Мы ўжо гаварылі пра магчымасць з’яўлення ў Полацкай зямлі ўдзелаў яшчэ ў апошніх дзесяцігоддзях XI ст. Але фіксацыя іх у пісьмовых крыніцах адбываецца ў пачатку XII ст. У сувязі з гэтым набывае важнае значэнне пытанне пра сыноў Усяслава і іх уладанні. Само сабой зразумела, што з’яўленне ўдзелаў не залежыць ад наяўнасці ў таго ці іншага ўладара нашчадкаў. Пры адсутнасці апошніх ва ўдзелах садзіліся б княскія намеснікі. Гэта аб’ектыўная заканамернасць, калі на пэўным адрэзку гістарычнага развіцця наступав тэрытарыяльнае драбненне. Яно вызначаецца геаграфічнымі, этнічнымі і, што асабліва важна, эканамічнымі прычынамі. Як мы ведаем, тэрыторыя Полаччыны, як і ўсёй Беларусі, багатая пушчамі, балотамі і рачнымі сістэмамі, садзейнічала ўтварэнню паасобных рэгіёнаў. Этнічна Полаччына ў той час не была аднародная. Яшчэ захоўваліся астравы балцкага насельніцтва, хоць. ужо ў моўных адносінах асіміляванага, але яшчэ язычніцкага. Апроч таго, калі ў паўночнай частцы Полаччыны пераважалі крывічы, то ў паўднёвай — дрыгавічы, што, як убачым, адыграла істотную ролю ва ўтварэнні першых удзелаў. Далейшае развіццё земляробства, звязанае з распрацоўкай і асваеннем новых земляў, а таксама шпаркае развіццё феадальных адносін узмацніла мясдовыя інтарэсы, што асабліва жывіла працэс тэрытарыяльнага драбнення.
Пісьмовыя крыніцы данеслі да нас звесткі пра шасцярых сыноў Усяслава: Барыса, Давыда, Глеба, Рамана, Святаслава і Расціслава. Больш заблытаным з’яўляецца пытанне аб іх старшынстве, а таксама аб іх удзелах, асабліва адразу пасля смерці Усяслава. Галоўная прычына гэтага — страта полацкіх летапісаў. Толькі яны маглі б унесці поўную яснасць у гэтым пытанні, чаго няма ў кіеўсканаўгародскім летапісанні, дзе полацкая гісторыя адбілася паасобнымі ўрыўкамі. Сярод даследчыкаў ішлі спрэчкі пра тое, хто сеў пасля смерці Усяслава на полацкім пасадзе. М. ДоўнарЗапольскі лічыў, што Давыд405. Гэтай жа думкі прытрымліваецца і Л. Аляксееў406. Аднак В. Данілевіч аспрэчваў тэту думку, лічачы, што полацкі пасад дастаўся Барысу, які, паводле тацішчаўскіх матэрыялаў, у 1102 г. фігуруе як полацк! князь. Як вядома, Густынскі летапіс паведаміў нам і княскае імя Барыса — Рагвалод408. Бясспрэчна, што яно было дадзена Усяславам свайму першынцу ў памяць пра славутага прапрадзеда Рагвалода. У сё гэта можа гаварыць за тое, што БарысРагвалод быў першым сынам Усяслава, што І дало яму права на полацкі пасад. Што да думкі Л. Аляксеева, нібыта Барыс быў друцкім князем, дык нам яна здаецца негрунтоўнай. Папершае, мы не можам з упэўненасцю сказаць, што ў пачатку XII ст. ужо існаваў гэты ўдзел. Падругое, наяўнасць нашчадкаў Барыса ў Друцку. таксама не гаворыць за гэта, бо яны маглі быць адціснуты сюды іншымі прэтэндэнтамі на полацкі пасад, што хутчэй за ўсё і адбылося. Звернем увагу і на тое, што ў БарысаРаг- валода быў сын Рагвалод, а гэта зноўтакі гаворыць, што ён, як старэйшы сын Усяслава, захоўваў традыцыю даваць старэйшаму сыну імя Рагвалод.
Магчыма, што Давыд быў другім сынам Усяслава. Не выключана таксама, што ён і Барыс былі блізнятамі і таму ў аднолькавай меры з’яўляліся законнымі прэтэндэнтамі на полацкі пасад. Адначасова мы можам меркаваць, што ён прэтэндаваў і на Менскі ўдзел, аб чым будзе сказана ніжэй. Але з адзначанага не выцякае, што Давыд пасля смерці Усяслава не атрымаў ніякага ўдзелу, бо падзеі 1103 г. паказалі, што ён валодаў тады рэальнай вайсковай сілай.
Найболып упэўнена мы можам гаварыць пра Глеба Усяславіча як пра менскага князя, бо ў такой ролі яго паказваюць летапісы ад 1104 г. да 1119 г. Адсюль вынікае, што менскі ўдзел быў першы па часе ў Полаччыне, зарэгістраваны летапісам у 1104 г.
Пра іншых сыноў Усяслава, апроч іх імёнаў, ніякіх звестак больш не захавалася.
А цяпер пяройдзем да разгляду падзей полацкай гісторыі ў пачатку XII ст. Паводле В. Тацішчава, у 1102 г. (г. зн. праз год пасля смерці Усяслава) полацкі князь Барыс хадзіў на яцвягаў і, перамогшы іх, вярнуўся назад і паставіў горад Барысаў у сваё імя409. Весткі пра нашу даўнюю гісторыю вельмі рэдкія, і таму кожная з іх уяўляе для нас вялікую каштоўнасць і патрабуе шматбаковага разгляду. Менавіта такім з’яўляецца і гэтае паведамленне, якое не захавалася ў іншых крыніцах і якое пралівае святло на розныя аспекты нашай гісторыі таго часу. Папершае, яно засведчыла, што непасрэдна за Усяславам полацкім князем стаў БарысРагвалод.
Падругое, яно, паказваючы першы паход Барыса, гэтым самым раскрыла першачарговую задачу Полацкага княства ў той час. Барыс робіць паход на яцвягаў, вядома ж, не на тых, што, паводле некаторых даследчыкаў, жылі ў Сувалкіі, а на тых, што былі зусім блізка, хутчэй за ўсё ў Верхнім Панямонні, на поўдзень ад Зах. Бярэзіны, дзе, мяркуючы па вялікай колькасці каменных магіл410, знаходзілася значная група яцвягаў у суседстве і ўперамежку з літвой. Гэты факт яшчэ раз абвяргае досыць пашыраную ў нашай гістарыяграфіі думку аб нібыта мірнай каланізацыі і асіміляцыі балцкага насельніцтва славянамі, у тым ліку і палачанамі. Як бачым, без кровапраліцця, рабаўніцтва і гвалтоўнага вываду насельніцтва тут не абыходзілася. Захопленымі ў палон яцвягамі і быў хутчэй за ўсё заселены наноў збудаваны Барысаў. Аднак гэтая думка В. Данілевіча аспрэчваецца некаторымі гісторыкамі411. 3 свайго боку, мы не бачым тут нічога неверагоднага. Адной з мэтаў паходаў князёў і было выводзіць з чужых земляў насельніцтва і засяляць ім сваю рэдка населеную зямлю. Праўда, заснаванне горада на Бярэзіне Барысам у сваё імя можа здацца праблематычным. Справа ў тым, што на карце Барысава, якая адносіцца да 1595 г., паказана рэчка Барыса 412, што на першы погляд робіць магчымым паходжанне назвы горада ад ракі. Аднак суфікс прыналежнасці — «аў» («ов») гаворыць у карысць заснавання горада Барысам. Звычайна назвы гарадоў, утвораныя ад гідронімаў, мелі суфікс «ск». Можна меркаваць, што Барысаў быў узведзены найперш як абаронны ўмацаваны пункт, на што ўказвае размяшчэнне яго гарадзішча на востраве. Відаць, недалёка адсюль праходзіў шлях з паўднёвага ўсходу, бо ў 1127 г. па ім на Барысаў рухаліся войскі чарнігаўскіх князёў. Л. Аляксеевым выказана думка, што Барысаў быў пагранічным умацаваннем413. У такім выпадку ўзнікае пытанне, з кім ішла мяжа па Бярэзіне. Рубяжы Полаччыны былі далёка адсунуты на ўсход ад гэтай ракі ўжо ў той час, і таму ніякай гаворкі аб парубежным становішчы Барысава не можа быць. I ўсё ж у сувязі з гэтым мы павінны прыгадаць сцверджанне аб заснаванні Барысава, якое мы знаходзім у «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай», якая паўтарае «Хроніку» Стрыйкоўскага. У ёй таксама пабудова Барысава прыпісваецца князю Барысу як «знак вечной граници умоцници межи Литвою и князством Полоцким»414. Як вядома, у гэтай крыніцы, складзенай, як і іншыя падобныя ёй «Хронікі», у фальсіфікатарскіх мэтах, шмат блытанага і скажонага, прадыктаванага палітычнымі абставінамі таго часу (XVI ст.). Так, князь Барыс тут выступав не як сын Усяслава, а як сын выдуманага літоўскага князя Гінгвіла, што было зроблена з мэтай даказаць літоўскае, а дакладней — жамойцкае паходжанне полацкіх князёў. Тое ж і ў адносінах літоўскай мяжы па Бярэзіне Дняпроўскай. Гэтая рака ніяк не магла размяжоўваць Полаччыну з Літвой. Відаць, у гэты час (у пачатку XII ст.) мяжа Полацкага княства з Літвой магла ісці па Бярэзіне Нёманскай, пра што сведчыць, як мы гаварылі раней, наяўнасць уздоўж яе тапонімаў Гарадок, Тарадзілава, Гарадзечна, Гародзькі і асабліва такіх, як Палачаны і Літва, якія красамоўна сведчаць аб полацкалітоўскім сумежжы. Менавіта з гэтых рубяжоў князь Барыс і пачаў свой паход супроць яцвягаў, магчыма, узяўшы ў саюзнікі варожую ім літву. Вось гэта Бярэзіна і была зблытана ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» з Бярэзінай Дняпроўскай, якая Hiбыта была мяжой паміж Полацкам і Літвой. I невыпадкова. У XVI ст. чамусьці існавала думка, што мяжа Вялікага княства Літоўскага на ўсходзе была па Бярэзіне Дняпроўскай. Нездарма ж маскоўскія паслы, прад’яўляючы прэтэнзіі сваёй дзяржавы на беларускія гарады, гаварылі паслам Вялікага княства Літоўскага: «…а рубеже был тем городом с Литовской землёю по Березыню» 4|5.
Пад 1103 г. у шэрагу летапісаў адзначана, што Давыд Усяславіч хадзіў з паўднёварускімі князямі на полаўцаў416. Гэты факт, на першы погляд, можа пацвердзіць, што менавіта Давыд сядзеў у Полацку і яго як магутнага князя запрасілі сабе ў саюзнікі паўднёварускія князі. У В. Тацішчава ён і названы полацкім князем417, аднак гэты гісторык усіх Усяславічаў называв полацкімі князямі. На нашу ж думку, болын верагодна, што Давыд сядзеў у Менску і як менскі князь удзельнічаў у паходзе на полаўцаў, які быў вельмі паспяховы, бо яго ўдзельнікі, у тым ліку, відаць, і Давыд, вярнуліся «з палонам вялікім і з славай і перамогаю вялікаю». Саюз Давыда з паўднёварускімі князямі не мог не ўстрывожыць іншых Усяславічаў, асабліва старэйшага — БарысаРагвалода і трэцяга па ўзросту і, як пакажуць далейшыя падзеі, энергічнага Глеба. I іх непакой быў апраўданы. Менск — гэта цвярдыня Полацкай зямлі на яе паўднёвых рубяжах (к таму часу ён ужо, відаць, знаходзіўся на берагах Свіслачы ля ўпадзення ў яе Нямігі), і яго ўдзел, які ахапляў досыць вялікую частку полацкіх уладанняў, мог апынуцца ў сферы ўплыву кіеўскіх князёў, што, верагодна, і было прычынай выгнання Давыда з Менска, дзе стаў княжыць Глеб. Толькі гэта акалічнасць і можа ў найбольшай ступені растлумачыць, чаму ў ліку князёў, якія ў наступным, 1104 годзе пайшлі на Глеба Менскага, быў і Давыд Усяславіч. Прывядзём поўнасцю сведчанне летапісу пра гэту падзею: «Сего же лета исходяша, посла Святополк Путяту на Менеск, а Володимер сына своего Ярополка, а Олег сам иде на Глеба, поемше Давыда Всеславича: и не успеша ничтоже, и възвратишася опять»419. Як бачна, ні вялікі князь Святаполк, ні Уладзімір Манамах не прынялі ўдзелу ў гэтым паходзе, даручыўшы ўзначальваць свае войск!: першы — ваяводу Пуцяту, другі — сыну Яраполку, што княжыў у Смаленску. I толькі АлегСвятаславіч, які ў гэты час княжыў у Ноўгарадзе Северскім, пайшоў сам, «поемше Давыда Всеславича». Гэтыя апошнія словы асабліва важныя для нас. Найперш яны паказваюць, што ў гэты час Давыд не быў полацкім князем і не быў ініцыятарам паходу, як лічыць Л. Аляксееў420, бо нельга ўявіць, каб у адносінах паўнапраўнага і магутнага полацкага князя летапісец мог сказаць, што яго с сабой «поемше» Алег. Так можна было абысціся толькі з беглым князем, што застаўся без удзелу. I. Бяляеў лічыў, што ў Алега Свята — славіча знайшоў прытулак побач з Давыдам і Раман Усяславіч, які таксама застаўся без удзелу421. Пры разглядзе ранейшых падзей мы неаднаразова ўказвалі на факты выключнай варожасці чарнігаўскіх князёў да Полацка, і таму Давыд добра ведаў, дзе яму знайсці прыстанішча, Алег Святаславіч, НоўгарадСеверскі ўдзел якога быў у непасрэднай блізкасці ад Полаччыны, з ахвотай мог прыняць да сябе беглага князя, бо разумеў, што выкарыстае ўзніклую паміж полацкімі князямі ўсобіцу для аслаблення іх зямлі. Усё гэта пацвярджае думку I. Бяляева, што Давыд уцёк да Алега Святаславіча. Грунтуючыся на тым, што Алег сам узначаліў сваё войска, можна думаць, што ён і быў ініцыятарам паходу злучаных сіл супроць Глеба, якога, відаць, меркаваў выгнаць з Менска і пасадзіць туды Давыда, які, такім чынам, быў бы верным саюзнікам ноўгарадсеверскага князя. Не выключана, што прычынай паходу на Менск магло быць і тое, што Глеб сам зрабіў напад на Кіеўскую зямлю. Аднак гэта катэгарычна сцвярджаць нельга, як гэта рабіў М. ДоўнарЗапольскі422, бо крынацы пра гэта не гавораць.
Аднак паход не ўдаўся. Галоўную прычыну гэтага трэба бачыць у моцы Менска, які меў добрыя ўмацаванні і патрэбную колькасць вайсковай сілы для абароны. Немалую ролю тут мела і тое, што і Святаполк і Манамах не былі асабліва зацікаўлены ў дапамозе Алегу Святаславічу, свайму даўняму праціўніку, чым і тлумачыцца тое, што яны асабіста не ўзначалілі свае войскі. А ваявода Пуцята і сын Уладзіміра Манамаха Яраполк, убачыўшы, што ўзяць Менск будзе нялёгкай справай, відаць, праявілі пасіўнасць у ваенных дзеяннях, што і вырашыла канчаткова няўдачу кааліцыі. Такі зыход, бясспрэчна, яшчэ болын умацаваў становішча Глеба і ў значнай ступені акрэсліў яго далейшую палітыку. У адносінах Давыда трэба думаць, што ён доўга жыць «на ласцы» Алега не мог і хутчэй за ўсё, памірыўшыся з братамі, вярнуўся на радзіму. Тым больш што для Полаччыны наступіў вельмі адказны момант, які патрабаваў ад яе князёў з’яднання ўсіх яе сіл.
Паход на яцвягаў у 1102 г. не быў выпадковай адзінкавай з’явай. Наадварот, ён сведчыў пра інтэнсіўнае пранікненне Полацка ў глыб балцкіх земляў і іх заваяванне. Гэта пацвердзіў і паход на земгалаў у 1106 г. Пад гэтай датай у Лаўрэнцьеўскім, Радзівілаўскім, Ніканаўскім, Васкрасенскім, Троіцкім летапісах і больш падрабязна ў В. Тацішчава знаходзім такі запіс: «…победйша зимегалы Всеславич, всю братью и дружины убиша 9 тысящ» 423. У Густынскім летапісе замест земгалаў значыцца жмудзь (жамайты)424. Хоць гэта і памылкова, аднак жмудзьжамайты і земгалы былі, відаць, суседнімі плямёнамі, і, магчыма, назва другой паходзіла ад назвы першай, г. зн. земгалы — тыя, што жывуць у канцы жамайтаў. Земгалы ўжо раней былі пакораны Полацкам, але, як слушна заўважыў яшчэ М. Карамзин, у дадзены момант выйшлі з падначалення і перасталі плаціць даніну. Сапраўды, у «Аповесці мінулых гадоў», якая складзена ў пачатку XII ст., адзначана, што земгалы ў ліку іншых падзвінскіх плямёнаў даніну даюць Pyci. А браць даніну з іх мог толькі Полацк. Апроч яго ніводная руская зямля не магла пашыраць сваю ўладу на Ніжняе Падзвінне. Земгалы былі самым усходнім з падзвінскіх плямёнаў, і таму іх непакорнасць пагражала Полацку страціць уладу над астатнімі падзвінскімі плямёнамі, якія жылі далей на захад. Гэтая акалічнасць асабліва ўстрывожыла Усяславічаў. 3 летапіснай інфармацыі мы даведваемся, што ў паходзе ўдзельнічалі ўсе браты Усяславічы. А гэта з’яўляецца пераканаўчым сведчаннем таго, што ўдзелы, якія з’явіліся ў Полацкай зямлі, і іх князі, нягледзячы на часовую варожасць і барацьбу паміж імі, не страцілі разумения агульных інтарэсаў усёй зямлі. Паход на земгалаў быў задуманы як грандыёзная вайсковая кампанія, якая патрабавала ўдзелу ўсіх дружын зямлі. Аднак, у адрозненне ад паходу на яцвягаў у 1102 г., гэты паход быў выключна няўдалым і катастрафічным па сваіх выніках для Полацка. Магчыма, што тут мела месца няўзгодненасць у дзеяннях усіх дружын. У тацішчаўскіх матэрыялах паказана, што гэта няўдача з’яўлялася вынікам тактыкі земгалаў, якія, сабраўшыся ў вялікім мностве, нечакана напалі з лясоў на неасцярожных палачанаў і перамаглі іх426. Разглядаючы пазней падзеі 1132 г. і 1162 г., мы ўбачым, што гэта тыповая тактыка балтаў.
Т. Нарбут таксама не абмінуў гэтай падзеі і, адносячы яе да часоў міфічнага літоўскага князя Кернуса, паказаў іх у святле перавагі Літвы над Руссю. Паводле яго, земгалы ўслед за няромай (латыголамі) не захацелі быць залежнымі ад Полацка. I вось Усяслаў (яго ўжо тады не было ў жывых) паслаў сыноў сваіх Гержэга (?) і Давыда супроць земгалаў, але апошнія разам з літвінамі перамаглі.
Цяжка сказаць, наколькі праўдзівая лічба ахвяр палачанаў — 9 тысяч чалавек. бо ў адным з летапісных варыянтаў мы бачым 900 чалавек. Калі верыць першай, то яна сведчыць не толькі аб выключна цяжкім паражэнні, але і аб вялікай магутнасці ў той час Полацкай зямлі, якая магла сабраць пры малалікасці тагачаснага насельніцтва такое тттматлікае войска для аднаго паходу. Але і другая лічба, хоць і меншая ў дзесяць разоў, таксама ўнушальная для таго часу. Магчыма, што яна і больш праўдзівая. На жаль, крыніцы не захавалі факта аднаўлення палачанамі сваёй улады над земгаламі (ён, бясспрэчна, быў асветлены ў Полацкім летапісе). А што гэта было так, не можа быць сумнення, бо, прынамсі, да пачатку XIII ст., паводле нямецкіх хронік, Ніжняе Падзвінне належала Полацку. Але на гэтым мы не заканчваем разгляд двух паходаў Барыса. Нам здаецца, што з імі звязана і ўзнікненне г. зв. Барысавых камянёў.
Гэтыя вялізныя гранітныя валуны шырокавядомыя як манументальныя помнікі нашай гісторыі і нашага старажытнага пісьменства. Былі выказаны розныя думкі пра іх з’яўленне і прызначэнне. Але ўсе яны не могуць быць прызнаны пераканаўчымі. Так, напрыклад, лічыць іх межавымі знакамі Полацкай дзяржавы няма падстаў, бо знаходзіліся яны ў месцах, якія не з’яўляліся ўскраінамі зямлі. Што яны былі пастаўлены ў гонар наведвання той ці іншай мясцовасці князем — таксама непараканаўча: вельмі ўжо мала гэтых мясцін. Думка, што яны (правільней — надпісы на іх) былі сведкамі барацьбы полацкага князя з перажыткамі паганства, таксама не зусім слушная, бо хоць выява крыжа і можа пацвярджаць яе, дык змест надпісу супярэчыць гэтаму. Наўрад ці прызначаліся гэтыя камяні для таго, каб зрабіць менш небяспечным суднаходства па Дзвіне, бо болынасць з іх знаходзіцца далёка ад гэтай ракі, на сушы.
У апошні час вядомы савецкі археолаг і гісторык Б. Рыбакоў выказаў меркаванне, згодна з якім усе надпісы на камянях былі зроблены па загаду полацкага князя Барыса ў страшэнны час голаду 1127–1128 гг. і павінны былі дараваць грахі палйчанам і забяспечыць ім ураджай428. Аднак гэта гіпотэза не тлумачыць размяшчэнне Барысавых камянёў. У прыватнасці тое, чаму болынасць з іх знаходзіцца па Дзвіне, на захад ад Полацка. Народная назва аднаго з камянёў «Барыс Хлебнік» не азначае яшчэ таго, што з імем Барыса ў гэтым выпадку асацыіравалася старажытнае аграрнае свята першых усходаў ярыны, да якога яшчэ ў пачатку XII ст. прыўрочылі дзень святых Барыса і Глеба (2 мая). Назва «Барыс Хлебнік» хутчэй за ўсё дадзена каменю за падабенства яго формы з боханам хлеба.
Нам здаецца, што даследчыкамі не было дастатковай увагі звернута на змест надпісаў на камянях, якія ўсюды аднолькавыя. У іх паабапал васьміканечнага крыжа было выбіта: «Господи помози рабу своему Борису». Як бачым, у іх выказана просьба да бога памагчы Барысу ў нейкай важнай і цяжкай справе. Беручы гэта пад увагу і ўлічваючы месцазнаходжанне Барысавых камянёў, можна прыйсці да пераканання, што з’яўленне іх звязана з вайсковымі паходамі князя Барыса на яцвягаў у 1102 г. і земгалаў у 1106 г. Як было ўжо адзначана вышэй, частка яцвягаў жыла па суседству з Полацкай зямлёй у Верхнім Панямонні, на поўдзень ад р. Заходняя Бярэзіна. Шлях на іх з Полацка мог ісці толькі праз вярхоўе Вяллі, на беразе якой і ляжаў вялікі валун. Паколькі адсюль было ўжо недалёка да яцвягаў, з якімі прадстаяў бой, то Барысам і магло быць загадана выбіць вядомыя нам ужо словы. На жаль, гэты камень, як відаць, першы Барысаў (ён знаходзіцца і цяпер у в. Камень Вілейскага рна), сапсаваны, бо па загаду аднаго памешчыка быў знішчаны надпіс на паўднёвым і заходнім баках429..
Яшчэ больш паказальным з’яўляепда размяшчэнне Барысавых камянёў па Дзвіне. Усе яны знаходзяцца на захад ад Полацка. Першы з іх у 5 км ад яго, другі і трэці — у 5 і 7 км ніжэй ад г. Дзісны, чацвёрты — ля г. Друі. Нельга не заўважыць, што кірунак размяшчэння камянёў супадаў з кірункам паходу полацкіх князёў на чале з Барысам на земгалаў. Поладкія дружыны хутчэй за ўсё і рухаліся па Дзвіне, паколькі водны шлях тады быў найболын зручны і танны. Барыс разумеў усю цяжкасць задуманага ім грандыёзнага паходу і таму мог загадваць на кожным вялікім валуне высякаць словы аб божай дапамозе яму. Але гэта, як мы ўжо ведаем, не дапамагло.
Што надпісы на Барысавых камянях былі непасрэдна звязаны з вайсковымі паходамі, добра паказвае яшчэ адзін камень, прауда, ужо не Барысаў. Ён стаяў каля сяла Краслаўкі і быў знішчаны ў 1818 г. пры расчыстцы Заходняй Дзвіны. Дык вось на ім было высечана: «Да'не убоится душа моя врага моего яко с твёрдою рукою десницы отрасль Святополка Александръ»43? Паколькі ўпомнены камень знаходзіўся за крайнім Барысавым каменем на захадзе, то можна лічыць яго больш познім. Відавочна, што ён таксама звязаны з паходам у Ніжнядзвінскія землі. Але Аляксандр Святаполкавіч у адрозненне ад Барыса ўжо не звяртаўся з просьбай да бога дапамагчы яму, а высякаў заклінанне, якое павінна было падбадзёрваць яго. Характэрна і тое, што замест крыжа тут быў выбіты шлем воіна з выявай сонца431. Такім чынам, тое, што было зацемнена неканкрэтнасцю просьбы на Барысавых камянях, на гэтым камені праступае яскрава: усе гэтыя камяні — найперш памяткі пра паходы полацкіх князёў. Трэба думаць, што Барысаў камень ля вёскі Вялікі Гарадзец Талачынскага рна быў таксама звязаны з нейкім паходам, пра які, на жаль, пісьмовыя звесткі да нас не дайшлі. Выбіваць надпісы на камянях напярэдадні здзяйснення вайсковых задум было традыцыяй у полацкіх князёў. Да гэтага прыбег і сын Барыса РагвалодВасіль, выбіўшы 7 мая 1171 г. на камені (паміж Друцкам і Оршай) надпіс, аналагічны надпісам на Барысавых камянях. Гэта ж пацвярджае і наяўнасць вялікай колькасці камянёў з выбітымі на іх крыжамі па Заходняй Дзвіне аж да Ашэрадэна, г. зн. амаль да вусця гэтай ракі. I ўсе яны маюць падабенства з Барысавымі камянямі. Няма сумнення ў тым, што яны — яшчэ адно краса — моўнае сведчанне полацкага пранікнення ў Ніжняе Падзвінне.
Вядомы і яшчэ адзін полацкі камень з надпісам «Сулйбор хрьсть», які ляжаў побач з трэцім Барысавым каменем ля в. Балоткі. Некаторыя даследчыкі расшыфроўвалі гэты надпіс так: «Моцны, храбры Барыс свят» 33. Паколькі форма крыжа і характар надпісу на гэтым камені істотна розняцца ад адпаведных выяў на іншых Барысавых камянях, то А. Сапуноў адносіў яго да пазнейшага часу. У прыватнасці ён лічыў, што гэты крыж і надпіс былі высечаны ў памяць Барыса434. Дарэчы, на вілейскім камені ёсць аналагічныя словы: «Воротишин хресть». Магчымаг што Вараціша і Сулібор — імёны тых майстроў, якія высякалі надпісы на полацкіх камянях.
Варта яшчэ дадаць, што ў XVI ст. М. Стрыйкоўскі шырокавядомыя ў народзе Барысавы камяні выкарыстаў у фальсіфікатарскіх мэтах. Каб давесці літоўскае, правільней — жамойцкае, паходжанне полацкіх князёў, ён сцвярджаў, што бачыў камень, які знаходзіўся у мілі ад Дзісны і ў сямі мілях ад Полацка і на якім меўся надпіс: «Вспоможи, господи, раба своего Бориса, сына Гингвилового». Далей ён прыпісаў гэтаму Барысу будаўніцтва Полацкай Сафіі і іншых храмаў. Няма чаго казаць, што гэта — грубая фальшыўка, бо добра вядома, што каменя з такім надпісам каля Дзісны ніколі не было і што Барыс быў не сынам выдуманага жамойцкага князя Гінгвіла, а сынам славутага Усяслава Чарадзея, які, як вядома, і будаваў Сафію. У свой час Я. Тышкевіч слушна зазначыў, што Стрыйкоўскі, пішучы гэта (маюцца на ўвазе словы «сына Гингвилового»), забыўся, што «трымаў у руцэ пяро гісторыка»435. Трэба толькі пашкадаваць, што большасць полацкіх камянёў — гэтых неацэнных помнікаў нашай старажытнасці — загінула.
Але вернемся да разгляду нашай гісторыі ў храналагічным парадку. Земгальскае паражэнне полацкіх князёў не магло не выклікаць сярод іх спрэчак, разладу і суперніцтва за полацкі пасад. Уся віна за няўдалы паход была, відаць, узвалена на Барыса. Магчыма, што менавіта ў гэты час Барыс быў пазбаўлены вечам полацкага пасада і апошні перайшоў да Давыда, які і княжыў да 1127 г. Менш шчаслівы быў лёс Рамана Усяславіча. Калі прытрымлівацца меркавання I. Бяляева, што гэты князь знайшоў прыстанішча разам з Давыдам у Алега Святаславіча, то, магчыма, у адрозненне ад свайго старэйшага брата, ён не вярнуўся на радзіму і, паводле Ніканаўскага летапісу, апынуўся ў Разані, дзе і памёр436. Розныя крыніцы паказваюць розныя даты яго смерчи 1113, 1114 і 1116 гг. Удава Рамана пазней знаходзілася ў Полацку, была ігуменняй манастыра, як засведчыла «Жыціе Ефрасінні Полацкай».
Хоць паражэнне ў паходзе на земгалаў і для Глеба Мен скага было адчувальнае, аднак яно не спыніла на доўгі час ажыццяўленне яго шырока задуманых планаў. 3 гэтага часу і да 1119 г. Глеб выступае на першы план полацкай гісторыі.
Калі Менскі ўдзел не быў першым удзелам, які з’явіўся ў Полацкай зямлі (нельга забывацца, што Ізяслаўль яшчэ ў канцы X ст. стаў уладаннем Рагнеды, што і магло з’явіцца пачаткам яго пэўнай асобнасці), то ён быў першым удзелам, які адыграў найбольш важную ролю ў Полаччыне. Выдзяленне Менскага княства не з’явілася выпадковым, яно было абумоўлена шэрагам прычын. Па сваім геаграфічным становішчы гэтае княства з’яўлялася падняпроўскай часткай Полаччыны, паколькі размяшчалася па Бярэзіне і Свіслачы. Не менш істотнае значэнне мела і тое, што цэнтр княства — Менск — знаходзіўся ў вярхоўях Свіслачы, на мяжы з Нёманскім басейнам. Усё гэта і вызначыла для Глеба кірункі пашырэння тэрыторыі Менскага княства: на ўсходзе — да Дняпра, на захадзе — да Наваградка. 3 этнічнага боку Менскае княства таксама мела свае асаблівасці. Хоць насельніцтва тут было мяшанае, дрыгавіцкакрывіцкае (пры наяўнасці яшчэ паасобных балцкіх астравоў), яно усе ж пераважна было дрыгавіцкае, што дазваляла Глебу глядзець на сябе як законнага ўладара ўсяго гэтага племя, і тым самым дало яму яшчэ адзін кірунак росту княства — на поўдзень, у глыб карэннай прыпяцкай дрыгавіцкай тэрыторыі. Аднак экспансіўная палітыка Глеба найперш была абумоўлена эканамічнымі прычынамі. Сапраўды, толькі выхад да Дняпра, Прыпяці і Нёмана мог вывесці Менск з ізаляцыі і забяспечыць яму выхад на важнейшыя гандлевыя тлях! іпанаванне над імі. 1 і
Урыўкавыя летапісныя паведамленні не даюць магчымасці аднавіць усе звёны ажыхздяўлення палітыкі Глеба Менскага ў аднолькавай паўнаце. Відаць, трохі адцягнуў яе правядзенне ўдзел у паходзе на земгалаў. Паражэнне ў ім, па ўсім відаць, намнога пагоршыла ваеннапалітычнае становішча Глеба Менскага, што змусіла яго пайсці на часовае прымірэнне з кіеўскім князем Святаполкам (дарэчы, Глеб быў жанаты з яго пляменніцай), пра што можа сведчыць пабудова Глебам у 1108 г. трапезнай у Пячэрскім манастыры і багатыя асігнаванні апошняму срэбрам і золатам. Магчыма, што гэтыя прыязныя адносіны са Святаполкам і далі Глебу магчымасць прасоўвацца да Дняпра. Ва ўсякім выпадку, к 1116 г., а хутчэй за ўсё к 1113-му, калі памёр Святаполк, Глеб Менскі або валодаў Друцкам, Копысем і Оршай, або знаходзіўся з імі ў саюзе437. Не выключана, што, як лічыў I. Бяляеў438, менавіта Глеб Менскі ў сваім руху да Дняпра і заваяваў, умацаваўшыся ў Друцку, у гэты час Оршу і Копы сь, якія належалі Смаленску. У такім выпадку можна думаць, што Глеб выкарыстаў варожасць паміж Ізяславічамі і Манамахам, які, будучы ўладальнікам Смаленска, не выступіў адразу супроць Глеба пасля захопу ім Оршы і Копыся. Выхад да Дняпра намнога павялічыў сілы Менска, што дало яму магчымасць пераключыць сваю ўвагу ў іншыя бакі, а менавіта ў кірунку Прыпяці. Аднак цяпер змяніліся палітычныя абставіны: у Кіеве пасля смерці Святаполка сеў па запрашэнні кіяўлянаў Уладзімір Манамах, даўні непрыяцель Полацка і Менска. Відаць, з гэтага часу зяоў пачынаецца абвастрэнне адносін паміж Менскам і Кіевам. Паводле кіеўскіх крыніц, уся віна за гэта клалася на Глеба. Асабліва непрывабнай асоба гэтага князя выступав са звестак Т. Нарбута. Як ўсё, што напісана ім, так і гэтыя паведамленні не могуць не выклікаць сумнення ў сваёй праўдзівасці. I ўсё ж у іх ёсць паасобныя моманты, якія не супярэчаць іншым кры- ніцам і таму заслугоўваюць увагі.
Дык вось, паводле Т. Нарбута, Глеб Менскі быў чалавекам нораву жорсткага і неспакойнага, які сваімі пачварнымі ўчынкамі выклікаў на сябе гнеў вялікага князя Святаполка, што апалчыўся разам з іншымі князямі на яго ў 1104 г. Падбадзёраны гэтым няўдалым паходам на яго, Глеб прыгнятаў сваіх падданых рознымі спосабамі і не даваў спакою суседзям. Уладанні яго апусцелі: народ бег у суседнія землі і асабліва ў Літву Завілейскую, у якой тым часам панаваў Жывінбуд. Князь менскі часта нападаў на яго ўладанні аж да р. Дзітвы і паланіў безабаронных земляробаў. Нарэшце выведзены з цярпення Жывінбуд у сваю чаргу напаў у 1114 г. на Менскае княства, спусташаючы яго, дайшоў да самай сталіцы, якую, узяўшы прыступам, спаліў і гэтым да таго застрашыў Глеба, што ён на доўгі час пакінуў яго ўладанні ў спакоі. Але, перастаўшы турбаваць Літву, Глеб звярнуўся ў другі бок, на землі братнія (?), спустошваў іх воласці і выводзіў у пал он земляробаў. Ад Прыпяці да Дняпра, ад вярхоўяў Нёмана да Дзвіны дыміліся лепшыя вёскі і воласці пад яго лютымі набегамі: цягнуў няшчасны народ у няволю, прадаваў яго ў рабства ў далёкія краі і нават за мора ці сяліў у пустэльных ваколіцах Бярэзіны. Глеб да таго прывучыў баяраў сваіх да гэтага пачварнага промыслу, што яны зрабіліся сапраўднымі гандлярамі нявольнікаў. Паўсюдна раздаваліся скаргі і нараканні супроць варварскага промыслу. Уладзімір Манамах сарамаціў Глеба, пагражаў яму, прымусіў нават кіеўскага мітрапаліта падвергнуць анафеме менскага князя і яго паплечнікаў. Нарэшце, калі і гэта не надавуміла іх, то сам вялікі князь, злучыўшыся з Давыдам Чарнігаўскім і Ольгавічамі, узяў у 1116 г. Оршу і Копысь, гарады, як бачым, належныя да Менскага княства, — уціхамірыў Глеба і дараваў яму. Але, зноў ім угневаны, даручыў у 1119 г. сыну свайму Яраполку пакараць Глеба і яго баяраў злачынных. З’явілася мноства ахвотнікаў для гэтага як бы крыжовага паходу, бо Глеб і яго баяры былі праклятыя, нават Жывінбуд прыняў удзел у гэтым паходзе. Разбіўшы нагалаву мянчанаў на берагах Бярэзіны, Яраполк пайшоў на Друцк — удзел Менскага княства, галоўнае месцазнаходжанне гандляроў нявольнікамі, узяў прыступам крэпасць і, зраўняўшы горад з зямлёй, жыхароў перасяліў на новае месца, дзе заснаваў новы горад НаваградакЖэлні. Глеб быу адведзены палонным у Кіеў, дзе і памёр 13 верасня 1119 г… На жаль, Нарбут не ўказаў, адкуль пачэрпнуты ім некаторыя з гэтых звестак, якіх мы не знаходзім у вядомых нам крыніцах. Мы прывялі поўнасцю тэту вытрымку, каб пасля ў хо- дзе разгляду далейшай гісторыі звяртацца да яе, указваючы на яе праўдападобныя і сумніцельныя дэталі.
