапраўды загінуў ў 1079 г. у барацьбе з гэтым племем. I таму магчыма, што два паходы Манамаха да Ноўгарада і выкліканы былі гэтай акалічнасцю, а не нападам Усяслава на Ноўгарад. Калі ўжо гаварыць аб магчымасці нападу Усяслава на Ноўгарад, то больш верагодна ён мог адбыцца тады, калі Манамах хадзіў у помач Глебу, г. зн. калі апошняга з войскам не было ў Ноўгарадзе, які застаўся безабаронным. Аднак застаецца незразумелым, чаму на гэты напад не ішоў разам з Манамахам наўгародскі князь, які найперш і павінен быў гэта зрабіць. У сё сказанае дазваляе выказаць меркаванне, што паход Манамаха на Полацк летам 1077 г, меў самастойнае значэнне. У такім выпадку што ж паслужыла прычынай да яго?

Успомнім, што Манамах пасля смерці Святаслава ў канцы 1076 г. стаў князем адначасова і ў Чарнігаве, і ў Смаленску, а іх землі былі ў непасрэднай блізкасці да полацкіх уладанняў. Гэтым мы і тлумачылі раней асаблівую нянавісць чарнігаўскага князя да Усяслава ў 1067 г. Гэту нянавісць успрыняў Манамах удвая, завалодаўшы Чарнігавам і Смаленскам, асабліва апошнім. Тое, што ён разам з сваім бацькам адразу пайшоў на Полацк, гаворыць пра яго намер заваяваць усю Полацкую зямлю. Такім чынам, супроць яе і цяпер былі накіраваны, па сутнасці, сілы ўсёй Паўднёвай Русі. Аднак, і на гэта ўказваюць усе даследчыкі, тое, што Манамах замаўчаў вынікі гэтага паходу, сведчыць аб яго правале. Але моц Полацкай зямлі, яскрава выяўленая ёю пры адбіцці націску паўднёвых сіл, ніколькі не астудзіла заваёўніцкіх намераў Манамаха, а, наадварот, яшчэ больш устрывожыла, бо яскрава паказала на яе небяспеку для яго і таму ўмацавала ў ім імкненне давесці справу да канца. Для ажыццяўлення гэтага склалася і спрыяльная палітычная кан’юнктура. Хоць бацька Манамаха — Усевалад — і ўступіў кіеўскі пасад свайму брату Ізяславу, аднак апошні паслаў княжыць у Ноўгарад сына Святаполка — даўняга ворага Усяслава. Вось з ім зімою 1078 г. (а на думку некаторых даследчыкаў, пасля гэтага года384) цяпер ужо з сіламі Паўночнай і Паўднёвай Pyci, падмацаваных яшчэ і ардою полаўцаў (паводле С. Салаўёва і С. Кастамарава, гэта было першае ў практыцы міжусобнай барацьбы выкарыстанне палавецкай сілы), Манамах зноў з’явіўся ля сцен Полацка. Але, як і ўнапярэдні раз, дзякуючы выключнаму вайсковаму майстэрству Усяслава і стойкасці яго войска і палачанаў, Полацк не быў узяты. Помсцячы за гэта, Манамах і Святаполк «ожгоше» Полацк, г. зн. спалілі ўсе яго ваколіцы. Аднак гэтым Манамах не абмежаваўся. I калі Святаполк пайшоў у Ноўгарад, ён сумесна з полаўцамі «воюя», г. зн. рабуючы, беручы ў палон, пайшоў у кірунку Одрска. Пасля Менска, Оршы і Галацічаска Одрск упамінаецца ў другой палове XI ст. на тэрыторыі Полаччыны. Аднак месцазнаходжанне яго даследчыкамі пакуль не вызначана. М. Карамзін атаясамляў яго з Друцкам385. Аднак гэта непрымальна, бо Манамах услед за О дрекам упамінае і гэты горад. У свой час 3. ДаленгаХадакоўскі выказаў меркаванне, што, як паказвае назва горада, ён мог знаходзіцца на р. Адроў, правым прытоку Дняпра (цяпер на тэрыторыі Аршанскага рна), і гэта мае пад сабой пэўную пад ставу. Сапраўды, як паказвае далейшы тэкст яго «Павучання», Манамах, вяртаючыся з гэтага паходу, «и — Смолиньска к отцю придох Чернигову»386. Зыходзячы з гэтага, мы можам лічыць, што Одрск знаходзіўея на шляху з Полацка на Смаленск, г. зн. на р. Адроў. Аднак супроць гэтага ёсць два пярэчанні: першае — назва горада ад ракі Адроў будзе не Одрск, а Адроўск387 і другое — на ўказанай рацэ не выяўлены сляды гэтага горада388.