Найперш гэтыя звесткі цікавыя тым, што яны зноў пацвердзілі факт су се детва Літвы з Менскім княствам і тым самым засведчылі сапраўднае месцазнаходжанне гэтай гістарычнай вобласці ў XII ст. Варта ўвагі, што тут выяўлена перасяленне людзей з Менскага княства ў Літву, а гэта гаворыць аб паступовай славянский каланізацыі Літоўскай зямлі. Цалкам магчымымі з’яўляюцца і выпадкі нападу Глеба Менскага на Літву як суседнюю зямлю. Гэтаму не супярэчаць і тацішчаўскія матэрыялы, з якіх відаць, што Глеб у 1119 г. ваяваў разам з Смаленскай і Новагародскую вобласць440, што магло быць зроблена толькі праз Літву. Імя літоўскага князя Жывінбуда не прыдумана Нарбутам. Яно сустракаецца ў ГаліцкаВалынскім летапісе пад 1215 г. як імя старэйшага літоўскага князя. Вядома, князь з такім імем мог быць і раней, у пачатку XII ст., тым болей што Нарбут у сваёй гісторыі гаворыць пра Жывінбудаў I і II. Але трэба ўлічваць, што Нарбут па прыкладу Стрыйкоўскага, «Кронік» і «Летайісцаў» XVI ст. мог пераносіць літоўскіх князёў як уяўных, так і сапраўдных з аднаго стагоддзя ў другое. Так што наяўнасць такога літоўскага князя ў той час з’яўляецца пытаннем праблематычным. Цяжка паверыць і ў факт нападу гэтага князя на Менск і ўзяцця яго ў 1114 г. Наўрад ці змог бы Глеб пасля такога спусташальнага набегу на яго ўладанні праз два гады адважыцца напасці на Слуцк. Хутчэй за ўсё Глеб мог пайсці на такі крок, значна ўмацаваўшыся за кошт Літвы, парабаваўшы яе аж да Дзітвы ці, больш верагодна, нават заваяваўшы яе. Менавіта толькі падначаліўшы дняпроўскія і нёманскія землі, Глеб Менскі змог набраць патрэбныя сілы для нападу на прылеглыя да Менскага княства дрыгавіцкія землі, якія ён лічыў сваімі.
Падзеі 1116 г. параўнальна добра асветлены ў крыніцах: аб іх гаворыць сам Манамах у сваім «Павучанні», дэталёвае адбіццё яны атрымалі ў «Аповесці мінулых гадоў» і ў В. Тацішчава, іх, як мы бачылі, не абмінуў і Нарбут. Толькі супаставіўшы і прааналізаваўшы ўсе гэтыя звесткі, мы і зможам скласці болынменш выразнае і аб’ектыўнае ўяўленне пра гэту драматычную старонку нашай гісторыі. Бясспрэчна, у аснову нашага разгляду трэба пакласці матэрыялы «Аповесці мінулых гадоў» і В. Тацішчава, паколькі яны самыя дэталёвыя і таму заслугоўваюць найбольшага даверу. Паводле іх, падзеі разгортваліся так. Глеб Менскі пачаў вайну з вялікім князем Уладзімірам Манамахам. Ён напаў на дрыгавічоў і спаліў Слуцк(у В. Тацішчава памылкова «Луческ»). Сам Манамах, вельмі лаканічна тлумачачы прычыну свайго паходу на Глеба, гаварыў, што апошні захапіў яго людзей441. Як слушна паказаў П. Галубоўскі, тут кіеўскі князь меў на ўвазе свой паход на Менск у 1116 г. Такім чынам, адной з мэтаў нападу Глеба на дрыгавіцкія землі быў і вывад адтуль палону. 3 тацішчаўскіх звестак відадь, што Манамах у адказ на гэта не пайшоў адразу на Глеба, а даручыў сваім пас лам строга папярэдзіць менскага князя не рабіць больш такога зла. Аднак Глеб яшчэ больш заганарыўся і пачаў усяляк ганьбіць Уладзіміравых паслоў, ніколькі не каючыся ў сваім учынку і не хочучы скарыцца Уладзіміру. Больш за тое, Глеб сам стаў дакараць кіеўскага князя і пагражадь захапіць яго вобласць. Магчыма, як гэта мы даведваемся ў Нарбута, пасля гэтага Уладзімір, ведаючы пра набожнасць Глеба, рашыў звярнуцца да мітрапаліта з просьбай праклясці непакорнага князя. Але, відаць, і гэта не дапамагло, што цалкам зразумела: інтарэсы сваёй зямлі для Глеба был! больш важныя, чым грахі перад богам. Нельга забывацца, што сыноў Усяслава было болей, чым удзелаў у Полаччыне, І таму князь, які аказваўся не на вышыні свайго становішча, мог лёгка апынуцца без удзела.
Вядома, ужытыя Манамахам перасцярогі ні ў якім разе нельга тлумачыць яго гуманнасцю. Гэты хітры і жорсткі гіалітык ведаў, што рабіў. А менавіта: найперш ён імкнуўся зрабіць модны дыпламатычны націск на Глеба, запалохаць яго і тым самым без праліддя крыві прымусіць пакарыцца сабе. Аднак ён памыліўся ў сваіх разліках і толькі пасля гэтага звярнуўся да рашучых вайсковых дзеянняў. Як і раней, яшчэ пры Усяславе, Манамах выступіў у кааліцыі з іншымі існязямі, у першую чаргу са сваімі сынамі: Вячаславам — князем смаленскім і Яраполкам — князем пераяслаўскім, стрыечным братам Давідам Святаславічам — князем чарнігаўскім і Ольгавічамі. 3 гэтага бачна, што на менскага князя рушыла ўся Паўднёвая Русь разам з модна прывязаным да яе Смаленскам. Больш за тое, Манамах і даручыў сваім саюзнікам нанесці першы ўдар па Менскім княстве з усходу. Гэта быў адначасова і самы адчувальны ўдар, бо яго задачай з’яўлялася адціснуць Глеба ад Дняпра. Паколькі прыналежнасць Падняпроўя Менску больш за ўсё пагражала Смаленску, то на яго князя Вячаслава — малодшага сына Манамаха, пастаўленага тут у 1113 г., — і была ўскладзена задача забраць гарады Оршу (яна, паводле В. Тацішчава, была ўзята прыступам 443) і Копысь, што ён і зрабіў, далучыўшы іх да сваіх уладанняў. Няма чаго казаць, якая гэта была страта для Менска. Калі Орша была важнейшым стратэгічным пунктам, валоданне якім адмыкала для Полаччыны дарогу на ўсход, на Смаленск, то Копысь меў вялікае эканамічнае значэнне, паколькі тут знаходзіўся перавоз праз Дняпро, мытня і корчмы, якія давалі выключна вялікія прыбыткі для княскай казны.
Але не толькі Вячаслаў, але і Яраполк і Давыд мелі спажыву з гэтага паходу. Яны, пранікнуўшы далей на тэрыторыю Менскага княства, захапілі 18 студзеня444 (такім чынам, падзеі фактычна адбываліся ў 1117 г. паводле нашага календара) Друцк, разрабавалі яго і «ўзялі на шчыт», г. зн. вывелі насельніцтва, якое пасля пасадзілі ў Пераяслаўскім княстве ў спецыяльна пабудаваным горадзе Жэлні. Апошняе добра сведчыць, наколькі важна было захапіць палон для засялення ім бязлюдных прастораў. Захоп Друцка меў і стратэгічнае значэнне — гэтым самым Менск адразаўся ад Полацка і пазбаўляўся дапамогі з боку апошняга.
I вось толькі цяпер, калі Глебу быў нанесены моцны флангавы ўдар, Манамах на чале свайго кіеўскага войска пайшоў на Менск (у «Аповесці мінулых гадоў» памылкова сказана «к Смоленьску»), Лаўрэнцьеўскі летапіс нават захаваў дакладную дату гэтага паходу — 28 студзеня, г. зн. праз 10 дзён пасля ўзяцця Друцка. Аднак Глеб не разгубіўся ад нанесеных яму ран і рашыў абараняцца ад Манамаха, не выходзячы за сцены свайго горада, паколькі для вайны на адкрытай прасторы ў яго не хапала войска445. Відаць, да такой тактыкі прыбег быў Глеб і ў 1104 г., калі Менск застаўся непрыступны для непрыяцеля, таму і цяпер вырашыў заняць абарону за сценамі горада. Убачыўшы непрыступнасць Менска, Уладзімір, не спадзеючыся на поспех (напэўна ж, улічыў вопыт 1104 г.) і каб не мець шмат сграт, вырашыў браць Менск не прыступам, а працяглай аблогай, каб тым самым прымусіць Глеба пад пагрозай голаду добраахвотна здацца. 3 мэтай даць зразумець гэта менскаму князю ён загадаў будаваць для сябе і для войска зімовыя памяшканні, а таксама паставіць па ўсіх дарогах конныя заставы і з зямлі Глеба сабраць корм для свайго войска і для коней446. I Глеб, спалоханы ўбачаным, вымушаны быў паслаць сваіх паслоў да Уладзіміра, просячы літасці. Усё гэта ўзрадавала Манамаха, бо ён разумеў, што доўгае стаянне зімой знясіліла б яго войска447 і перад ім магла б паўстаць непрыемная перспектыва «не успеше ничтоже», вярнуцца назад, як гэта было ў 1104 г. Але, каб болей нагнаць страху на Глеба, Манамах з вялікім гневам сказаў, што яму не будзе літасці да таго часу, пакуль Глеба і яго азлобленых дараднікаў скаванымі да яго не прывядуць448. 3 гэтымі словамі і адпусціў ён паслоў Глеба. Але адначасова таемна паслаў людзей да іх, каб яны падвучылі Глеба прасіць заступніцтва за сябе і іншых князёў, што Глеб, бачачы безвыходнасць свайго становішча, і зрабіў. I вось Манамах, як бы паважаючы просьбу князёў, абяцаў злітавацца над Глебам, калі ён сам да яго прыйдзе перапрошваць. I назаўтра Глеб разам з жонкаю, дзецьмі і вяльможамі прыйшоў да Уладзіміра і ў зборы ўсіх князёў прасіў літасці. Уладзімір жа, узяўшы ад Глеба абяцанне надалей быць паслухмяным, дараваў яму, вярнуў яму Менск і іншыя гарады і з войскам вярнуўся ў Кіеў449.
3 разгледжанага бачна, што мір паміж Манамахам і Глебам быў дасягнуты шляхам кампрамісу. Першы, гіамятаючы аб выніках паходу 1104 г., не рызыкнуў браць прыступам Менск і, ужыўшы шэраг зманлівых тактычных прыёмаў, змусіў менскага князя да пакоры. Другі ж, прыняўшы ўмовы Манамаха, збярог сваю сталіцу ад разбурэння, а сваю зямлю ад далейшага рабавання і спусташэння. I ўсё ж спроба Менска завалодадь прыпяцкімі дрыгавіцкімі землямі, якія былі вельмі важныя для Кіева ў стратэгічных і эканамічных адносінах, абышлася яму дарагой цаной, стратай важнейшага ўчастка Падняпроўя, а магчыма, як думае Л. Аляксееў, і Верхняга Панямоння450, разрабаваннем і спусташэннем Друцка. Таму зразумела, што Менску змірыцца з гэтым азначала страту ўсяго таго, што было набыта ім у апошні час і што забяспечвала яму паўнакроўнае цалітычнае і эканамічнае жыццё. Вось таму цалкам зразумела, чаму Глеб не мог доўга захоўваць мір з Манамахам. Аднак у яго не было дастатковых сіл, каб пачаць барацьбу з Кіевам. Паколькі ад стратаў Менска пацярпелі і інтарэсы Полацка, які, у прыватнасці, быў таксама адціснуты ад Дняпра, Глеб і звярнуўся па. дапамогу да палачанаў, і яны не адмовілі яму ў гэтым, што яшчэ раз пацвярджае адзінства. Полацкай зямлі і ў час раздрабнення на ўдзелы.
Трэба зазначыць, што падзеі, звязаныя з далейшай барацьбой Глеба, вельмі заблытаныя, і не толькі ў храналагічных адносінах, як лічыў В. Данілевіч451. Сапраўды, розныя даты (1117, 1119) мы бачым не толькі ў розных крыніцах, але і ў адной і той жа452. Аднак паколькі болын дэталёвыя звесткі пра гэтыя падзеі мы знаходзім у тацішчаўскіх матэрыялах, то і бяром іх за аснову. Паводле іх, у 1119 г. Глеб Менскі разам з палачанамі «паки начал воевать области Владимировых детей, Новогородскую (г. зн. Наваградскую. — М. Е.) и Смоленскую»453. Як бачым, першаю названа Новагародская зямля, што вельмі паказальна. Гэта пацвярджае меркаванне Л. Аляксеева, што Глеб Менскі ў 1116 г. страціў свае пазіцыі не толькі ў Падняпроўі, але і ў Верхнім Панямонні. Менавіта іх, лічачы гэта больш лёгкай справай, Глеб і рашыў найперш захапіць, каб, узяўшы тут патрэбныя сілы і сродкі, выкарыстаць іх для адваявання Падняпроўя. Варта звярнуць увагу на наяўнасць у той час Новагародскай вобласці. Прайшло семдзесят гадоў з нечым з часу заснавання Новагародка (1044 г.), як ён ужо стаў цэнтрам гістарьічнай вобласці ў Верхнім Панямонні. Мы ўжо ведаем, што Наваградак быў заснаваны найперш як умацаваны пункт Кіева для панавання яго над Літвой, якая была суседняй з ПолацкаМенскай зямлёй. I таму натуральна, як ужо адзначалася намі, ён стаў яшчэ адным вуз лом супярэчнасцяў паміж Кіевам і Полаччынай. Нездарма ж Усяслаў Чарадзей у 1067 г. накіраваў супроць яго свой удар. Тое ж самае недзе паміж 1116 і 1119 гадамі зрабіў і Глеб. Магчыма, Т. Нарбут меў нейкія крыніцы, якія сведчылі аб паходах Глеба на Літву, у якой нібыта княжыў Жывінбуд. У святле тацішчаўскіх звестак аб тым, што Глеб ваяваў Новагародскую вобласць, гэтыя паведамленні выглядаюць не такімі ўжо фантастычнымі, бо, зразумела, каб адваяваць Літву ці частку яе, трэба было ваяваць з Новагародкам, які належаў некаму з «дзяцей Уладзіміравых». Крыніцы не паведамляюць пра вынікі гэтага паходу. Аднак трэба думаць, што ён быў паспяховы, бо інакш Глеб не змог бы пайсці на Смаленскую вобласць, куды адышлі захопленыя ў Глеба Орша і Копысь. Хутчэй за ўсё што гэты паход Глеба прывёў Уладзіміра Манамаха да дзеянняў у адказ. Ва ўсіх летапісах гаворыцца, што супроць Глеба выступіў сам кіеўскі князь, у В. Тацішчава — што ён паслаў для гэтага сына Мсціслава, а паводле Т. Нарбута — Яраполка. Але гэта апошняе — яўнае блытанне з падзеямі 1116 г., калі Яраполк сапраўды «ўзяў на шчыт» Друцк, што Т. Нарбут адносіць да 1119 г. Зазначым яшчэ пра беспадстаўнасць сцверджання Нарбута аб тым, што Яраполк перасяліў палонных дручанаў на месца Наваградка і гэтым паклаў пачатак заснаванню горада. Дакумент 1589 г., на які спасылаўся Т. Нарбут і у якім нібыта значыўся Жэлненскі падзамак, не захаваўся4. Калі б такі падзамак меўся ў сапраўднасці, то ён, напэўна, быў бы зафіксаваны і ў іншых дакументах.
Нам здаецца, што ў пытанні, хто хадзіў на Глеба ў гэты час, большую перавагу трэба аддаць звесткам Тацішчава, што ў некаторай ступені пацвердзяць падзеі 1127–1129 гг. Мсціслаў, у хуткім часе прыйшоўшы да Менска, прыступам узяў яго і, не прыняўшы просьбы Глеба аб міры, паланіў князя і прывёз у Кіеў, дзе, як паведамляе Іпацьеўскі летапіс, менскі князь памёр 13 верасня 1119 г.455. Пахаваны ён быў у КіеваПячэрскай лаўры ў галавах Фядосія. Праўда, дата смерці Глеба можа быць аспрэчана, паколькі ў Іпацьеўскім летапісе пасля паведамлення пра смерць жонкі Глеба ў 1158 г. зазначана, што яна сорак гадоў была ўдавой, з чаго можна меркаваць аб смерці Глеба ў 1118 г., гэтак жа як і аб яго паланенні ў гэтым годзе. Паўтараем, падзея гэтая ў храня лагічных адносінах вельмі заблытаная.
Нельга не звярнуць увагі на невялікі час, які прайшоў між узяццем Глеба ў палон і яго смерцю, што не можа не навесці на думку аб яе гвалтоўным характары. Што ж, Глеб Менскі быў моцнай палітычнай постаццю, як і ў свой час яго бацька Усяслаў, прыносіў шмат клопатаў Кіеву, і таму хутчэйшае пазбаўленне ад яго для Манамаха было пажаданым. Кіеўскія князі на прыкладзе падзей 1068 г. добра ведалі, як небяспечна трымаць у Кіеве палоннага полацкага князя і да якіх непажаданых эксцэсаў гэта можа прывесці, Значна пазней, у 1147 г., з намовы групоўкі кіеўскіх баяраў, якія баяліся паўтарэння гісторыі з Усяславам, быў забіты князь Ігар, што знаходзіўся тады «ў порубе». Што казаць ужо тады пра 1119 г., калі яшчэ было ў памяці шырокае народнае паўстаннеў1113 г.,і хто ведае, ці не пасадзілі б у ходзе яго, як гэта было з Усяславам у 1068 г., на кіеўскі пасад зноў полацкага князя, скажам, Глеба, каб ён тады трапіў у палон? Беручы гэта пад у вагу, нельга здзіўляцца, чаму так хутка памёр Глеб. Аднак усё гэта толькі меркаванні.
Захоплены войскамі Мсціслава, Менск быў далучаны да кіеўскіх уладанняў. Паводле меркаванняў некаторых даследчыкаў, ён не быу аддадзены непасрэдна камунебудзь з сыноў Манамаха, а кіраваўся апошнім праз яго мужоў456.
У Т. Нарбута Глеб Менскі выступае вельмі адыёзнай фігурай — жорсткі, хітры, здольны на пачварныя ўчынкі. Вераго днасць такога абвяргаць нельга, бо ўсё гэта было характэрна для ўсіх тагачасных уладароў, і Глеб не мог быць рэдкім выключэннем. Варта ўвагі паведамленне Т. Нарбута аб вялікіх памерах нявольніцкага гандлю ў Менскім княстве. I хоць не пацверджанае ніякімі крыніцамі, тым не менш яно небеспадстаўнае. У сучаснай гістарычнай навуцы ўсё больш мацнеюць галасы тых, хто сцвярджае аб панаванні ва Усходняй Еўропе ў той час не феадальнага, а рабаўладальніцкага ладу. Менскае княства таксама не магло быць выключэннем з гэтага. Таму цалкам магчыма, што як сам Глеб, так і яго баяры вялі нявольніцкі гандаль. Магчыма, што сапраўды Друцк як горад, які блізка знаходзіўся ад Дняпра, і быў найбольш важным цэнтрам нявольніцкага гандлю. Набегі Глеба на суседнія землі маглі мець адной з мэтаў захоп людзей, якіх пасля пускалі на продаж.
Трагічны фінал дзейнасці ніколькі не змяншае значэння Глеба Менскага ў нашай гісторыі. Д. Леанардаў зусім слушна зазначыў, што сцяг барацьбы Рагвалодавічаў з цэнтралісцкімі памкненнямі Кіева пасля смерці Усяслава апынуўся ў руках Глеба458. Пад гэтым сцягам прайшла бурная шпаркацечная дзейнасць гэтага самага выдатнага нашчадка Усяслава. Поўнасцю аддаўшыся справе пашырэння і ўзбагачэння свайго княства, Глеб ніколі не траціў здольнасці бачыць агульныя інтарэсы ўсёй Полацкай зямлі. Больш за тое, кожны ўдзел фактычна браў на сябе паасобныя ўнутраныя і знешнепалітычныя заданы ўсёй Полацкай зямлі, якая к гэтаму часу значна пашырылася і не магла ўжо з аднаго цэнтра функцыяніраваць ва ўсёй складанасці свайго дзяржаўнага жыцця. Вось жа Менскае княства і ўзяло на сябе найперш такую важную задачу Полацка, як аднаўленне адзінства крывіцкай і дрыгавіцкапрыпяцкай земляў, царушанае яшчэ ў часы Аскольда і Дзіра, часова адноўленае Рагвалодам і страчанае зноў пры Уладзіміру Святаславічу. Гэта імкненне да адзінства выяўлялася не толькі з боку Полацка, але і з боку дрыгавічоў, што бачыў не толькі Глеб, але, як пакажуць далейшыя падзеі, і самі кіеўскія князі. А гэта значыць, што дзеянні Глеба Менскага ў адносінах дрыгавіцкапры- пяцкіх земляў не былі валюнтарысцкія. У грандыёзных планах Глеба Менскага па далучэнні да свайго княства нёманскіх, дняпроўскіх і прыпяцкіх земляў добра выяўляюцца контуры будучай Беларусі і цэнтральнае значэнне ў ёй Менска. Ажыццяўленне гэтай ідэі праз восем стагоддзяў выдатна пацвердзіла выключную палітычную праніклівасць Глеба Менскага.
Пасля Глеба засталося трое сыноў: Вала дар, Расціслаў і Усевалад, з якіх першы, як убачым, быў найбольш паслядоўным прадаўжальнікам справы бацькі.
Паражэнне Менска з’явілася пралогам да яшчэ болыпай трагедыі, якая напаткала Полаччыну праз некалькі гадоў. Праўда, гэты прамежак часу застаўся амаль неасветленым у крыніцах. I толькі ў матэрыялах В. Тацішчава пад 1121 г. знаходзім такі запіс: «Владимир, князь великий, был с детми своими в Смоленске для рассмотрения несогласен и усмирения полоцких князей и некоторых других разпорядков»459. У свой час В. Данілевіч усумніўся ў праўдзівасці гэтага паведамлення 460. Аднак Л. Аляксееў, грунтуючыся на паасобных фактах, слушна лічыць гэты запіс вартым веры461. У той самы час ён выказаў думку, што ўказанае паведамленне з’яўляецца паказчыкам таго, што Уладзімір Манамах умешваўся ў справы полацкіх князёў як у справы сваіх васалаў і імператыўна дыктаваў умовы. Аднак мы лічым, што гэта катэгарычнае сцверджанне з’яўляецца вынікам няўважлівага чытання тэксту. Найперш звяртае ўвагу на сябе тое, што ў Смаленску быў не адзін Манамах, a і яго сыны, г. зн. тут фактычна адбываўся княскі з’езд накшталт з’езда ў Любечы і інш. На гэта ўказвае і тое, што тут апроч полацкіх спраў разглядаўся і шэраг іншых «разпорядков». Але ў такім выпадку гэты з'езд быў унікальны, бо на ім прысутнічалі і полацкія князі, што не назіралася на папярэдніх з’ездах. Чаго ж былі пакліканы сюды Усяславічы? У тэксце сказана, што Уладзімір прыехаў у Смаленск для разгдяду іх «несогласей». Тут з тэксту незразумела, пра якія нязгоды ідзе гаворка. Паміж самімі полацкімі князямі ці паміж імі з аднаго боку і Уладзімірам і яго сынамі з другога боку? Але навошта было Манамаху, вопытнаму палітыку, мірыць полацкіх князёў паміж сабою? Наадварот, для яго асабліва былі выгадныя нязгоды паміж імі, і таму з яго боку было б недарэчным мірыць сваіх даўніх ворагаў. Са сказанага становінда зразумела, што тут маюцца на ўвазе нязгоды паміж полацкімі князямі і Манамахам. Можна думаць, што найважнейшай прычынай, якая жывіла гэтыя нязгоды, была кіеўская анексія Менска і яго зямлі, з чым не маглі прымірыцца полацкія князі і таму выказвалі свой пратэст, а то і пагрозу вярнуць назад заваяванае. (Тут дарэчы будзе заўважыць, што, магчыма, гэты з’езд адбыўся ў Менску, які памылкова, як у «Аповесці мінулых гадоў» і іншых летапісах над 1116 г., названы Смаленскам.) Вось, як сказана ў тацішчаўскім тэксце, для «усмирения» і былі выкліканы полацкія князі Манамахам. Напэўна ж, з боку Манамаха і яго сыноў была выказана пагроза, што калі Усяславічы не ўціхамірацца, то будуць мець справу са злучанымі сіламі ўсёй Русі. Вось для чаго разам з Манамахам прыехалі і яго «дзеці», каб полацкія князі наглядна ўбачылі, наколькі супроць іх салідарныя паміж сабою ўсе рускія князі. Як пакажуць далейшыя гіадзеі, полацкія князі не спалохаліся і не ўціхамірыліся, што і выклікала надзвычай дружны вайсковы наступ на Полацкую зямлю. Але гэта адбылося ўжо пасля смерці Манамаха, калі кіеўскі пасад заняў яго сын Мсціслаў.
Уладзімір Манамах, паводле думкі многіх гісторыкаў, з’яўляўся апошнім моцным кіеўскім князем, пасля смерці якога ў 1125 г. наступіў поўны развал Кіеўскай дзяржавы. Вядома, у палітычных, дзяржаўных і вайсковых талентах Манамаху адмаўляць нельга, і ўсё гэта мела пэўнае значэнне для ўтрымання дзяржавы ад канчатковага распаду. Усю безнадзейнасць далейшага існавання «імперыі Рурыкавічаў» не маглі не бачыць і полацкія князі. I таму адразу пасля смерці Уладзіміра намерыліся пакарыстацца гэтым. Аднак Кіеў, хоць і знаходзіўся ў стане палітычнага заняпаду, мог сабраць апошнія сілы і нанесці Полацку жорсткі ўдар. Менавіта палачане сваімі дзеяннямі і выклікалі ў Кіева яго апошнюю магутную палітычную сутаргу, якая вельмі дорага каштавала Полацку.
На жаль, у крыніцах, у тым ліку такіх, як Лаўрэнцьеўскі і Іпацьеўскі летапісы, прычыны паходу рускіх войскаў на Полацк у 1127 г. не ўказаны, і гэта стала прычынай домыслаў шэрагу гісторыкаў аб тым, нхто выклікала гэту вайсковую акцыю Кіева. Тут меў значэнне і недавер да тацішчаўскіх звестак, якія лічыліся не вартымі ўвагі. Але цяпер, калі канчаткова даказана іх праўдзівасць, мы можам смела на іх абаперціся, бо менавіта ў іх і ўказана праўдзівая карціна гэтага паходу кіеўскіх князёў. Так, мы чытаем, што Мсціслаў паслаў войскі, бо бачыў «полоцких князей великое безпокойство, что области, данные братьям и сынам его, непрестанно нападая, разоряли…» 463. Найперш мы звернем увагу на тое, што гэтае сведчанне яшчэ раз пацвердзіла адзінства ўсіх полацкіх князёў у змаганні за інтарэсы сваёй зямлі. Далей ясна вынікае, што палачане, не змірыўшыся са стратай Менска і іншых гарадоў і земляў, раздадзеных Манамахавічам, бесперастанку імкнуліся адваяваць іх. I таму з усіх меркаванняў наконт кіеўскага наступления на Полаччыну было самым слушным меркаванне С. Салаўёва, які зазначыў, што, «быць можа, Усяславічы не маглі забыць страты Менска і гэта было галоўным повадам для вайны»464. Сапраўды, з анексіяй Менска Полацк, ужо нічым болей не заслонены, быў адкрыты для нанясення яму непасрэднага ўдару, і таму не мог не імкнуцца да адваявання свайго паўднёвага фарпоста. 3 другога боку, Кіеў таксама разумеў стратэгічнае значэнне Менска для Полацка і таму не жадаў выпускаць яго з сваіх рук, каб выкарыстаць гэты плацдарм для вырашальнага ўдару па Усяславічах.
Толькі ў Іпацьеўскім і Густынскім летапісах агульнарускі паход на Полацк значыцца пад 1128 г., ва ўсіх жа астатніх, у тым ліку і ў найболын раннім Лаўрэнцьеўскім, — пад 1127 г. Улічваючы гэта, трэба прызнаць большую праўдзівасць датыроўкі ў астатніх крыніцах, хоць Л. Аляксееў палічыў патрэбным прытрымлівацца Іпацьеўскага летапісу465, не ўлічваючы яго дэфектыўнасці ў шэрагу месцаў і вельмі лаканічнага выкладу гэтых падзей у Густынскім летапісе.
Яшчэ ў свой час М. ДоўнарЗапольскі адзначыў выключнае адзінства рускіх князёў у барацьбе з Полацкам і што таму яны з большай ахвотай ішлі на яго, чым на полаўцаў466. Сапраўды, паход 1127 г. быў выключны па колькасці яго ўдзельнікаў і велічыні іх войска. Гэта, у сваю чаргу, выклікала неабходнасць каардынацыі дзеянняў удзельнікаў такой грандыёзнай вайсковай кампаніі. Летапісныя матэрыялы паказваюць, што план яе быў распрацаваны ў д эта лях. Паводле яго, шматлікія войскі саюзнікаў павінны былі ўвайсці ў Полацкую зямлю адначасова і ісці «четырьмя путьмп», накіраванымі супроць яе важнейшых абарончых пунктаў: Ізяслаўля, Лагожска, Барысава і Друцка. Найболыныя сілы былі накіраваны Па заходні фланг полацкай абарончай лініі, а менавіта на г. Ізяслаўль. Гэта вельмі важная акалічнасць, і мы на ёй павінны спыніцца больш падрабязна. Найперш мы бачым, што Ізяслаўль быў ужо цэнтрам асобнага ўдзелу і што, як пасведчаць далейшыя падзеі, меў свайго князя. У адрозненне ад суседняга Менска ён не быў далучаны да кіеўскіх уладанняў. Магчыма, што гэта было вынікам здзелкі Полацка з Кіевам. Успомнім, што, паводле В. Тацішчава, паход на Менск у 1119 г. рабіў па загаду Манамаха яго сын Мсціслаў. Не выключана, што ён хацеў адабраць ад Полацка і Ізяслаўль, але палачане адстаялі яго, згадзіўшыся на шлюб дачкі Мсціслава з ізяслаўскім князем Брачыславам, што як бы гарантавала лаяльнасць гэтага горада да Кіева. Але, як і ўсюды, так і тут, сваяцкі саюз лёгка ўступаў месца палітычным інтарэсам. Паколькі Ізяслаўль пасля страты Менска займаў крайние паўднёвае становішча ў непасрэднай блізкасці да кіеўскіх уладанняў, то ён стаў як бы дублёрам Менска і быў ператвораны ў найбольш умацаваны бастыён, што і выявілася ў хуткім часе.
Як указвалася раней, паводле Лаўрэнцьеўскага летапісу, Ізяслаўль быў пабудаваны ў канцы X ст. кіеўскім князем Уладзімірам для Рагнеды і іх сына Ізяслава. Аднак гэта легенда. Звычайна князі будавалі гарады ў сваё імя, і таму болын верагодна, як заўважыў М. ДоўнарЗаполькі, што Ізяслаўль быў пабудаваны самім Ізяславам як каланізацыйны пункт467, з якога пачалося полацкае пранікненне ў Літву. Нездарма ж у Густынскім летапісе сказана, што Мсціслаў паслаў усіх князёў «в Литву ко Изяславлю»468. Відаць, і гэта пакажуць далейшыя падзеі, Мсціслаў добра ведаў прызначэнне Літвы для Полацка як аднаго з рэзерваў яго вайсковай магутнасці. Таму ўзяцце Ізяслаўля войскамі Мсціслава побач з іншым ставіла сваёй мэтай адрэзаць ад Полацка Літву.
Усе гэтыя абставіны і змусілі Мсціслава паслаць на Ізяслаўль найбольшыя сілы, якія складаліся з войскаў чатырох князёў: Андрэя з Уладзіміра Валынскага, Вячаслава з Турава (абодва браты Мсціслава), Усевалада з Гародна (сучасныя даследчыкі бяздоказна атаясамляюць яго з г. Гродна, некаторыя ж іншыя, як А. Няволін, П. Сямёнаў, М. ДоўнарЗа- польскі, бачылі ў ім м. Гародна Пінскага павета, што болей слушна) і Вячаслава Яраславіча з Клецка. На Лагожск, які займаў адно з цэнтральных месцаў у абароне Полаччыны, было паслана войска на чале з сынам Мсціслава, што княжыў у Курску. Вельмі важная задача стаяла і перад чарнігаўскім князем Давыдам Ольгавічам і яго братамі, якія ў саюзе з торкамі на чале з ваяводам Іванам Вайцішычам павінны былі ўзяць Барысаў, а адтуль ісці на Стрэжаў (Л. Аляксееў атаясамляе яго з в. Стрыжава ў сучасным Бешанковіцкім раёне469, што верагодна, бо ў В. Тацішчава значыцца «Стрйжев»470), а адтуль ужо адкрываўся шлях на Полацк. На смаленскага князя Расціслава, сына Мсціслава, было ўскладзена ўзяцце Друцка (як бачым, гэты горад адрадзіўся пасля яго разбурэння ў 1116 г.).
Каб не даць магчымасці Полацку сканцэнтраваць свае сілы на якімнебудзь адным участку, а таксама ўнесці ў асяроддзе яго насельніцтва страх і разгубленасць, было дамоўлена паміж удзельнікамі кааліцыі «пуститься на вороп», г. зн. штурмаваць чатыры полацкія гарады адначасова, а менавіта 4 жніўня. Аднак тэты план быў парушаны Ізяславам, які на дзень раней пачаў ваенныя дзеянні. Праўда, летапіс не дае падставы сцвярджаць, што ён непасрэдна стаў браць «на вароп» Лагожск, бо там толькі і сказана, што ён «зая людей от города», г. зн. тых, што абаранялі Лагожск, і якія, «устрашившеся» вялікай сілы, здаліся. Мы не можам з упэўненасцю сказаць, ці ўзяў Ізяслаў Лагожск, бо ў летапісе сказана, што ён «перестрян два дни у Логожска» (значыць, не ў гора дзе, каля яго), не пайшоў далей на Полацк, а накіраваўся да Ізяслаўля. Нельга ўпэўнена сказаць, чым гэта было выклікана: ці тым, што ў задачу Ізяслава не ўваходзіла ісці на Полацк, паколькі гэта, як думае Л. Аляксееў, ускладвалася выключна на чарнігаўцаў і торкаў, ці неабходнасцю аказаць сваім дзядзькам, якія штурмавалі Ізяслаўль, дапамогу, як сказана ў В. Тацішчава471. I вось, ідучы з Лагожска ў Ізяслаўль, Ізяслаў бярэ ў палон князя Брачыслава. Трэба зазначыць, што гэта не зусім яснае месца ў летапісе. Папершае, хто такі Брачыслаў. Імя гэта — чыста полацкае. Праўда, у кіеўскага князя Святаполка малодшы сын насіў таксама гэта імя. Аднак што мы туг маем справу не з ім, не можа быць і гаворкі, бо за некалькі месяцаў да паходу на Полацк ён памёр. У літаратуры наконт месца князявання Брачыслава назіраецца блытаніна. Так, Л. Аляксееў на адной і той жа старонцы сцвярджае, што гэта быў лагожскі князь, а пасля, што гэта быў ізяслаўскі князь473. Выказвалася думка, што ён быў лагожскаізяслаўскім князем474. Аднак з далейшага тэксту летапісу, як у бачым, можна ўпэўнена меркаваць, што Брачыслаў быў ізяслаўскім князем, што і дае нам цвёрды грунт гаварыць аб наяўнасці побач з Менскім і Ізяслаўскага ўдзела Полацкай зямлі. Пры якіх жа абставінах Брачыслаў трапіў у палон да свайго швагра Ізяслава? У летапісе гаворыцца, што ён ішоў «к отцу своему» і аказаўся ў час паланення «посреде пути». Паколькі Ізяслаў ішоў з войскам ад Лагожска да Ізяслаўля і на паўдарозе сустрэў Брачыслава, то зразумела, што апошні ішоў у адваротным кірунку, г. зн. з Ізяслаўля ў Лагожск, дзе, па ўсім відаць, і быў яго бацька. I гэта закрэслівае сцверджанне, нібыта Брачыслаў быў ізяслаўскалагожскім князем. А вось менавіта хто быў бацькам Брачыслава, і застаецца невядомым, бо летапіс не называе яго імя. Ва ўсякім выпадку, не мог быць яго бацькам Давыд475, бо вядома, што ён у гэты час быў князем у Полацку, а не ў Лагожску.
3 летапісу не відаць, чаго ішоў Брачыслаў да свайго бацькі. Магчыма, што і на дапамогу яму, як сказана ў В. Тацішчава476, не ведаючы, што тое ж самае чакае і яго горад (напад на Лагожск пачаўся на дзень раней). Сапраўды, летапіс далей сведчыць, што ізяслаўцы абараняліся без свайго князя. Летапіс таксама паказвае, што Брачыслаў, відаць, убачыўшы войска Ізяслава, спалохаўся і «не мог поити ни семо, ни овамо» «и иде шюрину своему в руце». I вось Ізяслаў, ведучы зараз Брачыслава і па лонных лагожцаў (паводле В. Тацішчава, «знатнейших»), рухаўся да Ізяслаўля.
Ізяслаўцы сустрэлі ворагаў мужна і стойка супраціўляліся, нягледзячы на шматлікасць непрыяцеля і адсутнасць свайго князя. Але калі, убачыўшы яго і лагожцаў, што ішлі да Ізяслаўля і якім нічога дрэннага не было зроблена варожым войскам, ізяслаўцы, акружаныя сіламі пяці князёў, вымушаны былі здацца, паверыўшы слову Вячаслава (князя тураўскага), што яны не будуць «узяты на шчыт». Гэта было ўвечары, а ноччу апантанае прагай рабаваць войска ўварвалася на чале з ваяводамі Вараціславам і Іванкам у Ізяслаўль і пачало свае бясчынствы. Нават з вялікімі цяжкасцямі і з «праліццём крыві» ўдалося выратаваць ад рабунку маёмасць дачкі Мсціслава, жонкі Брачыслава (апошняе з’яўляецца яшчэ адным доказам, што Брачыслаў быў ізяслаўскім князем, паколькі яго жонка жыла ў Ізяслаўлі).
Трэба зазначыць, што летапіснае паведамленне аб падзеях 1127 г. вельмі падрабязнае ў пачатку, у канцы зусім кароткае. Так, у ім нічога не паведамляецца, як разгортваліся ваенныя дзеянні ў Барысаве і Друцку, і таму можна толькі здагадвацца, што вынікі іх былі не менш агідныя, чым у Ізяслаўлі, асабліва калі ўлічыць, што ў складзе тых войскаў былі торкі.
I ўсё ж, нягледзячы на такія жорсткія ўдары, Полацк яшчэ не траціў надзеі і мог весці барацьбу. Але калі з поўначы ў напрамку Неклача пачало рухацца наўгародскае войска на чале з Усеваладам Мсціславічам (сынам вялікага князя), у выніку чаго Полацкая зямля была сціснута з усіх бакоў, стала зразумелая бесперспектыўнасць выратаваць краіну ад заваявання вайсковымі сродкамі, і ўся надзея была ўскладзена на дыпламатычныя перагаворы. Асабліва паказальна тое, што ў гэты крытычны момант для Полаччыны на першы план выступав веча. Тацішчаўскія звесткі яскрава паказваюць гэта. Веча ў выпадку крайний неабходнасці лёгка маніпулявала сваімі князямі. Менавіта цяпер палачане (вядома ж, не ўсе, a іх веча, якое складалася з «лепшых людзей») усю віну за «няпраўду» ўсклалі на Давыда і іншых князёў, выдалілі Давыда з сынамі з Полацка і ўзялі на месца яго РагвалодаБарыса. Дарэчы будзе прыгадаць, што I. Бяляеў нават лічыў прычынай паходу 1127 г. тое, што Мсціслаў хацеў выкарыстаць барацьбу князёў Барыса з Давыдам за полацкі пасад, каб падначаліць сабе Полацк477. Аднак гэта не пацвярджаецца крыніцамі. У прыватнасці, нельга катэгарычна сцвярджаць, што ізяслаўскі князь Брачыслаў, што прыходзіўся зяцем Мсціславу, быў сынам Барыса, якога таму і падтрымліваў вялікі князь. 3 разгледжанага мы бачылі, што і Брачыслаў і яго ўдзел пацярпелі не менш, а можа, яшчэ больш ад паходаў кіеўскіх князёў.
Паводле летапісу, Мсціслаў згадзіўся з прапановаю палачанаў, ухваліў БарысаРагвалода на полацкім пасадзе, і на гэтым яго вайсковая кампанія на Полацкую зямлю як быццам закончылася.
Аднак тут паўстае пытанне: «Няўжо дастаткова было для Нолацка толькі замены аднаго князя другім, каб спыніць такі грандыёзны паход?» Яно заўсёды хвалявала даследчыкаў. Перш за ўсё слушна ўказвалася, што падобная сітуацыя складвалася не ўпершыню, што яна мела месца ў 1021, 1067 гадах, калі кіеўскія войскі, маючы магчьімасць узяць Полацк, адмаўляліся ад гэтага намеру478. Нельга адмаўляць наяўнасці супярэчнасцяў паміж Манамахавічамі і Ольгавічамі, што магло перашкодзіць ажыццяўленню канчатковай мэты паходу — узяццю Полацка479. Але наўрад ці гэта прычына была галоўная. Апроч таго, летапіс не дае падставы гаварыць, што Барыс быў кампраміснай асобай паміж Манамахавічамі і Ольгавічамі480. У крыніцы ясна сказана, што менавіта Мсціслаў адобрыў кандыдатуру Рагвалода481. Таксама нельга катэгарычна сцвярджаць, што Барыс у гэты час быў друцкім князем482.
Перш за ўсё прычыну спынення паходу трэба бачыць у тым, што як і ў 1021, 1067, 1116 гадах, так і цяпер перад кіеўскімі князямі паўставала перспектыва зацяжной вайны з няпэўнымі вынікамі. Трэба ўлічваць, што кіеўскія войскі, маючы ў асноўным справу з паўднёвымі вандроўнымі плямёнамі, вялі вайсковыя дзеянні ва ўмовах стэпу, у адкрытай мясцовасці. I таму прыродныя ўмовы Полаччыны з яе пушчамі, балотамі, мноствам рэк і азёраў былі непрывычныя для паўднёварусаў. У закрытий мясцовасці для іх усюды таілася пагроза (як убачым далей, у гэтым яны асабліва добра пераканаліся ў 1132 г.). Вось чаму Мсціслаў і ўсе ўдзельнікі кааліцыі, задаволіўшыся прызнаннем палачанамі сваёй пакоры, рашылі спыніць далейшае прасоўванне. Да таго ж вярталіся яны не з пустымі рукамі. Калі пра войскі, якія бралі Ізяслаўль, сказана, што яны «возвратишася с многым палоном», то трэба думаць, што і іншыя ўдзельнікі паходу мелі не менш здабычы. Хоць кіеўскія войскі адышлі з Ізяслаўля, Барысава, Друцка, аднак Менск не быў верну ты Полаччыне, што ў вялікай меры і прывяло да ўзнаўлення яго барацьбы з Кіевам.
БарысРагвалод на гэты раз нядоўга княжыў у Полацку. У насту пным, 1128 го дзе (паводле Іпацьеўскага і Густынскага летапісаў у 1129 г.) ён памёр. Не выключана, што гэтая смерць была паскорана самімі палачанамі, каб тым самым вызваліць сябе ад абавязацельстваў перад Кіевам. Невядома, хто пасля смерці БарысаРагвалода заняў полацкі пасад. Паколькі ў ліку высланых пазней полацкіх князёў першы названы Давыд, можна меркаваць, што ён зноў вярнуўся ў Полацк пасля смерці Барыса. Але справа тут не ў паасобным якімнебудзь полацкім князю, бо наступныя падзеі пакажуць, што ўсе яны былі адзіныя ў адстойванні інтарэсаў сваёй зямлі.
Зусім невыпадкова, што менавіта ў гэты час, калі барацьба паміж Кіевам і Полацкам дасягае найвышэйшага напалу, у Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1128 г. заносіцца ўжо вядомае нам паданне аб помсце Рагнеды Уладзіміру за нанесеныя ёй і яе зямлі крыўды. Яно растлумачвала, чаму «меч взймають Рогволожи внуци противо Ярославлих внуков» ці, як яшчэ больш выразна сказана ў тацішчаўскай крыніцы, чаму «непрерывно меж до внучаты Изяславли и Ярославли происходит вражда, и меч содержат голый, к войне приготовленный»483.
Відаць, адной з умоў міру 1127 г. было патрабаванне ад палачанаў абавязкова ўдзельнічаць у вайсковых мерапрыемствах Кіева. I вось, як сведчаць тацішчаўскія крыніцы, Мсціслаў, збіраючыся ў 1128 г. у паход на полаўцаў, паслаў да ўсіх князёў, у тым ліку і да полацкіх (у тэксце сказана «к полоцким и кривицким» 84) загад прыходзіць з войскам да Кіева, каб пасля супольнымі сіламі лягчэй перамагчы ворага. I ў той час, калі ўсе князі адгукнуліся на заклік Мсціслава, полацкія не толькі не паслухаліся, але і сваю адмову япічэ падмацавалі здзеклівымі словамі: «Ты з Боняком ІПелудяком здравствуйте оба и управляйтесь сами, а мы имеем дома что делать»485. У гэтым адказе асабліва яскрава выявілася разумение палачанамі сваіх інтарэсаў. Зусім зразумела, што дзёрзкімі словамі палачанаў Мсціслаў «вельми оскорбяся»486. I таму адразу пасля свайго пераможнага паходу на полаўцаў ён прыступіў да расправы з Полацкам. Найперш мы даведваемся, што Полацк, як толькі Мсціслаў пайшоў на полаўцаў, адразу напаў на кіеўскія ўладанні, ці, як казаў Мсціслаў, «на пределы братеи» яго. I гэта зразумела: Полацк заўсёды вьпсарыстоўваў барацьбу Кіева на паўднёвых рубяжах для нападу на яго ўладанні. Трэба думаць, што палачане зрабілі спробу адваяваць Менск як найболын важны для іх стратэгічны і эканамічны вузе л, а таксама прыдняпроўскія землі з Оршай і Копысем. I гэта ў дадатак да ранейшага не магло яшчэ больш не ўгнявіць Мсціслава. 3 летапісных і тацішчаўскіх звестак нельга зрабіць высновы аб новым паходзе рускіх князёў на Полаччыну. У В. Тацішчава толькі сказана, што Мсціслаў, вярнуўшыся з паходу на полаўцаў, «послал в Полоцк воевод своих»488. Вядома ж, гэтыя словы нельга разумець літаральна. Наіўна было б думаць, што ваяводы рызыкнуді б паказацца ў Полацку без войска. Ды ўжо тое, што былі пасланы менавіта ваяводы, гаворьщь, што без вайсковай сілы тут не абышлося. Застаецца невядомым, ці аказалі палачане супраціўленне кіеўскім ваяводам. Вядома толькі, што яны, апынуўшыся ў Полаччыне, з мэтай атрымання больш лёгкай перамогі, узялі стаўку на раскол полацкага грамадства. Тактыка гэта была выпрацавана яшчэ ў Кіеве. Паводле В. Тацішчава, Мсціслаў загадаў сваім ваяводам аб’яўляць усім гарадам і землям Полаччыны, што не яны вінаватыя ў злачынствах перад ім І таму ім не будзе прычынена ніякага разбурэння і праліцця крыві, калі яны не заступяцца за сваіх князёў, адзіных віноўнікаў зла, прычыненага Мсціславу489. Вядома, ручацца за праўдзівасць гэтага, як і далейшага, мы не можам, тым болей што тыя адсутнічаюць у іншых крыніцах. Аднак усё гэта ў духу сталай кіеўскай палітыкі ў адносінах да полацкіх князёў. Забойства Уладзімірам Рагвалода і яго сыноў каля 980 г., захоп у палон кіеўскім трыумвіратам у 1067 г. Усяслава Чарадзея і яго сыноў — усё гэта не што іншае, як імкненне знішчыць полацкую княскую дынастыю, якая, што мы ўжо адзначалі вышэй, была ўвасабленнем палітычнай аўтаноміі Полацкай дзяржавы. Мсціслаў, на вопыце папярэдніх двух гадоў упэўніўшыся, што замена аднаго полацкага князя другім ніякага істотнага выйгрышу не дае, асабліва добра ўбачыў, чым былі для Полаччыны яе князі, і таму галоўны ўдар накіраваў супроць іх. I, як сказана ў В. Тацішчава, палачане вырашылі ахвяраваць сваімі князямі, адмовіўшыся ваяваць за іх з Мсціславам, прымусілі іх ехаць на суд у Кіеў. Зноўтакі мы павінны сказаць, што ў гэтым нічога дзіўнага няма. Полацкае веча (а гэта менавіта яно і фігуруе пад імем палачанаў) мела вялікую сілу ў сваёй зямлі і трымала сваіх князёў у моцнай залежнасці ад сябе. Апошнія да таго ж не прымаліся на князяванне ў іншыя рускія землі і таму вымушаны былі пакорліва зносіць сваю залежнасць ад веча. Гэта стала выразна выяўляцца ў XII ст., калі род Усяслава асабліва разросся. Вось чаму полацкае веча не цырымонілася са сваімі князямі, лёгка замяняючы іх аднаго другім, чаму нямала прыкладаў мы ўбачым далей. Таму і цяпер, у момант найвялікшай небяспекі з прычыны пагрозы спусташэння і абяскроўлівання ўсёй зямлі і немагчымасці бараніць яе перад непамернымі сіламі, яно прымусіла палачанаў ахвяраваць сваімі князямі. Аднак сказанае не дае падставы думаць, што полацкае веча не даражыла сваёй княскай дынастыяй. Як рускія землі не бралі да сябе Ізяславічаў, так і полацкае веча не брала да сябе нікога, апроч Ізяславічаў, чым таксама падкрэслівала адданасць свайму княскаму роду. Як пакажуць далейшыя гіадзеі, і на гэты раз, як і ў 1127 г., знешне дэманструючы сваю пакорлівасць, палачане аддалі не ўсіх сваіх князёў. Некаторых з іх, відаць, маладзейшых, яны прыхавалі ў надзейным месцы, спадзеючыся на скоры прыход лепшых часоў.
Полацкія князі, схопленыя кіеўскімі ваяводамі, былі адвезены ў Кіеў. Там, відаць, над імі было наладжана нешта накшталт паказальнага суда, бо ў В. Тацішчава сказана: «Мстислав облича их перед князи»490. Намер Кіева канчаткова адарваць полацкую дынастыю Ізяславічаў ад іх зямлі пацвярджае і прысуд, паводле якога яны высылаліся ў Візантыю, куды на трох лодках і былі адпраўлены разам з жонкамі і дзецьмі, г. зн. з усім родам. Чамусьці Л. Аляксееў лічыць незразумелым, якія князі былі высланы за непадначаленне Кіеву, і толькі на падставе позняй «Степенной книги» называв князёў Расціслава, Святаслава, Васіля і Івана. Аднак ранейшыя крыніцы, як, напрыклад, Іпацьеўскі летапіс, які аб высылцы полацкіх князёў расказваў пад 1140 г., апроч указаных называв першым Давыда, а Васіля і Івана ўказвае як Рагвалодавічаў, якія, відавочна, былі сынамі памёрлага ў 1128 г. РагвалодаБарыса. Трэба думаць, што гэтая інфармацыя заслугоўвае большага даверу. Наяўнасць пяці высланых полацкіх князёў вельмі добра характарызуе іх адзінства і адкідае ўкаранелае ў гістарычнай навуцы сцвярджэнне аб заняпадзе Полацкай зямлі пасля смерці Усяслава ў выніку ўдзельнай варожасці яе князёў.
Як сведчаць усё тыя ж звесткі В. Тацішчава, выгнаныя ў Царград полацкія князі былі пасланы імператарам Іаанам, шваграм Мсціслава, у войска, якое змагалася супроць сарацынаў (арабаў), і што яны служылі з пахвалой491. Толькі двое з іх, браты Рагвалодавічы, каля 1140 г. вярнуліся на радзіму. Пра далейшы лёс астатніх ніякіх звестак у крыніцах мы не маем. Магчыма, што яны і закончылі сваё жыццё ў Візантыі, як гэта было з княгіняй Ксеніяй, жонкай Брачыслава (магчыма, ізяслаўскага князя), памершай у Царградзе і пахаванай у манастыры св. Данііла492. Праўда, у пазнейшым Васкрасенскім летапісе ёсць паведамленне аб лёсе яшчэ двух полацкіх князёў. Тут гаворыцца, што «вильняне взяше ис Царяграда князя Полотского Ростислава Рогвалодовича детей Давила князя да брата его Мовколда князя, и тот на Вилне первый князь Давил, брат Мовколда большой»493. Далей у летапісе сцвярджаецца, што гэтыя два браты Расціславічы — Давіл і Маўколд — з’явіліся роданачальнікамі вялікіх літоўскіх князёў.
Бясспрэчна, што расправа з Полаччынай у 1129 г. з’яўляецца адной з самых сумных падзей у нашай гісторыі. Выгнанне полацкіх князёў не магло не ўразіць наш народ, і гэтая падзея навечна адбілася ў яго памяці. Магчыма, што з гэтага часу і пайшла вядомая беларуская прыказка: «Мсціслаў не аднаго сціснуў».
У літаратуры пашырана думка, што пасля высылкі полацкіх князёў Мсці славам быў пасланы ў Полацк яго сын 1зя- слаў, які княжыў раней у Курску. Непасрэднае сведчанне гэтага факта мы знаходзім толькі ў Тацішчава494, іншымі крыніцамі ён пацвярджаецца толькі ўскосна. Болын за тое, у Іпацьеўскім495 і Васкрасенскім496 летапісах сказана, што Мсціслаў «мужи свои посажа по городом их», г. зн. палачанаў. Але адно другому можа не супярэчыць. Ізяслаў мог сядзець у сталіцы зямлі, а па яе ўдзелах — кіеўскія ваяводы. Маюць рацыю даследчыкі, калі мяркуюць, што стаўленікі Кіева рабавалі краіну, душылі насельніцтва паборамі497.
Вядома, што палачане не маглі з гэтым змірыцца. Пазбаўленыя магчымасці весці адкрытую барацьбу на сваёй зямлі, што магло прывесці да непамерна вялікіх ахвяр, многія палачане беглі ў суседнюю Літву, адгароджаную пушчамі і балотамі, і адтуль рабілі набегі на непрыяцеляў. Трэба яшчэ ўлічваць, што Літва і да гэтага была ў немалой ступені скаланізавана крывіцкім і дрыгавіцкім насельніцтвам, якое лічыла Полацк сваёй метраполіяй і таму не магло не прымаць новых пасяленцаў і не дапамагаць ім у змаганні з кіеўскімі ўладарамі. Менавіта тут, у Літве, хутчэй за ўсё былі прыхаваны тыя полацкія князі, якія не трапілі ў рукі кіеўскіх ваяводаў. Можна меркаваць, што гэта яны і стаялі на чале арганізаванага імі адпору кіеўскай уладзе. Вось чаму, як зусім слушна заўважыў у свой час I. Бяляеў, Мсціслаў атрымаў звесткі ад сына (Ізяслава), што сіла палачанаў хаваецца ў літвянскай зямлі і што, не пакарыўшы яе, нельга спакойна валодаць Полацкам498. На су вязь паходу Мсціслава на Літву з папярэднімі полацкімі падзеямі ўказваў М. ДоўнарЗапольскі, гэту ж думку абгрунтоўвае і Л. Аляксееў. Аднак у крыніцах мы маем разыходжанне як у датах паходу Мсціслава на Літву, так і ў выніках яго. У Лаўрэнцьеўскім летапісе ёнзначыцца пад 1131 г., у Іпацьеўскім — пад 1132 г., у першым паход паказаны пераможным, у другім — няўдальни. Выхад з гэтых супярэчнасцяў могуць даць тацішчаўскія матэрыялы, якія паказваюць два паходы: першы — у 1130 г. (і запіс гэты адпавядае запісу Лаўрэнцьеўскага летапісу пад 1131 г.) і другі — у 1131 г. (а гэты запіс адпавядае запісу Іпацьеўскага летапісу пад 1132 г.). 3 гэтага можна зрабіць вывад, што мы маем справу не з адным, а з двума паходамі Мсціслава на Літву. Толькі кожны з іх паасобку трапіў ці ў Лаўрэнцьеўскі, ці ў Іпацьеўскі летапісы, а абодва знайшлі сваё адбіццё ў адной з крыніц, якую чытаў В. Тацішчаў і якая не дайшла да нас (магчыма, у Полацкім летапісе). Таму мы лічым тую крыніцу болып праўдзівай, да таго ж яна і больш дэталёвая. Мы таксама бяром за аснову і яе храналогію. Асабліва для нас пераканаўчай з’яўляецца тут дата першага паходу — ИЗО г. Яна паказвае, што барацьба Полацка з Кіевам амаль не перапынялася пасля расправы з полацкімі князямі. У выніку гэтага паходу, як сведчаць і Лаўрэнцьеўскі летапіс, і матэрыялы В. Тацішчава, былі разбураны многія пасяленні і ўзяты вялікі палон. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што галоўнай задачай Мсціслава было нанесці шкоду эканоміцы і насельніцтву Літвы і тым самым пазбавіць Полацк важнага рэзерву ў барацьбе. Выключна важнае для нас паведамленне пра тое, што Мсціслаў пасля паходу «возвратился в Новград»501, г. зн. у сучасны Наваградак, адкуль ён пайшоў у Кіеў. Слова «возвратился» дае пад ставу думаць, што з Наваградка Мсціслаў і пачаў непасрэдна захоп Літвы. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што Наваградак для Кіева паранейшаму быў умацаваным пунктам для ажыццяўлення свайго ўладарання над Літвой, адкуль адкрываўся шлях на Полаччыну.
Але, відаць, гэты паход, хоць і прынёс нямала бед палачанам і Літве, не спыніў іх дзеянняў супроць Кіева, і таму праз год спатрэбіўся другі. Звяртае на сябе ўвагу тое, што ў адрозненне ад першага, які быў зроблены сіламі толькі аднаго Мсціслава, гэты паход быў кааліцыйны, бо ў ім апроч войска самога кіеўскага князя ўдзельнічалі яго сыны, чарнігаўскія князі і Усевалад Гарадзенскі (ён лічыцца гродзенскім князем)502. Такая вялікая канцэнтрацыя сіл, відаць, патрэбна была для нанясення выключна моцнага, сакрушальнага і спусташальнага ўдару па Літве. Аднак на гэты раз літва і палачане, навучаныя папярэднім вопытам, прынялі іншую тактыку. Яны, вырашыўшы не ўступаць у непасрэдную сутычку з ворагам, самі папалілі сваё жытло і пайшлі ў лясы, узяўшы з сабой скаціну. Мсціслаў жа спустошыў палі. Як бачым, почырк гэтага паходу той жа самы, што і папярэдняга. Мсціслаў пасля гэтага распусціў сваё войска. Ваяводы, не чакаючы якойнебудзь небяспекі ад літвы, ішлі неасцярожна. Аднак літва, убачыўшы разрозненыя войскі, напала на іх, многіх пабіла і некалькі абозаў з нарабаваным забрала503.
Як бачым, тактыка літвы ў гэтым выпадку нагадала тактыку земгалаў у вайне з палачанамі ў 1106 г., якія таксама, відаць, ішлі разрознена. Такім чынам, гэты паход Мсціслава меў няўдалы фінал і, нягледзячы на шматлікасць яго ўдзельнікаў, не дасягнуў сваёй мэты. Паходы Мсціслава на Літву ў 1130 і 1131 гг. яшчэ раз высветлілі шчыльную сувязь гэтай зямлі з Полаччынай, што, як убачым, яшчэ ў болынай ступені выявіцца ў далейшым.
3-за беднасці звестак коратка спынімся на гісторыі Тураўскага княства ў першай трэці XII ст. У знешнім выяўленні яна ў цэлым вызначалася, як і раней, прывязанасцю Турава да Кіева. Аднак з гэтага не вынікае, што інтарэсы Турава заўсёды былі ў забыцці і падначальваліся толькі велікакняскім інтарэсам. Нездарма ж некаторыя даследчыкі лічылі, што ўдзел кіеўскага войска ў паходзе 1104 г. на Менск быў прадыктаваны інтарэсамі Тураускага княства, якое падпадала нападам Глеба Менскага. Разгледжаны вышэй паход Уладзіміра Манамаха на. Менск у 1116 г. быў таксама непасрэдна выкліканы нападам Глеба на Дрыгавіцкую зямлю.
Летапісныя звесткі даюць падставу лічыць, што пры жыцці Святаполка і асабліва яго князяванні ў Кіеве тураўскім князем быў яго сын Яраслаў і што гэтым тлумачыцца наяўнасдь у яго войску пінянаў. Аднак становішча змянілася пасля ўступлення Уладзіміра Манамаха на велікакняскі пасад. У Яраслава была адабрана яго вотчына — Тураў, што гаворыць аб намеры Манамаха падначаліць апошні непасрэдна сабе. I хоць Яраславу была пакінута Валынь, ён застаўся незадаволены, але не выказаў гэтага адкрыта, бо спадзяваўся пасля смерці Уладзіміра Манамаха сесці ў Кіеве, адначасова маючы і Тураў. Аднак убачыўшы, што Уладзімір Манамах меў намер аддаць Кіеў свайму сыну Мсціславу, Яраслаў пачаў узброеную барацьбу супроць вялікага князя, за што быў пазбаўлены Валынскага княства. Не дапамагла яму і падтрымка венграў у 1123 г., ён быў пазбаўлены жыцця падасланым забойцам, і, відаць, да 1125 г. Тураўскае княства знаходзілася ў непасрэдным уладанні Манамаха, а пасля яго смерці дасталося яго малодшаму сыну Вячаславу, які да гэтага княжыў у Смаленску. Мы ўжо з разгледжанага вышэй ведаем, што Тураўшчына была цалкам уцягнута Кіевам у барацьбу з Полаччынай. Аднак гэтыя падзеі для нас цікавыя і тым, што яны выявілі далейшы працэс феадальнага драблення Тураўскай зямлі. Сапраўды, у войску Мсціслава, якое ў 1127 г. ішло на Ізяслаўль, побач з Вячаславам быяі і Усевалодак з Гародна (зяць Ўладзіміра Манамаха) і Вячаслаў з Клецка (сын Яраслава Святаполкавіча). Гэта доказ таго, што ў Тураўскім княстве з’явіліся ўдзелы Гарадзенскі (яго нельга блытаць з Гродзенскім княствам) і Клецкі. Вышэй мы ўжо ўказвалі і на значэнне Берасця як удзельнага горада, што выявілася ў 1101 г. Няма сумнення, што і Пінск ужо набыў такую ролю. Як бачым, палітычная залежнасць Тураўскага княства не магла стрымаць яго сацыяльнаэканамічнага развіцця, і яно ў гэтых адносінах было амаль упоравень з Полацкім княствам.
Як мы маглі ўжо ўпэўніцца, гісторыя Смаленскага княства ў першай трэці XII ст., як іраней, шчыльна пераплятаецца з гісторыяй Полацка, найперш у барацьбе з ім., Смаленцы былі ў складзе войска, пасланага супроць Глеба Менскага ў 1104 г. Асабліва важным для Смаленска быў удзел яго ў паходзе супроць таго ж князя ў 1116 г., у выніку чаго ён назаўсёды завалодаў Оршай і Копысем. У 1121 г. Смаленск стаў месцам уціхамірвання полацкіх князёў. У паходзе на Полаччыну ў 1127 г. і на Літву ў 1131 г. таксама было смаленскае войска. Усе гэтыя факты, у выніку якіх Полацк часова слабеў, а Смаленск мацнеў, і далі магчымасць апошняму прэтэндаваць на дамінуючае месца сярод крывіцкіх земляў.
Паходы Мсціслава на Полацк і Літву былі фактычна апошнія для Кіева, перад якімі ставілася мэта падначалення яму іншых земляў. 14 красавіка 1132 года Мсціслаў памёр. I гэтая падзея чыста суб’ектыўнага характару адразу выявіла ўсю далейшую нежыццяздольнасць «шматковай імперыі Рурыкавічаў», што распалася на шматлікія ўдзелы, паміж якімі разгарэлася яшчэ з болынай сілай міжусобная барацьба.
Перамены, якія пачаў Яраполк, што заняў месца свайго брата на кіеўскім пасадзе, закранулі і Полацк. Менавіта Ізяслаў, які сядзеў тут, быў пераведзены ў Пераяслаўль, пакінуўшы сваё ранейшае месца брату Святаполку. Але палачане, добра разумеючы, што кіеўскія князі, якія завязлі ў барацьбе паміж сабою за ўдзелы, не прыйдуць на дапамогу Святаполку, рашылі пазбавіцца ад яго. Яны выгналі Святаполка, сказаўшы: «Лішается нас»504 а. Гэта адбылося недзе ў жніўні — верасні 1132 г. Выгнанне Святаполка яшчэ раз пацвердзіла, што палачане не цярпелі ў сябе князёў іншых дынастый. Гэтым разам полацкім князем быў абраны Васілька, сын малодшага Усяславіча — СвятаславаГеоргія, высланага разам з іншымі ў Візантыю. Вядома ж, Васілька не мог у такім хуткім часе вярнуцца з Візантыі. Ясна, што ён разам з сястрой Прадсдавай (Ефрасінняй Полацкай) унік высылкі і быў дзесьці блізка, верагодней за ўсё ў Літве. Маюць рацыю тыя даследчыкі, якія меркавалі, што Васілька і арганізаваў змову супроць Святаполка505. Адначасова, гаворачы аб асобе Васількі Святаславіча, нельга выпускаць зпад увагі тое, што ён, паводле звестак В. Тацішчава, быў унукам Уладзіміра Манамаха506. 3 гэтага выцякае, што яго бацька Святаслаў Усяславіч быў жанаты з якойсьці дачкой Манамаха. Цяжка сказаць, калі гэта магло адбыцца: да ці пасля смерці Усяслава. Магчыма, што гэты факт з’яўляўся паказчыкам прымірэння паміж Усяславам і Манамахам дзесьці ў канцы 80-х гадоў XI ст., пацверджаннем чаго і быў гэты шлюб. Тое, што Васілька прыходзіўся ўнукам Манамаху, магло пэўным чынам абараніць яго ад высылкі з іншымі полацкімі князямі.
Але аднаўленне аўтаноміі не адразу пашырылася на ўсю Полаччыну. Факты паказваюць, што Менск з яго ўдзелам паранейнхаму заставаўся над уладай Кіева. Так, калі ў вышку суперніцтва паўднёварускіх князёў Ізяслаў Мсціславіч вымушаны быў пакінуць Пераяслаўль і кіеўскі князь Яраполк зімой 1132 г. аддае яму Менск, г. зн. тое, паводле летапісу, што засталося ад ранейшай воласці507, г. зн. Полацка, дадаўшы яму яшчэ Тураў і Пінск. I на гэта апошняе мы звяртаем асаблівую ўвагу, бо яно было невыпадковым і з’яўлялася вельмі паказальным. Папершае, гэта падкрэслівала ўзрослае становішча Менска, да якога (а не ён) дадаюцца такія буйныя гарады, як Тураў і Пінск, цэнтры паасобных удзелаў. Падругое, гэтыя гарады, якія знаходзіліся заўсёды ў сферы ўплыву Кіева, былі прыдадзены да Менска не толькі таму, што там сядзеў кіеўскі стаўленік. Галоўнае, відаць, было ў тым, што тады ўжо выразна вызначыліся эканамічныя сувязі ТураваПінскай зямлі з Менскам. Нездарма ж Глеб Менскі імкнуўся заваяваць яе. Як паказала далейшая гісторыя, яны ўвесь час мацнелі, што і прывяло ў будучым да з’яднання ТураваПінскай зямлі з усёй Беларуссю.
Але і Менск нядоўга заставаўся ў залежнасці ад Кіева. Праўда, аб яго вызваленні мы не маем непасрэдных сведчанняў, як у адносінах да Полацка. Аднак і ўскосныя паказанні гэта добра пацвярджаюць. Так, вядома, што ў 1135 г. Ізяслаў пайшоў з Турава (з чаго відаць, што тут была яго рэзідэнцыя) у Менск508,'а адтуль ён адразу з войскам выйшаў509 і накіраваўся ў Ноўгарад да свайго брата Усевалада і ўжо больш не вяртаўся ў Менск, бо ў скорым часе заняў пасад ва Уладзіміры Валынскім510. Па ўсім відаць, што Ізяслаў адчуваў сябе няўтульна ў Менску, бачачы ўсеагульную варожасць да сябе, і таму без шкадавання пакінуў яго. Нам невядома, ці была спроба з боку Кіева зноў пасадзіць у Менску свайго князя. Калі і была, то мяняне да гэтага аднесліся непрыязна і, відаць, беспераннсодна абралі свайго князя, але каго, зноўтакі застаецца невядомым. Аднаўленне Полаччыны не было выпадковай гістарычнай з’явай. Гэта гістарычная заканамернасць, якая неаднойчы паўтаралася ў дзяржаўным жыцці Полаччыны. Не раз было, калі здавалася, што яна загінула і больш не ўваскрэсне, апынуўшыся перад палітычнай безданню. Аднак яна зноў паўставала, як з нябыту, кожны раз пацвярджаючы сваю незвычайную жыццяздольнасць. Вядома, такое не магло б адбыцца, калі б палачане не ўсвядомілі сваю этнічную і палітычную асобнасць і свае эканамічныя інтарэсы і ўсё гэта гераічна не адстойвалі. Але, добра ведаючы пра вайсковую перавагу Кіева і Ноўгарада і часта церпячы паражэнне ад іх, палачане павінны былі спадзявацца не толькі на збройную сілу, але і на празорлівую палітыку, на здольнасць бачыць, куды скіроўваецца плынь гісторыі, і ў згодзе з гэтым умець цярпліва перачакаць нягоды. Менавіта гэтыя апошнія фактары і абумовілі палітыку палачанаў у час 1127–1135 гг.
Далейшая гісторыя Полаччыны характарызуецца ўскладненнем як яе ўнутранага жыцця, так і яе вонкавых узаемаадносін. Прычына гэтага амаль адна. Калі ў аснове нершага ляжыць далейшы рост удзельнай сістэмы ў самой зямлі, то ў аснове другога — той жа працэс, але ўжо ў маштабах усёй Русі.
Пісьмовыя звесткі па гісторыі Полацкай зямлі ў 30–40-я гады XII ст. вельмі скупыя. Яны амаль нічога не гавораць аб унутраным жыцці зямлі (гэта болын выразна высвятляюць запісы 50–60-х гадоў). Па гэтых урыўкавых сведчаннях мы можам скласці толькі самае агульнае ўяўленне пра вонкавую палітыку Полацка.
Шырокае наступление войск Мсціслава і іх гаспадаранне, вядома, не маглі не падарваць эканоміку, зменшыць насельніцтва і тым самым аслабіць вайсковапалітычную магутнасць Полацкай зямлі. Водгаласак гэтага і знайшоў сваё адбіпдё ў пскоўскіх летапісах (у Ціханаўскім спісе Пскоўскага I летапісу намылкова паказаны 1032 г.511). Тут фактычна захавалася адзінае больш менш дэталёвае сведчанне пра Васільку Святаславіча, які сустракаў князя Усевалада Мсціславіча, што быў выгнаны раней з Ноўгарада, а цяпер з Вышгарада ехаў у Пскоў, куды яго запрасілі княжыць. Шлях яго ляжаў праз Полацкую зямлю, што і было выкарыстана Васількам, каб выказаць Усеваладу сваю пашану. У летапісе сказана, што Вйсілька выехаў яму насустрач «и проводи его с честию, забыв заповеди ради божия злобу отца его (Мсціслава), что бяшет сотворил всему роду его: вшедшю ему в руце его к нему, и ничто же о нём лукавно помысли, яко же подобаше по человечеству, но и крест межю собою целоваста, яко не поминати, что ся удеяно первое, и ни всей правде»512. Наўрад ці можна зводзіць гэту сустрэчу наўгародскага ізгоя толькі да дэманстрацыі антынаўгародскай палітыкі з боку Васількі513. Нам здаедда, што для Васількі было больш важным падкрэсліць сваю павагу да Усевалада як князя Пскова — найбліжэйшага суседа Полацка — і заручыцца з ім мірнымі адносінамі. Васільку гэта нялётка было зрабіць, маючы справу з сынам Мсціслава, які нанёс такую вялікую шкоду і Полацку і ўсяму роду яго князёў. Аднак усё гэта трэба было забыць на патрэбу моманту. Бо Пскоў, беручы сабе князем наўгародскага ізгоя і абапіраючыся ў гэтым на згоду кіеўскага князя, паказваў сваю незалежнасць ад Ноўгарада. Вядома, згода з ім была вельмі важная для аслаблення Полацка, асабліва ў выпадку варожасці да яго Ноўгарада. Таму сапраўды гэтая сустрэча магла мець значэнне дэманстрацыі антынаўгародскай палітыкі з боку Полацка. Не менш важна было гэта і для Пскова, які не мог забыцца пра тое, што ў мінулым ён быў аб’ектам вайсковых дзеянняў Полацка.
У святле сказанага зусім яепераканаўчым з’яўляецца вывад В. Данілевіча, што заключэннем саюзу паміж Васількам і Усевала дам «магчымасць паўтарэння ранейшых адносін да кіеўскіх князёў (?) у будучым была прыбрана цяпер фармальным чынам». Папершае, аб кіеўскіх князях тут не можа быць і гаворкі, бо Усевалад выступав тут у якасці пскоўскага князя і ад імя Кіева выступаць не мог. Падругое, не магло ісці гаворкі і аб паўтарэнні ранейшых адносін да кіеўскага князя (відаць, з боку полацкіх князёў), бо ў летапісным тэксце гаворыцца аб крыўдах Полацка, нанесеных яму Мсціславам. Менавіта Васілька, напамінаючы пра гэта сыну Мсціслава, і жадаў, каб такое больш не паўтарылася з боку Пскова як бліжэйшага суседа Полацка. Праўда, Усевалад нядоўга быў пскоўскім князем, ён памёр увосень таго ж года, і таму заключаны саюз з ім быў недаўгавечны.