Вядома, Усяслаў не мог пакінуць без пакарання Манамаха за яго гвалтаўніцтва ў Полацкай зямлі і, выкарыстаўшы зручны момант, калі смаленскі князь разам са сваім бацькам Усеваладам быў заняты міжусобнай барацьбой з Алегам Святаславічам, восенню 1078 г. зрабіў імклівы напад на Смаленск і «ожьже» яго, г. зн. зрабіў з ім тое, што раней Манамах мах з Полацкам. Манамаха вестка пра гэта застала, па ўсім відаць, у Чарнігаве, бо ён менавіта з чарнігаўцамі «о двою коню» (г. зн. кожны з удзельнікаў гэтага паходу меў запаснога каня) памчаўся да Смаленска. Аднак Усяслава ўжо там не было, і Манамах той самай дарогай, якой адступаў Усяслаў, пагнаўся следам за ім. Але дагнаць яго не ўдалося, ён змог схавацца ў Полацку. А Манамах, памятаючы ўрокі яго двух ранейшых паходаў, не рызыкнуў болей ісці на сталіцу Полаччыны. Як і ў папярэдні раз, ён «пожег землю и повоевав до Луком ля и до Логожска, та на Дрьютск воюя». Каштоўнасць гэтага паведамлення і ў тым, што яно засведчыла існаванне ў той час яшчэ трох полацкіх гарадоў: Луком ля, Лагойска і Друцка.

Тут дарэчы будзе спыніцца на адным спрэчным пытанні. У свой час I. Івакін выказаў думку389, з якой згадзіліся і каментатары «Аповесці мінулых гадоў»390, што апісанне гэтага паходу Манамахам у яго «Павучанні» ёсць не што іншае, як больш падрабязнае апісанне папярэдняга яго паходу. Думка гэта грунтуецца на розных меркаваннях, якія нам здаюцца непераканаўчымі. Так, I. Івакін лічыў, што Святаполк пасля паходу Манамаха на Полацк у 1077 г. не мог ісці на Ноўгарад здабываць сабе пасад, на якім сядзеў Глеб Ізяславіч, паколькі ў летапісах не адлюстравана барацьба гэтых князёў. Але яшчэ М. Арцыбашаў указаў на запіс у наўгародскім летапісе, што Глеба «выгнаша… бежа заволок, а Святополк седе на столе»391. Не можа пераканаць і довад, што, маўляў, два гэтыя ўрыўкі маюць аднолькавы канчатак «та Чернигову». Што ж, гэта натуральна, бо як з першага, так і з другога паходаў Манамах вяртаўся ў Чарнігаў. Апроч таго, I. Івакін не растлумачыў, навошта было Манамаху пасля апісання барацьбы з Алегам Святаславічам і Барысам Вячаславічам вяртацца да апісанага ўжо раней паходу на Усяслава. Вось чаму мы прытрымліваемся думкі, што ў «Павучанні» ідзе гаворка пра два розныя паходы Манамаха. Адзінае, за што нельга ручацца, то гэта за дакладнасць датаў указаных падзей. Манамах сваё «Павучанне» пісаў дзесьці ў 1117 г. і мог (што і было) пераблытаць парадак сваіх паходаў. Як мы ўжо ўказвалі, яго барацьба з Усяславам не адлюстравана ў летапісах і таму не можа храналагічна быць удакладнена, і мы вымушаны задавальняцца прыблізнай датыроўкай.