Як ужо адзначалася, Русь пасля смерці Мсціслава была ахоплена бесперапыннай барацьбой паміж сабою розных княскіх ліній, якая з’яўлялася выяўленнем палітычнага выспявання паасобных земляў. Зразумела, што гэта не магло не ўплываць і на вонкавую палітыку Полацка. Ніводная дзяржава не можа быць свабоднай ад палітычных абставін вонкавага свету. Яна павінна пэўным чынам прыстасоўвацца да іх і выкарыстоўваць іх у сваіх палітычных мэтах, што і рабіў Полацк. Бачачы ва ўсобіцы Манамахавічаў і Мсціславічаў, з аднаш боку, і Ольгавічаў, з другога боку, перавагу першых, палачане становяцца на іх бок і ўдзельнічаюць у паходзе на Ноўгарад у 1138 г. і на Чарнігаў у 1139 г. Але наўрад ці правамерна будзе сцвярджаць, што дзякуючы гэтаму кіеўскі князь Яраполк дазволіў двум высланым у Візантыю полацкім князям — Васілю і Івану Рагвалодавічам — вярнуцца на радзіму515. Мы лічым, што гэта не было ва ўладзе кіеўскага князя, да таго ж такога слабога, як Яраполк. Апроч таго, трэба ўлічваць, што Яраполк памёр зімою 1138 г.516, паводле Іпацьеўскага летапісу — у 1139 г., а ўпомненыя князі вярнуліся ў 1140 г. I яшчэ варта паставіць пытанне: ці зацікаўлены быў Васілька ў вяртанні князёў з Візантыі, якія маглі быць яму канкурэнтамі ў барацьбе за полацкі пасад? Хутчэй за ўсё ініцыятыву за вяртанне выгнаннікаў магло праявіць полацкае веча, бо яму найперш было выгадна распальваць міжкняскую барацьбу за полацкі пасад і гэтым самым больш надзейна трымаць князёў у сваіх руках.
Вяртанне Васіля і Івана (далейшы лёс апошняга ў крыніцах не адбіўся) ускладніла не толькі ўнутранае жыццё, але і вонкавыя абставіны. Пасля смерці Яраполка на кіеўскім пасадзе апынуўся Усевалад Ольгавіч, прадстаўнік роду, варожага Манамахавічам і Мсціславічам. Вядома, што гэта магло выклікаць палітычную пераарыентацыю Полацка, пра што сведчыць факт уцёкаў выгнанага наўгародцамі Святаслава Ольгавіча (брата тагачаснага кіеўскага князя Усевалада) у Смаленск праз Полацк. Не выключана, што і прызначэнне ў 1140 г. Кузьмы полацкім епіскапам не абышлося без дапамогі Ольгавічаў518. У гэтым жа шэрагу стаіць і факт выдання дачкі полацкага князя Васількі Марыі зімою 1143 г. за сына кіеўскага князя Усевалада — Святаслава. Аднак другое вяселле паміж дачкой Ізяслава Мсціславіча і полацкім князем Рагвалодам Барысавічам, якое паводле Лаўрэнцьеўскага летапісу адбывалася ў 1144 г.5!9, а паводле Іпацьеўскага — у 1143 г.520, можа гаворыць і аб прыязных адносінах полацкіх князёў з Мсціславічамі. Дарэчы, на апошнім вяселлі прысутнічаў і кіеўскі князь Усевалад Ольгавіч з усёй сваёй сям’ёй і баярамі. Але, як ужо намі адзначалася, сваяцкія адносіны, у прыватнасці шлюбныя, ніколі не мелі доўгатэрміновага дзеяння і не маглі аказваць істотнага ўплыву на складванне далейшых палітычных узаемаадносін. Трэба зазначыць, што ўказаныя ўрыўкавыя летапісныя звесткі пра полацкую гісторыю канца 30-х — пачатку 40-х гадоў даследчыкамі трактуюцца як сведчанні залежнасці Полацка ў тэты час ад розных паўднёварускіх палітычных партый521 ці аб паступовым знікненні адчужэння Полацкай зямлі ад рускіх земляў522 і г. д. Аднак правільней будзе ўсё гэта тлумачыць ускладненнем і ўзбагачэннем палітыкі Полацка, якому прыходзілася цяпер мець справу не з адным Кіевам, а з мноствам самастойных земляў. Ідучы скрозь гэты заблытаны палітычны лабірынт, полацкая дыпламатыя набывала большую гнуткасць і абачлівасць. Гэта і дало магчымасць Полацку, нягледзячы на часовыя крызісы і няўдачы, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць і набыць палітычную стабільнасць.
Даследчыкі ўжо ўказвалі на верагоднасць таго, што Васілька Святаславіч княжыў да 1143 г.523 ці да 1144 г.524, паколькі пад гэтымі гадамі полацкім князем ужо называецца Рагвалод Барысавіч525. Крыніцы не ўказваюць прычыны гэтай змены, і таму аб ёй мы можам толькі меркаваць. Не выключаючы магчымасці смерці Васількі, мы ўсё ж аддаём перавагу таму, што гэты князь быў заменены на Рагвалода вечам. Трэба памятаць, што ў асобе Рагвалода мы маем таго Васіля (гэта хрысціянскае імя Рагвалода), які вярнуўся ў 1140 г. з Візантыі. А гэта дае падставу думаць, што ўжо, магчыма, у тым годзе Васілька быў заменены вечам на ВасіляРагвалода. Бо тое, што пад 1143 г. Марыя Васількаўна фігуруе як полацкая князёўна, не азначае яшчэ, што яе бацька быў абавязкова тады полацкім князем. Замена вечам Васілька Рагвалодам тым болей праўдападобна, бо такі ж лёс напаткаў у 1151 г. і самога Рагвалода. Але пра гэта будзе ісці гаворка пасля, а зараз звернемся да тураўскіх і смаленскіх падзей.
Для Тураўскай зямлі гэты час, як і пазнейшы, да 1158 г., вызначаецца выключнай складанасцю і заблытанасцю526. Менавіта на лёсе Тураўскай зямлі, якую моцна трымаў Кіеў у сваіх руках, з асаблівым цяжарам адбілася міжусобная разаніна. Для Тураўшчыны наступіў трагічны час разрывания на кавалкі і ўкарачэння тэрыторыі. Аднак і ў гэту пару нечуванага прыніжэння Тураўская зямля не загінула як палітычная і этнічная асобнасць. Больш за тое, менавіта цяпер яна, як і іншыя землі, найбольш яскрава выявіла сваё імкненне да аўтаноміі.
Ходь на тураўскім пасадзе нямала перабывала князёў, але найбольш выдатнай постаццю тураўскай гісторыі 30–40-х гадоў XII ст. з’яўляецца князь Вячаслаў Уладзіміравіч, сын Манамаха (1083–1155 гг.). Яшчэ з юначага ўзросту ён быў уцягнуты ў ваеннапалітычнае жыццё. Ён быў актыўным удзельнікам барацьбы Кіева з Полацкам. Гэта ён у 1116 г. як смаленскі князь адваяваў у Глеба Менскага Оршу і Копысь, а ў 1127 г. як тураўскі князь удзельнічаў ва ўзяцці Ізяслаўля. Пасля смерці Мсціслава ў 1132 г. Вячаслаў быў пасланы ў Пераяслаўль, адкуль быў выгнаны яго пляменнік Ізяслаў Мсціславіч, якому, як мы ведаем, у прыдачу да Менска былі дадзены Тураў і Шнек. Але, адчуваючы сябе тут няўтульна пад сталай пагрозай нападу полаўцаў і чарнігаўскіх Ольга вічаў, Вячаслаў праз год зноў вяртаецца ў Тураў, выгнаўшы адтуль Ізяслава Мсціславіча. У барацьбе, якая завязалася ўслед за гэтым паміж вялікім князем Яраполкам і Ольгавічамі, Вячаслаў бярэ бок першага і пасылае ў 1135 г. яму на дапамогу тураўскае войска. Пасля смерці Яраполка ў 1139 г. Вячаслаў зрабіў спробу захапіць кіеўскі пасад, але, не падтрыманы кіеўскім земствам, пацярпеў няўдачу ад Усевалада Ольгавіча, якому аказалі вырашальную падтрымку чарнігаўскія князі. Вячаслаў вымушаны быў зноў вярнуцца ў Тураў. У 1142 г. Усевалад зрабіў спробу захапіць Тураўскую зямлю, сказаўшы Вячаславу: «…седешй во Киевской волости, а мне достоить, и ты поиди в Переяславль отцыну свою»527. Як бачым, Усевалад атаясамліваў Тураў з Кіеўскай воласцю. Аднак валоданне кіеўскім пасадам не цягнула за сабою абавязковае валоданне Тураўскай зямлёй. Так, напрыклад, тры кіеўскія князі — Святаслаў Яраславіч, Мсціслаў і Яраполк Уладзіміравічы — непасрэдна не валодалі ёю. Тураўскае княства заўсёды захоўвала тэрытарыяльную цэласнасць. Адносіны Кіева і Турава не былі адносінамі непасрэднай залежнасці і падначаленасці, і таму з боку Усевалада Мсціславіча адносіць Тураў да Кіеўскай воласці было зусім беспадстаўным528. Аднак пад пагрозай узброенай сілы Вячаслаў быў змушаны пакінуць Тураў і перайсці ў Пераяслаўль. У Тураве Ўсевалад пасадзіў свайго сына Святаслава, што выклікала незадавальненне братоў і пляменнікаў Усевалада. Зноў завязалася барацьба, у ходзе якой Ольгавічы напалі на Пераяслаўль, што прымусіла Вячаслава пакінуць гэты горад і вярнуцца ў Тураў. Зазначым, што ў ходзе гэтых падзей значна пацярпела радзіміцкая зямля, якая належала чарнігаўскаму князю Ігару Ольгавічу, што ў саюзе з іншымі сваімі родзічамі напаў на Пераяслаўль. Смаленскі князь Расціслаў Мсціславіч, даведаўшыся аб нападзе на яго дзядзьку Вячаслава, напаў на радзіміцкую зямлю і папаліў яе разам з горадам Гоміем (гэта першае пісьмовае ўпамінанне Гомеля, якое адносіцда да 1142 г.). Справа кончылася тым, што Усевала д, не хочучы дзяліць Северскую зямлю, рашыў задаволіць прэтэнзіі сваіх родзічаў за кошт Тураўскай зямлі. Ім былі аддадзены Берасце, Дарагічын, Клечаск, Рагачоў і Чартарыйск529. Гэты падзел вельмі добра ўдакладняе тэрыторыю Тураўскай зямлі, пасля яго, напрыклад, ніхто не будзе пярэчыць, што Берасце не было ў складзе Тураўскага княства. Вядома, што 1142 г. быў сумнай вехай у гісторыі Турава, з якой пачынаецца раздача яго тэрыторыі і кароткія па часе ўладанні ёю князёў розных дынастычных ліній530. Аднак нельга пагадзіцца з тым, што з гэтага часу толькі і пачынаецца перыяд драбнення Тураўскай зямлі. Як мы бачылі, гэты працэс пачаўся значна раней. Каштоўнасць летапіснага паведамлення пад 1142 г. для нас і ў тым, што яно высветліла і тыя гарады, якія набылі ўдзельнае значэнне, а менавіта: Дарагічын, Рагачоў і Чартарыйск. Апроч таго, нельга ставіць на адну дошку такія розныя гістарычныя з’явы, як раздаванне частак Тураўскай зямлі розным князям і яе драбненне на ўдзелы. Калі першая сапраўды садзейнічала аслабленню княства, то другая гаварыла аб яго далейшым эканамічным развіцці, а значыць, і ўмацаванні яго эканамічнай і разам з тым палітычнай моцы. Як мы ўжо бачылі на прыкладзе Полацкай зямлі, драбненне на ўдзелы не абавязкова цягне за сабой страту палітычнай еднасці. Тое ж мы ўбачым далей у адносінах Тураўскай зямлі.
Мірныя адносіны Турава з Кіевам прадаўжаліся да смерці Усевалада Ольгавіча ў 1146 г., калі кіеўскі пасад захапіў падтрыманы кіяўлянамі Ізяслаў Мсціславіч, пляменнік Вячаслава. Ёсць меркаванне, што паміж імі была раней зроблена ўмова, паводле якой Ізяслаў, стаўшы кіеўскім князем, возьме да сябе ў суправіцелі Вячаслава531. Магчымасць такога не выключана. Але справа тут не ў тым, што ён не дачакаўся ад Ізяслава запрашэння ў Кіеў. Прычыну далейшых дзеяяняў Вячаслава трзба шукаць найперш не ў асабістых амбіцыях гэтага князя, а у інтарэсах тураўскіх баяраў, якіх, паводле сведчання летапісу, ён паслухаў. У гісторыі Тураўшчыны нарэшце выдаўся вельмі рэдкі момант, які адразу закрэсліў традыцыйнае ўяўленне пра поўную палітычную забітасць гэтага балотнага краю, даўшы яго ў праўдзівым святле.
Што ж адбылося? Вячаслаў — вельмі нерашучы чалавек, але, падбухтораны сваімі баярамі, не толькі не выказаў пашаны Ізяславу, але і самохаць далучыў да сваіх уладанняў раней адабраныя гарады і ў дадатак да гэтага нават захапіў Уладзімір Валынскі для свайго пляменніка Уладзіміра Андрэевіча. Можна ўявіць сабе, як усё гэта было неспадзявана для Кіева, які прывык бачыдь у Тураве заўсёды свайго пакорнага падручнага. I таму Ізяслаў, раз’юшаны такой нябачанай дзёрзкасцю, пасылае ў Тураў двух князёў — Святаслава Усеваладавіча і Расціслава Мсціславіча — чыніць расправу, Характэрна, што лягчэйшую кару атрымаў Вячаслаў: ён быў пераведзены княжыць у Перасопніцу. Больш цяжкі лёс напаткаў тураўскага епіскапа Акіма і пасадніка Жыраслава Яванкавіча: іх, закаваных у кандалы, прывезлі ў Кіеў. Кіеўскія карнікі добра разгледзелі сапраўдных віноўнікаў тураўскага сваволля. Бясспрэчна, што Акім і Жыраслаў былі найбліжэйшымі дарадчыкамі Вячаслава. Цікава, што нават епіскап, асоба духоўная, не толькі пранікся мясдовымі інтарэсамі, але і быў найболын паслядоўным іх выразнікам. Акім больш не вярнуўся ў Тураў, ён быў заменены епіскапам Іаанам533. Дый пасаднік Жыраслаў не быў тураўскага даходжання. Але гэта не мела істотнага значэння, галоўнае было ў задавальненні інтарэсаў тых, каму ён служыў, у дадзеным выпадку — тураўскіх баяраў. Усё гэта і вытлумачвае выключна суровае пакаранне для Акіма і Жыраслава. На жаль, у гістарычнай літаратуры гэтай важнай падзеі не надаецца належнай увагі. Яна там як радавы факт наогул не ўпамінаецца (надр., у «Гісторыі Беларускай ССР», т. 1). А між тым гэтая падзея красамоўна паказала, што Тураўская зямля, нягледзячы на сваю векавую падуладнасць, не страціла імкнення да самастойнага лалітычнага жыцця.
Гэтым бліскучым эпізодам і закончылася дзейнасдь Вячаслава Уладзіміравіча як тураўскага князя, якая з перапынкамі працягвалася 20 гадоў (1125–1132, 1132–1139, 1139–1142, 1142–1146 гг.) — Вядома, гэтага часу дастаткова было, каб Вячаслаў прывык да Турава і зжыўся з ім. Летапісы не паведамляюць, чаму Вячаслаў настойліва вяртаўся ў Тураў. Але гэта быў тыповы факт для часу эканамічнага і палітычнага выспявання паасобных абласцей, што прыводзіла да росту мясцовых інтарэсаў і пранікнення імі князёў, што правілі там, і іх трывалага асядання ў гэтых землях. Мясцовыя баяры настойліва патрабавалі ад князя выканання іх волі, што ён і рабіў незалежна ад таго, ці быў ён валявы, як Юрый Даўгарукі, ці бесхарактарны, як Вячаслаў Тураўскі. У далейшым мы бачым Вячаслава і на кіеўскім пасадзе ў якасці суправіцеля Ізяслава Мсціславіча, у распараджэнне якога ён аддаў сваю дружыну. Памёр ён даволі старым чалавекам у 1155 г.
Але Тураў паранейшаму ў сувязі з барацьбой рускіх князёў за Кіеў перажываў княскую чахарду. Адправіўшы Вячаслава ў Перасопніцу, Ізяслаў пасадзіў у Тураве свайго сына Яраслава. Аднак у 1150 г. растовасуздальскі князь Юрый Даўгарукі, заваяваўшы Кіеў, аддае Тураў разам з Шнекам і Перасопніцай свайму сыну Андрэю (Багалюбскаму), а Святаславу Ольгавічу — Слуцк, Клецк і ўсю астатнюю зямлю534. Праўда, у хуткім часе ў той жа год Ізяслаў Мсціславіч адабраў ад Андрэя Пінск і Перасопніцу. У 1154 г. Расціслаў Мсціславіч, заняўшы кіеўскі пасад, аддае Тураў Святаславу Усеваладавічу. Але ў наступным годзе Юрый Даўгарукі, зноў стаўшы кіеўскім князем, садзіць у Тураве сына Барыса.
I ўсё ж такое княскае мільгаценне на тураўскім пасадзе, якое суправаджалася чаргаваннем ненажэрных дружынаў і дарадцаў і поўным забыццём мясцовых інтарэсаў, не аслабіла зямлю, не дэзарганізавала і не спаралізавала яе, што і паказалі наступныя падзеі яе гісторыі. Дзесьці ў прамежку 1157–1158 гг. тураўскім князем стаў Юрый Яраславіч. ён даводзіўся ўнукам вядомаму ўжо нам Святаполку Ізяславічу, князю тураўскаму і кіеўскаму. Крыніцы не адбілі канкрэтных абставін укнязявання Юрыя ў Тураве, і таму робяцца меркаванні, што ён выкарыстаў для гэтага зручны момант, калі ў Тураве адсутнічаў яго князь Барыс, што паехаў на пахаванне свайго бацькі Юрыя Даўгарукага, а Ізяслаў Давыдавіч яшчэ не паспеў умацавацца ў Кіеве. Невядомым застаецца, якім удзелам валодаў раней Юрый.
Паасобныя летапісныя звесткі ў перыяд з 1149 па 1154 гг. указваюць на тое, што ён, будучы бліжэйшым дарадцам Юрыя Даўгарукага, набыў бататы палітычны і вайсковы вопыт, што, вядома, садзейнічала яго ўмацаванню ў Тураве. Немалое значэнне тады мела і тое, што Юрый быў патомкам старший лініі племя Яраслава — Ізяславічаў, прадстаўнікі якой знаходзіліся на тураўскім пасадзе каля 60 гадоў. У сё гэта рабіла Юрыя Яраславіча ў вачах тураўцаў сваім князем. I вось у 1158 г. Ізяслаў Давыдавіч, адчуўшы сябе ўпэўнена на велікакняскім пасадзе, убачыў, што сярод яго ўладанняў няма Турава, які быў заўсёды для Рурыкавічаў як бы кіеўскім прыдаткам. Відаць, Ізяслаў спачатку звярнуўся да Юрыя з патрабаваннем добраахвотна пакінуць Тураў або, прынамсі, прызнаць кіеўскую ўладу над сабой, на што не маглі згадзіцда ні Юрый, ні тураўцы. Што так магло быць, сведчаць далейшыя рангучыя дзеянні Кіева. Ізяслаў Давыдавіч, па сутнасці, згуртаваў шматлікую кааліцыю, у якой апроч яго былі Яраполк з Луцка, і Яраполк Андрэевіч, і галіцкая помач, і Рурык Расціславіч са смаленцамі, і Уладзімір Мсціславіч (яму і павінен быў застацца Тураў за аказаную дапамогу Ізяславу Давыдавічу). Сустракаем мы тут і палачанаў (чаму яны прыйшлі сюды, мы скажам пасля), якія папалілі сёлы каля Турава. Моц зямлі была не толькі ў Тураве, але і ў ГІінску, які паступова станавіўся як бы другой сталіцай. I яго павінна было ўзяць войска Берандзеічаў535.
Як бачым, сілы былі сабраны ўнушальныя. I ніяк не вяжацца ў свядомасці, што ўсе яны былі накіраваны супроць… Турава, які на працягу ўсёй сваёй гісторыі як быццам вызначаўся сваёй палітычнай безаблічнасцю і слабасцю і толькі ў самы апошні час пачаў свавольнічаць. Але гэта толькі на першы погляд. На жаль, нашы пісьмовыя крыніцы, шмат увагі ўдзяляючы міжкняскім адносінам, іх усобіцам, паходам, замірэнням, г. зн. знешнім гістарычным абставінам, амаль поўнасцю абмінулі глыбінныя грамадскія працэсы, якія хоць і працякалі непрыкметна, пакрыёма, але ў далейшым далі вялікія гістарычныя вынікі. Вось таму такімі нечаканымі і з’явіліся тураўскія падзеі 1146 і 1158 гадоў. Яны паказваюць, што ў Тураўскай зямлі, знешне пакорлівай і ціхмянай, пад неаслабнай уладай Кіева ніколі не замірала імкненне да свабоднага палітычнага жыцця. I хоць прыходзілася нямала сіл траціць на розныя велікакняскія авантуры, усё ж ёй удавалася захоўваць у дастатковай колькасці іх і для сябе, што і засведчыў 1158 год. Сапраўды, паход Ізяслава на Тураў у гэтым годзе па ліку яго ўдзельнікаў нагадваў паход Мсціслава на Полацк у 1127 г. Здавалася, што такі модны націск магутных сіл адразу скрышыць Тураў.
Аднак гэтага не адбылося. Праціўніку прыйшлося перайсці да аблогі, якая працягвалася аж 10 тыдняў і закончылася беспаспяхова. Немалое значэнне ў гэтым мела абарончая сістэма горада, яка я ўдала спа луча ла прыродныя перашкоды са штучнымі ўмацаваннямі, узведзенымі стасоўна да рэльефу мясцовасці і адпаведна тагачаснай тактыцы абароны. Аднак крэпасці самі па сабе не бароняць. Самую неприступную з іх можна лёгка ўзяць без стойкасці абаронцаў. Менавіта гэта і вырашыла няўдачу войск, што аблажылі Тураў. Тураўцы не абмяжоўваліся толькі пасіўнай абаронай за сценам! крэпасці, але і пераходзілі ў наступление, у выніку чаго былі вялікія страты. «И бьяхуться крепко выходячи из города и многа бывше язвеных», — засведчыў летапіс. Нельга таксама забывацца і пра вайсковае майстэрства Юрыя Яраславіча, якому, бясспрэчна, належала кіраўніцтва абаронай. Аднак не жадаючы непатрэбнага знясілення і вялікіх ахвяр з двух бакоў, ён звярнуўся да дыпламатычных сродкаў, увайшоўшы ў перагаворы з праціўнікам: «И многу молбу створиваше Гюрги Ярославич, высылая из города к Изяславу, река: «Брате! Прими мя в любовь к собе». Аднак гэтыя мірныя прапановы заставаліся без адказу. Ізяслаў «того не вьсхоте, но всяко хотягце под ним взяти Туров и Пинск». Гаворачы сучаснай мовай, тут каментарыі лішнія, бо яскрава выяўляецца намер Ізяслава. Але гэта неабачлівая ўпартасць не дала вынікаў. Праўда, могуць запярэчыць, што прычынай зняцця аблогі быў паморак коней і што, каб не гэга, Тураў, магчыма, быў бы ўзяты. Аднак паморак пачаўся, як сведчыць летапіс, пасля 10 тыдняў беспаспяховага стаяння пад Туравам. А выпадак такой працяглай аблогі беспрэцэдэнтны ў тагачаснай вайсковай гісторыі. I яе сумныя вынікі вельмі лаканічна і выразна падвёў летапісец: «…и тако не успевше ему ничтоже возвратишеся восвояси, не створиша с ним (г. зн. з Юрыем Яраславічам. — М. Е.) мира и мнози пеши придоша с тое войны». На жаль, летапісец паза ўвагай пакінуў ваенныя дзеянні ля Пінска. I ўсё ж з летапіснага тэксту можна зразумець, што і Пінск не быў узяты Берандзеічамі, хоць ім і ўдалося зайсці за Прыпяць, г. зн. на яе паўночны бок. Фактычна перамога 1158 г. азначала заваяванне Туравам незалежнасці ад Кіева, што з укнязяваннем Юрыя Яраславіча падмацоўвалася і ўтварэннем сваёй княскай дынастыі.
Аднак нельга сцвярджаць, што разам з гэтым закончыўся перыяд драбнення і раздач Тураўскага княства537. Драбненне было аб’ектыўным гістарычным працэсам, і яго ніякая ўлада не магла спыніць, і ў Тураўскай зямлі з’яўляліся ўсё новыя ўдзелы. На жаль, і спробы разданы не спыніліся. Няўдалы прэтэндэнт на Тураў у 1158 г. Уладзімір Мсціславіч у 1162 г. заняў Слуцк538, праўда, ненадоўга. Трэба таксама ўлічваць, што Ізяслаў адступіў ад Турава ў 1158 г. «не створиша мира», а г. зн., што можна было ўвесь час чакаць новага нападу. Але гэта не магло ажыццявіцца, паколькі Ізяслаў быў вымушаны адбівацца ад Яраслава Галіцкага.
Мы ўжо ведаем, што ў 1146 г. Вячаслаў захапіў Уладзімір Валынскі. Гэты факт варты асаблівай увагі, бо ён паклаў пачатак тураўскавалынскаму антаганізму, які адразу ўзгарэўся пасля выхаду Турава зпад у лады Кіева. Некаторыя звесткі Іпацьеўскага летапісу (праўда, некалькі заблытаныя)539 даюць падставу лічыць, што канфлікт пачаўся з нападу ў 1162 г. тураўцаў на ўладанні валынскіх князёў. У адказ на гэта валынскія князі Мсціслаў, Яраслаў і Яраполк Ізяславічы і Уладзімір і Яраполк Андрэевічы рушылі на Тураў супроць усё таго ж самага Юрыя Яраславіча. Але і гэты паход застаўся без вынікаў. Прастаяўшы два з паловай тыдні, «не вспевше ему (г. зн. Юрыю. — М. Е.) ничтоже, возвратишеся восвояси». У 1162 г. Юрый Яраславіч нарэшце заключыў мір з кіеўілсім князем Расціславам Мсціславічам541 і так дабіўся ад Кіева фактычнага прызнання сваёй незалежнасці. Усё гэта яшчэ раз пацвердзіла эканамічную і вайсковую магутнасць Турава, яго здольнасць адстойваць сябе.
У 1162 г. абрываюцца звесткі пра Юрыя Яраславіча, які па праву лічыцца заснавальнікам тураўскай княскай дынастыі. Хоць паведамленні аб ім вельмі ўрыўкавыя, усё ж яны даюць нам уяўленне пра яго як палітычнага дзеяча буйнога маштабу, які мог у складаных і вельмі цяжкіх умовах ужыць розныя сродкі барацьбы (актыўную абарону і наступление, дыпламатычныя перагаворы і ўменне выбраць зручны момант), што і забяспечвала яму атрыманне перамогі. 3 асобай Юрыя Яраславіча звязаны самыя слаўныя старонкі тураўскай гісторыі.
У адрозненне ад Турава выдзяленне Смаленска ў асобную адзінку адбылося без канфлікту і як бы непрыкметна. Палітычнае выспяванне паасобных абласцей Старажытнай Русі су права джалася, як правіла, сфармаваннем мясцовых княскіх дынастый. Мы гэта ўжо бачылі на прыкладзе Турава. Тое ж самае назіралася і ў адносінах Смаленска. Роданачальнікам яго князёў стаў Расціслаў Мсціславіч, з імем якога звязаны выдатныя старонкі смаленскай гісторыі. Хоць Расціслаў упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах як смаленскі князь у 1127 г., аднак ён стаў князяваць тут хутчэй за ўсё ў 1125 г., пасля таго як яго бацька Мсціслаў замяніў на велікакняскім пасадзе памерлага Уладзіміра Манамаха. Да гэтага ў Смаленску быў князем Вячаслаў Уладзіміравіч, які пасля перайшоў у Тураў.
Вядома, нельга прыпісваць выдатнае становішча Смаленскай зямлі, якое яна заняла, сярод іншых усходнеславянскіх земляў, выключна вынікам дзейнасці Расціслава, хоць, вядома, яго заслуг у гэтым нельга адмаўляць. Хутчэй трэба бачыць факт працяглага (у 32 гады) князявання Расціслава ў Смаленску вынікам тых спрыяльных гістарычных умоў, што выпалі на долю Смаленскай зямлі ў гэты час, якія выразна ўбачыў і ўдала скарыстаў Расціслаў. Найперш трэба адзначыць, што Смаленская зямля ў гэты час дасягнула найбольшых сваіх памераў. Паводле Устаўной граматы Расціслава 1136 г., усходнія межы Смаленшчыны даходзілі да сярэдняга цячэння р. Масквы, а на захадзе яны ўключалі Оршу і Копысь, захопленыя ў Глеба Менскага ў 1116 г. Апошняе асабліва важна было для Смаленска. Заходнія, больш заселеныя, а таму і больш багатыя, раёны Смаленшчыны былі больш каштоўныя, чым усходнія, аддаленыя ад гандлёвых шляхоў і таму маланаселеныя і бедныя.
Аднак здабыццё палітычнай незалежнасці не азначала для Смаленска, як і для іншых земляў, ізаляцыі яго ад палітычнага жыцця, у першую чаргу Кіева, Ноўгарада, Суздаля, Полацка. Смаленску асабліва важна было захоўваць прыязныя адносіны з Кіевам, паколькі ў адваротным выпадку яго прыдняпроўскія землі, праз якія праходзіў вялікі гандлёвы шлях, маглі стаць аб’ектам варожага нападу. У выніку дальнабачнай палітыкі Расціслава велізарная тэрыторыя Смаленскай зямлі ў час зацятых удзельных усобіц, звязаных з варожым нашэсдем, спусташэннем і разбурэннем рускіх земляў, з’явілася шчаслівым выключэннем. Яна амаль пазбегла ўсяго гэтага. Толькі ў 1147 г. былі спустошаны вярхоўі Протвы, дзе жыло невялікае балцкае племя голядзь, і вярхоўі Угры, дзе пагаспадарылі полаўцы. Аднак, як мы ўжо гаварылі, гэтыя крайнія ўсходнія мясціны не мелі важнага значэння для Смаленска. У той жа час яго войскі не раз прайшлі па іншых землях, асабліва па Чарнігаўскай (як намі ўжо адзначалася, у 1142 г. яны спустошылі радзіміцкую зямлю з Гомелем). Такая засцярога ад знешніх нападаў і шырокая магчымасць пранікаць у іншыя землі і спрыяла ўстанаўленню ў Смаленскай зямлі палітычнай раўнавагі, асабліва ва ўзаемаадносінах князя і веча, чаго не было ў многіх землях, і ў прыватнасці ў Полацкай.
Не атрымліваючы за сваю дапамогу Кіеву новых уладанняў, адрэзаных ад яго зямлі, Смаленск затое атрымліваў усе магчымасці ўмешвацца ва ўнутраныя справы суседніх земляў (найперш Наўгародскай і Полацкай), тым самым аслабляць іх і паступова падначальваць свайму ўплыву. I тут справа выглядае так, што Смаленск пераняў ролю Полацка ў гэтых адносінах. Калі раней Полацк імкнуўся падначаліць свайму ўплыву Ноўгарад і Смаленск, то зараз апошні імкнуўся да гэтага ў адносінах Ноўгарада і самога Полацка. Што да Ноўгарада, то гэта тэндэнцыя ўжо праступала ў 1138 г., калі смаленцы разам з кіяўлянамі, суздальцамі і палачанамі ўдзельнічалі ў кааліцыі супроць наўгародцаў, што не хацелі прыняць да сябе князя Святаполка Мсціславіча, брата Расціслава Смаленскага. У сваіх дамаганнях на ўплыў у Ноўгарадзе Смаленск выкарыстоўвае абвостраную барацьбу партый у гэтым горадзе.
Яшчэ большыя поспехі меў Смаленск у сваёй полацкай палітыцы, пра што мы будзем гаварыць, разглядаючы гісторыю Полацка. Укажам яшчэ на так званыя Устаўныя граматы князя Расціслава, гістарычнае значэнне якіх выходзіць далёка за рамкі Смаленскага княства і мае вялікае значэнне для нашага ўяўлення пра многія бакі сацыяльнаэканамічнага жыцця ўсіх рускіх земляў таго часу. Яны найперш даюць уяўленне пра тэрыторыю княства. У прыватнасці, упамінанне ў першай з іх «палюддзя Копыся» яскрава пасведчыла на пераход гэтага горада з Полацкага княства ў Смаленскае. Грамата дае і дакладную дату заснавання смаленскага епіскапства — 1136 г. Пералічэнне ў грамаце тых данінаў, з якіх дзесятая частка аддавалася ў карысць епіскапа, мае для нас асабліва важнае, неацэннае значэнне. Яно паказвае, як ішоў працэс замацавання дзяржаўнай улады ў княстве, на чым грунтавалася эканамічная моц яго, як размяжоўваліся асабістыя і дзяржаўныя прыбыткі князя. 3 грамат мы выносім уяўленне аб кампетэнцыі княскага, пасадніцкага і епіскапскага судоў і шмат іншага. Бясспрэчна, што ўсё гэта мела месца і ў іншых землях.
Новае дзесяцігоддзе полацкай гісторыі пачалося вельмі бурліва. Падзеі 1151 г. яшчэ раз пацвердзілі дамінуючае значэнне веча ў дзяржаўным жыцці Полаччыны. Мы пераконваемся ў гэтым, прачытаўшы адпаведную летапіснўю вытрымку: «В лето 6659 (1151)… Том же лете яша Полочане Рогволода Борисовича, князя своего и послаша Меньску, и ту и держагца у велице нужи, а Глебовича собе уведоша; и слашася Полотьчане к Святославу Олговичю с любовью, яко имети отцем собе и ходить в послушании его, и на том целовали хрест»542.
Кароткая, але даволі багатая інфармацыя для разумения тагачаснага палітычнага стану Полацкай зямлі. Найперш яна адмятае сцвярджэнні аб барацьбе, якая нібыта разгарэлася паміж дынастычнымі лініямі Рагвалодавічаў і Глебавічаў543 і князёў з земствам544. Цытаваны запіс яскрава засведчыў, што сваркі і нелады паміж княскімі лініямі Полацкай зямлі ўзнікалі не столькі самі па сабе, колькі па волі полацкага веча. Менавіта палачане (над якімі разумеецца веча) «яша» Рагвалода, выслалі яго ў Менск, а адтуль узялі сабе Глебавіча. Вось такім бесцырымонным абыходжаннем са сваімі князямі полацкае веча і трымала іх у сваіх руках, робячы іх паслухмянымі сваёй волі.
3 летапіснага ўрыўка мы бачым, што пасля выгнання Рагвалода палачане звярнуліся да Святаслава Ольгавіча, тады наўгародсеверскага князя, з просьбай апекі над імі. Не ўказаная ў летапісе прычына выгнання Рагвалода з Полацка рознымі даследчыкамі тлумачыцца пасвойму. У В. Тацішчава, дзе непасрэдна гаворыцца аб падзеях 1151 г., сказана, што палачане ўсклалі на Рагвалода «многие вины»545, а пад 1158 г. мы чытаем, што яны, будучы пад управай ціхмянага («кроткого») Рагвалода Барысавіча, без усялякай прычыны, безразважна даўшы сабе волю, ад адсутнасш постраху ўсхваляваліся супроць яго646. Вядома, такое тлумачэнне вельмі суб’ектыўнае, яно магло ісці ад летапісца, які спачуваў Рагвалоду, і таму не можа быць аб’ектыўным, што і дало пад ставу даследчыкам шукаць іншых прычын. В. Данілевіч тлумачыў выгнанне Рагвалода імкненнем апошняга падначаліць сабе іншых полацкіх князёў, што ён стаў ахвярай шырокай змовы, у якой палачане былі толькі зброяй у руках князёў547. Аднак летапіс ясна паказвае, што ініцыятарамі выгнання князя былі палачане, а не іншыя князі. Зыходзячы з таго, што Рагвалод быў жанаты з дачкой Ізяслава Мсціславіча, шэраг гісторыкаў (С. Салаўёў, Д. Ілавайскі, I. Бяляеў, М. ДоўнарЗапольскі) бачылі прычыну выдалення Рагвалода ў тым, што ён вёў палітыку падначалення Полацка Мсціславічам. Але, як зазначалася намі вышэй, шлюбныя адносіны — вельмі нетрывалы фактар у палітыцы, хоць, вядома, нельга адмятаць поўнасцю пэўнай арыентацыі Рагвалода на Мсціславічаў. Сцвярджэнне Л. Аляксеева аб разыходжанні Рагвалода з мясцовым епіскапствам вельмі хісткае. Тым часам думка даследчыка аб незадаволенасці гэтым князем з боку баярства, якое ўзначальвала веча, у цэлым слушная. Сапраўды, настроеная супроць Рагвалода была нейкая полацкая партыя, магчыма, і баярская, якой удалося ўзяць верх на вечы і дамагчыся выгнання гэтага князя. Менавіта ў барацьбе партый полацкага насельніцтва, а гэтым самым і полацкага веча, і трэба бачыць найперш прычыны выгнання і ўзвядзення на полацкі пасад таго ці іншага князя, што добра выявяць падзеі 1158 г. I гэта не было з’явай толькі полацкай, бо тое ж самае было характэрна і для іншых земляў, асабліва для Наўгародскай, дзе веча было такім жа ўсемагутным, як і ў Полацку. Але вядома, што ў сваёй барацьбе партыі вельмі часта абапіраліся і на дапамогу іншых земляў. Так, напрыклад, баярская партыя Ноўгарада ў 50-я гады XII ст. арыентавалася на сілы смаленскага князя Расціслава. Гэта ж назіралася і ў Полацку. Калі партыя, якая падтрымлівала Рагвалода, магчыма, арыентавалася на дапамогу Мсціславічаў, то партыя, якая выгнала Рагвалода і паставіла Расціслава Глебавіча, павінна была шукаць апоры ў Святаслава Ольгавіча. Менавіта яе прадстаўнікі і пайшлі да апошняга з «любоўю», хочучы мець яго «бацькам сваім» і жадаючы хадзіць паслухмяна ў яго, на чым і цалавалі крыж. Вось чаму не мае падставы сцвярджэнне, што Расціслаў Глебавіч таму звярнуўся да Святаслава Ольгавіча, бо апошні, маўляў, з 1149 г. валодаючы Слуцкам, Клецкам і ўсімі дрыгавічамі, быў бліжэйшым суседам Глебавічаў і што, звяртаючыся да яго, Глебавічы атрымлівалі дапамогу магутнай паўднёварускай кааліцыі, якая групавалася вакол ІОрыя Даўгарукага548. Аднак Глебавічы не былі зачыншчыкамі падзей 1151 г., бо крыніцы паказваюць адваротнае, а менавіта дамінуючую ролю ў гэтых падзеях веча.