Усё гэта адносіцца і да паходу Манамаха на Менск. Розныя даследчыкі адносілі яго да розных дат: М. ДоўнарЗапольскі — да 1079392, Банэль і В. Данілевіч — да 1083, I. Івакін і Л. Аляксееў — да 1084394, М. Арцыбашаў — да 1085 гг.395. На нашу думку, больш верагодныя дзве апошнія даты, асабліва першая з іх. Прывядзём поўнасцю сведчанне самога Манамаха пра гэту падзею: «И на ту осень идохом с черниговци и с половци, с читеевичи, к Меньску: изъехахом город, и не оставихом у него ни челядина, ни скотины»396. Ціз’ яўляецца гэты паход расправай Манамаха за якінебудзь учынак Усяслава? Хутчэй за ўсё што не. Папершае, пра гэта не гаворыць і сам Манамах, а ён бы не змаўчаў аб гэтым, як тое было, напрыклад, у выпадку нападу Усяслава на Смаленск. Падругое, выраз «изъехахом (г. зн. захапіў неспадзявана і абрабаваў397) город» асабліва пацвярджае гэта. Такім чынам, гэты напад быў нечаканы. Вядома, калі б палачане зрабілі якоенебудзь дзеянне супроць Манамаха, то для іх не быў бы неспадзяваным яго набег на Менск. Усё гэта зноўтакі гаворыць пра тое, што паранейшаму в боку Кіева працягвалася палітыка аслаблення Полаччыны з далейшай мэтай яе падначалення. Выбар Менска для нападу не быў выпадковы, бо гэты горад з’яўляўся, як мы ўжо бачылі раней, фарпостам Полацкага княства на яго паўднёвых рубяжах, адкуль можна было непасрэдна пагражаць кіеўскім уладанням, і таму паход Манамаха, як і паход трох паўднёварускіх князёў у 1067 г., быў найперш накіраваны супроць Менска. Аднак па сваёй жорсткасці ён пераўзышоў ранейшы напад, хоць і той быў бязлітасны. Як і раней пры паходзе на Полацк, так і цяпер Манамах пайшоў разам з полаўцамічыцееўцамі. Калі ўлічыць, што орды гэтых заваёўнікаў з’яўляліся тады найбольшымі ворагамі Паўднёвай Pyci, то саюз з імі яскрава гаварыў, што ў вачах Манамаха Полаччына была яшчэ больш небяспечным ворагам за полаўцаў. Ужо звярталася ўвага на тое, што такая вялікая колькасць войскаў, патрэбная для перамогі над Менскам, паказвала на значны рост яго ў гэты час. I вось гэты горад быў падвергнуты знішчальнаму паходу. Словы, што ў ім не засталося «ні чалядзіна, ні скаціны», відаць, былі ў той час прымаўкай, якая азначала поўнае абрабаванне і знішчэнне датла. Мы ўжо гаварылі раней аб верагоднасці першапачатковага знаходжання Менска на месцы сучаснага Гарадзішча на р. Менцы, адкуль і яго назва. Дык вось цалкам магчыма, што гэты напад Манамаха і паклаў канец першапачатковаму Менску, паколькі археалагічныя знаходкі тут абмяжоўваюцца XI ст.

Частка ж жыхароў, якім нейкім чынам уда лося выратавацца ад знішчэння ці палону, ужо, відаць, не вярнулася на старое папялішча і пасялілася ў раёне Нямігі, перанёсшы сюды і назву свайго ранейшага паселішча.

Паколькі напад на Менск быў раптоўны, то, натуральна, Усяслаў не мог паспець на дапамогу гораду. Манамах жа, па ўсім відаць, не ставіў сваёй мэтай ісці далей, ведаючы па ранейшым вопыце, што гэта небяспечна, і таму, задаволіўшыся ўзятай здабычай і знішчэннем Менска, вярнуўся разам са сваім войскам і полаўцамі назад. Такое бязлітаснае абыходжанне з Менскам паказвае, што не менш жорсткай расправа Манамаха і яго саюзнікаў полаўцаў была і з гарадамі Одрскам, Лукомлем, Лагожскам і Друдкам. Відаць, першы з іх так і не змог адрадзіцца і таму канчаткова знік са старонак летапісаў і дакументаў. Тэта ж тлумачыць, чаму палачане так мужна баранілі сваю сталіцу ад захопу, бо добра ведали што Манамах і яе мог падвергнуць поўнаму знішчэнню.

Наўрад ці быў паход на Менск апошнім актам той крывавай драмы, якую ўчыніў Манамах для Полаччыны пры Усяславе. Праўда, у сваім «Павучанні» ён болей не згадвае пра іншыя свае дзеянні супроць Полацка ў гэты час. Але летапісы сведчаць, што Манамах далёка не ўсе свае «пути» (так ён называў ягоныя паходы) упамінае ў «Павучанні». Вось чаму няма падстаў лічыць, што паходам на Менск спыніліся яго варожыя дзеянні ў адносінах да Полацка, тым болын што яны знайшлі свой працяг у пачатку XII ст., як мы ўбачым далей.