Падзеі 1151 г. таксама пасведчылі, што ў Менску канчаткова замацаваліся Глебавічы. Як вядома, у ліку сасланых у Візантыю полацкіх князёў летапіс не называв Глебавічаў.
I гэта зразумела. Глеб першы з Усяславічаў яшчэ у 1119 г. быў выведзены ў палон, і яго дзеці вымушаны былі шукаць сабе ратунку. Дзе ж яны перахоўваліся? I. Бяляеў гаварыў, што сыны Глеба падзялілі паміж сабою пакінутыя за імі Манамахам гарады Менскага княства549. Аднак гэта не пацвярджаенда крыніцамі. Хутчэй за усё, што пасля 1119 г. Глебавічы разам са сваёй маці (яна памерла ў 1158 г.) знайшлі прытулак у суседняй Літве і ў 1135 г. зноў вярнуліся ў Менск. Лічында, што ў Глеба было трое сыноў: Расціслаў, Глеб і Усевалад. Але не выключана, што яшчэ быў і чацвёр ты — Ізяслаў. У Іпацьеўскім летапісе сказана, што 14 мая 1134 г. памёр нехта Ізяслаў Глебавіч550, а ў В. Тацішчава ўдакладнена — «князь полацкі»551. Калі гэта так, то ён быў несумненна сьшам Глеба. В. Тацішчаў зачастую ўсіх князёў Полацкай зямлі незалежна ад таго, дзе яны князявалі — у Полацку ці ў іншым месцы, — называв полацкімі. Дык вось (гэта высветляць пазнейшьш падзеі) у 1151 г. у Менску княжыў Расціслаў, магчыма, самы старэйшы з Глебавічаў, якога палачане «уведоша» да сябе ў якасці свайго князя. Было б наіўным думаць, што Расціслаў Глебавіч ужо раней, не ведаў аб намерах палачанаў узяць яго за князя. Зразумела, што ўсё было раней дамоўлена. Полацкі пасад для ўсіх полацкіх князёў меў значэнне велікакняскага і таму не мог не быць прэстыжнай мэтай кожнага з іх, што добра было вядома вечу.
У сувязі са сказаным паўстае пытанне аб тым, хто стаў князем у Менску пасля Расціслава. Рагвалод быў сасланы ў Менск, а не пераведзены туды князем. Зноўтакі летапісная нататка пад 1151 г. не дае адказу на гэта пытанне. I толькі з падзей 1158 г. можна зразумець, што менскім князем пасля Расціслава стаў яго брат Валадар. Што Глебавічы параней- шаму заставаліся гаспадарамі Меншчыны, сведчаць тацішчаўскія матэрыялы, дзе сказана, што менавіта ў рукі Расціслава і яго братоў быў аддадзены Рагвалод552. Занатаванае толькі ў матэрыялах В. Тацішчава паведамленне сведчыць, што Юрый Даўгарукі, незадоўга да сваёй смерці (1157 г.) даведаўшыся пра цяжкі лёс Рагвалода ў руках Глебавічаў, патрабаваў пагрозай вайны вызваліць вязня, што і было зроблена, хоць, атрымаўшы вестку аб смерці Юрыя Даўгарукага, Глебавічы не вярнулі Рагвалоду яго ўладанняў і пажыткаў553. Заступніцтва Юрыя Даўгарукага Л. Аляксееў тлумачыць тым, што вялікі князь страціў давер да свайго былога саюзніка Святаслава Ольгавіча і вызваленнем Рагвалода і ўзвядзеннем яго на полацкі пасад хацеў адкалоць ад чарнігаўскага князя іх саюзнікаў — Глебавічаў554. Але і гэта непераканаўча, бо тут не ўказваецца, чым менавіта Святаслаў Ольгавіч быў незадаволены Глебавічамі і таму заступіўся за Рагвалода. Мы яшчэ будзем разглядаць гэтыя падзеі, але зараз адзначым адну тэндэнцыйнасць некаторых даследчыкаў, якая выяўляецца ў імкненні падкрэсліць страту Полацкам палітычнай ініцыятывы і поўную залежнасць яго ад перыпетый міжусобнай барацьбы розных рускіх земляў. Але ўсё гэта далёка не так. Менавіта суперніцтва паміж рознымі рускімі княствамі давала магчымасць Полацку заўсёды знаходзіць сабе саюзнікаў. Зразумела, што ў сваю чаргу і рускія князі не маглі не выкарыстоўваць барацьбу розных полацкіх партый і звязаных з імі князёў у сваіх інтарэсах. Так, магчыма, к 1157 г. на полацкім вечы стала браць верх іншая, рагвалодаўская партыя, якая магла звярнуцца па дапамогу да Юрыя Даўгарукага, і ён мог ахвотна адгукнуцца на гэту просьбу, але зза смерці не здолеў дапамагчы Рагвалоду заняць полацкі пасад.
Перш чым прыступіць да разгляду падзей 1158 г., мы павінны закрануць пытанне іх храналогіі, а таксама спыніцца на ўдзеле палачанаў у паходзе на Тураў у 1158 г. Паводле Тацішчава, падзеі, звязаныя з вяртаннем Рагвалода Барысавіча, адбываліся ў 1158 г. У свой час гэту дату прыняў і М. Карамзін, за імі пайшоў і Л. Аляксееў, спасылаючыся на ўпамінанне летапісам наўгародскага епіскапа Аркадзія. Прыняўшы гэту дату, Л. Аляксееў чамусьці палічыў, што паход палачанаў у кааліцыі з іншымі князямі на Тураў адбываўся ўжо пасля другога з’яўлення Рагвалода на полацкім пасадзе556. Аднак гэта зноў супярэчыць крыніцам. I ў Іпацьеўскім летапісе557, і ў В. Тацішчава558 пра гэты паход гаворыцца. перад падзеямі, звязанымі з выгнаннем з Полацка Расціслава і ўкнязяваннем там Рагвалода. Усё гэта яшчэ раз сведчыць аб немагчымасці прыняць трактоўку Л. Аляксеевым указаных падзей, хоць і не выключана, што яны адбываліся ў 1158 г., у першую чаргу паход на Тураў. Мы ўжо пра гэта гаварылі, разглядаючы тураўскую гісторыю, і таму зараз нам трэба высветліць прычыны ўдзелу ў іх палачанаў. Toe, што яны былі ў складзе вялікай кааліцыі, яшчэ не гаворыць, што іх вымушалі да гэтага абавязацельствы падтрымліваць іншых князёў у іх грабежніцкіх паходах559. Хутчэй за ўсё палачане, бачачы вялікія сілы, якія збіраліся ісці на Тураў, рашылі, што з ім будзе лёгка пакончана, і яны змогуць шмат выкарыстаць з гэтага, а менавіта адхапіць для сябе пэўную частку дрыгавіцкай зямлі, што было, як мы ведаем, сталай мэтай Полацка. Трэба звярнуць увагу на тое, што пра палачанаў у летапісе сказана асобна, ужо пасля пераліку іншых удзельнікаў паходу: «…и полчане пришедшие к Турову, пожгоше сёла около его»560. А гэта можа гаварыць за тое, што полацкае войска прыйшло пазней за іншых, па сваёй уласнай ініцыятыве, і таму яму ўжо не засталося месца ў аблозе Турава, і яно вырашыла весці свае дзеянні ў ваколіцах горада, папаліўшы сёлы каля Турава. Такі ўчынак можна вытлумачыць тым, што насельніцтва тураўскіх сёлаў, бачачы грозную небяспеку, загадзя пахавалася ў пушчах і балотах разам са сваім скарбам і скацінай, што і выклікала помету палачанаў, якім не было чым пажывіцца. 3 летапісу не відаць, ці знаходзілася полацкае войска ўсе 10 тыдняў аблогі каля Турава, ці не. Больш верагодна апошняе, бо палачанам не было чаго рабіць там. Аднак можна думаць, што яны вярнуліся назад з сумнымі вынікамі, што магло распаліць яшчэ большую нянавісць полацкага веча да Расціслава Глебавіча, які хутчэй за ўсё мог узначальваць паход палачанаў.
Менавіта пасля гэтага, як паказвае Іпацьеўскі летапіс, Рагвалод Барысавіч і пайшоў ад Святаслава Ольгавіча, які цяпер быў чарнігаўскім князем, здабываць свой удзел у Полацкай зямлі. Нас не павінна здзіўляць, што ранейшыя ворагі — Рагвалод і Святаслаў — цяпер сталі саюзнікамі. Нельга забывацца, што Расціслаў быў з Глебавічаў, княскай галіны, што заўсёды адчувала сваю сувязь з Менскам, на які яна магла абаперціся ў неспрыяльных умовах. Вось чаму Расціслаў, знаходзячыся на полацкім пасадзе, мог больш клапаціцца аб інтарэсах Менска, чым Полацка. 3 прычыны гэтага ён мог быць менш падатным для ўплыву свавольнага полацкага веча, чым «ціхмяны» Рагвалод, што і выклікала ў палачанаў, у тым ліку і партыі, варожай да Рагвалода, імкненне зноў вярнуць апошняга ў Полацк. Вось чаму з’яўленне Рагвалода ў Святаслава Ольгавіча можа быць растлумачана парознаму: або тым, што ў Полацку зноў пачала браць верх рагвалодаўская партыя і чарнігаўскі князь, бачачы гэта і жадаючы мець уплыў у Полацку, прыняў да сябе Рагвалода, або ён гэта зрабіў па патрабаванню партий Расціслава, якая расчаравалася ў апошнім і рашыла зноў вярнуць Рагвалода. (I гэта апошняе, як убачым, знойдзе пэўнае пацверджанне ў будучых падзеях.) Паўтараем, падобныя перамены ў сімпатыях былі ў духу таго часу, дый усіх часоў.
3 летапісу вядома, што Святаслаў Ольгавіч сам не прыняў непасрэднага ўдзелу ў адваяванні Рагвалодам сваіх правоў у Полацкай зямлі. Ен абмежаваўся тым, што даў Рагвалоду пэўную колькасць войска, «полк», як сказана ў летапісе. Далей мы чытаем у гэтай жа крыніцы, што Рагвалод пайшоў у Слуцк, адкуль ён пачаў зносіцца з дручанамі562. Тут мы павінны прыпыніцца, каб звярнуць увагу на некаторыя важный дэталі. Можна толькі здзіўляцца таму, што ніводзін даследчык не засумняваўся ў сведчанні Іпацьеўскага летапісу, што Рагвалод са Слуцка мог весці перагаворы з дручанамі. Болын за тое, М. ДоўнарЗапольскі абгрунтоўваў часовае знаходжанне Рагвалода ў Слуцку як зыходны пункт, з якога ён пачаў сваю барацьбу за аднаўленне ягоных уладанняў у Полацкай зямлі, тым, што Слуцк у той час належаў Святаславу Ольгавічу563. Магчыма, што і так, бо крыніцы гэтаму не супярэчаць, але, глянуўшы на карту, цяжка паве — рыць, каб Рагвалод мог «слатися к дрючанам», а апошнія «приездача к нему». Нават ва ўмовах XX ст. пры наяўнасці авіяцыі і радыё на такой вялікай адлегласці цяжка было б усё гэта рабіць, асабліва ўлічваючы, што шлях ішоў праз Бярэзіну, Свіслач, Пціч, Арэсу і па тэрыторыі варожых Рагвалоду Глебавічаў. Відаць, летапісцам была дапушчана памылка, у выніку якой нейкае іншае паселішча, дзе спыніўся Рагвалод, было заменена на Слуцк.
Характэрна, што ў тацішчаўскіх матэрыялах, дзе перадаецца гэты эпізод, нічога не гаворыцца аб Слуцку. Там сказана, што Рагвалод прыйшоў у воласць Полацкую564. Трэба думаць, што ў рукі гэтага гісторыка трапіў больш спраўны летапісны тэкст.
Другое пытанне, якое непасрэдна выцякае з указаных падзей, гэта: «Чаму менавіта Рагвалод найперш пайшоў на Друцк?» На думку Л. Аляксеева, прычынай гэтага з’яўлялася тое, што Друцк быў вотчынай Рагвалода565. Гэта абгрунтоўваецца тым, што ў 1158 г. Рагвалода дручане прымаюць як свайго666. Аднак тут не ўлічана, што Рагвалод перш за ўсё княжыў (да 1151 г.) у Полацку, дзе ў 1102 г. княжыў яго бацька Барыс Усяславіч. Апроч таго, да 1158 г. мы не можам з упэўненасцю гаварыць аб існаванні Друцкага ўдзела, бо менавіта толькі пад гэтым годам у летапісе ўпершыню названы друцкі князь Глеб Расціславіч. Праўда, у Васкрасенскім летапісе гаворыцца, што ён стаў княжыць у Друцку з 1146 г. Аднак гэта яўная памылка, бо дадзены летапіс збліжаў Глеба Расціславіча з аднайменным разанскім князем, на што ў свой час указваў М. ДоўнарЗапольскі567. Такім чынам, сцвярджэнне пра Друцк як вотчыннае ўладанне Барысавічаў — вельмі праблематычнае. Трэба думаць, што Рагвалод найперш прыйшоў да Друцка таму, што апошні знаходзіўся найбліжэй па дарозе з Чарнігава.
Наўрад ці меў рацыю В. Данілевіч, калі гаварыў, што дручане сустрэлі Рагвалода спачуваннем, таму што той быў ворагам палачанаў, і гэтым самым выявілі факт свайго суперніцтва з Полацкам568. Суперніцтва было, як і імкненне выйсці зпад улады Полацка, але тут усё гэта меней за ўсё выявілася. Далейшыя падзеі пакажуць, што за Рагвалода цягнулі многія палачане, якія ўрэшце і паставілі яго полацкім князем. Таму правільней будзе сказаць, што вяртанне Рагвалода было абумоўлена той спрыяльнай для яго палітычнай атмасферай, якая ў гэты час характарызавала як Друцк, так і Полацк.
Але разгледзім падзеі, звязаныя з вяртаннем Рагвалода, па парадку. Як кажа летапіс, пакрыўджаны братамі і шукаючы сабе воласці, Рагвалод з палком Святаслава прыехаў да Слуцка (мы ўжо ведаем, што гэта яўная памылка) і адразу стаў зносіцца з дручанамі, якія ўзрадаваліся яму. I таму, прыехаўшы да яго, запрасілі князяваць да сябе, раячы яму не марудзіць з гэтым, і абяцалі, што ўсе стануць за яго. Відаць, падбадзёраны гэтай падтрымкай, Рагвалод рашыў ісці ў Друцк. I вось насустрач яму выплыла трыста лодак дручанаў і палачанаў (яўнае сведчанне, што ў Рагвалодзе былі зацікаўлены як адны, так і другія). Зазначым яшчэ, што ўказаныя ў Іпацьеўскім летапісе звыш 300 лодак з дручанамі і палачанамі — яўнае пераболынванне, і таму болын правільна ў Ніканаўскім і Васкрасенскім летапісах і ў В. Тацішчава, дзе гаворыцца проста аб звыш 300 дручанаў і палачанаў. Аднак упамінанне лодак у Іпацьеўскім летапісе невыпадковае: яно гаворыць, што дручане і палачане плылі насустрач Рагвалоду па вадзе, г. зн., што ён рухаўся да Друцка такім жа спосабам з Дняпра ўверх па Друці. А гэта ў сваю чаргу зноўтакі абвяргае, што Рагвалод у Друцк ішоў са Слуцка.
Прыехаўшы ў Друцк у такім шматлікім суправаджэнні, Рагвалод быў урачыста і з вялікай пашанай узведзены на друцкі пасад. 3 ранейшым жа князем Глебам Расціславічам, які тут хутчэй за ўсё князяваў з 1151 г., калі яго бацька Расціслаў Глебавіч стаў полацкім князем, дручане абышліся так, як гэта было ў звычаях таго часу: ён быў выгнаны, а двор яго і маёмасць дружыны разрабаваны гараджанамі. Глебу не заставалася нічога іншага, як ісці ў Полацк да бацькі (у В. Тацішчава сказана, што Глеб пайшоў у Менск569).
Як сведчыць летапіс, у Полацку адбыўся вялікі мяцеж, паколькі многія палачане хацелі Рагвалода. Расціславу ледзь уд а лося ўціхамірыць іх, даўшы ім «многія дары» (у В. Тацішчава ўдакладнена: «…вяльможам і народу»571.
Пасля гэтага ён вадзіў іх «к хресту», г. зн. браў з іх прысягу быць вернымі яму. Гэта і дало яму магчымасць разам з братам! У сева ладам і Ва лад аром і «ўсёй браццяю» пайсці на Рагвалода.
Усе гэтыя падзеі патрабуюць пэўнага тлумачэння. Перш за ўсё, зза чаго ўзняўся мяцеж. Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба ўспомніць, што ён пачаўся адразу пасля вяртання Глеба з Друцка да бацькі ў Полацк. Гэта, вядома, прымусіла Расціслава думаць аб помсце Рагвалоду, г. зн. ісці з войскам на яго, але гэтага самохаць полацкі князь рабіць не мог. Тут яму патрэбна была згода веча. Прыгадаем, што, паводле «Эймундавай сагі», Брачыслаў гаварыў Эймунду, што яму трэба мірыцца са сваімі мужамі, бо яны даюць яму грошы, якія ён выплачвае войску. Зразумела, прасіць сродкі ў веча для паходу на Рагвалода Расціслаў пры вялікай варожасці да яго з боку прыхільнікаў Рагвалода, якія і ўзнялі мяцеж, было цяжкай справай. I Расціславу прыйшлося ахвяроўваць свае ўласныя багацці, адорваючы найбольш уплывовых удзельнікаў веча. I, як засведчылі тацішчаўскія матэрыялы, толькі прывёўшы сваіх праціўнікаў «да роты», Расціслаў атрымаў ад веча дазвол і сродкі на свой паход, у выніку чаго неўзабаве сабраў войска і, злучыўшыся са сваімі братам! пайшоў на Рагвалода571. Гэтыя падзеі адначасова засведчылі і дружныя намаганні ўсіх Глебавічаў супроць Рагвалода, што і зразумела. Выгнанне Глеба з Друцка паказвала ім усім сумную перспектыву таго, што чакае і іх, калі полацкім князем стане Рагвалод. Фактычна пры знаходжанні Расціслава на полацкім пасадзе ўся Полацкая зямля апынулся ў руках Глебавічаў. Цікава звярнуць увагу на тое, што Расціслаў аддаў Друцк сыну Глебу, а не якомунебудзь са сваіх братоў, што паказвае, наколькі высока цаніў ён гэты багаты ўдзел. Калі, як мы ўжо адзначалі, Вал а дар княжыў у Менску, то Усевалад, відаць, быў у Ізяслаўлі. I, такім чынам, можна меркаваць, што на Друцк пайшлі аб’яднаныя сілы палачанаў, мянянаў і ізяслаўцаў, г. зн. практычна ўсіх тагачасных полацкіх удзелаў.
Для Рагвалода гэта не было нечаканасцю, і таму ён умацаваўся за сценамі горада, што фактычна ператварыўся ў непрыступную крэпасць, якую так і не ўдалося ўзяць аб’яднаным сілам Глебавічаў. Як сведчыць летапіс, баі цягнуліся некалькі дзён, вялікія страты былі з абодвух бакоў.
Тут зноў трэба трохі спыніцца, каб асэнсаваць гэтыя факты. Папершае, хочацца нагадаць 1116 г., калі Друцк быў узяты аб’яднанымі сіламі паўднёварускіх князёў і пераяслаўскі князь Яраполк Уладзіміравіч вывеў многіх дручанаў у сваё княства, пабудаваўшы для іх горад Жэлні.
Можна было думаць, што Друцку быу нанесены непапраўны ўдар, ад якога горад больш не акрыяе і канчаткова запусцее накшталт О дрека. Аднак прайшло 43 гады, і, як бачым, Друцк не толькі не знік, але І вырас у цэнтр удзела і добра ўмацаваную крэпасць. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што далёка не ўсе жыхары Друцка былі выведзены Яраполкам, што многія з іх разбегліся па наваколлі (а магчыма, і далей, пра што сведчаць тапонімы Дручаны, Навадруцк і ім падобныя), а пасля, як мінулася варожае нашэеце, зноў вярнуліся ў родны горад і пачалі яго адбудоўваць, чаму, бясспрэчна, садзейнічала яго выгоднае становішча на адным з важнейшых адгалінаванняў вялікага воднага шляху.
Але вернемся да падзей 1158 г. Чым можна растлумачыць выключную стойкасць дручанаў у барацьбе з кааліцыяй Глебавічаў? Вядома, не толькі тым, што ў выніку перамогі апошніх іх чакала жорсткая расправа за пакрыўджанага імі Глеба Расціславіча. I прычына не ў тым, што Рагвалод Барысавіч быў сваім патомным князем у Друцку. Праз некаторы час ён стане полацкім князем, і дручане з ахвотай без перашкод адпусцяць яго туды. I ў гэтым апошнім трэба шукаць адказ на пастаўленае пытанне. Хоць Полацкая зямля была падзелена на ўдзелы, менавіта яна не страціла адзінства. Праўда, паміж гэтымі ўдзеламі часамі ішла барацьба, аднак яна. не была сепаратысцкай, нацэленай на поўную адасобленасць. Гэта была барацьба за дамінуючае становішча ў Полацкай зямлі, што знаходзіла знешняе выяўленне ў дамаганні велікакняскага полацкага насада. Як мы ўжо бачылі, Расціслаў Глебавіч, сеўшы ў Гіолацку, аддаў ва ўладанне ўсе полацкія ўдзелы братам і дзецям. Карыстаючыся іх вялікай падтрымкай, Расціслаў адчуў сваю моц і, па ўсім відаць, выяўляючы найперш інтарэсы Менскага княства, стаў супрацьпастаўляць сябе полацкаму вечу, выходзіць зпад яго кантролю, што і выклікала нянавісць да яго з боку полацкай верхавіны. Добра ведаючы гэта, дручане і вырашылі выкарыстаць зручны момант, каб узвесці на полацкі пасад свайго стаўленіка, і таму зрабілі ўсё, каб адбіць аблогу Глебавічаў. I іх намаганні не былі дарэмныя. Менавіта Глебавічы, а не Рагвалод, вымушаны былі заключыць мір. «И створише мир Ростислав с Рогволодом»512,— гаворыць летапіс. Сведчаннем гэтаму з’яўляецца і тое, што Расціслаў пайшоў на ўступку, прыдаўшы Рагвалоду «волости». Не змогшы перамагчы Рагвалода, Расціслаў вырашыў адкупіцца ад яго. Апошняе, паводле меркавання гэтага Глебавіча, павінна было задаволіць Рагвалода і гэтым самым пагасіць яго дамаганні на полацкі пасад.
I хоць мір быў змацаваны «хрэсньім цалаваннем», аднак ён аказаўся надзвычай нетрывалы. Не паспеў Расціслаў вярнуцца ў Полацк, як супроць яго палачане пачалі заводзіць новую змову («свещаша на князя своего»). Яны забыліся на ранейшае «хрэснае цалаванне», паводле якога павінны былі прызнаваць яго сваім князем, з якім ім жыць, не наводзіць на яго ніякіх паклёпаў. Можна думаць, што вяртанне Расціслава ні з чым ды яшчэ ўступка ім пэўнай полацкай тэрыторыі Друцку было галоўнай прычынай новага выбуху нянавісці палачанаў да Расціслава. Таемна ад яго палачане адправілі да Рагвалода Барысавіча сваіх паслоў, якія павінны былі дамовіцца з ім аб умовах яго вяртання на полацкі пасад. Умова фактычна была адна: Рагвалод павінен быў забыцца на тое зло, якое яму прычынілі палачане ў 1151 г. і ў якім яны цяпер раскайваліся, а менавіта, што без усялякай віны паўсталі на яго, разрабавалі ўсю маёмасць яго і яго дружыны і самога яго выдалі Глебавічам на муку. Вось гэтыя словы полацкіх паслоў даюць падставу меркаваць, што ў вяртанні Рагвалода былі зацікаўлены не толькі ранейшыя яго прыхільнікі, але і тыя, хто раней выступаў супроць яго і за Расціслава, але пасля, расчараваўшыся ў апошнім, перайшлі на бок Рагвалода і гэтым самым намнога ўзмацнілі яго партыю. Полацкія паслы нават усю віну за зробленае раней супроць Рагвалода ўсклалі на Глебавічаў573 і абяцалі выдаць Расціслава ў яго рукі. Рагвалод быў узрадаваны ўсяму сказанаму і абяцаў на ўсё забыцца і зла не памятаць, у чым не толькі «цалаваў хрэст», але і даў пісьмовае запэўненне ў гэтым574.
Вядома ж, для палачанаў справа была не столькі ў асобе Рагвалода, колькі ў прыцягненні на свой бок Друцка. Добра ўсведамляючы, што з выгнаннем Расціслава Менск і Ізяслаўль стануць варожымі Полацку, яны маглі мець толькі ў асобе Друцка вернага саюзніка, стаўленік якога ўсталюецца на полацкім пасадзе. Апроч таго, палачане прымалі ў разлік і сувязь Друцка са Смаленскам, таму і разлічвалі на дапамогу апошняга, у чым і не памыліліся.
Заручыўшыея згодай Рагвалода і падтрымкай дручанаў, палачане перайшлі да непасрэдных дзеянняў супроць Расціслава. Для гэтага быў выкарыстаны дзень Пятра і Паўла, у які збіраліся ля царквы Святой Багародзіцы на братчыну (так называўся агульны баль у складчыну цэлым горадам ці прыходам на храмавае свята. Гэты звычай захоўваўся да апошняга часу ў многіх месцах). 3 мэтай схапіць яго на гэтым гарадскім баляванні сюды быў запрошаны і Расціслаў (відаць, звычай патрабаваў і прысутнасці тут князя). Але папярэджаны сваімі прыяцелямі, як сведчыць летапіс575, ці па сваёй асцярожнасці, паводле тацішчаўскага тэксту576, ён смела прыехаў, апрануты ў браню пад адзеннем. Вось чаму завадатары змовы пабаяліся зрабіць на яго замах, і Расціслаў весяліўся разам з усімі, а пасля паехаў у Бельчыцы. Так упершыню летапіс засведчыў існаванне асобнай рэзідэнцыі полацкіх князёў, якая знаходзілася ў Бельчыцах на левым беразе Зах. Дзвіны пры сутоку з ракой Бяльчанкай за два кіламетры ад Верхняга замка, які з’яўляўся крамлём старажытнага Полацка. Такім чынам, полацкі князь жыў не ў горадзе, а пад горадам і ў гэтых адносінах меў поўнае падабенства з наўгародскім князем, які таксама жыў не ў Ноўгарадзе, а каля яго, у Гарадзішчы. Такое супадзенне невыпадковае: як першы, так і другі былі ў поўнай залежнасці ад веча і толькі з яго згоды маглі займаць княскі пасад, што і падкрэслівалася месцазнаходжаннем рэзідэнцыі.
Няўдача першай спробы расправы з Расціславам не спыніла палачанаў, і, ноччу згаварыўшыся, назаўтра раніцай у Бельчыцы былі выпраўлены паслы, якія пачалі «вабити к собе» (гэты выраз — яшчэ а дно сведчанне ў карысць таго, што тут мы маем фрагмент Полацкага летапісу) Расціслава, гаворачы яму: «Князю, паедзь да нас, нам з табою трэба пагаварыць, паедзь да нас у горад» (яшчэ адно пацверджанне таго факта, што полацкі князь жыў за горадам). Ен жа ім адказаў: «Я ўчора ў вас быў, чаму вы ні аб чым не гаварылі?» Пасля гэтага Расціслаў без усялякай перасцярогі паехаў да іх «у горад» (зноў сведка полацкага паходжання тэксту). I ўжо калі Расціслаў быў недалёка ад гарадской брамы, выбег яму насустрач дзецкі (у В. Тацішчава — раб), які папярэдзіў Расціслава, каб ён у горад не ехаў, бо сабралася веча і ўжо дружыну (у В. Тацішчава — людзей) яго б’юць і яго самога хочуць забіць. Як бачым, хоць у Расціслава і былі прыхільнікі, але іх было толькі дастаткова, каб папярэдзіць яго аб небяспецы, а не каб абараніць яго. Зразумеўшы, што яго лёс як полацкага князя ужо вырашаны вечам, ён вяртаецца ў Бельчыцы, сабраўшы сваю дружыну, ідзе ў Менск да брата Валадара (вось гэта і дае падставу лічыць Валадара менскім князем пасля 1151 г., калі Расціслаў стаў полацкім князем).
Як можна меркаваць паводле Іпацьеўскага летапісу, Расціслаў па дарозе ў Менск спустошыў Полацкую воласць, рабаваў скаціну і чэлядзь (у В. Тацішчава сказана, што ён усё гэта рабіў пасля вяртання ў Менск, у саюзе з Вала даром578). Такія бясчынствы характарьізуюць Расціслава як жорсткага і рашучага чалавека, неразборлівага ў сродках барацьбы са сваімі праціўнікамі. Усё гэта давала сябе знаць і ў час яго знаходжання ў Полацку, што таксама ў дадатак да іншага выклікала непрыязь да яго.
Палачане, для якіх дзеянні Расціслава не былі нечаканасцю, паслалі па Рагвалода ў Друцк, і 8 ліпеня 1158 г. (паводле Тацішчава) сеў ён на пасад «дзеда свайго і бацькі свайго»579. (Гэтыя летапісныя словы яшчэ раз абвяргаюць сцвярджэнне Л. Аляксеева аб Друцку як патомным уладанні Барысавічаў і паказваюць, што Барыс Усяславіч адразу пасля смерці бацькі сеў у Полацку.)
Перад Рагвалодам найперш паўстала задача арганізацыі барацьбы з Глебавічамі. Як і можна было чакаць, ён звярнуўся па дапамогу да вядомага ўжо нам смаленскага князя Расціслава Мсціславіча (ён, дарэчы, быў дзядзькам жонкі Рагвалода), які ахвотна даў войска на чале двух сваіх сыноў — Рамана і Рурыка — і ваяводы Унезда. Хацеў ісці і сам Расціслаў, але яго з невядомай прычыны адгаварыў епіскап Аркадзій, які ў гэты час ішоў з Кіева ў Ноўгарад. Звяртаючыся да Расціслава, Рагвалод разлічваў не толькі на смаленскую дапамогу. Полацкі князь ведаў аб вялікім аўтарытэце Расціслава сярод іншых князёў і яго шырокіх палітычных сувязях, асабліва з Ноўгарадам, і гэта дало свае вынікі: у войску Рагвалода з’явіліся наўгародцы і пскоўцы.
Расціслаў Мсціславіч прыняў блізка да сэрца полацкія справы, вядома, маючы далёкі палітычны прыцэл. Мы ўжо ведаем, што час Расціслава быў часам эканамічнага і палітычнага росквіту Смаленска, што і стварыла яму спрыяльныя ўмовы для экспансіянісцкай палітыкі ў адносінах да суседніх земляў, якія вызначаліся сваёй унутранай палітычнай няўстойлівасцю. Але Смаленск найперш усведамляў сябе этнічна крывіцкім княствам. I вось цяпер, адчуваючы сваю сілу, Смаленск і пачаў выяўляць свае прэтэнзіі на вядучае месца сярод крывіцкіх земляў, што і рабіла яго канкурэнтам Полацка. Цалкам магчыма, што ў гэты час у летапісе і быў занатаваны смаленскі погляд на свой горад як сталіцу крывічоў. Аднак, улічыўшы вопыт свайго бацькі, які імкнуўся адвым ударам падначаліць Полаччыну і якому гэта не ўдалося, Расціслаў Мсціславіч вырашыў паступова падначальваць яе сабе. Барацьба Полацка з Менскам і з’явілася зручным выпадкам для Смаленска, каб пашырыць і ўмацаваць свой уплыў у Полацкай зямлі і гэтым самым зрабіць яе залежнай ад сябе. Па ўсім відаць, што к гэтаму часу ў такой залежнасці ад Смаленска ўжо быў Друцк. Нам вядома з падзей 1116 і 1127 гадоў, што ў агульным наступе паўднёвых князёў на Полаччыну смаленскім князям даручаўся ўдар па Друцку. Відаць, к гэтаму часу ён стаў плацдармам для ўцягвання ў палітычную арбіту Смаленска ўсёй Полаччыны. Вядома, для Полацка гэтыя намеры не былі сакрэтам, і ён адчуваў у сю небяспеку смаленскай дапамогі. Але і для гэтага былі свае палітычныя разлікі: з дапамогай Смаленска і іншых земляў уціхамірыць і падначаліць сабе Менск і, умацаваўшыся гэтым самым, выйсці зпад смаленскай апекі і нават зноў аднавіць свае дамаганні на Смаленск. Як бачым, завязалася тыповая палітычная гульня: хто каго зловіць у пастаўленую пастку. Далейшае пакажа, хто ў гэтай гульні выйграў, а хто прайграў. Але паку ль што з перавагай вёў гульню Смаленск. I. Бяляеў нават выказаў думку, што Расціслаў паслаў свае войскі ў дапамогу Рагвалоду, атрымаўшы ад яго Віцебск і іншыя прыгранічныя гарады580. Аднак гэтае меркаванне супярэчыць летапіснаму паведамленню, паводле якога толькі ў 1165 г. у Віцебску стаў княжыць сьга Расціслава — Давыд581. Праўда, гэта не выключав таго, што да ўказанай даты ў Віцебску мог сядзець іншы князь смаленскага паходжання.
Адзначым яшчэ, што дапамога Расціслава Рагвалоду не была бескарыслівай і ў другім плане: яна абавязала Полацк удзельнічаць у паходзе на Ушчыж. На чале полацкага войска стаяў Усяслаў, якога Густынскі летапіс называв Рагвалодавічам582, з чаго можна меркаваць, што ён быў сынам Parвалода.
Як бачым, супроць Менска ўтварылася цэлая кааліцыя ў складзе палачанаў, смаленцаў, наўгародцаў і пскоўцаў. Аднак гэтае вялізнае войска рушыла не адразу на Менск, а на Ізяслаўль. На жаль, у гістарычнай літаратуры не ставілася пытанне аб тым, навошта было, перш чым ісці на Менск, ісці на Ізяслаўль, тым больш што ён быў не па дарозе, бо знаходзіўся на паўночны захад ад Менска. А між тым адказ на гэтае пытанне вельмі важны для разумения шэрагу фактаў як ранейшай, так і пазнейшай полацкай гісторыі. Справа ў тым, што Ізяслаўскі ўдзел знаходзіўся на сумежжы са Старажытнай Літвой, якая і была саюзнікам Менска, адной з важнейшых крыніц яго вайсковай моцы. Вось менавіта з мэтай адрэзаць Менск ад Літвы і пайшлі войскі на чале з Рагвалодам спярша на Ізяслаўль. У ім князяваў брат Расціслава — Усевалад. Убачыўшы пагрозу, ён з войскам умацаваўся ў горадзе для абароны. Аднак пад націскам вялікай сілы вымушаны быў здацца. Спадзеючыся на вялікую ранейшую дружбу з Рагвалодам, Усевалад паехаў да яго на паклон, але хоць Рагвалод і даў яму мір, аднак у Ізяслаўлі яго не пакінуў і перавёў у Стрэжаў, г. зн. Усевалад фактычна быў узяты ў палон і пасланы пад непасрэдны нагляд Полацка. Як бачым, палітычныя інтарэсы ўзялі верх над сяброўскімі пачуццямі. I гэта зразумела. Пакінуць Ізяслаўль у руках Глебавічаў — гэта азначала паранейшаму пакінуць для Менска важны канал умацавання яго вайсковай сілы. I таму Ізяслаўль быў аддадзены Брачыславу, паколькі, маўляў, гэта была яго вотчына. Незразумела, на якой пад ставе М. ДоўнарЗапольскі і В. Данілевіч называлі яго Васількавічам, у летапісе яго імя па бацьку не ўказана584. Вось чаму яго нельга ўпэўнена атаясамліваць з віцебскім князем Брачыславам Васількавічам, які ўпамінаецца пад 1180 г. Магчыма, гэта той ізяслаўскі князь Брачыслаў, які ў 1127 г. быў узяты кіеўскім войскам паміж Ізяслаўлем і Лагожскам у палон, што і дае пад ставу лічыць Ізяслаўль яго ўдзелам.
Толькі паставіўшы ў Ізяслаўлі свайго надзейнага князя і гэтым самым будучы ўпэўненым, што Менск адрэзаны ад Літвы, Рагвалод вырашыў непасрэдна ісці на Расціслава. Але, відаць, беспаспяхова прастаяўшы 10 дзён пад Менскам, Рагвалод заключыў мір з Расціславам, на чым і цалавалі крыж. У летапісе не ўказана, на якіх умовах быў ён дасягнуты. Можна думаць, што Расціслаў абавязаўся не нападаць больш на Полацк і не дамагацца яго, а таксама не выганяць Брачыслава з Ізяслаўля. Такое меркаванне змушаюць зрабіць далейшыя, вельмі важныя для нас летапісныя паведам — ленні. Найперш гэта аб тым, што Валадар Глебавіч не згадзіўся цалаваць крыж і «ходяше под Литвою в лесех»585. Мы звяртаем асаблівую ўвагу на гэты выраз, бо ён яскрава паказвае месцазнаходжанне Старажытнай Літвы па суседству з Менскім княствам, што ў свой час заўважыў і А. Насонаў586. Адмовіўшыся мірыцца, Валадар пачаў збіраць сілы для барацьбы з Рагвалодам, шукаючы іх у традыцыйным для Менска месцы — у суседняй Літве. Гэты факт пралівае святло і на характар дзеянняў Глеба Менскага, шырокія палітычныя планы якога грунтаваліся і на чэрпанні сіл з Літвы, аб чым можа сведчыць яго набег на ГІовагародскую (Наваградскую) зямлю.