3 разгледжаных фактаў яскрава выяўляецца выключна напружаны, узаемаварожы і жорсткі характар барацьбы Манамаха з Усяславам. Хоць Манамах і адмовіўся заваяваць у той час Полацк, аднак ад гэтага барацьба не стала менш вострай і бескампраміснай. Яе галоўнай мэтай стала ўзаемнае знясільванне двух праціўнікаў. I гэта было заканамерным у час, калі на гістарычную арэну выйшаў Уладзімір Манамах. Вядома, што бацька яго Усевалад пасля гібелі брата Ізяслава ў баі на Няжацінай ніве (3.10.1078 г.) заняў кіеўскі пасад і гэтым самым «переемь всю власть русскую». I ў гэтых словах летапісца заключаецца выяўленне сэнсу ўсёй дзейнасці Усевалада і яго сына Уладзіміра Манамаха. Сапраўды, з ранейшага трыумвірату застаўся толькі Усевалад. I таму, сеўшы на кіеўскі пасад, ён мог, не маючы сур’ёзных канкурэнтаў, якімі былі паміж сабою яго браты Ізяслаў і Святаслаў, большменш спакойна і моцна трымаць уладу ў сваіх руках над усімі абласцямі. Менавіта ў гэты час ад Ізяслава да Усевалада перайшлі Валынь, Тураў, дзе ён пасадзіў Яраполка Ізяславіча. Асабліва важная для Кіева была яго поўная ўлада над Чарнігавам, куды ён паслаў Манамаха — найбольш хітрага і энергічнага свайго нашчадка. Калі ўлічыць, што яму быў аддадзены і Смаленск, а ў Ноўгарадзе сядзеў Святаполк Ізяславіч — даўні вораг Усяслава, то, як бачым, Полаччына зноў, як і ў 60-х гадах, апынулася ў варожым акружэнні, што пагражала ёй стаць заваяванай. Гэта і ўзяў на сябе Уладзімір Манамах, паколькі ён, як князь чарнігаўскі і смаленскі, быў найперш у гэтым зацікаўлены, бо Полацкае княства, як суседняе з яго ўладаннямі, з’яўлялася найбольш небяспечным для яго. Гэтымі гістарычнымі акалічнасцямі і тлумачыцца, чаму ў канцы 70-х гадоў XI ст. зноў пачаліся варожыя дзеянні супроць Полацка і чаму на чале іх быў Манамах.

НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛАЦКУ

Ужо адзначалася, што ў апошнюю чвэрць XI ст. у кіеўскім летапісанні амаль нічога не гаворыцца пра полацкія падзеі. Гэта, вядома, можна тлумачыць і тым, што Кіеў лічыў Полацк чужым і далёкім яму, і іншымі прычынамі. Аднак гэта ніяк нельга тлумачыць тым, што Кіеў наогул страціў усялякую цікавасць да Полацка. Відаць, ён па ранейшаму ўважліва сачь^ за ўсім, што там дзеялася, але асаблівую ўвагу прыцягвала найперш тое, што магло б у нейкай меры паказаць Полаччыну ў непрыглядным святле, як гняздо д’ябальскай нечысці, як край, над якім вісіць пракляцце з усімі яго бедамі. Гэтым і можна вытлумачыць з’яўленне пад 1092 г. на старонках кіеўскага летапісу паведамлення пра незвычайную дзівосную падзею ў Полацку. Гэтая гісторыя была занесена ў шэраг летапісаў з многімі каларытнымі варыянтамі («Аповесць мінулых гадоў», Іпацьеўскі, Густынскі, Цвярскі, Радзівілаўскі летапісы, «Софийский временник»), Калі звесці ў адно ўсе варыянты, то мы атрымаем апавяданне «О предивном чюде у Полотьску» (тыповая беларуская форма) паводле Іпацьеўскага летапісу ці «Об устрашениях и мечтах бесовских в Пол отеку при князе Всеславе» паводле Цвярскога летапісу (напамінанне тут пра Усяслава невыпадковае: гэтым падкрэслівалася сувязь князячарадзея, які нарадзіўся ад валхавання, з д’ябальскімі праявамі ў яго княстве): «У Полацку стала зусім блага. Ноччу на гарадскіх вуліцах пачуліся як бы стогны людскія, тупат і ржанне конскае. Гэта гойсала па гораду д’ябальская сіла. Хоць ніхто з палачанаў уласнымі вачыма не бачыў, што адбывалася, але кожны, хто з цікаўнасцю выходзіў з сваёй хароміны ці толькі проста крыху адчыняў акно, хутка паміраў, нябачна ўколаты ранаю ад д’яблаў. Калі ж палачане перасталі выходзіць ноччу з сваіх харомінаў, дзеянне д’ябальскае сілы стала адбывацца ўдзень. Сярод стогнаў, плачаў, тупату паміралі людзі Полацка і воласці. Як быццам цэлае войска д’яблаў скакала па зямлі на конях сваіх, нябачныя для вачэй людскіх, пакідаючы пасля сябе толькі «тупаціны» ці сляды конскіх капытоў. Тады вось і сталі гаварыць у народзе: «Як мерцвякі («навье») б’юць палачанаў». А ўся гэтая прыгода пачалася ад Друцка». Верагодней за ўсё, што ў аснове гэтай легенды ляжыць праўдзівы факт нейкай эпідэміі, якая пачалася ў Друцку і дайшла да Полацка. Указвалася на чыста літоўскае паходжанне гэтага сказания (М. Кастамараў). Адмаўляць гэта катэгарычна нельга, але ўнесці папраўку трэба. Зусім неабавязкова, што гэтая легенда прыйшла з суседняй Літвы, бо ў той час было яшчэ нямала балц кага язычніцкага насельніцтва і ў самой Полаччыне, і таму ў ёй маглі хадзіць паданні аб д’яблах і мерцвяках на конях. Але хутчэй за ўсё, што легендарная апрацоўка сапраўднай гістарычнай падзеі была зроблена ў асяроддзі, варожым для Полацка, які паказаны ў палоне д’ябальскай сілы, людзей якога б’юць мерцвякі. Аднак апошняе таксама выклікае спрэчкі, паколькі ў некаторых летапісах замест «навье» значыцца варыянт «наяве», якому і аддаў перавагу Д. Леанардаў399, паколькі ён нібыта больш адпавядае зместу легенды. На наш погляд, «наяве» разбурав прыказку, якая стала ходкім выслоўем пра тое, «як мерцвякі б’юць палачанаў». У заключэнне адзначым: гэтая сапраўдная падзея, якая абрасла фантастычнымі дэталямі, неабавязкова адбывалася ў 1092 г. Яна, відаць, пад гэтай датай была толькі занесена ў летапісы.

АБСЯГІ ДЗЕЙНАСЦІ УСЯСЛАВА

Пра тое, што ў Кіеве пільна сачылі за падзеямі ў Полацку, сведчыць і летапіснае паведамленне пра смерць Усяслава: «В лето 6609 (1101) преставися Всеслав, Полоцкий князь, месяца априля, в 14 день, в 9 час дне, в среду». Такая храналагічная дакладнасць, якая амаль не сустракаецца ў дачыненні да іншых князёў, гаворыць аб выключнасці Усяслава як гістарычнай асобы. Вядома ж, у Кіеве вестку аб смерці елавутага полацкага князя сустрэлі калі не з радасцю, то з палёгкай, бо не стала іх даўгалетняга грознага праціўніка. У Кіеве добра разумелі велізарнае значэнне легендарнага князя для паспяховай барацьбы Полацка за сваё існаванне. Аднак гэтая барацьба не складалася «са стыхійных успышак, парывістых кровапраліццяў»400. Усяслаў не вяртаўся б на полацкі пасад, з якога яго зганялі кіеўскія князі. Усё гэта гаворыць за тое, што палачане падтрымлівалі Усяслава і лічылі яго барацьбу, якая прыносіла вялікія страты і неаднаразовыя паражэнні Полацкай зямлі, апраўданай суровай неабходнасцю засцерагчы краіну ад заваявання.

Неаднаразовыя паражэнні Усяслава не адымаюць у яго славу адмысловага палкаводца, бо, змагаючыся да канца, ён наносіў свайму праціўніку такія страты, што пазбаўлялі апошняга магчымасці рухацца далей, як гэта было ў час Нямігскай бітвы. Вось чаму вайсковая дзейнасць Усяслава была ў цэлым паспяховая. Кіеўскія князі вымушаны былі, прынамсі, на пэўны час, змірыцца з самастойнасцю Полацка. Калі ў 1097 г. у Любечы быў скліканы з’езд князёў, сярод іх не было Усяслава. Гэта адсутнасць вельмі красамоўная, бо сведчыла аб тым, што кіеўскія князі бачылі ў Полаччыне непадуладную ім зямлю. I ў свядомасці тагачаснага грамадства такое становішча Полацка было вынікам кіпучай дзейнасці Усяслава. Нездарма ж аўтар «Слова аб палку Ігаравым» праз стагоддзе пазней разглядаў Полацкую зямлю як «жизнь Всеславлю». У гэтым нельга не бачыць выключна аб’ектыўную і высокую ацэнку заслуг Усяслава перад сваёй краінай. Трэба зазначыць, што менавіта ў «Слове…» і знайшлі найбольш яркае і праўдзівае вызначэнне асоба і дзейнасць Усяслава. I гэта з’яўляецца поўнай процілегласцю ацэнцы Баяна, што склаў пра Усяслава такую прыпеўку: «Ни хытру, ни горазду, ни птицю горазду — суда божия не минути». 3 гэтага выцякае, што, як адзначыў Б. Рыбакоў, для Баяна У сяслаў — віноўнік няшчасцяў, што ён выслізгваў шмат разоў ад людскога суда, але будзе кінуты на асуджэнне вышэйшага нябеснага судзілішча. Дарэчы зазначым, што Д. Леанардаў не меў рацыі, калі гаварыў, спасылаючыся на іншых даследчыкаў, што прыведзеная вышэй прыпеўка пра Усяслава не была арыгінальным тварэннем Баяна, а толькі паўтарэннем ходкіх у той час выслоўяў, якія сустракаюцца ў фальклоры і ў творах старажытнай літаратуры: у быліне пра Святагора, у «Маленні» Данііла Заточніка, у летапісе. Але ж аўтар «Слова…» палічыў патрэбным сказаць, што Баян «впервое», г. зн. упершыню, стварыў гэту прыпеўку ў адносінах да Усяслава і што з таго часу яна і стала крылатым выслоўем.