Аднак дзеянням Глебавічаў па прыцягненні ў сваё войска літвы не магло не перашкаджаць знаходжанне стаўленікаў Рагвалода ў Ізяслаўлі, якія, вядома, аб усіх падрыхтаваннях Глебавічаў паведамлялі ў Полацк. Вось чаму, паводле В. Тацішчава і Васкрасенскага летапісу588, Глебавічы ў 1159 г. пайшлі на Ізяслаўль, раптоўна яго ўзялі і, князёў Валодшу і Брачыслава схапіўшы, усадзілі Валодшу ў поруб, а Брачыслава закаванага трымалі. Як бачым, апроч Брачыслава ў Ізяслаўлі быў пасаджаны і Валодша, пра паходжанне якога мы таксама нічога не ведаем, як і пра Брачыслава. У 1180 г. у летапісе будзе ўпамінацца Андрэй Валодшыч, магчыма, сын гэтага Валодшы. Выключна жорсткае абыходжанне з Валодшам і Брачыславам было ў звычаях Глебавічаў, якія ў свой час не менш сурова абыходзіліся і з Рагвалодам. Адначасова гэта падкрэслівае тое вялікае значэнне, якое прыдавалі Глебавічы Ізяслаўлю, валоданне якім адчыняла ім дарогу ў Літву. Факт адначасовага знаходжання ў Ізяслаўлі і Брачыслава і Валодшы можа сведчыць, што ў Полацкай зямлі былі нярэдкія выпадкі князявання ў адным і тым жа ўдзеле двух князёў.
Дзеянні Глебавічаў яўна дэманстравалі сілу Менска, што паранейшаму не магло не трывожыць Полацк, і таму пацягнулі за сабой у 1160 г. новы паход на іх Рагвалода. Смаленскі князь Расціслаў к гэтаму часу ўжо стаў кіеўскім князем, але аб інтарэсах сваёй зямлі не забываўся і таму ў дапамогу войску Рагвалода даў 600 торкаў на чале з Жыраславам Няжыравічам (у В. Тацішчава апошні паказаны на чале смаленскага войска, асобнага ад торкаў589). Праўда, торкам не пашчасціла: коні іх падохлі ад го ладу (гэта можа ўказаць, што паход адбываўся зімою), і яны вымушаны былі, не дачакаўшыся міру, ісці дадому пехатою. Такая акалічнасць, відаць, і была прычынай, што аблога Менска зацяшулася і працягвалася шэсць тыдняў, на працягу якіх горада, як і ў папярэдні раз, не ўдалося ўзяць. Тым не менш Рагвалод стварыў мір па сваёй волі. Мы не ведаем усіх вынікаў яго, апроч аднаго, што Рдгвалод выстаяў Валодшу з поруба, а Брачыслава з жалезаў. Такія клопаты за лёс гэтых людзей могуць указваць на тое, што яны маглі быць сынамі Рагвалода і ўжо ні у якім разе сынамі Валадара Глебавіча, як лічыў В. Тацішчаў. 3 чаго б тады Глебавічам так патрэбна было з імі абыходзіцца жорстка? Застаецца няясным, ці зноў былі пасаджаны Валодша і Брачыслаў у Ізяслаўлі, ці былі забраны Рагвалодам і пасаджаны ў іншых месцах.
Мы не ведаем, што паслужыла зачэпкай для яшчэ аднаго паходу Рагвалода на Менск у 1161 г., хоць прычына ясная: Полацк не мог быць спакойны, ведаючы пра сілу свайго суперніка, і таму зрабіў яшчэ а дну спробу зламаць яго. Аднак інфармацыя аб гэтым паходзе ў летапісе вельмі скупая: яна зарэгістравала толькі факт паходу, а таксама заключэнне міру і вяртанне Рагвалода «восвояси». Але аб выніках нам нічога не вядома. Бясспрэчна, што паход не меў поспеху, бо праз год зроблены быў яшчэ адзін.
Аднак ён ужо быў накіраваны не супроць Расціслава, а супроць Валадара. Паводле Іпацьеўскага летапісу, Рагвалод з палачанамі пайшоў на Валадара «к Городцю»591, што і дало магчымасць шэрагу гісторыкаў гаварыць аб наяўнасці ў Полацкай зямлі горада з такой назвай, яго ўдзеле і Валадару як гарадзецкім князю. Аднак даследчыкі парознаму лакалізавалі гэты горад: на месцы сучаснага Гарадка на р. Зах. Бярэзіна (цяпер Маладзечанскі рн), другія атаясамлівалі яго з Гарадком (цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.), трэція — з Гарадком паміж Лепелем і Чашнікамі, іншыя — з Сёмкавым і Астрашыцкім Гарадкамі каля Менска, з Гарадзеяй (Нясвіжскі рн), Гарадзішчам (Баранавіцкі рн), Гарадком (Шаркоўшчынскі рн). Аднак археалагічныя даследаванні не пацвердзілі гэтыя меркаванні, і таму існаванне Гарадца і яго ўдзелу выклікае сумненні. Найперш трэба ўказаць на тое, што ў Хлебнікаўскім спісе Іпацьеўскага летапісу замест «к Городцю» чытаецца «к городу»593. I гэта разыходжанне насцярожвае. Яшчэ больш прасвятляецца справа, калі мы параўноўваем гэта месца летапісу з адпаведным у В. Тацішчава, у якога замест Гарадца фігуруе Менск: «Рохволд князь полотский ходил с войском к Минску на Володаря Глебовича и, пришед, стал близ Минска»594. Наўрад ці можна гаварыць, што В. Тацішчаў памылкова замяніў Гарадзец на Менск. Мы ўжо ведаем, што паходы Рагвалода ў 1159,1160 і ў 1161 гадах былі накіраваны, як паказваюць летапісы, на Расціслава, але паход 1162 г. накіраваны на Вала дара, і Расціслаў болей не з’яўляецца на старонках летаnicy, што можа ўказваць на яго смерць ці гібель, і таму заканамерна, што яго пасад перайшоў Вала дару, супроць якога і пайшоў Рагвалод. Усё гэта паказвае, што запіс у «Гісторыі Расійскай» Тацішчава596 заслугоўвае больший веры, і таму мы можам больш упэўнена гаварыць, што ні Гарадца, ні яго ўдзела ў Полацкай зямлі не былоЛ таму Валадар не быў гарадзецкім князем597. У святле гэтага бачна памылковасць сцвярджэння В. Данілевіча, які гаварыў, што Рагвалод, Hiбыта ўбачыўшы беспаспяховасць барацьбы з усімі Глебавічамі, рашыў змагацца з імі па адным, і таму перш за ўсё ён пайшоў на Валадара, што княжыў у Гарадцы598. Па ўсім відаць, Валадар пасля смерці Расціслава і высылкі У севалада ў Стрэжаў застаўся адзіным прадстаўніком Глебавічаў, з якімі прыйшлося мець справу Рагвалоду.
Як паказвае далей летапіс, Валадар не прыняў бою (ці, як сказана ў летапісе, «не дал полку»), які навязваў яму Рагвалод днём, а выступіў супроць яго ноччу, што вырашыла вынікі бою ў карысць менскага князя. Многія палачане былі пабітыя, але яшчэ болей іх было ўзята голымі рукамі ў палон. Аднак самае важнае, што заслугоўвае тут асаблівай увагі, дык гэта тое, што войска Валадара цалкам склада л ася з літвы («выступи… из города с литьвою»)599. Гэта, папершае, зноў непасрэдна паказвае, што Старажытная Літва знаходзілася па суседству з Менскам і, падругое, што яна была адной з асноў магутнасці Менска. Адсюль становіцца асабліва зразумелым, для чаго ў 1158 г. Валадар хадзіў у лясах пад Літвою. Відаць, сувязі Менска з ёю былі трывалыя, яны мелі ўжо сваю даўнюю традьщыю, што знітавала інтарэсы Менска і Літвы ў адзінае цэлае, аб чым найперш і сведчаць падзеі 1162 г.
Разгром полацкага войска вырашыў лёс Рагвалода: убачыўшы сумныя вынікі свайго паходу, ён ужо не пасмеў ісці ў Полацк, дзе народ быў раз’юшаны з выпадку вялікіх страт ля Менска, і пабег у Слуцк, дзе, правёўшы тры дні, пайшоў княжыць у Друцк. Як бачым, тут ізноў упамінаецца Слуцк. Хоць ад Менска да гэтага гора да не так і далёка, але наўрад ці бег бы сюды Рагвалод пасля паражэння і ці змог бы зноў там на працягу трох дзён знесціся з дручанамі, каб атрымаць іх згоду на князяванне. Відаць, у той час быў яшчэ адзін Слуцк. Дарэчы, у Гомельскім рне ёсць рэчка СлучМіль- ча. Зараз цяжка сказаць, чаму Друцк прыняў пераможанага князя. Відаць, нягледзячы на сумныя яго абставіны, ён усё ж быў даволі значнай палітычнай постаццю, і для Друцка з’яўлялася ў пэўнай ступені гонарам мець яго за свайго князя. Далейшы лёс Рагвалода нам невядомы. Толькі камень (ён знаходзіўся недалёка ад Коханава і паварварску быў знішчаны ў 1934 г.), на якім 3 мая 1171 г. (г. зн. праз 9 гадоў пасля паражэння пад Менскам) быў зроблены надпіс, аналагічны надпісам на Барысавых камянях, які засведчыў, што ў гэты дзень Рагвалод павінен быў уступіць у нейкі рашаючы момант свайго жыцця. Але які ён быў для лёсу гэтага князя, застаецца невядомым. С ляды Рагвалода пасля 1171 г. у гісторыі губляюцца. Паколькі гэты камень засведчыў хрысціянскае імя Рагвалода — Васілій, то мы можам смела атаясамліваць яго з тым княжычам Васіліем, які разам з 1ванам вярнуўся ў 1140 г. на радзіму з Візантыі.
Паколькі Рагвалод не вярнуўся назад, то ў Полацку стаў князем Усяслаў Васількавіч. Традыцыйна лічыцца, што ён быў сынам Васілька Святаславіча, які ў 1132 г. стаў полацкім князем, а пасля вяртання з Візантыі двух полацкіх князёў, магчыма, быў пазбаўлены палачанамі полацкага паса да. Аднак такой генеалогіі Усяслава Васількавіча безагаворачна мы прымаць не можам. Справа ў тым, што ён мог з’яўляцца і сынам Рагвалода, хрышчонае імя якога было Васіль, тым больш, як мы ведаем, Густынскі летапіс пад 1159 г. называв Усяслава Рагвалодавіча. Відаць, гэта мелі на ўвазе Карамзін і Пагодзін, калі яны лічылі Усяслава сынам Васілька Рагвалодавіча, паколькі бацька апошняга Барыс Усяславіч меў княскае імя Рагвалод, як засведчыў Густынскі летапіс. Праўда, цяжка меркаваць, каб палачане пасля разгрому Рагвалода маглі ўзвесці на свой пасад яго сына. I ўсё ж гэту акалічнасць трэба мець на ўвазе. Існуе думка, што да Полацка Усяслаў Васількавіч быў князем у Віцебску. В. Данілевіч абгрунтоўвае гэта тым, што пасля з’яўлення Усяслава на по- лацкім пасадзе Віцебск пераходзіць да яго саюзніка Давыда Расціславіча601. Аднак Усяслаў стаў полацкім князем у 1162 г., а Давыд віцебскім — у 1165 г. Хто ж гэтыя тры гады князяваў у Віцебску?
Калі сапраўды Усяслаў быў сынам Васілька Святаславіча, то з’яўленне яго на полацкім пасадзе азначала, што полацкае веча паранейшаму прадаўжала маніпуляваць княскімі родамі і выбірала сярод іх тых, якія сваімі сувязямі маглі прынесці больш выгады Полацку. Выбранне Усяслава сведчыла аб далейшым паглыбленні смаленскага ўплыву на полацкія справы. I гэта заканамерна. Паражэнне Рагвалода пад Менскам у 1162 г. ясна наказала, што Менск не зломлены, што яго князь, рашучы Валадар, які з усіх Глебавічаў найбольш унаследаваў энергію свайго бацькі, не адмовіцца ад спробы заняць полацкі пасад, а гэтым самым забяспечыць Менску дамінуючае месца ў Полаччыне. I таму патрэбна было шукаць вернага саюзніка ў барацьбе, якая немінуча набліжалася. Такім саюзнікам мог быць толькі Смаленск. Але саюз з ім патрабаваў ахвяр. I такой ахвярай стаў Віцебск. Хоць, як слушна адзначыў М. ДоўнарЗапольскі, летапісны запіс пад 1165 г. «Давид Ростиславич седе витебьски»602 яшчэ не ўказвае зусім на заняцце Давыдам віцебскага пасада, а толькі ўсяго на валоданне ім603, тым не менш золение тут смаленскага князя было паказальным у сэнсе павелічэння смаленскага ўплыву ў Полаччыне. Асабліва гэта становіцца відавочным, калі ўспомніць, што ў 1116 г. да Смаленска адышлі Орша і Копысь, а пазней яўна выявілася збліжэнне са Смаленскам Друцка. Такім чынам, смаленская палітыка паступовага ўцягвання Полацка ў сваю палітычную сферу выступала ў даволі дзейнай стадыі. Аднак мы яшчэ раз падкрэслім: Полацк свядома ішоў на дапушчэнне ў Віцебск Давыда як на часовы кампраміс, неабходны пры тагачасных неспрыяльных унутрыпалітычных абставінах у Полаччыне. Вось чаму нельга пагадзіцца з Л. Аляксеевым, які лічыць 1165 г. датаю пачатку паступовага палітычнага распаду Полацкай зямлі604. Папершае, калі гаварыць аб палітычным распадзе Полацкай зямлі, то, маючы на ўвазе з’яўленне ў ёй удзелаў, ён пачаўся значна раней, у пачатку XII ст. Падругое, калі маецца на ўвазе сітуацыя з Віцебскам (а гэта менавіта так), то, як адзначалася вышэй, тут толькі было з’яўленне смаленскага князя, а не перадача Смаленску Віцебска. У гэтым і заключалася ўся тонкасць полацкай дыпламатыі: дапускаючы першае, не дапускаць другога.
Але мы ўжо трохі забеглі наперад. Пад 1162 г. з летапісу мы даведваемся аб паходзе шэрагу князёў на Слуцк. Пра няясныя для нас абставіны гэтай падзеі мы будзем гаварыць яшчэ. Тут жа нас найбольш цікавіць удзел у гэтай кааліцыі «крыўскіх князёў»606. Пайменна яны не ўказаны, і вось В. Данілевіч, а за ім і Л. Аляксееў лічаць, што пад крыўскімі князямі летапісец разумеў Глебавічаў — менскіх князёў. Наогул кажучы, назва крыўскіх адносіцца да ўсіх полацкіх князёў, на што ўказвае Іпацьеўскі летапіс пад 1140 г.: «Мстислав… посла по Кривитьстей князе: по Давида, по Растислава, по Святослава и Рогволодичи два…»606 Аднак у дадзеным выпадку пад крыўскімі князямі сапраўды трэба разумець менскіх князёў, бо цяжка ўявіць, каб Полацк пасля такога паражэння, якое ён пацярпеў пад Менскам, мог пасладь свае войскі пад Слуцк. Іншая справа — Менск, які атрымаў трыумфальную перамогу і цяпер мог з той жа літвой пайсці без перадыху ў новы паход. Паколькі Слуцкі ўдзел знаходзіўся па суседству з Менскім, то можна думаць, што Глебавічы далучыліся да паходу не толькі па прычыне нейкай саюзніцкай умовы, але і маючы на мэце свае ўласныя інтарэсы. Нельга забывацца, што заваяванне Слуцка з’яўлялася адной з галоўных мэт яшчэ Глеба Менскага, і яна, па ўсім відаць, не была забытай для Валадара. На жаль, крыніцы не данеслі да нас ніякіх звестак аб выніках гэтага паходу для Менска.
Але для Валадара як менскага князя паранейшаму галоўнай задачай з’яўлялася вяртанне Менску таго дамінуючага значэння, якое ён займаў у Полацкай зямлі ў 1151–1158 гг. Аднак Валадару спатрэбілася цэлых пяць гадоў, каб сабраць патрэбныя сілы для вырашальнага наступу на Полацк. Вядома, не выключана, што і некаторыя справы і падзеі, што не адбіліся на старонках летапісу, затрымлівалі паход Валадара на Полацк. Але, як бы там ні было, у 1167 г. ён рушыў на Полацк. Хоць у летапісе пра гэта непасрэдна не сказана, але можна па некаторых д эта лях меркаваць, што і цяпер, як і ў 1Д62 г., у галоўнай сваёй масе яго войска складалася з «літвы». У сувязі з гэтым будзе цікава адзначыць, што ў В. Тацішчава Валадар пад 1167 г. названы князем ізяслаўскім607, г. зн. князем удзела, які непасрэдна межаваўся з Літвой дый займаў пэўную частку яе. Усяслаў Васількавіч, даведаўшыся аб дзеяннях Валадара, выступіў супроць яго. Валадар жа ў сваю чаргу вырашыў не даць мдгчымасці Усяславу сабраць усе свае сілы, раптоўна напаў на яго, у выніку чаго многія з полацкага войска былі забіты або ўзяты ў палон. Усяславу не заставалася нічога інптага, як бегчы ў Віцебск да свайго саюзніка Давыда Расціславіча. Такім чынам, для Валадара шлях на Полацк быў бесперашкодна адчынены, і ён дасягае сваёй мэты: узыходзіць на полацкі пасад, дзе па заведзеным звычаі заключыў з палачанамі (г. зн. з вечам) умову, змацаваўшы яе хрэсным цалаваннем. Як бачым, полацкае веча цаніла сілу і схілялася перад ёй, праўда, не забываючыся пра свае інтарэсы. Факт заняцця Вала даром полацкага пасада яшчэ раз засведчыў тое, што ў 50–60-я гг. XII ст. у Полаччыне ішла не сепаратысцкая барацьба за выдзяленне паасобных удзелаў, у прыватнасці Менскага, зпад улады Полацкага, а барацьба за дамінуючае становішча ў зямлі паасобных удзелаў.
Калі б гэта было не так, то Валадар, разбіўшы Усяслава, не садзіўся б у Полацку і не ішоў бы на Віцебск, а вярнуўся б у свой Менск (ці Ізяслаўль), будучы спакойным, бо разбіты Усяслаў не здолеў бы ісці на яго ўдзел. Але Валадар, сеўшы ў Полацку, не мог быць упэўнены ў трываласці свайго становішча, ведаючы, што ў Віцебску Усяслаў мог абаперціся на сілы свайго швагра Давыда, і таму адразу рушыў туды і, умацаваўшыся на Дзвіне, вырашыў даць бой. Але Давыд, хоць і чакаў нападу Валадара, ухіліўся ад бою, бо чакаў дапамогі брата Рамана са смаленцамі. I вось тут вайсковае шчасце здрадзіла Валадару. Ноччу па дышл а навальніца, ударыў пярун, узняўся вецер і стварыўся нейкі шум. I вось войска Валадара, якое, відаць, складалася з літвінаўязыч- нікаў, убачыла ў гэтым благі знак, у страху прыняло незразумелы для іх шум за набліжэнне войска Рамана (значыць, было вядома, што Раман павінен прыйсці на дапамогу Давыду) і, баючыся трапіць у акружэнне Давыда і Рамана, пачало ўпрошваць Валадара адысці, што ён і зрабіў. Назаўтра Давыд быў здзіўлены, убачыўшы, што Валадар нечакана адступіў, і пусціўся наўздагон за ім. I хоць дагнаць Валадара не ўдалося, затое шмат было злоўлена яго воінаў, якія заблудзіліся ў лесе608. Паводле В. Тацішчава, Валадар, адступаючы, не пайшоў у Полацк, а абмінуў яго, пасля чаго Усяслаў паехаў у Полацк609. У Іпацьеўскім летапісе сказана, што яго паслаў туды Давыд610. У В. Тацішчава адзначана, што апавяданне пра тэту гісторыю не заканчвалася, яно мела працяг у т. зв. галіцынскім манускрыпце, але заканчэнне яго пасля слоў «поехал Всеслав в Полоцк. Он же…» было страчана61.
Што ж паказалі полацкія падзеі 1167 года? Паражэнне Менска ў барацьбе за гегемонію у Полацкай зямлі не было выпадковае. Калі ў 1162 г. з дапамогай Літвы можна было на месцы ў абароне атрымаць перамогу, то яе недастаткова было пры наступленні ўдалечыні. Нават каб не было прыкрага здарэння з начной навальніцай, войска Валадара ўсё роўна не змагло б адолець злучаныя сілы Давыда і Рамана. Паход Валадара на Полацк і Віцебск з’явіўся бліскучым, але апошнім усплёскам сілы і славы Менска, бо пасля гэтага ён надоўга знікае са старонак нашай гісторыі. Віцебскае паражэнне, па сутнасці, паклала канец і гістарычнай дзейнасці Валадара Глебавіча, які сваё жыццё прысвяціў прадаўжэнню справы бацькі і старэйшага брата Расціслава — далейшаму ўмацаванню і росквіту сваго вотчыннага Менска.
Разлік Полацка на дапамогу Смаленска ў барацьбе з Менскам поўнасцю апраўдаўся: найбольш модны і небяспечны праціўнік унутрьг зямлі быў зломлены. Гэтым самым была вырашана першая важная гістарычная задача, пастаўленая перад Полацкам у той час. Дасягнуўшы гэтага, Полацк мог прыступіць да вырашэння другой такой жа важнай задачы — вызвалення зпад смаленскага ўплыву. Але шлях да гэтага быў яшчэ больш цяжкі і яшчэ больш пакручасты. Ён паранейшаму ішоў праз удзел Полацка ў розных міжкняскіх кааліцыях. Самым важным фактам у рускай гісторыі сярэдзіны XII ст. было ўзвышэнне РастоваСуздальскай зямлі — ядра будучай Велікаросіі. Менавіта Андрэй Багалюбскі, як гэта прызнае гістарычная навука, і быў, па сутнасці, першым сапраўдным велікарускім князем, які першы ўбачыў вялікую ролю РастоваСуздальскай зямлі ў будучым і з якой ён непасрэдна звязаў свой лёс. Андрэй Багалюбскі добра разумеў, што галоўнай умовай узвышэння і ўмацавання роднай зямлі было падначаленне яго ўладзе Кіева і Ноўгарада — старажытных палітычных цэнтраў Русі. Барацьбе з імі Андрэй Багалюбскі і надае галоўную ўвагу. У гэту справу яму ўдаецца ўцягнуць іншыя землі, у тым ліку Смаленскую і Полацкую.
I. Бяляеў 612, В. Данілевіч613, Л. Аляксееў 614 удзел Полацка ў рускіх міжусобіцах паказваюць толькі як вынік залежнасці Полацка, які быў нібыта падручным Смаленска. Вядома, адмаўляць уплыў Смаленска на дзеянні Полацка нельга, але нельга ігнараваць і самастойныя мэты Полацка ў яго ўдзеле ў міжкняскіх усобіцах. Гэта асабліва добра бачна, калі мы паглядзім, у кааліцыі супроць каго выступаў Полацк. Так, усё ў тым жа 1167 г. палачане разам са смаленцамі і суздальцамі на чале з Андрэем Багалюбскім вядуць вайсковыя дзеянні супроць Ноўгарада, які, як нам добра вядома, быў даўнім праціўнікам Полацка. Таму зразумела, што аслабленне яго ў той ці іншай меры было ў інтарэсах палачанаў. Праўда, вярнуць у Ноўгарад прагнанага адтуль Святаслава Расціславіча, брата смаленскага князя Рамана (што з’явілася зачэпкай для наступления на Ноўгарад), не ў да лося. 3 летапісу не відаць, каб Полацк панёс вялікія страты ў гэтай кампаніі. Але для нас тут асабліва цікавы адзін эпізод. У летапісе сказана, што палачане і смаленцы «пути заяша і послы изьмаша Новгородчкыя вседе и вести не да душе Кыеву»615. Сапраўды, толькі смаленцы і палачане маглі з прычыны свайго геаграфічнага становішча адрэзаць Ноўгарад ад Кіева. Гэтым і тлумачыцца, чаму раней Кіеў моцна трымаў у сваіх руках Смаленск і імкнуўся падначаліць Полацк. Але далей у летапісе гаворыцда, што Ноўгарад наладзіў сувязь з Кіевам дзякуючы Вячку і Валадару («И нам даще собе и на Вячко и на Володаря»). I В. Данілевіч616, і Л. Аляксееў617 лічаць іх Глебавічамі. Каментатары Наўгародскага I летапісу называюць Валадара чамусьці Уладзімірам (хоць гэта розныя імёны) Глебавічам, сынам Глеба Усяславіча618. Не будзем паку ль што гаварыць пра Валадара, ён нам добра вядомы. Што да Вячкі, то ў «Житии Евфросиньи Полоцкой» сапраўды ўпамінаецца брат гэтай святой Вячаслаў619, які быў сынам Святаслава Усяславіча. Дзе князяваў Валадар, мы ведаем: у Менску ці Ізяслаўлі. Але месца князявання Вячаслава нам невядома. Аднак па сэнсу летапіснага тэксту і Валадар і Вячаслаў павінны былі знаходзііцііа дзесьці па суседству або нават у адным месцы, бо інакш яны не маглі ўзгоднена знайсці і паказаць шлях наўгародскаму атраду ў Кіеў. Патаемныя шляхі, вядомыя толькі вузкаму колу мясцовых жыхароў, былі, і прайсці па іх незаўважанымі можна было. Вось па адным з такіх шляхоў і былі праведзены наўгародцы. Што да Валадара, калі гэта сапраўды быў Глебавіч, то ён, вядома, быў зацікаўлены, каб нашкодзіць Полацку, якім яму не ўдалося завалодаць. Відаць, нечым пакрыўджаны на палачанаў быў і Вячка, калі ён стаў іх ворагам. Пры гэтым трэба звярнуць увагу на тое, што ў летапісе першым названы ён, што дае пад ставу лічыць яго ініцыятарам гэтай справы, якому ўдалося, відаць, без вялікай цяжкасді зрабіць сваім саюзнікам Валадара. Аднак гэтыя летапісныя звесткі вельмі скупыя, і мы не можам з упэўненасцю сцвярджаць, што гут мы маем справу з Валадаром Глебавічам і Вячаславам Святаславічам.
Што Полацк адыграў далёка не падручную ролю ў барацьбе з Ноўгарадам у 1167 г., сведчыць паход наўгародцаў у саюзе з пскоўцамі на яго, у выніку чаго была «пожгоша волость». Аднак наўгародцы да самога Полацка не дайшлі, павярнуўшы ад яго за 30 вёрст620 ад Неклача, як лічыць Л. Аляксееў621. Кідаецца ў вочы тое, што Смаленск у дадзеным выпадку не прыйшоў на дапамогу Полацку, як і апошні не прыйшоў на дапамогу Смаленску, калі неўзабаве наўгародцы напалі на Тарапец, спалілі яго, а таксама «голов множество положили».
Праблематычным з’яўляецца пытанне пра ўдзел палачанаў у паходзе на Кіеў, які паводле Наўгародскага I летапісу адбыўся ў 1168 г., а паводле Іпацьеўскага — у 1170–1171 гг. Справа ў тым, што калі ў першай з гэтых крыніц мы знаходзім палачанаў побач з суздальцамі, смаленцамі, мурамцамі і разанцамі, то ў другой, хоць пералік значна большы і падрабязны, палачанаў мы не знаходзім. Не знаходзім мы іх і ў тым месцы гэтай крыніцы, дзе гаворыцца аб страшэнным варварстве і гвалце, якія былі ўчынены ў Кіеве пасля яго ўзяцця смаленцамі, суздальцамі і чарнігаўцамй22. Усё гэта можа гаварыць за тое, што калі палачане і ўдзельнічалі ў гэтай кааліцыі, то ў нязначнай колькасці, якую нават не заўважыў кіеўскі летапісец, хоць аб складзе гэтага шматлікага войска меў добрае ўяўленне. Хочам яшчэ звярнуць увагу вось на што. У Ніканаўскім летапісе ў адрозненне ад Наўгародскага I замест палачанаў мы знаходзім літву623. Як вядома, першая крыніца больш позняя, яна складалася ў XVI ст., калі паняцце аб палачанах забылася і складальнік зводу замяніў іх болын зразумелым для таго часу паняццем «літва», паколькі тэрыторыя Полацкага княства цалкам уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэта адзін з прыкладаў таго, як трэба асцярожна адносіцца да звестак, пачэрпнутых з пазнейшых летапісаў, аб так званых літоўскіх набегах, пад якімі зачастую хаваліся набегі палачанаў. Але пра гэта ў далейшым у нас будзе больш падрабязная гаворка.
Зімою 1169 г. палачане яшчэ раз удзельнічалі ў паходзе, які зноў быў арганізаваны Багалюбскім і ў якім мы знаходзім суздальцаў, смаленцаў, тарапчанаў, мурамцаў, разанцаў. Палачане тут названы апошнімі («и полочкыя князь с полочаны»624). Гэта акалічнасць можа ўказваць на невялікую колькасць іх.
Наўгародцы добра разумелі смаленскую пагрозу, якая навісла над іх воляю: узяўшы Кіеў, Андрэй Багалюбскі вырашыў узяць і Ноўгарад. Таму наўгародцы ўпарта змагаліся і здабылі перамогу 25 лютага 1169 г. Летапісец адзначыў вялікую колькасць забітых суздальцаў625. Пра страты іншых удзельнікаў, у тым ліку і палачанаў, у летапісе не ўказана.
Бачым мы палачанаў і ў паходзе Андрэя Багалюбскага на Кіеў у 1174 г., выкліканага імкненнем выгнаць непакорных Расціславічаў з Паўднёвай Русі. Летапіснае сведчанне, што Андрэй Багалюбскі «иолотьским князем пойти повеле всем»626, ясна паказвае, што палачане вымушаны былі лічыцца з сілаю суздальскага дыктатара. Але для нас асабліва важна падкрэсліць загад Багалюбскага ўсім полацкім князям, што не можа не ўказваць на іх поўнае адзінства. I гэта, як убачым, асабліва яскрава выявіцца ў 1180 г. Заўважым таксама, што ў гэтым (дарэчы, няўдалым) паходзе ўдзельнічалі тураўскія і пінскія князі. Такім чынам, тут прысутнічалі сілы амаль усёй Беларусі. Калі б мы былі цвёрда ўпэўнены, што пад гарадзенскімі князямі, якія таксама тут былі, трэба разумець гродзенскіх, то сюды трэба было б дадаць і іх.
Летапіс пад 1175 г. занатаваў факт выдання замуж дачкі Усяслава Васількавіча (імя яе засталося невядомым) за аднаго з суздальскіх князёў Яраполка Расціславіча, унука Юрыя Даўгарукага. Цікава, што тут Усяслаў названы віцебскім князем 2. На пад ставе гэтага В. Данілевіч выказаў меркаванне, што палачане, незадаволеныя прасмаленскай палітыкай Усяслава Васількавіча, пазбавілі яго полацкага пасада, і ён вымушаны быў ісці ў Віцебск628. Але наўрад ці так было, бо пад 1178 і 1180 гг. мы бачым Усяслава полацкім князем. Хутчэй за ўсё, што летапісец дапусціў тут недакладнасць, назваўшы яго віцебскім князем. Найбольшая каштоўнасць гэтага летапіснага сведчання для нас у тым, што яно гаворыць пра імкненне Полацка паглыбіць сувязі з Суздальскай зямлёй як важнейшым фактарам тагачаснай рускай гісторыі і на падставе іх палепшыць сваё палітычнае становішча, што, як у бачым, і дасць свае станоўчыя вынікі.
А паку ль што Полацк атрымліваў карысць са свайго саюзу са Смаленскам, што і пацвердзілі падзеі 1178 г., калі наўгародцы намовілі свайго князя Мсціслава ісці на кагонебудзь, каб на чале з ім, такім адменным у вайсковай справе, сваю храбрасць паказаць, як занатавана ў В. Тацішчава629. Пако лькі іншых непрыяцеляў не знайшлося, то ўспомнілі ранейшыя крыўды полацкія, а менавіта тое, што некалі (у 1066 г., г. зн. 110 гадоў назад) дзед сучаснага Усяслава — славуты Усяслаў Чарадзей — напаў на Ноўгарад і цэлы пагост завёў у сваю зямлю і ў дадатак абрабаваў Сафійскі сабор. I вось цяпер наўгародцы рашылі адпомсціць за гэта палачанам і вярнуць назад забранае630. Але гэта была толькі зачэпка, пад якой хавалася больш глыбокая прычына, а менавіта: адбіць Полацк ад саюзу са Смаленскам, што, вядома, не было ў інтарэсах апошняга. Вось чаму, калі Раман Смаленскі даведаўся, што наўгародскае войска прыйшло ўжо ў Вялікія Лукі, паслаў у Полацк на дапамогу свайго сына Мсціслава, а да наўгародскага князя — сваіх баяраў сказаць яму, што калі ён пойдзе на Усяслава, то будзе мець справу са Смаленскам (звернем увагу, што Мсціслаў Наўгародскі і Раман Смаленскі былі роднымі братамі, аднак інтарэсы розных земляў зрабілі іх ворагамі, як гэта часта здаралася ў той час). Наўгародцы, разумеючы, што ім не справіцца са злучанымі сіламі палачанаў і смаленцаў, павінны былі перапыніць свой паход на Полацк, што, бясспрэчна, і выратавала апошні ад вялікіх стратаў і разбурэнняў, а гэта ў сваю чаргу спрыяла захаванню і далейшаму росту полацкай сілы, якая так спатрэбілася ў недалёкім будучым.
Ніколькі не прыніжаючы значэння разгледжаных намі летапісных звестак у асвятленні полацкай гісторыі 60–70-х гадоў XII ст., асабліва ўлічваючы наш бедны інфармацыйны запас, мы ўсё ж павінны адзначыць іх урыўкавасць, разрознена сць і ў значнай ступені павярхоўнасць. Сапраўды, яны ў лепшым выпадку толькі намёкамі ўказваюць на важнейшы працэс, які адбываўся у гэты час у полацкіх землях, а менавіта: іх паступовае палітычнае аб’яднанне. Як мы ўжо ведаем, феадальная раздробленасць найперш дала сябе знаць у Полацкай зямлі631, што сведчыла аб яе больш высокім сацыяльна-эканамічным развіцці ў параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі землямі. Гэта і было прычынай, што яна першай з іх усіх аформілася ў самастойную палітычную адзінку і ў сваю чаргу сама стала дзяліцца на паасобныя ўдзелы, між якімі ўзнікла барацьба, але яна, як мы бачылі, насіла не столькі сепаратысцкі характар, колькі характар барацьбы таго ці іншага ўдзела за першынство ў Полацкай зямлі, што знаходзіла сваё знешняе выяўленне ў імкненні прадстаўнікоў розных галін Усяславічаў захапіць полацкі пасад.
Але гісторыя не можа стаяць на адным месцы, і феадальная раздробленасць, як і звязаная з ёй палітычная дэцэнтралізацыя, не магла цягнуцца без канца. Справа ў тым, што ў недрах самой феадальнай раздробленасці няўхільна выспявала яе адмаўленне. Ствараючы лепшыя ўмовы для асваення новых земляў і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, для развіцця земляробства і рамёстваў, феадальная раздробленасць гэтым самым садзейнічала таварнай вытворчасці, г. зн. вытворчасці непасрэдна для абмену, для гандлю, што ў сваю чаргу вяло да эканамічнага, а разам з тым і палітычнага збліжэння розных земляў. Менавіта ў Полацкай зямлі, дзе раней пачаўся працэс феадальнай раздробленасці, ён раней і пачаў знікаць. (Вось гэтага, на жаль, не заўважаюць даследчыкі і бачаць у Полацкай зямлі бясконцую раздробленасць і міжусобіцу.) У выніку гэтага і міжусобная барацьба полацкіх князёў паступова сціхае, і сціхае намнога раней, чым у іншых усходнеславянскіх землях. Ва ўсякім выпадку, яна заціхла раней 1180 г. Менавіта пад гэтым годам з’явілася летапіснае паведамленне, значэнне якога для правільнага разумения полацкай гісторыі гэтага часу нельга пераацаніць, бо ў ім як найлепш адбіўся працэс аднаўлення палітычнага адзінства Полацкай зямлі. Паколькі гэта вельмі важны па багаццю інфармацыі летапісны ўрывак, то мы спынімся на яго разглядзе больш падрабязна.
Падзеі, апісаныя тут, разгарэліся вакол Друцка. Гэты ўдзел, як мы ведаем, раней за іншыя полацкія ўдзелы трапіў у залежнасць да Смаленска, што найперш выцякала з яго геаграфічнага стдновішча як суседняга са Смаленскім княствам. Адсюль фактычна і пачаў пашырацца смаленскі ўплыў на ўсю Полаччыну. Аднак дзесьці ў сярэдзіне 70-х гадоў XII ст. Полацк спакваля пачаў вызваляцца зпад гэтай апекі. Найперш гэта выявілася ў выдаленні Давыда Расціславіча з Віцебска. Л. Аляксееў не мае рацыі, калі сцвярджае, што гэты князь толькі ў 1180 г. перайшоў з Віцебска ў Смаленск632, бо ўжо ў 1174 г. мы бачым яго ў Вышгарадзе633. Такім чынам, прынамсі, з гэтага года ў Віцебску ўсталёўваецца брат Усяслава Васількавіча — Брачыслаў. Нельга пагадзіцца са сцвярджэннем і В. Данілевіча, што быццам бы Усяслаў, як і ўсе Васількавічы, быў адзіным правадніком смаленскага ўплыву ў Полацку, а ўсё полацкае земства было супроць яго634. У тагачаснай палітычнай сітуацыі для Полацка быў неабходны саюз са Смаленскам як тая рэальная сіла, якая магла выратаваць яго ад канчатковага разгрому, напрыклад, з боку Ноўгарада, што было яшчэ горш за часовую залежнасць. Полацкае веча таму і ўзяло сваім князем Усяслава Васількавіча, паколькі ён мог лепш за кагонебудзь іншага прыцягваць смаленскую сілу для агульнай полацкай карысці (тут, вядома, пэўную ролю мелі і яго сваяцкія адносіны са смаленскім князем). Аднак калі палітычныя абставіны змяніліся, у выніку чаго Полацку саюз са Смаленскам ужо не быў неабходнасцю, то той жа Усяслаў і парваў яго, вядома, па патрабаванню веча. У новай палітычнай сітуацыі, якая склалася пасля смерці ў 1174 г. Андрэя Багалюбскага, Полацк выкарыстаў абвастрэнне адносін паміж Чарнігавам і Смаленскам, абапёршыся на сілу першага, каб выйсці з палітычнага прыцягнення другога. Чарнігаў, у сваю чаргу імкнучыся нанесці найбольш адчувальны ўдар па Смаленску, вырашыў ісці на Друцк, што быў сувязным звяном паміж Полацкам і Смаленскам, якое давала магчымасць аб’ядноўваць сілы гэтых дзвюх земляў. Само сабой зразумела, што ізаляцыя Друцка ад Смаленска была ў інтарэсах Полацка. Вось чаму, калі чарнігаўскія войскі на чале з Яраславам Усеваладавічам і Ігарам Святаславічам (які пасля стане галоўным героем «Слова аб палку Ігаравым») пайшлі на Друцк, а ім насустрач з Ноўгарада рушыў вялікі князь Святаслаў Усеваладавіч, то і полацкія князі ўзялі туды кірунак.
Хто ж гэтыя князі? Месца князявання трох з іх у летапісе ўказана. Гэта: Брачыслаў Васількавіч з Віцебска (цікава, што ён, а не полацкі князь названы першым), Усяслаў Васількавіч з Полацка і Усяслаў Мікуліч з Лагожска (яго бацька лічыцца сынам Валодшы Васількавіча635). Адносна чацвёртага — Васількі Брачыславіча — Л. Аляксееў мяркуе, што ён быў князем ізяслаўскім, паколькі яго бацька Брачыслаў да Віцебска князяваў у Ізяслаўлі636. Між іншым, у В. Тацішчава ён разам з Ізяславам фігуруе як пляменнік Андрэя Валодшыча і называецца Брачыславічам637. Магчыма, і так. Але калі ў паходзе былі ізяслаўскі і лагожскі князі, то цяжка ўявіць, каб у ім не ўдзельнічаў менскі князь638, як думае Л. Аляксееў, адносячы Андрэя Валодшыча і яго сынаўца (пляменніка) да дробных князёў. Калі не было менскага князя, то якія былі? Хутчэй за ўсё менскім князем з’яўляўся Андрэй Валодшыч, бацька якога ў свой час быў закаваны ў Менску. Гэта тым больш верагодна, бо такія даследчыкі, як Карамзін, Строеў, Пагодзін і іншыя, лічылі Валодшу Васількавічам. Паколькі Васількавічы займалі пануючае месца ў Полацкай зямлі, то яны і маглі аддаць Менск свайму родзічу. Цяжка сказаць, дзе мог княжыць сынавец Андрэя — Ізяслаў, якога некаторыя даследчыкі лічылі сынам Мікулы. Магчыма і тое, што ён, а не Васілька Брачыславіч князяваў у Ізяслаўлі, недалёка ад свайго дзядзькі, а Васілька мог быць у Стрэжаве, бліжэй да свайго бацькі. Такім чынам, з факта ўдзелу ў паходзе 1180 г. шасцярых полацкіх князёў вельмі яскрава выяўляецца адноўленае палі'тычнае адзінства Полацкай зямлі. Трэба зазначыць, што даследчыкі полацкай гісторыі замоўчвалі гэта, абмяжоўваючыся толькі пералікам князёў, не робячы з гэтага галоўнага вываду аб адзінстве Полаччыны. Больш за тое, у «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1), якая лічыцца фундаментальным выданнем, аб падзеях 1180 г. наогул нічога не гаворыцца. I гэта зразумела. Укладваючы полацкую гісторыю XII — першай паловы XIII стст. у штучна створаную схему, якая сцвярджала сталае аслабленне і заняпад Полацкай зямлі, гэтыя даследчыкі не заўважалі або, правільней, не хацелі заўважаць фактаў, якія не ўкладваліся ў яе. Аднак 1180 год ясна паказаў вынікі дальнабачнай палітыкі Полацка, які не хаатычна, не па чужой толькі волі кідаўся паміж рознымі княскімі кааліцыямі, а выкарыстоўваў удзел у іх найперш у сваіх інтарэсах. На жаль, крыніцьі не даюць нам магчымасці ў дэталях устанавіць працэс паступовага ўз’яднання Полацкай зямлі, але бліскучыя вынікі яго вельмі добра адбіліся ў летапісным паведамленні пад 1180 г.
Чаму паход пад Друцк выклікаў такое адзінства полацкіх князёў? Таму, што тут справа ішла аб абароне эканамічнагандлёвых інтарэсаў Полаччыны, у прыватнасці аб валоданні надзвычай важным для Полацкай зямлі друцкаўшацкім волакам640. А без агульнасці эканамічных інтарэсаў паасобных полацкіх земляў не магло б быць і такога вайсковага адзінства, якое выявілася ў 1180 г.
Але гэта яшчэ не ўсё. Не менш пільную ўвагу заслугоўвае і тое, што Усяслаў Васількавіч пад Друцк ішоў не толькі з палачанамі, а што «с ними бяхуть и Лиоь, и Литва». Наяўнасць у войску менавіта полацкага князя ліваў і літвы вельмі паказальная. Як вядома, фінскае племя ліваў жыло на самым узбярэжжы Балтыйскага мора. А гэта, бясспрэчна, азначае, што Полацк пашырыў свой палітычны ўплыў на ўсё Ніжняе Падзвінне, адкуль і чэрпаў дадатковую вайсковую сілу.
Не менш важны па сваім значэнні і факт удзелу ў паходзе літвы. Як паказалі падзеі 1161 і 1167 гг., гэта племя выкарыстоўвалася Менскам у барацьбе з Полацкам. Аднак у выніку паражэння Валадара Глебавіча пад Віцебскам у 1167 г. Менск, а разам з ім і Літва паступова зноў падначальваюцца ўладзе Полацка, а гэта значыць, што апошні аднавіў свае пазіцыі і ў Верхнім Панямонні. Аднак у навуковай літаратуры на сённяшні дзень сцвярджаецца адваротнае, а менавіта тое, што ў канцы XII ст. полацкія князі страцілі свае былыя пазіцыі ў Літве і нават у Падзвінні, у пацвярджэнне чаго прыводзіцца наступнае месца з «Слова аб палку Ігаравым»: «И Двина болотом течет оным грозным полочаном под клико поганых. Един же Изяслав, сын Васильков, позвони своими острыми мечи о шеломы литовскыя, притрепа славу деду своему Всеславу, а сам подчрълёными щиты на кроваве траве притрепан литовськыми мечи»641. Як вядома, «Слова…» — не летапіс, а мастацкі твор. Таму задача даследчыка і заключаецца ў тым, каб высветліць, якія гістарычныя падзеі знайшлі сваё адбіццё ў гэтым месцы «Слова…». Хутчэй за ўсё аўтар яго, гаворачы аб з’яўленні «паганых» на Дзвіне, меў на ўвазе падзеі 1167 г., калі вядомы ўжо нам менскі князь Валадар Глебавіч пайшоў са сваім войскам, якое складалася з літвы, на Полацк, а пасля і на Віцебск. Лівы і літва, як толькі што мы бачылі, былі ў складзеполацкагавойска і ў 1180 г., незадоўга да напісання «Слова…». Вось гэтыя і падобныя факты і далі падставы аўтару «Слова…» гаварыць аб з’яўленні «паганых» на Дзвіне. Але яны сведчаць аб тым, што не самі «паганыя» прыйшлі на Полаччыну, як сцвярджаюць даследчыкі, а былі прыведзены полацкімі князямі для барацьбы са сваімі праціўнікамі. I тэта было не толькі ў звычаях полацкіх князёў. Кіеўскія князі ў міжусобнай барацьбе выкарыстоўвалі полаўцаў. За гэта аўтар «Слова…» асуджае і полацкіх і кіеўскіх князёў: «Ярославля (г. зн. кіеўскія князі.— М. Е.) и всй внуце Всеславлй (г. зн. полацкія князі.— М. Е.)… вы бо своими крамолами начясте наводити поганыя полки на землю Русскую, на жизнь Всеславлю». Вось гэтых слоў і не прыводзяць гісторыкі, а ў іх і паказана праўдзівая прычына з’яўлення «паганых» на Дзвіне.
Што да князя Ізяслава Васількавіча, які загінуў у барацьбе з літвою, то справа заключаецца ў наступным. Папершае, гэта адзіны герой «Слова…», якога не ведаюць летапісцы, і таму мы не можам быць упэўненымі ў яго гістарычнай праўдзівасці. Але калі і сапраўды, як паказвае «Слова…», полацкавіцебскія князі Брачыслаў і Усевалад не падтрымалі свайго брата Ізяслава ў барацьбе з літвою, то тым самым гэты твор пацвердзіў, што полацкія князі не былі ў варожых адносінах з Літвой нават і тады, калі з ёй ваяваў іх брат.
Такім чынам, к 1180 г. Полаччына паўстае не толькі ў адзінстве сваёй метраполіі, але і ў шчыльнай сувязі са сваімі калоніямі ў Ніжнім Падзвінні і Верхнім Панямонні. Яна зноў набрала сваю ранейшую моц і, вядома, не магла мірыцца з тым, што такая важная частка яе, як Друцкі ўдзел, яшчэ была адрэзана ад яе, і таму паслала туды свае з’яднаныя сілы.
Але што адбывалася ў Друцку? У гэты час князем тут быў Глеб, сын вядомага ўжо нам Рагвалода Барысавіча. Вядома, ратункам для Глеба магла быць толькі смаленская сіла, І яна прыйшла неадкладна, што цалкам зразумела. Давыд Расціславіч, які пасля смерці брата Рамана стаў смаленскім князем, аб’яднаўшы свае сілы з сіламі Глеба, вырашыў ісці насустрач войскам Яраслава і Ігара, каб разбіць іх, гэтым самым не даўшы ім магчымасці злучыцца з войскамі Святаслава, які ішоў з Ноўгарада пад Друцк. Аднак чарнігаўцы, разгадаўшы намер Давыда, вырашылі ўнікнуць бою і ўмацавацца на беразе Друці. На працягу цэлага тыдня смаленскі князь імкнуўся навязаць бой Яраславу і Ігару, аднак яны пазбягалі яго і, дачакаўшыся прыходу Святаслава з наўгародцамі, злучыліся з імі і перайшлі на другі бок Друці. Убачыўшы супроць сябе такую сілу, Давыд не наважыўся ўступаць з ёй у бой і ноччу ўцёк у Смаленск. Чарнігаўцы не сталі гнацца за ім, баючыся, што ён можа напасці на іх уладанні, і пайшлі ў Кіеў. Святаслаў з наўгародцамі напаў на Друцк, але ўзяць яго не змог, спаліўшы толькі астрог (перадавыя ўмацаванні), пасля чаго, адпусціўшы наўгародцаў, накіраваўся спачатку ў Рагачоў і адтуль Дняпром у Кіеў642.
Як бачым, перамога каля Друцка дасталася лёгка, асабліва для палачанаў. Сапраўды, з летапісу не відаць, каб яны прымалі непасрэдны ўдзел у вайсковых дзеяннях. Плод зваліўся ў рукі палачанаў, хоць патрэслі яго іншыя. Магчыма, нічога не страціўшы, яны вярнулі сабе важную частку сваёй зямлі. Падзеі 1180 г. з’явіліся для Полацка бліскучай дэманстрацыяй яго ўзноўленага адзінства і баявой моцы. Гэта было і святам дальнабачнай полацкай дыпламатыі, якая змагла выратаваць зямлю ад небяспекі трапіць у палітычныя тупікі, якія сустракаліся на кожным кроку яе дзяржаўнага жыцця.
Зразумела, Смаленск не змог змірыцца са стратай свайго палітычнага ўплыву на Полацк і таму прадпрымаў усялякія захады, каб аднавіць тут свае ранейшыя пазіцыі. Давыд Расціславіч добра разумеў, што з’яднанне Полацкай зямлі з’яўляецца галоўнай прычынай яе палітычнага трыумфу, і імкнуўся найперш унесці разлад у яе жыццё, падарваць яе знутры. А для дасягнення гэтага, бадай, адзіным сродкам было распальванне міжусобнай барацьбы, выкарыстоўваючы для гэтага князёў, што раней пацярпелі паражэнне і цяпер былі незадаволеныя сваім падначаленым становішчам. Да такіх у той час найперш адносіліся менскія Глебавічы, якія пасля паражэння Валадара ў 1167 г. апынуліся на другім плане палітычнага жыцця або, можа, і зусім страцілі свае ўдзелы і знайшлі прытулак у іншых землях, у тым ліку і ў Смаленскай. I гэта зразумела. Калі Васількавічы перасталі быць праваднікамі смаленскай палітыкі ў Полацку, то ім былі, відаць, супрацьпастаўлены найбольш моцныя іх ранейшыя праціўнікі — Глебавічы. Магчыма, пры падтрымцы Давыда аднаму з іх — сыну Валадара Глебавіча Васільку — удалося захапіць лагожскі пасад, дзе ў 1180 г. мы бачылі Усяслава Мікуліча. Але, відаць, яшчэ раней Смаленск распачаў міжусобную інтрыгу ў суседнім Друцку. Летапіс не паведаміў нам аб далейшым лёсе саюзніка Смаленска ў 1180 г. — Глеба Рагвалодавіча. Пэўна ж, ён не ўтрымаўся тут: ці сам уцёк адсюль, ці быў выдалены палачанамі і заменены іншым князем. Аднак у 1186 г. мы бачым тут якогасьці Усяслава — смаленскага саюзніка. В. Данілевіч называў яго Рагвалодавічам, хоць крыніцы гэтага не пацвярджаюць. Відаць, ён грунтаваўся на тым факце, што пад 1159 годам упамінаецца якісьці Усяслаў Рагвалодавіч. Цікавую думку ў сувязі з гэтым выказаў Л. Аляксееў. Ен лічыць, што Усяслаў Васількавіч у 1186 г., уступіўшы свой пасад у Полацку загадкаваму «каралю Вальдэмару», як яго называв «Хроніка Лівоніі», перайшоў княжыць у Друцк і што, такім чынам, у Полацку зноў узялі верх Глебавічы643. Мы яшчэ да гэтага пытання вернемся, але зараз адзначым, што ў такім выпадку цяжка зразумець, чаму лагожскі Васілька Валадаравіч, які, бясспрэчна, належаў да Глебавічаў, апынуўся ў 1186 г. у лагеры ворагаў іх. Як бачым, пытанне, кім па паходжанні бьіў друцкі князь Усяслаў і які княскі род умацаваўся ў Полацку ў 1186 г., застаецца пакуль што з прычыны скупой інфармацыі праблематычным.
Аднак вернемся да разгляду падзей 1186 г. А яны з усёй відавочнасцю паказваюць, што ініцыятарам быў Смаленск. Менавіта яго князь Давыд арганізаваў і ўзначаліў паход на Полацк. Гэтым разам на баку Смаленска былі наўгародцы на чале з сынам Давыда Мсціславам, а таксама ўжо вядомыя нам Васілька Валадаравіч з Лагожска і Усяслаў з Друцка. Зразумела, супроць такіх аб’яднаных сіл, асабліва Ноўгарада і Смаленска, Полацк выступаць не змог бы, і таму полацкае веча, якое добра бачыла вялікую пагрозу, што навісла над зямлёй, вырашыла дабівацца мірнага ўрэгулявання канфлікту: «Не можем стати противу новгородцев и смолнян, и аще пустим их в землю свою, агце и мир сотворим с ними, много нам зла сотворять, пусту бо сотворять землю нашу идуще на нас, но пойдем к ним на су межи и сотворим там с ними мир». Такім чынам, палачане добра зразумелі сваю галоўную задачу ў тым, каб ні ў якім разе не дапусціць на сваю зямлю варожыя войскі, якія ўшчэнт спустошаць яе, і ўжо тады хоць і будзе створаны мір, вялікіх страт вярнуць нельга будзе. I гэта ім як найлепш удалося. Прыйшоўшы на сумежжа (невядома адкуль узяў В. Данілевіч, што да г. Емянца), яны сустрэлі сваіх праціўнікаў з паклонам 1 пашанай і далі ім многія дары. Паводле В. Тацішчава, Давыд аб’явіў нанесеныя палачанамі крыўды, але, узяўшы ўзнагароду дастатковую, згадзіўся даць мір645. Бясспрэчна, што з боку Полацка толькі шчодрымі дарамі не абышлося, яму, пэўна ж, прыйшлося пайсці на некаторыя ўступкі, якія не знайшлі свайго адлюстравання ў крыніцах. В. Данілевіч лічыў, што Давыд нават прымусіў палачанаў прызнаць яго ўладу і што Віцебск перайшоў зноў у яго рукі. Аднак калі першае не пацвярджаецца крыніцамі і абвяргаецца, як убачым, далейшай гісторыяй, то другое цалкам магчыма, на што ўкажуць падзеі 1195 г. Цяпер жа, як бачна, у падзеях 1186 г. Полацк прадэманстраваў выключную гнуткасць сваёй палітыкі, якая грунтавалася не толькі на вайсковай сіле, але і на мірных дыпламатычных дзеяннях, і таму гэтая перамога не менш важная, чым перамога 1180 г.: яна зберагла Полацк зноўтакі без асаблівых страт, і яго эканоміку, і яго вайсковую мод, што так неабходна было яму мець у бліжэйшым будучым.
Але гэтым для Полацка 1186 год не закончыўся. Болыл за тое, ён стаў у вялікай ступені пераломным у полацкай гісторыі. Менавіта ў гэты год Полацк атрымаў першае прадвесце вялікай пагрозы, якая насоўвалася на яго, але ўжо з захаду. На жаль, палачане аднесліся да гэтага вельмі легкадумна, не ацаніўшы ўсёй сур’ёзнасці на першы погляд нязначнага факта.
I сапраўды, усё выглядала даволі прыстойна, як пра гэта апавядае Генрых Латвійскі. Падаём гэты ўрывак (фактычна пачатак) яго «Хронікі Лівоніі» поўнасцю: «У манастыры Зегебергскім быў святар ордэна блажэннага Аўгустына Мейнард, чалавек высокашаноўнага жыцця, убелены паважнай сівізной. Проста дзеля справы Хрыстовай і толькі для пропаведзі прыбыў ён у Лівонію разам з купцамі: тэўтонскія купцы, зблізіўшыся з лівамі, часта хадзілі ў Лівонію на судне па рацэ Дзвіне. Дык вось, атрымаўшы дазвол, а разам І дары ад караля полацкага Уладзіміра (Woldemaro de Plo-; ceke), якому лівы, яшчэ язычнікі, плацілі даніну (курсіў наш. — М. Е.), названы святар смела прыступіў да божай справы, пачаў прапаведаваць лівам і будаваць царкву ў вёсцы Ікескюлі». Гэта вельмі каштоўнае сведчанне, якое ўдакладняе паасобныя моманты полацкай гісторыі, пакінутыя без увагі рускімі летапісцамі, і пра якія можна было толькі здагадвацца. Найперш мы звяртаем увагу на падкрэсленыя намі словы, бо яны, бясспрэчна, сведчаць аб пашырэнні полацкай улады на ўсё Ніжняе Падзвінне, паколькі лівы жылі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Адначасова гэтае месца «Хронікі Лівоніі» абвяргае нядаўна выказанае сцверджанне, што паказаныя плямёны плацілі не даніну, а выкуп, кантрыбуцыю, і таму не маглі ўваходзіць у склад Полацкага княства648. Але ў такім выпадку навошта было Мейнарду браць дазвол на прапаведаванне сярод ліваў у «Полацкага караля»? Нельга таксама вызначаць паўночназаходнюю мяжу Полацкага княства толькі ў зоне кантактаў крывічоў з усходнебалтыйскімі плямёнамі і гэтым самым рабіць памылку, агаясамліваючы этнічную мяжу рассялення крывічоў і палітычную мяжу Полацкага княства. Гісторыя сведчыць, што тое ці іншае моцнае племя ці народ могуць уладарыць далей за межамі свайго суцэльнага рассялення, абапіраючыся там на калоніі сваіх высяленцаў і свае вайсковыя гарнізоны. Ва ўсякім выпадку, «Хроніка Лівоніі» (а гэта пісьмовая крыніца, што надае ёй асаблівую каштоўнасць, і таму на яе найперш трэба абапірацца) яскрава паказала, што лівы плацілі даніну Полацку і, значыць, знаходзіліся ў палітычнай залежнасці ад яго. Але калі гэта адносіцца да племя, якое знаходзілася на крайнім захадзе Падзвіння, то яшчэ ў болынай меры мы гэта можам сказаць у адносінах плямёнаў, якія займалі больш усходняе становішча. Дарэчы, гэтае сведчанне аб межах полацкай улады на паўночным захадзе не адзінае як у самой «Хроніцы Лівоніі», так і ў іншых нямецкіх крыніцах. «Рыфмаваная хроніка» таксама пацвердзіла, што падзвінскія язычніцкія плямёны да прыходу крыжакоў залежал! ад Полацка, што землі селаў, ліваў, летаў знаходзіліся да прыходу братоў (крыжакоў) у руках русаў, у якіх была адабрана гэтая ўлада. Што пад русамі тут разумелся палачане, ясна засведчыла, як мы бачылі, «Хроніка Лівоніі».
Цяпер адносна асобы князя «Вальдэмара», якога ўсе даследчыкі называюць Уладзімірам. Адносна яго былі выказаны розныя меркаванні. В. Данілевіч лічыў яго сынам Усяслава Брачыславіча, які к гэтаму часу ўжо памёр649. Другія атаясамліваюць яго з Уладзімірам Рурыкавічам, трэція называюць яго Уладзімірам Васількавічам. У свой час намі было выказана сумненне ў тым, што імя гэтага князя было Уладзімір650, паколькі ніводзін з ранейшых полацкіх князёў не меў такога імя, што, магчыма, было абумоўлена нядобрай памяццю пра князя Уладзіміра, які знішчыў Рагвалода і яго сыноў. Але полацкія князі мелі падобныя імёны, як «Валадар» і асабліва «Валодша». Зразумела, што гэтыя імёны, падобныя па гучанні на імя «Уладзімір», Генрых палацінску мог перадаць толькі праз імя Вальдэмар.
Валадар і Валодша нам добра вядомыя: першы з іх быў сынам менскага князя Глеба Усяславіча, другога мы ведаем па тым, што ён у 1160 г. быў пасаджаны ў «поруб» у Менску. К 1186 г. Валадар наўрад ці жыў ужо. Ен мог нарадзіцца не пазней 1119–1120 гг., а калі і жыў, то наўрад ці мог пражыць яшчэ да 1216 г., калі паводле «Хронік Лівоніі» памёр полацк! князь «Вальдэмар». Што да Валодшы, якога В. Данілевіч лічыў сынам Васількі Святаславіча651 і які такім чынам з’яўляўся малодшым братам Усяслава Васількавіча, то ён мог быць яшчэ не старым чалавекам. Паколькі ў 1159 г. яго пасадзілі ў Ізяслаўлі разам з Брачыславам, то можна думаць, што ён быў тады яшчэ непаўналетнім, магчыма, яму не было больш за 16 гадоў. Значыць, у 1186 г. яму было гадоў 35–36, і ён мог пражыць да 1216 г. Як мы ведаем, у паходзе на Друцк у 1180 г. удзельнічаў Андрэй Валодшыч, верагодна, сын гэтага Валодшы. Праўда, у гэтага Андрэя быў сынавец Ізяслаў, што можа ўказваць на яго больш сталы ўзрост, як і яго бацькі Валодшы. Але нельга забывацца, што ў жыцці мы знаходзім нямала выпадкаў, калі пляменнікі могуць быць старэйшыя за сваіх дзядзькоў. Цалкам магчыма таму, што менавіта Валодша і выступав ў «Хроніцы» Генрыха пад імем полацкага князя Вальдэмара, да каго манах Мейнард і звярнуўся з просьбай на дазвол хрысціць ліваў… і полацкі князь, не разгледзеўшы адразу таго, што ўслед за крыжам місіянера ішоў меч заваёўніка, не толькі дазволіў Мейнарду прапаведаваць хрысціянства, але і паслаў яшчэ яму дары. Зрэшты, такая наіўнасць у адносінах да крыжакоў была дапушчана і ў іншых землях Усходняй Еўропы. Толькі пазней, калі нямецкія крыжакі паказалі сваё заваёўніцкае аблічча і калі Полацку аднаму з першых прыйшлося прыняць іх удар, полацкі князь зразумеў сваю трагічную памылку. Але пра нямецкую агрэсію і яе сумныя вынікі для Полацка ў нас будзе гаворка пазней.
Далейшыя летапісныя звесткі пра Полацк становяцца ўсё болын рэдкімі і ў шэрагу выпадкаў цьмянымі. Адной з іх і з’яўляецца паведамленне Наўгародскага I летапісу пад 1191 г. У ім гаворыцца, што летам гэтага года князь Яраслаў Уладзіміравіч з’явіўся з наўгародцамі ў Лукі, бо быў «позван Полотскою княжьёю и полочаны»652. Як бачым, гэта сустрэча з наўгародцамі адбылася па ініцыятыве палачанаў. В. ДaJ нілевіч лічыў, што Полацк, які нібыта паранейшаму быў у залежнасці ад Смаленска, што з’яўлялася яму ў цяжар, рашыў зблізіцца з Ноўгарадам, на свабоду якога таксама рабілі замах смаленскія Расціславічы, і што, такім чынам, гэта сустрэча была накіравана супроць Смаленска653. Аднак такому меркаванню могуць супярэчыць вынікі гэтай сустрэчы, паводле якіх было вырашана «на зиму всем (г. зн. наўгародцам і палачанам. — М. Е.) снятися им на литву, или на чудь»654. 3 гэтага бачым, што мэта сустрэчы як быццам была іншая, чым супольная барацьба са Смаленскам. Але гэта не выключав таго, што Ноўгарад за згоду змагацца супроць Смаленска паставіў перад палачанамі ўмову найперш прыняць удзел у супольным паходзе супроць літвы і чудзі. У свой час У. Пашу та, які быў прыхільнікам канцэпцыі, паводле якой Літва мацнела, а Полацк слабеў, сцвярджаў, што палачане хацелі ў асобе наўгародцаў знайсці сабе саюзнікаў супроць літвы і нават эстаў (чудзі)655. На першы погляд гэта як быццам так, бо палачане сапраўды былі ініцыятарамі сустрэчы. Аднак з далейшага тэксту мы даведваемся пра паход Яраслава на чудзь з наўгародцамі і пскоўцамі, але пра паход на літву нічога не гаворыцца. I гэта закрэслівае тэндэнцыйнае сцвярджэнне У. Пашу ты. Праўда, у В. Тацішчава сказана пад 1192 г., што «князь полотеский с братьею пошёл на Литву, а Ярослав с новгородцы и псковичи — на зимеголов, мимо Юрьева»656. В. Данілевіч сцвярджэнне пра паход палачанаў на літву адкінуў, назваўшы яго домыслам, як і многае ў В. Тацішчава. Аднак галаслоўнага адмаўлення недастаткова. Паспрабуем разабрацца. У летапісе ясна сказана, што наўгародцы і палачане дамовіліся зімою ісці «обое» на літву або на чудзь. I таму, калі мы далей чытаем, што адбыўся паход на чудзь, то гэта выключав паход на літву, што і абвяргае В. Тацішчава, у якога, апроч таго, чудзь заменена земіголамі, што залежалі ад палачанаў і на якіх таму не было сэнсу ісці наўгародцам. Але чаму палачане не прынялі ўдзел у паходзе наўгародцаў супроць чудзі, як было дамоўлена, і тым прыйшлося браць у саюзнікі пскоўцаў і ўсю «оболость»? Можа, тады сапраўды палачане замест супольнага паходу на чудзь вырашылі ісці самастойна на літву, як гэта паказана ў В. Тацішчава? Але тут зноў напрошваецца пытанне: «Навошта было клікаць наўгародцаў на сустрэчу і на дапамогу, калі палачане пасля адны пайшлі на літву?» Разгадка гэтага заблытанага факта магла, на нашу думку, заключацца ў наступным. Мэтай палачанаў у сустрэчы каля Вялікіх Лук было пачаць зноў збліжэнне з Ноўгарадам. Апошні добра разумеў зацікаўленасць Полацка ў саюзе з ім, асабліва ўлічваючы непазбежнасць працягу барацьбы палачанаў са Смаленскам, і таму запатрабаваў ад іх пэўных ахвяр, а менавіта: прыняць удзел у паходзе або на літву, або на чудзь, што і ў першым і ў другім выпадках было нявыгадна для Полацка. Сапраўды, ісці палачанам на літву, якая, як пацвердзілі падзеі 1180 г., з’яўлялася адной з крыніц вайсковай сілы Полацка, раўназначна было для апошняга таму, што сячы сук, на якім сядзіш. Відаць, мэтай наўгародскай дыпламатыі і было пасварыць Полацк з літвой і гэтым аслабіць яго і не даць яму магчымасці выкарыстоўваць у далейшым літву і для нападу на наўгародскія землі. Менавіта паход на літву супольнымі сіламі палачанаў і наўгародцаў і мог быць паказчыкам зацікаўленасці Полацка ў яго імкненні аднавіць саюз з Ноўгарадам. Вядома, на такую ахвяру Полацк пайсці не мог. Нявыгадным для палачанаў быў і ўдзел у паходзе на чудзь, што было звязана з пэўнымі стратамі ў вайсковай сіле, якая была патрэбна яму на выпадак вайны са Смаленскам. Вось чаму палачане, згадзіўшыся пайсці або на літву, або на чудзь, у далейшым не пайшлі ні на першую, ні на другую і фактычна сарвалі заключаную ўмову, і Ноўгараду прыйшлося шукаць новых саюзнікаў у паходзе на чудзь. У сваю чаргу і Полацк з прычыны таго, што не адбыўся яго саюз з Ноўгарадам, павінен быў шукаць саюзніка для барацьбы са Смаленскам, і ён, як у бачым далей, быў знойдзены. Але мы яшчэ не закончылі разгляд гэтага летапіснага паведамлення.
У ім ёсць і іншая цікавая для нас інфармацыя. Так, звяртае на сябе ўвагу выраз «позван полотьскою княжьёю и полочаны». У. Пашута ў гэтай формуле знайшоў, з аднаго боку, адлюстраванне пагардлівасці наўгародскага баярства да адносна слабых полацкіх князёў і, з другога боку, гіадкрэсліванне сілы полацкага вечавага ладу. Што да другога, то гэта цалкам слушна. Падзеі 1151, 1158 і іншых гадоў яскрава паказалі, што веча ў Полацку мела вярхоўную ўладу, між іншым, як і ў Ноўгарадзе. У адносінах першага трэба сказаць, што У. Пашута таксама меў рацыю, калі адзначаў пагардлівасць да полацкіх князёў наўгародскага баярства, на што дае падставу слова «княжьёю». Але ж яно азначае таксама і зборнасць, шматлікасць, і гэта, бадай, ці не самае галоўнае для нас, і чаго, на жаль, не хацеў заўважыць Пашута, які жадаў бачыць толькі раз’яднанасць полацкіх князёў. А менавіта Наўгародскі I летапіс і адлюстраваў узгодненасць іх дзеянняў, бо Полацкая зямля недзе з пачатку 80-х гадоў XII ст. стала выходзіць са стану міжусобнай барацьбы, і гэты працэс стаў неабарачальны, што пацвердзілі падзеі 1195 г.
Мы ўжо бачылі, што спробы ГІолацка ў 1191 г. на саюз з Ноўгарадам не ўдаліся, і таму ён вымушаны быў шукаць іншага саюзніка. На гэты раз, як і ў 1180 г., ён знайшоў яго ў асобе чарнігаўскіх кйязёў. Але правільней будзе сказаць, што Полацк, як і ў 1180 г., выкарыстаў у сваіх інтарэсах канкрэтныя палітычныя абставіны, якія склаліся ў 1195 г.
Калі ў 1180 г. «яблыкам разладу» паміж Смаленскам і Чарнігавам быў Друцк, то цяпер ім стаў Віцебск. 3 летапіснага паведамлення нельга зразумець, чаму так атрымалася. Паводле Іпацьеўскага летапісу, чарнігаўскі князь, парушыўшы ўмову не ваяваць са Смаленскам, пакуль не будзе наладжана сустрэча з яго князямі, паслаў пляменніка свайго Алега на Віцебск. Але чаму на Віцебск, з летапісу не зразумела, і таму гісторыкі даюдь розныя тлумачэнні. I. Бяляеў лічыў, што калі ў 1186 г. палачане ўступілі Давыду Смаленскаму Віцебск, то чарнігаўскі князь Яраслаў Усеваладавіч, не жадаючы пакінуць без дапамогі сваіх полацкіх саюзнікаў, некалькі разоў пасылаў да Рурыка Расціславіча, старэйшага брата Давыда, каб той вярнуў Віцебск ранейшаму віцебскаму князю, аднак Давыд адмовіўся гэта зрабіць. А таму ў 1195 г. Яраслаў выправіў свайго пляменніка Алега на Віцебск, куды прыйшлі і полацкія князі658. Аднак з летапісу не відаць, што чарнігаўскія князі патрабавалі вярнуць Ві~ цебск Полацку. Чамусьці В. Данілевіч лічыў, што ў Витебску сядзеў зяць Давыда Смаленскага659. Але гэта непаразуменне, бо ў Іпацьеўскім летапісе сказана, што Яраслаў Усеваладавіч Чарнігаўскі паслаў войскі «на зятя, на Давыда»660, г. зн. на свайго зяця Давыда. У Ніканаўскім летапісе так і сказана: «…на зятя своего, на Давыда»661. Выказвалася таксама думка, што сітуацыя 1195 г. тлумачылася і тым, што чарнігаўскія князі Ольгавічы патрабавалі ўступкі ад Смаленска для сябе Віцебска, каб гэтым самым трымаць у акружэнні з двух бакоў Смаленск, а разам з тым аказваць свой уплыў на ўсю Полацкую зямлю і паставіць у залежнасць ад сябе Ноўгарад662. Калі гэта так, то становіцца зразумелым, чаму Полацк стаў на бок чарнігаўскіх Ольгавічаў і паслаў у дапамогу ім свой полк. Полацкі ўрад разумеў, што калі б Ольгавічам і ўдалося завалодаць Віцебскам, то гэта ўладанне было б фікцыяй. Сапраўды, валодаць воласцю, аддаленай ад метраполіі і заціснутай паміж трох такіх моцных земляў, як Смаленская, Полацкая і Наўгародская, было б для Чарнігава немагчымай справай. Праўда, цераспалоснае ўладанне ў той час было не рэдкасцю, але гэта мела месца ў больш слабых землях, як, напрыклад, у Тураўскай, якую, як мы бачылі, шмат разоў дзялілі і перадзельвалі па меры з’яўлення ў Кіеве новых князёў. Намінальная прыналежнасць Віцебска далёкаму Чарнігаву была б больш выгаднай для Полацка, чым сапраўдная прыналежнасць суседняй Смаленшчыне, бо давала яму магчымасць лягчэй вярнуць сабе сваё ўладанне.
Аднак, гаворачы пра гэта, нельга забывацца, што, у адрозненне ад Іпацьеўскага 'і іншых летапісаў, дзе падзеі, звязаныя з барацьбой за Віцебск, выкладзены падрабязна, у Лаўрэнцьеўскім летапісе мы маем іх кароткі выклад, у якім ёсць дэталі, што даюць падставу некалькі паіншаму тлумачыць усё гэта. Так, калі ў першай крыніцы фігуруюць «полацкія князі» і толькі адзін з іх Барыс Друцкі называецца па імені, то ў другой, але пад 1197 г., называецца Васілька, якому і прыпісваецца перамога над смаленскім князем: «И победи его Василка с черниговцы»663. У гэтым Васільку даследчыкі бачаць, і не беспадстаўна, ранейшага віцебскага князя Васільку Брачыславіча664. У такой ролі мы бачылі яго ў 1180 г., і магчымая перадача Віцебска Смаленску ў 1186 г. найперш магла быць ударам па інтарэсах гэтага князя, з чаго можа вынікаць, што не чарнігаўцы, а сам Васілька, якога падтрымалі полацкія князі, быў арганізатарам паходу на Віцебск. Цяжка аддаць перавагу якойнебудзь з гэтых крыніц у іх болынай дакладнасці. Ды справа не ў гэтым. Важна тое, што і а дна і другая, па сутнасці, не разыход зяцца ў паказе выніку гэтых падзей. А яны, паводле Іпацьеўскага летапісу, разгортваліся вельмі драматычна.