Неаднаразова адзначалася, што ў «Слове…» Усяслаў выступав як самая маляўнічая і рамантычная гістарычная асоба. Не выключана, што аўтар «Слова…» пры мастацкім узнаўленні гэтага героя выкарыстаў летапіснае паведамленне пра нараджэнне Усяслава ад валхавання і эпас пра князя — чарадзея Волха Усяславіча, надзеленага незвычайнай сілай. Вось чаму ён і выступав адначасова і паўміфічным (налёт на сіняй хмары, фантастычнае пераўвасабленне ў спрытнага ваўка ці рысь, будучы ў Кіеве, ён чуе звон Полацкай Сафіі) і рэальным (разбіў славу Яраслава, Нямігская бітва, справядлівы суд паміж князямі і ўсімі людзьмі і інш.). Хоць справядлівы суд прыпісваецца Усяславу ў даследаваниях як кіеўскаму князю, аднак гэта яшчэ ў большай меры было ўласціва яму як полацкаму князю, асабліва яго справядлівы суд паміж людзьмі.

Пад уплывам таго, што ў літаратуры больш за ўсё гаво — рыцца пра ратныя справы Усяслава, у нас і стварылася аднабаковае ўяўленне пра яго як толькі пра князя воіна. Мы не павінны забывацца, што з 57 гадоў яго князявання толькі каля 20 гадоў працягвалася выключна жорсткая барацьба і, такім чынам, непараўнальна большая частка князявання прыпадае на грамадскую дзейнасць. Праўда, яна не засталася асветленайу крыніцах, і толькі ў «Слове…» зроблены намёк на яе. I мы, вядома, можам адно здагадвацца аб яе змесце. Паколькі выпрацаваная Яраславам Мудрым і яго сынамі «Руская праўда» не магла мець свайго дзеяння на Полацкае княства, якое не ўваходзіла тады ў склад Кіеўскай дзяржавы, то цалкам магчыма, што Усяславам магло быць складзена полацкае заканадаўства. Ужо выраз «Слова…», што «Всеслав князь людям судяше», гаворыць аб яго актыўнай прававой дзейнасці і гэтым самым аб яго падрыхтаванасці да выпрацоўкі заканадаўчых нормаў. А гэта было настойлівай неабходнасцю для таго часу. У Полаччыне, як і ў Кіеўшчыне і Наўгародчыне, ішоў імклівы працэс феадальнага развіцця, што ўскладняла грамадскае жыццё, робячы яго ўсё болын дыферэнцыраваным. Вядома, ва ўмовах такога дынамічнага грамадскага росту ішла ломка старых прававых нормаў і нараджалася настойлівая патрэба ў выпрацоўцы новых, што, відаць, і складала важную частку дзейнасці Усяслава. Бясспрэчна, што на першым плане ўвагі Усяслава стаяла ўмацаванне ўлады княскай адміністрацыі, галоўным чынам дружыннікаў, а таксама ахова маёмасці больш заможных слаёў грамадства, у першую чаргу феадалаў і купцоў. Мяркуючы па пазнейшых часах, у Полацку было моцнае веча, і, відаць, узаемаадносіны княскай улады з ім займалі немалое месца ў заканадаўстве Усяслава. Улічваючы вялікую ролю гандлю для Полаччыны, якая ляжала на скрыжаванні вялікіх шляхоў, можна думаць, што Усяслаў шмат увагі надаваў пытанням рэгулявання гандлю і асабліва спагнання пошлін.

Трэба таксама памятаць, што пабудова Полацкай Сафіі, ініцыятарам чаго з’яўляўся, бясспрэчна, Усяслаў, была таксама адной з самых плённых старонак яго дзейнасці.