Чарнігаўскае войска, не дайшоўшы да Віцебска, пачало ваяваць Смаленскую воласць. У адказ на гэта Давыд паслаў супроць Ольгавічаў свайго пляменніка Мсціслава Раманавіча, а таксама Расціслава Уладзіміравіча і разанскага князя Глеба. Між іншым, у гэты час адбыўся землятрус, што, вядома, не магло не адбіцца адмоўна на настроі смаленскага войска, якое магло ўспрыняць гэта як дрэнны знак. Чарнігаўцы, сышоўшыся са смаленцамі (у якім менавіта месцы — застаецца невядомым), дзейнічалі, як заўсёды, вельмі асцярожна, не ўступілі адразу ў бой, а акапаліся ў снезе, які тады быў глыбокі, і сталі чакаць нападу праціўніка. У адрозненне ад чарнігаўцаў смаленцы дзейнічалі інакш. Мсціслаў Раманавіч, які камандаваў імі, убачыўшы каля лесу праціўнікаў, адразу кінуўся ў бой, нават, як гаворыць летапісец, «не изрядивши полков своих», і змяў, і патаптаў сцягі Ольгавы, забіўшы яго сына Давыда. Але нас больш цікавіць удзел у гэтай бойцы палачанаў. Трэба зазначыць, што дадзенае летапіснае месца — амаль адзіная пісьмовая крыніца, у якой вельмі дэталёва паказана ў дзеянні полацкае войска. Дык вось супроць яго быў накіраваны смаленскі полк на чале з тысяцкім Міхалкам. Але, не даехаўшы да палачанаў, смаленцы чамусьці памчаліся назад. Тлумачэння гэтаму загадкаваму факту летапісы не даюць. I толькі ў тацішчаўскіх матэрыялах мы знаходзім тры версіі яго. Паводле першай, смаленцы не ўступілі ў бой, «убояшя» палачанаў665. Другая версія фактычна ўдакладняе першую: паколькі палачане размясціліся перад лесам, то смаленцы апошні прынялі за працяг полацкага войска і, спалохаўшыся яго шматлікасці, уцяклі. Што ж, у страху вочы вялікія, але што было пад ставай для яго? Для адказу на гэтае пытанне трэба прыгадаць характарыстыку аўтарам «Слова аб палку Ігаравым» палачанаў як «грозных». Менавіта такая слава пра іх і магла загадзя парадзіць страх перад імі ў смаленцаў і змусіць прыняць лес за працяг полацкага войска. Але ёсць яшчэ а дно меркаванне, паводле якога смаленцы загадзя мелі таемную змову з палачанамі і, не біўшыся, адышлі666. Гэта таксама можа быць паказальным фактам, у прыватнасці, можа сведчыць аб наяўнасці ў Смаленску досыць моцнай полацкай партыі, якая, магчыма, усведамляючы сваю крывіцкую прыналежнасць, тым самым сваю крэўнасць з палачанамі, лічыла патрэбным жыць у міры ці нават еднасці з імі. Але як бы там ні было, а тое, што смаленцы не ўступілі ў бой з палачанамі, адыграла важную ролю ў зыходзе разгляданай падзеі. Сапраўды, толькі шчасліва пазбегшы бойкі са смаленцамі, палачане змаглі прыйсці на дапамогу сваім саюзнікам — чарнігаўцам, паціснутым войскам Мсціслава Раманавіча. Зрабілі гэта яны не лабавой атакай на смаленцаў, а заходам у іх тыл, што дало магчымасць нанесці вялікі ўрон праціўніку і ўнесці замяшанне ў яго шэрагі. Менавіта дзякуючы гэтаму манеўру палачанаў, Мсціслаў Раманавіч, які быў у гэты час са сваім пярэднім войскам заняты пагоняй за чарнігаўцамі і, думаючы, што яны ўжо канчаткова разбіты, вырашыў вярнуцца назад. Нічога не падазраючы, ён прыняў войска палачанаў (бо была ўжо ноч, як удакладняе В. Тацішчаў667) за сваё і, уехаўшы ў яго, быў захоплены ў палон. Іншыя смаленскія князі і іх саюзнікі, якія таксама вярнуліся з пагоні за чарнігаўцамі і ўбачылі, што вялікая частка смаленскага войска разбіта, у страху пабеглі ў Смаленск. Такім чынам, полацкі полк адыграў вырашальную ролю ў разгроме смаленскага войска. Можна думаць, што заход у тыл праціўніка быў адным з улюбёных і добра распрацаваных і засвоеных манеўраў палачанаў, дзякуючы чаму ім удавалася на працягу стагоддзяў супрацьстаяць шмат болыпаму войску іх непрыяцеляў.
Але Святаславічы, убачыўшы, што палачане патапталі сцягі Мсціслававы і што яны ўзялі ў палон самога Мсціслава, вельмі ўзрадаваліся. Далей летапісец сведчыць, што Алег выпрасіў у Барыса Друцкага палоннага Мсціслава, пасля чаго напісаў свайму бацьку Яраславу ў Чарнігаў поўнае пахвальбы данясенне, у якім цалкам прыпісаў сабе перамогу над Смаленскам і параіў яму адразу ісці з войскам на Давыда, паколькі палонныя паказалі нелюбоў да яго смаленскага насельніцтва. Толькі заступніцтва вялікага князя Рурыка выратавала Давыда ад яшчэ аднаго разгрому668. Як ужо адзначалася, Іпацьеўскі летапіс нічога не паведаміў пра лёс Віцебска пасля гэтай падзеі. I толькі Лаўрэнцьеўскі летапіс дае падставу думаць, што Віцебск зноў стаў полацкім уладаннем, паколькі ў ім сеў Васілька, якому ў гэтай крыніцы і прыпісваецца перамога над Смаленскам. Дый Іпацьеўскі летапіс вельмі дэталёва, праўда, чамусьці не ўпамінаючы Васільку, пацвярджае вырашальную ролю полацкага войска ў разгроме смаленскіх палкоў. Вядома, што гэта давала права Полацку на вяртанне яму Віцебска. Цалкам магчыма, што перадача палоннага Мсціслава чарнігаўцам таксама была у ліку іншага платай палачанаў за Віцебск. Такім чынам, калі чарнігаўскія князі цешылі сябе ўяўнай, прыпісанай імі самімі сабе перамогай, то палачане як сапраўдныя пераможцы пажыналі багаты плёняе, бо, вярнуўшы сабе Віцебск, яны пасля шэрагу дзесяцігоддзяў разарванасці сваёй зямлі зноў дасягнулі яе адзінства.
У сувязі з гэтым асабліва паказальным з’яўляецца ўдзел у апошніх падзеях Барыса Друцкага. Грунтуючыся на яго імені, даследчыкі адносілі яго да Рагвалодавічаў, толькі адны лічылі яго Барысам Рагвалодавічам669, іншыя — сынам Усяслава Рагвалодавіча670. Паколькі Алег Чарнігаўскі менавіта ў Барыса Друцкага для сябе выпрасіў палоннага смаленскага князя Мсціслава, то можна беспамылкова меркаваць, што друцкі князь быў у складзе полацкага войска і што ён адыграў вельмі важную ролю ў разгроме Смаленска і ўзяцці ў палон аднаго з яго князёў. У святле гэтага здзіўляе сцвярджэнне Л. Аляксеева, што і ў 1195 г. «Друцк паранейшаму знаходзіўся пад эгідай смалянаў»671. Гэта з’яўляецца вынікам недастаткова ўважлівага разгляду падзей 1195 г., якім гэты даследчык прысвяціў усяго тры радКІ672. Для нас жа прысутнасць у паходзе 1195 г. Барыса Друцкага з’яўляепда бясспрэчным сведчаннем таго, што барацьба Полацка ў 1180 г. не прайшла дарэмна: Друцк быў вернуты Полацкай зямлі і складаў з ёй адзінае цэлае. Аб адзінстве ўсіх полацкіх князёў у гэты час гаворыць летапісны выраз «полацкія князі», г. зн. што ў паходзе ўдзельнічалі многія ці нават усе полацкія князі. Вядома, нельга думаць, што гэтая перамога канчаткова вызваліла Полацк ад смаленскай пагрозы. Але яна ужо не была для яго, уз’яднанага і ўздужэлага, такой небяспечнай, як раней.
Выкарыстаўшы паражэнне Смаленска, Полацк аднавіў у хуткім часе сваю наступальную палітыку ў адносінах Ноўгарада. Як мы ўжо ведаем, у 1191 г. была спроба збліжэння Полацка з Ноўгарадам, але яна скончылася няўдачай, і, магчыма, найперш зза таго, што Ноўгарад навязваў Полацку паход на Літву, яго найболын важнага саюзніка. Што гэта так, пацвердзілі падзеі восені 1198 г., калі палачане разам з літвою напалі на Вялікія Лукі, якія, бясспрэчна, былі пярэднім фарпостам Ноўгарада ў барацьбе са сваім даўнім сулернікам. I таму зразумела, чаму палачане іх спалілі. Трэба думаць, што гэты напад для наўгародцаў не быў нечаканасцю, бо яшчэ ў 1196 г., як сведчаць тацішчаўскія матэрыялы, наўгародскаму князю Яраславу было загадана ісці ў Вялікія Лукі і берагчы ад Полацка Смаленск673. Аднак гэта яўная памылка, бо Смаленск у Вялікіх Луках бараніць нельга было, тут толькі магла ісці гаворка пра абарону наўгародскіх інтарэсаў.
Наўгародцы не маглі не адпомсціць за напад на іх уладанні. Наколькі моцную пагрозу ад Полацка бачыў Ноўга рад, сведчаць тыя вялікія сілы, якія ён сабраў зімою 1198–1199 гг. для паходу. Апроч саміх наўгародцаў, у войску былі пскоўцы, наваторжцы, ладажане, карацей, уся вобласць, як сведчыць летапіс674, накіравалася на Полацк. I вось гэтая апошняя акалічнасць абвяргае сцвярджэнне многіх даследчыкаў, паводле якіх не Полацк, а Літва была ініцыятарам паходаў на старажытныя рускія землі і цягнула за сабою аслабелых і таму пакорных ёй палачанаў. Але калі б не Полацк быў віноўнікам нападу, а Літва, то наўгародцы павінны былі б ісці на апошнюю і правучыць яе. Аднак Ноўга рад гэтага не зрабіў, бо добра ведаў, адкуль ідзе яму пагроза і хто з’яўляецца завадатарам набегаў на яго, і таму пайшоў на Полацк. Для палачанаў стварылася сітуацыя, падобная на тую, што была ў 1186 г., калі аб’яднаныя сілы Смаленска і Ноўгарада рушылі на Полацкую зямлю і палачанам, якія бачылі для сябе вялікую пагрозу і яе магчымыя катастрафічныя вынікі, прыйшлося ісці на мірныя перагаворы. Да гэтага прыбеглі яны і цяпер. Летапіс вельмі коратка падае тэту падзею. У ім сказана, што палачане прыйшлі да возера Каспля і з паклонам сустрэлі наўгародцаў і ўзялі мір з імі. Пэўна ж, як і ў 1186 г., палачане павінны былі «даць дары» і пайсці на пэўныя ўступкі, што і магло задаволіць наўгародцаў і змусіць іх спыніць паход. Хоць яны і сабралі сілы ўсёй вобласці, але, не будучы ў саюзе са Смаленскам, як гэта мела месца ў 1186 г., не маглі адчуваць сябе ўпэўнена ў сутычцы з палачанамі і таму ахвотна згадзіліся на мір.
Гэтая падзея — апошняя з зарэгістраваных крыніцамі ў гісторыі Полаччыны XII ст. Як ужо неаднойчы намі адзначалася, звесткі аб Полацку ў кіеўсканаўгародскіх летапісах — вельмі скупыя і рэдкія і таму не адлюстроўваюць усяго багацця полацкай гісторыі. Але якімі б ні былі беднымі звесткі аб Полаччыне ў канцы XII ст., у сё ж яны даюць магчымасць зрабіць вывад аб галоўнай тэндэнцыі ў яе гістарычным развіцці, а менавіта: аб яе ўмацаванні і яе адзінстве. Падзеі полацкай гісторыі 80–90-х гг. XII ст. для нас важныя яшчэ і тым, што яны абвяргаюць домыслы аб знікненні полацкай княскай дынастыі і яе ўлады ў Полацку пасля 1191 г., у выніку чаго палачане нібыта кіраваліся толькі вечам і мужам! накшталт Ноўгарада і Пскова. Менавіта ў гэты час, паводле «Хронікі Быхаўца» і М. Стрыйкоўскага, літоўскі князь Мінгайла і захапіў Полацк, разбіўшы войска апошняга пад Гарадцом, пасля чаго ў Полацкай зямлі нібыта запанавала літоўская дынастыя. Так фальсіфікавалася наша гісторыя. Але ніякай гаворкі аб знікненні полацкай дынастыі і княскай улады не можа ісці, як добра пацвярджаюць полацкія падзеі гэтага і пазнейшага часу.
Пісьмовыя звесткі пра тураўскую гісторыю гэтага часу яшчэ больш бедныя, чым пра полацкую, яны даюць толькі самае агульнае ўяўленне пра яе. Найперш мы можам упэўнена гаварыць, што ў Тураве назаўсёды замацаваліся нашчадкі Юрыя Яраславіча, звесткі аб якім губляюцца з 1162 г., калі ён хутчэй за ўсё памёр, бо пад гэтай датай упамінаецца яго сын Святаполк Юр’евіч як тураўскі князь (ён жа ў такім становішчы адзначаны і пад 1190 г.). У 1195 г. памёр тураўскі князь Глеб, які, магчыма, быў сынам Юрыя. Больш упэўнена мы можам гэта сказаць пра Івана, які ўпамінаецца ў 1170 г. як «Гюргевич… ис Турава».
Хоць Тураўскае княства і стала самастойным, аднак адразу яно не магло парваць усе свае ранейшыя палітычныя сувязі. Апроч таго, добра ведаючы свае магчымасці і суадносячы з непамерна большымі сіламі сваіх суседзяў, Тураў вымушаны быў весці вельмі асцярожную палітыку. Мы ведаем, што ў 1158 і 1160 гг. ён вытрымаў варожыя аблогі. Аднак яны патрабавалі максімальнага напружання ўсіх сіл, чаго, вядома, не магло хапіць на доўгі час. Усведамляючы непазбежнасць свайго ўдзелу ў міжусобнай барацьбе і цвяроза ацэньваючы свае магчымасці, Тураў, каб дасягнуць сваіх мэт і болыных выгод з найменшай тратай сіл, павінен быў амаль беспамылкова ацэньваць сілы ўдзельнікаў міжусобнай барацьбы і ісці ў саюзе з мацнейшымі, чыя дапамога ці нейтралітэт былі б яму карысныя675. Гэта яскрава выявілася ў 1162 г., калі тураўскі князь Святаполк Юр’евіч хадзіў разам з іншымі князямі і, у першую чаргу, з Рурыкам Расціславічам на Слуцк, гэтым самым заручыўшыся добрымі адносінамі з кіеўсКім князем Расціславам Мсціславічам.
3 гэтай жа мэтай Глеб і Іван Юр’евічы разам з апошнім ішлі супроць полаўцаў, якія нападалі на купецкія караваны і тым самым шкодзілі і тураўскім інтарэсам. Крыніцы засведчылі ўдзел Святаполка і Івана Юр’евічаў у паходзе Мстислава Ізяславіча таксама на полаўцаў у 1170 г., a y 1171–1172 гг. — дапамогу тураўцаў гэтаму ж князю ў барацьбе за кіеўскі пасад, з якога ён быў выгнаны. Упамінаецца таксама ўдзел Глеба Юр’евіча ў паходзе Святаслава Усеваладавіча на полаўцаўу 1183 г. іягопаездкаў Суздаль па нявесту сына Рурыка Расціславіча.
Але для нас найболыную цікавасць маюць падзеі 1190 і 1193 гг., звязаныя з Літвой. Справа ў тым, што Іпацьеўскі летапіс пад першай датай гаворыць аб спробе князя Рурыка Расціславіча пайсці на Літву. Ён у гэты час «бысть в Пинески у тёщи своея и у шурьи своея, тогда бо бяше свадьба Яраполча» (апошні, відаць, быў пінскім князем). Ііакуль Рурык гуляў на вяселлі, надышла вясна, «и бысть тепло, и стече снег, и не лзе бо им (Рурыку і яго пінскім саюзнікам.-М. Е.) доити земли их (г. зн. Літвы. — М. Е.) и возвратишася в свояси»676. 3 гэтага сведчання можна зразумець, гнто Рурык збіраўся ісці на Літву па просьбе сваіх пінскіх сваякоў, якіх яна, відаць, трывожыла сваімі набегамі. Але самае важнае, што выцякае з гэтага сведчання, гэта тое, што Літва знаходзілася па суседству з Пінскай зямлёй, за балотамі, якія, растаўшы вясной, і не далі магчымасці ісці на яе. Гэта яшчэ адзін неабвержны доказ, дзе ў сапраўднасці знаходзілася Старажытная Літва. Нельга ж думаць, што Рурык з Пінска памкнуўся б ісці на тэрыторыю сучаснай Літвы. Аднак няўдача Рурыка ў 1190 г. не адхінула яго ад намеру расправіцца з Літвою. У 1193 г. ён зноў пайшоў на яе, і, відаць, гэты паход быў бы паспяховым, бо прыпадаў на зіму, калі толькі і можна было прайсці балоты. Аднак па патрабаванню кіеўскага князя Святаслава Усеваладавіча Рурык павінен быў вярнуцца назад і прыняць удзел у паходзе на полаўцаў. Кіеву мала было справы да Пінска, калі над ім вісела палавецкая пагроза.
3 тых самых урыўкавых летапісных крыніц можна зрабіць выснову аб далейшым працэсе дзялення Тураўшчыны на ўдзелы. Мы ўжо адзначалі, што гэты працэс быў заканамерны. Па тым, як тытулаваліся князі, мы можам меркаваць, што ў Тураўшчыне меліся ўдзелы: уласна Тураўскі (Святаполк, Іван, Глеб), Пінскі (Яраслаў і Яраполк) і Дубровідкі (Глеб).
Асабліва важна будзе падкрэслідь далейшае ўзвыідэнне Пінска, князі якога ўпершыню разам з тураўскім паказаны пад 1174 г.677. Бо Пінск не проста быў радавым удзелам, а паступова станавіўся супернікам Турава, што стала пераломным момантам у гісторыі Тураўшчыны. Мы ведаем, што ўзвышэнне Турава і яго ператварэнне ў палітычны цэнтр асобнага княства было абумоўлёна яго выгодным становішчам на адным з важнейшых адгалінаванняў вялікага шляху «з варагаў у грэкі», што звязвала Кіеў з Захадам. Аднак ужо ў сярэдзіне XII ст. значэнне гэтага шляху вельмі панізілася (што, між іншым, паскорыла распад Кіеўскай дзяржавы), а з гэтым стала падаць і значэнне Турава, што і прывяло яго да паступовага заняпаду. У той самы час Пінск, які быў размешчаны ў месцы, дзе ўпадалі ў Прыпяць яе левыя і правыя прытокі, меней цярпеў ад заняпаду дняпроўскага шляху. Праз Ясельду і Шчару ён меў сувязь з Панямоннем і Балтыкай, па Піне і Мухаўцы адчынялася дарога да Заходняга Буга і Полыпчы. Верхняя Прыпяць звязвала Пінск з Валынню. Апроч таго, паміж Пінай і Ясельдай знаходзіліся вельмі ўрадлівыя глебы. Усё гэта разам спрыяла ўтварэнню вакол Пінска асобнага эканамічнага раёна, шпаркаму яго развіццю і павелічэнню яго палітычнай вагі, што і прывяло да ўтварэння асобнага Пінскага княства і паступовага заняцця ім дамінуючага месца ў Тураўскай зямлі. Драбленне на ўдзелы не прывяло да міжусобнай барацьбы яе князёў. Ва ўсякім разе, крыніцы не зарэгістравалі ніводнага такога выпадку. Гэта і з’яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем таго, што з’яўленне ўдзелаў неабавязкова цягне за сабой міжусобную калатнечу. Па ўсім відаць, што тураўскія князі, бачачы сваю вайсковую слабасць, усведамлялі неабходнасць узаемнага мірнага жыцця і таму вялі асцярожную палітыку, каб не дапусціць варожага ўварвання ў свае землі. Так, тураўскі князь Святаполк Юр’евіч адмовіў у прытулку Уладзіміру Яраславічу, які вымушаны быў уцякаць з Галіча пасля сутычкі з бацькам. I гэта мела свае вынікі: мы не знаходзім у крыніцах фактаў нападаў на Тураўшчыну, хоць, вядома, гэта не выключав іх наяўнасці.
У адрозненне ад Полаччыны Тураўшчына не прайшла праз пакуты міжусобіцы. Аднак яна не набыла і той палітычнай кансалідацыі, якую здабыла Полаччына. Пераадолеўшы ўнутраны разлад, Полацк зноў вярнуў сабе пануючае слано вішча сярод сваіх удзелаў, а Тураў усё болей і болей марнеў. I толькі мірнае сужыццё тураўскіх удзелаў у пэўнай ступені замяняла гэтай зямлі палітычнае адзінства.
Часткова мы ўжо закраналі смаленскую гісторыю гэтага часу, разглядаючы полацкую гісторыю там, дзе яны перапляталіся. Як мы ўжо ведаем, у гэты час Смаленск, усведамляючы сябе цэнтрам крывіцкіх земляў, выступіў як канкурэнт Полацка ў іх аб’яднанні. I хоць у барацьбе са сваім супернікам Смаленск працяглы час меў перавагу, аднак у цэлым яго намаганні пацярпелі няўдачу. Чаму ж так выйшла? Адказ на гэтае пытанне і дасць кароткі агляд смаленскай гісторыі за адзначаны час.
Смаленск, як і Тураў, будучы доўгі час моцна звязаны з кіеўскімі інтарэсамі, таксама не мог адразу вырвацца зпад іх прыцягнення. Больш за тое, калі Тураў толькі пасіўна, пад прымусам павінен быў удзельнічаць у кіеўскіх справах, то Смаленск у шэрагу выпадкаў браў на сябе актыўную ролю ў іх. Трэба зазначыць, што ўжо ў палітыцы Расціслава Мсціславіча выявіліся дзве тэндэнцыі, якія супярэчылі адна другой. 3 аднаго боку, ён імкнуўся забяспечыць цэласнасць і незалежнасць сваёй зямлі, а з другога боку, падтрымліваў імкненне роду Манамахавічаў, да якога сам належаў, да ўтрымання за сабой Кіева як сваёй вотчыны. Аднак барацьба за Кіеў з прадстаўнікамі іншых родаў, у першую чаргу з чарнігаўскімі Ольгавічамі, вяла да распыления сіл Смаленшчыны і да немінучасці яе аслаблення. Праўда, пры Расціславе, калі ён быў князем смаленскім, а пасля і вялікім кіеўскім, згубнасць гэтай барацьбы яшчэ яўна не адчувалася.
Смаленск яшчэ быў на вышыні эканамічнай і палітычнай магутнасці.
Адзначым, дарэчы, яшчэ адно падабенства Смаленска з Туравам. Хоць яго зямля і дзялілася на паасобныя ўдзелы, аднак міжусобнай барацьбы паміж імі, прынамсі, аж да сярэдзіны XIII ст., не заўважаецца. Выказвалася нават думка, што гэтыя ўдзелы не з’яўляліся палітычнымі адзінкамі678. Цалкам магчыма, што яны былі толькі адміністратыўнымі цэнтрамі для збору даніны ў карысць смаленскага князя. I ўсё ж, нягледзячы на тое, што Смаленск пазбег міжусобіц — гэтай балячкі, якая знясільвала іншыя землі, і ён тым не менш не пазбег гэтага лёсу. I прычына ўсё тая ж самая, а менавіта: ранейшае імкненне яго князёў працягваць барацьбу свайго роду за валоданне Кіевам. У сувязі з гэтым дарэчы будзе адзначыць асаблівасць, якая адрознівае Смаленск ад Полацка і ад Турава. Калі полацкія князі з канца X ст. займалі пасады толькі ў Полацкай зямлі (князяванне Усяслава ў Кіеве было выключэннем з гэтага правіла), а тураўскія з сярэдзіны XII ст. — толькі ў Тураўскай зямлі, то смаленскія князі мелі пасады і ўдзелы і ў Ноўгарадзе і ў Паўднёвай Русі. Праўда, у неспрыяльныя для іх часы яны ўцякалі адтуль і знаходзілі прытулак на радзіме. Аднак тым не менш усё гэта прыводзіла да раздваення іх інтарэсаў, не давала магчымасці шчыльней прывязацца да роднай зямлі і побач з іх актыўнай барацьбой за Кіеў, які фактычна тады ўжо страціў сваё ранейшае значэнне, змушала да дарэмнай траты сіл і прыводзіла да ўзмацнення палітычнага ўплыву на Смаленск іншых земляў, у першую чаргу Суздальскай.
Калі Раману Расціславічу (памёр у 1180 г.) удалося яшчэ хоць на кароткі момант заняць кіеўскі пасад і захаваць свой уплыў у Ноўгарадзе і Полацку, то пры яго браце Давыдзе, які яшчэ больш заўзята змагаўся за права на Кіеў, гэта ўсё страчваецца. Разглядаючы падзеі 1180, 1186 і 1195 гг., мы ўжо бачылі, як Полацк, які мэтанакіравана, не разгаліноўваючы сваёй палітыкі і не распыляючы сваіх сіл за чужыя інтарэсы, вельмі ўмела выкарыстаў барацьбу Расціславічаў з Ольгавічамі і, абапіраючыся на апошніх, змог вызваліцца зпад смаленскай апекі і вярнуць сабе свае ранейшыя ўдзелы — Друцк і Віцебск. Менавіта адсутнасць усяго гэтага ў Смаленска была прычынай яго палітычнага заняпаду ў XIII ст.
Як у ранейшай, так і ў самай навейшай навуковай літаратуры, усё, што ў пісьмовых крыніцах носіць назву Гарадзенскага (войска ці князь), адносіцца да Гродна. Але ўжо гаворачы пра падзеі 1127 г., мы адзначалі, што, магчыма, упомнены пад гэтай датай Усевалодка з Гародна быў князем не ў Гродне, а ў Гародным, якое, верагодна, было асобным удзелам Тураўскай зямлі. Гэты самы Усевалодка ўпамінаецття і ў паходзе Мсціслава на Літву ў 1132 г., што зноўтакі звязваецца з Гроднам. Прычым выказваецца меркаванне, што гэта выклікалася спробай адсунуць межы Русі на поўнач ад Гродна, з чаго быццам бы вынікае, што гэты паход быў накіраваны ў бок Вяллі679. Тут яўнае мяшанне Старажытнай Літвы, з якой Гродна не суседнічала, з сучаснай. Гродзенскімі князямі лічацца і сыны Усевалодкі — Барыс і Глеб, якія пасля смерці свайго бацькі ў 1141 г. удзельнічалі ў паходзе кіеўскага князя Усевалада Ольгавіча на Галіч у 1144 г.680. Зноўтакі гэтыя звесткі даюць падставу змяшчаць Гарадзенскае княства бліжэй да Турава ці Чарнігава, чым да Гродна. Наўрад ці мог Барыс як гродзенскі князь прыняць такі актыўны ўдзел у барацьбе Ізяслава Мсціславіча за велікакняскі пасад супроць Юрыя Даўгарукага ў 1150–1151 гг.681. Хутчэй за ўсё ўскраіннае княства, якім магло быць Гродзенскае, у перыяд такой жорсткай удзелынчыны трымалася б усімі сіламі далей ад звадак, якія яму, апроч дарэмнай траты сіл, нічога не прыносілі б. Тое самае можна сказаць i аб удзеле Глеба Гарадзенскага ў 1167 г.682 і Мсціслава Усевалодкавіча683 ў 1170 г. у паходзе на полаўцаў. Гродзенскім князем лічыцца «Усевалодкавіч», які памагаў Мсціславу Ізяславічу ў барацьбе за велікакняскі пасад. Болей канкрэтныя для геаграфічнай лакалізацыі Гарадзенскага княства звесткі пад 1174 г. аб паходзе Андрэя Багалюбскага на Кіеў. Тут гарадзенскія князі названы побач з тураўскімі і пінскімі685, што можа ўказваць на суседства Гарадзенскага княства з Туравам і Шнекам. У 1184 г. пры апісанні паходу кіеўскага князя Святаслава на полаўцаў гарадзенскі князь Мсціслаў зноў названы побач з пінскім князем Яраславам686, што не гаворыць у карысць атаясамлення неаднойчы ўпомненага ў летапісах Гарадзенскага княства з Гродзенскім. Хутчэй за ўсё пад ім трэба разумець іншае княства побач з Туравам і Пінскам, магчыма, бліжэй да апошняга. У сувязі з гэтым нагадаем і такі факт. У «Слове аб палку Ігаравым» упамінаецца Ізяслаў Васількавіч, які на пад ставе таго, што ў творы ўжыты выраз «трубы трубят городенскии», даследчыкамі лічыцца гродзенскім князем687. У летапісным жа Гарадзенскім княстве князямі былі Усевалодкавічы, апошні з іх, Мсціслаў, як мы бачылі, упамінаецца ў 1184 г., і наўрад ці можна дапусціць, каб тут умацаваўся прадстаўнік полацкай дынастыі, якім быў Ізяслаў Васількавіч. Вось чаму, калі лічыць гродзенскімі князямі Усевалодкавічаў, то да ліку гродзенскіх нельга адносіць Ізяслава Васількавіча і наадварот. На наш погляд, нельга толькі на падставе наймення «гарадзенскі» адносіць упэўнена кагонебудзь да гродзенскіх князёў. Гарадзенаў, як і Гародных, у той час было нямала, і таму да іх геаграфічнай лакалізацыі трэба падыходзіць вельмі асцярожна, улічваючы ўсе іншыя даныя. Такім чынам, пытанне аб месцазнаходжанні Гарадзенскага княства мы лічым праблематычным, яно патрабуе далейшага даследавання. Мы нават не ўпэўненыя, што яно абавязкова было на тэрыторыі Беларусі. Але дзе б ні знаходзілася гэтае княства, яно, калі меркаваць па актыўным удзеле яго ў падзеях 20–80-х гадоў XII ст., было, відаць, магутнае. Заслугоўвае ўвагі выраз «гарадзенскія князі», што можа ўказваць на наяўнасць удзелаў у гэтым княстве. Гэтак жа з’яўляецца паказальным і тое, што ў ім, бясспрэчна, умацавалася дынастыя Усевалодкавічаў, што можа ўказваць на вялікую ступень яго палітычнай самастойнасці.
У В. Тацішчава пад 1182 г. мы знаходзім паве дам ленне, якога няма ні ў адным з летапісаў. Тут ідзе гаворка аб узаемнай барацьбе князёў — драгічынскага Васількі Яраполкавіча і менскага Уладзіміркі Валадаравіча. У выніку варожасці з боку апошняга Васілька, узяўшы на дапамогу палякаў і мазаўшанаў, пайшоў да Берасця. Каля ракі Буг Уладзімірка сустрэў яго, і адбылася жорсткая бойка. Уладзімірка, страціўшы шмат людзей, пайшоў у Менск, а Васілька ўзяў Берасце. Аднак, баючыся сам тут быць, пакінуў у горадзе палякаў на чале са сваім шваграм мазавецкім князем, вярнуўся ў Драгічын (Падляскі). А Уладзімірка, сабраўшы войска і ўзяўшы дапамогу ад палачанаў, зноў пайшоў да Берасця і праз дзевяць дзён узяў яго, пабіўшы шмат палякаў, а пасля рушыў на Падляшша на Васільку, які з немалым войскам з палякаў стаяў на Нуры за Драгічынам. Уладзімірка, наступаючы на яго, біўся ад раніцы да вечара. Палякі, убачыўшы шмат стратаў ад жорсткага бою, сталі адступаць да лесу. А Уладзімірка, прыйшоўшы ў ярасць, амаль усіх перабіў, і Васілька вымушаны быў з малой колькасцю воінаў ісці да свайго цесця Лешкі. Апошні, адразу сабраўшы войска, пайшоў на Уладзімірку і прымусіў яго пакінуць Падляшша, вобласць Васількаву688.
В. Тацішчаў заўважыў, што гэты ўрывак быў унесены летапісцам у Полацкай зямлі689. Не ўсе даследчыкі сыходзіліся ў ацэнцы праўдзівасці гэтага паведамлення. Адны (В. Данілевіч, М. ДоўнарЗапольскі) поўнасцю абвяргалі яго, іншыя (А. Андрыяшаў) лічылі яго праўдзівым. Праўда, спрэчка тут ідзе найперш пра асобу менскага князя Уладзіміркі Валадаравіча. М. ДоўнарЗапольскі лічыў, што В. Тацішчаў няўважліва прачытаў летапіс і замест «пінскі» прачытаў «мінскі»690. 1 гэта гучыць нібыта пераканаўча. Але тут жа паўстае пытанне: «А ці быў і нават ці мог быць такі пінскі князь у гэты час?» На жаль, гэтага пытання даследчыкі не ставілі. А адказ на яго хутчэй за ўсё будзе адмоўны, бо пад 1183 г. Іпацьеўскі летапіс называв пінскім князем Яраслава691, які разам з іншымі князямі хадзіў на полаўцаў. Наўрад ці за год да гэтага мог у Пінску князяваць Уладзімірка Вала даравіч, асабліва калі ўлічыць, што ў тураўскіх удзелах князямі былі нашчадкі Юрыя Яраславіча. Усё гэта змушае сумнявацца ў тым, што Уладзімірка Валадаравіч быў пінскім князем. Праўда, усе абставіны выкладзенай В. Тацішчавым гісторыі хутчэй за ўсё маглі адносіцца да Пінскага княства. Менавіта непасрэдна яно магло весці барацьбу за Берасце. Аднак цяжка сабе ўявіць, чаму гэтыя падзеі не знайшлі свайго адбіцця ў галіцкавалынскім летапісанні, дзе б ім найперш і належала быць зафіксаванымі. Але адзначанае не дае падставы лічыць Уладзімірку менскім князем. Хоць у карысць гэтага можа гаварыць яго імя па бацьку — Валадаравіч (г. зн. ён мог быць сынам вядомага нам менскага князя Валадара Глебавіча), а таксама і тое, што ён прасіў дапамогу ў палачан. Выказваецца нават думка, што гэты Уладзімірка быў пазней полацкім князем і што менавіта ён фігуруе ў «Хроніцы Лівоніі» пад імем караля Вальдэмара. Аднак А. Андрыяшаў, які лічыў Уладзімірку менскім князем, вымушаны быў адзначыць недарэчнасць некаторых момантаў гэ~ тай гісторыі, і найперш ён указаў на выраз: «…принудил (Уладзімірка. — М. Е.) его (Васільку. — М. Е.), оставя Подляшие, область Василькову, вытти к Бресту, за реку Буг», з чаго можна заключыць, што Берасце лічылася ўладаннем Уладзіміркі Менскага, што не пацвярджаецца ніякімі іншымі фактамі6. Як бачым, указанае тацішчаўскае апавяданне немагчыма аднесці ні да менскай, ні да пінскай гісторыі 80-х гадоў XII ст. Застаецца меркаваць, што тут было заблытана датаванне і, магчыма, гэтыя падзеі адбываліся на сто гадоў пазней, калі сапраўды ішла доўгая барацьба за Берасце.
Заканчваючы разгляд беларускай гісторыі XII ст., хацелася яшчэ звярнуць увагу на высокае развіццё культуры ў нашых старажытных землях у гэты час. Мы не будзем прыводзіць у падвярджэнне гэтага багаты археалагічны матэрыял, які ярка сведчыць аб высокім узроўні разнастайных рамёстваў. Для нас асабліва важна падкрэсліць, што менавіта ў гэты час з’явіліся першыя імёны нашых выдатных культурных дзеячаў. Гэта найперш — Ефрасіння Полацкая, з якой звязана і пашырэнне кнігі ў нашым краі, і заснаванне сістэматычнай асветы, і, магчыма, нашага летапісання. 3 Ефрасінняй Полацкай шчыльна звязана і імя дойліда Іаана, якому належыць стварэнне СпасаЕфрасіннеўскай і Барысаглебскай цэркваў, Бельчыцкага манастыра і, магчыма, іншых пабудоў, што сталі фундаметнам арыгінальнай полацкай архітэктуры. Для Ефрасінні па яе заказу зрабіў крыж выдатны полацкі майстар Лазар Богша. На жаль, гэтая наша вялікая святыня знікла ў апошнюю вайну, што, бясспрэчна, з’яўляецца неацэннай стратай. Тураў таксама даў аднаго з выдатнейшых дзеячаў нашага старажытнага пісьменства — епіскапа Кірылу, ад якога, на шчасце, засталося параўнаўча з іншымі тагачаснымі пісьменнікамі нямала твораў. У гэтых адносінах зусім не пашанцавала Кліменту Смаляцічу. Ад яго да нас дайшоў толькі адзін твор — «Пасланне прэсвітэру Фаме», — які тым не менш выяўляе ў яго аўтару выключна адукаванага чалавека. Нездарма ж у летапісе было сказана, што ён «быў кніжнікам і філосафам, якіх на Pyci не было яшчэ». Да ліку выдатных культурных дзеячаў XII ст. трэба аднесці і смаленскага князя Рамана Расціславіча, які сам любіў кнігі і заснаваў шмат вучылішчаў у Смаленску, на што траціў шмат сродкаў, і таму на пахаванне яго прыйшлося рабіць зборы з жыхароў Смаленска. Заслугоўвае ўвагі яшчэ і тое, што адзначаныя культурным дзеячы сваю высокую адукацыю і майстэрства змаглі атрымаць у сябе дома, не выязджаючы ў чужыя краі, напрыклад у Візантыю. У сё гэта яшчэ раз пацвярджае, наколькі былі багатыя нашы духоўныя скарбы ў гэты час, якія сталі ў далейшым грунтам для няспыннага развіцця культуры Белаpyci.