Укладваючы ў гэту справу сваю дзейную кіпучую натуру, Усяслаў тым самым намнога прасунуў наперад культурнае развіццё Полаччыны. Сапраўды, збудаваць у той час такі храм азначала намнога ўзняць узровень полацкага дойлідства. I хоць полацкая святыня будавалася па візантыйскіх узорах і візантыйскімі майстрамі, яна мела і свае рысы, што з’явілася пачаткам узнікнення арыгінальнай полацкай архітэктуры. Для таго каб упрыгожыць полацкі сабор, яго сцены, столь І падлогу, патрэбна было зрабіць шмат крокаў наперад полацкаму мастацтву. А каб наладзіць функцыяніраванне Сафіі, патрэбна было мець яшчэ больш адукаваных людзей і новых кніг, г. зн. даць новы імпульс для развіцця тагачаснай асветы. Вядома, што ўсё гэта было непасрэдна звязана з імем Усяслава. Калі ўжо дзед Усяслава Ізяслаў Уладзіміравіч быў паказаны ў летапісах як першы князькніжнік, то няма сумнення, што не менш адукаваным з’яўляўся яго ўнук. Той факт, што з Усяславам у прыязных адносінах быў Антоній Пячэрскі — адзін з самых асвечаных людзей таго часу, — красамоўна засведчыў высокую культуру славутага полацкага князя.

Як бачым, ужо гэтыя адзінкавыя факты, што дайшлі да нас, яскрава паказваюць нам, накольк! шматгранная была грамадская дзейнасць Усяслава, якая не ў меншай ступені, чым ратная, садзейнічала ўмацаванню і трываласці Полацкай дзяржавы.

У літаратуры стала агульнапрынятым, што пры Усяславе Полацкая зямля дасягала найбольшай велічыні, якой не было ні да яго, ні пасля яго 402. Аднак гэта не пацвярджаецца фактам! і таму патрабуе канкрэтызацыі. Сапраўды, ніводная крыніца не ўказвае на далучэнне Усяславам да Полацка якіхнебудзь тэрыторый. Вышэй мы гаварылі, што пры гэтым князю ў склад Полаччыны маглі быць уключаны Орша і Копысь, але гэта толькі меркаванне. Наогул, на поўнач, усход і поўдзень магчымасці пашырэння полацкай тэрыторыі былі вельмі абмежаваныя, паколькі тут ішлі рубяжы пскоўскіх, наўгародскіх, смаленскіх, чарнігаўскіх і кіеўскіх уладанняў, якія, як мы бачылі, былі пад пільнай аховай. Таму адзінымі кірункамі, куды маглі пашырацца межы Полаччыны з меншым супраціўленнем, былі паўночназаходні, заходні і паўднёвазаходні, у глыб балцкай тэрыторыі. I яны, пэўна ж, сюды пашыраліся, але наколькі, мы канкрэтна не ведаем. Магчыма, што пры Усяславе межы Полаччыны на паўднёвы захад прасунуліся да Бярэзіны (Нёманскай), уздоўж якой узніклі такія паселішчы, як Гарадок, Гарадзілава, Гарадзечна, Гародзькі, якія паводле іх назвы былі ўмацаванымі пунктам! Полацка на рубяжы з Літвой, на што ясна ўказвае наяўнасць побач размешчаных тапонімаў Палачаны і Літва (цяпер Маладзечанскі рн). Відаць, гэтая ўмадаваная лінія і з’явілася плацдармам, з якога Полацк ажыццяўляў падначаленне сабе Літвы, пераважна яе правабярэжнай часткі, дзе была сканцэнтравана і значная колькасць яцвягаў. Дарэчы, гэтаму садзейнічаў і этнічны фактар, паколькі ў Верхнім Панямонні з даўніх часоў славянскага засялення Беларусі асела нямала крывічоў, якія побач з дрыгавічамі асімілёўвалі літву і яцвягаў і гэтым самым арганічна змацоўвалі гэту тэрыторыю з Полаччынай.

Але найболыныя поспехі ў пашырэнні сваёй тэрыторыі Полаччына хутчэй за ўсё мела ў Падзвінні. I гэта зразу мела. Дзвіна была першай і галоўнейшай гістарычнай дарогай Полацка. I таму завалоданне ўсім яе працягам ад вярхоўяў да вусця стала яго важнейшай жыццёвай задачай. Паколькі з далучэннем Віцебска і Усвятаў валоданне Верхняй Дзвіной было замацавана яшчэ пры Брачыславе, то, зразумела, перад Усяславам і паўстала як адна з галоўнейшых задач — авалоданне Ніжнім Падзвіннем. Гэта была, відаць, асабліва плённая для Полацка дзейнасць Усяслава. Аб ёй мы можам меркаваць толькі па выніках яе, што знайшло сваё адбіццё ў крыніцах. Сапраўды, у «Аповесці мінулых гадоў», якая стваралася ў пачатку XII ст., у ліку іншых плямёнаў, што плацілі даніну Русі, названы «зимигола, корсь, норома (пад ёй трэба разумець латыголу), лйбь (лівы)», г. зн. плямёны, што жылі ў Ніжнім Падзвінні аж да Балтыйскага мора. Нікому іншаму, вядома, як толькі палачанам, якіх летапісец таксама адносіць да Русі, гэтыя плямёны падначальвацца не маглі. Такім чынам, ужо, прынамсі, да пачатку XII ст. усё Ніжняе Падзвінне было ўладаннем Полацка. Адсюль становіцца відавочным, што гэта было вынікам дзейнасці Усяслава. Але магчыма, як адзначалася вышэй, што падначаленне Ніжняга Падзвіння было ўжо ў цэлым закончана да 1065 г., калі Усяслаў «начал рать копити» супроць Пскова і Ноўгарада. Далучэнне да Полацка Ніжняга Падзвіння стала адной з крыніц яго матэрыяльнай і ваеннай магутнасці. Як мы ўбачым у далейшым, гэтыя полацкія калоніі паступова перарастуць у полацкія ўдзелы.

У цэлым усе даследчыкі як на прыкмету аслаблення Полацкай зямлі ўказваюць на яе раздрабленне пасля смерці Усяслава, пры якім яна захоўвала адзінства. Тут яўнае неразуменне гістарычнага працэсу. 3 аднаго боку, сцвярджаецца прагрэсіўнасць развіцця феадалізму ў Старажытнай Русі, а з другога боку — адмоўна характарызуецца палітычная дэцэнтралізацыя, якая з’яўляецца заканамерным вынікам папярэдне ўказанага працэсу. Менавіта поступ феадалізму, што абуджаў мясцовыя эканамічныя інтарэсы, і быў той спружынай, якая прыводзіла ў pyx дэцэнтралісцкія імкненні, узмоцненыя ранейшай гісторыяй і фактарамі геаграфічнага становішча. I ўсё тэта, як ад знача лася вышэй, найперш выявілася ў Полацкай зямлі. Яна ўжо была той буйной феадальнай дзяржавай, што дабілася права на тэрытарыяльную самастойнасць. Але, апынуўшыся ў авангардзе заканамернага гістарычнага развіцця, сама Полацкая зямля, зноўтакі першая з усіх усходнееўрапейскіх земляў, падпала пад працэс феадальнага драбнення на паасобныя ўдзелы. Ужо ўпамінанне к канцу XI ст. у летапісах сямі полацкіх гарадоў, апроч сталіцы (а іх магло быць і болей), можа сведчыць аб росце гарадскіх цэнтраў, што сцягвалі вакол сябе пэўныя геаграфічныя і эканамічныя рэгіёны. Цяжка сказаць, калі паасобныя ўдзелы аформіліся канчаткова, г. зн. атрымалі свайго асобнага князя: пры Усяславе ці толькі пасля яго смерці. Некаторыя даследчыкі лічаць, што выраз «Слова…» пра Усяслава, які «князем грады рядяше», адносяць да характарыстыкі яго як полацкага князя, што раздаваў паасобныя ўдзелы сваёй зямлі сынам404. Магчыма, яно і так, але катэгарычна сцвярджаць гэта нельга, хоць можна з упэўненасцю меркаваць, што ўдзелы гэтыя з’явіліся ўжо пры Усяславе. А гэта значыць, што Полацкая зямля не была ўжо «адзіная» і пры гэтым славу тым князю і таму прынцыпова не адрознівалася ў такім сэнсе ад той, якой яна стала пасля смерці Усяслава. Апроч таго, не заўсёды драбненне на ўдзелы азначае страту палітычнага адзінства. Канкрэтныя прыклады гэтага мы пакажам пры далейшым разглядзе гісторыі Полацкай зямлі.

Эпоха Усяслава, бясспрэчна, з’яўляецца адным з самых яркіх і змястоўных перыядаў нашай гісторыі. Калі бліскучыя перамогі, атрыманыя Полаччынай у гэты час, раскрылі яе вялікія сілы і магчымасці, то трагічныя паражэнні яшчэ болын загартоўвалі яе дух для далейшых, не менш цяжкіх гістарычных выпрабаванняў. Жыццё Усяслава, поўнае крывавай барацьбы і рознабаковай кіпучай грамадскай дзейнасці, стала жывой легендай і святым паданнем, што так патрэбна народу як натхняльная сіла ў яго змаганні за сваё жыццё.

Загрузка...